Навіны Германіі. Беларусь адгортвае новую старонку адносінаў з Германіяй

Серада, Лістапад 29, 2017 0

Беларусь адгортвае новую старонку адносін з Германіяй, накіраваную ў лепшы бок. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада на сустрэчы з віцэ-канцлерам, федэральным міністрам замежных спраў Зігмарам Габрыэлем, паведамляе БелТА.

— Шмат гавораць пра мінулае нашых адносін, негатыўныя факты і фактары. Але ў Менску ёсць шмат таго, што ў станоўчым плане характарызуе нашы дзяржавы, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Час ідзе, ён мяняе многае. Так і ў сучасным свеце нашы адносіны змяняюцца з цягам часу, — заўважыў ён. — Я вельмі спадзяюся і ўпэўнены, што мы адкрываем новую старонку ў нашых адносінах, накіраваную ў лепшы бок.

Кіраўнік дзяржавы выказаў словы ўдзячнасці германскаму боку за штогадовую дапамогу ў аздараўленні беларускіх дзяцей з пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС тэрыторый.

Акрамя таго, ён выказаў удзячнасць за тэхналагічную падтрымку, што аказваецца беларускай эканоміцы.

— Амаль увесь імпарт з Германіі — гэта высокатэхналагічнае абсталяванне, тэхналогіі, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы б вельмі хацелі, каб гэты пазітыўны працэс меў свой далейшы працяг на больш высокім эканамічным узроўні, — падкрэсліў Прэзідэнт, прапанаваўшы нямецкаму боку звярнуць увагу на індустрыяльны парк «Вялікі камень», дзе створаны самыя льготныя ўмовы для інвестараў. Праект рэалізаваны з улікам сусветнага досведу стварэння падобных паркаў.

Беларускі лідар запэўніў:

— Калі мы дамовімся і паабяцаем вам нешта зрабіць, мы абавязкова зробім.

Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў германскі боку ўважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі і аб’ектыўна яе ацэньваць:

— Калі гэта так будзе, то ў нас усё атрымаецца. З тэрыторыі Беларусі вы ніколі не атрымаеце ні аднаго сігналу ў парушэнне цэласнасці і бяспекі еўрапейскага кантынента.

 БелТА.

немецк

Віцэ-канцлер Германіі:

“Я быў бы рады, калі б на саміт ад

Беларусі прыехаў Лукашэнка”

Віцэ-канцлер, міністр замежных спраў Германіі Зігмар Габрыэль быў бы рады, калі б на саміт у Брусель ад Беларусі прыехаў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта прадстаўнік афіцыйнай Германіі заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша Tut.by.

— Я быў уражаны прыхільнасцю Беларусі да еўрапейскай згуртаванасці. Прэзідэнт Лукашэнка і я шмат раз-маўлялі пра інтарэсы Еўропы. Я сказаў, што Беларусь можа стаць мостам паміж ЕАЭС і ЕС, Беларусь не павінна выбіраць. Мы таксама размаўлялі шмат пра сітуацыю ва Ўкраіне, — сказаў Габрыэль. — Я вельмі рады, што ўдалося адмяніць санкцыі ЕС супраць Беларусі. Я б хацеў, каб калі-небудзь ваша краіна стала сябрам Рады Еўропы, бо там прадстаўлена 47 дзяржаў і не хапае толькі адной.

Перад вылетам у Менск віцэ-канцлер нагадаў, што (у свеце) часам забываюць, што «Беларусь — краіна ў самым сэрцы Еўропы» і адзначыў, што Германія хоча наладзіць больш цесныя адносіны з Беларуссю.

— Гэта было цяжка ў мінулым, і ў будучыні гэта будзе нялёгка, — сказаў віцэ-канцлер. — Але за апошнія два гады паміж ЕС і Беларуссю паўстала асцярожнае збліжэнне. Мы хочам працягваць падтрымліваць, асабліва перад самітам ЕС з краінамі Ўсходняга партнёрства на наступным тыдні. Вядома, для гэтага неабходны прагрэс па частцы дэмакратыі і правоў чалавека.

Tut.by.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *