Беларуская мова на Lidbeer

Панядзелак, Кастрычнік 2, 2017 0

Рэпартаж з лідскага піўнога фестывалю  9 верасня 2017 г. у газеце ад 12 верасня называўся “Свабода, піва, музыка і мова на Lidbeer — 2017”, але тады амаль не ўдалося распавесці менавіта пра мову. А мова была ўсюды: у візуальнай і аўдыёпрасторы. Перад святам лідскія ўлады замянілі пано “Ліда турыстычная” на вуліцы Замкавай. Раней тут вісела аналагічнае пано на рускай мове, цяпер яно цалкам беларускамоўнае. Пано там абсталявалася надоўга, мінулае вісела сем гадоў. А што тычыцца кароткачасовых атрыбутаў фестывалю, то іх былі сотні, і ўсе беларускамоўныя. Безумоўна, былі недакладнасці і памылкі. Скажам, надпіс “Скачай мабільны дадатак” павінен быў гучаць “Спампуй мабільны дадатак”. Сям-там праскоквалі граматычныя памылкі, але калі курс на беларускамоўнасць захаваецца, то ўсё да наступнага года паправіцца, як, да прыкладу, у рэкламе лідскага піва, запісанай раней для тэлебачання гучыць: “Музыка грамчэй”, а ўжо ўсюды на фестывалі стаяла: “Зробім гучна”.

шчыткпраграмакмабільніккплоткуказальнікікпагонік

У адным з рэпартажаў ці постаў у сацыяльных сетках было зазначана, што ды-джэй пад вечар сарваў голас. Але, шаноўнае спадарства, ён сарваў голас цэлы дзень гукаючы і гамонячы па-беларуску. Я не кажу пра ўсіх грамадзян Беларусі, але каб кожны сябар ТБМ хоць сяды-тады зрываў голас, цэлы дзень выступаючы ў падтрымку і абарону беларускай мовы, то сітуацыя ў краіне патроху лепшала б. І вось што мы маем у Лідзе. Падчас агульнанацыянальнай дыктоўкі тут да мовы дакранулася 6 тысяч чалавек. Падчас фестывалю Lidbeer да мовы далучылі 120 тысяч. Падчас фестывалю лідскага друку 15 верасня было каля 500 ча-лавек. 8 верасня прайшоў яшчэ Фестываль патрыятычнай песні, а 24 верасня — Фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага. Такія тут крокі да Беларусі.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *