Навіны Германіі. «Рада мудрацоў» заявіла пра эканамічны бум у Германіі

Панядзелак, Лістапад 20, 2017 0

Рада эканамічных экспертаў пры ўрадзе ФРГ павялічыла прагноз на 2017 год з 1,4 да 2,0 працэнтаў, на 2018-ты — да 2,2  працэнта, піша DW.

Эканоміка Германіі паступова ўваходзіць у фазу бурнага росту, лічыць Рада эканамічных экспертаў пры ўрадзе ФРГ (так званая «Рада мудрацоў»). Прадстаўляючы 8 лістапада, штогадовае экспертнае заключэнне, аналітыкі паведамілі пра значнае паляпшэнне эканамічнага прагнозу — з 1,4 да 2,0 прцэнтаў у 2017 годзе і да 2,2 працэнта ў 2018-м. Тым часам у сваім афіцыйным прагнозе ўрад ФРГ зыходзіць з таго, што паказчык росту ВУП па выніках бягучага года складзе 1,9 працэнта.

«Нямецкая эканоміка знаходзіцца на магутным і доўгачасовым уздыме», — гаворыцца ў 463-старонкавым дакуменце пад назвай «За накіраваную ў будучыню эканамічную палітыку». Аснову эканамічнага ўздыму складаюць «прыватнае спажыванне, дзяржаўныя выдаткі і інвестыцыі ў будаўніцтва», якія стабільна растуць на працягу апошніх гадоў.

«Акрамя таго, кампаніі зноў пашыраюць інвестыцыі ў тэхнічнае абсталяванне, даследаванні і распрацоўкі», — паказваюць аўтары экспертнага заключэння. Таксама яны адзначылі дынамічнае развіццё важных экспартных рынкаў, першым чынам, у еўразоне.

Адначасова аналітыкі папярэдзілі пра небяспеку празмернай загружанасці кампаній. «Прыкладам напружанай сітуацыі ў нямецкай эканоміцы з’яўляюцца  складанасці ў фірмаў знайсці новых супрацоўнікаў на адкрытыя вакансіі», — удакладнілі яны. Асабліва складаная сітуацыя, звязаная з працай на мяжы вытворчых магутнасцяў, па ўсёй бачнасці, склалася ў будаўнічай галіне, гаворыцца ў дакуменце.

Па дадзеных Інстытута даследавання рынка працы і кар’еры (IAB), у трэцім квартале 2017 года ў Германіі мелася амаль 1,1 мільёна вольных вакансій. Гэта на 174 тысячы больш, чым у тым жа квартале мінулага года, паведаміла арганізацыя 6 лістапада.

 

«Рада мудрацоў» пры ўрадзе ФРГ была створана ў 1963 годзе, з 2013 года старшынём з’яўляецца Крыстаф Шмідт (Christoph Schmidt). Акрамя яго, у раду ўваходзяць Петар Бофінгер (Peter Bofinger), Ларс Фэльд (Lars Feld), Ізабель Шнабель (Isabel Schnabel) і Фолькер Віланд (Volker Wieland).

DW.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *