НАША СЛОВА № 43 (1350), 25 кастрычніка 2017 г.

Аўторак, Кастрычнік 31, 2017 0

Пад расцяжкай «Выдатнаму сыну Беларусі…» у Швейцарыі адкрылі помнік Касцюшку

21 кастрыч-ніка ў Швейцарыі ў горадзе Залатурн адкрылі помнік Та-дэвушу Касцюш-ку. Мясцовыя бе-ларусы прыйшлі на адкрыццё з бел-чы-рвона-белым сця-гам і расцяжкай «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзяч-ных суайчыннікаў».

Ініцыятыва ўшанавання героя Беларусі, Польш-чы і ЗША належыць швейцарскім бела-русам. Аднак напя-рэдадні адкрыцця адбыўся канфлікт. Польская амбасада выступіла супраць надпісу на шыльдзе: «Выбітнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў». У выніку гэты тэкст так і не з’яві-ўся на шыльдзе, аднак белару-сы прыйшлі на адкрыццё пом-ніка з расьцяжкай «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных су-айчыннікаў» на беларускай і нямецкай мовах.

Помнік асвяціў айцец Сяргей Стасевіч з Лондана.

На адкрыцці помніка прысутнічалі дыпламаты Бела-русі, Польшчы і Літвы, дырэк-тарка сядзібы-музея Касцюшкі ў Косаве (Івацэвіцкі раён) На-талля Сушко.

 Дзмітры Гурневіч.

Фота Аляксандра Сапегі.

Кіраўніку Адміністрацыі

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Качанавай Н. I.,

вул. К. Маркса, 38,

220016, г. Мінск

Аб ушанаванні

памяці Тадэвуша Касцюшкі

Шаноўная Наталля Іванаўна!

Не сумняваюся, што Вы ведаеце аб тым, што польскія ўлады выступілі супраць належнага ўшанавання памяці нашага славутага земляка Тадэвуша Касцюшкі ў Швейцарыі.

Справа ў тым, што беларусы Швейцарыі за свае грошы, без усялякай падтрымкі беларускай дзяржавы зрабілі помнік Тадэвушу Касцюшку і вырашылі ўрачыста адкрыць яго з дазволу мясцовых уладаў у тым горадзе, дзе ён правёў апошнія гады свайго жыцця, памёр і быў пахаваны.

Польскія ўрадоўцы выступілі супраць таго, каб на шыльдзе ў памяць Касцюшкі былі словы на беларускай мове аб тым, што Касцюшка — сын Беларусі.

Добра, што наша МЗС зрабіла адпаведную заяву, але абмеркаванне гэтага пытання ў СМІ працягваецца.

12 кастрычніка адзін з польскіх журналістаў заявіў у прамым эфіры, што ў гэтым вінаватыя самі беларусы, бо ў Мінску няма вуліцы Касцюшкі і помніка ў гонар нашага героя.

У сувязі з гэтым хачу адзначыць, што па ініцыятыве ТБМ у гадавіну юбілею з дня народзінаў Касцюшкі было сабрана болып за 5 тысяч подпісаў грамадзян з прапановай назваць адну з вуліц Мінска ў яго гонар.

Мінскія ўлады паабяцалі гэта зрабіць, але нічога зроблена не было.

Я таксама прапаноўваў вуліцу Берута, чалавека, які ў час вайны супрацоўнічаў з фашысцкімі акупантамі, а потым праводзіў у Польшчы масавыя палітычныя рэпрэсіі, пераназваць у гонар Касцюшкі.

Было б добра, каб гэтую прапанову падтрымаў Кіраўнік нашай дзяржавы, а таксама выдзеліў сродкі на выраб і ўстаноўку коннага помніка нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША ў раёне адпаведнай вуліцы.

З павагай,

старшыня ТБМ                       Алег Трусаў.

 

100 гадоў Эльжбеце Радзівіл

Эльжбета РАДЗІВІЛ (Эльжбета Марыя князёўна Радзівіл на Нясвіжы герба «Трубы», пасля замужаства Э. Тамашэўская; 21 кастрычніка 1917, Лондан, Вялікабрытанія) — князёўна, дачка перадапо-шняга ардыната Нясвіжа Аль-брэхта Радзівіла і англічанкі Дораці Паркер Дзікан (Doro-thy Parker Deacon).

Шлюб Альбрэхта Ра-дзівіла з маці Эльжбеты быў нядоўгім, Эльжбета жыла з ма-ці ў Парыжы і Рыме і толькі час ад часу адведвала бацьку ў Нясвіжы, апошні раз — у 1935 годзе. На гэты момант жыве ў Варшаве.

Эльжбета Радзівіл упе-ршыню наведала незалежную Беларусь у 1993 годзе намаган-нямі прафесара Адама Маль-дзіса.

У траўні 2009 года ад-быўся неафіцыйны візіт кня-зёўны ў Беларусь разам з ін-шымі прадстаўнікамі роду Ра-дзівілаў, падчас якога Радзіві-лы наведалі Нацыянальны гістарычны архіў Белару-сі, Нацыянальную біблія-тэку Беларусі, Нацыяна-льны мастацкі музей Бе-ларусі ў Менску, а так-сама гарады Мір і Нясвіж, вёскі Паланечку і Іш-кальдзь.

У ліпені 2009 Эль-жбета Радзівіл у суправа-джэнні некалькіх прад-стаўнікоў роду зноў наве-дала Нясвіж.

— Ведаеце, я зараз скажу вам не зусім пры-емную рэч… Гэта вялікая ганьба, што вы ў Беларусі не гаворыце па-беларус-ку… Я адмыслова прыслу-хоўваюся ўжо колькі дзён… Ведаеце, калі б нас не пагналі адсюль у 1939-м, я сёння раз-маўляла б па-беларуску. Бо мой бацька з нясвіжцамі раз-маўляў выключна па-бела-руску, — заявіла Эльжбета Ра-дзівіл падчас візіту ў Нясвіж у ліпені 2009 г.

«Пані Эльжбета па-ранейшаму ў добрым настроі, мае светлы розум і фенамена-льную памяць, што датычыць деталяў нясвіжскай маладосці», — паведаміў журналіст Глеб Лабадзенка, які віншаваў кня-зёўну са 100-годдзем па тэле-фоне (nn.by).

Вікіпедыя.

 

 

80 гадоў з дня нараджэння Яўгена Куліка

Яўген КУЛІК (31 каст-рычніка 1937 — 12 студзеня 2002) — беларускі мастак пасля-ваеннага перыяду, аўтар эта-лону герба «Пагоня» ў якасці дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у 1991-1995 гг.

Нарадзіўся ў Менску. Пасля вайны скончыў Менскае мастацкае вучылішча, а пасля Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Ад 1963 ён браў удзел у мастацкіх выставах. Майстэрня Куліка, што знахо-дзілася ў Менску насупраць будынка КДБ, стала ў 1960-ыя гады нацыянальным асяродкам сталіцы і атрымала назву «На паддашку».

У станковых творах распрацоўваў тэмы гісторыі і культурнай спадчыны бела-рускага народа: серыі «Помнікі дойлідства Гарадзеншчыны» (1974 г.), «Славутыя дзеячы гісторыі і культуры Беларусі» (з 1993 г.), малюнкаў рэкан-струкцый «Замкі Беларусі», лісты «Кірмаш на Беларусі ў XVIII ст.» (усе 1977 г.), «Хры-стос прызямліўся ў Гародні» паводле рамана У. Караткевіча (1978 г.), «На куццю» паводле паэмы Я. Купалы (1982 г.), «Памяці Алены Кіш» (1983 г.), «Паўстанне 1863 г. на Беларусі» (1988 г.), трыпціх «Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полац-кая, Лазар Богша» (1996 г.).

У 1970-80-ыя гады зай-маўся кніжнай графікай, афо-рміў дзясяткі кніжак, і най-лепшымі з іх былі: «Слова аб палку Ігаравым», «Ад гоману бароў» Александровіча, «Му-шка-зелянушка і Камарык-насаты тварык» Багдановіча, «Сонечны клубочак» Зуёнка. Але сапраўдным шэдэўрам Яўгена Куліка стала кніга «Пе-сня пра зубра» Міколы Гу-соўскага. Завершанасцю кам-пазіцый, сінтэзам выяўленчых сродкаў вылучаюцца ілюстра-цыі да кніг А. Вольскага і інш.

Вельмі вядомы яго гра-фічныя серыі «Помнікі дойлі-дства Гарадзеншчыны», «Замкі Беларусі», «Паўстанне 1863 г. у Беларусі».

У 1991 гадзе стаў ад-ным з аўтараў мадэрнізаванага варыянту герба «Пагоня».

Пахаваны на Кальва-рыйскіх могілках у Менску. У лістападзе 2005 года на мо-гілках быў адкрыты помнік Я. Куліку.

Вікіпедыя.

 

Алена Анісім

КАРОТКАЯ СПРАВАЗДАЧА

Прывітанне, шаноўныя сябры!

Вось і мінуў першы год працы ў Палаце прадстаўнікоў. Завяршала я яго паездкай у складзе афіцыйнай дэлегацыі ў Страсбург на паседжанне камі-тэта па палітычных пытаннях. Уключылі мяне па той прычы-не, што я была тым адзіным дэпутатам, хто пасля звароту Андрэя Палуды агучыў пытан-не пра ўвядзенне мараторыю на прымяненне смяротнага па-карання ў Палаце прадстаў-нікоў напрыканцы 2016 г. і падчас «Вялікай размовы» з кіраўніком краіны напачатку 2017 г. Пасля былі перамовы на гэты конт з праваабаронцамі, сустрэча з А. Рыгоні ў сакавіку 2017, інтэрвію «Звяздзе» (па-куль не апублікавана).

У Страсбургу я вы-ступіла і на паседжанні камітэта па палітычных пытаннях, і на канферэнцыі, прысвечанай праблематыцы смяротнага пакарання ў Еўропе, і на суст-рэчы прадстаўнікоў левых сіл.

Падчас сваіх выступаў я імкнулася данесці да еўра-пейскіх дэпутатаў важнасць сваёй дзейнасці ў пашырэнні беларускай мовы ў грамадстве, працу па стварэнні нацыяна-льнага ўніверсітэта з беларус-кай мовай навучання ў Бела-русі. Бо адсутнасць магчымасці навучацца на беларускай мове ў Беларусі — гэта таксама па-рушэнне асноўных правоў і свабод.

 

Але хачу вярнуцца да вынікаў гадавой дзейнасці.

  1. Зроблена многа невя-лікіх, але важных для людзей спраў у акрузе: дапамога ў пра-цаўладкаванні, у абароне ад гвалту, рашэнне па капіталь-ным рамонце дома. Некаторыя яшчэ ў працэсе выканання, у прыватнасці па забеспячэнні якаснай вадой у аграгарадку Вішнявец і шмат інш. Прыемна, калі людзі ў раёне кажуць: “Ні-хто столькі часу не праводзіў у акрузе да вас”. Зразумела, што гэта камплімент, тым не менш…
  2. Запушчаны механізм па прыняцці законаў аднача-сова на дзвюх мовах у другім чытанні. Супраціўленне моц-нае, але буду прабіваць да кан-ца.
  3. Нягледзячы на тое, што ёсць прыклады дапамогі ў канкрэтных судовых спрэчках, я вырашыла мінімізаваць свой удзел у такіх справах. Маё ўмя-шанне ў выглядзе зваротаў мала чым дапамагае. Таму на будучае прашу прабачыць, калі я буду ўхіляцца ад такіх зваротаў.
  4. На закіды пра тое, што я так і не надзела бел-чыр-вона-белы значок, адкажу сло-вамі аднаго дэпутата. «Год на-зад сказалі, што Вы — апазіцыя. Вы сапраўды ў апазіцыі да тых, хто не шануе беларускую мо-ву». Думаю, што справа не то-лькі ў тым, каб рабіць нешта фармальнае (да прыкладу дэ-манстратыўна насіць — не насіць значок), але ў сутнасці зроб-ленага.

 

Вядома, я напісала не пра ўсё, што было зроблена. Тым не менш лічу, што год пра-йшоў вынікова. І хачу выказаць сваю ўдзячнасць многім лю-дзям.

  1. Я дзякую сваім афі-цыйным памочнікам, сваім паплечнікам з ТБМ, грамад-скай супольнасці, сваім выбар-шчыкам за разуменне, падтры-мку і супрацу.
  2. Я ўдзячная ўсім жу-рналістам, (але найбольш з не-залежных СМІ, бо яны часцей праяўлялі пільную ўвагу да маёй дзейнасці), за іх працу,
  3. Я хачу падзякаваць сваім апанентам і крытыкам, бо праз вашыя «ўколы» я разу-мею, што працую нездарма, а ад вашых нападак станаўлюся мацнейшай.

У мяне яшчэ шмат за-дач — дробных і больш значных, на ўзроўні акругі і на дзяржаў-ным узроўні. Я не ведаю, што мне з задуманага ўдасца зра-біць. Але хачу, каб атрымалася ўсё — дзеля пашырэння бела-рускай мовы, дзеля паляпшэн-ня жыцця нашых людзей, дзеля незалежнасці і ўмацавання нашай адзінай роднай Бела-русі!

 

Карысная і цікавая канферэнцыя

10 кастрычніка 2017 года адбылася канферэнцыя «Слова. Кніга. Лёс.Творчая і грамадская дзейнасць Янкі Купалы ў кантэксце бела-рускай асветніцкай трады-цыі», якую арганізавалі Мі-ністэрства культуры Рэс-публікі Беларусь, Дзяржаў-ны літаратурны музей Янкі Купалы і міжнародны фонд Янкі Купалы. XII  Міжна-родныя Купалаўскія чытан-ні прысвечаны 135- годдзю з дня нараджэння Янкі Ку-палы і 500-годдзю беларус-кага кнігадрукавання…

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў ін-тэлектуальнага свята вы-ступалі: дырэктар Дзяржаў-нага літаратурнага музея Янкі Купалы  Алена Рама-наўна Ляшкевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення ку-льтуры і аналітычнай работы Міністэрства культуры  Рэс-публікі Беларусь Васіль Ме-чыслававіч Чэрнік, доктар фі-ласофіі, пісьменнік, пасол мі-ністэрства  замежных і еўра-пейскіх спраў Славацкай Рэс-публікі Мар’ян Серватка, а так-сама новы старшыня Міжна-роднага фонду Янкі Купалы, галоўны рэдактар газеты «Ме-дыцынскі Веснік» Таццяна Сівец. Замежнаму паслу быў уручаны нагрудны знак Мін-культа.

У пленарным пасе-джанні прыняла ўдзел больш за 20 даследчыкаў — музейш-чыкаў, даследчыкаў- філолагаў. Грамадскасць з цікавасцю пра-слухала даклад Вячаслава Пятровіча Рагойшы, Эліны Карлаўны Свірыдовіч, Вольгі Генадзеўны Пархімовіч, а таксама Марыны Іванаўны Плаўскай…

Бязумоўна спадабаўся даклад магістра філалагічных навук, аспіранта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ад-казнага сакратара часопіса «Полымя» Юліі Аляксандраў-ны Алельчанкі. Было вельмі цікава! Было зададзена шмат пытанняў…

А вось сябрам коліш-няга клуба «Беларуская хатка» спадабаўся даклад загадчыка мемарыяльнага музея Максіма Багдановіча «Беларуская ха-тка» Дзяржаўнага музея гісто-рыі беларускай літаратуры Таццяны Лабады.

У кулуарах было сказа-на, што інтэлектуальны клуб магчыма адновіць сваю дзей-насць!

Пасля канферэнцыі бы-ла арганізавана экскурсія па экспазіцыях і выставах музея. Таксама было вельмі цікава.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры, краязнавец, журналіст.

 

Насустрач чарговаму з’езду ТБМ

Беларуская мова як адзіная дзяржаўная — галоўны гарант рэальнага суверэнітэту нашай Бацькаўшчыны

(Сваю публікацыю прапануем у якасці дадатку да выніковых матэрыялаў  ХIII з’езду ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны»)

На дварэ ХХI стагод-дзе, а беларусы на сваёй этніч-най радзіме працягваюць жыць ва ўмовах чужога дзяр-жаўнага інфармацыйнага ася-роддзя, якое прымусова было навязана  ім знешнімі сіламі  некалькі стагоддзяў таму.

Родная (этнічная) мова любой нацыі ёсць яе самая вялікая сакральная каштоў-насць, гарант поўнага, рэаль-нага суверэнітэту. Беларуская мова — душа беларуса, глеба для фармавання, росту нацыя-нальнай свядомасці і годнасці. Родная мова ёсць ні з чым не-параўнальным духоўным на-быткам. Яе, як родную маці, трэба абараняць, шанаваць, быць гатовым нават ахвяра-ваць сваім жыццём, каб толькі не даць памерці гэтаму неа-цэннаму нацыянальнаму ба-гаццю.

Сёння стан базавай, гэта значыць першай дзяржаўнай мовы — мовы беларускай — інакш нельга назваць, як катастрафіч-ным з-за ні чым неабгрун-таванага валюнтарысцкага ўвядзення афіцыйнага  двух-моўя, якое было патрэбна то-лькі дашчэнту зрусіфікава-наму чыноўніцкаму апарату. Гэта вялікае злачынства, што прыняты ў 1990 годзе дзяр-жавай прагрэсіўны з усіх па-зіцый Закон аб адзінай дзяр-жаўнай мове ў Беларусі дзей-нічаў толькі няпоўныя 5 гадоў. Праведзенымі ў траўні 1995 і ў  лістападзе 1996 г. рэферэн-думамі сама дзяржава, хутчэй за ўсё выдатна прадбачачы сённяшнюю тупіковую сіту-ацыю ў моўнай сферы, свядома пазбавіла беларускае слова магчымасці быць запатраба-ваным у  афіцыйным і грамад-скім жыцці. Яно амаль у поў-ным аб’ёме абслугоўваецца рускай мовай, што пазітыўна ўплывае на імклівую таталь-ную русіфікацыю нашай Ба-цькаўшчыны. У выніку на сваёй гістарычнай зямлі бела-русы засталіся фактычна не толькі без сваёй роднай мовы, але і самабытнай  нацыянальнай культуры, і да таго ж яшчэ жы-вуць у сфальсіфікаванай гіс-торыі. Мова і культура карэн-нага этнасу ўсіх краін свету нязменна належаць да най-важнейшых стратэгічных скла-днікаў нацыянальных інтарэсаў дзяржавы.

Выключная арыента-цыя дзяржаўнай моўнай палі-тыкі на Расію вылілася праз 23 гады ў амаль поўнае панаванне рускай мовы ў нашым Краі. Бясспрэчна, у 1994 г. Прэзідэн-ту краіны Аляксандру Лука-шэнку давялося прыняць бела-рускую нацыю моцна здэфар-маванай русіфікацыяй. Адзі-ную у нас дзяржаўную мову неабходна было б мэтанакі-равана  спяліць, вызваляць ад шкодных наступстваў русіфі-кацыі мінулых гадоў. Прэзідэн-цкая ўлада гэтага не рабіла, што прывяло да сапраўднай нацыя-нальнай трагедыі беларусаў: яны, як ніколі да гэтага, амаль спрэс анямелі ў роднай мове,  што вельмі трагічна: сталі пра-ктычна абыякавымі да сваёй  дзяржаўнасці, ніколькі не пера-жываючы, што яна будзе немі-нуча страчана пасля поўнага завяршэння інтэграцыі з Расіяй у Саюзную дзяржаву.

Так сталася ў жыцці Беларусі (з лета1994 г. і да на-шых дзён), што толькі ад Прэ-зідэнта залежыць, будзе ў бе-ларусаў працяг уласнай гісто-рыі, ці ў другім — трэцім пака-леннях ўсё абарвецца. Патрэбна рашучая палітычная воля Прэзідэнта Рэспублікі Бела-русь, які здольны праявіць му-драсць сапраўднага, празорлі-вага нацыянальнага палітыка, які жыве не толькі сённяшнім днём, а і добра бачыць далёкую перспектыву.

Бяром на сябе смеласць і адказнасць паклікаць Вас, Аляксандр Рыгоравіч, да глы-бокай  самаацэнкі, самааналізу моўнай палітыкі. Вы мужная, рашучая ў дзеяннях асоба, та-му хочацца верыць, што змо-жаце выправіць моўную сітуа-цыю. Упэўнены, што гэта аба-вязкова стане вялікім гістарыч-ным подзвігам першага Прэзі-дэнта. Нашыя развагі і прапа-новы грунтуюцца на бачанні ў перспектыве Рэспублікі Бела-русь па-сапраўднаму рэальна суверэннай дзяржавай, з сама-бытным, адрозным ад сваіх суседзяў этнакультурным аб-ліччам, што не дасць ні сябрам ні ворагам  зблытаць яе ні з Ра-сіяй, ні з Польшчай, ні з Ук-раінай.

Каб стаць беларуска-му народу самім сабой, а не быць цьмянай копіяй рускага народа, да чаго вядзе сучасная нацыянальная палітыка Прэзі-дэнцкай вертыкалі, яе перша-чарговая на сёння задача ўза-коніць беларускую мову як адзіную дзяржаўную мову ў Рэспубліцы Беларусь. Гэта ды-ктуецца патрэбамі ўстойлівага развіцця яе тытульнай нацыі, арганічна вынікае з прагрэ-сіўнай сусветнай практыкі дзя-ржаўнага рэгулявання моўных працэсаў. Не выпадкова ж, а цалкам ў поўнай адпаведнасці з ёй у Расейскай Федэрацыі і ва ўсіх створаных на паст-савецкай прасторы краінах дзяржаўнай мовай з’яўляецца толькі адна мова — мова ка-рэннага этнасу. Навошта ж сярод краін СНГ Рэспубліцы Беларусь быць белай варонай і з прычыны недасканалага заканадаўства несці каласа-льныя этнакультурныя стра-ты, рызыкаваць лёсам саміх беларусаў?!

Мова — душа Народа.  Для вяртання беларусам іх роднай мовы ва ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства неадкладна карэнным чынам выправіць моўную сітуацыю ў Беларусі. Для чаго прапануем у першую чаргу:

а) аднавіць дзейнасць гістарычных па сваім значэнні законаў аб мовах, прынятых дэпутатамі  БССР. Гэта Закон Беларускай Савецкай Сацыя-лістычнай Рэспублікі “Аб мо-вах у Беларускай ССР» (26 студзеня 1990 г.), Пастанова Вярхоўнага Савета Беларускай ССР “Аб парадку ўвядзення ў дзеянне закона Беларускай СССР “Аб мовах у Беларускай ССР» (26 студзеня 1990 г.) і Закон “Аб дапаўненні артыку-ла 68 Канстытуцыі Беларускай ССР»(26 студзеня 1990 г.);

б) альбо ў бліжэйшы час прыняць новы Закон аб статусе адзінай дзяржаўнай мо-вы — беларускай.

Дзяржаве неабходна сістэмна і мэтанакіравана  весці сярод народа глыбока праду-маную растлумачальную ра-боту пра выключную ролю яго роднай мовы для захавання этнакультурнай ідэнтычнасці краіны, так і для абароны, ума-цавання яе палітычнага суве-рэнітэту. Народ павінен мець цвёрдае перакананне, што па-наванне рускай мовы ў сучас-най Беларусі, гэта не гіста-рычная непазбежнасць, не доб-раахвотны выбар рускай мовы нашымі прашчурамі, а вынік свядомай, сістэмнай дзяржаў-най русіфікатарскай палітыкі на працягу больш, чым двух стагоддзяў, ад якой, на вялікі жаль, Прэзідэнцкая вертыкаль не адышла і па сёння.

Прафесары

Леанід Лыч, 

Мікола Савіцкі.

11.10.2017 г.

Да ўвагі дэлегатаў ХІІІ з’езду ТБМ

З 26 ліпеня змяніўся нумар тэлефона Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

Новы нумар (8017) 2638511.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папя-рэдніх нумарах.)

  1. Капшай (Уладзімір) — се-мантычны вытвор ад апелятыва кап-шай ‘галаўны ўбор чувашскай жан-чыны’ <-тат. korspau (Фасм.).
  2. Каравайкава (Ірына) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Каравайка і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асобы': Каравайк-ава. ФП: каравайка (‘пту-шка атрада галянастых з доўгай за-гнутай дзюбай, гняздуецца ў чарота-вых зарасніках, на дрэвах, звычайна недалёка ад вады’) — Каравайка (мя-нушка, потым прозвішча) — Каравай-кава.
  3. Караеў (Юрый) — вытвор з прыналежным суфіксам -еў ад антрапоніма Карай і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Карай-эўКараеў. ФП: кары (‘цёмна-карычневы’ (пра колер вачэй)) — карай (‘пра чала-века з карымі вачамі’) — Карай (мяну-шка, потым прозвішча) — Караеў.
  4. Каракін (Аляксандр) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Карак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Карак-ін. ФП: карак (мн. каракі ‘народнасць, якая складае асноўнае карэннае насе-льніцтва Камчацкай вобласці’) — Карак (мянушка, потым прозвішча) — Ка-ракін.
  5. Каралёк (Арцём) — семан-тычны вытвор ад апелятыва каралёк, які мае розныя значэнні: 1) разм. ‘кароль’ невялікай манархічнай дзяр-жавы; 2) ‘невялікая лясная птушка атрада вераб’іных з шаравата-зялёным пер’ем і аранжавым або жоўтым це-мем'; 3) ‘сорт апельсіна з чырвонай мякаццю’.
  6. Каралькоў (Мікалай) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Каралёк і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Каральк-оў. ФП: Кароль (імя <лац. Carolus ‘кароль’) — Кароль (мянушка, потым прозвішча) — Каралёк (памянш.-ласк. ці зневаж. форма, суфікс -ёк) — Каралёк (прозвішча) — Каралькоў.
  7. Каранеўскі (Алесь) — вы-твор з фармантам -еўскі ад тапоніма Карані і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Каран-еўскі.
  8. Каранчук (Валянцін) — вытвор з суфіксам -чук ад антрапоніма Корань і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Корань-чукКаранчук. ФП: корань (‘падземная частка рас-ліны’, ‘пачатак, аснова чаго-небудзь’) — Корань (мянушка, потым прозві-шча) — Каранчук.
  9. Карасёва (Наталля) — вы-твор з фармантам -ёва ад антрапоніма Карась і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Карас-ёва. ФП: карась (‘прэ-снаводная рыба сямейства карпавых, якая водзіцца ў вадаёмах з ілістым дном’) — Карась (мянушка, потым про-звішча) — Карасёва.
  10. Карасевіч (Ірына) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Карась і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асобы': Ка-расевіч. ФП: карась (‘прэснаводная рыба сямейства карпавых з чырвана-ватым плаўніком, якая водзіцца ў вада-ёмах з ілістым дном’) — Карась (мяну-шка, потым прозвішча) — Карасевіч (бацькайменне) — Карасевіч.
  11. Каратынскі (Вінцэсь) — вытвор з фармантам -ынскі ад антра-поніма Каратай і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Карат (-ай)-ынскі. ФП: каратай (рус. коротай ‘кароткі кафтанчык’, ‘чалавек у карот-кім адзенні’ (Даль), цюрк. кара ‘чорны’ і тай ‘жарабя’ (Фасм.)) — Каратай (мянушка), Каратай (прозвішча) — Каратынскі.
  12. Карачун (Андрэй) — се-мантычны вытвор ад апелятыва кара-чун (рэг.) ‘курч, сутарага'; ‘нядобры дух, які скарачае жыццё’ (Нас.), ‘канец, смерць, пагібель’ (Даль).
  13. Каржанеўская (Паліна) — вытвор з фармантам -еўская ад тапоніма Каржаны і значэннем ‘на-родзінка, жыхарка названай мясцова-сці, паселішча': Каржан-еўская. ФП: каржан (‘кажан (лятучая мыш)’, ‘спрытны чалавек’, ‘чалавек малога росту (ЭСБМ)’) — Каржан (мянушка, потым прозвішча) — Каржаны (тапо-нім) — Каржанеўская.
  14. Каржова (Таццяна) — вы-твор з фармантам -ова ад антрапоніма Корж і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Корж-аваКаржова. ФП: Корж (‘прэснае сухое печыва з мукі; праснак’) — Корж (мянушка) — Корж (прозвішча) — Каржова.
  15. Карзунова (Валянціна) — вытвор з фармантам -ова ад антра-поніма Корзун і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Корзун-оваКарзу-нова. ФП: карзун / корзун (‘без пя-рэдніх зубоў, шчарбаты’ (Даль). — Кар-зун / Корзун (мянушка, потым проз-вішча) — Корзунава / Карзунова.
  16. Кармунін (Павел) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Кармуня і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кармун-ін. ФП: карма (‘задняя частка судна, процілеглая носу’, ‘пра заднюю частку танка, самалёта’, ‘задняя частка рыба-лоўнай снасці (невада, жака і пад.) у выглядзе вузкага доўгага мяшка, ку-ды пападае рыба пры лоўлі’) — Карма (мянушка, потым прозвішча) — Кар-муня (экспрэс. ад Карма, фармант —уня) — Кармуня (мянушка, потым про-звішча) — Кармунін.
  17. Карнатка (Таццяна) — се-мантычны вытвор ад апелятыва кар-натка ‘падрэзанка, падкарочаная воп-ратка’ (ад карнаць ‘адразаць, рабіць кароткім’ (рэг.); параўн. карноткі ‘кароткі’ (СНМЗ)).
  18. Карнаухава (Ірына) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Карнаух і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Карнаух-ава. ФП: карнавухі (‘з абрэзаным або пака-лечаным вухам’) — карнавух (‘пра ча-лавека з такім вухам’) — Карнавух (мянушка, потым прозвішча) — Кар-навухава Карнаухава (без прыстаў-нога в для абмежавання ад апелятыва, як і Астраух).
  19. Карнач (Іван) — семанты-чны вытвор ад апелятыва карнач — дэрывата (рэг.) з суфіксам -ач ад пры-метніка карноткі ‘нядоўгі’, скароча-ны, адцяты — (П. Сцяцко. Слоўнік на-роднай мовы Зэльвеншчыны) — ‘нож з адламаным лязом'; ‘невысокі ростам чалавек’ — Карнач (мянушка) — Карнач.
  20. Карнееў (Алег) — вытвор з прыналежным суфіксам -еў ад ант-рапоніма Карней і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Карней-еў. ФП: Карней (імя, <лац. corn ‘рог’) — Карней (мянушка, потым прозвішча) — Карнееў.
  21. Карнілаў (Аляксей) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Карніл і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Карніл-аў. ФП: Карніл (імя, з мовы грэкаў Kor-nelios <лац. Cornelius — рымскае рада-вое імя <corny ‘рог’) — Карніл (пра-званне, потым прозвішча) — Карнілаў.
  22. Каробчыц (Раман) — дру-гасная форма, першасная Каробчыч — вытвор з суфіксам бацькаймення —ыч і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Каробч(к/ч)-ыч. ФП: каробка (‘невялікая скрынка (з кардону, дрэ-ва, пластмасы і пад., а таксама (спец.) такая ж скрынка з якім-н. таварам, наборам якіх-н. прадметаў)’) — Кароб-ка (мянушка) — Каробка (прозвішча) — КаробчычКаробчыц — (вынік дысіміляцыі: чч-чц). У форме мн. л. стала тапонімам Каробчыцы (турыс-тычны аб’ект Гродзенскага раёна).
  23. Кароўкіна (Анастасія) — вытвор з фармантам -іна ад антра-поніма Кароўка і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Кароўк-іна. ФП: кароўка (памян.-ласк. ад карова (фармант -ка) ‘свойская малочная жы-вёліна, самка быка’) — Кароўка (мяну-шка, потым прозвішча) — Кароўкіна.
  24. Карпачоў (Віталь) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Карпач і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Карпач-оў. ФП: карпач (‘лянівы работнік, мару-да’ (Нас.) — ад корпацца ‘рабіць што-н. марудна': карп-ач) — Карпач (мянуш-ка, потым прозвішча) — Карпачоў.
  25. Карпіцкая (Марына) — вытвор з фармантам -ская (>цкая) ад тапоніма Карпікі і значэннем ‘жыхарка мясціны, названай утваральным сло-вам': Карпік-ская > Карпіцкая. ФП: Карп (імя, з мовы грэкаў з значэннем ‘плод’) — Карпік (‘сын, нашчадак Кар-па‘, фармант -ік) — Карпікі (‘мясціна з прозвішчамі Карпік‘) — Карпіцкая.
  26. Карпюк (Аляксей) — вы-твор з суфіксам -юк ад антрапоніма Карп і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Карп-юк. ФП: Карп (імя) — Карпюк (прозвішча). Або карп (‘рыба’) — Карп (мянушка) — Карп (пам.-ласк. форма) — Карпюк.
  27. Каршакевіч (Аляк-сандр) — вытвор з суфіксам бацька-ймення -евіч ад антрапоніма Коршак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Коршак-евіч — Каршакевіч. ФП: коршак і каршак (‘тое, што і ястраб’ — птушка (драпежная) з кароткай круч-каватай дзюбай і доўгімі вострымі кіп-цюрамі’) — Коршак / Каршак (мянуш-ка, потым прозвішча) — Каршакевіч.
  28. Карызна (Валянцін) — ві-даць, другасная форма, першасная Вкоризна — семантычны вытвор ад апелятыва вкоризна ‘дакор’ (Падруч-ны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі, Мінск, 2013). Пачатковае «в» пры збегу зычных нярэдка адпадае (Ладзімір (<Уладзімір)), кроп (<ук-роп) і пад.
  29. Карэтнікава (Вера) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Карэтнік і значэннем ‘нашчадак (да-чка) названай асобы': Карэтнік-ава. ФП: карэтнік (‘той, хто вырабляў ка-рэты’, ‘той, хто кіраваў карэтай у час язды’) — Карэтнік (мянушка, потым прозвішча) — Карэтнікава.
  30. Карэўскі (Аляксандр) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Карэва і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Ка-рэў-скі.
  31. Касаткіна (Фаіна) — вы-твор з фармантам -іна ад антрапоніма Касатка і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Касатк-іна. ФП: ка-сатка (‘народная назва ластаўкі’, а таксама ‘буйная драпежная млека-кормная жывёліна сямейства дэльфі-навых, падобная на кіта’) — Касатка (мянушка, потым прозвішча) — Ка-саткіна.
  32. Касінская (Вера) — вы-твор з фармантам -ская ад тапоніма Косіна і значэннем ‘народзінка, жы-харка названай мясцовасці, паселішча': Косін-ская — Касінская.
  33. Касоўскі (Герасім) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Косава і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Косаў-скі — Касоў-скі.
  34. Каспяровіч (Андрэй) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Каспер і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Каспер-овіч — Каспяровіч. ФП: Каспер (імя, з мовы грэкаў ‘майстар, настаўнік’) — Каспер (прозвішча) — Касперавіч — Каспяровіч.
  35. Касцевіч (Ірына) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Косця і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Косц-евіч — Касц-евіч. ФП: Канстанцін (імя -лац. Constantinus — constans ‘стойкі, па-стаянны’) — Косця (народна-гутарк. форма) — Косця (празванне, потым прозвішча) — Касцевіч.
  36. Касцяхіна (Галіна) — вы-твор з фармантам -іна ад антрапоніма Касцяха і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Касцях-іна. ФП: Кастанцін (імя <лац. Constantinus — constans ‘стойкі, пастаянны, сталы’) — Косця (народная форма з 1556: Костя) — Касцяха (экспрэс. форма) — Касцяха (мянушка, потым прозвіш-ча) — Касцяхіна (белар. нармат. Кас-цюшына (х/ш)).
  37. Касыгін (Мікалай) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Касыга і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Касыг-ін. ФП: касыга (‘касабокі’ (чалавек, заяц)) — Касыга (мянушка) — Касыга (прозвішча) — Касыгін.
  38. Касько (Алёна) — народ-на-гутарковая форма (з фіналлю -ко) ад Касьян (імя <лац. ‘які належыць Касію’) набыла ролю прозвішча.
  39. Касьянка (Расціслаў, Лі-дзія) — вытвор з фармантам -ка ад антрапоніма Касьян і значэннем ‘жон-ка, дачка названай асобы': Касьян-ка. ФП: Касьян (імя з лацінскай мовы — ‘які належыць Касію’) — Касьян (проз-вішча) — Касьянка.
  40. Касянкова (Соф’я) — вы-твор з фармантам -ова ад антраніма Касянок і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Касянк-ова. ФП: Касьян (імя <лац. ‘які належыць Ка-сію’) — Касян (гутар. форма) — Касян (прозвішча) — Касянок (‘нашчадак Касяна’, -суф. -ок) — Касянок (про-звішча) — Касянкова.
  41. Касячонкаў (Андрэй) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Касячонак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Касячонк-аў. ФП: касяк (‘гурт жывёл, чарада’) — Касяк (мянушка, потым прозвішча) — Касячонак (нашчадак Касяка, суфікс -онак) — Касячонкаў.
  42. Каткавец (Васіль) — вы-твор з суфіксам -ец ад 1) тапоніма Ко-ткава і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Каткав-ец; 2) антрапоніма Коткавы і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Коткавец — Каткавец. ФП: котка (‘самка ката, фармант -ка‘; ‘кошка’) — Котка (мянушка, потым прозвішча) — Коткавы (‘нашчадак Коткі’, фармант -авы) — Коткава (тапонім — ‘Коткава ўладанне’) — Каткавец.
  43. Катлінскі (Казімір) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Катлы і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Катл-інскі.
  44. Каўзунова (Вольга) — вы-твор з фармантам -ова ад антрапоніма Каўзун і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Каўзун-ова. ФП: каўзун (‘дзіця, якое лазіць, коўзаецца на каленях’ (Нас.), ‘паўзун, малое дзіця’ (Грынч.)) — Каўзун (мянушка, потым прозвішча) — Каўзунова.
  45. Каўтунова (Марыя) — вытвор з фармантам -ова ад антрапо-німа Каўтун і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Каўтун-ова. ФП: каўтун (‘хвароба скуры на га-лаве, пры якой валасы зблытваюцца і зліпаюцца'; а таксама ‘пра чалавека, які голасна каўтае (пра пітво, ежу)’) — Каўтун (мянушка) — Каўтун (про-звішча) — Каўтунова.
  46. Кахавец (Алег) — вытвор з суфіксам -ец ад тапоніма Кахова і значэннем ‘народзінец, жыхар назва-най мясцовасці, паселішча’, Каховец Кахавец.
  47. Кахоўская (Антаніна) — вытвор з фармантам -ская ад тапоніма Кахова і значэннем ‘народзінка, жы-харка названай мясцовасці, паселішча': Кохаў-ская — Кахоўская.
  48. Качалава (Галіна) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Качала і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Качал-ава. ФП: качала (рэг.) (‘крэсла на падстаўках, на якіх яно качаецца’) — Качала (мянушка, по-тым прозвішча) — Качалава.
  49. Качан (Аляксандр) — се-мантычны вытвор ад апелятыва качан ‘плод капусты: шчыльна звітыя ў га-лоўку капусныя лісты’.
  50. Качэня (Марыя) — вы-твор з фармантам -эня ад антрапоніма Кача і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кач-эня. ФП: кача (рэг. ‘кач-ка’) — Кача (мянушка) — Кача (прозві-шча) — Качэня. Або ад апелятыва (рэг.) качэня (качаня) ‘дзіцяня качкі’, якое набыло ролю празвання і стала пе-радавацца па спадчыне як прозвішча.
  51. Кашпіроўскі (Анатоль) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Кашпіроўка і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселіш-ча': Кашпіроў-скі. ФП: Каспер (імя <санскр. ‘майстар, настаўнік’) — Каш-пар / Кашпер (гут. формы) — Кашпер / Кашпір (мянушка, потым прозві-шча) — Кашпіроўка (мясцовасць з про-звішчамі Кашпір) — Кашпіроўскі.
  52. Кашэўскі (Яўген) — вы-твор з фармантам -эўскі ад тапоніма Кашы і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Каш-эўскі. Або вытвор ад антрапоніма Кош і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кош-эўскі — Кашэўскі. Ці прэстыжная форма ад Кош і значэннем ‘вяльмож-насці, шляхетнасці’.
  53. Каяч (Алёна) — семанты-чны вытвор ад апелятыва каяч ‘спавя-дальнік, які раскайваецца ў сваіх гра-хах, памылках’ (кай-ач).
  54. Квяткоўскі (Анатоль) — вытвор з фармантам -оўскі ад тапоні-ма Кветкі і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясціны, паселішча': Кветк-оўскі — Квяткоўскі. Або шля-хетная форма з фармантам -оўскі ад прозвішча Кветка: Квяткоўскі. Ча-сцей сярод католікаў, што валодаюць польскай мовай (квят ‘кветка’ — Квят-коўскі).
  55. Кеда (Альжбета, Людмі-ла) — семантычны вытвор ад апеляты-ва кеда (фінск. kedon ‘травяністая глеба (Фасм.)’). Або трансфармаванае ў форму назоўніка польск. kiedy ‘калі’. Параўн. кедысь прысл. калісь (СБГПЗБП). Або (гл. ніжэй). Друга-сная форма, першасная Геда, выбу-ховы [г] у старабеларускай мове пе-радаваўся дыграфам кг; улічваючы першую графему к, пазней замест Ге-да сталі пісаць Кеда. Слова геда ад літоўскага gedis `сарамлівы`. Кеда — семантычны дэрыват ад апелятыва кеда `сарамлівая`.

(Працяг у наст. нумары.)

 

У Лідзе будзе помнік вялікаму князю Гедыміну

ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне

Лідскага раённага

выканаўчага камітэта

2 кастрычніка 2017 г. № 1012

 

ПАЛАЖЭННЕ

пра парадак арганізацыі і правядзення адкрытага конкурсу эскізных праектаў помніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін»

 

  1. Мэтай конкурсу з’яўляецца пошук найболей выразнай выявы князя Гедыміна для стварэння помніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін».
  2. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Лідскі раённы выканаўчы камітэт.
  3. Удзельнікамі конкурсу могуць быць скульптары і архітэктары, якія маюць прафесійную адукацыю. Удзельнікам конкурсу можа быць як адзін чалавек, так і творчы калектыў.
  4. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены ў адпаведнасці з пунктам 14 Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манумен-тальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыі Рэспублікі Бела-русь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372.
  5. Кампазіцыйнае і пластычнае рашэнне помніка павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага нацыяна-льнага манументальнага мастацтва.
  6. Помнік павінен быць усталяваны ў скверы на скрыжа-ванні вуліц Грунвальдская і Замкавая ў г. Ліда, каля паўночнай сцяны Лідскага замка.
  7. Каардынатарам правядзення конкурсу па даручэнні яго арганізатара выступае аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Лідскага раённага выканаўчага камітэта.
  8. Для прыняцця ўдзелу ў конкурсе ў тэрмін да 15 ліста-пада 2017 г. улучна падаецца заяўка па форме паводле дадатку да гэтага Палажэння па адрасе: г. Ліда, вул. Савецкая, 8, 231300, тэл./факс +375 154 52-77-45, lidakult@mail.ru.

Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены ўдзельнікамі конкурсу 15 студзеня 2018 г. не пазней 17:00 па адрасе: г. Ліда, вул.Савецкая, 8, каб. 62, кантактны тэлефон +375 154 52-77-45, аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама.

  1. З мэтай захавання ананімнасці конкурсныя матэрыялы падаюцца пад чатырохзнакавым нумарам, які паказваецца на ўсіх матэрыялах у левым верхнім куце, а таксама ў аўтарскім канверце.

У запячатаны канверт удзельніка конкурсу ўкладваецца інфармацыйны ліст, які ўтрымоўвае прозвішча, імя і імя па бацьку (калі такое маецца), таксама адрас і кантактны тэлефон удзельніка ці калектыва ўдзельнікаў конкурсу.

Пры парушэнні ўмоў конкурсу і правіл афармлення і падачы конкурсных матэрыялаў праект не разглядаецца.

  1. Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы не пазней 15 лютага 2018 г.

Склад журы зацвярджаецца рашэннем Лідскага раённага выканаўчага камітэта. Чальцы журы не ўдзельнічаюць у конкурсе і не даюць кансультацыі па конкурсных праектах.

  1. Рашэнне журы прымаецца ў прысутнасці не меней паловы складу журы адкрытым галасаваннем простай боль-шасцю галасоў прысутных. Пры роўнай колькасці галасоў «за» ці «супраць» голас старшыні журы з’яўляецца вырашальным. Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца ўсімі чальцамі журы, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
  2. Крытэры адзнакі эскізных праектаў:

адпаведнасць умовам конкурсу;

высокі прафесійны ўзровень;

выкарыстанне арыгінальнага рашэння;

адлюстраванне найболей выразнай выявы.

  1. Канверты ўдзельнікаў конкурсу распячатваюцца пасля вынясення рашэння журы па выніках конкурсу.
  2. Рашэннем журы вызначаецца эскізны праект, які заняў 1-е месца, і пераможца (аўтар гэтага эскізнага праекту).
  3. Вынікі конкурсу публікуюцца ў тыднёвы тэрмін пасля вынясення рашэння журы на афіцыйным сайце Лідскага раённага выканаўчага камітэта.
  4. Пераможца конкурсу атрымлівае права на стварэнне помніка ў адпаведнасці з заканадаўствам.
  5. Паштовыя і іншыя выдаткі ўдзельнікаў конкурсу аплачваюцца за іх кошт.
  6. Пасля завяршэння працы журы конкурсныя матэ-рыялы вяртаюцца ўдзельнікам конкурсу.

 

  ДАДАТАК

да Палажэння пра парадак

арганізацыі і правядзення адкрытага

конкурсу эскізных праектаў помніка

«Заснавальнік замка — князь Гедымін»

 

Аддзел ідэалагічнай працы,

культуры і па справах моладзі

Лідскага райвыканкама

__________________________________________

Прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое  маецца )

_________________________________________

_______________________________________

тэлефон

 

ЗАЯЎКА

на ўдзел у конкурсе

 

Прашу ўключыць мяне ў спіс удзельнікаў конкурсу эскізных праектаў помніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін»  у г. Ліда.

Абавязваюся прадставіць конкурсныя матэрыялы 15 студзеня 2018 г. не пазней 17:00 па адрасе: г. Ліда, вул. Савецкая, 8, каб. 62, аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама.

З умовамі конкурсу азнаёмлены і згодны.

________________   _______________              _______________

Ініцыялы, прозвішча                       подпіс                                   дата

 

Гамельчукі сустрэліся са Зміцерам Бартосікам

У Цэнтры беларускай мовы ў Гомелі прайшла падзея дыялог-клуба «Міжрэчча», дзе госцем выступіў беларускі пісьменнік і бард Зміцер Бартосік з тэмай «Трыумф і трагедыя чалавека ў ХХ стагоддзі».

Аўтар прэзентаваў сваю дру-гую кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы», праспяваў песні, распа-вядаў пра свае вандроўкі па свеце.

Наведвальнікі закранулі тэму Другой сусветнай вайны, разважалі, што такое дабро і зло, спрачаліся, чаму застаюцца імёны забітых, але не забойцаў, і чаму гісторыя пішаца пе-раможцам.

— Сустрэча пакінула адчуван-не, што мы сустрэліся са сваім чала-векам і адчулі яго, — дзяліліся на-ведвальнікі сустрэчы.

Радыё Рацыя.

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў лістападзе

Абрагімовіч Марына Яўген.

Аліхвер Людміла Ўладзіслав.

Амінава Святлана

Андрэева Галіна Андрэеўна

Андрэйкавец Надзея Дмітр.

Анціфораў Алег Мікалаевіч

Анцыповіч Максім Рыгоравіч

Асецкі Аркадзь

Асмакоўская Алена

Атрахімовіч Іосіф Канстанцін.

Бабак Вольга

Бабкова Ганна Ігараўна

Баранаў Аляксандр Геогріевіч

Бародка Зміцер Міхайлавіч

Бартасевіч Людміла

Баўтовіч Міхась

Бахвалаў Дзмітры

Белакоз Вера

Борын Алег Мікалаевіч

Булаш Алена

Бусько Сафія Раманаўна

Бухавец Пятро Пятровіч

Беляўская Таццяна

Быцкевіч Сяргей Аляксандр.

Ваданосава Фаіна Аляксандр.

Васько Віктар Вячаслававіч

Ветчынаў Сяргей

Вікторчык Ніна Сяргееўна

Віценя Алег Аляксандравіч

Вішнеўскі Павел Уладзімір.

Волкаў Алег

Вярцінскі Анатоль Ільіч

Галяшоў Зміцер

Ганцэвіч Вольга Мечыслав.

Ганчарова Таццяна

Гаргун Леанід Ігаравіч

Гарлуковіч Яўген Дзмітрыевіч

Гівоіна Вольга Міхайлаўна

Главацкіх Васіль Б.

Глухава Святлана Пятроўна

Гнедчык Алег

Горбач Аляксандр Клаўдзіевіч

Груша Дар’я Ўладзіміраўна

Грыб Ян Янавіч

Грыгаровіч Андрэй Анатол.

Губарэвіч Віктар Дзмітрыевіч

Губчык Яўген Іванавіч

Гур’ян Алена Барысаўна

Гучок Яўген Сяргеевіч

Дабравольскі Аляксандр Ал.

Давыдзька Святлана

Данішэвіч Вольга Вячаслав.

Даўлюд Наталля Мікалаеўна

Дацэнка Аляксандр Кірылавіч

Дзербянёва Анжаліка

Дзіцэвіч Людміла Мікалаеўна

Дзядзюля Вера

Длатоўская Аліна Аляксандр.

Домаш Валянціна Іосіфаўна

Досіна Алена

Доўнар Аляксандр Андрэевіч

Драгун Данута

Драздовіч Алена Станіслав.

Дрыга Святлана Мікалаеўна

Дубко Ганна Міхайлаўна

Дубовік Іна Пятроўна

Дуброў Алег Анатольевіч

Ермакова Аляксандра Мікал.

Есьман Рыгор Міхайлавіч

Еўсіевіч Наталля Анатольеўна

Ефіменка Ганна Сяргееўна

Ждановіч Міхаіл Васільевіч

Зайкоўскі Эдвард Міхайлавіч

Зарэцкая Вера Якаўлеўна

Здановіч Уладзімір Васільевіч

Зуева Галіна Паўлаўна

Ігнатчык Андрэй Валер’евіч

Іокша Марыя Мікалаеўна

Кавалёва Алена Пятроўна

Кавалёў Аляксей Аляксандр.

Кавальчук Караліна

Кадыш Любоў

Кажамякін Генадзь Вячаслав.

Казакоў Алесь

Казачонак Сяргей

Казлоўскі Руслан Канстанцін.

Калатоўкіна Ларыса Анатол.

Калчанаў Алег Аляксеевіч

Капойка Ўладзімір

Карповіч Ірына Іванаўна

Касцюк Таццяна Ўладзімір.

Касцян Альгерд Дзянісавіч

Кацяшоў Дзмітрый Сяргеевіч

Кіеня Ўладзімір Уладзіміравіч

Кірэева Алена Ўладзіміраўна

Клікун Таццяна

Козел Валеры

Козел Галіна Маркаўна

Корнеў Алесь Касьянавіч

Кошкіна Людміла Чаславаўна

Круглік Уладзімір Анатол.

Крук Валянціна Іосіфаўна

Крыжаноўская Вольга Аляк.

Кудзёлка Генадзь Міхайлавіч

Кудлацкая Валянціна

Кужанава Вольга

Кузьма Аляксандр

Кузьміч Мікалай Пятровіч

Кулакевіч Сяргей Адамавіч

Купрэева Таццяна Уладзімір.

Курніцкая Яна Іванаўна

Кучынская Галіна

Лапіцкая Святлана

Лапкоўская Браніслава Міх.

Левіт Зміцер

Лепяцюхіна Ганна

Лісіцкая Вольга Мікалаеўна

Лісіцын Генадзь Дзямьянавіч

Літоўчык Святлана Міхайл.

Лойка Алег Паўлавіч

Лойка Ніна Сцяпанаўна

Лось Дзіяна Іванаўна

Лубянава Таццяна Віктараўна

Лысова Таіса

Ляшук Валерыя

Мазур Тамара Міхайлаўна

Макарэвіч Наталля Міхайл.

Маковіч Дзіна

Маліноўская Марфа Яўген.

Маліноўскі Віктар Леанідавіч

Мараўскі Фелікс Дамінікавіч

Марговіч Антон Антонавіч

Мароз Жана Мікалаеўна

Марозава Святлана Валянцін.

Мацкоўская Наталля Васіл.

Мацюкевіч Паўлюк Іванавіч

Мельнік Міхась Іванавіч

Мельнікаў Аляксандр

Мельнікаў Андрэй Міхайлав.

Мельнікаў Юры Сяргеевіч

Меляшкевіч Юры Віктаравіч

Міжурына Раіса Канстанцін.

Мілаш Леакадзія

Мілюць Анатоль Іванавіч

Міхалевіч Мілана Міхайлаўна

Міцкевіч Андрэй Мікалаевіч

Моніч Зміцер

Мухіна Леанарда Станіслав.

Нагін Павел Пятровіч

Несцераў Аляксей

Нікалаевіч (Палонка) Вольга

Нікіціна Ліля

Нікіціна Людміла Канстанцін.

Пагрэбіцкі Алег

Падасетнікаў Васіль

Паляшчук Таццяна

Панюціч Аляксандр

Паражынскі Аляксандр

Паросава Марына

Пашкевіч Валеры Васільевіч

Пракаповіч Мікалай Мікал.

Пракопчык Марына Міхайл.

Прахарэнка Кацярына Валянц.

Прыбыш Павел Іванавіч

Пугаўка Алена

Пугачэўскі Аляксандр Віктар.

Пыльчанка Яўген Аляксанд.

Пячкова Яўгенія Якаўлеўна

Рабушко Анастасія Віктараўна

Радзівон Ірына

Радкоў Генадзь Андрэевіч

Радына Данута Аляксандраўна

Ражко Ірына Францаўна

Ралько Леанід Міхайлавіч

Раманюк Наталля

Розумаў Анатоль Якаўлевіч

Русецкі Марцін Ігаравіч

Руткоўская Яўгенія Карпаўна

Рыжыкаў Міхаіл

Рэзнікава Настасся Ўладзімір.

Сабалеўскі Ўладзіслаў Уладзім.

Савіцкая Яніна Іосіфаўна

Савіч Аляксандр Аляксандр.

Салей Алена Міхайлаўна

Салей Ларыса Іванаўна

Сарнацкі Ігар

Севасцюк Марына Леанідаўна

Севасцян Павел

Сергіевіч Дзмітры

Сімакова Рэгіна Іосіфаўна

Сінкевіч Мікалай Сцяпанавіч

Сітнікаў Арцём Сяргеевіч

Скок Віктар Уладзіміравіч

Скрыпнічэнка Георгі Сярг.

Скуратовіч Аркадзь

Слабадзін Аляксандр Юр’евіч

Смаргун Валянцін Васільевіч

Сойка Мікалай Уладзіміравіч

Солтан Алена Антонаўна

Сталярова Вера

Станкевіч Ларыса Фёдараўна

Стасевіч Яўгенія Валер’еўна

Стасюкевіч Дзіна

Сурко Анатоль

Сцепулёнак Эма Антонаўна

Сцямпкоўская Хрысціна

Тарасава Святлана Міхайлаўна

Таўгень Антон

Тозік Эдуард

Трафімец Ульяна Святаслав.

Трафімчык Алена Веніямін.

Турцэвіч Паліна Віктараўна

Тыгрыцкая Вольга Аляксанд.

Тычына Зміцер Валянцінавіч

Тышко Іван Іванавіч

Уласава Дар’я

Уласевіч Дар’я

Федаровіч Кацярына

Федаровіч Надзея

Фралоў Аляксей Валер’евіч

Фядзюшын Ягор Ягоравіч

Хамінскі Міхась Аляксандр.

Хвошч Галіна

Хляба Глеб Ігаравіч

Царкоў Мікалай Прохаравіч

Цвік Валер Іосіфавіч

Цвяткова Алена Мікалаеўна

Цехановіч Святлана

Цімаховіч Аляксандра Іван.

Цярэшчанка Ігар Барысавіч

Чарнаморцаў Валер

Чаховіч Г. Г.

Чашун Уладзімір

Чыж Уладзіслаў Аляксандр.

Шнітоўскі Міхась

Шпак-Рытскі Юрась

Шутава Вольга Вікенцьеўна

Шчурко Галіна Аляксандр.

Шчурко Лідзія Іванаўна

Шчэрбін Іван Аляксеевіч

Шыла Іван Уладзіміравіч

Шыманчык Святлана Мікал.

Шымкус Рычард Эдуардавіч

Ючкавіч Аксана Станіславаўна

Якаўцава Людміла Ўладзімір.

Ялугін Эрнест Васільевіч

Яніцкі Міхаіл Іванавіч

Яскевіч Аляксей Юр’евіч

 

Навіны Германіі

Экспазіцыя Беларусі ў Франкфурце прысвечана 500-годдзю кнігадрукавання

Нацыянальная экспазі-цыя «Кнігі Рэспублікі Бела-русь» на 69-м Франкфурцкім кніжным кірмашы прысвечана 500-годдзю беларускага кніга-друкавання. На стэндзе Бела-русі прадстаўлены прысвеча-ныя Францішку Скарыну і знакавай юбілейнай даце вы-данні, якія выйшлі ў дзяржаў-ных выдавецтвах «Мастацкая літаратура», «Беларуская Эн-цыклапедыя імя П. Броўкі», «Беларусь», Выдавецкі дом «Звязда», «Народная асвета». Усяго ў экспазіцыі прадстаўле-на каля 1 тыс. кніг 2016-2017 гадоў выпуску рознай тэма-тычнай накіраванасці. Буйней-шы ў свеце Франкфурцкі кніж-ны кірмаш (Frankfurter Buch-messe) у бягучым годзе ад-крыўся 11 кастрычніка. Гэта з’езд прафесіяналаў, месца, дзе можна азнаёміцца з навінкамі, даведацца пра тэндэнцыі кніга-выдавецкага рынку ў цэлым. Па традыцыі, на форуме адна з краін прысутнічае ў якасці ганаровага госця. У 2017 годзе ім стала Францыя. Штогод у кірмашы ў Франкфурце-на-Майне прымаюць удзел больш як 7 тыс. экспанентаў са 100 краін, яго наведваюць каля 300 тыс. чалавек, акрэдытавана больш за 10 тыс. журналістаў і блогераў.

 

blr.belta.by.

Фота Міністэрства інфармацыі.

 

Н. І. Качанавай,

Кіраўніку Адміністрацыі

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,

вул. Карла Маркса, 38

Мінск, 220016

Аб ушанаванні памяці

Францыска Скарыны

Паважаная Наталля Іванаўна!

У гэтым годзе ўся Беларусь святкуе 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, якое распачаў знакаміты Францыск Скарына. Таму невыпадкова, што ў 1990 г. у СССР была выдадзена манета ў яго гонар, а ў Мінску праспект Леніна пачаў насіць назву першага беларускага кнігадрукара.

У гэтым годзе беларуская інтэлігенцыя пісьмова звярталася да Кіраўніка нашай дзяржавы з прапановай надаць імя Францыска Скарыны Нацыянальнаму аэрапорту або Нацыянальнай бібліятэцы. На жаль, гэтыя прапановы не атрымалі падтрымкі. Але 2017 год яшчэ не скончыўся, і Прэзідэнцкі ўказ аб дадатковым ушанаванні памяці знакамітага на ўвесь свет беларуса прыняць можна. Такі ўказ знойдзе шырокую падтрымку нашага народа і падыме міжнародны прэстыж Беларусі.

З павагай,

старшыня ТБМ                                    А. Трусаў.

 

Кіраўніку Адміністрацыі

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Качанавай Н. I.,

вул. К. Маркса,38,

220016, г. Мінск

Аб ушанаванні памяці Зоські Верас

 

  Шаноўная Наталля Іванаўна!

30 верасня 2017 г. споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння Зоські Верас (Людвікі Сівіцкай-Войцік) знакамітай дзяячкі беларускага адраджэння, якая пражыла доўгае і цікавае жыццё, добрай знаёмай Максіма Багдановіча.

Нажаль, у нашай краіне не звярнулі належнай увагі на юбілей Зоські Верас. Але яшчэ не позна зрабіць у гэтым годзе пэўныя дзеянні.

Мы прапануем:

1) выдаць мастацкі канверт з выявай Зоські Верас;

2) надаць імя Зоські Верас адной з бібліятэк у г. Мінску і г. Гродна, дзе яна ў свой час актыўна працавала;

3) назваць у яе гонар адну з вуліц у вышэйзгаданых гарадах Беларусі.

Мы спадзяёмся на Вашае разуменне гэтага пытання і падтрымку.

З павагай,

старшыня ТБМ                       Алег Трусаў.

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

У XIV ст. змаганне па-між цверскімі і маскоўскімі князямі за ярлык на вялікае ўладзімірскае княжанне ўзма-цнілася. Як напісаў адзін сучас-ны рускі гісторык, на баку цве-рскіх князёў былі правы стар-шынства, асабістае геройства, юрыдычныя і маральныя сро-дкі; на баку маскоўскіх — грошы і майстэрства прыстасоўвацца да абставін. У гэты час Цвер наладзіла сяброўскія адносіны з ВКЛ. У 1320 г. дачка Гедымі-на Марыя выйшла замуж за цверскага князя Міхаіла, а не-ўзабаве дачка Кейстута выйш-ла за князя Івана Міхайлавіча. Досыць часта палкі Цверы ва-явалі разам з войскамі ВКЛ су-праць крыжакоў. У змаганні з цверскімі князямі маскоўскія ўвесь час абапіраліся на Арду і татарскія войскі. Так, маскоў-скі князь Юрый Міхайлавіч знішчыў у Ардзе свайго сва-яка Міхаіла Цверскага, але неўзабаве быў сам забіты яго-ным сынам.

У 1327 г. Цвер узна-чаліла паўстанне супраць Ар-ды. У горадзе быў забіты та-тарскі пасланнік і знішчаны ягоны атрад. Тады залата-ардынскі хан даручыў маскоў-скаму князю Івану Каліце па-караць цверцаў. Каліта ўзнача-ліў татарскае войска, стлуміў паўстанцаў і дашчэнту разра-баваў Цверскую дзяржаву. За гэта ў 1328 г. ён атрымаў тытул вялікага князя.

Аднак Цвер паступова адрадзілася і з дапамогай вялі-кага князя літоўскага Альгер-да, які ў 1347 г. ажаніўся з цве-рскай князёўнай Юльянай, працягвала змагацца з Маск-вою. У лістападзе 1368 г. Аль-герд падтрымаў цверцаў, пай-шоў на Маскву, аблажыў яе і тры дні стаяў пад сценамі гора-да, аж пакуль не атрымаў вы-куп.

У 1370 г. маскоўскі князь Дзмітрый зноў нападае на Цвер. Альгерд робіць дру-гі паход на Маскву і бярэ яе ў аблогу 6 снежня 1370 г. У гэты час цверскі князь атрымлівае ў Ардзе ярлык на валоданне Ўладзімірскім княствам.

У 1372 г. войскі ВКЛ на чале з Вітаўтам і Кейстутам зноў уварваліся ў Масковію, каб падтрымаць свайго саюзні-ка. У 1375 г. маскоўскі князь Дзмітрый арганізаваў своеаса-блівы «крыжовы паход» на Цвер, змабілізаваўшы вайско-выя дружыны дзевятнаццаці ўдзельных князёў. Цверскі князь Міхаіл мужна абараняў-ся, аблога Цверы доўжылася 5 тыдняў, але горад не здаваўся. Тады захопнікі разбурылі і зні-шчылі іншыя паселішчы вакол горада. Князь Міхаіл прапана-ваў замірыцца, што і было зроблена.

У 1385 г. цверскі князь Васіль Міхайлавіч ажаніўся з дачкой кіеўскага князя Ўладзі-міра Альгердавіча, і сувязі з дынастыяй Гедымінавічаў зноў узмацніліся. Гэтаму спрыяла і тое, што сын вялікага князя Альгерда і цверскай князёўны Ягайла ў 1386 г. стаў польскім каралём. У 1430 г. вялікі князь Вітаўт разам з маскоўскім кня-зем Васілём Васілевічам запра-сіў на сваю каранацыю таксама цверскага князя Барыса Аляк-сандравіча. Шэсць тыдняў ба-лявалі госці ў князя Вітаўта, але каранацыя не адбылася, бо па дарозе праз Польшчу каро-ну скралі, а сам Вітаўт неўза-баве памёр. Аднак сувязі цвер-скіх князёў і Гедымінавічаў засталіся моцнымі, бо ад Аль-герда цверская князёўна нара-дзіла, акрамя знакамітага Ягай-лы, яшчэ сем сыноў.

Найбольшы росквіт эканомікі і культуры Цверс-кай дзяржавы прыпадае на першыя дзве трэці XV ст., калі ў Масковіі ішлі доўгія грама-дзянскія войны і набегі на Цвер спыніліся. У пачатку XV ст. цверскі князь Іван Міхайла-віч чаканіць свае грошы. Шы-рокая слава ішла пра цверскіх гарматнікаў як самых лепшых на Русі. У сярэдзіне XV ст. у пісьмовых крыніцах згадва-ецца імя знакамітага майстра- гарматніка Мікулы Крачэтні-кава.

Апошні росквіт дзяр-жавы адбываецца пры князі Барысе Аляксандравічы. Вя-домая яго асабістая зброя — ра-гаціна (від дзіды) з надпісам, што гэта рагаціна вялікага кня-зя Барыса Аляксандравіча. Рукаяць яе абкладзена срэбрам і мае шмат гравіровак. Сярод іх — сцэны барацьбы, палявання, гутаркі, мыцця ў лазні, часта-вання і г. д.

Аднак пры Іване III Масковія зноў узмацнілася, вызвалілася ад ардынскай за-лежнасці і захапіла землі Ноў-гарада. Наступіла чарга і Цве-ры. Спачатку тут, як у Ноўга-радзе, Пскове альбо Разані, была створана сярод баяр свая «пятая калона», якую Масква падкупіла грашыма. Вялікі князь літоўскі Казімір, стаўшы адначасова і польскім каралём, не захацеў падтрымаць ані Ноў-гарад, ані Цвер. У верасні 1485 г. войскі Івана III узялі ў абло-гу Цвер. Праз некалькі дзён падкупленыя баяры перайшлі на бок Масквы, і цверскі князь Міхаіл Барысавіч з невялікай дружынай здолеў дабрацца да межаў ВКЛ, а яго маці, кня-зёўну Настассю, узялі ў палон і вывезлі ў Маскву. «I так скон-чылася Вялікае Княства Цвяр-ское», — сумна адзначыў лета-пісец у Валынскім кароткім летапісе.

 

  1. Вялікае Княства Разанскае

 

Разанскае княства ўзні-кла ў 1129 г. і займала тэры-торыю Сярэдняіі Акі ды вяр-хоўе Дона. Да прыходу татара-манголаў тут жылі: славянскае племя вяцічаў і шмат мясцовых фіна-ўгорскіх народаў, што бы-лі асіміляваныя славянамі. Другім пасля Разані ў княстве быў горад Пронск, які стаў удзельным княствам яшчэ ў 1180 г. Гэтае княства ўваходзіла ў склад Разанскай зямлі да 1483 г. У 1237 г. войскі хана Батыя знішчылі сталіцу дзяржавы ў такой ступені, што горад не здо-леў адрадзіцца, і людзі яго па-кінулі. Цяпер гэта тэрыторыя называецца Старая Разань і ўяўляе сабою вялікае гарадзі-шча, а побач ёсць сляды былога пасада. Археолагі вывучаюць Старую Разань пачынаючы з XIX ст. і зрабілі тут шмат уні-кальных адкрыццяў. Разанская зямля стала васалам Залатой Арды і мусіла плаціць ардын-цам даніну, а князі — прасіць у ханаў ярлык на сваё княжанне. Новай сталіцай дзяржавы стаў горад Пераяслаў-Разанскі (з 1778 г. яго пачалі называць Ра-занню). Такім чынам, сённяш-няя Разань знаходзіцца на адле-гласці 50 км ад Старой Разані. Доўгі час разанскія князі мелі канфлікты з суседзямі, Маск-вою і ВКЛ. Ужо ў 1300 г. мас-коўскія князі забралі ў Разані горад Каломну. У 1381 г. мяжа з Масквою пачала праходзіць па Ацэ. Росквіт Разані адбыўся падчас княжання Алега Івана-віча (1356-1402). У 1395 г. вой-скі Разані нападалі на блізкія да іх землі ВКЛ. У адказ князь Вітаўт разбіў разанскіх князёў (1395-1396 г.). Тым не менш, дружына Алега ў 1401 г. хадзі-ла на Смаленск, а ў 1402 г. — і на Бранск. Аднак пасля 1427 г. Ра-занская зямля на нейкі час стала васалам ВКЛ. У 1430 г. разанскі князь Іван Фёдаравіч прысягнуў як васал Вітаўту і быў у яго на з’ездзе ў Луцку, дзе чакалі каралеўскую каро-ну. Пра эканамічную моц кня-ства сведчыць той факт, што з часоў княжання Алега Іванаві-ча Разань выпускала сваю ма-нету. Але з сярэдзіны XV ст. Разань становіцца васалам Ма-сквы, і ў Разані з’яўляецца мас-коўскі намеснік. У 1516 г. па-садзілі ў маскоўскую турму апошняга разанскага князя Івана Іванавіча, але той здолеў потым уцячы ў ВКЛ. Канчат-кова ліквідавалі Разанскае кня-ства ў 1521 г.

 

АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ

 

Берасцяная грамата — пісьмовы помнік ХІІ-ХІV стст., надпіс на бяросце.

Болатаўская дамова 1348 г. — Пскоў атрымаў поў-ную незалежнасць ад Ноўгара-да.

Вечавы звон — сімвал незалежнасці Наўгародскай і Пскоўскай дзяржаў.

«Вывад» — прымусовае перасяленне багатых жыхароў Ноўгарада і Пскова ў іншыя гарады Маскоўскай краіны.

Гаспода — найвышэй-шая рада пскоўскіх баяр.

«Касцёр» — мураваная вежа пскоўскіх умацаванняў.

Кром — пскоўскі крэмль.

Насад (учан) — вялікі карабель, на якім, акрамя тава-раў, перавозілі войскі.

«Персі» — муры пскоў-скіх умацаванняў.

Прыгарады — умаца-ваныя пункты (гарады), якія ахоўвалі межы і падыходы да Ноўгарада.

Пяціна — адміністра-цыйная адзінка ў Наўгарод-скай дзяржаве.

Уладыка — першаіерарх праваслаўнай царквы ў Ноў-гарадзе і Пскове.

 

НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ

 

1327 г. — народнае паў-станне ў Цверы супраць тата-раў.

1371 г. — вайна Маскоў-скага і Разанскага княстваў.

Пачатак XV ст. — Цвер выпускае ўласныя ма-неты

1424 г. — чаканка пскоўскай манеты.

1456 г. — перамога Мас-коўскага княства над Ноўга-радам.

1466-1472 гг. — ван-дроўка Афанасія Нікіціна ў Індыю.

1471 г. — бітва на р. Шэлоні.

1478 г. — канчатковы захоп Масквою Ноўгарада.

1479 г. — захоп Маск-вою Вяткі — наўгародскай ка-лоніі.

1485 г. — далучэнне Цверскага княства да Мас-коўскага.

1510 г. — канчатковае далучэнне Пскова да Мас-коўскай дзяржавы.

1521 г. — канчатковае далучэнне Разанскага княства да Маскоўскай дзяржавы.

 

 

РАЗДЗЕЛ XXI.

ДАЦКАЕ КАРАЛЕЎСТВА. КАЛЬМАРСКАЯ УНІЯ. ШВЕЦЫЯ, НАРВЕГІЯ I ФІНЛЯНДЫЯ Ў ХІV-ХV стст.

 

  1. Данія.
  2. Нарвегія.
  3. Швецыя і Фінляндыя.
  4. Данія

 

У пачатку XIV ст. кара-лём Даніі два разы быў Кры-стафер II (1319-1326 і 1330-1332 гг.). Новы кароль вызва-ліў дацкіх магнатаў ад падаткаў і мытных збораў, а таксама пе-радаў некаторыя свае паўна-моцтвы рыгсроду (радзе магна-таў) Даніі. Тым не менш, маг-наты з пераменным поспехам змагаліся супраць караля, пры гэтым абодва бакі шукалі пад-трымкі за мяжой, у Нямеччы-не. У 1330 г. кароль, які ў 1326 г. мусіў уцячы з краіны, пры дапамозе Любека вярнуў сабе ўладу, але яна зрабілася намі-нальнай, у выніку чаго Данія распалася на асобныя магнац-кія ўладанні. Частка дацкай тэрыторыі трапіла пад уладу Швецыі.

З 1340 па 1375 гг. Дані-яй кіраваў сын Крыстафера Вадьдэмар IV Атэрдаг. Ён пра-водзіў актыўную палітыку па ўз’яднанні краіны, сканфіска-ваў многія магнацкія маёнткі, а ў 1360 г. кардынальна змяніў сістэму кіравання краіны. Была зроблена рэформа нацыяна-льнай рады (рыгсроду), куды ўваходзілі архібіскупы, біску-пы і феадалы з асноўных замкаў Даніі. Рыгсрод стаў галоўным судом у дзяржаве. Пасля таго як войскі Даніі захапілі востраў Готланд з горадам Вісбю, у 1361 г. пачалася вайна з Ганзай, Швецыяй і некаторымі нямец-кімі землямі (1367-1370 гг.). У выніку мірнай дамовы 1370 г. Ганза, якая перамагла ў гэтай вайне, атрымала значныя пры-вілеі на тэрыторыі Даніі і нават магла ўплываць на выбары но-вага дацкага караля.

У 1363 г. Вальдэмар IV аддаў сваю дачку Маргарыту за шведскага прынца Хокана, які пазней стаў каралём Нарве-гіі. У выніку ўзнікла дацка-нарвежская унія, якая існавала з 1380 па 1814 год. Пасля смер-ці Вальдэмара IV карону маг-наты Даніі перадалі пяцігадо-ваму сыну Маргарыты і Хока-на Олафу, які пасля смерці бацькі з 1380 г. стаў адначасова каралём Нарвегіі і спадчынні-кам шведскай кароны. Пры гэ-тым фактычная ўлада была ў руках яго маці, каралевы Мар-гарыты.

Кальмарская унія. У 1397 г. у горадзе Кальмары, на паўднёвым усходзе Швецыі, адбыўся сумесны сход магна-таў і дзяржаўных рад Даніі, Швецыі і Нарвегіі, якія 17 чэр-веня таго ж года абралі адзі-нага караля і падпісалі сумес-ную унію.

Паводле гэтай дамовы сын караля пасля смерці бацькі абіраўся ва ўсіх трох краінах. Калі сына не было, стваралася супольная камісія для выбараў новага караля. Падчас вайны ўсе тры дзяржавы ваявалі разам супраць ворага. У мір-ныя часы кожная краіна жыла паводле сваіх законаў. Ствара-лася агульная магнацкая рада ў складзе 112 рыцараў з трох краін. Існавала Кальмарская унія да XVI ст. У 1523 г. з яе выйшла Швецыя; у 1536 г. Нарвегія страціла статус кара-леўства і ператварылася ў дац-кую правінцыю. Фактычным кіраўніком краін, што падпісалі унію, да сваёй смерці ў 1412 г. заставалася каралева Марга-рыта Дацкая. Пасля смерці Маргарыты агульным кара-лём стаў Эрык Памяранскі (да 1439 г.). Ён ваяваўз Ганзай і Галштыніяй (Гольштайнам) і імкнуўся паставіць датчан на галоўныя пасады ў Нарвегіі і Швецыі. У 1434 г. блакада Ган-зай партоў Швецыі спыніла ім-парт з краіны медзі і жалеза і выклікала паўстанне шведскіх гарнякоў, якіх падтрымалі ся-ляне, царква і магнаты. У выні-ку паўстання, якое атрымала паразу, надзвычайныя падаткі былі паніжаны на 30 %. Наступ-ным агульным каралём павод-ле кальмарскай уніі быў Кры- стафер ІІІ Баварскі (1439-1448). Пасля яго смерці абраць агульнага караля трох краін іх магнатам не ўдалося, што пры-вяло да дацка — шведскай вайны. У 1471 г. шведы перамаглі дат-чан і вярнулі сабе былую неза-лежнасць, але надалей фарма-льна яшчэ прызнавалі ўладу дацка-нарвежскага караля.

Зноў агульны кароль у падпісантаў Кальмарскай уніі з’явіўся толькі ў 1497 г. Ім стаў Ханс, які ўжо быў дацка-нар-вежскім каралём з 1483 г.

 

  1. Нарвегія

 

У пачатку XIV ст., калі краінай кіраваў кароль Хокан V (1299- 1319), Нарвегія была моцнай і заможнай краінай. Кароль умацаваў сваю ўладу, абмежаваў правы магнатаў і ў 1308 г. скасаваў баронскі ты-тул. Ён збудаваў некалькі но-вых замкаў і падтрымліваў ста-сункі з Ганзай, асабліва ў да-чыненні да Англіі. Аднак сына ў караля не было, і ён пакінуў карону Нарвегіі сыну сваёй дачкі і шведскага прынца Маг-нусу. Такім чынам, Магнус стаў адначасова каралём і Нарвегіі, і Швецыі, што можа сведчыць пра існаванне нефармальнай уніі дзвюх краін. Магнус, у першую чаргу, займаўся швед-скімі справамі і ў 1355 г. пера-даў карону Нарвегіі свайму сыну Хокану VI (1355-1380). У часы яго ўладарання ў Нарве-гію прыйшла эпідэмія чумы, ад якой памерла шмат людзей, у тым ліку і амаль усе магнаты краіны. У выніку іх месцы занялі магнаты з Даніі і Шве-цыі.

(Працяг у наступным  нумары.)

 

Леанід Лаўрэш

Грамадскі дзеяч і навуковец Іван Дрозд

 

Іван Міхалавіч Дрозд нарадзіўся ў 1895 г.  у сялянскай сям’і ў вёсцы Прэціма Арлянскай воласці Лідскага павета. З перапісу грэка-каталі-коў Арлянскай царквы, вядома, што ў 1829 г. у вёсцы Прэціма жыве тры сям’і Драздоў.

Верагодна, як вялікая колькасць бела-рускіх дзеячоў, Іван Дрозд закончыў настаўні-цкую семінарыю. Дакладна вядома, што ў часы Першай сусветнай вайны служыў афіцэрам.

У 1920 г. Беларускі нацыянальны ка-мітэт ў Вільні накіраваў Івана Дразда для ар-ганізацыі беларускіх школ у родную Орлю. Пра вынікі яго працы кажа тое, што ў канцы 1920 — пачатку 1921 г. беларускія школы працавалі ў наступных вёсках Арлянскай гміны — Маскалях, Зачэпічах, Дзям’янаўцах, Орлі i Ліпічне.

У 1921 г. польскія ўлады пачалі лікві-доўваць беларускія школы на Лідчыне. У краса-віку гэтага года інспектар адукацыі Лідскага павета Вус, давёў беларускім настаўнікам, што беларускіх школ у будучым 1922 г. не будзе, «ўсе зачыніць, а настаўніц і настаўнікаў ён церпіць толькі часова, думаючы, што з іх выйдуць добрыя настаўнікі польскіх школ, а не беларускіх». Справы інспектара Вуса не разы-ходзілася з ягонымі словамі. Увосень 1921 г. былі зачынены беларускія школы ў вёсцы Сарокі Арлянскай воласці «дзе жывуць выключна беларусы, а замест яе лідскі школьны інспек-тар п. Вус стараецца адчыніць польскую», з гэтай інфармацыі бачна, што Дрозд паспеў ад-крыць беларускую школу і ў Сароках.

Іван Дрозд меў вялікі аўтарытэт сярод сваіх землякоў. Беларуская прэса паведаміла, што ўвосень 1921 г. валасная рада Арлянскай гміны Лідскага павета выбрала войтам гэтай «воласці свядомага селяніна-беларуса з вёскі Прэціма, настаўніка Янку Дразда, але старас-та павета не зацвердзіў яго на пасадзе».

Трэба сказаць, што ў тыя часы беларус-кія партызаны вялі сапраўдную вайну супраць польскіх уладаў, вясной 1922 г. партызаны перайшлі да актыўных баявых дзеянняў. Як заўжды ад ваеннага стану цярпела мірнае насе-льніцтва: «Звяртаем увагу паслоў дэмакра-тычных партый у польскім Сейме. З в. Воля Арлянскае … воласці палякамі забраны гр. Мікалай Павачка, якога хацелі застрэліць толькі за тое, што ён казаў, што без валасных прыказаў жаўнеры ня маюць права браць падводы адзіночнымі асобамі. Калі гр. Павачка ўказаў, што ў дэмакратычнай дзяржаве так нябывае, як яны робяць, то яго забралі як кон-тррэвалюцыянера і адаслалі чамута ня ў Ліду, а ў Слонім, а з Слоніма пашлюць у Варшаву ці Кракаў. Дзеля таго, каб узяць на парукі, патрабуе польская ўлада залогу 60 000 марак».

Якраз у 1922 г. Іван Дрозд быў абвіна-вачаны ў падбухторванні сялян і арыштаваны, але настаўнік аказаўся сапраўдным зухам і ўцёк з Арлянскага паліцэйскага пастарунка ў Літву. Праваслаўны святар Арлянскай царквы а. Ва-сіль Харлап казаў, што Іван Дрозд меў кантакты з беларускім урадам Вацлава Ластоўскага ў Коўні. З Коўні настаўнік перабраўся ў Менск і напісаў свайму сябру, фельчару ў Орлі Аляк-сандру Бучу, што ў Менску ён «вучыцца ў інстытуце».

У БССР атрымаў вышэйшую адука-цыю. У 1930 г. уступіў у ВКП(б). Быў жанаты. Арыштаваны 04.11.1935 г. у Горках. Падчас арышту працаваў дацэнтам кафедры паліт-эканоміі Горацкага сельскагаспадарчага інсты-тута. 27.03.1936 г. асуджаны асобай нарадай пры НКВД за «антысавецкую агітацыю і шпіянаж» да 3 гадоў ссылкі ў Казахстан. У канцы 1930-х г. прыгавораны да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Волжскі канцлагер Яра-слаўскай вобласці. Далейшы лёс невядомы.

Рэабілітаваны прэзідыумам Магілёў-скага абласнога суда 02.02.1957 г. Асабовая справа Д. № 2411-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці.

 

Дэманструем нацыянальныя здабыткі на сусветным узроўні

Найвышэйшым вынікам гэтага юбілей-нага года стала багата ілюстраванае выданне «Сусветная спадчына Францыска Скарыны», якое выйшла ў серыі «Энцыклапедыя рары-тэтаў» на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай . Кніга была выпушчана па заказу Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» накладам 1100 асобнікаў і прэзентавалася ў Нацыянальным мастацкім музеі  3 жніўня 2017 года.

Упершыню ў адной кнізе з ілюстрацыямі прадстаўлены ўсе 25 кніг беларускага пер-шадрукара! У сучасным выданні наглядна пака-зана ўся кніжная спадчына Францыска Скарыны, якая сёння з’яўляецца нацыянальным здабыткам і захоўваецца ў кніжных і музейных зборах Бела-русі, Расіі, Украіны, Германіі, Даніі, Польшчы, Літвы, Вялікабрытаніі, Славеніі, Чэхіі, ЗША. Кніга атрымала Гран-Пры Міжнароднага кон-курсу краін-удзельніц СНД «Мастацтва кнігі — 2017″ і Гран-Пры Еўразійскай міжнароднай кніжнай выставы «Eurasian Book Fair — 2017″. Пра фундаментальны том мы пагаварылі з аўта-рам навуковага тэкста і ўкладальнікам кнігі, кандыдатам культуралогіі спадаром Алесем Сушам.

— З’яўленне такога маштабнага выдан-ня сведчыць пра глыбокія змены ў светапо-глядзе людзей і ў дзяржаўнай палітыцы. Пасля дзесяцігоддзяў атэізма духоўная спадчына асветніка становіцца цалкам даступнай на-роду замест «Капітала» К. Маркса і 40 тамоў Леніна. Ці не так?

— Беларусы звяртаюцца ў сваіх поглядах і да мінулага, і да будучыні. Важна, што менавіта Беларусь сёння для нас пазіцыянуецца кропкай адліку. Мы ўспрымаем сябе не як перыферыю і сферу ўплыву іншых вялікіх культур і цывілі-зацый, а як самадастатковую дзяржаву, якая мае свае каардынаты, сваіх дзеячаў, чые імёны могуць упрыгожваць густоўныя мастацкія тво-ры, падручнікі для дзетак і манаграфіі для дарослых. Мы маем сваю нацыянальную сістэ-му адліку і ўсведамляем сваю здольнасць для дэманстрацыі нацыянальных набыткаў на сусвет-ным узроўні. Падрыхтоўка факсімільнага вы-дання і выпуск кнігі «Сусветная спадчына Францыска Скарыны» — адзін з крокаў, які па-казвае найбагацейшыя дасягненні нашай ку-льтуры.

— Такому выданню, напэўна, папярэд-нічала вялікая навуковая і багаслоўская пад-рыхтоўка?

— Безумоўна. У справе скарыназнаўства шмат зроблена беларускімі і замежнымі даслед-чыкамі. Беларускія навукоўцы гэтай тэмай зай-маюцца шчыльна на працягу апошніх ста гадоў. Стагоддзямі напрацоўвалася скарыназнаўчая навуковая традыцыя, дзякуючы працам чэш-скіх, расійскіх, нямецкіх і іншых аўтараў. Былі створаны фундаментальныя працы, прысвеча-ныя жыццяпісу Скарыны, яго творчай пладаві-тай дзейнасці і спадчыне. Сёння я і іншыя да-следчыкі працуем з грунтоўнымі дасягненнямі мінулых пакаленняў.Той пласт, які мы называем пачаткам беларускага кнігадрукавання, добра вывучаны. Тым не меньш, з’яўляюцца новыя знаходкі, версіі і інтэрпрэтацыі, версіі і гіпотэзы, якія трошкі іначай адкрываюць для нас асобу першадрукара.

— Вам удалося сабраць у адной кнізе ўсе 25 кніг Скарыны, апісаць іх змест і выгляд, даць звесткі пра месцазнаходжанне кніг, гісторыі знаходак.

— Выпускаючы факсімільнае ўзнаўленне, пачынаючы з 2013 года, мы імкнуліся выпусціць якасную копію кожнага выдання паасобку: Кнігі «Быцця», кнігі «Выхад», кнігі «Лявіт», і на пры-кладзе лепш захаванага асобніка з Расіі ці з Германіі якасна прадэманстраваць знешні вы-гляд кніг. Мы праглядалі  і шукалі найбольш захаваныя асобнікі. У новым альбомным выданні «Сусветная спадчына Францыска Скарыны» мы спрабавалі вырашыць іншую задачу. Выданні друкара захаваліся па ўсім свеце і ў розным стане. Часам гэта цалкам захаваныя асобнікі, а часам — невялічкія фрагменты, замучаныя, вы-цягнутыя з пераплётаў. Мы імкнуліся паказаць усё багацце і ўсю разнастайнасць кніжнай спадчыны. Гэта ўсё абсалютна розныя аб’екты культурнай спадчыны, кожны з іх мае сваю гісторыю бытавання, яны прайшлі праз розныя рукі, маюць унікальныя пазнакі, дарчыя над-пісы. У прыгожым альбомным выданні мы здо-лелі прадэманстраваць кожны асобнік з розных краін свету, каб нашы грамадзяне мелі ўяўленне, як кнігі Скарыны выглядаюць у рэальнасці.

Менавіта на працягу пяці гадоў мы шукалі гэтыя выданні, займаліся адлічбоўкаю падчас адмысловых камандзіровак, часам нам рабілі сканы краіны-захавальнікі, спецыялісты працавалі ў іншых гарадах, адлічбоўвалі розныя арганізацыі, і цяпер можна пабачыць усе кнігі. Над выданнем працавала ўся бібліятэка цалкам, мелі дачыненне ўсе тэхнічныя і гаспадарчыя службы.

— Як Вам дапамагалі дзяржаўныя інс-тытуцыі?

— Вельмі актыўна. Была ініцыявана дзяр-жаўная праграма » Культура Беларусі» на 2011-2015 гады, у межах якой  было асобнае заданне па фарміраванні лічбавай бібліятэкі Францыска Скарыны. Яна не шырока фінансавалася, але мела вялікую ідэйную падтрымку. Спасылаю-чыся на яе, мы змаглі атрымаць дапамогу па-сольстваў і шматлікіх прыватных арганізацый, якія з намі працавалі, напрыклад, банка » БелВЭБ», які фінансаваў факсімільнае выданне.

Нацыянальная бібліятэка рэалізавала шэраг яркіх выдавецкіх праектаў з 2006 па 2012 год па ўзнаўленню факсімільнай спадчыны такіх выданняў, як «Слуцкае Евангелле», «Полацкае Евангелле», «Баркалабаўскі летапіс», «Буквар» 1767 года, «Посах кіравання» Сімяона Полац-кага, «Тураўскае Евангелле» і кнігі ХХ стагод-дзя: творы Я. Коласа, Я. Купалы, В. Ластоўскага.

Наша ўстанова ішла доўгім шляхам да юбілею беларускага кнігадрукавання. Набраў-шыся пэўнага досведу мы падступілі да ідэі пер-шага поўнага ўзнаўлення спадчыны Францыска Скарыны. У ідэі адыгралі ролю многія людзі, было складанае навуковае і арганізацыйнае забеспячэнне, ідэю падтрымала кіраўніцтва Мі-ністэрства культуры і Нацыянальнай бібліятэкі. Адпачатку быў створаны рэдакцыйны савет.

Падтрымка была на самым высокім дзя-ржаўным узроўні. Міністэрства замежных спраў дапамагло ў арганізацыі прэзентацыйных мерапрыемстваў у краінах Еўропы і свету. Вельмі прыемна, што зладжаная праца дала вынік. У нас была свая каманда, якая працавала над факсімільным узнаўленнем. Я быў адказным рэдактарам. Навуковыя тэксты да кожнага тома рыхтаваліся супольна мною і Галінай Уладзі-міраўнай Кірэеевай, загадчыцай навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, спецыялісты рыхтавалі пераклады тэкстаў на англійскую мову. Усім працэсам кіраваў наш дырэктар, доктар педагагічных навук Раман Сцяпанавіч Матульскі.

— Якія традыцыі веры і любові да бела-рускага слова захоўваюцца ў Вашай сям’і?

— Мае бацькі былі актыўнымі вернікамі, хадзілі ў царкву да споведзі, для іх вера мела вялікае значэнне ў жыцці, агульнакультурны фон выхавання перадаваўся праз пакаленні. У школьныя і студэнцкія гады адной з любімых завядзёнак у мяне было наведваць кнігарні, ха-дзіць на прэзентацыі. Маці была журналістам, працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, у Інстытуце культуры Беларусі. Для яе культурная тэматы-ка была важнай ад пачатку. Таму і я захапіўся пытаннямі культуры і ў гэтым накірунку выра-шыў атрымаць адукацыю.Тэмай маёй дысерта-цыі была «Культурная спадчына грэка-каталіц-кай царквы ў Беларусі ў кантэксце дыхатаміі «Усход — Захад».

Для нашай сям’і традыцыі слова, трады-цыі кнігі многа значаць. Мая жонка Ксенія такса-ма бібліятэкар, мы з ёй супольна працавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, а зараз яна даглядае дзетак. Яна была каардынатарам шэра-гу кніжных праектаў, звязаных з гістарычнымі кнігазборамі, з бібліятэкай Сапегаў, яна была складальнікам зборніка » Здабыткі».  Яна пахо-дзіць з інтэлігенцкага асяроддзя, яе маці была выкладчыцай, бацька — выдаўцом, традыцыі слова для яе  з дзяцінства былі блізкімі і важны-мі. Сёння мы выхоўваем сваіх дзетак — Кастуся і Караліну.

— У Нацыянальнай бібліятэкі яшчэ шмат планаў на будучыню?

— Мы займаемся рэалізацыяй маштабнага праекту — Міжнароднай выставай «Францыск Скарына і яго эпоха».  Гэта вялікі праект, які будзе ўвесь час развівацца і мадыфікавацца: будуць праходзіць часовыя выставы, кінапака-зы, дзіцячыя заняткі, адмысловыя адукацыйныя праекты.

Ад аўтара: Падрыхтоўкай кнігі «Су-светная спадчына Францыска Скарыны» і збо-рам поўнага факсімільнага ўзнаўлення наву-коўцы здзейснілі подзвіг, роўны вычыну перша-друкара. З выданнямі можна пазнаёміцца ў аддзелах беларускай літаратуры і рэдкай кнігі Нацыянальная бібліятэкі.

Гутарыла Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымку: 1. Георгій Якаўлевіч Галенчанка і Аляксандр Суша; 2. Кніга «Сусвет-ная спадчына Францыска Скарыны».

(Працяг тэмы на ст. 8.)

 

Росшукі каштоўных старадрукаў

(Працяг. Пачатак на ст. 7.)

 

— Кнігі маюць свае няпростыя лёсы, поў-ныя прыгодаў, выпрабаванняў і пакутаў…

Дапоўніла нашу размову пра збор Ска-рынаўскіх выданняў загадчыца навукова-да-следчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Галіна Уладзіміраўна Кірэева. Яна рыхтавала навуковыя тэксты як для кнігі «Су-светная спадчына Францыска Скарыны», так і для поўнага факсімільнага ўзнаўлення ўсіх кніг першадрукара.

— Біблія Францыска Скарыны каштоўная не толькі з пункту гледжання гісторыі друку Святога Пісання. Яе тэксты і сёння захапляюць гуманістычнымі, этычнымі і асветніцкімі памк-неннямі выдаўца. Гэта сапраўдны помнік кніж-нага мастацтва. На яе старонках ёсць шмат таям-нічых, інтрыгуючых рэчаў.

Нашу калекцыю з 10 кніг Францыска Скарыны, якія знаходзяцца на Беларусі, Дзяр-жаўная ўніверсітэцкая бібліятэка БССР набыла ў 1925 годзе, калі ў Мінску адзначалася 400-годдзе беларускага кнігадрукавання (адпаведна даце выдання апошняй кнігі Скарыны  -«Апо-стал»). У часопісе «Полымя» праходзіла інфар-мацыя пра гэта. Тады бібліятэцы былі выдзе-лены грошы і яна набыла ў леніградскага біблія-філа В. Камарніцкага калекцыю кніг Францішка Скарыны і старажытных рукапісаў. Падчас вай-ны фонды бібліятэкі не былі эвакуяваныя. На пачатку 1944 года найбольш каштоў-ная частка фонду была вывезена за мяжу. Кнігі апынуліся ў Заходняй По-льшчы, у Сілезіі. Пасля вайны эшалон з кнігамі прывезлі на Радзіму. Стара-друкі пацярпелі, але не моцна. На калекцыі захаваліся нашы даваенныя шыфры, таму мы даставерна ведаем, што гэта тыя асобнікі, якія знаходзі-ліся ў фондзе бібліятэкі да вайны. С таго часу яны ў нас захоўваюцца. У 1990-я гады некалькі кніг прайшлі рэс-таўрацыю.

Для факсімільнага ўзнаўлення я рыхтавала кнігазнаўчую частку, што датычылася непасрэдна асобнікаў: дзе яны знаходзяцца, як захоўваюцца, якая там арнаментыка, якія гравюры ўключаны, як мож-на апісаць ініцыялы, якія шрыфты выкарыстоў-валіся. Апісваўся канкрэтны асобнік канкрэтнай бібліятэкі. У рэдкіх выпадках, калі яны не заха-валіся ў поўным аб’ёме, мы апісвалі састаўныя асобнікі, напрыклад, «Псалтыр». У наш збор ўвайшлі пражскія і віленскія выданні, у тым ліку «Малая падарожная кніжка» і «Апостал». Пера-клад прадмоў на сучасную беларускую мову зрабіў А.У. Бразгуноў.

Важна, што не толькі кнігазнаўцы ажыц-цявілі свае даследванні, але і фінансавыя струк-туры ўзялі ўдзел у сацыяльна-значымым гума-нітарным праекце па стварэнні  факсімільнага выдання поўнага збору кніг Францішка Ска-рыны. Такая значная падзея, як 500-годдзе бе-ларускага кнігадрукавання, была важнай для супрацоўнікаў банка » БелВЭБ», а Нацыянальны Банк выпусціў юбілейную манету.

Збор факсімільнага ўзнаўлення атры-маюць бясплатна абласныя, раённыя і універ-сітэцкія бібліятэкі. Іх наведвальнікі змогуць прачытаць тэксты на трох мовах: рускай, бела-рускай і англійскай. Гэта будзе стымулам для лепшага знаёмства чытачоў з бібліяграфіяй, гісторыяй рэлігіі і мастацтвазнаўствам.  А кнігу «Сусветная спадчына Францыска Скарыны» можна набыць у кнігарнях ста-ліцы.

3-4 верасня 2017 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Ўкраіны імя Ў.І. Вярнадскага, прайшла прэзентацыя поўнага факсімільнага ўзнаўлення кні-жнай спадчыны першадрукара. Намеснік дырэктара Нацыяна-льнай бібліятэкі Беларусі А.А. Суша перадаў у фонды найбуй-нейшай бібліятэкі Украіны 20-томны камплект выдання і вы-ступіў з паведамленнем аб вы-ніках пяцігадовай працы па падрыхтоўцы ўнікальнай публікацыі. Мы выка-залі сваю шчырую ўдзячнасць украінскім кале-гам за супрацоўніцтва. Перадача лічбавых копій з Украіны ў Беларусь і факсімільнага выдання з Беларусі ва Украіну будуць стымуляваць да-лейшыя культурныя і навуковыя сувязі нашых краін. У Кіеўскай бібліятэцы ў гэты час пра-ходзіла выстаўка, прысвечаная 500-годдзю Рэфармацыі.

Гутарыла Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках:

  1. Галіна Уладзіміраўна Кірэеева;
  2. Беларускія даследчыкі ў Кіеве;
  3. Поўнае факсімільнае ўзнаўленне твораў Ф. Скарыны.

 

Песні яднаюць народы

II Фестываль  польска-беларускай культуры «Ед-насць» прайшоў у Менску ў Палацы культуры імя Шарко. У ім ўзялі ўдзел каля 300 удзе-льнікаў з 20  беларускіх калек-тываў з розных гарадоў, якія прадстаўлялі культурныя зда-быткі абодвух народаў. Лаўрэ-атамі фестывалю сталі хоры «Дружба», «Маёвы квят», ду-эты «WitaM» і » Крышталь» ды іншыя калектывы. Арганіза-тарам фестывалю з польскага боку выступіла пані Ірэна Ко-нан, якая жыве ў Беластоку і ўзначальвае арганізацыю: Fun-dacja na rzecz pomocy dzieciom z Grodzienszczyzny.

Як распавяла выклад-чыца курсаў польскай мовы ў ТБМ спадарыня Леанарда Мухіна, палякі цесна супра-цоўнічаюць з прадстаўленай у Менску арганізацыяй Polska Macierz Szkolna. З іх дапамогай кожнае лета беларускія дзеткі маюць магчымасць паехаць на адпачынак у летнік у По-льшчу.

 

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Літаратурныя сустрэчы на Лідчыне

Працягваюцца літара-турныя сустрэчы на Лідчыне. 20 кастрычніка гасцямі вучняў Бердаўскай і Першамайскіх школаў сталі паэт Міхась Ско-бла і спявачка Таццяна Грыне-віч. Школьны графік праду-гледжваў працягласць сустрэч у адзін урок, таму рытм быў даволі напружаным.

У Бердаўскай школе на сустрэчы былі ў асноўным вучні малодшых класаў, таму і рэпертуар вершаў ды песень быў адпаведны. Вершы-вікта-рыны, вершы-загадкі, пытанні пра асноўную культурніцкую падзею гэтага года — 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.

У Першамайскай шко-ле вучні былі ад шостага класа і старэйшыя, але і тут не абы-шлося без віктарын, пры гэ-тым у абедзвюх школах яны былі розныя.

Песні былі ў асноўным школьнай тэматыкі, гэта зна-чыць на вершы, якія дзеці пра-ходзяць у школе. Але там вер-шы, а тут цудоўныя песні.

Пасля імпрэз Таццяна Грыневіч перадавала школам адукацыйныя матэрыялы па беларускай літаратуры, каб урокі былі больш цікавымі.

Наш кар.   

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *