Навіны Германіі. Берлінскай дзяржбібліятэцы падаравалі перавыданне Скарыны

Панядзелак, Лістапад 13, 2017 0

Берлінскай дзяржаўнай бібліятэцы перададзена ў дар факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны». Каштоўныя тамы, кожны з якіх — дакладнае ўзнаўленне кніг вядомага першадрукара, перадаў генеральнаму дырэктару Берлінскай дзяржаўнай бібліятэкі Барбары Шнайдэр-Кемпф дырэктар НББ Раман Матульскі.

Вяртанне і захаванасць культурнай спадчыны — прыярытэтны кірунак дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Бе-ларусі. Яскравым прыкладам яго паспяховай рэалізацыі стаў сумесны выдавецкі праект Нацыянальнай бібліятэкі і Банка БелВЭБ па ўзнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Ска-рыны. У выніку цеснага партнёрскага супрацоўніцтва (2013-2017) у год святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання выканаўцы праекту зрабілі сусветнай грамадскасці каштоўны падарунак — факсіміле «Кніжная спадчына Францыска Скарыны». Унікальны шматтомнік — гэта не толькі адлюстраванне гісторыі кнігадрукавання, але і каштоўны пласт культурнай спадчыны беларускага народа, базавая крыніца для гістарычных, філалагічных і культуралагічных даследаванняў. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка, дарадца пасольства Аляксей Барбук і кіраўнік аддзялення Усходняй Еўропы дзяржаўнай бібліятэкі Берліна Олаф Хаман.

belta.by.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *