НАША СЛОВА № 46 (1353), 15 лістапада 2017 г.

Панядзелак, Лістапад 20, 2017 0

ДЗЯДЫ – 2017

У Менску адбыліся традыцыйныя шэсце і мітынг у Лошыцкім яры, дзе ў 30 — 40-х гадах мінулага стагоддзя ад-бываліся масавыя расстрэлы. Мерапрыемства арганізавала Кансерватыўна-Хрысціянскай партыя БНФ. Яно было да-зволена Менгарвыканкамам. Людзі ішлі пад бел-чырвона-белымі сцягамі, сцягамі КХП-БНФ з транспарантамі «Дзя-ды», «Малітва за Беларусь» і «Малітва за беларускі народ».  У Лошыцкі яр прыйшло каля 50 чалавек са сцягамі, знічамі, кветкамі. Намеснік старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі, выступаючы на мітынгу, пад-крэсліў неабходнасць памятаць пра злачынствы, якія адбы-валіся на беларускай зямлі ў сталінскія часы.

— Кожны год мы прыхо-дзім сюды, нягледзячы на любое надвор’е. Што б там не адбы-валася, мы тут. Гэта вельмі до-бра. Гэта значыць, мы жывём. Жыве нашая нацыя. Выходзяць маладыя людзі. Бачылі сёння маленькую дзяўчынку, якая прыйшла сюды з бабуляй. Яна ўжо ў сваім узросце разумее, што памяць — гэта вельмі важны чыннік чалавечага існавання. Бо чалавек, калі ён не памятае, калі ён не паважае папярэднія пакаленні, — цяжка назваць у поўным сэнсе такога чалавека чалавекам. А нацыя, якая за-бывае, не мае перспектыў. І таму тыя, хто хоча знішчыць беларускую нацыю, робяць стаўку на бяспамяцтва. Нам нельга забываць аб нашай трагічнай гісторыі, — падкрэ-сліў Беленькі.

На мітынгу зачыталі зварот лідара КХП-БНФ Зяно-на Пазняка, у якім ён распавёў аб расстрэлах у Лошыцкім яры і ў іншых месцах Беларусі і ўвогуле аб рэпрэсіях, якія нанеслі вялізарныя страты беларускаму народу.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя.

 

Як жывецца беларусу ў Беларусі

21 лістапада ў сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13) адбудзецца прэзентацыя кнігі Міхася Булавацкага “Беларус у Беларусі. Эпісталярыі пра мову і маральнасць”.

Пачатак: 17-30.

Кнігу пісалі больш за сто асобаў, герояў і антыгерояў сённяшняй беларускай гісторыі, не ведаючы, што яны пішуць кнігу, бо гэта зборнік ліставанняў беларуса, які жыве ў Беларусі, з уладнымі структурамі (міністэрствамі, абл-, гар- і райвы-канкамамі, банкамі, судамі, пракуратурай ды іншымі інстан-цыямі), які выразна раскрывае палітыку сённяшняй улады ў дачыненні да мовы, адукацыі, выбарчай сістэмы краіны. Кніга выдадзена за мяжой, бо беларускія выдавецтвы з перасцярогай паставіліся да яе выдання.

Запрашаем азнаёміцца з кнігай, з яе аўтарам-складальні-кам, з яе героямі і антыгероямі.

Сакратарыят ТБМ.

 

80 гадоў з дня нараджэння Валянціна Лукшы

Валянцін Антонавіч ЛУКША (16 лістапада 1937, Полацк — 2012) — беларускі паэт, публіцыст, драматург.

Нарадзіўся ў сям’і слу-жбоўца. Скончыў Полацкі ляс-ны тэхнікум (1956) і Вышэй-шую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). Працаваў па-мочнікам таксатара Пензенскай аэрафоталесаўпарадчай экспе-дыцыі. У 1958 г. — інструктар Полацкага гаркама камсамолу, камсорг трэста № 16 «Нафта-буд». З 1961 г. — літсупрацоўнік полацкай газеты «Сцяг каму-нізму», загадчык аддзела між-раённай газеты «Ленінская іскра» (Полацк), карэспандэнт Беларускага радыё, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва рэспубліканскай газеты «Чыр-воная змена», адказны сакратар штомесячніка «На экранах Бе-ларусі», з 1973 г. — старшы рэда-ктар, з 1975 г. — галоўны рэдак-тар Галоўнай рэдакцыі літара-турна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, у 1980-1998 гг. — дырэктар выдавецтва «Юнацтва».

Літаратурную дзей-насць пачаў у 1956 г. (апуб-лікаваны верш у «Віцебскім рабочым»). Выйшлі кнігі вер-шаў «Гарады нараджаюцца сёння» (1964), «Атава» (1969), «Споведзь» (1973), «Белыя берагі» (паэма-хроніка, 1981), «Радзімыя плямы» (вершы і фельетоны, 1982), «Сляды памяці» (вершы і паэма, 1986), «Агонь і попел» (драматычныя паэмы, 1989), кніжкі вершаў, казак для дзяцей «Аркестр» (1972), «Зялёная бальніца» (1974), «Лета — круглы год» (1978), «Крылаты цэх» (1982), «Чароўны камень» (1987). Выдаў кнігі публіцыстыкі «На-ша полацкая прафесія» (1966), «Рамантыкі шасцідзесятых» (1967), «Дзесяць дарог да ча-роўнага» (1970), «Полацк» (1973).

Аўтар п’ес, пастаўле-ных на тэатральнай сцэне, тэле-бачанні і радыё, «Інтэгралы на цэгле» (1974), «Мая радня» (1975), «Свае крылы» (1976), «Вецер веку» (паводле адна-йменнага рамана І. Гурскага, 1977), «Калі вяртаюцца буслы» (1982), «Асоль» (паводле тво-раў А. Грына, 1984), «Пад шы-фрам «Зорачка» (1985), «Ча-роўны камень» (1985).

Пераклаў п’есы С. Мі-халкова «Дарагі хлопчык» (1986), М. Рошчына «Уся На-дзея» (1986), Е. Тарахоўскай «Казка пра Ямелю» (1990). На-пісаў лібрэта оперы «Барвовы золак» (пастаўлена ў 1979).

Вікіпедыя.

 

70 гадоў Анатолю Ярмоленку

Анатоль Іванавіч ЯРМОЛЕНКА (нарадзіўся 15 лістапада 1947, Казятын, Він-ніцкая вобласць, УССР) — бела-рускі спявак (лірычны тэнар), мастацкі кіраўнік гурта «Сяб-ры».

У 1969-1971 гадах вы-ступаў у складзе ВІА «Суве-нір» (разам з Аляксандрам Градскім і Аляксандрам Буй-новым). У 1971-1973 у складзе ВІА «Песні над Сожам». Ад 1974 мастацкі кіраўнік гурта «Сябры». У 1976 скончыў Гомельскую музычную вучэ-льню. Валодае багатым на тэмбральныя афарбоўкі гола-сам. Для ягонага выканання характэрныя яркая індывіду-альнасць, сцэнічная прываб-насць. Першым выканаў песні шматлікіх папулярных бела-рускіх і расейскіх кампазі-тараў (Яўгена Глебава, Ігара Лучанка, Мікалая Сацуры, Эдуарда Ханка). Ад 1990 г. жыве ў Менску.

У 1984 узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамолу БССР. Ад 1985 заслужаны артыст БССР. У 2000 менаваны Заслужаным дзеячом маста-цтваў Рэспублікі Крым. На-родны артыст Беларусі ад 2003. Узнагароджаны ордэнам Францішка Скарыны. Жанаты, мае двух дзяцей — музыкаў Свя-таслава і Вольгу — і ўнука Ана-толя — школьніка, які вядомы таксама пад сцэнічным псеў-данімам DJ Anatol’.

Вікіпедыя.

 

Згодна з рашэннем Лідскага райвыканкама

ад 02.10.2017 г. № 1012 Лідскім ГУП ЖКГ

адкрыты дабрачынны рахунак

№ ВY62АКВВЗ1320000002464200000

у філіяле АСБ «Беларусбанк» код банка АКВВВYдля пералічэння дабрадзейных (спонсарскіх) ахвяраванняў на стварэнне помніка заснавальніку горада Ліды вялікаму князю Гедыміну.

 

11 лістапада 2017 года ў Лідзе ўжо прайшоў суботнік, сродкі ад якога пойдуць на будаўніцтва помніка.

 

«Задача нацыянальнай эліты: актывізаваць нацыятворчыя працэсы»

6 лістапада ў Менску адбылася канферэнцыя  «Бела-руская нацыянальная ідэя ў еўрапейскім кантэксце» з удзе-лам вядомых пісьменнікаў, гіс-торыкаў  і багасловаў.

Як стагоддзямі напра-цоўвалася беларуская нацыя-нальная ідэя ў творах асвет-нікаў, літаратараў і навукоўцаў, у помніках культуры, у дзей-насці Праваслаўнай і грэка-ка-таліцкай царквы, Каталіцкага касцёла і намаганнях айцоў-заснавальнікаў БНР — пра гэта дыскутавалі Алена Анісім, Па-вел Севярынец, Леанід Лыч, Пётр Рудкоўскі, Алег Краўцоў, Аляксей Янукевіч, Анатоль Тарас і іншыя. Важным  тэзі-сам, прагучаўшым на канфе-рэнцыі, было прызнанне ады-ходу ад канцэпцыі будавання сацыялістычнай безнацыяна-льнай народнасці, якая пана-вала на Беларусі з 1917 па 1991 год, і выпрацоўка новага на-цыянальнага праекту.

Анатоль Астапенка ўзгадаў, што першая падобная канферэнцыя праходзіла ў 1999 годзе ў Гародні. З тых ча-соў сталі традыцыйнымі кан-грэсы даследчыкаў у Коўне і ў Варшаве. Прысутныя хвілінай маўчання ўшанавалі памяць адышоўшых навукоўцаў:        Ул. Конана, Ю. Хадыкі, А. Грыцкевіча, С. Яновіча.

Доктар багаслоўя Іры-на Дубянецкая, ўзгадваючы пра дзейнасць Францішка Ска-рыны, падкрэсліла ўплыў яго друкаванай Бібліі на выкры-шталізоўванне нацыянальнай думкі ў Вялікім Княстве Літоў-скім.

— Кожны пераклад Біб-ліі на нацыянальныя мовы спрыяў магутным культура-творчым працэсам, — зазна-чыла даследчыца.

Старшыня ТБМ і дэ-путат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім адзначыла:

— Кожная нацыянальная ідэя ганарыцца сваім этнасам, яго сутнасцю. Дзеячы ўсіх ста-годдзяў, пачынаючы ад шля-хты да ўдзельнікаў вызволь-ных паўстанняў, адчувалі сваю адказнасць за лёс народа, ста-вілі пытанне яго развіцця, яго адметнасці. Кастусь Каліноўскі выразіў гэта ў словах: «Калі ж ты будзеш шчаслівы, мой на-родзе?» У ХIX-м стагоддзі іш-ло фіксаванне на культуры, збіранне вялікага этнаграфіч-нага і паэтычнага матэрыялу. На працягу стагоддяў выспела ідэя: свая дзяржава, якая была абвешчана амаль сто гадоў таму. Беларусаў аб’ядноўва-юць пошукі лепшай долі, але самае большае шчасце: жыць на сваёй зямлі, у сваёй дзяржаве. Беларус мусіць быць гаспада-ром у краіне, напоўніцу рэалі-заваць свой талент у межах сва-ёй адметнай культуры і зай-маць годнае месца паміж еўра-пейскімі народамі. Сёння ТБМ засяроджвае сваю ўвагу на тым, каб зрабіць свой унёсак у нацыянальную ідэю стварэннем Нацыяна-льнага ўніверсітэта, інфармацыйным забес-пячэннем усіх працэсаў на беларускай мове, законатворчасцю на роднай мове.

— Бог даў зямлю і мову, наша задача ствараць і развіваць незалежную дзяржаву, — сказаў Аляксей Яну-кевіч. Гэта ідэя апаноў-вала нацыянальныя эліты на пачатку ХХ стагоддзя. Пасля Пе-ршай сусветнай вайны імперыі пачалі разваль-вацца, і тады дзечы БНР абвясцілі дзяржаўнасць Беларусі. Другая хваля на-дышла, калі нацыянальная ідэя стала запатрабаваная ў якасці абароны ад імперскага рэван-шызму — у часы развалу «імпе-рыі зла» ў 1991 годзе, калі за-снавальнікі Беларускага На-роднага Фронту, узяўшы на сябе смеласць і адказнасць, дамагліся абвяшчэння Рэспуб-лікі Беларусь. Трэці момант — гэта цяперашні час, калі Бела-русь выступае супраць імпер-скага рэваншызму, у той час момант, калі расійскія палітыкі развязалі вайну ва Ўкраіне і захапілі Крым. Сёння беларус-кая нацыянальная ідэя можа абараніць нашу краіну і нашу нацыю.

— Перакрыжаванне юбілеяў 100-годдзя БХД і 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалю-цыі, 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 500-годдзя Рэфармацыі, 135-годдзе Янкі Купалы і Якуба Коласа, 200-годзе дзейнасці філаматаў да-юць багаты плён для разважан-няў, — выказаў сваю пазіцыю сустаршыня БХД Павел Се-вярынец. — Беларуская хрыс-ціянская дэмакратыя нацыяна-льную ідэю пераасэнсоўвае і дае шматлікія адказы. Самыя цікавыя тэзісы мы знаходзім ў працах ксяндза Адама Станке-віча. Беларусь стала часткай Еўропы з прыняццем хрысціянства, з’явілася пісьменнасць, мы ўклю-чыліся ў агульнацыві-лізацыйны працэс. 1000 гадоў пабудовы сваіх праектаў сведчаць пра родавыя рысы беларус-кай нацыянальнай ідэі. У Полацкам княстве пры-сутнічала веча, якое мела рысы хрысціянскай дэ-макратыі, ВКЛ мела пра-явы шляхецкай хрыс-ціянскай дэмакратыі, у ХХ-тым стагоддзі ішла праца каталіцкіх і пра-васлаўных патрыётаў, якія мелі свой нацыяна-льны праект, посткаму-ністычнае адраджэнне набыло характар хрыс-ціянскай дэмакратыі.

Павел Севяры-нец падкрэсліў вяліз-ную ролю Каталіцкага касцёла ў сёняшней бе-ларусізацыі.

Сустаршыня БХД Віталь Рыма-шэўскі адзначыў ролю хрысціянскага сацыяль-нага служэння ў пера-мене светапогляду гра-мадства,  а таксама дзе-йнасці праваслаўных брацтваў і асветніцкіх арганізацый.

— Неабходны ўплыў хрысціянскай думкі ў грамадстве, — пад-крэсліў ён.

— Савецкая мадэль раз-глядала Беларусь як сацыяліс-тычную нацыю, — адзначыў Алег Краўцоў.  — Логіка пабуда-вання камуністычнай будучыні прымушала адмовіцца ад эт-нічнай самабытнасці.

У 1991 годзе з моман-там самароспуску СССР буда-ўніцтва камунізму спынілася, і разам з гэтым знік сэнс існа-вання беларускай сацыялісты-чнай нацыі. Нацыя засталася, але яна не стала ў адначассе еў-рапейскай. Постсавецкая на-менклатура не можа будаваць дэмакратычнае грамадства. За-дача нацыянальнай эліты: ак-тывізаваць нацыятворчыя пра-цэсы. Для гэтага трэба разу-мець, якім павінен быць новы нацыянальны праект. Нам не-абходна не проста працягнуць шлях творцаў БНР, а пера-адолець тое негатыўнае, што ўжывілася ў савецкую быт-насць. Нам патрэбна іншая ма-дэль нацыі з іншымі света-погляднымі ўстаноўкамі.

Леанід Міхайлавіч Лыч узгадаў 90-тыя гады, калі гісторыкаў запрашалі на арга-нізаваныя дзяржавай канфе-рэнцыі па выпрацоўцы нацыя-нальнай ідэі.  Прафесар Л. Лыч падкрэсліў неабходнасць сёння ўмацоўваць кадравы патэнцы-ял даследчыкаў беларушчыны.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Ірына Дубянецкая, Пётр Рудкоўскі, Аляксей Яну-кевіч. 2. Алена Анісім, Віталь Рымашэўскі, Алег Краўцоў. 3. Павел Севярынец, Анатоль Астапенка, Леанід Лыч.

 

Чаму дэлегаты 13 з’езда ТБМ не паставілі на галасаванне праект пастановы «Беларуская мова як адзіная дзяржаўная — галоўны гарант рэальнага суверэнітэту нашай Бацькаўшчыны»?

 

Як вядома, з’езд адбыўся 29.10.2017 года. Праект пастановы быў прадстаўлены кіраўніцтву ТБМ 05.10.2017 г. — гэта значыць за 23 дні да з’езду.

Тэкст праекту змешчаны ў артыкуле аналагічнай назвы ў газеце «Наша слова» № 43, 25 кастрычніка 2017 г.

Мэта праекту —  ад імя ТБМ імя Ф. Скарыны гучна зая-віць аб рэальным трагічнатупіковым стане дзяржаўнай бела-рускай мовы ў Беларусі ва ўмовах дзяржаўнага «двухмоўя» і назваць эфектыўныя шляхі выхаду; запусціць пытанне аб адзінай дзяржаўнай беларускай мове ў інфармацыйную прастору Баць-каўшчыны і сусвету; спрыяць абуджэнню нацыянальнай сама-свядомасці беларуса.

 

Мой адказ на пастаўленае пытанне ў загалоўку артыкула.

За доўгі жыццёвы шлях ніколі дагэтуль ні разу не адчуваў адначасна такога гонару і сораму. Дэлегаты сустрэліся, столькі радасці і ўсмешак, абдымкаў. Радаваўся і я. Вось яны — творцы і абаронцы беларускай мовы для беларусаў!

Упэўнены, што ўсе дэлегаты  мелі жаданне падыскутаваць, намеціць канкрэтныя планы. Аднак у зале паседжанняў дэлегаты чамусьці змяніліся? Фактычна былі замарочаныя, асірацелыя, пахмурныя і панурыя, прыгнёныя. Панавала бязвер’е. Гэта маё асабістае ўражанне. Яно можа і памылковае, а таму звяртаюся з паважлівай просьбай да дэлегатаў на старонках «Нашага слова» выказацца шчыра. Як я мяркую, гэта важна для дзейнасці ТБМ у нашай сітуацыі і гістарычнай будучыні беларускай нацыі.

Заклікаю дэлегатаў і чытачоў спакойна і адказна, з разу-меннем лёсавызначальнай нацыятворнай і дзяржаватворнай праблемы — адзіная дзяржаўная беларуская мова ў Беларусі — па-тлумачыць самаму сабе, кіраўніцтву ТБМ  і грамадскасці ўжо гістарычную ганебную падзею, якая адбылася на з’ездзе ТБМ 29 кастрычніка 2017 года.

У зале з’езда  над дэлегатамі луналі  дэманскія сілы: апа-навала жорсткая духоўная нікчэмнасць; саступілі са сваіх цвёрдых гуманных пазіцый; не жывём вольнай, незалежнай думкай; адвык-лі ўспрымаць нейкі заклік ды нешта рабіць для сябе і грамадства; падсвядомы страх і маўчанне большасці.

Толькі пры пэўнай унутранай самапавазе да сябе і здаро-вым гонары асоба здольная актыўна прымаць удзел у вырашэнні  любых асабістых і грамадска-значных праблем. Успомнім  думкі і практычныя дзеянні  навукоўцаў і гістарычных асобаў.

Яшчэ ў 1921 годзе беларускі філосаф Ігнат Абдзіраловіч тлумачыў беларусам, што Расея ніколі не прызнавала нас як беларусаў, а значыць і беларускую мову, так як і панская Польшча.

Дэлегаты не дайшлі да беларускай мовы, а мова — да дэле-гатаў. І гэта ёсць нацыянальнай праблемай. А без мовы што мы, хто мы, навошта мы тут? Уражанне, што дэлегаты з’езда ТБМ  ні ў што не верылі, ні пра што не думалі. А беларуская мова — вы-гнанніца, быццам, нікога і не ўстрывожыла. Панаваў супакой і непарушнасць усталяванага за 17 год парадку. Прапанова аб адзінай дзяржаўнай беларускай мове ў атмасферы згоды і дагоды не была пачутая, а праігнараваная. Мяркую, што гэта падзея гістарычная і ганебная для беларускага этнасу.

Не забываем вядомае з нашай трагічнай гісторыі:

Кацярына II, 1796 г.

«…Великое Княжество Литовское впредь именовать только Белой Русью, а народ её белорусами, чем на века привяжем её к России. Замирить Белую Русь силой невозможно. Эту миссию мы возложим на русского чиновника, русского учителя, русского попа. Именно они отнимут у белорусов не только их язык, но и саму память про самих себя.»

У Еўропе ў 20 стагоддзі паводле UNESCO вымерлі 7 моваў, з іх 4 у Расейскай Федэрацыі. Беларуская мова гэтай арганізацыяй уключаная ў Атлас сусветных моваў, якія пад пагрозай вымірання. Калі ў краіне на этнічнай мове  ў сістэме адукацыі займаецца менш 30% вучняў — навука лічыць, што гэта мова  перайшла мяжу да вымірання. А што ў нас?

У мінулым навучальным годзе — 13,3 працэнты, а ў сталіцы Менску, дзе пражывае чвэрць насельніцтва Беларусі — аж!!! — 1,8 працэнта. Што гэта, калі не класічны лінгвацыд (мовазабойства)? Чаму ж шаноўныя дэлегаты з’езда ТБМ пабая-ліся, калі не крычаць перад усім светам: “Ратуйце!”, дык хаця б падняць руку ў падтрымку ўсталявання ў Беларусі рэальнага беларускамоўнага жыццёвага асяроддзя?

Мікола Савіцкі,

прафесар, дэлегат з’езда.

 

Ну дык, чаму ж сотня дэлегатаў з усёй Беларусі не пранікнулася клопатам пра адзіную дзяржаўную мову? І ці так гэта на самай справе?

Што патрэбна сёння — адвечныя песні жальбы ці гучны лямант: “Ратуйце”? Ці не тое і не другое?

Мо хто з кіраўніцтва ТБМ ці з дэлегатаў наважыцца такі выказацца з гэтай нагоды.

Рэд.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папя-рэдніх нумарах.)

  1. Лапеха (Алег) — семан-тычны вытвор ад апелятыва лапеха ‘з вялікімі лапамі’ (пра яліну, жывых істот, у тым ліку і чалавека). Гл. Лу-пеха.
  2. Лапкоўская (Алёна) — вы-твор з фармантам -оўская ад тапоніма Лапкі і значэннем ‘жыхарка мясціны, названай утваральным словам': Лапк-оўская.
  3. Лапчынскі (Леанід) — вытвор з фармантам -ынскі / -скі ад тапоніма Лапкі / Лапчыны і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцо-васці, паселішча': Лапч-ынскі, Лап-чын-скі. ФП: лапа (‘ступня або ўся нага ў жывёл, а таксама (разм.) пра руку або нагу чалавека'; ‘галіна хвойнага дрэва; частка інструмента’) — Лапа (мя-нушка, потым прозвішча) Лапка і Лапчына — (вытворныя найменні прадметаў і семантычныя вытворы асобы) — Лапкі, Лапчыны (тапонімы) — Лапчынскі.
  4. Лаўцэвіч (Уладзімір) — вытвор з суфіксам бацькаймення -эвіч ад антрапоніма Лавец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Лаўц-эвіч. (<Лавецэвіч). ФП: лавец (‘той, хто зай-маецца лоўляй рыбы, звера як про-мыслам’) — Лавец (мянушка, потым прозвішча) — Лаўцэвіч.
  5. Лахманенка (Леанід) — вытвор з фармантам -енка ад антра-поніма Лахман і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Лахман-енка. ФП: лахман / мн. лахманы ‘старое пано-шанае або падранае адзенне, рыззё; анучы’) — Лахман (мянушка, потым прозвішча) — Лахманенка.
  6. Лашкоўскі (Яўген) — вы-твор з фармантам -оўскі/-скі ад та-поніма Лашакі / Лашкаўка і знаэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцо-васці, паселішча': Лашк-оўскі, Лаш-коў-скі.
  7. Левандоўская (Ганна) — вытвор з фармантам -оўская ад тапо-німа Леванда і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, пасе-лішча': Леванд-оўская.
  8. Леўшуноў (Алесь) — вы-твор з суфіксам -оў ад антрапоніма Ляўшун з семантыкай ‘нашчадак на-званай асобы': Ляўшун-оў — Леўшуноў. ФП: ляўша (‘той, хто валодае левай рукой лепш, чым правай’) — ляўшун (‘тое, што і ляўша’) — Ляўшун (мянуш-ка, потым прозвішча) — Леўшуноў.
  9. Лінкевіч (Алесь) — вы-твор з суфіксам -евіч ад антраоніма Лінка (Лінко) з семантыкай ‘нашчадак названай асобы': Лінк-евіч. ФП: Лін (імя < грэч. linos ‘журботная песня’) — Лінко — Лінкевіч.
  10. Лісковіч (Віктар) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам баць-каймення -овіч ад антрапоніма Лісок і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ліск-овіч. ФП: ліс (‘самец лісы’) — лісок (памян.-ласк. форма) — Лісок (мяну-шка, потым прозвішча) — Лісковіч.
  11. Лісоўскі (Эдуард) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Лісаўка і значэннем ‘народзінец, жы-хар названага паселішча': Лісаў(к)скі — Лісоўскі. Або як шляхетнае ад Ліс — Ліс-оўскі.
  12. Лістапад (Мікалай) — се-мантычны вытвор ад апелятыва ліс-тапад ‘адзінаццаты месяц каляндар-нага года’, ‘ападанне лісця восенню’ (‘у цёплых краінах — перад наступленнем засухі’); ‘час гэтага ападання’.
  13. Літвінёнак (Святлана) — вытвор з суфіксам -ёнак ад антрапо-німа Літвін і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Літвін-ёнак. ФП: літвін (ст. бел. ‘літовец, жыхар Літвы’) — Літвін (мянушка, потым прозвішча) — Літвінёнак.
  14. Літвінянчук (Барыс) — вытвор з суфіксам -ук ад антрапоніма Літвіненка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Літвінянч(к/ч)-ук. ФП: Літвін (‘жыхар Вялікага Княства Літоўскага’) — Літвін (мянушка, потым прозвішча) — Літвіненка (‘нашчадак Літвіна, фармант -енка‘) — Літвінян-чук.
  15. Ліхацэвіч (Анатоль) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам -эвіч ад антрапоніма Ліхач з семантыкай ‘нашчадак названай асобы': Ліхачэвіч — Ліхацэвіч (вынік дысіміляцыі: чч — цч). ФП: ліхач (‘рамізнік з франта-ватым экіпажам на добрым кані (уст.)’, а таксама ‘шафёр, які грэбуе правіламі бяспекі язды’) — Ліхач (мянушка, па-зней прозвішча) — ЛіхачэвічЛіха-цэвіч.
  16. Ліхота (Людміла) — семан-тычны вытвор ад апелятыва ліхота ‘тое, што і ліха‘ (ліхасць) — няшчасце, бяда; у фальклоры: ‘нячыстая сіла, чорт’, — утварэнне: ліх-ота.
  17. Ліхтаровіч (Георгій) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Ліхтар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ліхтар-овіч. ФП: ліхтар (‘асвятляльны пры-бор з крыніцай святла ў выглядзе шклянога шара або футарала са шклянымі сценкамі’, ‘шкляны праём у даху, а таксама зашклёны выступ у будынку’) — Ліхтар (мянушка, потым прозвішча) — Ліхтаровіч.
  18. Лічэўскі (Павел) — вы-твор з фармантам -эўскі ад тапоніма Лічкі і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Ліч-эўскі. ФП: ліцо (бел. рэг. і рус. ‘твар’, ‘асоба’) — Ліцо (мянушка, потым про-звішча) — Лічкі (мн. л. ад Ліцо) — Ліч(к)-эўскі.
  19. Лобазева (Алёна) — вы-твор з фармантам -ева ад антрапоніма Лобазь і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Лобазева. ФП: лобаз / лабозь ‘падліза, падхалім, абманшчык’ (Фасмер) — Лобазь (мянушка, потым прозвішча) — Лобазева.
  20. Лобач (Марыя) — семан-тычны акцэнтаваны вытвор ад апе-лятыва лабач ‘лабасты, з вялікім ілбом’ (баран, іншая жывая істота), а таксама ‘пра чалавека з высокім пакатым іл-бом’, нармат. лабач, форма Лобач для абмежавання ад апелятыва. У рускай мове яго эквівалент лобан (БРС — 88: лабач-ча, м. прост. (большелобый) лобан).
  21. Лозка (Сцяпан) — семан-тычны вытвор ад апелятыва лозка — пам.-ласк. ад лаза ‘кусты некаторых парод вярбы, вінаграду’, а таксама ‘доўгае гнуткае галлё некаторых хмы-знякоў’.
  22. Лубнеўская (Наталля) — другасная форма, першасная Лубя-неўская — вытвор з фармантам -еўская ад тапоніма Лубянка і значэннем ‘на-родзінка, жыхарка названай мясцо-васці, паселішча': Лубян(к)-еўская. ФП: луб (‘валакністая тканка раслін, пласт, кавалак кары ліпы, вяза і іншых ліставых дрэў разам з валакістай уну-транай часткай’) — лубянка (‘ручны кораб з дубу, бяросты для захоўван-ня, пераносу, пакавання чаго-не-будзь’) — Лубянка (тапонім) — Лубянеў-ская — Лубнеўская.
  23. Лугавец (Людміла) — вы-твор з суфіксам -ец ад антрапоніма Лугавы і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Лугав-ец. ФП: луг (‘сенажаць, пераважна заліўная’, а таксама ‘шчолак’ (для мыцця)) — луга-вы (‘які адносіцца да лугу'; ‘які расце, жыве на лузе’, ‘размешчаны на лузе’) — Лугавы (‘мянушка, потым прозві-шча’) — Лугавец. Або вытвор з суфік-сам -авец ад тапоніма Лугі і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцо-васці, паселішча': Луг-авец.
  24. Лук’янчык (Міхаіл) — вытвор з суфіксам -чык ад антрапо-німа Лук’ян і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Лук’янчык. ФП: Лу-к’ян (імя <лац. Lucianus ‘сын Лукі’) — Лук’ян (празванне, потым прозвішча) — Лук’янчык. Або як памянш.-ласк. ад Лук’ян.
  25. Лукашын (Фёдар) — вы-твор з прыналежным суфіксамын -ын (-ін) ад антрапоніма Лукаш і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Лукаш-ын. ФП: Лукаш (імя <лац. Lukas — Lux ‘святло’) — сучасныя аўтарытэтныя слоўнікі падаюць як раўнапраўныя імёны Лука і Лукаш — Лукаш (мяну-шка, потым прозвішча) — Лукашын.
  26. Лукоўская (Алеся) — вы-твор з фармантам -оў-ская ад тапоніма Лука / Лукоўка і значэннем ‘жыхарка названай мясціны': Лук-оўская, Лу-коў(к)-ская.
  27. Лунёва (Любоў) — вытвор з фармантам -ёва ад антрапоніма Лунь і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Лун-ёва. ФП: лунь (‘драпежная птушка сямейства ястрабіных з шаравата-белым апярэннем у дарослых самцоў; мышалоў’) — Лунь (мянушка, потым прозвішча) — Лунёва.
  28. Лупеха (Ігар) — семанты-чны вытвор ад апелятыва лупеха ‘лу-патыя’ (пра асобу, жывёліну); стру-ктура: луп-еха; параўн. лысая — лыс-еха.
  29. Луцкевіч (Іван) — вытвор з суфіксам -евіч ад антрапоніма Луцка і семантыкай ‘нашчадак названай асобы': Луцк-евіч. ФП: Лук’ян (імя < лац. Lucianus ‘сын Лукі’) — Луц (1539) — Луцка — Луцкевіч.
  30. Луцкі (Андрэй) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Лука і значэннем ‘жыхар названай мясцо-васці': Лук-скі — Луцкі. ФП: лука (‘ду-гападобны паварот ракі, а таксама мыс, які абгінаецца ракой; лукавіна’) — Лука (тапонім) — Луцкі.
  31. Луцэвічэўскі (Габрыель) — вытвор з фармантам -эўскі ад та-поніма Луцэвічы і значэннем ‘наро-дзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Луцэвіч-эўскі. ФП: Лука (імя <лац. Lukas-lux ‘святло’) — Лука (мянушка, потым прозвішча) — Лу-цэвіч (бацькайменне ад Лука, фармант -евіч, чарг. к/ц) — Луцэвічы (тапонім) — Луцэвічэўскі.
  32. Луцэнка (Барыс) — вы-твор з акцэнтаваным фармантам -энка ад антрапоніма Лука і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Луц(к/ц)энка. ФП: Лука (імя ад нац. Lukas — Lux ‘святло’) — Лука (прозвішча) Луц (к/ц) -энка.
  33. Лушчык (Люцына) — се-мантычны вытвор ад апелятыва луш-чык ‘расколаты прут (для пляцення кашоў)’, а таксама ‘спелы арэх’ (луш-чанец) (- утварэнне ад лушчыць) (СБГПЗБ).
  34. Лысуха (Марыя) — семан-тычны вытвор ад апелятыва лысуха, які мае два значэнні: 1) ‘вадаплаўная птушка з шаравата — чорным апярэн-нем і голым ярка-белым участкам скуры на лобе'; 2) ‘з белай плямай на лобе’ (пра карову; цяля і інш.), утва-рэнне ад лысы, фармант -уха.
  35. Лычак (Антон) — семан-тычны вытвор ад апелятыва лычак ‘вяроўка з лыка’ (Падручны гістарыч-ны слоўнік субстантыўнай лексікі).
  36. Люткевіч (Канстанцін) — вытвор з суфікам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Лютко і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Лютк-евіч. ФП: люты (‘злы, бязлітасны’, ‘ве-льмі моцны ў сваім праяўленні, невы-казна цяжкі’) — лютко (‘пра лютага ча-лавека’) — Лютко (мянушка, потым прозвішча) — Люткевіч.
  37. Люткоўская (Галіна) — вытвор з фармантам -оўская/-ская ад тапоніма Люткі / Люткова і значэн-нем ‘народзінец, жыхарка названай мясцовасці, паселішча': Лютк-оўская, Люткоў-ская.
  38. Люцік (Данута) — вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Люты і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Люц-ік. ФП: люты (‘злы, крыважадны (пра жывёл)’, ‘жорсткі, бязлітасны’ (пра чалавека, яго стан); ‘другі месяц каляндара’) — Люты (мянушка, потым прозвішча) — Люцік. Або семантычны вытвор ад батан. люцік (‘казялец, ку-раслеп’).
  39. Лявончанкава (Алёна) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Лявончанка і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асобы': Ля-вончанк-ава. ФП: Лявон (імя <грэч. Leon ‘леў’, лац. Leo, Leonis) — Лявонка (памян.-ласк. форма, фармант -ка) — Лявонка (мянушка, потым прозвіш-ча) — Лявончанка (‘нашчадак Лявонка‘, фармант -анка) — Лявончанкаў.
  40. Лягчылаў (Кузьма) — вы-твор з суфіксам прыналежнасці -аў ад антрапоніма Лягчыла і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Лягчыл-аў. ФП: лягчыць (‘пакладаць, кастры-раваць’) — лягчыла (‘пакладаннік’) — Лягчыла (мянушка, пазней прозві-шча) — Лягчылаў.
  41. Лядзян (Дзяніс) — семан-тычны вытвор ад апелятыва лядзян ‘лёд, замёрзлае рэчыва’ (Даль); па-раўн.: лядзяны — ледзяны — лёд.
  42. Ляжневіч (Іван) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам баць-каймення -евіч ад антрапоніма Ле-жань і семантыкай ‘нашчадак названай асобы': Лежань (Р. Лежня) — Ляжн-евіч. ФП: лежань (‘чалавек, які любіць доўга спаць, ляжаць; лодар; лежабок’) — Лежань (мянушка, пазней про-звішча) — Ляжневіч.
  43. Ляйко (Тамара) — зынача-ная форма ад Лейка (з акцэнтаваннем на апошнім складзе), якое ад апе-лятыва лейка ‘прыстасаванне ў вы-глядзе конуса з вузкай трубкай для пералівання і фільтравання вады’, а таксама ‘пасудзіна для палівання рас-лін у выглядзе вядра з трубкай’.
  44. Ляковіч (Міхась) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Ляк і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Ляк-овіч. ФП: ляк (‘гаршчок з вузкім горлам для вады’ а таксама ‘расол з селядцоў'; ‘лёк, халоднае з рыбы’ (СНМЗ)) — Ляк (мянушка, потым прозвішча) — Ля-ковіч.
  45. Лялевіч (Анна) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам -евіч ад антрапоніма Ляля і значэннем ‘нашча-дак (дачка) названай асобы': ЛялевічЛялевіч. ФП: ляля (‘спешчаная дзяў-чына’) — Ляля (празванне, потым про-звішча) — Лялевіч. Або ад імя Лёля (варыянт імя Алена з мовы грэкаў ‘со-нечная’, ‘зіхаценне’, ‘бляск’) -евіч; Лёля — Лёлявіч — Лялевіч.
  46. Ляндарык (Зянон) — вы-твор з суфіксам -ык ад антрапоніма Ляндар і значэннем ‘нашчадак назва-най асобы': Ляндар-ык. ФП: ляндар (саст.) ‘гаспадар, уладальнік карчмы’ — Ляндар (мянушка, потым прозві-шча) — Ляндарык.
  47. Лянкевіч (Андрэй) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Лянко і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Лянк-евіч. ФП: Леанід (імя, з мовы грэкаў ‘від льва’) — Лянко (народна-гутар. экс-прэс. форма) — Лянко (мянушка, по-тым прозвішча) — Лянкевіч.
  48. Лясун (Святлана) — се-мантычны вытвор ад апелятыва лясун ‘лясны дух, чалавекападобная ка-зачная істота, якая жыве ў лесе’ (мі-фалогія).
  49. Лятун (Андрэй) — семан-тычны вытвор ад апелятыва лятун, які мае некалькі значэнняў: 1) ‘той, хто лятае, добра скача'; 2) састар. ‘лёт-чык'; 3) ‘той, хто частка мяняе месца працы ў сувязі з асабістай выгадай’.
  50. Ляўкоўская (Наталля) — вытвор з фармантам -оўская ад та-поніма Ляўкі і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, па-селішча': Ляўк-оўская.
  51. Ляшэнка (Ігар) — вытвор з фармантам -энка ад антрапоніма Лях і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ляш(х/ш)-энка. ФП: лях (рэг. ‘паляк’) — Лях (мянушка, пазней прозвішча) — Ляшэнка.
  52. Магільніцкі (Ігар) — вы-твор з фармантам -іцкі ад тапоніма Магільнае і значэннем ‘народзінец, жыхар названага паселішча': Магільн-іцкі.
  53. Мажджэр (Кацярына) — семантычны вытвор ад апелятыва мажджэр ‘металічны таўкач’.
  54. Мажэйка (Антаніна) — фо-рма кананічнага імя Майсей (ст.-яўр. Mose — `яўр. заканадаўца`, варыянт Масейка) набыла ролю прозвішча: Можейко (з 1540 г.) або ад балцкага mazas (мажас)малы. Мажэйка на-шчадак Мажаса цераз фармант -ка.
  55. Мазго (Ўладзімір) — дру-гасная форма, першасная Мозаг — семантычны вытвор ад апелятыва мозаг (-мозг), дзе збег зычных у фі-налі слова падзяляецца галосным; як літар (-літр), метар і пад. у тым ліку і ў антрапонімах Аляксандар. Форму мозаг (мозак) бачым у тэкстах Якуба Коласа. Формы Мозаг — Мазго адпа-вядаюць разгледжаным мадэлям Чар-ток — Чартко, Кіёк — Кійко, Бажок — Бажко.
  56. Мазураў (Кірыл) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Мазур і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Мазур-аў. ФП: мазур (мн. мазуры ‘этнаграфіч-ная група палякаў, якая насяляе паў-ночна-ўсходнюю частку Польшчы’) — Мазур (мянушка, потым прозвішча) — Мазураў.
  57. Мазуронак (Вольга) — вытвор з суфіксам -онак ад антра-поніма Мазур і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мазур-онак. ФП: мазур (мн. мазуры ‘этнаграфічная група палякаў, якая насяляе паўно-чна-ўсходнюю частку Польшчы’) — Мазур (мянушка, потым прозвішча) — Мазуронак.

(Працяг у наступным ну-мары.)

Ліст да Міністэрства адукацыі

22 ліпеня 2017 г. партал tut.by апублікаваў матэрыял: «Як вучыць дзяцей на мове?» Бацькі кажуць, што не хапае садкоў і школ, Мінадукацыі — няма жадаючых.

Абмеркаванне праб-лемаў беларускамоўнай адука-цыі праводзілася ў Тавары-стве беларускай мовы.  У раз-мове ўдзельнічалі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі. (https://news.tut.by/society/552343.html)

Ірына Булаўкіна, га-лоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі, ска-зала, што ва ўстанове «таксама перажываюць», што колькасць тых, хто вучыцца па-бела-руску, скарачаецца і дадала:

— Пытанне ў тым, што няма жадаючых вучыцца па-беларуску!

Гэтая формула, якой трымаецца Міністэрства аду-кацыі ў моўным пытанні, вы-яўляе сутнасць праблемы.

Міністэрства адука-цыі, выкарыстоўваючы гэтую формулу, самаўхілілася ад аба-вязкаў развіваць родную мо-ву і адукоўваць падрастаючае пакаленне, дапамагчы ўсвядо-міць яму, што родная беларус-кая мова, якой карысталіся і якую развівалі сотні пакален-няў нашых продкаў, ёсць кры-ніца разумовых здольнасцяў  беларусаў.

 

У 2006 годзе Рэспублі-ка Беларусь падпісала Канвен-цыю ААН «Аб ахове і спрыян-ні разнастайнасці формаў куль-турнага самавыяўлення» і гэ-тым узяла на сябе абавязкі пе-рад міжнароднай супольнас-цю і цывілізацыяй спрыяць раз-віццю беларускай мовы і бе-ларускай культуры. Але на практыцы з боку Міністэрства ададукацыі мы гэтага не на-зіраем.

 

Яшчэ ў пачатку 60-х гадоў ХХ-га стагоддзя ў сель-скай мясцовасці жылі 70% беларусаў (перапіс 1959 г.) У гэтыя гады беларускія дзеткі, ва ўзросце калі закладаюцца асноўныя разумовыя здольна-сці (ад нараджэння і да 12 гадоў), чулі беларускую гаво-рку, беларускую калыханку і песню. Існаваў натуральны працэс перадачы ведаў па вы-хаванні дзетак ад старэйшых маладым. Натуральнасць пра-цэсу палягала ў тым, што не трэба было тлумачыць, у чым каштоўнасць роднай беларус-кай мовы. Ёй карысталіся як паветрам і развівалі яе адпа-ведна са зменамі умоваў жыц-ця. Інтэлектуальны патэнцыял беларусаў, які ўзрошчаны на багатай беларускай мове, стаў грунтам для інтэлектуальна  развітай асобы, для вырошч-вання кваліфікаваных кадраў ва ўсіх сферах. У сувязі з ур-банізацыяй, перасяленнем се-льскіх людзей у гарады адбы-ліся карэнныя змены асяродку і ўмоваў выхавання дзетак у беларускіх сем’ях. Горад су-стрэў сельскага беларуса варо-жа. Савецкая  машына русіфі-кацыі перамалола ўжо тры-чатыры  пакаленні. У выніку беларускія сем’і ў гарадах згу-білі інтэлектуальную сувязь са сваімі продкамі. Пры гэтым, згубіўшы натуральныя ўмовы выхавання дзяцей, не атрымалі ведаў па выхаванні іх у новых умовах.

Для дэзарыентацыі бе-ларусаў паслядоўна былі ўжы-ты шэраг русіфікацыйных фо-рмулаў:

  1. «Русский язык вели-кий и могучий». Таму, каб на-быць лепшыя веды і быць аду-каваным чалавекам, трэба ка-рыстацца «русским языком».
  2. «Роднай мовай для чалавека з’яўляецца тая, якой ён авалодаў у маленстве».
  3. Беларуская мова не-абавязковая і непатрэбная.
  4. «Какая разница на каком языке говорить», ды інш. падобныя «прапагандызмы».

Савецкія педагогі ка-рысталіся  яшчэ адной фаль-шывай фармулёўкай — «разумо-выя здольнасці ад мовы не за-лежаць».

Дзеля ўкаранення асі-міляцыі педагагічная практыка рэжыму прыняла абрэзаную канцэпцыю ролі мовы ў раз-віцці чалавека. З пераліку фун-кцый мовы выключана яе важ-ная функцыя — фармаванне разумовых здольнасцяў чала-века. Фактычна адкінута  эва-люцыя разумовага базіса кан-крэтнага этнасу, які грунтуец-ца перш за ўсё на развіцці мовы і, адпаведна, — на моўнай куль-туры гэтага этнасу.

Вось афіцыйная пазі-цыя Міністэрства адукацыі па моўным пытанні для дашколь-ных устаноў: «Обучение и воспитание в учреждении дошкольного образования осу-ществляются на белорусском и (или) русском языках. Осно-вной язык обучения и воспи-тания в учреждении дошколь-ного образования (белорус-ский или русский) определяется его учредителем с учетом пожеланий законных пред-ставителей воспитанников.» (старонка 28, Інструктыўна-метадычны ліст Міністэрства адукацыі  Рэспублікі Беларусь да 2014/2015 навучальнага года).

У пытанні важнасці роднай мовы для раскрыцця разумовых здольнасцяў дзя-цей Міністэрства адукацыі, як сведчыць гэтая пазіцыя, ухілі-лася ад беларускай адукацыі дзяцей і ад асветы «законных представителей воспитанни-ков». На цяперашні час і «уч-редители» і «законные пред-ставители» (беларусы) ў баль-шыні ўжо асіміляваныя і чу-жую мову памылкова лічаць «роднай» (так ім сказалі яшчэ ў асімілятарскай школе) .

Падмена паняцця род-най мовы вядзе да адмаўлення эвалюцыі разумовых магчы-масцяў, да адмаўлення ролі продкаў канкрэтнага чалавека ў напрацоўцы яго біялагічнага базісу разумовых здольнас-цяў.

Знішчэнне беларускай мовы зніжае полімарфізм стру-ктуры мазгоў для ўсіх ўсходне-славянскіх народаў і тым самым зніжаецца інтэгральная харак-тарыстыка  разумовага патэн-цыялу гэтых народаў, а для беларусаў гэта абазначае непа-срэдную дэградацыю разумо-вых магчымасцяў.

Каштоўнасць шматлі-касці моваў і культур народаў неаспрэчная. Полімарфізм структуры мазгоў, які сфарма-ваны рознымі народамі з роз-нымі мовамі і культурамі, за-бяспечыў шырокі паралелізм развіцця чалавечай цывіліза-цыі. Таму такая хуткасць гэтага развіцця.

У Беларусі замацавана асіміляцыйная практыка ў асі-міляцыйных методыках на ўсіх узроўнях  выхавання і адука-цыі. Сцверджаньні, што гэтыя асіміляцыйныя методыкі аба-піраюцца на дасягненні суча-снай навукі, проста недарэч-ныя. Навука кажа пра іншае.

Асіміляцыйная прак-тыка ў выхаваўча-адукацый-ным працэсе абапіраецца не на навуку, а знаходзіцца пад ці-скам палітычнай экспансіі «рус-ского мира», які сам інтэлек-туальна дэградуе, знішчаючы ўсе іншыя мовы і культуры вакол сябе.

 

Ёсць таксама адмоўны эканамічны аспект асіміляцыі.

Найбольш актыўная частка беларусаў вымушана працаваць за межамі Беларусі, ствараць каштоўнасці і папаў-няць бюджэты ў чужых краі-нах, нарабляць на пенсіі не сваім бацькам і настаўнікам, а чужым людзям. Атрымліваецца, што бацькі і настаўнікі беларусаў-мігрантаў, выхоўваючы і наву-чаючы іх не па-беларуску, але па-расейску, працуюць тым са-мым на Расею, бо рыхтуюць для яе бясплатную адукава-ную рабочую сілу. (Каб выга-даваць, выхаваць, адукаваць дзіця ад нараджэння да 20 га-доў, для сям’і і дзяржавы гэта каштуе 60-100 тысяч рублёў, і ўсё тое дзеля каго?)

 

Выхаванне і школьнае навучанне на «русском языке» зрабіла беларусаў рэгіяналь-нымі касмапалітамі ў арэале «рускага міра». Таму, замест таго, каб уладкоўваць сваю краіну, працаваць на сябе, яны едуць працаваць у Расею. Прыкладна 1 млн. беларусаў працуюць на расейскі бюджэт і напрацоўваюць каля 30 міль-ярдаў даляраў расейскага ўну-транага валавага прадукту. (Тут таксама адна з прычын на-маганняў Расеі па ўкараненні ў Беларусі «русского языка».)

Такім чынам, самыя на-стаўнікі і выхавацелі сталі ах-вярамі сваёй асіміляцыйнай дзейнасці, іх бядотны стан з’яў-ляецца вынікам іх жа працы . Прыстойны ўзровень аплаты працы педагогаў будзе тады, калі па-беларуску выхаваныя і навучаныя імі дзеці (канешне, разам з бацькамі) застануцца жыць і працаваць у Беларусі, і ўзровень іх разумовых здоль-насцяў і ведаў будзе  дастат-ковы не толькі для авалодання  новымі прафесіямі, але і для генерацыі далейшага развіцця краіны.

Як спыніць разумо-вую, моўную і культурную дэ-градацыю? Як вярнуць выха-ванне і адукацыю на шлях на-цыянальнага развіцця? (Абмі-наем тут палітычны аспект, зы-ходзім з таго разбуранага ста-ну, які ёсць.)

 

Пачынаць трэба з педа-гагічнай адукацыі сем’яў.

Паколькі патэнцыял разумовых здольнасцяў чала-века фармуецца ў асноўным да 6-7 гадоў і завяршаецца ў 12-14, асаблівую ўвагу пры ся-мейнай педагагічнай адукацыі трэба надаць маладым сем’ям, бацькам, у якіх малыя дзеці.

Ёсць розныя метады і прапановы па нацыянальнай нармалізацыі выхаваўча-аду-кацыйнага працэсу. Адзін з такіх канкрэтных метадаў пра-пануецца ў Народнай Прагра-ме «Вольная Беларусь» (на-друкавана асобным выданнем і ў Сеціве). Зразумела, што шмат залежыць ад палітычных рашэнняў і карэнных рэформ. Але нават у існых абставінах ёсьць магчымасьці пры нефар-мальным падыходзе і актыўнай ініцыятыве міністэрскіх арга-нізацыяў паправіць станові-шча. Напрыклад, праца з мала-дымі сем’ямі, пашырэнне вы-кладання на беларускай мове ва ўніверсітэтах, укараненне мовы ў практыку дзяржаўных устаноў (найперш якраз у Мі-ністэрствы адукацыі і Міні-стэрства культуры), узалеж-ніць класнасць дзяржаўных чыноўнікаў ад ведання і выка-рыстання дзяржаўнай бела-рускай мовы і іншыя падыходы па павелічэнні прэстыжу і ўжы-вання нацыянальнай мовы.

Каб прапановы і  праца не павіслі ў паветры, пажадана на грамадскіх пачатках пры спрыянні найперш Міністэр-ства адукацыі стварыць цэнтр (клуб спачатку толькі ў Мен-ску), які  распачаў бы распра-цоўку метадычных матэры-ялаў і  падрыхтоўку кансуль-тантаў-валанцёраў для асвет-ніцкай працы ў беларускіх се-м’ях. Патрэбныя актывісты, якія ўключыліся б у такую справу.

Вядома, пазіцыя Міні-стэрства адукацыі тут выра-шальная. З свайго боку сведчу гатоўнасць невялікага пакуль што кола людзей, каб прыняць удзел у добрай справе нацы-янальнай адукацыі маладога пакалення.

 

Спадзяемся на камен-тар гэтага ліста з боку Міні-стэрства адукацыі. Гэты ліст,  адкрыты, друкуецца таксама ў Сеціве. Магчымыя пытанні і прапановы аб супрацы можна даслаць на эл. адрас: h.buducynju@gmail.com,  таксама пазваніць па тэлефонах: 375 29 3452453; 375 33 3954383.

Сяргей Папкоў, намеснік старшыні КХП-БНФ.

22 кастрычніка 2017 г.

 

Сістэматызаванне і факсіміле ўсіх нумароў «Крыніцы»

1 лістапада ў Менску адбылася прэзентацыя факсі-мільнага выдання газеты «Крыніца», прымеркаваная да яе стагоддзя. Праект ажыцця-вілі сябры партыі БХД і ка-манда міжканфесійнага хрыс-ціянскага інфармацыйнага па-рталу Krynica.info. У першы том ўвайшлі нумары — 1917 па 1926 год. Ідэя ажыццяўлення факсімільнага выдання нале-жыць Максіму Гацаку — сён-няшняму рэдактару партала Krynica.info. Нумары газеты былі знойдзены ў бібліятэцы Акадэміі Навук і ў Віленскіх архівах. Фінансавую падтрым-ку аказала Згуртаванне бела-русаў Вялікабрытаніі на чале з Міколай Пачкаевым.

На прэзентацыі высту-пілі выдавец факсіміле «Нашай Нівы» Зміцер Санько, кіраўнік Згуртавання Беларусаў Вялі-кабрытаніі Мікола Пачкаеў, сустаршыня БХД Павел Севя-рынец і яго жонка Вольга, якая яму дапамагала, галоўны рэда-ктар парталу Максім Гацак, кіраўніца Супольнасці хрыс-ціянскіх журналістаў і блоге-раў Вікторыя Чаплева, адзін з лідараў КХП-БНФ Алесь Ча-хольскі.

Газета «Крыніца», за-снаваная ў 1917-м як партыйнае выданне хрысціянскіх дэма-кратаў, з цягам часу ператва-рылася ў масавае агульна-беларускае медыя, і выходзіла ў Вільні да 1940 года. За ўвесь час выйшла 768 нумароў газе-ты. «Крыніцу» пераследвалі польскія ўлады і замоўчвалі савецкія: для іх гэта была «бур-жуазная нацыяналістычная прэса». Газету рэдагавалі кс. Адам Станкевіч, Браніслаў Туронак, Павел Каруза, дзед Зянона Пазьняка -Ян Пазьняк.

Прэзентацыю выдання эмацыйна ўзмацніў гурт «Lau-dans».

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

На здымку: 1. Максім Гацак.

 

Пра музей імя Алеся Белакоза

Ю.П. Бондару,

Міністру культуры.

пр-кт Пераможцаў, 11,

220016, г. Мінск

Аб ушанаванні

памяці Алеся Белакоза

 

Шаноўны Юрый Паўлавіч!

У в. Гудзевічы Мастоўскага р-на існуе ўнікальны музей, створаны вядомым беларускім краязнаўцам і настаўнікам, дэпутатам Гродзенскага абласнога савета Алесем Белакозам, які доўгі час быў дырэктарам гэтага музея.

Грамадскасць Мастоўшчыны ўжо звярталася да мясцовых уладаў з прапановай надаць імя Белакоза вышэйназванаму музею, але падтрымкі з іх боку не атрымала.

У сувязі з гэтым просім Міністэрства культуры падтрымаць ініцыятыву жыхароў Гродзенскай вобласці аб наданні Гудзевіцкаму музею імя Алеся Белакоза.

З павагай,

Старшыня ГА ТБМ                                    Трусаў А.А.

 

Старшыні грамадскага аб’яднання

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Трусаву А.А.

г. Мінск, вул. Румянцава,13,

220034

 

Адказ на зварот

 

На Ваш зварот, накіраваны ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе наступнае.

Пытанне надання ўстанове культуры «Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей» назвы “імя Алеся Белакоза” вывучалася Мастоўскім раённым выканаўчым камітэтам у чэрвені-ліпені бягучага года.

Установа культуры «Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей» з’яўляецца добра вядомым культурным і турыстычным аб’ектам не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Справа збірання і захавання народнай спадчыны, якую распачаў Алесь Мікалаевіч Белакоз у 1968 годзе, паспяхова працягваецца і сёння супрацоўнікамі музея. Музейныя фонды налічваюць 16714 прадметаў асноўнага фонду і 5426 — навукова-дапаможнага, і праца па іх павелічэнні будзе працягвацца. Штогод расце колькасць наведвальнікаў музея, што з’яўляецца найлепшым паказчыкам яго вядомасці і папулярнасці. Так, напрыклад, за 2016 год у музеі пабывала 5056 экскурсантаў на экспазіцыях і выставах і 3761 — на культурна-асветніцкіх мерапрыемствах, што рэгулярна ладзяцца ў музеі.

Увогуле, не змяншаючы і не прыніжаючы ролі А.М. Белакоза ў стварэнні Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея, трэба адзначыць, што сучасная ўстанова культуры «Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей» існуе і развіваецца дзякуючы працы многіх людзей, імёны якіх варты ўшанавання.

Актыўны ўдзел у стварэнні музея прымалі вучні і настаўнікі Гудзевіцкай школы. Вялікая падтрымка, у тым ліку і фінансавая, была аказана з боку тагачаснага старшыні калгаса «Іскра» Міхаіла Сцяпанавіча Пронькі. Менавіта пры яго дапамозе была адкрыта сялянская сядзіба, дзе сёння праводзяцца тэатралізаваныя экскурсіі. Значны ўклад у фарміраванне музея ўнёс і тагачасны старшыня Мастоўскага райвыканкама Ўладзімір Іванавіч Вашко, які не абыякава ставіўся да праблем музея і паспрыяў прысваенню яму статусу дзяржаўнага.

У 2004 годзе дырэктарам музея была прызначана Вольга Віктараўна Клімуць. У музеі сталі праходзіць сустрэчы з пісьменнікамі. З 2007 года працуе «Літаратурная гасцёўня», на якой праходзяць сустрэчы членаў Гродзенскага абластнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі з жыхарамі раёна, вучнямі школ. Па ініцыягыве В.В. Клімуць была распачата праца па захаванні мясцовых традыцый народнага ткацтва. Супрацоўнікі музея авалодалі тэхнікай падвоеннага ткацтва і перадаюць гэтае рамяство дзецям, удзельнікам музейнага гуртка.

Пасля праведзенага рамонту і рээкспазіцыі літаратурнага аддзела ў 2015 годзе, усе аглядныя экскурсіі ў музеі пачынаюцца з аповеду пра яго стваральніка Алеся Мікалаевіча Белакоза. Наведвальнікам дэманструецца матэрыял пра Алеся Мікалаевіча (бюст работы Г. Лойкі, графічны партрэт работы В. Целеша, асабістыя рэчы, кнігі, фотаздымкі) усё гэта размешчана на першым стэндзе экспазіцыі “Літаратурны свет Бацькаўшчыны”. У гэтым можна пераканацца наведаўшы музей.

З улікам вышэй прыведзенага, Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт палічыў немэтазгодным унясення змяненняў у назву ўстановы культуры «Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей».

У адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011г. №300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» у выпадку нязгоды з дадзсным адказам Вы маеце права абскардзіць яго ў Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце (230023 г. Гродна, вул. Ажэшка, 3).

 

Старшыня                    Ю.М. Валеваты.

 

Навіны Германіі

«Рада мудрацоў» заявіла пра эканамічны бум у Германіі

Рада эканамічных экспертаў пры ўрадзе ФРГ павялічыла прагноз на 2017 год з 1,4 да 2,0 працэнтаў, на 2018-ты — да 2,2  працэн-та, піша DW.

Эканоміка Германіі паступова ўваходзіць у фа-зу бурнага росту, лічыць Рада эканамічных экспертаў пры ўрадзе ФРГ (так званая «Рада мудрацоў»). Прадста-ўляючы 8 лістапада, штога-довае экспертнае заклю-чэнне, аналітыкі паведамілі пра значнае паляпшэнне эканамічнага прагнозу — з 1,4 да 2,0 прцэнтаў у 2017 годзе і да 2,2 працэнта ў 2018-м. Тым часам у сваім афіцыйным пра-гнозе ўрад ФРГ зыходзіць з таго, што паказчык росту ВУП па выніках бягучага года скла-дзе 1,9 працэнта.

«Нямецкая эканоміка знаходзіцца на магутным і доўгачасовым уздыме», — га-ворыцца ў 463-старонкавым дакуменце пад назвай «За на-кіраваную ў будучыню экана-мічную палітыку». Аснову эка-намічнага ўздыму складаюць «прыватнае спажыванне, дзя-ржаўныя выдаткі і інвесты-цыі ў будаўніцтва», якія ста-більна растуць на працягу апо-шніх гадоў.

«Акрамя таго, кампа-ніі зноў пашыраюць інвесты-цыі ў тэхнічнае абсталяванне, даследаванні і распрацоўкі», — паказваюць аўтары эксперт-нага заключэння. Таксама яны адзначылі дынамічнае развіццё важных экспартных рынкаў, першым чынам, у еўразоне.

Адначасова аналітыкі папярэдзілі пра небяспеку празмернай загружанасці кам-паній. «Прыкладам напружа-най сітуацыі ў нямецкай эка-номіцы з’яўляюцца  склада-насці ў фірмаў знайсці новых супрацоўнікаў на адкрытыя вакансіі», — удакладнілі яны. Асабліва складаная сітуацыя, звязаная з працай на мяжы вы-творчых магутнасцяў, па ўсёй бачнасці, склалася ў будаўнічай галіне, гаворыцца ў дакуменце.

Па дадзеных Інстытута даследавання рынка працы і кар’еры (IAB), у трэцім квар-тале 2017 года ў Германіі ме-лася амаль 1,1 мільёна вольных вакансій. Гэта на 174 тысячы больш, чым у тым жа квартале мінулага года, паведаміла ар-ганізацыя 6 лістапада.

 

«Рада мудрацоў» пры ўрадзе ФРГ была створана ў 1963 годзе, з 2013 года стар-шынём з’яўляецца Крыстаф Шмідт (Christoph Schmidt). Акрамя яго, у раду ўвахо-дзяць Петар Бофінгер (Peter Bofinger), Ларс Фэльд (Lars Feld), Ізабель Шнабель (Isabel Schnabel) і Фолькер Віланд (Volker Wieland).

DW.

Калі за адраджэнне мовы,

чытай, спадарства,“Наша слова”!

Шаноўныя сябры, пачалася падпіска на першае паўгоддзе 2018 года. У каталогу інфармацыя пра газету знаходзіцца на ст. 70. Цана змянілася нязначна. У 2018 годзе мы працягнем выходзіць на васьмі палосах. Газета мае добры рэдакцыйны партфель і плануе для друку тэксты самых розных матэрыялаў, з рознымі поглядамі і падыходамі, у тым ліку і адрознымі ад пазіцыі рэдакцыі. Мы будзем працягваць друк мовазнаўчых і гістарычных матэрыялаў у выкладанні тых аўтараў, якіх вы не знойдзеце на старонках іншых выданняў.  Мы не стараемся навязваць чытачу сваю думку ці погляды, а падаём паведамленні і меркаванні саміх чытачоў. Чытайце, даведвайцеся, думайце. Будзьце з намі, і вы будзеце з усёй Беларуссю.

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(VXV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

  1. Авіньёнскі палон папаў (1309-1377 гг.)

 

У 1305 г. Папам пад уплывам Францыі абралі фра-нцузскага кардынала, які ўзяў сабе імя Клімент V. Ён не заха-цеў жыць у Рыме і спачатку па-сяліўся ў Ліёне, а потым у 1309 г. — у горадзе Авіньёне, на мяжы з Францыяй. Авіньён знахо-дзіўся ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі і належаў гра-фам Праванса. Такім чынам, з 1309 па 1377 г. папы жылі не ў Рыме, а ў Авіньёне. Папскі за-мак-палац быў добра ўмацава-ны, а бяспеку папам гаранта-валі каралі Францыі.

Дзякуючы выказван-ню паэта Франчэска Петраркі, які параўнаў знаходжанне Па-пы з біблейскім вавілонскім палонам, час знаходжання папаў у Авіньёне назвалі «авіньёнскім палонам». З ініцыятывы Папы Клімента V у складзе калегіі кардыналаў, якія маглі абіраць новага Папу, большасць пачалі складаць не італьянцы, а фран-цузы. Такім чынам усталяваў-ся трывалы саюз паміж караля-мі Францыі і папамі, якія так-сама былі французамі. Клімент V падтрымаў Філіпа IV, які зні-шчыў ордэн тампліераў і за-браў сабе іх багацці.

Падчас Стагадовай вай-ны папы былі на баку Францыі, што абурала Англію і яе хаў-руснікаў. Авіньёнскія папы былі вельмі багатымі, бо ўсе ар-хібіскупы, біскупы і абаты му-сілі плаціць ім за прызначэнне на свае пасады трэцюю частку даходаў са сваіх бенефіцыяў. Аднак вернікі былі абураныя тым, што папы не жылі ў Рыме і патрабавалі вяртання іх у сваю дзяржаву. Урэшце, у 1377 г. Папа Рыгор XI вярнуў-ся ў Рым.

 

  1. «Вялікі раскол» (1378-1417 гг.)

 

Праз год, у 1378 г. Ры-гор XI, француз з паходжання, памёр. Пад ціскам жыхароў Рыма Папам абралі італьянца Урбана VI. Ён адразу пачаў выдаляць з калегіі кардыналаў французаў і ўводзіць туды іта-льянцаў. Французскі кароль разам з французскімі карды-наламі запатрабавалі ад Урбана VI вярнуцца ў Авіньён. Калі ён адмовіўся, кардыналы неіта-льянскага паходжання абралі новага Папу, Клімента VII. Але ў Рыме яго не прынялі, і ён пасяліўся ў Авіньёне. Такім чынам, у Еўропе адначасова пачалі існаваць два папы, адзін у Рыме, другі — у Авіньёне. Ко-жны папа лічыў толькі сябе за-конным правадыром каталікоў усяго свету, а другога называў самазванцам. Такая сітуацыя доўжылася з 1378 па 1417 гг. і атрымала назву «вялікага рас-колу», бо царкву адначасова ўзначальвалі два (а з 1409 г. ажно тры) папы. Авіньёнскага Папу прызнавалі Францыя, Шатландыя, Неапалітанскае ка-ралеўства, Кастылія і частка князёў Нямеччыны. На баку Рымскага Папы былі Англія, Фландрыя, Партугалія, Венг-рыя і некаторыя іншыя краі-ны. Асобныя дзяржавы былі нейтральнымі, а некаторыя, у залежнасці ад абставін, мянялі сваю прыхільнасць. Аднак аві-ньёнскія папы ў той час былі мацнейшымі, і іх войскі часта гаспадарылі ў Рыме. Папа Ур-бан VI нават мусіў уцякаць з Рыма ў Геную.

Каталіцкі раскол вель-мі непакоіў вернікаў — як прос-тых людзей, гэтак і феадалаў. Тыя заклікалі папаў замірыцца, разам пайсці ў адстаўку і потым выбраць новага, адзінага Папу. Французскі кароль у пачатку XV ст. абвясціў пра свой нейт-ралітэт і адмовіўся ад падтры-мкі Авіньёна. Яго падтрымалі кіраўнікі Чэхіі, Венгрыі і Нава-ры. Кардыналы абодвух папаў пачалі паміж сабою перамовы аб аб’яднанні і склікалі ў 1409 г. у Пізе сабор, куды прыехалі не толькі духоўныя іерархі, але і прадстаўнікі свецкіх уладаў, асобных гарадоў і ўніверсітэ-таў. Сабор пазбавіў пасад папаў як у Рыме, так і ў Авіньёне і абраў агульнага Папу Алякса-ндра V. Але папы не пайшлі ў адстаўку, і на свеце стала тры папы (трэці — Аляксандр Пі-занскі). Пасля смерці Аляк-сандра V трэцім папам стаў Іаан XXIII.

 

  1. Канстанцкі сабор

(1414-1418 гг.) і саборны рух

 

Ініцыятарам склікання Канстанцкага сабора стаў ім-ператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Сігізмунд. Ён настаяў, каб гэты сабор склікаў Папа Іаан XХIII, які і прысутнічаў на гэтым саборы. Рымскі Папа Рыгор XII прыслаў ліст аб сва-ім адрачэнні і атрымаў званне кардынала. Бенедыкт XIII — па-па з Авіньёна — адмовіўся адра-кацца, і яго пазбавіў пасады Канстанцкі сабор. Ён не пага-дзіўся з гэтым, алс мусіў з Аві-ньёна ўцячы ў Іспанію, дзе і памёр. Іаана ХХІІІ таксама адправілі ў адстаўку. Новым, адзіным Папам у 1417 г. сабор абраў Марціна V. Так урэшце было адноўлена адзінства ката-ліцкай царквы.

У часы «вялікага рас-колу» ў каталіцкай царкве нека-торыя дзеячы выступілі за аб-межаванне манархічнай улады Папы. Яны лічылі, што найвы-шэйшым органам улады ў ката-ліцкай царкве павінен быць сабор, а яго рашэнні мусяць быць абавязковымі і для Папы. Таму гэты рух і атрымаў назву «саборнага«. Прыхільнікамі «саборнага руху» былі розныя людзі, сярод іх і прадстаўнікі вышэйшага духавенства, і ўні-версітэцкія прафесары, і бага-словы, і некаторыя свецкія кі-раўнікі. Яны падзяліліся на па-мяркоўных і радыкалаў.

Памяркоўныя прызна-валі ўсяленскі сабор як найвы-шэйшую інстанцыю ў ката-ліцкай царкве, якая можа  ад-правіць у адстаўку Рымскага Папу.

Але ў штодзённым ду-хоўным жыцці каталікоў іх кіраўніком па-ранейшаму за-ставаўся Папа. Радыкалы ішлі далей і патрабавалі зрабіць дэ-макратычным усё кіраванне царквою, а Папа меўся быць толькі галоўным царкоўным чыноўнікам, якім кіруе сабор.

На Канстанцкім саборы прыхільнікі саборнага руху дасягнулі пэўных поспехаў. Было пастаноўлена абвясціць Канстанцкі сабор усяленскім, а выкананне яго рашэнняў — абавязковым для ўсіх. Апроч таго, удзельнікі дамовіліся аб скліканні наступных усялен-скіх сабораў і вызначылі канк-рэтныя даты іх правядзення. Аднак гэтыя тэрміны выкана-ныя не былі. Эпідэмія чумы пе-рашкодзіла правесці чарговы сабор у 1422 г., і наступны са-бор быў скліканы Папам толь-кі ў 1431 г. у Базелі.

Спачатку на Базель-скім саборы мелі перавагу прыхільнікі саборнага руху. Гэта, відавочна, не спадабалася Папу Яўгену IV, і ён распусціў сабор. Аднак удзельнікі сабо-ру Папу не паслухаліся і пра-водзілі пасяджэнні далей без яго. Яны стварылі некалькі ка-місій, якія істотна абмяжоўвалі ўладу Папы і бралі ў свае рукі асноўныя прыбыткі царквы. Папу пакідалі толькі даходы ад яго ўласнай дзяржавы.

Аднак Папа Яўген IV і яго пераемнікі выступілі су-праць гэтых рашэнняў і выкон-ваць іх не збіраліся. Яны пачалі шукаць дапамогі ў буйнейшых манархаў Еўропы, а за гэта далі ім магчымасць умешвацца ў царкоўныя справы на сваіх тэ-рыторыях. Каб умацаваць свае пазіцыі, Яўген IV скарыстаўся просьбаю аб дапамозе супраць туркаў візантыйскага імпера-тара, які прасіў яе не ў сабора, а непасрэдна ў Рымскага Папы. Яўген IV запрасіў удзельнікаў сабора спачатку пераехаць у Ферару, а потым і ў Фларэн-цыю, каб правесці перамовы з Візантыяй аб заключэнні цар-коўнай уніі. Значная частка біскупаў паслухалася Папу і спачатку ў 1438 г. прыехала ў Ферару, а потым, у 1439 г., — і ў Фларэнцыю. Але сем біскупаў, якія не паслухалі Папу і заста-ліся ў Базелі, у 1438 г. абвясцілі пра адстаўку Яўгена IV і абралі новага Папу Фелікса V. Аднак яны зрабілі дзве істотныя па-мылкі, што прывяло іх да пара-зы. Па-першае, новы Папа быў свецкай асобай, савойскім гер-цагам, і духоўнага звання раней не меў, а гэта парушала кана-нічнае права. Па-другое, у та-кой малой колькасці (толькі сем чалавек) яны не мелі права абвяшчаць пра адстаўку Яў-гена IV.

У той час на пасяджэн-нях Ферара-Фларэнтыйскага сабора была вялікая візантый-ская дэлегацыя (каля 700 чала-век) на чале з імператарам і патрыярхам. Пасля працяглых дыскусій 6 ліпеня 1439 г. быў падпісаны дакумент аб аб’яд-нанні (уніі) дзвюх цэркваў — ка-таліцкай і праваслаўнай. Ві-зантыйцы прызналі вяршэнст-ва Папы і прынялі некаторыя каталіцкія догматы веры. На працягу наступных шасці га-доў былі падпісаны падобныя уніі з маранітамі і егіпецкімі коп-тамі. Аднак насельніцтва Візан-тыі і іншых праваслаўных краін унію не прызнала. У 1443 г. у Іерусаліме тры праваслаўныя патрыярхі, іерусалімскі, алек-сандрыйскі і антыяхійскі, асу-дзілі унію і таксама заклікалі вернікаў яе не прызнаваць.

Паступова саборны рух аслабеў. У 1460 г. Папа Пій II у сваёй буле асудзіў яго як з’яву і пацвердзіў ранейшы пастулат, што ўлада ў царкве належыць не сабору, а толькі Рымскаму Папу як пераемні-ку апостала Пятра. Гэтая була фактычна забараніла саборны рух у каталіцкай царкве.

Пасля ліквідацыі тур-камі Візантыі сітуацыя ў хры-сціянскім свеце раптоўна змя-нілася, бо змяніўся і сам ката-ліцкі свет. У рамках адзінай ка-таліцкай царквы ў асобных дзяржавах пачынаюць узні-каць мясцовыя нацыянальныя цэрквы. Іх духавенства — і, га-лоўнае, вернікі — у першую ча-ргу лічылі сябе падданымі сва-йго караля і толькі потым — па-пскага стальца. Нацыянальна-дзяржаўныя цэрквы раней за іншых узніклі ў Англіі і Фра-нцыі. Першымі сваю аўтано-мію ў межах адзінай каталіцкай царквы абвясцілі французы ў 1438 г. на саборы французскага духавенства. Кароль Карл VII падтрымаў іх і сваім распара-джэннем надаў гэтаму рашэн-ню сілу дзяржаўнага закона. Улада Рымскага Папы ў краіне была абмежавана, а роля ка-раля ў духоўных справах павя-лічылася, бо кароль цяпер мог даваць свае рэкамендацыі пры выбарах духоўных асоб роз-нага рангу. У Англіі яшчэ ў 1351 г. папам было забаронена прызначаць духоўных асоб і даваць апошнім бенефіцыі ў выпадку, калі тыя былі інша-земцамі. У 1398 г. англійскі ка-роль Рычард II падпісаў канка-рдат з Рымскім Папам, паводле якога ўсе вышэйшыя духоў-ныя пасады ў краіне маглі займаць толькі жыхары Англіі.

Пасля ўзнікнення Іспаніі яе каралі падпарадкавалі сабе мясцовую царкву і ўзялі ў свае рукі інквізіцыю, як зброю су- праць іншадумцаў і іншавер-цаў. З крытыкай каталіцкай царквы — найбуйнейшага зем-леўласніка ў Еўропе — высту-палі вядомыя багасловы і валь-надумцы. Сярод іх былі вы-шэйзгаданыя прафесар тэалогіі Оксфардскага ўніверсітэта Джон Уікліф, рэктар Пражска-га ўніверсітэта Ян Гус, італь-янскі рэлігійны рэфарматар Джыралама Саванарола. На жаль, іх лёсы склаліся трагічна, але менавіта яны заклалі ду-хоўныя падмуркі  рэфармацыі ў XVI ст. Некаторыя рэфар-матары ў розных краінах вы-ступалі таксама за адмену цэлі-бату і продажу індульгенцый, якія паскаралі (за грошы, вя-дома) хуткі пераход душы нябожчыка з чыстца ў рай.

 

АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ

 

Була — пасланне, зварот Рымскага Папы, змацаваная круглай пячаткай.

Дамініканцы — сябры манаскага каталіцкага ордэна, заснаванага ў XIII ст. манахам Дамінікам дзеля змагання з ерэтыкамі. Дамініканцы кіра-валі інквізіцыяй.

Канклаў — сход карды-налаў, на якім выбіраюць но-вага Папу.

Канкардат — дамова паміж кіраўніцтвам пэўнай дзя-ржавы і Рымскім Папам аб прынцыпах дзейнасці каталі-цкай царквы на тэрыторыі гэ-тай дзяржавы.

Легат — пасланец Рым-скага Папы з асобым даручэн-нем у пэўную краіну.

Нунцый — пастаянны дыпламатычны прадстаўнік Рымскага Папы пры ўрадзе якой-небудзь дзяржавы.

Цэлібат — забарона каталіцкім святарам уступаць у шлюб. Існуе з XI ст.

Чысцец — дагмат ка-таліцкай цэрквы, уведзены ў 1439 г. Паводле яго, месца, дзе душа нябожчыка знаходзіцца перад тым, каб трапіць у рай, праходзіць ачышчэнне.

 

НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ

 

1300 г. — першы юбілейны год каталіцкай царквы.

1309-1377 гг. — Авіньёнскі палон папаў.

1312 г. — ліквідацыя ордэна тампліераў.

1320-1384 гг. — Джон Уік-ліф.

1347 г. — паўстанне ў Рыме на чале з Кола дзі Рыенца.

1378-1417 гг. — «Вялікі раскол» у каталіцкай царкве.

1414-1417 гг. — Канстанцкі сабор.

1438-1445 гг. — Ферара-Фларэнтыйскі сабор.

1439 г. — Фларэнтыйская царкоўная унія.

1452-1498 гг. — Джыралама Саванарола.

 

(Працяг у наст.  нумары.)

Валер Санько

Курыць — пляваць на неба, сонца і зямлю

He ўбачыць курца, які ні разу не папрасіў бы цыга-рэту ці запалку. Няма такога. Hi на Беларусі, ні ў іншым кут-ку зямлі.

Знайдзіце вядро ці боч-ку, якія б не запоўніліся ад ка-пання маленькіх рэдзенькіх кропелек вады. Праз дзень ці тыдзень, месяц ці квартал вы-нік вядомы — вада пераліецца з посуду, замакрэе падлога, за-гніе хата, кватэра.

Любая выкураная цы-гарэта для здароўя курца — тая ж кропля. Палова вадзяной ча-стай кропелькі — паступова за-гнівае жыллё, выкураная цы-гарэта — непазбежна захворвае ўвесь арганізм чалавека. Ме-дыцынская статыстыка вядо-мая — яна страшная, з кожным годам пагаршаецца: у сям’і курца, калектыве, дзяржаве.

Унутраны стан куры-льшчыка вельмі хутка прахо-дзіць наступныя стадыі: сорам, ніякаватасць, абыякавасць да заўваг пабочных, прыемнасць, пачаткі прастуджванняў, на-смаркаў, стома пры хадзе, за-дышкі, забыўлівасць, аслаблен-не памяці, пастаянная сухасць у роце, няўважлівасць да сябе і блізкіх, цяжкая галава, свары, пачаткі палавой слабасці, зафік-саваныя нават у бальніцах бра-нхіты, ларынгіты, гастрыты, хваробы сэрца, лёгкіх, імпатэн-цыя, інваліднасць, дачасная смерць. Здаровы разумны  ча-лавек праз цыгарэту заўчасна і ўпэўнена вядзе сябе да нямо-гласці фізічнай і духоўнай, хут-кай старасці, смерці. Дзікун-ства.

У пачаткоўцаў, мала-дых курцоў востра праяўля-юцца раздражненне, нематы-ваваныя зрывы на грубасць, неспакой з-за дробязнасці. Га-нарлівая пыха і выстаўленне — я ўжо дарослы, самастойна прымаю рашэнні — часта змяня-юцца прыдушаным настроем, галаўным болем, нават гала-вакружэннем, у сталага — адчу-ванне  цялесных недахопаў, калі не выкурыць цыгарэту; ён мо-жа лёгка заснуць у студэнцкай ці школьнай аўдыторыі, каля станка, на аўтобусным пры-пынку.

Тытунёвая прамысло-васць, паводле статыстыкі аме-рыканцаў, за год забівае на зямлі чатыры мільёны чала-век*. Прыблізна 50% прыват-ных прадпрыемстваў ЗША і ўстаноў не бяруць на працу курцоў, а ўзялі (няма дзе дзя-вацца) — на 10-12% зменшва-юць зарплату.

Курэц і яго сям’я гня-туць сваю існасць, ашчасліўлі-ваюцца язвамі, лішаямі.

He забудзем грашоўны бок курэння. З дымам цыга-рэты курэц распускае заўсёды патрэбныя сям’і грошы, абкра-двае сябе, дзяцей, наклікае крыўдлівыя папрокі малечы і жонкі, сам уцягвае ў наркот-ную атруту сямейнікаў, асаб-ліва сыноў, забруджвае ўсіхныя лёгкія, розум і душы, засла-бляе сваю і крэўнікаў генную аснову.

Эстэтычны бок: бруд-ныя пальцы, агідны пах з рота, пракураныя смуродныя рэчы —  зло для чалавека, грамадства, планеты.

 

Старабытныя, свята-язычніцкія беларускія прыкметы

Асобныя паўтараюцца, вар’іруюцца для а) лепшага засваення; б) усё вялікае ўто-рыцца; в) на тое і прыкмета, каб часціцца ў памяці.

  1. Курыш — падкурва-еш дымам неба, космас, астрал (кожны выбяры ўпадабаны сі-нонім) — не чакай спагады і па-хвалы за свой пастаянны грэх ад неба, універсума, Бога.
  2. Адзін курэц за год знішчае працу двух вялікіх дрэў. Вытвораны імі кісларод тытунёўшчык спальвае.
  3. Травы, кветкі, лісто-та дрэў церпяць ад тытунніка, іх боль таксама на ім.
  4. Хто ўцягвае малога ці нявопытнага ў курэнне — сябе ўцягвае ў дрыгву і лёсаносныя тычкі, удары.
  5. У курца з’ядаюцца зубы, слабеюць сэрца, вочы, лёгкія, імунная сістэма.
  6. Горшыць, знішчаць свой цялесны храм — грашыць.
  7. Акуркі цыгараты, абпалкі сернікаў, попел, пачкі з-пад цыгарэтаў кідаеш на зя-млю — плюеш на зямлю. Усе-магчымыя напаўінтэлігентныя слоўныя выбрыкі — маўляў, кідаю акуркі ў попелкі, смет-ніцы — адгаворкі шэрых і не-далёкіх, хітрусенькіх. Кожная кінутая цыгарэта на зямлю — плявок на зямлю.
  8. Сплёўваеш сліну і харкавінне на зямлю — не чакай спагады ці пахвалы ад яе за ўла-снае пастаяннае блюзненне, выхаркванне. Зямля найлеп-шая маці, — які б тупы не быў сын, не можа ад яго поўнасцю адрачыся, церпіць, даруе, але не долее лепей духоўна пама-гаць яму ў дзеях, не супыніць укарот яго дзён.
  9. Бабка прыбірае па-д’езд, вуліцу, вылоўлівае са шчылін і бакавіння акуркі, вы-носіць. На кім яе злопажаданні, а то і праклёны? Не толькі на неахаях і разбэрсліўцах — най-перш на курцах.
  10. Хочаш выраджацца — куры, хутчэй і болей зацяг-вайся. Вырадзішся.
  11. Прыйшоў з зямлі і пойдзеш фізічна туды, а плюеш на яе сваю люльку/калыску — ні на якую літасцівасць у кры-тычных выпадках ты ці блізкія не можаце разлічваць ад кар-міцелькі. He можаце.
  12. Іншых абкурваеш — грэшыш. Выходзіш дыміць у туалет, на лесвіцу, у хаце не ку-рыш — не выкручвайся, твае лёгкія увесь час дыхаюць ты-тунём, нікацінам, крэноламі, усё выдыхаеш на кватэру. Зму-шваеш крэўных дыхаць тваім смуродам.
  13. Сам абяшкоджва-ешся фільтрам, а маці, сястра, жонка, дзеці — пасіўныя курцы — у пяць разоў болей удыхаюць тваіх адходаў, блёкату, гадства.
  14. Не ведаў пра грэш-ную зашкоду — не цямні. Усё жыццё выкручваешся. Ведаеш правілы руху, не ведаеш, а тра-піў пад аўто/цягнік — вынік ад-нолькавы. Няведанне закона не вызваляе ад яго выканання.
  15. Абдымваешся — прабіваеш уласнае біяполе. З вядзерца вада капкапае — хата загнівае, хутка загнівае.
  16. Просьба да друго-га — прыніжэнне сябе. Болей просьбаў, болей заніжэнняў. Курэц пастаянна просіць: дай цыгарэту, пакінь курнуць, дай запалку, давайце прыпынімся, забягу куплю цыгарэт — паста-янна нізіць сябе, топча.
  17. Шкрабеш неба і людзей пустымі нясконцымі просьбамі — не чакай спогадзі воблакаў, самога неба.
  18. Кожнае дыханне патрабуе абнімання, ззаўчас-нелы курэц, як і алкаш, рана слабее, фізічна не здатны на працяглыя абдымкі з жонкаю. Шмат іх плача ў падушку, бо курэц толкам не выконвае аба-вязкаў у ложку. Выконвае — не атрымліваюць жанкі паўнацэн-ных бялкоў, гармонаў.
  19. Мноства жанчын і дзяцей захворваюць на псіхіч-ныя і нервовыя хваробы з-за пастаянных выдуркаў курцоў/алкашоў.
  20. Дзеўка курыць — ня-роды, выкідышы на траціну часцей.
  21. Дзеці іх ужо зака-дзіраваныя на схільнасць да курава, алкагалізму, наркаты.
  22. Не хочаш раздраж-нёную жонку-курыльку, з дзеўкаю-курыльшчыцаю не хаўрусуй.
  23. Свякруха/свёкар не жадае нявестку курыльш-чыцу, а цёшча/цесць зяця кур-ца.
  24. Ад курэння лама-ецца, сіпне голас мужчыны, жанчыны, зарана твар грубее, маршчынее, жаўцеюць і раз-вальваюцца зубы.
  25. Курыльшчыцы ў два разы болей расходуюць касметыкі, часу, грошай на шпаклёўку і расфарбоўку са-старэлага твару.

Маладая дурнічка-школьніца пачынае зацягвацца дымам, бо мроіцца, гэта модна і прыгожа (60%), бо сяброўка цыгарэтніць — хоча падабацца старэйшым хлопчыкам (40%). Абедзве даступныя, стараюцца падобніць кінагероям, не разу-меюць найважнага для дзяўч-ат: толькі 1% юнакоў адаб-раюць курыльшчыц, 15% — абыякаўнічаюць, 84% —  ста-вяцца рэзка адмоўна.

Ніхто з разумных  тал-ковых хлопцаў не хоча жонкаю курыльніцу. У замежжы дзяў-чаты адвучваюцца курыць, гэта сорамна, непрэстыжна, страты фізіялагічныя, фінан-савыя, а беларускія дурнічкі наслухаюцца павярхоўніцтва  айчыннай і заходняй варожай  рэкламы — пачынаюць смаліць. Грэшаць перад продкамі, на-шчадкамі.

Пры нядаўнім апытан-ні з трохсот хлопцаў усяго двум было ўсё роўна, будзе курыць яго жонка ці не, астатнія (!) рэзка пратэставалі.

Дзяўчына спяшыла быць сучаснай, моднай, а тра-піла ў катэгорыю жанчын, якіх не церпяць свякрухі і супра-цоўнікі, ад якіх адварочваюцца сур’ёзныя мужчыны, сыхо-дзяць хлопцы, мужы.

  1. Дзяўчына курыць — траціць вялікія шанцы ўлад-кавацца на добрую працу. Ула-дзіцца — належнага аўтарытэту ў супрацоўнікаў не мецьме.
  2. Жанчына курыць — дзіця калечыць, да нараджэння і пасля. Курылька ў тры-чаты-ры разы цяжэй і даўжэй нара-джае. На траціну дзеці куры-льшчыкаў з аслабелым генным фонам. Дзеці курыльшчыка, асабліва курыльшчыцы, пры ўсіх роўных магчымасцях на чвэрць меней здатныя да ву-чобы, працы. Гэта статыстыка не СНД-эўская, з далёкага за-межжа (ЗША).

Тручэнне сябе і вакол-ля тытунёвым ядам — ганебная для цывілізаванага чалавека звычка. Паўмільёна мужчын сярэдняга ўзросту (35 — 69) штогод памірае ў Расіі, у 42% прычына смерці — курэнне. Яно перавышае анкалагічныя хваробы на 59%, сардэчна-сасудзістыя — на 44%, хваробы лёгкіх — на 70%. Захварэлыя курцы ўдвая раней паміраюць, чым некурцы.

Курэц па дадзеных Су-светнай арганізацыі аховы зда-роўя (САЗ)  ўкарочвае сваё жыццё на 18 — 20 гадоў, а то і трыццаць. Кожны так ці інакш пачынае захворваць   праз 7 — 8 гадоў смалення. Рэклама, за-моўчванне шкоды ад тытуню  — свядомая дэзынфармацыя. Бязбожнае выхаванне моладзі, адсутнасць у чалавека адказ-насці перад сям’ёй і блізкімі памагаюць крочыць тытунёва-му наркотыку.

Малады хлопец што-дня выкурвае 15 — 20 цыгарэ-таў — скарачае жыццё на 12 гадоў ужо да саракагоддзя. Выкураная цыгарэта адбірае 15 хвілін жыцця. Курыльш-чыкі ў 30 разоў часцей хварэ-юць на рак лёгкіх.

У тытунёвым дыме ня-мала палонію-210. Ад аднаго выкуранага пачка цыгарэт жанчына атрымвае дозу абпра-меньвання ў сем разоў боль-шую за ўсталяваную міжна-родным пагадненнем па аба-роне ад радыяцыі.

У курыльшчыцы ў 25 гадоў праблемы  з нараджэннем дзіцяці. Яно на 20 — 23% гене-тычна стане заслабленае. Ніка-цін ад закурылай цяжарніцы літаральна праз 3-5 хвілін праз плацэнту ў сэрцы і мазгах пло-да, народжанае дзіця фізічна і разумова моцна адстае ад ра-веснікаў.

Яно надыхалася не то-лькі нікаціну і серавадароду, аміяку і вокісу вугляроду, эфі-рных алеяў, а і стопрацэнтных канцэрагенаў —  бензапірэну, палонію-210.

Дзеці да пяці гадоў з сям’і курца на 73,9% часцей хварэюць, курыць мама і тата — на 77%. У сям’і курца кашля-юць днём і ноччу. Большасць дзяцей з недахопамі развіцця (калекаў, інвалідаў…) нараджа-ецца ад курыльшчыкаў і выпі-вохаў.

Колькі пахвалы лю-дзям, што выхоўваюць хворае дзіцё, інваліда, і ні слова асу-джэння бацькам, якія нарадзілі хварабітнае замест нармаль-нага. Паводзьцеся толкам ма-ладыя і сталыя — не будзе у вас бракусоў. Аляксей Бялько су-праць метадаў грэчаскай Спар-ты і Старажытнага Рыма, калі нявартасных дзяцей проста выкідвалі на звалкі-сметніцы. Нават не закопвалі. Цяпераш-нім  бацькам патрэбна задумац-ца аб прычынах узрослай плы-ні ненармальных дзяцей ў цы-вілізаваных грамадствах ХХ-ХХІ стагоддзя. Іх асабістая віна высвеціцца многім.

Горка пазіраць на каля-ску з немаўлём, якую вязе ба-цька/маці з цыгарэтай у роце. Менавіта такіх рупліўцаў» су-стракаюць праблемы пры до-глядзе дзяцей, яўныя і патай-ныя праклёны  неда- і  слаба-развітых дзетак.

Розных накірункаў вя-лікія вучоныя свету сцвярджа-юць: курэнне — павольнае са-магубства. Сапраўдная нацыя-нальная трагедыя, калі нічога не падазравалыя дзеці, што жывуць бліз курыльшчыка, самі набываюць гэтую згуб-ную прывычку.

Да хвароб ад курэння адносяцца язва страўніка, ка-ранарная хвароба сэрца,  бран-хіт, эмфізема лёгкіх, трамбозы, зніжэнне палавой актыўнасці, імпатэнцыя, гіпертанія… Лёгкія 50-гадовых курцоў зношаныя, як у 80-гадовых некурцоў. У 1900 годзе на кожнага амеры-канца старэй за 15 гадоў пры-ходзілася 54 цыгарэты на год, у 1958 — 3700 цыгарэт. У адным кілаграме тытуню, які  курэц выкурвае за месяц, 70 мл тыту-нёвага дзёгцю. То бок за 10 гадоў праз курыльшчыка пра-ходзіць звыш 8 л тытунёвага дзёгцю.

Курэц удвая часцей не выходзіць на працу па бюле-тэнях, у пяць разоў часцей ад-сутнічае на працы, часта траў-муецца. Самы генетычна зда-ровы дзесяць гадоў пакурыў — у 3,5 разоў часцей хварэе.

Калі ў нармальнага ча-лавека ні з таго, ні з сяго млосць, ірвота, халодны пот, гэта сімптомы атручвання нер-вовых клетак мозгу. Стэнакар-дыя ў курцоў у 13 разоў, ін-фаркт міякарду ў 12 разоў часцей, чым у некурцоў; у ды-мароў кульгавасць, рэзкі боль у нагах, сухая маршчыністая скура, пажаўценне твару, дру-злыя цягліцы, тусклы погляд, вяласць рухаў.

У СССР курцы паміра-лі на 15 гадоў раней: ад хвароб сэрца на 18 гадоў, ад бранхіту на 14 гадоў, ад раку лёгкіх на 11 гадоў. Пры некалькіх хва-робах курэц загінаецца ўдвая раней часу.

Выкурванне дзвюх цы-гарэт значна павышае кіслот-насць у страўніку, больш чым на адну гадзіну. Менавіта па-гэтаму многія еўрапейскія ме-дыкі зусім адмаўляюцца ля-чыць гастрыты і язвы страўніка ў курцоў. Эфект лячэння ў та-кіх хворых нізкі, а то і беска-рысны. Узнаўленне балячак у 4 разы часцей.

У ЗША вучоныя выве-лі страшную статыстыку: што-год у краіне 300 тысяч ранніх смерцяў ад курава.

…Дзеці курыльшчы-цаў адстаюць у разумовым і фізічным развіцці, бо яны спа-жывалі нікацін у грудным ма-лацэ. Калі хлопчык выкурыў усяго дзве цыгарэты да  12 га-доў, 70% з іх стане курыць.

Нікацін па таксічнасці не ўступае сінільнай кіслаце, дзейнічае на цэнтр палавой функцыі, парушае менструа-цыі, часам перапыняе іх, зніжае слых, смакавыя, нюхальныя, зрокавыя функцыі.

Тытунёвую прамысло-васць часам лічаць выгаднаю —  з-за падаткаў, збораў, лёгкага вырошчвання, хуткага атры-мання цыгарэт. Усе забываюць, што для сушкі лісцяў тытуню расходуецца шмат лясных рэ-сурсаў. У СССР для гэтага спа-львалі мільярд дрэваў. Паперы не хапае, на цыгарэты, пачкі і каробкі знаходзіцца. Расхода-валі штогод на тытунёвыя вы-рабы 100 тысяч тон першакла-снай паперы. У 1976 годзе ў СССР сабралі 299 000 тон тытуню, зрабілі 340 мільярдаў цыгарэт.

Першакласныя землі засейваюцца тытунём, спаль-ваецца мільярд дрэваў, выля-таюць у неба тысячы тон пер-шакласнай паперы, упустую ідзе праца тысячаў рабочых, гандляроў, інжынераў, сотняў вучоных… — каб СССР траціў паўмільёна чалавек ад хвароб, звязаных з тытунём.

Сусветная тытунёвая прамысловасць пастаўляе на рынак каля чатырох трыльёнаў цыгарэт, прыбытак ад іх про-дажу — 85 — 100 мільярдаў дола-раў, па дадзеных СААЗ («Здо-ровье мира», ІІ — ІІІ, 1980). (Паводле Ф. Р. Углова).

Акадэмік Фёдар Рыго-равіч Углоў, вялікі хірург і ба-рацьбіт за здароўе народаў СССР і Расіі, рабіў хірургічныя аперацыі ў сто гадоў, ён усё жыццё рэзка адмаўляў чуму сучаснага чалавецтва — курава і п’янства. У размове са мною назваў мноства новых фактаў, падзей, прозвішчаў. Асабліва ўразіла мяне яго велізарная публікацыя «Самазабойцы» («Возрождение России». С.-Петербург, 1995). Яго ціхія словы набатна гучаць праз гады:

— Мы і вы робім вялі-кую справу, як можна ратуем славянства ад курава і алка-галізацыі. Аднак трэба ясна ўсведамляць: калі ўрад не пачне энергічна змагацца з гэтай наркатою — яна ўсіх затопіць: народ, урад, дзяржаву. Болей таго, ведайце, тытунёўства ця-гне за сабою марыхуану, опій, наркату. Не хочам знікнуць з планеты, абавязаны на ўрада-вым узроўні, не толькі сямей-ным і медыцынска-выхаваў-чым, прымаць меры засцярогі супраць курава і п’янства, — гаварыў ён мне і барацьбіту з такім агідствам Валянціну Тал-качову на канферэнцыі ў Мен-ску.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Музычныя ўрачыстасці юбілейнага года

31 кастрычніка ў Мен-ску адбылася важная падзея, прысвечаная юбілейнаму году 500-годдзя беларускага кніга-друкавання і 500-годдзю Рэ-фармацыі ў Еўропе.

Таленавіты дырыжор, лаўрэат міжнародных конкур-саў Аляксей Фралоў арганіза-ваў канцэрт духоўнай музыкі ў вялікай зале Белджяржфіла-рмоніі. Разам з доктарам тэа-логіі Ірынай Дубянецкай ён прадставіў панараму еўрапей-скай музыкі эпохі Залатога веку Беларусі. Уся праграма камен-тавалася на літаратурнай бела-рускай мове ў лепшых трады-цыях музычных салонаў.

Залу запоўнілі вернікі ўсіх канфеcій і аматары кла-січнай музыкі. Мастакі Мікола Купава і Аляксей Марачкін упрыгожылі файе сваімі карці-намі, творчая група царквы «Ян Прадвеснік» у шляхетных строях вітала гасцей. Госці ім-прэзы змаглі атрымаць друка-ваныя аркушы з Бібліі Фран-цішка Скарыны, зробленыя на адноўленым варштате.

Вечарыну адкрыў  ха-рал  М. Лютэра «Цвярдыня наша — Вечны Бог».  У выканан-ні сімфанічнага аркестра «Сa-pella Academia» і ансамбля са-лістаў «Вытокі» прагучалі тво-ры І.С. Баха, Г.Ф. Гендэля, А. Дворжака, Мендэльсона- Бар-тольдзі, а таксама кампазітара Вацлава з Шамотул.  Эпоха Рэ-фармацыі дала новую хвалю пераасэнсавання хрысціянства, і гэтыя працэсы адбіліся ў му-зыцы нямецкіх і чэшскіх кам-пазітараў.

Саліст Ілля Сільчукоў выканаў два фрагменты хвала-спеваў з «Любчанскага канцы-яналу» 1618 года — евангеліч-нага нотнага зборніка, выдадзе-нага ў мястэчку Любча. У вы-кананні арганіста Юрыя Габ-руся прагучала прэлюдыя на харал «Кyrie, Gott heiligier Geist». Салістка Наталля Акі-ніна (меца-сапрана) прадставіла дзве арыі з араторыі » Месія». У выкананні салістаў Іллі Сі-льчукова і Юрыя Габруся  пра-гучаў гімн Дж. Ньютона «Цу-доўная ласка».

«Там над  вечнаю краінай,

Бог, адвечны  ў  любові»

 

Аляксей Фралоў прая-віў высокае мастацтва дыры-жыравання. Ён уважліва пры-слухоўваўся да кожнай скры-пкі і флейты, адчуваў кожны інструмент ў аркестры і даваў накірунак меладычным і вы-танчаным гукам, прапускаючы іх праз сваю душу.

— Гэта цудоўна аргані-заваная містэрыя на Божую хвалу. За гэтыя 500 гадоў жыве і ўзмацняецца любоў да Бога праз музыку і слова. Вельмі ўразіла высокамастацкая пера-дача такога складанага перыя-ду, як Рэфармацыя. Мастацтва музыкантаў вышэй пахвалы! — адзначыла паэтка Ядвіга Іва-наўна Рай.

— Я ў захапленні ад кан-цэрту і атрымала вялікае эма-цыйнае задавальненне. Я даўно ведаю Аляксея Фралова. У ад-ным чалавеку столькі талентаў, якія даюць, напэўна, эпохі пе-раломныя, адраджэнцкія. І му-зыкант, і дырыжор, і музыка-знаўца, і даследчык, і папуля-рызатар — проста харызматыч-ная асоба, якая  яднае і пры-цягвае да сябе. Я не толькі пры-сутнічала на яго канцэртах, але ўдзельнічала ў цудоўных экс-курсіях і слухала аповеды пра старажытную музыку, — сказа-ла слухачка, якая назвалася Тамарай Мікалаеўнай.

Аляксей Фралоў канса-лідаваў музыкантаў на выка-нанне складаных твораў і вы-датна склаў праграму канцэр-ту. Ён выбраў узнёслыя і ды-намічныя творы, хваласпевы. У мінулым годзе музыкант па-спяхова ажыццявіў  міжнарод-ны праект «Карона Скандынаў-скага архіпелага».

8 лістапада ў Белдзяр-жфілармоніі адбудзецца яшчэ адзін канцэрт  пад кіраўніцтвам А. Фралова » TUBA  MIRUM»  з удзелам Менскага канцэрт-нага аркестра «Няміга» , Minsk trombone quartet і спецыяль-нага госця — прафесара Жака Мажэ ( трамбон) з Францыі.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках:

1-2. Аляксей Фралоў, аркестр і Дзяржаўны камерны хор; 3. Госці і ўдзельнікі імп-рэзы.

 

Да юбілею Якуба Коласа

11 лістапада ў Лідскім політэхнічным ліцэі прайшла літаратурная імпрэза да 135-годдзя з дня нараджэння На-роднага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа. Арганізавала мерапрыемства выкладчыца беларускай мовы Галіна Анд-рэеўна Кіслая.

У сустрэчы бралі ўдзел намеснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік, намеснік старшыні Лідскай арганізацыі ТБМ Сяргей Трафімчык і ша-ноўны госць з Менска, лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройця, пісь-меннік і бард Зміцер Бартосік. Акрамя навучэнцаў прысутні-чалі і выкладчыкі.

Гэты ліцэй вызначаецца ў Лідзе паважным стаўленнем да беларускай мовы. Сёлета тут упершыню прайшла агу-льнанацыянальная дыктоўка. Дзеці бяруць удзел у раённай алімпіядзе па беларускай мове.

Наш кар.

 

Новая выстава ў Менску

1 лістапада ў Мастац-кай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё выстаўкі члена Беларускага саюза мас-такоў Віктара Кірылавіча Бара-банцава «Фарбы жыцця». Вы-стаўка прысвечана 70-гадо-ваму юбілею мастака.

На выставе экспануец-ца больш за 80 жывапісных ра-бот мастака, створаных за апо-шнія 10 гадоў. «Фарбы жыцця» Віктара Барабанцава — гэта яго філасофія стварэння. Ні на ад-ной карціне аўтара вы не ўба-чыце крыві або зброі. Ўся тво-рчасць майстра прасякнута святлом і прыроднай гармо-ніяй.

Віктар Барабанцаў па-слядоўны прыхільнік рэалізму і лічыць гэты кірунак мастац-тва невычэрпным. Ён працуе ў жанры пейзажа, нацюрморта, партрэта, тэматычнай кампа-зіцыі. Удумліва шукае сюжэты для кожнай карціны. Яго твор-часць вызначаецца эпічным поглядам на Радзіму. Вада, лес, аблокі, палеткі, неба, дарогі… Усё мае сваё жывое дыханне.

Нам вельмі спадабаліся  рэалістычныя, натхнёныя пей-зажы, якія ўслаўляюць род-ную прыроду:  «Жнівень», «Квітнеючы май», «Сакавіцкі сонечны дзень», «Яблычная пара», «Лясная рака»…

Тэма беларускіх святаў праходзіць праз ўсю  творчасць мастака: «Калядная зорка да нас завітала», «Ула. Святочная ра-ніца», «На Каляды». Мастак імкнецца  паказаць шматгран-насць святочных традыцый, а таму манументальна падыхо-дзіць да кожнага палатна, якое адметна сюжэтам, глыбінёй, фарматам, прасторай і адлюст-роўвае атмасферу гістарыч-насці.

Віктар Барабанцаў — вядомы і як майстар партрэт-нага жанру. Творы майстра створаны з натуры. Нам аса-біста, як сябрам ТБМ, было прыемна пабачыць на выставе партрэты народннага паэта Ні-ла Гілевіча і славутай пісьмен-ніцы Вольгі Іпатавай!

На адкрыцці выставы сабралася больш за 150 прад-стаўнікоў творчай  інтэллеген-цыі, сярод якіх сябар творцы, народны артыст Эдуард Ха-нок. Мы былі вельмі задаволе-ны, што наведалі імпрэзу.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры, краязнавец, журналіст.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *