НАША СЛОВА № 44 (1351), 1 лістапада 2017 г.

Аўторак, Лістапад 7, 2017 0

Выкарыстоўваць усе магчымасці, каб беларуская мова стала рэальна дзяржаўнай

29 кастрычніка ў аду-кацыйным цэнтры Ёханеса Раў у Менску адбыўся XIII спра-ваздачна-выбарчы з’езд ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». На-ша грамадская арганізацыя, якая абараняе родную мову як нацыянальную каштоўнасць, сёння налічвае 6400 сяброў у розных рэгіёнах краіны і цягам году мае свайго прадстаўніка ў Парламенце Рэспублікі Бела-русь. Актыўнымі сябрамі ТБМ з’яўляюцца пісьменнікі, выкладчыкі беларускай мовы школ і ВНУ краіны, прафесура сталічных і рэгіянальных уні-версітэтаў, вучоныя, мастакі і іншыя прадстаўнікі нацыяна-льнай інтэлігенцыі. XIII з’езд ушанавалі сваёй прысутнасцю і выступленнямі амбасадар Ук-раіны Ігар Кізім і амбасадар Чэхіі Мілан Экерт. Падтрымку дэлегатам з’езду выказаў ста-ршыня партыі БНФ Рыгор Ка-стусёў. Даслаў пісьмовае ві-танне Роберт Райлі, Павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Бела-русь.

На працягу 19 гадоў арганізацыю узначальваў кан-дыдат гістарычных навук Алег Анатольевіч Трусаў, які пера-няў паходню любові да родна-га слова ад слынных паэтаў- Ніла Гілевіча і Генадзя Бураў-кіна. 29 кастрычніка ён перадаў свае паўнамоцтвы спадарыні Алене Анісім, якая была абра-на большасцю галасоў дэлега-таў з’езда. Сябры ТБМ падзя-кавалі Алегу Трусаву за шматгадовую плённую дзей-насць і пакінулі за ім тытул га-наровага старшыні.

— Наша Гарадзенская суполка ТБМ вылучала тры кандыдатуры: Лявона Барш-чэўскага, Уладзіміра Коласа і Алену Анісім. Я даўно ведаю спадарыню Алену, бо яна — мая зямлячка, мы паходзім з ёй з адной мясцовасці,- сказаў пра-фесар Аляксей Пяткевіч, які выкладае ў Гарадзенскім уні-версітэце цягам 40 гадоў. — Гэта яркая індывідуальнасць нацы-янальна стойкага характару. Ёй уласціва здольнасць паспяхова рабіць канкрэтную справу. Яна бяспяпрэчна заслугоўвае павагі.

— На канферэнцыі Ві-цебскай арганізацыі мы выра-шылі, што прызначыць Алену Анісім новай старшынёй ве-льмі слушна, бо спалучэнне досведу кіраўніцтва ТБМ і дэ-путацкай дзейнасці — добрая магчымасць, каб унесці яшчэ большы ўклад у развіццё бе-ларускай мовы. Яна будзе вы-карыстоўваць сваю палітыч-ную вагу ў справе распаўсюду беларускай мовы, — адзначыў былы супрацоўнік Віцебскага педынстытута імя Машэрава Анатоль Родзік.

— Што датычыць планаў на будучыню, мы будзем пра-цягваць нашу правабарончую дзейнасць, каб адстойваць пра-вы на родную мову, запісаныя ў Канстытуцыі, — адзначыла па абранні яе на пасаду старшыні ТБМ Алена Анісім.- Будзем прыкладаць свае намаганні на пашырэнні ўжытку беларус-кай мовы ў сферы адукацыі, сферы інфармацыі і заканадаў-ства. Мы будзем працаваць з бацькамі, каб павялічыць коль-касць беларускіх класаў, і з на-стаўнікамі, каб у нас былі год-ныя кадры. Будзем працаваць і з бізнес-структурамі, якія сёння прыхільна ставяцца да беларускай мовы, будзем су-працоўнічаць з Міністэрствам культуры, выкарыстоўваць усе магчымасці, каб беларус-кая мова стала дзяржаўнай. Мова — наша нематэрыяльная каштоўнасць.

Першым намеснікам старшыні ТБМ абраны спадар Уладзімір Колас, кіраўнік бе-ларускага Нацыянальнага лі-цэя, які ўзначальвае Раду бела-рускай інтэлігенцыі. Пасады яшчэ трох намеснікаў занялі Дзяніс Тушынскі, Аляксандр Давідовіч і Станіслаў Суднік.

— У сферы культуры мы можам дабіцца шмат шля-хам перамоваў з прадстаўнікамі дзяржаўных структур, — выка-заўся на з’ездзе Рыгор Сямё-навіч Сініца. — У Менску на-шымі намаганнямі каля рату-шы паўстаў войт з граматай Магдэбурскага права, а ў Ві-цебску — помнік князю Альгер-ду, нядаўна паўсталі помнікі С. Манюшку і В. Дуніну- Мар-цінкевічу. — Мы вядзем пера-мовы з мэрам пра помнік Глебу Менскаму. Трэба разумна да-водзіць свае прапановы прад-стаўнікам улады і пераконваць людзей у дзяржаўных кабіне-тах. Беларус мусіць быць тале-рантным і ахайным, быць пры-кладам паводзін у знешнім вы-глядзе, ён не мае права з’яўляц-ца на публіцы нецвярозым, і тады мы зможам дамагчыся сваіх мэтаў! — падкрэсліў стар-шыня Беларускага саюза мас-такоў і сябар ТБМ.

Значным было на з’едзе выступленне першага міністра замежных спраў незалежнай Беларусі Пятра Кузьміча Кра-ўчанкі, які стаяў ля вытокаў стварэння ТБМ у 1989 годзе, працаваў у Вярхоўным Савеце 12 і 13 склікання, і  з’яўляецца сябрам Рады ТБМ. Сёння ён працуе ў Міжнародным фон-дзе імя Міхала Клеафаса Агін-скага. Сёлета ён арганізаваў паездку 30 сяброў ТБМ у Па-дую, Фларэнцыю, Рым.

— Мы павінны прыкла-сці намаганні, каб наша мова рэальна стала дзяржаўнай, — адзначыў Пётр Краўчанка.- Сябры ТБМ усюды павінны паказваць сваю інтэлігентнасць і шляхетнасць, быць добразыч-лівымі і адмовіцца ад рэзкай крытыкі, шукаць кампрамісы і дэманстраваць узаемную па-вагу.

Свае прапановы з’езду выказаў прафесар Мікалай Іванавіч Савіцкі.

Прадстаўнікі маладога пакалення ТБМ засведчылі пра сваё жаданне актыўна пра-цаваць далей.

— Мы запрашаем у Ма-гілёў цікавых харызматычных асобаў: Эдуарда Акуліна, Ле-аніда Дранько-Майсюка,  Але-ся Краўцэвіча, — распавёў Алег Дзьячкоў. Ён ўзняў пытанне захавання літаратурных музе-яў Максіма Гарэцкага ў Малой Багацькаўцы і Алеся Адамо-віча, і заклікаў усіх сяброў ТБМ наведаць гэтыя музеі.

— Мы пачыналі адстой-ваць свае моўныя правы яшчэ ў школе, калі патрабавалі дзён-нікі  і падручнікі на беларускай мове, — сказаў Кірыл Шык з Фрунзенскай арганізацыі Менска. — Да дзейнасці ў ТБМ нас заахвоціў выкладчык Алесь Чэчат. Моладзь нашага раёна нядаўна праводзіла флэш-мобы ў падтрымку бе-ларускіх выданняў: «Сфата-графуйся з беларускай кнігай», » Сфатаграфуйся з газетай «На-ша слова». Актыўную дзей-насць для дзетак і маладых ба-цькоў вядзе ў Гомелі Алеся Аў-ласевіч.

— Мы мусім не толькі гаварыць, але і спяваць па-беларуску,- падкрэсліў сябра Лідскай арганізацыі ТБМ бард Сяржук Чарняк. Як народ спя-вае, так ён і працуе!

С. Чарняк выканаў пе-сні на вершы Максіма Багда-новіча і Лявона Вольскага.

З’езд ТБМ прыняў дзве рэзалюцыі — пра неабход-насць беларускамоўнай вы-шэйшай адукацыі і пра тое, каб Парламент прымаў законы ад-разу ў дзвюх версіях: рускай і беларускай, і тры пастановы: «Аб унясенні ў парадак дня сесіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэс-публікі Беларусь законапра-екту «Аб дзяржаўнай падтрым-цы беларускай мовы», «Аб за-снаванні электроннай версіі га-зеты «Наша слова», «Аб ініцы-яванні прыватнай беларуска-моўнай адукацыі». Рэдактарам газеты «Наша слова» перааб-раны Станіслаў Вацлававіч Суднік.

— Важна захаваць што-тыднёвік, які сведчыць пра дзейнасць арганізацыі, — ад-значыў ён.

На з’ездзе абмяркоўва-лася перспектыва стварэння электроннага варыянту газеты » Наша слова».

Эла Оліна.

Здымкі С. Судніка.

 

135 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа

Якуб КОЛАС, Канс-танцін Міхайлавіч Міцкевіч (3 лістапада 1882, засценак Акін-чыцы Менскага пав. Менскай губ. (цяпер у межах г. Стоўбцы) — 13 жніўня 1956, Менск; псе-ўданімы: Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбу-цкі, Андрэй «сацыяліст», Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалае-вец, Лесавік і інш.) — беларускі паэт, празаік, драматург, кры-тык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў (з Янкам Купалам) сучаснай бе-ларускай літаратуры і літара-турнай мовы. Народны паэт Беларусі (1926). Акадэмік АН Беларусі (1928). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1944

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Міхала Казіміравіча і Ганны Юр’еўны (народжаная Лёсік) з вёскі Мікалаеўшчына (цяпер за 12 км ад Стоўбцаў).  Неўзабаве па нараджэнні Ко-стуся, так звалі Канстанціна дома, сям’я пераехала ва ўро-чышча Ласток (або Сухошчы-на), потым, у 1890-1904 гадах, Міцкевічы жылі ў леснічоўцы Альбуць паблізу Мікалаеў-шчыны.

Скончыў 2-гадовае Мі-калаеўшчынскае народнае ву-чылішча (1894). Наступныя тры гады жыў у Альбуці, да-памагаў на гаспадарцы бацькам, шмат чытаў, рыхтаваўся да па-ступлення ў настаўніцкую се-мінарыю.

На кошт скарбу ў 1898 годзе паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Па сканчэнні семінарыі (1902) працаваў настаўнікам на Палес-сі ў вёсках Люсіна (цяпер Ган-цавіцкі раён), Пінкавічы (цяпер Пінскі раён). Рабіў этнаграфіч-ныя і фальклорныя запісы. Актыўна ўдзельнічаў у неле-гальным настаўніцкім з’ездзе (9.7-10.7.1906) у Мікалаеўш-чыне, з’езд разагнала паліцыя і К. Міцкевічу сярод іншых за-баранілі настаўнічаць.

Зімою 1906-1907 года Я. Колас жыў у родных у лес-нічоўцы Смалярня, без адпа-веднага дазволу адкрыў пры-ватную школу. У 1907 годзе прыехаў у Вільню, пачаў пра-цаваць загадчыкам літаратур-нага аддзела «Нашай нівы», але праз некалькі тыдняў паводле загаду паліцыі пакінуў горад. У студзені-красавіку 1908 г. працаваў у прыватнай бела-рускамоўнай школе ў вёсцы Сані (цяпер Талачынскі раён), арганізатарамі якой былі Тарэ-за Гардзялкоў-ская і яе сын Ка-нстанцін Гар-дзялкоўскі. Не-ўзабаве быў арыштаваны і 15.9.1908 года асуджаны на 3 гады турэмнага зняволення.  Увесь тэрмін Я. Колас адбываў у Менскім аст-розе. Па вы-зваленні (1911) з верасня Я. Колас без дазволу на-вучаў дзяцей чыгуначнікаў у Лунінцы, у 1912 годзе атрымаў Пасведчанне пра дабранадзейнасць і да 1914 года афіцыйна працаваў настаў-нікам ў Купяцічах паблізу Пін-ска, а затым у Пінскім 3-м пры-ходскім вучылішчы. У чэрвені 1913 года Я. Колас ажаніўся з настаўніцай пінскай чыгуна-чнай школы Марыяй Дзмітры-еўнай Каменскай, яны пражылі разам больш за 30 гадоў, мелі трох сыноў. У гэты ж перыяд, у жніўні 1912 года, на лесні-чоўцы Смольня паблізу Міка-лаеўшчыны Я. Колас пазнаё-міўся з Янкам Купалам, гэтай сустрэчай пачалося іх сяб-роўства.

Падчас 1-й сусветнай вайны з 1915 года разам з сям’ёю ў бежанстве ў Маскоў-скай губерні. Мабілізаваны, скончыў Аляксандраўскае ва-еннае вучылішча (Масква, 1916) і служыў у запасным па-лку ў Пермі. У званні пад-паручніка летам 1917 года ад-праўлены на Румынскі фронт, але неўзабаве за станам зда-роўя атрымаў адпачынак. Урэ-шце, як настаўнік Я. Колас быў вызвалены ад вайсковай служ-бы і застаўся з сям’ёю ў Абаяні, працаваў настаўнікам і школь-ным інструктарам.

У 1921 годзе Я. Колас выкліканы ўрадам БССР вяр-нуўся ў Менск. Супрацоўнічаў з Навукова-тэрміналагічнай камісіяй Народнага каміса-рыята асветы, Літаратурнай камісіяй па збіранні вуснай на-роднай творчасці Інбелкульту, быў выкладчыкам у Беларус-кім педагагічным тэхнікуме і Беларускім дзяржаўным уні-версітэце, чытаў лекцыі па гра-матыцы і методыцы выкла-дання беларускай мовы на Слуцкіх настаўніцкіх педага-гічных курсах.

У 1920-я-1930-я гады Я. Колас актыўна ўдзельнічае ў навуковым і грамадска-палі-тычным жыцці БССР. З 1928 года ён акадэмік АН БССР, з 1929 — член яе Прэзідыума і віцэ-прэзідэнт. У 1927-1929 га-дах кандыдат у члены ЦВК БССР, у 1929-1931 і 1935-1938 — член ЦВК БССР. Удзельнік 1-га Усебеларускага з’езда са-вецкіх пісьменнікаў і 1-га Усе-саюзнага з’езда савецкіх пісь-меннікаў у Маскве (1934), на абодвух з’ездах абраны ў кіру-ючыя органы саюзаў пісьмен-нікаў. Нягледзячы на прызнан-не заслуг Я. Коласа з боку са-вецкай дзяржавы — у 1926 годзе ён атрымаў званне Народнага паэта Беларусі і пажыццёвую пенсію — пісьменнік трапіў пад хвалю рэпрэсій 1920-х-1930-х гадоў. З сярэдзіны 1920-х у доме Я. Коласа не раз право-дзілі ператрусыі, самога пісь-менніка выклікалі на допыты. Савецкія органы дзяржбяспекі спрабавалі прыцягнуць Я. Ко-ласа да шэрагу спраў, у т.л. г.зв. «Лістападаўскай» і «Саюза вызвалення Беларусі». Ён вы-мушаны быў каяцца ў «памыл-ках». У 1930-я рэпрэсаваны і загінулі многія знаёмыя, калегі і сваякі Я. Коласа, у т.л. матчын брат Язэп Лёсік і жончын брат Аляксандр Каменскі. Самому Я. Коласу не раз пагражаў арышт і рэпрэсіі, але, мусіць, на гэта не было атрымана да-зволу вышэйшага савецкага кіраўніцтва. Гэтыя падзеі не-гатыўна адбіліся на псіхалагіч-ным стане пісьменніка, адпа-ведна і на яго творчасці…

Вікіпедыя.

 

Вітальнае слова да ХІІІ з’езда ТБМ ад амбасады ЗША

Мінск, Беларусь

27 кастрычніка 2017 г.

 

Дэлегатам XIII з’езда ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скары-ны»

Для мяне вялікі гонар вітаць дэлегатаў Трынаццатага з’езда ГА «Таварыства белару-скай мовы імя Францішка Скарыны». Мова — адна з най-галоўных каштоўнасцяў нацыі, якая робіць яе адметнай. I на працягу дзесяцігоддзяў дзей-насць вашага таварыства спрыяе пашырэнню выкары-стання беларускай мовы і ўзма-цненню беларускай нацыяна-льнай ідэнтычнасці, нягледзя-чы на няпросты характар моў-най сітуацыі ў краіне і скла-данасці, з якімі сутыкаюцца ў сваёй працы незалежныя арга-нізацыі. У Менску і падчас па-ездак па краіне я чую, што бе-ларуская мова паступова ста-новіцца больш папулярнай ся-род людзей і кампаній, што ро-біць ролю вашага таварыства яшчэ больш важнай. Я хачу па-жадаць вам поспехаў у рэаліза-цыі праекта нацыянальнага ўніверсітэта, як і ў вашых ін-шых праграмах і праектах. Уся гэта праца спрыяе развіццю Бе-ларусі як дэмакратычнай, па-спяховай і незалежнай краіны.

Жадаю вам плённай працы і далейшых поспехаў у распаўсюджванні роднага сло-ва!

З павагай,

Роберт Райлі,

Павераны ў справах

Злучаных Штатаў

Амерыкі ў

Рэспубліцы Беларусь.

 

Мы — такія…

Так, мы такія… Нас 6 тысяч — старых і крыху мала-дзейшых, разумных і не вельмі, энергічных і вялых. Тысячная частка дарослага складу наша-га народа. Мы нечага хочам. Хочам болей, чым іншыя 999 частак. Мы аб’ядналіся. І нешта робім. І яно, тое нешта, робіцца. Але ж неяк марудна. Вельмі ма-рудна. Мы старэем і пачынаем пабойвацца: вось прыдзе яно, тое, аб чым марым, а я не паба-чу. Крыўдна! І пачынаем пад-ганяць — давай, давай, хутчэй. Пачынаем сцябаць адзін адна-го. Хто-ніхто нават пачынае на-пінацца болей, але воз — той, якога 999 — на гэтыя напінанні не рэагуе.  Адчапіць той воз і паскакаць? Ды куды ж? І што мы без воза!

Мы такія… Нас 6 ты-сяч, а «Наша слова» выпісва-юць 600. Мы такія… Нас 6 ты-сяч. Складак, сабраных хаця б па пенсійным тарыфе, хапіла б на аплату арэнды сядзібы. Але ў нас чамусьці не хапае. І па-чынаем шыпець адно на аднаго: ды што мы за арганізацыя! А мы такая ж арганізацыя, як і ўвесь народ. «А мо, яно і без мяне зробіцца…» Дык жа і зро-біцца. Але хочацца хутчэй…

Мы хочам нашай мовы як адзінай дзяржаўнай. І пра-вільна хочам. І нешта ў патрэ-бным кірунку робім. Робім, робім, робім… Але робіцца ма-рудна. Цёмныя сілы сёння мац-нейшыя за нас. Хочацца хутчэй. І пачынаем заклікаць. Каго? Вось гэтую тысячную частку народа, якая і без заклікаў гэтага ж хоча.

Ну пайшоў бы той за-кліканец на вуліцу і пачаў за-клікаць першых сустрэчных. Дык не ж, не пойдзе. Бо там не зразумеюць, аплююць, наза-вуць дурнем, абмацюкаюць на «великом и могучем». І не па-глядзяць, што ты дэпутат ці акадэмік, пісьменнік ці мастак.

Народ не гатовы да таго, каб ПАЧУЦЬ такі заклік. Ён даў нам прыстойную фішку: роўнасць. Да гэтай моўнай роў-насці яшчэ далёка, як да Меся-ца. Але гэтага можна дамагац-ца, бо і Канстытуцыя на тое ёсць, і вынікі рэферэндуму. А мова як адзіная дзяржаўная… Трэба чакаць. Нешта рабіць і — чакаць. А хочацца хутчэй. Як жа хочацца хутчэй!.. І пачынаем у нецярпенні папракаць таго, хто побач.

У тэатры паставілі спе-ктакль беларускамоўны — чаму ты не пайшоў?!

Часопіс беларускі — ча-му не выпісаў?

Збіраюць грошы на ад-крыццё музея — чаму ты не даў? Ах, даў? А чаму так мала?

Музей адкрылі — чаму не ходзіш?

Кнігу цікавую выда-   лі — чаму не купіў, не чытаеш?

Вандроўка па мясцінах слыннага Паэта — чаму не па-ехаў?! Ты зрабіў нешта ма-ленькае. А чаму не зрабіў бо-льшага?..

Папрокі, папрокі, па-прокі…

А мо, хопіць гэтай па-цучынай грызні ў скрынцы? Няхай кожны робіць, што хоча і што можа. Не выпісвае газе-ты? — Дык жа ў статуце такі аба-вязак не прапісаны. Вось пла-ціць складкі — такі абавязак там пазначаны, гэтага варта і за-патрабаваць. А хадзіць у музеі, на спектаклі, купляць кнігі — няхай чалавек сам вырашае, што яму па душы. Зробім не-шта такое, каб яму захацелася, каб яго пацягнула туды, — до-бра. А не зможам зрабіць, — прымем без папрокаў яго ле-насць, вяласць.

Мы такія. Недаскана-лыя, слабыя, сквапныя, хітрыя, сівыя і рудыя, усякія… Мы та-кія. І хочам да нас, вось такіх, павагі.

Не рабіце мяне вінава-тым перад усімі! Вось той, хто не прыйшоў у арганізацыю, — ён не вінаваты. А той, хто на-пісаў: «Прыміце ў сябры», ад-разу становіцца вінаватым.

Мама родная! Ды вазь-міце вы ваша пасведчанне! Не хачу я быць вечна вінаватым. Буду рабіць нешта сам па сабе. Няхай маленькае, кволае, сці-плае. Можа, што прыдасца ма-ёй Радзіме.

«Народ, Беларускі Народ!

Ты — цёмны, сляпы,

                    быццам крот…»

Гэтаму крыку ўжо бо-лей за стагоддзе. Паэт таксама марыў, хацеў, жадаў. І рабіў. Рабіў адзін, без ніякай арга-нізацыі. Рабіў далёка ад Радзі-мы. Бо верыў, што робіць не пустое. І не папракаў тых, хто не робіць. Папракаў Народ, пішучы слова з вялікай літары, але не папракаў нікога канкрэт-на. Не падганяў, не аблайваў…

Сказаў пра гэта на з’ез-дзе. І ўстаў сталага ўзросту дэлегат: «А вось у тваёй кніж-цы чатыры памылкі на во-кладцы!» Няма там ніякіх па-мылак. А чаму ён так сказаў? Можа, пакрыўдзіўся, што ад-біраю яго права на папрокі, і захацелася вось так куснуць. Не знайшоў, як, дык прыдумаў такую нагоду. Ну кусні, род-ненькі! Мне не баліць. А што крыху непамысна, дык пера-цярплю, калі табе з гэтага ве-сялей жыць стане. Мы такія…

І вось мы, такія, будуем новую Беларусь. І збудуем жа! Ну, можа, не мы, а нашы на-шчадкі, такія ж, як мы. Ці, мо, крыху ўжо не такія…

А мы вось такія…

Міхась Булавацкі.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папя-рэдніх нумарах.)

  1. Кедраўкіна (Лідзія) — вы-твор з фармантам -іна ад антрапоніма Кедраўка і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Кедраўк-іна. ФП: кедраўка (‘невялікая лясная птушка атрада вераб’іных цёмна-бурага коле-ру з белымі плямамі, якая харчуецца кедравымі арэшкамі’) — Кедраўка (мянушка, потым прозвішча) — Кед-раўкіна.
  2. Кілімянёнкаў (Захар) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Кіліменка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кілі-мянёнк-аў. ФП: кілім (‘шасцяны бяз-ворсавы дыван ручной работы’) — Кілім (мянушка, потым прозвішча) — Кіліменя (нашчадак Кіліма, фармант —еня) — Кілімянёнак (‘нашчадак Кілі-мені‘, фармант -ёнак ) — Кілімянёнкаў.
  3. Кільчэўскі (Аляксандр) — вытвор з фармантам -эўскі ад тапо-німа Кількі / Кільча і значэннем ‘на-родзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Кільч-эўскі.
  4. Кіндзер (Аксана) — се-мантычны вытвор ад апелятыва кін-дзер (яўр.) ‘дзіця’.
  5. Кірвель (Станіслаў) — форма асваення літоўскага прозвішча Kirwelis (з адпадзеннем фінамі -is).
  6. Кірковіч (Вольга) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Кірка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кірк-овіч. ФП: Кір (імя <грэч. kyros ‘улада, права, сіла’) — Кірко (варыянт яго) — Кірко (празванне, потым прозвішча) — Кірковіч.
  7. Кірычэнка (Андрэй) — вытвор з фармантам -энка ад ант-рапоніма Кірык і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кірыч(к/ч)-энка. ФП: Кірык (імя <грэч. ‘вястун, вяшчун’) — Кірык (прозвішча) — Кірычэнка.
  8. Кірэйша (Ванда) — вы-твор з фармантам -ша ад антрапоніма Кірэй і значэннем ‘асоба жаночага полу’ (жонка названага чалавека).
  9. Кіслік (Навум) — вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Кіслы і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кісл-ік. Параўн. Асіп-ік, Карп-ік, Худ-ык, Ярош-ык. ФП: кіслы (‘які мае своеасаблівы смак, падобны на смак лімона, журавін’) — Кіслы (мянушка) — Кіслы (прозвішча) — Кіслік.
  10. Клачко (Аляксей) — дру-гасная форма, першасная Клачок — семантычны вытвор ад апелятыва клачок — пам.-ласк. ад клак ‘тое, што і пыж ‘затычка, якой забіваюць зарад у зброі, што зараджаецца з дула’.
  11. Клімавец (Яўген) — вы-твор з суфіксам -ец ад 1) антрапоніма Клімаў і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Клімав-ец: 2) тапонім Клімава / Клімавічы і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселі-шча'; Клімав-ец. ФП: Клімент (імя -лац. ‘міласэрны, літасцівы, ласкавы’) — Клім (народна-гутарк. форма) — Клім (мянушка, потым прозвішча) — Клімаў (прозвішча) — Клімава — Клімавічы (тапонім ад прозвішча Клімавіч — вытвор з -авіч і значэннем ‘нашчадак Кліма‘) — Клімавец.
  12. Клімаш (Юрый) — н-родна-гутарковая форма з фіналлю —аш ад імя Клім (лац. clemens ‘міла-сэрны, літасцівы, ласкавы’) набыла ролю прозвішча.
  13. Клімашэвіч (Лідзія) — вытвор з суфіксам бацькаймення -эвіч ад антрапоніма Клімаш і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Клімаш-эвіч. ФП: Клімент (імя <лац. clemens ‘міласэрны, літасцівы, ласкавы’) — Клімаш (народна-гутарк. форма) — Клімаш (мянушка, потым прозвішча) — Клімашэвіч.
  14. Клінтуховіч (Андрэй) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Клінтух і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Клінтух (мянушка, потым прозвішча) — Клін-туховіч.
  15. Клічкоўская (Алёна) — вытвор з фармантам -оўская ад тапо-німа Клічкі і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, па-селішча': Клічк-оўская. ФП: клічка (‘імя, якое даюць свойскай жывёле’, ‘мянушка чалавека дзеля жарту, на-смешкі, у канспірацыі’) — Клічка (мя-нушка, потым прозвішча) — Клічкі (та-понім з прозвішчамі Клічка, Клічко) — Клічкоўская.
  16. Клішэвіч (Лідзія) — вы-твор з фармантам -эвіч ад антрапоніма Кліш і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кліш-эвіч. ФП: Кліш (імя) — Кліш (народна-гутар. форма, мяну-шка) — Кліш (прозвішча) — Клішэвіч.
  17. Клыбік (Валянціна) — се-мантычны вытвор ад апелятыва клы-бік ‘клышаногі’, утварэнне ад клыба ‘нага’ (СНМЗ, с. 61).
  18. Клыга (Зінаіда) — семан-тычны вытвор ад апелятыва клыга — нульсуфіксавае ўтварэнне ад клыгаць ‘марудна ісці (клыпаць), накульгаючы, перавальваючыся з нагі на нагу’.
  19. Ключко (Зміцер) — семан-тычны акцэнтаваны вытвор ад апе-лятыва ключка ‘частка калодзежа з жураўлём — жэрдачка (шост), на якую вешаецца вядро для вады (з калодзе-жа) (в. Грабава, Зэльв. р-н)’. Для ад-межавання ад апелятыва ўзнікае фор-ма Ключко (<Ключка).
  20. Ключнікава (Ірына) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Ключнік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ключнік-ава. ФП: ключнік (‘слуга ў панскім маёнтку, у распараджэнні якога знаходзіліся пра-дукты харчавання і ключы ад месца іх захоўвання’) — Ключнік (мянушка, по-тым прозвішча) — Ключнікава.
  21. Кляпач (Таісія) — семан-тычны вытвор ад апелятыва кляпач ‘той, хто займаецца кляпаннем — злучае металічныя часткі заклёпкамі, ніткамі’ або ‘ударамі малатка вострыць лязо касы’ (кляп-ач).
  22. Кляцкоў (Андрэй) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Кляцко і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Кляцк-оў. ФП: клец / клёц (‘зуб бараны’ (Нас.)), ‘зуб грабель’ (Даль) — клецка (памянш. да клец ‘невялікі зуб’) — Клецка (мяну-шка, потым прозвішча) — Кляцко (про-звішча) — Кляцкоў.
  23. Кляшчук (Анатоль) — вытвор з суфіксам -ук ад антрапоніма Клешч і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Клешчук — Кляшчук. ФП: клешч (‘невялікая членістаногая жы-вёліна атрада павукападобных’) — Клешч (мянушка) — Клешч (прозвіш-ча) — Клешчук — Кляшчук.
  24. Кнышаў (Вадзім) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Кныш і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Кныш-оў. ФП: кныш (‘перапечка з маслам’, ‘здо-бная булка’, а таксама ‘маларослы ча-лавек’) — Кныш (мянушка, потым про-звішча) — Кнышаў. З гэтым коранем бытуюць прозвішчы Кнышэвіч, Кны-шэня, Кнышэўскі і іншыя.
  25. Кобрусеў (Аляксандр) — вытвор з прыналежным суфіксам -еў ад антрапоніма Кобрусь і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кобрус-еў. ФП: кобра (‘ядавітая змяя сямейства аспідавых з плямамі на шыі’) — Кобра (мянушка, потым прозвішча) — Коб-русь (экспрэсіў ад Кобра, фармант —усь; параўн. баб-уся, тат-усь ‘татка, татуля’) — Кобрусеў.
  26. Кобызеў (Іван) — вытвор з прыналежным суфіксам -еў ад ант-рапоніма Кобыз і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кобыз-еў. ФП: кобыз (‘казахскі струнны смычковы інстру-мент’) — Кобыз (мянушка, потым про-звішча) — Кобызеў.
  27. Козіч (Ганна) — вытвор з суфіксам бацькаймення -іч ад ант-рапоніма Каза і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Каза — Козіч (Як і Кузьма — Кузьміч). ФП: каза (жывёліна) — Каза (мянушка) — Каза (прозвішча) — Козіч.
  28. Коласава (Вераніка) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Колас і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Колас-ава. ФП: колас (‘суквецце большасці злакаў і нека-торых іншых раслін’, ‘суквецце з пла-дамі, насеннем гэтых раслін’) — Колас (мянушка) — Колас (прозвішча) — Ко-ласава.
  29. Комлік (Алёна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва комлік ‘невялікі камель’.
  30. Копаць (Уладзімір) — се-мантычны вытвор ад апелятыва ко-паць ‘сажа, якая асядае слоем на па-верхні чаго-н.'; ‘куродым’.
  31. Копач (Валянціна) — се-мантычная акцэнтаваная форма ад апелятыва капач ‘той, хто займаецца капаннем зямлі; землякоп’, а таксама ‘прылада для капання зямлі, выкоп-вання карняплодаў і пад.’.
  32. Корзун (Антон) — семан-тычны вытвор ад апелятыва корзун ‘без пярэдніх зубоў, шчарбаты’ (Даль).
  33. Косінец (Анатоль) — вы-твор з суфіксам —ец ад тапоніма Косіна і значэннем ‘народзінец, жыхар на-званай мясцовасці, паселішча': Косін-ец. ФП: кося (‘падзыванне каня’) — `Кося (мянушка, потым прозвішча) — Косіна (‘уладанне Косі‘) — Косінец.
  34. Коўган (Сяргей) — семан-тычны вытвор ад апелятыва коўган / каўган ‘няўмека, нячысты’ (П. Сцяцко. Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчы-ны), ‘дурная галава, дурань’ (‘грубая, непрыгожая пасуда’) (Даль).
  35. Кошаль (Антаніна) — дру-гасная форма, першасная Кашэль — семантычны вытвор ад апелятыва ка-шэль ‘вялікая кашолка, звычайна з лучыны’, ‘тое, што і кашалёк’. Або фо-рма рус. кошель ‘кашэль’ ці беларус-кага кашаль набыла ролю прозвішча.
  36. Кошэр (Абрам) — семанты-чны вытвор ад апелятыва кошар / кошар: у вернікаў-яўрэяў — дазво-леная ‘іудзейскай рэлігіяй страва’.
  37. Кравец (Міра) — семанты-чны вытвор ад апелятыва кравец ‘спе-цыяліст у жыцці адзення, пераважна мужчынскага’. Гэты апелятыў даў шмат дэрыватных антрапонімаў: Краў-цоў, Краўцэвіч, Краўчук, Краўчэня, Краўчанка і іншыя.
  38. Крадзіна (Алёна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва-прымет-ніка крадзена ‘здабытая крадзяжом, украдзеная’. Форма з ‘і‘ для адмежа-вання ад апелятыва.
  39. Крайноў (Андрэй) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Крайні і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Крайн-оў. ФП: крайні (‘які знаходзіцца на краі’, ‘найбольш аддалены’, ‘надзвычайны, выключны’, ‘найбольш радыкальны, рашучы, непрымірэнчы’, ‘які нельга адкладваць, пераносіць'; апошні (пера-важна пра час)) — Крайні (мянушка, потым прозвішча) — Крайноў.
  40. Краквін (Алег) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін ад антра-поніма Краква і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кракв-ін. ФП: краква (<рус. кряква) ‘крыжанка’ (дзікая ка-чка) — Краква (мянушка, потым про-звішча) — Краквін.
  41. Крамко (Іван) — семан-тычны вытвор ад апелятыва крэм ст.-бел. ‘дрэва, прыдатнае для бортнага пчалярства’ — крэмка (пам.-ласк. фо-рма) — Крамко (для адмежавання ад апелятыва).
  42. Красікава (Ірына) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Красік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Красік-ава. ФП: краса (апе-лятыў з трыма значэннямі: 1) ‘хара-ство, прыгажосць; што-небудзь пры-гожае, прывабнае'; 2) ‘упрыгожанне чаго-небудзь'; 3) ‘пылок на злакавых раслінах у час красавання’) — Краса (мянушка, потым прозвішча) — Красік (вытвор з суф. -ік і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Крас-ік) — Кра-сікава.
  43. Краскоўкі (Валяр’ян) — вытвор з фармантам -оўскі ад тапо-німа Краскі і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, пасе-лішча': Краск-оўскі. ФП: краска (тое, што і кветка) — Краска (мянушка, потым прозвішча) — Краскі (тапонім — ‘мясціна, паселішча з асобамі, якім маюць прозвішчы Краска‘) — Краскоў-скі. Або непасрэдна ад антрапоніма Краска з фармантам прэстыжнасці -оўскі і значэннем ‘нашчадак названай асобы, бо як шляхетнае найменне': Краск-оўскі.
  44. Красны (Сяргей) — семан-тычны вытвор ад апелятыва красны ‘прыгожы’ (нар.-паэт.).
  45. Красулін (Вячаслаў) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Красуля і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Красул-ін. ФП: красуля (рэг. адэкват да нарма-тыўнага красуня ‘прыгожы чалавек'; пра што-н. надта прыгожае, у народзе словам Красуля называлі карову) — Красуля (мянушка) — Красуля (про-звішча; параўн. Казуля) — Красулін.
  46. Красуцкі (Сяргей) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Красукі і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, пасе-лішча': Красук-скі — Красуцкі. ФП: краса (‘хараство, прыгажосць’, ‘што-н. прыгожае, прывабнае’, ‘упрыгожан-не, слава чаго-н.'; ‘пылок на злаках у час іх красавання’) — Краса (мянушка, потым прозвішча) — Красук (‘нашча-дак Красы‘) — Красукі (‘паселішча з прозвішчам Красук‘) — Красуцкі.
  47. Кратовіч (Андрэй) — фо-рма бацькаймення з акцэнтаваным суфіксам -овіч ад прозвішча Крот і значэннем ‘нашчадак асобы': Крот-овіч — Кратовіч. Гл. Крацёнак.
  48. Краўчанка (Андрэй) — вытвор з фармантам -анка ад ант-рапоніма Краўчы і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Краўч-анка. ФП: краўчы (‘пасада і прыдворны чын у Рускай дзяржаве 15-пачатку 18 ст. — барын, які ведыў царскім сталом’ — ТСБМ, т.2, с. 725) — Краўчы (мяну-шка) — Краўчы (прозвішча) — Краўчан-ка (‘памочнік Краўчага‘) — Краўчанка. Або ад апелятыва краўчанка ‘памоч-нік краўчага‘, якое набыло ролю про-звішча.
  49. Крахаль (Антон) — семан-тычны вытвор ад апелятыва крахаль ‘вадаплаўная птушка сямейства качы-ных з доўгай тонкай дзюбай’.
  50. Крахмальчык (Іван) — семантычны вытвор ад апелятыва крахмальчык — памянш.-ласк. ад кра-хмал (рус. або рэг. крахмал ‘крухмал’ — мучністы вуглярод). Або ад крах-мальшчык ‘той, хто крухмаліць’ ці ‘той, хто вырабляе крухмал’ (з скарачэннем (спрашчэннем) асновы).
  51. Крацёнак (Аляксандр) — вытвор з фармантам -ёнак ад ант-рапоніма Крот і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Крот-ёнакКра-цёнак. ФП: крот (‘невялікая млека-кормная жывёліна, прыстасаваная жыць пад зямлёй, а таксама футра гэтай жывёліны’) — Крот (мянушка, потым прозвішча) — Крацё-нак. Або непасрэдна ад апелятыва крацёнак ‘дзіцяня крата’ шляхам пераасэн-савання на падставе адпаведных асацыяцый.
  52. Крачкоўскі (Адам) — вытвор з фармантам -оўскі ад тапо-німа Крачкі і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, пасе-лішча': Крачк-оўскі. ФП: крачок (‘куст’ ПГССЛ) — Крачкі (тапонім) — Крачкоўскі.
  53. Крашэўская (Антаніна) — вытвор з фармантам -эўская ад тапоніма Крашына і значэннем ‘на-родзінка, жыхарка названай мясцова-сці,паселішча': Краш(ын)-эўская, або вытвор з фармантам -эўская ад тапоніма Крашэцце і значэннем ‘на-родзінка, жыхарка названай мясцова-сці, паселішча': Краш(эцце)-эўская. ФП: крашэцце (‘седала’) — Крашэцце (тапонім) — Крашэўская.
  54. Крокас (Ірына) — семан-тычны вытвор ад апелятыва крокас ‘дзікі шафран’ (яблыкі).
  55. Кругліч (Святлана) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -іч ад антрапоніма Круглы і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асобы': Кругл-іч. ФП: круглы (‘які мае форму круга’, ‘поўны, абсалютны (разм.)'; ‘вылічаны без дробных адзінак'; ‘увесь, цэлы (са словам год, дзень, суткі)’) — Круглы (мянушка, потым прозвішча) — Кругліч.
  56. Круглоў (Алег) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад ант-рапоніма Круглы і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Кругл-оў. ФП: круглы (‘які мае форму круга’, ‘поўны, абсалютны’, ‘увесь, цэлы’ (са словам год. дзень, суткі)) — Круглы (мянушка, потым прозвішча) — Круглоў.
  57. Круглянскі (Фёдар) — вытвор з фармантам -янскі ад тапо-німа Круглае і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, пасе-лішча': Кругл-янскі.
  58. Крупенка (Юлія) — вы-твор з фармантам -енка ад антрапо-німа Крупа і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Круп-енка. ФП: крупа і крупы (‘цэлыя або сечаныя зярняты розных культур’) — Крупа (мянушка, потым прозвішча) — Кру-пенка. Або ад крупеня (‘крупяны суп’), якое стала прозвішчам з фармантам —ка і значэннем ‘асоба жаночага полу’, параўн. бягун-ка (ад бягун).
  59. Крупец (Леанід) — вытвор з суфіксам -ец ад 1) тапоніма Крупа і значэннем ‘народзінец, жыхар на-званай мясцовасці, паселішча': Круп-ец; 2) антрапоніма Крупа і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Круп-ец. ФП: крупа (рэг.) / крупы (‘прадукт харчавання, які складаецца з ачыш-чаных цэлых або сечаных зярнят роз-ных культур’) — Крупа (мянушка) — Крупа (прозвішча) — Крупа (мясцо-васць) — Крупец.
  60. Кручкоўская (Таццяна) — вытвор з фармантам -оўская ад та-поніма Кручкі і значэннем ‘наро-дзінка, жыхарка названай мясцовасці, паселішча': Кручк-оўская.

(Працяг у наст. нумары.)

Пра беларускую мову на беларускім тэлебачанні

Сакратарыят Савета Рэспублікі

Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь

копія: Савет Міністраў

Рэспублікі Беларусь

Аб адказе на пытанні дэпутата Анісім А.М.

 

У мэтах выканання даручэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2017 года № 09/133-33/11801р Міністэрствам інфармацыі ў межах кампетэнцыі разгледжаны прадстаўленыя ў наш адрас пытанні дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анісім А.М. Па сутнасці ўзнятых праблем паведамляем наступнае.

У адпаведнасці з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў нашай краіне з’яўляюцца беларуская і руская мовы. Улічваючы гэта, вядучыя дзяржаўныя тэлерадыёкампаніі краіны ажыццяўляюць вяшчанне на абедзвюх мовах.

Даведачна.

Трэба адзначыць, што ў сувязі з тым, што вяшчанне беларускіх тэлеканалаў. «АНТ», «СТБ», «Расія-Беларусь» і «НТБ-Беларусь» грунтуецца на платформах папулярных расійскіх тэлеканалаў («Першы канал. Сусветная сетка», «РЕН ТВ», «РТР-Планета» і «НТБ» адпаведна), асноўная частка тэлекантэнту — рускамоўная.

Аднак, трэба адзначыць, што сёння выкарыстанне роднай мовы актыўна пашыраецца ў тэле- і радыёэфіры як рэспубліканскіх, так і рэгіянальных тэлерадыёкампаній. У прыватнасці, вяшчанне Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, радыёканала «Культура» і радыё-станцыі «Сталіца» ажыццяўляецца цалкам на беларускай мове. Акрамя таго, у мэтах папулярызацыі роднай мовы створаны шэраг праграм, якія знаёмяць тэле- і радыёаўдыторыі з правільным напісан-нем, вымаўленнем і паходжаннем асобных беларускіх слоў. Так, на міжнародным спадарожнікавым тэлеканале «Беларусь 24″ Белтэлерадыёкампаніі гэта тэлепраграма «Артыкул», на тэлеканале «Беларусь 3″, дзе большая частка праграм — на беларускай мове, — «Гаворым па-беларуску», «Дыя@блог», на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё — праграмы «Моўная хвілінка» і «Роднае слова»; на радыёканале «Культура» — «Размаўляем па-беларуску»; на радыёстанцыі «Беларусь» — «Вывучаем беларускую», «З каранёў славянскіх» і інш.

У эфіры вядучых рэспубліканскіх тэлеканалаў дэманструюцца як дакументальныя, так і мастацкія стужкі на роднай мове вытворчасці РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».

Рэспубліканскімі тэлекампаніямі створаны шэраг цудоўных праектаў на беларускай мове: «Талент краіны», «Легенды. Ьіуе», мюзікл «Папараць-кветка» («АНТ»), «Залатая калекцыя бела-рускай песні», дакументальны фільм «Святыні Беларусі», інфармацыйныя праграмы «Міншчына» і «Цэнтральны рэгіён» («СТБ») і інш.

Акрамя гэтага, рэалізаваны шэраг іншых мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы як у Рэспубліцы Беларусь, так і за мяжой.

Што тычыцца функцыянавання тэлеканалаў спартыўнай, культурнай, адукацыйнай і навуковай тэматыкі, то такія тэлеканалы на нашым тэлебачанні не толькі ёсць, але і паспяхова ажыццяўляюць сваю дзейнасць. Гэта тэлеканалы «Беларусь 3″ і «Беларусь 5″ Белтэлерадыёкампаніі, створаныя ў мэтах папулярызацыі беларускай культуры і спорту.

Трэба адзначыць, што ўсе праекты тэлеканала «Беларусь 3″ уласнай вытворчасці — выключна на беларускай мове. Сярод іх такія, як «Майстэрня», «Музеі Беларусі», «Калейдаскоп» (аб навінах культуры), «Тэатр у дэталях», «Хата на хату» (аб нацыянальных фальклорных трады-цыях), «Нацыянальны хіт-парад», «Калыханка», «Дабраранак» і іншыя.

Значнае пашырэнне выкарыстання роднай мовы назіраецца і ў эфіры спартыўнага тэлеканала «Беларусь 5″, дзе на беларускай мове выходзяць такія праекты, як «Дзённікі футбольнай лігі чэмпіёнаў», «Дзённікі Чэмпіянату свету па футболу 2018 года», трансляцыі адзінаборстваў па футболу, баскетболу і іншых відах спорту. Болыпасць міжнародных спартыўных мерапрыемстваў каментатары Белтэлерадыёкампаніі ажыццяўляюць таксама на беларускай мове.

Акрамя таго, на сённяшні дзень дырэкцыяй тэлеканала вядзецца работа па падрыхтоўцы серыі беларускамоўных дакументальных фільмаў аб сусветных зорках спорту.

 

Міністр                             А.М. Карлюкевіч.

 

Ю.П. Бондару,

Міністру культуры.

пр-кт Пераможцаў, 11,

220016, г. Мінск

Аб ушанаванні памяці

народнага паэта Рыгора Барадуліна

 

Шаноўны Юрый Паўлавіч!

Прайшло тры гады, як пайшоў у лепшы свет знакаміты пісьменнік, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. На жаль, пакуль яго імя належным чынам не ўшанавана ў нашай краіне.

У сувязі з гэтым мы прапануем стварыць ва Ўшацкім раёне, месцы, дзе нарадзіўся Бара-дулін, літаратурны мемарыяльны музей у яго гонар. На тым месцы, дзе некалі стаяла хата, дзе нарадзіўся і вырас Барадулін, ён пазней збудаваў дом, дзе жыў і працаваў у цёплы перыяд года. Дом добра захаваўся, там ёсць шмат асабістых рэчаў знакамітага паэта, але там ніхто не жыве, і ён паступова прыходзіць у заняпад.

Жонка Рыгора Барадуліна згодна прадаць дзяржаве гэты будынак, дзе можна стварыць вышэйзгаданы музей з яе дапамогай.

Мы спадзяемся на Вашую падтрымку ў гэтым пытанні.

З павагай,

Старшыня ГА ТБМ                      Трусаў А.А.

 

130 гадоў з дня нараджэння Цішкі Гартнага

Цішка ГАРТНЫ, сапр.: Зміцер (Змітро) Хведа-равіч Жылуновіч (23 кастрыч-ніка 1887, м. Капыль, Слуцкага павета Менскай губерні, цяпер Капыльскі раён Менскай воб-ласці — 11 красавіка 1937, Ма-гілёў, псіхлячэбніца) — белару-скі пісьменнік, паэт і пера-кладчык, грамадскі і дзяржаў-ны дзеяч. Акадэмік АН БССР (1928).

Паходзіць з сялян. У 1905 годзе скончыў двухклас-ную школу ў Капылі. Праца-ваў рамеснікам-гарбаром у Капылі, Літве, Украіне.

Удзельнік рэвалюцыі 1905-1907, з 1906 член Капы-льскай арганізацыі РСДРП. Ствараў рукапісныя часопісы.

У траўні 1913 года пачаў працу на заводзе «Вул-кан» у Санкт-Пецярбургу. У 1914 годзе пераходзіць на завод «Айваз».

З лютага па снежань 1918 — сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газеты «Дзянні-ца». З кастрычніка 1918 пры-няты ў РКП(б). Аўтар мані-феста аб утварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, з 1 студзеня 1919 па 3 лютага 1919 старшыня Ча-совага ўрада яе.

У 1919-1920 — сакратар газеты «Красная звезда» (Хар-каў), палітработнік на Паўд-нёвым фронце Чырвонай Ар-міі. Потым — літаратурны су-працоўнік у штабе Заходняга фронту (у Смаленску). З 1920 года — сакратар і адказны рэ-дактар газеты «Савецкая Бе-ларусь».

З 1921 жыве ў Менску. Узначальваў Дзяржвыдавец-тва БССР і Цэнтральны архіў БССР, працаваў на-меснікам наркама асветы і старшынём Галоўмастацтва БССР, з’яўляўся членам прэзідыума Інбелкульта і наву-ковым сакратаром камісіі па вывучэнні рэвалюцыйнага ру-ху на Беларусі.

У сакавіку 1922 г. наведаў Бер-лін, наладзіў выдан-не беларускіх пад-ручнікаў і мастацкіх кніг. За два месяцы было надрукавана 10 назваў агульным накладам 138 500 асобнікаў (у тым ліку кніга паэзіі «Пе-сьні працы і зма-ганьня» і першая частка рамана «Сокі цаліны» Гартнага). У красавіку 1922 узначаліў беларускае каапе-ратыўнае выдавецтва «Адра-джэнне», выпусціўшае за адзін год 14 кніг. Неўзабаве выда-вецтва было абвінавачана ў «нацыянал-шавінізме» і было пераназвана як «Савецкая Бе-ларусь». У снежні выдавецтва выпусціла № 1 часопіса «По-лымя», рэдактарам якога стаў Жылуновіч. У гэтым жа годзе разам з часкай іншых творцаў пытае дазволу на стварэнне бе-ларускай літаратурнай аргані-зацыі «Вір». Статут «Віру» за-цверджаны не быў.

У 1925 зноў ездзіў у Берлін з мэтай удзелу ў Дру-гой Усебеларускай канферэн-цыі. У 1927 годзе разам з Ку-палам, Чаротам і Зарэцкім на-ведаў Польшчу і Чэхію, вы-ступіў перад беларусамі Вар-шавы.

Ініцыятар стварэння літаратурнай арганізацыі «По-лымя». Член ЦВК БССР у 1920-1931. Акадэмік БелАН з 1928. Удзельнік Саюза пісьмен-нікаў СССР з 1934. У 1934-1936 працаваў ў Інстытуце гісторыі БелАн.

Выключаны з ВКП(б) 16.1.1931 з фармулёўкай «за сувязь з <…> нацдэмаўскімі і фашысцкімі элементамі». Ары-штаваны 15.11.1936, пераве-дзены (7.4.1937) ў Магілёўс-кую псіхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр (па афіцыйнай версіі ад гангрэны лёгкіх; па іншых звестках — скончыў жыццё са-магубствам).

Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве. На выяўленым месцы пахаван-ня 11.4.1989 г. устаноўлены помнік. Рэабілітаваны ў гра-мадзянска-прававых адносінах 15.10.1955 г. Цалкам (палітыч-на) рэабілітаваны 10.9.1987 г.

Вікіпедыя.

 

Новая кніга прафесара

18 кастрычніка 2017 года у офісе TUT.BY адбылася творчая сустрэча з вядомым навукоўцам, доктарам гіста-рычных навук Аляксандрам Аляксандравічам Гужалоў-скім, з нагоды выхаду ягонай чарговай кнігі «Сексуальная рэвалюцыя ў Савецкай Бела-русі 1917-1929 гг.» (выдавец А.М. Янушкевіч).

Папярэдняя   з’явілася  на свет у 2012 годзе і мела на-зву «Чырвоны аловак. Нары-сы па гісторыі цэнзуры ў БССР». Мне выданне аўтар падпісаў 14 лютага 2013 года ў Кніжным салоне.

Літаратурная навінка  з’яўляецца першым ў айчыннай гістарыяграфіі комплексным даследаваннем радыкальных змен у сямейная-шлюбных ад-носінах і сексуальным жыцці беларускага грамадства пасля 1917 года.

Першае дзесяцігоддзе савецкай улады характарызу-ецца неверагоднай па сённяшніх мерках свабодай нораваў. Сек-суальная рэвалюцыя (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарга-нізацыі традыцыйнага сямей-ная-шлюбнага ладу і нарма-тыўнай няпэўнасці, паслаб-лення інстытуту шлюбу, і за-снаванай на ім сексуальнай маралі.

Кніга мае наклад 500 асобнікаў і напісана на багатым фактычны матэрыяле, з пры-цягненнем новых архіўных крыніц.

Рэцэнзентамі з’яўляюц-ца: дактары гістарычных на-вук, прафесары І.І. Калачова і І.Р. Чыкалава. У афармленні вокладкі выкарыстаны плакат А. Страхава-Браслаўскага 1926 года. Апрацоўкай ілюстрацый займаўся Алесь Жынкін, а ка-рэктурай — Віктар Іваноў.

На мерапрыемстве прысутнічала каля 50 чалавек, сярод якіх: Андрэй Кіштымаў, Максім Клімковіч, Ніна Сту-жынская, Сяргей Тарасаў, Максім Гальпяровіч, Сяргей Макарэвіч, Ігар Гатальскі, Ба-зыль Ермаловіч і іншыя асобы. Добрую прамову пра аўтара і яго працу агучыла Таццяна Бембель!

Было вельмі цікава прысутнічаць на вечарыне, якая цягнулася 2 гадзіны і за-кончылася аўтограф-сесіяй прафесара.  Ахвотныя свабод-на маглі ўсяго за 15 рублёў набыць унікальнае выданне, ад якога адмовілася адно дзяр-жаўнае выдавецтва.

Кніга будзе цікавай як спецыялістам, так і самаму шы-рокаму колу чытачоў!

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры, краязнавец.

 

У Карэлічах высвятлялі, кім былі партызаны

17 кастрычніка група сяброў Баранавіцкага ТБМ прыехала ў Карэлічы для ўдзе-лу ў працы круглага стала, прысвечанага тэме асвятлення партызанскага руху на тэры-торыі сучаснага Карэліцкага раёна. Асноўныя даклады ад двух апанентаў. Пісьменніца Ірына Шатыронак з Гародні прадстаўляла прасавецкі по-гляд на партызанскі рух. Края-знавец, сучасны даследчык партызанскага руху Аляк-сандр Самец агучваў даку-ментальныя архіўныя матэ-рыялы і ўспаміны сведкаў тых падзей, партызан і мясцовых жыхароў, якія аб’ектыўна апі-сваюць падзеі часоў Другой сусветнай вайны на тэрыто-рыях Карэліцкага і прылеглых раёнаў на прыкладзе дзейнасці так званай Першай Беларускай кавалерыйскай брыгыды і яе камандзіра Дзмітрыя Дзені-сенкі. Ён прывёў мноства фак-таў варварскіх адносін да мяс-цовага насельніцтва, забой-стваў сярод партызан у бара-цьбе за ўладу, забойстваў і рабаванняў невінаватых мяс-цовых жыхароў, нават спаль-ванняў населеных пунктаў. Усё гэта замоўчвалася пры Савец-кай уладзе і замоўчваецца ця-пер такімі даследчыкамі, як пісьменніца Ірына Шатыронак. Спадара Аляксандра падтры-малі амаль усе выступоўцы, прыводзілі факты, якія нега-тыўна паказваюць дзейнасць партызан, выяўляюць пры-піскі баявых поспехаў. Былы дырэктар школы, гісторык Аляксандр Быстрык паказаў няпраўду пра партызанскі рух у сучасных школьных падруч-ніках. Выступ Ірыны Шатыро-нак быў даволі доўгім, больш падобным на славесную экві-лібрыстыку. Бо як можна аб-вергнуць архіўныя матэрыялы і зключэнне ваеннай праку-ратуры аб прызнанні каман-дзіра брыгады Дзмітрыя Дзе-нісенкі ваенным злачынцам за забойства свайго канкурэнта, камандзіра партызанскага ат-рада Дзмітрыя Семянцова! У цэлым абмеркаванне тэмы прайшло даволі карэктна, усе выступоўцы сыходзіліся на тым, што падзеі партызанскага руху не падпадаюць толькі пад «белую» ці «чорную» ацэнку.

За сталом прагучала, што Ірына Шатыронак апош-нім часам сем разоў публіка-вала ў мясцовай газеце свае матэрыялы з аднабаковым по-глядам на гісторыю партызан-скага руху, а Аляксандру Сам-цу не дазволілі надрукавацца ні разу. Гэта паказвае заанга-жаванасць мясцовай газеты «Полымя».

З цікавым дакладам выступіў мадэратар круглага стала, намеснік старшыні рай-выканкама Руслан Абрамчык. Ён прадставіў кампіляцыю з электронных перакладаў ус-памінаў былых мясцовых яўрэ-яў, якія выжылі ў час вайны і трапілі ў розныя краіны Све-ту. Для нас было дзіўна чуць, што мясцовае насельніцтва ад-носілася да яўрэяў не зусім так, як прынята лічыць. Быў пака-заны толькі адзін выпадак, калі беларусы дапамаглі яўрэям. Прагучала пытанне: «Чаму так адносіліся беларусы да яўрэў?» Але адказу ніхто не даў.

Мікалай Падгайскі.

 

Актывісты БНФ ушанавалі памяць паўстанцаў Каліноўскага ў Свіслачы

Упершыню больш як за 20 гадоў у Свіслачы і Яку-шоўцы актывісты з усёй Бела-русі ўшаноўваць памяць паў-станцаў будуць не ў адзін дзень, а на працягу двух месяцаў, каб пазбегнуць пераследу з боку ўладаў.

Памятныя імпрэзы распачалі сябры БНФ з Гарод-ні і Менска.

Кіраўнік Гарадзенскай арганізацыі БНФ Вадзім Са-ранчукоў расказаў Радыё Сва-бода, што марафон ушанаван-ня памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы ў новым фармаце распачалі фронтаўцы:

— У Свіслач прыехалі лідары партыі Рыгор Кастусёў і Аляксей Януковіч. Усяго бы-ло 12 чалавек, мы традыцыйна наведалі магілу Віктара Калі-ноўскага, усклалі кветкі і запа-лілі знічы каля помніка Кастуся Каліноўскага, Рамуальда Тра-ўгута, а таксама з’ездзілі ў Якушоўку. Увесь час, як і ў па-пярэднія гады, нас суправа-джалі міліцыянты ў цывіль-ным і фільмавалі на камеру.

Актывіст Язэп Палу-бятка расказаў, што іх група складалася з 10 чалавек — да пяці мастаўчан дадаліся гара-дзенцы з сацыял-дэмакраты-чнай партыі.

На тыдні да акцыі да-лучацца іншыя рэгіёны.

Радыё Свабода.

 

Навіны Германіі

ВЫСТАВА «МЯЖА»

Дзе канчаецца Еўропа і дзе пачынаецца Азія? На што ўплываюць межы і хто іх пра-водзіць? Вось асноўныя пытан-ні новага выстаўнага праекту Гётэ-Інстытута «Мяжа». Удзе-льнікі выставы — маладыя мас-такі з 16-ці гарадоў 11-ці краін Еўропы і Азіі. Выстава да 6 лістапада працуе ў Менску ў Культ.цэнтры KORPUS.

«Мяжа» — выстаўны праект Гётэ-Інстытута, які па-казваўся ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Краснаярску, Кі-еве, Тбілісі, Менску, Дортмун-дзе, а таксама ў Цэнтральнай Азіі. Куратары праекту — Інку Арнс і Тыбо дэ Ройтэр. Пры сяброўскай падтрымцы Міні-стэрства замежных спраў Гер-маніі.

Праект «Мяжа» дасле-дуе і аналізуе межы і іх узнік-ненне ў самых розных формах: як тэрытарыяльныя межы, ку-льтурныя, асабістыя ці сацы-яльныя бар’еры, як прылада, якая адлучае «нас» ад «іншых. «Чырвонай лініяй» пры гэтым служыць геаграфічная і куль-турная мяжа паміж Еўропай і Азіяй і немагчымасць знайсці цэнтр Еўропы. Больш за 20 мастакоў з розных краін свету інтэрпрэтуюць тэму мяжы. Астрыд Везе, кіраўнік аддзела культурных праграм Гётэ-Інстытута ў Маскве адзначае:

— Наша мэта — спрыяць самаму рознабаковаму дасле-даванню працэсаў, матываў і прычынаў узнікнення межаў.

У выставе ўдзельніча-юць: Уміда Ахмедава і Алег Карпаў (Ташкент, Узбекістан), Аліса Бергер (Кёльн, Герма-нія), Вірон Эрол Верт (Берлін, Германія), Айтэгін Джумаліеў (Бішкек, Кыргызтан), Наталля Дзю (Алматы, Казахстан), Саў-ле Дюсенбіна (Алматы, Казах-стан), Анастасія Жыўкава (Кіеў, Украіна), Вольга Жыт-ліна (Санкт-Пецярбург, Расія), Каця Ісаева (Масква, Расія), Антон Карманаў (Новасібірск, Расія), Аліна Копіца (Кіеў, Украіна), «Куды бягуць сабакі» (Екацярынбург, Расія), Гайша Маданава (Алматы, Казахстан / Мюнхен, Германія), Таўс Ма-хачава (Масква, Расія), Элеа-нор дэ Монтэск’ю (Берлін, Ге-рманія), Станіслаў Муха (Бер-лін, Германія), Гамлет Аўсяпян (Ашнак, Арменія), Марат Рай-ымкулаў (Бішкек, Кыргыз-стан), Ала і Аляксей Румян-цавы (Душанбэ, Таджыкістан), «Хінкалі Джус» (Грузія), Аля-ксандр Угай (Алматы, Казах-стан), Фархад Фарзаліеў (Баку, Азербайджан), Сяргей Шабо-хін (Менск, Беларусь).

У фокусе праекту — ма-ладое пакаленне мастакоў.

 

Беларускі мастак Сяр-гей Шабохін прадставіў на вы-ставе сваю ўстаноўку «Мы суровыя спажыўцы культур-ных рэвалюцый». Каментуючы сваю працу на выставе, Сяргей Шабохін адзначыў:

— Мой унёсак у экспа-зіцыю выяўлены творам-ло-зунгам, створаным з неону. Гэта надпіс WEASTERN CON-SUMERS OF CULTURAL REVOLUTIONS, дзе ў пер-шым слове напераменку змя-няюцца літары W і A, а, такім чынам, лозунг можна перавесці як «Заходнія/усходнія спажыў-цы культурных рэвалюцый». Гэты неон з’яўляецца часткай крытычнага і даследчага пра-екту, які разглядае кардыналь-на адрознае стаўленне да спад-чыны віцебскага авангарду ў Заходняй і Ўсходняй Еўропе на прыкладзе заняпаду, разбу-рэння, падыходу да рэстаўра-цыі і планавання музея ў бу-дынку, дзе ў 1920-я гады пра-цавала група УНАВІС у Ві-цебску. У праекце я крытыкую стваральнікаў будучага музея. Праект у тым ліку фіксуе тое, як досвед супрэматыстаў быў паступова адпрэчаны ў Бела-русі, але стаў асімілявацца на Захадзе, дзе атрымаў прызнан-не і паўплываў на дызайн, а сёння вяртаецца ў гарадскую прастору Віцебску ў выглядзе рэкламы тавараў спажывання.

www.goethe.de.

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Пасля смерці Хокана VI і яго сына Олафа ў 1387 г. улада канчаткова перайшла да каралевы Даніі Маргарыты. Пачаўся доўгі этап уплыву да-цкай культуры на нарвежскую ва ўсіх сферах жыцця, асабліва ў моўным пытанні. Аднак за незалежнасць краіны актыўна змагаліся вышэйзгаданыя баг-леры, якіх падтрымлівалі про-стыя людзі.

 

  1. Швецыя і Фінляндыя

 

У пачатку XIV ст. у Швецыі ішла міжусобная вайна паміж, з аднаго боку, сваякамі караля Біргера І, яго малод-шымі братамі герцагамі Эры-кам і Вальдэмарам, і, з другога боку, самім каралём. У 1310 г. краіна распалася на дзве часткі, каралеўскую і герцагскую, але вайна працягвалася доўга, і пе-раможцаў у ёй не было. У 1319 г. магнаты Швецыі перадалі ка-рону нарвежскаму каралю Магнусу ІІ Эрыксану (1319-1363). Пры гэтым яны абме-жавалі яго правы і падпісалі з ім «Вольную грамату», у якой замацавалі свае прывілеі і права выбіраць караля. Права кара-ля на распараджэнне падаткамі абмяжюўвала дзяржаўная рада (рыксрод). У 1323 г. была ўста-лявана дзяржаўная мяжа паміж Фінляндыяй — калоніяй Швецыі — і Наўгародскай рэспублікай.

У 1347 г. у горадзе Эрэбру быў прыняты першы агульнашведскі збор законаў. У 1356 г. старэйшы сын Маг-нуса Эрык атрымаў пад сваё ўладаранне Фінляндыю і во-страў Готланд, але праз два гады ён памёр, і зноў уся краіна аб’ядналася пад кіраўніцтвам караля Магнуса.

У 60-я гг. XIV ст. пача-лася вайна Швецыі з Даніяй. У 1363 г. караля Магнуса па-збавілі кароны і на яго месца абралі немца, сына герцага Мекленбурга, Альбрэхта І (1363-1389). Канфлікт з Даніяй не заціхаў, і кароль хацеў аслабіць пазіцыі шведскіх маг-натаў. Тыя звярнуліся па да-памогу да дацкай каралевы Маргарыты, і яе войска ў 1389 г. разбіла армію караля Шве-цыі, які пасля паразы быў пазбаўлены кароны. У 1396 г. яе атрымала Маргарыта. Яна вярнула сабе землі, раздзеле-ныя папярэднікамі як падарун-кі розным магнатам, і забара-ніла іх набываць асобам, звяза-ным з выплатай дзяржаўных падаткаў. У 1397 г. Швецыя падпісала Кальмарскую унію. Пасля паўстання 1457 г. кіраў-нік Швецыі (рэгент) Стэн Стурэ ўмацаваў пазіцыі мяс-цовых гараджан і нацыяналь-ныя інстытуты ўлады. У 1477 г. ён атрымаў дазвол рымскага Папы Сікста IV на заснаванне ў Упсале першага на тэры- торыі Скандынавіі ўніверсітэ-та. У 1413 г. у Швецыі склалі падатковы спіс усіх катэгорый сялян, дзе былі пазначаны іх маёмасць і сума падаткаў. Каб умацаваць шведскае сялянст-ва, стварылі сістэму ёрдаў, пры якой падаткі пачалі плаціць ра-зам групы людзей. Спачатку ў такую групу ўваходзілі 4 чала-векі (два багатыя і два бедныя), а потым — 6 чалавек. Такім чынам сяляне маглі пазбег-нуць галечы і захаваць сваю маёмасць.

Скандынаўскія гарады былі малымі і напалову аграр-нымі. Самыя вялікія — Капен-гаген і Стакгольм — мелі 10 і 9 тысяч жыхароў адпаведна. У гарадах дамінавалі нямецкія перасяленцы, якія ўзялі ў свае рукі гандаль і гарадское сама-кіраванне.

Самай эканамічна раз-вітой тэрыторыяй Швецыі быў Бергсладэн. Тут здабывалі медную і жалезную руду, вы-плаўлялі з яе метал, а таксама выраблялі драўнінны вугаль. У XIV ст. шведы вывозілі ад-сюль на продаж медзь, у XV ст. — жалеза, а ў канцы XV ст. — больш за дзесяць відаў каля-ровых (чорных) металаў, у тым ліку сталь і чыгун.

У 1495 г. адбыўся ваен-ны канфлікт Швецыі з Мас-коўскай дзяржавай, калі вой-ска Івана III уварвалася ў Фін-ляндыю, але поспеху там не атрымала.

 

АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ

 

Баглеры (“пасошні-кі”) — аб’яднанне (партыя) нар-вежскіх сялян, гараджан і дро-бнай шляхты, якія змагаліся за незалежнасць краіны.

Одальнае права — пера-вага сваякоў на куплю зямлі, што належала сялянам.

Рыксдаг — шведскі пар-ламент.

Рыгсрод — дзяржаўная рада Даніі, што складалася з буйных феадалаў.

 

НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ

 

1310 г. — распад Швецыі на дзве часткі.

1326-1330 гг. — улада-ранне караля Даніі Вальдэмара III.

1340-1375 гг. — улада-ранне караля Даніі Вальдэмара IV.

1359 г. — скліканы пер-шы шведскі парламент.

1380-1814 гг. — дацка-нарвежская унія.

17 чэрвеня 1397 г. — падпісана Кальмарская унія.

1477 г. — адкрыццё ўні-версітэта ў Упсале (першага ў Скандынавіі).

 

РАЗДЗЕЛ XXII. ЗАХОП ТУРКАМІ ВІЗАНТЫІ I ПАЎДНЁВА-СЛАВЯНСКІХ ДЗЯРЖАЎ

 

  1. Візантыя ў ХІV — ХV стст.
  2. Узнікненне дзяржавы Асманаў.
  3. Балгарыя і Сербія ў XIV ст.
  4. Абпога і штурм Канстанцінопаля.
  5. Візантыя ў ХІV-ХV стст.

 

У гэты час, з выняткам невялікага перапынку, калі ўладу захапіў Іаан VI Канта-кузен (1347-1354), у краіне ўладарыла вышэйзгаданая ды-настыя Палеолагаў (1261-1453 гг.). Пачынаючы з імператара Андраніка II (1282-1328), Ві-зантыя ўвесь час знаходзілася ў пасіўнай абароне, паступова губляючы свае землі як у Азіі, так і ў Еўропе. Улада імпера-тараў падупала: на Балканах імперыі пагражалі сербы, а ў Азіі — туркі-асманы. Пасля захопу крыжносцамі сталіцы насельніцтва краіны з недаве-рам ставілася да каталіцкай Еўропы і рашуча выступала супраць царкоўнай уніі з Ры-мам. Частка феадалаў і купцоў мела цесныя сувязі з Венецыяй і Генуяй, але іх тавары падры-валі дабрабыт мясцовых рамес-нікаў. У краіне адбываліся гра-мадзянскія войны, якія яе моц-на аслаблялі. Самая вялікая вайна праходзілаз 1341 па 1355 гг., калі з аднаго боку ваявалі прыхільнікі малагадовага ім-ператара Іаана V Палеолага, яго маці і канстанцінопальскага патрыярха, а з другога — мясцо-выя феадалы з правінцыі на чале з рэгентам пры малым ім-ператары — Іаанам Кантакузе-нам. У вайну ўцягнулі сусе-дзяў: туркаў, сербаў і балгараў. У 1342 г. супраць Кантакузена паўсталі жыхары вялікага гора-да Салонікаў. У 1345 г. да ўла-ды ў горадзе прыйшлі зілоты, радыкальная групоўка бедных гараджан і маракоў. У 1347 г. Кантакузен захапіў уладу ў ста-ліцы і дзяржаве. Але, прайгра-ўшы вайну з генуэзцамі ў 1354 г., ён быў змушаны адмовіцца ад трона і сысці ў манастыр. Краіна пачала развальвацца на асобныя часткі. Туркі ўвесь час наступалі і забіралі адну тэры-торыю за другой. Апошнія ім-ператары Візантыі шукалі па-ратунак ад туркаў на Захадзе. Рым арганізаваў два крыжо-выя паходы супраць туркаў, у 1396 і 1444 гг., але тыя два разы разбілі крыжаносцаў.

Каб пазбегнуць турэц-кай агрэсіі, імператар Візантыі Іаан VIII Палеолаг і канстанці-нопальскі патрыярх прыйшлі ў 1439 г. на Ферара-Фларэн-тыйскі сабор, дзе сабраліся кі-раўнікі каталіцкай царквы, і падпісалі унію, у якой візан-тыйцы прызнавалі ўладу Рым- скага Папы і асноўныя ката-ліцкія дагматы. Аднак насель-ніцтва і святары Візантыі, а таксама лідары іншых права-слаўных цэркваў унію не пры-зналі. Візантыйскі феадалізм адрозніваўся ад заходнееўра-пейскага, бо тут васалаў не бы-ло, а сеньёр быў толькі адзін, імператар. Апошні даваў феа-далам землі ў карыстанне, але іх рэдка можна было перадаць у спадчыну. Таму феадал у Ві-зантыі толькі пажыццёва рас-параджаўся зямлёй, а пасля яго смерці імператар мог гэтую зямлю забраць.

Вялікія вотчыны ў кра-іне мелі толькі імператарская сям’я, буйныя чыноўнікі і мана-стыры. Галоўную частку ся-лян складалі парыкі, якія былі замацаваныя за ўласнікамі зя-млі. Парыкі былі прыватна-ўласніцкімі і дзяржаўнымі, але ўсе плацілі дзяржаўныя падат-кі. Значная частка сялян была беднаю і мела малую маёмасць. У гарадах Візантыі не было та-кога самакіравання, як у Заход-няй Еўропе. Галоўная ўлада тут была ў руках або дзяржаў-ных чыноўнікаў, або буйных феадалаў. Таксама ў Візантыі не было мануфактур, і таму мясцовыя рамеснікі не маглі быць канкурэнтамі італьянцам. У XV ст. пачынаўся поўны за-няпад гарадскога жыцця.

 

  1. Узнікненне дзяржавы Асманаў

 

Асманская імперыя — гэта велізарная шматнацыяна-льная дзяржава, якая займала тэрыторыю на трох кантынен-тах (Азія, Афрыка і Еўропа) і існавала з 1299 па 1923 гг. У Еўропе яе называлі Атаман- скай імперыяй, Высокай Пор-тай ці проста Портай.

У Малую Азію продкі сучасных туркаў прыйшлі з Сярэдняй Азіі. Арабскія халі-фы запрашалі цюркскія плямё-ны на вайсковую службу дзеля змагання з Візантыяй. У XI ст. частка гэтых плямёнаў паводле імя іх кіраўніка Сельджука па-чала называцца туркамі-сель-джукамі.

Менавіта з іх асяродку з’явіўся заснавальнік новай му-сульманскай дзяржавы Асман I (1299-1324), які кіраваў не-вялікім княствам (бейлікам) на тэрыторыі Малой Азіі. У час яго ўладарання бейлік быў пе-раўтвораны ў султанат, а сам Асман стаў султанам.

Паводле формы кіра-вання яго дзяржава была дэс-патыяй, калі ўся ўлада належа-ла аднаму чалавеку, спадчын-наму манарху, які ўладарыў дзякуючы складанаму ваенна-бюракратычнаму апарату. Яго ўлада была неабмежаванай, а воля лічылася законам.

Туркі мелі вялікае вой-ска. Яго аснову складала пяхо-та, якую стварылі янычары, маладыя хлопцы ў асноўным хрысціянскага паходжання. Іх у малым узросце бралі ў палон, аддавалі на выхаванне ў турэц-кія сем’і, дзе яны рабіліся іслам-скімі фанатыкамі і аддана слу-жылі султану. За гэта яны мелі розныя прывілеі. Другая ча-стка войска — феадальнае апа-лчэнне, ваенныя атрады мяс-цовых феадалаў. Трэцюю част-ку складалі кавалерыя, вай-сковыя адзінкі качэўнікаў. Па-зней у туркаў з’явілася арты-лерыя і марскі флот.

Турэцкія ваяры атры-моўвалі за сваю службу ў спад-чыннае валоданне землі з мяс-цовымі сялянамі — цімары. Але спадчыннае валоданне было толькі ў тым выпадку, калі дзеці і ўнукі ўласнікаў цімараў не мелі сваёй панскай гаспа-даркі і не маглі павялічыць па- мер падаткаў са сваіх сялян (які дакладна вызначаўся дзяржа-вай). Таксама яны не маглі самі судзіць сваіх сялян. Гэта рабілі суддзі, прызначаныя ўладамі. Вайскоўцы (аскеры) таксама выконвалі і адміністрацыйныя функцыі. Сяляне (рая), рамес-нікі, гандляры плацілі дзяр-жаўныя падаткі, падаткі на нерухомасць, жывёлу, ваду і г.д. Султан лічыўся халіфам — лідарам ісламу. Ён прызначаў візіра і шэйх-уль-іслама, кіраў-ніка ўлемы — карпарацыі вы-шэйшага духавенства. Вялі-кую ролю ў турэцкім грамад-стве мелі муфціі (юрысты), ка-дзі (суддзі) і імамы (духоўныя настаўнікі). Усе яны мелі спе-цыяльную адукацыю і вучылі-ся ў медрэсэ, навучальных установах пры мячэцях. Дзяр-жаўнай рэлігіяй быў іслам су-ніцкага кірунку. Усе немусу-льмане плацілі большыя пада-ткі, чым ісламскія вернікі, і не маглі займаць кіроўныя пасады ў дзяржаве. Напачатку туркі- асманы пашыралі сваё панаван-не ў Малой Азіі. У 1326 г. яны захапілі Прусу (Бурсу), 1330 г. — Нікею, у 1337 г. — Нікамедыю і выйшлі да ўсходняга ўзбярэж-жа Мармуровага мора, што ўжо было блізка да сталіцы Ві-зантыі. Спачатку туркі былі са-юзнікамі візантыйцаў у іх між-усобных войнах, удзельнічалі ў паходах на Сербію і Балга-рыю. У 1352 г. у якасці ўзнага-роды яны атрымалі ад Візантыі цвердзь Цымле на паўвостраве Галіпалі, на другім беразе Ма-рмуровага мора. У 1359 г. тур-кі ўпершыню наважыліся на-пасці на Канстанцінопаль, але пацярпелі паразу. Затое ў 1361 г. яны захапілі горад Андрыя-нопаль, а ў наступным годзе — Філіпаль (сённяшні Плоўдзіў).

Асманская дзяржава ўмацавалася ў часы ўладарання султана Мурада I (1360-1389). З дапамогай генуэзскага флоту армія туркаў у 1376 г. перапра-вілася з Азіі на Балканы. За 30 гадоў асманы захапілі амаль усе еўрапейскія землі Візантыі, Сербію і Балгарыю і перанеслі сваю сталіцу ў горад Андры-янопаль. У 1394 г. імі быў зда-быты другі паводле велічыні візантыйскі горад, Салонікі.

Імператар Візантыі Іаан V Палеолаг пачаў прасіць дапамогі ў Рыма, той накіраваў на туркаў крыжаносцаў. Ас-ноўная бітва адбылася ў Бал- гарыі ў верасні 1396 г. каля горада Нікапаля. Крыжано-сцаў разбілі і ўзялі ў палон каля 10 тысяч рыцараў. Потым ім амаль усім на загад султана ад-секлі галовы. Туркі аблажылі Канстанцінопаль, трымалі яго некалькі гадоў у аблозе, але спроба штурму горада ў 1400 г. зноў была няўдалай.

(Працяг у наст.  нумары.)

 

 

Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі

Леанід  Лаўрэш

Генерал Кіпрыян Кандратовіч у Парыжы

18 студзеня 1919 г. у Парыжы адкрылася міжнарод-ная канферэнцыя, якая была павінна падвесці вынікі Пер-шай сусветнай вайны. 22 сту-дзеня 1919 г. Антон Луцкевіч падпісаў мемарандум бела-рускага ўрада да старшыні Парыжскай мірнай канферэн-цыі, у якім абгрунтаваў права беларускага народа на дзяр-жаўнае існаванне, падаў этапы фармавання беларускай дзяр-жаўнасці, выказаў просьбы аб дапамозе Беларусі ў гэтай спра-ве і дапушчэнні прадстаўнікоў БНР на канферэнцыю «дзеля абароны інтарэсаў беларуска-га народа і дачы патрэбных інфармацый».

Сярод іншых, мемаран-дум меўся завезці ў Парыж ге-нерал Кіпрыян Кандратовіч, які на пачатку студзеня вяр-нуўся з перамоваў з каманда-ваннем Обер-Оста і далажыў Луцкевічу, што немцы высту-паюць супраць стварэння ар-міі. Луцкевіч запісаў у дзён-ніку, што генерал «маецца ехаць у Парыж сваім коштам. Пры нашых рэсурсах гэта шчасце». У выніку ў Парыж, са спазненнем больш чым на месяц выехалі сябры дэлегацыі Кандратовіч, Азнабішын  і са-кратар дэлегацыі Баркоў. Ан-тон Луцкевіч далучыўся да іх у канцы траўня (знаходзіўся ў сталіцы Францыі на працягу трох месяцаў) і ўжо на месцы ўключыў у склад дэлегацыі «новаспечанага» палкоўніка Яўгена Ладнова, прыехаўшага з беларускага асяродка ў Адэсе.

22 студзеня 1918 г. ге-нерал Кандратовіч атрымлівае ад урада БНР дыпламатычнае пасведчанне. Як сябар дэле-гацыі БНР на Парыжскую мiрную мiжнародную канфе-рэнцыю генерал у лютым 1919 г. найперш прыехаў у нямец-кую сталiцу. Разам з першым афiцыйным пасланнiкам БНР у Германіі капiтанам Антонам Бо-рыкам генерал Кiпрыян Канд-ратовiч нейкi час вёў беларус-кую працу сярод палонных вайскоўцаў­беларусаў у Гер-манii. У нямецкiх лагерах для ваеннапалонных знаходзiлася каля 60 000 беларусаў, у тым ліку і з iх беларускi ўрад спа-дзяваўся сфармаваць вайско-выя аддзелы, якiя пазней маглi скласцi ядро нацыянальнага войска.

Доўгая працэдура ат-рымання пропуску ў Парыж прымусіла ўсю дэлегацыю правесці тры месяцы ў Берліне.

У красавiку 1919 г. бе-ларуская дэлегацыя на Пары-жскую мiрную канферэнцыю падае амбасадарам Францыi, Англii i ЗША ў Берлiне мема-рандум ад iмя Рады мiнiстраў БНР з просьбаю прызнаць бе-ларускую дзяржаву.

25 чэрвеня 1919 г. Ан-тон Луцкевіч у сваім лісце да Дыпламатычнай Місіі БНР у Берліне, сярод іншага, паведа-мляе: «Наладжываецца справа «заходняга антібольшэвіц-кага фронту» (паводле запіскі ген. Кондратовіча, якую да-шлю), а разам з тым і выступ-леньня на гэтым фронці і на-шых войск».

У сярэдзіне лістапада 1919 г. кіраўнік беларускай дэлегацыі ў Парыжы Аўген Ладноў паведаміў Радзе БНР: «Ва французскім Міністэр-стве замежных спраў генералу Кандратовічу і мне было ска-зана: «Сфармуйце хаця б невя-лікую воінскую частку, і мы Вам асігнуем неабходныя гра-шовыя сродкі і дадзім ваенна-тэхнічныя матэрыялы» … Французскі генерал Рампон па просьбе беларускай дэлегацыі ў Парыжы, вылучыў у цвердзі Вердэн каля 200 чалавек бела-русаў …  Ведаючы, што на сфармаванне роты ў 200 ча-лавек, пры кошце ўтрымання аднаго чалавека ў месяц — міні-мальна 300 фр., патрабуецца 60 000 фр. у месяц» .

Але грошай не было. 8 студзеня 1920 г. той жа Яўген Ладноў піша Антону Луцке-вічу: «Заплаціў жалаванне за студзень, [за] кватэру да 5 сакавіка, і селі на мель. Грошай больш няма, бо курс маркі 20-21 санцім. Азнабішын з’яз-джае ў Берлін к Баркову. Гене-рал [Кандратовіч] охае і ахае, што будзе далей!» . Праз 4 дні Ладноў піша Луцкевічу: «Аз-набішын збіраецца з’ехаць у Берлін да Баркова. Генерал за-непакоены нашым далейшым лёсам і адсутнасцю сродкаў» .

13 снежня 1919 г. з-за расколу ў Радзе БНР паміж эсэрамі (БПС-Р) і Беларускай партыяй сацыялістаў-федэра-лістаў (БПС-Ф), быў створаны пяты (паралельны) Урад БНР на чале з В. Ластоўскім. Да таго ж з’явіўся цалкам самазваны «ўрад» А. Бахановіча.  Праца дэлегацыі прыпынялася, у ся-рэдзіне лютага 1920 г. Ладноў сярод іншага, паведаміў Луц-кевічу: «У выніку правакацыі атрымалася тры ўрады. …  Сёння князь Львоў паведаміў Кандратовічу, што руская дэлегацыя … пастанавіла зая-віць Мірнай Канферэнцыі, што яна супраць незалежнай Бела-русі і выступае за раздзел яе паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. … У нас сёння абедаў Ф.І. Родзічаў. Ён едзе ў Варшаву ў якасці пасла. Я азнаёміў яго з справамі і патлумачыў, што мы ўсёй душой з імі, але нас дзеляць, і таму адзіны для нас выхад — незалежнасць. … гене-рал «дапоўніў» мае тлумачэн-ні: «Луцкевіч католік, вялікі, вельмі вялікі «самасційнік». Ім шмат хто незадаволены …» … Кандратовіч моцна заняўся камерцыяй — стараецца ўла-даваць гандлёвыя дачыненні паміж Поўднем Расіі і Іспа-ніяй. Зразумела, хоча зара-біць» .

Непаразуменне паміж кіраўніком беларускай дэлега-цыі і Кандратовічам нарасталі, генерал зноў атрымліваў ты-повыя абвінавачванні на кла-савай глебе: «Ад генерала прыходзіцца ўсё хаваць. … Ён дрыжыць за свой маёнтак і таму супраць усіх выступаў супраць палякаў. … пры маг-чымасці наняць людзей, яго трэба прыбраць». У пісьмах да Луцкевіча Яўген Ладноў інт-рыгуе супраць іншых сяброў дэлегацыі і патрабуе іх ад-стаўкі.

13 лютага 1920 г. Ан-тон Луцкевіч афіцыйна вы-ключыў Кіпрыяна Кандрато-віча са складу беларускай дэлегацыі: «Гэтым падаю да Вашага ведама, што Член Дэлегацыі Генерал-ад-інфа-тэрыі Кіпрыян Кандратовіч … выключаецца са складу Дэле-гацыі» . Тады ж быў адстаў-лены і Азнабішын .

Яўген Ладноў паведа-міў Антону Луцкевічу, што «тэлеграмы (аб адстаўцы Кан-дратовіча і Азнабішына — Л. Л.) падшыў ў справу і нікому ні сло-ва. … У дадзены момант нель-га нікога выключаць з дэле-гацыі».

28 лютага 1920 г. і сам Луцкевіч пакінуў пасаду стар-шыні Рады народных міністраў.

Лісты Ладнова да Луц-кевіча пакінулі на мяне дзіўнае ўражанне. Бачна, што Яўген Ладноў лічыў сабе вялікім знаў-цам людзей і палітыкі. Яго ліс-ты да Луцкевіча напоўнены павучаннямі, як павінен сябе паводзіць Старшыня ўрада, што рабіць, каму верыць, на што спадзявацца і г. д. Антон Луцкевіч у сваіх паказаннях на допытах у НКУС сказаў пра Ладнова: «…Трэба заўважыць, што ён валодаў нейкім асаб-лівым талентам заварожваць і пераконваць людзей: у першы момант яму нават вельмі ця-жка нешта заспрэчыць, гэ-так уплывае ён на слухачоў».

На нарадзе Прэзідыу-ма Рады БНР і Рады Народных міністраў БНР у Рызе, 30.05. 1920 г. Ладноў расказаў дзіў-ную змову, якая склалася яшчэ ў канцы жніўня 1919 г.: «Пасля арэштавання Французскай паліцыяй на Парыжскім вак-зале Азнабішына, выкралося сьледствам, што ешче ў прош-лым году ў Берліне Ознобішын, Кондратовіч і Борков засна-валі монархічна-патрыотыч-ную расейскую організацыю, звязаліся з нямецкімі манар-хістамі і прыкрываючыся мандатамі Беларускай дэле-гацыі знасіліся ўвесь час з нем-цамі. Французская паліцыя даўно прымечала за імі нейкую нелегальную работу і атгэ-туль ішло недаверье Францу-заў да ўсёй Беларускай дэле-гацыі. Гр. Ладнову каштавала многа высілкаў, каб ачысціцца асабіста ад падазрэнняў … і каб ачысціць ад падазрэнняў ўсю работу Беларускай Місыі ў Парыжы» .

Зараз цяжка сказаць што стаяла за словамі Я. Лад-нова. Магчыма гэта была яго-ная асабістая правакацыя, маг-чыма французская паліцыя і сапраўды нешта западозрыла — толькі што скончылася вайна, і група асоб, якія прыехалі з Ге-рманіі, павінна была выклікаць павышаную ўвагу француз-скіх уладаў. Можа, наогул нічо-га не было. Аднак толькі пасля гэтай нарады Прэзідыума Ра-ды БНР у траўні 1920 г., Лад-ноў рассылае замежным ды-пламатам інфармацыю аб спы-ненні паўнамоцтваў Кандрато-віча і Азнабішына. У якасці даведкі, дадам, што ў жніўні 1920 г. бальшавікі пад Лідай расстралялі 40 закладнікаў, сярод якіх была жонка і дачка Азнабішына.

У 1921 г. стала вядома што Яўген Ладноў з’яўляецца супрацоўнікам ІІ-га аддзела Ге-неральнага штабу польскага войска. «Ладноў на дадзены момант з’яўляецца адным з галоўных інфарматараў на-шага Генеральнага штаба. На вывядоўчую акцыю Ладнова было асігнавана 5 тысяч фра-нкаў у месяц. Тэрыторыяй дзейнасці з’яўляецца Парыж і Прага», — паведаміў у сярэ-дзіне 1921 г. невядомы карэс-пандэнт, верагодна, афіцэр «двуйкі».

Як вынік, 8 траўня 1921 г. Ладноў выключаны са складу ўрада БНР. Калі ён вяр-нуўся ў Парыж, яго чакала распараджэнне з боку Вацлава Ластоўскага здаць усе справы дэлегацыі на рукі генерала Кіп-рыяна Кандратовіча. Такім чы-нам безвыніковымі аказаліся шматгадовыя інтрыгі платнага агента «двуйкі» супраць старо-га генерала. Праўда перамагла.

Але канчаткова Я. Лад-ноў быў адрынуты беларускім рухам толькі праз 2 гады. 10 траўня 1923 г. беларускае прэс-бюро распаўсюдзiла iн-фармацыю аб тым, што Я. Лад-ноў з’яўляецца правакатарам, i рэкамендавала ўсiм беларус-кiм арганiзацыям i дзеячам «пазьбягаць блiзкага знаём-ства з iм». Як вынікае з пака-занняў Антона Луцкевіча і Браніслава Тарашкевіча, да-дзеных імі пасля арышту НКВД, ІІ-гі аддзел Генераль-нага штаба Польскага войска ўздзейнічаў на беларускіх палі-тыкаў як раз праз свайго агента Яўгена Ладнова.

 

«Беларуская Энцы-клапедыя» піша, што К. А. Кандратовiч застаўся жыць у Парыжы i яго далейшы лёс не-вядомы. Такую самую iнфар-мацыю дае i лiтоўская гiста-рычная энцыклапедыя, выда-дзеная ў Бостане.

Генерал і насамрэч на некалькі гадоў застаўся ў Па-рыжы. У Архіве БНР захава-лася тэлеграма Кандратовіча з Парыжа да Вацлава Ластоў-скага, датаваная 02.07.1921: «Ластоўскі. Гатэль Метра-поль, Коўна. Ваш ліст, вера-годна, не дайшоў, адпраўце ко-пію». 19.07.1921 г. Кандратовіч дасылае з Парыжа Ластоўска-му ў Коўна ліст з паведамленнем аб тым, што нейкі Альберт Бо-дры аддаў архівы Місіі БНР у Парыжы і друкавальныя ма-шынкі Ладнову.

Кіпрыян Кандратовіч застаўся ў Парыжы з-за аса-бістых прычын.  У 1920 цi 1921 г. у генерала ў Парыжы нара-дзiўся сын Уладзiмiр. Пакуль што я валодаю мiнiмумам iн-фармацыi пра сына генерала — Кандратовiча Ўладзiмiра Кiп-рыянавiча. Але вiдочна, што ён нарадзiўся не ад шлюбу з Адай фон Рыхтар. Адзiнае згадванне пра яго знайшлося ў кнiзе А.А. Угрымава «З Масквы ў Маск-ву праз Парыж i Варкуту».

Вядома, што яшчэ ў 1922 г. генерал быў падпіс-чыкам урадавай беларускай газеты «Беларускі Сьцяг», жыў ён тады ў раёне Парыжа Нёі-сюр-Сен (Neuilly-sur-Seine) . У XX стагоддзі гэта прадмесце стала прытулкам заможных жыхароў Парыжа, асабліва бізнесменаў і прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі.

У 1923 г. Кандратовіч надрукаваў серыю цікавых артыкулаў пад рубрыкай «Ад нашага парыжскага карэспан-дэнта» ў беларускай газеце «Наш Сьцяг». Артыкулы рас-казваюць пра падзеі Еўропе і Лізе Нацый, і з тэкстаў бачна, што аўтар уважліва назірае за палітычным жыццём, мае да-статкова левыя погляды, мае добрыя сувязі і сталыя канта-кты ў еўрапейскіх дзяржаўных  сферах.

Калі верыць некралогу надрукаванаму ў 1932 г. у ві-ленскай газеце «Слова», гене-рал быў кавалерам вышэйшай французскай узнагароды, ор-дэна Ганаровага легіёна (Ka-waler orderu Wielkiej wstаgi Legji Honorowej), які, верагод-на, атрымаў падчас свайго жыцця ў Парыжы.

Страты Францыі пад-час Першай сусветнай вайны — больш за 1 мільён загінуўшых з 19 мільёнаў мужчынскага насельніцтва. Найбольшыя страты — каля 30% — панесла самая маладая ўзроставая гру-па салдат 18-25 гадоў. У 1921 г. ў Францыі на кожных 9 муж-чын 20-39 гадоў прыпадала 11 жанчын. Боль вайны гарэў у кожным французскім сэрцы. Менавіта таму правакатар Лад-ноў рабіў паклёп аб працы Кандратовіча на немцаў. І таму узнагароджанне генерала Кан-даратовіча вышэйшай нацыя-нальнай узнагародай — гэта прызнанне саюзнікамі яго вай-сковых заслуг падчас вялікай вайны і, як мінімум адабрэнне дыпламатычнай дзейнасці на карысць беларускай дзяр-жавы.

 

Згодна са спісам афіцэ-раў Генеральнага штаба з архі-ва галоўнакамандуючага рус-кай арміяй у эміграцыі, 1 сака-віка 1924 г. генерал яшчэ жыў у Парыжы.

 

Вяртанне ў свой маён-так Гародна пад Лідай было выклікана хуткім пагаршэннем стану здароўя. Вядомы мастак, рэстаўратар, гісторык мастац-тва і дацэнт Віленскага ўнівер-сітэта Ежы Хапэн (Jerzy Hop-pen, 1891-1969), які ўвосень 1938 г. гасцяваў у гаспадыні маёнтка Гародна Ады Кандра-товіч (генерал памёр у 1932 г.), вывучаў палац і напісаў цікавы нарыс у віленскай газеце «Сло-ва». Даследчык залічыў гара-дненскі палац да найбольш каштоўных помнікаў Вілен-шчыны. «Вялікі аднапавярхо-вы дом, пабудаваны на невы-сокім узгорку, з велічным ган-кам, манументальнымі схода-мі і высокай пад’язной дарож-кай, проста ўражвае сваім вы-глядам. … Гародна захавалася да нашых дзён і зараз з’яўля-ецца маёмасцю жонкі генера-ла Кандратовіча. … Акрамя выдатнага жылога дома га-радзенскі двор складаецца яш-чэ з найпрыгажэйшага парку і капліцы. У парку маецца шту-чны стаў у форме вельмі вы-цягнутага простакутніка, пры канцы става — вялікая аль-танка на мураваных калонах. Жылы дом — цудоўны ўзор ста-ніславаўскага стылю (часоў караля Станіслава Панятоў-скага — Л. Л.) … знутры пра-сторны, з высокай столлю, ка-міны той эпохі, кафляныя пе-чы таксама з XVIII ст. з гер-бам Тышкевічаў Лялівай. Сце-ны, калісьці абабітыя ядваб-най тканінай, сёння выклеены шпалерамі, але захвалі рамы і ліштвы, на якіх трымалася яд-ваба. Дзверы, супрапорты і рамы ад люстраў таксама до-бра захаваліся. Усё гэта сні-царскай работы, выканана з дрэва ці з адмысловай масы, мае белы колер з пазалотай і нясе на сабе адбітак талена-вітага майстра і архітэкта-ра …  Міфалагічныя і алега-рычныя сцэнкі, якія ўпрыгож-ваюць рамы люстраў, інтэг-раваныя ў супрапорты … Ёсць у іх нейкая лёгкасць, добры густ і атмасфера салонаў» , — пісаў Ежы Хапэн.

Аднак Першая сусвет-ная вайна не пашкадавала Га-родна. Удава генерала расказа-ла даследчыку, што ў гэты час была вывезена ў Германію ўся бронза. Да дзвярах засталіся сляды ад ранейшых клямак і акуццяў, а на прыгожым мар-муровым каміне — толькі адту-ліны ад цвікоў, якімі была пры-мацавана дэкаратыўная брон-за. Аднак над камінам захаваў-ся медальён з залатой аздобай з выявай галавы Станіслава Аўгуста. З мэблі немцы пакі-нулі некалькі крэслаў і фатэляў у стылі Людовіка XVI і столікі пад люстрамі.

Ежы Хапэн заўважыў, што сям’я генерала Кандрато-віча цалкам усведамляе каш-тоўнасць гэтага помніка і ста-ранна яго захоўвае. «Усё ут-рымліваецца з незвычайным піетэтам да твораў мастац-тва» .

Далей даследчык піша пра вялікую мураваную кап-ліцу ці нават касцёл у стылі віленскага барока, па мерка-ванні Хапэна — капліца пабу-давана раней за палац і не мае ніякага дачынення да станісла-ваўскага стылю, на франтоне месціцца выраблены з тынку рэльеф з трыма гербамі фун-датараў, сярод якіх чамусьці няма Лялівы Скумін-Тышкеві-чаў. У той час унутры капліцы добра захаваўся багаты алтар і хоры, абапёртыя на слупы, якія нагадваюць такія ж у віленскім касцёле св. Духа. Падлога з цэглы. На дзвярах акуцці ў сты-лі ракако. «Несумненна капліца мае агульныя рысы з архітэк-турай віленскіх касцёлаў», — паведамляў гісторык маста-цтва.

Ежы Хапэн закончыў артыкул такімі словамі: «Увесь гэты прыгожы маёнтак, які складаецца з сядзібы, старых каштанавых алей у парку, му-раваных лаў і да нашага часу рэгуляванага става з альтан-кай, адлюстроўвае эпоху, ахі-нутую моцным захапленнем да асобы караля, з якім гэтак ар-ганічна асацыявалася прыга-жосць».

Можна дадаць што жо-нка генерала Ада Кандратовіч мела аўтамабіль і пры канцы 1930-х гг. у яе маёнтку меўся адзіны тэлефон у Гародна, які меў № 3.

 

Вяртанне вершаў і песень закатаваных паэтаў

У менскай кнігарні  «Ў» працягваецца праект му-зычнага партала Tuzinfm  «(Не) Растраляная паэзія». Усяго за-планавана 12 лекцый, прысве-чаных Валерыю Маракову, Ізі Харыку, Алесю Дудару, Тода-ру Кляшторнаму і іншым. Вя-домыя лектары, якія бяруць удзел у праекце, лічаць сваім абавязкам распавесці сучасні-кам пра загінуўшых ў 1937 го-дзе паэтаў і такім чынам аддаць ім даніну памяці. Яны асабіста пранікліся хвалюючай тэмай і адшукалі шмат звестак з роз-ных крыніцаў пра лёс паэтаў.

На адной з першых су-стрэч Лявон Вольскі прадста-віў сваю новую песню, напіса-ную на верш Ю. Таўбіна «Ты помніш…». Андрэй Хадановіч распавёў пра жыццё і твор-часць паэта, а таксама прад-ставіў кнігу Юлія Таўбіна.

20 кастрычніка настаў-ніца гімназіі і даследчыца бе-ларускай літаратуры Ганна Севярынец пазнаёміла з жыц-цём і дзейнасцю Міхася Ча-рота, а гурт «Дзецюкі» паклаў яго твор на музыку.

Свой аповед спадарыня Ганна распачала з вядомай пе-сні «Купалінка», якую ўсе пры-сутныя адразу ўзгадалі і за-спявалі разам. Словы яе нале-жаць Міхасю Чароту, а музы-ка — Уладзіміру Тэраўскаму. Упершыню «Купалінка» пра-гучала ў 1921 годзе як фра-гмент музычнага суправаджэн-ня спектакля «На Купалле» ў першым тэатры беларускай драмы (зараз Купалаўскі тэ-атр). Спектакль меў вялікі по-спех і ў 20-я гады вытрымаў больш за 400 паказаў. Сёння мы з жалем асэнсоўваем той факт, што абодва — аўтар вершаў і аўтар музыкі » Купалінкі «- былі растраляныя, але іх твор жыве ўжо амаль сто гадоў і застаецца ў куль-турным кантэксце.

Міхаіл Ку-дзелька (Чарот) на-радзіўся 7 лістапада 1986 года. Ён шчыра прыняў ідэі рэвалю-цыі і лічыў сабе ад-даным пралетарскім паэтам. «Я шумлівы чарот, я мяцежны бунтар», — пісаў ён. Ён атрымаў адука-цыю ў народным вучылішчы і Мала-дзечанскай настаў-ніцкай семінарыі. На экране былі прадэ-манстраваны фота-здымкі маладога Мі-хася Чарота, якія сведчасць пра яго адоранасць і ўзнёсласць душы, была ўзгадана яго ка-ханая — Алеся. Першы зборнік паэта «Завіруха» выйшаў у 1922 годзе.

Міхась Чарот у 1923 г. удзельнічаў у стварэнні літа-ратурнага аб’яднання «Малад-няк», але выйшаў з яго ў канцы 1927. Некаторы час ён быў ся-брам аб’яднання «Полымя», затым уступіў у Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісь-меннікаў. У 1924 ён вучыўся ў Маскве ў Дзяржаўным інсты-туце журналістыкі. У зборніку навел «Веснаход» (1924) М. Чарот сцвердзіў сябе як май-стар прозы.

Паэт перажыў першую хвалю рэпрэсій пачатку 30-тых гадоў, але быў пазбаўлены сва-ёй пасады галоўнага рэдактара газеты «Советская Белорус-сия». Ён зразумеў нязбытач-насць сваіх юначых мараў. 24 студзеня 1937 года М. Чарот быў арыштаваны як удзельнік «контрарэвалюцыйнай нац-дэмаўскай арганізацыі».

Ганна Севярынец пра-чытала апошні верш Міхася Чарота «Прысяга», які паэт па-сля допытаў і катаванняў вы-драпаў на сцяне ў камеры вяз-ніцы НКУС.

«Я прысягаю вам, сябры,

Мае палі, мае бары,

Кажу вам, я — не вінаваты.»

Спадарыня Ганна з’яў-ляецца аўтарам-укладальнікам кнігі пра Ўладзіміра Дубоўку «Ён і пра яго». Летась яна ат-рымала ўзнагароду літаратур-нага конкурсу «Першая глава» за аповесць » Дзень святога Патрыка». Цыкл лекцый пра рэпрэсаваных паэтаў працяг-нецца да канца лістапада.

Э. Дзвінская.

На здымку: 1. Міхась Чарот. 2. Ганна Севярынец, фота аўтара.

 

Ва ўшанаванне памяці ахвяр сталінскага палітычнага тэрору

Вершы-прысвячэнні Сяргея Панізьніка, пакаранага ў 1975 г. …» за связь с националистическими деятелями, пропаганду их в печати, потерю классовой бдительности» (Уручча, 120-я дывізія)

 

Будзіцеляў заву

 

 Мечаносцам Курапатаў —

у пракляцце

 

Загадвалі: «Канчаць!»

А Сталіна пячаць

і слугачоў знішчала.

Звяры яшчэ рычаць:

«Нас трэба велічаць!

Што? Партыя ілгала?»

 

 

Шукаў, ды не знайсці

зямлю, дзе пры жыцці

каб «тройка» прызначала

найлепшы выхад мець —

у лагерную клець

ад слізкага прычала.

 

 

А ходзікі бягуць …

Чутно: станкі гудуць.

Было: гудзелі людзі:

«Твой правадыр — навек?

Мы не дапусцім здзек!»

…Ды зноў я пры аблудзе.

 

 

Будзіцеляў заву

пазалаціць канву,

пазначыць велічыны, —

па іх Ратай, Паэт

агучаць сілуэт

абуджанай Айчыны.

 

«Пілую вершам краты»

 

Пракурор

праз кодэкса артыкул

углядаўся

ў кожны мой радок,

нават пальцам

асцярожна тыкаў

і ацэньваў: за радок — гадок.

Валянцін Таўлай.

 

За радок — гадок:

толькі крок убок, —

муза — корчыкам.

 

 

Каб жа быў шасток…

Не ўзляціць браток

з яркай почапкай.

 

 

Не Парнас — грудок.

Быў паэт — гудок!

…Дух на ворчыку.

 

 

Мо знайсці масток?

Вунь гатоў хадок

славіць «кормчага».

 

 

Пракурорскі змрок…

На пяро — курок

з чорным росчыркам.

 

У ЗОНЕ  неМАЎЧАННЯ

СЯРГЕЯ  ГРАХОЎСКАГА

 

Грахоўскі грэх адзіны меў:

Небеларусам быць не ўмеў.

Адбыў жыццё, ў якое гром

Біў перунамі. А паром

Пад маланёю над чалом

На быстраку ракі нямеў.

 

Грахоўскі меў

у тундру шлях,

Дзе праз ГУЛАГ

айчынны дах

Не быў відзён. Ламаўся крок,

Але не згас у вязня зрок.

 

З  БІЛЕТАМ  ВОЎЧЫМ

праз разлом

Прайшоў…

Данёс барвовы том…

І сёння праз радкі смугі

Мігцяць над ачарнелым злом

ТАКІЯ  СІНІЯ  СНЯГІ…

 

Пад  імі  ў  схованцы арэх —

Як  той непрабачальны грэх

Крамлёўскага правадыра…

… У кары — моцная кара.

Зак. 19.6.2012 г.

 

Стваральнікі Памяці

 

Паэты не вечныя:

жыццё без гарантыі, —

але — невылечныя,

але — не парадныя.

 

Змушалі  пад мушкамі

ісці ў гладыятары…

Паэты не гушкалкі —

кіпучыя кратэры.

 

Смуродныя сталіны

мясілі сякерамі.

Адметныя таленты

знішчалі з паперамі…

 

Паэты не нолікі.

На трон не нахільныя.

…Глядзім на іх воблікі

ужо надмагільныя, —

 

са славаю свечнаю,

судзьбінаю грознаю:

гараць словы вечныя

любоўю запознаю.

 

х  х  х

 

А мы не на паперці, —

паэты бяседныя.

Ахоўнікі Памяці  —

у ёй і аседлыя.

 

Мы — Нацыі лечыва.

І рыфмай калючаю

калышам спрадвечную

Айчыну зыбучую.

12.04.2017 г.

 

Хачу Айчынай звацца я!

 

Насельніцтва — не нацыя,

але чуваць вібрацыя:

народу трэба змога,

каб сцвердзіўся й нябога.

 

Калі ж падлічваць строга

электарата гузікі,-

абшар зусім не вузенькі.

Раскрыльваюцца вусенкі:

— Нас многа, многа, многа

ля роднага парога.

 

Гулагамі-ліквідамі

Галовы нам раскідвалі.

Сціраліся і гены…

Не зніклі пад страхоццямі

І жарабкі з аброцямі,

ля іх — абарыгены.

 

Бо з руні атуросткавай

Па-над біблейскім востравам

гула пчала Скарыны.

Захочам — вецер зменіцца.

Купалле — каб  асмеліцца

і выбрацца з адрыны.

 

Хачу Айчынай звацца я!

Вунь для  сустрэч — дарога.

Нас на гасцінцы многа:

не знікла папуляцыя.

І Бацькаўшчыны Грацыя,

натхняючы любога,

высвечвае: Вы — нацыя!

 

…Абліччы нашы мацае:

— Вас многа?

— Так, нас многа

ля  Праведнага Бога!

2016 г.

 

Хроснік Янкі Купалы

          

 Памяці

Сяргея Новіка-Пеюна

 

Паэтаў планіда не кратае

рукамі лагоды.

Яна чацвяртуе за кратамі

крукамі нягоды.

 

 

На годы ссылае ў нясповедзі

на зімную безлюдзь.

У катаў паэты — для поедзі…

Ды — косткаю — песня!

 

 

І «Зорачкі» з лагернай наледзі

прыходзяць на помач.

Быў Янка Купала  — у памяці.

І ў памяці — Поўнач.

 

 

О «Сэрца, не плач!»

З горкай чараю

і словам сыноўнім —

п р ы в о л л е!

І поўня над Шчараю

вальсуе на Слонім.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *