Новыя кнігі для беларускіх школ

Панядзелак, Лістапад 13, 2017 0

1 лістапада першы намеснік старшыні ТБМ Уладзімір Колас, старшыня ТБШ  Алесь Лозка, выкладчыкі Лявон Баршчэўскі  і Павел Церашковіч прадставілі ў Лідскім каледжы і ў Цэнтры гарадскога жыцця ў Гародні,  новыя кнігі, якія можна назваць альтэрнатыўнымі падручнікамі. Кніга Лявона Баршчэўскага мае назву «Словы і вобразы» На падставе аналізу канкрэтных твораў розных часоў і народаў разглядаюцца найважнейшыя этапы станаўлення літаратуры і мастацтва — ад старажытнасці да канца эпохі Адраджэння. Алесь Лозка прадставіў кнігу пра беларускі фальклор. Антраполаг Павел Церашковіч прадставіў ужо падрыхтаваную да выхаду новую кнігу  па праблемах глабальнага маштабу. Называецца праца «Глабальныя праблемы чалавецтва: нарысы эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі сучаснасці».

коласклозкакцерашковічкглабалькзалаклявонк

Арганізатар і мадэратар сустрэчы Ўладзімір Колас зазначыў:

— Нам удаецца выпускаць кнігі такога адукацыйнага асветніцкага кірунку. Мы не можам называць іх падручнікамі, бо падручнікі трэба зацвярджаць у Мінадукацыі, і гэта цэлая бюракратычная працэдура. Тым не менш гэтыя кнігі перадусім накіраваныя на вучнёўскую аўдыторыю, прызначаныя для беларускай школы. Іх можна лічыць такімі альтэрнатыўнымі, дадатковымі падручнікамі.

У Лідзе словы знакамітых навукоўцаў ўспрымаліся з вялікай зацікаўленасцю. На сустрэчы прысутнічалі навучэнцы выпускнога і першага курсаў каледжа. Першыя змогуць ужо з восені скарыстаць новыя кнігі на практыцы, а другія яшчэ паспеюць і самі па іх павучыцца. Тым больш, што набор кніг быў пакінуты для бібліятэкі каледжа.

Паводле Радыё Рацыя. 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *