У Лідзе будзе помнік вялікаму князю Гедыміну

Аўторак, Кастрычнік 31, 2017 0

ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне

Лідскага раённага

выканаўчага камітэта

2 кастрычніка 2017 г. № 1012

 

ПАЛАЖЭННЕ

пра парадак арганізацыі і правядзення адкрытага конкурсу эскізных праектаў помніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін»

 

  1. Мэтай конкурсу з’яўляецца пошук найболей выразнай выявы князя Гедыміна для стварэння помніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін».
  2. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Лідскі раённы выканаўчы камітэт.
  3. Удзельнікамі конкурсу могуць быць скульптары і архітэктары, якія маюць прафесійную адукацыю. Удзельнікам конкурсу можа быць як адзін чалавек, так і творчы калектыў.
  4. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены ў адпаведнасці з пунктам 14 Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манумен-тальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372.
  5. Кампазіцыйнае і пластычнае рашэнне помніка павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага нацыянальнага манументальнага мастацтва.
  6. Помнік павінен быць усталяваны ў скверы на скрыжаванні вуліц Грунвальдская і Замкавая ў г. Ліда, каля паўночнай сцяны Лідскага замка.
  7. Каардынатарам правядзення конкурсу па даручэнні яго арганізатара выступае аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Лідскага раённага выканаўчага камітэта.
  8. Для прыняцця ўдзелу ў конкурсе ў тэрмін да 15 лістапада 2017 г. улучна падаецца заяўка па форме паводле дадатку да гэтага Палажэння па адрасе: г. Ліда, вул. Савецкая, 8, 231300, тэл./факс +375 154 52-77-45, lidakult@mail.ru.

Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены ўдзельнікамі конкурсу 15 студзеня 2018 г. не пазней 17:00 па адрасе: г. Ліда, вул.Савецкая, 8, каб. 62, кантактны тэлефон +375 154 52-77-45, аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама.

  1. З мэтай захавання ананімнасці конкурсныя матэрыялы падаюцца пад чатырохзнакавым нумарам, які паказваецца на ўсіх матэрыялах у левым верхнім куце, а таксама ў аўтарскім канверце.

У запячатаны канверт удзельніка конкурсу ўкладваецца інфармацыйны ліст, які ўтрымоўвае прозвішча, імя і імя па бацьку (калі такое маецца), таксама адрас і кантактны тэлефон удзельніка ці калектыва ўдзельнікаў конкурсу.

Пры парушэнні ўмоў конкурсу і правіл афармлення і падачы конкурсных матэрыялаў праект не разглядаецца.

  1. Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы не пазней 15 лютага 2018 г.

Склад журы зацвярджаецца рашэннем Лідскага раённага выканаўчага камітэта. Чальцы журы не ўдзельнічаюць у конкурсе і не даюць кансультацыі па конкурсных праектах.

  1. Рашэнне журы прымаецца ў прысутнасці не меней паловы складу журы адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных. Пры роўнай колькасці галасоў «за» ці «супраць» голас старшыні журы з’яўляецца вырашальным. Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца ўсімі чальцамі журы, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
  2. Крытэры адзнакі эскізных праектаў:

адпаведнасць умовам конкурсу;

высокі прафесійны ўзровень;

выкарыстанне арыгінальнага рашэння;

адлюстраванне найболей выразнай выявы.

  1. Канверты ўдзельнікаў конкурсу распячатваюцца пасля вынясення рашэння журы па выніках конкурсу.
  2. Рашэннем журы вызначаецца эскізны праект, які заняў 1-е месца, і пераможца (аўтар гэтага эскізнага праекту).
  3. Вынікі конкурсу публікуюцца ў тыднёвы тэрмін пасля вынясення рашэння журы на афіцыйным сайце Лідскага раённага выканаўчага камітэта.
  4. Пераможца конкурсу атрымлівае права на стварэнне помніка ў адпаведнасці з заканадаўствам.
  5. Паштовыя і іншыя выдаткі ўдзельнікаў конкурсу аплачваюцца за іх кошт.
  6. Пасля завяршэння працы журы конкурсныя матэрыялы вяртаюцца ўдзельнікам конкурсу.

 

  ДАДАТАК

да Палажэння пра парадак

арганізацыі і правядзення адкрытага

конкурсу эскізных праектаў помніка

«Заснавальнік замка — князь Гедымін»

 

Аддзел ідэалагічнай працы,

культуры і па справах моладзі

Лідскага райвыканкама

__________________________________________

Прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое  маецца )

_________________________________________

_______________________________________

тэлефон

 

ЗАЯЎКА

на ўдзел у конкурсе

 

Прашу ўключыць мяне ў спіс удзельнікаў конкурсу эскізных праектаў помніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін»  у г. Ліда.

Абавязваюся прадставіць конкурсныя матэрыялы 15 студзеня 2018 г. не пазней 17:00 па адрасе: г. Ліда, вул. Савецкая, 8, каб. 62, аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама.

З умовамі конкурсу азнаёмлены і згодны.

________________   _______________              _______________

Ініцыялы, прозвішча                       подпіс                                   дата

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *