НАША СЛОВА № 42 (1349), 18 кастрычніка 2017 г.

Панядзелак, Кастрычнік 23, 2017 0

Лабадзенка пачаў збор сродкаў на помнік Касцюшку ў Беларусі

Ахвяраваць на першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку можа любы ахвот-ны на платформе «Талака». Каб помнік з’явіўся, неабходна сабраць 11 тысяч рублёў. Уста-ляваць яго плануюць у Мера-чоўшчыне, дзе нарадзіўся на-цыянальны герой Беларусі.

Ініцыяваў збор срод-каў Глеб Лабадзенка. На яго думку, гэта самая правільная рэакцыя беларусаў на скандал вакол помніка Касцюшку ў Швейцарыі.

— Самае рацыянальнае зерне, якое прагучала ва ўсіх гэтых сварках вакол помніка ў Швейцарыі, у тым, што не трэба шукаць ворагаў, а трэба самім ушаноўваць сваіх герояў, — ка-жа Глеб Лабадзенка. — Мы самі вінаватыя, што ў Беларусі няма ніводнага помніка Касцюшку, але гэта тое, што заўжды можна выправіць.

Адзін з двух бюстаў Касцюшкі стаіць на тэрыторыі амерыканскай амбасады ў Ме-нску. Другі — у вёсцы Малыя Сяхновічы, дзе месцілася ся-дзіба Касцюшкаў. Ёсць памят-ны валун у Мерачоўшчыне.

— Калі я сёння з раніцы пазваніў дырэктарцы музея ў Мерачоўшчыне і агучыў ідэю паставіць помнік Касцюшку, яна сказала: «Вы, напэўна, пра-чыталі мае думкі», — працягвае Глеб. — Дэлегацыю ад іх музея якраз запрасілі на адкрыццё помніка Касцюшку ў Залатур-не, і яны абмяркоўвалі, як бы-ло б добра, каб у іх таксама ад-крылі такі помнік. Дырэктарка дадала, што з раённым кіраў-ніцтвам таксама калісьці ўжо абмяркоўваліся такія ідэі, але, зразумела, вельмі часта ўсё ўпі-раецца ў грошы. Я перакананы, што не трэба нікога папракаць: ні музей, ні ўлады, ні Міні-стэрства культуры — нікога. Бо такія помнікі павінны быць на-роднымі. Калі мы ганарымся, што наша зямля дала такога чалавека свету, як Тадэвуш Касцюшка, гэта значыць, кож-ны павінен даць па капейцы, па рублю на гэты помнік.

Скульптар Генік Лойка ўжо прыкінуў, як можа вы-глядаць такі помнік і што будзе каштаваць ён тыя 11 тысяч ру-блёў. За першыя паўтара дні была сабрана ўжо палова су-мы.

Паводле СМІ.

Як будзе праходзіць з’езд ТБМ

ХІІІ з’езд ТБМ адбудзецца ў вялікай зале на першым паверсе па адрасе: г. Менск, пр. газ. «Праўда», 11, дзе месціцца цэнтр Ё. Раў (ад ст. м. «Пятроўшчына» — 5-10 хвілін пешкі).

Рэгістрацыя дэлегатаў і гасцей будзе праходзіць з 9:00 да 10:25. Падчас рэгістрацыі дэлегаты з’езду павінны прад’явіць пасведчанні сябра ТБМ (калі яшчэ не маеце пасведчання, то просім тэрмінова запоўніць анкету дэлегата і даслаць разам са сваім здымкам у офіс ТБМ). Пасля прад’яўлення пасведчання дэлегаты атрымаюць неабходныя паперы, у тым ліку мандат і талон-пропуск на абед.

Усе заўвагі па рэзалюцыях і заявах з’езду, праекты якіх ужо надрукаваныя ў газеце «Наша слова» і выстаўленыя на партале ТБМ, павінны падавацца толькі ў раздрукаваным выглядзе ў Сакратарыят з’езду, альбо непасрэдна ў рэдакцыйную камісію да 13:00 (пасля гэтага часу заўвагі ўжо прымацца не будуць).

Усе дакументы з’езда прымаюцца за аснову, альбо цалкам. Калі будзе неабходнасць, то з’езд даручыць рэдакцыйнай камісіі дапрацаваць прынятыя за аснову праекты і ў трохдзённы тэрмін перадаць іх у СМІ як канчатковыя.

Калі ж некаторыя дэлегаты з’езда хочуць прапанаваць свае рэзалюцыі, то неабходна самастойна раздрукаваць іх колькасцю 100 асобнікаў кожная (адпаведна колькасці дэлегатаў з’езда) і перадаць падчас рэгістрацыі раздрукаваныя матэрыялы рэгістрацыйнай групе для распаўсюду з іншымі дакументамі з’езда.

Аплата праязных дакументаў дэлегатам з’езда будзе адбывацца адразу пасля заканчэння з’езда. Тыя, хто хоча атрымаць кампенсацыю за праезд, павінны прадаставіць білет да Менска і ксеракопію білета на зваротны шлях (зробленую загадзя самастойна).

Сакратарыят ТБМ.

 

Гомельская гарадская арганізацыя Грамадскага аб’яднання «ТБМ імя Францішка Скарыны» сардэчна віншуе з 500-годдзем беларускага кнігадрукавання і запрашае сяброў Гомельскага ТБМ 21 кастрычніка (субота) прыняць удзел у справаздачна-выбарчым сходзе, які пачнецца а 15 гадзіне.

Адбудзецца справаздача аб дзейнасці арганізацыі за 2015-2017 гады, пройдуць выбары старшыні Рады, складу Рады і рэвізійнай камісіі.

Сход пройдзе ў Цэнтры беларускай мовы, па адрасе: вул. Кірава, 3, пакой 1-8. Тэлефон для даведак +375299089162.

70 гадоў Міхасю Булавацкаму

БУЛАВАЦКІ Міхась Пятровіч нар. 11.10.1947 г. у в. Восы Глускага р-на Магі-лёўскай вобл. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Ма-гілёўскага дзяржаўнага педа-гагічнага інстытута ў 1971 го-дзе; спецыяльнасць: настаўнік матэматыкі і фізікі сярэдняй школы, працаваў настаўнікам, выкладчыкам, з 1977 г. вы-ступае як журналіст. У 1988 г. стаў адным з заснавальнікаў магілёўскай філіі аб’яднання «Мартыралог Беларусі», кі-раўнік магілёўскай суполкі Беларускага ПЭН-цэнтра.

Сябар ТБМ. Сябар рэспубліканскай Рады ТБМ. Заснавальнік і шматгадовы ар-ганізатар праекту “Беларускае пяціборства”.

З пачатку 90-х займаец-ца літаратурнай дзейнасцю, рэдактурай, піша вершы, пе-ракладае з рускай. Першая лі-таратурная публікацыя: арты-кул «Запозненае слова» пра творчасць У. Высоцкага з пе-ракладамі «Паляванне на ваў-коў» і «Канец палявання на ваўкоў» у газеце «Ратуша» 29 студзеня 1992 г.

У 1999 г. выйшла кніга В. Высоцкага «Я не падману» ў перакладзе М. Булавацкага. Эсэ «Ноч свабоды» заняло прызавое месца ў літаратур-ным конкурсе «Мая свабода» (2004 г.), праведзеным радыё «Свабода». Эсэ «Лыжачка» — ІІІ месца на літаратурным конку-рсе памяці К. Сіманава (2011 г.).

Месца жыхарства: Ма-гілёў. Месца працы: індыві-дуальны прадпрымальнік у галіне матэматычнай адукацыі.

Вікіпедыя.

 

60 гадоў Леаніду Дранько-Майсюку

Леанід ДРАНЬКО-МАЙСЮК (нар. 10 каст-рычніка 1957, Давыд-Гарадок) — беларускі паэт.

Нарадзіўся ў рабочай сям’і. Скончыў Давыд-Гара-доцкую СШ № 2 (1974), пра-цаваў на Давыд-Гарадоцкім заводзе слясарна-мантажных інструментаў. У 1975 паступіў на завочнае аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута ў Ма-скве. У 1976-1978 служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабі-лізацыі перавёўся на стацыя-нарнае аддзяленне Літінстыту-та, які скончыў у 1982. У 1982-2002 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Са жніўня 2002 года — на вольнай працы. Сябар ТБМ. Цесна супрацоўнічае з часопісам ТБМ “Верасень”. Адзін з най-актыўнейшых прапагандыстаў беларускай мовы і беларускай літаратуры.

Дэбютаваў вершамі ў столінскай раённай газеце «На-віны Палесся» ў 1972, у рэспу-бліканскім друку ў 1975 (газе-та «Чырвоная змена»). Аўтар 16 кніг, у тым ліку, зборнікаў паэзіі «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (вершы, паэмы, эсэ, 1990), «Проза радости» (пераклад з беларускай; М.: «Советский писатель»,1991), «Пра тое, як я…» (13 несур’ёзных апавядан-няў, 1992), «Акропаль» (паэзія, эсэ, 1994), «Стомленасць Парыжам» (вершы і эсэ, 1995), «Гаспода» (выбранае «Залатая серыя» «Паэзія XX стагоддзя», 1998), «Места і свет» (вер-шы, 2000), «Паэта-графічны раман» (ве-ршы, проза, 2002), «Вершы. Каханне. Проза» (выбранае, 2003), «Белая вежа» (разам з Юрыем Ка-банковым; вершы, лісты; Уладзівасток, 2004), «Цацачная крама» (кніжка для вялікіх і малых, 2008), «Анёлак і я» (апавяданне, 2009), «Кніга для спадарыні Эл» (проза, вершы, п’еса, 2012), «…Натуральны, як лінія небасхілу» (архіўная аповесць пра Максіма Танка, Менск, «Кнігазбор», 2017).

Лeaнiд Дpaнькo-Мaй-cюк — aдзiн з caмыx пaпyляpныx i apыгiнaльныx cyчacныx бeлa-pycкix пaэтaў. У. Гнiлaмёдaў зaзнaчыў, штo Лeaнiд Дpaнькo-Мaйcюк пaчынaў y XX cт., aлe гэтa пaэт XXI cтaгoддзя, мaючы нa ўвaзe aктyaльнacць i caмa-бытнacць ягo эcтэтычнaгa пo-шyкy.  Пaэт твopчa пpaцягвae тpaдыцыi эcтэтызмy y бeлa-pycкaй пaэзii, для ягo, як i для Мaкciмa Бaгдaнoвiчa, Улaдзi-мipa Дyбoўкi, пpыгaжocць — нaйвышэйшы iдэaл. «Аpфeeм, pacпятым нa cтpyнax лipы» нa-звaлa ягo Г. Кicлiцынa, пaдкpэ-cлiўшы aддaнacць пaэтa выco-кaмy мacтaцтвy, yзвышaнa-paмaнтычны cклaд ягo тaлeнтy.     Вepшы Л. Дpaнькo-Мaйcюкa нязмyшaнa ўвoдзяць чытaчa ў cвeт кpacы i гapмoнii, яны пpa-cякнyты cyлaднымi i вытaнчa-нымi мyзычнымi iнтaнaцыямi (нeздapмa нa ягo cлoвы нaпica-нa звыш 40 пeceнь, мнoгiя з якix cтaлi вeльмi пaпyляpнымi ў вы-кaнaннi «Сябpoў», Я. Пaплaў-cкaй i А. Цixaнoвiчa i iншыx cпeвaкoў).  Для cённяшнягa Л. Дpaнькo-Мaйcюкa xapaктэpнa iнтэлeктyaльнaя глыбiня, мeды-тaтыўнacць, з’яднaнaя з кaнк-pэтнa-пaчyццёвaй вoбpaзнa-cцю, выcoкaя кyльтypa мacтaц-кaгa мыcлeння, якaя aбaпipaeц-цa нa дoбpae вeдaннe тpaдыцый cycвeтнaгa мacтaцтвa, эcтэты-чны пoшyк i бaгaццe вoбpaзнa-выяўлeнчыx cpoдкaў

Вікіпедыя.

 

Ад з’езда да з’езда

Справаздачны даклад старшыні ГА «ТБМ імя Францішка Скарыны» Алега Трусава

аб дзейнасці арганізацыі з кастрычніка 2014 г. па кастрычнік 2017 г.

Як і заўсёды, мінулыя гады прайшлі для нас у што-дзённай стваральнай працы на карысць нашай Радзімы.

У нашай арганізацыі, якая існуе з 1989 года, адбыва-ецца змена пакаленняў, што асабліва праявілася ў апошнія гады. Адышлі ў лепшы свет шмат якія заснавальнікі і ак-тыўныя дзеячы ТБМ. Сярод іх першыя кіраўнікі ТБМ Ге-надзь Бураўкін і Ніл Гілевіч, сябры Рады ТБМ Анатоль Грыцкевіч і Ўладзімір Содаль, старшыня Баранавіцкай арга-нізацыі ТБМ Віктар Сырыца, галоўны рэдактар газеты «Но-вы час» Аляксей Кароль і мно-гія іншыя рупліўцы роднага слова.

Па стану на 15 каст-рычніка наша арганізацыя налі-чвае 6401 чалавек. З іх у Мен-ску 2502 і Менскай вобласці 735, у Гарадзенскай вобласці 909, у Берасцейскай вобласці 536, у Гомельскай вобласці 420, у Віцебскай вобласці 752, у Магілёўскай вобласці 235, за межамі нашай краіны 312 ча-лавек.

Гэтыя гады былі для нас гадамі цяжкай, але ствара-льнай працы як у Менску, так і ў рэгіёнах нашай краіны. Найбольш актыўна працавалі рэгіянальныя актывісты Магі-лёва, Віцебска, Гародні, Ліды, Полацка, Наваполацка, Бара-навічаў, Гомеля, Пружанаў, Паставаў, Валожына, Асіпові-чаў, Фрунзенскага і Ленінскага раёнаў горада Менска, мястэч-ка Падсвілле Глыбоцкага р-на, Шаркаўшчыны, Івянца і ін-шых. У нашы шэрагі актыўна ўступала моладзь, асабліва ў Менску. Была створана новая суполка ТБМ у Скідзелі, адна-віла сваю дзейнасць Стаўбцоў-ская арганізацыя ТБМ.

Пра нашу дзейнасць рэгулярна пісалі «Наша сло-ва», «Новы час», «Наша ніва», «Народная воля», «Звязда», ЛіМ, «Краязнаўчая газета»  і іншыя сродкі масавай інфарма-цыі. Дзейнасць ТБМ таксама асвятляюць тэлеканал Белсат, радыё «Свабода», радыё «Ра-цыя», Еўрарадыё, партал tut.by і іншыя.

Аднак актыўнасць не-каторых нашых арганізацый жадае быць лепшай. Нас хва-люе сітуацыя з дзейнасцю на-шых сяброў у Берасці, Бабруй-ску, Пухавічах, Ваўкавыску, Мазыры і Нясвіжы.

Нягледзячы на неадна-разовыя абяцанні сябра Рады ТБМ Аляксандра Меха адна-віць дзейнасць Кобрынскай ра-ённай арганізацыі, а таксама стварыць і зарэгістраваць Бе-расцейскую абласную аргані-зацыю ТБМ ім нічога не было зроблена ў гэтым кірунку.

З красавіка 2014 г. па чэрвень 2015 г. рэгулярна пра-водзіўся маніторынг моўных правоў грамадзян Беларусі. Мы накіравалі запыты аб стане моўных правоў усім 117 раён-ным выканаўчым камітэтам Беларусі. Зроблены аналіз адказаў мясцовых райвыканка-маў паказвае, што большасць рашэнняў выканкамаў і паста-ноў мясцовых раённых саветаў прымаецца на рускай мове. Справаводства таксама пера-важна вядзецца па-руску. Атэс-тацыя на валоданне беларускай мовай супрацоўнікамі арганіза-цый дзяржаўнай улады не пра-водзіцца.

Беларуская мова най-больш пашырана ў сферы ку-льтуры, адукацыі і сродкаў ма-савай інфармацыі, а таксама ў візуальным афармленні.

У Савеце Міністраў Беларусі за вышэй азначаны перыяд па-беларуску было прынята толькі 13% пастаноў (170 з 1287) і 64% распара-джэнняў Прэм’ер-міністра Рэс-публікі Беларусь (246 з 384).

Маніторынг аказвае стымулюючае дзеянне. Нека-торыя органы ўзялі на сябе абавязальніцтвы па паляп-шэнні сітуацыі, асабліва ў ства-рэнні беларускамоўных версій сайтаў.

Нядаўна беларускі па-рламент прыняў вялікі закана-даўчы дакумент Кодэкс Рэспу-блікі Беларусь аб культуры, які складаецца з 257 артыку-лаў, напісаны толькі па-белару-ску і ўступіў у сілу з лютага 2017 г. Дзякуючы намаганням ТБМ у артыкуле 69 вышэй згаданага кодэкса запісана, што «Да нематэрыяльных куль-турных каштоўнасцяў адно-сіцца беларуская мова (вусная і пісьмовая), імёнаслоўныя традыцыі і традыцыйная форма звароту да людзей». Гэты сказ будзе карысны пад-час спрэчных пытанняў у паш-партных сталах ці іншых уста-новах нашай краіны.

Зараз нашыя намаганні накіраваныя на тое, каб новая версія Кодэкса аб адукацыі Рэс-публікі Беларусь таксама была прынятая на беларускай мове.

Актыўную працу па пашырэнні беларускай мовы ў дзіцячых садках Гомеля право-дзіць мясцовая арганізацыя ТБМ пад кіраўніцтвам Алесі Аўласевіч. Гомельская суполка ТБМ зладзіла фэст удзельні-каў беларускамоўнай адука-цыі. Дзеці розных узростаў з бацькамі вучыліся разам спя-ваць беларускія песні, танца-ваць, прыдумляць і маляваць ілюстрацыі да беларускіх казак, рабіць лялькі. Створаны пер-шыя беларускамоўныя класы ў Гомелі, Жодзіна, Лідзе і Га-родні. У горадзе Лідзе, дзяку-ючы Станіславу Судніку, з’яві-ліся 3 білборды ў падтрымку беларускай мовы.

У гэтым годзе прайшла юбілейная 10-я Агульнанацы-янальная дыктоўка, у якой прынялі ўдзел тысячы чалавек як у Беларусі, так і за яе ме-жамі.

У гэтым годзе выйшаў 16 нумар часопіса «Верасень» (галоўны рэдактар Эдуард Акулін). Нумары «Верасня» актыўна распаўсюджваюцца не толькі ў Менску, але і ў іншых рэгіёнах нашай краіны, нават за яе межамі.

Актывізавалася праца курсаў па вывучэнні беларус-кай мовы для розных групаў насельніцтва. Праходзілі заня-ткі па беларускай мове, гісто-рыі і літаратуры для вучняў 7-11 класаў пад кіраўніцтвам Лявона Баршчэўскага. 2016-2017 гады працавалі беларус-ка-польскія моўныя курсы пад кіраўніцтвам Людмілы Бурле-віч і Леанарды Мухінай, а так-сама псіхалагічныя беларуска-моўныя заняткі «Школа асобас-нага росту» Людмілы Дзіцэвіч. У кастрычніку гэтага года па-чалі працаваць курсы ўкраін-скай мовы сумесна з амбасадай Украіны ў Беларусі.

Апошнія гады актыўна працаваў клуб беларускага красамоўства «Прамова», кі-раўнік — Аляксандр Давідовіч. Актыўна дзейнічала ў 2015 г. і першай палове 2016 г. гіста-рычная школа пад назвай «Гіс-торыя ў падзеях і малюнках з Алегам Трусавым» (каардына-тар Алена Анісім). Зараз гэтым займаецца клуб «ПраМова».

Варта адзначыць вялікі поспех курсаў «Мова нанова», заснаваных актывістамі ТБМ Глебам Лабадзенка і Алесяй Літвіноўскай. Курсы атрымалі афіцыйную рэгістрацыю, іх на-ведалі больш за тысячу асобаў у розных гарадах краіны, дзе працуюць філіялы гэтых кур-саў.

Вось ужо дзявяты год кіраўнік Гарадзенскай гарад-ской арганізацыі прафесар Аляксей Пяткевіч з дапамогай Станіслава Судніка выдае бе-ларускамоўны настольны пе-ракідны краязнаўчы каляндар, заснаваны на матэрыяле Гара-дзеншчыны.

З 2012 г. дзейнічае ін-тэрнэт-партал ТБМ, каарды-натар партала і сацыяльных сетак Юлія Бажок. Дзякуючы парталу, мы можам своечасова размяшчаць інфармацыю пра ТБМ: нашу гісторыю, струк-туры, дзейнасць; рабіць мані-торынг стану лінгвістычных правоў грамадзян і аператыўна рэагаваць на выпадкі іх пару-шэння; выходзіць на іншыя слаі грамадства, наўпрост незаан-гажаваныя ў дзейнасць нашай арганізацыі.

Актыўна займаюцца краязнаўчай і турыстычнай працай нашы сябры з Менска, Гародні, Магілёва, Паставаў, Шклова, Баранавічаў, Шаркаў-шчыны, Магілёва і Ліды. Яны ладзяць беларускамоўныя экс-курсіі, пленеры, канферэнцыі і семінары. У гэтым плане хо-чацца адзначыць сяброў Рады ТБМ Станіслава Судніка, Але-га Дзьячкова, Алеся Кроя і Аляксандра Давідовіча.

Адбыліся змены ў рэгі-янальным кіраўніцтве ТБМ. Абраныя новыя кіраўнікі ў Полацку, Слуцку, Дзятлаве і Салігорску. Былі выдадзеныя насценныя і кішэнныя кален-дары і паштоўкі, прысвечаныя Нілу Гілевічу, Алесю Смолічу, Макару Краўцову, ксяндзу Уладзіславу Чарняўскаму і Янку Брылю.

Выдавецкі дом ТБМ у Лідзе таксама выдаваў кален-дары і зрабіў банер, прысве-чаны 500-м угодкам беларус-кага кнігадрукавання.

Дзякуючы намаганням сяброў ТБМ была зроблена рэстаўрацыя помніка літары «Ў» у Полацку, дзе помнік доў-гі час быў занядбаны. Увесну 2015 года была працягнутая на чарговыя 3 гады арэнда памя-шкання сядзібы ТБМ у Мен-ску. Таксама ў 2016 г. у сядзібе ўсталявалі новую пажарную сігналізацыю.

Напрыканцы 2015 г. па ініцыятыве ТБМ быў створаны аргкамітэт па стварэнні Нацы-янальнага ўніверсітэта з бела-рускай мовай навучання, у які ўвайшлі прадстаўнікі розных палітычных і грамадскіх арга-нізацый. Сустаршынямі аргка-мітэта абраны сп. Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімір Колас і Алег Трусаў, каардынатарка Алена Анісім.

Дзякуючы намаганням аргкамітэта 11 верасня 2017 г. Менскі выканаўчы абласны камітэт выдзеліў для дзейнасці будучага ўніверсітэта як стру-ктурнай адзінкі ТБМ «Універ-сітэт Альбарутэніка» асобнае памяшканне. Зараз мы актыўна працуем над канчатковай вер-сіяй Статута ўніверсітэта.

28 сакавіка 2015 г. у Менску адбылася Міжнарод-ная канферэнцыя «Моўныя правы і іх абарона». Былі за-прошаныя праваабаронцы і навукоўцы з Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы, Расіі, Эсто-ніі. Сярод беларускіх удзельні-каў праваабаронцы з правааба-рончага цэнтра «Вясна», наву-коўцы з НАН Беларусі, вяду-чых універсітэтаў краіны.

Было праведзена пле-нарнае паседжанне і 2 секцыі. У канферэнцыі прынялі ўдзел звыш 50 удзельнікаў. Інфарма-цыя пра канферэнцыю была апублікаваная ў «Свободных новостях плюс», у «Нашым слове», на Еўрарадыё, ва ўкра-інскіх СМІ.

Па выніках канферэн-цыі ў чэрвені 2015 г. быў на-друкаваны зборнік (у дзвюх частках). Гэта каштоўная кры-ніца інфармацыі для навукоў-цаў і абаронцаў моўных правоў. Экземпляры матэрыялаў кан-ферэнцыі былі перададзены ў бібліятэкі і навуковыя асяродкі Беларусі, Расіі, Украіны, По-льшчы, Літвы, Англіі, Германіі.

Для рэкламы сваёй дзе-йнасці мы надрукавалі каля-ровы буклет разам з календа-ром у колькасці 1600 асоб-нікаў. Буклеты распаўсюджаны ў Менску, у Баранавічах, Слу-цку, Салігорску, Лідзе, Гомелі і за мяжой (у Літве, Украіне, Польшчы і Расіі). Зроблена і англамоўная версія буклета ТБМ, якая размешчана на сайце ў зручным для пампа-вання фармаце.

Сакратарыят ТБМ у 2015 годзе накіраваў усім кан-дыдатам у прэзідэнты прапа-новы па паляпшэнні стану бе-ларускай мовы ў краіне, каб яны ўключалі адпаведны пункт у свае прадвыбарчыя праграмы. Трэба адзначыць, што сп. Таццяна Караткевіч нашы прапановы ўключыла ў сваю праграму са спасылкай на нашу арганізацыю.

Сябры ТБМ прынялі актыўны ўдзел у апошніх пар-ламенцкіх выбарах у 2016 г. Акрамя мяне подпісы за вылу-чэнне кандыдатам у дэпутаты збіраў старшыня Менскай га-радской арганізацыі, намеснік старшыні ТБМ Аляксандр Давідовіч. У рэгіёнах найбольш праявілі сябе сябры Лідскай і Баранавіцкай арганізацый ТБМ, а таксама сябра Рады ТБМ з Кобрына сп. Аляксандр Мех і Алена Анісім з Менска.

На першым месцы тут знаходзіцца Лідская арганіза-цыя ТБМ, якая здолела вылу-чыць (праз партыю БНФ) і за-рэгістраваць шэсць кандыда-таў у дэпутаты беларускага парламента. Вядома, што ўсе кандыдаты ў дэпутаты — сябры ТБМ — вялі сваю выбарчую кампанію па-беларуску.

У беларускіх і замеж-ных сродках масавай інфарма-цыі актыўна асвятлялі перад-выбарную кампанію і парла-менцкія выбары ў Беларусі 2016 года, і цяпер, дзякуючы перамозе на парламенцкіх вы-барах першага намесніка стар-шыні Таварыства беларускай мовы спн. Алены Анісім, пра ТБМ ведаюць ва ўсім свеце. Як паведамляецца ў некаторых СМІ, з 2004 года ў парламент траплялі толькі актыўныя пры-хільнікі дзеючай улады, таму перамога аднаго з кіраўнікоў ТБМ з’яўляецца сапраўдным поспехам, бо наша арганізацыя адстойвае не заўсёды зручныя для ўладаў погляды. Праз гэта нас нават пачалі параўноўваць з палітычнай партыяй апазі-цыйнага кшталту.

Перамога спн. Анісім не адбылася б без двухгадовай папярэдняй падрыхтоўкі. ТБМ мэтанакіравана і паслядоўна рыхтавалася да вераснёўскіх выбараў 2016 года, актыўнымі сябрамі нашай арганізацыі праводзіліся абмеркаванні і планаванні, на Радах ТБМ 2015 і 2016 гадоў галасаваннем пры-маліся адпаведныя рашэнні.

Акрамя таго, некато-рыя сябры ТБМ маюць непа-срэднае дачыненне да нефар-мальнага аб’яднання беларус-кіх патрыётаў, якое арганізава-ла 21 снежня 2014 года Усебе-ларускі кангрэс за незалеж-насць (спн. Анісім з’яўляецца каардынатарам Рады Кангрэ-са). На ім было прапанавана стварыць грамадзянскую іні-цыятыву «Беларускую мову — у парламент», а абранне спн. Анісім у парламент фактычна з’яўляецца пачаткам рэалізацыі планаў вышэйзгаданай грама-дзянскай ініцыятывы.

Зараз наша задача з да-памогай спн. Алены Анісім пачаць актыўна беларусіфі-каваць наш парламент, а так-сама ўнесці неабходныя змены ў Закон аб мовах Рэспублікі Бе-ларусь і прыняць Закон аб дзяржаўнай падтрымцы бела-рускай мовы. Праца ў гэтым кірунку ўжо вядзецца.

На гэтым з’ездзе трэба вызначыцца, як нам працаваць далей у тых знешніх і ўнутра-ных абставінах, якія рэзка змя-ніліся за апошнія тры гады.

Пасля анексіі Крыма і вайны на Данбасе над нашай краінай навісла пагроза страты незалежнасці і пераўтварэння ў чарговую ахвяру так званага «рускага свету». У гэтых умо-вах роля працы па пашырэнні беларускай мовы і культуры ва ўсіх сферах нашага жыцця значна ўзрастае.

Паколькі ўлады Бела-русі не спяшаюцца рэальна пашыраць ужыванне беларус-кай мовы, асабліва ў сферы адукацыі наспеў час стварыць у краіне сістэму прыватнай бе-ларускамоўнай адукацыі ад дзіцячых садкоў да нацыяналь-нага ўніверсітэта з дапамогай уласных сродкаў. Нам патрэб-ныя прыватныя беларуска-моўныя школы і асабліва гім-назіі, дзе будуць вучыцца па-беларуску нашыя дзеці і ўнукі за нашыя грошы ў лепшых умовах, чым у дзяржаўных школах і гімназіях, дзе ўжо шмат год назіраецца дэграда-цыя сістэмы навучання.

Папулярная ў Беларусі рускамоўная газета «Камсамо-льская праўда» адзначае, «што ў апошні час ёсць усё больш запытаў на беларускамоўных нянек» для маленькіх дзетак. Калі бацькі знаходзяць грошы на беларускамоўную няньку, то яны знойдуць іх на бела-рускамоўную школу ці гімна-зію, дзе будуць працаваць вы-сокапрафесійныя беларуска-моўныя настаўнікі, якія раз-маўляюць па-беларуску не то-лькі на ўроках, але і ў сям’і, кра-мах, транспарце і іншых гра-мадскіх месцах.

Я бачу дзейнасць ТБМ у новых умовах як згуртаванне аднадумцаў, якія не ляманту-юць, што ўсё страчана, а ўме-юць гуртавацца, працаваць у камандзе і знаходзіць грошы на сваю дзейнасць.

Я прапаную зменшыць колькасць новай Рады ТБМ з 54 да 30-35 чалавек і не выбі-раць туды «вясельных генера-лаў», якія потым не будуць на-ват з’яўляцца на паседжаннях, ужо не кажучы пра штодзён-ную працу. Тое ж можна ска-заць і пра Сакратарыят ТБМ.

Рэгіянальныя структу-ры таксама павінны ўзяць на сябе абавязкі рэгулярнага фі-нансавання офіса ТБМ у Мен-ску (сума складае каля 2000 BYN за месяц), дзе зарэгіст-равана ТБМ як юрыдычная асоба і штодзень працуе Са-кратарыят ТБМ. Гэта складкі і ахвяраванні, якія трэба рэгу-лярна пералічваць на рахункі ТБМ.

Сярод найбольш акты-ўных ахвярадаўцаў і фундата-раў ТБМ я хачу адзначыць сп. Бераговіча, які фінансуе вы-данне часопіса «Верасень», сябра ТБМ з Масквы сп. Каза-кова, нашага канадскага сябра сп. Мурзёнка, ветэрана вайны са Слаўгарада Фелікса Шкір-манкова, спн. Алену Анісім і сотні іншых сяброў і прыхіль-нікаў ТБМ, імёны якіх мы рэ-гулярна друкуем у газеце «На-ша слова» і абвяшчаем на партале ТБМ.

Я спадзяюся, што но-вае, больш маладое і дынаміч-нае кіраўніцтва ТБМ, якое мы абяром на нашым з’ездзе, не толькі захавае тыя здабыткі, якія мы маем зараз, але і здолее іх павялічыць.

Сыходзячы з пасады старшыні ТБМ, якую займаю з 1999 г., я выказваю шчырую ўдзячнасць сотням найбольш актыўных сяброў ТБМ, якіх я ведаю асабіста і якія назаўжды застануцца маімі сябрамі і аднадумцамі.

Жыве наша мова і жы-ве Беларусь!

З павагай да вас усіх

Старшыня ТБМ                                                                       Алег Трусаў.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папя-рэдніх нумарах.)

  1. Іванец (Андрэй) — вы-твор з суфіксам -ец ад антрапоніма Іван і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Іван-ец. ФП: Іван (імя <ст.-яўр. iohanan ‘Бог мілуе’) — Іван (празванне, потым прозвішча) — Іванец.
  2. Ількевіч (Міхаіл) — фор-ма бацькаймення з суфіксам -евіч ад антрапоніма Ілька і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Ільк-евіч. ФП: Ілья (імя <ст.-яўр. ‘Яхве — мой Бог’) — Ілька (з 1541 г. — народная форма) — Ілько (Ілька) (празванне, потым про-звішча) — Ількевіч.
  3. Ільніцкі (Андрэй) — дру-гасная форма, першасная Ільяніцкі — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Ільянічы і значэннем ‘народзінец, жы-хар названай мясцовасці, паселішча': Ільяніч-скі — Ільяніцкі. ФП: Ілья (імя <ст.-яўр. ‘Яхве — мой Бог’) — Ільіч (бацькайменне з суфіксам -іч) — Ільяніч (‘тое, што і Ільіч‘) — Ільянічы (тапонім) — Ільяніцкі — Ільніцкі (спрашчэнне формы з выпадзеннем сегмента -я-).
  4. Ісаеўскі (Раман) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Ісаеўка і значэннем ‘народзінец, жыхар на-званай мясцовасці, паселішча': Ісаеў (ка)-скі. ФП: Ісай (імя, ст.-яўр. з се-мантыкай ‘выратаванне Бога’) — Ісай (мянушка, потым прозвішча) — Ісаеў-ка (тапонім з жыхарамі з прозвішчамі Ісай, уладанне Ісая) — Ісаеўскі.
  5. Істомін (Віктар) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін ад ант-рапоніма Істома і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Істом-ін. ФП: Істома (імя -слав. ‘стомлены’) — Істо-ма, Стома (мянушка, потым проз-вішча) — Істомін.
  6. Кабушкін (Іван) — вы-твор з фармантам -ін ад антрапоніма Кабушка і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Кабушк-ін. ФП: кабу-шка / кабушек (рус. ‘круглы сырок, шарык з сыру ці творагу’ (Даль)) — Кабушка (мянушка, потым прозві-шча) — Кабушкін.
  7. Кавалец (Васіль) — вы-твор з суфіксам -ец ад 1) антрапоніма Каваль і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кавал-ец; 2) ад тапоніма Кавалі і значэннем ‘народзінец, жыхар на-званай мясцовасці': Кавал-ец. ФП: каваль (‘рабочы, майстар, які займа-ецца коўкай металу’) — Каваль (пра-званне) — Каваль (прозвішча) — Кавалі (‘пасяленне з прозвішчамі Каваль‘) — Кавалец.
  8. Кавалькоў (Валерый) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Кавалёк і значэннем ‘нашчадак названай асоба': Кавальк-оў. ФП: каваль (‘рабочы, майстар, які займаецца коўкай металу’, (перан.) ‘той, хто настойлівай працай дамага-ецца чаго-н.; стварае што-н.’) — кавалёк (‘памочнік каваля’ або памян.-ласк. форма да каваль‘) — Кавалёк (мянушка, потым прозвішча) — Кавалькоў.
  9. Кавыль (Міхась) — семан-тычны вытвор ад апелятыва кавыль ‘травяністая стэпавая расліна сямей-ства злакавых з вузкімі лістамі і квет-камі, сабранымі ў пушыстыя мяцё-лачкі’.
  10. Кавяла (Антон) — семан-тычны вытвор ад апелятыва кавяла ‘самаробны драўляны пратэз для нагі’.
  11. Кадачнікаў (Павел) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Кадачнік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кадачнік-аў. ФП: кадачнік (рус. спец. кадочник ‘кадушачнік’ (той, хто вырабляе кадкі, кадушкі)) — Кадачнік (мянушка, по-тым прозвішча) — Кадачнікаў.
  12. Кажадуб (Алесь) — семан-тычны вытвор ад апелятыва кажадуб (рус. кожедуб) ‘дубільшчык скуры’.
  13. Кажанеўская (Вераніка) — вытвор з фармантам -еўская ад тапоніма Кажаны і значэннем ‘наро-дзінка, жыхарка названай мясцовасці': Кажан-еўская. ФП: кажан (‘начная млекакормная жывёліна з шырокімі перапонкавымі крыламі; лятучая мыш’) — Кажан (мянушка, потым про-звішча) — Кажаны (тапонім ‘мясцо-васць з прозвішчамі Кажан‘) — Ка-жанаваКажанеўка (тапонім) — Ка-жанеўская.
  14. Кажушка (Анатоль) — другасная форма, першасная Кажу-шак — семантычны вытвор ад апеля-тыва кажушок — памянш. ад кажух ‘доўгая верхняя вопратка з выраб-леных аўчын’. Антрапонімы з канца-вым сегментам -ок часта набываюць форму з фінальным -ко/-ка: Кажу-шок > Кажушка. Як і Чарток > Чартко, Бажок > Бажко і пад.
  15. Казачок (Сафія) — семан-тычны вытвор ад апелятыва казачок, які мае 2 значэнні: 1) вытвор з па-мянш. суфіксам -ок ад казак: даўней на Ўкраіне і ў Расіі — ‘член земляробчай грамады пасяленцаў на ўскраінах дзяржавы, якія актыўна ўдзельнічалі ў абароне дзяржаўных межаў’, а так-сама ‘нашчадак гэтых пасяленцаў (на Доне, на Кубані і іншых мясцовасцях)’, ‘радавы вайсковай часці з гэтых сялян’. Акрамя таго: у рускіх дваран, памеш-чыкаў: хлопчык-слуга; 2) народны танец з паступова нарастальным рыт-мам, а таксама музыка да гэтага танцу.
  16. Казбярук (Уладзімір) — другасная форма, першасная Каспя-рук — вытвор з суфіксам -ук ад антра-поніма Каспер і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Каспер-укКас-пярук. ФП: Каспер (з мовы грэкаў Gaspares < санскр. gataspa ‘майстар, настаўнік’) — Каспер (празванне) — Кас-перук — Каспярук — Казбярук (вынік азванчэння: сп > зб).
  17. Казей (Марат) — семан-тычны вытвор ад апелятыва казей ‘шчыкалатка, костачка нагі (Даль)’.
  18. Казека (Ала) — семанты-чны вытвор ад апелятыва казека (рэг. ‘вош’ (Дабр.)).
  19. Казелка (Валерый) — вы-твор з фармантам -ка ад антрапоніма Казёл / Козел і значэннем ‘асоба жа-ночага полу (жонка, дачка) названага намінанта': Козел-ка — Казелка. Або трансфарманая форма ад Казелак (м.р.) — семантычны вытвор ад апе-лятыва казелак ‘расліна казлабарод лугавы‘ (ЭСБМ).
  20. Казеятка (Лявон) — ві-даць, другасная форма, першасная Казыятка / Казыяка — семантычны вытвор ад ст.-бел. казыяка ‘жаночы кафтан’ (ЭСБМ).
  21. Казіміроўскі (Саламон) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Казіміроўка і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселі-шча': Казіміроў(к)-скі. ФП: Казімір (імя ўласнае славянскае) — Казіміраўка (тапонім-мясцовасць, дзе ёсць ант-рапонімы Казімір) — Казіміроўскі.
  22. Казінец (Міхась) — вы-твор з суфіксам -ец ад тапоніма Казіна і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Казін-ец. ФП: Казімір (імя, слав. ‘прадказваць мір’) — Казя(ё) (народна-гутарк. форма) — Казя (празванне, потым прозвішча) — Казіна (‘уладанне Казя’) — Казінец.
  23. Казлоўскі (Руслан) — вы-твор з фармантам -оўскі / -скі ад тапоніма Казлы / Козлаўка / Козелкі і значэннем ‘народзінец, жыхар назва-най мясцовасці, паселішча': Казл-оўскі / Казлоў-скі. ФП: казёл (апелятыў мае шмат значэнняў: ‘самец казы'; ‘дзікая млекакормленая жывёліна сямейства пустарогіх, якая водзіцца звычайна ў гарах'; ‘род гульні ў карты, даміно'; ‘метал, шлак, які застыў пры плаўленні і прыкарэў да сценак печы, каўша і пад.'; ‘гімнастычны снарад у выглядзе кароткага, абабітага скурай бруса на чатырох ножках'; ‘род бабкі: некалькі снапоў ячменю, аўсу, састаўлены пэў-ным чынам для прасушвання'; ‘тое, што і казляк ‘ядомы грыб з масля-ністай слізкай шкуркай на шапачцы; масляк'; ‘легкавы аўтамабіль павыша-най праходнасці’) — Казёл (мянушка) — Казёл (прозвішча) — Козел (для адме-жавання ад апелятыва) Казлы / Казелкі / Казлоўка (тапонім) Казлоўскі.
  24. Казусёнак (Андрэй) — вытвор з фармантам -ёнак ад антра-поніма Казус і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Казус-ёнак. ФП: казус (‘складаная, заблытаная справа ў судовай практыцы’, а таксама ‘не-звычайны, недарэчны выпадак’) — Ка-зус (мянушка) — Казус (прозвішча) — Казусёнак.
  25. Казюк (Адам) — вытвор з суфіксам -юк ад антрапоніма Казя / Казё і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Каз-юк. ФП: Казімір (слав. ‘прадказваць мір’) — Казя / Казё (на-родна-гутарк. формы) — Казя (мяну-шка, потым прозвішча) — Казюк. Або ад разм. Казюк (у іншых рэгіёнах Ка-зік), якое набыло ролю прозвішча.
  26. Казяльцоў (Андрэй) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Казялец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Казяльц-оў. ФП: казялец (‘шматгадовая тра-вяністая расліна сямейства казяльцо-вых, звычайна з жоўтымі кветкамі’) — Казялец (мянушка, потым прозвішча) — Казяльцоў.
  27. Какора (Андрэй) — семан-тычны вытвор ад апелятыва какора ‘ніжняя частка камля хвойнага дрэва, якая выкарыстоўваецца для будоўлі барак’, а таксама ‘вывернутае з кора-нем дрэва; карчага’.
  28. Какошнікава (Алеся) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Какошнік і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Какошнік-ава. ФП: какошнік (‘старадаўні рускі жа-ночы галаўны ўбор у выглядзе ўпры-гожанага шчытка над ілбом’, а таксама ‘ўпрыгожанне на фасадах будынкаў, якое нагадвае па форме такі галаўны ўбор’) — Какошнік (празванне, а пазней прозвішча) — Какошнікава.
  29. Каладынскі (Аляксандр) — вытвор з фармантам -ынскі (-інскі) ад тапоніма Калоды (Калода) з се-мантыкай ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Калод-інскі — Каладынскі. Або ад прозвішча Калода з фармантам шляхетнасці -ынскі: Ка-лод-ынскі — Каладынскі.
  30. Каламіец (Эмілія) — се-мантычны вытвор ад апелятыва кала-міец < укр. коломиець ‘жыхар Кала-мійскай акругі’, ‘той, хто здабывае соль’ (Грынч.).
  31. Каламінская (Вольга) — вытвор з фармантам -ская ад тапоніма Каломіна / Каломна і значэннем ‘жы-харка, народзінка названага паселі-шча': Коломін-ская — Каламінская.
  32. Калінковіч (Леанід) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Калінка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Калінк-овіч. ФП: Каліна і Калінік (імя) — Ка-лінка (памянш.-ласк. форма) — Калінка (мянушка, потым прозвішча) — Калін-ковіч. Або ад апелятыва калінка (па-мян.-ласк. ад каліна ‘кустовая расліна з белымі кветкамі і чырвонымі горкімі ягадамі, а таксама ягады гэтай раслі-ны’), які набыў ролю прозвішча.
  33. Каліціна (Таццяна) — вы-твор з фармантам -іна ад антрапоніма Каліта і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Каліц(т/ц)-іна. ФП: каліта (‘сумка для грошай; вялікі ка-шалёк’, ‘паходная торба, сумка’, ‘гро-шы, багацце’) — Каліта (мянушка, потым прозвішча) — Каліціна.
  34. Калымага (Ніна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва калыма-га ‘даўнейшая карэта з высока раз-мешчаным кузавам’.
  35. Калядзіч (Наталля) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -іч ад антрапоніма Каляда і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Калядз-іч. ФП: каляда (‘даўнейшы абрад хаджэн-ня па хатах у калядныя вечары з він-шаваннем, велічальнымі песнямі, а таксама песня, што спяваецца ў час гэтага абраду і падарункі атрыманыя ад гаспадара за віншаванне’) — Каляда (мянушка, потым прозвішча) — Ка-лядзіч.
  36. Калядны (Мікола) — се-мантычны вытвор ад апелятыва ка-лядны ‘які мае адносіны да каляд; такі, які бывае на Каляды’.
  37. Калясінскі (Аўгуст) — вытвор з фармантам -скі ад антра-поніма Калясіны і значэннем ‘народзі-нец, жыхар названай мясцовасці, па-селішча': Калясін-скі. ФП: калёсы (‘конная чатырохколая гаспадарчая павозка’) — калясіна (‘дарога-след ад калёсаў’) — Калясіна (тапонім) — Ка-лясінскі.
  38. Камароўская (Зінаіда) — вытвор з фармантам -ская / -оўская ад тапоніма Камароўка / Камары і значэнне ‘народжанка, жыхарка на-званай мясцовасці, паселішча': Кама-роў(к)-ская / Камар-оўская. ФП: ка-мар (‘маленькае двухкрылае насяко-мае-крывасмок з тонкім прадаўга-ватым цельцам і кароткім хабатком’) — Камар (мянушка) — Камар (прозвіш-ча) — Камары (тапонім — ‘паселішча з прозвішчамі Камар‘) — Камароўка (‘мясціна, дзе шмат камароў, дзе жы-вуць жыхары з прозвішчамі Камар‘) — Камароўскі(-ая). Або шляхетная форма з фармантам -оўская ад Камар.
  39. Камарэц (Міхаіл) — вы-твор з суфіксам -эц ад антрапоніма Камар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Камар-эц. ФП: камар (‘нася-комае-крывасмок’) — Камар (мянушка, потым прозвішча) — Камарэц. Або ад апелятыва камарэц (‘невялікі камар), які шляхам семантычнага ўтварэння стаў прозвішчам’.
  40. Камбалава (Анжаліка) — форма прыметніка з фармантам -ава ад антрапоніма Камбала і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Камбал-ава. ФП: камбала (‘плоская марская рыба з вачамі на адным баку’) — Камбала (мянушка) — Камбала (про-звішча) — Камбалава.
  41. Камела (Ніна) — форма імя Каміла (жан. форма ад Каміл < лац. сamillus ‘малады чалавек са знатнай сям’і’) набыла ролю про-звішча (праз ступень мянушкі).
  42. Камінская (Марыя) — вытвор з фармантам -ская ад тапоніма Камін і значэннем ‘народзінка, жы-харка названай мясцовасці, паселішча': Камін-ская.
  43. Камлюк (Віктар) — семан-тычны вытвор ад апелятыва камлюк ‘ніжняя частка ствала дрэва; камель’.
  44. Кананчук (Таццяна) — вытвор з суфіксам -чук ад антрапоніма Конан (імя <грэч. Konon ‘імя славутых грэкаў’) і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Конан-чук — Кананчук.
  45. Канапацкі (Дзяніс) — се-мантычны вытвор ад апелятыва ка-напацкі ‘той, хто канапаціць — затыкае дзіркі або шчыліны ў чым-н. пакул-лем, мохам і інш.’.
  46. Канаплянік (Ларыса) — семантычны вытвор ад апелятыва ка-наплянік, які мае наступныя значэнні: 1) сцёблы канопляў без насення, ка-напляная салома; 2) участак зямлі, засеяны каноплямі; 3) верабей (рэг.).
  47. Кандакова (Марыя) — вытвор з фармантам -ова ад антра-поніма Кандак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кандак-ова. ФП: кандак (рэг.) ‘песня ў гонар Хрыста, Багародзіцы ці іншага Святога’ (Даль) — Кандак (мянушка, потым прозві-шча) — Кандакова.
  48. Кандрашова (Зінаіда) — вытвор з фармантам -ова ад антра-поніма Кандраш і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Кандраш-ова. ФП: Кандрат (імя <лац. з семантыкай ‘квадратны, шыракаплечы’ <грэч. Kodratos) — Кандраш (народная фор-ма) — Кандраш (мянушка, потым про-звішча) — Кандрашова.
  49. Кандыбовіч (Андрэй) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Кандыба і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кандыб-овіч. ФП: Кандыба (‘кульгавы, кры-вы’, а таксама ‘маруда, павольны ў хадзе’ (Нас.) ‘дрэнны конь’ (укр.)) — Кандыба (мянушка, потым прозві-шча) — Кандыбовіч.
  50. Каненка (Анатоль) — вы-твор з фармантам -енка ад антрапо-німа Каня і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Каненка. ФП: каня (‘драпежная птушка сямейства яст-рабіных, дакучлівы манатонны крык якой нагадвае слова ‘піць’, сарыч, ка-нюк’, а таксама (рэг.) ‘кнігаўка’) — Каня (мянушка, потым прозвішча) — Ка-ненка.
  51. Канна (Ларыса) — семан-тычны вытвор ад апелятыва канна ‘шматгадовая травяністая расліна, якая мае чырвоныя вялікія кветкі’.
  52. Канюк (Пётр) — семан-тычны вытвор ад апелятыва канюк (‘тое, што і каня — птушка сямейства ястрабіных, якая жыве на балотах, сырых лугах, крык якой нагадвае сло-ва «піць»; кнігаўка’).
  53. Канюта (Вераніка) — вы-твор з фармантам -юта ад антрапоні-ма Каня і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Кан-юта (параўн. Вас-юта (<Вася-Васіль)). ФП: каня (‘птушка кнігаўка’) — Каня (мянушка, потым прозвішча) — Канюта.
  54. Канякін (Ігар) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін ад ант-рапоніма Каняка і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Каняк-ін. ФП: каняка (‘слабы заезджаны конь’) — Каняка (мянушка, потым прозвішча) — Канякін.
  55. Капаткова (Людміла) — вытвор з фармантам -ова ад ант-рапоніма Капотка і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Капотк-ава — Капаткова. ФП: капота, памянш. капотка (‘хламіда-нязграбная шы-рокая і доўга адзежына’ (разм.)) — Капотка (мянушка, потым прозві-шча) — Капаткова.

(Працяг у наступным ну-мары.)

70 гадоў Юрку Голубу

Юрка ГОЛУБ (20 кастры-чніка 1947, в. Горна, Зэльвенскі раён Гарадзенскай вобласці) — беларускі паэт, празаік і перакладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння філалагічнага фа-культэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970) працаваў рэдакта-рам на Гарадзенскай студыі тэлеба-чання. З 1978 — загадчык аддзела куль-туры абласной газеты «Гродзенская праўда», з 1979 — загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гарадзенскага абласнога тэлебачання і радыё. Вяду-чы тэлепраграмы «Гродзеншчына літаратурная». Сябар Саюза пісьмен-нікаў СССР з 1971.

Друкавацца пачаў у раённым друку ў 1963, у рэспубліканскім — у 1965. Выдаў зборнікі паэзіі «Гром на зялёнае голле» (1969), «Дрэва нава-льніцы» (1973), «Векапомнае поле» (1976), «Помню пра цябе» (1983), «Сын небасхілу» (1989), «Поруч з дажджом» (2001), «Зажураны камень. Трыялеты» (2002), «Брама зімы» (2004) і «Багра» (2006). Аўтар кнігі для дзяцей «У бары грыбы бяры» (1986). Выступае як празаік, пера-кладчык.

У вершах Юркі Голуба — свет маладога сучасніка, які абвострана адчувае праявы жыцця. Шчырасць лі-рычнага самавыяўлення, лаканіч-насць выказвання, яркая метафарыч-насць вобразаў, багатая інструмен-тоўка радка — асаблівасці яго творчай манеры.

Вікіпедыя.

 

ПРОСТАЯ МОВА

 

Раса раскашуе, рудзець

Загару маёва.

Выносяцца гукі з грудзей —

Простая мова.

 

У матчынай хусткі каснік —

Сусвету абнова.

Нясхільная звону казны

Простая мова.

 

Будзіла будынкі бяда

Грымотна, сурова.

Ахоўвала краю будан

Простая мова.

 

Патрапіў у пекла сатрап,

У жорсткія ловы.

Кавадла — радзіма сярпа.

Простая мова.

 

Дарэмна ламаў ураган

Вясёлку на дровы.

Зубры са стажком на рагах —

Простая мова.

 

Зракліся замовы ануч,

Дзе з шэптамі змова.

Зацятыя вусны на ключ —

Простая мова.

Юрка Голуб.

 

 

Навіны Германіі

Выстава «Эрнст Барлах — Кеце Кольвіц. Пераадольваючы існаванне»

З 7 кастрычніка па 3 снежня 2017 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбыва-ецца міжнародны мастацкі праект-дыялог, які ўключае ў сябе выставу «Эрнст Барлах — Кеце Кольвіц. Пера-адольваючы існаванне» і камуніка-тыўную праграму face art — face future. Дадзены праект арганізаваны сумесна з Таварыствам Эрнста Барлаха (Гам-бург)* пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Федэ-ратыўнай Рэспублікі Германіі, пад патранажам Надзвычайнага і Паўна-моцнага Амбасадара Федэратыўнай Рэспублікі Германіі ў Рэспубліцы Беларусь Петэра Дэтмара.

Упершыню ў Беларусі дэман-струюцца творы двух вялікіх нямец-кіх мастакоў першай паловы ХХ ста-годдзя — Эрнста Барлаха (1870-1938) і Кеце Кольвіц (1867-1945). Выстава прадставіць больш за 200 твораў ску-льптуры і графікі (малюнкі, гравю-ры) з калекцыі Інстытута міжнарод-ных адносін Штутгарта (ifa), музеяў Эрнста Барлаха ў Ратцэбургу і Ве-дале, а таксама з прыватных збораў Германіі. Экспанаты выставы дазво-ляць пазнаёміцца з асноўнымі этапамі творчага шляху мастакоў у перыяд з 1890 па 1945 год.

«Мастацтва ёсць справа найглыбокай людскасці, проба на чысціню сэрца і душы», — гэтыя словы Эрнста Барлаха сталі свайго роду лозунгам яго творчасці. У пра-цах мастака нязменна прысутнічае вы-сокі духоўна-эстэтычны ідэал, які Барлах знаходзіў у простым і шчы-рым чалавеку з народа, які ўвасабляў для яго найболей маральную катэ-горыю чалавечага грамадства. Яго творчы шлях і само жыццё — шлях мужнасці і рашучасці мастака, які  свядома аддалаў сябе служэнню ад-вечна актуальнай ідэі маральнага фармавання чалавека і які тлумачыў яе ў класічным рэпертуары адвечных жа тэм — дабра і злы, кахання і няна-вісці, жыцця і смерці.

У мастацтве Кеце Кольвіц гледача захопліваюць, хвалююць і кранаюць чалавечыя лёсы. Тэмы і сю-жэты сваіх твораў мастачка чэрпае з самога жыцця — вайна, нянавісць, барацьба, каханне, воля, патрэба і смерць. Гэта надае яе творчасці велі-зарную сілу і пераканаўчасць. Пры гэтым Кольвіц не капіюе рэчаіснасць, але малюе сапраўднае жыццё. Яе творы прасякнуты глыбокай спага-дай; мова яе мастацтва — агульназра-зумелая і надзвычай выразная.

Абодва мастакі бачылі сваю асноўную задачу ў тым, каб змяніць свет пры дапамозе ўласных глыбока гуманістычных прац, перасцерагчы чалавецтва ад вайны і заразіць яго ідэяй міру. Гэта творчая пазіцыя ма-стакоў захоўвае актуальнасць іх тво-раў і ў наш час.

Выстава «Барлах — Кольвіц» заклікана стаць не толькі экспазіцыяй твораў мастацтва, але і платформай для актуальнага дыялогу пра мінулае і сучаснасць Еўропы. Нароўні з гіста-рычнымі падзеямі, пра якія нагадвае выстава, імпульс да яго даюць у пер-шую чаргу ключавыя для мастакоў пытанні пра імкненне да мірнага суіс-навання і мірнай будучыні — пытанні, якія застаюцца надзённымі і сёння. Правядзенне такога дыялогу з’яўля-ецца асноўнай мэтай суправаджа-льніка выставы арт-праекту для мо-ладзі face art — face future.

Праект face art — face future — гэта навучальная праграма для мала-дых людзей, якая дапаўняе выставу «Эрнст Барлах — Кеце Кольвіц. Пера-адольваючы існаванне». Пачынальна з 7 кастрычніка 2017 года 20-24 ма-ладыя чалавекі пройдуць курс інтэн-сіўнага навучання па двух кірунках: арт-медыяцыя і стварэнне ўласных відэапраектаў у суаўтарстве з сучас-нымі мультымедыйнымі мастакамі, і стануць пасланцамі выставы.

У 2018 годзе выстава «Эрнст Барлах — Кеце Кольвіц. Пераадоль-ваючы існаванне» і праграма face art — face future будуць прадстаўлены ў Дзяржаўным Рускім музеі (Санкт-Пецярбург) і ў Нацыянальным мас-тацкім музеі Ўкраіны (Кіеў). Відэа-работы пасланцаў выставы з Менска, Санкт-Пецярбурга і Кіева будуць дэманстравацца на выстаўных пля-цоўках буйных гарадоў Германіі ўво-сень 2018 гады.

Куратар і кіраўнік праекту «Эрнст Барлах — Кеце Кольвіц. Пера-адольваючы існаванне» — Хейке Штокхаўс, выканаўчы дырэктар Та-варыства Эрнста Барлаха (Гамбург).

*Таварыства Эрнста Барла-ха ў Гамбургу было заснавана ў ліпені 1946 года. Займаецца даследаваннем мастацкай і літаратурнай спад-чыны Эрнста Барлаха. Таварыства падтрымлівае працу двух уласных музеяў у Ратцебургу і Ведале, а так-сама з’яўляецца арганізатарам вы-стаў Эрнста Барлаха, класічнага ма-дэрну і сучаснага мастацтва ў Гер-маніі і за мяжой. З 1991 года на нерэ-гулярнай аснове Таварыства Эрнста Барлаха ў Гамбургу ўручае ўзнагаро-ду імя Эрнста Барлаха за выбітныя дасягненні ў вобласці сучаснага мас-тацтва. Пачынальна з 2009 г. у рам-ках праграмы Barlach Go Young Таварыства Эрнста Барлаха аргані-зуе адукацыйныя праекты ў вобласці музейнай педагогікі, а таксама пра-екты-дыялогі. Навучалую праграму Таварыства прайшлі ўжо 89 маладых музейных пасланцаў, якія ў сваю чаргу прадэманстравалі больш тысячы падлеткам, як актуальныя пытанні культуры і грамадства пераламля-юцца ў мастацтве.

Афіцыйны сайт: www.ernst-barlach.de.

Святлана Пракоп’ева, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела рускага і замежнага мастацтва.

 

Сяржуку Сокалаву-Воюшу – 60

Сяржук Сокалаў-Воюш (сапр.: Сяргей Сокалаў) нарадзіўся ў сям’і службоўцаў 16 каст-рычніка 1957 г. у вёсцы Астроўшчына Полац-кага раёна. З 1973 жыў у Наваполацку. Працаваў слесарам на заводзе жалезабетонных вырабаў (1974-1976), на Наваполацкім вытворчым аб’яднанні «Палімір» (1979). Служыў у Савецкай Арміі (1976-1978). У 1979 г. паступіў на бела-рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, пасля 3-х курсаў перавёўся на завочнае аддзяленне, якое скончыў у 1985 г. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Бела-руская Майстроўня» (1979-1984).

Працаваў настаўнікам у сярэдняй школе № 5 Наваполацка (1982-1984, 1985-1988), на-вуковым супрацоўнікам філіяла Літаратурнага музея Якуба Коласа ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна (1984-1985), звольнены за арганізацыю святкавання Купалля на тэрыторыі музея.  Сябар Саюза пісьменнікаў СССР і Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1990 г.).

У 1991 г. па сямейных абставінах пе-раехаў у ЗША. Працуе на Радыё «Свабода», жыве ў Празе (Чэхія). Жанаты, мае трох сыноў.

Аўтар зборніка паэзіі «Кроў на сумётах» (1989) і інш. У ЗША і Канадзе выйшлі дыскі яго песень. Сяржук Сокалаў-Воюш напісаў алега-рычную паэму пра русіфікацыю беларускай мовы. Паэма называецца «Мяккі Знак».

Самых цьвёрдых бралi сьпярша:

Гэта цьвёрдыя чыняць шкодy,

Гэта ў iх не балiць дyша

Пра патрэбы свайго народy.

 

…Бралi ж лёгка i без разваг,

Пазбаўлялi падсyдных лавы,

Бо кароткае слова «враг!»

Баранiцца зьнiшчала права.

 

…I тады, быццам цень, няўзнак,

Безгалосы слyга граматык,

Раптам выстyпiў Мяккi Знак

Hа арэнy сьмяротных схватак.

 

Самы мяккi пайшоў y бой,

Браў, як цьвёрды, сьцены крyтыя,

Каб цьвярдзейшых прыкрыць сабой,

Каб пасьпелi ачyцца тыя.

 

…Высьпяваў спакваля закон,

Як мярцьвяк ажываў пад сьнегам:

Мяккi Знак асyдзiць на скон,

Як бyржyйскага здрайцy-шпега.

 

…Хто згадае той гук і зык,

Хто паўторыць яго нанова?

Калі змейны ва ўсіх язык,

Калі ён двайны да паловы…

 

Уцякаю, бягу — куды?

Дзе ні ткніся, паўсюдна «змеі»:

Як жахліва «сіпяць» гарады,

Як пачварна вёскі нямеюць!

 

Быццам хто апрануў аброць

Ды кіруе сьвет зацугляны,

І ніхто ні слова супроць,

Толькі продкаў крывяняць раны.

 

Мо таму і маўчым цяпер,

Што на гэтай крыві паўсталі,

Што, як ікламі ў цела зьвер,

Нам у гены уеўся Сталін

 

Адзіны дзень беларускай мовы ў СШ № 41 г. Магілёва

У межах Тыдня бела-рускай мовы і літаратуры, прысвечанага Дню беларус-кага пісьменства, 7 верасня прайшла літаратурная гадзіна з паэткай Магілёўшчыны Тац-цянай Барысік. Падчас суст-рэчы Таццяна Барысік распа-вяла пра сябе, пазнаёміла вуч-няў і настаўнікаў са сваімі тво-рамі.

Дзякуючы такім суст-рэчам, на якіх можна пачуць родную мову і па-за межамі ўрокаў, у вучняў прывіваецца цікавасць да беларускага сло-ва.

Паводле матэрыялаў сайту school41.mogilev.by.

 

Пра Хатынскую трагедыю

Н. І. Качанавай,

Кіраўніку Адміністрацыі

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,

вул. Карла Маркса, 38,

Мінск, 220016

Аб ушанаванні трагічнай

гадавіны Хатынскай трагедыі

 

Паважаная Наталля Іванаўна!

22 сакавіка 2018 года сноўніцца 75 год з моманту Хатынскай трагедыі, пра якую павінен ведаць кожны жыхар Беларусі, а таксама шматлікія госці нашай краіны.

У сувязі з гэтым было б добра падрыхтаваць з гэтай нагоды асобнае распараджэнне ці Указ Прэзідэнта, у якім можна прадугледзець наступныя моманты:

1) З верасня гэтага года арганізаваць штодзённа аўтобусны маршрут Мінск-Хатынь-Лагойск, каб кожны жадаючы мог сам наведаць гэты ўнікальны мемарыял. Зараз туды можна даехаць толькі на асабістай машыне, альбо на спецыяльным аўтобусе турфірмы.

2) Выдаць адпаведны канверт і паштовую марку і зрабіць іх спецгашэнне 22 сакавіка 2018 г. на тэрыторыі мемарыяла.

3) У сакавіку 2018 г. ва ўсіх школах краіны правесці заняткі з паказам адпаведных фільмаў і друкаванай прадукцыі.

4) Зняць дакументальныя кіна- і тэлевізійныя фільмы па гэтай тэме.

5) Уключыць Хатынскі мемарыял у план дзейнасці МЗС з мэтай наведвання яго замежнымі дыпламатамі і дэпутатамі.

З павагай, старшыня ТБМ         А.Трусаў.

 

Старшыні грамадскага аб’яднання

«Таварысгва беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Трусаву А.А.

 

Аб разглядзе звароту

 

Паважаны Алег Анатольевіч!

Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з іншымі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі разгледжаны Ваш зварот па пытанні ўшанавання гадавіны Хатынскай трагедыі, накіраваны у адрас Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Н.І. Качанавай. Па выніках разгляду паведамляем наступнае.

Дзяржаўнымі органамі кіравання добра разумеецца неабходнасць ушанавання трагічнай гадавіны Хатынскай трагедыі і правядзення ў 2018 годзе на высокім дзяржаўным узроўні памятных мерапрыемстваў да 75-годдзя Хатынскай трагедыі. Адпаведная падрыхтоўчая работа па правядзенні гэтых мерапрыемстваў ужо вядзецца.

Так, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь рыхтуецца правесці ва ўстановах адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе комплекс заняткаў да гадавіны Хатынскай трагедыі. Адпаведны рэкамендацыйны ліст аб правядзенні такіх тэматычных мерапрыемстваў, у тым ліку інфармацыйных часоў, «урокаў мужнасці», праглядаў хроніка-дакументальных і мастацкіх фільмаў, прысвечаных Хатыні і інш., накіраваны ва ўстановы адукацыі.

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь плануе забяспечыць выпуск тэле- і радыё-сюжэтаў, прымеркаваных да памятнай даты, у эфіры вядучых рэспубліканскіх тэлекампаній. Белтэлерадыёкампаніяй будзе падрыхтаваны цыкл праграм «Спецыяльны рэпартаж», прысвечаны дадзенай гадавіне. ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» запланаваны да паказу некалькіх дакумен-тальных фільмаў «Кто сжег Хатынь?», «Засекреченная трагедия», «О чем не знали колокола», «Последний фильм о войне», «И будет жить Хатынь». ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» ўключана ў план на 2018 год вытворчасць тэлепрадукцыі, прысвечанай Хатынскай трагедыі.

Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь плануецца ўключэнне ў тэматычны план выдання дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь на 2018 год паштовага праекту «75 год Хатынскай трагедыі» і арганізацыя гашэння спецыяльнага маркіраванага канверта на тэрыторыі мемарыяла.

Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь выказана гатоўнасць забяспечыць запрашэнне на мерапрыемствы, прысвечаныя Хатынскай трагедыі, прадстаўнікоў замежнага дыпламатычнага корпуса.

Такім чынам, пераважную большасць Вашых прапаноў плануецца рэалізаваць, за выключэннем арганізацыі штодзённага аўтобуснага рэйсу па маршруце «Мінск-Хатынь-Лагойск». Па інфармацыі Мінскага аблвыканкама, арганізаваны ў 2015 годзе такі рэйс быў незапатрабаваны і, адпаведна, эканамічна нямэтазгодны. Пытанне дастаўкі жадаючых у мемарыял будзе вырашацца шляхам арганізацыі тураператарамі спецыяльных экскурсійных маршрутаў.

Інфармуем таксама, што Міністэрствам культуры сумесна з зацікаўленымі распрацаваны і накіраваны ва Ўрад на ўзгадненне рэспубліканскі план памятных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 75-годдзя Хатынскай трагедыі.

Начальнік галоўнага ўпраўлення

культуры і аналітычнай работы                    В. М. Чэрнік.

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

У XV ст. назіраецца росквіт Смаленска. Смален-скай зямлёй кірус намеснік вя-лікага князя, прадстаўнік мяс-цовых феадалаў у Сойме і Радзе ВКЛ. Існавала і смаленскае веча, якое вырашала надзённыя пытанні жыцця горада і вяско-вага наваколля. Намеснік меў і мясцовую раду. У яе ўваходзі-лі смаленскі епіскап, маршалак ды іншыя гарадскія службо-выя асобы. Мяшчане Смален-ска абіралі сабе свайго прад-стаўніка — старасту. Смален-скія землі падзяліліся на вола-сці, якімі кіравалі цівуны. Пры-вілеі жахароў Смаленска былі зафіксаваныя ў вялікакняскіх граматах 1402, 1404, 1505 га-доў. Побач са Смаленскай зям-лёй існавалі аўтаномныя Мсці-слаўскае, Вяземскае і Дарага-бужскае княствы.

На землях цэнтральнай Смаленшчыны з 1404 г. існуе Смаленскае ваяводства. У гэты час Смаленск робіцца ад-ным з найбуйнейшых старабе-ларускіх культурных цэнтраў, дзе квітнее летапісанне і ду-хоўная літаратура. Існаваў смаленскі летапіс, які складаў-ся з XII да пачатку XV стст., твор прасякнуты ідэяй заха-вання і ўмацавання незалеж-насці Смаленскай дзяржавы.

У канцы XIV ст. у Пус-тынскім Успенскім манастыры пад Мсціславам Лука Смаля-нін стварае славуты Смаленскі псалтыр, напісаны на перга-менце, аздоблены мініяцюрамі, 22-ма застаўкамі. 150-цю іні-цыяламі з выявамі людзей, жы-вёл, розных фантастычных істот і складаным плеценым арна-ментам. Пры аздабленні тэксту была выкарыстана фарба сіня-га, зялёнага і чырвонага коле-ру, а таксама золата. У 1657 г. на загад патрыярха Нікана пад-час маскоўскай акупацыі Сма-ленскі псалтыр вывезены на востраў Кій Анежскай губы Белага мора. Цяпер ён знахо-дзіцца ў Маскве, у Гістарыч-ным музеі.

У XV ст. у Смаленску напісана Смаленская хроніка — старажытны беларускі літара-турны твор, а таксама такія гіс-тарычна-літаратурныя творы як «Пахвала Вітаўту» і «Бела-руска-Літоўскі летапіс», дзе апісаны розныя падзеі на тэры-торыі Смаленшчыны і ВКЛ, а таксама сумежных землях.

У канцы XV ст. пры двары смаленскіх епіскапаў манах Аўраамка склаў вялікі летапісны зборнік памерам 450 старонак. Ён атрымаў назву «Летапіс Аўраамкі». Даслед-чыкі лічаць, што менавіта ў Смаленску ў XV ст. быў напі-саны Радзівілаўскі летапіс, які пазней быў ва ўласнасці Януша Радзівіла. Потым рукапіс тра-піў у Кёнігсберг, а пазней, у XVIII ст. — у Санкт-Пецярбург, дзе знаходзіцца і цяпер. Летапіс мае каля 600 малых каляровых малюнкаў, якімі ў наш час ілю-струюць падручнікі і энцыкла-педыі.

Свайго часу вядомасць набылі смаляне-вандроўнікі: архімандрыт Аграфіст, які апі-саў сваю вандроўку ў Палес-ціну ў 1370 г., і смаленскі ду-хоўнік Ігнат. Апошні суправа-джаў мітрапаліта Пімена ў 1389 г. у паездцы ў Канстанцінопаль і пакінуў літаратурны твор, прысвечаны гэтай падзеі. Вы-датным беларускім помнікам прыгожага пісьменства пер-шай паловы XV ст. з’яўляецца летапісная «Аповесць пра паў-станне ў Смаленску». Даслед-чыкі вызначаюць высокі мас-тацкі ўзровень гэтага твора і яго выдатную старабеларус-кую мову.

Аднак у канцы XV ст. мірнае жыццё Смаленшчыны скончылася. Маскоўскі князь Іван III абвясціў сябе «Гасуда-ром усяе Русі» і вырашыў заха-піць беларускія землі, пачына-ючы са Смаленшчыны. Спа-чатку былі невялікія набегі на памежнае Вяземскае княства. Вялікая вайна пачалася ў 1492 г. Зімой 1493 г. маскоўскія войскі захапілі Вязьму, а ў чэр-вені 1500 г. — Дарагабуж. 25 ліпеня 1500 г. на рацэ Ведрашы пад Дарагабужам войска ВКЛ на чале з гетманам Канстан-цінам Астрожскім было разбі-та вялікім маскоўскім войскам, а Астрожскі трапіў у маскоўскі палон.

У 1501 г. маскоўцы аблажылі Смаленск, але ўзяць яго не здолелі і адступілі. Но-вая вайна пачалася ў 1512 г. Летам 1514 г. 80 тысяч маскоў-скіх ваяроў на чале з Васілём III маючы 300 гармат з усіх бакоў абклалі Смаленск і рас-пачалі штурм. Горад быў за-хоплены. Аднак пасля перамогі Канстанціна Астрожскага ў верасні пад Воршай смаляне на чале са смаленскім епіскапам Варсанофіем пачалі рыхтаваць паўстанне. Але іх выдаў здрад-нік. Кіраўнікоў паўстання забі-лі, епіскапа выслалі ў мана-стыр. Смаленскіх баяр і мяш-чан гвалтам перасялілі пад Ма-скву, а Смаленск засялілі мас-коўцамі. ВКЛ, між тым, не пры-знала захопу Смаленска.

Новая ўлада зрабіла большасць смаленскіх зямель дзяржаўнымі і засяліла іх сяля-намі з глыбіні Маскоўскай дзя-ржавы. Таксама будаваліся праваслаўныя манастыры, якія былі адначасова пунктамі аба-роны падчас вайны.

 

  1. Вялікае княства Цвярское

 

Гэта была ўнікальная дзяржава, на тэрыторыі якой бярэ пачатак найбуйнейшая рака Еўропы Волга і велізар-ным сапфірам блішчыць возе-ра Селігер.

Узнікла гэтая краіна на землях, заселеных смаленскімі крывічамі, у XIII ст. і існавала амаль да канца XV ст. Горад Цвер узнік у XII ст. і спачатку належаў Ноўгараду, а з 1209 г. перайшоў пад уладу Ўладзі-міра-Суздальскага княства. Яго росквіт прыпадае на XIII- XV стст., калі ён стаў буйным культурным і рамесным цэнт-рам. Цверскія купцы гандлява-лі з гарадамі Прыбалтыкі і Каўказа, Блізкага Ўсходу і Ся-рэдняй Азіі. Найбольш вядомы з іх — Афанасій Нікіцін, першы еўрапеец, які ў 1466-1472 гг. здзейсніў вандроўку ў сярэд-нявечную Індыю. Гэта быў адукаваны чалавек, які вало-даў арабскай, татарскай і пер-сідскай мовамі. Спачатку па Волзе ён дабраўся да горада Дэрбента, адтуль пераехаў у Баку і Персію. З Персіі трапіў у арабскі порт Армуз, а потым па моры дабраўся да Індыі. Назад ён вяртаўся праз Персію і горад Трапезунд — порт на Чо-рным моры. Пераплыўшы праз Чорнае мора, высадзіўся ў Крыме ў горадзе Кафе (цяпер Феадосія). Пераадолеўшы доў-гі шлях з Крыма, ён крыху не даехаў да дому і восенню 1472 г. памёр пад Смаленскам. Шмат разоў выдаваліся яго ўспаміны «Хождение за три моря». У 1955 г. у Цверы землякі паста-вілі Нікіціну помнік, зроблены з бронзы і граніту.

У пачатку XIII ст. Цвер — гэта цэнтр Пераяслаў-Залескага княства. Але пасля разгрому Ўладзіміра-Сузда-льскай зямлі мангола- татарамі Цвер атрымлівае ў 1247 г. не-залежнасць пры князі Ярас- лаве Яраславічы, родным браце Аляксандра Неўскага. З 1264 г. ён становіцца вялікім князем уладзімірскім. У наступным годзе ў Цверы ўзнікае епіскап-ская кафедра, якую ўзначаліў былы полацкі епіскап Сімяон. Другім цверскім епіскапам у 1289-1316 гг. быў Андрэй, сын полацкага князя Гердзеня.

Сталіца новай дзяржа-вы, як некалі і Полацк, не магла існаваць без мураванага сабо-ра. I ён быў закладзены ў 1285 г. князем Міхаілам Яраславі-чам, яго маці княгіняй Аксін-няй і епіскапам Сімяонам. Па-колькі будаўніцтва храма ішло доўга, у ім усярэдзіне зрабілі часовую драўляную царкву, якая дзейнічала падчас будаў-ніцтва. Асвяціў храм у імя свя-тога Спаса Прэабражэнскага епіскап Андрэй у 1290 г.

Як бачым, нават назва храма была сугучная назве знакамітай Спаса-Праабра-жэнскай царквы, пабудаванай у XII ст. Ефрасінняй Полацкай. Праз два гады храм распісалі фрэскамі, і ён стаў кафедраль- мым, галоўным храмам новай краіны. Неўзабаве да яго пры-будавалі два малыя храмы (прыдзелы). У адным з іх у 1323 г. і быў пахаваны епіскап Анд-рэй. У 1399 г. князь Міхаіл Аляксандравіч капітальна ад-рамантаваў царкву. Спаскі са-бор стаў першым мураваным храмам на тэрыторыі Паўноч-на-Ўсходняй Русі пасля татар-скага разгрому 1238 г. Такім чынам, Цвер істотна апярэдзіла Маскву ў галіне мурананага будаўніцтва. У XVII ст. царкву некалькі разоў перабудоўвалі, а ў 1935 г. яна загінула. Храм быў зроблены з белага каменю і, магчыма, быў аздоблены ра-зьбою. У 1992 г. на месцы хра-ма быў знойдзены кавалак бе-лакаменнай разьбы ў выглядзе пляцёнкі.

Яшчэ адну мураваную царкву пачалі будаваць цвер-цы ў 1323 г. у Фёдараўскім ма-настыры. Збудаваў храм у імя святога Фёдара ігумен мана-стыра Іван Цараградзец. Гэта таксама быў белакаменны храм, які знішчылі ў 1773 г. Падчас раскопак на месцы храма археолагі знайшлі шмат кавалкаў белакаменных блокаў (у тым ліку адзін разны) і вялі-капамернай цэглы.

У XIV ст. у Цверы на беразе Волгі стаяў яіпчэ адзін храм Міхаіла Архангела. Да-следчыкі лічаць, што яго збу-даваў камандзір цверскага вой-ска тысяцкі Міхаіл Шатэн, і потым тут адбываліся пахаван-ні цверскіх тысяцкіх. Аднак не-вядома, ці гэта быў драўляны, ці мураваны будынак.

У 1369 г. князь Міхаіл Аляксандравіч умацаваў Цвер драўляным крамлём, а ў 1372 г. узвёў вакол земляны вал. Ця-пер культурны слой Цверска-га крамля мае таўшчыню ад 4 да 5,6 см, у ім добра захоў-ваюцца арганіка і асабліва вы-рабы са скуры.

Вельмі актыўна разві-валася ў Цверы выяўленчае мастацтва. Мясцовыя мастакі ў ХІІІ-ХV стст. мелі ўласную жывапісную школу. Найбольш вядомыя абразы і мініяцюры да рукапісаў. Яны вылуча юцца экспрэсіяй вобразаў і ліней-насцю пісьма.

Таксама ў Цверы вялі-ся ўласныя летапісы, а нека-торыя рукапісныя шэдэўры дайшлі да нашых дзён. Сярод іх вылучаецца пераклад візан-тыйскай «Хронікі Георгія Ама-ртола».

Да буйных цверскіх гарадоў можна аднесці Кашын, Ксняцін, Зубцоў, Старыцу (дзе здабывалі белы камень для бу-даўніцтва), Холм, Мікулін і Дарагабуж. На мяжы ВКЛ, Вялікага Ноўгарада, Маскоў-скай дзяржавы і Цверы стаяў горад Ржэў, дзе беларуская прысутнасць была зафіксавана яшчэ на этнаграфічных картах XIX — пачатку XX ст. Пэўны час Ржэвам адначасова валода-лі і ВКЛ, і Ноўгарад, а жыхары горада сваю даніну дзялілі на-палову паміж двума вышэй-згаданымі ўладальнікамі.

(Працяг у наст.  нумары.)

Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі

Леанід Лаўрэш

Генерал Кандратовіч і БНР

(Заканчэнне. Пачатак у папярэднім нумары.)

З чэрвеньскіх лістоў Варонкі да Луцкевіча бачна, што ў чэрвені 1918 г. генерал ездзіў у Вільню, і можна выка-заць здагадку, што мэтай паез-дкі быў пошук грошай для бе-ларускага войска. Галоўныя праблемы, якiя даводзiлася вырашаць мiнiстру абароны — гэта грошы i кадры, бо прафе-сiйнае i баяздольнае войска на энтузiязме не ствараецца. I та-му толькi 9 лiстапада беларускi ўрад выдаў яшчэ адну пастано-ву аб фармаваннi войска. 11 лiстапада генералу К. Кандра-товiчу, палкоўнiку К. Езавiтаву даручана стварэнне штаба 1­га Беларускага палка. Кіпрыян Кандратовiч, як сябар Рады БНР, прапанаваў праект арга-нiзацыi 20­тысячнага войска i паведамiў, што вiленскiя бан-кiры i грамадзяне ў падтрымку гэтай iдэi гатовы выдаткаваць значныя фiнансавыя сродкi. Адзiнай перашкодай, паводле генерала К. Кандратовiча, была неабходнасць згоды немцаў i пастаўка праз iх зброi .

У лістападзе 1918 быў утвораны чацвёрты Урад БНР — Рада народных міністраў  на чале з А. Луцкевічам. Антон Луцкевіч стрымліваў пачынан-ні генерала бо не верыў у маг-чымасць стварэння такога вялі-кага войска. Нават польская Самаабарона, якая мела значна большую падтрымку земле-ўласнікаў, скардзілася тады на малую грашовую дапамогу.  Да таго ж немцы абяцалі зніш-чаць ўсе ўзброеныя аддзелы .

Напрыканцы нямецкай акупацыi Беларусi кiраўнiцтва Обер­Ост (Нямецкая акупа-цыйная адміністрацыя на Ўсхо-дзе, у Коўне) выказала згоду на фармаванне агульнай для ўсiх нацыянальнасцяў мiлiцыi пад кiраўнiцтвам генерала К. Кандратовiча, з чым, аднак, не былi згодныя палякi, якiя ўтва-ралi аддзелы самаабароны зя-млi менскай, лiдскай i iнш. Таму ў часе сустрэчы генерала Кандратовiча з польскiм ка-мандуючым генералам Уладзі-славам Вейткам было выраша-на, што кожная народнасць бу-дзе мець уласныя аддзелы са-мааховы на прынцыпах аўта-номii i толькi ў выпадку агуль-най пагрозы будзе падпарад-коўвацца агульнаму кiраўнiц-тву. У хуткiм часе ў Менску адбылася супольная нарада, на якой генерал К. Кандратовiч прапанаваў месца начальнiка штаба паляку — палкоўнiку Фа-бiяну Каборду. Аднак да ўтва-рэння агульнага фронту суп-раць бальшавiкоў не дайшло, i абодва бакi стваралi асобныя вайсковыя сiлы .

Генерал Уладзіслаў Ве-йтка пісаў пра гэта ў сваіх мему-арах: «20 лістапада ў сувязі з перспектывай адыходу немцаў з Літвы, Польскі Камітэт стварыў «Камітэт грамад-скай бяспекі» (Komitet Bezpie-czenstwa Publicznego — Л. Л.) …. Камітэт вёў перамовы з не-мцамі, літоўцамі, яўрэямі і беларусамі з мэ-тай арганіза-цыі супольнай са-маабароны, але да паразумення ў гэтай справы не дайшло, хоць не-мцы і прапаноў-валі кіраўніком супольнай сама-абароны Кандра-товіча, які раней служыў у цар-скай арміі, а па-сля рэвалюцыі далучыўся да бе-ларусаў». І далей: «Немцы зга-джаліся на фар-маванне супо-льнай для ўсіх на-цыянальнасцяў міліцыі, пад кіра-ўніцтвам гене-рала Кандратовіча, на прын-цыпах, устаноўленых Обер-Остам, аднак на гэта не было згоды польскай самаабароны, і прапанова не было прынятая … . Падчас сустрэчы і знаём-ства ў вагоне генералаў Вей-тка і Кандратовіча было вы-рашана, што кожная нацыя-нальнасць будзе мець сваю ўласную самаабарону на са-мастойнай аснове, але пры ўмове агульнага камандаван-ня падчас вайсковых акцый, і неўзабаве ў Менску адбылося сумеснае паседжанне палякаў і беларусаў, у ходзе якой гене-рал Кандратовіч выявіў тэн-дэнцыю апоры выключна на польскую самаабарону, запра-сіўшы на пасаду начальніка штаба палкоўніка Каборду, але, убачыўшы, што ў Менску ён не можа дасягнуць поспеху, вярнуўся ў Вільню, дзе ён пера-йшоў у распараджэнне літоў-скай Тарыбы…» .

Калі Вейтак нічога не выдумляе, дык спроба абапе-рціся на польскую Самаабаро-ну магла тлумачыцца больш паспяховым фармаваннем по-льскіх аддзелаў і неабходнасцю абароны края ад бальшавікоў. Генерал Кандратовіч мог доб-ра ведаць, як фармуецца лід-ская Самаабарона, якая на па-чатку снежня 1918 г. налічвала больш за 60 узброеных чала-век. А для А. Луцкевіча, які доўгі час прытрымліваўся кра-ёвай ідэалогіі, такая пазіцыя ма-гла быць цалкам натуральнай.

Тым не менш справа стварэння беларускага войска паступова рухалася наперад. 23 лістапада 1918 г. Рада БНР паведаміла: «Галоўнакаман-дуючы Беларускай народнай арміі генерал-ад’ютант К. А. Кандратовіч выехаў з Менска па справах арганізацыі Арміі. На час яго адсутнасці намес-нікам прызначаны генерал Святлоўскі. Канчаткова ат-рымалі прызначэнні па вайско-вых частках генералы Крэйч-ман, Алсуф’еў і інш. Па ўсіх да-дзеных ў бліжэйшы час Бела-руская армія можа даць да 10000 войска, не лічачы бяс-концага прытоку ў многіх га-радах Беларусі запісваючыхся ў войска добраахвотнікаў. Аса-блівая ўвага пры запісванні ў рады Беларускай народнай ар-міі звяртаецца на вайсковую падрыхтоўку. Першымі пры-значаюцца ўсе афіцэры, … фе-льдфебелі, старшыя і малод-шыя унтэр-афіцэры. Шмат хто з добраахвотнікаў прыхо-дзіць з канём пры поўнай аму-ніцыі і ў сваім абмундзіраванні. Хутка чакаецца вялікая адо-зва ад Галоўнакамандуючага Беларускай Народнай арміі, у якой будуць выкладзены мэты стварэння войска і пададзены дакладныя ўмовы паступлен-ня і прыёму. У Менску хутка ствараецца Афіцэрская шко-ла.»

Звяртае на сябе ўвагу пасада галоўнакамандуючага Беларускай народнай арміяй і новы чын генерала ад інфатэрыі — «генерал-ад’ютант». Зразуме-ла, што гэты чын Кандратовіч атрымаў ад Рады БНР. Покуль не вядома, што значыў гэты чын у БНР, але ў Расійская імперыі генерал-ад’ютант ўзна-чальваў паходную канцыля-рыю пры цары ці пры генера-ле-фельдмаршале. З 1808 г. чын генерал-ад’ютанта выка-рыстоўваўся як ганаровае званне для вышэйшых гене-ралаў, якіх за заслугі залічвалі ў світу імператара. Верагодна, гэтым новым генеральскім чы-нам Рада БНР вырашыла ад-значыць працу Кіпрыяна Кан-дратовіча.

З вышэйцытаванага тэ-ксту паведамлення Рады БНР бачна, што афіцэраў для бела-рускага войска не хапала. Гэта было вынiкам апалiтычнасцi кадравых афiцэраў i стомлена-сцi ад вайны. Нават тыя ня-многiя вышэйшыя афiцэры, якiя, як Кіпрыян Кандратовiч, добраахвотна вызначылiся на беларускiм баку, часта сустра-калi абвiнавачваннi ў кан’юн-ктурызме i клопаце выключна пра асабiстую выгаду. Так, на-прыклад, левыя папракалi Кандратовiча за тое, што ён валодае маёнткам Гародна ў Лiдскiм павеце. Беларусы ніяк не маглі пераадолець класавую варожасць — зрабіць тое што зрабілі суседзі якія паставілі свае нацыянальныя інтарэсы вышэй за класавыя.

У сувязi з магчымай акупацыяй Менска ў канцы 1918 г. частка беларускiх дзея-чаў на чале з А. Луцкевiчам падалася ўслед за адыходзя-чымi нямецкiмi войскамi ў Вi-льню. Разам з А. Луцкевiчам былi генерал Кіпрыян Кандра-товiч i палкоўнiк К. Езавiтаў з групай афiцэраў­добраах-вотнiкаў .

10 снежня 1919 г. баль-шавiкi занялi Менск i рушылi далей на захад.

Генерал К. Кандратовiч згодна з дамовай памiж урадамi БНР i Летувы з лiстапада 1918 г. камандаваў беларускiм вой-скам, адступiўшым з Беларусi ў Летуву.

1 студзеня 1919 г. у су-вязi з бальшавiсцкiм наступам лiтоўскi ўрад пакiнуў Вiльню, кiруючыся ў Коўна, боль-шасць беларускiх дзеячоў яш-чэ 27 снежня 1918 г. пераехала ў Гародню. Туды ж накiрава-лiся i беларускiя вайскоўцы.

Прыканцы 1918 г. у Гароднi Кандратовiч бярэ ўдзел у фармаваннi 1­га Бела-рускага палка. Ад пачатку сне-жня 1918 г. да канца красавiка 1919 г. полк месцiўся ў Аляк-сандраўскiх казармах i скла-даўся з пяцi рот i аднаго эс-кадрона.

Цікава адзначыць, што калі восенню 1919 г. у Гародні польскія ўлады пачалі фарма-ваць у сваім войску беларускія часткі, дык казалася, што «бу-дуць фармавацца «часьці», якія роўна нічога не маюць суполь-нага з гэн. Кандратовічам», г. зн. не падначаленыя Радзе БНР. Пра гэта напісаў Тамаш Грыб у лісце да Антона Луцке-віча. Такім чынам, як бы там не было, але імя генерала стала-ся сімвалам прыналежнасці да БНР, да Беларусі.

 

 

* * *

 

Вывучаючы падзеі 1917-1920 гг. на землях былога ВКЛ, можна прыйсці да вы-сновы, што ніводзін з тутэйшых народаў не стварыў вялікага войска, здольнага абараніць свой край. Польскую справу на нашых землях вырашылі ды-візіі з этнічнай Польшчы, лі-тоўцы ўдала выкарысталі дып-ламатычную кан’юктуру, ат-рымаўшы прызнанне з боку бальшавіцкага ўрада супраць Польшчы. А Беларуская дзяр-жавы была раздушана чужымі войскамі з усходу і захаду. Таму для беларусаў лесавы-значальным з’яўляўся пошук саюзнікаў, але суседзі: расійцы, палякі, украінцы і літоўцы ба-чылі беларускія землі ў складзе сваіх дзяржаваў.

Вырашальнай была ху-ткасць, бо ў рэвалюцыйны час страта некалькіх тыдняў магла прывесці да паразы ўсёй спра-вы. Мы беларусы, запозна да-йшлі да ўсведамленне поўнай незалежнасці, дэклараваўшы яе 25 сакавіка 1918 г., украінцы зрабілі гэта 22 студзеня 1918 г. а літоўцы 16 лютага 1918 г.

 

Лідчына перад Дзядамі

 

7 і 14 кастрычніка на Лідчыне прайшлі талокі па ўпарадкаванні мемарыялу “Крыжы” ў былой асадзе Шчытнікі паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы.

У талоках бралі ўдзел сябры БНФ і ТБМ з Лідскага раёна (Ліда, Шырокае, Бярозаўка, Беліца) пад кіраўніцтвам новага старшыні БНФ Лідскага раёна Сяргея Пантуса.

Былі ачышчаны ад імху абодва крыжы, пастаўленыя яшчэ ў 1995 годзе. Была ўмацавана канструкцыя, нанесена прапітка, падведзены літары, умацаваны ніжнія часткі.

Як дакляравалі актывісты, работы на гэтым яшчэ не скончаныя.

Лідзяне з разуменнем аднесліся да рашэння арганізатараў Свіслацкага фэсту не весці людзей пад суды і штрафы ў Свіслачы і Якушоўцы. У сваю чаргу на Лідчыне спланаваны шэраг мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці паўстанцаў. Невялікія і нешматлікія імпрэзы пройдуць у многіх месцах Лідскага, Шчу-чынскага і Воранаўскага раёнаў.

У гэтым годзе да традыцыйных лідскіх мясцін паўстання будуць далучаныя новыя. На Лідчыне ўсе абсалютна ўпэўненыя, што яшчэ год-два і пытанне з недазволенымі акцыямі з павесткі дня ў Беларусі будзе знята, будзе прыняты закон пра заявачны характар такіх акцый. Таму сёння вельмі важна не скласці крылы, не занядбаць памяць, а працягваць усё што можна ў межах прававога поля.

Для лідзян вельмі важнай і пакуль невырашальнай задачай застаецца аднаўленне сядзібы Тодара Нарбута ў Шаўрах. Тодар Нарбут — не толькі бацька беларускіх гісторыкаў, але і бацька цэлай паўстанцкай сям’і. Акрамя таго на Лідчыне няма яшчэ ні адной вуліцы імя Тодара Нарбута, Лідвіка Нарбута, Тосі Нарбут., але яны будуць.

Наш кар.

Адвечная жаночая тэма не перастае хваляваць слухачоў

У другі раз лаўрэатам нацыя-нальнага фестывалю-конкурсу песні Ганны Герман «Эўрыдыка» стала ўзыходзячая зорка беларускай эстра-ды Галіна Сакольнік. З асаблівай пра-нікнёнасцю яна выконвае творы по-льскай спявачкі, поўныя любові, ве-ры і надзеі. На восеньскім тыдні паміж двума святамі — Днём работнікаў куль-туры і Днём маці — публіцы было аса-бліва прыемна патрапіць у атмасферу душэўнасці і пяшчоты, трапяткой жаноцкасці.

VI фестываль песні «Эўрыды-ка», які праводзіўся 7-8 кастрычніка пры падтрымцы Польскай амбасады, Інстытута польскага ў Менску і Зе-ленагурскага цэнтра культуры, вы-клікаў яшчэ большую зацікаўленасць гледачоў.

— Гэтае мерапрыемства мае важнае значэнне ў кантэксце 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных стасун-каў паміж незалежнай Беларуссю і Польшчай, — адзначыў на цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў амбасадар Польшчы Конрад Паўлік. — З кожным годам фестываль развіваецца і набы-вае вышэйшы ўзровень. Песні Ганны Герман важныя і для палякаў, і для беларусаў.

Амбасадар падзякаваў дырэк-тару фестываля Марыне Таварні-цкай, калектывам, хорам і салістам з Беларусі і Польшчы.

— Ганна Герман з’яўляецца сімвалам чысціні, спакою, шчырасці, — прамовілі ва ўступным слове вядоў-цы. — Да гэтага часу слухачы не пера-стаюць захапляцца яе песнямі. На пер-шых пяці фестывалях гучалі вершы расійскіх, украінскіх і польскіх паэтаў, прысвечаных спявачцы. Яўгенія Яні-шчыц пісала:

«Вы ўся такая маладая,

і валасы шумяць як травы,

Смяецца голас і вітае

на сціплых вулачках Варшавы».

 

Ганна Герман  валодала чыс-тым і пяшчотным голасам, які  адлю-строўваў лепшыя жаночыя рысы. Ёй была ўласціва душэўная гармонія. Песня «Рэха любові», запісаная ў сту-дыі «Мелодыя» стала гімнам пачуц-цю, якое не канчаецца на зямлі і мае працяг у вечнасці. Удзельнікі фесты-валя пранікліся духам яе творчасці, былі блізкімі да яе па змесце і таналь-насці выканання.

Сёлета на гала-канцэрце вы-ступілі дыпламанты і лаўрэаты фес-тывалю: Іна Траян, Па-ліна Данская, Наталля Кас-пяровіч, Юлія Шпі-леўская, гурт «Бліскавіца» і гурт «Piаtka», ансамбль Ars Longa з Ра-каўскай шко-лы мастацт-ваў. Ужо дру-гі год падзеяй становіцца выступленне на фестывалі спявачкі Галіны Сакольнік. Яна валодае цу-доўным меца-сапрана і пяе пра тое, што блізка кожнай жаночай душы.  У кастрычніку 2016 года  Галіна Сако-льнік ўразіла членаў журы V конкур-су «Эўрыдыка» песняй «Зноў матулін голас чую». Пасля гэтага яна ажыц-цявіла свой творчы праект, прысве-чаны 80-годдзю Ганны Герман.

Cёлета ўсе лаўрэаты конкурсу выступлілі ў канцэрце пад назвай «PLANETA ANNA» у малой зале Бел-дзяржфілармоніі. Юлія Скурко, Ана-стасія Рачыцкая, Надзея Бронская і Наталля Каспяровіч перадалі ўсю разнастайнасць рэпертуару польскай артысткі. Больш апладысментаў вы-пала на фінальную песню Галіны Сакольнік «Ты -побач». Колькі б ні было песень пра каханне, а са-мая перака-наў-чая з іх тая, у якой гучаць простыя словы падзякі дара-гому чалавеку за тое, што ён ёсць на свеце.

— Спада-рыня Галіна, Вы з вялікім пачуц-цём і болем спя-валі мінулы раз песню пра матулю. Адчуваецца, што гэтая тэма Вам блізкая.

— Я страціла матулю ва ўзро-сце 8 гадоў. У песні праяўляюцца мае душэўныя перажыванні.

— Раскажыце, калі ласка, пра сябе.

— Я нарадзілася ў Менску, скончыла музычнае вучылішча імя Глінкі, а потым — Беларускую Акадэ-мію музыкі. З’яўляюся салісткай ад-дзела для дзяцей і юнацтва Бел-дзяржфілармоніі.

Песні Ганны Герман я спявала яшчэ з дзяцінства, перад паступленнем у музычную школу. У 2006 годзе я паехала на конкурс  «Романсиада» у Маскву. Старшыня журы Галіна Прэабражэнская заўважыла маё зне-шняе падабенства з Ганнай Герман, і мне паведамілі, што я выйшла ў фінал.

— Тэма кахання гучыць з Ва-шых вуснаў вельмі шчыра. Ці сапраў-ды Вы сустрэлі такога чалавека на Вашым шляху, якому можна пры-свяціць » Рэха любові»?

— Так. Я яго су-стрэла і яго завуць Аляксандр. Ён даў імя нашай маленькай дачушцы — Віталіна. Яна — мой самы верны ма-ленькі слухач, мы разам з ёй раз-вучваем песні, яна прыходзіць на мае канцэрты і ўжо танцуе ў ансамблі «Равеснік».

На фестывалі «Эўрыдыка» прадстаўлялі сваю творчасць салісты, ансамблі, было некалькі катэгорый спевакоў. Я патрапіла ў самую ста-рэйшую катэгорыю выканаўцаў, пас-ля 25 гадоў. Мне спадабалася атмас-фера і публіка, якую звязвае сімпатыя да Ганны Герман. Для такой публікі спяваць лёгка. Летам мы з іншымі выканаўцамі ўдзельнічалі ў турнэ па Польшчы. Слухачы прымалі нас сар-дэчна і цёпла.

Эла Дзвінская,

фота аўтара:

  1. Амбасадар Польшчы Кон-рад Паўлік;
  2. Лаўрэаты VI фестывалю песні Ганны Герман «Эўрыдыка»;
  3. Галіна Сакольнік.

 

 

Як жывецца беларусу ў Беларусі?

«Беларус у Беларусі. Эпіста-лярыі пра мову і маральнасць» — з такой назвай выйш-ла кніга-зборнік ліставанняў бела-руса з рознымі ін-станцыямі — па ста-тусе беларускімі. Размова ў кнізе ідзе пра камфортнасць ці дыскамфорт-насць пражывання беларуса на сваёй зямлі…

Аўтар кнігі — Міхась Пятровіч Булавацкі, настаўнік матэматыкі, паэт і перакладчык, журналіст і грамадскі дзеяч, сябар ТБМ імя Скарыны. Да гэтага, акрамя падручнікаў і дапамож-нікаў па матэматыцы, Міхась Булава-цкі выдаў дзве кнігі перакладаў вер-шаў Уладзіміра Высоцкага — «Я не пад-ману» ў 1999 г. і «Пра жыццё, пра волю, пра сябе …» у мінулым годзе. У літаратурным конкурсе «Мая сва-бода», што праводзіла радыё «Сва-бода», яго эсэ «Ноч свабоды» заняло прызавое месца.

У кнізе «Беларус у Беларусі» аўтар сабраў перапіску з усялякімі інстанцыямі і на самыя розныя тэмы, датычныя выкарыстання роднай мо-вы, адукацыі на ёй і іншых падобных пытанняў, за апошнія 10-15 гадоў. Кні-га можа быць цікава не толькі, як эпі-сталярны помнік пэўнаму гістарыч-наму перыяду, але і як дапаможнік для ўсіх тых, хто змагаецца за свае пра-вы беларуса, за сваю мову і культуру.

На прэзентацыі, якая адбыла-ся ў чацвер 12 кастрычніка ў магілёў-скім грамадскім цэнтры «Кола», сябры і калегі павіншавалі аўтара з юбілеем, бо 11 кастрычніка Міхась Пятровіч Булавацкі адзначыў сваё 70-годдзе. Арганізавала імпрэзу гарадская суполка Таварыства беларускай мовы пры падтрымцы магілёўскага адзялення Саюза беларускіх пісь-меннікаў.

Алесь Сабалеўскі.

 

Сяргей Чыгрын выдаў «Слонімскія гісторыі»

Новая кніга беларускага літа-ратара, гісторыка, краязнаўца і жур-наліста са Слоніма Сяргея Чыгрына «Слонімскія гісторыі» выйшла ў мен-скім выдавецтве «Кнігазбор». Аўтар кнігі зноў звярнуўся да гісторыі сло-німскай зямлі, да яе знакамітых і забы-тых людзей, да тых падзей, якія адбы-валіся тут на працягу шматлікіх ста-годдзяў. Кнігу «Слонімскія гісторыі» склалі артыкулы Сяргея Чыгрына, якія былі напісаны ім у апошні час. Найперш у кнізе прыцягваюць увагу матэрыялы, прысвечаныя забытым і невядомым раней асобам, лёс якіх быў звязаны са Слонімшчынай ці, наогул, з былым Слонімскім паветам.

Кніга адкрываецца матэрыя-лам пра Рыгора Акулевіча (1907-1974) — былога дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Бела-русі, а потым грамадска-палітычнага дзеяча, выдаўца і публі-цыста ў Канадзе. Можна прачытаць пра Гальяша Леўчыка, Уладзіміра Пянткевіча і іншых.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *