НАША СЛОВА № 41 (1348), 11 кастрычніка 2017 г.

Панядзелак, Кастрычнік 16, 2017 0

Дарагія сябры “Нашага слова”!

У гэтым квартале адбылося павелічэнне колькасці падпісчыкаў. З верасня часткова з’явілася ведамасная падпіска для некаторых раёнаў, недзе папрацавалі арганізацыі ТБМ, недзе пры наяўнасці жывых арганізацый падпіска яшчэ знізілася. Можна адзначыць працу арганізацый у Баранавічах, Оршы, Гародні, Салігорску. Але пры тым павялічылася колькасць раёнаў, дзе не выпісваюць ні адной газеты.

Ліпень Кастрычнік

Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в.       11    17

Бяроза р.в.                9      8

Белаазёрск р.в.         1      1

Бярэсце гор.             7      6

Ганцавічы р.в.          —       —

Драгічын р.в.           —       —

Жабінка р.в.             —       —

Іванава р.в                1       1

Івацэвічы р. в.          3       4

Камянец р.в.             1       1

Кобрын гор.             2       2

Лунінец гор.             2       2

Ляхавічы р.в.            1       1

Маларыта р.в.          1       1

Пінск  гор.                8       6

Пружаны р.в.           7     19

Столін р.в.                —       —

Усяго:                     54     69

 

Віцебская вобласць:

Бешанковічы р.в.      —       —

Браслаў р.в.              1       1

Віцебск гор.            16     17

Віцебск РВПС           1      1

Верхнедзвінск р.в.    4      5

Глыбокае р.в.            7      9

Гарадок р.в.              3      4

Докшыцы р.в.           3      3

Дуброўна р.в.           1      —

Лёзна р.в.                  1      1

Лепель р. в.               1      1

Міёры р.в.                1      1

Наваполацк гор.     19     18

Орша гор.                 6     18

Полацк гор.              3       3

Паставы р.в.             7       4

Расоны р.в.               1       1

Сянно р.в.                 2      1

Талочын р.в.            1       1

Ушачы р.в.               2       2

Чашнікі р.в.              1       1

Шаркоўшчына р.в.  7       7

Шуміліна р.в.           —       —

Усяго:                    88      99

 

Менская вобласць:

Беразіно р.в.             2       2

Барысаў гор.            2       5

Вілейка гор.              1      1

Валожын гор.           9      7

Дзяржынск р.в.        9      8

Клецк р.в.                 —       —

Крупкі р.в.               3       3

Капыль р.в.              1       1

Лагойск                     5       4

Любань р.в.              1       1

Менск гор.            198  211

Менск РВПС           5       8

Маладзечна гор.    10       9

Мядзель р.в.           5       5

Пухавічы РВПС      4       4

Нясвіж р.в.              9     25

Смалявічы р.в.        1       2

Слуцк гор.               9       7

Салігорск гор.         6     16

Ст. Дарогі р.в.          —        —

Стоўбцы р.в.            3       4

Узда р.в.                   2       1

Чэрвень р.в.             2       2

Усяго:                   287    326

 

Гомельская вобласць:

Буда-Кашалёва          —       3

Брагін р.в.                 1       —

Ветка р.в.                  1       1

Гомель гор.             20     21

Гомель РВПС            —       —

Добруш р.в.              1      1

Ельск р.в.                  1      1

Жыткавічы р.в.       14    14

Жлобін гор.               1      1

Калінкавічы гор.       1      1

Карма р.в.                  1      1

Лельчыцы р.в.           —       —

Лоеў р.в.                    —       —

Мазыр гор.               2       2

Акцябарскі р.в.        1       1

Нароўля р.в.             1       1

Петрыкаў р.в.           1       1

Рэчыца гор.               1       1

Рагачоў гор.              1       1

Светлагорск гор.      1       1

Хойнікі р.в.               —       —

Чачэрск р.в.              1       1

Усяго:                     50      53

 

Гарадзенская вобласць:

Бераставіца               3        3

Ваўкавыск гор.         8       8

Воранава р.в.            4     19

Гародня гор.           28     35

Гародня РВПС        19    18

Дзятлава р.в.             6      9

Зэльва р.в.                 —       —

Іўе р.в.                       2     16

Карэлічы р.в.            3       3

Масты р.в.                4       3

Наваградак гор.        3       1

Астравец р.в.            2       3

Ашмяны р.в.             3       3

Смаргонь гор.           4       5

Слонім гор.               7       6

Свіслач р.в.               4       4

Шчучын р.в.             1       2

Ліда                          12     45

Усяго:                    112   183

 

Магілёўская вобласць:

Бабруйск гор.           3       2

Бялынічы р.в.           —        —

Быхаў р.в.                 1       1

Глуск р.в.                  1       —

Горкі гор.                  1       1

Дрыбін р.в.                —       —

Кіраўск р.в.               —       —

Клічаў р.в.                 2       2

Клімавічы р.в.           —       —

Касцюковічы р.в.      1       1

Краснаполле р.в.       —       —

Крычаў р.в.               —       —

Круглае р.в.              2       2

Мсціслаў р.в.            2       2

Магілёў гор.            30    28

Магілёў РВПС          —       —

Асіповічы гор.         11    11

Слаўгарад р.в.           —       1

Хоцімск р.в.               —       —

Чэрыкаў р.в.             2       2

Чавусы  р.в.              —       —

Шклоў р.в.                1       2

Усяго                       56     55

Усяго на краіне:  647   785

 

170 гадоў з дня нараджэння Эдварда Вайніловіча

Эдвард Антоній Леа-нард Адамавіч ВАЙНІЛОВІЧ (13 кастрычніка 1847, Вялікая Сляпянка (цяпер у межах Мен-ска) — 16 чэрвеня 1928, Быд-гашч, Рэспубліка Польшча) — буйны гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай ім-перыі. Належаў да сярэдне-заможнага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сырако-мля». Як асоба з’яўляўся глы-бока веруючым, сумленным і працавітым чалавекам, аба-ронцам права прыватнай ула-снасці, праявіў сябе патрыётам Беларусі. Усё жыццё быў пра-ціўнікам нацыяналізму, актыў-на падтрымліваў беларускі на-цыянальны рух, не прымаючы толькі сацыялістычныя кіру-нкі апошняга.

Атрымаў тэхнічную і сельскагаспадарчую адука-цыю і практыку (у тым ліку — за мяжой), але хутка пачаў ак-тыўна займацца ва ўласным маёнтку сельскагаспадарчай вытворчасцю, грамадскай і дзяржаўнай службай у родным Слуцкім павеце Менскай гу-берні. Уступіў у 1878 г. у Ме-нскае таварыства сельскай гаспадаркі (1878-1921), стаў у 1888-1907 гг. яго віцэ-стар-шынём, а ў 1907-1921 гг. стар-шынём. З 1888 г. фактычна быў кіраўніком Менскага тавары-ства сельскай гаспадаркі і вы-веў яго ў шэрагі самых эфек-тыўных і прагрэсіўных гаспа-дарчых арганізацый Расійскай імперыі.

У 1905-1910 гг. на свае грошы пабудаваў у Менску велічны каталіцкі касцёл Свя-тога Сымона і Святой Алены (Чырвоны касцёл) у памяць аб сваіх заўчасна памерлых дзе-цях. Быў шчырым католікам, але і заўзятым прыхільнікам міжнацыянальнага і міжкан-фесійнага міру, свабоды сум-лення; будаваў праваслаўныя цэрквы, стаў заснавальнікам камітэта абароны праў яўрэяў і татар у Клецку.

Маючы велізарны аў-тарытэт у літоўска-беларускім краі, быў выбраны дэпутатам (1906-1909) ад Менскай губер-ні ў Дзяржаўны Савет Расій-скай імперыі, дзе ў 1906-1908 г. узначальваў групоўку дэпу-татаў «Польскае кола» (і пара-лельна яе частку — «Кола Літвы і Русі»). У 1906 г. адмовіўся ад прапанаванай Пятром Сталы-піным пасады намесніка мініст-ра земляробства Расійскай ім-перыі. Стаў адным з лідараў лі-беральна-кансерватыўнага кі-рунку «краёвасці» і першым старшынём Краёвай партыі Літвы і Беларусі (1907-1908) — выступаў за аўтаномію свайго края ў складзе Расійскай імпе-рыі, скасаванне саслоўных ад-розненняў, ліквідацыю сялян-скага малазямелля, развіццё сістэмы бясплатнай пачатковай адукацыі, прававую роўнасць народаў, моў, культур, канфе-сій і інш.

У 1911-1917 гг. быў (па выбары) дэпутатам ад «по-льскай» (каталіцкай) курыі Слуцкага павета ў менскай губернскай земскай управе (менскім зе-мстве).

У час Пер-шай сусветнай вай-ны як кіраўнік Ме-нскага таварыства сельскай гаспадаркі аказваў дапамогу бежанцам і ахвярам вайны, захоўваў эвакуяваную паро-дзістую жывёлу, арганізаваў дагляд за прыватнымі гас-падаркамі Менскай губерні, чым па-мяншаў страты ад вайны і нямецкай акупацыі. Пасля падзення расійскага са-маўладдзя ў ходзе Лютаўскай рэвалюцыі (1917) станоўча ўспрыняў працэс палітычнага самавызначэння беларусаў і стаў разам з іншымі лідарамі Менскага таварыства сельскай гаспадаркі актыўным прыхіль-нікам палітычнай суб’ектнасці Беларусі (аж да стварэння бе-ларускай дзяржаўнасці). У 1917 г. выдаткаваў грошы на Беларускі нацыянальны камі-тэт (у Менску). Падтрымлі-ваў свайго «палітычнага ву-чня» і паплечніка Рамана Скір-мунта, які летам 1918 г. на па-садзе прэм’ер-міністра ўрада БНР рабіў захады, каб БНР фарміравалася як капіталіс-тычная дзяржава.

Пасля адыходу з Бела-русі нямецкіх войск узначаліў Саюз палякаў беларускіх уск-раін, актыўна ўдзельнічаў у снежні 1918 г. у арганізацыі набору і фінансавання Літоў-ска-беларускіх дывізій, пад-трымаў ідэю ўваходжання лі-тоўска-беларускіх зямель у склад шматнацыянальнай фе-дэратыўнай Рэчы Паспалітай, увайшоў у склад Польска-бе-ларускага таварыства для па-літычнага і культурнага су-працоўніцтва на Беларусі і Саюза маянткоўцаў Літвы і Бе-ларусі ў Варшаве. У снежні 1921 г. са сваякамі вырашыў асесці ў польскім Быдгашчы, адышоў ад палітычнай дзей-насці і не ўступаў у палітычныя партыі.

11 чэрвеня 2006 г. тру-на з рэшткамі Эдварда Вайні-ловіча была ўрачыста пера-пахавана ў Менску каля касцёла Святога Сымона і Святой Але-ны пры прысутнасці далёкіх сваякоў Вайніловічаў.

Вікіпедыя.

 

 

Аншлаг на курсах украінскай мовы ў Менску 

6 кастрычніка ў мен-скай сядзібе ТБМ распачаліся бясплатныя курсы ўкраінскай мовы, якія сабралі сапраўдны аншлаг. На першым занятку прысутнічалі пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім, старшыня ТБМ Алег Трусаў і першы на-меснік старшыні Алена Анісім. Украінскі дыпламат адзначыў, што не чакаў убачыць столькі ахвотных вывучаць украін-скую мову ў Менску, а таксама паабяцаў, што ўкраінскі бок зробіць усё магчымае, каб падтрымаць гэтую зацікаўле-насць. Ігар Кізім агучыў ін-фармацыю пра адкрыццё ўкра-інскага тэлеканала ў Беларусі. Усю тэхнічную дакументацыю па гэтым пытанні ўкраінскі бок ужо перадаў у Менск. Пасол зазначыў, што гаворка ідзе так-сама і пра адкрыццё бюро аген-цтва «Ўкрінфарм» у беларус-кай сталіцы.

 Фота Волі Афіцэравай.

https://nn.by.

 

Як беларускую мову з сімвалічна дзяржаўнай зрабіць рэальна дзяржаўнай

Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Качанавай Наталлі Іванаўне

Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага

Сходу Рэспублікі Беларусь

Мясніковічу Міхаілу Ўладзіміравічу

Прем’ер-міністру Рэспублікі Беларусь

Кабякову Андрэю Ўладзіміравічу

З В А Р О Т

 

Мінула больш за год пасля нашага Звароту да Вас з прапановай пачаць тэрмінова ратаваць беларускую мову ад так  рэальнага для яе на сёння вымірання. Згодна з даўно заведзенай практыкай вы даручылі даць адказ падпарадкаваным вам уста-новам — Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыяна-льнай акадэміі навук, гэта значыць структурам, у кампетэнцыю  якіх не ўваходзіць распрацоўка канцэпцыі дзяржаўнай  моўнай палітыкі. У іх адказе на наш Зварот ні слова аб тым, як беларускую мову з сімвалічна дзяржаўнай зрабіць рэальна дзяржаўнай.

Неабходнасць непасрэдна Вашага ўдзелу ў развязванні гэтай лёсавызначальнай для беларускага народа праблемы дык-туецца дзвюмя наступнымі галоўнымі прычынамі: па-першае, менавіта па віне ўладных  структур, а не народа беларуская мова даведзена амаль да поўнага заняпаду (да гэтага прамое дачыненне маюць ініцыяваныя ўладамі майскі 1995 і лістападаўскі 1996 г. рэферэндумы); па-другое, выратаванне беларускай мовы ад пагібелі набыло такі архіскладаны характар, што з гэтай бядой можа справіцца толькі дзяржава. Любая грамадзянская ініцыя-тыва не дасць належнага выніку. Таму ва ўнісон з папярэднім Зваротам мы зноў прапануем вам абвясціць народу, што ў моўнай сферы з-за сур’ёзных хібаў рэгулявання  яе склалася надзвычайнае становішча. Пільнай увагі дзяржавы да беларускай мовы настой-ліва патрабуе і святкаванне 500-гадовага юбілею зараджэння беларускага кнігадрукавання. Вы павінны пераканаць народ, што сваімі канкрэтнымі практычнымі захадамі ў дадзенай сферы дзяржаўнай палітыкі зробіце усё, каб ужо ў бліжэйшы час у суверэннай Рэспубліцы Беларусь забяспечвалася поўнамаштаб-нае выкарыстанне ў афіцыйным жыцці той мовы, якую Франці-шак Скарына абраў для выдання Бібліі.

На нашу мінулагоднюю крык-прапанову тэрмінова рата-ваць беларускую мову не адрэагавалі і падпарадкаваныя вам дзяржаўныя газеты.  І як непазбежны вынік, уладамі  краіны і кроку не зроблена ў інтарэсах  беларускай мовы. Як і раней, у афіцыйнай моўнай сферы пануе матухна-стыхія, што выгадна толькі  рэальна адзінай у нас дзяржаўнай рускай мове, што вядзе да татальнай русіфікацыі Беларусі.

Мы, як і многія іншыя арганічна, цесна інтэграваныя ў нацыянальнае культурнае жыццё Бацькаўшчыны людзі, спадзя-валіся штосьці добрае, заспакаяльнае пачуць пра беларускае роднае слова падчас выступлення Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў пачатку лютага сёлетняга  года перад вельмі прад-стаўнічай аўдыторыяй, дзе прысутнічала шмат высокага рангу палітыкаў, творчых асоб, гэта значыць тых, хто больш за ўсіх адказны за лёс свайго народа, у якога проста на вачах гіне родная мова.  Зараз нават сярэднестатыстычны беларус выдатна разумее небяспеку панавання ў яго краіне «русского мира», бо гэта немінуча вядзе не толькі да страты яе этнакультурнай самабыт-насці, але і дзяржаўнага суверэнітэту. Тут шмат чаго залежыць ад таго, якую сацыяльную ролю ў краіне адыгрывае яе тытуль-ная беларуская мова. У гэтым плане нічога не было сказана Прэзідэнтам. Наадварот, з яго вуснаў прагучала  зусім проці-леглае: «Я вас заклинаю (падкрэслена намі — Л.Л., М.С.) и прошу: не отказывайтесь от русского языка. Потому что вы откажетесь от своего родного.» На практыцы ж з-за бязмежнага панавання рускай мовы ў грамадскім жыцці краіны ўжо мільёны беларусаў страцілі роднае беларускае слова. У дашчэнту зрусіфікаванай Беларусі руская мова суправаджае беларуса ад дзіцячага садка да заканчэння вышэйшай школы, гэта значыць усё самастойнае жыццё, аж да самай смерці.

Прыведзеныя вышэй словы Прэзідэнта ніяк  не стасу-юцца з тым, што больш за сотню гадоў таму сказаў свайму дара-гому народу, любай Бацькаўшчыне яе слаўны вяшчун Францішак Багушэвіч: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёр-лі.» Пад напорам русіфікатараў не паслухалі свайго Апостала, таму беларуская мова і апынулася ў такім трагічным стане. Калі ўлады, як і сёння, у абслугоўванні ўсіх сфераў афіцыйнага жыцця будуць выкарыстоўваць толькі рускую мову, беларуская мова немінуча загіне. Раім шаноўным палітыкам падумаць, ці ж з’яўля-ецца гэта вашым службовым абавязкам загубіць беларускую мову? Ці не разумней было б вам рабіць усё так, каб яна стала фактычна дзяржаўнай, а руская мова, як мова рускага народа, Расіі, выконвала ў нас толькі тыя сацыяльныя функцыі, якія вы цалкам свядома ўсклалі на беларускую? Цвёрда перакананыя, што гэта самы правільны, дэмакратычны, гуманны варыянт раз-вязвання створанай вамі, пачынаючы з мая 1995 года, моўнай праблемы.

Прапануем нарэшце набрацца смеласці і публічна заявіць, што адсутнасць беларускай мовы ў афіцыйным жыцці, камуніка-тыўных зносінах паміж людзьмі выклікана непрадуманымі майскім 1995 і лістападаўскім 1996 г. рэферэндумамі, у выніку якіх пайшлі  пад нож ўсе дасягнутыя ў адраджэнні беларускай мовы досыць пазітыўныя набыткі пасля прыняцця 26 студзеня 1990 года самага знакавага за ўсё ХХ стагоддзе Закона «Аб  мовах у Беларускай ССР». Абавязкова растлумачце народу, што ўсе еўрапейскія  ўнітарныя краіны, а Рэспубліка Беларусь якраз і належыць да іх,  у якасці дзяржаўнай выкарыстоўваюць толькі мову тытульнага насельніцтва, не прызнаючы аніякага афіцый-нага двухмоўя, таму іх родныя мовы, не ў прыклад беларускай, квітнеюць, не зведваюць аніякай пагрозы заняпаду.

Грубыя пралікі прэзідэнцкай вертыкалі ў рэгуляванні моўнага працэсу ў значнай ступені маглі быць выкліканы яшчэ і тым, што дзеля гэтага не  выкарыстаны творчы патэнцыял адпавед-ных інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, факуль-тэтаў вышэйшых навучальных устаноў, дзе працуе нямала зда-ровай беларускай нацыянальнай свядомасці навукоўцаў. Яны маглі б быць незаменнай надзейнай апорай уладаў пры рас-працоўцы найважнейшых нарматыўных актаў па забеспячэнні беларускай мове статусу рэальна дзяржаўнай.

Калі ж і пасля прапанаваных намі шляхоў па выратаванні беларускай мовы ад скону справа не зрушыцца з месца, калі ўзнікнуць непераадольныя перашкоды, як зрабіць яе асноўным сродкам абслугоўвання афіцыйнага жыцця, тады рэкамендуем максімальна выкарыстаць дзеля гэтага розум як мага  большай колькасці не адарваных ад нацыянальнай глебы спецыялістаў. Вельмі суцяшае, што апошнім часам у многіх беларусаў абудзі-лася зацікаўленасць, павысілася адказнасць за лёс роднага слова. Увайшло ў практыку штогадовае правядзенне агульнанацыя-нальных дыктовак у Міжнародны дзень роднай мовы. Назіра-ецца пэўны ўсплёск шматлікіх грамадскіх патрыятычных ініцыя-тыў у абарону нацыянальных духоўных каштоўнасцей бела-рускага народа і  найперш самай галоўнай з іх — мовы. Гэта — «Будзьма беларусамі», «Не маўчы па-беларуску», «Мова — на-нова», «Чытаем па-беларуску з Velcom»  і іншыя. Але без мэта-накіраванай  нацыястваральнай дзейнасці самой дзяржавы ўсе гэтыя ініцыятывы не ў стане паўплываць на ўзрастанне сацыя-льнай ролі беларускай мовы, на пашырэнне яе функцый па абслугоўванні афіцыйнага жыцця, г.зн. зрабіць практычны крок для набыцця ёю статусу рэальна дзяржаўнай. Тут патрэбная адпаведная палітычная воля самой дзяржавы, падобная той, з якой яна ў маі 1995 і лістападзе 1996 г. праводзіла рэферэндумы. Час для гэтага наспеў і да таго ж адчуваецца нацыянальнае ажыўленне беларускага народа, чаго не заўважалася раней.

Не выключаем, што шмат карысных прапаноў па транс-фармацыі моўнай сферы Беларусі з каланіяльна залежнай у нацыянальна суверэнную магло б даць правядзенне пад кіраў-ніцтвам уладных структур і з удзелам  грамадскасці агульна-нацыянальнага конкурсу па такім пытанні: «Маё бачанне рэальных шляхоў забеспячэння  беларускай мове статусу адзіна-дзяржаўнай у краіне». Пытанне пра рускую мову тут не павінна ўзнімацца, бо ў Беларусі яна пачувае сябе, як у Расіі. У конкурсе можна ўдзельнічаць індывідуальна і групамі. Конкурсу ніяк не могуць абысці ўсіх рангаў палітыкі Прэзідэнцкай вертыкалі, ідэа-лагічная эліта. Вельмі пажаданы ўдзел у ім і моладзі, якой так  уласціва імкненне бачыць свой народ, сваю краіну не копіяй чагосьці чужога, а арыгіналам. Заўважым, што ў міжваенны перыяд у шэрагу ўстаноў іх беларусізацыя была паспяхова завершана галоўным чынам дзякуючы намаганням моладзі. У нашым сучасным грамадстве магутнай сілай — шкада толькі што мала скіраванай на нацыянальны інтарэс  — стаў Беларускі рэспуб-ліканскі саюз моладзі (БРСМ).  Аднак, верыцца, што ад  удзелу ў конкурсе яго нацыянальна арыентаваных сяброў ўладам удасца атрымаць шмат чаго карыснага пра шляхі, як узвесці і пакінуць на дзяржаўным п’едэстале цалкам законна адну беларускую мову, чым толькі і выратуем краіну ад страты яе этнакультурнай сама-бытнасці, загубы нацыянальнага суверэнітэту.

Упэўнены, што ў ходзе правядзення такога адпаведнага нацыянальнаму ідэалу Бацькаўшчыны конкурсу ўлады атры-маюць цэлы масіў каштоўнага матэрыялу, прыдатнага для карэн-нага паляпшэння дзяржаўнай палітыкі  ў моўнай сферы, дзе на вялікую шкоду краіны пануе толькі руская мова. Не выключаем, што такі конкурс можа мець і  планетарнае значэнне, з высокай практычнай аддачай быць выкарыстаным іншымі народамі, якія вядуць  няспыннае змаганне за захаванне сваіх родных моваў ад руйнавальнага ўздзеяння на іх смяротных наступстваў сусветнай глабалізацыі. Каштоўнымі прагматычнага характару матэрыяламі конкурсу Рэспубліка Беларусь можа праславіць сябе на ўсю планету Зямля.

Уладным структурам прапануем неадкладна пачаць праводзіць праз  радыё і тэлебачанне пастаяннае агульнана-цыянальнае асветніцтва людзей аб значэнні і месцы роднай (этніч-най) мовы, беларускамоўнай адукацыі, беларускай песні ў жыцці асобы і Дзяржавы Беларусь. Неабходна раскрыць абсурднасць і смяротнасць для яе дзейнага канстытуцыйнага афіцыйнага двух-моўя, дапамагчы народу знайсці рэальныя шляхі забеспячэння  беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай у краіне.

Агульнавядома, што нацыя памірае тады, калі памірае яе родная мова. Каб такой катастрофы не здарылася з намі, дзяр-жава павінна ўкараніць беларускую мову ва ўсе сферы  жыцця-дзейнасці краіны. Пачынаць вяртаць беларускую мову на тэлебачанне трэба найперш з найбольш важных і запатрабаваных праграм — з «Навін». Бясспрэчна, кожны грамадзянін вольны  гаворыць на той мове, на якой жадае, аднак афіцыйнай, дзяр-жаўнай мовай у Беларусі павінна быць мова карэннага этнасу дзяржавы — беларуская мова.

Мова — душа народа, аснова культуры, дзяржаўнасці. Толькі родная мова дазваляе беларусу па-сапраўднаму пачуваць сябе беларусам, патрыётам дзяржавы Беларусь. Татальны заняпад беларускай мовы вымушае людзей не па сваёй волі жыць у рэчышчы іншай культуры. Акрамя ўсяго гэтага, этнічная мова з’яўляецца надзейным  гарантам і абаронцам нацыянальнай бяспекі. Гісторыя сведчыць: там, дзе мае месца няспынны працэс культурна-моўнай асіміляцыі, а ў нас гэта адбываецца ў форме франтальнай русіфікацыі, там ідуць войны або пануюць бестэр-мінова замарожаныя ваенныя канфлікты.

Улады нарэшце павінны вырашыць і заявіць народу,  кім павінна быць яго Айчына: суверэннай дзяржавай ці прыдаткам Расіі, а беларусы — самабытным народам ці адгалінаваннем рускай нацыі?

Пытанне ж  пра рускую мову не павінна ўзнімацца, бо ў Беларусі з ёю няма праблем. Руская мова ў нас — гэта найперш імперскія інтарэсы Расіі ў Беларусі. Гістарычная місія ўладаў Беларусі — гэта выратаванне, абарона беларускай мовы, бела-рускай культуры, а значыцца і самой беларускай нацыі. У рускай мовы, у рускай культуры хапае абаронцаў і без беларусаў.

P.S. Пасланы Вам тэкст будзе прапанаваны намі для надрукавання ў газетах: «Звязда», «Советская Беларусь», «Рэспубліка», «Народная газета», таму просім Вашага ўказання рэдактарам пералічаных перыядычных выданняў змясціць яго на сваіх старонках.

 

Каб Вам, высокія дзяржаўныя дзеячы, глыбей усвядо-міць  гістарычную ролю роднай мовы народа, якому вы служыце, прапануем пазнаёміцца  са зместам наступных цытат:

Когда исчезнет народный язык, народа нет более … Пока жив язык народный в устах народа, до тех пор жив и народ.   (Рускі педагог Канстанцін Ушынскі, 1824 — 1870.)

Там, дзе кожны валодае дзвюмя мовамі, заўсёды ў рэшце рэшт агульная перавага па тых ці іншых прычынах будзе адда-дзена адной з іх … нацыя знікне не з-за вымірання і не з-за знік-нення яе культурной агульнасці, а проста таму, што яна пера-стане гаварыць на сваёй мове. (Сусветна вядомы тэарэтык па нацыянальным пытанні  Карл Каўцкі, 1854 — 1938.)

Увядзенне другой дзяржаўнай мовы пагражае нацыя-нальнай бяспецы, самабытнасці, унітарнасці дзяржавы, інтэ-грыруючай ролі мовы і культуры (карэннага народа) і не ў апошнюю чаргу, асноўным эканамічным правам чалавека.  (Пра-фесар Македонскага ўніверсітэта Чэда Цветаноўскі.)

Когда мы разучимся говорить на белоруском языке, мы перестанем быть нацией. (Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.)

 

Мяркуем, што ёсць сэнс дзве першыя цытаты папуля-рызаваць праз змяшчэнне іх у залах, аўдыторыях і іншых месцах, дзе ўладамі, грамадскасцю праводзяцца рознага роду палі-тычныя, культурна-асветніцкія мерапрыемствы.

 

Просім развязанне моўнага пытання не ставіць у за-лежнасць ад сацыяльна-эканамічнага, палітычнага становішча ў краіне.

Леанід Міхайлавіч Лыч, прафесар.

Мікалай Іванавіч Савіцкі, прафесар.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папя-рэдніх нумарах.)

  1. Дунецкі (Анатоль) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Дунец і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Дунец-скі — Дунецкі.
  2. Духоўнікаў (Андрэй) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Духоўнік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Духоўнік-аў. ФП: духоўнік (‘святар, які пастаянна прымае ў каго-небудзь споведзь’) — Духоўнік (мянушка, потым прозвіш-ча) — Духоўнікаў.
  3. Дучэнскі (Казюк) — вы-твор з фармантам -энскі ад тапоніма Дудкі і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Дудч-энскі — Дуччэнскі — Дуч-энскі.
  4. Дыбоўскі (Іван) — вытвор з фармантам -оўскі ад тапоніма Дыбы і значэннем ‘народзінец, жыхар на-званай мясцовасці, паселішча': Дыб-оўскі. ФП: дыбы (‘высокія шасты з прыступкамі для хадзьбы не згінаючы ног’) — Дыбы (тапонім) — Дыбоўскі.
  5. Дыла (Язэп) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва дыла ‘маруда’ (-літоўск. dula ‘тс’) або рэканст-руяванае — дыля ‘тоўстая дошка’, (‘тое, што і дылёўка’) ‘адна з дзвюх рамаў ткацкага варштага’.
  6. Дыро (Настасся) — се-мантычны вытвор ад апелятыва дыра (рус.) ‘дзірка’, а таксама ‘глухі закутак, глуш'; форма з фінальным «о» для адмежавання ад апелятыва.
  7. Егарэйчанка (Сяргей, Валянціна) — вытвор з фармантам —анка ад антрапоніма Егарэйка і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Егарэйч(к/ч)-анка. ФП: Ягор (імя, з мовы грэкаў georgos ‘земляроб’) — Ега-рэйка (памянш.-ласк. форма, фармант -эйка) — Егарэйка (празванне, потым прозвішча) — Егарэйчанка.
  8. Ельскі (Зігмунд) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Ельск і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Ельск — Ельскі (накладанне суфікса -ск- на фіналь ўтваральнай асновы).
  9. Ерасенка (Андрэй) — вы-твор з фармантам -енка ад антрапоні-ма Ерась і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Ерас-енка. ФП: ерась (1) у рэлігіі: адступленне ад афі-цыйных царкоўных догмаў; 2) перан. ‘бязглудзіца, лухта’) — Ерась (мянушка) — Ерась (прозвішча) — Ерасенка.
  10. Есіп (Яўген) — другасная форма, першасная Ёсіп — народна-гутарковая форма імя Іосіф (<ст.-яўр. ‘Бог прыбавіць, памножыць’) набыла ролю прозвішча.
  11. Еча (Зоя) — семантычны вытвор ад апелятыва еча ‘прага да яды’.
  12. Жабёнак (Уладзімір) — семантычны вытвор ад дыялектнага апелятыва жабёнак ‘жабяня'; фармант -ёнак (жаб-ёнак < жаба).
  13. Жадоба (Ігнат) — семан-тычны вытвор ад апелятыва жадоба ‘моцнае жаданне чаго-небудзь’, а так-сама ‘скупы чалавек, скнара’.
  14. Жалток (Ірына) — семан-тычны вытвор ад апелятыва жаўток / желток (рус.) ‘густое жоўтае рэчыва ў птушыным яйцы’. Форма жалток — дзеля адмежавання ад апе-лятыва.
  15. Жамойдзік (Вольга) — вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Жамойда і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Жамойдз-ік. ФП: Жамойда (‘літовец, жыхар Жамайціі, жмудзін’ (Фасм.)) — Жамойда (мяну-шка, потым прозвішча) — Жамойдзік.
  16. Жанчак (Ян) — семанты-чны вытвор ад апелятыва жанчак ‘кішэнь’ (кірг.) (Бірыла).
  17. Жарына (Алёна) — вы-твор з фармантам -ына ад антрапоніма Жары і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Жар-ына. ФП: жары (‘жоўта-карычневы, рыжы’) — Жары (мянушка) — Жары (прозвішча) — Жа-рына. Або ад апелятыва жарына ‘вя-лікая жара’ (параўн. халадзіна), які стаў мянушкай асобы, а потым про-звішчам.
  18. Жаўняровіч (Пётр) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Жаўнер і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Жаўняр-овіч. ФП: жаўнер (‘салдат польскай арміі’ — састар.) — Жаўнер (мянушка, потым прозвішча) — Жаўняровіч.
  19. Жданук (Ніна) — вытвор з суфіксам -ук ад антрапоніма Ждан і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ждан-ук. ФП: ждан (‘той, тое (дзіця), якога чакаюць, хочуць’ — жд-ан) — Ждан (стараж. імя) — Ждан (прозві-шча) — Жданук.
  20. Жолуд (Аляксандр) — се-мантычны вытвор ад апелятыва жо-луд ‘плод дуба’.
  21. Жудзь (Эдвард) — семан-тычны вытвор ад апелятыва жудзь ‘жудасць’.
  22. Жукавец (Алег) — вы-твор з суфіксам -ец ад 1) антрапоніма Жукаў і значэннем ‘нашчадак названай асобы'; Жукаў-ец — Жукав-ец; 2) та-поніма Жукава і значэннем ‘народзі-нец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Жуков-ец. ФП: жук (на-сякомае) — Жук (мянушка, потым про-звішча) — Жукаў (прозвішча) — Жукава (тапонім) — Жукавец.
  23. Жуковіч (Васіль) — вы-твор з фармантам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Жук і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Жук-овіч. ФП: жук (‘насякомае з жорскім над-крыллем’, а таксама (перан.) ‘пра хіт-рага, пранырлівага чалавека’) — Жук (мянушка) — Жук (прозвішча) — Жука-віч (бацькайменне) — Жуковіч.
  24. Журавовіч (Ларыса) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Жураў і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Жураў-овічЖуравовіч. ФП: жураў (‘тое, што і жораў / журавель‘) — Жураў (мянушка, потым прозвішча) — Журавовіч.
  25. Журба (Аляксандр) — се-мантычны вытвор ад апелятыва жур-ба ‘пачуццё смутку, душэўнай пры-гнечанасці; туга, маркота’.
  26. Журбін (Якаў) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін ад ант-рапоніма Журба і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Журб-ін. ФП: журба (‘пачуццё смутку, душэўнай прыгнечанасці; туга, маркота’) — Жур-ба (мянушка, потым прозвішча) — Журбін.
  27. Жучка (Янка) — семан-тычны вытвор ад апелятыва жучка — ‘пякучая крапіва з дробным лісцем’. Або жан. да жук (перан.) ‘Пра хітрага, пранырлівага чалавека’. У сялянскім асяродку — ‘клічка каровы, сучкі’. На сучасным этапе рэканструяванае — Жучко.
  28. Жучкевіч (Вадзім) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Жучок і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Жучк-евіч. ФП: жук (‘насякомае з жорсткім надрыллем'; перан. ‘хітры, пранырлі-вы чалавек’) — жучок (памянш. ад жук: жуч-ок) — Жучок (мянушка, потым прозвішча) — Жучкевіч.
  29. Жыбуль (Віктар) — се-мантычны вытвор ад апелятыва жы-буль ‘блішчасты’ (літ. zibulis ‘тое, што блішчыць’, ‘бліскучае’).
  30. Жывулька (Аркадзь) — семантычны вытвор ад апелятыва жы-вулька ‘насякомае, якое кусае (вош, блыха)’ (Даль).
  31. Жыгалаў (Анатоль) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Жыгала і значэннем ‘нашчадак названа асобы': Жыгал-аў. ФП: жыгала (‘металічны распалены прут, якім прапякаюць дзіркі ў дрэве, косці’) — Жыгала (мянушка, потым прозвішча) — Жыгалаў.
  32. Жыгалка (Валерый) — се-мантычны вытвор ад апелятыва жы-галка ‘куслівая асенняя муха з калю-чымі шчацінкамі на хабатку, якая пе-раносіць узбуджальнікаў многіх ін-фекцыйных хвароб’.
  33. Жыдкоў (Алег) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад ант-рапоніма Жыдок і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Жыдк-оў. ФП: жыд (‘яўрэй’) — жыдок (памянш.-ласк. форма, фармант -ок) — Жыдок (мяну-шка, потым прозвішча) — Жыдкоў.
  34. Жылевіч (Людміла) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Жыла і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Жыл-евіч. ФП: жыла (‘назва крывяносных са-судаў, сужылляў'; ‘горная парода ў трэшчыне зямной кары'; ‘багністае месца з падземнай крыніцай’) — Жыла (мянушка) — Жыла (прозвішча) — Жы-левіч.
  35. Жылінскі (Лявон) — вы-твор з фармантам -скі / -інскі ад та-поніма Жылы / Жыліны і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцо-васці, паселішча': Жыл-інскі, Жылін-скі. ФП: жыла (апелятыў мае некалькі значэнняў: 1) ‘назва крывяносных судзінаў, сухажылляў'; 2) ‘трэшчына ў зямной кары, запоўненая горнай пародай’, а таксама ‘горная парода ў тонкай трэшчыне'; 3) ‘багністае месца з падземнай крыніцай'; 4) ‘асобны провад, кабель’) — Жыла (мянушка, потым прозвішча) — Жыліна (вытвор з фармантам -іна і значэннем ‘нашчадак названай асобы’) — Жылы і Жыліны (найменні паселішчаў з прозвішчамі Жыла, Жыліна)Жылінскі.
  36. Жыхараў (Георгій) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Жыхар і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Жыхар-аў. ФП: жыхар (‘той, хто жыве (пражы-вае) дзе-небудзь; насельнік'; ‘той, хто жыве ў памяшканні; жылец’) — Жыхар (мянушка, потым прозвішча) — Жы-хараў.
  37. Жэліба (Барыс) — семан-тычны вытвор ад апелятыва (рус.) желиба < Желя (Фасмер) — ‘шкада-ванне’, ‘шкада’.
  38. Забалоцкі (Анатоль) — вытвор з фармантам -цкі (-скі) ад та-поніма Забалаць і значэннем ‘наро-дзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Забалац-скі — Забалоцкі. ФП: забалаць (‘забалочанае месца’) — Забалаць (тапонім) — Забалацкі — За-балоцкі.
  39. Завальня (Сяргей) — другасная форма, першасная Зава-ліна — семантычны вытвор ад апеля-тыва заваліна (рус. ‘прызба’ (земляны невысокі насып уздоўж знадворных сцен хаты)).
  40. Загорская (Ніна) — вы-твор з фармантам -ская ад тапоніма Загора (Загор’е) і значэннем ‘наро-дзінка, жыхарка названай мясцовасці, паселішча': Загор-ская. ФП: гара (‘пагорак’) — За гарой (тапонім, неад-наслоўны) — Загора (тапонім, нярэдка згадваецца Янкам Брылём як блізкая яму мясціна) — Загорская.
  41. Задворка (Ігар) — семан-тычны вытвор ад апелятыва задворка ‘тое, што за дваром’, ‘той, хто жыве за дваром’ (утварэнне за-двор-ка).
  42. Залатар (Андрэй) — се-мантычны вытвор ад апелятыва зала-тар ‘майстар у вырабе розных рэчаў з золата; ювелір’ (састар.); а таксама ‘даўнейшая іранічная назва асені- затара’.
  43. Залога (Генадзь) — семан-тычны вытвор ад апелятыва залога ‘залог, заложнік’ (Нас.), ‘аблога, залеж’ (Даль), ‘гарнізон’, ‘ахоўны пост’ (Грынч.).
  44. Заманіха (Алеся) — се-мантычны вытвор ад апелятыва зама-ніха ‘дрэва або кустоўе з дробнымі зеленаватымі кветкамі і сакавітымі пляскатымі пладамі’.
  45. Запрудскі (Мікола) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма За-пруддзе і значэннем ‘народзінец, жы-хар названай мясцовасці, паселішча': Запруддз-скі — Запрудскі. Або ад мік-ратапоніма За прудам: Запруд-скі.
  46. Зароўскі (Уладзімір) — вытвор з суфіксам -скі ад тапоніма Зароўе (<За ровам) і значэннем ‘жы-хар (народзінец) з Зароўя‘: Зароў-скі.
  47. Зарыцкі (Эдуард) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Зарыца і значэннем ‘народзінец, жы-хар названай мясцовасці, паселішча': Зарыц-скі — Зарыцкі. ФП: зоры (‘зор-кі’) — Зорыца (`мясціна, асветленая зорамі`) — Зарыцкі.
  48. Зарэмба (Андрэй) — се-мантычны вытвор ад апелятыва (польск.) zarаba ‘зарубка’.
  49. Зарэцкая (Лілея) — вы-твор з фармантам -ская ад тапоніма Зарэчча і значэннем ‘народзінка, жы-харка названай мясцовасці, паселішча': Зарэчч-ская — Зарэцкая.
  50. Засінец (Міхась) — друга-сная форма, першасная Засенец — вы-твор з суфіксам -ец ад тапоніма Засень і значэннем ‘народзінец, жыхар на-званай мясцовасці, паселішча': Засен-ец. ФП: засень (`месца, зацененае чым-н. ад прамянёў сонца`; зацень) — Засень (тапонім) — Засенец Засінец.
  51. Заслонава (Ірына) вы-твор з суфіксам -ава ад антрапоніма Заслон з семантыкай ‘нашчадак (да-чка) названай асобы': Заслон-ава. ФП: заслон (‘вайскова атрад для аховы і прыкрыцця галоўнай часткі войска’, ‘хатняя пераносная лаўка’) — Заслон (мянушка, потым прозвішча) — Засло-нава.
  52. Зась (Леанід) — семанты-чны вытвор ад апелятыва зась (укр.) (выкл. разм.) ‘дудкі'; ‘нельга’.
  53. Збруеў (Аляксандр) — вы-твор з прыналежным суфіксам -еў ад антрапоніма Збруя і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Збру-еў — Збруеў. ФП: збруя (‘прыналежнасці для за-прагання або сядлання коней і іншых цяглавых жывёл; вупраж’) — Збруя (мянушка, потым прозвішча) — Збруеў.
  54. Званец (Раіса) — семан-тычны вытвор ад апелятыва званец ‘травяністая расліна сямейства залоз-нікавых з жоўтымі кветкамі і плодам у выгляде каробачкі’.
  55. Звяруга (Анастасія) — семантычны вытвор ад апелятыва звя-руга ‘вялікі, страшны звер’, а таксама ‘тое, што і звер ‘дзікая, звычайна драпежная жывёліна»; перан. ‘Пра вельмі злога, жорсткага чалавека’. Антрапонім нярэдка набывае форму з фінальным «о»: Звяруга > Зверуго (для адмежавання ад апелятыва).
  56. Зігуля (Нэлі) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва зігуля ‘водб-ліск’ — утварэнне ад дзеяслова зігацець (Вялікі слоўнік беларускай мовы Ф.А. Піскунова, с. 371) ‘блішчаць, зі-хацець, адбіваючы святло, прамяні’.
  57. Зіменка (Андрэй) — вы-твор з фармантам -енка ад антра-поніма Зіма і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Зім-енка. ФП: зіма (‘самая халодная пара года паміж во-сенню і вясной’) — Зіма (мянушка) — Зіма (прозвішча) — Зіменка.
  58. Зінава (Роза) — вытвор з фармантам -ава ад антрапоніма Зіна і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Зін-ава. ФП: Зіновій (імя, з мовы грэ-каў ‘жыццё Зеўса’) — Зінь і Зіна (на-родна-гутарк. форма) Зіна (празван-не, потым прозвішча) — Зінава. Або рэканструкцыя імя Зіновій.
  59. Зінкевіч (Часлава) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Зінко і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Зінк-евіч. ФП: Зіна (імя мужч., з мовы грэкаў Zenos) — Зінко (мянушка, потым про-звішча) — Зінкевіч.
  60. Змеяшыйка (Агата) — се-мантычны вытвор ад апелятыва змея-шыйка ‘птушка атрада весланогіх з тонкай, доўгай шыяй’.
  61. Зубар (Людміла) — рэгіяна-льны варыянт (паводле народнага вы-маўлення сегмента бар на месцы гра-фемнага бр) нарматыўнага Зубр — се-мантычнага ўтварэння ад апелятыва зубр ‘дзікі лясны бык сямейства пу-старогіх’, а таксама (пераносна) ‘Пра буйнога спецыяліста, уплывовую асо-бу (разм., жарт.)’). ФП: зубр (звер) — зубр (спецыяліст) — Зубр (празванне) — Зубр — Зубар.
  62. Зубец (Ірына) — семанты-чны вытвор ад апелятыва зубец ‘вост-ры выступ на інструменце, прыладзе працы, частцы машыны і інш.’, а так-сама ‘востры выступ на паверхні, аб-рысах чаго-небудзь’.
  63. Зубніца (Ірына) — семан-тычны вытвор ад апелятыва зубніца ‘шматгадовая травяністая расліна ся-мейства крыжакветных з буйнымі бе-лымі, палавымі або пурпурнымі кве-ткамі’.
  64. Зубрыцкая (Юлія) — вы-твор з фармантам -ская ад тапоніма Зубрычы і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, пасе-лішча': Зубрыч-ская — Зубрыц(чс/ц)-кая.
  65. Зуеў (Антон) — вытвор з прыналежным суфіксам -еў ад антра-поніма Зуй і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Зуй-еў. ФП: зуй (‘ачоскі шэрсці’) — Зуй (мянушка, потым про-звішча) — Зуеў.
  66. Зяловіч (Арсен) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Зяло і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Зял-овіч. ФП: зяло (‘насенне пустазелля ў збожжы’) — Зяло (мянушка, потым прозвішча) — Зяловіч.
  67. Зяньковіч (Дар’я) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Зенька / Зянько і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Зяньк-овіч. ФП: Зіна (муж. імя -грэч. Zenos ‘Зеўс’) — Зянько (мянушка) — Зянько (прозвішча) — Зяньковіч.

(Працяг у наст. нумары.)

 

ПАМЯЦІ МІКАЛАЯ  ПУПКО

Сябры Івянецкай суполкі ТБМ імя Францішка Скарыны смуткуюць у сувязі з канчынай на 86-м годзе жыцця надзейнага ся-бра суполкі, грамадскага дзеяча, актыўнага змагара за беларус-касць, прапагандыста роднага сло-ва ў сваіх вершах, былога настаў-ніка, душэўнага, мудрага чалавека МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА ПУПКО.

Вечнага супакою табе, сябар!

 

 

Памяці Міколы Аўрамчыка

У 2007 годзе на літаратурным мерапрыемстве ў Палацы  мастацтваў я пазнаёміўся з класікам беларускай літаратуры Міколам Аўрамчыкам,з якім мы абмяняліся нумарамі тэлефо-наў. Творца запрасіў дадому. 3 ліста-пада 2007 года ён падпісаў мне вельмі цікавую кнігу ўспамінаў «Знаёмыя  постаці», якая пабачыла свет у выда-вецтве «Мастацкая літаратура» у 2004 годзе. Літаратурна-мастацкае выданне мае наклад 2000 асобнікаў і чытаецца вельмі хутка і цікава…

Пасябравалі з класікам. Я пачаў паведамляць шаноўнаму твор-цу апошнія навіны з літаратурнага жыцця г. Менска і краіны дзесьці раз у два тыдні… Таксама я прысутнічаў на 90-годдзі і 95-годдзі класіка. Я пазнаёміўся таксама з дочкамі літа-ратара і асабліва са спадарыняй Іры-най Мікалаеўнай.

23 верасня 2016 года класік запрасіў дадому, бо выйшла кніга яго выбраных твораў у «Беларускім кні-газборы». Аўтарам праекту і галоў-ным рэдактарам з’яўляецца знакаміты Кастусь Цвірка. Адказным за выпуск з’яўляецца Георгій Кісялёў, а карэкта-рам славутая Наталля Кучмель. На-клад кнігі 700 асобнікаў. З цікавасцю чытаюцца вершы класіка  «Трыо», «Святлане», «Анкета», «Кузня», «Ча-канне»…

Асабіста мне вельмі спадабаў-ся аўтабіяграфічны раман «У падзя-меллі», які я прачытаў усяго за 4 дні. Таксама з цікавасцю чытаюцца ўспа-міны творцы «З імем Купалы ў сэрцы», «Сустрэчы», «Незабыўнае», «Пакут-ныя блуканні», » Шчодрасць паэзіі» і іншыя.

Вельмі сумна было прысутні-чаць на развітанні з Міколам Аўрам-чыкам, на якое прыйшлі амаль  усе лепшыя паэты і празаікі Саюза бела-рускіх пісьменнікаў.

Было шкада, што адышоў  апо-шні сябар Янкі Купалы.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

літаратар.

Актуальнае пераасэнсаванне жыццяпісу Скарыны

Гэты год багаты не толькі на навукова-папулярныя выданні, пры-свечаныя подзвігу Францішка Скары-ны, але і на сцэнічныя формы асэн-савання біяграфіі асветніка.У жніўні паспяхова прайшла і выклікала заці-каўленасць прэм’ера спяктакля  «1517» у сталічным тэатры беларус-кай драматургіі.

Новая інтэрактыўная паста-ноўка «Друкар» па п’есе А. Петраш-кевіча адбылася 4 кастрычніка ў мен-скім Ліцвінскім клубе ў прысутнасці больш 100 гледачоў.Творчая група пад кіраўніцтвам Наталлі Бачышчы засяродзіла ўвагу на драматычных момантах з жыцця Францішка Ска-рыны і дазволіла адчуць выпраба-ванні і пакуты першадрукара. Адзін з такіх эпізодаў адбываўся ў 1532 го-дзе, калі Скарына быў зняволены у турме ў Познані за даўгі свайго брата Івана. Вартаўнік прыносіць ежу ў ка-меру і распытвае пана Францішка, ці не рабаўнік ён, ці не валацуга, ці не злодзей. Супраць Скарыны, які ўно-сіў свае прапановы ў Статут ВКЛ 1529 года і марыў, каб у валадароў дзяржавы побач са зборнікам свецкіх законаў знаходзілася Біблія, плятуцца прыдворныя інтрыгі. Ён сумуе па до-ме, па каханай жонцы Маргарыце, балюча перажывае вестку пра пажар у друкарні. Яго ратуе моцная вера і суцяшае слова Божае.

Назіральнік у астрозе, ролю якога выканаў Раман Патапчук, раз-важае пра тое, колькі ўсяго спатрэ-білася пану Францішку для перша-друкаў: дасканалы пераклад Бібліі, над якім ён працаваў пяць гадоў, кі-рылічныя шрыфты, гравюры для ілюстрацый, папера і, ўрэшце, гро-шы. Ён  пачынае глыбока паважаць яго, становіцца яго сябрам і дапамагае яму — прыносіць у камеру ягоныя кнігі.

Лёс доктара лекарскіх навук і кніжніка вырашаюць кароль Жыгі-монт з каралевай Бонай Сфорцай. Яны запрашаюць на свой баль усіх гледа-чоў Ліцвінскага клуба разам з дзецьмі і танчаць з імі мінуэты. Скарыне пе-радаюць ліст, у якім кароль вызваляе яго ад судовых прэтэнзій і абяцае сваю асабістую апеку.

Роль Францішка Скарыны вы-канаў будучы гісторык Радыён Ма-датаў, які вучыцца ў магістратуры ў БДУ. У караля пераўвасобіўся Алег Рукаль, Гаштольдам быў Барыс Гар-бачэўскі, а роля каралевы прышлася вельмі да твару выкладчыцы бела-рускай літаратуры Марыне Бага-родзь. Актуальнае пераасэнсаванне жыццёвага шляху Скарыны ўдала да-паўняе творчыя імпрэзы юбілейнага года.

Эла Дзвінская.

 

На фота аўтара:

  1. Кароль Жыгімонт і карале-ва Бона Сфорца (А. Рукаль і М. Багародзь);
  2. Гаштольд і Францішак Ска-рына (Б. Гарбачэўскі і Р. Мадатаў).

 

Пра лёс нашай спадчыны

Старшыні грамадскага аб’яднання

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Трусаву А.А.

Аб разглядзе звароту

 

Паважаны Алег Анатольевіч!

У адпаведнасці з даручэннем Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі разгледжаны Ваш зварот па пытанні забеспячэння захаванасці палаца Рдултоўскіх у аг. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Паведамляем наступнае.

Пытанне далейшага выкарыстання гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «2» «Былы палацава-паркавы ансамбль: палац, парк у аг. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці», якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці Нясвіжскага раёна, прапрацавана сумесна з Мінскім аблвыкан-камам і дзяржаўнай установай «Нацыянальны гісторыка- культурны музей-запаведнік «Нясвіж».

Стан былога палацава-паркавага ансамбля ў аг. Сноў нельга назваць нездавальняючым. У належным стане знаходзяцца апорныя канструкцыі, падмуркі, дах палаца (што таксама пацвяр-джаецца заключэннямі экспертыз, праведзеных Нясвіжскім райвыканкамам за апошні год).

Не пацвердзілася інфармацыя аб наяўных дэфектах дахавага пакрыцця, цэласнасць якога фактычна не парушаная. Наяўная адтуліна ў паддашкавым перакрыцці ўнутры будынка не з’яўля-ецца крытычнай і не вядзе да разбурэння бўдаўнічых канструкцый. Фасады палаца не маюць су-р’ёзных пашкоджанняў (акрамя фарбавальнага пласта), у добрым стане знаходзяцца дэкаратыўныя элементы, якія ўпрыгожваюць палац як звонку, так і ўнутры. У парку неабходна правесці работы па добраўпарадкаванні, чыстцы воднай сістэмы, аднак дзве асноўныя гістарычныя алеі захаваліся, і ў цяперашні час пагрозы іх страты не існуе.

Неабходна адзначыць, што пасля прыняцця ў камунальную ўласнасць дадзенай маёмасці Нясвіжскім райвыканкамам прымаюцца пэўныя меры па забеспячэнні яго захаванасці. Райвыкан-камам забяспечана кругласутачная ахова аб’екта сіламі Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, праводзіцца штоквартальны маніторынг стану аб’екта, пакос і ўборка прылеглай да будынка тэрыторыі. Акрамя таго, будынак палаца забяспечаны вадой, тэлефоннай сувяззю, электразабеспячэннем, у ацяпляльны перыяд — цеплазабеспячэннем.

У цяперашні час Нясвіжскім райвыканкамам праводзіцца работа па арганізацыі адкрытага аўкцыёну Фондам «Мінскаблдзяржмаёмасць». Падрыхтаваны неабходны пакет дакументаў, уклю-чаючы поўную інвентарызацыю будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, экспертныя заключэнні аб стане аб’ектаў нерухомасці, інжынерных сетак, і вядзецца праца над заключным этапам ацэнкі маёмасці ў комплексе ўсіх будынкаў.

Улічваючы наяўнасць на тэрыторыі аб’екта будынкаў і памяшканняў, якія могуць быць абсталяваны для лячэбных і рэкрэацыйных мэтаў без істотнай перапланіроўкі і перапрафілявання (інфраструктура шпіталя пагранічных войскаў), адным з варыянтаў далейшага выкарыстання вышэйназванай гісторыка-культурнай каштоўнасці можа быць стварэнне санаторыя (базы адпа-чынку) за кошт прыватных інвестыцый.

Паводле папярэдніх ацэнак для правядзення рэстаўрацыйна — аднаўленчых работ на будынку палаца Рдултоўскіх неабходна каля 14,0 млн. беларускіх рублёў.

Прыняцце аб’екта спадчыны ў рэспубліканскую ўласнасць для стварэння на яго базе турыстычнага комплексу дзяржаўнай установы «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» лічым нямэтазгодным, з прычыны адсутнасці неабходных фінансавых сродкаў для вырашэння дадзенага пытання.

Сядзібны комплекс «Жыбартоўшчына», які размешчаны ў в. Жыбартоўшчына Дзятлаўскага раёна, не ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Паводле інфармацыі, прадастаўленай галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, куль-туры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, у адпаведнасці з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта. ад 27.11.2014 № 476 «Об отчуждении объектов недвижимости за одну базовую величину» дадзены аб’ект у 2015 годзе прададзены з аўкцыёну індывідуальнаму прадпрымальніку.

Пры продажы маёмасці вызначаны наступныя ўмовы: увядзенне нерухомай маёмасці ў гаспадарчы абарот на працягу 2-х гадоў з моманту заключэння дамовы куплі-продажу, ажыц-цяўленне пакупніком прадпрымальніцкай дзейнасці з выкарыстаннем набытай нерухомай маёмасці на працягу 3-х гадоў з моманту ўключэння аб’екта ў гаспадарчы абарот, забарона на адчужэнне маёмасці да выканання ўмоў дагавора куплі-продажу.

Начальнік галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы               В.М. Чэрнік.

 

У Кракаве знайшлі дакумент з подпісам і пячаткай Васіля Цяпінскага

У Кракаве знайшлі дакумент з уласнаручным под-пісам і пячаткай беларускага асветніка, пісьменніка і кніга-друкара Васіля Цяпінскага. Знаходка належыць магістру гістарычных навук Ягору Су-рскаму, які працуе ў аддзеле краязнаўства і археалогіі Ін-стытута гісторыі беларускай Нацыянальнай акадэміі навук.

Як распавядае Сурскі Радыё Свабода, дакумент зна-ходзіўся ў бібліятэцы Польскай акадэміі навук у Кракаве сярод розных маёмасных і фінанса-вых папераў шляхецкіх радоў, але храналагічна выбіваўся з пазначанага ў тэчцы датавання. Папера была анатаваная, у ар-хіве ў Вільні нават знаходзіцца мікрафільм з дакументам, але ліст дагэтуль не быў уведзены ў навуковы абарот.

— Пячатка належыць да гербу Асвея, якім карысталіся і іншыя прадстаўнікі роду Ця-пінскіх, на ёй выяўлены крыж і два паўмесяцы. Ініцыялы «WC» пацвярджаюць, што гэта асабістая пячатка Васіля Цяпін-скага, — тлумачыць Сурскі.

Гісторык зрабіў даклад пра знаходку на кангрэсе «500 год беларускага кнігадруку» ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Еўрарадыё.

Фота: Ягора Сурскага.

 

Навіны Германіі

Платная стажыроўка беларускіх менеджараў у ФРГ

Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь право-дзіць мерапрыемствы па пад-вышэнні эфектыўнасці аргані-зацыі стажыровак беларускіх менеджараў у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, якія бу-дуць рэалізаваны ў 2018 — 2019 гг. у рамках сумеснай заявы пра супрацоўніцтва ў падвы-шэнні кваліфікацыі кіраўнічых кадраў беларускай эканомікі, падпісанага 30.06.2015 г. паміж Федэральным Міністэрствам эканомікі і энергетыкі ФРГ і Міністэрствам эканомікі Рэс-публікі Беларусь. Дэдлайн: 31.10.2017.

Дадзеная заява працяг-вае эканамічнае супрацоўні-цтва паміж ФРГ і Рэспублікай Беларусь шляхам рэалізацыі двухбаковай Праграмы падвы-шэння кваліфікацыі кіраўнічых кадраў беларускай эканомікі.

Мэты Праграмы: са-дзейнічанне рэарганізацыі бе-ларускай эканомікі і яе інтэграцыі ў сусветную эканамічную сістэму; узмацненне рынкавай арыентацыі і падвы-шэнне канкурэнтаздо-льнасці беларускіх прадпрыемстваў; па-велічэнне замежнаэка-намічнага патэнцыялу беларускіх прадпрыем-стваў; наладжванне кантактаў з нямецкімі прадпрыемствамі; падвышэнне прывабнасці бе-ларускіх прадпрыемстваў для замежных фундатараў.

Удзельнікі праграмы аплачваюць навучанне ў Рэс-публіцы Беларусь і праезд у Германію і назад. Кошт наву-чання — 470 беларускіх рублёў. Аплата праводзіцца пасля адбо-ру па выніках гутаркі. Наву-чанне, пражыванне, сілкаванне (сняданкі і абеды), транспарт у Германіі фінансуецца са сро-дкаў Федэральнага Міністэр-ства эканомікі і энергетыкі Гер-маніі. На 2018 год плануецца прыняць на стажыроўку ў агу-льнай колькасці 40 чалавек.

Кандыдаты і канды-даткі павінны запоўніць анкеты і накіраваць іх да 31.10.2017  па электроннай пошце на адрас: germany@sbmt.by для Маро-зава Радзівона Ігаравіча. Ан-кеты змешчаны на сайце www.sbmt.by у частцы “Наш Інстытут — Міжнародныя пра-екты — Беларуска-нямецкая ста-жыровачная праграма”.

Крыніца: sbmt.by.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Герасіменка А.В. — 10 р., г . Гомель
  2. Чыгір Яўген — 10 р., г. Гародня
  3. Кунцэвіч Святлана — 20 р., г. Менск
  4. Сечка Зміцер — 10 р., г Менск
  5. Яніцкая Майя — 10 р.
  6. Птушка С.І. — 5 р.,

в. Хільчыцы, Жыткавіцкі р-н

  1. Бусел Мікола — 5 р.,

в. Прушынішчы, Акцябрскі р-н

  1. Восіпава Аляксандра — 10 р., г. Гомель
  2. Лявонава Марыя — 20 р., г. Віцебск
  3. Несцераў Віктар — 10 р., г. Менск
  4. Сусла Мікола — 40 р., г. Вілейка
  5. Асіпцова Алена 7 р., г. Магілёў
  6. Жыдаль Дзяніс — 20 р., г. Менск
  7. Дваранчык Юра — 15 р., г. Менск
  8. Старыкевіч Б.У. — 10 р., г. Менск
  9. Коўган І.К — 10 р., г. Менск
  10. Філіповіч Валер — 10 р., г. Менск
  11. Ралько Леанід — 10 р., г. Менск
  12. Панамароў Сяргей — 20 р., г. Менск
  13. Осіпава Аляксандра — 10 р., г. Гомель
  14. Амяльковіч Андрэй — 40 р., г. Менск
  15. Кукавенка Іван — 15 р., г., Менск
  16. Рабека Мікола — 40 р., г. Менск
  17. Шкірманкоў Фелікс — 10 р., г. Слаўгарад
  18. Чэчат Алесь — 15 р., г Менск
  19. Санько Валер — 5 р., г. Ліда
  20. Несцкраў Віктар — 20 р., г. Менск
  21. Бойса І.Б. — 15 р., г. Ліда
  22. Кот Валер — 5 р., г. Менск
  23. Саковіч Сяргей — 20 р., г. Слуцк
  24. Гнятуля Алег — 10 р., г. Менск
  25. Прылішч Ірына — 10 р., г. Менск
  26. Грыбоўскі Васіль — 5 р.,

в. Чурылавічы, Менскі р-н

  1. Марозаў Валер — 15 р., г. Менск
  2. Фядосенка А.В. — 10 р., г Менск
  3. Анісім Алена — 100 р., г. Менск
  4. Панасюк А.П. — 20 р.,

п. Лясны, Менскі р-н

  1. Федасенка А.В. — 10 р., г. Менск
  2. Марозаў Валер — 15 р., г. Менск

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

У самым канцы 70-х гг. XIV ст. Феафан Грэк, які пры-ехаў сюды з Візантыі, распісаў фрэскамі царкву Спаса-Пра-абражэння, збудаваную ў 1378 г.

Крызіс у дзяржаве. Паступова, аднак, палітычнае жыццё і сістэма кіравання ў Наўгародскай рэспубліцы па-чалі занепадаць. Да 1354 г. у Ноўгарадзе быў адзін пасаднік, але ў 1354 г. з’явілася калегія пасаднікаў з шасці чалавек і кожны з іх толькі год па чарзе мог кіраваць краінай. У 1417 г. калегія ўжо мела да 12 чала-век, а з 1423 г. — да 24 чалавек. З іх кола прызначаўся пасаднік толькі на паўгода кіравання, і ў сувязі з гэтым паступова па-чаўся крызіс дзяржаўнай ула-ды. З 1420 г. Ноўгарад мае свае манеты з выявай Святой Сафіі. Гербам горада ў XV ст. стала выява «вечавай сцепені» (пры-ступкавае збудаванне, трыбу-на веча), а таксама, уздоўж яе, выява жазла пасадніка.

Насельніцтва краіны складалася з эліты — баяр, «жыт-ніх людзей» — буйных земле-ўласнікаў, дробных баяр і куп-цоў. Асноўная маса гараджан — гэта дробныя рамеснікі (чор-ныя людзі). На вёсках жылі ся-ляне-палоўнікі, на прыватных баярскіх землях, і смерды — на дзяржаўных землях. Былі яшчэ і сяляне-земцы, якія мелі ўлас-ную зямлю, але апрацоўвалі яе разам з суседзямі, грамадою. Некаторыя гараджане мелі сваю зямлю за горадам, і таму яны атрымалі мянушку «лут-шые» людзі. Самых знатных баяр у Ноўгарадзе было каля 50 чалавек. Фактычна яны і кіравалі краінай.

Пасля таго як маскоўскі князь Іван III пачаў называць Ноўгарад сваёй вотчынай, ноў-гарадцы вырашылі прасіць дапамогі ў ВКЛ. Склалася ан-тымаскоўская партыя на чале з удавой ноўгарадскага пасадні-ка Марфай Барэцкай і яе сы-намі. У 1470 г. ноўгарадцы запрасілі на пасаду служылага князя праўнука Альгерда Мі-хайлу Алелькавіча. У 1471 г. урад краіны накіраваў да князя ВКЛ Казіміра паслоў з прось-баю далучыцца да ВКЛ на правах аўтаноміі. Гэта вельмі не спадабалася Маскве, яна пачала вайну і разбіла вялікае, але слабое з вайсковага гледзі-шча, войска ноўгарадцаў на чале з сынам Марфы Дзміт-рыем Барэцкім на рацэ Шало-ні. Маскоўцы забілі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, а не-каторых забралі ў палон.

Наўгародская эліта бы-ла або знішчана фізічна, або адпраўлена ў маскоўскія тур-мы. Усю іх маёмасць забраў маскоўскі князь. Такім чынам, у 1478-1479 гг. Наўгародская рэспубліка канчаткова спыніла          сваё існаванне.

 

  1. Пскоўская рэспубліка

 

Росквіт Пскова пачаў-ся ў XIII ст. Пра гэта сведчаць яго абарончыя збудаванні. З XIII ст. да Крома быў прыбу-даваны яшчэ адзін умацаваны гарадскі квартал, які атрымаў назву Даўмонтаў горад. На працягу XIV-XV стст. тут па-ставілі шэсць мураваных хра-маў і мураваныя палаты. Архе-олагі знайшлі рэшткі гэтых будынкаў, а таксама сляды ста-ражытных вуліц, вымашчаных драўлянымі плахамі на лагах. Шырыня іх вагалася ад 3 да 3,15 м, а паабапал стаялі платы з абчасаных бярвёнаў дыямет-рам ад 8 да 12 см. Быў зной-дзены і драўляны вадаправод у выглядзе труб, што склада-ліся з двух жалабоў, абгорну-тых бяростай. Гараджане ў гэ-ты час жылі ў драўляных хатах плошчай у сярэднім 20-25 м2.

У 1309 г. будуюць трэцяе кола гарадскіх муроў, і з’яўляецца ўмацаваны Сярэдні горад. У канцы XIV — пачатку XV стст. гарадскія муры дабу-давалі і павялічылі іх таўшчы-ню да 4 м, а таксама паставілі шэсць вежаў з байніцамі. У другой палове XIV ст. будуюц-ца новы мураваны сабор св. Тройцы, 20 іншых мураваных храмаў у розных частках го-рада і чацвёртае кола гарадскіх муроў, абнесенае глыбокім ро-вам. Асобны раён горада назы-ваўся Запскоўскім і знаходзіўся на другім беразе рэчкі Пска-вы.

З XIV ст. склалася са-мастойная пскоўская будаўні-чая школа, адрозная ад ноўга-радскай. Пскоўскія дойліды стварылі аднакупальную, трохапсідную кубічную кам-пазіцыю храма, а таксама асоб-ны тып бесслуповага храма з сістэмай прыступкавых скля-пенняў. Плоскія пабеленыя сце-ны падзялялі плоскімі лапат-камі на тры часткі, з паўкруг-лымі аркамі ў завяршэнні хра-ма. У якасці прыкладу можім прывесці царкву Ўспення ў Мя-лятаве (1463 г.). Адной з ад-метных рысаў пскоўскай шко-лы былі высокія шматпралёт-ныя званіцы.

У ХІV-ХV стст. рас-квітнела і пскоўская школа жывапісу. Творы вылучаюцца павышанай экспрэсіяй вобра-заў, падкрэсленасцю блікаў і выразнасцю мазка пэндзля. Гэта — фрэскі вышэйзгаданых сабора Раства Багародзіцы і царквы Ўспення. Да другой паловы XIV ст. адносяцца ўніка-льныя абразы: «Сабор Маці Божай» і «Параскева Пятні-ца, Варвара і Ўльяна».

У XV ст. узнікае славу-ты Пскоўска-Пячорскі мана-стыр у мясцовасці Пячора, які меў абароннае значэнне. У 1473 г. збудавалі першую па-дземную пячорную Ўспенскую царкву. У XVI ст. вакол мана-стыра ўзнікае пасад, які абнеслі разам з манастыром мурам з 9-цю вежамі. Уваход ішоў праз Святыя вароты з вежай. Пад-земныя пячоры маюць даўжы-ню каля 200 м. У XVI ст. у ма-настыры зрабілі шматпралёт-ную двух’ярусную вежу-зва-ніцу з гадзіннікам. У ХVІ-ХVІІ стст. тут будуюць 4 цэрквы, якія дайшлі да нашых дзён.

У 1465 г. узнікае пятае кола гарадскіх муроў Пскова. Горад дзяліўся на 7 канцоў, з іх два — у Запскоўі. Канцы падзя-ляліся на сотні. За межамі гора-да з’явіліся рамесныя слабоды. У цэнтрах канцоў, або спабод, пачалі будаваць храмы, якія адначасова былі і складамі зброі.

У XVI ст. гарадскія му-ры мелі даўжыню 9 км, уздоўж іх мясціліся 37 вежаў, з якіх вылучалася вежа Грымячая, збудаваная ў 1524 г.

Пскоўская дзяржава была невялікай і займала тэры-торыю ўздоўж рэк Вялікай і Наровы. З поўдня на поўнач яна мела даўжыню каля 300 км пры шырыні каля 100 км. Ак-рамя рэчак, Пскоўская зямля мела і два буйныя возеры — Чудскае і Пскоўскае.

Найвышэйшым орга-нам улады Пскоўскай рэспуб-лікі было народнае веча, якое выбірала спачатку аднаго, а потым з 1420 г. — двух пасад-нікаў, канчанскіх старастаў і соцкіх. Існавала ўрадавая рада на чале з запрошаным (наём-ным) князем, які кіраваў бая-вой дружынай і служыў за гро-шы (корм). Была і судовая ка-легія — гаспода, у якую ўвахо-дзілі выбарныя чальцы з ліку баяр.

Пскоўскае грамадства складалася з баяр (але не вельмі багатых), купцоў, рамеснікаў і вольных сялян, якіх звалі зем-цамі, або сябрамі. Бедныя ся-ляне браді зямлю ў арэнду і называліся ізорнікамі. А ха- лопаў тут не было.

Княжанне Даўмонта. Вялікі ўклад у атрыманне Псковам незалежнасці ад Ноў-гарада зрабіў князь Даўмонт. Гэты нальшчанскі князь у 1263 г. забіў Міндоўга, заснаваль-ніка ВКЛ, і ў 1265 г. з дружы-най колькасцю 300 чалавек уцёк у Пскоў, ратуючыся ад войска сына Міндоўга — Вой-шалка. У 1266 г. ён прымае хрысціянства і імя Цімафей ды абіраецца князем. Доўгі час ён ваюе з крыжакамі, а таксама з Полацкам і нават забівае полац-кага князя Гердзеня. Пасля сме-рці князя кананізавалі як Свя-тога Цімафея — абаронцу Пскова, а яго меч лічыўся сім-валам незалежнасці.

У часы Гедыміна Пскоў хацеў канчаткова вызваліцца з залежнасці ад Ноўгарада, і таму яго адносіны з ВКЛ значна палепшыліся. Актыўна дапама-гаў пскоўцам зяць Гедыміна, вышэйзгаданы Давыд Гара-дзенскі. Калі крыжакі ў 1323 г. аблажылі Пскоў, ён адагнаў іх лд горада і знішчыў сценабіт-ныя машыны крыжакоў.

У 1341 г. пскоўцы звя-рнуліся па падтрымку да Аль-герда, і ён прыйшоў ім на дапамогу разам з Кейстутам. Сын Альгерда Андрэй быў ах-рышчаны і стаў пскоўскім кня-зем з 1342 па 1345 г. Яго наме-снікам быў таксама выхадзец з ВКЛ — Юрый Вітаўтавіч. У 1342 г. пры абароне Пскова ад крыжакоў загінуў сын полац-кага князя Воіна — Любка.

Атрыманне незалеж-насці Псковам. У 1348 г., па-сля падпісання з Ноўгарадам Болатаўскай дамовы Пскоў-ская дзяржава канчаткова зра-білася незалежнай. Аднак ду-хоўная ўлада засталася ў руках ноўгарадскага ўладыкі, які раз у тры гады прыязджаў у Пскоў і здзяйсняў царкоўны суд.

У XV ст. эканоміка Пскова знаходзілася на ўздыме. Сяляне вырошчвалі шмат жы-та, а таксама пшаніцу, авёс, ячмень. На гародах збіралі до-брыя ўраджаі рэпы, цыбулі і капусты. Пскоўскі лён актыўна вывозіўся ў краіны Прыбал-тыкі. Актыўна развівалася ры-балоўства, вырабляліся вялікія лодкі — учаны. Славіліся і мяс-цовыя рамеснікі, якія шылі адзенне, апрацоўвалі металы і скуры, выраблялі солад і ма-лолі муку. Пскоўскія муляры запрашаліся на працу ў Мас-ковію ды іншыя краіны Ўсход-няй Еўропы. У Пскове таксама квітнеў выраб званоў. Актыўна развіваўся і гандаль з суседзя-мі — Цверскай дзяржавай, Ноў-гарадам, Разанню, ВКЛ, а так-сама з нямецкімі краінамі З 1424 г. Пскоў наладзіў чаканку ўласнай срэбнай манеты з выя-вай рысі — герба горада.

У XV ст. Пскоў пачаў праводзіць прамаскоўскую па-літыку і спадзяваўся такім чы-нам захаваць сваю незалеж-насць. Ён падтрымліваў Мас-ковію ў войнах з Ноўгарадам і ВКЛ, асабліва падчас вайны 1500-1503 гг. Але гэта не да-памагло пскоўцам, бо Масковія не хацела мець побач з сабою незалежную рэспубліку.

Наступ Масквы. 13 студзеня 1510 г. маскоўскае войска ўвайшло ў Пскоў, быў спушчаны са званіцы вечавы звон як сімвал волі і незалеж-насці. Трыста самых багатых сем’яў пскоўскіх баяр і купцоў адправілі ў высылку. Прычым ім усім дазвалялі ўзяць з сабою толькі тое, што яны мелі як вопратку на сваім целе. Таму на дзяцей апраналі па двое-трое футраў, хавалі залатыя манеты ў жаночую бялізну. Як жа раскулачванне ў сталінскія гады нагадвала даўнюю прак-тыку маскоўскіх уладароў!

Да сённяшняга часу за-хаваліся пскоўскія летапісы ХІV-ХVІІ стст. у колькасці 25 спісаў. Найбольш цікавы — ле-тапісны збор 1450-х — 1460-х гг., які вёўся пры Траецкім мана-стыры.

 

  1. Вялікае Княства Смаленскае

 

На захадзе суседам Вя-лікага Княства Смаленскага ў XIV стагоддзі становіцца Вялі-кае Княства Літоўскае, а на ўсходзе — Вялікае Княства Мас-коўскае, улус Залатой Арды. На мяжы ХІІІ-ХІV стст. Ма-жайскае ўдзельнае княства захапілі маскоўскія ваяры. Ад-нак тады ж смаленскія князі бяруць пад часовы кантроль бранскія землі. Пасля шлюбу з віцебскай князёўнай вялікі князь Альгерд далучае да ВКЛ Віцебскае княства і выходзіць на межы са Смаленскім. Сма-ленскі князь Іван прызнае Ге-дыміна напрыканцы 1320-х гадоў «сваім старэйшым бра-там» з мэтай захаваць гандлё-вы шлях па Заходняй Дзвіне з ганзейскімі гарадамі.

У 1331 і 1333 гг. мас-коўскія войскі робяць два напа-ды на Смаленск, але ён адбіва-ецца і спыняе выплату даніны Залатой Ардзе. Смаленск ста-новіцца саюзнікам ВКЛ, і ў 1348 г.: смаленскія войскі ўдзельні-чаюць у бітве з крыжакамі на рацэ Страве на баку ВКЛ, прычым адзін са смаленскіх князёў гіне ў гэтай бітве.

У 1352 г. на Смаленш-чыну з Заходняй Еўропы пры-ходзіць эпідэмія чумы. Шмат людзей у розных смаленскіх гарадах памерла, і дзяржава падупала. Скарыстаўшыся гэ-тым, князь Альгерд далучае да ВКЛ Мсціслаў, Крычаў і Ро-слаў. Але потым ён падпісвае саюзніцкую дамову са смален-скім князем Святаславам, і яны разам робяць паход на Маскву. Пасля таго як Ягайла ў 1385 г. становіцца польскім каралём, яго старэйшы брат, полацкі князь Андрэй, вырашас з да-памогай крыжакоў і смаленска-га князя Святаслава захапіць уладу ў ВКЛ. Святаслаў спа-чатку паспрабаваў захапіць Віцебск і Воршу, а потым абла-жыў Мсціслаў, каб вярнуць сабе Мсціслаўскае княства Аднак войскі Ягайлы 7 траўня 1386 года разбілі пад Мсцісла-вам смалян, забілі князя Свята-слава і аблажылі Смаленск. Смаленскас веча заплаціла вялі-кі выкуп, і князем стаў сын Святаслава Юрый. Ён мусіў прысягнуць на вернасць Ягай-лу і стаць яго васалам.

У гэты час да ўлады ў ВКЛ прыходзіць князь Вітаўт, жанаты з дачкою смаленскага князя Святаслава — Ганнай. Ён вырашае далучыць Смаленш-чыну да ВКЛ. У 1395 г. ён бярэ ў палон смаленскіх князёў, лік-відуе Вялікае Княства Смален-скае і садзіць тут свайго намес-ніка. Аднак князь Юрый здо-леў пазбегнуць палону і ўцёк. Пасля паразы Вітаўта ў 1399 г. у вайне з Залатой Ардой (бітва на Ворскле) Юрый захапіў Смаленск і кіраваў ім да 1403 года, калі Вітаўт зноў, і ўжо канчаткова, заняў горад і кня-ства. У 1410 г. тры смаленскія палкі ўзялі чынны ўдзел у зна-камітай Грунвальдскай бітве: гэта былі палкі з Воршы, Мсці-слава і Смаленска. Аднак у рускіх і савецкіх падручніках іх упарта называюць «тры рускія смаленскія палкі». I гэта не выпадкова, бо менавіта смаленскія палкі фактычна вы-ратавалі сітуацыю ў цэнтры баявога шыхту саюзных вой-скаў і стрымалі крыжацкі на-ступ, нягледзячы на вялізныя страты.

У красавіку 1440 г. жыхары Смаленска паднялі ўзброенае паўстанне супраць намесніка вялікага князя ВКЛ ваяводы Андрэя, і смаленскім князем стаў мсціслаўскі князь Юрый Сямёнавіч. Да яго далу-чыліся жыхары Віцебска і По-лацка. Новы князь ВКЛ Казі-мір восенню 1440 г. выступіў супраць паўстанцаў. Юрый уцёк у Ноўгарад, а войскі Казі-міра ўзялі Смаленск ды іншыя гарады. Паўстанне згасла.

(Працяг у наст.  нумары.)

Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі

Леанід Лаўрэш

Генерал Кандратовіч і БНР

Захар’еўская, 24 . Ге-нерал Кандратовіч прысут-нічае ў спісе 29-ці першых сяброў партыі.

Ужо 8 траўня 1917 г. Кандратовiч прыняў на сябе камандаванне 75­й пяхотнай дывiзiяй. У 1914 г. гэтая дывi-зiя была створаная на базе 38­й i ўваходзiла ў склад Варшаў-скай вайсковай акругi. Дывізія брала ўдзел у бiтве пад Вар-шавай, а ў 1917 г. дыслака-валася ў Беларусi. Травень 1917 г. — не лепшы час для таго, каб генералу ад iнфантэрыi ва ўзросце 59 гадоў аднаўляць сваю вайсковую кар’еру. Расiй-ская армiя развальвалася, гене-ралаў здымалi з пасад. На 1 траўня 1917 г. былi адхiленыя ад сваiх пасад 3 з 5 галоўна-камандуючых войскамi фрон-ту (60%), 7 з 14 камандуючых армiямi (50%), 39 з 77 каман-дзiраў корпусаў (50,5%), каля трацiны начальнiкаў дывiзiй (75 з 240), такiм чынам, больш за палову вышэйшага каманд-нага складу былi выкiнутыя з войска. У траўнi 1917 г. зафiк-саваны першыя забойствы ге-нералаў на фронце. 17 траўня група салдат арыштавала i за-бiла камандзiра 177­й пяхотнай дывiзii генерала Я.Я. Любiцка-га. Тады ж загiнуў ад рук сваiх салдатаў камандзiр 184­й пя-хотнай дывiзii генерал П. А. Шкарпэтак. А хваляваннi ў 75­й дывiзii пачалiся з сакавiка. Захавалася аператыўная пера-пiска за вясну 1917 г. штаба корпуса, якому падпарадкоў-валася 75­я дывiзiя. Адна з спраў штаба — «Аб розных зда-рэннях у сувязi з увядзеннем новага ладу» — на 115 лiстах уяўляе з сябе карцiну распаду войска — арышты старэйшых камандзiраў прапаршчыкамi, непадпарадкаванне загадам цэлых палкоў 75­й дывiзii, ма-савае дэзертырства, бездапа-можнасць вышэйшага каман-давання, жудасны стан перада-вых частак, крывавы шлях шы-хтовых афiцэраў; два дзесяткі лiстоў гэтых тэчак апiсваюць хваляваннi ў красавiку 1917 г. у 75­й дывiзii. За адзiн месяц у дывiзii змянiлася тры камандзi-ры: генералы Штэгельман (па-спяхова камандаваў дывiзiяй з 1914 г.,), Снесараў (быў ка-мандзiрам 2 тыдні ў красавiку), Баркоўскi.  У траўнi гэтую ды-вiзiю прыняў К.А. Кандрато-віч. Але ў канцы верасня 1917 г. Часовы ўрад чамусьцi за-планаваў 75­ю дывiзiю, якая дыслакавалася ў Беларусi пад-вергнуць «мусульманiзацыi», паводле планаў 75­я пяхотная дывiзiя павiнна была камплек-тавацца татарамi з Казанi.

Упэўнена можна выка-заць здагадку, што вяртанне Кандратовiча да камандавання рэальнай вайсковай часткай было выклiкана перспектывай беларусiзацыi войска i ўдзелам у гэтым генерала. Тым больш, што 15 траўня 1917 г. у Мен-ску ўзнiкла Беларуская вай-сковая арганiзацыя, якая згур-тавала вайскоўцаў, што знахо-дзiлiся ў Менску

З успамінаў згаданага ў папярэдніх артыкулах генерала Джункоўскага бачна, што з чэ-рвеня 1917 г. генерал ад інфа-тэрыі К.А. Кандратовіч каман-даваў 3-м Сібірскім корпусам, але нечым не дагадзіў началь-ству (вядома, што апошні да Кандратовіча камандзір кор-пуса генерал-лейтэнант В.А. Трафімаў пайшоў у адстаўку з пасады 6 красавіка 1917 г.).

Магчыма з-за таго, што гэтым корпусам тры меся-цы камандаваў Кандратовіч, Васіль Захарка пісаў пра бела-русізацыю 3-га корпуса, назы-ваючы яго не 3-м Сібірскім, а 3-м Армейскім.

 

У 1917 г. наступіў ка-роткі перыяд гісторыі, калі на-цыянальныя рухi Расiйскай iм-перыi маглі скарыстацца з дэ-макратыi, здабытай пасля пера-могi Лютаўскай рэвалюцыi. Наступны спрыяльны перыяд гісторыі для паняволеных на-цый наступіць толькі ў 1991 г. але таксама хутка закончыцца.

У кастрычніку 1917 г. расійскі Часовы ўрад і Стаўка на прапанову генерала Міка-лая Духоніна, выканаўцы аба-вязкаў Вярхоўнага галоўнака-мандуючага, прыступілі да пе-рафармавання арміі на нацыя-нальна-тэрытарыяльных   ас-новах. У сувязі з гэтым было дазволена арганізаваць у Мен-ску з’езд беларусаў-вайскоў-цаў Заходняга фронту. Пры-сутныя выказаліся за пераўтва-рэнне Расійскай дзяржавы ў федэратыўную дэмакратыч-ную рэспубліку, арганізацыю беларускага войска прызналі важнейшай задачай. З’езд ства-рыў Цэнтральную беларус-кую вайсковую раду (ЦБВР). Яе часовы выканаўчы камітэт узначаліў былы настаўнік, ста-ршы унтэр-афіцэр 24-га тран-спарту 5-га абознага батальёна Сымон Рак-Міхайлоўскі, яго намеснікамі сталі, таксама былы настаўнік паручнік К. Езавітаў, і малодшы унтэр-афіцэр 24-й асобнай тэлеграфнай роты 12-й арміі Я. Мамонька (хутка яго змяніў студэнт Тамаш Грыб). Як бачым, досвед у ваеннай справе ў гэтых людзей быў, у лепшым выпадку, на ўзроўні малодшага тылавога афіцэра.

На з’ездзе воiнаў­бела-русаў Заходняга фронту гене-рал Кандратовіч быў абраны ў ЦБВР. Удзельніца з’езду Зось-ка Верас пісала: «Увечары ў зале Губернскага дому зьезд адкрыўся. Колькі было дэлега-таў — ня помню. Але шмат салдатаў і афіцэраў — з генэ-ралам Кандратовічам».

9 студзеня 1978 г. у ад-каз на запыт Міколы Ермало-віча пра генерала, Зоська Верас патлумачыла: «Зьезд вайскоў-цаў Заходняга фронту адбыў-ся 18-21 кастрычніка 1917 г. Я была дэлегатам і адной з ар-ганізатарак, прытым — адзі-най жанчынай на зьезьдзе. За-гадзя прыгатаваныя значкі — бел-чырвона-белыя — паразда-вала ўсім сябрам зьезду і ўспа-коілася. Аж тут падходзіць нехта да мяне і кажа: «А ў генэрала Кандратовіча знач-ка німа». А ў мяне ўжо — ніво-днага. Тады я адшпіліла сваю гаспадарскую бел-чырвона-белую разэтку (круглую) і пры-шпіліла генэралу. На трэці дзень зьезду пасадзілі мяне за-пісываць тых, хто хоча ў бе-ларускія батальёны. Першым запісаўся генэрал Кандра-товіч…» .

15-24 кастрычнiка 1917 г. у Менску адбылася другая сесiя Цэнтральнай рады бела-рускiх арганiзацый i партый (ЦРБАiП), падчас якой гэты орган быў ператвораны ў Вя-лiкую беларускую раду (ВБР), якая павiнна была стаць зародкам будучага органа дзя-ржаўнай улады. Як сведчыць фотаздымак з гэтага мерапры-емства, генерал узяў у ім удзел. Да таго ж яго памятала і Зоська Верас: «Калi рабiлi здымак удзельнiкаў Усебеларускага зьезду i Вайсковага (у залi Губэрнатарскага дому), то i ген. Кандратовiч на гэтым здымку ёсьць (здымак маю)».

Пасля гэтага пачалася канкрэтная праца па арганi-зацыi беларускiх вайсковых фармаванняў. Утворанае ў гэты час бюро па арганiзацыi беларускага войска ўзначалiў генерал Кіпрыян Кандратовiч, ветэран балканскай, японскай i Першай сусветнай войнаў, аўтар тэарэтычных прац у вай-сковай галiне. Ягонымi памоч-нiкамi былi генерал­маёр Па-жарскi, палкоўнiк Камароўскi i паручнiк К. Езавiтаў. Канд-ратовiч распрацаваў адпавед-ны план i атрымаў дазвол на стварэнне беларускага палка ў Менску, а пасля — беларускага корпуса на Заходнiм фронце.

У канцы кастрычнiка 1917 г. дэлегацыя воiнаў­бела-русаў Заходняга фронту ў складзе старшынi выканкама ЦБВР С. Рака­Мiхайлоўскага, К. Кандратовiча, М. Ярушэвi-ча i I. Шчэрбы выехала ў Стаў-ку ВГК дзеля перамоваў з Вя-рхоўным галоўнакамандую-чым генералам М. Духонiным аб арганiзацыi беларускiх вай-сковых фармаванняў. Генерал М. Духонiн першапачаткова нi-чога канкрэтнага не адказаў, але праз некалькi дзён прыслаў тэлеграму, якая дазваляла фар-маванне беларускiх аддзелаў праз папаўненне беларусамi выбраных адзiнак расійскага войска. К. Кандратовiч распра-цаваў адпаведны план i атры-маў дазвол на стварэнне бела-рускага палка ў Менску, а по-тым i беларускага корпуса на Заходнiм фронце.

У час, калi генерал К. Кандратовiч чакаў канкрэтных распараджэнняў Стаўкi, М. Духонiна паглынаў нарастаючы канфлiкт з бальшавiцкiмi ўла-дамi. 9 лiстапада генерал М. Духонiн быў зняты з пасады га-лоўнакамандуючага. На яго месца бальшавiкi прызначылi паручнiка Мiкалая Крыленку. Бальшавiкам тады таксама ўда-лося зняць з пасады галоўнака-мандуючага Заходнiм фронтам генерала П. Балуева. ЦБВР i ВБР у той час негалосна пры-зналi бальшавiцкую цэнтраль-ную ўладу i не згаджалiся то-лькi з узурпацыяй мясцовай улады .

Кастусь Езавітаў пісаў: «У віну ген. Кандратовічу безмоўна трэба палічыць тое, што ён не зразумеў усей вялі-кай адпаведнасьці моманту i ня змог перажаргнуць праз вайсковую традыцыю, патра-буючую ад падпарадкаванага безмоўнай паслухмянасьці рас-параджэньню старшага i не даказаў, з належным у гэтым выпадку упорствам i націскам, усю неадкладную патрэб-насьць зараз-жа, не трацячы ніводнай хвіліны часу, разьвя-заць беларускую вайсковую справу ў поўным маштабе i ху-тка аддаць патрэбныя сроч-ныя загады».

Але генерал К. Канд-ратовiч быў чалавека старой школы, трымаўся прысягі і чакаў распараджэнняў ад за-коннага вышэйшага кiраўнiцт-ва. Пазiцыя старога ваякi скла-далася ў тым, што патрэбна па-лiтычнае рашэнне, пасля якога прафесiйныя вайскоўцы выка-наюць свой абавязак. Але Ча-совага ўраду, ад iмя якога Ду-хонiн дазволiў стварэнне бела-рускага войска, ужо не было, а да прыняцця палiтычнай дэ-кларацыi аб суверэнiтэце Бела-русi заставалася яшчэ тры ме-сяцы, па мерках рэвалюцыйна-га часу — цэлая эпоха. Не з’яўля-ючыся палiтыкам, як, напрык-лад, Пiлсудскi, фармаваць вой-ска, якое будзе служыць невя-дома каму, генерал не мог. I таму ягоны намеснiк, палкоўнiк Камароўскi, стрымлiваў мала-дых калег ад «неабдуманых крокаў». Такiм чынам, па­за межамi Менска арганiзацый-ную працу па стварэннi бела-рускiх вайсковых фармаван-няў генерал аддаў на волю лё-су. Мiж тым, дзякуючы iнiцы-ятыве франтавых рад, якiя рэ-алiзоўвалi пастановы сваiх з’ез-даў, праца па фармаваннi бела-рускiх аддзелаў павольна пра-соўвалася наперад .

На 14 лютага 1918 г. ге-нерал Кандратовіч лічыўся ў распараджэнні начальніка шта-ба армій Заходняга фронту.

Тым часам галоўнака-мандуючы М. Крыленка вы-даў загад на стрыманне «нацы-яналiзацыi» войскаў i забаранiў склiканне народных з’ездаў у прыфрантавых зонах. Суро-выя загады, скiраваныя су-праць украiнцаў i палякаў, ка-мандуючы Заходнiм фронтам А. Мяснiкоў выкарыстаў су-праць беларусаў i загадаў 8 снежня далучыць салдат 1­га Беларускага палка ў Менску да размешчанага ў гэтым гора-дзе 289­га запаснога палка пя-хоты. Гэта была лiквiдацыя бе-ларускага палка. У ноч з 31 студзеня на 1 лютага 1918 г. ба-льшавiкi арыштавалi чальцоў БЦВР.

18 лютага немцы занялi Маладзечна i пачалi наступ на Менск. Бальшавiкi спешна пакiдалi горад. 19 лютага бела-рускiя вайскоўцы вырашылi ўзяць на сябе ахову парадку ў горадзе. Камендантам Менска стаў К. Езавiтаў. Спехам арга-нiзаваныя групы беларускiх вайскоўцаў i чальцоў прафса-юзаў каля 21.00 пачалi займаць горад. Аперацыю па захопе го-рада пачалi таксама i польскiя вайскоўцы. 20 лютага беларус-кiя атрады былi аб’яднаныя ў 1­ы Менскi полк. 23 лютага ў 11­й гадзiне ранiцы ў Менск увайшлi нямецкiя войскi. 25 лютага немцы раззброiлi бела-рускiя часткi .

На пачатку красавiка немцы забаранiлi дзейнасць Народнага Сакратарыяту БНР. Шукаючы выйсця з тако-га становiшча, Рада БНР дака-аптавала ў свой склад кiраў-нiкоў беларускiх правых з ут-воранага ў лютым 1918 г. Мен-скага Беларускага народнага прадстаўнiцтва. Вядучымi палi-тыкамi правых былi Р. Скiр-мунт, П. Алексiюк, генерал К. Кандратовiч, ксёндз В. Гадлеў-скi, генерал А. Багдановiч, про-таiерэй А. Кульчыцкi, А. Ула-саў, В. Чавусаў.

Пра Камітэт беларус-кага народнага прадстаўнiцтва, яго ўдзельнік Вінцэнт Гадлеў-скі пісаў: «25 лютага быў вы-браны i Выканаўчы Камітэт Прадстаўніцтва ў ліку 9-ці асоб, у які ўвайшлі: пратаерэй Кульчыцкі, генэрал Кандрато-віч , Скірмунт, кс. Гадлеўскі, Уласаў, Аляксюк, Чаўсаў, Зям-кевіч i Русецкі». Прадстаў-ніцтва аб’ядноўвала палітыч-ныя сілы, якія канкуравалі з Беларускай сацыялістычнай грамадой. У праграмных даку-ментах заявіла, што «прадстаў-ляе інтарэсы беларускага народу і з’яўляецца палітыч-ным цэнтрам», які абараняе незалежнасць Беларусі, куль-туру і самабытнасць беларус-кага народа.

Вiленская газета «Го-ман» перадрукавала артыкул з «Беларускага шляху» № 20 ад 16.04.1918 г., у якiм гэтай па-дзеi давалася такая ацэнка: «У Раду Рэспублiкi адразу ўвайшоў моцны «цэнтр», i цяпер праца над адбудаваннем Беларускай Народнай Рэспублiкi пойдзе моцнымi крокамi… Рада пры яе чыста сацыялiстычным складзе мела многа крытыкаў добраахвотных i злых… цяпер — пры новым складзе з бела-рускiм моцным цэнтрам i ле-вым крылом мае магчымасць быць працаздольнай… Мы да-чакалiся вялiкай хвiлi, калi бе-ларусы зрабiлi адзiны нацыя-нальны фронт».

 

Пасля 25 сакавiка 1918 г. стварэнне Беларускага вой-ска было працягнутае.

У сярэдзіне красавіка 1918 г. у спісе 80-ці сяброў Ра-ды Беларускай Народнай Рэс-публікі, ад Камітэта беларус-кага прадстаўніцтва, пад № 42 прысутнічае і генерал Канд-ратовіч .

Дзякуючы сваёй кам-петэнтнасцi, дзеячы Менскага беларускага народнага прадс-таўнiцтва мелi большую пава-гу ў немцаў, чым сацыялiсты ў складзе Рады БНР. 25 красавiка Рада БНР па iнiцыятыве Р. Скi-рмунта паслала тэлеграму з падзякай нямецкаму кайзеру Вiльгельму II i прасiла аб дзяр-жаўнай незалежнасцi ў звязе з немцамi. Тэлеграму падпiсалi: кiраўнiк Рады БНР I. Серада, кiраўнiк Народнага Сакрата-рыяту Я. Варонка, Р. Скiрмунт i iншыя. Кандратовiча сярод iх не было.

Тэлеграма нямецкаму кайзеру Вiльгельму II выклi-кала востры крызiс у беларус-кiм руху. Распаўся Народны Сакратарыят, з якога ў знак пратэсту выйшлi некалькi мiнi-страў. На пачатку траўня на яго месцы была створаная Рада мiнiстраў пад кiраўнiцтвам Р. Скiрмунта. Сакратаром унут-раных спраў у гэтай радзе быў прызначаны генерал Кіпрыян Кандратовiч, замежных спраў — А. Аляксюк, сельскай гаспа-даркi — Р. Астроўскi. Новага ўраду не прызнаў старшыня Народнага Сакратарыята БНР Язэп Варонка, якога падтрым-лівала частка Рады БНР. Аб утварэннi новай рады ў нума-ры ад 22 траўня паведамiла вiленская газета «Гоман». Урад Скірмунта праіснаваў да 22 лі-пеня 1918 г.

У Вільні інтарэсы Рады БНР прадстаўляла падпарад-каваная ёй Віленская Беларус-кая рада, якую Германія пры-знала ў якасці беларускага на-цыянальнага прадстаўніцтва. 20 чэрвеня 1918 г. Язэп Варон-ка з Менска піша Антону Луц-кевічу ў Вільню пра тое, што генерал «Кандратовіч пера-дасьць Вам «на выданньне «Го-мана» як два разы ў тыдзень» ад Народнага Сэкрэтарыяту — 5 000 рублёў» , 23 чэрвеня ён паведамляе, што генерал ужо павёз грошы. У Менск Канд-ратовіч вярнуўся 27 чэрвеня і 28 чэрвеня ўдзельнічаў у па-седжанні Рады БНР, на якой разглядаліся пытанні міжна-роднага і ўнутранага стану Бе-ларусі, пытанні бежанцаў і «жалаванне членам Рады, іх правы і абавязкі» .

Адметна, што Кашта-рыс Рады БНР на «выплату пэнсіі сябрам Рады за 20.03. — 1.07.1918″ паказвае, што ў адрозненні ад большасці сяб-роў Рады, Кіпрыян Кандрато-віч грошы за сваю працу не атрымліваў. Беларускі генерал жыў на асабістыя сродкі, вы-даткоўваўся на паездкі па краі-не бо, верагодна, лічыў несум-ленным для сябе браць грошы ад дзяржавы, якая яшчэ толькі адраджалася.

(Заканчэнне ў наступ-ным нумары.)

 

Кніга з адмецінай энцыклапедычнасці

Што Аляксандра Гры-цкевіч не абдзелена літаратур-ным талентам (паэта і асабліва празаіка і публіцыста) сведчаць яе кнігі: «Адлюстраванні» (паэ-зія), 2013 г. (пра гэты зборнік у свой час пісала «Наша сло-ва»); «Рэха вякоў» (пераклады), 2014 г.; «Страта» (проза), 2017 г.; «Хай скрыпачка грае» (па-эзія), 2017 г.; «Дзецям» (паэзія), 2017 г. Адразу трэба адзна-чыць: А. Грыцкевіч — асоба неардынарная. Па бацьку (па мячы) яна паходзіць з таго ро-ду, што і наш слынны светлай памяці гісторык Анатоль Пят-ровіч Грыцкевіч. Маці яе — Ма-рыя Мацвееўна — педагог ад Бога — «Заслужаны настаўнік БССР» (1967 г.), «Выдатнік на-роднай асветы» (1967 г.). Яна аўтар некалькіх кніг і шматлікіх публікацый у галіне адукацыі і педагогікі.

Нарадзілася А. Грыц-кевіч у мястэчку Вызна (зараз Чырвоная Слабада). Жыццё двух яе дзядоў па бацьку і па маці абарвалася ў Слуцкай турме. Дзед па мацеры Кірдзей Мацвеевіч Кузьміч быў там расстраляны ў 1937 г. як удзе-льнік Слуцкага паўстання. Дзед па бацьку Грыцкевіч Ва-сіль Аляксеевіч быў арышта-ваны як нібыта польскі шпіён у 1938 г. У гэтым жа годзе і ў той жа турме ён і памёр. Рэабі-літавалі абодвух у 1989 г.

А. Грыцкевіч — розна-бакова адукаваны чалавек з устойлівай патрыятычна-гра-мадзянскай пазіцыяй. Скончы-ла Ленінградскі ўніверсітэт па спецыяльнасці фізіка, матэма-тыка і астраномія. Вельмі да-сведчана яна і ў пытаннях лі-таратуры, філасофіі, паліта-логіі і інш. Карацей, яна сябе свабодна пачувае ў навуках як прыродазнаўчых, так і гумані-тарных. Яе багаж у абсягах гэ-тых дысцыплін не абмяжоўва-ецца арыентацыяй у дачынен-нях мінулых часоў, яна, што на-зываецца, валодае здабыткамі навукі і сённяшняга дня.

А цяпер колькі слоў пра яе адну з апошніх кніг «Страту» — (успаміны, камента-ры і разважанні), што выйшла днямі ў Смаленску ў выда-вецтве «Ноопрэс». «Страта» — твор рознажанравы, шматпла-навы і многасюжэтны. Калі яго чытаеш (асабліва пра дзяцін-ства), міжвольна ўспамінаюцца «Шлях з цемры» Я. Маўра, «Ра-сці, Ганька» А. Васілевіч і інш. з беларускай літаратуры, а з рускай «Детство, отрочество, юность» Л. Талстога, «Детство Тёмы» М. Гарына-Міхайлоў-скага, «Детство Никиты» А. Талстога і інш., з заходняй лі-таратуры творы Ч. Дзікенса, М. Твэна, Р. Ралана і інш. Я і сам калісьці напісаў паэму ў прозе пра дзяцінства (друкава-лася ў часопісе «Маладосць» і выйшла асобным выданнем у выдавецтве «Юнацтва» (1983) «Блакітныя чмялі». І ўвогуле мне падабаецца літаратура пра дзяцінства. Як і кнігі пераліча-ных аўтараў, кніга А. Грыцке-віч — арыгінальная. Яна не то-лькі пра дзяцінства і пра сябе. У ёй панарамна падаецца нава-кольнае жыццё яе аднагодкаў, і людзей дарослых, і розных (асабліва педагагічных) уста-ноў і інш.

Кнігу складаюць тры часткі: «Пра лецішча», «Байкі савецкай веранды» і «Страта». Першыя дзве часткі (невялікія памерам — разам займаюць 35 старонак з 290) — пра дачныя (фазэндныя) клопаты і забаўкі гараджан на сваіх лецішчах.  А вось «Страта» — самая важкая і важная частка выдання. У ёй аўтарка распавядае пра сваё жыццё з радасцямі і засмучэн-нямі ад дня абуджэння яе свя-домасці і да сённяшнягя дня, ад Вызны (Чырвонай Слабады) цераз Клецк, Новы Пагост, Ча-шнікі, куды па службе пераво-дзіўся яе бацька Аляксандр Васіл’евіч Грыцкевіч. Распавя-даецца і пра Лыскі (Чашніцкі раён), дзе аўтарка пазней на-стаўнічала. Фрагментарна ўзгадваюцца Віцебск, Ленін-град, Масква, Пенза, Ліда і інш. Разам з экскурсамі ў сваё міну-лае аўтарка часта публіцыс-тычна па-грамадзянскі смела каменціруе з’явы і праявы ў грамадскім жыцці як мінуў-шчыны, так і цяпершчыны.

Асноўны паказчык «Страты», як і іншых кніг А. Грыцкевіч пры падачы тэкста-вага матэрыялу, з гледзішча ін-тэлектуальна-маральнай ацэн-кі — безаглядная шчырасць. Яшчэ больш каштоўнай яе ро-біць стылістычная дасканаласць і чыстая прыродная беларус-кая мова. «Страта» багата на-сычана этнаграфічным матэры-ялам. Тут таксама многа распо-вядаў пра фаўну і флору тых мясцін, дзе праходзілі сляды ге-раіні кнігі. Прываблівымі вы-ходзяць з-пад пяра аўтара пей-зажы. Цікавымі будуць распо-вяды і для кулінараў: аўтарка, як кажуць, і тут у тэме.

У кнізе шмат гумару і сатыры і, непазбежна, драма-тычных, а то і трагічных афар-бовак розных старонак нашага беларускага жыцця. Тут цэлыя галерэі як станоўчых, так і ад-моўных тыпажоў і тыпаў чала-вечых. Асабліва запамінаюцца псіхалагічныя партрэты на фо-не местачковай бытавухі. І ўсё ж гэта ўзята з паўсядзённай рэ-чаіснасці. І яшчэ «Страта» ў пэўным сэнсе мае адмеціны эн-цыклапедычнасці.

Аднаго чашніцкага хло-пчыка бацькі здолелі адправіць у Артэк — усесаюзны піянерскі лагер ля Чорнага мора, а ён ад-туль узмаліўся: «Забярыце мя-не…тут няма рэчкі…». Рэчкі Вульянкі (Вулы, Улы) — у міну-лым адной з частак шляху з варагаў у грэкі і дзе Найвы-шэйшы гетман ВКЛ Мікалай Радзівіл Руды (1512-1584 гг.) 26 студзеня 1564 года перамог галоўнага маскоўскага ваяводу князя Пятра Шуйскага. Да 9000 маскавітаў загінула, гэ-тулькі ж патанула, уратаваліся ўцёкамі каля 7000. Ліцвіны ўзялі ў палон 12 ваяводаў і абоз з 3000 саней. Шуйскі загінуў. Дык вось, кожная звіліна, кож-ны перакат гэтай ракі ў тых, хто правёў і на ёй сваё дзяцінства, застанецца ў памяці на ўсё жыццё, а самыя шчаслівыя ў яго сны — сны пра яе — Улу (Ву-лу — Вулянку). Няма сумневу, што ў таго чашніцкага хлопчы-ка ў падсвядомасці і гэтая сла-вутая рака.

Дарэчы, аўтарка «Страты» празаічныя тэксты часам перамяжоўвае з уласны-мі вершамі. Гэта яшчэ больш удакладняе і ўзмацняе яе ін-фармацыйна-сэнсавыя пазіцыі-пасылы.

Пра «Страту» можна было б сказаць і болей, але лепш хай  чытач сам увойдзе ў прастору гэтага твора, хай не пазбавіць сябе прыемных ура-жанняў ад сустрэчы з са-праўднай творчасцю. Няма сумневу, што гэты твор упры-гожыў бы любое часопіснае выданне, але, як кажуць, там свае сяброўскія колы, і выра-шаюць яны інтарэсы сваёй сяб-рыны, сваіх сяброў. А дарэмна, бо гэта не на карысць белару-шчыны і беларускай літара-туры.

І яшчэ. У кнізе змеш-чаны цікавы іканаграфічны матэрыял (фота), які цесна прывязаны да яе зместу. У афармленні першай старонкі вокладкі «Страты» выкары-стана рэпрадукцыя з карціны вядомага мастака Алеся Пуш-кіна «Страта». Вось жа адсюль і назва кнігі А. Грыцкевіч. Змест-сімвал карціны мастака і пераважна змест кнігі нашай аўтаркі ў чымсьці супадаюць.

Праўда, як у большасці добрых спраў, заўсёды можна знайсці і які-небудзь прыкры момант, так такі момант пры-сутнічае і ў «Страце». Тут сустракаюцца граматычныя (асабліва марфалагічныя) па-мылкі (канчаткі). Гэта паказчык і таго, што ў выдання не было карэктара, ды і рэдактар пільна не зазірнуў спачатку ў рукапіс, а пасля і ў карэктуру. Не ап-раўдвае любая памылка і аў-тарку, хаця яна, відаць, даўно ўжо не кантактавала з беларус-кай граматыкай. Але гэта лёгка паправіма.

І яшчэ. Ёсць у кнізе ад-на недакладнасць: Музей камя-нёў знаходзіцца не ў Лошыцы, а ва Уруччы ІІ (Менск, вуліца Шугаева).

А напрыканцы немаг-чыма не павіншаваць аўтарку «Страты» і яе чытачоў са з’яў-леннем кнігі, якая ніколькі не саступае, а часам і пераўзы-ходзіць кнігі яе любімай мас-коўскай пісьменніцы Людмілы Уліцкай, і пажадаць далейшых творчых здзяйсненняў і ўдач.

Яўген Гучок,

паэт, публіцыст.

   

 

У Беларусі выйшлі «Хронікі БІНіМу» — самай дасведчанай навуковай установы беларусаў-эмігрантаў. Гэта 33 кніга выдавецкай серыі «Бібліятэка «Бацькаўшчыны»

Пры канцы 1951 года на-маганнямі беларусаў, якія па вай-не апынуліся ў Злучаных Штатах Амерыкі, у Нью-Ёрку была ство-раная легендарная навуковая інстытуцыя — Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Арганізацыі было наканавана не толькі праіс-наваць да сённяшніх дзён, але праз пераемнасць пакаленняў да-следчыкаў і наладжванне трыва-лых сувязяў шматкроць узмац-ніць свой аўтарытэт у навуковым асяродку беларусістаў. За савец-кім часам БІНіМ быў ці не адзі-най установай, якая на высокім навуковым узроўні займалася даследаваннем беларускай эміграцыі, у гістарычных працах уні-кала звычайных для айчынных даследаванняў скажэнняў і фаль-шавання фактаў, а таксама звярталася да рэлігійных тэмаў, рэгу-лярна друкуючы матэрыялы ў альманаху «Запісы».

За гады існавання БІНіМ пашырыўся на два філіялы — у Мюнхене (Германія) ды ў Таронта (Канада), — усталяваў кантакты з сотнямі арганізацый, бібліятэкамі (асабліва шчыльныя з Пуб-лічнай бібліятэкай у Нью-Ёрку), каледжамі, фондамі.

Амаль семдзесят гадоў руплівай плённай працы інстытута — больш чым дастатковы тэрмін для таго, каб паўстала нагода для гістарычнага даследавання цяпер ужо яго самога. Сябры БІНіМа Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч, скарыстаўшыся архівамі Вітаўта Тумаша (узначальваў інстытут у 1955-1982) і Вітаўта Кіпеля (узначальвае БІНіМ з 1982 года па сёння), бліскуча выка-налі гэтую задачу, стварыўшы цікавую чытанку, у якой праз лісты, успаміны і пратаколы ключавых дзеячаў эміграцыі рас-крываюцца няпростыя ўмовы працы, праз якія праходзіў шлях да немалых дасягненняў арганізацыі.

Выданне дапоўнена бібліяграфіяй альманаха «Запісы», а таксама біяграфічным даведнікам, датычных да дзейнасці БІНіМа асобаў.

Набыць кнігу можна ў крамах:  «Акадэмкніга» (пр-т Неза-лежнасці, 72); «Кнігарня пісьменніка» (вул. Казлова, 2); «Веды» (вул. К. Маркса, 36); «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11); «Цэнт-ральная кнігарня» (пр-т Незалежнасці, 19); «Кнігі & кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14);  «Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75), а таксама ў інтэрнэт-крамах knihi.by і imbryk.by.

nn.by.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *