Дзень герояў у Лідзе

Панядзелак, Снежань 4, 2017 0

Сябры ТБМ і БНФ з Ліды ды Бярозаўкі адзначылі Дзень герояў. Актывісты вырашылі наведаць памятныя мясціны, якія ёсць у Лідзе, што так ці іначай звязаныя са змагарамі за незалежнасць Бацькаўшчыны. Гэта магілы ўдзельнікаў паўстання 1863 года, а таксама месца пахавання актывістаў беларускага падполля, якія загінулі ў час Другой сусветнай вайны. Кіраўнік Лідскай раённай арганізацыі БНФ Сяргей Пантус адзначыў:

фалькксаккнарк

— Мы прыйшлі сюды, каб захаваць традыцыю, захаваць памяць і аддаць належную даніну нашым продкам, якія змагаліся за нашу Бацькаўшчыну. Былі вельмі прыемна ўражаныя, магілы Валерыі Цехановіч і Юльяна Саковіча прыбраныя, пакладзены новыя вянкі, знічы пастаўленыя. Гэта гаворыць пра тое, што народ паціху абуджаецца і памятае сваіх герояў, гэта вельмі станоўчая прыкмета.

Сёння новае пакаленне лідзян працягвае традыцыі, заснаваныя папярэднікамі.

Беларускае Радыё Рацыя.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *