Навіны Германіі. Платная стажыроўка беларускіх менеджараў у ФРГ

Панядзелак, Кастрычнік 16, 2017 0

Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь праводзіць мерапрыемствы па падвышэнні эфектыўнасці арганізацыі стажыровак беларускіх менеджараў у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, якія будуць рэалізаваны ў 2018 — 2019 гг. у рамках сумеснай заявы пра супрацоўніцтва ў падвышэнні кваліфікацыі кіраўнічых кадраў беларускай эканомікі, падпісанага 30.06.2015 г. паміж Федэральным Міністэрствам эканомікі і энергетыкі ФРГ і Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь. Дэдлайн: 31.10.2017.

Дадзеная заява працягвае эканамічнае супрацоўніцтва паміж ФРГ і Рэспублікай Беларусь шляхам рэалізацыі двухбаковай Праграмы падвышэння кваліфікацыі кіраўнічых кадраў беларускай эканомікі.

Мэты Праграмы: садзейнічанне рэарганізацыі беларускай эканомікі і яе інтэграцыі ў сусветную эканамічную сістэму; узмацненне рынкавай арыентацыі і падвышэнне канкурэнтаздольнасці беларускіх прадпрыемстваў; павелічэнне замежнаэканамічнага патэнцыялу беларускіх прадпрыемстваў; наладжванне кантактаў з нямецкімі прадпрыемствамі; падвышэнне прывабнасці беларускіх прадпрыемстваў для замежных фундатараў.

Удзельнікі праграмы аплачваюць навучанне ў Рэспубліцы Беларусь і праезд у Германію і назад. Кошт навучання — 470 беларускіх рублёў. Аплата праводзіцца пасля адбору па выніках гутаркі. Навучанне, пражыванне, сілкаванне (сняданкі і абеды), транспарт у Германіі фінансуецца са сро-дкаў Федэральнага Міністэрства эканомікі і энергетыкі Германіі. На 2018 год плануецца прыняць на стажыроўку ў агульнай колькасці 40 чалавек.

Кандыдаты і кандыдаткі павінны запоўніць анкеты і накіраваць іх да 31.10.2017  па электроннай пошце на адрас: germany@sbmt.by для Марозава Радзівона Ігаравіча. Анкеты змешчаны на сайце www.sbmt.by у частцы “Наш Інстытут — Міжнародныя праекты — Беларуска-нямецкая стажыровачная праграма”.

Крыніца: sbmt.by.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *