НАША СЛОВА № 39 (1346), 27 верасня 2017 г.

Панядзелак, Кастрычнік 2, 2017 0

26 верасня — Еўрапейскі дзень моў

Цёплыя вечары…

… ды халодныя ранкі

Трэба сказаць, што ўсе мерапрыемствы традыцыйнай культуры, што ладзяцца ў нас на Лідчыне, праходзяць вельмі душэўна і шчыра. Не выклю-чэнне і адкрыты рэгіянальны фестываль песеннага фальк-лору памяці Земавіта Фядэц-кага «Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі…», які пра-йшоў у мінулыя выхадныя ў філіяле «Мажэйкаўскі Дом ку-льтуры» ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».

Земавіт Фядэцкі нара-дзіўся 22 жніўня ў 1923 у ма-ёнтку Лебяда, непадалёк Ма-жэйкава. У цяжкія часіны вайны жыў у вёсцы Феліксава,  у сям’і свайго сябра Ўладзіміра Ма-льца. Ён працаваў з ім у полі, дапамагаў будаваць новую хату, хадзіў на вячоркі, на вя-селлі, на талокі, на хрысціны і на хаўтуры, дужаўся з хлопцамі на ігрышчах, танцаваў з па-ненкамі на вечарынах, а потым запісваў у сшытак песні фелік-саўскіх сялян, не ведаючы, ці будзе з гэтага запісу нейкі спа-жытак і ці здолее ў будучым надрукаваць свой зборнік.

Зборнік гэтых песень пад назвай «Цёплыя вечары …..ды халодныя ранкі, czyli co spiewano w Fieliksowie» вы-йшаў 1992 годзе і дайшоў да Новай Зеландыі, а ў Італіі яго назвалі «Песні Атлантыды».                                           Рэпертуар удзельнікаў самы разнастайны:вясельныя, зажыначныя, дажыначныя, вя-лікодныя, калядныя. Удзельні-кі дарослай катэгорыі выконва-лі песні са сборніка Земавіта Фядэцкага, а вось носьбіты вы-конвалі песні, якія спявалі ў маладосці і пачутыя яшчэ ад сваіх матуль і бабуль. Сталі пе-раможцамі ў сваёй катэгорыі носьбіты самага шаноўнага ўзросту: Яніна Браніславаўна Буткевіч (87 год) з вёскі Бяле-вічы — лаўрэат III сту-пені, Яніна Іванаўна Руцкая з аграгарад-ка Крупава (89 год) — лаўрэт II ступені, Станіслава Іванаўна Грабліс з аграгарад-ка Дзітва (78 год) — лаўрэат I ступені, а таксама лаўрэтам I ступені стаў фальк-лорны гурт «Вавя-рэск» з Ваверскага Дома культуры.

У дарослай катэгорыі лаўрэатам III ступені сталі гас-падары — ансамбль бытавых інструмен-таў «Каханачка» з Мажэйкава, лаўрэатам II ступені — фалькло-рны гурт «Талер» аддзела ра-мёстваў і традыцыйнай куль-туры, лаўрэатам I ступені стала Алеся Ярунічава з агргарадка Ёдкі, Алеся яшчэ атрымала і прыз глядацкіх сімпатый.

Пранікнёна выканалі пралог да фестывалю акцёры народнага тэатра “Бераг” з Міной-таў. І не менш бліс-куча вялі фесты-валь акторка Лід-скага народнага тэ-атра Тамара Зеню-кевіч і кіраўнік гу-рта “Гудскі гар-монік” Андрэй Колышка.

Трэба адзначыць, што ні адзін мастацкі калектыў, хто выконвае народныя песні ў апрацоўцы ці пад сучасны акампанемент на фестываль дапушчаны не быў.

Напрыканцы хочацца сказаць, што ў прадмове да зборніка песень Земавіт Фядэц-кі пісаў: «Я і сам буду загляд-ваць у свой зборнік, услухоўвац-ца ў словы і ноты, каб яшчэ раз  убачыць Беларусь, като-рую я пакахаў з маленства, гэтую цудоўную старонку, сумную і вясёлую, што грае і пяе быццам яе нехта гукамі апырскаў”.

Трэба дадаць і насту-пнае: Земавіт Фядэцкі памёр 8 студзеня 2009 года, а ўжо ўсяго праз 8 гадоў, сёлета ў 2017 годзе быў заснаваны фесты-валь ягонай памяці. Такое ад-бываецца з нямногімі вялікімі. (Скажам, першы фестываль памяці У. Высоцкага прайшоў у Беларусі праз 35 гадоў пасля смерці). Для гэтага трэба мець вялікія заслугі або перад мас-тацтвам ці культурай, або пе-рад народам. Маленькая кні-жачка з сабранымі песнямі ад-ной вёскі наўрад бы ці заважы-ла на такую вялікую заслугу перад культурай. Значыць, тут асноўная заслуга перад наро-дам, перад грамадствам, перад тымі людзьмі, якія тут жылі некалі і жывуць цяпер.

Некалі на ровары ма-ладога паніча Зёмака Фядэцкага навучылася ездзіць моладзь не-калькіх навакольных вёсак. І гэта таксама памяталі ўсе, па-куль жылі. Земавіт Фядэцкі хаваў рукапіс гэтых песень амаль 50 гадоў у ваенны час, у час працы ў амбасадзе Польш-чы ў Маскве, по-тым на розных кватэрах у Варша-ве, як быццам не было нічога больш каштоў-нага, што варта было б схаваць ці вазіць з сабою і праз вайну, і праз паваенную раз-руху, і праз вар-шаўскі побыт, такі далёкі ад страча-най, як падавала-ся, навек Белару-сі, у якую ён і прыехаць ужо не спадзяваўся. За ўсім гэтым відна вялікая любоў Зе-мавіта Фядэцкага да радзімы, і ра-дзіма адказала яму такой жа лю-боўю, як ува ўсіх добрых людзей быць павінна.

Вялікі дзякуй спонсарам мерапрыемства: Дому гандлю, аса-біста кіраўніку- Валерыю Генры-хавічу Касяку, лідскаму хлеба-заводу-кіраўнік Лявон Лявонавіч Кулік і ЛРСУП «Мажэйкава» — кі-раўнік Роўба Пётр Феліксавіч. У куточках фестывальных ба-нераў сціпла прымясціўся ла-гатып газеты “Наша слова”. Гэта значыць, што і газета спрычынілася да падрыхтоўкі фестывалю.

Наш фестываль стаў доказам любові кожнага ўдзе-льніка да народнай песні, да сваёй маленькай радзімы, да Бацькаўшчыны, доказам таго, што мы пачалі вучыцца памя-таць сваіх продкаў і іхнія за-слугі перад краінай і народам.

Ганна Некраш,

вядучы метадыст ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці.

125 гадоў з дня нараджэння Зоські Верас

Зоська ВЕРАС, сапр.: Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік (30 верасня 1892, пас. Мяджыбаж, цяпер Лятычаўскі раён, Хмяльніцкая вобласць, Украіна — 8 кастрычніка 1991, Вільня; псеўданімы: Зоська Ве-рас; А. Войцікава; Мама; Мір-ко; Л. Савіцкая; Шара Пташ-ка) — беларуская пісьменніца і грамадскі дзеяч.

Нарадзілася ў сям’і вай-скоўца Антона Сівіцкага і Эмі-ліі Садоўскай, якія паходзілі з Гарадзеншчыны.

Пачатковую адука-цыю, у тым ліку і музычную, атрымала ад бацькоў, а ў 1904 паступіла ў прыватнае гандлё-вае вучылішча Л. Валадкевіч у Кіеве. У 1905 жыла ў Луцку на Валыні. Пасля смерці бацькі ў 1908 пераехала разам з маці ў радавы маёнтак Альхоўнікі (па іншых крыніцах — маёнтак Кры-штапарова) Сакольскага паве-та. Скончыла прыватную жа-ночую гімназію Кацярыны Баркоўскай, якая мясцілася ў камяніцы Стэфана Баторыя ў Гародні (1912), 10-месячныя садоўніцка-агародніцка-пчаляр-скія курсы і 6-тыд-нёвыя ваенныя сані-тарныя курсы ў Вар-шаве (1914).

З 1915 у Мен-ску. Працавала сакра-таркай у Менскім ад-дзеле Беларускага та-варыства дапамогі па-цярлелым ад вайны, Беларускім нацыяна-льным камітэце, у Цэ-нтральнай радзе бела-рускіх арганізацый, Беларускай сацыя-лістычнай грамадзе.

У канцы 1918 г. З. Верас пакідае Менск з прычыны хваробы маці і вяртаецца ў маёнтак дзеда — Альхоўнікі. У 1919 г. у Зоські Верас нарадзіўся сын Антон, яго бацька Фабіян Шантыр быў расстраляны бальшавікамі ў 1920 г.  У 1946 годзе ўжо Ан-тона Шантыра арыштавалі і асудзілі. Ні маці, ні сястра не ведалі, дзе ён знаходзіцца і што з ім. Вярнуўся ў 1956 г.

У 1924-1929 гг. Зоська Верас працавала адміністра-тарам рэдакцыі газет Беларус-кай сялянска-рабочай грама-ды, у іншых беларускіх выдан-нях…

Вікіпедыя.

80 гадоў Аляксею Каўку

Аляксей Канстанці-навіч КАЎКА (псеўданімы: А. Кастрыца, А. Каваль, К. Ля-мец, А. Канстанцінаў; 20.09. 1937, в. Равіцкі Бор (цяпер Машчаліна) Чэрвеньскага р-на Менскай вобл.), беларускі літаратуразнаўца, актыўны ўдзельнік руху самвыдату 1970 — першай паловы 1980-х, шмат зрабіў для перасылкі беларускіх альтэрнатыўных тэкстаў на Захад і іх выдання там. Навуковец, выдавец аль-манаха «Скарыніч».

У 1954 скончыў Мен-скі бібліятэчны тэхнікум, у 1961 — філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўні-версітэта. Перад Каўкам паў-ставалі перспектывы службо-вай кар’еры ў савецкай сістэме, ён быў уцягнуты ў камсамо-льскую дзейнасць, у 1959-1963 быў нават першым сакрата-ром Чэрвеньскага райкама ЛКСМБ; далей працаваў у апараце ЦК ВЛКСМ, дзе быў «куратарам» польскага кам-самолу. У 1971 скончыў Ака-дэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС, тады ж стаў канды-датам гістарычных навук.

На працягу 1971-1979 гг. Каўка працаваў у Інтстыту-це эканомікі сусветнай сістэмы сацыялізму, дзе спецыялізаваў-ся на польскай праблематыцы, быў загадчыкам аддзела ПНР. Каўку накіроўвалі на дыплама-тычную службу — ён працаваў дарадцам пасольства СССР у ПНР (1979-1982). Гэтаму пе-рыяду прысвечаны «Недыпла-матычныя нататкі», якія ў 1997 г. пачалі публікавацца ў газеце «Наша Ніва». З 1983 Каўка працаваў у розных акадэмічных інстытутах, у 1987-89 быў га-лоўным рэдактарам часопіса «Советское славяноведение». З 1989 да цяпершняга часу — га-лоўны навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай літарату-ры РАН. У 1991 стаў докта-рам філалагічных навук. Мае шмат публікацыяў па гісторыі беларускае літаратуры і куль-туры, а таксама па гісторыі Польшчы XX стагоддзя. Каў-ка ўяўляе сабой рэдкі для Бе-ларусі прыклад чалавека, які зрабіў паспяховую кар’еру ў дзяржаўных органах і адна-часова праводзіў заканспірава-ную беларускую дзейнасць, змог пазбегнуць пры гэтым су-р’ёзных рэпрэсій.

Вікіпедыя.

 

Праект

Вышэйшая адукацыя па-беларуску — аснова незалежнасці Беларусі

Пастанова ХІІІ з’езду ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”

 

Напачатку XX ст. беларусы марылі пра свой універсітэт на роднай мове. БНР у 1918 годзе намагалася яго стварыць, а БССР адкрыла яго ў 1921 г. у Менску і паступова ажыццяўляла выкладанне на беларускай мове. Беларуская мова загучала і ў іншых ВНУ Беларусі, найперш у Горацкай акадэміі.

Аднак ужо ў 30-я гады сталіністы надоўга выкаранілі беларускую мову з нашых ВНУ. Дайшло да таго, што ўжо ў 70-х гадах XX ст. студэнты філфака БДУ, у тым ліку і будучы паэт Алесь Разанаў, змагаліся за тое, каб на іх факультэце выкладанне вялося па-беларуску.

Пасля студзеня 1990 г., калі ў БССР беларуская мова бьша абвешчана дзяржаўнай, нашы ВНУ зноў пачалі ўводзіць выкладанне на беларускай мове. Але рэферэндум 1995 г. гэты працэс надоўга спыніў, і зараз шмат у якіх ВНУ нашай краіны па-беларуску выкладаецца толькі адзін прадмет «Беларуская мова. Прафесійная лексіка.» (варыянт — «Беларуская мова. Афіцыйна-справавы стыль.»). Курс вядзецца на працягу 36 гадзін, форма кантролю — залік.

XIII з’езд ТБМ лічыць, што з гэтай практыкай татальнай русіфікацыі трэба раз і назаўсёды скончыць.

Мы прапануем з верасня 2018 года ва ўсіх ВНУ нашай краіны ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам адкрыць беларускамоўныя плыні і студэнцкія групы. Запачаткаваць некалькі дзяржаўных і прыватных гуманітарных універсітэтатў, дзе ўсе прадметы і найперш замежныя мовы будуць выкладацца па-беларуску. Такія ВНУ стануць кузняй для падрыхтоўкі беларускіх дыпламатаў, дзяржаўных чыноўнікаў, выкладчыкаў і навукоўцаў — сапраўдных патрыётаў нашай краіны, для якіх беларуская мова будзе мовай штодзённага карыстання на працы, у побыце і асабліва ў сям’і.

29 кастрычніка 2017 г. Мінск.

 

Праект

Беларускія законы павінны быць напісаны і дзейнічаць на дзяржаўнай беларускай мове

Пастанова ХІІІ з’езду ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”

 

У 1588 г., калі пасля гвалтоўнага стварэння Рэчы Паспалітай Беларусі пагражала паланізацыя, Леў Сапега ў III Статуце ВКЛ абвесціў нашу мову дзяржаўнай, а таксама захаваў на дзяржаўным узроўні наш спрадвечны алфавіт — кірыліцу. Дзякуючы гэтаму да 1696 года ўсе законы і іншыя юрыдычныя дакументы пісаліся і дзейнічалі па-беларуску.

У 1918 годзе дзяржаўначсць нашай мовы спачатку абвесціла БНР, а потым і БССР.

Пачынаючы з 1991 г. беларускі парламент — Вярхоўны Савет — пачаў працаваць на беларускай мове, і значная частка законаў і іншых юрыдычных дакументаў прымалася па-беларуску.

Аднак у 1996 годзе новы заканадаўчы орган Беларусі — Палата прадстаўнікоў Нацы-янальнага сходу — парушыў дзейную Канстытуцыю і вынікі рэферэндуму 1995 г. і перайшоў на рускую мову ў штодзённай працы. У выніку гэтага амаль усё дзейнае заканадаўства зараз існуе толькі ў рускамоўнай версіі, а беларускія суды адмаўляюцца працаваць па-беларуску.

XIII з’езд ТБМ заклікае спыніць гэтую ганебную практыку і адразу ўсе законы прымаць на дзвюх дзяржаўных мовах, а беларускія суды павінны працаваць па-беларуску ў выпадку, калі хоць бы адзін бок судовага працэсу гэтага пажадае ў пісьмовай форме.

Мы заклікаем усіх грамадзян Беларусі, усіх беларускіх патрыётаў пісьмова падтрымаць нашую заяву і накіраваць адпаведныя лісты па звычайнай і электроннай пошце ў ПП НС Беларусі.

29 кастрычніка 2017 г. Мінск.

Справаздачна-выбарчы сход Дзятлаўскай раённай арганізацыі ТБМ

23 верасня ў вёсцы Жу-коўшчына Дзятлаўскага раёна прайшоў справаздачна-выбар-чы сход Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”. Па факту то рабіць справаздачу не было каму. Не-дзе ў лютым памёр старшыня арганізацыі Мікола Грышан, і абавязкі часова выконваў Фё-дар Красік, але арганізацыя дзейнічала, прынамсі апошняе свята паэзіі ў Зачэпічах таксама ішло пад эгідай ТБМ. Актыўна працавала Дварэцкая суполка.

Былі праведзены выба-ры новага кіраўніцтва аргані-зацыі. Старшынёй Дзятлаў-скай раённай арганізацыі ТБМ абрана Алена Рыгораўна Аб-рамчык, якая працуе навуко-вым супрацоўнікам Дзятлаў-скага музея. Намеснікам аб-рана Наталля Ляўкевіч з Два-рэцкай сярэдняй школы. Пры неабходнасці іншыя функцы-янеры будуць абраны пазней.

Алена Абрамчык аб-рана дэлегатам на ХІІІ з’езд ТБМ.

На сходзе прысутніча-ла вялікая дэлегацыя ТБМ з Ліды: старшыня Лідскай га-радской арганізацыі ТБМ, ся-бар рэспубліканскай Рады ТБМ Станіслаў Суднік, наме-снік старшыні Лідскай гарад-ской арганізацыі ТБМ, сябар рэспубліканскай Рады ТБМ Сяргей Чарняк, намеснік стар-шыні Лідскай гарадской арга-нізацыі ТБМ Ганна Мальцава, намеснік старшыні Лідскай арганізацыі ТБМ Сяргей Тра-фімчык, старшыня Ёдкаўскай суполкі Лідскай арганізацыі ТБМ Валер Мінец.

На сходзе эскізна раз-гледжаны план будучай дзей-насці Дзятлаўскай раённай ар-ганізацыі. Дасягнута пагаднен-не аб цесным узаемадзеянні Лідскіх арганізацый і Дзятлаў-скай арганізацыі, тым больш, што  намеснік старшыні Лід-скай арганізацыі ТБМ Сяргей Трафімчык жыве ў Беліцы, на самай мяжы з Дзятлаўскім ра-ёнам.

Такім чынам Дзятлаў-ская раённая арганізацыя ТБМ прайшла перагрупоўку і пра-цягвае працу.

Наш кар. 

У Слуцку прайшла «гадзіна беларускай мовы»

Дзесяць случчан са-браліся 17 верасня разам, каб вывучаць беларускаю мову. Пяць сяброў ТБМ і пяць пры-хільнікаў беларушчыны на працягу амаль дзвюх гадзін вывучалі асаблівасці беларус-кай мовы і практыкаваліся ў размовах па-беларуску.

Аляксандр Туміловіч, былы рэжысёр народнага тэат-ра імя Галубка, нядаўна стаў сябрам ТБМ, яго можна на-зваць сапраўдным распаўсюд-нікам беларускай мовы ў Слу-цку.

— Я размаўляю толькі па-беларуску і зацікаўлены ў развіцці роднай мовы, таму з радасцю згадзіўся выкладаць курс беларускай мовы ў рам-ках ТБМ, — распавёў спадар Аляксандр. — Мяне радуе, што ў Слуцку ёсць людзі, якія пад-трымліваюць мову сваіх прод-каў. На мой погляд, у краіне паціху адбываецца адраджэнне нашай мовы. Калі раней жыха-ры горада слухалі мяне як ней-кага дзівака, то зараз хваляць за «смачную» беларускую мо-ву і шкадуюць, што не ўмеюць самі размаўляць.

Аляксандр Туміловіч лічыць, што беларускамоўныя лекцыі павінны гучаць для сотняў людзей, а не толькі для сяброў ТБМ.

Аўдыторыя ўважліва выслухала лекцыю Туміловіча пра цвёрдыя зычныя, асіміля-цыю гукаў, правілы, звязаныя з напісаннем уласных імёнаў. Слухачы таксама папрактыка-валіся ў правільным вымаўлен-ні беларускіх гукаў, размове па-беларуску на розныя тэмы.

Пенсіянерка Тамара Блінова, бібліятэкар па адука-цыі, 28 гадоў пражыла ў Расіі. Яна прыйшла на ўрок, каб па-практыкавацца ў размове.

— Мне вельмі спадабаў-ся ўрок, — гаворыць жанчына, — прыемна было паслухаць добрых носьбітаў беларускай мовы і паразмаўляць самой. Абавязкова буду наведваць іншыя ўрокі і цікавыя куль-турныя беларускамоўныя ме-рапрыемствы.

У планах слуцкай філіі ТБМ — сустрэчы з гісторы-камі, выкладчыкамі мовы, паэтамі і пісьменнікамі, края-знаўчыя беларускамоўныя экскурсіі, наведанне тэатра імя Янкі Купалы і тэатра Бела-рускай драматургіі.

Зінаіда Цімошак,

“Новы час”.

 

Шаноўныя сябры!!!!

Шмат хто з Вас мабыць чуў, што Іркуцкі маладзёвы клуб «Крывічы» ў канцы вяс-ны 2017 года напаткаў цяжкі лёс. У нас зніклі апошнія фундатары, у нас узнікла вя-лікая пазыка за арэнду сядзібы і г.д. Але, шаноўнае спадарства, наш актыў не паддаецца цяж-касцям, і мы ўсё лета працавалі, каб выйсці ў «новы сезон» з добрымі напрацоўкамі!

Па-першае, афіцыйна паведамляем, што мы правялі нечарговы сход нашай суполкі і вырашылі ўнесці змены ў наш статут. Гэтыя змены ўжо зацве-рджаны Міністэрствам юсты-цыі РФ у Іркуцкай вобласці і ўлічаны ў падаткавых органах.

Мы пазбавіліся ў на-зове слова “маладзёвы”.

Цяпер, мы афіцыйна называемся: Іркуцкае гарад-ское грамадскае аб’яднанне «Беларускі клуб Крывічы».

Такім чы-нам мы «паста-лелі». Але гэта зусім не азначае, што мы пазбаві-ліся моладзі. На-адварот, у нас яе стала шчэ болей, але і больш ста-лага ўросту сяб-ры атрымалі маг-чымасць адчу-ваць сябе больш «утульна».

У нас ця-пер усё ж такі ёсць свой офіс па адрасе: г. Іркуцк, вул. Свердлава, 40, каб. 307.

Паштовая скрыня: 664038, г. Іркуцк, вул. Рабо-чага штаба, 30 А, «Беларуская хата», Алегу Рудакову.

Па-другое, мы выра-шылі актыўна пачаць «новы сезон» нашай працы на ка-рысць Беларускага руху ў Прыбайкаллі !!!

І першае вялікае мера-прыемтсва мы правялі 16 ве-расня — Абласныя дажынкі ў вёсцы Тургенеўка Баяндаеў-скага раёна Іркуцкай вобласці.

Алег Рудакоў.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папя-рэдніх нумарах.)

  1. Гіро (Андрэй) — другас-ная форма, першасная Гіра — семан-тычны вытвор ад апелятыва гіра `ме-талічны груз пэўнай вагі, які служыць масай вагі пры ўзважванні прадметаў`, ‘спартыўная прылада для гімнастыч-ных практыкаванняў у цяжкай атле-тыцы’, ‘павіслы груз, які прыводзіць у рух механізм або з’яўляецца проці-вагай’. А таксама (рэг.) ‘валасы, чуб’ (П. Сцяцко. Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны).
  2. Главацкая (Вольга) — другасная форма, першасная Гала-вацкая (гл.). Дзеля адмежавання ад першаснай ці з арыентацыяй на расій-скую ці польскую мову.
  3. Глінскі (Міхаіл) — вытвор з фармантам -скі ад антрапоніма Гліна / Глінішча (ы) і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселіш-ча': Глін-скі.
  4. Глобус (Адам) — семанты-чны вытвор ад апелятыва глобус ‘ма-дэль зямнога шара або нябеснай сфе-ры, умацаваная на вертыкальнай пад-стаўцы’.
  5. Глод (Эдмунд) — семанты-чны вытвор ад глод (рэг.) эквівалент слова глог ‘кустовая або невялікая дрэўная расліна сямейства ружаквет-ных з ядомымі ярка-чырвонымі, ара-нжавымі і жоўтымі пладамі’.
  6. Глухоўская (Кася) — вы-твор з фармантам -ская ад тапоніма Глухава і значэннем ‘народзінка, жы-харка названай мясцовасці, паселішча': Глухоў-ская.
  7. Глухоўскі (Дзяніс) — вы-твор з фармантам -оўскі ад антрапо-німа Глухі і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Глух-оўскі. Або як прэстыжная форма да прозвішча Глухі ці ўтварэнне ад тапоніма Глухаўка з фармантам -скі і значэннем ‘народзі-нец, жыхар названай мясцовасці, па-селішча': Глухаў(х)-скі — Глухоўскі.
  8. Глушакоў (Аляксандр) — вытвор з прыналежным суфіксам —оў ад антрапоніма Глушак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Глушак-оў. ФП: глушак (‘глухі чалавек’), а таксама ‘вялікая лясная птушка сямейства це-церукоў’ — Глушак (мянушка) — Глушак (прозвішча) — Глушакоў.
  9. Глушыцкі (Леў) — вы-твор з фармантам -скі/-ыцкі ад тапо-німа Глушыкі / Глуша і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцо-васці, паселішча': Глушык-скі — Глу-шыцкі, Глуш-ыцкі. ФП: глуш (‘густа парослы ўчастак лесу’, ‘захалусце’) — Глуш і Глушыкі (тапонім) — Глушыцкі.
  10. Гмырак (Віталь) — семан-тычны вытвор ад апелятыва (рэг.) гмыра / гмырак ‘чалавек суровага выгляду’, ‘той, хто жмурыцца, пры-жмурвае вочы’ (Нас.), ‘пануры чала-век’, ‘вялы, непаваротлівы’ (Даль).
  11. Гнядзёнак (Аляксандра) — вытвор з суфіксам -ёнак ад ант-рапоніма Гняды і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гнядз-ёнак. ФП: гняды / гнеды (апелятыў з значэннем ‘цёмна-рыжы’ (пра масць коней) — Гня-ды (мянушка, потым прозвішча)) — Гнядзёнак.
  12. Гняздоўскі (Сцяпан) — вытвор з фармантам -скі / -оўскі ад тапоніма Гнёзды / Гняздоўка і зна-чэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Гнязд-оўскі / Гняздоў-скі.
  13. Гогалева (Святлана) — вытвор з фармантам -ева ад антра-поніма Гогаль і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гогал-ева. ФП: гогаль (‘вадаплаўная птушка падся-мейства качыных’, а таксама ‘смелы, адважны чалавек’ (Нас.), ‘франт, ва-лакіта’ (Даль)) — Гогаль (мянушка, потым прозвішча) — Гогалева.
  14. Голубеў (Валянцін) — вы-твор з прыналежным суфіксам -еў ад антрапоніма Голубь і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Голуб-еў. ФП: голубь (рус.) ‘голуб’ (птушка) — Голубь (мянушка, потым прозвішча) — Голу-беў. Па-белар. Голубаў (губныя гукі-цвёрдыя) ці Галубовіч.
  15. Гоман (Варвара) — семан-тычны вытвор ад апелятыва гоман ‘бязладны шум мноства галасоў’, ‘пра спалучэнне прыродных гукаў’, а так-сама нульсуфіксавы вытвор ад дзея-слова гаманіць: гоман (іць), ‘тое, што і гамана’.
  16. Гомарава (Алёна) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Гомар / Гамар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гомар-ава. ФП: гамар (‘пра вялікі і цяжкі прадмет’ — СНМЗ) — Гамар (мянушка, потым прозвішча) — Гамарава > Гомарава; акцэнтаваная форма (націск на пер-шым складзе) дзеля адмежавання ад апелятыва.
  17. Горбат (Юрый) — пера-афармленне ў форму назоўніка бы-лога прыметніка-антрапоніма Гар-баты з акцэнтаваннем на першым складзе: Гарбат — Горбат.
  18. Горлаў (Юрый) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад ант-рапоніма Горла і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Горл-аў. ФП: горла (апелятыў з многімі значэннямі: ‘хра-стковая трубка ў пярэдняй частцы шыі, якая з’яўляецца пачаткам стра-вавода і дыхальных шляхоў’, ‘поласць па-за ротам (з’еў, глотка і гартань)’, ‘верхняя звужаная частка пасудзіны’, ‘вузкі выхад з заліва, вусце (спец)’) — Горла (мянушка, потым прозвішча) — Горлаў.
  19. Гошын (Уладзімір) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ын ад антрапоніма Гоша і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Гош-ын. ФП: Георгій (імя <грэч. georgos ‘земляроб’) — Гоша (народна-гутарк. форма) — Гоша (празванне, потым прозвішча) — Гошын.
  20. Грабавіцкі (Зміцер) — вы-твор з фармантам -цкі (-скі) ад та-поніма Грабавічы з значэннем ‘наро-дзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Грабавіч-скі — Грабавіцкі. ФП: граб (‘лісцевае дрэва сямейства бярозавых з рабрыстым ствалом’) — Грабавіцкі.
  21. Грабцэвіч (Людміла) — вытвор з суфіксам бацькаймення -эвіч ад антрапоніма Грабец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Грабц-эвіч. ФП: грабец (‘той, хто грабе, згра-бае сена, салому’) — Грабец (мянушка, потым прозвішча) — Грабцэвіч.
  22. Грабчыкаў (Сяргей) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Грабчык і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Грабчык-аў. ФП: грабці / грэбці (‘збіраць, згра-баць у кучу граблямі, віламі і пад. (звычайна пра сена)’, ‘капаць, раз-грабаць’, ‘працаваць рукамі або вёсла-мі, плывучы, едучы ў лодцы’, (перан.) ‘з прагнасцю браць, захопліваць сабе’ або грабіць (‘сілай забіраць чужое дабро, рабаваць’) — Грабко (‘той, хто грабе’, ‘той, хто рабуе’) — Грабко (мя-нушка, потым прозвішча) — Грабчык (вытвор з суфіксам -ык ад антра-поніма Грабко і значэннем ‘нашчадак названай асобы’) — Грабчыкаў.
  23. Градзіцкая (Людміла) — вытвор з фармантам -іцкая ад тапо-німа Грады і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, пасе-лішча': Градз-іцкая. ФП: града (‘па-лоска зямлі, спецыяльна прыгатава-ная для гадоўлі агародніны, кветак'; ‘ланцуг невысокіх узгоркаў, гор’, ‘мно-ства аднастайных прадметаў, размеш-чаных у адзін рад'; ‘паласа лесу’) — Грады (тапонім) — Градзіцкая. Або вытвор з фармантам -ская ад антра-поніма Градзік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Градзік-скаяГра-дзіцкая. ФП: Градзіслаў (імя сла-вянск., рэдкаўж.) — Градзік (нар.-гут. форма) — Градзік (прозвішча) — Гра-дзіцкая.
  24. Граковіч (Лізабета) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Грак і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Грак-овіч. ФП: грак (‘пералётная птушка сямей-ства крумкачовых з чорным блішча-стым апярэннем’) — Грак (мянушка, потым прозвішча) — Граковіч.
  25. Грамадчанка (Таісія) — вытвор з фармантам -анка ад ант-рапоніма Грамадка і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асобы': Грамадч(к/ч)-анка. ФП: грамада (‘група людзей, натоўп’) — грамадка (памянш.-ласк. форма з фармантам -ка) — Грамадка (мянушка, потым про-звішча) — Грамадчанка.
  26. Грамовіч (Вольга) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Гром і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асобы': Гром-овіч — Грамовіч. ФП: гром (‘грукат, які суправаджае маланку ў час нава-льніцы`) — Гром (мянушка, потым про-звішча) — Грамовіч.
  27. Грамыка (Міхайла) — се-мантычны дэрыват ад апелятыва гра-мыка (вытвор з фармантам -ыка ад гром, грымець: грам-ыка) ‘той, хто мае ‘грымучы’ (гучны) голас’. Параў-най аднамадэльныя хадыка, уладыка (уладаць).
  28. Грачоў (Васіль) — пры-метнікавая форма з суфіксам -оў ад антрапоніма Грач і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Грач-оў. ФП: грач (рус.) ‘грак’ (птушка) — Грач (мя-нушка, потым прозвішча) Грачоў.
  29. Грудка (Прохар) — семан-тычны вытвор ад апелятыва грудка — памянш. да груда ‘куча зваленых у беспарадку прадметаў, рэчаў’, — ‘глыба, кавалак чаго-н. цвёрдага, звычайна зямлі’.
  30. Грушэцкі (Алег) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Грушкі і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча’. ФП: груша (пладовае дрэва) — Груша (прозвішча) — Грушы (тапонім) — Груш-эцкі. Або непасрэдна ад тапоніма Грушкі (Грушэк) + скі — Грушэкскі — Грушэцкі.
  31. Грыбалёва (Ларыса) — вытвор з фармантам -ёва ад антрапо-німа Грыбаль і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Грыбал-ёва: ФП: грыбаль (апелятыў з значэннем ‘грыбнік (аматар збіраць грыбы’), грыб-аль) — Грыбаль (мянушка, потым прозвішча) — Грыбалёва.
  32. Грыбанава (Алёна) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Грыбан і значэннем `нашчадак на-званай асобы`: Грыбан-ава. ФП: гры`бан (`губаты, губач`; ад (рэг.) грыбы `губы` (насмешліва — ВСБМ) — Грыбан (мянушка, потым прозвішча)) — Грыбанава.
  33. Грыдзюшка (Уладзімір) — вытвор з фармантам -юшка ад Гры-дзя і значэннем экспрэсіі ад імя Гры-горый (з мовы грэкаў ‘быць пільным’) набыў ролю прозвішча.
  34. Грыкень (Аляксандр) — форма асваення літоўскага прозвішча Грыкеніс.
  35. Грымаць (Аляксандр) — семантычны вытвор ад апелятыва гры-маць ‘удар кулаком, грымак’.
  36. Грынько (Мікола) — на-родна-гутарковая форма (з фіналь-ным -ко) кананічнага Грыгорый (грэч. ‘быць пільным’) — Грынь-ко — Грынь, зафіксаваная 1589 г.) набыла ролю прозвішча.
  37. Грынявіцкі (Ігнат) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Грынявічы / Грыневічы і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцов-асці, паселішча': Грынявіч-скі — Гры-нявіцкі: ФП: Грыгорый (імя, з мовы грэкаў ‘быць пільным’) — Грынь (на-родная форма) — Грыневіч (бацька-йменне з суф. -евіч) — Грыневіч (про-звішча) — Грыневічы / Грынявічы (та-понім) — Грынявіцкі.
  38. Грыцава (Улада) — пры-метнікавая форма з фармантам -ава ад антрапоніма Грыц і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Грыц-ава. ФП: Грыгорый (<грэч. ‘быць піль-ным’) — Грыц (1597) — Грыцава.
  39. Грышкевіч (Сяргей) — вытвор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Грышка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Грышк-евіч. ФП: Грыгорый (імя, з мовы грэ-каў ‘быць пільным’) — Грышко (вары-янт імя, з 1556 г.) — Грышко (пра-званне, потым прозвішча) — Грыш-кевіч.
  40. Грышко (Настасся) — гу-тарковая форма імя Грыгорый (з мо-вы грэкаў ‘быць пільным’) набыла ролю прозвішча (трансфармацыя: Грыша — Грышка — Грышко).
  41. Грышук (Анатоль) — вы-твор з суфіксам -ук ад антрапоніма Грыша і значэннем ‘нашчадак назва-най асобы': Грыш-ук. ФП: Грыгорый (імя, з мовы грэкаў, з семантыкай ‘быць пільным’) — Грыша (мянушка, потым прозвішча) — Грышук.
  42. Гудач (Таццяна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва гудач ‘той, хто гудзе — шуміць, сварыцца, бурчыць’. Параўн.: іграч ‘музыкант’, ткач, грабач ‘грабец’.
  43. Гудачкова (Валянціна) — вытвор з фармантам -ова ад антра-поніма Гудачок / Гудачко і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гудачк-ова. ФП: гудак (рэг.) ‘музыка, скры-пач’ (Грынч.) — гудачок (памянш. да гудак, суфікс -ок, чарг. к/ч) — Гудачок (мянушка, потым прозвішча) — Гу-дачкова.
  44. Гудзевіч (Алесь) — вытвор з суфіксам -евіч ад антрапоніма Гуд і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гудзевіч. ФП: гуд (апелятыў з зна-чэннем ‘гудзенне’, або ад літоўск. gu-das ‘беларус’) — Гуд (мянушка, потым прозвішча) — Гудзевіч. Ад гэтага про-звішча (ў форме множнага ліку) уз-нікла найменне паселішча Гудзевічы, дзе функцыянуе літаратурна-этна-графічны музей, створаны Алесем Бе-лакозам.
  45. Гумілеўскі (Леў) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Гумілёва і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселі-шча': Гумілёўскі — Гумілеўскі.
  46. Гумінскі (Віктар) — 1) вытвор з фармантам -інскі ад тапоніма Гума і значэннем ‘народзінец, жыхар названага паселішча, мясцовасці': Гумінскі. ФП: гума (‘эластычны ма-тэрыял — вынік вулканізацыі каўчу-ку’) — гума (`мясціна, дзе атрымлівалі гуму`) — Гума (тапонім) — Гумінскі. 2) другасная форма, першасная Ігумен-скі — вытвор з фармантам -скі ад та-поніма Ігумен (назва Чэрвеня да 1924 г. — БелСЭ, і значэннем ‘народзінец, жыхар названага паселішча': Ігумен-скі — Гумінскі).
  47. Гундар (Марына) — се-мантычны вытвор ад апелятыва гун-дар ‘нягоднік, гультай’. З ням. Hund `сабака.`
  48. Гурбо (Галіна) — акцэнта-ваны семантычны вытвор ад апеля-тыва гурба ‘куча снегу, намеценая ветрам’, з канцавым -о- для адмежа-вання ад апелятыва.
  49. Гурко (Адам) — размоўная форма ад імя Гурый (<ст.-яўр. ‘малады леў’) набыла ролю прозвішча. Або трансфармацыя формы Гурок на ўзор браток — братко.
  50. Гуртых (Клаўдзія) — фо-рма Р. мн. л. ад антрапоніма Гурт — семантычны вытвор ад апелятыва гурт — ‘група людзей, натоўп’, ‘статак буйной рагатай жывёлы, авечак і пад.’.
  51. Гурулёў (Сяргей) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ёў ад антрапоніма Гуруль і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Гурул-ёў. ФП: Гурый (імя <ст-яўр. ‘малады леў’) — Гур і Гуруль (народныя варыянты яго) — Гуруль (празванне, потым прозвішча) — Гурулёў.
  52. Гурчанка (Людміла) — вытвор з фармантам -анка ад антра-поніма Гурка (Гурко) і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гурч(к/ч)-анка. ФП: Гурый (імя <ст.-яўр. gur ‘малады леў’) — Гурка / Гурко — Гур-чанка.
  53. Гурына (Наталля) — вы-твор з фармантам -ына ад антрапоніма Гурый і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Гур-ына. ФП: Гурый (імя ст.-яўр. ‘малады леў’) — Гурый (празванне) — Гурый (прозвішча) — Гурына.
  54. Гусіч (Дар’я) — вытвор з суфіксам бацькаймення -іч ад ант-рапоніма Гусь і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гус-іч. ФП: гусь (‘дзікая і свойская вадаплаўная пту-шка з доўгай шыяй’) — Гусь (мянушка, потым прозвішча) — Гусіч.
  55. Дабравольскі (Сідар) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Дабраволя і значэннем ‘народзінец, жыхар названага паселішча': Дабра-воль-скі.
  56. Дабранак (Алег) — се-мантычны вытвор ад апелятыва да-бранак ‘вітальна-зычэнневае слова — эквівалент спалучэння «Добры ранак! Добрага ранку!«‘.
  57. Дабрыдзень (Іна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва дабры-дзень ‘вітальнае слова беларусаў «добры дзень»‘. Яго падае «Вялікі слоўнік беларускай мовы Ф. Піс-кунова: «дабрыдзень выкл.»(с.252)». А прозвішча такое мае рэдактарка газеты «Гродзенскі ўніверсітэт» (гл. № 7 (445) за чэрвень 2015 года) Іна Мікалаеўна Дабрыдзень.
  58. Дабрыніна (Святлана) — вытвор з фармантам -іна ад антрапо-німа Дабрыня і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дабрын-іна. ФП: дабрыня (‘тое, што і дабрата’ — ‘спа-гадлівасць, чуласць у адносінах да людзей'; ‘раскоша, хараство, любата’) — Дабрыня (мянушка, потым прозві-шча) — Дабрыніна.

(Працяг у наступным ну-мары.)

 

Беларуская мова на Lidbeer

Рэпартаж з лідскага піўнога фестывалю  9 верасня 2017 г. у газеце ад 12 верасня назы-ваўся “Свабода, піва, музыка і мова на Lidbeer — 2017”, але тады амаль не ўдалося распавесці менавіта пра мову. А мова была ўсюды: у візуальнай і аўдыёпрасторы. Перад святам лідскія ўлады замянілі пано “Ліда туры-стычная” на вуліцы Замкавай. Раней тут вісела аналагічнае пано на рускай мове, цяпер яно цалкам беларускамоўнае. Пано там абсталя-валася надоўга, мінулае вісела сем гадоў. А што тычыцца кароткачасовых атрыбутаў фесты-валю, то іх былі сотні, і ўсе беларускамоўныя. Безумоўна, былі недакладнасці і памылкі. Скажам, надпіс “Скачай мабільны дадатак” паві-нен быў гучаць “Спампуй мабільны дадатак”. Сям-там праскоквалі граматычныя памылкі, але калі курс на беларускамоўнасць захаваецца, то ўсё да наступнага года паправіцца, як, да пры-кладу, у рэкламе лідскага піва, запісанай раней для тэлебачання гучыць: “Музыка грамчэй”, а ўжо ўсюды на фестывалі стаяла: “Зробім гучна”.

У адным з рэпартажаў ці постаў у са-цыяльных сетках было зазначана, што ды-джэй пад вечар сарваў голас. Але, шаноўнае спадар-ства, ён сарваў голас цэлы дзень гукаючы і гамонячы па-беларуску. Я не кажу пра ўсіх гра-мадзян Беларусі, але каб кожны сябар ТБМ хоць сяды-тады зрываў голас, цэлы дзень высту-паючы ў падтрымку і абарону беларускай мовы, то сітуацыя ў краіне патроху лепшала б. І вось што мы маем у Лідзе. Падчас агульнанацы-янальнай дыктоўкі тут да мовы дакранулася 6 тысяч чалавек. Падчас фестывалю Lidbeer да мовы далучылі 120 тысяч. Падчас фестывалю лідскага друку 15 верасня было каля 500 ча-лавек. 8 верасня прайшоў яшчэ Фестываль патрыятычнай песні, а 24 верасня — Фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэ-цкага. Такія тут крокі да Беларусі.

Наш кар.

Навіны Германіі

80 гадоў з дня нараджэння Карла Гутшміта

Карл Гутшміт (ням.: Karl Gutschmidt; 12 верасня 1937, в. Фербелін, Германія — 1 сакавіка 2012) — нямецкі славіст.

Карл Гутшміт нара-дзіўся ў горадзе Фербелін. Па-сля заканчэння ў 1960 г. Бер-лінскага ўніверсітэта імя бра-тоў Гумбальтаў ён з 1967 г. доў-гі час выкладаў там беларус-кую філалогію. Тады ж у ча-сопісе «Zeitschrift fur Slavistik» з’явілася і яго першая белару-сазнаўчая праца — рэцэнзія на «Дыялекталагічны атлас бела-рускай мовы». У гэтым папу-лярным славістычным выданні Карлам Гутшмітам было апу-блікавана больш за два дзя- сяткі рэцэнзій і асобных агля-даў навуковых прац беларус-кіх лінгвістаў, сярод якіх біб-ліяграфічны паказальнік «Бе-ларускае мовазнаўства», пер- шыя штогоднікі «Беларуская лінгвістыка», асобныя нумары «Весніка БДУ», акадэмічнае выданне «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» (т. 2) І.І. Крамко, А.К. Юрэвіч і А.І. Яновіч, «Дыялектны слоўнік» П.У.  Сцяцко, «Беларуская фра-зеалогія» Ф.М. Янкоўскага і інш. Як ніхто іншы ў заходняй Еўропе, Карл Гутшміт імкнуў-ся шырэй і паўней прадставіць для лінгвістычнай грамадскасці набыткі беларускіх моваведаў. Менавіта дзякуючы яго публі-кацыям па лексікаграфіі, фра-зеалогіі, дыялекталогіі, стылі-стыцы, анамастыцы, гісторыі беларускай мовы і мовазнаў-ства ў еўрапейскай славістыцы сталі вядомы імёны А.І. Жу-раўскага, М.А. Жыдовіч, Я.М. Рамановіч, А.Я. Супру-на, Л.М. Шакуна, М.Г. Була-хава, П.П. Шубы і інш.

У 1976 г. вучоны аба-раніў доктарскую дысерта-цыю «Нарысы па гісторыі сла-вянскіх нацыянальных літара-турных моў», у якой знайшлі адлюстраванне і грунтоўныя манаграфічныя даследаванні гісторыкаў беларускай літара-турнай мовы. К. Гутшміт фак-тычна ўпершыню даследаваў важнейшыя напрамкі развіцця сучаснай беларускай літара-турнай мовы ў параўнанні з рускай, польскай, балгарскай і сербскахарвацкай мовамі. У гэтай працы важнае значэнне надаецца ролі ўкраінскай мовы ў станаўленні слоўнікавага складу беларускай літаратур-най мовы, прасочваюцца шляхі і спосабы пранікнення балты-змаў у беларускую мову. Пры гэтым увага звяртаецца не то-лькі на час дзеяння гэтых пра- цэсаў, але і аналізуецца выка-рыстанне адпаведнай лексікі ў мастацкіх творах пісьмен-нікаў другой паловы ХІХ — першай трэці ХХ ст. (Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча, Цёткі (А. Пашкевіч), Я. Коласа, М. Гарэцкага, З. Бядулі, К. Чорнага і інш.).

Будучы загадчы-кам аддзялення славянскіх моў секцыі славістыкі Бер-лінскага ўніверсітэта, Карл Гутшміт быў у ліку пер-шых арганізатараў міжна-родных сустрэч беларускіх, украінскіх і іншых лінгвістаў і філолагаў з тагачасных сацы-ялістычных краін са сваімі за-ходнееўрапейскімі калегамі, садзейнічаў іх прадстаўніцтву на міжнародных навуковых канферэнцыях, славістычных кангрэсах. Дарэчы, на больша-сці Міжнародных з’ездаў славі-стаў, пачынаючы з Варшаўска-га ў 1973 г., ён нязменна вы-ступаў з дакладамі па беларуса- знаўчай праблематыцы.

Працуючы над доктар-скай дысертацыяй, Карл Гут-шміт трымаў у полі зроку не толькі пытанні, звязаныя са станам функцыянавання бела-рускай літаратурнай мовы ў другой палове ХХ ст. Важнае значэнне ён надаваў праблемам сінхроннага і дыяхроннага да-следавання беларускай і іншых усходнеславянскіх моў, аб чым сведчаць такія яго артыкулы, як «Стан і значэнне дыяхронна-га даследавання ў Беларускай ССР», «Даследаванне ўсходне-славянскіх моў у дыяхронным аспекце», «Балтыйскія дасле-даванні ў Беларускай ССР» і інш.

Нямецкі славіст быў адным з тых, хто на канфе-рэнцыі летам 1990 г. у Варшаве падтрымаў ідэю аб стварэнні Міжнароднага згуртавання бе- ларусістаў. Як успамінае Адам Мальдзіс, «у выніку кансуль-тацый з вучонымі розных кра-ін было склікана арганізацый-нае пасяджэнне… пасля доўгіх і часта напружаных спрэчак была прынята «Дэкларацыя аб утварэнні Міжнароднага згу-ртавання беларусістаў» і вы-браны яго арганізацыйны ка-мітэт». У спісе тых, хто стаяў ля вытокаў сённяшняй Міжна-роднай асацыяцыі беларусіс- таў, ёсць і імя Карла Гутшміта, які на працягу многіх гадоў уваходзіў у склад камітэта МАБ, спрыяў пашырэнню кан-тактаў паміж філолагамі Бела-русі і замежжа.

З распадам СССР, ут-варэннем суверэннай беларус-кай дзяржавы, ускладненнем моўнай сітуацыі ў постсацыя-лістычных краінах паступова сталі мяняцца напрамкі навуко-вых зацікаўленняў нямецкага славіста. Усё часцей і часцей у яго навуковых публікацыях адчуваецца непрыхаваная тры-вога за лёс асобных еўрапейскіх моў, у тым ліку і беларускай. Менавіта роздум аб далей-шым развіцці ўсходнееўрапей-скіх моў стаў стрыжнем збор-ніка яго навуковых прац «Моў-ная палітыка і літаратурныя мовы ва Ўсходняй Еўропе ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст.», артыкула «Славянскія мовы ў аб’яднанай Еўропе». У названым артыкуле Карл Гут-шміт адзначае, што «беларус-кая мова — адзіная ў славянскай прасторы, якая ўжываецца як дзяржаўная яшчэ з адной мо-вай рускай… што выразна све-дчыць пра тэндэнцыю ў кірун-ку да С-мовы, якая абслу- гоўвае толькі пэўныя сферы камунікацыі». Тым не менш, нягледзячы на англамоўнае еў-рапейскае асяроддзе ва ўмовах так званай глабалізацыі, нацыя-нальныя мовы Еўропы (ў тым ліку і славянскія), на думку лінгвіста, «не павінны абме- жавацца роллю другасных моў, таму што мовы з’яўляюц-ца не толькі сродкамі камуні-кацыі, але і выканаўцамі сімва-лічнай функцыі: «Аналіз пост- камуністычнай эпохі сведчыць пра паступовае пераадоленне моўна-ідэалагічнага расколу Еўропы, і ў сённяшняй шмат-моўнай Еўропе значна боль-шую ролю, чым дагэтуль, бу-дуць выконваць славянскія мовы». Як лічыць Карл Гут-шміт, «вывучэнне і ўжыванне славянскіх моў неабходныя і карысныя як у агульнаеўра-пейскім кантэксце, так і ў сувязі з кантактаваннем асо-бных краін, цэлых рэгіёнаў Еўропы і іх жыхароў«.

Падчас працы ў 1991 г. у бібліятэцы Семінара славян-скай філалогіі Гамбургскага ўніверсітэта Карл Гутшміт вы-падкова знайшоў рукапісную беларускую граматыку (70 старонак вялікага фармату), якую ў 1916 г. напісаў Антон Луцкевіч, калі ў 1915-1916 гг. у Вільні вёў заняткі па бела-рускай мове з будучымі на-стаўнікамі беларускіх школ. Напісаная на лацінцы першая частка граматыкі Антона Луц-кевіча, як відаць, была створа-на на два гады раней за вядо-мую працу Браніслава Тараш-кевіча. Адкрыццё К. Гутш- міта дазволіла істотна ўдаклад-ніць гісторыю стварэння пер-шых беларускіх вучэбных да-паможнікаў для школ. На вялікі жаль, сам аўтар знаходкі ў апо-шнія гады жыцця не мог з-за хваробы падрыхтаваць і вы-даць працу А. Луцкевіча, аднак ёсць надзея, што ў хуткім часе гэта зможа зрабіць Герман Бі-дэр, якому Карл Гутшміт пера- даў свае рукапісы.

У творчай спадчыне Карла Гутшміта налічваецца некалькі дзясяткаў беларуса-знаўчых прац, ёсць і такія, што яшчэ чакаюць свайго даслед-чыка, які б змог іх увесці ў шы-рокі навуковы кантэкст. Адной з бліжэйшых задач беларускіх славістаў павінна стаць пад-рыхтоўка зборніка выбраных даследаванняў нямецкага лін-гвіста, які на працягу амаль 45 гадоў нястомна вывучаў роз-ныя аспекты стану і функцыя-навання беларускай мовы, імк-нуўся аб’ектыўна і па-навуко- ваму строга ацаніць здабыткі і страты адной з найстаражыт-нейшых еўрапейскіх моў.

М.Р. Прыгодзіч.

«Маленькі Прынц» прыляцеў

у магілёўскі «Космас»

У магілёўскім кінатэат-ры «Космас» у першыя выход-ныя верасня прайшлі паказы анімацыйнага фільма «Малень-кі прынц». Экранізацыю су-светна вядомага твора ў бела-рускай агучцы прадставіў магі-лёўцам праект «Беларускія ўік-энды» пры падтрымцы кампа-ній «VELCOM» і «АТЛАНТ ТЭЛЕКАМ».

Фільм «Маленькі прынц» ужо паглядзелі больш за 3,5 тысяч чалавек у Мен-ску і Гародні, там нават пры-йшлося ладзіць дадатковыя кінапаказы. Гэта анімацыйная стужка не першая, якая была агучана праектам «Беларускія ўікэнды», на родную мову перакладзена ўжо больш за 20 кінахітоў. У 2017 годзе праект падтрымалі кампанія «VEL-COM» і яе брэнд «АТЛАНТ ТЭЛЕКАМ», што дало магчы-масць узняць яго на новы яка-сны ўзровень і значна пашы-рыць глядацкую аўдыторыю. Дзякуючы праекту «Беларус-кія ўікэнды» і кампаніі «VEL-COM» таксама была перавыда-дзена кніга «Маленькі прынц» на беларускай мове, наклад якой быў перададзены ў біб-ліятэкі і навучальныя ўста-новы.

Прэм’ера фільма ў Ма-гілёве прайшла пры поўным аншлагу, а гледачы атрымалі магчымасць сустрэцца з засна-вальнікамі праекту «Беларус-кія ўікэнды» і акторамі, што агучвалі кінастужку. У Магі-лёве планавалася правесці то-лькі тры кінапрагляды «Мале-нькага прынца», але цудоўны фільм, ды яшчэ на роднай мове выклікаў такую цікаўнасць, што яго дэманстрацыю пра-цягнулі на тыдзень, а да пра-кату далучыўся яшчэ адзін кінатэатр — «Радзіма».

Алесь Сабалеўскі, Магілёў.

 

«Нашчадкі Францыска Скарыны» ў бiблiятэцы Янкi Купалы

Першая гарадская біб-ліятэка 14 верасня ў рамках ак-цыі «Бібліятэчны чацвер па-бе-ларуску» ладзіла свята бела-рускай кнігі «Жыве ў кнізе ду-ша народа». У гэты дзень су-працоўнікі бібліятэкі імкнуліся як мага шырэй раскрыць фонд дакументаў на беларускай мо-ве. З гэтай нагоды былі афор-млены кніжныя выставы раз-лічаныя на розныя катэгорыі чытачоў: «Промні асветніц-тва», «Літаратурны зоркапад юбіляраў», «Вечнасць друка-ванага слова», «Зялёны лісток на планеце зямля», «Ведай на-шых» і інш.

На працягу дня праца-ваў міні-музей Янкі Купалы, дэманстравалася падборка ві-дэаролікаў «Мая Беларусь». Для вучняў 6 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа № 39 г. Ма-гілёва» была праведзена інфар-мацыйная гадзіна «Невядомы Скарына».

Фіналам святочнага дня стала літаратурная веча-рына «Нашчадкі Францыска Скарыны». Галоўная тэма ме-рапрыемсва — кніжная спад-чына Магілёўшчыны. Актыў-ны ўдзел у мерапрыемстве прынялі сябры ТБМ імя Фран-цішка Скарыны. Кіраўнік аб`яднання Алег Дзьяч-коў зрабіў цікавы агляд кніг аўтараў Магілёў-шчыны. Гэтую ж тэму падтрымалі ў сваіх вы-ступленнях даўняя сяб-роўка бібліятэкі Тамара Аўсянікава і паэт, жур-наліст, чалавек энцыкла-педычных ведаў Эдуард Мядзведскі. Не абышло-ся ў гэты дзень без пада-рункаў. Дзякуючы На-таллі Матэвушавай і Але-не Асмакоўскай папоўні-ўся фонд экспанатаў міні-музея Янкі Купалы.

Галіна Жмачынская, Магiлёў.

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Паколькі ўсю залатую і срэбную манету ардынцы за-біралі, на заваяваных імі сла-вянскіх землях наступіў «без-манетны перыяд”. У якасці дробных плацёжных адзінак выкарыстоўвалі шкуркі звя-роў, шыферныя праселкі, шкляныя пацеркі і старыя ма-неты. Эканоміка была ў доўгім заняпадзе. Аднак у адносінах да праваслаўнай царквы дзей-нічала «Яса Чынгісхана», закон, паводле якога манасты-ры і святары не плацілі данін і падаткаў, калі маліліся за хана і яго сям’ю.

Пасля Узбека Ардой кіраваў яго сын, вышэйзгада-ны Джанібек, якога славянскія летапісы называлі «добрым». Пасля Джанібека на сталец прыйшоў яго сын Бердыбек, якога неўзабаве ў 1359 г. забілі, і дынастыя Батуідаў закончы-лася. Пасля гэтага ў Залатой Ардзе пачаліся міжусобіцы. З 1359 па 1380 г. на ханскім троне змянілася больш за 25 ханаў, і некаторыя ўлусы імкнуліся стаць незалежнымі. Гэтаму пе-рыяду маскоўскія летапісцы далі назву «Вялікая замятня”. У гэтыя часы на палітычнай арэне Залатой Арды з’явіўся цемнік Мамай, які стварыў уласны ўлус у заходняй частцы Арды. Аднак, не будучы на-шчадкам Чынгіс-хана, ён не мог стаць вялікім ханам Залатой Арды і таму меў пасаду бек-лярбека пры тых ханах, якія часта змяняліся на пасадзе ўладара Арды. Арда ўгэты час працягвала развальвацца на асобныя ўлусы, якія варагавалі паміж сабою.

Мамай пачаў персана-льную вайну з маскоўскім князем Дзмітрыем і спачатку ў 1378 г. прайграў бітву на рацэ Вожы, а потым у 1380 г. — на Кулікоўскім полі. Пакуль ішоў узброены канфлікт на Захадзе, у Ардзе да ўлады пры-йшоў хан Тахтамыш (1380 — 1395). Перад гэтым ён спыніў сепаратныя выступы кіраўні-коў розных улусаў у Ардзе і на рэчцы Калцы, разграміў рэ-шткі войск Мамая, які іх зноў сабраў пасля Кулікоўскай біт-вы. У 1382 г. Тахтамыш захапіў і спаліў Маскву, пасля чаго прымусіў князя Дзмітрыя зноў плаціць даніну Ардзе. Аднак у 1391 г. на Арду напалі войскі Тамерлана, які пры-йшоў з Сярэдняй Азіі. У выні-ку вайны 1391-1396 гг. войскі Тахтамыша былі разбітыя, а паволжскія гарады, у тым ліку і сталіца Арды, былі разбура-ныя. Потым Тамерлан абраба-ваў і гарады Крыма. Пасля гэ-тага Залатая Арда прыйшла ў заняпад. У першай палове XV ст. яна пачала распадацца на асобныя, незалежныя дзяржа-вы. У пачатку 1420-х гадоў узнікла Сібірскае ханства, у 1428 г. — Узбекскае ханства, потым — Казанскае (1438 г.), Крымскае (1441 г.) ханствы, Нагайская Арда (1440-я гады) і Казахскае ханства (1465 г.). Галоўнай дзяржавай сярод гэ-тых новых дзяржаўных утва-рэнняў лічылася Вялікая Арда. У 1480 г. яе хан Ахмат зрабіў паход на маскоўскага князя Іва-на III, але мусіў адступіць без бою, а Іван III адмовіўся пла-ціць яму даніну і пачаў кіра-вацьз 1480 г. незалежнай дзяр-жавай — Вялікім Княствам Маскоўскім. У пачатку 1481 г. Ахмата забілі войскі Сібірскага ханства і Нагайскай Арды. У самым пачатку XVI ст. пры дзецях хана Ахмата Залатая Арда канчаткова спыніла сваё існаванне.

 

  1. Узнікненне Масквы.

Палітыка маскоўскага князя Івана I (Каліты)

 

Узнікненне Маскоў-скага княства. Першы ярлык на вялікае княжанне ханаў За-латой Арды атрымаў вышэй-згаданы пераяслаўскі князь Аляксандр Неўскі. Пры ім та-тары накіравалі ў заваяваныя гарады сваіх карнікаў на чале з баскакамі (намеснікамі хана), якія зрабілі перапіс заваяванага насельніцтва і абклалі яго дані-най. Потым даніну даручылі збіраць і прывозіць у Арду таму князю, які меў ханскі яр-лык. Вядома, кожны князь, збі-раючы даніну, не забываўся і пра сябе. Таму за права атры-маць ярлык паміж князямі ішлі вялікія спрэчкі і нават бойкі. У выніку гэтых спрэчак пасту-пова на першае месца выйшлі маскоўскія і цверскія князі, што не раз прыводзіла іх да між-усобных войнаў. Але Масква паступова ў іх перамагала.

Асобнае Маскоўскае княства ўзнікла ў другой па-лове ХІІІ ст. Першым удзель-ным маскоўскім князем стаў малодшы сын Аляксандра Не-ўскага Даніла. Масква мела ве-льмі выгоднае геаграфічнае становішча, бо стаяла на пера-крыжаванні гандлёвых шляхоў з поўдня на поўнач і з Ноўга-рада ў Разань. Перасяленцы з поўдня, якія мусілі ратавацца ад татараў, сяліліся вакол Ма-сквы, бо тут, у лясах, татары іх значна менш турбавалі.

Даволі вялікая рака Масква злучала вярхоўі Волгі і сярэднюю Аку. Па гэтым вод-ным шляху ноўгарадцы везлі сабе з Разанскай зямлі хлеб, воск і мёд, а маскоўскія князі бралі з іх за гэта немалое мыта. Першыя маскоўскія князі Да-ніла і яго сын Юрый здолелі прыўлашчыць усё цячэнне Масквы-ракі і захапіць у разан-скага князя Каломну, а ў сма-ленскага князя — Мажайск. Таксама князь Даніла атрымаў у спадчыну горад Пераяслаў-Залескі.

Адчуўшы сваю моц, маскоўскі князь Юрый захацеў атрымаць ярлык на вялікае княжанне Ўладзімірскае і пачаў змаганне за яго са сваім сваяком цверскім князем Міхаілам. Скончылася гэта тым, што ў Ардзе забілі абодвух князёў, а ярлык атрымаў сын Міхаіла Аляксандр Цверскі. Маскоў-скім князем стаў брат Юрыя Іван з мянушкай Каліта (ка-шэль). Гады яго ўладарання — 1328-1340. Ён праводзіў пра-ардынскую палітыку, чым мо-цна спадабаўся вялікаму хану (якому ён заўсёды прывозіў, акрамя даніны, і хабар). З 1328 г. ён здолеў адабраць у Цверы ярлык на вялікае княжанне і практычна стаў адзіным прад-стаўніком хана на паняволеных татарамі землях. Дзякуючы яму хан адмяніў сістэму баска-каў і вывеў у Арду карныя татарскія атрады. Усю даніну збіраў і адвозіў у Арду толькі князь Іван. Калі ж мясцовыя ўдзельныя князі былі не ў змо-зе заплаціць сваю частку дані-ны, Каліта за гэта забіраў іх зе-млі сабе.

Сабраўшы вялікія гро-шы, Іван распачаў у Маскве вялікае будаўніцтва. Менавіта ён збудаваў з дубовага бяр-вення першы Маскоўскі крэмль, а на яго тэрыторыі — пяць мураваных (белакамен-ных) храмаў, у тым ліку славу-ты Ўспенскі сабор. Тут быў па-хаваны першаіерарх права-слаўнай Русі мітрапаліт Пётр, які з Уладзіміра пераехаў жыць у Маскву, а пазней быў далу-чаны да ліку святых.

Так Масква зрабілася галоўным рэлігійным цэнтрам паўночна-ўсходніх славянскіх земляў. З прычыны, што тата-ры не бралі даніны з праваслаў-най царквы, яе матэрыяльнае становішча палепшала. У гэтыя часы былі заснаваныя Тройца-Сергіеўскі і Кірыла-Белаазёрскі манастыры. Іншы крамлёўскі сабор, св. Архангела Міхаіла, стаў храмам-пахавальняй мас-коўскіх князёў. У ім і пахавалі Івана Каліту.

 

  1. Вялікае Княства Маскоўскае ў другой палове XIV — першай палове XV стст.

 

Сыны Івана Каліты — Сямён Ганарлівы (1340-1353) і Іван Красны (1353-1359) умацавалі і памножылі баць-коўскую спадчыну. Вакол іх сфармавалася кіроўная мас-коўская эліта — удзельныя князі і баяры, а таксама мясцовыя святары. Так, фактычным кі-раўніком Масквы ў гады кня-жання Івана Краснага і яго ма-лагадовага сына Дзмітрыя быў маскоўскі мітрапаліт Алексій, які паходзіў з багатай баярскай сям’і. Ён меў таксама вялікую падтрымку і ў Залатой Ардзе, бо здолеў вылечыць ад цяжкай хваробы вачэй Тайдулу, жонку вялікага хана. Пазней яго так-сама пачалі лічыць святым. Другім вядомым Маскоўскім святаром быў манах Сергій, які заснаваў славуты Троіца- Сер-гіеўскі манастыр непадалёк ад Масквы. Да другой паловы XIV ст. у Маскоўскае княства ўвайшлі новыя ўдзелы: Дзміт-рыеўскі, Галіцкі, Угліцкі, землі Ўладзімірскага і часткова Ра-занскага княстваў.

Варта адзначыць, што сыны Івана Каліты доўга не жы-лі. Сямён Ганарлівы памёр ад чумы і дзяцей не меў. Яго брат Іван пакінуў толькі двух сыноў і памёр у 31 год. Таму Маскоў-скую зямлю не разабралі на ўдзелы сваякі і дзеці вялікіх князёў, што спрыяла яе ўмаца-ванню. Аднак пасля раптоўнай смерці Івана ярлык на вялікае княжанне атрымалі суздаль-скія князі.

Але мітрапаліт Алексій і маскоўскія баяры, якія фак-тычна кіравалі краінай (князь Дзмітрый меў толькі 10 гадоў), здолелі праз два гады вярнуць ярлык, і Масква яго ўжо больш ніколі не губляла…

Стаўшы дарослым, князь Дзмітрый стварыў вялі-кае войска і ў міжусобных вой-нах перамог разанскага і цвер-скага князёў, а потым нава-жыўся ўпершыню пачаць вай-нуз татарамі. У гэты час у Ар-дзе ішло змаганне за ўладу і тыя сілы, якія ваявалі паміж сабою, каб умацавацца пачалі рабіць без дазволу вялікіх ха-наў набегі на славянскія землі. У 1377 г. вялікі татарскі атрад разбіў атрады мясцовых кня-зёў на рацэ П’яне і разрабаваў Разань і Ніжні Ноўгарад. По-тым прыйшлі войскі аднаго з кіраўнікоў Арды Мамая. Ён спаліў Ніжні Ноўгарад, і ад яго ж пацярпела Разань. Пазней ён пайшоў у маскоўскія землі, але на рацэ Вожы (1378 г.) быў раз-біты князем Дзмітрыем. Каб заваяваць Маскву, Мамай са-браў вялікую армію і дамовіў-ся аб дапамозе з князем ВКЛ Ягайлам і разанскім князем Алегам.

Добра падрыхтаваўся да вайны і маскоўскі князь. 8 верасня 1380 г. каля вусця рэ-чкі Няпрадвы, дзе яна ўпадае ў Дон, на Кулікоўскім полі адбы-лася бітва, у якой Мамай быў разбіты і ўцёк з поля бою. Яга-йла і разанскі князь на дапа-могу Мамаю не прыйшлі, а кня-зю Дзмітрыю дапамаглі бела-рускія войскі з Полацка ды Бранска і ўкраінскія — з Валыні. У гонар гэтай перамогі князь Дзмітрый атрымаў прозвішча Данскі. Аднак замацаваць гэ-тую перамогу Масква не зма-гла. Як ужо згадвалася, у 1382 г. армія хана Тахтамыша захапі-ла і спаліла Маскву ды іншыя гарады, а Дзмітрый Данскі му-сіў зноў плаціць даніну Ардзе і аддаў Тахтамышу ў закладнікі свайго сына Васіля. Варта ад-значыць што пасля вялікага па-жару 1365 г. князь Дзмітрый збудаваў, замест драўлянага, мураваны Крэмль, пры гэтым павялічыўшы яго памеры. Па-колькі муры будавалі з белага каменю, Маскву пачалі на на-зываць «белакаменнай».

Пасля смерці Дзмітрыя вялікім князем стаў яго сын Васіль (1389-1425). Ён здолеў захапіць у суздальскіх князёў важны гапдлёвы цэнтр на Вол-зе, Ніжні Ноўгарад. У 1408 г. на Маскоўскую дзяржаву рап-тоўна напаў татарскі мурза (князь) Едыгей, які моцна раз-рабаваў краіну і аблажыў Ма-скву. Васіль мусіў заплаціць яму вялікую даніну, і той з трыумфам вярнуўся ў Арду. Значныя тэрыторыі далучыла да сябе і ВКЛ. Васіль маскоўскі ажаніўся з дачкою князя Віта-ўта Соф’яй і мусіў прызнаць за мяжу з ВКЛ рэчку Угру, левы прыток Акі. Пасля яго смерці вялікім князем маскоўскім у 10-гадовым узросце стаў яго сын, таксама Васіль (1425-1462). Аднак яго дзядзька Юрый, удзельны князь Галіча, гэтага не прызнаў і пачаў зма-гацца за ўладу ў Маскве. Пача-лася доўгая міжусобная вайна, якая ішла з пераменным поспе-хам каля 20 гадоў (1430-1450). Падчас вайны князь Васіль часова трапіў у палон, і ворагі пазбавілі яго зроку, за што ён атрымаў мянушку Цёмны (што абазначала «сляпы»).

У гэтыя самыя часы ідзе міжусобіца і ў Ардзе, якая распадаецца на асобныя часткі. Так, хан Улу-Махмет стварыў на Волзе сваю дзяржаву — Казанскае ханства — і пачаў рабіць набегі на Маскву. Вой-скі князя Васіля выйшлі суп-раць казанскага хана, але ў 1445 г. пад Суздалем 6ылі разбітыя, а сам князь Васіль трапіў у па-лон. За яго давялося заплаціць вялікі выкуп. Калі Васіль вяр-нуўся ў Маскву, ён прывёў з Арды шмат татараў, якіх узяў сабе на службу, што выклікала незадавальненне мясцовага на-сельніцтва.

У часы яго праўлення маскоўскі мітрапаліт грэк Ісі-дар наведаў Італію і далучыўся да Фларэнтыйскай уніі, пад-пісанай у 1439 г. паміж Рымскім Папам і Візантыяй. У 1441 г. ён вярнуўся ў Маскву і пачаў прасоўваць ідэю уніі. За гэта яго арыштавалі, але ён уцёк  спачатку ў ВКЛ, а потым і ў Італію. Тады маскоўскім мітра-палітам стаў разанскі епіскап Іона, і ў Маскве вырашылі ад-дзяліцца ад Канстанцінопаль-скага патрыярха і выбіраць са-бе мітрапаліта на сваім саборы з ліку мясцовых святароў.

 

  1. Вызваленне ад улады Залатой Арды. Палітыка князя Івана III.

 

Іван III пачаў кіраваць Маскоўскай дзяржавай яшчэ пры сваім бацьку, які зрабіў яго суправіцелем, бо сам быў сляпы. З 1462 па 1505 г. ён адзін кіруе Маскоўскай дзяржавай і стварае вялікае войска. Спача-тку ён падпарадкоўвае сабе Яраслаўскае і Растоўскае кня-ствы, а потым вырашае завая-ваць Ноўгарад і Цвер. Пасля таго як Ноўгарад у 1471 г. за-ключыў саюз з ВКЛ, Іван рас-пачынае вайну. Спачатку ноў-гарадцы былі разбітыя на паўд-нёвым беразе возера Ільмені, а потым — на рацэ Шэлоні. Кіраў-нік ноўгарадскага войска бая-рын Барэцкі трапіў у палон, а потым быў забіты. ВКЛ не дапа- магло Ноўгараду, які, у выні-ку, здаўся, адмовіўся ад саюза з ВКЛ і заплаціў велізарную даніну.

(Працяг у наступным  нумары.)

Квітнела на Случчыне «Папараць-кветка»

(Споўнілася 100 гадоў з пачатку дзейнасці культурна-асветніцкага таварыства «Папараць-кветка»)

У нашым краі, што Случчынай завецца, здаўна былі ў пашане беларуская пе-сня, трапнае народнае слова. Яны гучалі ў выкананні хары-стаў, казачнікаў на вясковых вечарынах, якія асаблівае рас-паўсюджанне атрымалі пасля 1905 года. Нездарма беларускі этнограф, фалькларыст, мова-знавец і літаратар Аляксандр Сержпутоўскі на працягу больш, чым трыццаці гадоў запісваў жыццёвыя апавяданні, казкі, байкі менавіта на Случ-чыне. Ён заўважаў, што скарб захаваны ў думках і сэрцах случакоў, і «крыніцы народных твораў ніколі нельга вычар-паць».

Аднак крыніцы гэтыя «бруіліся» стыхійна, ды і цар-скія паслугачы сачылі, каб яны не вельмі праяўляліся ў куль-турным рэчышчы Расійскай імперыі. Калі ж на яе ўскраінах у пачатку ХХ стагоддзя ўзня-лася хваля нацыянальна-адра-джэнцкага руху, Случчына стала адным з яго асяродкаў у Беларусі. У ліпені 1917 года па ініцыятыве камісара Слуцкага павета пры Часовым расійскім урадзе Радаслава Астроўскага была заснавана Слуцкая агуль-ная земская (беларуская) гім-назія. Як пісаў у 1921 годзе па-літычны дзеяч, публіцыст і пе-ракладчык Юрка Лістапад, «сам дырэктар гімназіі пан Астроўскі ў той час быў над-та шчыры працаўнік на ніве беларушчыны, дзякуючы гэ-таму ён і паставіў справу беларускую ў гімназіі на свае ногі».

У такой атмасферы на-вучэнцы гімназіі Сяргей Бусел і Іван Ракуцька задумалі арга-нізаваць культурна-асветны гурток «Папараць-кветка». Ні-хто з сталых прадстаўнікоў мясцовай інтэлігенцыі не ад-гукнуўся на прапанову аргані-затараў увайсці ў гурток. Таму ў адзін з вераснёўскіх дзён 1917 года, па словах Ю. Лістапада, «С. Бусел прымусіў вучняў ні-жэйшых класаў прыйсці на першы сход, каб выбраць праў-ленне гуртка. Бальшавікі да-зволу на сход не далі, тады гэта куча дзяцей-вучняў рэва-люцыйным парадкам адчыніла сход і выбрала праўленне».

Бальшавікі тут упамя-нуты таму, што да гэтага часу яны займелі большасць у Слу-цкім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які быў утвораны ў сакавіку 1917 года. Дарэчы, Іван Ракуцька, якога выбралі старшынём праўлення, хацеў арганізаваць работу гуртка на камуністычнай аснове, але з гэтым катэгарычна не згадзіўся Сяргей Бусел. З цягам часу ся-брамі «Папараць-кветкі» ста-навіліся не толькі вучні, але і дарослыя людзі, і калі апошніх стала большасць, то ў каст-рычніку 1919 года зрабілі пе-рарэгістрацыю гуртка. З гэта-га часу сябры гуртка дзяліліся на паўнамоцных (грамадзяне ўзростам не меней сямнаццаці гадоў) і спрыяючых (вучні да сямнаццаці гадоў), якія мелі права дарадчага голасу. У «Па-параць-кветку» прымалі то-лькі тых, за каго паручаліся не менш, чым два паўнамоцныя сябры гуртка.

«Папараць-кветка», як вызначалася яе статутам (ру-капісны варыянт захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспуб-лікі Беларусь), «ёсьць культу-рна-прасьветны гурток, за-даньня якога — працаваць дзеля адраджэньня культуры баць-каўшчыны і падрыхтаваць сваіх сяброў на сьвядомых гра-мадзян, якіе б у будучыне маглі аддаць сваю моц на карысьць Беларусі. У «Папараць-квет-ку» могуць паступаць белару-сы без розьніцы полу і рэлігіі… Гутарка між сябрамі павінна вясьціся толькі на беларускай мове. Гуртком кіруе праўлень-не, выбранае з ліку паўнамоц-ных сяброў простым, роўным і патаемным галасаваньнем срокам на паўгода. Лік праў-леньня ня павінен перавышаць 7 (сямі) сяброў, якое можа пе-равыбірацца і да пары, калі яно згубіло даверые гуртка… «Па-параць-кветка» мае пячатку з надпісямі: «Слуцкі Беларускі Культурна-Прасьветны Гур-ток «Папараць-кветка». Гур-ток мае свой нацыянальны штандар».

Статут прадугледжваў, што агульныя сходы сяброў таварыства маглі праводзіцца па заяве не меней чым пяці яго ўдзельнікаў і адзін раз на месяц — для справаздачы праўлення аб праведзенай рабоце. Статут дазваляў таварыству «Папа-раць-кветка» арганізоўваць беларускія культурна-асвет-ніцкія гурткі на тэрыторыі Слуцкага павета, курсы бела-русазнаўства для вывучэння эканамічнага, гістарычнага і культурнага жыцця Беларусі, а таксама — збіраць ахвяраванні і праводзіць «усялякіе ігрышча і лекцыі дзеля павелічэньня свае эканамічнае моцы». Для пра-веркі дзейнасці таварыства бы-ла створана кантрольная камі-сія, у якую ўвайшлі пяць ча-лавек.

Наколькі складана бы-ло сябрам таварыства выкон-ваць статутныя задачы, можна меркаваць па тым, што з люта-га па снежань 1918 года Слуцкі павет акупавалі войскі кайзе-раўскай Германіі, у жніўні 1919 года — ліпені 1920 года і ў каст-рычніку — лістападзе 1920 года на яго тэрыторыі «гаспада-рылі» польскія захопнікі. У гэ-тыя перыяды часта прыходзі-лася дзейнічаць падпольна, у першую чаргу падтрымліва-ючы арганізацыйныя сувязі. Органы тагачаснай дзяржаўнай савецкай улады, якія прыхо-дзілі пасля немцаў і палякаў, таксама не вызначаліся добра-зычлівым стаўленнем да бела-рускай справы. Нягледзячы на гэта, актывісты таварыства за-снавалі ў Слуцку бюро для да-памогі беспрацоўным, удзель-нічалі ў правядзенні беларускіх павятовых настаўніцкіх курсаў беларусазнаўства, у сельскіх населеных пунктах павета ар-ганізоўвалі сельскагаспадар-чыя і спажывецкія каапера-тывы, чытальні, філіі-гурткі, беларускія школы.

Таварыства «Папа-раць-кветка» ў адпаведнасці са статутам магло «выдаваць які-небудзь друкованы орган». З цягам часу такім друкаваным органам стала газета «Наша Ка-ляіна» (галоўны рэдактар Анд-рэй Бараноўскі), якой былі вы-дадзены два нумары: № 1 га-зеты датаваны 27 кастрычніка 1919 года, № 2 — 20 лютага 1920 года. Рукапісы наступных ну-мароў газеты канфіскавалі по-льскія ўлады.

Свае ўражанні адносна першага нумара «Нашай Ка-ляіны» красамоўна выказаў класік беларускай літаратуры Янка Купала ў артыкуле «Мо-ладзь ідзе», які быў змешчаны ў газеце «Беларусь» за 15 ліс-тапада 1919 года: «…Сягодня кожны, каму не атуманіла ра-сійская і польская рэакцыя ма-згоў, адчуе і разумее, які шыро-кі размах прыняла наша спра-ва над адбудаваньнем сваёй незалежнай Бацькаўшчыны! Цяпер, браты, ідуць сыны бе-ларускіх мужыкоў, ідзе наша беларуская моладзь!..

Але што цікавейшае: перада мной ляжыць беларус-кая часопісь «Наша Каляіна!. Выдана яна [ў] Слуцку! Слуцак — павятовы гарадок — куды яму, здавалася бы, лезьці ў людзі ды яшчэ з сваёй газэтай! Аднак палез. Беларуская душа, як ба-чым, — жывучая, творчая, як яе не заганяй у казіны рог, а яна збудзіцца і затрапечацца. Мала таго: гэта часопісь зьяўляецца органам беларус-кай нацыянальнай злучнасьці «Кветка-Папараці», каторая сваю чыннасьць пашырае на ўвесь Слуцкі павет і нават да-лей, за яго межы.

Гэта папраўдзе, як у песьні сьпяваецца: «А ў Слуцку на рыначку сталася праява!». Так, сябры, гэта вялікая прая-ва! Адбудаваньне незалежна-сьці Беларускай Дзяржавы бя-рэ ў свае рукі наша моладзь. Чэсьць і слава табе, беларуская моладзь, паўстаючая з пад беларускай саломенай страхі! Ты сама сваімі рукамі адбуду-еш сабе і сваім патомкам лепшую і сьвятлейшую буду-чыну. На бок з дарогі, панове і гаспада з Захаду і Ўсходу! Беларуская моладзь ідзе!».

Культурна-асветніцкае таварыства «Папараць-кветка» мела тры секцыі: краязнаўчую, літаратурную і драматычна-харавую. Кіраўнік драматыч-на-харавой секцыі Андрэй Бараноўскі пісаў пазней: «Мяне зацікавіла ідэя беларусізацыі краю і ўтварэння самастой-най Беларускай рэспублікі. З мэтай найлепшага вывучэння беларускай літаратуры… ус-тупіў у таварыства пад на-звай «Папараць-кветка»… Сярод яе членаў ідэя сама-стойнасці Беларусі была над-звычай папулярнай. Адных яна прывяла ў партызанскія ат-рады і бальшавіцкае падполле ў час белапольскай акупацыі, другіх зрабіла ўдзельнікамі так званага Слуцкага зброй-нага чыну ў канцы 1920 года».

Агульныя сходы, заня-ткі гурткоў і секцый, літара-турна-мастацкія вечары, экс-курсіі па родным краі, дакла-ды, спеўкі, рэпетыцыі, а потым і спектаклі не толькі ў Слуцку, але і ў сельскіх населеных пун-ктах павета — вось асноўныя формы работы культурна-ас-ветніцкага таварыства «Папа-раць-кветка». Пры гэтым сяб-ры таварыства ўсё рабілі вы-ключна на беларускай мове. Спектаклі ставілі толькі па тво-рах беларускіх пісьменнікаў — «Паўлінка» Янкі Купалы, «Хам», «Рысь» Элізы Ажэшкі, «Госць з катаргі», «Бязвінная кроў», «Душагубы» Ўладзісла-ва Галубка і іншыя. Пастаноўкі спачатку адбываліся ў земскай гімназіі, а потым — у будынку народнага тэатра (цяпер тут знаходзіцца краязнаўчы му-зей).

Беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч ураджэнец Слуцка Язэп Дыла ўспамінаў: «Слуцкая публіка, часта на-ват не беларуская, ахвотна адгукнулася на пастаноўкі «Папараць-кветкі». Нягле-дзячы на тое, што яны насілі выразна аматарскі характар, былі слаба апрацаваны з арты-стычнага боку, слаба дэкара-ваны, часта не былі забяспе-чаны патрэбнай вопраткай — нягледзячы на ўсё гэта тэатр заўсёды быў поўны. Кожны ішоў, бо хацеў пераканацца, што пагарджаная беларуская мова і быт гэтага сярмяж-нага народа ўжо не стано-вяць сабою аб’ект насмешкі і пагарды, а маюць у сабе што-сьці прывабна-блізкае, прыго-жае, адначасова здаровае і моцнае, на што варта пагля-дзець, над чым варта заду-мацца».

У адным з нумароў за сакавік 1920 года газета «Беларусь» паведаміла аб пры-ездзе ў Слуцк бела-рускага тэатраль-нага дзеяча, пісь-менніка, рэжысёра, акцёра, мастака Ўладзіслава Галуб-ка. Акрамя іншага, ён зацікавіўся ста-нам мастацкай сама-дзейнасці сярод жыхароў Слуцка і пасля азнаямлення з гэтым адзначыў, што «ў вялікай па-шане ў случчан свой тэатр». Яму запо-мнілася, што 29 лю-тага 1920 года на спектакль «Праменьчык шчасьця» павод-ле яго п’есы ў тэатры былі рас-куплены ўсе білеты, збор склаў каля 2 500 рублёў. «Тэатр сам па сабе невялікі — дэкорацыі бедные. Пьеса ставілася пась-ля 3 рэпэтыцый і, праўду ка-жучы, прайшла нядрэнна. Пэ-рсонал тэатральны падбіра-ецца, але брак (адсутнасць, недахоп. — А.Ж.) жаночых сіл. Між іншым, пры трупе ёсьць хор, арганізатарам катора-га зьяўляецца п. Русак. Хор шмат завучыў песень і часта выступае на сцэне. Вялікая за-слуга п. Русака ў тым, што ён, жывучы пры Слуцку ў вёс-цы (Ячава. — А.Ж.), запісвае там на ноты песьні і штадня прыходзіць у горад кіраваць хорам. Запісаных на ноты песень вялікі лік і гэта для тэ-атру і музыкі беларускай вялікі скарб«, — пісаў Уладзіслаў Галубок. Ён прыязджаў у Слуцк і летам 1920 года, нека-торы час працаваў з артыстамі «Папараць-кветкі» ў якасці педагога і рэжысёра. Дарэчы, імя Ўладзіслава Галубка но-сіць Слуцкі народны тэатр дра-мы і камедыі, створаны ў 1950 годзе.

Значнай падзеяй у ку-льтурным жыцці тагачаснага Слуцка, якую арганізавала «Папараць-кветка», стаў пры-езд беларускага хору пад кі-раўніцтвам ураджэнца Случ-чыны Ўладзіміра Тэраўскага. Хор правёў вечар-канцэрт, на наступны дзень даў спектакль, але найбольш запомнілася прыхаджанам яго выступленне ў час абедні ў мясцовым Свята-Мікалаеўскім саборы. Акрамя гэтага ў Слуцку хор правёў для жадаючых адкрытыя ўрокі народных спеваў.

Аўтарытэт «Папараць-кветкі» з цягам часу павялі-чыўся настолькі, што да яе дзейнасці падключыліся мно-гія прадстаўнікі слуцкай інтэ-лігенцыі. Летам 1920 года та-варыства налічвала ў сваім складзе больш за 300 чалавек. Яго ўдзельнікі з канцэртамі, лекцыямі, спектаклямі былі жа-данымі гасцямі ў вёсках і мяс-тэчках Слуцкага павета. З ра-мана-дакумента Алеся Пашке-віча «Пляц Волі» (2001, Бел-літфонд): «Папараць-Кветка» станавілася не толькі аргані-зацыяй культурна-асветнай, але й амаль напаўпадпольнай, ваярскай. І са Слуцку пачалі перадавацца «па ланцугу» роз-ныя адозвы і пракламацыі, што раніцамі красаваліся па вёсках — на валасных будынках, цэрквах і касцёлах». У ліпені 1920 года польскія акупацый-ныя ўлады забаранілі дзей-насць таварыства «Папараць-кветка».

Яго актывістам удало-ся аднавіць працу праз чатыры месяцы, у лістападзе. Некато-рыя з іх прынялі ўдзел у пад-рыхтоўцы і правядзенні Бела-рускага з’езду Случчыны, у Слуцкім збройным чыне. З ус-таляваннем на Случчыне са-вецкай улады многія сябры та-варыства адышлі ад актыўнай дзейнасці. Бібліятэку «Папа-раць-кветкі» перадалі аддзелу народнай адукацыі, а грашо-выя сродкі — аддзелу мастацтва павятовага рэвалюцыйнага ка-мітэта. У гэты ж аддзел пера-йшла працаваць амаль у поў-ным складзе драматычная сек-цыя. Адначасова з 45 чалавек быў створаны беларускі хор, які неўзабаве стаў папулярным на Случчыне. Паводле Язэпа Дылы, «нават мінчане, што часам бывалі ў Слуцку, адзна-чалі добрае выкананне песень, казалі, што хор мала чым ус-тупаў тагачаснаму мінскаму хору Тэраўскага».

У пачатку 1922 года, калі прайшлі шматлікія ары-шты беларускіх нацыянальных дзеячаў, «Папараць-кветка» спыніла сваё існаванне. Удзе-льнікі культурна-асветніцкага таварыства «Папараць-кветка» нямала зрабілі (нагадаю: у ве-льмі няпростых умовах акупа-цыі Случчыны нямецкімі і по-льскімі войскамі) па арганіза-цыі беларускіх школ у Слуц-кім павеце, падрыхтоўцы для работы ў іх настаўнікаў, рас-паўсюджванні сярод насель-ніцтва беларускай літаратуры. Іх намаганні ў канчатковым выніку садзейнічалі развіццю самасвядомасці беларусаў, стварэнню эканамічных і куль-турных падстаў для незалеж-най беларускай дзяржаўнасці.

Савецкая ўлада праз некаторы час па-свойму «ўлі-чыла» дзейнасць актывістаў «Папараць-кветкі». Напры-клад, Фабіян Шантыр, які да-памагаў наладжваць работу та-варыства, у 1920 годзе быў расстраляны; Андрэй Бара-ноўскі і Юрка Лістапад  рас-страляны ў 1938 годзе; Сяргей Бусел у 1940 годзе прыгаво-раны да 15 гадоў папраўча-працоўных лагераў, Васіль Ру-сак у 1946 годзе — да 10 гадоў лагераў; Алесь Аніхоўскі ў 1931 годзе быў высланы на 5 гадоў з Беларусі, а потым ат-рымаў 8 гадоў папраўча-пра-цоўных лагераў; Іван Ракуцька ў 1930 годзе праходзіў па «справе Саюза вызвалення Беларусі»; па гэтай жа «справе» Мікалай Мамчыц быў вы-сланы за межы Беларусі, а ў 1937 годзе прыгавораны да 10 гадоў лагераў; Улас Дубіна ў 1933 годзе высланы за межы Беларусі.

 Анатоль Жук,

сябар Слуцкай арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны.

 

Абласное свята беларускай паэзіі ў Зачэпічах

У вёсцы Зачэпічы Дзятлаўска-га раёна ў суботу, 23 верасня, ад-былося першае Гарадзенскае свята беларускай паэзіі, якое арганізавалі Гарадзенскае адддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў, ТБМ і Дзят-лаўскі райвыканкам. Рэч у тым, што летась у Зачэпічах быў адкрыты ме-марыяльны знак, прысвечаны тром паэтам-аднавяскоўцам Петрусю Гра-ніту (Івану Івашэвічу), Васілю Стру-меню (Аляксандру Лебедзеву) і Гарасіму Праменю (Івану Пышко), якія актыўна друкаваліся ў беларускіх віленскіх выданнях былой Заходняй Беларусі. Менавіта тады было выра-шана штогод восенню арганізоўваць і праводзіць у Зачэпічах свята бела-рускай паэзіі. Прайшоў год і першае Гарадзенскае абласное свята бела-рускай паэзіі завітала ў Зачэпічы. Яно прысвечана памяці паэтаў-землякоў, а таксама 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Свята адкрыў мяс-цовы грамадскі актывіст і краязнавец Валерый Петрыкевіч, які шмат зрабіў дзеля захавання памяці паэтаў-зем-лякоў. У гэты дзень у Зачэпічах свае творы чыталі паэты і празаікі Міхась Скобла, Сяргей Чыгрын, Станіслаў Суднік, Мікола Канановіч, Янка Трацяк, Віктар Сазонаў і іншыя, гу-чалі песні на словы нашых паэтаў у выкананні бардаў Зміцера Бартосіка, Уладзіміра Хільмановіча, Сяргея Чарняка. На свята прыехалі творцы з Менска, Гародні і розных раёнаў Га-радзеншчыны. Вершы беларускіх паэтаў чыталі вучні Жукоўшчынскай базавай школы і Дзятлаўскай СШ №3.

У рамках першага Гарадзен-скага свята беларускай паэзіі ў вёсцы Зачэпічы Дзятлаўскага раёна ў суботу 23 верасня адзінай вуліцы ў вёсцы Зачэпічы надалі імя заходнебеларус-кага паэта Петруся Граніта (Івана Іва-шэвіча), які быў родам з гэтай вёскі. На хаце, дзе жыў паэт, старшыня Жу-коўшчынскага сельскага Савета Ва-лерый Верамейчык прымацаваў  па-мятную шыльду. Цяпер родная ву-ліца паэта Петруся Граніта стала насіць яго імя.  Нагадаем, што свае першыя вершы ў «Беларускай газеце» Пят-русь Граніт апублікаваў 10 лістапада 1933 года. Гэта былі верш «Прыві-танне», у якім аўтар шчыра вітаў га-зету і верш «Мужыцкая восень». У 1934 годзе ў часопісе «Літаратурная старонка» (№1) Пятрусь Граніт пуб-лікуе яшчэ адзін свой верш «Каваль»:

Гэй, каваль, распальвай горын!

Будзем строіць новы плуг.

З лемяшом сталёвым, новым,

Пасля пойдзем араць луг.

І работа загудзела,

Чуцён стукат малатка.

Іскра з шумам адляцела —

Будзе плуг для мужыка.

Гне жалеза на кавадлі,

Валіць молатам каваль.

Пот цячэ, а ён заядла

Робіць із жалеза сталь…

Плуг гатоў, бяры яго ты,

Ары дзікі наш дзірвон;

І паддай другім ахвоты

Успульхняці свой загон.

 

З вёскі Зачэпічы свята ў гэты дзень пераехала ў суседнюю вёску Жукоўшчына і працягвалася ў Жукоў-шчынскім Доме культуры і сельскай бібліятэцы. Яго шчыра віталі кіраўнік Гарадзенскага аддзялен-ня Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка, супрацоўнікі Дзятлаўскага райвыканкама, мясцо-выя настаўнікі і бібліятэкары. Свае вершы чыталі паэты Дзятлаўшчыны, а школьнікі радавалі прысутных вершамі Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча. Юныя чыта-льнікі былі ўзнагароджаны кнігамі гарадзенскіх літаратараў з аўтогра-фамі.

Аксана Фок,

Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлаўскі раён.

— Kto ty jestes?

— Polak maly!

— Jaki znak twoj?

— Orzel bialy!

(З польскага.)

 

Маладзёну

(размова)

 

— Хто ты, мілы?

— Я тутэйшы,

А дакладней, беларус.

— У што верыш?

— У свае сілы,

У лёс лепшы,

У Беларусь.

— Які сцяг твой?

— Бел-чырвона-белы,

I яшчэ дзяржаўны сцяг.

Паважаць буду і смела

Несці праз жыцця прасцяг.

— Ганарыцца кім, чым трэба?

— Татам, мамай і Радзімай,

Нашай любай і адзінай.

Працай слаўнай, чыстым небам,

Тоўстым салам, смачным хлебам.

— А што скажаш ты пра мову?

— Па душы мне яе словы.

Буду ведаць дасканала,

Амаль як Колас і Купала.

— Кім стаць хочаш?

-Умельцам, знаўцам і важатым,

Кіроўцам, сябрам, добрым татам.

I Радзімы абаронцам.

Усім карысным быць пад сонцам.

Мабыць, буду пчаляром,

Як дзядзька мой Мікола,

Бо з пчолкай век мы не памром, —

Паглядзім пасля школы.

— Табе ўжо нямала год,

Ты — сапраўдны патрыёт.

Будзе больш такіх людзей —

Беларусь не прападзе.

Шчасных дзён табе й дарог.

У жыцці — толькі перамог.

Хай ва ўсім спрыяе Бог!

— Дзякуй вялікі!

Г. Шундрык,

г. Дзятлава.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *