Навіны Германіі. Экспазіцыя Беларусі ў Франкфурце прысвечана 500-годдзю кнігадрукавання

Аўторак, Кастрычнік 31, 2017 0

Нацыянальная экспазіцыя «Кнігі Рэспублікі Беларусь» на 69-м Франкфурцкім кніжным кірмашы прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. На стэндзе Беларусі прадстаўлены прысвечаныя Францішку Скарыну і знакавай юбілейнай даце выданні, якія выйшлі ў дзяржаўных выдавецтвах «Мастацкая літаратура», «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі», «Беларусь», Выдавецкі дом «Звязда», «Народная асвета». Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена каля 1 тыс. кніг 2016-2017 гадоў выпуску рознай тэматычнай накіраванасці. Буйнейшы ў свеце Франкфурцкі кніжны кірмаш (Frankfurter Buchmesse) у бягучым годзе адкрыўся 11 кастрычніка. Гэта з’езд прафесіяналаў, месца, дзе можна азнаёміцца з навінкамі, даведацца пра тэндэнцыі кнігавыдавецкага рынку ў цэлым. Па традыцыі, на форуме адна з краін прысутнічае ў якасці ганаровага госця. У 2017 годзе ім стала Францыя. Штогод у кірмашы ў Франкфурце-на-Майне прымаюць удзел больш як 7 тыс. экспанентаў са 100 краін, яго наведваюць каля 300 тыс. чалавек, акрэдытавана больш за 10 тыс. журналістаў і блогераў.

 blr.belta.by.

Фота Міністэрства інфармацыі.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *