Навіны Германіі. Перамога Меркель: спадзявалася «на лепшы вынік», але «стратэгічная мэта дасягнутая»

Панядзелак, Кастрычнік 9, 2017 0

Дзейны канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што яе блок ХДС/ХСС дасягнуў стратэгічнай мэты на парламенцкіх выбарах, якія адбыліся 24 верасня.

На парламенцкіх выбарах у Германіі, якія прайшлі 24 верасня, перамогу атрымаў блок хрысціянска-дэмакратычных партыяў ХДС/ХСС на чале з канцлерам Ангелай Меркель. Пра гэта сведчаць папярэднія афіцыйныя вынікі галасавання па выніках апрацоўкі ўсіх бюлетэняў, апублікаваныя ў ноч на панядзелак, 25 верасня. Такім чынам, Мэркель прэтэндуе на чацвёрты тэрмін паўнамоцтваў канцлера.

Блёк ХДС/ХСС падтрымалі 33 адсоткі выбарнікаў. За іх цяперашніх партнёраў ва ўрадавай кааліцыі, сацыял-дэмакратаў на чале з Мартынам Шульцам, выказаліся 20,5 адсотка выбарнікаў, паведамляе Deutsche Welle. Абедзве партыі панеслі прыкметныя страты ў параўнанні з мінулымі выбарамі. У 2013 годзе кансерватары набралі 41,5 адсотка, сацыял-дэмакраты — 25,7 адсотка. Сацыял-дэмакраты, якія паказалі найгоршы вынік у сваёй гісторыі, ужо абвясцілі пра сыход у апазіцыю.

На трэцім месцы — правапапулісцкая «Альтэрнатыва для Германіі» з 12,6 % галасоў. Далей ідуць: ліберальная Свабодная дэмакратычная партыя — 10,7 %, Левая партыя — 9,2% і партыя «Саюз-90″ / «Зялёныя» — 8,9%. Астатнія партыі атрымалі менш за 5 адсоткаў, неабходных для праходжання ў парламент. Меркель прызнала, што спадзявалася «на лепшы вынік» партыі на гэтых выбарах і будзе прыслухоўвацца да «трывог» выбарнікаў правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі», якая ўпершыню трапляе ў парламент, каб вярнуць іхнія галасы.

Таксама Мэркель заявіла пра гатоўнасць стварыць новы ўрад Германіі.

— Мы моцная партыя, і наша задача — сфармаваць урад, — заявіла Мэркель падчас выступу перад прыхільнікамі.

Паводле звестак мэдыякампаніі DW, яўка выбарнікаў склала 75 адсоткаў, на папярэдніх выбарах у галасаванні прынялі ўдзел 71,5 адсотка выбарнікаў.

Радыё Свабода.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *