НАША СЛОВА № 40 (1347), 4 кастрычніка 2017 г.

Панядзелак, Кастрычнік 9, 2017 0

XVIII з’езд Партыі БНФ і

XV з’езд ГА БНФ “Адраджэньне”

30 верасня ў Менску прайшоў чарговы 18-ты спра-ваздачна-выбарчы з’езд Пар-тыі БНФ і 15-ты з’езд ГА БНФ “Адраджэньне”. У ім прыня-лі ўдзел 163 дэлегаты са 192 абраных.

З вітальным словам да з’езду выступіла першы наме-снік старшыні ТБМ, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыя-нальнага Сходу Рэспублікі Бе-ларусь Алена Анісім, было зачытана прывітанне старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.

Са справаздачай вы-ступіў старшыня партыі Аляк-сей Янукевіч. Дэлегаты далі здавальняючую ацэнку працы мінулага складу кіраўніцтва.

На пасаду кіраўніка па-ртыі былі вылучаны 6 канды-датаў. Гэта Рыгор Кастусёў, на-меснік старшыні партыі, Воль-га Дамаскіна з Наваполацка, менскія сябры партыі Васіль Астроўскі, Ілля Дабратвор, Алесь Таўстыка, а таксама Аля-ксандр Страх з Магілёва. Наме-снік старшыні партыі Ігар Ля-лькоў, які раней заяўляў аб намеры балатавацца, зняў сваю кандыдатуру на карысць Во-льгі Дамаскінай.

Старшынём Партыі БНФ  быў абраны Рыгор Кас-тусёў — ён набраў 107 галасоў. Намеснікамі яго абраны Юры Лукашэвіч, Аляксей Янукевіч, Вадзім Саранчукоў, Зміцер Салошкін, Аляксандр Стра-льцоў. Зала сустрэла такі вы-бар апладысментамі. За стар-шыню Наваполацкай раённай арганізацыі Вольгу Дамаскіну прагаласавалі 32 дэлегаты, за прадпрымальніка Ілью Дабра-твора — 11, за бізнесмена Васіля Астроўскага — сем, за прад-прымальніка Алеся Талстыку і магілёўскага актывіста Аляк-сандра Страха — па два.

У выніку таемнага га-ласавання з 66 вылучаных асо-баў быў абраны кіраўнічы ор-ган партыі — Сойм у складзе 51 сябра Сойму (разам са ста-ршынём і намеснікамі старшы-ні). Была таксама сфармавана рэвізійная камісія ў складзе 5 чалавек, старшынём рэвізій-най камісіі абраны на яе пер-шым паседжанні Алесь Каліта.

З’езд Партыі БНФ,  раз-гледзеў таксама пытанне кан-дыдата ў прэзідэнты ад партыі на выбарах-2020. Удзельнікі прынялі рашэнне, што на да-дзеным этапе ад партыі будзе вылучаны не адзін, а некалькі кандыдатаў, якія ў будучыні вырашаць, хто з іх найбольш годны.

Былі вылучаны шэсць кандыдатур. Рыгор Кастусёў, Вольга Дамаскіна, Алесь Стра-льцоў, Васіль Астроўскі ўзялі самаадвод. У выніку засталіся толькі два прэтэндэнты: былы старшыня партыі Аляксей Янукевіч і юрыст з ЗША Юрась Зянковіч.

Менавіта за іх галаса-валі ўдзельнікі з’езду. За Яну-кевіча прагаласавалі 110 дэ-легатаў (ён абраны кандыдатам №1), за Зянковіча — 76 (кан-дыдат №2).

Аляксею Янукевічу 41 год, ён жыве ў Менску. Юрасю Зянковічу праз месяц будзе 40, ён пераважна цяпер жыве ў ЗША (паміж Нью-Ёркам і Ка-ларада).

З’езд прыняў шэраг заяваў “Аб святкаванні  100-годдзя абвяшчэння незалеж-насці Беларускай Народнай Рэспублікі”, “Падтрымка бе-ларускай мовы, адукацыі і культуры – гарантыя ўстой-лівасці беларускай дзяржаў-насці”, “Будучыня краіны – Міжмор’е!”, “Саюз з Крамлём – камень на шыі беларускай дзяржаўнасці”, “Нюрнберг над камунізмам – ніколі не позна!”

З’езд ГА БНФ “Адра-джэньне” зацвердзіў кіраўні-цтва аб’яднання ў тым жа скла-дзе, што і для Партыі БНФ.

Паводле СМІ.

1 кастрычніка ў Беларусі адзначылі Дзень настаўніка

У першую нядзелю кастрычніка – у Беларусі адзначаюць Дзень настаўніка. У нашай краіне гэта свята для 116-ці тысяч педагогаў. Калі ж палічыць усіх занятых у сферы адукацыі, атрымаецца ледзь не кожны дзясяты беларус.

На адукацыю ў 2017 годзе бюджэт заклаў 808 млн рублёў, а на суды і міліцыю — амаль у два з паловай разы болей. Але беларускія настаўнікі самааддана выконваюць свае высакародныя абавязкі, рыхтуюць новых грамадзян незалежнай Беларусі.

А таму ў сувязі з гэтым святочным днём хочацца пажадаць нашым настаўнікам большай да іхніх праблемаў увагі як з боку дзяржавы, так і з боку грамадства.

Беларускае настаўніцтва 100 гадоў назад ішло ў першых шэрагах барацьбы за незалежнасць Беларусі, яно ставіла школу паперадзе ўсяго нацыянальнага адраджэння.

Будзем спадзявацца, што і сённяшнія беларускія настаўнікі акажуцца годнымі сваіх папярэднікаў, і іхнія выхаванцы будуць разбудоўваць вольную і багатую, беларускую Беларусь у 21-м стагоддзі.

Са святам!

Сакратарыят ТБМ.

Падтрымка беларускай мовы, адукацыі і культуры — гарантыя ўстойлівасці беларускай дзяржаўнасці

Заява XVIII з’езду Партыі БНФ

 

30 верасня 2017 года                                                                                     г. Менск

 

Мы, удзельнікі XVIII з’езду Партыі БНФ, перакананыя, што развіццё беларускай мовы, адукацыі і культуры з’яўляюцца прынцыповай умовай і гарантыяй устойлівасці беларускай дзяржаўнасці. Мова — гэта душа народа. Без выразнай нацыянальнай і моўнай ідэнтычнасці дзяржаўныя і грамадскія інстытуцыі застануцца пазбаўленымі сэнсу існавання і чужымі для народа. Мы лічым безпадстаўнымі і небяспечнымі аблуды, што Рэспубліка Беларусь можа быць пабудаванай на іншым падмурку, апроч як нацыянальная беларуская дзяржава, заснаваная на грунце беларускай мовы, адукацыі і культуры.

Мы з занепакоенасцю адзначаем, што, нягледзячы на пазітыўныя зрухі ў грамадстве на карысць беларушчыны, у палітычным курсе дзейнай улады ў цэлым захоўваецца неспрыяльны вектар для развіцця мовы і культуры тытульнай нацыі. Спрыяльнае стаўленне грамадства да такіх праяваў нацыянальнай культуры як нацыянальны арнамент не можа кампенсаваць наяўнай дыскрымінацыі беларускай мовы ў дзяржаўных установах, змяншэння аб’ёму беларускамоўнага школьніцтва, адсутнасці вышэйшай адукацыі на беларускай мове, недабразычлівага, а часам і адкрыта варожага стаўлення асобных дзяржслужбоўцаў да праяваў нацыянальнай культуры і беларускай ідэнтычнасці ў грамадскім жыцці. Цяперашняя дзяржаўная палітыка ўціску на структуры грамадзянскай супольнасці, невыкарыстанне яе патэнцыялу ў культурніцкай сферы, а таксама неэфектыўнае супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай і слабая падтрымка беларусаў замежжа шкодзяць нацыянальным інтарэсам.

Гэткі дзяржаўны курс з’яўляецца памылковым і, у даўгатэрміновай пэрспектыве, небяспечным для ўстойлівасці беларускай дзяржавы. Рэспубліка Беларусь будзе ўстойлівай і моцнай дзяржавай толькі тады, калі будзе ўсведамляць і рэалізоўваць сабе як нацыянальная дзяржава беларускага народа, якая створаная і развіваецца як форма дзяржаўнага будаўніцтва беларускай нацыі, на аснове беларускай нацыянальнай культуры і беларускай мовы. Безумоўным прыярытэтам для дзяржаўнай палітыкі павінна быць развіццё беларускамоўнай адукацыі на ўсіх узроўнях, уключна з універсітэцкім.

На цяперашнім этапе ў якасці першачарговых крокаў для змянення дзяржаўнай палітыкі мы разглядаем наступныя захады, скіраваныя на развіццё беларускай мовы, адукацыі і культуры:

—  Стварэнне на заканадаўчым узроўні дзяржаўнай праграмы развіцця адукацыі на беларускай мовы, з прыярытэтнай дзяржаўнай падтрымкай грамадскай ініцыятывы па стварэнні беларускага нацыянальнага ўніверсітэта, у якім адукацыя будзе весціся на беларускай мове.

—  Перавод дзяржаўнага справаводства і законапраектнай дзейнасці на беларускую мову, каб усе нарматыўна-прававыя акты распрацоўваліся і прымаліся на беларускай мове.

—  Замацаванне на заканадаўчым ўзроўні гарантыяў атрымання спажыўцамі тавараў і паслугаў інфармацыі пра тавары і паслугі на беларускай мове.

—  Увядзенне ў беларускую замежнапалітычную дактрыну ў якасці імператыву падтрымку суачыннікаў за мяжой, у тым ліку з распрацоўкай канцэпцыі «карты суайчынніка», якая б замацоўвала сувязь беларускай дыяспары з Бацькаўшчынай.

—  Павелічэньне дзяржаўнага фінансавання праграмаў па развіцці беларускай культуры і мовы, у тым ліку з выдзяленнем сродкаў на конкурснай аснове недзяржаўным ініцыятывам і арганізацыям грамадзянскай супольнасці

 

З 6 кастрычніка (пятніца) ў Менскім офісе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13) распачынаюцца бясплатныя заняткі па вывучэнні ўкраінскай мовы, арганізаваныя амбасадай Украіны сумесна з ТБМ.

Заняткі будуць праводзіцца з 18:00 да 19:30 адна група,

другая група — з 19:30 да 21:00.

Вітальнае слова першага намесніка старшыні ТБМ, дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Алены Анісім

да ўдзельнікаў з’езду партыі БНФ

Паважаныя дэлегаты!

Шаноўныя госці, удзе-льнікі сённяшняга форуму!

Дазвольце мне ад імя нашай арганізацыі — Грамад-скага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Фран-цішка Скарыны» і ад сябе аса-біста прывітаць вас і павінша-ваць з нагоды правядзення чар-говага з’езду партыі БНФ.

Ваш з’езд адбываецца напярэдадні выдатнай падзеі — 100-годдзя аднаўлення бела-рускай дзяржаўнасці, якое мы будзем адзначаць, як і нашы суседзі Літва, Латвія, Эстонія. Гэты шлях быў для нас няпро-стым. Наш народ на працягу ХХ ст. зазнаў і тэрытарыяльны падзел, і моўную дыскрымі-нацыю, і фізічнае знішчэнне інтэлектуальнай эліты. Але нашы папярэднікі знаходзілі сілы і зноў, і зноў заяўлялі пра сваё права на дзяржаўнасць і нацыянальнае самавызначэнне. Згадаем Усебеларускі з’езд у снежні 1917 г., абвяшчэнне БНР, і нарэшце стварэнне БССР.

Напрыканцы ХХ ст. пытанне пра дзяржаўную неза-лежную Беларусі паўстала зноў. Прадстаўнікі шырокага народнага руху БНФ «Адра-джэнне» ў Вярхоўным Савеце ХІІ склікання здолелі аб’яд-наць і скансалідаваць усе зда-ровыя палітычныя сілы дзеля пабудовы незалежнай Белару-сі. Менавіта ваша партыя, адна з нешматлікіх апазіцыйных сіл, падтрымала ініцыятыву гра-мадзянскай супольнасці і дапа-магла правесці Усебеларускі кангрэс за незалежнасць, які адбыўся ў снежні 2014 г.

І сёння мы бачым, якая няпростая сітуацыя ў свеце. І гэта накладае на кожнага з нас асабістую адказнасць за ўсё, што адбываецца ў Беларусі, незалежна ад нашых палітыч-ных поглядаў.

Паважаныя сябры пар-тыі БНФ!

Шаноўныя дэлегаты з’езду!

Я шчыра веру ў тое, што незалежна ад таго, хто ўзначаліць партыю БНФ, вы застаняцеся прыхільнікамі і паслядоўнікамі ў ажыццяў-ленні ідэалаў Беларускай На-роднай Рэспублікі. Я жадаю вам адказнага ўсвядомленага разумення таго, што мы ўсе — грамадзяне сваёй краіны. І няма сёння найважнейшай задачы, як штодня працаваць на ўма-цаванне нашай дзяржаўнасці і знутры і звонку дзеля таго, каб наша краіна набыла глыбокі беларускі змест і зазначыла сваю сталую прысутнасць у свеце як незалежная самастой-ная нейтральная дзяржава.

Я ўпэўнена, што па вы-ніках сённяшняга з’езду вы станеце больш згуртаванай моцнай палітычнай сілай.

Я жадаю вам плённай працы сёння і штодня дзеля годнага жыцця нашых людзей і на карысць Бацькаўшчыны.

Жыве Беларусь!

30 верасня 2017 г.,

г. Менск.

Праект

«Аб заснаванні электроннай газеты ТБМ «Nasza_slowa.by» («Наша_слова.бел»)»

Пастанова ХІІІ з’езду ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”

 

29 кастрычніка 2017 г.                                                                                                        г. Менск

 

У сувязі з сусветнымі тэндэнцыямі па пераходзе СМІ ў электронныя формы існавання і функцыянавання ХІІІ з’езд ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны» пастанаўляе:

  1. Заснаваць электронную газету ТБМ «Nasza_slowa.by» («Наша_слова.бел») у поўнай і мабільных версіях, адаптаваных да ўсіх электронных браўзераў і гаджэтаў.
  2. Даручыць Радзе ТБМ прапрацаваць усе тэхнічныя і арганізацыйныя пытанні, звязаныя з заснаваннем электроннай газеты ТБМ «Nasza_slowa.by» («Наша_слова.бел»).

 

 

Праект

«Аб ініцыяванні прыватнай гімназічнай (ліцэйнай) беларускамоўнай адукацыі ў Беларусі»

Пастанова ХІІІ з’езду ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”

 

29 кастрычніка 2017 г.                                                                                                         г. Менск

 

З сусветнага досведу развіцця адукацыі ў многіх краінах свету выдатна бачная перавага прыватных сярэдніх адукацыйных устаноў над дзяржаўнымі па ўзроўні ведаў, якія там даюцца.  Прыватныя адукацыйныя ўстановы ўсе платныя, але запоўненыя вучнямі і паспяхова функцыянуюць. Яны даюць да 100 % выпускнікоў — абітурыентаў і студэнтаў ВНУ.

У Беларусі па факту ўжо створана платная нелегальная сістэма адукацыі пад выглядам татальнага ўсебеларускага рэпецітарства, якая паказвае, што беларусы гатовыя плаціць за якасную адукацыю сваіх дзяцей.

З’езд ТБМ пастанаўляе:

  1. Ініцыяваць заснаванне і развіццё прыватнай элітнай беларускамоўнай адукацыі ў краіне ў выглядзе стварэння прыватных беларускамоўных гімназій і ліцэяў.
  2. Даручыць Радзе ТБМ склікаць Аргкамітэт па стварэнні і развіцці прыватнай элітнай беларускамоўнай адукацыі і запусціць праграму «Беларускамоўная прыватная гімназія (ліцэй)».
  3. Даручыць Радзе ТБМ распрацаваць і ўнесці на разгляд Палаты Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь законапраект «Аб прыватнай сярэдняй адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь».

 

Праект

«Аб унясенні ў парадак дня сесіі

Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь законапраекту «Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы»

Пастанова ХІІІ з’езду ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”

 

29 кастрычніка 2017 г.                                                                                                         г. Менск

 

Некалькі год таму Таварыствам беларускай мовы быў распрацаваны законапраект «Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы», які з’яўляецца заканадаўчым адказам на русіфікацыйныя працэсы, што адбываюцца ў краіне. Законапраект ужо атрымліваў станоўчыя водгукі Палаты Прадстаўнікоў, якая, аднак, адмовілася ўносіць яго ў парадак дня праз быццам бы недахоп грашовых сродкаў у краіне.

На сёння Першы намеснік старшыні ТБМ спн. Алена Анісім з’яўляецца дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў, што адкрывае рэальную перспектыву разгляду законапраекту.

З’езд ТБМ пастанаўляе:

  1. Сакратарыяту дапрацаваць тэкст законапраекту.
  2. Спадарыні А. М. Анісім унесці законапраект у парадак дня сесіі Палаты Прадстаўнікоў у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам па яго гатоўнасці.

 

Маральная перамога Францішка Скарыны

У Еўропе і на тэрыто-рыі Беларусі пра Францішка Скарыну забыліся на некалькі стагоддзяў і ўзгадалі толькі та-ды, калі стала фарміравацца новая беларуская нацыя ў кан-цы ХІХ — пачатку ХХ стст. Ф. Скарына стаў сімвалам славу-тай гісторыі Беларусі эпохі Ся-рэднявечча і Новага часу. Па-літычныя дзеячы і БНР, і БССР спрыялі папулярызацыі асобы Ф. Скарыны ў беларускім гра-мадстве. Менавіта ў БССР у эпоху беларусізацыі постаць Ф. Скарыны стала знакамітай і трапіла ў школьныя падруч-нікі.

Як лічаць сённяшнія даследчыкі дзейнасці нашага першадрукара, «ён зрабіў ва-жныя крокі для інтэграцыі бе-ларускага і наогул беларуска-літоўска-ўкраінскага рэгіёна (колішняга Вялікага Княства Літоўскага) у агульнаеўрапей-скую культурную палітыку, вельмі шмат зрабіў для тран-сляцыі сусветных агульнахры-сціянскіх каштоўнасцей у на-шым рэгіёне. Самае важнае: ён, з аднаго боку, адкрыў вочы беларусам на ўвесь свет, а з другога — свету адкрыў вочы на нашу зямлю. Адкрыў нам магчымасць сказаць сваё са-праўднае друкаванае слова і сімвалічнае слова пра саміх сябе. Ён не прыдумаў новую тэхналогію, ён не прыдумаў, як перакладаць кнігі ці Біблію, ён не прыдумаў, як рабіць бата-нічныя сады ці нешта іншае. Але ён зрабіў, як мне падаецца, значна больш: змяніў непазна-вальна ўсход Еўропы, уклю-чыў вялікія масы людзей, якія пражывалі на ўсходнееўра-пейскіх землях, у агульнасу-светны культурны арэал, дзя-куючы чаму агульнасусветная культура ўзбагацілася новымі ідэямі, досведам… Шэкспір таксама не першым у свеце прыдумаў пісаць вершы, але зрабіў гэта таленавіта. Тое ж мы кажам пра Скарыну». Так справядліва пра Ф. Скарыну напісаў Алесь Суша, беларускі культуролаг, кнігазнавец, ста-ршыня Міжнароднай асацыя-цыі беларусістаў.

Актыўная друкарская дзейнасць Ф. Скарыны заняла два гады: з 1517-а па 1719-ы 22 кнігі. Усяго Ф. Скарына на-друкаваў 24 кнігі. 22 кнігі былі надрукаваныя ў Празе, а 2 у Вільні. Напрыклад, апошняя кніга — «Апостал» — выйшла ў Вільні ў 1925 г.

Вядома, Ф. Скарына не змог бы выдаць кнігі без пад-трымкі спонсараў. Яго мецэна-тамі сталі віленчукі Багдан Онькаў і Якуб Бабіч, а таксама князь Канстанцін Астрожскі ды іншыя адукаваныя магнаты эпохі. Лічыцца, што Я. Бабіч і Б. Онькаў фінансавалі пера-клад і выданне ўсіх 24-х кніг. А Віленская друкарня Ф. Ска-рыны месцілася ў доме Я. Ба-біча.

Можна задумацца пра тое, навошта прадстаўнікам тагачаснай беларускай эліты ўкладаць вялікія грошы ў друкарскую справу, калі яна наўрад ці была самаакупляль-най, ужо не кажучы пра вялікія прыбыткі? На нашую думку, кнігадрукаванне ў ВКЛ было справай не толькі адукацыйнай, але, у першую чаргу, палітыч-най.

Некаторыя прадстаў-нікі беларускай інтэлігенцыі называюць той час, калі жыў і дзейнічаў Ф. Скарына, «зала-тым векам» Беларусі. На на-шую ж думку, сапраўдны «за-латы век» на нашай тэрыторыі пачаўся пасля Грундвальдскай перамогі і скончыўся ў канцы XV ст., яшчэ да нараджэння славутага першадрукара. У 1480 г. у Еўропе паўстала но-вая вялікая дзяржава Вялікае Княства Маскоўскае, якое да 1485 г. захапіла вялізную тэры-торыю суседніх Наўгародскай рэспублікі і Вялікага Княства Цвярскога, а Пскоўскую рэс-публіку і Вялікае Княства Ра-занскае пераўтварыла ў сваіх паслухмяных васалаў. Неўза-баве добра падрыхтаванае да вайны велізарнае варожае вой-ска абрынулася на паўночныя і ўсходнія межы ВКЛ. З поўдня пачаліся няспынныя татарскія наезды.

Пакуль Ф. Скарына на-бываў адукацыю, жыў і праца-ваў за мяжой ВКЛ страціла вялікія тэрыторыі на ўсходзе: у 1500 г. Бранск, а ў жніўні 1514 г. Смаленск. Поўдзень і цэнтр Беларусі нішчылі, раба-валі і палілі татарскія атрады. Уся дзяржава дзень і ноч рых-тавалася да абароны. Умацоў-ваўся Полацк, радзіма Ф. Ска-рыны, дзе нават Полацкая Са-фія набыла рысы абарончага храма, а тагачасная сталіца ВКЛ Вільня атрымала мураваныя гарадскія ўмацаванні, нягле-дзячы на існаванне Верхняга і Ніжняга замкаў. У выніку вя-лікіх намаганняў нашыя войскі ў 1506 г. разбілі крымскіх та-тараў пад Клецкам і вялізнае маскоўскае войска ў 1514 г. пад Воршай. Аднак вярнуць Сма-ленск так і не здолелі.

Але нашыя эліты разу-мелі, што перамір’е з ворагам часовае і трэба мацаваць мяс-цовы патрыятызм, які не маг-чымы без адукацыі і культуры. Дарэчы, менавіта пасля Ар-шанскай перамогі кіраўнікі Свяшчэннай Рымскай імперыі нямецкага народа адмовіліся ад хаўрусу з маскоўскімі ўла-дамі і з павагай сталі ставіцца да ВКЛ і яго эліты, якая скла-далася з каталіцкіх і права-слаўных магнатаў і шляхты.

Паколькі ў ВКЛ тады панавала старабеларуская мо-ва, якая была дзяржаўнай, і пі-сьмовая культура, якая грун-тавалася на кірылічным алфа-віце, Ф. Скарыне было даволі лёгка знайсці неабходныя гро-шы і пачаць імклівую выдавец-кую дзейнасць перакладаў Бібліі.

Наша эліта пераадолела разгубленасць, умацавала свой патрыятычны дух, у тым ліку і дзякуючы друкаванай кнізе на роднай мове, і выйграла чар-говую «Старадубскую вайну» з Масковіяй, у выніку якой быў вернуты стратэгічна важ-ны аб’ект — горад Гомель.

У гэтыя часы быў пры-няты Першы Статут ВКЛ, а кні-гі Ф. Скарыны распаўсюдж-валіся сярод магнатаў і шлях-ты, якія пільна сачылі за рэ-фарматарскім рухам у Еўропе, а некаторыя з іх нават стана-віліся прыхільнікамі арыянаў і кальвіністаў. Таму невыпад-кова постаць Ф. Скарыны ма-цуе патрыятычны дух белару-саў менавіта ў часы розных гістарычных выклікаў, якімі так багатая беларуская гісто-рыя.

Алег Трусаў,

кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папя-рэдніх нумарах.)

  1. Дабрэнка (Марыя) — вы-твор з фармантам -энка ад антрапоні-ма Добры і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Добр-энкаДабрэн-ка. ФП: добры (‘чулы да людзей, спагадлівы, сардэчны’, ‘блізкі па-сяброўскі’ і інш.) — Добры (мянушка, потым прозвішча) — Дабрэнка.
  2. Давідовіч (Альбіна) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Давід і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асобы': Да-від-овіч. ФП: Давід (імя <ст.-яўр. ‘лю-бімы’) — Давід (прозвішча) — Давідовіч.
  3. Дайлідзёнак (Крысціна) — вытвор з суфіксам -ёнак ад антра-поніма Дайлід і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дайлід-ёнак — Дайлі-дзёнак. ФП: дайлід (ст.-бел. ‘цясляр, будаўнік’ <з літ. dailide ‘цясляр’) — Дайлід (празванне, потым прозвішча) — Дайлідовіч.
  4. Данец (Ірына) — вытвор з суфіксам -ец ад антрапоніма Дан і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дан-ец. ФП: Дан (імя <ст.-яўр. Дан `суддзя`) — Дан (празванне, потым прозвішча) — Данец.
  5. Данік (Арсень) — вары-янт імя Даніла (< ст.-яўр. Daniel ‘мой суддзя — Бог’) набыў ролю прозвішча.
  6. Данілішына (Аліна) — вы-твор з фармантам -ына ад антрапоніма Даніліха і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Даніліх-іна — Данілі-шына. ФП: Даніла (імя <ст.-яўр. ‘мой суддзя — Бог’) — Даніліха (‘жонка Да-нілы’, фармант -іха) — Данілішына.
  7. Дарапей (Хрысціна) — другасная форма, першасная Дара-фей — імя (з мовы грэкаў ‘дар Бога’) -набыло ролю прозвішча (трансфар-мацыі: ф-п).
  8. Дарашкевіч (Наталля) — вытвор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Дарошка і значэннем `нашчадак названай асобы': Дарашк-евіч — Дарашкевіч. ФП: Дарафей (імя, з мовы грэкаў ‘дар Божы’) — Дораш і Дарошка (народныя варыянты) — Да-рошка (празванне, потым прозвішча) — Дарашкевіч.
  9. Дарашэвіч (Уладзімір) — форма бацькаймення з акцэнтаваным суфіксам -эвіч ад антрапоніма Дораш з семантыкай ‘нашчадак’. ФП: Дара-фей (грэч. ‘божы дар’) — Дораш (1540 г.) — Дарашэвіч.
  10. Дарэнка (Яўген) — вы-твор з фармантам -энка ад антрапоні-ма Дар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дар-энка. ФП: Дарый (з мовы грэкаў Dareos <перс. dara ‘уладар’) — Дар (мянушка, потым прозвішча) — Дарэнка.
  11. Даўжанок (Алёна) — вы-твор з суфіксам -анок ад антрапоніма Доўгі і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Доўж(г/ж)-анок. ФП: доўгі (‘працяглы ў прасторы’, ‘працяглы ў часе’, ‘высокі і тонкі’ (пра чалавека)) — Доўгі (мянушка, потым прозвішча) — Доўжанак — Даўжанок.
  12. Двужыльная (Інэса) — се-мантыны вытвор ад апелятыва (рус.) двужильный (дзвюхжыльны) — ‘вы-нослівы, дужы, моцны’ (разм.) або ‘які ўяўляе з сябе дзве скручаныя жылкі (спец.)’.
  13. Джэгайла (У.) — сементыч-ны вытвор ад апелятыва (рэг.) джэ-гайла — (ад дзеяслова джэгаць з выка-рыстаннем суфікса -ла / -йла і зна-чэннем ‘гайдацца’) ‘той, хто гайдаецца’, ‘гайдаш’.
  14. Дзевятоўскі (Вадзім) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Дзевятоўка і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселі-шча': Дзевятоў(к)-скі.
  15. Дзелянкоўскі (Міхаіл) — вытвор з фармантам -оўскі ад тапоніма Дзялянка і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселі-шча': Дзялянкоўскі — Дзелянкоўскі. ФП: дзялянка (‘участак зямлі, лесу, адведзены для апрацоўкі пад высеч-ку’, а таксама ‘тое, што атрымана пры дзяльбе’) — Дзялянка (тапонім) — Дзе-лянкоўскі.
  16. Дзербін (Аляксей) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Дзерба і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Дзерб-ін. ФП: дзерба (рэг.) -укр. дерба ‘дзёран’ (Грынч.) — Дзерба (мянушка, потым прозвішча) — Дзербін.
  17. Дзерваед (Ірына) — се-мантычны вытвор ад апелятыва дзе-рваед (рэг.), эквівалентна дрэваед (заалаг. тэрмін).
  18. Дзехцярук (Алёна) — другасная форма, першасная Дзег-цярук — вытвор з суфіксам -ук ад ант-рапоніма Дзягцяр і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Дзягцяр-ук — Дзегцярук. ФП: дзягцяр (‘той, хто гоніць або прадае дзёгаць’) — Дзягцяр (мянушка, потым прозвішча). Дзег-цярук — Дзехцярук (вынік аглушэння [г], які даў [х]).
  19. Дзіневіч (Андрэй) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Дзіна і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дзін-евіч. ФП: Дзіяна (<грэч. Diana — імя багіні палявання; чысціні) — Дзіна (варыянт імя ў народнай мове) — Дзіна (пра-званне, потым прозвішча) — Дзіневіч.
  20. Дзмітрык (Еўдакія) — вы-твор з суфіксам -ык ад антрапоніма Дзмітрый і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Дзмітр-ык. ФП: Дзмі-трый (імя, з мовы грэкаў — ‘належыць да Дзяметры — багіні земляробства і ўрадлівасці’) — Дзмітры(й) (прозвіш-ча) — Дзмітрык. Або як памянш.-ласк. форма з суфіксам -ык: Дзмітрык. Параўн. Лукашык.
  21. Дзягілева (Галіна) — вы-твор з фармантам -ева ад антрапоніма Дзягіль з семантыкай ‘нашчадак (да-чка) названай асобы': Дзягіл-ева. ФП: дзягіль (‘травяністая меданосная рас-ліна сямейства парасонавых; выкары-стоўваецца ў медыцыне’) — Дзягіль (мянушка, пазней прозвішча) — Дзя-гілева.
  22. Дзядзюля (Алёна) — се-мантычны вытвор ад апелятыва дзя-дзюля — утварэнне з суфіксам ветлі-васці -юля ад дзядзя ‘дарослы муж-чынам’ (у мове дзяцей). Параўн. ад-наструктурнае Дзядуля.
  23. Дзядовіч (Сяргей) — фор-ма бацькаймення з суфіксам -овіч ад антрапоніма Дзед і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Дзедавіч — Дзя-довіч. ФП: дзед (‘бацькаў або матчын бацька’, ‘стары чалавек’, (разм.) ‘муж'; а таксама 1) ‘пустазелле з калючым лісцем і сцяблом, бадзяк’, лопух; 2) (саст.) ‘прыстасаванне, у якое ўты-калася лучына для асвятлення хаты’) — Дзед (мянушка) — Дзед (прозвішча) — Дзядовіч.
  24. Дзялендзік (Анатоль) — вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Дзяленда і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Дзялендз-ік. Ад сучас-нага літоўскага прозвішча Delindas.
  25. Дзямешчык (Любоў) — вытвор з суфіксам -чык ад антрапоні-ма Дземеш і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дземеш-чыкДзя-мешчык. ФП: Дзям’ян (імя, <лац. Damianus ‘прысвечаны багіні Даміі’) — Дземеш (празванне, потым прозві-шча) — Дземешчык (бацькайменне) — Дзямешчык.
  26. Дзямко (Аляксей) — вы-твор з фармантам -ко ад антрапоніма Дзёма і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дзём-ка — Дзямко. ФП: Дзія-мід (імя <грэч. Diomedes: dios ‘боскі'; і medo ‘клапаціцца’) — Дзямід / Дзёма (народныя варыянты) — Дзёма (пра-званне, потым прозвішча) — Дзямко.
  27. Дзяргач (Наталля) — се-мантычны вытвор ад апелятыва дзяр-гач ‘птушка драч’, ‘дзяркач’ (венік), ‘абдзірала, перакупшчык’ (Нас.).
  28. Дзятлава (Марына) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Дзяцел і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дзяцел-аваДзят-лава. ФП: дзяцел (‘лясная птушка з моцнай дзюбай, якой яна здабывае ежу з шчылін дрэў і расколін кары’) — Дзяцел (мянушка, потым прозвішча) — Дзятлава.
  29. Дзяшко (Леанід) — вары-янт імя Дзям’ян (< лац. Damianus ‘прысвечаны багіні Damii': зафік-саваны 1528 г.) набыў ролю про-звішча.
  30. Длатоўская (Аліна) — вы-твор з фармантам -ская ад тапоніма Длатоўка і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, пасе-лішча': Длатоў(к)-ская.
  31. Длускі (Віктар) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Длугі і значэннем ‘народзінец, жыхар на-званай мясцовасці, паселішча': Длуг-скі — Длускі. ФП: длуг (‘доўг’, параўн. польск. dlug доўг) або длугі ‘доўгі’ (польск. dlugi `тс`.) — Длуг ці Длугі (та-понім) — Длускі.
  32. Домаш (Андрэй) — ва-рыянт імя Дамінік (лац. Dominicus ‘дзень божы, нядзеля’, зафіксаваны 1539 годам) набыў ролю прозвішча.
  33. Доста (Валянцін) — се-мантычны антрапанімічны вытвор ад апелятыва доста (укр.) ‘дастаткова, досыць’.
  34. Доўжык (Міхаіл) — вы-твор з суфіксам -ык (-ік) ад антра-поніма Доўгі і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Доўг-ік — Доўж(г/ж)-ык. ФП: доўгі (‘працяглы ў часе, прасторы’, перан. ‘высокі і тонкі’ (пра чалавека)) — Доўгі (мянушка, потым прозвішча) — Доўжык.
  35. Доўнар (Валянціна) — другасная форма, першасная Даўнар — семантычны вытвор ад апелятыва даўнардаў-ні, даўн-ейшы’ (структу-ра: даўн-ар, фармант -ар). ФП: даўнідаўнар — Даўнар (празванне) — Даўнар (прозвішча) — Доўнар. Параўн. мяс-тэчка Даўнары Іўеўскага р-на Гара-дзенскай вобласці.
  36. Дравіца (Іван) — семан-тычны вытвор ад апелятыва дравіца (рус.) ‘дровы’. Або ад (з) дравіца, магчыма і ад травіца (трава) з аз-ванчэннем першага гука.
  37. Драголь (Іван) — семан-тычны вытвор ад апелятыва драголь ‘стары чалавек, які дрыжыць ад нямо-гласці, хваробы’.
  38. Дражын (Уладзімір) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ын (-ін) ад антрапоніма Драга і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Драж (г/ж)-ын. ФП: драга (1) землечарпаль-ная машына для распрацоўкі рос-сыпных залежаў карысных выкапняў (золата, плаціны, волава і інш.), а таксама для паглыблення рэк, азёраў і пад.; 2) прылада для здабывання жывёл і раслін, якія жывуць на дне вадаёмаў) — Драга (мянушка) — Драга (прозвішча) — Дражын.
  39. Драздзенка (Аляксей) — вытвор з фармантам -енка ад антра-поніма Дрозд і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Драздз-енка. ФП: дрозд (‘лясная птушка атрада вера-б’іных’) — Дрозд (мянушка) — Дрозд (прозвішча) — Драздзенка.
  40. Драпеза (Зінаіда) — дру-гасная форма, першасная Трапеза — семантычны вытвор ад трапеза ‘агу-льны стол для яды ў манстыры, а так-сама прыём яды за такім сталом і сама яда’. Форма з пачатковым «Д» і зменай месца націску (Драпеза) — для адме-жавання ад апелятыва.
  41. Дробыш (Віктар) — се-мантычны вытвор ад апелятыва дро-быш ‘драбяза, дробязь'; утварэнне з суфіксам -ыш ад дроб, дробны; па-раўн. мал-ыш, мяк-іш.
  42. Дронь (Шура) — семанты-чны вытвор ад апелятыва дрон ‘дра-ніца, дранка’ (ВСБМ), ‘металічны прут для загароджвання выхаду з дзвярэй у хляве (СНМЗ)’.
  43. Дрыга (Уладзімір) — се-мантычны вытвор ад дзеяслова дры-гаць (нульсуфіксавы дэрыват) ‘рабіць рэзкія адрывістыя рухі (пераважна нагамі)'; відаць, непасрэдна ад вы-клічніка дрыг (ад дрыгаць і дрыга-нуць) у значэнні выказніка — фінальнае а, відаць, для абазначэння жаночага ці агульнага роду.
  44. Дрыла (Надзея) — семан-тычны вытвор ад (рэг.) дрыла — экві-валента дрэль ‘інструмент для свід-равання дзірак у метале, дрэве і пад.’. Форма з фіналлю -ла рэканструявана пад жаночы ці агульны род асабовых назоўнікаў. Параўн. Скобла (літар. Скобля). Не выключана і матывацыя дзеясловам з суфіксам -л(а): шыла.
  45. Дубатоўка (Валянцін) — семантычны вытвор ад апелятыва дубатоўка ‘той, хто тоўк дубовую ка-ру’ (пры дубленні скуры / вырабе аўчын).
  46. Дубік (Таццяна) — вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Дуб і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дуб-ік. ФП: дуб (‘буйнае лісцевае дрэва сямейства букавых з моцнай драўнінай і пладамі жалудамі’, перан.) ‘Пра высокага, моцнага чалавека'; па-гард. ‘Пра тупога, неразумнага чала-века’, а таксама ‘адзін з відаў вялікіх лодак (на Дняпры, Доне)’ — Дуб (мя-нушка) — Дуб (прозвішча) — Дубік. Або ‘малады, кволенькі дуб (дрэва)’, які мог пераасэнсавацца ў родавае най-менне, стаць прозвішчам: дубікДубік.
  47. Дубко (Аляксей) — дру-гасная форма, першасная Дубок — семантычны вытвор ад апелятыва дубок — памянш.-ласк. з суфіксам -ок ад дуб ‘буйное ліставое дрэва сямей-ства букавых з цвёрдай драўнінай і пладамі-жалудамі’. Або ад ‘дубка-прысл.’ на заднія ногі (са словамі ‘стаць’, ‘станавіцца: пра коней, мядз-ведзяў’). У народнай мове (Гродзенш-чына) фінальнае спалучэнне -ок / -ак нярэдка замяняецца на -ко / -ка, аса-бліва ў антрапаніміі: Браток — Брат-ко, Бажок — Бажко, Кіёк — Кійко, Лучок — Лучко, Лясок — Ляско, Чар-ток — Чартко.
  48. Дубовік (Мікалай) — вы-твор з суфіксам -ік ад антрапоніма Дубовы і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Дубовік. Або ад апе-лятыва дубовік ‘грыб, што расце пад дубам'; ‘чалавек з паселішча Дубы': Дуб-овік.
  49. Дубок (Ірына) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва дубок — па-мяншальна-ласкальны ад «дуб«, «дуб» — лексема мае некалькі значэнняў: 1) буйнае лісцевае дрэва сямейства бу-кавых з цвёрдай драўнінай і пладамі — жалудамі; 2) драўніна гэтага дрэва; 3) перан. Пра высокага, моцнага чала-века або пра неразумнага чалавека (ТСБЛМ), 2016, с. 233).
  50. Дубоўка (Уладзімір) — се-мантычны акцэнтаваны вытвор ад апелятыва дубаўка ‘зараснік дубу’ або (ст. бел.) ‘карабель, лодка з дубу’.
  51. Дубоўская (Вольга) — вы-твор з фармантам -ская/-оўская ад тапоніма Дубава / Дубы і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мяс-цовасці, паселішча': Дуб-оўская, Дубаў-ская — Дубоўская.
  52. Дубрава (Лявон) — семан-тычны вытвор ад апелятыва дубрава / дуброва ‘ліставы лес з мноствам дубоў і маладога дубняку’.
  53. Дударэвіч (Станіслава) — вытвор з фармантам бацькаймення —эвіч ад антрапоніма Дудар і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Дудар-эвіч. ФП: дудар (‘музыкант, які іграе на дудзе’) — Дудар (мянушка, потым прозвішча) — Дударэвіч.
  54. Дударэнка (Андрэй) — вы-твор з фармантам -энка ад антрапо-німа Дудар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дудар-энка. ФП: дуда (‘духавы народны музычны інст-румент’) — дудар (музыка, які іграе на дудзе) — Дудар (мянушка, потым про-звішча) — Дударэнка.
  55. Дудзік (Яўген) — вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Дуда і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дудз-ік. ФП: дуда (‘духавы народны інструмент, ‘валынка») — Дуда (мяну-шка) — Дуда (прозвішча) — Дудзік. Параўн. Лукаш-ык.
  56. Дудзінскі (Дзяніс) — вы-твор з фармантам -інскі / -скі ад тапоніма Дуды / Дудзінка і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцо-васці, паселішча': Дудз-інскі / Ду-дзін(к)-скі. ФП: дуда (‘духавы народ-ны музычны інструмент, валынка’) — Дуда (мянушка, потым прозвішча) — Дуды (‘мясцовасць, паселішча з про-звішчамі Дуда‘) — Дудзінка (тапонім) — Дудзінскі.
  57. Дудук (Аксана) — семан-тычны вытвор ад апелятыва дудук ‘той, хто дудукае — ціха, павольна раз-маўляе’ (нульсуфіксавае утварэнне): дудук (-аць) (ТСБЛМ, 2016, с. 233).
  58. Дудчанка (Мікалай) — вытвор з фармантам -анка ад антра-поніма Дудка (о) і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Дудч(к/ч)-анка. ФП: дуда (‘музычны інструмент у выглядзе драўлянай або чарацянай трубкі з круглымі дзірачкамі’ або ‘сцябліна, звычайна пустая ўсярэдзі-не’) — Дудка (мянушка) — Дудка / Дудко (прозвішча) — Дудчанка.
  59. Дульба (Аляксандр) — се-мантычны вытвор ад ст.-рус. дульба ‘племя на Валыні’.
  60. Дунаеўская (Людміла) — вытвор з фармантам -эўская ад та-поніма (гідроніма) Дунай і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцо-васці, паселішча': Дунай-эўская — Дунаеўская.
  61. Дундзін (Мікалай) — вы-твор з суфіксам -ін ад антрапоніма Дунда і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дундз-ін. ФП: дунда (‘смактун’ — ад дундзіць ‘смактаць’ — «Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны») — Дунда (мянушка) — Дунда (прозвішча) — Дундзін.

(Працяг у наступным ну-мары.)

 

Менгарвыканкам зарэгістраваў

офіс беларускамоўнага ўніверсітэта

Менскія ўлады зарэгі-стравалі юрыдычны адрас бу-дучага беларускамоўнага ўні-версітэта «Альбарутэнія». Офіс размяшчаецца ў Парты-занскім раёне сталіцы на ву-ліцы Шчарбакова, 32. Днямі туды пачнуць завозіць мэблю і павесяць адпаведную шыльду.

Функцыі рэктара «Альбарутэніі» выконвае ста-ршыня Таварыства беларус-кай мовы імя Францішка Ска-рыны Алег Трусаў. «Калі ўлада не хоча ствараць дзяржаў-ныя ўстановы, трэба ства-раць прыватныя», — сходу патлумачыў ён галоўную ідэю адукацыйнага праекту.

З Алегам Трусавым гутарыць карэспандэнт Ра-дыё Свабоды Ігар Карней.

 

— Спадар Трусаў, трэба разумець, што гэта ўсё ж не зусім тое, чым яшчэ з 1990-х заклапочанае грамадства, — Нацыянальны дзяржаўны ўні-версітэт з беларускай мовай навучання...

— У гэтым выпадку сэнс вельмі просты: калі дзяржава не бачыць патрэбы ствараць дзяржаўны ўніверсітэт з бела-рускай мовай навучання, мы хочам стварыць прыватны ана-лаг. Сёння ў краіне прыватных універсітэтаў каля дзесяці, ча-му не стварыць адзінаццаты?

Нейкі час таму пачалі актыўна гэтым займацца, самы першы крок ужо зроблены — мы атрымалі офіс, маем назву. Пакуль гэта структурнае пад-раздзяленьне ТБМ «Універсі-тэт «Альбарутэнія»». Менавіта пад такой назвай атрымалі па-мяшканне, і на днях ужо бу-дзем туды заязджаць. Потым падаём заяву на статут і гэтак далей па спісе. Сам статут ужо гатовы, праз пэўны час панясём яго на рэгістрацыю.

— Якім будзе адука-цыйны ўхіл? Гуманітарны, тэхнічны, плануюцца нейкія спецыялізацыі?

— Арыентацыя на кла-січны ўніверсітэт. Асноўныя факультэты будуць гуманітар-нага кірунку. Таксама не вы-ключаны факультэт «ІТ-тэхна-логій»: па-першае, сёння імі займацца вельмі важна, па-другое, ва ўсім свеце дастат-кова беларускамоўных спецыя-лістаў. Не выключаныя і нека-торыя элементы медычнай скі-раванасці — кшталту псіхалогіі, псіхатэрапіі і г.д.

Спачатку збіраемся працаваць з невялікай колька-сцю студэнтаў. То бок, як ат-рымаем дазвол на адукацый-ную дзейнасць, пачнём з ма-гістратуры. На першым этапе трэба падрыхтаваць магістраў, каб у перспектыве яны сталі выкладчыкамі нашага ўнівер-сітэта. Наогул запланавана шмат стадый, але першы крок, як я ўжо казаў, зроблены: мы маем асобны офіс, там будзе за-сядаць аргкамітэт, праходзіць паседжанні. Карацей кажучы, пачнуць працаваць людзі, будзе ўсталявана неабходная тэхніка. Як ствараецца любы прыват-ны ўніверсітэт: спачатку юры-дычны адрас, потым статут, ліцэнзія і г.д.

— У якой перспектыве можна весці гаворку пра пер-шых студэнтаў-магістран-таў?

— Натуральна, пакуль няма зарэгістраванага статуту, няма адпаведнага дазволу, пра ўсё можна казаць толькі з пры-цэлам на аглядную будучыню. А калі ўсё гэта будзе зроблена, адразу ж пачнём набіраць сту-дэнтаў магістратуры. Гэта тыя, хто ўжо скончыў бакалаўры-яты ў замежных ці беларускіх універсітэтах. Наша задача відавочная: праз пару гадоў пасля старту падрыхтаваць беларускамоўных выкладчы-каў новага светапогляду — з еўрапейскім поглядам на аду-кацыю.

— З улікам, што мена-віта вы выконваеце значную частку арганізацыйнай пра-цы, можна дапусціць, што будзеце і рэктарам гэтай ус-тановы?

— Пакуль што я і з’яў-ляюся гэтым рэктарам — праў-да, на грамадскіх пачатках. Аргкамітэт прапанаваў мне выконваць функцыю рэктара, на маё імя зарэгістраваны новы офіс, менавіта я падпісваў усе дакументы. Ну а там жыццё пакажа…

— Якую колькасць сту-дэнтаў можа прыняць універ-сітэт? Ці будзе адукацыя платнай?

— Пакуль мяркуем прыняць некалькі сотняў ма-гістрантаў — ад 200 да 300 ча-лавек. А калі праз пару гадоў яны скончаць, то будзем зале-жаць ад розных абставінаў. Па-колькі ўніверсітэт прыватны, натуральна, усе студэнты за навучанне будуць плаціць — як і ва ўсіх падобных установах. І я лічу, што гэта добра: адразу адсейваюцца ўсе халяўшчыкі. Значыць, паступленне на агу-льных асновах, але не забывац-ца пра камерцыйны складнік. Сістэма аплаты прыблізна, як у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце — з сістэмай зні-жак, прэферэнцый і г.д.

Дарэчы, магу сказаць, што ў нашым аргкамітэце ня-мала былых выкладчыкаў ЕГУ — нават з кіраўніцтва ўніверсі-тэта. Гэтыя людзі разышліся з Анатолем Міхайлавым (рэктар ЕГУ. — РС) у нацыянальным пытанні і мусілі ўстанову па-кінуць. З імі вельмі лёгка пра-цаваць, таму што яны ведаюць усе нюансы. Ну а мы ад па-чатку маем досвед заходняй адукацыі, бо яны цудоўна ве-даюць ангельскую, француз-скую, нямецкія мовы, некато-рыя выкладаюць у еўрапей-скіх ВНУ. Працаваць з імі — ад-но задавальненне.

— Якая верагоднасць таго, што ў працэсе легаліза-цыі не пачнуць узнікаць «паза-штатныя сітуацыі»?

— Тое, што пачнуць устаўляць палкі, гэта стопра-цэнтна. Нават не сумняваюся, што па ходу пачнуць рабіць розныя паскудствы. Тым не менш мы разлічваем на яшчэ адзін эфект: калі запусцім пры-ватны ўніверсітэт, то і дзяржа-ва на чале з Ігарам Марзалю-ком (старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў у адукацыі, ку-льтуры і навуцы. — РС) ство-рыць Нацыянальны дзяржаў-ны ўніверсітэт.

Тым больш наша пазі-цыя адназначная: трэба выбу-доўваць усю беларускамоў-ную дзяржаўную сетку — яслі, садок, гімназія, ліцэй, універ-сітэт. На з’ездзе ТБМ, які адбу-дзецца 29 кастрычніка ў Мен-ску, плануем прыняць адмы-словую рэзалюцыю з заклікам да спраўных людзей укладаць грошы ў стварэнне прыватных дашкольных, школьных, спе-цыяльных і вышэйшых уста-новаў. Гэта дазволена законам.

Яшчэ раз паўтаруся: раз дзяржава катэгарычна су-праць усяго беларускага, то мы справімся ў прыватным па-радку. А як створым прыват-нае, то неўзабаве і дзяржава пабяжыць наперадзе. Так за-ўжды было…

— Спадар Трусаў, па-ўстае лагічнае пытанне: хто плаціць за «банкет»?

— Пакуль спраўляемся сваімі сіламі, бо гаворка толькі пра юрыдычны адрас. Арэнда памяшкання ў будынку ЖРЭА выліваецца дзесці ў 200 рублёў на месяц. Думаю, сіламі сяб-роў ТБМ і неабыякавых гра-мадзян такія грошы знойдзем.

Папярэдне дамова за-ключаная на тры гады — гэта час з запасам для тэхнічнай пра-цы, каб атрымаць дазвол на дзейнасць установы адукацыі. Вядома, калі ўніверсітэт пачне працаваць, выдаткі будуць зу-сім іншыя. Але ў нас ужо ёсць унутраныя і міжнародныя спонсары, якія будуць дапама-гаць. У іншым выпадку такі фінансаёмісты працэс быў бы неабачлівай авантурай…

 

Рашэнне аб рэгістра-цыі структурнага падраздзя-лення ТБМ «Універсітэт «Аль-барутэнія»» Менскі гарвы-канкам прыняў 11 верасня. Ме-навіта гэтую дату Анатоль Трусаў і паплечнікі прапану-юць лічыць пачаткам перша-га беларускамоўнага ўнівер-сітэта ў найноўшай гісторыі незалежнай Беларусі.

Радыё Свабода.

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў кастрычніку

Акаловіч Леанід Аляксандр.

Алейнік Іна Міхайлаўна

Алейнік Юры Леанідавіч

Антановіч Лідзія Аляксандр.

Арлова Эрыка

Архуцік Мікалай

Арцёменка Віталь

Аўдошчанка Валянціна

Ашурак Вітольд Міхайлавіч

Байдакова Ганна Дзмітрыеўна

Бамбіза Мікалай Рыгоравіч

Баравік Пятро Пятровіч

Барташэвіч Антаніна

Бархамовіч Мікалай Сямёнавіч

Барэль Васіль

Бекарэвіч Зміцер Геннадзевіч

Бераставы Глеб Андрэевіч

Бордак Наталля Васільеўна

Брыцько Аляксей

Бубала Антон

Буйніцкая Марына

Букаты Алесь Уладзіміравіч

Булавацкі Міхась Пятровіч

Булат Алена Анатольеўна

Бурлевіч Людміла Мікалаеўна

Бусел Мікалай Кліменцьевіч

Бычэнка Аляксей Уладзімір.

Бягун Рацібор Аляксандравіч

Бялецкі Віктар Пятровіч

Валуненка Ірына Іванаўна

Варабей Таццяна Пятроўна

Васільева Вераніка Пятроўна

Ваўкавыцкая Таццяна

Вератынскі Кірыл Віктаравіч

Войніч Вераніка

Восіпава Аляксандра Яўген.

Гайдукевіч Ганна Іванаўна

Гарбуль Аляксандр Васільевіч

Гарніцкі Янка Андрэевіч

Герасіменка Алесь

Герашчанка Аліна Андрэеўна

Гіль Міхаіл Нікадзімавіч

Глот Аляксей

Гражынская Галіна Іосіфаўна

Грушка Мікалай Пятровіч

Грынкевіч Георгі Ігаравіч

Грыцавец Алесь Андрэевіч

Грышчук Ганна Рыгораўна

Дамарад Святлана

Данілаў Уладзімір Аляксандр.

Даніловіч М.А.

Данілюк Віктар Уладзіміравіч

Даржынкевіч Генрых Фелікс.

Дашкевіч Святлана Мікал.

Джэйгала Ўладзімір Васільевіч

Дзегцярова Кацярына Алякс.

Дзедушкова Алена

Дзеружынская Вераніка Авяр.

Дзіцэвіч Юлія

Дзмітрыенка Анатоль Іванавіч

Долбік Ларыса Рыгораўна

Драздова Валерыя Аляксанд.

Дубейка Васіль Міхайлавіч

Дудар Таццяна Аляксандраўна

Думанская Ганна Рыгораўна

Ермаковіч Леанід Іванавіч

Ермаловіч Васіль Васільевіч

Жылінская Кацярына Алякс.

Жэгалава Тарэса Міхайлаўна

Жэгалік Любоў

Зволінскі Тодар

Землякоў Міхаіл Канстанцін.

Зубарава Алена Мікалаеўна

Зяневіч Галіна Сямёнаўна

Зянковіч Юрась

Іваноў Максім Генадзьевіч

Ігнашэвіч Вадзім Уладзімір.

Іўчанкоў Мікалай Мікалаевіч

Кавецекая Наталля Ўладзімір.

Казак Валянціна

Казлоў Алег Яўгенавіч

Каліноўская Бажэна Андр.

Каліноўская Крысціна

Калыска Раіса Рыгораўна

Каморчанка Алена Мікалаеўна

Каратай Уладзімір Арсеньевіч

Карвацкая Валянціна Мікал.

Каржанеўская Марыя Станіс.

Карповіч Лілея Васільеўна

Касцючэнка Ірына

Каханчык Зміцер

Качаноўская Наталля Георг.

Качарагіна Людміла Алякс.

Кірыленка Анатоль Іванавіч

Клундук Святлана Сяргееўна

Князюк Андрэй Вас.

Конюх Віктар Лявонавіч

Краўцоў Мікалай

Крой Аляксандр Ільіч

Крот Міхаіл Мікалаевіч

Крупіца Валянціна

Кубанская Любоў Леанідаўна

Кулеш Алена

Кульбіцкі Сяргей Валер’евіч

Кунцэвіч Зінаіда Мікалаеўна

Куржалаў Алег Васільевіч

Кутас Тамара

Кушнер Васіль Фёдаравіч

Лабко Іван Антонавіч

Ланец Вадзім Уладзіміравіч

Лебедзеў Уладзімір Ануфр.

Лебедзь Вераніка Аляксанд.

Лебядзевіч Д.М.

Ліс Дар’я Алегаўна

Ліхадзіеўская Вольга Мікал.

Ліцін Алесь Лазаравіч

Лучко Валянцін Станіслававіч

Люкевіч Уладзімір Паўлавіч

Лявонава Галіна

Лявончык Раман Раманавіч

Мазырка Аляксандр

Макоўская Вікторыя Алякс.

Макруш Сяргей Вячаслававіч

Малец Таццяна

Малочка Віктар Уладзіміравіч

Малочка Наталля Мікалаеўна

Малько Вячаслаў Аляксандр.

Мальцава Ірына

Малюкова Яніна Ігараўна

Мартысюк Вера

Марцінкевіч Іван Віктаравіч

Маслюкоў Іван Віктаравіч

Масяйчук Аляксандр

Мацвеенка Аляксандр Яўген.

Медзяны Сяргей Віктаравіч

Мезаўцоў Павел Васільевіч

Мерынава Алеся Сяргееўна

Мінаў Леанід Уладзіміравіч

Мінец Валер Уладзіміравіч

Міняйла Ганна Сяргееўна

Місевіч Аляксандра

Міснікова Кацярына

Міцкевіч Уладзімір Валянцін.

Мішчанчук Мікалай Іванавіч

Навуменка Генадзь

Навумчык Іосіф Адамавіч

Несцярук Валерый Фёдаравіч

Осіпава Аляксандра

Падаляка Павел Аляксандр.

Палейка Анатоль Дарафеевіч

Палікарпаў Валер Канстанцін.

Палсцюк Валеры Віктаравіч

Палтаржыцкая Ірына Генадз.

Палубятка Іосіф

Паляжаеў Мікалай Уладзімір.

Палянскі Аляксандр Сярг.

Панамарова Лізавета Сярг.

Парыжэская Кацярына

Пастушэнка Герман Сяргеевіч

Пасюкевіч Ірына Ўладзіслав.

Паўлоўскі Аляксандр Уладзім.

Пахолак Марына Іосіфаўна

Пеганава Інга

Піліпенка Алена

Поўжык Карына Сяргееўна

Пракаповіч Ілля Мікалаевіч

Пракопчык Таццяна Васіл.

Прыбыш Іван Вітольдавіч

Прылішч Ірына Аляксандр.

Пунько Вольга Язэпаўна

Пярова Маргарыта Сяргееўна

Пярова Наталля Юр’еўна

Пяткевіч Лізавета Алегаўна

Рагачэўскі Сяргей Віктаравіч

Раманоўскі Валер Іванавіч

Раманоўскі Уладзімір Іванавіч

Раманцоў Зміцер Уладзіміравіч

Раманюк Раман

Раплевіч Юры Альбінавіч

Розберг Дзяніс Уладзіміравіч

Рудзенак Алег

Рудовіч Алена

Руды Яўген Ігаравіч

Русіновіч Іван Кузьміч

Рындзевіч Вячаслаў

Савацееў Кім Сяргеевіч

Савіч Яўген

Сагановіч Яніна Генадзеўна

Сазонаў Віктар Паўлавіч

Сазонаў Вячаслаў Мікалаевіч

Сакевіч Уладзімір Клеменцевіч

Салаўёў Мікалай

Сварцэвіч Алег Іосіфавіч

Святоха Генадзь Уладзіміравіч

Сёмкіна Вольга Віктараўна

Семянчук Валеры

Семянчук Генадзь

Сенькавец Уладзімір Адамавіч

Сідарчук Кірыл Валер’евіч

Сікора Алег Георгіевіч

Сіндзееў Уладзімір Дзмітр.

Сіняк Павел Віктаравіч

Скалабан Аляксандр Максім.

Скіцёў Зміцер Андрэевіч

Смашная Марына Ўладзімір.

Спосабаў Іван Іванавіч

Станеўская Людміла

Станкевіч Георгій

Статкевіч Дар’я Валер’еўна

Стральцоў Алесь Уладзімір.

Стэпановіч Алесь Язэпавіч

Субоцін Андрэй Юр’евіч

Суднік Святлана Георгіеўна

Суліменка Дзмітрый Сяргеев.

Сульжыц Кацярына Сярг.

Сухаверхі Андрэй Сямёнавіч

Сухарэвіч Віталь Пятровіч

Сухоцкі Андрэй Аляксеевіч

Сцежкін Кірыла Аляксандр.

Сцефаненка Ірына Віктараўна

Сялюк Іван

Сямёнава Анастасія Васільеўна

Сямёнаў Віталь

Сянькевіч Надзея Іосіфаўна

Трафімчык Сяргей Аляксан.

Угрын Аляксандр Сяргеевіч

Урублеўскі Вадзім Валер’евіч

Уюльская Надзея Іларыёнаўна

Фалейчык Алесь

Філіповіч Дзіяна Леанідаўна

Хадачок Міхаіл

Хадневіч Цімафей

Хархардзін Уладзіслаў

Цвік Наталля Казіміраўна

Цішкевіч Юлія Іванаўна

Цыганкоў Віталь Аляксеевіч

Цыхун Генадзь Апанасавіч

Цюлькоў Аляксей

Цярэшка Паліна Васільеўна

Чайкоўскі Павел Іванавіч

Чмарава Марына

Чубат Аляксей Леанідавіч

Чыжова Таццяна Дзмітраўна

Шалястовіч Людміла Васіл.

Шаршнёва Наталля Анатол.

Шаткова Дар’я Дзмітрыеўна

Швед Вячаслаў Вітальевіч

Швед Іна Анатольеўна

Шохан Вольга

Шуй Вольга Васільеўна

Шульвінскі Віктар Віктаравіч

Шчэрбік Вераніка Мікалаеўна

Шыдлоўскі Раман Яўгенавіч

Шык Уладзімір Раманавіч

Шырокава Наталля Алякс.

Юхноўскі Віктар Францавіч

Янкоўскі Юры Ўладзіміравіч

Янушкевіч Станіслаў Антон.

Яраховіч Марына Рыгораўна

Яроменкаў Аляксандр Леанід.

 

Вяртанне невядомай класікі

Прэзентацыя кнігі рэпрэсаванага беларускага паэта Юлія Таўбіна прайшла 26 верасня ў магілёўскай цэнтральнай гарад-ской бібліятэцы. Ініцыявала імпрэзу гарад-ская суполка Таварыства беларускай мовы імя Скарыны, а прадставіў новую кнігу яе ўкладальнік Андрэй Хадановіч, вядомы беларускі літаратар, перакладчык і бард.

Юлій Таўбін (Юдаль Абрамавіч Таўбін) — беларускі паэт і перакладчык, на-радзіўся ў 1911 годзе ў гарадку Астрагожск Варонежскай губерні ў сям’і аптэкара. У 1921 годзе пераехаў з бацькамі ў Мсціслаў, дзе спачатку закончыў сямігодку, а потым Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум.

Дэбютаваў паэт у 1926 годзе вер-шам, надрукаваным у клімавіцкім  часопісе «Маладняк Калініншчыны», увосень 1930 года выйшаў першы зборнік вершаў «Агні». Тагача-сная крытыка ставілася да паэта насцярожана, яго абвінавачвалі ў «рабскіх адносінах да старой буржуазнай літаратуры».

Юлій Таўбін быў арыштаваны ў канцы лютага 1933 г. і прыгавораны да двух гадоў ссылкі. Нагодай для першага арышту Юлія Таўбіна стаў ліст з-за мяжы ад цёткі, якая нібыта пераехала з Польшчы ў Амерыку. Тэрмін адбы-ваў у Цюмені, але ў 1936 годзе быў паўторна арыштаваны і этапаваны ў Менск. 29 кастрыч-ніка 1937 года выязная сесія ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР прысудзіла паэта да расстрэлу.

Урывак з верша «Люблю я край, дзе вечары…»

 

Люблю я край, дзе вечары

Ў далёкім небе сцелюць столкі

І промні ранішняй зары

Вітаюць юныя пасёлкі.

 

Там дымнай заніззю палі

Не будуць звіты і затканы,

Там буры-ветры размялі

Сляды забытага кургана…

… А потым прыйдзе лістапад, —

І восень смуглая угледзіць,

Як будзе вецер лашчыць сад

І граць на яблынькавай медзі.

 

Ах, гэты край нізін і круч,

Равы, суглінкавыя пашы…

Табе ў адзнаку — «Беларусь»

Надалі назву продкі нашы.

 Люты, 1928, Мсціслаў.

 

Андрэй Хадановіч вельмі падрабязна распавёў пра лёс паэта, яго творчасць і спад-чыну. Магілёўцы пачулі нататкі і ўспаміны сяб-роў Юлія Таўбіна, паслухалі яго, надзвычай таленавітыя і вельмі сучасныя па гучанні, вер-шы ў выкананні Хадановіча.

Сюрпрызам для магілёўцаў стаўся выступ удзельнікаў музычнага гурта «Балцкі субстрат» Максіма Іўкіна і Юрася Несцярэнкі, якія выканалі некалькі сваіх твораў на вершы Юлія Таўбіна. Адна з кампазіцый нават была выканана ўпершыню на публіцы.

На прыканцы вечара Андрэй Хадановіч, як укладальнік новай кнігі вершаў Юлія Таў-біна, падпісаў асобнікі для ўсіх ахвочых.

 Алесь Сабалеўскі.

Фота аўтара.

 

Пратэстанцкі пастар прабег 500 км за 5 дзён у гонар скарынаўскай Бібліі

500-годдзе выдання Бібліі Скарыны пастар пратэ-станцкай царквы Тарас Цяль-коўскі адзначыў ультрамара-фонам. Тарасу 29 гадоў, ён ско-нчыў багаслоўскую семінарыю ў Лондане, цяпер падаў даку-менты на адкрыццё евангель-скай пратэстанцкай царквы ў Менску. Бегам, як кажа, займа-ецца амаль 20 гадоў, быў членам юніёрскай зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы. Сваім мара-фонам ён вырашыў нагадаць беларусам пра юбілей Бібліі і запрасіў да ўдзелу ў забегу ўсіх ахвотных.

Уладзь Грыдзін.

 

Навіны Германіі

Перамога Меркель: спадзявалася «на лепшы вынік», але «стратэгічная мэта дасягнутая»

Дзейны канцлер Герма-ніі Ангела Меркель заявіла, што яе блок ХДС/ХСС дасяг-нуў стратэгічнай мэты на пар-ламенцкіх выбарах, якія адбы-ліся 24 верасня.

На парламенцкіх выба-рах у Германіі, якія прайшлі 24 верасня, перамогу атрымаў блок хрысціянска-дэмакратыч-ных партыяў ХДС/ХСС на чале з канцлерам Ангелай Ме-ркель. Пра гэта сведчаць папя-рэднія афіцыйныя вынікі га-ласавання па выніках апрацоўкі ўсіх бюлетэняў, апублікаваныя ў ноч на панядзелак, 25 вера-сня. Такім чынам, Мэркель прэтэндуе на чацвёрты тэрмін паўнамоцтваў канцлера.

Блёк ХДС/ХСС пад-трымалі 33 адсоткі выбарнікаў. За іх цяперашніх партнёраў ва ўрадавай кааліцыі, сацыял-дэмакратаў на чале з Марты-нам Шульцам, выказаліся 20,5 адсотка выбарнікаў, паведам-ляе Deutsche Welle. Абедзве партыі панеслі прыкметныя страты ў параўнанні з мінулымі выбарамі. У 2013 годзе кан-серватары набралі 41,5 адсот-ка, сацыял-дэмакраты — 25,7 адсотка. Сацыял-дэмакраты, якія паказалі найгоршы вынік у сваёй гісторыі, ужо абвясцілі пра сыход у апазіцыю.

На трэцім месцы — пра-вапапулісцкая «Альтэрнатыва для Германіі» з 12,6 % галасоў. Далей ідуць: ліберальная Сва-бодная дэмакратычная партыя — 10,7 %, Левая партыя — 9,2% і партыя «Саюз-90″ / «Зялёныя» — 8,9%. Астатнія партыі атры-малі менш за 5 адсоткаў, неаб-ходных для праходжання ў парламент. Меркель прызнала, што спадзявалася «на лепшы вынік» партыі на гэтых выба-рах і будзе прыслухоўвацца да «трывог» выбарнікаў правапа-пулісцкай партыі «Альтэрна-тыва для Германіі», якая ўпер-шыню трапляе ў парламент, каб вярнуць іхнія галасы.

Таксама Мэркель зая-віла пра гатоўнасць стварыць новы ўрад Германіі.

— Мы моцная партыя, і наша задача — сфармаваць урад, — заявіла Мэркель падчас вы-ступу перад прыхільнікамі.

Паводле звестак мэды-якампаніі DW, яўка выбарні-каў склала 75 адсоткаў, на па-пярэдніх выбарах у галаса-ванні прынялі ўдзел 71,5 ад-сотка выбарнікаў.

Радыё Свабода.

 

Часопіс «Верасень» і

Янка Купала ў Магілёве

28 верасня па запрашэнні Магілёўскай суполкі ТБМ Эдуард Акулін разам з Леанідам Дранько-Майсюком на-ведалі Магілёў, дзе пра-вялі дзве творчыя суст-рэчы: у Магілёўскім дзяржаўным ліцэі № 1 і СШ № 35. Сустрэча была прымеркавана да юбі-лею Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Госці адзначылі важ-насць творчасці Купалы для беларускага народа і для магілёўцаў. Мена-віта нашаму гораду Купала прысвяціў сваю паэму «Магіла льва». Эдуард Акулін разам з вучнямі праспяваў сваю вядо-мую песню «Купала ідзе».

У СШ № 35 падрых-тавалі для гасцей музычны падарунак: песня «Спадчына» на словы Купалы прагучала ў выкананні музычнага супра-цоўніка Сяргея Вайцэховіча. Школьныя настаўнікі і біблі-ятэкары падрыхтавалі адмы-словую кніжную выставу, прысвечаную Народнаму па-эту. Харызма-тычныя Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Май-сюк нікога не пакінулі абы-якавымі. Воп-лескі і кветкі яны ад шкаля-роў і настаўні-каў атрымалі заслужана.

Алег Дзьячкоў, Магілёў.

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

У 1475 г. Іван III пры-ехаў у горад і сам судзіў непа-корных мясцовых баяр. Адной-чы ноўгарадцы ў адным са сваіх зваротаў да маскоўскага князя назвалі яго не «гаспадзінам», а «гасударом», гэта значыць, «уладаром», але потым ад гэта- га адмовіліся. Тады Іван зноў прывёў сваю армію і аблажыу Ноўгарад. Ноўгарадцы здаліся і ў студзені 1478 г. прызналі поўную ўладу Масквы. Пера-можцы забаранілі веча, вечавы звон вывезлі ў Маскву, а ноў-гарадскіх баяр адправілі ў да-лёкую высылку. У 1489 г. мас-коўскія войскі захапілі апош-нюю калонію Ноўгарада — го-рад Вятку. Таксама Іван III выгнаў з Ноўгарада нямецкіх купцоў, і гандаль з Захадам не-ўзабаве спыніўся. У 1480 і пасля вышэйзгаданага няўда-лага паходу на Маскву татар-скага хана Ахмата, якому на да-памогу зноў жа не прыйшлі войскі ВКЛ, Вялікае Княства Маскоўскае атрымала незалеж-насць.

Пасля смерці першай жонкі ў 1467 г. Іван ІІІ ажаніўся з пляменніцай апошняга візан-тыйскага імператара Зояй-Со-ф’яй Палеалог, якая жыла ў Іта-ліі. Шлюб адбыўся ў 1467 г.

У 1485 г. войскі Івана III выступілі супраць Цверы і аблажылі горад. Пасля таго як здраднікі адкрылі гарадскую браму, апошні цверскі князь уцёк у ВКЛ, і Цверская дзяр-жава спыніла сваё існаванне, а Пскоў і Разань ператварыліся ў паслухмяных васалаў Маск-вы. З таго часу Іван III ва ўсіх афіцыйных паперах пачаў ужы- ваць новы тытул: «Государь всея Русы і велыкый князь».

Культура Маскоўскай дзяржавы. Разам з Соф’яй Палеалог у Маскву прыехала шмат італьянцаў і грэкаў. Іван III высока ацэньваў іх пра-фесіяналізм і даручаў ім бу-даваць цвердзі, храмы і пала-цы, чаканіць манеты і выраб-ляць гарматы. Часам іх рабілі і дыпламатамі. У Маскве іта-льянцаў называлі «фразінамі» ад слова «фраг» ці «франк», і таму майстроў з Італіі называлі: Іван Фразін, Марк Фразін, Ан-тоні Фразін і гэтак далей. Пры двары Івана III былі і немцы, найперш лекары.

Самым вядомым італь-янскім дойлідам быў Ары-стоцель Ф’яраванці, які і збу-даваў у Маскве новы цагляны Крэмль з элементамі позняй італьянскай готыкі. Дарэчы, італьянцы навучылі маскоўскіх рамеснікаў вырабляць тоўс-тую чырвоную цэглу, бо раней у Маскоўскай дзяржаве буда-валі толькі з дрэва ці абчасанага каменю. Будаўніцтва новага Крамля пачалі ў 1485 г. Ад-начасова Ф’яраванці збудаваў на тэрыторыі Крамля новы Ўспенскі сабор на месцы ста-рога будынка (1475-1479 гг.). Пасля яго смерці будаўніцтва Крамля працягвалі Антон Фразін і Марк Фразін, а з 1490 г. — П’етра Антоніа Салары. Менавіта, ён збудаваў славу-тую Спаскую вежу Крамля. У 1499 г. будаўніцтва Крамля было скончана. Перыметр крамлёўскіх муроў склаў больш за 2 км. У канцы XIV-XV стст. у Маскоўскай дзяр-жаве сфармавалася выдатная мастацкая школа іканапісцаў і майстроў фрэскавага роспісу. На мяжы XIV і XV стст. жылі і працавалі Андрэй Рублёў і Феафан Грэк. Манах Андрэй Рублёў распісаў фрэскамі ін-тэр’еры храмаў Уладзіміра, Звянігарада, Масквы і іншых гарадоў. Таксама ён напісаў шмат абразоў, сярод іх і зна-камітая «Тройца». Феафан Грэк прыехаў у Масковію з Канстанцінопаля ў XIV ст. Спачатку ён працаваў у Ноў- гарадзе, а потым у Маскве і падмаскоўных гарадах. Разам з Рублёвым ён распісваў і храмы Маскоўскага Крамля. У канцы XV ст. у Маскве зрабілася зна-камітаю сям’я мастакоў: Дыя-нісій-іконнік і яго сыны Ўла-дзімір і Феадосій. Яны рас-пісалі храмы Ферапонтавага манастыра і некаторыя пабу-довы ў Маскоўскім Крамлі.

У канцы XIV ці ў пер-шай палове XV ст. быў напісаны эпічны твор «Задоншчына», прысвечаны перамозе князя Дзмітрыя Данскога над татар-скім правадыром Мамаем у Кулікоўскай бітве. Яго аўтарам мог быць разанскі святар Са-фоній.

«Судзебнік». У 1497 г. у Маскоўскай дзяржаве быў прыняты вялікі юрыдычны да-кумент, «Судзебнік», які меў агульнадзяржаўнае значэнне як юрыдычная аснова новага ўтварэння, якое пазней наза-вуць Расіяй. У гэтым дакумен-це адлюстравана пачатковая стадыя прыгоннага становішча сялян. У «Судзебніку» ўпер-шыню выкарыстаны тэрмін «памесце» — асобная форма зямельнай уласнасці, якая да-валася за выкананне дзяржаў-най службы. Сяляне маглі пера-ходзіць ад аднаго памешчыка (які валодаў памесцем) да дру-гога толькі за тыдзень да 26 ліс-тапада (Юр’евага дня) або на тыдзень пазней за гэтую дату. Прытым селянін павінен быў заплаціць памешчыку грошы за карыстанне яго зямлёй — «па-жылое».

Вельмі цяжкія былі па-каранні. Акрамя смяротнага пакарання, ужываліся: «ганд-лёвая кара» (калі сцябалі пугай на гандлёвай плошчы), адра-занне вушэй і языка, а таксама клеймаванне гарачым жалезам. Усе сяляне падзяліліся на дзяр-жаўных (чарнасошных), якія працавалі на «чорных» (дзяр-жаўных) землях, і прыватна-ўласніцкіх, якія працавалі на зе-млях баяр і памешчыкаў. Так-сама былі манастырскія сяляне і сяляне-каланісты («сваязем-цы»), якія жылі на межах кра-іны і засялялі новыя землі, якія лічылі сваёй уласнасцю.

АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ

 

Баскак — ханскі намес-нік, кіраўнік карнага атрада для збору даніны.

Беклярбек — намеснік кіраўніка (хана) Залатой Арды.

Вотчына — зямельная ўласнасць, якую меў феадал пры ўмове абавязковай служ-бы вялікаму князю. Яна заста-валася спадчыннай маёмасцю феадала, яе можна было дзяліць сярод спадчыннікаў і прада-ваць.

Вялікая Арда — цэнт-ральная (аўтаномная) частка Залатой Арды ў другой палове XV ст.

«Выхад» — права вялі-кага князя збіраць з мясцовага насельніцтва даніну для Зала-той Арды.

Памесце — зямельная ўласнасць, якая часова дава-лася феадалу за дзяржаўную службу. Пасля смерці ўласніка гэтую ўласнасць забірала дзяр-жава.

Памешчык (дваранін) — феадал, які атрымліваў «па-месце», пакуль знаходзіўся на дзяржаўнай службе.

«Чорныя землі» — зем-лі, якія належалі толькі дзяр-жаве.

Чарнасошныя сяляне — сяляне, якія працавалі на чорных землях і плацілі падаткі толькі дзяржаве.

Ярлык — грамата, якую атрымлівалі вялікія князі ад хана Залатой Арды на права трымаць уладу.

«Яса Чынгісхана» — татара-мангольскі закон, які абараняў праваслаўную царк-ву і вызваляў манастыры і свя-тароў ад усіх данін і падаткаў пры ўмове маліцца за хана і яго сям’ю.

 

НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ

 

1313-1341 гг. — улада-ранне хана Ўзбека.

1320-я гады — абвяш-чэнне ісламу дзяржаўнай рэлі-гіяй Залатой Арды.

1325-1340 гг. — улада-ранне маскоўскага князя Івана I Каліты.

1342-1357 гг. — улада-ранне хана Джанібека.

1359-1380 гг. — «Вялі-кая замятня» — аслабленне За-латой Арды.

1380 г. — Кулікоўская бітва.

1380-1395 гг. — улада-ранне хана Тахтамыша.

1382 г. — захоп Тах-тамышам Масквы; аднаўленне выплаты даніны маскоўскім князем.

1391-1396 гг. — паходы Тамерлана, разгром Залатой Арды.

1420-я гады — пачатак распаду Залатой Арды.

1425-1453 гг. — між-усобная вайна ў Маскоўскім княстве.

1438 г. — стварэнне Ка-занскага ханства.

1441 г. — стварэнне Крымскага ханства.

1462-1505 гг. — улада-ранне Івана III Васільевіча.

1480 г. — атрыманне не-залежнасці Вялікім Княствам Маскоўскім.

1497 г. — з’явіўся агу-льнарасійскі Судзебнік, узні-кла новая дзяржава — Расія.

 

РАЗДЗЕЛ XX. УСХОДНЕСЛАВЯНСКІЯ ДЗЯРЖАВЫ

ХІVV стст.:

НАЎГАРОДСКАЯ I ПСКОЎСКАЯ РЭСПУБЛІКІ. ВЯЛІКІЯ КНЯСТВЫ СМАЛЕНСКАЕ, ЦВЯРСКОЕ I РАЗАНСКАЕ

 

  1. Наўгародская рэспубліка ў ХІV-ХV стст.
  2. Пскоўская дзяржава.
  3. Вялікае Княства Смаленскае.
  4. Вялікае Княства Цвярское.
  5. Вялікае Княства Разанскае.
  6. Наўгародская рэспубліка ў XIV-XV стст.

 

XIV ст. было эпохай чарговага росквіту Наўгарод-скай дзяржавы. Уся тэрыто-рыя краіны дзялілася на пяці-ны і воласці. Каля Фінскага заліва была Водзьская пяціна, бо там жыло фінскае племя водзь. Паміж рэкамі Мста і Лаваць знаходзілася Дзярэў-ская пяціна, на рацэ Шалоні — Шалонская, а каля Цверы — Бе-жацкая. На поўначы была во-ласць Завалочча, або Дзвінская зямля, побач — Пермская зям-ля, Югра (Урал) і Пячора. Да сярэдзіны XIV ст. у Наўгарод-скую дзяржаву на правах аўта-номіі ўваходзіў Пскоў, але по-тым ён набыў самастойнасць. З іншых гарадоў у Наўгародскай зямлі былі: Ладага, Волак-Ламскі, Вялікія Лукі, Таржок, Ржэў і Вятка. З канца XIII ст.                              у Ноўгарадзе зноў пачалося мураванае будаўніцтва. Пер-шай у 1292 г. збудавалі царкву Міколы-на-Ліпне, пазней — ца-ркву Ўспення на Волатавым полі. У ХІV-ХV стст. склаўся класічны тып багата аздобле-нага ноўгарадскага храма. У якасці аздобы выкарыстоўва-ліся выступы на фасадах (ла-паткі), розныя нішы, броўкі, паўвалікі і дэкаратыўныя кры-жы. Пры будаўніцтве выкары-стоўвалі і тоўстую брусковую цэглу.

Большасць жыхароў горада былі адукаванымі і пі-сьменнымі людзьмі, пра што сведчаць знойдзеныя археола-гамі берасцяныя граматы, пры-тым большасць з іх датуецца XIV ст. Літары на бяросту наносілі касцяным вастрыём. Граматы напісаныя простай размоўнай мовай і распавя-даюць пра штодзённае жыццё ноўгарадцаў.

Археолагі раскапалі рэшткі гарадскіх умацаванняў, збудаваных у 1335 г. Таўшчыня муру складала каля 3 м. У гэ-тым годзе і быў збудаваны Но-ўгарадскі крэмль, які захаваў-ся да нашых дзён; вышыня яго муроў, абкладзеных цэглай, складала 8-10 м, таўшчыня ўні-зе — да 4 м. У XV ст. каля Ноў-гарадскай Сафіі збудавалі ан-самбль двара Ўладыкі (Епіска-па) Ноўгарада з Гранавітай палатай, якая мае вялікую за-лу, перакрытую дэкаратыўны-мі скляпеннямі. У палаце збі-ралася «рада паноў», ладзіліся прыёмы для замежных паслоў і знакамітых гасцей. Побач стаіць дазорная вежа «Часа-звоня», збудаваная ў 1443 г. У 20-я — 30-я гг. XV ст. ноўгарад-цы заснавалі славуты Салавец-кі манастыр на астравах у Бе-лым моры.

Пачынаючы з XIII ст. у Ноўгарадзе існаваў культ Міколы Цудатворца, а ў XV ст. склалася ноўгарадская школа іканапісу. Для яе ха-рактэрныя выявы св. Георгія-пераможцы.

(Працяг у наст.  нумары.)

 

Сабака ў кватэры — сябар ці вораг?

Што кажуць пра гэта народныя прыкметы і медыцына

Сабаку трымаю ў га-радской кватэры, бо:

*** Люблю прыроду, яе жывую падзабытую людзь-мі істоту — сабаку.

*** Сабака ахоўвае мяне, сям’ю.

*** Дае грошы (пра-даю шчанят, злучваю за гро-шы).

*** Супакойваюся по-руч сабакі ад грызні з сямейні-камі, гарадской таўканечы, папрокаў саслужыўцаў і зна-ёмцаў, супакойваюся ў час догляду яго, пагладжвання.

*** Аздараўліваюся ў час выгулаў сабакі, размоваў з ім.

*** Дзеці з сабакам таўкуцца, меней бузацёраць, меней улазяць у шкоды, не гой-саюць у благіх кампашках.

*** Разбівае адзіноту ў старой гаспадыні.

*** Сабакі нямала па-магаюць у барацьбе супраць наркотыкаў

*** Яны бываюць пра-ваднікі і памочнікі глухіх, сля-пых.

 

Супраць утрымвання сабакі ў гарадской кватэры (паўторы тады-сяды пракі-даюцца):

*** Любасць да пры-роды нельга зводзіць да вуз-кага промня. Траву, лес, ваду, паветра ты не бачыш толкам з-за сабакі. Болей таго, сабакам абгаджваеш. Паглядзіце ўвес-ну гарадскі растайвалы снег, увесь у смярдзючых адходах выжлаў, мінак баіцца ступіць на сцежку, асфальтоўку, каб не ўлезці ў фекалійныя міны. Прыбіральшчыцы пракліна-юць не сабак — іхніх гаспадароў.

*** Карысна асобнаму чалавеку што карысна многім. Грамадству таксама. Твой саба-ка ахоўвае цябе і сям’ю, а людзей на вуліцы, суседзяў на паверсе і ў пад’ездзе абгаўквае, пужае. Не дае ім адпачываць, думаць, чытаць.

Пры кожным замку для сабак былі, ёсць псярні. У любым вясковым дворышчы для сабакі — будан ускрай хаты, будка, вальер. Народы Поўна-чы фіны і ўгры, ненцы, чукчы, эскімосы і комі без сабакі не ўяўляюць існавання, аднак не трымаюць сабаку ў адной юр-це/чуме з сабою. Дык што ка-заць нам, этрускам, парусам, земгалам, арыям, славянцам, германцам, саксам, калі ў на-шых традыцыях святасць і сле-даванне традыцыям здавённыя, засведчаныя тысячамі пакален-няў. Сабаку ніколі не было ме-сца ў нашым жыллі, толькі побліз жылля.

*** Атрыманыя за са-баку і ад сабакі грошы не ідуць на карысць табе і сям’і. Расхо-дуюцца на лекі для сабакі, гас-падара, прыфальбоўванне са-бакі, кватэрныя рамонты, куп-лю згубленага, абнаўленне па-грызенага. У дзяржаве ці нацыі, дзе сабачынае мяса адвечна ўжываюць у ежу, гэта не так.

*** Супакоіўся зблізь сабакі, аддаў яму эмацыйныя радасныя хвалі і ўзрухі, палаш-чыў, пагаманіў з самай разум-най істотай на свеце — разра-дзіўся, як лейдэнская банка — сілаў/настрою на радню, крэў-ных не стала. З імі гатовы до-казніцца. Грозьбы сямейных і просьбы аспрэчваюцца, пярэ-чанні не ўспрыймаюцца. Толь-кіштошныя подумкі «апрыкла ўсё, паміруся са сваёю прой-даю/кабеткаю» адляцелі, паў-сталі тыя ж «вінаватка не слу-хае, настойвае. Не стану ёй пад-парадчыцца, сама ў кватэры ўсё паробіць».

Болей таго, утрымаль-нік мілага сабачкі гатовы для новай грызні і звадаў з блізкімі. Не стане шукаць хуткіх шляхоў замірэння з сямейнікамі, сусе-дзямі, тым болей са знаёмцамі, сябрамі.

*** Да дзесяці працэн-таў дружбоўства і ладу з сям’і забірае гаўкала і аблавусцік. Акурат іх не хапіла для замі-рэнства, ліквідацыі развадной хварабітнай расколіны.

Наблізь сабакі ты ўжо заспакайнеўся, яму аддаў па-мірны струмень, табе не хо-чацца распачынаць захады на ўладоўванне з малодшымі і старэйшымі, сваякамі, прыяце-лямі, то-бок плюеш на блізкіх, якія таксама перажываюць ня-мір’е. Як правіла, супакой по-руч сабакі — адрыў ад крэўных і някрэўных. Аддаленне. Гас-падыня замест дзяцей гуляецца з сабакам, забаўляецца, стры-жэ.

*** Распараджаешся чужым часам, хаця не маеш на такое ніякага права — грэшыш.

*** Дзе сабака пастаіць (яшчэ горай — паляжыць), а по-тым там пастаіць гаспадар (аса-бліва басанож ці ў шкарпэтах) — чалавек шчэрбіць уласнае біяполе.

*** З чалавекам заў-сёды анёл-ахоўнік. На зямлі, у паветры, пад вадою. Чалавек спіць — адпачывае анёл. Сабака ўвечары ці ўночы забрахаў у пакоі — спалохаў, а то і выгнаў анёла-ахоўніка з пакоя, кватэ-ры. У суцэльнай аўры кватэры і рэчаў уладальніка з’яўляюцца правалы, пустоты, а то, не дай Бог, нячысцікі, ліхія.

*** Сабакі любяць цер-ціся аб ногі мужчыны, жанчы-ны, дзяцей. Патрэцца — забірае працэнты здаровасці, наносіць слабасць, раздражненне, імпа-тэнцыю, жаночыя хворасці.

*** Мужу шкарпэткі і насоўкі жонка рэдка мые, яшчэ радзей цыруе, а на чацвёра-ногага раздуру час знахо-дзіць. Шые сабачы гарсэцік, каптанік, папону, налапнік, па-лошча іх.

*** У дзяцей сталыя адбіраюць цягу да школы, спо-рту, вязання, самасілам змуш-ваюць даглядаць сабаку, пра-гульваць.

*** Жонцы муж не па-спагадае — паліцу не прыб’е, у краму не сходзіць, посцілкі і ходнікі не выб’е, на сабаку час знаходзіць — выгульвае. Чым ніжэйшаму служыш, тым ні-жэйшы сам.

*** За абгнюшаныя травы, лесвіцы, пясочніцы і газоны, абгаджаныя сабаччом сцежкі і двары, вымазаную ў сабачыныя нечыстоты дзятву, гаўканне сабак у кватэрах, смырод у калідорах, раскіда-ную сабачыную поўсць у калі-дорах — за ўсё гэта людзі ўла-дальнікам сабак кажуць звон-кія словы. Мовяць услых і мысленна, у вочы і завочна.

*** Правёў рукой па поўсці кошкі, сабакі — за дзвесце спораў на далоні. Трапляюць у вочы, рот, вушы, нос, страў-нік чалавека. Асабліва часта дурэюць з сабакам дзеці, яны, непрыстасаваныя да жыцця з бактэрыямі і глістамі, найболей пакутуюць, часта захворва-юць. Асабліва на бранхіяльныя астмы, алергіі, скураныя і кішэ-чныя хваробы. Глісты, экземы, разбурэнне імуннай сістэмы.

*** «Сабака — сапраўд-ны член нашай сям’і» заяўля-юць дзясяткі ўладальнікаў (цаў). Неасветныя настойва-юць: сабака ў іх — раўнапраўны член сям’і, паўнапраўна мес-ціцца ў кватэры.

Колькі адзінокіх дзя-цей выраслі з хібамі ў характа-ры, не займелі браціка ці сяст-рычку, бо абмежаваныя ў сро-дках і кватэрнай плошчы баць-кі не вызвалілі ім пакой/метры, не пажадалі своечасова рас-стацца з пульхнатым вісклям ці спакойным сабачышчам.

*** Каб чалавек пада-раваў яблык ці рыбіну, макаро-ны ці булку суседцы-медычцы або настаўніцы, дзятве альбо старым, перадаў усяго пятую частку ўласных выдаткаў на праклятага выжлу — заслужыў бы прызнанне суседа, найшчы-рае слова падзякі знаёмай. Ке-пска самому пазбаўляць сябе добрага ўчынку, радасці ад цёплага слова ўдзячнага табе стрэчнага.

*** Чалавек жыве па сабачыным графіку. Не можна выпаўзці у тэатр і цырк, ні ў госці, ні да сябе гасцей, тым бо-лей у другі горад, турпаездку. За абмежаванне ўласнай духоў-насці тая ж узнагарода — стра-ты, кара.

*** Не можа чалавек паглядзець уласных унукаў і суседскіх дзяцей, час забірае пульхнатае паскудства, рослы ліслівы дагоднік. Узрастае нядобразычча ва ўласных се-м’ях, абыякаўства з суседзямі.

*** За спалоханых дзя-цей і сталых, жаночыя выкі-дышы і раннія роды, укуша-ных людзей сабакару тое ж — абгаворы, кара. Ад грамад-ства, прыроды. Ад Наймагут-нага і Ўсебачнага не затрыма-ецца пакаранне самому, блізкім.

*** За з’едзеныя саба-кам нашыя — грамадскія! — пра-дукты, то-бок упустую выкі-нутыя грошы сям’і — тая ж уз-нагарода. Усемагчымыя апраў-данні — «я плачу за прадукты свае грошы; сабачка есць адхо-ды; не з’еў бы цюцля, у краме ўсё адно прапала б; не столькі ў нас гіне» — пустыя слоўныя выверты нятумкага. Безпад-стаўная гаварыльня няцямкага сталага.

Не лічы чужое зробле-нае і нязробленае, страчанае чалавекам і грамадствам, лічы самім затрачанае, незахаванае. Не прамянтрэжыў бы ты і па-добныя з крамы і базару пра-дукты на сабак — знізіліся б цэны. Не ў дзяржкрамах — на базарах, прыпынкавых ларках. Не адразу, але знізіліся б. Пры-намсі, не ўзраслі.

*** Чалавек не толькі абмяжоўвае ўласную фізічную і духоўную сілу, развальваецца фізічна і эстэтычна, з-за неда-хопу часу не расце прафесійна, абмяжоўвае палітычны кру-гагляд. Узнагарода — як і за кожны грэх.

*** Шэрсць і смырод псіны па ўласнай кватэры і ка-лідорах — гэта не проста алергіі, гіпертаніі, бранхіяльныя астмы, гепатыты, лішаі, экзэмы ў сябе, родных, суседзяў, яны перада-юцца генетычна.

*** З працы чалавек прыйшоў рассердаваны, дзе-ліцца навінамі не з мужам (жон-каю), лашчыць не мужа (жон-ку) — сабаку. Падточваецца лад сям’і.

*** Абараняючы саба-ку, які пагрыз рэчы і мэблю, абгрыз тапкі і шпалеры, шмат мужоў зло на жонках зрыва-юць, жонкі на дзецях. Замест міру і суладдзя, замест дома-цвердзі чалавек атрымлівае раздрай і вакзальны гармідар, падазронасць і калатнечу, па-вышаны ціск крыві, боль га-лавы.

*** Дзеці ў сем’ях ула-дальнікаў сабак з-за драбязы грызуцца між сабою і аднакла-снікамі, яны часта абсалютна не ўмеюць саступаць, мірыцца. Для асобных з іх часта кры-тэрый ацэнкі пасябручка — не ўмельства рук і здатнасць ро-зуму, а пахвала ці ганьба сабакі. Такія дзеці не ўмеюць тавары-шкаваць са старэйшымі людзь-мі. Выдатнікаў і праграмістаў сярод іх практычна няма.

*** Бясплатна раздаеш шчанюкоў у гарадскія чужыя сем’і — засмечваеш у іх лад і су-пакой, накідваеш на невінава-тых лішнія турботы і прабле-мы. Варварыш!

*** Мужу саступіць слоўна не долее, усё казырыц-ца, пахваліць хоць за што не петрыць, плачацца пра недахоп часу, а перад чарвяком, нікчэ-мнасцю ў параўнанні з бацькам дзіцяці нізіцца штодня. Грэ-шыць!

*** Сам апускаеш сябе і годнасць уласную перад на-шмат ніжэйшым за цябе — не чакай спагады ад Вышэйшага. Прыніжаешся перад сабакам, то хто цябе за нармальнага лі-чыцьме. У пакаленнях народы хваляцца дзецьмі і зробленым, не сабаччом, якое б пародзістае не было.

*** Сабаку трэба лю-біць і берагчы. Захварэе — лячы. Мноства грошай расходуецца на кармы, лекаванне, абрэзку хвастоў. На стрыжкі і завіўкі сабак, папоны, фальбоны, бан-цікі. На зімовыя целагрэйкі для сабачыных спінак. Непатрэбнае раскідацтва.

*** Зваць сабаку чала-вечым імем — моўна грашыць. У сабачнікаў суцэль Марта, Света, Нюся, Сара, Пеця, Мой-ша, Джон, Махмуд. Тупыя соўваюць рукі ў вар, бяздумна не цямяць што робяць; аварыі, зладзействы, крадзяжы, па-дзенні на роўным месцы, ву-чэбныя і пасадныя невылучэнні клічуць яны на сябе і кодла. Карову, каня назваць, чалаве-чым імем нельга, а імя чалаве-чае, якое носяць людзі, на якое адзываюцца мужчыны і жан-чыны, аддаюць сабаку, пуста-це. Горка, крыўдна, няможна.

*** У сабакі растуць кіпці і зубы, мусіць іх тачыць на мэблі гаспадара ў хаце і кватэры — ірве. Калі дзіця аба-лье ці замажа верх мэблі, яго дружна бэсцяць, караюць. Са-баку даруюць, мусяць дара-ваць. Нічога не возьмеш з інс-тынктамі неасветнай жывёліны.

На чыю карысць ня-роўнасць?

*** Хто даражэй у гас-падарстве — конь, карова, свін-ня, авечка ці сабака? Нелагічнае параўнанне. У кожнага свая каштоўнасць, кожнаму цана на ягоным месцы.

Любы ваяр і шляхціц, хлебароб і гараджанін, інтэлі-гент і падлетак адкажа злёту — даражэй конь, карова, авечка. Не сабака. Дык чаму каня, свін-чо, куру, авечку шкадуеш ме-ней за сабаку. Іх з хлява ў хату і кватэру не бярэш, а сабаку можна?

*** Мноства глістоў прыходзіць да чалавека праз натуральнага прыроднага іх пераносчыка — сабаку і кошку. Сям’я нясе страты на здароўі, леках. Па інфекцыйнай заража-насці ўладальнік сабакі і сабака становяцца роўныя, заража-юць блізкіх і няблізкіх, сусе-дзяў, асабліва часта інфекцыі ў дзяцей, якія інстынктыўна пра-яўляюць добрасць характару да слабейшага, імкнуцца пагла-дзіць ліслівага адданіка.

*** Дзіцё пераступіць цераз сабачыныя фекаліі — два-тры дні нэндзіцца, нервуецца, дарослы — дзень месца не знахо-дзіць, з усімі псіхуе, сексуальна слабее. Жанчына пераступіць — на ўсіх сабакам агрызаецца, усе для яе дрэнныя. Нечысто-ты і смецце пры хадзе — на ву-ліцы, сцяжыне… — разумныя людзі паміж ног не прапуска-юць, а сабачынае гнюсоцце пераступаць мусяць. З-за цес-наты — у кватэры, на вузкай сця-жыне. У ліфце таксама, бо не-выводжваны сабака мусова гадзіць ліфт.

*** Прыбіральшчыца чысціць ліфт і, паўторымся, сцяжыну бліз дома. На кім пра-клёны ўзлаванай, доктар ведае. Як і слухачы, чытачы яго ліс-тоўкі пра шкоду жывёлы ў кватэры.

*** Сабачынае віскоц-це і гаўканне, кошкавае мяў-канне не музыка, не павінна іх нудоцце і скавыт засціць быт суседзяў, перасільваць вышнія гукі прыроды. А шкадобнікі і ўяўныя абаронцы прыроды жывыя каналы існавання пера-крываюць, абмяжоўваюць.

*** Выгульваць са-мую нявінную любімую істо-ту без намысніка, не на павадку — парушаць заканадаўства не толькі еўрапейскае, а і бела-рускае. Парушаюць свядома. І пнуцца, каб саміх і звяр’ё іхняе любілі, шанавалі.

*** Нельга здзекавац-ца з жывога. Паглядзіце, як му-штруюць, бесперапынна ўшчуваюць сабаку асобныя ўладальнікі. Узнімае хамло ўла-сны аўтарытэт тузаннем павад-ка з пакорнаю аўчаркаю, рас-ляком дварнягам. Большасць сабак у такіх шкадавальнікаў — прыніжаныя забітыя істоткі. Нягегласць існавання гняце нават адвечных непародзістых цярпліўцаў — дварнякоў. Кры-кма выюць чацвёраногія ў та-кіх спагаднікаў: людцы, вызва-льце нас ад болю штодзёння, забярыця ад абаронцаў, выра-туйце з ярма падняволі.

*** Мноства страт гра-мадству ад выкінутых на вулі-цу сабак, шчанят, кошак. Страт — значыць, усеагульнага нядо-бразычча на былых шкадобні-каў. У 2000 годзе ў адным Мен-ску вымушана адлавілі каля дванаццаці(!) тысяч бязлітасна выкінутых чацвёраногіх.

*** Чукчы, ненцы, ко-мі, эскімосы, юкагіры без саба-кі не явяць існавання, як славя-не без каровы, свінні, курэй. Але комі, чукчы… сабаку у юрце, чуме не трымаюць. Не-льга, грэх, шаман абурыцца. А славянцы што сабе дазваля-юць? Разумнейшыя?

*** Ні ў адным замку ці высотным доме, дзе жыве колькі чужых сем’яў, законы Англіі і Германіі не дазваляюць трымаць сабаку. Нельга замі-наць іншым жыць па іх разу-менні і здольнасцях, жыльцы не павінны прыстасоўвацца да твайго выжлы. У вышынніках ЗША сабаку трымаць строга забаронена. Хочаш трымаць — атрымай пісьмовую згоду жы-льцоў. Не паверха — усяго пад’езда, зачастую дома.

*** На асвечванне ўла-сных дзяцей граматаю і пры-вуку да спецыяльнасці гаспа-дар часу не мае, а выводзіць праклятага выжляка на прагул-кі знаходзіць. Неразумнаму гаспадар дае перавагу перад разумным. Абражае ўсявед-насць і чысціню неба, космасу, топча ўласную генетычную ця-леснасць.

*** Наглядзяцца цяпе-рашнія беларускія ўсяведкі чужакраінных серыялаў, па-ездзяць па Амерыках і Еўропе, патрабуюць ад дзяржавы ўтрымання хворых і кінутых сабак, адкіды грамадства, па еўрапейскіх нарматывах, уты-лізацыі па еўрапейскіх нарма-тывах.

*** Сабака выпадкова забег у касцёл/царкву, пратэ-станцкую царкву, сінагогу, на хвіліну-дзве, храм адразу паў-сюдна ачышчаюць, нанава свенцяць. Святары, як бы іх задаўнейшыя папярэднікі не бэсцілі святое язычніцтва, га-лоўныя святы якога перана-звалі хрысціянскімі, кемкія і праведныя святары чуюць праўду для храма і чалавека, вытурваюць сабаку з храма.

*** Хто-ніхто выдат-куецца на пустое, без чаго можа існаваць — сам пустым ста-новіцца, не адно Тут — і Там!

*** Кошка за год тры разы коціцца, прыводзіць за акот да пяці кацянят, бывае болей. Давайце станем усіх берагчы. А што, мы добрыя, любім прыроду…

*** Выстаўкі коней, кароў у абласным цэнтры не праводзяць, а сабак і кошачак па некалькі разоў.

Задумайцеся, чаму, як правіла, не прымусіш трымаць жывёлу чалавека, які 15-20 гадкоў пашчаслівіўся з сабакам/кошкаю ў гарадской цеснаце/раі.

Уладальнікі сабак у га-радскіх кватэрах, як правіла, добрыя чуллівыя людзі. Шка-дуюць жывое. Дык шкадуйце шматдзетныя сем’і, адзінокіх пенсіянераў, затурканую на-стаўніцу і медычку, выхаваце-льку дзіцячага сада і прыбіра-льшчыцу, шкадуйце жывое не на шкоду самім сабе, людзям, грамадству.

Кошка/сабака ў гарад-ской кватэры, малой/вялікай неістотна — гэта суцэпьныя ска-ргі ад неўладальнікаў сабак (99,9%) у ЖЭСы, СЭСы, мілі-цыю, выканкамы, суды, звяг-ства з суседзямі, мінакамі. Пры мінімуме плюсоў — гэта суцэль-ныя страты. Для ўсіх: уладаль-ніка, суседзяў, дзяржавы.

Раней сем’і і малышня хваліліся, што даглядаюць ку-рак і парасятак, умельствам працаваць, цяпер напаўграмат-ныя дарослыя, так званыя інтэ-лігенты, малых вучаць лячыць кватэрных жывёл, умела адпа-чываць, часцей ездзіць на поў-дзень.

 

*** Слюна кошак і са-бак — гэта мікробы, гніллё, за-раза, нават калі на вопратцы, а не толькі на руках, твары.

*** Сабакі пераносяць кляшчоў.

*** Шмат разоў змуш-ваюць гаспадароў бегаць па ветэрынарах.

Вельмі шкодна для ва-чэй утрыманне ў кватэры кош-кі, сабакі; два разы на год жы-вёлы ліняюць, бактэрыі, мікро-бы, поўсць непазбежна трапля-юць на вопратку, цела, асаблі-ва часта ў вочы; чалавек мусіць праціраць іх, не заўжды насоў-каю, а пальцамі, не заўжды вымытымі.

*** Паводле славутага аўтара Астхіты Калпаковай, кніга «Невылечных хвароб ня-ма», усе кошкі і сабакі насіцелі аскарыд, усе хатнія жывёлы бакцыланасіцелі. Хто цалуе кошак і сабак — атрымлівае інфекцыі, бактэрыі.

*** Даходзіць да вы-родства, асобныя замежныя жальботнікі помнікі сабачкам ставяць. Правільна? Мо’ і мы пачнём чужаніцтва пераймаць.

*** Людзі, свойскія і дзікія жывёлы адвечна жывуць побач, але здаровы дзікі звер заўжды хаваецца ад чалавека.

*** Ніхто з валадар-ных не дапетрыў чамусьці, што ў Беларусі няма музея бульбы, каровы, свінча. А сабачку пра-ктычна цэлыя кватэры пры-свячаюцца.

Сабраў, скамплектаваў, адрэдагаваў Валер Санько.

 

Сонечныя пялёсткі таленту

Ода хрызантэме

 

Прысвячаю Масако Тацумі

Кветка з імператарскага кімано

Японскім ветрам занесена ў Беларусь.

Чарнакосая японачка Масако

Чайную цырымонію гасцям дэманструе.

У Краіне Ўзыходзячага сонца зноў землятрус.

Барані, Божа, паўднёвы востраў і дрэўца-сакуру.

Чырвона-белы арнамент на шырме і на абрусе

Гаворыць аб роднасці кантынентаў і нацый.

Хрызантэмы пялёсткі, лісце  зялёнае,

Нібы таемная сэрца сімфонія…

Шматколернае гаркавае вогнішча

Ў Беларусі кожную восень, кожную восень.

Святлана Раманава.

 

Цёплымі восеньскімі колерамі, яркімі фарбамі вяр-гіняў і хрызантэмаў падзялі-лася на сваёй выставе «Пад знакам Сонца» паэтка і мастачка Святлана Раманава, сябра Саюза беларускіх пісьменні-каў. На імпрэзе, якая адбылася ў межах кампаніі » Будзьма беларусамі!» у 5-тай менскай дзіцячай бібліятэцы, выступіла з успамінамі яе сястра, вядомая паэтэса, якая працуе ў Веткаў-скім музеі, Ларыса Раманава.

Святлана Дмітрыеўна Раманава нарадзілася ў вёсцы Покаць Чачэрскага раёна Го-мельскай вобласці ў 1965 годзе. У Веры і Змітра Раманавых было чацвёра дзяцей: Ларыса, Святлана, Пётр і Надзея. Чуй-ныя дзявочыя натуры шчодра надзелены паэтычным і мас-тацкім дарамі.

— Святлана заўсёды была завадатарам у нашых дзіцячых гульнях, — успамінае Ларыса Раманава.- Часам яна збірала прыгожыя букеты і заахвочвала дзятву маляваць з натуры.

Пасля заканчэння ся-рэдняй школы ў 1982 годзе Святлана паступіла на факу-льтэт журналістыкі БДУ. У гэты перыяд яна далучылася да дзейнасці літаб’яднання «Ту-тэйшыя» і адначасова пачала займацца ў мастацкай студыі Алеся Квяткоўскага.

З таго часу ў яе жыцці так шмат значаць паэзія і жы-вапіс, што яна застаецца верным духу творчасці насуперак усім жыццёвым цяжкасцям!

У 1989 годзе Святлана Раманава прыняла ўдзел у стварэнні калектыўнага збор-ніка літаб’яднання «Тутэйшыя», у 2002 выступіла суаўтарам кнігі паэзіі » Верш на свабоду». У 2013 г. яна прапанавала чытачам ужо свой уласны паэ-тычны зборнік «Смарагдавы рай».

«Ткуцца палотны жыцця

З сустрэч выпадковых

І невыпадковага лёсу,

З сонечных шчырых пялёсткаў

З думак, наіўных і чыстых,

З цяжкіх і радасных слёзак,»- піша паэтка.

У 2012 годзе  С. Рама-нава скончыла факу-льтэт эстэтычнага вы-хавання БДПУ імя Танка. У 2013 годзе  яна вучылася ў аспі-рантуры ў БДАМ і даследвала жанр аўта-партрэта ў беларускім мастацтве.

На яе новай выставе сагравае шчодрымі фарбамі нацюрморт з мёдам і калінай, радуе вока краявід у Залессі, прываблівае выява хаты ў Азярышчы ў атачэнні вогненых клёнаў. Паэтку і ма-стачку натхнілі воб-разы іншых творцаў і сучас-нікаў — пейзажыста Леаніда Гоманава, фотамастака Сяргея Плыткевіча. Іх партрэты мож-на ўбачыць на выставе. У вер-шах Святлана Раманава не раз звяртаецца да сваіх роднасных душаў, да матулі Веры Іванаў-ны, да паэткі Людмілы Сільно-вай і мастака Ўладзіміра Сул-коўскага. У словах і вобразах пранікнёна гучыць тэма любові і мацярынства. Спадарыня Святлана — шчаслівая маці, у яё дзве дачкі — Вікторыя і Ма-рыя, падрастае ўнучка Аліса.

У дзень адкрыцця вы-ставы выдатную магчымасць  падзяліцца сваімі ўражаннямі і абмяняцца думкамі прадаста-віла  загадчыца бібліятэкі Люд-міла Пятроўна Бягун. Восень-скай пяшчоты  надало імпрэзе выступленне дзіцячага калек-тыва «Вольніца» пад кіраўніц-твам Аляксандры Жук .

У гасцей мерапрыем-ства выклікала цікавасць новая кніга Ларысы Раманавай «На мяжы межаў. Этнаграфічныя нарысы», яе аповед пра дзей-насць музея і збор каштоўных узораў ткацтва. Удзел у ды-скусіі прыняла кіраўніца Цэн-тра японскай культуры ў Ме-нску сп. Масако Тацумі. Ёй Святлана Раманава прысвяціла свой верш.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Святлана Раманава
  2. Дзіцячы калектыў «Вольніца» на імпрэзе
  3. Адна з карцін паэткі і мастачкі.

 

Гучалі малітвы, вершы і песні ля крыжа

У мінулую сераду, 27 верасня, праваслаўныя вернікі адзначылі свята Крыжаўзві-жання. У гэты дзень вернікі ўспаміналі, як у 326 годзе ў Іерусаліме, каля гары Галго-фы, быў цудам знойдзены Крыж, на якім распялі Ісуса Хрыста.

Ужо не першы год 27 верасня ў Лідзе, па ініцыятыве настаяцеля храма Усіх Святых протаіерэя Ўладзіміра Яромі-ча, вечарам прыхаджане на-званага храма прыходзяць на святочны малебен і акафіст да праваслаўнага паклоннага кры-жа, які ўстаноўлены па вуліцы Касманаўтаў, недалёка ад ба-льніцы. Так было і ў мінулую сераду. Цырымонію праводзіў епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый. Яго Прэасвяшчэн-ству саслужылі вышэйзгаданы айцец Уладзімір і клірык храма Усіх Святых іерэй Аляксандр Збераноўскі. Малебныя песна-пенні выканаў хор пад кіраў-ніцтвам рэгента Ірыны Мухі.

Па заканчэнні богаслу-жэння ўладыка нагадаў пры-сутным, што свята Крыжаўзві-жання нагадвае людзям аб крыжы, які кожны з нас нясе па жыцці, і кожны павінен несці свой крыж годна.

Варта таксама адзна-чыць, што па старой традыцыі, ініцыяванай зноў жа айцом Уладзімірам, на цырымонію каля праваслаўнага крыжа былі запрошаны і сябры літара-турнага аб’яднання «Суквец-це» пры рэдакцыі «Лідскай газеты» ды Лідскай гарадской арганізацыі ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны”. Пасля богаслужэння лідскія паэты Алесь Хітрун, Таццяна Сямё-нава, Марыя Масла, Вольга Верасняк, Алесь Мацулевіч прачыталі перад прысутнымі вершы духоўнага зместу, лід-скі бард Сяргей Чарняк выка-наў пад гітару адпаведныя свя-ту песні на вершы лідскіх па-этаў Станіслава Судніка і Ва-лерыя Мацулевіча. Своеасаб-лівы вечар духоўнай паэзіі пад адкрытым небам таксама пад-крэсліваў урачыстасць свята.

У завяршэнне правячы архіерэй выказаў падзяку ўдзе-льнікам літаб’яднання і ўручыў ім памятныя падарункі. Сёст-ры Свята-Васільеўскага брац-тва пры храме Усіх Святых па-частавалі ўсіх прысутных ла-сункамі.

Алесь МІХАЙЛОВІЧ.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *