НАША СЛОВА № 45 (1352), 8 лістапада 2017 г.

Панядзелак, Лістапад 13, 2017 0

13 лістапада — Дзень беларускай школы

Як і абяцалася на з’ездзе, за кошт ведамаснай падпіскі для школ колькасць падпісчыкаў у лістападзе значна вырасла і дасягнула прывычнага некалі акрэсу “каля тысячы”. Нажаль, самастойна толькі Менск павялічыў падпіску на 9 чалавек, а Орша чамусьці на 5 чалавек знізіла. Таму задача арганізацый -працягваць працу з сябрамі ТБМ. Лозунг “Падпісаўся сам — падпішы суседа” актуальны як ніколі.

Кастрычнік Лістапад

Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в.       17    17

Бяроза р.в.                8      8

Белаазёрск р.в.         1      1

Бярэсце гор.             6      6

Ганцавічы р.в.          —     18

Драгічын р.в.           —       —

Жабінка р.в.             —       —

Іванава р.в                1       1

Івацэвічы р. в.          4       4

Камянец р.в.             1       1

Кобрын гор.             2       2

Лунінец гор.             2       2

Ляхавічы р.в.            1       1

Маларыта р.в.          1       1

Пінск  гор.                8       6

Пружаны р.в.           7     19

Столін р.в.                —       —

Усяго:                     69     87

Віцебская вобласць:

Бешанковічы р.в.      —       —

Браслаў р.в.              1       1

Віцебск гор.            17     17

Віцебск РВПС           1      1

Верхнедзвінск р.в.    5      5

Глыбокае р.в.            9      9

Гарадок р.в.              4      4

Докшыцы р.в.           3      3

Дуброўна р.в.           —       —

Лёзна р.в.                  1      1

Лепель р. в.               1      1

Міёры р.в.                1      1

Наваполацк гор.     18     18

Орша гор.               18     13

Полацк гор.              3       3

Паставы р.в.             4       5

Расоны р.в.               1       1

Сянно р.в.                 1       1

Талочын р.в.            1       1

Ушачы р.в.               2       2

Чашнікі р.в.              1       1

Шаркоўшчына р.в.  7       7

Шуміліна р.в.           —       —

Усяго:                    99      95

 

Менская вобласць:

Беразіно р.в.             2       2

Барысаў гор.            5       5

Вілейка гор.              1      1

Валожын гор.           7      7

Дзяржынск р.в.        8      9

Клецк р.в.                 —      22

Крупкі р.в.               3       3

Капыль р.в.              1      22

Лагойск                     4       5

Любань р.в.              1       1

Менск гор.            211  220

Менск РВПС           8       7

Маладзечна гор.      9       9

Мядзель р.в.           5       4

Пухавічы РВПС      4       4

Нясвіж р.в.             25     25

Смалявічы р.в.        2       2

Слуцк гор.               7       8

Салігорск гор.       16     16

Ст. Дарогі р.в.          —        —

Стоўбцы р.в.            4     24

Узда р.в.                   1     13

Чэрвень р.в.             2       2

Усяго:                   326    411

 

Гомельская вобласць:

Буда-Кашалёва          3       3

Брагін р.в.                 —       —

Ветка р.в.                  1       1

Гомель гор.             21     21

Гомель РВПС            —       —

Добруш р.в.              1      1

Ельск р.в.                  1      1

Жыткавічы р.в.       14    14

Жлобін гор.               1      1

Калінкавічы гор.       1      1

Карма р.в.                  1      1

Лельчыцы р.в.           —       —

Лоеў р.в.                    —       —

Мазыр гор.               2       2

Акцябарскі р.в.        1       1

Нароўля р.в.             1       1

Петрыкаў р.в.           1       1

Рэчыца гор.               1       1

Рагачоў гор.              1       1

Светлагорск гор.      1       1

Хойнікі р.в.               —       —

Чачэрск р.в.              1       1

Усяго:                     53      53

 

Гарадзенская вобласць:

Бераставіца               3        3

Ваўкавыск гор.         8       8

Воранава р.в.          19     19

Гародня гор.           35     36

Гародня РВПС        18    18

Дзятлава р.в.             9     20

Зэльва р.в.                 —     13

Іўе р.в.                      16    16

Карэлічы р.в.            3     18

Масты р.в.                3       9

Наваградак гор.        1     20

Астравец р.в.            3       3

Ашмяны р.в.             3     20

Смаргонь гор.           5     13

Слонім гор.               6       6

Свіслач р.в.               4       4

Шчучын р.в.             2       2

Ліда                          45     45

Усяго:                    183   273

 

Магілёўская вобласць:

Бабруйск гор.           3       2

Бялынічы р.в.           —        —

Быхаў р.в.                 1       1

Глуск р.в.                  1       —

Горкі гор.                  1       2

Дрыбін р.в.                —       —

Кіраўск р.в.               —       —

Клічаў р.в.                 2       2

Клімавічы р.в.           —       —

Касцюковічы р.в.      1       1

Краснаполле р.в.       —       —

Крычаў р.в.               —       —

Круглае р.в.              2       2

Мсціслаў р.в.            2       2

Магілёў гор.            28    29

Магілёў РВПС          —       —

Асіповічы гор.         11    11

Слаўгарад р.в.           1       1

Хоцімск р.в.               —       —

Чэрыкаў р.в.             2       2

Чавусы  р.в.              —       —

Шклоў р.в.                2       2

Усяго                       55     57

Усяго на краіне:  785   976

ДЗЯДЫ – 2017

Апоўдні 5 лістапада ў Менску ад гадзіннікавага за-вода і парку Чалюскінцаў пача-лося дазволенае ўладамі шэсце на Дзяды. Калона з некалькіх соцень чалавек, «абрастаючы» ўдзельнікамі, накіравалася ў напрамку Курапатаў. На ак-цыю сабраліся людзі розных узростаў. Тыя, хто памятае ты-сячныя шэсці 90-х, і маладыя, што ўпершыню памінаюць дзядоў. Прысутнічалі лідары не толькі КХП БНФ, але і Пар-тыі БНФ, а таксама «Беларус-кай хрысціянскай дэмакратыі» і «Маладога фронту».

Кажа даўняя ўдзельні-ца шэсцяў на Дзяды, дарадца Зянона Пазьняка Дыяна Міку-льская:

— Я за тое, за што мы хадзілі яшчэ пры Пазьняку, гэта тое, за што паўзці буду, але пайду. Канешне ў тыя часы, калі было шмат людзей, калі стаялі каля Перамогі і бачылі калону з Плошчы Незалеж-насці. Такія былі калоны, такія былі сцягі, так было прыгожа, так было ўзнёсла. Канешне сумная дата, але быў нейкі такі ўздым, хацелася і верылася ў тое, што вось трошкі і перамо-жам. Хадзіла і хадзіць буду пакуль жывая. Гэта святое — 25 сакавіка і Дзяды.

Кажа намеснік старшы-ні Партыі БНФ Аляксей Яну-кевіч:

— Былі часы, калі на Дзяды хадзілі дзвюмя калона-мі, але мы лічым, што гэта неда-рэчна. Кансерватыўна-хрысці-янская партыя падае заяўку, выступае асноўным арганізата-рам, але мы заўсёды далучае-мся і далучыліся ў гэты раз. На працягу гадоў сэнс Дзядоў не змяняецца і  асноўны пасыл, што трэба памятаць сваю гіс-торыю, сваіх герояў, сваіх за-гінулых і закатанаваных дзеля таго, каб не дазволіць гэтаму паўтарыцца, дзеля таго, каб нацыя жыла.

На мітынгу ў Курапа-тах арганізатары зачыталі зва-рот ад лідара Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зя-нона Пазьняка, якога называ-юць «адкрывальнікам Курапа-таў». Паводле яго, з 1921 па 1941 год у Беларусі знікла каля 2 млн чалавек, а менавіта ў Ку-рапатах расстраляныя 200-250 тысяч чалавек. Курапаты гэта месца, якое яднае нацыю, сцвя-рджае Пазьняк, бо «кожны ўсведамляе, што там, пад сос-намі, ляжыць расстраляны на-род — толькі за тое, што быў народам», а «калі не стане па-мяці, усё можа вярнуцца, і ўсё можа паўтарыцца».

Акцыі на «Дзяды» пра-йшлі раней таксама ў Магілёве, Гомлі і Віцебску і па ўсёй ас-татняй Беларусі.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

.

Беларусы Варшавы адзначылі Дзяды

Аб’яднанне «Беларус-кая нацыянальная памяць» зла-дзіла сустрэчу на варшаўскіх могілках Павонзкі (Pawаzki). Удзельнікі ўшанавалі памяць выбітных дзеячаў мастацтва і навукі, якія сваёй дзейнасцю спрыялі развіццю беларускага і польскага нацыянальных ру-хаў. Гаворыць арганізатар спа-ткання Анатоль Міхнавец:

— Такія сустрэчы вель-мі цікавыя, бо, акрамя таго, што мы наведваем магілы, Зя-нон Станіслававіч распавядае пра тую эпоху, у якую жылі нашы героі, побач з чыімі ма-гіламі мы сёння стаім, як яны тут апынуліся, што яны зрабі-лі. Тады будзе жыць Беларусь, калі мы будзем памятаць нашы карані, будзем шанаваць іх.

Пра інфармацыйнае забеспячэнне сустрэчы дбаў лідар беларускага адраджэння Зянон Пазьняк:

— Гэта свята трэба шана-ваць. Трэба, каб гэта быў выхо-дны дзень у Беларусі. Каб лю-дзі маглі з годнасцю ўшанаваць сваіх продкаў. Наш народ мо-цна шануе продкаў. Гэта па-рознаму выяўляецца, але ў ме-нтальнасці нашых людзей па-шана да памерлых ёсць.

У сустрэчы на варшаў-скіх Павонзках прыняло ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек пе-раважна маладога веку.

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава. Фота аўтара.

РЭЗАЛЮЦЫІ І ПАСТАНОВЫ ХІІІ З’ЕЗДА ТБМ

РЭЗАЛЮЦЫЯ

ХІІІ З’езда ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны«

Вышэйшая адукацыя па-беларуску — аснова незалежнасці Беларусі

 

29 кастрычніка 2017 г.                                                                                                         г. Мінск

 

На пачатку ХХ ст. беларусы марылі пра свой універсітэт на роднай мове. БНР у 1918 г. намагалася яго стварыць, а БССР адкрыла яго ў 1921 г. у Менску і паступова ўкараняла выкладанне на беларускай мове. Мова беларускага народа загучала і ў іншых ВНУ Беларусі, найперш у Горацкай акадэміі.

Аднак ужо ў 30-я гады сталіністы сталі выкараняць беларускую мову з нашых ВНУ. Дайшло да таго, што ў 60-70-х гадах ХХ ст. студэнты філалагічнага факультэта БДУ змагаліся за тое, каб на іх факультэце выкладанне вялося па-беларуску.

Пасля студзеня 1990 г., калі ў БССР беларуская мова была абвешчана дзяржаўнай, нашы ВНУ зноў пачалі ўводзіць выкладанне на беларускай мове. Але рэферэндум 1995 г. гэты працэс надоўга спыніў і цяпер у многіх ВНУ па-беларуску выкладаецца толькі адзін прадмет «Беларуская мова. Прафесійная лексіка.»

ХІІІ з’езд ТБМ лічыць, што гэтую практыку татальнай русіфікацыі трэба раз і назаўсёды спыніць.

Мы прапануем з верасня 2018 г. ва ўсіх ВНУ нашай краіны ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам адкрыць беларускамоўныя плыні і студэнцкія групы. Неабходна заснаваць некалькі дзяржаўных і прыватных гуманітарных універсітэтаў, дзе ўсе прадметы будуць выкладацца па-беларуску. Такія ВНУ стануць кузняй для падрыхтоўкі беларускіх дыпламатаў, дзяржаўных чыноўнікаў, выкладчыкаў і навукоўцаў — сапраўдных патрыётаў нашай краіны, для якіх беларуская мова будзе мовай штодзённага карыстання на працы, у побыце і ў сям’і.

 

 

РЭЗАЛЮЦЫЯ

ХІІІ З’езда ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны»

Беларускія законы павінны стварацца і дзейнічаць на дзяржаўнай беларускай мове

 

29 кастрычніка 2017 г.                                                                                                          г. Мінск

 

У 1588 г., калі пасля гвалтоўнага стварэння Рэчы Паспалітай беларускаму этнасу пагражала паланізацыя, Леў Сапега ў ІІІ Статуце Вялікага Княства Літоўскага абвесціў нашу мову дзяржаўнай. Дзякуючы гэтаму да 1696 г. усе законы і іншыя юрыдычныя дакументы пісаліся па-беларуску.

У 1918 г. дзяржаўнасць нашай мовы спачатку абвесціла БНР, а потым і БССР.

Пачынаючы з 1991 г. беларускі парламент — Вярхоўны Савет — пачаў працаваць на беларускай мове і значная частка законаў і іншых юрыдычных дакументаў прымаліся па-беларуску.

Аднак у 1996 г. новы заканадаўчы орган Беларусі — Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу — парушыў дзейную Канстытуцыю, вынікі рэферэндума 1995 г. і перайшоў на рускую мову ў штодзённай працы. У выніку амаль усё дзейнае заканадаўства зараз існуе толькі ў рускамоўнай версіі, а беларускія суды адмаўляюцца працаваць па-беларуску.

ХІІІ з’езд ТБМ заклікае спыніць гэтую ганебную практыку і прымаць усе законы на дзвюх дзяржаўных мовах. Беларускія суды павінны працаваць па-беларуску ў выпадку, калі хоць адзін бок судовага працэсу гэтага пажадае ў вуснай ці пісьмовай форме.

Мы заклікаем усіх грамадзян Беларусі, усіх беларускіх патрыётаў падтрымаць нашу рэзалюцыю і накіраваць адпаведныя лісты па звычайнай і электроннай пошце ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

ПАСТАНОВА

ХІІІ З’езда ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны»

Аб заснаванні электроннай газеты ТБМ

 

29 кастрычніка 2017 г.                                                                                                          г. Мінск

 

У сувязі з сусветнымі тэндэнцыямі па пераходзе СМІ ў электронныя формы існавання і функцыянавання ХІІІ З’езд ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны» пастанаўляе:

  1. Заснаваць электронную газету ТБМ у поўнай і мабільных версіях, адаптаваных да ўсіх электронных браўзераў і гаджэтаў.
  2. Даручыць Радзе ТБМ распрацаваць усе тэхнічныя і арганізацыйныя пытанні, звязаныя з заснаваннем электроннай газеты ТБМ.

 

ПАСТАНОВА

ХІІІ З’езда ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны»

Аб ініцыяванні прыватнай беларускамоўнай адукацыі ў Беларусі

 

29 кастрычніка 2017 г.                                                                                                         г. Мінск

 

З досведу развіцця адукацыі ў многіх краінах свету выдатна бачна перавага прыватных сярэдніх адукацыйных устаноў над дзяржаўнымі па ўзроўні ведаў, якія там даюцца. Прыватныя адукацыйныя ўстановы — платныя, але яны запаўняюцца вучнямі і паспяхова функцыянуюць. Яны даюць да 100 % выпускнікоў — абітурыентаў і студэнтаў ВНУ.

У Беларусі фактычна ўжо створана платная сістэма адукацыі пад выглядам рэпетытарства, якая паказвае, што беларусы гатовы плаціць за якасную адукацыю сваіх дзяцей.

З’езд ТБМ пастанаўляе:

  1. Ініцыяваць заснаванне і развіццё прыватнай беларускамоўнай адукацыі ў краіне ў выглядзе стварэння прыватных беларускамоўных гімназій і ліцэяў.
  2. Даручыць Радзе ТБМ склікаць Аргкамітэт па стварэнні і развіцці ўстаноў прыватнай беларускамоўнай адукацыі і запачаткаваць праграму стварэння ўстаноў «Беларускамоўная прыватная гімназія (ліцэй)».
  3. Даручыць Радзе ТБМ распрацаваць і ўнесці на разгляд Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь законапраект «Аб прыватнай сярэдняй адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь».

 

ПАСТАНОВА

ХІІІ З’езда ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны»

Аб унясенні ў парадак дня сесіі  Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь законапраекта «Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы»

 

29 кастрычніка 2017 г.                                                                                                          г. Мінск

 

У 2011 г. Таварыствам беларускай мовы быў распрацаваны законапраект «Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы», які з’яўляецца заканадаўчым адказам на русіфікацыйныя працэсы, што адбываюцца ў краіне. У 2014 г. законапраект быў дапрацаваны і накіраваны ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь і атрымаў станоўчыя водгукі, аднак ён не быў уключаны ў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2015 г.

З’езд ТБМ пастанаўляе:

  1. Сакратарыяту ТБМ дапрацаваць тэкст законапраекту.
  2. Як толькі тэкст будзе гатовы, старшыні ТБМ спн. Алене Анісім як дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь унесці законапраект у парадак дня сесіі Палаты прадстаўнікоў у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам.

 

Віншаванне Алене Анісім

 

Павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь Роберт Райлі даслаў віншавнне стар-шыні ТБМ Алене Анісіі

 

Мінск, Беларусь

30 кастрычніка 2017 года

 

Старшыні Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны

Анісім А.М.

 

Паважаная Алена Мі-калаеўна.

 

Ад імя Амбасады ЗША ў Беларусі і ад сябе асабіста шчыра віншую Вас з абраннем на пасаду старшыні Тава-рыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Упэў-нены, што пад Вашым кіраў-ніцтвам Таварыства зможа дасягнуць новых поспехаў у пачэснай справе адраджэння беларускага слова. Жадаю Вам плённай працы на пасадзе старшыні і спадзяюся на пра-цяг нашых добрых адносін.

АБ ПРАГМАТЫЦЫ І ЯЕ ЎПЛЫВЕ НА ЛЁС НАЦЫІ

ці Як асветнікі мовы змагаюцца за яе чыстату

(Выступленне на ХІІІ з’ездзе ТБМ)

Маё выступленне на та-кім форуме — мая мара і апа-феоз маёй дзейнасці па заха-ванні роднай мовы, каб не зні-кла нацыя. Наша Таварыства і стаіць на варце яе абароны. І гэта вельмі патрыятычна з пун-кту гледжання захавання нацыі з яе адмысловымі асаблівасцямі і карысна з пункту гледжання прагматычнага асветніцтва роднай мовы, каб захаваць яе духоўную чыстату. Таму вы-казваю развагу.

Існуе класічнае выслоўе для крытыкі сафіста, які на-ўмысна карыстаецца няправі-льным падборам зыходных па-лажэнняў, каб правесці ў жыццё сваё разумазаключэнне, якое здаецца фармальна правіль-ным, але непраўдзівае па сутна-сці: за верхавінамі дрэў ён не бачыць лесу. Таму Кузьма Пруткоў дае параду: “Глядзі ў корань!” У нашым жыцці з-за павярхоўнага ўспрымання мо-ўных тэрмінаў робіцца шмат памылак, якія яго і пагарша-юць. Напрыклад, скарыстанне моўнага тэрміну прагматыка.

У мовазнаўстве гэты тэ-рмін — навуковы кірунак для вывучэння адносін паміж сро-дкамі мовы. Яго скарыстанне ва ўтварэнні моўных тэрмінаў карыснае. А вось яго прагма-тычнае скарыстанне ў жыцці  хавае ў сабе небяспечныя вы-нікі.

Асабліва гэта тычыцца скарыстання роднай мовы. Наш народ прыняў траянска-га каня (чужую мову ў якасці дзяржаўнай) прагматычна-па-літычна, каб за кошт энергеты-чных прэферэнцый здабыць дабрабыт («чарку, шкварку, іншамарку»). Але для захаван-ня нацыі ён аказаўся небяспеч-ным. Як бачым, мы страчваем нацыянальную годнасць.

У гэтай сувязі ўхваляю «Зварот» нашых масцітых пра-фесараў Леаніда Лыча і Міка-лая Савіцкага «Як беларускую мову з сімвалічна дзяржаўнай зрабіць рэальна дзяржаўнай» і падтрымліваю правядзенне агульнанацыянальнага кон-курсу «Маё бачанне рэальных шляхоў забеспячэння беларус-кай мове статусу адзінадзяр-жаўнай у краіне».

Штосьці падобнае ат-рымалася і пры скарыстанні злучніка «або» ў «Законе аб мо-вах», дзе два розныя па зна-чэнні азначэнні (тытульная мо-ва і чужая /руская/ мова) ус-прымаюцца прагматыкамі як роўныя найменні. Вось так, казуістычна, можна дыскрэды-таваць родную мову. Вось так  Траянскі конь на нашай ніве топча нашую нацыянальную годнасць. Таму тут злучнік «або» слушна падлягае выклю-чэнню.

Упершыню я сутык-нуўся з прагматыкай выкары-стання моўных тэрмінаў, калі пяць гадоў назад на старонках «Нашага слова» вяліся спрэчкі аб ідэнтычнасці нацыі.

Вялікі рэзананс у наву-ковым асяродку выклікала пу-бліакцыя майго крытычнага артыкула «Як нашыя гісторыкі змагаюцца за чыстату нацыя-нальнай ідэнтычнасці». Наго-дай выступлення была публі-кацыя іранічнага артыкула пі-сьменніка Эрнеста Ялугіна «Калі ў Гісторыю стрэліць» з крытыкай кніг Вадзіма Дзяру-жынскага («Таямніцы бела-рускай гісторыі» і «Забытая Бе-ларусь») у піку прафесару Івану Лепешаву, які змясціў да гэтых кніг слушную анатацыю, і якую я шаноўна падтрымаў. Тут спадар Ялугін ужо крыты-куе мой артыкул за нібыта недакладнае скарыстанне ў ім слова «чыстата». Згодна з «Тлумачальным слоўнікам» М. Судніка слова «чысціня» трак-туецца як «тое, што і чыста-та«. Ён, нібы дылетант, не за-глянуў ў корань, бо ёсць пра-даўжэнне яго тлумачэння ў слове «чысты«, дзе іх найменні супадаюць толькі ў значэннях, якія характарызуюць якасць прадмета, успрыманага на до-тык (пункты 1, 4, 5, 6 і 9). Тым не менш ён палічыў, што яно падлягае замене. У нашым жа выпадку (пункт 8), дзе гаворка вядзецца аб правілах прагма-тыкі, гэтае слова словам «чы-сціня«, як найменне з іншым значэннем, замене не падлягае.

Як бачым, наша мова заварожвае як сваёй духоўнай чыстатой, так і роляй духоўных інтарэсаў. Таму выказваю яе значэнне страфой, дзе кожны радок заслугоўвае тэмы ды-сертацыі:

О, мова!

      Ты — асвечвання прамень!

Для нацыі —

           прымат яе прызнання.

Ты, мова родная —

                           душы агмень

Хрыстовай веры…

                      для яе яднання!

 

Дэлегат ХІІІ з’езда ТБМ Мікола Шаравар,

лаўрэат міжнароднага конкурсу эсэістаў

1967 г

.

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папя-рэдніх нумарах.)

  1. Крушнёў (Юры) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ёў ад антрапоніма Крушня і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Крушн-ёў. ФП: крушня (‘куча камення’) — Крушня (мянушка, потым прозвішча) — Кру-шнёў.
  2. Крывадубскі (Ігнат) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Крывадубы і значэннем ‘народзінец, жыхар, названай мясцовасці, пасе-лішча': Крывадуб-скі. Тапонім — ад спалучэння Крывыя дубы — ‘мясціна з названымі дрэвамі’. Або шляхетная форма ад прозвішча Крывадубы.
  3. Крывёнак (Аляксандр) — вытвор з суфіксам -ёнак ад ант-рапоніма Крывы і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Крыв-ёнак. Гл. Крывеня.
  4. Крывеня (Алег) — вы-твор з фармантам -еня ад антрапоніма Крывы і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Крывеня. ФП: крывы (‘вы-гнуты, не просты’, ‘ненармальны, па-калечаны (пра часткі цела)’, ‘з па-шкоджанай нагой (нагамі); кульгавы’) — Крывы (мянушка, потым прозвішча) — Крывеня.
  5. Крывец (Вадзім) — вы-твор з суфіксам -ец ад антрапоніма Крывы і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Крыв-ец. ФП: крывы (‘вагну-ты, не прамы’, ‘ненармальны, пака-лечаны (пра часткі цела)’, ‘з пашко-джанай нагой (нагамі); кульгавы (разм.)’) — Крывы (мянушка, потым прозвішча) — Крывец.
  6. Крыклівец (Антон) — се-мантычны вытвор ад апелятыва кры-клівец — утварэння (суфікс -ец) ад крыклівы ‘які многа крычыць, любіць крычаць, гучна гаварыць; крыкун’. Або ўтварэнне з суфіксам -ец ад ант-рапоніма Крыклівы і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Крыклів-ец.
  7. Крыўчэня (Мікалай) — вытвор з фармантам -эня ад антра-поніма Крыўко і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Крыўч(к/ч)-эня. ФП: крывы (‘няпросты, з выгібамі'; ‘з па-шкоджаной нагой (нагамі), кульгавы'; ‘калека’) — Крывы (мянушка, потым прозвішча) — Крыўко (‘нашчадак Кры-вога’, фармант -ко) — Крыўчэня.
  8. Крэйдзіч (Анатоль) — вы-твор з суфіксам -іч ад антрапоніма Крэйда і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Крэйдз-іч. ФП: крэйда ‘тое, што і мел’ (мяккі белы вапняк, які ўжываецца для пісання) — Крэйда (мянушка) — Крэйда (прозвішча) — Крэйдзіч (празванне) — Крэйдзіч.
  9. Крэсніцкі (Кузьма) — вы-твор з фармантам -скі ад антрапоніма Крэснік і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Крэснік-скі — Крэсніцкі. ФП: (рус.) крестник (‘хроснік, хрэ-снік’) — (бел.) крэснік (тс.) — Крэснік (мянушка, потым прозвішча) — Крэ-сніцкі.
  10. Крэчка (Людміла) — дру-гасная форма, першасная (відаць) Крачка — семантычны вытвор ад апе-лятыва крачка ‘вадзяная птушка ся-мейства чаек з доўгімі крыламі, віла-падобным хвастом і прамой дзюбай’. Або як жан. форма ад Крэчат.
  11. Кубас (Андрэй) — семан-тычны вытвор ад апелятыва кубас ‘паплавок з дрэва’ (Фасмер).
  12. Кубракова (Людміла) — вытвор з фармантам -ова ад антрапо-німа Кубрак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кубрак-ова. ФП: кубрак (‘чалавек, які просіць міла-стыню на царкоўныя патрэбы (Нас.), а таксама мужчынскае суконнае адзенне (кароткае — вышэй ад калена)’) — Кубрак (мянушка, потым прозвішча) — Кубракова.
  13. Кудзеліч (Святлана) — вы-твор з суфіксам -іч ад антрапоніма Кудзеля і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Кудзел-іч. ФП: кудзе-ля (‘валакністая частка лёну, пянькі’) — Кудзеля (мянушка, потым про-звішча) — Кудзеліч.
  14. Кудзерская (Таццяна) — вытвор з фармантам -ская ад тапоніма Кудзеры і значэннем ‘народзінка, жы-харка названай мясцовасці, паселішча': Кудзер-ская. ФП: кудзеры / кудзеркі (‘невялікі ўчастак лесу, звычайна ву-зкі’) — Кудзеры / Кудзеркі (тапонім) — Кудзерская. Або ад антрапоніма Ку-дзер (семант. вытвор ад кудзер ‘локан; кучаравая пасма валос’) і значэннем ‘нашчадак названай асобы’ (Кудзер-ская).
  15. Кудлачоў (Віктар) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Кудлач і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Кудлач-оў. ФП: кудлач (‘пра чалавека з доўгімі кудлатымі валасамі': кудл-ач) — Кудлач (мянушка, потым прозвішча) — Куд-лачоў.
  16. Кудрын (Андрэй) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ын ад антрапоніма Кудра і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Кудр-ын. ФП: кудра (‘гай, дзялянка лесу — БРС 1988′), кудзер ‘локан’ (кучаравая па-сма валасоў)) — Кудра (мянушка, по-тым прозвішча) — Кудрын. Параўн. рус. кудри ‘кучары’.
  17. Кузёмка (Лявон) — народ-на-гутарковая форма імя Кузьма (<грэч. ‘мір, парадак, сусвет’) набыла ролю прозвішча.
  18. Кузнечык (Альгерд) — семантычны вытвор ад (рус.) куз-нечик ‘конік’ (насякомае, якое скача і стракоча крыламі) або ад кузнечик ‘памочнік каваля (кузнеца)’.
  19. Кузнячэнкава (Таццяна) — прыметнікавая форма з фармантам -ава ад антрапоніма Кузнячэнка і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Кузнячэнк-ава. ФП: кузнец (‘уладальнік кузні’, рэг. ‘каваль’) — Ку-знец (мянушка, пазней прозвішча) — Кузнячонак (‘нашчадак асобы з про-звішчам Кузнец, суфікс -онак‘) — Куз-нячэнкава.
  20. Кузьменка (Рыгор) — вы-твор з фармантам -енка ад антра-поніма Кузьма і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кузьм-енка. ФП: Кузьма (імя <грэч. ‘мір, парадак, сусвет’) — Кузьма (прозвішча) — Ку-зьменка.
  21. Куканаў (Вадзім) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Кукан і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Кукан-аў. ФП: кукан (‘вяровачка, на якую на-нізваюць злоўленую рыбу, каб апу-сціць яе ў ваду да канца лоўлі’) — Кукан (мянушка, потым прозвішча) — Ку-канаў.
  22. Кулагін (Анатоль) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Кулага з семантыкай ‘нашчадак названай асобы': Кулаг-ін. ФП: кулага (‘страва з мукі’ («Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піску-нова, с. 460)), а таксама (бел. рэг.) ‘не-паваротлівы, няскладны, павольны ў рабоце чалавек’ (М. Бірыла) — Кулага (мянушка, пазней прозвішча) — Ку-лагін.
  23. Кулей (Соф’я) — семанты-чны вытвор ад апелятыва кулей ‘той, хто куляецца, пераварочваецца цераз галаву, перакульваецца'; утварэнне: кул-ей; параўн. вараж(ыць)-эй, маней ‘хлус’, целяпей ‘маруда’.
  24. Куліковіч (Уладзімір) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам —овіч ад антрапоніма Кулік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кулік-овіч. ФП: кулік (‘невялікая балотняя пту-шка з доўгімі нагамі’) — Кулік (мяну-шка) — Кулік (прозвішча) — Куліковіч.
  25. Кулікоўскі (Яўген) — вы-твор з фармантам -оўскі/-скі ад та-поніма Кулікі, Кулікоўка і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцо-васці, паселішча': Кулік-оўскі, Кулікоў-скі. ФП: кулік (‘невялікая балотная птушка з доўгімі нагамі’) — Кулік (мя-нушка, потым прозвішча) — Кулікі (‘паселішча з прозвішчамі Кулік‘) — Кулікоўка (тапонім) — Кулікоўскі.
  26. Куль (Аляксандр) — се-мантычны вытвор ад апелятыва куль, які мае розныя значэнні: 1) тоўсты сноп выбранай няцёртай саломы, з якой звычайна робяць стрэхі; 2) вялікі, звычайна рагожны мяшок; 3) старая гандлёвая мера сыпкіх цел; 4) задняя частка рыбалоўнай сеці ў выглядзе мяшка.
  27. Кульба (Ганна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва кульба ‘палка з загнутым верхнім канцом для апоры пры хадзьбе; кульбака’.
  28. Кульш (Дар’я) — другас-ная форма, першасная Кульша — се-мантычны вытвор ад апелятыва куль-ша ‘тазасцегнавы сустаў, бядро’, а таксама ‘вуглавы застаронак у гумне’, ‘месца пад звіслай часткай страхі гум-на’, ‘канцавая частка воза, спосаб ук-ладкі, воза’, ‘тое, што і кульця‘ (СПЗБ).
  29. Кульшыч (Раман) — вы-твор з суфіксам -ыч ад антрапоніма Кульша і значэннем ‘нашчадак назва-най асобы': Кульш-ыч. ФП: кульша (‘сцягно’, ‘клуб’) — Кульша (мянушка, потым прозвішча) — Кульшыч.
  30. Кумакін (Анатоль) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Кумака і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Кумак-ін. ФП: кумацца (‘спатыкацца, аступацца'; фармант -ака) — Кумака (мянушка, по-тым прозвішча) — Кумакін.
  31. Куні (Георг) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва куни (рус. ‘птушка сініца’ (Даль)).
  32. Купава (Мікола) — семан-тычны вытвор ад апелятыва купава (рус. бат.) ‘белы ці жоўты гарлачык’.
  33. Купракоў (Аляксей) — вытвор з суфіксам прыналежнасці —оў ад антрапоніма Купрак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Купрак-оў. ФП: Купрыян (імя, з мовы грэкаў Kyp-rianos < kyprios ‘кіпрскі, жыхар Кіп-ра’) — Купра (з 1540 г.) — Купрык і Ку-прак (варыянты імя) — Купрак (мяну-шка, потым прозвішча) — Купракоў.
  34. Купцэвіч (Фелікс) — вы-твор з фармантам бацькаймення -эвіч ад антрапоніма Купец і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Купц-эвіч. ФП: купец (‘уладаннік гандлёвага прадпрыемства, які займаецца пры-ватным гандлем’, а таксама ‘пакупнік’ (рэг., уст.)) — Купец (мянушка, потым прозвішча) — Купцэвіч.
  35. Купчынава (Вольга) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Купчын і значэннем `нашчадак названай асобы`: Купчын-ава. ФП: купчын (ст.-бел. `купец`) — Купчын (мянушка, потым прозвішча) — Куп-чынава.
  36. Кур’ян (Дзяніс) — вары-янт імя Кірыён (грэч. kurion ‘дзяр-жаўная ўлада, закон'; (1556, Курьян)) набыў ролю прозвішча.
  37. Курак (Ганна) — семанты-чны вытвор ад апелятыва (рэг.) курак ‘самец курыцы, певень’ (утварэнне: кура (‘курыца’) — курак; як і гусьгусак). Або ад курак ‘аладка з цеста’ (А. Каўрус).
  38. Курачэня (Уладыслаў) — вытвор з суфіксам -эня ад антрапо-німа Курач і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Курач-эня. ФП: курач (рэг. ‘дымар’) — Курач (мянушка, потым прозвішча) — Курачэня.
  39. Курлачэнка (Анфіса) — вытвор з фармантам -энка ад антра-поніма Курлак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Курлач(к/ч)-энка. ФП: курлак (рэг.) ‘журавель’ (ад «ку-рлы-курлы») — Курлак (мянушка, по-тым прозвішча) — Курлачэнка.
  40. Курман (Іван) — семанты-чны вытвор ад апелятыва курман ‘вяроўка’ (Грынч.).
  41. Курцін (Соф`я) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін ад ант-рапоніма Курта і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Курц-ін. ФП: курта (утварэнне безафіксальнае ад куртаты ‘з кароткім хвастом (пра жывёл)'; ‘недастатковага росту; малы, кароткі'; ‘кароткі, цесны (пра адзен-не)'; а таксама (перан. іран.) ‘абме-жаваны, няпоўны’) — Курта (мянушка) — Курта (прозвішча) — Курцін.
  42. Курчанка (Кацярына) — вытвор з фармантам -анка ад антра-поніма Курч і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Курч-анка. ФП: курч (‘балючае скарачэнне цяглі-цаў цела; сутарга’) — Курч (мянушка, потым прозвішча) — Курчанка.
  43. Курчатаў (Вадзім) — фор-ма прыметніка з суфіксам -аў ад ант-рапоніма Курчаты і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Курчат-аў. ФП: курчаты (рус. курчатый) ‘куча-равы’)) — Курчаты (мянушка) — Кур-чаты (прозвішча) — Курчатаў.
  44. Курыла (Ігар) — народна-гутарковая форма кананічнага Кірыла (з мовы грэкаў ‘пан, уладар, гаспадар’) набыло ролю прозвішча.
  45. Курэчка (Часлаў) — се-мантычны вытвор ад апелятыва ку-рэчка <польск. kureczka ‘курачка'; параўн. kurek ‘певень’.
  46. Кустава (Валерыя) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Куст і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Куст-ава. ФП: куст (‘травяні-стая расліна з галінамі, якія пачына-юць расці амаль ад зямлі; расліна, сцяблы якой растуць пучком’) — Куст (мянушка, потым прозвішча) — Кус-тава.
  47. Кутас (Мікола) — семан-тычны вытвор ад апелятыва кутас ‘пучок нітак, звязаных разам на канцы, для ўпрыгожання чаго-небудзь’.
  48. Кутузава (Аксана) — вы-твор з фармант -ава ад антрапоніма Кутуз і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кутуз-ава. ФП: кутуз (‘паду-шка, на якой плятуць карункі’, ‘клу-мак’ (Даль)) — Кутуз (мянушка, потым прозвішча) — Кутузава.
  49. Куціла (Анна) — семанты-чны вытвор ад апелятыва куціла (рус. кутила) ‘гуляка’.
  50. Кучар (Ігар) — семантычы выбар ад апелятыва кучар (рус. ку-чер) ‘фурман, рамізнік, вазніца’.
  51. Кучарэнка (Андрэй) — вытвор з фармантам -энка ад антра-поніма Кучар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кучар-энка. Гл. Кучар.
  52. Кучмель (Ігнат) — семан-тычны вытвор ад апелятыва кучмель ‘чалавек з кучмай — пышнымі густымі валасамі'; утварэнне: кучм-ель. Па-раўн. гарб-ель, шчарбель.
  53. Кушнерук (Людміла) — вытвор з суфіксам -ук ад антрапоніма Кушнер з значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Кушнер-ук. ФП: кушнер (‘майстар, які вырабляе шкуры пуш-ных жывёл на футры’) — Кушнер (мянушка, пазней прозвішча) — Куш-нерук. Або ад апелятыва кушнярук ‘памочнік кушнера’.
  54. Кушнірук (Людміла) — вытвор з суфіксам -ук ад антрапоніма Кушнір і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Кушнір-ук. ФП: кушнір (фанет. варыянт ад кушнер ‘ра-меснік, які вырабляе шкуры на фут-ры і шые футры’) — Кушнір (мянушка, потым прозвішча) — Кушнірук.
  55. Лабачэўская (Вольга) — вытвор з фармантам -эўскі ад тапоніма Лабачы і значэннем ‘народзінка, жы-харка названай мясцовасці, паселішча': Лабач-эўская. ФП: лабач (‘пра чала-века лабатага (з вялікім, пукатым іл-бом)’) — Лабач (мянушка, потым про-звішча) — Лабачы (‘паселішча з про-звішчамі Лабач‘) — Лабачэўская.
  56. Лабовіч (Андрэй) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Лоб і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Лоб-авы — Лабовіч. ФП: лоб (‘верхняя частка твару чалавека або морды жывёлы’) — Лоб (мянушка — пра лабастага, ра-зумнага чалавека) — Лоб (прозвішча) — Лабовіч.
  57. Лагавы (Іван) — семан-тычны вытвор ад апелятыва лагавы ад (лог ‘шырокі і доўгі яр з адхоннымі схілавы’) ‘які знаходзіцца ў логу’.
  58. Ладуцько (Кастусь) — на-родна-гутарк. экспрэс. форма імя Лада (слав. лада ‘любая, мілая’) на-была ролю прозвішча.
  59. Ладынін (Міхаіл) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Ладын і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Ладын-ін. ФП: Лада (ст.-слав. лада ‘любая, мі-лая’) — Ладына (‘нашчадак Лады’, су-фікс -ын) — Ладынін.
  60. Лазарэнка (Дзмітрый) — вытвор з фармантам -энка ад антра-поніма Лазар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Лазар-энка. ФП: Лазар (імя <ст.-яўр. з семантыкай ‘Бог памог’) — Лазар (прозвішча) — Лаза-рэнка.
  61. Лазуцін (Андрэй) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Лазута і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Лазуц-ін. ФП: лазута (‘лаз у агароджы’, ‘лазу-тчык'; ‘пралаза’ (Даль)) — Лазута (мянушка, потым прозвішча) — Ла-зуцін.
  62. Лакотка (Аляксандр) — семантычны вытвор ад апелятыва лакты і лакотка ‘седала (для курэй)’ (СБГПЗБП, т. 2, с. 613: лакты). Або ад (рэг.) лакотка ‘падкладка пад локці рук’, ‘падлакотнікі’.
  63. Лапато (Ілья) — акцэн-таваны семантычны вытвор ад апеля-тыва лапата ‘прылады для капання зямлі з плоскім шырокім ніжнім кан-цом’.
  64. Лапачук (Адэліна) — вы-твор з суфіксам -ук ад антрапоніма Лапач і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Лапач-ук. ФП: лапаць (‘лавіць’ — СНМЗ) — лапач (‘той, хто лапае’, ‘ло-віць’, суфікс -ач, лап-ач) — Лапач (мя-нушка, потым прозвішча) — Лапачук.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Пра лёс нашых замкаў

Адказ Міністэрства культуры на запыт А. Анісім

Сакратарыят Савета Рэспублікі

Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь

 

копія: Савет Міністраў

Рэспублікі Беларусь

Аб выкананні даручэння

 

У адпаведнасці з дарученнем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2017 г. № 09/133-33/11801р Міністэрства культуры інфармуе па пытаннях аднаўлення замкаў у Гродзенскай вобласці.

Даводзім да ведама, што дзейнасць дзяржаўнай праграмы «Замкі Беларусі» завершана ў 2015 годзе. На змену ёй прынята Дзяржаўная праграма «Культура Беларусі» на 2016-2020 гады, якая зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.03.2016 г. № 180.

У рамках Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016 — 2020 гады вядуцца работы па аб’екце «Рэстаўрацыя і рэканструкцыя Лідскага замка».

1-я чарга аб’екта (вонкавыя сеткі і добраўпарадкаванне за сценамі замка) ўведзена ў эксплуатацыю ў 2016 годзе.

У 2017 годзе за кошт сродкаў абласнога бюджэту накіравана 412,2 тыс.рублёў на правядзенне работ па 2-й (пабудовы, сеткі і добраўпарадкаванне ў межах замка) і 3-й чэргах (правядзенне работ у Паўночна-Ўсходняй вежы і стварэння экспазіцыі) аб’екта, увядзенне якіх плануецца ў 2017 годзе.

Завяршэнне агульнабудаўнічых і іншых работ па Паўднёва-Заходняй вежы і стварэння ў ёй экспазіцыі плануецца ў 2018 годзе. На гэтыя мэты патрабуецца 450,0 тыс.рублёў.

На замку ў Крэва Смаргонскага раёна плануецца ажыццявіць работы па кансервацыі руін з прыстасаваннем і музеефікацыяй аб’екта, уключэннем яго ў пазнавальныя тэматычныя турыстычныя маршруты.

У 2013 годзе распрацавана канцэпцыя работ па аб’екце з выдзяленнем пускавых комплексаў з мэтай паэтапнага ўвядзення аб’екта ў дзеянне:

першы этап — рэканструкцыя з рэстаўрацыяй Княжай (паўночнай) вежы замка ў в. Крэва з прылеглымі фрагментамі сцен. У межах работ першага пускавога комплекса выдзелены работы 1-ай чаргі па кансервацыі Княжацкай вежы з мэтай захавання ўнікальнага помніка сярэднявечнай архітэктуры да пачатку работ па яго аднаўленні і прыстасаванні;

другі этап — кансервацыя з рэстаўрацыяй сцен і добраўпарадкаванне тэрыторыі замка, выяўленне захаваных фартыфікацыйных збудаванняў Першай сусветнай вайны;

трэці этап — прыстасаванне замка пад музейную функцыю з рэканструкцыяй Княжацкай вежы для месцавання музейнай экспазіцыі.

У бягучым годзе пачаліся работы згодна з будаўнічым праектам па аб’екце «Кансервацыя з рэстаўрацыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці . «Фрагменты замка XIV стагоддзя, в. Крэва, Смаргонскага раёна, Гродзенскай вобласці» (заказчык — упраўленне капітальнага будаўніцтва Смаргонскага раёна, праектная арганізацыя — праектны філіял ААТ «Белрэстаўрацыя»). На выкананне гэтых работ накіраваны сродкі з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва ў памеры 105,8 тыс. рублёў, а таксама сродкі рэспубліканскага бюджэту ў памеры 22,28 тыс. рублёў.

Гэтае рашэнне прынята з улікам завяршэння работ па кансервацыі Княжацкай вежы да канца бягучага года, што дазволіць захаваць унікальны помнік і выратаваць яго ад разбурэння. Гэта будзе пачатак буйных работ і вельмі значная падзея па аднаўленні цікавага і важнага для гісторыі і культуры Беларусі аб’екта спадчыны.

На Старым замку ў Гродна праведзены значныя аб’ёмы навукова-даследчых работ — гісторыка-архіўныя, археалагічныя, натурныя даследаванні, вывучэнне аналагаў аб’ектаў адпаведнага перыяду, прызначэння і аўтарства, якія дазволілі падрыхтаваць праект па будаўніцтву страчанага аб’ёмна-прасторавага рашэння замка.

Вынікі археалагічных даследаванняў, праведзеных на тэрыторыі Старога замка, маюць вялікую значнасць, у тым ліку для падрыхтоўкі матэрыялаў, графічных рэканструкцый комплекса Старога замка на розныя перыяды існавання. Атрыманыя матэрыялы даследавання ўжо зараз з’яўляюцца крыніцай звестак аб характары тэрыторыі замка.

У бягучым годзе распрацавана праектная дакументацыя па аб’екце «Рэстаўрацыя і прыстасаванне пад гісторыка-археалагічны музей Старога замка па вул. Замкавая, 22 у г. Гродна (1-я чарга)» (заказчык — ГАУП «УКБ Гродзенскага аблвыканкама», праектная арганізацыя — УП «Інстытут Гроднаграмадзянпраект»). Згодна з праектам плануецца выканаць работы па рэстаўрацыі з аднаўленнем завяршэння Сярэдняй вежы, Крапасной сцяны з абходнай галерэяй, уваходнай Брамы, аднаўленні Барбакану, будаўніцтву Камяніцы і Мернай хаты.

Пасля праходжання экспертызы праектаў плануецца прыступіць да рэалізацыі праектных рашэнняў.

Наконт пытання па змяншэнні кошту пры перадачы асобных гістарычных помнікаў у прыватную ўласнасць з мэтай прыцягнення інвестыцый для больш поўнага і эфектыўнага ўвядзення гэтых аб’ектаў у сферу турыстычнага выкарыстання інфармуем, што згодна з пунктам 5 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2012 г. № 294 аблвыканкамы і Мінгарвыканкам упаўнаважаны на прыняцце рашэння па распараджэнні невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, уключанай у пералік невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, у мэтах ўключэння яго ў гаспадарчы абарот, у тым ліку рашэнняў па адчужэнні такой маёмасці на платнай аснове, уключаючы продаж на аўкцыёне з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай адной базавай велічыні, а таксама рашэнняў па бязвыплатнай перадачы ў прыватную ўласнасць для рэалізацыі і інвестыцыйных праектаў.

Такім чынам перашкод па перадачы аб’ектаў за сімвалічны кошт не існуе.

 

Міністр                                    Ю.П. Бондар.

 

Новыя кнігі для беларускіх школ

Сакратарыят Савета Рэспублікі

Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь

 

копія: Савет Міністраў

Рэспублікі Беларусь

Аб выкананні даручэння

 

У адпаведнасці з дарученнем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2017 г. № 09/133-33/11801р Міністэрства культуры інфармуе па пытаннях аднаўлення замкаў у Гродзенскай вобласці.

Даводзім да ведама, што дзейнасць дзяржаўнай праграмы «Замкі Беларусі» завершана ў 2015 годзе. На змену ёй прынята Дзяржаўная праграма «Культура Беларусі» на 2016-2020 гады, якая зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.03.2016 г. № 180.

У рамках Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016 — 2020 гады вядуцца работы па аб’екце «Рэстаўрацыя і рэканструкцыя Лідскага замка».

1-я чарга аб’екта (вонкавыя сеткі і добраўпарадкаванне за сценамі замка) ўведзена ў эксплуатацыю ў 2016 годзе.

У 2017 годзе за кошт сродкаў абласнога бюджэту накіравана 412,2 тыс.рублёў на правядзенне работ па 2-й (пабудовы, сеткі і добраўпарадкаванне ў межах замка) і 3-й чэргах (правядзенне работ у Паўночна-Ўсходняй вежы і стварэння экспазіцыі) аб’екта, увядзенне якіх плануецца ў 2017 годзе.

Завяршэнне агульнабудаўнічых і іншых работ па Паўднёва-Заходняй вежы і стварэння ў ёй экспазіцыі плануецца ў 2018 годзе. На гэтыя мэты патрабуецца 450,0 тыс.рублёў.

На замку ў Крэва Смаргонскага раёна плануецца ажыццявіць работы па кансервацыі руін з прыстасаваннем і музеефікацыяй аб’екта, уключэннем яго ў пазнавальныя тэматычныя турыстычныя маршруты.

У 2013 годзе распрацавана канцэпцыя работ па аб’екце з выдзяленнем пускавых комплексаў з мэтай паэтапнага ўвядзення аб’екта ў дзеянне:

першы этап — рэканструкцыя з рэстаўрацыяй Княжай (паўночнай) вежы замка ў в. Крэва з прылеглымі фрагментамі сцен. У межах работ першага пускавога комплекса выдзелены работы 1-ай чаргі па кансервацыі Княжацкай вежы з мэтай захавання ўнікальнага помніка сярэднявечнай архітэктуры да пачатку работ па яго аднаўленні і прыстасаванні;

другі этап — кансервацыя з рэстаўрацыяй сцен і добраўпарадкаванне тэрыторыі замка, выяўленне захаваных фартыфікацыйных збудаванняў Першай сусветнай вайны;

трэці этап — прыстасаванне замка пад музейную функцыю з рэканструкцыяй Княжацкай вежы для месцавання музейнай экспазіцыі.

У бягучым годзе пачаліся работы згодна з будаўнічым праектам па аб’екце «Кансервацыя з рэстаўрацыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці . «Фрагменты замка XIV стагоддзя, в. Крэва, Смаргонскага раёна, Гродзенскай вобласці» (заказчык — упраўленне капітальнага будаўніцтва Смаргонскага раёна, праектная арганізацыя — праектны філіял ААТ «Белрэстаўрацыя»). На выкананне гэтых работ накіраваны сродкі з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва ў памеры 105,8 тыс. рублёў, а таксама сродкі рэспубліканскага бюджэту ў памеры 22,28 тыс. рублёў.

Гэтае рашэнне прынята з улікам завяршэння работ па кансервацыі Княжацкай вежы да канца бягучага года, што дазволіць захаваць унікальны помнік і выратаваць яго ад разбурэння. Гэта будзе пачатак буйных работ і вельмі значная падзея па аднаўленні цікавага і важнага для гісторыі і культуры Беларусі аб’екта спадчыны.

На Старым замку ў Гродна праведзены значныя аб’ёмы навукова-даследчых работ — гісторыка-архіўныя, археалагічныя, натурныя даследаванні, вывучэнне аналагаў аб’ектаў адпаведнага перыяду, прызначэння і аўтарства, якія дазволілі падрыхтаваць праект па будаўніцтву страчанага аб’ёмна-прасторавага рашэння замка.

Вынікі археалагічных даследаванняў, праведзеных на тэрыторыі Старога замка, маюць вялікую значнасць, у тым ліку для падрыхтоўкі матэрыялаў, графічных рэканструкцый комплекса Старога замка на розныя перыяды існавання. Атрыманыя матэрыялы даследавання ўжо зараз з’яўляюцца крыніцай звестак аб характары тэрыторыі замка.

У бягучым годзе распрацавана праектная дакументацыя па аб’екце «Рэстаўрацыя і прыстасаванне пад гісторыка-археалагічны музей Старога замка па вул. Замкавая, 22 у г. Гродна (1-я чарга)» (заказчык — ГАУП «УКБ Гродзенскага аблвыканкама», праектная арганізацыя — УП «Інстытут Гроднаграмадзянпраект»). Згодна з праектам плануецца выканаць работы па рэстаўрацыі з аднаўленнем завяршэння Сярэдняй вежы, Крапасной сцяны з абходнай галерэяй, уваходнай Брамы, аднаўленні Барбакану, будаўніцтву Камяніцы і Мернай хаты.

Пасля праходжання экспертызы праектаў плануецца прыступіць да рэалізацыі праектных рашэнняў.

Наконт пытання па змяншэнні кошту пры перадачы асобных гістарычных помнікаў у прыватную ўласнасць з мэтай прыцягнення інвестыцый для больш поўнага і эфектыўнага ўвядзення гэтых аб’ектаў у сферу турыстычнага выкарыстання інфармуем, што згодна з пунктам 5 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2012 г. № 294 аблвыканкамы і Мінгарвыканкам упаўнаважаны на прыняцце рашэння па распараджэнні невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, уключанай у пералік невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, у мэтах ўключэння яго ў гаспадарчы абарот, у тым ліку рашэнняў па адчужэнні такой маёмасці на платнай аснове, уключаючы продаж на аўкцыёне з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай адной базавай велічыні, а таксама рашэнняў па бязвыплатнай перадачы ў прыватную ўласнасць для рэалізацыі і інвестыцыйных праектаў.

Такім чынам перашкод па перадачы аб’ектаў за сімвалічны кошт не існуе.

 

Міністр                                    Ю.П. Бондар.

 

Новыя кнігі для беларускіх школ

1 лістапада першы на-меснік старшыні ТБМ Уладзі-мір Колас, старшыня ТБШ  Алесь Лозка, выкладчыкі Ля-вон Баршчэўскі  і Павел Цера-шковіч прадставілі ў Лідскім каледжы і ў Цэнтры гарадско-га жыцця ў Гародні,  новыя кнігі, якія можна назваць аль-тэрнатыўнымі падручнікамі. Кніга Лявона Баршчэўскага мае назву «Словы і вобразы» На падставе аналізу канкрэт-ных твораў розных часоў і на-родаў разглядаюцца найваж-нейшыя этапы станаўлення літаратуры і мастацтва — ад старажытнасці да канца эпохі Адраджэння. Алесь Лозка прадставіў кнігу пра беларускі фальклор. Антраполаг Павел Церашковіч прадставіў ужо падрыхтаваную да выхаду но-вую кнігу  па праблемах гла-бальнага маштабу. Называецца праца «Глабальныя праблемы чалавецтва: нарысы эканаміч-най і сацыяльнай геаграфіі сучаснасці».

Арганізатар і мадэра-тар сустрэчы Ўладзімір Колас зазначыў:

— Нам удаецца выпу-скаць кнігі такога адукацый-нага асветніцкага кірунку. Мы не можам называць іх падруч-нікамі, бо падручнікі трэба зацвярджаць у Мінадукацыі, і гэта цэлая бюракратычная пра-цэдура. Тым не менш гэтыя кні-гі перадусім накіраваныя на вучнёўскую аўдыторыю, пры-значаныя для беларускай шко-лы. Іх можна лічыць такімі аль-тэрнатыўнымі, дадатковымі падручнікамі.

У Лідзе словы знакамі-тых навукоўцаў ўспрымаліся з вялікай зацікаўленасцю. На сустрэчы прысутнічалі наву-чэнцы выпускнога і першага курсаў каледжа. Першыя змо-гуць ужо з восені скарыстаць новыя кнігі на практыцы, а другія яшчэ паспеюць і самі па іх павучыцца. Тым больш, што набор кніг быў пакінуты для бібліятэкі каледжа.

Паводле Радыё Рацыя. 

 

Беларускамоўная “Рэгіянальная газета”

з Маладзечна — лепшая рэгіянальная газета 2017 года

27 кастрычніка Асацы-яцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы падвяла вынікі штога-довага конкурсу рэгіянальных СМІ Беларусі. Усяго ў кон-курсе ўдзельнічала больш за 60 журналістаў з розных вы-данняў.

 

Найлепшы сайт

intex-press.by

За 2017 год колькасць унікальных наведваннікаў сайта вырасла удвая (430 тысяч было  ў вересні). Паводле Gemius, па ахопу беларускай інтэрнэт-аў-дыторыі ў жніўні 2017 года баранавіцкі сайт пераўзышоў такія рэспубліканскія рэсур-сы, як nn.by, euroradio.fm, citydog.by, gazetaby.com ды іншыя.

Сайт intex-press.by ужо прызнаваўся лепшым «Аб’яд-нанымі Масмедыямі» ў 2014, 2015 гадах, а папяровае вы-данне Intex-press было ўзнага-роджана як найлепшае ў 2013 і 2016 гадах.

Таксама дыплом фіна-ліста ў намінацыі «Гісторыя» атрымала журналістка Алена Серыкава за артыкул «20 лет назад в Барановичах заключен-ные совершили попытку побе-га из спецвагона. При их за-держании погиб 18-летний солдат».

Найлепшы аналіты-чны матэрыял

Пётр Гузаеўскі, «Ган-цавіцкі Час» — серыя матэ-рыялаў «Калі фінансы пяюць рамансы».

Найлепшае фота

Аляксандр Чугуеў, «Вечерний Бобруйск» — серыя фотарэпартажаў з акцыяў су-праць прэзідэнцкага Дыкрэту № 3 у Бабруйску.

Гісторыя

Уладзімір Скарабатун, «Вольнае Глыбокае» — «Уцёкі палка «Глыбокае» з Беразвеч-ча».

Журналісцкае рас-следаванне і зваротная су-вязь

Анастасія Арлоўская, «Інфа-Кур’ер» — «Можем ос-таться с неподъёмными кре-дитами».

Сацыяльная акцыя

«Інфа-Кур’ер» — Серыя акцый па падтрымцы дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама па пад-трымцы беларускай мовы і спорту.

Відэа

Яўген Валадашчук, «Газета Слонімская» — «В Зе-львенском районе от безыс-ходности пенсионеры собира-ют камни на колхозных по-лях».

Адукацыя і культура

Наталля Тур, «Рэгіяна-льная газета» — «Акцыя «Бела-русь памятае»: «Хлопчык, хто ў цябе на партрэце?» — «Не ведаю, нам яго ў школе вы-далі».

Беларуская мова

Таццяна Гапеева, «Брэ-сцкая газета» — «Інтэрнет да-паможа беларусам не згубіць мову?»

Краязнаўства

Рамуальд Жабік, «Ин-текс-Пресс» — «Мы танцуем на могилах».

 

Найлепшая рэгія-нальная газета 2017 года -«Рэгіянальная газета»

Журналісты газеты ад-значыліся ў розных наміна-цыях. Зоя Хруцкая стала фіна-лісткай у намінацыі «відэа», Аксана Ярашонак — у намінацыі «аналітычны матэрыял», На-талля Тур — у намінацыі «фота» і «відэа».

Дыпломы фіналістаў газета атрымала за сайт rh.by і за акцыю «Дзясятачка».

Раней лепшай «Рэгіяна-льная газета» станавілася ў 2015 годзе.

 

Для даведкі:

Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы заснавана ў 2009 годзе, аб’ядноўвае 14 недзяржаўных прадпрыемст-ваў з розных рэгіёнаў Бела-русі, якія ў межах сваёй вы-творчай дзейнасці выдаюць больш за 20 рэгіянальных ма-сава-палітычных выданняў. Га-лоўная мэта — развіццё асярод-дзя, спрыяльнага для прыват-нага выдавецкага бізнесу. Аса-цыяцыя дапамагае зносінам i абмену досведам незалежных выдаўцоў; спрыяе развіццю рынку рэгіянальных друкава-ных CMI; развівае кадравы па-тэнцыял рэгіянальных кампа-ній праз рэалізацыю кансуль-татыўных i трэнінгавых праг-рам.

У Асацыяцыю ўвахо-дзяць: «Борисовские новости», «Брестская газета», Брестский курьер», «Вечерний Боб-руйск», «Вольнае Глыбокае», «Ганцавіцкі час», «Газета сло-німская», Intex-Press, «Інфа-кур’ер», «Информ-прогулка», «Наша слова», «Рэгіянальная газета», “Узгорак”, электрон-ная газета “Бабруйскі ку-р’ер”.

Крыніца: Служба маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

На фота Ганны Марзы: 1. Прызёры конкурсу; 2. Рэ-дакцыя “Рэгіянальнай газеты” -пераможац конкурсу

 

Навіны Германіі

Берлінскай дзяржбібліятэцы падаравалі перавыданне Скарыны

Берлінскай дзяржаўнай біблі-ятэцы перададзена ў дар факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Фран-цыска Скарыны». Каштоўныя тамы, кожны з якіх — да-кладнае ўзнаўленне кніг вядомага пер-шадрукара, перадаў генеральнаму ды-рэктару Берлінскай дзяржаўнай біблі-ятэкі Барбары Шна-йдэр-Кемпф дырэ-ктар НББ Раман Ма-тульскі.

Вяртанне і захаванасць куль-турнай спадчыны — прыя-рытэтны кірунак дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Бе-ларусі. Яскравым прыкладам яго паспяховай рэалізацыі стаў сумесны выдавецкі праект На-цыянальнай бібліятэкі і Банка БелВЭБ па ўзнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Ска-рыны. У выніку цеснага парт-нёрскага супрацоўніцтва (2013-2017) у год святкавання 500-годдзя беларускага кніга-друкавання выканаўцы пра-екту зрабілі сусветнай грамад-скасці каштоўны падарунак — факсіміле «Кніжная спадчына Францыска Скарыны». Уніка-льны шматтомнік — гэта не толькі адлюстраванне гісторыі кнігадрукавання, але і каш-тоўны пласт культурнай спад-чыны беларускага народа, базавая крыніца для гістары-чных, філалагічных і культу-ралагічных даследаванняў. У мерапрыемстве таксама пры-нялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка, да-радца пасольства Аляксей Барбук і кіраўнік аддзялення Усходняй Еўропы дзяржаўнай бібліятэкі Берліна Олаф Ха-ман.

belta.by.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Ніжанкоўская Ірына — 20 р., г. Менск
  2. Кукавенка Іван — 15 р., г. Менск
  3. Копыл Ілля — 60 р., г. Менск
  4. Зылькоў С.П. — 20 р., г. Гародня
  5. Панамароў Сяргей — 20 р., г. Менск
  6. Рэбека Мікола — 20 р., г. Менск
  7. Птушка С. — 54 р., в. Хільчыцы
  8. Чыгір Яўген — 10 р., г. Гародня
  9. Місевіч Мар’ян — 60 р., г.п. Падсвілле
  10. Ляпёшкін Андрэй — 10 р.,

в. Зара, Круглянскі р-н

  1. Фурс Антон — 10 р., г. Паставы
  2. Трусаў Алег — 1146 р., г. Менск
  3. Восіпава Аляксандра — 10 р., г Гомель
  4. Ільініч Дар’я -10 р., г. Менск
  5. Шкірманкоў Фелікс — 10 р., г. Слаўгарад
  6. Багданкевіч С.М. — 5 р., г. Менск
  7. Анісім Алена — 1355 р., г. Менск
  8. Аўласевіч Алеся — 9 р., г. Гомель
  9. Гасанаў — 5 р., г. Менск
  10. Дзівак з-над Дзісны — 10 р., г. Менск
  11. Зенька Вадзім — 22 р. г. Менск
  12. Кот Валер — 5 р., г. Менск
  13. Плакса Ўладзімір — 5 р., г. Менск
  14. Скамейка Сяргей — 20 р., г. Менск

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

I тут візантыйцы атры- малі нечаканую дапамогу з Усходу. У 1402 г. у Малую Азію ўварвалася з Сярэдняй Азіі армія вышэйзгаданага Тамерлана (Цімура). У бітве каля Анкары туркаў разбілі, а султана ўзялі ў палон, дзе ён і памёр.

Каб аслабіць Асман-скую дзяржаву, Цімур падзя-ліў яе на чатыры невялікія дзя-ржавы на чале з сынамі былога султана, і тыя пачалі міжусоб-ную вайну. Аднак туркі здо-лелі аб’яднацца, у 1444 г. раз-білі новых крыжаносцаў пад Варнай, а потым ў 1448 г. — венгерскае войска. Лёс Кан-станцінопаля стаў прадвы-значаны.

  1. Балгарыя і Сербія ў

XIV ст.

 

У ХІV-ХV стст. у паўд-нёвых славян адбылося гра-мадскае раздзяленне працы. Значную частку сялян складалі волахі, якія займаліся жывёла-гадоўляй. Іх пасяленні і горныя пашы былі ўласнасцю феада-лаў, але падаткі яны мелі мен-шыя, чым у земляробаў. Знач-ная частка насельніцтва (сасы) займалася горна-руднай спра-вай і плаціла падаткі адразу ў каралеўскую казну. Асобны статус быў у гарадоў Андрыя-тыкі — Дуброўніка, Котара, Спліта і інш. Гэта былі гарады рэспублікі са сваім кіраваннем і эканамічным статусам.

Балгарыя. У 1235 г. у Балгарыі была адноўлена па-трыярхія. Балгарскі цар за-цвярджаў патрыярха ў яго са-не. Царква мела значнае месца ў ідэалагічным і культурным жыцці краіны. Уся служба тут ішла на балгарскай мове. Пасля турэцкага заваявання балгар-скую царкву падпарадкавалі канстанцінопальскаму патры-ярху, і той загадаў весці наба-жэнствы на грэцкай мове. У 1371 г. Балгарыя распалася на два незалежныя царствы, Тыр-наўскае і Відзінскае. У 20-х гадах XIV ст. на Балгарыю на-палі туркі. У пачатку 60-х га-доў яны захапілі Фракію, у 1393 г. — Тырнаўскае, а ў 1396 г. — і Відзінскае царствы. Усе мужчыны-хрысціяне мусілі плаціць султану асобныя пада-ткі — джыззе і харадж. Самым жахлівым падаткам для балгар быў падатак «крыві» («дэўшы-рме«), калі маленькіх хлопчы-каў забіралі ў янычары.

Сербія. Росквіт Сербіі адбыўся пры каралі Стэфане Душане (1331-1355). Ён ства-рыў вялікае войска і захапіў у Візантыі Албанію, Македонію, Эпір і Фесалію. У 1345 г. яго абвясцілі «царом сербаў і грэ-каў». У 1349 г. на сербскім са-боры быў прыняты звод зако-наў «Законнік Стэфана Душа-на». Ён узаконіў прывілеі серб-скіх феадалаў і становішча за-лежных сялянаў. Актыўна раз-вівалася і сербская праваслаў-ная царква. У 1345 г. сербскі архіепіскап стаў патрыярхам. У гэты час будуюцца вялікія му-раваныя храмы, распісаныя фрэскамі, закладаюцца новыя манастыры. Аднак пасля смер-ці караля Душана Сербія рас-палася на шэраг самастойных уладанняў, якія ўвесь час ва-рагавалі міжсобку. У гэтыя ча-сы ўзнікла Чарнагорыя як са-мастойная частка Сербскага каралеўства.

У другой палове XIV ст. пачалася вайна з туркамі-асманамі. Турэцкі султан да-слаў сербам ультыматум, каб яны прызналі яго ўладу, здалі ўсе гарады і заплацілі даніну на сем гадоў наперад. Аднак сербы вырашылі прыняць бой. 15 чэрвеня 1389 г. на Косавым полі адбылася галоўная бітва. Нягледзячы, што сербаў было значна менш, чым туркаў, яны зацята біліся і нават забілі ту-рэцкага султана. Але сілы былі ўсё ж няроўныя, сербы пра-йгралі, і іх краіна была зму-шаная стаць васалам Асман-скай імперыі. Аднак неўзабаве, пасля разгрому туркаў Тамер-ланам у 1402 г. сербы часова вызваліліся ад турэцкай залеж-насці. Пасля доўгай вайны ў 1459 г. туркі канчаткова заха-пілі Сербію. Частка сербаў і ўсе албанцы пад турэцкім уплывам сталі мусульманамі. Як і ў Бал-гарыі, пасада патрыярха Сербіі была скасаваная, сербаў пад-началілі патрыярху Канстанці-нопаля, а той адразу перавёў набажэнствы на грэцкую мову. Значна пазней, у 1557 г., сербы, аднак, здолелі аднавіць серб-скую патрыярхію.

 

  1. Аблога і штурм Канстанцінопаля

 

Канстанцінопаль аба-раняў апошні імператар Візан-тыі Канстанцін IX Палеолаг (1449-1453). Супраць яго ва-яваў турэцкі султан Мехмед II. У 1451 г. ён збудаваў дзве цве-рдзі на абодвух берагах Бас-форскага праліва і адрэзаў ста-ліцу Візантыі ад шляхоў з Чор-нага мора. Для штурму горада ён сабраў велізарнае войска, ад 150 да 200 тысяч чалавек, з ар-тылерыяй і вялікім флотам (ка-ля 400 караблёў).

Аблога пачалася 6 кра-савіка і доўжылася 53 дні. Сілы абаронцаў былі малыя: 7-10 тысяч чалавек, з якіх 3-4 тыся-чы складалі італьянскія наём-нікі. Еўрапейцы, за выняткам Венецыі і Генуі, не дапамаглі братам-хрысціянам. Аднак го-рад меў вельмі сур’ёзныя ўма-цаванні, і туркі адразу іх узяць не змаглі. Дух абаронцаў узняла выйграная марская бітва каля ўвахода ў бухту Залаты Рог, ка-лі чатыры генуэзскія і адзін ві-зантыйскі караблі разагналі і патапілі турэцкі флот, што меў паўтары сотні караблёў. Тады Мехмед II вырашыў напасці на горад з таго боку, дзе яго не чакалі. Ноччу 22 красавіка ту-ркі перацягнулі 30 сваіх ка-раблёў у бухту Залатога Рога па драўляным насціле, збуда-валі плывучы мост і падвялі яго да муроў горада ў самым не-бяспечным месцы.

На досвітку 29 траўня 1453 г. пачаўся галоўны штурм. На муры Канстанці-нопаля султан накіраваў каля 15 тысяч янычараў, і тыя ўрэ-шце ўварваліся ў горад. Пры штурме загінуў і імператар Ка-нстанцін. Султан загадаў ад-сячы яму галаву, якую тут жа выставілі ў цэнтры горада. Лю-дзі пабеглі ратавацда ў галоўны храм горада, Сабор Святой Сафіі, але туркі ўварваліся ту-ды і ўсіх пазабівалі. Тых, хто ацалеў, аддалі ў няволю або прадалі за выкуп. Неўзабаве туркі захапілі апошнія рэшткі візантыйскіх уладанняў, у тым ліку паўднёвы Крым. Крымскі хан стаў турэцкім васалам.

Мехмед II назваў Кан-станцінопаль Стамбулам і пе-ранёс сюды сталіцу сваёй дзяр-жавы. У турэцкай прапагандзе з’явіўся лозунг «Стамбул — трэ-ці Рым». Але пачуўся адказ з Масквы, якая абвясціла сябе пераемнікам Візантыі і заявіла, што «трэці Рым — гэта Масква». Руска-турэцкі канфлікт ішоў некалькі стагоддзяў і скончыў-ся пасля паразы абедзвюх ім-перый у Першай сусветнай вайне. Адна з іх — Расійская — знікла з мапы свету ў 1917 г., а Асманская — у 1923 г.

 

АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ

 

Бейлік — невялікае ту-рэцкае княства.

Газават (джыхад) — свяшчэнная вайна з нявернымі за іслам.

Дэнарый — сярэднявеч-ная залатая візантыйская ма-нета.

Дукат — сярэднявечная залатая італьянская манета.

Зілоты — радыкальная антыарыстакратычная групоў-ка гараджан у Візантыі.

Крымскае ханства — стэпавая татарская дзяржава, з 1475 г. васал Асманскай імперыі.

Сарацыны — адзін з сярэднявечных назоваў му-сульманскіх воінаў, што вая-валі з крыжаносцамі.

Ферара-Фпарэнтый-скі сабор — месца, дзе найвы-шэйшае каталіцкае духавенства і візантыйская дэлегацыя за-ключылі царкоўную унію.

Цімар — у Асманскай імперыі — права ваяроў збіраць падаткі з земляробаў на пэўнай тэрыторыі.

 

НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ

 

1341-1355 гг. — грама-дзянская вайнаў Візантыі.

1389 г. — разгром ту-ркамі сербаў на Косавым полі.

1396 г. — Нікапальскі крыжовы паход.

1402 г. — разгром Ці-мурам (Тамерланам) асман-скага войска каля Анкары.

1438-1445 гг. — Ферара-Фларэнтыйскі сабор.

1439 г. — Фларэнтый-ская царкоўная унія.

1444 г. — туркі разбілі крыжацкае войска пад Варнай.

1448 г. — перамога ту-ркаў над венграмі

29 траўня 1453 г. — узяцце туркамі Канстанціно-паля.

 

РАЗДЗЕЛ XXIII. КАТАЛІЦКАЯ ЦАРКВА Ў ХІV-ХV стст.

 

  1. Катапіцкая царква на мяжы XIII і XIV стст.
  2. Авіньёнскі палон папаў.
  3. «Вялікі раскол».
  4. Канстанцкі сабор і саборны рух.
  5. Каталіцкая царква на мяжы XIII і XIV стст.

 

У XIII ст. рымскія папы ўсталявалі фактычна манар-хічную ўладу, мелі моцны бю-ракратычны апарат кіравання царквою, і фактычна гэты апа-рат быў недзяржаўным. Мена-віта з яго дапамогай папы маглі дыктаваць сваю волю свецкім уладарам еўрапейскіх каталіцкіх краін. Уз-мацненне каралеў-скай улады і ўзнікнен-не цэнтралізаваных краін якраз і прывя-ло да канфлікту Рыма і еўрапейскіх свецкіх уладароў.

Ініцыятарам такога канфлікту бы-ла Францыя. У канцы XIII ст. паміж Фран-цыяй і Англіяй узні-клі вялікія праблемы, звязаныя з уладан-нямі англійскіх кара-лёў на французскай тэрыторыі, пра што гаворка ішла вышэй. Таму каралі абе-дзвюх краін увялі новыя падат-кі і ў тым ліку на каталіцкае духавенства. У 1296 г. супраць гэтага выступіў у рэзкай форме вышэйзгаданы Папа Баніфа- цый VIII. Ён пагражаў адлу- чэннем ад царквы як феадалам, якія хацелі браць падаткі з ду- хоўных асоб, так і святарам, якія пагадзіліся іх плаціць.

Тады англійскі кароль адмовіў сваім падданым-свя-тарам у праве звяртацца ў ка-ралеўскія суды па абарону сва-ёй асобы і маёмасці. Гэта вельмі напалохала мясцовае духавен-ства, а пазіцыю караля пад-трымаў англійскі парламент. У сваю чаргу, кароль Францыі Філіп IV забараніў вывозіць з Францыі золата, срэбра і іншыя каштоўнасці, што істотна змен-шыла паступленні ў папскую казну. Потым, у 1301 г. на загад караля, арыштавалі і абвясцілі здраднікам аднаго з француз-скіх біскупаў. Яго дапыталі і пасадзілі ў турму, а звяртацца па данамогу да Папы забара-нілі.

У адказ у 1302 г. Бані-фацый VIII абнародаваў булу, у якой абвясціў вяршэнства Папы над свецкімі манархамі, і асудзіў паводзіны французска-га караля. Філіп IV загадаў да-пісаць да тэксту булы сказы, дзе былі абразы гонару караля і ў яго асобе ўсіх французаў, ды распаўсюдзіць фальшывую булу ў сваёй краіне. Караля падтрымалі Генеральныя шта-ты і даслалі ў Рым афіцыйны пратэст. У 1303 г. французскае духавенства са згоды караля сабралася на свой царкоўны сабор і на ім абвінаваціла Папу ў ерасі. Яны вырашылі судзіць Папу як ерэтыка і загадалі да-радцу караля Францыі заха-піць Папу ў яго замку, што ён і зрабіў. Два дні Папу трымалі ў няволі, пры гэтым яго моцна збілі. Вывезці Папу ў Фран-цыю не дазволілі мясцовыя жыхары, якія вызвалілі яго з няволі. Праз месяц Баніфацый VIII памёр. Кароль Францыі запатрабаваў пасмяротна асу-дзіць Баніфацыя VIII. Італьян-скія кардыналы абралі Папам Бенедыкта XI, які адмовіўся ад патрабаванняў Філіпа IV. Неў-забаве і ён памёр: магчыма, яго атруцілі.

(Працяг у наст.  нумары.)

 

Іх імёны не павінны быць забыты

У журботны  і балесны вечар памяці расстраляных літара-тараў 30 кастрычніка ў менскай галерэі Tut.by прайшла вечарына, ар-ганізаваная Саюзам бе-ларускіх пісьменнікаў з удзелам Алеся Пашке-віча, Міхася Скоблы, акадэміка НАН Радзіма Гарэцкага, Лявона Бар-шчэўскага і іншых.

Радзім Гаўры-лавіч Гарэцкі ўспамінаў пра рэпрэсіі супраць бацькі і дзядзькі.

— Стагоддзе рэ-валюцыі — сумная па-дзея, — сказаў ён. — Рэвалюцыя пачала жудасны бальшавіцкі тэрор. Браты Гарэцкія суст-рэлі яе разам з Янкам Купалам ў Смаленску. Там сотнямі лю-дзей казнілі. Янка Купала пісаў у сваім лісце, што ён быў як непрытомны, убачыўшы ўсю жудасць. На Максіма Гарэц-кага гэта аказала вялізны ўплыў. Ён пачаў пісаць сваю аповесць «Дзве душы». У ёй ён прадбачыў і свой лёс, і лёс краіны, і лёс савецкай улады. У  30-тыя гады пасадзілі і Мак-сіма, і Гаўрылу Гарэцкіх. Усіх арыштоўвалі па выдуманых абвінавачаннях. Максіму далі 5 гадоў высылкі, Гаўрылу прысудзілі смяротнае пака-ранне, якое замянілі на канц-лагер. Максіма выслалі ў Вят-ку, Гаўрылу — на Салаўкі, а по-тым адправілі ў Беламора-Бал-тыйскі лагер. Малады акадэмік Гаўрыла Гарэцкі, працуючы  на поўначы, стаў геолагам. Маці Ларысе Восіпаўне дапа-магала сям’я Якуба Коласа.

Радзім Гаўрылавіч з дзяцінства адчуў на сабе цяжар наймення «сын ворага народа». У 1937 годзе зноў пасадзілі Максіма Гарэцкага . Потым яго расстралялі, а сям’і не паве-дамілі праўду. Гаўрылу Івана-віча зноў саджалі ў 1937 і ў 1938 гадах. Нягледзячы на катаванні ў турме, ён здолеў адужаць свой лёс праз вялікае каханне да сваёй жонкі Ларысы Восі-паўны і любоў да дзяцей.

Лявон Баршчэўскі за-клікаў успомніць ўсіх вялікіх паэтаў, загубленых сталінскай рэпрэсіўнай машынай. Ён рас-павёў пра лёс Юлія Таўбіна і Мойшы Кульбака.

— Талент Юлія Таўбіна мог бы раскрыцца на ўзроўні Максіма Багдановіча,- упэў-нены літаратуразнаўца.

Майсей Кульбак быў старшынём сусветнага габ-рэйскага ПЭН-цэнтра ў той, час, калі ён жыў у Берліне ў 20-тыя гады. Свае пачуцці і перасцярогі ён адлюстраваў у паэме «Дзісенскі Чайльд-Га-рольд». Лірычны герой паэмы Кульбака з іроніяй ставіўся да бальшавікоў.

Марат Гаравы распа-вёў пра дзейнасць ініцыятывы экспертаў у абарону Кура-патаў, якая існуе ўжо 4 гады. Абвешчаны конкурс на лепшы праект мемарыялізацыі Кура-патаў.

— Адраджэнне памяці пра рэпрэсіі, якое пачалося ў канцы 80-тых гадоў, павінна працягвацца ,- пераканана да-следчыца Ірына Багдановіч.

У тыя часы яна праца-вала ў Інстытуце беларускай літаратуры пад кіраўніцтвам А. Мальдзіса над стварэннем эн-цыклапедычнага слоўніка бія-графій беларускіх пісьменні-каў. Тады яна з калегамі атры-мала дазвол працаваць з архі-вамі КДБ і ўстанавіла сапраўд-ныя даты смерці літаратараў, якія да гэтага часу фальсіфіка-валіся і замоўчваліся. У 23 прозвішчаў дата смерці была адна і тая ж: 30 кастрычніка 1937 года.

Акасана Данільчык прадставіла выдадзеную разам з Віктарам Жыбулем анталогію жаночай паэзіі 1930-40 гадоў «Бліскавіцы» , распавяла пра лёс рэпрэсаваных паэтак — На-таллі Вішнеўскай, Яніны Гера-сімовіч, Валянціны Казлоў-скай, Ларысы Геніюш — і пра-чытала іх вершы.

Гісторык і эсэіст Ана-толь Сідарэвіч узгадаў  пра лёс Сяргея Астрэйкі, Фелікса Куп-цэвіча, Леапольда Родзевіча, Юлія Таўбіна і іншых. Паэтаў залічвалі да шкоднікаў, шпіё-наў і трацкістаў, пасобнікаў сусветнай буржуазіі, якія пе-рашкаджаюць сацыялістыч-наму будаўніцтву.

— Самыя масавыя рэ-прэсіі адбываліся менавіта ў 1936 годзе, а ў 1937 годзе пра-ходзілі ўжо паўторныя арыш-ты, — падкрэсліў Анатоль Сі-дарэвіч.

— Калі мы ўкладалі з Кастусём Цвіркам і Лідзіяй Са-вік анталогію «Расстраляная літаратура, — распавёў Міхась Скобла, — я звярнуў увагу на ўзрост тых, каго растрэльвалі. Гэта былі маладыя хлопцы, якія яшчэ не паспелі пажыць і напі-саць, што ім наканавана. Мак-сіму Гарэцкаму было  45 гадоў, Міхасю Чароту — 40, Адаму Ба-барэку — 39, Міхасю Зарэцка-му — 35, Тодару Кляшторнаму — 34, Алесю Дудару — 32, Ва-лерыю Маракову — 28, Алесю Салагубу — 27 гадоў.

— У чым жа, насамрэч былі вінаваты маладыя бела-рускія паэты? — паставіў пытан-не Міхась Скобла. — У тым, што яны былі патрыётамі і змага-ліся за незалежнасць Беларусі, адчувалі сябе абаронцамі і бу-даўнікамі дзяржавы. У 20-тыя гады прайшла беларусізацыя, па-беларуску гаварыла школа, урад  і войска, што дазволіла гісторыку Мікалаю Ўлашчы-ку сказаць: «Беларусы мелі сваю дзяржаву». Таму паэты ішлі на смерць за Беларусь.

Міхась Скобла звяр-нуў увагу прысутных на кнігу Алеся Дудара, якая выйшла ў выдавецтве  «Лімарыюс» у серыі «Галасы Айчыны». Гэта першае пасмяротнае выданне паэта. У 60-тыя гады пасля рэа-білітацыі паэтаў кніжкі выхо-дзілі вельмі сцэнзураваныя, адтуль былі выдалены лепшыя творы.

Госці вечарыны змаглі ўявіць сапраўдны маштаб рэ-прэсій і страт для нацыяналь-най інтэлігенцыі, якія прынесла кастрычніцкая рэвалюцыя. На развітанне яны праслухалі кра-нальныя спевы Таццяны Гры-невіч на вершы Ларысы Ге-ніюш.

Эла Дзвінская,

фота аўтара

 

На здымках:

  1. Лявон Баршчэўскі.
  2. У зале — М. Скобла, Р.Г. і Г.Р. Гарэцкія.

 

Народны мемарыял невядомых паўстанцаў

Увесь кастрычнік ішла рэстаўрацыя крыжоў паміж вёскамі Малое Ольжава і Мо-хавічы ў Лідскім раёне (былы фальварак Шчытнікі). Мема-рыял паўстання ўзнік тут у канцы 20-х гадоў ХХ стагод-дзя. Вось што пісала газета “Лідскае жыццё” (укладыш у “Наваградскае жыццё”) 9 жні-ўня 1928 года:

“Ушанаванне палег-лых у 1863 годзе.

Дня 5 жніўня ў Шчы-тніках Тарноўскай гміны адбылося ўрачыстае асвячэн-не магілы палеглых герояў, удзельнікаў баёў 1863 года.

Крыж і надмагільны камень зафундаваў вайсковы асаднік п. Кілінскі. Яго старан-нем пры дапамозе асаднікаў п. Бердаўскага і палкоўніка Ар-дылоўскага была арганізавана ўрачыстасць. 

Прыгожую і ўзнёслую прамову сказаў ксёндз Гарод-ка, звяртаючыся да баёў 1863-64 гадоў.

Ва ўрачыстасці брала чынны ўдзе люднасць, мясцо-вая Белагрудская школа са сваёй харцэрскай дружынай і дзятва з Горнага Шлёнска, якая прыбыла ў Белагруду ў летні лагер.”

Той крыж прастаяў да канца 90-х гадоў, на ім была пазначана дата: 1925 год, і ста-рыя людзі апавядалі пра ка-мяні з надпісамі, якія пры саве-тах патапілі ў балоце, і месца паказалі. Такім чынам можна лічыць, што першы крыж на магілах паўстанцаў паміж Ма-лым Ольжавам і Мохавічамі, каля якога былі пастаўленыя новыя крыжы ў 1995 годзе, быў пастаўлены ў 1925 годзе, а надмагільны камень, якога няма — у 1928 годзе. Аўтэнтыч-ны камень 1863 года захаваўся на адной з магіл праз усе часы і ўлады. (Леанід Лаўрэш. Лід-чына ў 1924 — 1929 гг. у люстэрку прэсы. Лідскі лета-пісец № 70, ст. 34).

Таму падчас рэстаў-рацыі крыжоў узнікла ідэя вярнуць на месца і камень, але знайсці аўтэнтычны ўжо немаг-чыма, таму вырашылі зрабіць новы. На камені напі-салі: “Невядомым паў-станцам 1863”.

Але чаму не-вядомым? Бо дагэтуль няма ніякіх звестак пра тое, хто тут пахаваны. Можна выказаць то-лькі версію.

Фальварак Шчытнікі з часткай Ольжаўскай пушчы да 1863 г. належаў Кан-станціну Кашыцу, які паўстанцкім урадам быў прызначаны цыві-льным начальнікам На-ваградскага павета. У якасці камісара з Вільні сюды быў накіраваны У. Борзабагаты з край-не левымі поглядамі. Таму адразу ўзніклі буйныя рознагалоссі паміж Кашыцам і Борзаба-гатым. Борзабагаты са сваім аддзелам дзейнічаў у асноўным у раёне Налібокаў. Пра баі на захадзе павета — цішыня. Ары-штаваны Кашыц выкручваўся, як мог, валіў усё на Борзаба-гатага, з-за чаго не трапіў у спіс тых герояў, якія на допытах прамаўлялі патрыятычныя ло-зунгі. Потым Кашыц шкадаваў пра гэта, але на той момант, адмаўляючы свой актыўны ўдзел у паўстанні, не назваў ні адной сваёй бітвы і нічога не сказаў пра тое, які аддзел знай-шоў прытулак у яго фальва-рку Шчытнікі і хто хаваў забі-тых і памерлых у Ольжаўскай пушчы. Аднак, лагічна мерка-ваць, што гэта быў разбіты ад-дзел Наваградскага павета, які перайшоў Нёман, каб схавацца ад пераследу, і прывёў яго ў Шчытнікі, калі не сам Кашыц, то нейкі яго чалавек…

Што ж, пакуль надпіс “Невядомым паўстанцам” адпа-вядае ўзроўню нашых ведаў пра тыя падзеі.

Першым з высокапа-стаўленых беларускіх асобаў мемарыял наведаў 3 лістапада намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які  ў памінальную дзядоўскую су-боту запаліў тут адвечны бела-рускі зніч.

Будзе спадзявацца, што неўзабаве гэтае месца атрымае статус памятнай мясціны.

Яраслаў Грынкевіч.

 

Міжнародная канферэнцыя

«Нацыянальны ўніверсітэт у 21-ым стагоддзі: місія і выклікі»

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

і Аргкамітэт Універсітэта Альбарутэнія

запрашаюць да ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі

«Нацыянальны ўніверсітэт у 21-ым стагоддзі: місія і выклікі»

Канферэнцыя адбудзецца 25 — 26 лістапада  2017 года ў Менску.

Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў: 9.00, 25 лістапада 2017 года.

Месца правядзення:  Гатэль «Crowne Plaza», вул. Кірава, 13.

 

Якім павінен быць нацыянальны ўніверсітэт сёння? У чым яго прызначэнне? Якім чынам нацыянальная  ідэнтычнасць і сучасныя нацыянальныя мовы спалучаюцца з выклікам  інтэр-нацыяналізацыі ў вышэйшай адукацыі? Як арганізаваць наву-ковыя даследаванні і прымяняць сучасныя дыдактычныя тэх-налогіі? Як рэалізаваць прынцыпы ўніверсітэцкай аўтаноміі ў сучаснай Беларусі. І, галоўнае, калі ж насамрэч паўстане нацыянальны ўніверсітэт? Знайсці адказы на гэтыя і шмат якія іншыя пытанні — ёсць мэтай канферэнцыі «Нацыянальны ўніверсітэт у 21-ым стагоддзі: місія і выклікі».

 

Пытанні для абмеркавання:

— Місія нацыянальнага ўніверсітэта ў 21-ым стагоддзі: case Беларусі.

— Мова, ідэнтычнасць і вышэйшая адукацыя ў сучаснай Беларусі.

— Інтэрнацыяналізацыя і нацыянальны ўніверсітэт: пазітыўны досвед Польшчы,  Украіны ды іншых краін.

— Нацыянальны ўніверсітэт як даследчыцкі ўніверсітэт.

— Нацыянальны ўніверсітэт у Беларусі і Балонскі працэс: каштоўнасці і інструменты.

— Нацыянальны ўніверсітэт у Беларусі і найноўшыя навучальныя тэхналогіі.

 

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца беларускія і міжнародныя эксперты ў сферы адукацыі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і афіцыйных структур, ініцыятыўныя студэнты, выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі, усе, хто зацікаўлены ў стварэнні ў Беларусі сучаснага нацыянальнага ўніверсітэта.

Кожнаму ўдзельніку даецца магчымасць прадставіць даклад або паведамленне па вышэйазначаных праблемах. Для ўдзелу ў адборы дакладаў неабходна запоўніць фармуляр рэгістрацыі. Аргкамітэт мае абмежаваную магчымасць кампен-саваць замежным і іншагароднім аўтарам адабраных дакладаў выдаткі, звязаныя з удзелам у канферэнцыі.

Заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі прымаюцца да 18 лістапада 2017 па электронным адрасе: siadziba@gmail.com  (з пазнакай: канферэнцыя).

Для гэтага неабходна запоўніць заяўку (гл. дадатак), а таксама даслаць кароткі тэкст анатацыі паведамлення, памерам не больш за 200 словаў.

 

ЗАЯЎКА

для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі «Нацыянальны ўніверсітэт у 21-ым стагоддзі: місія і выклікі»

 

Імя:

 

Прозвішча:

 

Месца працы і пасада:

 

Назва паведамлення:

 

Ці патрэбна Вам кампенсацыя транспартных выдаткаў?

 

Калі патрэбна, назавіце, калі ласка, іх суму…………

 

Ці патрэбна Вам пражыванне ў Мінску пад час канферэнцыі?

 

Кантакты:

 

Е-mail:

 

нумар тэлефона:

 

іншае (Skype, Viber і г. д.):

 

Сямёркі на шчасце

Думаю, як пачаць, як напicaць першы радок. Хаце-лася, каб ён быў нейкiм неча-каным для чытача, як зараз ка-жуць, крутым. Уся справа ў лiчбе 77. Але нiчога ў мяне не атрымалася, таму пачну вельмi npocта:

4-га лicтапада паэту, публiцысту Яўгену Гучку cпо-ўнiлася 77 гадоў. Сапраўды, спалучэнне разам дзвюх сямё-рак (77) выглядае вельмi пры-гожа, больш значна, чым 75. Лiчба 7 з даўнix часоў прыва-блiвае i астролагаў, i тэолагаў, i вучоных… Нават вiнаробы вы-рабляюць вiно, прысвечанае гэтай лiчбе — «Партвейн-777″. Вось i зараз прыйшлi ў маю га-лаву выразы: «сёмае неба», «сем дзён тыдня», «сем цудаў свету», «сем нот», «сем колераў вясёл-кi», «сем кругоў пекла»… Пра лiчбу 7 прыдумана шмат мiфаў, быццам яна можа ўплываць на лёсы людзей. Але Яўгена Гуч-ка гэта не тычыцца. Нават дзве сямёркi не здольныя паўплы-ваць на яго лёс. У адным са сваix вершаў ён так i пiша:

«А я — не мы,

Я сам з сабой,

Сам па сабе,

Я быць сабой iмкнуся.»

 

Лiчба 77 да яго датык-нулася так, мiмаходам, на адзiн дзень, i застанецца ў 4-м лiс-тападзе, як гicтарычнае iмгнен-не, а Яўген Гучок у сваiм жыц-цi, у сваёй творчасцi, y сваёй грамадскай дзейнасцi пойдзе далей наперад. Дарэчы, ён вельмi творчы, вельмi адказны, вельмi працавiты чалавек. Сло-вы, сказаныя Юрыем Олешам: «Нi дня без радка» тычацца i Яўгена Гучка. I нават к гэтаму своеасаблiваму 77-гадоваму юбiлею ён сам сабе падрых-таваў раскошны падарунак. У чэрвенi гэтага года выйшла з друку кнiга Яўгена Гучка «Маё пяцiкнiжжа». Гэта фунда-ментальны том аб’ёмам у 800 старонак. Але гэты падарунак аўтар зрабiў не толькi cабе, але i адданым прыхiльнiкaм яго творчасцi. Я не буду спыняцца на бiяграфii Яўгена Гучка — хто захоча з ёй азнаёмiцца, той яе знойдзе. Хачу сказаць пра iн-шае. Калi слухаеш выступы прадстаунiкoў беларускай iнтэ-лiгенцыi, то можно пачуць, як яны спасылаюцца на выказ-ваннi Бернарда Шоў, Фрыд-рыха Нiцшэ, Артура Шапэн-гаўэра ды iншых мудрых асоб мiнуўшчыны. Але ж кнiгi вер-шаў Яўгена Гучка — гэта суцэ-льныя афарызмы, афарызмы на ўсе выпадкi жыцця, на ўсе падзеi ў грамадстве. Калi чы-таеш яго творы, то можна зла-вiць сябе на думцы, што часам ён супярэчыць сам сабе. Але гэта не так, гэта творчы прыём. Аўтар проста ставiць сябе на тое цi iншае месца, перамяшчае сябе ў гушчу разных падзей, каб усебакова бачыць тое, што адбываецца ў грамадстве. Але я не стаўлю перад сабой мэты рабiць нейкi аналiз яго творча-сцi. Творчасць Яўгена Гучка чакае прафесiйных лiтаратур-ных даследчыкаў. Адзначу толькi, што значнае месца ў творчасцi Яўгена Гучка займае абарона Роднай Мовы. Пакуль у нашай краiне ёсць такiя аба-ронцы Мовы, яна не загiне, яна будзе жыць.

«Выракацца мовы роднай —

Гэта ж дах з душы

Зрываць.»

(Формула травы.)

 

Вiншую Яўгена Гучка з такiм цудоўным юбiлеем — 77-годдзем i жадаю яму сустрэць 88-годдзе, 99-годдзе. А нада-лей, як атрымаецца. I чакаем новых кнiг.

Iлля Копыл,

чытач i падпicчык «Нашага слова».

 

На фота: 1. Копыл, Ба-салыга, Гучок. 2. На першым плане: Гучок, Травень, Ко-пыл.

 

Не трэба сабака ў кватэры

Усё большая коль-касць беларускіх і заходніх шкадобнікаў пасабляюць бе-ларусам любіць прыроду. Без сабачак і коцікаў, ці бачыце,  беларускія кватэры жыць не могуць.

Пісьменнік, доктар на-роднай медыцыны Валер Сань-ко прааналізаваў  новаўвядзен-не з даследчыцкіх пазіцый. Ты-сячагадовая традыцыя, у тым ліку даўнішнія пласты прыкме-тавасці, доказна сведчаць: кож-най істоце прыродай адведзена сваё месца для існавання.

Сабак і кошак патрэбна паважаць. Спецыялістамі і не-спецыялістамі многіх краін све-ту ў розныя часы справядліва і доказна шмат сказана на аба-рону сабакі. Ён патрэбны хле-баробу побліз хаты, дачніку, ахоўніку, паляўнічаму, воіну, міліцыянеру, даследчыку ў ла-бараторыі. Прыносіць ка-рысць леснікам, мытнікам.

Упершыню ў Беларусі аматарам ваўнянай жыўнасці ў кватэрах кніга «Сабака ў кватэ-ры — сябра ці вораг. Што ка-жуць пра гэта народныя пры-кметы», 2017, 96 стар., рас-плюшчвае вочы. Просценькае пытанне — якая карысць ад са-бакі ў гарадской кватэры — ат-рымлівае адназначны вывад. Адмоўны.

У канцы кастрычніка на прэзентацыі кнігі ў Лідскай раённай бібліятэцы было няма-ла бібліятэкараў з горада і раёна. Людзі, якія любяць кнігі не з аматарства, а прафесійна, разбіраюцца ў кніжным верха-глядстве і пенстве, адзначылі праробленую аўтарам цяжкую працу.

Сабраў ён прыкметы ў старых людзей за дзесяцігоддзі паездкаў па Беларусі, у  вёсках і мястэчках, бальніцах, выву-дзіў з архіваў, старабытнай літа-ратуры, вытанцаваў у вешчу-ноў, шаптуноў. Класіфіцыраваў па многіх злабадзённых тэмах — уплыву на беларускае жыццё гарэлкі, курава, лаянкі, інтэр-нэтных забавак, наркаты,  сама-забойстваў, адмовы ад веры продкаў… Асабліва выразныя народныя прыкметы на непа-трэбшчыну ў гаспадарстве, сабак і катоў у гарадскіх ква-тэрах. Прадстаўленая чытачам кніга выклікала станоўчыя вод-гукі.

Цікава выказваліся пра кнігу бібліятэкары Тэрэза Ва-ляр’янаўна Чайко, Галіна Ра-манаўна Курбыка, Святлана Канстанцінаўна Ненартовіч, іншыя. Падкрэслілі, што пры-кметы дзейнічаюць напрамую і не напрамую на ўтрымальніка жывёлы ў гарадской кватэры, дзяцей. Зачастую прыкметы ў кнізе ўторацца, сумысна і несу-мысна.

Уражвалі шматлікія прыклады адмоўнасці гэтай жыўнасці ў чалавечым жыллі.

Хіба гэта нармальна, калі раней сем’і і малышня хва-ліліся, што даглядаюць курак і парасятак, умельствам пра-цаваць, цяпер граматныя даро-слыя зачастую вучаць малых лячыць кватэрных  жывёл, гу-ляць, умела адпачываць, час-цей ездзіць на поўдзень.

Малюнак у цэлым па Беларусі выглядае непрыгляд-ным. За шэсць месяцаў 2015 года па антырабічную дапа-могу звярнуліся 10 233 чала-векі, больш як 7 000 чалавек атрымлівалі прышчэпкі су-праць шаленства. 70 % з іх кан-тактавалі з сабакамі. Хто цалуе катоў і сабак, атрымлівае ін-фекцыі, бактэрыі.

За леташні год (2016) у Беларусі адстралялі ці ўсыпілі 69 тысяч бадзяжных сабак. У двухмільённым Менску чаты-ры тысячы.

Варта супыняць выста-ўкі, фестывалі гэтай жыўнасці што шырокім фронтам ідуць па вялікіх і маленькіх гарадках, школах.

Удзельнікі абмерка-вання і аўтар дзівіліся, чаму ў абласных цэнтрах, нават у су-седняй з Лідай Бярозаўцы, пра-водзяцца выстаўкі сабак і ка-тоў, а пра агляды курэй, гусей, кароў, коней не чуваць нават у сталіцы.

Алена Быстрыцкая,

намеснік дырэктара Лідскай раённай

бібліятэкі.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *