Літаратурныя сустрэчы на Лідчыне

Аўторак, Кастрычнік 31, 2017 0

Працягваюцца літаратурныя сустрэчы на Лідчыне. 20 кастрычніка гасцямі вучняў Бердаўскай і Першамайскіх школаў сталі паэт Міхась Скобла і спявачка Таццяна Грыневіч. Школьны графік прадугледжваў працягласць сустрэч у адзін урок, таму рытм быў даволі напружаным.

У Бердаўскай школе на сустрэчы былі ў асноўным вучні малодшых класаў, таму і рэпертуар вершаў ды песень быў адпаведны. Вершы-віктарыны, вершы-загадкі, пытанні пра асноўную культурніцкую падзею гэтага года — 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.

берд1ктаняк

У Першамайскай школе вучні былі ад шостага класа і старэйшыя, але і тут не абышлося без віктарын, пры гэтым у абедзвюх школах яны былі розныя.

першамайскк

Песні былі ў асноўным школьнай тэматыкі, гэта значыць на вершы, якія дзеці праходзяць у школе. Але там вершы, а тут цудоўныя песні.

Пасля імпрэз Таццяна Грыневіч перадавала школам адукацыйныя матэрыялы па беларускай літаратуры, каб урокі былі больш цікавымі.

Наш кар.   

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *