НАША СЛОВА № 47 (1354), 22 лістапада 2017 г.

Аўторак, Лістапад 28, 2017 0

Новы Запавет на сучаснай беларускай літаратурнай мове

15 лістапада ў Нацыя-нальнай бібліятэцы быў прад-стаўлены грамадскасці і чытац-кім колам новы пераклад на бе-ларускую мову Новага Запа-вета, які завершыла Біблейская камісія да 500-годдзя айчын-нага кнігадрукавання.

Да сённяшняга дня ні адзін з раней зробленых пера-кладаў Новага Запавета на бе-ларускую мову не мог лічыцца афіцыйным і агульнапрыня-тым, паколькі ўсе яны былі аў-тарскімі, не заўсёды адпавядалі нормам сучаснай беларускай мовы і царкоўнай тэрміналогіі.

«Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста» — плод саборнай перакладчыцкай дзейнасці членаў Біблейскай камісіі Беларускай праваслаў-най царквы, якія распачалі гэ-тую працу 25 гадоў таму па да-браславенні мітрапаліта Мен-скага і Слуцкага Філарэта, ця-пер ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у су-працоўніцтве з Біблейскім тава-рыствам у Рэспубліцы Бела-русь.

Выкладчык Інстытута тэалогіі протаіерэй Сергій Гар-дун распавёў пра асаблівасці лексікі аўтарскіх перакладаў Евангелля Л. Дзекуць-Малея і В. Гадлеўскага, Я. Станкевіча, П. Татарыновіча, У. Чарняў-скага, М. Міцкевіча, В. Сёму-хі, А. Клышкі.

У тэкстах Васіля Сёму-хі ўжывалася шмат новатвораў, такіх як «мілажаль», «мілата». Ксёндз Пётр Татарыновіч зго-дна з каталіцкай трады-цыі называў Хрыста «Ба-ранкам Божым», у новым перакладзе Біблейскай камісіі выбраны выраз: «Агнец Божы».

Не была забыта руплівасць па перакладзе Евангелля ў Таронта Ан-тося Галіны, брата Якуба Коласа. Узгадваючы яго, міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч пажа-даў, каб мы былі галінкамі аднаго дрэва, якія развіў Ісус Хрыстос.

Старшыня ТБМ Алена Анісім па-дзякавала ўсім, хто спрычыніўся да вялі-кай працы і выказала ўпэўненасць, што новы пераклад будзе выка-рыстаны ў штодзённым ужытку.

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Па-вел уручыў узнагаро-ды тым, хто працаваў над перакладам: кан-дыдату багаслоўя про-таіерэю Сергію Гарду-ну, бакалаўру бага-слоўя протаіерэю Аля-ксандру Пачопку, док-тару філалагічных на-вук Івану Чароце, кан-дыдату філалагічных навук Уладзіміру Васі-левічу, кандыдату бага-слоўя Алесю Каралю, протаіе-рэю Георгію Латушку.

Пераклад зроблены з старажытнагрэцкага тэксту, традыцыйна ўжытнага ў пра-васлаўнай царкве. Выкары-стоўваліся таксама розныя пе-раклады Бібліі на рускую, украінскую, польскую, англій-скую і іншыя мовы.

Кніга надрукавана ў праваслаўнай друкарні Orth-druk (Беласток, Польшча) на-кладам у 6 тысяч асобнікаў у добрым паліграфічным афарм-ленні. З іх 500 асобнікаў — падарункавыя, у скураной во-кладцы з залатым абрэзам. Выдавецкая рада падрыхтуе яшчэ некалькі варыянтаў афа-рмлення кнігі, каб яна стала настольнай кнігай для хрыс-ціян, — адзначалася на прэзен-тацыі.

Выданне тэкстаў Свя-шчэннага Пісання Новага За-павету ў новым перакладзе на сучасную беларускую мову мае агульнанацыянальнае і гістарычнае значэнне. Цяпер у грамадзян Беларусі з’явілася магчымасць чытаць і вывучаць Свяшчэннае Пісанне на роднай мове ў высокапрафесійным перакладзе.

Мерапрыемства завер-шыла выступленне Мітрапалі-чага хору Свята-Духава кафед-ральнага сабора Менска пад кі-раўніцтвам Віталя Сабалеў-скага.

Э. Оліна,

фота з СМІ і аўтара.

  1. Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел; 2. Выступае Алена Анісім.

180 гадоў з дня нараджэння Міхала Эльвіра Андрыёлі

Міхал Эльвіра АНД-РЫЁЛІ (26 лістапада 1837, Вільня — 23 жніўня 1893, На-лянчоў) — мастак (жывапісец і графік) і ілюстратар, які пра-цаваў у Літве, Польшчы, Фра-нцыі; прадстаўнік рамантызму. Удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў.

Бацька Міхала Эльвіра Андрыёлі, італьянец Франчэ-ска Андрыёлі (1794-1861), служыў у арміі Напалеона і, патрапіўшы ў палон да рускіх, пасяліўся ў Вільні. Жывапісец, разьбяр і дойлід, ён працаваў скульптарам (рэстаўраваў ску-льптуры кафедральнага са-бора).

Свайго сына ён адпра-віў у Маскву вучыцца меды-цыне (1855). Але Міхал Эльві-ра супраць волі бацькі, услед за сваім сябрам, мастаком Він-цэнтам Сляндзінскім перайшоў у Вучылішча жывапісу і ску-льптуры Маскоўскага мастац-кага таварыства, дзе займаўся пад кіраўніцтвам земляка, мас-така Сяргея Заранкі, а таксама вядомага расійскага мастака-перасоўніка Аляксея Саўра-сава. У 1857-1859 гадах вучыў-ся ў імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецяр-бургу, затым удасканальваўся ў Акадэміі святога Лукі ў Рыме (1860-1861).

Вярнуўся ў Літву і ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года, ваяваў у аддзе-ле Людвіка Нарбута. Пас-ля паразы паўстання ха-ваўся ў Вільні, Коўне, Ма-скве, але быў арыштава-ны і пасля суда адпраўле-ны адбываць заключэнне ў Рыгу. Здолеў выбрацца за мяжу і праз Швецыю і ў Данію з’ехаў у Англію. Абаснаваўся ў Лондане, затым перабраўся ў Па-рыж. На радзіму вярнуў-ся як эмісар Камітэта по-льскай эміграцыі, у 1866 г. быў схоплены і сасланы ў Вятку. У Вятцы прабыў з 1868 па 1871, распісваў кафедраль-ны сабор; памочнікам у яго быў будучы вядомы рускі мас-так В.М. Васняцоў. Пісаў парт-рэты (у тым ліку ўладыкі Апа-лоса), даваў прыватныя ўрокі малявання. Сярод яго вучняў быў малодшы брат Віктара Васняцова А. М. Васняцоў.

Памілаваны ў 1871 го-дзе, пераехаў у Варшаву, дзе працаваў ілюстратарам для часопісаў «Тыгоднік Ілюстра-ваны» («Tygodnik Ilustrowa-ny»), «Klosow» і іншых выдан-няў; ілюстраваў творы Адама Міцкевіча, Юліюша Славац-кага, У. Сыракомлі, Э. Ажэшкі, Ю. Крашэўскага і іншых бела-рускіх і польскіх пісьменнікаў і паэтаў. Апроч ілюстрацый да «Пана Тадэвуша», асабліва вя-домыя ілюстрацыі Андрыёлі да паэм Міцкевіча «Гражына» і «Конрад Валенрод», створа-ныя ў 1879-1882 гадах.

Да 1880 года Андрыёлі жыў у Стасінове (цяпер частка Мінска-Мазавецкага), дзе ку-піў маёнтак з садам у сям’і Тар-чыньскіх. Пазней пераехаў на поўнач ад Карчава ў фальварак Анелін.

Пахаваны на могілках у Налянчове (Люблінскае в-ва).

Вікіпедыя.

 

110 гадоў з дня нараджэння Міхася Скрыпкі

Міхась (Міхаіл Аля-ксандравіч) СКРЫПКА (26 лістапада 1907, в. Месціна, ця-пер Бярэзінскі р-н — 8 кастрыч-ніка 1991) — беларускі пісьмен-нік-сатырык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Рагачоўскі пе-дагагічны тэхнікум (1930). Працаваў настаўнікам у Рага-чоўскім раёне. Скончыў завоч-на літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інсты-тута (1940). У час Вялікай Ай-чыннай вайны быў у партыза-нах, у 1944-1945 — у Чырвонай Арміі. Пасля вайны працаваў настаўнікам у школах Магілёў-шчыны і Меншчыны, у т.л. у 1952-1954 г. — настаўнікам Та-лькаўскай СШ. У 1965-1971 працаваў намеснікам дырэкта-ра бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР.

Дэбютаваў у друку у 1927. Аўтар зборнікаў баек, вершаў, мініяцюр «Сатыра і гумар» (1958), «Сатырычны калаўрот» (1967), «Ад смеху не ўцячэш» (1975), зборнікаў апо-весцей, апавяданняў і гумарэ-сак «Мая хата не з краю» (1959), «Пад корань» (1962), «Усяк бывае…» (1963), «Ша-нуючы вас» (1982), кніжак ан-тырэлігійных нарысаў «Сцера-жыся цемрашалаў!» (1964), «Дзіва ў кошыку» (1983), «Злазьце — прыехалі!» (1985), «З сэрцам і перцам» (1987), кніжкі апавяданняў для дзяцей «Дзіва ў рэшаце» (1963) і вершаванага зборніку «Пад смешнай вясёл-кай» (1971). Выйшла кніга вы-браных твораў «І з перцам і з сэрцам» (1977).

Выступаў як драма-тург. Аўтар сцэнарыя каротка-метражнай тэлекамедыі «Ака-дэмік» (пастаўлена ў 1963). Аў-тар звыш трыццаці аднаакто-вых п’ес, камедый для мастац-кай самадзейнасці «Дадому» (1958), «Тэлеграма» (1959), «Землякі» (1962), «Чорт дапа-мог» (1963), «Навагодняя суст-рэча» (1963), «Небяспечны госць» (1964), «На сваю гала-ву» (1966) і інш.

Перакладаў з рускай і ўкраінскай моў. Пераклаў асо-бныя вершы А. Твардоўскага, С. Маршака, С. Міхалкова, А. Барто, С. Алейніка, А. Вішні, П. Глазавога і інш.

Вікіпедыя.

 

Дзеля нацыянальнай памяці

 

Н.І. Качанавай,

Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

 

Аб ушанаванні памяці

Адама Кіркора

 

Шаноўная Наталля Іванаўна!

 

У наступным годзе споўніцца 200 гадоў з дня нараджэння Адама Кіркора, вядомага беларускага краязнаўца, археолага, гісторыка і выдаўца, аўтара 3-га тома Энцыклапедыі «Живописная Россия», які цалкам прысвечаны Беларусі.

У сувязі з гэтым мы прапануем:

1) Надаць імя Адама Кіркора аднаму з беларускіх музеяў.

2) Выдаць паштовую марку і адпаведны канверт у гонар А. Кіркора.

3) Даручыць Нацыянальнаму Банку Беларусі выдаць з гэтай нагоды юбілейную манету.

4) Надаць імя Адама Кіркора адной з вуліц нашай сталіцы.

 

З павагай,

Старшыня ТБМ                                                                          А. Анісім.

 

Ю.П. Бондару,

Міністру культуры

Рэспублікі Беларусь.

Пр. Пераможцаў, 11,

220004, Мінск.

 

Аб ушанаванні памяці

Казіміра Семяновіча

 

Шаноўны Юрый Паўлавіч!

 

Асоба Казіміра Семяновіча займае значнае месца ў нашай гісторыі. Чалавек, які першым у свеце распрацаваў тэорыю ракетнай зброі, заслугоўвае значна большага ўшанавання, чым зараз.

У сувязі з гэтым просім уключыць у план Вашага Міністэрства распрацоўку і ўсталяванне ў г. Мінску помніка нашаму знакамітаму земляку. Адным з месцаў для размяшчэння помніка можа быць сквер насупраць Дома Афіцэраў у цэнтры нашай сталіцы.

Даводзім таксама да Вашага ведама, што праект гэтага помніка ўжо распрацаваў вядомы беларускі скульптар Іван Місько.

 

З павагай,

Старшыня ТБМ                                                                          А. Анісім.

 

Ю.П. Бондару,

Міністру культуры

Рэспублікі Беларусь.

Пр. Пераможцаў, 11,

220004, Мінск.

 

Аб размяшчэнні інфармацыі

на дзяржаўнай беларускай мове

ў экспазіцыі ў Косаве

 

Шаноўны Юрый Паўлавіч!

 

У сродках масавай інфармацыі шырока асвятлялася адкрыццё экспазіцыі ў Косаўскім палацы. Пры гэтым адзначаецца, што інфармацыя на дзяржаўнай беларускай мове адсутнічае.

У сувязі з гэтым прапануем Вам прыняць неабходныя захады для таго, каб у Косаўскім палацы з’явілася ўся інфармацыя на дзяржаўнай беларускай мове.

Спадзяемся, што ва ўстановах культуры, якія падпарадкоўваюцца Вашаму Міністэрству, больш не будзе такіх выпадкаў ігнаравання дзяржаўнай беларускай мовы.

 

З павагай,

Старшыня ТБМ                                                                          А. Анісім.

 

Мы жывём на адной зямлі,

і трэба дамаўляцца

Аўтарытэт-ным было выступ-ленне на ХIII з’ездзе ТБМ старшыні Бе-ларускага саюза ма-стакоў Рыгора Сіт-ніцы. Мы працяг-нулі нашу размову з Рыгорам Сямёнаві-чам ў офісе творчай арганізацыі. Спадар Рыгор узначальвае згуртаванне айчын-ных мастакоў з 2013 года. Вопытны гра-фік выкладаў у Бе-ларускім каледжы і ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Рыгор Сітніца вядомы так-сама як паэт і публі-цыст. Яго творы дру-каваліся ў часопісах «Полымя» і «Дзеяслоў», а таксама — за мя-жой. Ён з’яўляецца лаўрэатам літаратурных прэмій «Полы-мя» (2001) і «Залаты апостраф» (2006).

— Рыгор Сямёнавіч, на з’ездзе Вы ўзнялі важную тэму супрацоўніцтва ТБМ з дзяржаўнымі ўстановамі і арганізацыямі.

— Я вельмі ўсцешаны тым, што ТБМ мае свайго прадстаўніка ў Парламенце. Яшчэ лепш, каб іх было дзесяць. Кожны дзень беларускай неза-лежнасці працуе на тое, каб мянялася свядомасць урада-вых людзей. Пахадзіўшы па розных кабінетах, я нідзе не су-стракаў ворагаў беларушчы-ны. Прынамсі, адкрытых пра-ціўнікаў я не бачыў. Дык наво-шта нам сварыцца, ці не лепей нам пашукаць кропкі ўзаема-паразумення?! Узгадваю тыя помнікі, якія мы паставілі яшчэ з тагачасным камуністам Ге-надзем Карпенкам. Мы былі ледзь не на супрацьлеглых па-зіцыях. Там дзе трэба было, я яго пераканаў, што павінна паўстаць у горадзе скульптура войта з граматай, каб моладзь ведала, што такое Магдэбург-скае права.

Скульптуры Манюшкі і Дуніна-Марцінкевіча павінны былі паўстаць яшчэ ў 2014 го-дзе да хакейнага чэмпіянату. Але некаторыя гісторыкі запя-рэчылі ў дэталях. Тады мне да-вялося даказваць, што мы лепім мастацкі вобраз, а не гістары-чны дакумент. Я прыводзіў прыклады тагачаснаму мэру, што Пётр І не гарцаваў на кані і не душыў змея, але такі помнік стаіць у Пецярбурзе. Мінін і Пажарскі таксама ніколі побач не сядзелі, бо адзін быў князь, а другі — мешчанін. Але на помніку яны — побач. Давялося тлумачыць усё гэта, і фінанса-ванне на 2 гады было згублена. Урэшце, удалося дамовіцца. Мы жывём на адной зямлі, і трэба дамаўляцца. Дамовіцца можна толькі сваім аўтарытэ-там і адэкватнымі паводзінамі. Ёсць людзі, якія не гавораць па-беларуску, але маюць бела-рускую свядомасць. Трэба вы-карыстоўваць сітуацыю для нашай справы. Сёння час спрыяе нам. Такі ход гісторыі. З’яўляюцца новыя і новыя за-цікаўленыя людзі. Шмат бела-рускамоўных людзей з’явілася ў царкве. Кожны дзень неза-лежнай беларускай дзяржавы падымае нас. Кожнаму з нас хацелася, каб увсё прыйшло адразу. Але будзе ўсё паступо-ва. Мы павінны ведаць, што ёсць час на самарэалізацыю, якая павінна выліцца ў канк-рэтныя справы.

Мы з Беларускім саю-зам мастакоў робім выставы пад кожнае нацыянальнае свя-та, і ніхто нам не пярэчыць (да юбілею Грунвальда, да 1000-годдзя гістарычнай Літвы). Праводзілі выставу памяці Альгерда, рабілі дзве выстаўкі на тэму Курапатаў. Трэба да-казваць свае пазіцыі сваім аўта-рытэтам і сваімі паводзінамі.

— Вы спрыялі ўшана-ванню памяці Рыгора Бараду-ліна і Генадзя Бураўкіна пра-вядзеннем вечарын у сваёй зале.

— Мы завяршаем працу над вялікай мемарыяльнай дошкай Рыгору Барадуліну, падрыхтавалі месца для яе. Яе аўтар — Ігар Засімовіч. Неўза-баве, яна будзе ўсталявана на доме па вул. Мележа, дзе жыў народны паэт.

У наступным годзе бу-дзем выходзіць з ініцыятывай да мэра Менска аб усталяванні дошкі да 100-годдзя БНР. З ма-ладзечанцамі распрацоўваем ідэю паставіць помнік Янку Купалу-шляхціцу. Ніколі Ку-пала не насіў касаваротку, як зрабілі на помніку ў скверы. Ён быў шляхетнага паходжан-ня, вельмі модным і прыгожым хлопцам. Ён вучыўся ў Пецяр-бурзе, сябраваў з Сяргеем Га-радзецкім — адным з выбітных дзеячаў сярэбранага веку па-эзіі, і мусіў адпавядаць таму асяроддзю.

У Віцебску мы паста-вілі помнік вялікаму князю ВКЛ Альгерду.  Працуем над помнікам Гедзіміну ў Лідзе. Застанецца ў Наваградку па-ставіць Міндоўга. Нарэшце, ужо і ўлада зразумела, што гіс-торыя ахоплівае не 100 гадоў, і ідзе на супрацоўніцтва.

— Мастакі актыўна далучыліся да святкавання 500-годдзя беларускага кніга-друкавання?

— Сёлета мы праводзілі мастацкі графічны пленэр у Полацку, міжнародны пленэр «Скарынэр» ў Друі, працы з якога дэманстраваліся ў Мен-скім Чырвоным касцёле. 17 лістапада будзе адкрыта вялі-зарная выстава ў  Палацы мас-тацтваў «Скарыніяна». Нату-ральна, што адбудзецца выста-ва да 100 -годдзя БНР. Мастакі адкрываюць экспазіцыі на свае заробленыя сродкі.

— Што будзе прад-стаўлена з Вашай асабістай творчасці ў бліжэйшы час?

— У траўні 2018 года ў Нацыянальным мастацкім музеі пройдзе мая персана-льная выстава. Выйшаў аль-бом з графічнымі працамі на 240 старонак. Хутка выйдзе кніга вершаў «Ток». Я вы-браў назву ёмкую, шматзнач-ную. Яна ахоплівае  сэнсы: ток крыві, жыцця, ток, дзе малоцяць зерне. 23 студзеня ў вялікай зале Філармоніі адбудзецца мая аўтарская вечарына.

Гутарыла Эла Дзвінская,

На фота аўтара:  Ры-гор Сітніца выступае на ХIII з’ездзе ТБМ.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папя-рэдніх нумарах.)

  1. Мазурык (Адам) — вы-твор з суфіксам -ык ад антрапоніма Мазур і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мазур-ык. ФП: мазур (мн. мазуры ‘этнаграфічная група палякаў, якая насяляе паўночна-ўсходнюю частку Польшчы’) — Мазур (мянуш-ка, потым прозвішча) — Мазурык. Або семантычны вытвор ад апелятыва мазурык (разм.) ‘злодзей, махляр, ашуканец’.
  2. Мазурэнка (Сяргей) — вытвор з фармантам -энка ад ант-рапоніма Мазур і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мазур-энка. ФП: мазур (мн. мазуры ‘этнаграфічная група палякаў, якая насяляе паўночна-усходнюю частку Польшчы’) — Мазур (мянушка, потым прозвішча) — Ма-зурэнка.
  3. Майданаў (Дзяніс) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Майдан і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Майдан-аў. ФП: майдан (‘плошча, дзе збіраюцца сходы, адбываюцца базары'; а таксама ‘адмысловы від курганаў, старажыт-ных магілаў, звычайна раскапаных зверху’) — Майдан (мянушка, потым прозвішча) — Майданаў.
  4. Майсеенкаў (Анатоль) — вытвор з прыналежным суфіксам —аў ад антрапоніма Майсеенак і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Майсеенк-аў. ФП: Майсей (імя <ст.-яўр. ‘заканадаўца’) — Майсеенак (‘нашчадак Майсея‘, суф. -енак) — Майсеенкаў.
  5. Майсяёнак (Аляксандр) — вытвор з суфіксам недаросласці —ёнак ад антрапоніма Майсей і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Майся-ёнак. Гл. Майсеенкаў.
  6. Макаёнак (Андрэй) — вытвор з суфіксам -онак ад антра-поніма Макай і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Макай-онакМака-ёнак. ФП: макай (‘той, хто макае’ (на-мочвае скуру пры яе апрацоўцы пад-час вырабу аўчын і пад.)). Макай (мянушка, потым прозвішча) — Мака-ёнак. Або вытвор ад Макей (імя <грэц. ‘насмешнік’) з суфіксам -ёнак і спрашчэннем структуры дэрывата: Макеёнак — Макяёнак — Макаёнак.
  7. Макацёр (Цярэшка) — се-мантычны вытвор ад апелятыва ма-кацёр ‘гліняная пасудзіна, у якой звы-чайна труць мак, ільняное і канап-лянае семя і інш.’.
  8. Макейчык (Кароль) — вытвор з суфіксам -чык ад антрапо-німа Макей і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Макей-чык. ФП: Макей (імя, з мовы грэкаў з семан-тыкай ‘насмешнік’) — Макей (проз-вішча) — Макейчык. Або як памянш.-ласк. да Макей — Макейчык.
  9. Макітрук (Святлана) — вытвор з суфіксам -ук ад антрапоніма Макітра і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Макітр-ук. ФП: ма-кітра (‘тое, што і макацёр’, ‘гліняная пасудзіна, вузкая ўнізе і шырокая зверху, у якой звычайна труць мак, льняное і канаплянае семя і інш.’) — Макітра (мянушка, потым прозвіш-ча) — Макітрук.
  10. Маклакаў (Сяргей) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Маклак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Маклак-аў. ФП: маклак / макляк (‘пра надта мокрае’, ‘змакрэлы’) (СНМЗ) — Мак-лак (мянушка, потым прозвішча) — Маклакаў.
  11. Макоўскі (Канстанцін) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Макаўка і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселіш-ча': Макоў(к)-скі.
  12. Макрыцкая (Зінаіда) — вытвор з фармантам -ская (-ская) ад тапоніма Макрыца і значэннем ‘наро-дзінка, жыхарка названай мясцовасці, паселішча': Макрыц-скаяМакрыц-кая. ФП: мокры (‘насычаны вільгац-цю; сыры’) — макрыца (‘мокрае месца, мясціна’, макр-ыца) — Макрыца (тапо-нім) — Макрыцкая.
  13. Максімук (Святлана) — вытвор з суфіксам -ук ад антрапоніма Максім і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Максім-ук. ФП: Мак-сім (імя -грэц. Maximos ‘самы вялікі’) — Максім (прозвішча) — Максімук.
  14. Макушэнка (Ігар) — вытвор з фармантам -енка ад антра-поніма Макуха і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Макуш(х/ш)-энка. ФП: макуха ‘рэшткі семя (льнянога, сланечнікавага і пад.) пасля выціс-кання з яго алею’ — Макуха (мянушка, потым прозвішча) — Макушэнка.
  15. Малаш (Міхаіл) — гутар-ковая форма кананічнага Малахій або Малафей (ст.-яўр. ‘мой пасланец’) набыла ролю прозвішча.
  16. Малашка (Валерый) — гутарковая форма імя Малафей / Ма-лахій (ст.-яўр. ‘мой пасланец’) набыла ролю прозвішча. Або вытвор з фар-мантам -ка ад антрапоніма Малах і значэннем ‘асоба жаночага роду (жон-ка, дачка)': Малаш(х/ш)ка.
  17. Маленчанка (Рыма) — вытвор з фармантам -анка ад антра-поніма Маленькі і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Маленч-анка. ФП: малы (‘невялікі, нізкі ростам; ня-доўгі, слабы; малаважны, малалетні’) — маленькі (пам.-ласк. форма) — Мале-нькі (мянушка) — Маленькі (прозвішча) — Маленчанка. Або ад імя (ст. рэдк.) Мал (лац. malus ‘злы, дурны’).
  18. Малкіна (Ія) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін-а ад ант-рапоніма Малка і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Малк-іна. ФП: малка (‘малая — ж. ад малік‘ ‘малы’ (‘малютка’ — Нас.)) — Малка (мянушка, потым прозвішча) — Малкіна.
  19. Мальчэўская (Алёна) — вытвор з фармантам -эўская ад тапо-німа Малькі і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, пасе-лішча': Мальч(к/ч)-эўская. ФП: малёк (‘маленькая рыбка, якая нядаўна вы-йшла з ікры’) — Малёк (мянушка, по-тым прозвішча) — Малькі (‘паселішча з прозвішчамі Малёк, тапонім’) — Маль-чэўская. Або ад малько ‘малы чалавек, малеча’ — Малькі / Малеча — Мальчэў-ская.
  20. Мамка (Вікторыя) — се-мантычны вытвор ад апелятыва мамка ‘мама-донар’.
  21. Мамчыц (Адам) — друга-сная форма, першасная Мамчыч — вытвор з суфіксам бацьканаймення —іч ад антрапоніма Мамка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мамк-ыц — Мамчыч — Мамчыц. ФП: мамкаМамка (гл.) — Мамчыч — Мамчыц.
  22. Манаеў (Алег) — вытвор з прыналежным суфіксам -еў ад ант-рапоніма Манай і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Манай-еў. ФП: Мануіл (імя <ст.-яўр. ‘з намі Бог’) — Манай (народна-гутарк. форма) — Манай (празванне. потым прозвішча) — Манаеў.
  23. Мандроўская (Зінаіда) — вытвор з фармантам -ская / -оўская ад тапоніма Мандроўка / Мондрыкі і значэннем ‘народзінка, жыхарка на-званай мясцовасці, паселішча': Манд-роў(к)-ская, Мондр(-ык-)-оўская. ФП: мондры (<польск. mаdry ‘мудры, разумны’) — мондрык (‘мудры, разу-мны чалавек’) — Мондрык (мянушка, потым прозвішча) — Мондрыкі (‘мяс-цовасць, паселішча з прозвішчамі Мондрык‘) — Мандроўка (тапонім) — Мандроўская.
  24. Манкевіч (Алена) — вы-твор з фармантам -евіч ад антрапоніма Манко і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Манк-евіч. ФП: Манко (‘той, хто маніць, абманвае': ман-ко) — Манко (мянушка, потым прозвішча) — Манкевіч. Або варыянт імя Мануіл (ст.-яўр. ‘з намі Бог’) — Ман-ко (1541) з фармантам -евіч: Манк(о)-евіч.
  25. Мар’яннічэнка (Вадзім) — вытвор з фармантам -энка ад ант-рапоніма Мар’яннік і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Мар’янніч(к/ч)-энка. ФП: мар’яннік (‘аднагадовая расліна сямейства залознікавых’) — Мар’яннік (мянушка, потым прозвіш-ча) — Мар’яннічэнка.
  26. Марачкін (Аляксей) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Марачка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Марачк-ін. ФП: марачка (жан. да марак, а так-сама ‘жонка марака’) — Марачка (мяну-шка, потым прозвішча) — Марачкін.
  27. Маркач (Ларыса) — се-мантычны вытвор ад апелятыва мар-кач ‘баран-вытворнік’.
  28. Маркачоў (Аляксандр) — вытвор з прыналежным суфіксам —аў ад антрапоніма Маркач і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Маркач-оў. ФП: маркач (‘баран-вытворнік’) — Маркач (мянушка) — Маркач (прозві-шча) — Маркачоў.
  29. Маркевіч (Мікола) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Марка / Марк і значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Марк-евіч. ФП: Марк і Марка (улас. імёны <лац. Marcus ‘вялы, слабы’) — Марк (прозвішча) — Маркевіч.
  30. Маркеева (Таццяна) — вытвор з фармантам -ева ад антра-поніма Маркей і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Маркей-ева. ФП: Маркей (старадаўняе імя) — Маркей (мянушка, потым прозвішча) — Мар-кеева.
  31. Мармыш (Анастасія) — семантычны вытвор ад апелятыва мармыш (ВСБМ), які мае розныя значэнні: 1) ‘мармытун (гаворыць ціха, невыразна)'; ‘балбатун'; 2) ‘разна-віднасць блясны (для лоўлі рыбы)’.
  32. Мармышаў (Аляксей) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў антрапоніма Мармыш і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мармыш-аў. ФП: мармыш (‘невялікі вадзяны рачок’) — Мармыш (мянушка) — Мар-мыш і Мармыш (прозвішча) — Мар-мышаў і Мармышоў.
  33. Мартынчук (Васіль) — вытвор з суфіксам -чук ад антрапоніма Мартын і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Мартын-чук. ФП: Мартын (імя <лац. Martinus — Mars) — Мартын (празванне, потым прозві-шча) — Мартынчук.
  34. Мартынюк (Андрэй) — вытвор з суфіксам -юк ад антрапоніма Мартын і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Мартын-юк. ФП: Мар-цін (імя <лац. Martinus — вытвор ад Mars, Martin) — Мартын (варыянт з цвёрдым [т], які набыў ролю нарма-ванага імя) — Мартын (прозвішча) — Мартынюк.
  35. Маруда (Мікалай) — се-мантычны вытвор ад апелятыва ма-руда ‘чалавек, які вельмі павольна ўсё робіць’, ‘марудны’.
  36. Марук (Алёна) — вытвор з суфіксам -ук ад антрапоніма Мар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мар-ук. ФП: Мар (імя, старае, рэдкае <лац. marus ‘мужчына, мужны’) — Мар (мянушка, потым прозвішча) — Ма-рук.
  37. Мархель (Таццяна) — фо-рма трансфармацыі антрапоніма Мархольд (мена фіналі -хольд на —хель), якая набыла ролю мянушкі, а потым прозвішча.
  38. Марчанка (Аляксандр) — вытвор з фармантам -анка ад ант-рапоніма Марк і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Марк-енкаМарч(к/ч)-анка. ФП: Марк (імя <лац. ‘быць вялым, слабым’) — Марк (мянушка, потым прозвішча) — Марчанка.
  39. Марыніч (Максім) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -іч ад антрапоніма Марын і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Марын-іч. ФП: Марын (імя, <лац. marinus ‘ма-рскі’) — Марын (празванне, потым про-звішча) — Марыніч.
  40. Масакоўскі (Уладзімір) — вытвор з фармантам -оўскі ад та-поніма Масакі і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселіш-ча': Масак-оўскі. ФП: Майсей (імя <ст.-яўр. Mose ‘яўрэйскі заканадаўца’) — Мас і Масак (варыянты імя) — Масак (мя-нушка) — Масак (прозвішча) — Масакі (‘мясцовасць з прозвішчамі Масак‘) — Масакоўскі.
  41. Маскальчук (Міхаіл) — вытвор з суфіксам -чук ад антрапоніма Маскаль і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Маскаль-чук. ФП: маскаль (ст. бел. маскаль ‘падданы Маскоўскай дзяржавы’ (Нас.)) — Ма-скаль (мянушка, потым прозвішча) — Маскальчук. Або пам.-ласк.-зневаж. форма да Маскаль.
  42. Маскоўка (Алёна) — се-мантычны вытвор ад апелятыва мас-коўка ‘невялікая птушка з роду сініц’.
  43. Маслоўская (Таццяна) — вытвор з фармантам -оўская ад тапо-німа Маслы і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, пасе-лішча': Масл-оўская. Або шляхетная форма ад антрапоніма Масла.
  44. Маслюкоў (Іван) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Маслюк і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Маслюк-оў. ФП: маслюк (рэг.) масляк (‘грыб з жоўтакарычневай слізістай шапкай’, суфікс -юк: масл-юк) — Маслюк (мя-нушка, потым прозвішча) — Маслю-коў.
  45. Мастоўская (Таццяна) — вытвор з фармантам -оўская ад та-поніма Масты і значэннем ‘народзін-ка, жыхарка названай мясцовасці, па-селішча': Маст-оўская.
  46. Масько (Таццяна) — на-родна-гутарковая форма імя Майсей (<ст.-яўр. Mose ‘яўрэйскі заканадаўца’) набыла ролю прозвішча (Мось з 1564 г.) — Мосько — Масько.
  47. Маталыцкі (Міхаіл) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Маталыкі і значэннем ‘народзінец названай мясціны': Маталык-скі > Маталыцкі.
  48. Матузка (Аляксандр) — семантычны вытвор ад апелятыва матуза і матуз ‘вяровачка, зборка, пасма для завязак’. Або вытвор з фар-мантам -ка ад антрапоніма Матуз і значэннем ‘жонка названай асобы': Матуз-ка.
  49. Матушкіна (Аксана) — вытвор з фармантам -іна ад антра-поніма Матушка і значэннем ‘нашча-дак (дачка) названай асобы': Матушк-іна. ФП: матушка (‘жонка святара, пападдзя’) — Матушка (мянушка) — Матушка (прозвішча) — Матушкіна.
  50. Матэйка (Ян) — гутарко-вая форма ад імя Мацвей (ст.-яўр. ‘Божы дары’). (Матэвуш) набыла ро-лю прозвішча (утварэнне: Мат(эуш) — эйка).
  51. Маханько (Андрэй) — ві-даць, другасная форма, першасная Маха-онька — семантычны вытвор ад апелятыва махаон ‘буйны дзённы ма-тыль з жоўтымі крыламі ў чорныя крапінкі’, які стаў мянушкай і потым прозвішчам Махаон, ад якога з фар-мантам -ька ўзнікла назва асобы жа-ночага роду Махаонька, канцавое —ко для абмежавання ад апелятыва ці паводле моды (уплыў рускай мовы) — Махаонько — Маханько.
  52. Мацулевіч (Аляксандр) — вытвор з суфіксам бацькаймення —евіч ад антрапоніма Мацуль і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Мацул-евіч. ФП: Мацвей (<ст.-яўр. ‘Божы чалавек’) — Мацуль (з 1558 г.) — Мацуль (прозвішча) — Мацулевіч.
  53. Мацюшка (Аляксей) — вытвор з фармантам -ка ад антрапо-німа Мацюша і значэннем ‘нашчадак (жонка, дачка) названай асобы': Мацюш-ка. ФП: Мацей (імя <ст.-яўр: ‘Божы чалавек’) — Мацюша (ласк. фо-рма) — Мацюша (празванне) — Мацюша (прозвішча) — Мацюшка. Або ласк. ад Мацей (Мацвей).
  54. Мацюшкова (Дар’я) — вытвор з фармантам -ова ад антра-поніма Мацюшка і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Мацюшк-ова. ФП: Мацей (імя, <ст.-яўр. ‘Божы ча-лавек’) — Мацюш (разм. форма з фар-мантам -юш) — Мацюшка (памянш.-ласк. да Мацюш, фармант -ка) — Ма-цюшка (мянушка, потым прозвішча) — Мацюшкова.
  55. Мацюшэўскі (Рыгор) — вытвор з фармантам -скі/-эўскі ад тапоніма Мацюшэўка / Мацюшы і значэннем ‘народзінец, жыхар назва-най мясцовасці, паселішча': Мацюшэў-скі, Мацюш-эўскі. ФП: Мацвей і Мацей (імя) — Мацюша (народна-гуарковая форма) — Мацюшы (‘пасе-лішча з прозвішчамі Мацюша‘) — Ма-цюшэўка (тапонім) — Мацюшэўскі.
  56. Машко (Яўген) — народ-на-гутарковая форма канан. імя Май-сей (<ст.-яўр. Mose ‘яўрэйскі зака-надаўца’) набыла ролю прозвішча.
  57. Машкова (Дзіяна) — вы-твор з фармантам -ова ад антрапоніма Машко і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Машк-ова. ФП: Эпімах (ст. рэдк. імя, з мовы грэкаў ‘аказваць ваенную дапамогу’) — Апімах (народ-ная форма) — Машко (мянушка, потым прозвішча) — Машкова.
  58. Машлякевіч (Раман) — вытвор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Машляк і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Машляк-евіч. ФП: машляк (рэг.) ‘масляк’ (грыб) — Машляк (мянушка, потым прозвішча) — Машлякевіч.
  59. Медзюк (Алёна) — вытвор з суфіксам -юк ад антрапоніма Медзь і значэннем ‘нашчадак (дачка) назва-най асобы': Медз-юк. ФП: медзь (‘хі-мічны элемент, метал чырванаватага колеру, выраб з гэтага металу'; (пе-ран.) ‘медныя грошы’) — Медзь (мя-нушка) — Медзь (прозвішча) — Медзюк.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Узгадваючы гістарычны дзень 

у  Падуі

У  ланцугу творчых юбілейных імпрэз, прысвеча-ных Францішку Скарыну, вы-датнае мерапрыемства ў мас-тацкай галерэі арганізаваў вя-домы графік і грамадскі дзеяч Мікола Купава, адзін з самых апантаных удзельнікаў свят-кавання 500-годдзя беларус-кага кнігадрукавання.

Ён выступіў з ідэяй ушанаваць дзень 9 лістапада, у які ў 1512 годзе Ф. Скарына абараніў у Падуі годнасць док-тара лекарскіх навук, і зрабіць гэты дзень нацыянальным Днём медыцынскага работніка.

Верагодна, такая ідэя заслугоўвае права на абмяр-каванне ў асяродзі саміх меды-каў, тым больш што ў іх шэра-гах становіцца ўсё больш пры-хільнікаў беларушчыны. Маг-чыма, што з часам адзначэнне гэтага дня стане традыцыйным, як ужо ўвайшло у традыцыю ў дэмакратычным асяроддзі адзначаць 8 верасня Дзень бе-ларускай вайсковай славы.

З гэтай нагоды 11 ліста-пада ў менскім Палацы мас-тацтваў адбылася сустрэча на-вукоўцаў у галіне медыцыны, пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў і мастацтвазнаўцаў, усіх, хто звязаў сваю дзейнасць з тэмай Ф. Скарыны.

На імпрэзе з лекцыяй пра эпоху Францішка Скары-ны выступіла доктар тэалогіі Ірына Дубянецкая. Яна распа-вяла пра новыя знаходкі ў галі-не скарыназнаўства. Да гасцей прамовіў паэт Алесь Разанаў, аўтар кнігі «»Маем найбольшае самі». На імпрэзе з дакладам «Лекар Францыск Скарына  і яго час» выступіў доктар мен-скага кансультацыйна-дыягна-стычнага цэнтра Віталь Равін-скі. Спадар Мікола Купава рас-павёў пра партрэт Скарыны ў кнігах Бібліі 1517,1518 гадоў. Выдатную атмасферу эпохі Рэ-фармацыі стварыў выкананнем старадаўняй музыкі гурт блокфлейтаў «Вrevis» пад кі-раўніцтвам Паўла Сурагіна.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Выступае Алесь Ра-занаў; 2. Мікола Купава і гурт блокфлейтаў «Вrevis».

 

ПРЫЕМНА ЧУЦЬ

У рускамоўі, якое апа-навала Лунінеччыну, тутэйшае аддзяленне Беларускай чыгун-кі — гэта астравок  беларускасці. У Лунінецкім вакзале пануе двухмоўе: вакзальныя шыль-ды і апавяшчэнні аб  руху цяг-нікоў, а таксама надпісы на пе-роне і ўказальнікі платформаў — усё ў рамках закона аб мовах. Хораша, ладна.

А яшчэ прыемней ехаць у дызель-цягніках, дзе ўсе аб’явы гучаць па-белару-ску. Радуе слых: «Шаноўныя пасажыры!», «Асцярожна — дзверы зачыняюцца.», «Насту-пны прыпынак…». Прыемна!

 Сцяпан Нефідовіч,

аг. Любань Лунінецкага раёна.

 

Гарадзенскае ТБМ выступіла ў падтрымку

арт-галерэі «Крыга»

Гарадзенская абласная арганізацыя Таварыства бела-рускай мовы выступіла ў пад-трымку гарадзенскай арт-гале-рэі «Крыга». Зварот з просьбай вярнуць права на арэнду па-мяшканняў, якія выкарыстоў-валіся як выставачныя плош-чы «Крыгі», накіравалі ў аблас-ныя і гарадскія структурныя адзінкі выканаўчай улады сяб-ры рады Таварыства беларус-кай мовы.

У звароце падкрэс-ліваецца значны ўклад у раз-віццё культуры Гародні, які зрабіла арт-галерэя. Дырэк-цыя  крэатыўна выкарыстоў-вала малыя плошчы, для пра-вядзення вернісажаў, лекцыяў, творчых сустрэчаў. Сябры аб-ласной Рады ТБМ заклікаюць спрыяць захаванню гэтай куль-турнай пляцоўкі ў цэнтры гора-да. Нагадаем, што УЖРЭП Ле-нінскага раёна ажыццявіў рэйд па высяленні арт-галерэі «Кры-га» з арандаваных памяшкан-няў і разарваў дагавор арэнды з дырэкцыяй.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Навуковая канферэнцыя «Каласавіны»

2 лістапада 2017 года міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Дзяржаўным літара-турна — мемарыяльным музеем Якуба Коласа правялі ХХХІ міжна-родную навуковую ка-нферэнцыю «Каласаві-ны», прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэн-ня Якуба Коласа. Ме-рапрыемства распача-лося з урачыстага га-шэння паштовай маркі.

Перад прысут-нымі з прывітальным словам выступіў док-тар тэхнічных навук, прафесар, сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцке-віч. Свой даклад зрабіла і сак-ратар літаратурна-мемарыя-льнага музея Анастасіі і Марыі Цвятаевых (г. Аляксандраў) Эльвіра Барысаўна Калашні-кава.

Пленарным паседжан-нем кіраваў член-карэспан-дэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Лукашанец Аляксандр Аляк-сандравіч. У Працы секцый прынялі ўдзел 45 чалавек. Мне асабіста спадабаліся даклады Маргарыты Юр’еўны Латы-шкевіч  «Якуб Колас і перак-ладчыцкая дзейнасць часопіса «Маладосць» «,  а таксама Алесі Іванаўны Шамякінай, якая пра-цуе старшым навуковым су-працоўнікам аддзела выданняў і тэксталогіі філіяла «Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» ДНУ «Цэнтр даследа-ванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Бела-русі». Яе даклад меў назву: «Апавяданні Якуба Коласа пер-шай паловы 1920-х гадоў». Адбылася цікавая дыскусія. Было зададзена шмат пытанняў.

 

3 лістапада 2017 года ў малой зале Беларускай дзяр-жаўнай філармоніі адбыўся двухгадзінны святочны кан-цэрт «Спяшайцеся з паэтам стрэцца…». Гледачы дзве гадзі-ны сустракалі апладысментамі музыкаў і артыстаў. Публіка з захапленнем слухала спевы на-роднай артысткі Рэспублікі Бе-ларусь Таццяны Мархель і ма-ладых артыстаў! У зале пры-сутнічалі беларускія пісьмен-нікі Анатоль Бутэвіч, Уладзі-мір Мазго, Яўген Хвалей, Алесь Камароўскі, Мікола Ма-ляўка, Міхась Пазнякоў, Ула-дзімір Навумовіч, а таксама кіраўнікі ўстаноў культуры сталіцы.  Было цікава. Потым прысутныя ўсклалі кветкі да помніка Якубу Коласу!

Аляксей Шалахоўскі.

 

У ваколіцах Магілёва

Беларускі гурток ТБМ г. Магілёва 16 лістапада ў чацвер праводзіў паэт і края-знавец Лявон Восіпаў. Спадар Лявон напачатку прачытаў для прысутных свае творы, а по-тым з задавальненнем распа-вядаў пра свае краязнаўчыя вышукі. Паколькі ў спадара Лявона, як ён казаў, усе продкі з «Магілёўскай губерні», то і геаграфія расповеду была до-сыць шырокая: Магілёўскі, Шклоўскі, Дрыбінскі, Быхаў-скі і іншыя раёны. Вось што распавёў пра нядаўняе сваё па-дарожжа ў вёску Кароўчына, што ў Дрыбінскім раёне.

— Сёмага лістапада 2017 года, стагоддзе кастрычніцкага перавароту, вёска Кароўчына, 50 кіламетраў ад Магілёва. Я з мясцовым святаром айцом Уладзімірам на сельскіх могіл-ках з дапамогай мясцовых жы-хароў сабраўся ўсталяваць на месца надмагільную пліту на магіле жонкі пратаіерэя Зубоў-скага Захарыя Пятровіча Ма-рыі Данілаўны. Шмат год на-зад нехта рабаваў магілу. На вуліцах ні аднаго чалавека і цішыня. У вокнах няма святла. Адчуванне закінутага месца. Прыйшоўшы на могілкі, уба-чылі перакуленую пліту побач з магілай протаіерэя Зубоўска-га Захарыя Пятровіча. Ён амаль 50 гадоў праслужыў святаром у вёсцы Кароўчына, у яго даб-рачынні было 17 цэркваў. Па-мёр 18 траўня 1873 года. З Бо-жаю дапамогай, мы на працягу гадзіны вярнулі каменную плі-ту на месца. Па дарозе назад зайшлі на зарослае хмызняком старое царковішча. Перад вай-ной будынак зачыненай царк-вы разабралі і перавезлі ў Тры-лесіна. Але скарыстацца ім не змаглі. Па нейчай халатнасці, яна згарэла. Па дарозе сустрэў двух мясцовых жыхароў, якія, мабыць, адзначылі ўгодкі рэва-люцыі, адзін з іх спрабаваў раз-добрыць святара на паўлітра спіртнога.

Развітаўшыся каля ца-рквы, пераабсталяванай са ста-рой хаты, я пайшоў на месца сядзібы прафесара батанікі і садоўніцтва Горацкага зямель-нага інстытута і вучэльні Эду-арда Фёдаравіча Рэго. Месца, дзе стаяў фальварак, зарастае хмызняком і дрэвамі. Самотна стаіць лістоўніца, адзіная свед-ка ранейшага гаспадара. Сад, які садзіў Э.Ф. Рэго і яго сын Роберт, знішчаны. А па кнігах Э.Ф. Рэго вучыўся І. Мічурын. Частка зямлі, былой пад фаль-варкам, мабыць перадалі каму то пад лецішча. А гэта магло быць мясцовым брэндам. Калі-сьці тут кіпела жыццё. Плён са-доў ішоў на два вінныя заводы. У сям’і Рэго былі два вадзяныя млыны і сажалкавая гаспадар-ка. Зараз тут напаўзакінутыя вытворчыя памяшканні меха-нізаванага двара і рэбры неда-будаваных вытворчых будын-каў. Вёска, дабудаваная для пе-расяленцаў з Чарнобыльскай зоны губляе людзей. Моладзь з’язджае. Дзіцячы сад часткова пустуе. Частку яго будынка пе-радалі цэнтру рамёстваў і біб-ліятэцы. Памяншаецца і лік ву-чняў у перабудаванай школе.

Спадар Лявон Восіпаў не толькі вандруе па родных мясцінах, але і працуе ў архівах Піцера і Масквы. Так што раз-мова на гуртку атрымалася ці-кавая і змястоўная.

Алег Дзьячкоў.

Магілёў.

 

Навіны Германіі

Беларусь адгортвае новую старонку адносінаў з Германіяй

Беларусь адгортвае новую старонку адносін з Гер-маніяй, накіраваную ў лепшы бок. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада на сустрэчы з віцэ-канцлерам, федэральным міністрам замеж-ных спраў Зігмарам Габрыэ-лем, паведамляе БелТА.

— Шмат гавораць пра мінулае нашых адносін, нега-тыўныя факты і фактары. Але ў Менску ёсць шмат таго, што ў станоўчым плане характа-рызуе нашы дзяржавы, — пад-крэсліў Аляксандр Лукашэн-ка. — Час ідзе, ён мяняе многае. Так і ў сучасным свеце нашы адносіны змяняюцца з цягам часу, — заўважыў ён. — Я вельмі спадзяюся і ўпэўнены, што мы адкрываем новую старонку ў нашых адносінах, накіраваную ў лепшы бок.

Кіраўнік дзяржавы вы-казаў словы ўдзячнасці герман-скаму боку за штогадовую да-памогу ў аздараўленні бела-рускіх дзяцей з пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС тэрыторый.

Акрамя таго, ён выка-заў удзячнасць за тэхналагіч-ную падтрымку, што аказва-ецца беларускай эканоміцы.

— Амаль увесь імпарт з Германіі — гэта высокатэхна-лагічнае абсталяванне, тэхна-логіі, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы б вельмі ха-целі, каб гэты пазітыўны працэс меў свой далейшы працяг на больш высокім эканамічным узроўні, — падкрэсліў Прэзі-дэнт, прапанаваўшы нямецка-му боку звярнуць увагу на ін-дустрыяльны парк «Вялікі ка-мень», дзе створаны самыя льготныя ўмовы для інвеста-раў. Праект рэалізаваны з улі-кам сусветнага досведу ства-рэння падобных паркаў.

Беларускі лідар запэў-ніў:

— Калі мы дамовімся і паабяцаем вам нешта зрабіць, мы абавязкова зробім.

Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў германскі боку ўважліва сачыць за сітуа-цыяй у Беларусі і аб’ектыўна яе ацэньваць:

— Калі гэта так будзе, то ў нас усё атрымаецца. З тэры-торыі Беларусі вы ніколі не атрымаеце ні аднаго сігналу ў парушэнне цэласнасці і бяспекі еўрапейскага кантынента.

 

БелТА.

Віцэ-канцлер Германіі:

“Я быў бы рады, калі б на саміт ад

Беларусі прыехаў Лукашэнка”

Віцэ-канцлер, міністр замежных спраў Германіі Зіг-мар Габрыэль быў бы рады, калі б на саміт у Брусель ад Беларусі прыехаў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта прадстаў-нік афіцыйнай Германіі заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мен-ску, піша Tut.by.

— Я быў уражаны пры-хільнасцю Беларусі да еўра-пейскай згуртаванасці. Прэзі-дэнт Лукашэнка і я шмат раз-маўлялі пра інтарэсы Еўропы. Я сказаў, што Беларусь можа стаць мостам паміж ЕАЭС і ЕС, Беларусь не павінна выбіраць. Мы таксама размаўлялі шмат пра сітуацыю ва Ўкраіне, — ска-заў Габрыэль. — Я вельмі рады, што ўдалося адмяніць санкцыі ЕС супраць Беларусі. Я б хацеў, каб калі-небудзь ваша краіна стала сябрам Рады Еўропы, бо там прадстаўлена 47 дзяржаў і не хапае толькі адной.

Перад вылетам у Менск віцэ-канцлер нагадаў, што (у свеце) часам забыва-юць, што «Беларусь — краіна ў самым сэрцы Еўропы» і адзна-чыў, што Германія хоча нала-дзіць больш цесныя адносіны з Беларуссю.

— Гэта было цяжка ў мінулым, і ў будучыні гэта будзе нялёгка, — сказаў віцэ-канцлер. — Але за апошнія два гады паміж ЕС і Беларуссю паўстала асцярожнае збліжэн-не. Мы хочам працягваць пад-трымліваць, асабліва перад самітам ЕС з краінамі Ўсход-няга партнёрства на наступным тыдні. Вядома, для гэтага неаб-ходны прагрэс па частцы дэма-кратыі і правоў чалавека.

Tut.by.

 

Згодна з рашэннем Лідскага райвыканкама

ад 02.10.2017 г. № 1012 Лідскім ГУП ЖКГ адкрыты дабрачынны рахунак  

№ ВY62АКВВЗ1320000002464200000

у філіяле АСБ «Беларусбанк» код банка АКВВВY2Х для пералічэння дабрадзейных (спонсарскіх) ахвяраванняў на стварэнне помніка заснавальніку горада Ліды вялікаму князю Гедыміну.

 

Дзве прэзентацыі «Гісторыі Сапегаў»

У Дзятлаў-скай раённай біблія-тэцы і ў Народным музеі Слонімскай ся-рэдняй школы № 4 адбыліся прэзента-цыі кнігі «Гісторыі Сапегаў».

У Дзятлаў-скай бібліятэцы прэ-зентацыю распачаў мясцовы грамадскі дзеяч, былы педа-гог, сябар ТБМ Ва-лерый Петрыкевіч. Ён распавёў прысут-ным пра Сапегаў і Дзятлаўшчыну. А потым даў слова ка-ардынатару выдання і рэдак-тару Міхасю Скоблу. Міхась Скобла адзначыў, што «Гісто-рыя Сапегаў» — гэта своеасаб-лівая энцыклапедыя роду Са-пегаў, які пакінуў значны след у гісторыі Вялікага Княства Лі-тоўскага.

— На старонках выдан-ня, — распавёў Міхась Скобла, — апублікавана 85 жыццяпісаў найбольш выдатных яго прад-стаўнікоў. А таксама апісанні 72 сапегаўскіх маёнткаў і фун-дацый.

 

У Народным музеі Слонімскай сярэдняй школы №4 прэзентацыю «Гісторыі Са-пегаў» распачаў літаратар, краязнавец і гісторык Сяргей Чыгрын. Ён распавёў пра ро-лю Льва Сапегі ў гісторыі сло-німскай зямлі. А потым высту-паў Міхась Скобла. Выступ-ленні гасцей дапаўняла цудоў-нымі песнямі выдатная бела-руская спявачка Таццяна Гры-невіч.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Рымша Алесь — 50 р.
  2. Мельнікаў Юрась — 15 р.
  3. Недзялкоў Яраслаў — 10 р.
  4. Мудроў Алег — 10 р.
  5. Гняткоў Валеры — 10 р.
  6. Паўловіч Віктар — 10 р.
  7. Шэвяка Аляксандр — 10 р.
  8. Мельнікаў Алесь — 10 р.
  9. Сідараў Сяргей — 10 р.
  10. Пісарэнка Алесь — 10 р.
  11. Рындзевіч Вячаслаў — 10 р.
  12. Фарнэль Кастусь — 5 р.
  13. Гацкі Ўладзімір — 10 р.

14 Жукаў Вітаўт — 5 р.

Усе Наваполацк.

 

  1. Пракаповіч П. — 50 р.
  2. Нагорны — 24 р., г. Орша
  3. Абраменка Аляксей — 12 р., г. Орша
  4. Лазоўскі А., Мінец В., Пантус С. — 35 р,

Лідскі р-н

  1. Асіпцова Алена — 8 р., г. Магілёў
  2. Наталля — 20 р., г. Магілёў
  3. Сямашка Ўладзімір — 5 р., г. Берасце
  4. Анташкевіч К.А. — 10 р., г. Менск
  5. Бойса І.Б. — 15 р., г. Ліда
  6. Кукавенка Іван — 15 р., г. Менск
  7. Максімовіч — 1 р., г. Менск
  8. Асмыковіч Міхась — 5 р., г. Менск
  9. Анісім Алена — 1200 р., г. Менск
  10. Галаўнёў Мікалай — 120 р., г. Менск
  11. Птушка — 5 р., в. Хільчыцы
  12. Ляскоўскі Ўладзіслаў — 50 р.,

г. Шаркаўшчына

  1. Шаркаўшчынская суполка ТБМ — 60 р.
  2. Васілючак Міхась — 20 р., г. Гародня
  3. Восіпава Аляксандра — 10 р., г. Гомель

20 Прылішч Ірына — 10 р., г. Менск

 

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

      (Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

СТВАРЭННЕ  ІСПАНСКАЙ  ІМПЕРЫІ  I ПАРТУГАЛЬСКАЕ  КАРАЛЕЎСТВА.  ПАЧАТАК  ВЯЛІКІХ ГЕАГРАФІЧНЫХ  АДКРЫЦЦЯЎ

 

  1. Кастыльскае каралеўства.
  2. Каралеўства Арагон.
  3. Узнікненне Іспаніі.
  4. Партугалія.
  5. Пачатак геаграфічных адкрыццяў у XV ст.
  6. Кастыльскае каралеўства

 

У пачатку XIV ст. на Пірэнеях існавала пяць краін: каралеўствы хрысціян-каталі-коў Навара, Арагон, Кастылія і Партугалія, а таксама мусу-льманскі Гранадскі халіфат. Аднак Навара і Гранада не былі ўплывовымі краінамі, а Арагон меў свае інтарэсы ў Італіі. Таму за гегемонію на паўвостраве вялі змаганне Кастылія і Парту-галія.

У пачатку XIV ст. у Кастыліі ішло змаганне за ўла-ду паміж рознымі прыдворны-мі групоўкамі. Аднак, калі ма-лады кароль Альфонс XI пачаў самастойна кіраваць краінай, сітуацыя ў ёй палепшылася. Ка-роль перамог магнатаў з апа-зіцыі з дапамогай картэсаў і ся-рэдніх феадалаў. Ён таксама ў 1340 г. разбіў войскі маракан-скіх арабаў, якія хацелі зама-цавацца на Пірэнеях. Пасля смерці Альфонса XI каралём стаў яго адзіны законны сын Педра І (1350-1369). Але су-праць яго выступілі яго паза-шлюбныя браты ад іншай жан-чыны, каханкі караля. У 1369 г. караля забілі, і да ўлады пры-йшла іншая дынастыя на чале з каралём Энрыке II (1369-1379). Пачынаючы з 1387 г., у Кастыліі вялікую ролю займе-ла каралеўская рада, якою кі-равалі магнаты. У канцы XIV — першай паловеХV стст. каралі Кастыліі ўвесь час варагавалі са сваімі магнатамі. Так, кароль Энрыке IV у 1468 г. назваў сваю зводную сястру Ісабелу пера-емніцай каралеўскай улады ў Кастыліі. Але яна, без яго зго-ды, у 1469 г. выйшла замуж за сына і спадчынніка караля Ара-гона Фердынанда. Пасля смер-ці Энрыке IV у 1474 г. Ісабела абвясціла сябе каралевай Кас-тыліі і ў 1479 г., пасля выгнання партугальцаў, стала сапраўд-най уладаркай Кастыліі. У тым жа годзе яе муж Фердынамд пасля смерці свайго бацькі стаў каралём Арагона.

Такім чынам, аформі-лася унія дзвюх суседніх хры-сціянскіх дзяржаў. Эканоміка Кастыліі актыўна развівалася. Кастыльцы пачалі разводзіць танкарунных авечак мерыно-саў, воўну з якіх везлі на про-даж у Італію, Англію і Фран-цыю. У 1480 г. колькасць аве-чага статку ў краіне дасягнула 5 млн. галоў. Вельмі хутка ў краіне развівалася аліўкавод-ства. Рамеснікі Кастыліі выра-блялі на продаж сукно, аліў- кавы алей, жалеза, будавалі добрыя караблі. Жыхары Кас-тыліі плацілі два віды падаткаў. Адны падаткі прызначаліся картэсамі, а другія — непасрэдна каралём. Вялікім падаткам была алькабала — падатак на гандлёвыя аперацыі, звязаныя з продажам маёмасці. Спачатку гэты падатак складаў 5 % ад кошту аперацыі, а потым вырас ажно да 20 %. Цікавым падат-кам была траціна. Гэта — дзя-вятыя часткі царкоўнай дзеся-ціны, якія з дазволу Папы ішлі ў каралеўскую казну. Сярод феадалаў было шмат вайскоўцаў, якія ўдзе-льнічалі ў войнах з Партугаліяй або ў між-усобных канфліктах. Кастыльскія магнаты складалі групу гран-даў, а сярэднія феадалы ў XIV ст. запазычылі ад французаў тытулы ге-рцагаў, маркізаў і ві-контаў.

 

  1. Каралеўства Арагон

 

Каралі Араго-на ў канцы XIII — пача-тку XIV стст. праводзі-лі актыўную знешнюю палітыку ў краінах Міжземнага мора. У 1302 г. каралі Арагона канчаткова далучылі да сваёй дзяржавы Сіцы-лію.

З 1326 па 1387 г. васалам Арагона было Афін-скае герцагства на Балканах. У першай палове XIV ст. да Арагона былі далучаны Сар-дзінія і Маёрка. Таксама ў склад Арагона вярнуліся Бале-арскія астравы і Русільён. Кароль Арагона Педра IV (1336-1387) пачаў доўгую вай-ну з Кастыліяй (1356-1366 гг.), але поспехаў у ёй не дасягнуў. У XV ст. Арагон значна ўзмац-ніўся, асабліва пры каралі Аль-фонсе V (1416-1458).

У 1442 г. Арагон далу-чыў да сябе Неапалітанскае каралеўства, і сталіцай Араго-на стаў італьянскі горад Неа-паль. Аднак пасля смерці Аль-фонса V у Арагоне пачаўся міжусобны канфлікт паміж яго сваякамі. У гэты самы час пача-лася грамадзянская вайна ў Ка-талоніі, аўтаномнай частцы Арагона, але ў 1472 г. Катало-нія зноў прысягнула каралю Арагона Хуану II. Пасля яго смерці сын караля Фердынанд стаў каралём Арагона, а яго дачка Элеанора — каралевай Навары. У адрозненне ад Кас-тыліі, дзе сяляне мелі больш не-залежнасці ад феадалаў, у Ара-гоне яны былі амаль цалкам прыгоннымі, асабліва ў Катало-ніі. У 1381 г. феадалы атрымалі права караць сялян рознымі карамі (голадам, холадам, сма-гай), ад якіх тыя маглі памерці.

 

  1. Узнікненне Іспаніі

 

Як ужо згадвалася, у 1474 г. у выніку шлюбу кара-левы Кастыліі Ісабелы і караля Арагона Фердынанда была аформлена унія двух каралеў-стваў. Аб’яднаная краіна пачала называцца Іспаніяй, але спа-чатку абодва каралеўствы вялі сваю ўнутраную палітыку і ме-лі сваю эканоміку.

Каб кіраваць разам, Фердынанд і Ісабела стварылі некалькі агульных для сваіх каралеўстваў радаў. У 1480 г. былі аб’яднаныя фінансы, у 1483 г. уведзена інквізіцыя і прыняты агульныя законы.

У 1480 г., паводле па-становы картэсаў, магнатам забаранілі чаканіць свае манеты і будаваць новыя замкі. Усе ду-хоўныя рыцарскія ордэны пе-раходзілі пад кантроль караля. Змянілася структура каралеў-скай рады: яна стала колькасна невялікай і цалкам падкант-рольнай каралю. Сяляне атры-малі права пакідаць сваіх сень-ёраў.

У 1481 г. армія Гранад-скага эмірата напала на Касты-лію, аднак кастыльцы разбілі арабаў, да канца 1490 г. занялі большую частку іх тэрыторыі, а ў пачатку 1492 г. захапілі іх сталіцу і, урэшце, знішчылі эмі-рат. Так завяршылася Рэканкі-ста. Спачатку ніякіх рэпрэсій супраць мясцовых мусульман (маўраў) не было. Аднак у 1502 г. усіх мусульман, якія адмові-ліся прыняць хрысціянства, выгналі з Іспаніі. Засталіся толькі тыя, хто пагадзіўся гэта зрабіць. Іспанцы называлі іх марыскамі. У 1497 г. у Іспаніі была праведзена грашовая рэ-форма. Быў адчаканены залаты дукат (3,54 г золата) і вызна-чаны стабільныя суадносіны залатых, срэбных і медных ма-нет. Срэбныя манеты называ-ліся рэаламі і мелі распаўсю-джванне разам з дукатамі ў роз-ных еўрапейскіх краінах.

 

  1. Партугалія

 

У пачатку XIV ст. краі-на дасягнула значных поспехаў у сваім развіцці. У 1312 г. пасля забароны і ліквідацыі ў заход-нееўрапейскіх краінах ордэна тампліераў партугальцы заха-валі яго філію ў сваёй краіне пад назвай «ордэн Хрыста». У наступныя дзесяцігоддзі, ад-нак, краіна перажывае розныя крызісы і разбурэнні. Яе дай-маюць голад і неўраджаі, эпі-дэмія чумы, войны з Кастыліяй і грамадзянская вайна (1384-1387 гг.). У выніку грамадзян-скай вайны паміж паўночнай і паўднёвай часткамі краіны да ўлады прыйшла Авіская дына-стыя, заснаваная каралём Жу-анам І (1385-1433). У 1431 г. быў падпісаны вечны мір з Кас-тыліяй.

Наступны кароль Пар-тугаліі Дуартэ І (1433-1438) быў вядомым пісьменнікам, які ўнёс значны ўклад у развіццё літаратурнай партугальскай мовы. Аднак неўзабаве ён па-мёр ад чумы, пакінуўшы ша-сцігадовага сына Афонсу V Афрыканскага (1438-1481), які пасля шлюбу з дачкой ка-раля Кастыліі заявіў прэтэнзіі на кастыльскую карону, але беспаспяхова. Яшчэ пры жыцці Афонсу да ўлады ў краіне пры-йшоў яго сын Жуан II Даска-налы (1481-1495). Ён пачаў бязлітасную барацьбу з мясцо-вымі магнатамі. Некалькі дзя-сяткаў магнатаў загінула, а іх землі забраў сабе кароль. Усё пятнаццатае стагоддзе парту-гальцы вялі актыўную замеж-ную палітыку, асабліва на аф-рыканскай тэрыторыі, што істотна пашырыла іх уплыў не толькі ў Еўропе, але і ў цэлым свеце.

У партугальскім гра-мадстве, акрамя феадалаў і сялян, склалася моцная пра-слойка купцоў-гандляроў з лі-ку «прыстойных гараджан». Сярод іх з’явілася шляхта, якая мела вялікія марскія караблі і займалася гуртавым гандлем. Трывалыя гандлёвыя сувязі партугальцы ўстанавілі з Флан-дрыяй і Бургундыяй.

Партугальскія сяляне былі асабіста вольнымі дроб-нымі землеўласнікамі і аранда-тарамі, а землі феадалаў апра-цоўваліся наёмнымі работні-камі. Партугалія мела два эка-намічныя раёны — гарадскі, на марскім узбярэжжы, і ўнут-раны, аграрны. Акрамя земля-робства, у краіне актыўна развівалася авечкагадоўля. У XV ст. партугальцы праводзілі актыўную каланіяльную палі-тыку. У 1424-1425 гг. яны за-сялілі востраў Мадэйру, ад-куль у краіну пачалі вывозіць да 3,5 тысяч тон збожжа што-год. Тут былі закладзеныя пла-нтацыі цукровага трыснягу, і партугальцы не толькі мелі ўласны танны цукар, але і вы-возілі яго на экспарт. Акрамя цукру, у краіну з калоній па-стаўлялі золата, прыправы, ка-штоўную драўніну і слановую косць. У 1441 г. сюды была прывезена і першая партыя афрыканскіх нявольнікаў.

У 1443 г. была заснава-на першая ў свеце кампанія па заморскім гандлі і марскіх па-дарожжах. Кіравалі краінай кароль і картэсы. На працягу ХІV-ХV стст. каралеўская ўла-да ўзмацнілася, а ў картэсах вырас уплыў дэпутатаў ад га-радоў. З 1331 г. гарадскія дэ-путаты праводзілі свае пася-джэнні асобна. Каралі Партуга-ліі падтрымлівалі гарады. Так, кароль Жуан I даў права гара-дам Лісабону і Порту пасы-лаць у картэсы па чатыры дэле-гаты ад кожнага горада замест ранейшых двух. Картэсы ў кра-іне склікаліся значна часцей, чым у суседзяў. Напрыклад, кароль Жуан I склікаў парла-мент 25 разоў, а Афонсу V — 20.

 

  1. Пачатак геаграфічных адкрыццяў у XV ст.

 

Піянерамі ў гэтай спра-ве былі партугальцы. У 1415 г. яны захапілі афрыканскі го-рад Сеўту, а ў 1418 г. адкрылі і потым засялілі востраў Ма-дэйру. Першым ініцыятарам марскіх вандровак партугаль-цаў і іх фундатарам стаў з 1420 г. магістр ордэна Хрыста, трэці сын караля Жуана I прынц Эн-рыке. У 1418 г. ён заснаваў школу мараходства ды абсер-ваторыю і пачаў будаўніцтва (з 1440 г.) новых вялікіх марскіх караблёў — каравел. У 1432-1435 гг. партугальцы адкрылі Азорскія астравы. У Афрыцы — Зялёны мыс (Каба-Вердэ) з астравамі, рэкі Сенегал і Гам-бію, а ў 1460 г. — узбярэжжа Сьера-Леонэ ў Гвінейскім за-ліве. Войскі Партугаліі здзейс-нілі тры марскія экспедыцыі супраць арабскага Марока і захапілі горад Танжэр. У 1488 г. партугальцы дасягнулі мыса Добрай Надзеі і ўзялі пад свой кантроль увесь заходні бераг Афрыкі, дзе былі збудаваны апорныя гандлёвыя і ваенныя базы. У 1498 г. адмірал Васка да Гама даплыў да 1ндыі, а ў 1500 г. партугальцы ў Новым Свеце адкрылі ўзбярэжжа Бра-зіліі.

Галоўнымі канкурэн-тамі Партугаліі ў справе геа-графічных адкрыццяў высту-піла спачатку Кастылія, а по-тым — аб’яднаная Іспанія. Кан-флікт з Кастыліяй працягваўся з 1449 па 1453 гг. Партугальцы напалі на Канарскія выспы, а кастыльцы — на базы Парту-галіі ў Афрыцы. Ворагаў замі-рыла була Папы Мікалая V, у якой Канары дасталіся Касты-ліі, а афрыканскае ўзбярэжжа — Партугаліі. Аднак хутка сіту-ацыя пагоршылася. У 1476 г. Ісабела Кастыльская забарані-ла сваім падданым гандляваць з Партугаліяй на Канарах, а потым арганізавала тры экспе-дыцыі ў афрыканскую Гвінею. Але потым Партугалія адмові- лася ад прэтэнзій на карону Кастыліі, а тая прызнала вы-ключнае права Партугаліі ў каланізацыі Афрыкі. Пасля ўтварэння аб’яднанай дзяр- жавы іспанцы вырашылі пра-доўжыць сваю марскую экс-пансію. Яны запрасілі на слу-жбу вышэйзгаданага генуэзца Хрыстафора Калумба (1451-1506), які за іспанскія грошы, з мэтай пошуку самай кароткай дарогі ў Індыю ў перыяд з 1442 па 1504 гг. здзейсніў ча-тыры марскія экспедыцыі. У 1492 г. Калумб, ведаючы кіру-нкі ветру (ружы вятроў) на трох каравелах дасягнуў бера-гоў Амерыкі. Спачатку, 12 жні-ўня 1492 г., ён даплыў да Ка-нарскіх астравоў, а восенню, 12 кастрычніка, дабраўся да Ба-гамскіх выспаў. За час сваіх экс-педыцый Калумб адкрыў для еўраейцаў Саргасава і Карыб-скае моры, Вялікія Антыльскія і частку Малых Антыльскіх астравоў, а таксама дасягнуў берагоў Цэнтральнай і Паўд-нёвай Амерыкі.

Другі першаадкрыва-льнік, галоўны штурман Іспа-ніі, Амерыга Веспучы ў 1499-1500 гг. дасягнуў паўночных і ўсходніх берагоў Паўднёвай Амерыкі, дзе знайшоў і апісаў  дэльту ракі Амазонкі. Ён пра-панаваў назваць новыя землі Новым Светам. Аднак у 1507 г. картограф з Латарынгіі Ва-льдэмюлер назваў гэты маця-рык Амерыкай у гонар самога Веспучы. З 1538 г. гэтая назва распаўсюдзілася і на Паўно-чную Амерыку. Першае сваё пасяленне іспанцы заснавалі на востраве Гаіці і назвалі яго Эспаньёла.

Каб спыніць канфлікт паміж іспанцамі і партугаль-цамі, Рымскі Папа Аляксандр VI у 1495 г. выдаў булу, у якой пазначыў лінію падзелу свету ад полюса да полюса на адлег-ласці 100 ліг ад астравоў Зялё-нага мыса. Усе землі на захад ад гэтай лініі, вядомыя і невя-домыя належалі Іспаніі, а на ўсход ад яе — Партугаліі. У 1494 г. паводле Тардэсільянскай дамовы, лінію падзелу свету перанеслі яшчэ на 270 ліг, і яна прайшла паміж 48° і 49° заход-няй даўгаты. Такім чынам ад-быўся першы падзел свету, і канчаткова ўтварыліся дзве марскія імперыі, Іспанская і Партугальская.

 

(Працяг у наст.  нумары.)

 

Валер Санько

Курыць — пляваць на неба, сонца і зямлю

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

У ЗША курыць у 4-5 разоў меней людзей, чым у былым СССР (Расіі). Там і ў многіх еўрапейскіх краінах пра-паведуюць:

  1. Права на свежае па-ветра, незабруджанае тытунё-вым дымам — неад’ёмная частка права чалавека на здароўе і жыццё ў чыстым вакольным асяроддзі.
  2. Кожнае дзіцё і падле-так маюць права на абарону ад усіх відаў рэкламы тытуню, на любую неабходную санітарна-асветную дапамогу ў імкненні ўтрымацца ад спажывання ты-туню.
  3. Усе грамадзяне ма-юць права дыхаць чыстым не-задымленым паветрам у гра-мадскіх будынках і транспарце, на працоўным месцы.
  4. Кожны мае права на інфармацыю пра страшную небяспеку тытуню для здаро-ўя. («Здоровье мира», №1, 1989, СААЗ).

Мінісоцкі план бараць-бы  з курэннем (1986) не толькі строга забараняе курава, ён прадугледзеў стварэнне Цэн-тра і Камітэта па барацьбе з ку-рэннем ва ўсіх штатах ЗША. Актывізавалася барацьба з ку-рэннем у Нарвегіі, Англіі, Швецыі, Германіі, Даніі. Аме-рыканскія навукоўцы падлічы-лі, хто выкурвае штодня 1,5 пачкі — за год атрымлівае дозу абпраменьвання роўную трох-сотразаваму прасвечваню на рэнтгене.

У ЗША даўно ўсе су-праць курэння, прыняты адпа-ведныя законы, ніхто не можа курыць у грамадскіх месцах, на вуліцах таксама. Любыя пра-грамы рэкламы згорнуты. Многія тытунефірмы спансу-юць лячэнне ад курэння, загла-джваюць правіны.

Францыя першая ў Еў-ропе прыняла закон супраць курэння ў грамадскіх месцах.

У Еўропу тытунь пры-йшоў з Амерыкі, прывезлі ма-тросы Хрыстафора Калумба з Кубы, правінцыі Табага (ад-сюль назва “табака”). У Расію яго прывезлі ангельскія кур-цы ў 1585 годзе, прывучылі некаторых памораў Арханге-льска да курава.

Вывяржэнне дыму і аг-ню з жывога ў славян звязва-лася з нячыстымі сіламі. Царк-ва і ўлады рэзка пратэставалі супраць заморскай поскудзі, стваранай купцамі, фабры-кантамі, плантатарамі патайной індустрыі тытунёвых вырабаў. Так званы рускі рэфарматар Пётр Першы афіцыйна дазво-ліў гандаль і курэнне ў Расіі (1697), прапагандаваў. Атры-маную ў замежжы алкагольна-тытунёвую запраграмава-насць ён насаджаў сярод пры-дворных, службоўцаў, ваен-ных. Уводзілася дурноцце, ты-тунёваму яду прыпісвалі лячэ-бныя якасці — дым адганяе хва-робы, у тым ліку чуму, пра-студу, ліхаманку, насмарк.

Краіна СССР далучы-лася да супрацьтытунёвай канвенцыі бяздарна позна, у СССР ад тытуню штогод памі-рала 500 тысячаў чалавек. У Расіі Дума прагаласавала су-праць курэння ў грамадскіх месцах у красавіку 2008. Ад-разу загаласілі творчыя інтэлі-генты: яны супраць тытуню, але супраць і любой  забароны, нельга стрыгчы нагала адразу. Раілі павышаць цану на цыга-рэты, не ўсюды і не ўсім пра-даваць, забарону ўводзіць па-этапна.

То бок выхалошчвалі харошую ідэю.

 

Напаўграматнае дзяў-чо хоча выглядаць гламурна, прэстыжна, куртуазна, дасту-пна, ідзе па вуліцы і дыміць. Выхаваўчую размову з такою весці бескарысна. Трэба было талкаваць, удзёўбваць калі ёй ішоў 9 — 12 год. Зараз яна ўсё ведае, усіх і ўсё крытыкуе. Ад-мовіцца ад згубнай прывычкі не можа, няма сілы волі. Нават у цяжарнасці адмаўляецца то-лькі кожная пятая.

— Што б вы ёй параілі? — пытае Аляксея Бялько сураз-моўца, тата студэнткі каледжа.

— Лупцаваць, — рэжа няўсміхлівы. — Як некалі дзяды і бацькі лупілі нас. Абмяжоў-ваць яе выдаткі на ўсё.

— Дабро праз папругу і дубец?

— Іначай нельга. Малое лезе на чырвонае святло, што робіць тата? Спрачацца, дока-зніцца на шматаўтобусным перакрыжаванні не выпадае. Вучыць, настаўляць будзе па-сля, а цяпер тата, мама хапае мальву за руку, чымдзержа перыць па задніцы, адцягвае ад бяды.

Няцямкіх няма. Ацале-лае дзяўчо ўрок пераходу вулі-цы засвоіла хутка.

Настаўляць падрост трэба ад курэння, задоўга да курэння.

 

У любой праграме вы-лечвання, асабліва па праграме славутага на ўвесь свет і не прызнанага ў СССР ленінград-ца  Генадзя Андрэевіча Шыч-ко, ураджэнца Беларусі, ёсць накірункі — супрацькурыль-ны, -алкагольны, -аб’ядальны,  -хіміялекавы… Любую справу трэба з нечага пачынаць.

Лепей за ўсё змяніць праграму мыслення, паводзін. Курэц і алкаш маюць праграму на спажыванне, ужо звычную неабходнасць тытуню і алка-голю. У іх тытунёва-алка-гольная запраграмаванасць не на замену ўласных пераканан-няў, якія пасля пераналадзяць ганебную звычку — на яе апра-ўданне.

Чалавек разумная іс-тота, паводле Г. А. Шычко, ён заўжды выбірае паміж карыс-ным і шкодным, светлым і цём-ным, ён абавязаны ўцяміць: адной-двух зацяжак дастаткова для напаўнення цела нікацінам. Нікацінавая прыемнасць — часо-вая, хутка развіваецца, нашмат горшая за фізічныя ўдары, падступная як піва, гарэлка.

Астатняе курэц даро-біць ад звычкі ці сквапнасці.  Кожны трэці паміралы ў свеце — алкагольная ахвяра, кожны пяты — тытунёвая. Ад тытуню і п’янства ў СССР штодня гінула амаль дзве тысячы чалавек.

 

Кожны другі мужчына і пятая жанчына ў Беларусі кураць.

Хто ўцягвае малога ці нявопытнага ў курэнне — сябе ўцягвае ў дрыгву і лёсаносныя тычкі, удары.

Супраць курава неаб-ходна вынайсці дзейсны для ўсіх сродак. Як грэх у Манголіі шаманская забарона на забру-джванне зямлі, як у будзістаў імкненне да абагачэння — грэх, так у беларусаў павінна стаць грахом выкурванне  цыгарэты, лаянкавае слова, піўная чарка.

Цяжарная выкурыла цыгарэту — дзесяць хвілін у плода няма плацэнтарнага кровазвароту (тэлеперадача 2.3.2013).

У дзяцей курцоў змал-ку алергіі, астмы, язвы, гаст-рыты.

У самага здаровага ку-рца праз дзесяць гадоў пакаш-ліванне, няма цягі да яды, ба-ліць сэрца, слабая эрэкцыя, праз дваццаць — прыкметныя фізіялагічныя змены ў бронхах, лёгкіх. Рак не за гарамі — бліз варот.

Курэнне — гэта прыём у цела і вылет у паветра 400 шкодных рэчываў.

Курыльшчыцы ў два разы болей расходуюць касме-тыкі, часу, грошай на шпаклёў-ку і расфарбоўку састарэлага твару. Хлопцу лепей не суст-ракацца з курыльшчыцай, якая б добрая і прыгожая яна не была, якім бы начальнікам не быў яе тата, дзядзька. Бо хлопцу прыдзецца купляць замест кніг і духоў, кветак і цу-керак тытунёвыя палачкі, ім-партныя цыгарэты, дыхаць вы-пушчанаю з мілага роціка ат-рутаю.

Вельмі цяжка не пачаць курыць маладому падлеццю, асабліва пры сузіранні замеж-най прывабнай сігары, пры зверхных паблажлівых рэплі-ках аднакласнікаў, сябрукоў: слабак; адсталы; ты нам не кам-панія; мамчын сынок; выдзеліц-ца хочаш…

Яшчэ цяжэй маладому кінуць паліць. Былыя ўдалыя рэдкія дробязныя зацяжкі, да-лікатныя кольцы дыму пера-тварыліся ў прысоскі спрута. Марыў быць асобаю, а стаў па-піхайлам, рабом. Кеміць, стра-шныя зазнае страты, матэрыя-льныя і фізічныя, пазбавіцца згубы не долее.

Многія баяцца, кіне смаліць, патаўсцее. Не петраць, замена цыгарэты садавінаю, гароднінаю, адпачынкам у вё-сцы, на дачы, возеры, прабеж-камі, купаннямі ўстакроць ахарошыць фігуру, палеп-шыць здароўе.

 

Пякуткія іскры

 

Выкручванні прадаў-цоў: муштукі амаль поўнасцю знішчаюць паступленне ніка-ціну ў арганізм. — Няпраўда, навука не пацвярджае гэта.

Два самыя галоўныя факты, якія істотна скарачаюць прыгожай палавіне жыццё, па-водле амерыканскіх неўрола-гаў: бесперастанная вайна жан-чын за роўнасць правоў у гра-мадстве апошнія 150 гадоў і вялікая іх залежнасць ад ніка-ціну. У асноўным гэта так зва-ныя простыя жанчынкі, з ма-лымі ўзроўнямі даходу, бяздзе-тныя ці маладзетныя. Яны ку-раць, каб зняць стрэс, паху-дзець. Не цямяць, курава на-шмат небяспечней за лішнюю вагу.

У ЗША рак лёгкіх вы-йшаў не першае месца заўчас-ных смерцяў. Удвая павялічы-лася колькасць памерлых кабет. Лік памерлых ад смалення звы-чайных цыгарэт роўны ліку спажывальніц цыгарэт з нізкім утрыманнем нікаціну, якія так любяць інтэлігентныя і звыш-інтэлігентныя жанчыны.

Курэнне ў маладой жанчыны супастаўнае з выда-леннем у яе аднаго яечніка; ша-нцы зацяжараць у такой наш-мат змяншаюцца, выкідышы на 30% часцей, яны супастаўна ў пяць разоў часцей нараджаюць мёртвае дзіцё.

Кідаць маладусе ку-рыць неабходна за паўтара гады да наступлення цяжарнасці. Толькі за такі час з большага ачысціцца арганізм ад шкодных рэчываў.

У курыльшчыц у два разы хутчэй узнікае перадмен-струальны сіндром — болі ў па-ясніцы, грудзях, прышчы, ма-сціты.

На рашучыя, проста драконаўскія меры барацьбы з паленнем наважылася Брыта-нія: забараніць аўтаматы прода-жу тытунёвых вырабаў, выда-ляць з цыгарэтных пачак лю-быя брэнды, паўсюдна не да-пускаць паленне ў грамадскіх месцах.

Дэпутаты Еўрапарла-мента прапанавалі ліквідаваць продаж тытунёвых вырабаў у краінах Еўрасаюза да 2025 года. Тытунь будзе па-за зако-нам, яго не стануць вырабляць і прадаваць у Еўрасаюзе.

 

Рэкамендацыі доктара Роберта Вагнера тым, хто яшчэ не кінуў паліць:

  1. Старацца выкурваць як мага менш цыгарэт, імкнуц-ца, каб сёння выкурыў меней, чым учора.
  2. Зацягвацца рэдка і неглыбока.

З. Не паліць на галодны страўнік, асабліва нашча — пра-дукты распаду тытуню змеш-ваюцца са слінай, пашкодж-ваюць страўнік.

  1. Паміж зацяжкамі не пакідаць цыгарэту ў роце.
  2. Выкідваць яе неда-куранай на адну траціну.
  3. He паліць на хаду, асабліва паднімаючыся nа лес-віцы.
  4. Як мага даўжэй не курыць пасля значнай фізічнай нагрузкі.
  5. Аддаваць перавагу цыгарэтам з фільтрам.
  6. Час ад часу ладзіць перапынкі ў курэнні (не палю да панядзелка, да канца месяца, дня нараджэння, да Новага года…).
  7. He паліць, калі па-ліць не хочацца.

Кожны курака ў зоне рызыкі. У дзень выкурыў дзе-сяць цыгарэт — залежны, дзве пачкі — хворы.

 

Першы крок да неку-рэння — расцяміць усю праўду пра зло. Дасюль усе перасця-рогі для Івана — блеф; займеў язву, імпатэнцыю, а то і сухоты — не проста злёту кінуў, у ба-льніцах выплакваецца. Ён, ці бачыце, не чуў, як дымам пра-пахла яго вопратка і блізкіх, не ведаў, што цыгарэта наркотык, зніжае сексуальную, фізічную сілу, нават рост да 3-5 см за 10-15 гадоў, павышае прастуд-насць.

Тры тысячы чалавек штогод захворвае на рак лёгкіх у Беларусі. Эфектыўнасць лю-бога  лячэння ў курцоў нашмат ніжэйшая.

За апошнія 10 гадоў у Беларусі захварэлі на рак 338 тысяч чалавек, болей 100 тысяч — з-за прыхільнасці да курэння. («Ва-Банк», 17.3.08).

Калі супрацоўнік сам не курыць, а працуе з курцамі — штодня выкурвае 14 цыгарэт. (Радыё Беларусі, 21.11.2013).

 

1% з 32 тысячаў аўта-аварый у ЗША па віне цыгарэт. У ЗША забаранілі ў аўтамабілі курыць і гаварыць па сотавым. Першынство новаўвядзення за штатам Нью-Джэрсі. У Нью- Ёрку шырока прадаюцца  су-працьпажарныя цыгарэты, яны гаснуць, калі імі не зацяг-вацца.

Болей за мільярд дзя-цей да 14 гадоў на планеце па-сіўныя курыльшчыкі. Дзевяць з дзесяці  абдымваюцца ў гра-мадскіх месцах. Асабліва не-бяспечна гэта для дзяўчынак. Жанчыны, якія жылі з мужам курцом, захворвалі інфарктам, стэнакардыяй, дысфункцыяй на 58% часцей за тых, чые му-жыкі не курылі.

 

Паводле Міжнароднай класіфікацыі захворванняў ты-тунёвая залежнасць разам з ал-кагольнай і наркатычнай адне-сена да «разумовых і паводзін-скіх расстройстваў, абумоўле-ных выкарыстаннем псіхаак-тыўных спалучэнняў».

Штогод 31 траўня пла-нета адзначае сусветны дзень некурэння. Апытанні ў менскіх школах паказалі, што ўпершы-ню паспрабавалі курыць у 10 гадоў 21% дзяцей. Яны ў  ас-ноўным, 62%, з курцоўных сем’яў. Для задавальнення па-лілі 20% старшакласнікаў, для зняцця стрэсу — 6%, каб тра-піць у кампанію, спадабацца пасябручкам — 8%.

Хаця ёсць загад Мініс-тэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі РБ (№177, 1999), паводле якога нельга курыць у падсобных і дапаможных памяшканнях, кватэры, весты-бюлях, калідорах, галерэях, ле-свічных маршах, бліз ліфтоў — ён амаль нідзе поўнасцю не выконваецца. У сем’ях курцоў хвароб, асабліва лёгачных, ут-рая болей, чым у некурцоў. Ве-даюць усе, адна выкураная цыгарэта — мінус 15 хвілін жыц-ця, штодня выкурваны пачак — мінус пяць гадоў ад заплана-ванага жыцця. Амаль палова дарослых у Беларусі курыць, тытунёвы дым утрымлівае звыш чатырох тысячаў хіміч-ных злучэнняў, з іх 43 моцныя канцэрагены, — ведае народ статыстыку і не чухаецца. 15,5 тысячаў чалавек у 2006 годзе памерла ў дзяржаве ад курава, у той час як ад аўтааварыяў прыкладна 2 тысячы.

Апошні час курэнне ўзмоцнена саступае піву. Жах-ліва, яго утрая болей спажы-ваюць падлеткі. Чым меншая адукаванасць у грамадстве, тым болей у ім кураць,  выпі-вошнічаюць, лаюцца.

У Еўропе курыць 215 мільёнаў чалавек.

Як бы тытунёвыя кам-паніі не супраціўляліся, усё болей людзей разумее згуб-ную залежнасць. 27 тысячаў чалавек у 2007 годзе адмові-ліся ад курэння ў Германіі. Да-памаглі гэтаму лозунгі «Курэн-не — адна з прычын бясплод-дзя», «Курэнне — хуткі шлях да інфаркту, інсульту, раку», «У курца слабейшая памяць, дур-нейшыя дзеці».

…Наркотыкі, зброя, алкаголь і табак даюць найбо-льшыя прыбыткі ў свеце.

Расія займае трэцяе ме-сца ў свеце па колькасці вы-тваранага тытуню, першае па спажыванні на душу. Болей за 500 тысячаў чалавек штогод памірае ў Расіі ад тытунёвых хвароб.

Ілжывая моладзевая прэстыжнасць — нежаданне быць белай варонай, хочацца быць сваім ў маладзёжнай кам-паніі. Стала курыць па абста-ноўцы, займела імідж крутой, элітнай, прэстыжнай, смелай, кампанейскай. Для 14-18-га-довых надта важна мець  аўта-рытэт у блізкіх, кампаніі.

Кінуў хлапчына сма-ліць — у пустапарожняй пад-леткавай кампаніі з запрыстой-нелым стала нецікава, адколаты кавалак ад ільдзіны, з ім няма пра што сумовіць. Некурэннем ён высвечвае тупую шчарба-тасць курцоў, таму яго адда-ляюць.

 

Паўторымся зноў сумысля

 

Прывычка курыць спярша развіваецца, другая яе стадыя — залежнасць, трэцяя — хвароба. Ад курыльскай хва-рабітнасці самі адракаюцца нямногія, прыблізна 10%.

Запамятайце: курыць — пляваць на неба і зямлю, слабіць сябе, аднімаць і так аслабленыя  здольнасці ўласных дзяцей.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Чорная ноч беларускага народа

Магілёўскія актывісты Таварыства беларускай мовы адзначылі каля Крыжа памяці ахвяраў сталінскага тэрору гадавіну «Ночы расстраляных паэтаў».

Да пясчанага кар’ера, што на праспекце Дзімітрава, дзе знайшлі свой апошні пры-тулак ахвяры сталінскага рэ-жыму, прыйшлі больш за тры дзясяткі актывістаў суполкі і неабыякавых грамадзян. Гра-мада асвятліла пляцоўку каля крыжа зьнічамі, а сам сімвал пакут абвязала вышыванымі бел-чырвона-белымі стужкамі.

Кіраўнік гарадской су-полкі ТБМ Алег Дзьячкоў ва ўступным слове казаў:

— Мы сабраліся тут, каб успомніць тых, каго забілі 80 гадоў таму ў чорную ноч бела-рускага народа. Тады палегла наша эліта. У тую ноч былі рас-страляныя больш за сотню вы-бітных дзеячоў беларускай ку-льтуры, мастацтва ды навукі. Сярод іх былі і выхадцы з Ма-гілёўшчыны. Мы вырашылі сёньня сабрацца ня ў цёплым офісе, а ля Крыжа ў непагадзь. Тут забітыя сотні безыменных і бязвінных нашых суайчын-нікаў. Хто іхную памяць уша-нуе, як не мы?

Пра гісторыю мясці-ны, над якой зараз узвышаецца крыж, расказаў старшыня абл-асной арганізацыі ТБМ і адзін з заснавальнікаў магілёўскай філіі «Мартыралогу Беларусі» Міхась Булавацкі. Паводле яго, праўда пра кар’ер на Дзімітрава ўскрылася ў 1987 годзе, калі адсюль бралі пясок. Была ство-рана камісія, якую ачоліў на-меснік старшыні Кастрычніц-кага райвыканкама Мартынен-ка. У кар’еры адшукалі каля ста шкілетаў. Работы спынілі, а вынікі працы камісіі засакрэ-цілі. Крыж на ўскрайку кар’ера паставілі на Дзяды ў 1989 го-дзе, казаў людзям Булавацкі. Праз год таксама на Дзяды ка-ля крыжа адбыўся першы мі-тынг, на якім прыгадалі бяз-вінна забітых ў сталінскія часы людзей.

— На пачатку 1990-х гадоў улада давала гукаўзмац-няльную апаратуру. На пля-цоўцы ля Крыжа сабралася на першы мітынг блізу дзвюх ты-сяч чалавек. Такія афіцыйныя мітынгі праводзіліся на Дзяды да 1994 года. У 1995 годзе даз-волу на мітынг не было, і яго не праводзілі, — згадваў Була-вацкі.

Паводле яго, у першыя гады аднаўлення незалежнасці Беларусі Камітэт дзяржаўнай бяспекі супрацоўнічаў з тымі, хто збіраў сведчанні пра маса-выя расстрэлы. Былі знойдзе-ныя чатыры мясціны, дзе забі-валі людзей, аднак толькі ка-р’ер на Дзімітрава КДБ пры-знаў месцам расстрэлаў.

— Імёны тых, каго тут забівалі, сказалі ў КДБ, нібыта не фіксаваліся. Але, можа, не-калі пра іх даведаемся, — вы-казаў спадзеў Міхась Булава-цкі.

Там, дзе цяпер кар’ер, у 1930-я гады саўгасам Давы-даўка быў зроблены жывёль-ны могільнік, які пазней абнеслі плотам і паставілі ахоўніка. Штоноч сюды прывозілі лю-дзей і стралялі іх. Тут жа за-копвалі. Паводле Булавацкага, сабраныя сведчанні тых, хто быў міжвольным сведкам зні-шчэння людзей. Актывіст ка-заў, што забіваць у кар’еры ба-льшавікі пачалі ў 1921 годзе. Аднымі з першых іх ахвярамі сталі каталіцкія святары. Дарэ-чы, дзед спадара Міхася так сама быў расстраляны ў тыя жудасныя часы.

Калі кажуць, што няма ніводнай сям’і, якая б не пацяр-пела ад Другой сусветнай вай-ны, то няма і такой сям’і, якую б не закранулі сталінскія рэпрэ-сіі, таму яны гэткія ж знакавыя для Беларусі, як і апошняя вайна.

Два гады таму на мес-цы масавых расстрэлаў грама-дзян, якія адбываліся ў 1920-30 гады, мясцовыя актывісты Таварыства беларускай мовы ўсталявалі Крыж памяці. Сро-дкі на яго збіралі талакою. Та-лакою пяціметровы сімвал у памяць пра бязвінна забітых і ўсталявалі. Актывісты адра-джэнцкіх арганізацыяў уста-лявалі ў 1989 годзе на гэтым месцы крыж. Тады ім дапама-гала і ўлада. Крыжы з часам парахнеюць, трухлеюць і іх ва-рта мяняць. Памятны знак зро-блены ў форме крыжа Ефра-сінні Полацкай. Ён узвышаецца над кар’ерам. Разам з крыжам усталяваная і мармуровая плі-та з надпісам: «Крыж памяці аб бязвінна забітых у 20-30 гады 20 стагоддзя». Рашэнне пра ўсталяванне крыжа прымала рада арганізацыі. Ажыццявіць задуманае дапамог прадпры-мальнік Уладзімір Пухоўскі. Такім чынам, цяпер у Магілёве на месцы сталінскіх расстрэлаў усталяваныя два крыжы і па-мятная дошка.

У заключэнне: даслед-чыкі вінавацяць «КПСС і яе філіял у Беларусі (КПБ(б), КПБ):

— у знішчэнні больш як 1,5 млн беларусаў па прыкмеце іх маёмаснага становішча і антыкамуністычных перака-нанняў, у рэпрэсіях супраць іншых палітычных партый;

— у ліквідацыі больш як паловы святароў рымска-ка-таліцкай, праваслаўнай і іншых канфесій;

— у рэпрэсіях і зніш-чэнні да 90 % інтэлектуальнага патэнцыялу нацыі;

— у выцясненні белару-скай мовы і прымусовым на-вязванні рускай мовы;

— у стварэнні рэпрэ-сіўнай структуры, якая ў маш-табах усёй Беларусі шырока ўжывала жорсткія здзекі і гэ-тым наносіла нацыі непапраў-ную маральную шкоду».

Н.М. Шамянкова,

г. Магілёў.

 

Скарынаўскія чытанні «Кніжная традыцыя ВКЛ»

17 лістапада ў Акадэміі навук Літвы адбылося адкрыц-цё Скарынаўскіх чытанняў-2017 «Кніжная традыцыя Вя-лікага Княства Літоўскага», прысвечаных юбілею 500-год-дзя беларускага кнігадрука-вання. У цырымоніі адкрыцця мерапрыемства прыняў удзел Мітрапаліт Менска-Магілёў-скі арцыбіскуп Тадэвуш Канд-русевіч. Ён адзначыў, што юбі-лей беларускага кнігадрукар-ства «шырока адзначаецца не толькі ў Беларусі, але і ў многіх краінах свету, асабліва звяза-ных з імем і дзейнасцю нашага земляка». Каталіцкі Касцёл у Беларусі прымае ў гэтым пра-цэсе актыўны ўдзел, як таксама Праваслаўная Царква, пратэ-станцкія супольнасці, дзяржаў-ныя і грамадскія арганізацыі. —

— Жыццё нашага славу-тага суайчынніка цесна звязана з Вільняй. Каля 1520 года ён пераехаў у сталіцу Вялікага Княства Літоўскага, дзе выкон-ваў функцыі сакратара вілен-скага біскупа Яна, заснаваў пе-ршую ва Ўсходняй Еўропе друкарню і пачаў кнігадрука-ванне. Тут ён выдаў «Малую падарожную кніжку», якая ўключае ў сябе Псалтыр і мно-гія рэлігійныя тэксты «Апо-стала», — нагадаў арцыпастыр. Па словах Мітрапаліта Канд-русевіча, “Скарынаўскія чы-танні» арганічна ўпісваюцца ў сусветнае святкаванне юбілею 500-годдзя выдання Бібліі Фра-нцішкам Скарынам і з’яўляюц-ца знакам пашаны да выдатнага сына нашага народа».

— Выданне пер-шай друкаванай кнігі ў тыя часы ва Ўсходняй Еўропе было нечым бо-льшым за тэхнічны пра-рыў, бо пэўныя пала-жэнні з Бібліі ўвайшлі ў заканадаўства Вялікага Княства Літоўскага, якое ў тыя часы пера-жыло вялікі духоўны ўздым, — заўважыў ар-цыбіскуп. — Божы Про-від распарадзіўся так, што Францішак Скарына выдаў Псалтыр 6 жніўня 1517 г. — у свята Перамянення Пана. Бі-блія — гэта вечна жывое і дзей-снае Божае слова, якое дадзена нам з мэтай нашага духоўнага перамянення. Скарына пада-рыў свайму народу самае каш-тоўнае, што можа быць — Біб-лію на роднай мове, каб людзі яе разумелі, вывучалі і пера-мянялі сваё жыццё.

catholic.by.

 

У Слоніме ўшануюць Алега Лойку

У пятніцу, 24 лістапада, у Слонімскай раённай біблія-тэцы імя Якуба Коласа адбу-дзецца вечарына «Паэт зямлі слонімскай», прысвечаная па-мяці доктара філалагічных на-вук, прафесара, члена-карэс-пандэнта Нацыянальнай Ака-дэміі Навук, пісьменніка, наву-коўца і перакладчыка Алега Лойкі (1931-2008). У вечарыне памяці слыннага слонімца пры-муць удзел выкладчыкі філала-гічнага факультэта Белдзярж-універсітэта — дактары філала-гічных навук прафесары Вяча-слаў Рагойша і Алесь Бельскі, кандыдат філалагічных навук Анатоль Верабей, пісьменнік, гісторык і краязнавец Сяргей Чыгрын, бард і журналіст Змі-цер Бартосік, сваякі і землякі Алега Лойкі. У гэты самы дзень у бібліятэцы адкрыецца музей-ны пакой, прысвечаны Алегу Лойку.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *