
120 тысяч чалавек, па звестках з Гарадзенскага УУС, прынялі ўдзел у піўным фестывалі ў Лідзе, які праводзіўся тут ужо трэці раз.
Lidbeer — 2017 зрабіў стаўку на якасную музыку і беларускую мову. Ну а пра лідскае піва можна не казаць, яно заўсёды якаснае.
Усе госці, як адзін, адзначаюць таксама прыветлівыя і добразычлівыя адносіны з боку лідскай міліцыі. Тая ў сваю чаргу заявіла пра адсутнасць падчас фэсту хоць якіх больш-менш значных правапарушэнняў.
Якасную музыку забяспечвалі “Акіян Эльзы”, “Крамбамбуля”, “Lumen”, “Петля пристрастия” і шэраг маладых гуртоў, а карцінка і гук былі такія, што хоць купляй білет, хоць так глядзі і слухай.
А ў панядзелак да 9.00 на месцы правядзення фестывалю не засталося ўжо ні адной паперкі. Амаль Еўропа.
Наш кар.
Дадаць каментар