НАША СЛОВА № 48 (1355), 29 лістапада 2017 г.

Панядзелак, Снежань 4, 2017 0

97-я ўгодкі ад пачатку

Слуцкага збройнага чыну

Дзень герояў

25 і 26 лістапада на Случчыне адбыліся ўшанаван-ні Слуцкага збройнага чыну.

25 лістапада двума аў-тобусамі прыехалі на Случчы-ну 60 жыхароў Менска. Яны прывезлі ў тым ліку вялізны бел-чыр-вона-белы сцяг, па-шыты ветэранам нацыяналь-нага руху Нінай Багінскай.

Арганізатарам акцыі выступіла Партыя БНФ і яе старшыня Рыгор Кастусёў. Ва ўшанаванні ўзялі ўдзел так-сама хрысціянскія дэмакраты і маладафронтаўцы.

Ушанаванне пачалося з сяла Грозава Капыльскага раё-на. Цяпер гэта сонная вёска, а продкі грозаўцаў былі ого-го. У 1920 годзе жыхары Слуц-кага павета сфарміравалі Гро-заўскі полк войска Беларускай Народнай Рэспублікі, які ўдзе-льнічаў у Слуцкім збройным чыне.

Пасля ўдзельнікі наве-далі Семежава і Вызну. Затым калона з Менска, прыехала ў Слуцк, дзе была зладжаная да-зволеная акцыя — шэсце і свя-точны мітынг, у якім узялі ўдзел каля 150 чалавек. І шэ-сце, і мітынг былі дазволены. Усё прайшло без інцыдэнтаў, былі, канешне, людзі ў цывіль-ным, але правядзенню акцыі ўлады, можна сказаць, не замі-налі, хоць змянілі маршрут, не дазволіўшы прайсці калонай па галоўнай вуліцы Слуцку. Удзельнікі акцыі ходнікамі пры вуліцы Віленскай прайшлі да гарадскога парку культуры, дзе ў 15:20 пачаўся мітынг. «Малады фронт» тым часам ладзіў экскурсію па мясцінах Слуцкага збройнага чыну, прымеркаваную да пачатку паўстання.

Старшыня партыі БНФ — Рыгор Кастусёў адзначыў:

— Мы адзначаем кожны год гэтыя падзеі, каб нашыя нашчадкі не забывалі аб тым, што былі людзі, якія цаной свайго жыцця адстойвалі неза-лежнасць нашай краіны. І тое, што Беларусь атрымала нарэ-шце незалежнасць, ёсць і за-слуга тых людзей.

Сустаршыня БХД Па-вел Севярынец выказаў сваё меркаванне:

— Я думаю, што прад-стаўнікі міліцыі ў незалежнай Беларусі маглі б і павінны вы-водзіць увесь свой асабісты склад у гэты дзень пад крыж прымаць прысягу на вернасць Беларусі і разгортваць бел-чырвона-белыя сцягі. А тое, што яны зараз спрабуюць зга-рнуць гэтыя мерапрыемствы — гэта проста ганьба.

Таксама дазвол на мі-тынг атрымала Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ, але на  26-га лістапада.

Больш за 50 сяброў па-ртыі выправіліся з Менска, каб ушанаваць памяць герояў. Удзельнікі акцыі наведалі мя-стэчкі Грозава, Семежава ды Вызну. Завершылася мера-прыемства мітынгам у Слуцку.

— Нясіце слова праўды пра гісторыю Беларусі! Не за-бывайце герояў! — заклікаў намеснік старшыні КХП-БНФ Юры Беленькі: — Людзі ачму-раныя, падманутыя прапаган-дай. Ідзіце да людзей, заклікай-це ўдзельнічаць у такіх мера-прыемствах! Можна было б шмат гаварыць пра падзеі Слу-цкага збройнага чыну і пра сваё шанаванне герояў. Але ў 100 разоў больш важнае тое, што гэтыя людзі ахвяравалі сваім вольным часам, праехаліся ў гэты непагодны дзень па ўсіх гэтых мясцінах і засведчылі на месцах сваю павагу.

Слуцкі збройны чын — гэта ўзброенае паўстанне су-праць савецкай улады, якое адбылося ў 1920 годзе. Паў-станцы спрабавалі ўстанавіць уладу Беларускай Народнай Рэспублікі. Гісторыя Слуцкага паўстання замоўчвалася ў са-вецкія часы. Цяпер угодкі гэ-тых падзей адзначаюць прад-стаўнікі незалежных партый і рухаў краіны, бо статусу дзяр-жаўнага свята гэтая падзея не мае дагэтуль.

Паводле Радыё Рацыя.

 

Юбілей Дануты Янаўны

Данута Янаўна БІ-ЧЭЛЬ нарадзілася 3 снежня 1937 г. у вёсцы Біскупцы, Лід-скага раёна ў сялянскай сям’і. Паступіла ў Лідскае педвучы-лішча, а пасля закрыцця яго скончыла Наваградскае педа-гагічнае вучылішча (1957), ад-дзяленне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гара-дзенскага педагагічнага інсты-тута імя Я. Купалы (1962) З 1962 года выкладала беларус-кую мову і літаратуру ў шко-лах Гародні. Член СП СССР (1964). З 1982 загадчыца Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гародні. Член Беларускага ПЭН-цэнтра (1989). Вядомая грамадская дзеячка, адна з ар-ганізатараў і актыўных удзель-нікаў суполкі Максіма Багдано-віча, з верасня 1988 года — член БНФ. Прымала ўдзел у мітын-гах, якія праходзілі ў Гародні. Каардынавала дзейнасць рэгі-янальных суполак БНФ у Га-радзенскай вобласці. Была ад-ным з ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газеты «Рэані-мова». Уваходзіла ў групу пад-трымкі кандыдата ў дэпутаты ВС БССР М. Ткачова (1990).

У друку выступае з 1958 (газета «Літарату-ра і мастацтва»). У вершах, арганічна звязаных з народ-на-паэтычнай тра-дыцыяй, апявае Радзіму, жыццё працаўнікоў вёскі, прыгажосць род-най зямлі.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «За-гасцінец» (1985), «Даўняе сон-ца» (1987), «А на Палессі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992), «Снапок» (1999), «На белых аблоках сноў» (2002), «Стакроткі ў вяночак Божай Маці» (2004), «Ойча наш…» (2008). Выйшаў збор выбра-ных твораў у выдавецтве “Бе-ларускі кнігазбор” (2016). Напісала паэмы і кнігі вершаў для дзяцей «Перапёлка» (1968), «Грыб-парасон» (1969), «Дзіч-ка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на кані» (1973), «Лузанцы» (1982), «Габрынька і Габрусь» (1985). Аўтар кнігі нарысаў, мемуараў і эсэ «Хадзі на мой голас» (Вроцлаў, 2008), выдала кнігу прозы «Мост свя-тога Францішка» (2010) і інш.

Вікіпедыя.

Якім быць Нацыянальнаму ўніверсітэту?

25-25 лістапада ў  Мен-ску  праходзіла Міжнародныя канферэнцыя «Нацыянальны ўніверсітэт у 21 стагоддзі: місія і выклікі», скліканая па іні-цыятыве ТБМ і Аргкамітэта ўніверсітэта»Альбарутэнія».

Супольная размова на-вукоўцаў і выкладчыкаў была спробай зазірнуць у будучы-ню і запачаткаваць новую ака-дэмічную супольнасць, якая будзе мець нацыятворчы хара-ктар, стыль і падыходы 21-га стагоддзя.

Алег Анатольевіч Трусаў зрабіў экскурс у гісто-рыю сусветных універсітэтаў, пачынаючы ад часоў Візантыі і Арабскага Усходу, Віленскага ўніверсітэта і Полацкай іезу-іцкай акадэміі да заснавання БДУ. У сваім дакладзе Алег Трусаў распавёў пра дзей-насць Таварыства беларускай мовы па прасоўванню ідэі ства-рэння Нацыянальнага ўнівер-сітэта, пачынаючы з чэрвеня 1998 года, калі Рада ТБМ упе-ршыню ўзняла гэта пытанне. 10 кастрычніка 1999 года Рада ТБМ зацвердзіла асноўныя палажэнні ад стварэнні Статута ўніверсітэта. У ліпені 2000 года Алег Трусаў сустрэўся з міні-страм адукацыі Васілём Стра-жавым і перадаў яму подпісы актывістаў ТБМ у падтрымку стварэння Нацыянальнага ўні-версітэта. На лістапад 2000-га года ідэю падтрымалі 33.936 чалавек, а на травень 2001 года было сабрана 50.000 подпісаў. Аднак, у той перыяд задача, якая атрымала масавую пад-трымку, была адхілена прад-стаўнікамі ўладаў.

Задума стварэння вы-шэйшай навучальнай установы не знікла, а набыла новае гу-чанне з далучэннем Беларусі да Балонскага працэсу ў 2015 го-дзе. Зноў быў скліканы Аргка-мітэт па стварэнні Нацыяналь-нага ўніверсітэта, які працуе два гады. Нарэшце, дэпутат Парламента Алена Мікалаеўна Анісім атрымала станоўчы ад-каз на прапанаваную ідэю.

У верасні 2017 года было атрымана памяшканне для запачаткавання працы На-цыянальнага ўніверсітэта як структурнага падраздзялення ТБМ імя Ф. Скарыны.  «Такім чынам, закладзены першы ка-мень у падмурак Нацыяналь-нага ўніверсітэта, — сказаў А. А. Трусаў — Мы будзем рухац-ца ад рэгістрацыі назвы «Аль-барутэнія»  да рэгістрацыі Ста-тута і атрымання ліцэнзіі на дзейнасць універсітэта. Частку дакументаў мы атрымаем да 25 сакавіка, да 100-тых угодкаў абвяшчэння БНР. Для атры-мання ліцэнзіі неабходна, каб колькасць прафесароў і канды-датаў навук будучай ВНУ складала 30 адсоткаў. Калі мы атрымаем ліцэнзію, магчыма, Еўрапейскае Партнэрства вы-дзяліць нам сродкі». Алег Тру-саў пажадаў усім калегам і ад-надумцам плённай працы па развіцці Нацыянальнага ўні-версітэта «Альбарутэнія».

Кандыдат гістарычных навук Павел Церашковіч рас-павёў пра акадэмічны профіль будучай установы. Ён адзна-чыў, што ад  пачатку вызначаны шэсць накірункаў навучання, якімі стануць: лінгва-краязнаў-ства, культурная спадчына, медыя і камунікацыя, інфар-матыка, дзяржаўнае кіраванне.

— Важна, каб выпуск-нікі ўніверсітэта ўключаліся ў стварэнне беларускай дэма-кратычнай інтэлектуальнай прасторы, — заўважыла Ірына Дубянецкая.

— Новы Нацыянальны ўніверсітэт павінен ставіць мэ-ты больш высокія і выкштал-цоныя, — лічыць Павел Баркоў-скі. — Даследчыкі,  якія будуць працаваць ва ўніверсітэце, па-вінны будуць вырашаць сусве-тныя праблемы і пытанні, якія нясе новае стагоддзе. Акадэміч-ная пляцоўка павінна захоў-ваць дыалагічны характар, кі-раваць працэсамі прадукаван-ня новага мыслення.

— Універсітэт — гэта асо-бая супольнасць людзей, якая захоўвае вышэйшы ўзровень мыслення і трансляцыі сучас-ных ведаў, — адзначыў Уладзі-мір Мацкевіч. Алег Трусаў падкрэсліў неабходнасць стварэння навуковых школ у розных галінах. На канферэн-цыі прагучала думка пра тое, што ўніверсітэт можа стаць асяродкам выхавання новых філарэтаў і філаматаў 21-га стагоддзя, якія пакінуць яскра-вы след у гісторыі і культуры краіны.

Надзвычай цікавае па-ведамленне зрабіў Аляксей Яскевіч. Ён прааналізаваў па розных крытэрах досвед чаты-рох сучасных універстэтаў у Расіі і ва Ўкраіне: Вышэшай эканамічнай школы, Кіева-Магілянскай акадэміі, Еўра-пейскага Санкт-Пецярбург-скага ўніверсіта і Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэта. Яны дасягнулі пэўных поспехаў, дзякуючы незалежнаму  ад дзяржавы статусу, мэтавым праграмам і ўдаламу фанд-райзінгу. Малады выкладчык параўнаў тое, што ёсць за мя-жой, з тым, што ёсць і можа быць у нашай краіне.

У выступленнях і ды-скусіі прынялі ўдзел Алена Анісім, Дзяніс Тушынскі, Анд-рэй Вардамацкі, Сяргей За-прудскі, Алесь Астроўскі, ін-шыя навукоўцы і выкладчыкі.

Аналізуючы функцыя-нал універсітэта, дырэктар Бе-ларускай аналітычнай майстэ-рні Андрэй Вардамацкі пад-крэсліў, што новая ўстанова па-вінна стаць кропкай фарміра-вання нацыянальнай ідэнтыч-насці, кропкай стабільнасці па-літычных арыентацый белару-саў, пунктам росту здольна-сцяў жыцця ў поліпарадыгма-тычным свеце.

Апытаныя рэспандэн-ты сярод перавагаў Нацыяна-льнага ўніверсітэта называюць патрыятызм і павагу да бела-рускай нацыі, унікальнасць і незвычайнасць, мінусамі лічаць слабое валоданне абітурыетамі беларускай мовай, неканкурэнтаздоль-насць і іншыя рысы.

Аляксандр Мілін-кевіч распавёў пра свае на-маганні па стварэнні ды-станцыйнага вольнага ўні-версітэта, інтарэсы якога прадстаўляе грамадская ар-ганізацыя ў Варшаве. Гэта будзе яшчэ адна альтэрна-тыўная магчымасць набыцця вышэйшай элітнай адукацыі.

Другі дзень канферэн-цыі быў прысвечаны даслед-чыцкім рысам будучага Нацы-янальнага ўніверсітэта, выпра-цоўцы дыдактыкі і лагістыкі новай вышэйшай навучальнай установы. З паведамленнямі выступілі Андрэй Крывалап, Галіна Івуць, Ірына Лаўроў-ская, Пётр Рудкоўскі, Ала Баранава і іншыя даследчыкі.

— Я вельмі задаволены высокім узроўнем канферэн-цыі, — адзначыў прафесар Алесь Астроўскі з Гародні. — На ёй прайшла рэкагнасцыроўка сіл у шырокім дыяпазоне погля-даў. Тыя, хто будзе выхоўваць моладзь і ўплываць на фармі-раванне яе поглядаў, вызначылі шляхі руху наперад.

Эла Дзвінская,

фота аўтара

  1. Алег Трусаў, Павел Цярэшчанка, Уладзімір Колас, Алена Анісім;
  2. Аляксей Яскевіч;
  3. Алена Сакалова;

4, 5. На канферэнцыі.

 

Нацыянальны ўніверсітэт — адзін з падмуркаў існавання незалежнай Беларусі

Першы ўніверсітэт на нашых тагачасных землях з’яві-ўся ў XVI ст. у Вільні, дзякую-чы Стэфану Баторыю і ордэну езуітаў. Палітыкай ордэна бы-ло стварэнне ў Еўропе і за яе межамі цэлай адукацыйнай сіс-тэмы езуіцкіх калегіюмаў і ака-дэмій, у якіх можна было атры-маць на той час якасную адука-цыю. Таму не выпадкова, што другі ўніверсітэт на тэрыторыі Беларусі з’явіўся ў Полацку ў выглядзе езуіцкай акадэміі, як гэта было раней у Вільні.

Але гэтыя навучаль-ныя ўстановы не былі нацыя-нальнымі, яны не рыхтавалі бе-ларускіх патрыётаў, а гадавалі адэптаў каталіцкай царквы, та-му ў аснове адукацыі была латынь.

У XVIІІ ст. еўрапей-ская адукацыя пад уплывам ідэй Асветніцтва і Рэфармацыі становіцца свецкай і нацыяна-льнай. Выкладанне большасці прадметаў вядзецца ўжо на мясцовых мовах. У Віленскім універсітэце пераважнай мо-вай навучання становіцца поль-ская.

У ХІХ ст. на тэрыторыі Беларусі, якая знаходзілася цалкам у складзе Расійскай ім-перыі, мова навучання з поль-скай паступова стала рускай, а беларуская фактычна трапіла пад забарону ажно да 1905 г.

Нават дазволіўшы кні-гадрукаванне і выхад газет на беларускай мове, расійскія ўлады да апошніх дзён існаван-ня Расійскай імперыі забара-нялі беларускамоўную школь-ную адукацыю, таму першыя школы і семінарыі на роднай мове ўзніклі толькі падчас Пер-шай сусветнай вайны на акупа-ванай немцамі тэрыторыі За-ходняй Беларусі. Ужо тады прыхільнікі беларушчыны ма-рылі пра адкрыццё нацыяналь-нага ўніверсітэта, які б на бе-ларускай мове гадаваў нацы-янальную беларускую эліту.

Пасля лютаўскай рэва-люцыі 1917 г. ідэя адкрыцця беларускага нацыянальнага ўніверсітэта пачала публічна агучвацца на розных сходах і з’ездах, а з 1918 г. стала адным з кірункаў дзейнасці ўрада БНР. У 1919 г. польскія ўлады аднаўляюць Віленскі ўнівер-сітэт, а ў 1921 г. у Менску (тага-часная назва сталіцы БССР) пачынае дзейнічаць савецкі Бе-ларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ). Тут у 20-х гадах бела-руская мова становіцца адной з моваў выкладання шматлікіх прадметаў на розных факуль-тэтах, а навуковыя супрацоў-нікі Інбелкульта, многія з якіх былі беларускамоўнымі, ад-начасова з’яўляліся і ўнівер-сітэцкімі выкладчыкамі.

Сталінскія рэпрэсіі 30-х гадоў нанеслі велізарны ўдар па студэнтах і выкладчыках БДУ, многіх з іх знішчыўшы фізічна, а беларуская мова пе-растала гучаць у сценах уні-версітэта. У 60-70-х гадах ХХ ст. студэнты беларускага ад-дзялення філфака БДУ зма-галіся за тое, каб іх навучалі па-беларуску, але поспеху ў гэ-тым змаганні не мелі. Сітуацыя стала паляпшацца ў першай палове 90-х гадоў мінулага стагоддзя, калі беларуская мо-ва стала адзінай дзяржаўнай мовай у Беларусі. За пяць гадоў новай беларусізацыі (1990-1995 гг.) сотні выкладчыкаў ВНУ перайшлі на беларускую мову навучання. Яны пісалі і выдавалі новыя падручнікі, дапаможнікі, слоўнікі,  розную метадычную літаратуру. Рэфе-рэндумы 1995 і 1996 гадоў спынілі гэты працэс і павярнулі кола беларускай гісторыі назад у мінулае.

Аднак змаганне за бела-рускамоўную адукацыю ў ВНУ было працягнута. У чэр-вені 1998 г. Рада ТБМ узняла пытанне пра стварэнне Бела-рускага нацыянальнага ўні-версітэта (БНУ). У верасні 1998 г. адбыліся пікеты і міты-нгі ТБМ з удзелам моладзевых аб’яднанняў у падтрымку бе-ларускамоўнай адукацыі і ства-рэння БНУ. Быў накіраваны зварот да старшыні Савета Міністраў Сяргея Лінга і міні-стра адукацыі Васіля Стражава з патрабаваннем адкрыць БНУ.

10 кастрычніка 1999 г. Рада ТБМ зацвердзіла ініцыя-тыўную групу па распрацоў-цы Статута і Палажэння аб БНУ. На сваё першае пасе-джанне ініцыятыўная група ў складзе 68 чалавек сабралася 1 снежня 1999 г. Кіраўніком групы быў абраны акадэмік Радзім Гарэцкі.

12 студзеня 2000 г. бы-лі абмеркаваныя канцэпцыя БНУ і канцэпцыя прырода-знаўчага факультэта. 15 сака-віка 2000 г. праект канцэпцыі БНУ надрукавалі ў газеце «Наша слова» (№ 11). 16 кра-савіка канцэпцыя і Статут БНУ былі зацверджаны. Ужо 7 чэр-веня 2000 г. газета «Наша сло-ва» надрукавала канцэпцыю БНУ, падрыхтаваную Барысам Кітом.

Сябры і прыхільнікі ТБМ пачалі збіраць подпісы грамадзян Беларусі ў падтры-мку адкрыцця ў Беларусі БНУ. У ліпені 2000 г. старшыня ТБМ Алег Трусаў меў суст-рэчу з міністрам адукацыі Ва-сілём Стражавым, якому былі перададзены ксеракопіі сабра-ных подпісаў. Па стане на 1 лістапада 2000 г. было сабрана 33926 подпісаў, а на 20 траўня 2001 г. колькасць подпісаў да-сягнула 50 тысяч.

28 студзеня 2006 г. старшыня ТБМ Алег Трусаў сустрэўся з прадстаўнікамі Ад-міністрацыі Прэзідэнта Бела-русі і абмеркаваў з імі пытанне пра адкрыццё БНУ. Ужо 15 лютага 2006 г. ТБМ атрымала афіцыйны адказ за подпісам першага намесніка Міністра адукацыі А. І. Жука, у якім па-ведамлялася пра немэтазгод-насць адкрыцця БНУ.

22 лістапада 2006 г. сакратарыят ТБМ зноў прапа-наваў уладам адкрыць у Мен-ску БНУ і надаць яму імя Яку-ба Коласа. Гэта прапанова так-сама была адрынута. Аднак ідэя існавання БНУ з беларус-кай мовай навучання не памёр-ла і зноў набыла новае гучанне пасля далучэння Беларусі да Балонскага працэсу.

Сітуацыя з узроўнем адукацыі ў нашай краіне, аса-бліва ў сярэдняй школе, па-гаршаецца з кожным годам. Гэтаму спрыяюць розныя аб’е-ктыўныя і суб’ектыўныя фак-тары. Да іх можна аднесці пе-рапоўненыя класы ў гарадскіх школах, нізкія заробкі настаў-нікаў, праз гэта і непрываб-насць дадзенай сферы для муж-чын, дрэнную падрыхтоўку настаўнікаў у ВНУ, бо на пе-дагагічных спецыяльнасцях часта вучацца самыя слабыя студэнты.

У глыбокім крызісе апынуліся і нашы ВНУ, асаб-ліва пасля таго, як іх гвалтам перавялі на 4 гады навучання, і гэта тады, калі нават у СССР усе ўніверсітэты, у адрозненне ад інстытутаў, вучылі студэн-таў 5 гадоў.

Нашы студэнты дрэнна ведаюць замежныя мовы і нават родную беларускую, не маюць досведу ў ІТ-тэхнало-гіях і сучасных камунікацыях. Адукацыйны працэс у школах і ВНУ павінен быць пабуда-ваны так, каб вучні і асабліва студэнты мелі вольны час на атрыманне практычнага досве-ду, на развіццё сваіх талентаў у розных сферах жыцця.

Пасля далучэння ў 2015 г. да Балонскага працэсу нам трэба імкнуцца да ства-рэння Нацыянальнай рамкі кваліфікацый, скасавання раз-меркавання выпускнікоў, вы-дачы льготных крэдытаў сту-дэнтам прыватных ВНУ, па-шырэння інстытуцыйнай аўта-номіі, пашырэння тэрмінаў зна-ходжання выкладчыкаў і сту-дэнтаў у замежных краінах з мэтай навучання і абмену до-сведам у выкладчыцкай і на-вуковай працы без неабход-насці атрымання дазволу міні-стэрства.

Таму зноў быў створа-ны аргкамітэт па стварэнні БНУ, які плённа працуе апош-нія два гады. Сёлета старшыня ТБМ Алена Анісім публічна задала пытанне кіраўніку Бе-ларусі аб адкрыцці БНУ і ат-рымала адказ, які ўпершыню не быў адмоўным. У верасні 2017 г. ТБМ афіцыйна атры-мала ў Менску памяшканне для размяшчэння аргкамітэта па стварэнні будучага ўніверсі-тэта як структурнага падраз-дзялення ТБМ. Такім чынам, закладзены першы камень у падмурак БНУ.

Далейшымі крокамі будзе рэгістрацыя Статута і ат-рыманне ліцэнзіі на дзейнасць БНУ як прыватнай навучаль-най ўстановы. Спадзяюся, што гэта атрымаецца зрабіць да 25 сакавіка 2018 г. — сотых угодкаў абвяшчэння Беларускай На-роднай Рэспублікі.

Алег Трусаў,

ганаровы старшыня ТБМ.

 

ПРА СВЯТОЕ — ТОНАМ СПАКОЙНАГА РОЗДУМУ

Сябар напісаў заклік да ўсіх ядзерных дзяржаў, каб яны знішчылі сваю ядзерную зброю. Прынёс мне, каб і я падпісаў. Я патлумачыў, што заклік прыгожы, але ў сённяшніх умовах зусім нерэальны і таму можа выклікаць толькі ўсмешку. І пад-пісаць адмовіўся. І тут ТАКОЕ пачуў на свой адрас!..

Спынюся тут. Ніхто мне такога закліку падпісваць не прапаноўваў. Але заклік Міколы Савіцкага за бела-рускую мову як адзіную дзяржаў-ную з той жа оперы. Мне, натуральна ж, вельмі хочацца, каб так было. Упэ-ўнены, гэтага ж хочацца і любому сябру ТБМ. Прынамсі, на з’ездзе ні-хто не падняў руку супраць таго, каб наша родная мова стала адзінай дзяр-жаўнай. Але ж вырашаць гэта будзе не Трусаў, не Савіцкі і нават не ТБМ поўным сваім складам у адну тысяч-ную дарослага насельніцтва краіны. Вырашаць будзе народ, які сёння не гатовы пачуць і зразумець гэты за-клік, тым болей падтрымаць яго.

Я напісаў пра тое ў «НС» пасля з’езда (1.ХІ). Гэта была рэпліка ў адказ спадару Савіцкаму. Але Мікола Іва-навіч зрабіў выгляд, што не пачуў гэтай рэплікі ці не зразумеў яе. Таму варта выказацца больш разгорнута.

Час ад часу я наведваю біль-ярдны клуб. Там збіраюцца пакачаць шары мужыкі, якія кантактуюць па-між сабой на «великом и могучем». Тым не менш, маю беларускую га-ворку там разумеюць і паважаюць. Ніякай агрэсіі яна не выклікае. Наад-варот, некаторыя спрабуюць са мной размаўляць па-беларуску ці хаця б устаўляць у сваю гаворку беларус-кія словы, успамінаюць выслоўі, якія чулі ў дзяцінстве ад бацькоў. На фуршэце ў гонар 15-годдзя клуба яго гаспадар сказаў, што першы тост па-вінен быць на беларускай мове і даў слова мне. Афішы некаторых турнір-аў на маю прапанову друкуюцца па-беларуску. І г.д. Беларуская мова ў такім сціплым выглядзе там жыве.

Наведвальнікі більярднага клуба — гэта маленькая кропелька на-шага народа. Варта адзначыць, што ў гэтую кропельку ўваходзяць людзі, крыху больш актыўныя, чым сярэд-нестатыстычны жыхар Беларусі, бо більярд — забава не танная і забаўля-юцца ёю тыя, хто мае лішнія грошы. Прадпрымальнікі, супрацоўнікі бан-каў, гандляры, кіраванцы, але ёсць і нізавыя работнікі, энергетыкі, пен-сіянеры, нават студэнты і школьнікі. Ёсць нават грамадзянін Расіі, які пераехаў у Магілёў з Масквы і рас-пачаў тут сваю вытворчасць. Дык вось, ва ўсяго гэтага народу стаўленне да маёй мовы цалкам станоўчае, пры-хільнае. Той расійскі вытворца ад-нойчы нават быў фундатарам «Бела-рускага пяціборства».

Але ўявіце, што я прыйшоў у клуб і заяўляю: з заўтрашняга дня мы ўсе павінны гаварыць па-бела-руску. Спачатку людзі падумаюць, што гэта такі не вельмі ўдалы жарт і злёгку пасмяюцца. Калі ж усвядо-мяць, што я не жартую, то тады я і пачую тое самае ТАКОЕ. З усімі шматпавярховымі вывертамі расей-скага мату. І з гэтага моманту да маёй мовы стаўленне зменіцца на агрэ-сіўнае.

Тое самае адбудзецца і з усім нашым народам, калі заклік спадара Савіцкага агучыць публічна. Мікола Іванавіч мог бы адчуць гэта сам, калі б выйшаў на вуліцу і пачаў сустрэч-ным прапаноўваць далучыцца да сва-йго закліку. Але ён не хоча наклікаць агрэсію людзей да сябе, ён хоча, каб гэтая агрэсія была на адрас Алега Трусава ці Алены Анісім і ўвогуле на Таварыства. Навошта яму тое?

Не думаю, што гэта свядомае шкодніцтва. Хутчэй чалавек не ра-зумее ўсіх наступстваў сваёй ініцы-ятывы. Ён сядзіць за сталом з кампу-тарам і размаўляе з маніторам, а народ недзе там, за сценамі кватэры. І чала-век уяўляе той народ у межах сваіх ідэалаў: вось, заклікаць бы народ — і  справа закіпіць! І ён прадукуе прыго-жыя заклікі кшталту адмовіцца ўсім ядзерным краінам ад ядзернай зброі. І калі вопытны палітык (А. Трусаў ці хто іншы) патлумачвае яму, што зараз яшчэ не час для такіх заклікаў, што такія ініцыятывы не на карысць, а на шкоду, то Мікола Іванавіч пачынае закіпаць, кідацца словамі кшталту «духоўная нікчэмнасць» ці падобнымі іншымі.

Мне скажуць: дык жа бела-руская мова не так даўно ўжо была адзінай дзяржаўнай. Так, была. На энтузіязме толькі што здабытай неза-лежнасці і пад ціскам актыўных сіл тое было прынята. Прайшло! Але ўтры-маць тое не здолелі.

А зараз час зусім не такі, якім ён быў 25 год таму. Рэальнасці іншыя. Размеркаванне сіл іншае. Дык што, нам трэба змірыцца з другаснай роллю нашай мовы і перастаць змагацца за яе? Канешне ж, не! Змагацца трэба. Толькі варта рабіць тое разумна. Ра-зумеючы, што гістарычныя працэсы адбываюцца не імкліва. Імкліва ро-бяцца рэвалюцыі і войны. А іншае робіцца павольна, паступова, крок за крокам. З роздумам.

Гэтак жа павольна і ўдумліва трэба ісці да мэты «беларуская — адзі-ная дзяржаўная мова». З чаго пачаць? Ну хаця б з таго, каб дамагацца рэ-альнай роўнасці моваў. Гэтага дама-гацца можна і варта ўжо з-за таго, што падставы для такога дамагання змя-шчаюцца ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у выніках рэферэндуму і яшчэ ў тым, што заклік роўнасці не выклікае агрэсіі ў народзе.

А роўнасці сёння зусім ніякай няма. Доказу гэтага сцвярджэння і прысвечана мая апошняя кніга «Бела-рус у Беларусі. Эпісталярыі пра мо-ву і маральнасць». На дасягненне гэтай роўнасці і трэба кідаць усе наяў-ныя сілы, якіх у нас не так ужо і шмат. Ініцыятыва ж спадара Савіцкага пры-мушае траціць тыя сілы на ўнутраныя спрэчкі, чаго не хацелася б.

А пад канец хочацца нагадаць параду вялікага матэматыка, паэта і дзяржаўнага дзеяча Амара Хайяма:

“Калі на цябе нейк сышла благадаць,

Можаш усё ты за праўду аддаць,

Ды, святы чалавек,

                    не спрабуй крыўды мець

На таго,

        хто не хоча за праўду цярпець”.

 

Міхась Булавацкі.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пач. у пап. нумарах.)

  1. Мезенцаў (Віктар) — вы-твор з суфіксам прыналежнасці -аў ад антрапоніма Мезенец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мезенцаў. ФП: мезенец (‘пяты, самы малы палец на руцэ, назе’) — Мезенец (мянушка, потым прозвішча) — Мезенцаў.
  2. Мельчанка (Мікалай) — вытвор з фармантам -анка ад антра-поніма Мелька і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мельч(к/ч)-анка. ФП: мель (‘неглыбокае месца ў рэчцы, возеры, морка’) — мелька (‘памянш. форма, фармант -ка‘) — Мелька (мя-нушка, потым прозвішча) — Мель-чанка.
  3. Меяроўская (Вольга) — вытвор з фармантам -оўская ад ант-рапоніма Меер і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Меер-оўская — Мея-роўская.
  4. Мікалуцкі (Аляксандр) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Мікалучы і значэннем ‘народзінец, жыхар названага паселішча': Мікалуч-скі — Мікалуцкі.
  5. Мікель (Сяргей) — гутар-ковая форма імя Мікіта (з мовы грэ-каў ‘пераможца’) набыла ролю проз-вішча.
  6. Мілевіч (Андрэй) — вы-твор з суфіксам -евіч ад антрапоніма Міль з семантыкай ‘нашчадак названай асобы': Міл-евіч. ФП: Мілій (імя <грэч. melis ‘яблыня’) — Миль (1539) — Мілевіч. Адсюль і тапонім Мілявічы (в. у Мас-тоўскім раёне).
  7. Мінейка (Зыгмунд) — вы-твор з фармантам -ка ад антрапоніма Міней і значэннем ‘жанчына (жонка, дачка) названай асобы': Міней-ка. Або як пам.-ласк. (ці зневаж.) форма ад Міней. (Міна (грэч. mena, menas ‘месяц’)).
  8. Мінчанка (Наталя) — вы-твор з фармантам -анка ад антрапоні-ма Мінко і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мінч(к/ч)-анка. ФП: Міна (<грэч. mena, menas ‘месяц / імя’) — Мінка / Мінко (вытвор з фармантам -ка/-ко і значэннем памянш.-ласк.) — Мінко (празванне, потым прозвішча) — Мінчанка.
  9. Мінютка (Тамара) — се-мантычны вытвор ад апелятыва (рэг.) мінютка — эквівалента мінутка — ласк. да мінута.
  10. Мірановіч (Міхась) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам баць-каймення -овіч ад антрапоніма Мірон і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мірон-авіч — Мірановіч. ФП: Мірон (грэч. myron ‘пахкае рэчыва міра’) — Мірон (імя, потым прозвішча) — Мі-рановіч.
  11. Мірашнічэнка (Алёна) — вытвор з фармантам -энка ад антра-поніма Мірашнік і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Мірашніч(к/ч)-энка. ФП: Мірон (імя <грэч. myronміра — ‘пахкае рэчыва’) — Мірош і Міраш, Мірашнік (варыянты) — Міра-шнік (мянушка, потым прозвішча) — Мірашнічэнка.
  12. Мірошык (Аксана) — вы-твор з суфіксам -ык ад антрапоніма Мірош і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мірош-ык. ФП: Мірон (імя <грэч. ‘цяжкае рэчыва’) — Мірош (на-родна-гутарк. форма) — Мірош (мяну-шка, потым прозвішча) — Мірошык.
  13. Мірук (Алёна) — вытвор з суфіксам -ук ад антрапоніма Мір і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мір-ук. ФП: мір (апелятыў з значэн-нямі: 1) ‘адсутнасць варожасці, вайны; згода'; ‘пагадненне бакоў аб канчат-ковым спыненні ваенных дзеянняў;’ 2) ‘сельская грамада’/ — Мір (імя, новае)) — Мірук.
  14. Мірэйчык (Надзея) — вы-твор з суфіксам -чык ад антрапоніма Мірэй і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мірэй-чык. ФП: Мірон (імя, ад грэч. myron ‘пахкае рэчыва’) — Мірэй і Мірэйка (народна-гутар. формы, потым мянушкі) — Мірэй (прозвішча) — Мірэйчык. Або як памянш.-ласк. ад Мірон.
  15. Міскевіч (Валерый) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Міско і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Міск-евіч. ФП: Міхаіл (імя <ст.-яўр. ‘роўны Богу Яхве’) — Міско (народная форма, з 1528 г.) — Міско (празванне, потым прозві-шча) — Міскевіч.
  16. Місюк (Анатоль) — народ-на-гутарковая форма ад кананічнага Міхаіл (ст.-яўр. ‘роўны Богу’) набыла ролю прозвішча.
  17. Міхадзюк (Міхаіл) — вы-твор з суфіксам -юк ад антрапоніма Міходзь і значэннем ‘нашчадк на-званай асобы': Міходз-юк — Міхадзюк. ФП: Мяфодзій (імя, з мовы грэкаў ‘метад, тэорыя’) — Міходзь (народны варыянт імя) — Міходзь (празванне, потым прозвішча) — Міхадзюк.
  18. Міхасюк (Яўген) — вы-твор з суфіксам -юк ад антрапоніма Міхась і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Міхас-юк. ФП: Міхаіл (імя -ст.-яўр. ‘роўны богу Яхве’) — Міхась (варыянт слова Міхаіл, які стаў нар-матыўным сучасным імем) — Міхась (прозвішча) — Міхасюк.
  19. Міхачэўскі (Дзмітрый) — вытвор з фармантам -эўскі/-скі ад тапоніма Міхачы / Міхачоўка і зна-чэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Міхач-эўскі, Міхачэў(ка)-скі. ФП: Міхаіл (гл. Міскевіч) — Міха (народная форма (скарот) ад Міхаліна) — Міхач (эксп-рэсіў ад Міх (Міха, Міхаіл)) — Міхачы і Міхачоўка (тапонімы) — Міхачоўскі — Міхачэўскі.
  20. Міхнавец (Дзіна) — вы-твор з суфіксам -ец ад тапоніма Міх-нава з значэннем ‘народзінец, жыхар названага паселішча': Міхнав-ец. Або ад прозвішча Міхно (< Міхаіл <ст.-яўр. ‘роўны Богу Яхве’) з суфіксам -авец: Міхн-авец.
  21. Міхневіч (Андрэй) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Міхно і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Міхн-евіч. ФП: Міхаіл (імя <ст.-яўр. Mikael ‘роў-ны Богу’) — Міхно (народная форма, з 1528 г.) — Міхно (мянушка, потым про-звішча) — Міхневіч.
  22. Мішчанка (Алег) — вы-твор з фармантам -анка ад антра-поніма Мішка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мішч(к/ч)-анка. ФП: Міхаіл (імя <ст.-яўр. ‘роўны Богу Яхве’) — Міша — Мішка — Мішчанка.
  23. Мокша (Мар’ян) — семан-тычны вытвор ад апелятыва мокша ‘адна з дзвюх этнаграфічных груп мардоўскага народа’.
  24. Моніч (Мікіта) — вытвор з суфіксам бацькаймення -іч ад ант-рапоніма Мон (з мовы грэкаў: monos ‘адзін, адзінокі’) і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мон-іч. Параўн. Кузьм-іч. Магчымая рэдэрывацыя: Моніка > Мон.
  25. Морава (Антаніна) — се-мантычны вытвор ад апелятыва морава (-рэг. варыянт (фармант -ава, як сін-ява — сінь, шэр-ава ‘шарэзны’)) ад мор ‘павальная смерць, эпідэмія’.
  26. Моўчан (Міхаіл) — се-мантычны вытвор ад апелятыва моў-чан (рэг.) ‘маўклівы чалавек'; параўн. укр. мовчан ‘маўчун’ (Грынч.).
  27. Моцевіч (Кацярына) — вытвор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Мот і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Мот-евічМоцевіч — Мацевіч. ФП: мот (‘марна-траўца’) — Мот (мянушка, потым про-звішча) — Моцевіч / Мацевіч.
  28. Мужычэнка (Ягор) — вы-твор з фармантам -энка ад антрапо-німа Мужык і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мужыч(к/ч)-энка. ФП: мужык (апеятыў мае розныя значэнні): 1) ‘селянін’ (састар.); 2) ‘тое, што і муж (жанаты мужчына ў ад-носінах да сваёй жонкі)'; 3) ‘грубы’, невыхаваны чалавек (разм.) — Мужык (мянушка, потым прозвішча) — Му-жычэнка.
  29. Мукавозчык (Вольга) — семантычны вытвор ад апелятыва мукавозчык ‘той, хто возіць муку’ (мук-а-воз-чык).
  30. Мураўёў (Дзмітрый) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Муравей і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мураўё-оў. ФП: муравей (рус. ‘мурашка’) — Му-равей (мянушка, потым прозвішча) — Мураўёў.
  31. Мурашкін (Аляксандр) — вытвор з прыналежным прыметні-кавым суфіксам -ін ад антрапоніма Мурашка і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Мурашк-ін. ФП: мура-шка (‘невялікае насякомае атрада перапонкавакрылых, якое жыве вялі-кімі калоніямі’) — Мурашка (мянушка, потым прозвішча) — Мурашкін.
  32. Мусіенка (Святлана) — вытвор з фармантам -енка ад антра-поніма Мусій і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мусій-енкаМу-сіенка. ФП: Майсей (імя <ст.-яўр. Mose — ‘яўр. заканадаўца’) — Масей і Мусей (народн. форма; укр. МусійМойсей)) — Мусій (празванне, потым прозвішча) — Мусіенка.
  33. Мускі (Барыс) — народная форма старажытнага рэдкага імя Мусікій набыла ролю прозвішча.
  34. Мутко (Віталь) — семан-тычны вытвор ад апелятыва мутко (-утварэння (фармант -ко) ад муціць ‘рабіць мутным (пра ваду)’, ‘не даваць спакою, трывожыць’, ‘браць на вані-ты’) — ‘той, хто муціць’ ці ‘той, каго му-ціць’. Або ад першаснага Мітко — на-роднай формы ад Мітрафан.
  35. Мухаяраў (Вадзім) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Мухаяр і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мухаяр-аў. ФП: мухаяр (‘баваўняная тканіна з дабаўленнем воўны або шоўку’) — Му-хаяр (мянушка, потым прозвішча) — Мухаяраў.
  36. Мушынскі (Міхась) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Мушына і значэнне ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Му-шын-скі.

(Працяг у наст. нумары.)

 

ЛІЦВІНЫ Ў НАПАЛЕОНАЎСКАЙ ГВАРДЫІ — НЕВЯДОМАЯ СТАРОНКА НАШАЙ ГІСТОРЫІ

Уладзімір Лякін. Ліц-віны ў гвардыі Напалеона. — Мінск: Тэхналогія, 2017. — 335 с.

 

Хто такія ліцвіны? Як адзначаў яшчэ 90 гадоў таму вядомы польскі вучоны Аляк-сандр Брукнер пісаў: «Mowi-my ciagle «litewski, Litwin», ale to tylko zamiast «bialoruski, Bialorus», bo w roku 1510 niko-my nic o Litwie wlasciwej, etno-graficznej ani snilo sie; jeszcze Rej w roku 1562 Litwinem Bia-lorusina nazywal, a w Moskwie i w XVII wieku «litowskij» tyle, co bialoruski» («Увесь час кажам «літоўскі, ліцвін», але гэта то-лькі замест «беларускі, бела-рус», бо ў 1510 годзе нікому нічога пра ўласна Літву, Літву этнаграфічную нават не сніла-ся; яшчэ Рэй у 1562 годзе назы-ваў ліцвінам беларуса, а ў Ма-скве і ў XVII стагоддзі «лито-вский» азначала «беларускі»»). Пазней, як вядома, ліцвінамі называлі сябе Тадэвуш Касцю-шка, Адам Міцкевіч, Станіслаў Манюшка ды іншыя славутыя сыны нашай зямлі.

Нават сёння, паводле сведчання навукоўцаў-этно-графаў, ліцвінамі называюць сябе нямала беларусаў не то-лькі ў Рэспубліцы Беларусь (на Берасцейшчыне, Гарадзен-шчыне, Віцебшчыне, Меншчы-не), але і за яе межамі: на ўкраз-інскім Палессі, на поўначы Кі-еўшчыны, Чарнігаўшчыны, на заходняй Браншчыне і Сма-леншчыне. Таму Ўладзімір Ля-кін, аўтар кнігі «Ліцвіны ў гва-рдыі Напалеона», якая паба-чыла свет у выдавецтве «Тэх-налогія», справядліва лічыць тэрмін «ліцвіны» гістарычным этнонімам беларусаў.

Такім чынам, ліцвіны — гэта нашыя продкі, і тыя, хто жыў у Вялікім Княстве Літоў-скім, і тыя, хто захоўваў яго спадчыну і традыцыі пасля зні-кнення дзяржавы з мапы Еўро-пы. Менавіта пра іх — высака-родных, адважных, самаахвяр-ных — ідзе гаворка ў памянёнай кнізе.

Выданне зна-ёміць чытачоў з мала-вядомай старонкай айчыннай гісторыі. Яно апавядае пра ўдзел нашых прадзе-даў у 1807-1815 гадах у элітных фармаван-нях французскай ар-міі — гвардыі Напале-она. Маладыя людзі апынуліся ў адным шыхце пад Імперата-рскімі арламі з адной мэтай: вярнуць неза-лежнасць Радзіме. Ру-хаючыся следам за аўтарам, чытачы мо-гуць патрапіць не то-лькі на палі бітваў у Іспаніі, Расеі, Германіі, Францыі (пад Сама-с’ерай, пры Рацісбо-не, Эслінгу, Ваграме, Аламейдэ ды інш.), але і на велічныя пара-ды, пазнаёміцца з што-дзённым жыццём, зброяй і падрыхтоў-кай тых, пра каго На-палеон сказаў: «Вы вартыя маёй Старой Гвардыі! Вы — найлеп-шая кавалерыя!». Вя-лікую цікавасць вы-клікае дадатак: карот-кія біяграфічныя зве-сткі пра больш за ты-сячу нашых суайчын-нікаў-гвардзейцаў. Шмат хто з дапытлі-вых чытачоў пазнае сярод іх сваіх прадзедаў.

 

16 лістапада ў Цэнтра-льнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбы-лася першая прэзентацыя «Ліц-віноў». Госці імпрэзы, сярод якіх былі польскі амбасадар Ко-нрад Паўлік і дарадца па ку-льтуры і супрацоўніцтве ам-басады Францыі Эльза Пінь-ёль, шмат казалі пра актуаль-насць выдання, ягоную ка-рысць для беларускай культу-ры і ўзаемаразумення народаў Францыі, Польшчы і Беларусі. Як адзначыла старшыня Тава-рыства беларускай мовы, дэ-путат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспу-блікі Беларусь, перакладніца і мадэратарка сустрэчы Алена Анісім, прэзентацыю кнігі «Лі-цвіны ў гвардыі Напалеона» можна лічыць свайго роду ўнё-скам ТБМ і выдавецтва «Тэх-налогія» ў святкаванне 100-годдзя аднаўлення беларускай дзяржаўнасці.

Дарэчы, першыя два дзясяткі асобнікаў разляцеліся літаральна за паўгадзіны, што дае надзею на далейшае павы-шэнне зацікаўленасці грамад-ства ў вывучэнні ўласнай гіс-торыі і культуры. Шукайце гэ-тае надзвычай змястоўнае вы-данне на паліцах менскіх крамаў «Акадэмкніга», «Светач», «Цэн-тральная кнігарня» і ў іншых гандлёвых пунктах краіны.

Аксеня Тарасевіч.

 

На фота:

  1. Вокладка кнігі.
  2. Старшы вахмістр і шэвалежэр (конны) гвардзей-скага 3-га палка шэвалежэраў-уланаў. Ілюстрацыя з кнігі.
  3. Кандыдат гістарыч-ных навук Алег Трусаў.
  4. Старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.
  5. Аўтар Уладзімір Ля-кін падпісвае кнігу.

 

Юбілейная «Скарыніяна» ў фарбах, бронзе і дрэве

Важкі ўклад у асэнса-ванне 500-годдзя беларускай кнігі ўносяць мастакі і скуль-птары, графікі і кніжныя ілю-стратары. На выставе ў мен-скім Палацы мастацтваў прад-стаўлены працы ў розных жан-рах, якія адлюстроўваюць вы-давецкі вычын Францішка Скарыны, выяўляюць розныя грані яго асобы.

Значную частку экспа-зіцыі складаюць партрэты і скульптурныя выявы перша-друкара. Сярод іх, найперш, прыцягва-юць увагу партрэ-ты пэндзля Георгія Паплаўскага («Фран-цыск Скарына»), Алеся Цыркунова («Першадрукар»), Юрыя Каралевіча («Адраджэнне»), скульптурныя бюс-ты з таніраванага і белага гіпсу Льва і Сяргея Гумілеўскіх, постаць асветніка, ад-літая ў бронзе Паўлам Лукой. Велічна ўзвышаецца над усёй экспазіцыяй скульптура Фран-цішка Скарыны з дрэва аўтар-ства Сяргея Гумілеўскага.

Родным мясцінам ас-ветніка прысвечаны творы  Іва-на Козела «Полацк», Уладзі-міра Пракапцова — «Нараджэн-не дня» і Аксаны Хамко — «Шляхамі Скарыны».

Роздум пра Кнігу кніг, Слова, якое было ад пачатку, пранізвае працы Паўла Хадаровіча «Прадмова», Алены Шлегель «Алфавіт» і іншыя. Майстры плаката — Генадзь Мацур, Аляксандр Кулажанка, Сяргей Саркісаў падрых-тавалі ў юбілейным годзе серыі ёмкіх і лаканічных знака-вых твораў на тэму беларускага слова і літары. У межах выставы прадстаўлены мастацкі праект «Беларускі АРТ-Алфавіт», куратарам якога з’яўляецца ві-цебская мастачка Кацярына Мяснікова. У выставачным праекце ўдзельнічаюць знака-выя прадстаўнікі беларускай графічнай школы — Юрый Яка-венка, Павел Татарнікаў, Леў Алімаў, Міхаіл Басалыга, Раман Сустаў.

Што новага прыўно-сіць сёлетняя «Скарыніяна» ў параўнанні з працамі майстроў жывапісу 70-90 гадоў мінулага стагоддзя? На выставе заці-каўлены глядач знойдзе шэраг прац ў новых незвычайных тэх-ніках. Напрыклад, Канстанцін Вашчанка выканаў вялікую кніжную гравюру са скарына-вых кніг з полісціролу. Тацця-на Сакалоўская падрыхтавала працу ў змешанай  тэхніцы на дрэве, а Таццяна Ласка вышы-вала літары беларускага алфа-віту на тканіне. Аматарам бела-рускай кнігі будзе цікава блі-жэй пазнаёміцца з акварэльны-мі ілюстрацыямі Паўла Татар-нікава да кнігі  «Айчына: ма-ляўнічая гісторыя».

Акрамя твораў выяў-ленчага мастацтва на выставе прадстаўлены адноўлены Ўла-дзімірам Ліхадзедавым друка-рскі станок Францішка Скары-ны, на якім дэманструецца пра-цэс старажытнага кнігадрука-вання. Выстава працягне сваю працу да 3 снежня.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Юбілейная выстава «Скарыніяна»;
  2. Скульптурная выя-ва першадрукара. Аўтар — Ся-ргей Гумілеўскі;
  3. Партрэт Ф. Скарыны Георгія Паплаўскага;
  4. Гравюра з полісці-ролу Канстанціна Вашчанкі.

 

 

Дзень герояў у Лідзе

Сябры ТБМ і БНФ з Ліды ды Бярозаўкі адзначылі Дзень герояў. Актывісты вы-рашылі наведаць памятныя мясціны, якія ёсць у Лідзе, што так ці іначай звязаныя са зма-гарамі за незалежнасць Баць-каўшчыны. Гэта магілы ўдзе-льнікаў паўстання 1863 года, а таксама месца пахавання ак-тывістаў беларускага падпол-ля, якія загінулі ў час Другой сусветнай вайны. Кіраўнік Лід-скай раённай арганізацыі БНФ Сяргей Пантус адзначыў:

— Мы прыйшлі сюды, каб захаваць традыцыю, заха-ваць памяць і аддаць належную даніну нашым продкам, якія змагаліся за нашу Бацькаўш-чыну. Былі вельмі прыемна ўражаныя, магілы Валерыі Це-хановіч і Юльяна Саковіча прыбраныя, пакладзены новыя вянкі, знічы пастаўленыя. Гэта гаворыць пра тое, што народ паціху абуджаецца і памятае сваіх герояў, гэта вельмі ста-ноўчая прыкмета.

Сёння новае пакаленне лідзян працягвае традыцыі, за-снаваныя папярэднікамі.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Навіны Германіі

БЕЛАРУСКА-НЯМЕЦКІ

НКА ФОРУМ

Беларуска-нямецкі фо-рум «Сase Exchange Weekend», які пройдзе 9-10 снежня 2017 г. у Менску.

Да ўдзелу запрашаюц-ца прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх некамерцыйных ар-ганізацыяў ды ініцыятываў з Беларусі, а таксама валанцёры і маладыя спецыялісты.

Мэта форуму — абмя-няцца лепшымі практыкамі па-між прадстаўнікамі і прадстаў-ніцамі нямецкіх і беларускіх арганізацыяў у наступных аб-ласцях: рэгіянальныя праекты, нефармальная адукацыя і мо-ладзь, правы чалавека, сацыя-льная інклюзія, ахова навако-льнага асяроддзя, культура.

Таксама ў беларускіх НДА будзе магчымасць нала-дзіць партнёрства з нямецкімі калегамі.

У праграме мерапры-емства — панэльная дыскусія, майстар-класы, прамы абмен досведам, выстава беларускіх НДА, вывучэнне найбольш удалых кейсаў, прэзентацыя магчымасцяў, якія прапануе Германія для Беларусі.

У першы дзень, 9 сне-жня 2017 г.,  вас чакаюць:

—  выстава-кірмаш пра-ектаў і ініцыятыў грамадскіх арганізацый: вы даведаецеся, колькі карысці  можна прыне-сці грамадству ў вобласці ахо-вы навакольнага асяроддзя, культуры, развіцці нефарма-льнай адукацыі, лічбавых сва-бод і не толькі;

— панэль з удзелам ня-мецкіх экспертаў і праца ў ша-сці секцыях па выбары, акрамя таго, у першы дзень форума мы прапануем вам паўдзель-нічаць у крэатыўных майстар-класах і пазнаёміцца з калегамі з іншых арганізацый;

—    нефармальныя зносі-ны падчас фуршэта.

У другі дзень Форума, 10 снежня 2017 г., вашай увазе будуць прадстаўлены магчы-масці нямецкіх праграм для беларускіх арганізацый і ад-мыслоўцаў, а таксама запатра-баваныя майстар-класы па вы-карыстанні бізнэс-інструмен-таў у маркетынгу НКО, ролі PR-а для паспяховай працы арганізацый трэцяга сектара і інструментаў правядзення эфе-ктыўнага збору сродкаў праз краўдфандынгавыя платфор-мы.

Арганізатары форума: Некамерцыйная арганізацыя АДБ Брусель, праваабарончая ўстанова «Human Constanta» і нямецкая кансалтынгавая ар-ганізацыя Каапфорум Інтэрна-цыяналь (Германія).

Партнёры форума: Ус-танова «Цэнтр экалагічных ра-шэнняў», Згуртаванне белару-саў свету «Бацькаўшчына», Га-лерэя сучаснага мастацтва «Ў», каледж Ліберал артс у Бела-русі «ECLAB».

Форум арганізуецца ў рамках праграмы «Рэсурсавы цэнтр НКА» пры падтрымцы МЗС Германіі.

АДБ Брусель.

 

Выстава ў Палацы мастацтваў

14 лістапада 2017 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мас-такоў — Палац мастацтва адбы-лося ўрачыстае адкрыццё вы-ставы памяці мастака і педагога Юрыя Васільевіча Гаўрына (1943-2016 гг.),які пакінуў пасля сябе не толькі творчую спадчыну, якой ганарыцца Бе-ларусь, але і ўдзячную памяць сярод прыхільнікаў яго тален-ту, а таксама шматлікіх студэн-таў Беларускага інстытута су-часных ведаў імя А.М. Шы-рокава, дзе ён выкладаў (быў прафесарам) жывапіс і малю-нак на працягу 13 гадоў.

Мастак быў надзелены вельмі каштоўным талентам душэўнай дабрыні, мудрасці ва ўзаемаадносінах з калегамі і сябрамі, талентам самаахвярнай любові да сваіх блізкіх,дзяцей і ўнукаў.

Мастак нарадзіўся у самы разгар (1943 г.) вайны ў Самаркандскай вобласці, але па волі лёсу апынуўся ў Бела-русі, якая стала для мастака другой радзімай, дзе ён жыў і працаваў з 1948 г. і да апошняга дня.

Цяжкія пасляваенныя гады, дзяцінства і юнацтва спа-дара Гаўрына звя-заны з мястэчкам Дуброўна пад Ві-цебскам, адкуль пачынаўся шлях майстра ў мастац-тва. Прафесійную адукацыю ён ат-рымаў у Менскім мастацкім вучылі-шчы (1966 г.) і Бе-ларускім тэатра-льна-мастацкім ін-стытуце (1972 г.)

Пачына-ючы з 1965 года Ю.В. Гаўрын ўдзе-льнічаў у мастац-кіх выставах рэс-публіканскага і мі-жнароднага ўзро-ўню — у Бельгіі, Італіі, Аўстрыі. З 1978 года сябра Беларускага саюза мастакоў. Творчасць спа-дара Юрыя разнастайная і па манеры выканання і па тэма-тыцы.

У экспазіцыю выставы ўключаны жывапісныя творы Ю.В. Гаўрына, якія захоўва-юцца ў фондах  Беларускага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, нацыянальнага цэн-тра сучасных мастацтваў Рэс-публікі Беларусь, іншых му-зеяў нашай краіны, а таксама ў сям’і мастака.

На адкрыцці выставы ў зале сабралася каля 150 чала-век; сярод якіх Зміцер Сурскі, Соф’я Жыбулеўская, Валеры Шкаруба, Базыль Ермаловіч. Перад прысутнымі выступілі: мастакі Рыгор Сітніца, Мікола Купава, Уладзімір Зінкевіч, Уладзімір Тоўсцік, а таксама  дыпламат Сяргей Мартынаў.

Было ве-льмі цікава. Раю наведаць выста-ву мінчукам і гас-цям беларускай сталіцы.

 

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры, журналіст фрылансер.

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

  (Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ

 

Алькабала — падатак на здзелкі, звязаныя з адчужэннем нерухомасці.

Гранд — магнат, багаты феадал.

Ідальга — іспанскі шля-хціц, які служыў у караля, ці багатага феадала.

Інквізіцыйны трыбу-нал — іспанская інквізіцыя, якая вяла пераслед габрэяў, мусуль-ман і ерэтыкоў.

Маўр — мусульманін, жыхар Гранадскага эмірата.

Марыск — мусульманін, які перайшоў у хрысціянства.

Каравела — марскі ка-рабель, які ў XV ст. меў дзве або тры мачты і даўжыню ад 20 да 25 м.

Картэсы — орган са-слоўнага прадстаўніцтва ў ка-ралеўствах Пірэнейскага паў-вострава.

Факторыя — гандлёвы пасёлак еўрапейскіх купцоў у каланіяльных краінах.

Эльдарада — міфічная краіна, багатая на золата і каш-тоўныя камяні, якую шукалі на тэрыторыі Лацінскай Амерыкі іспанскія заваёўнікі.

 

НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ

 

1385-1433 гг. — улада-ранне Жуана I, партугальскага караля.

1415 г. — захоп пар-тугальцамі Сеўты.

1451-1506 гг. — Хры-стафор Калумб.

1469 г. — шлюб Фер-дынанда Арагонскага і Ізабелы Кастыльскай. Утварэнне Іспа-ніі.

1479 г. — Кастыльска-Арагонская унія.

1480 г. — стварэнне інк-візіцыйнага трыбунала ў Іспа-ніі на чале з Тарквемадам.

1488 г. — адкрыццё пар-тугальцамі мыса Добрай На-дзеі.

1492 г. — падзенне Гра-надскага эмірата і завяршэнне Рэканкісты.

1492-1503 гг. — чатыры экспедыцыі Калумба, адкрыц-цё Амерыкі.

1498 г. — адкрыццё мар-скога шляху з Еўропы ў Індыю Васка да Гамам.

1500 г. — адкрыццё пар-тугальцамі Бразіліі.

 

РАЗДЗЕЛ XXV.

МАСТАЦТВА ЗАХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ.

РАЗВІЦЦЁ НАВУКІ I ТЭХНІКІ Ў ХІV-ХV стст.

 

  1. Феномен італьянскага Адраджэння і яго этапы.
  2. Пачатак Паўночнага Рэнесансу.
  3. Змены ў архітэктуры Еўропы ў ХІV-ХV стст.
  4. Развіццё навукі і тэхнікі.
  5. Узнікненне ўсходнеспавянскай і еўразійскай цыві-лізацый (замест заключэння).
  6. Феномен італьянскага Адраджэння і яго этапы

 

Да пачынальнікаў ку-льтуры Адраджэння, або Рэ-несансу, адносяць італьянскіх дзеячаў культуры і мастацтва. У першую чаргу, гэта пісьмен-нікі Дантэ, Петрарка, Бакача і мастак Джота.

Дантэ Аліг’еры (1265-1321) паходзіў са шляхецкай сям’і, быў паэтам і палітычным дзеячам, стваральнікам сучас-най літаратурнай італьянскай мовы. Ён напісаў унікальную паэму з трох частак (100 пе- сень), «Пекла», «Чысцец» і «Рай», якая мела назву «Каме-дыя», ці «Боская камедыя». У галіне палітыкі ён імкнуўся да аб’яднання Італіі і адстойваў незалежнасць свецкай улады ад улады Папы.

Франчэска Петрарка (1304-1374) нарадзіўся ў сям’і юрыста (натарыуса), атрымаў духоўны сан. Быў таленавітым лірычным паэтам, пісаў не то-лькі на лаціне, але і па-італь-янску. Асноўны твор жыцця — «Кніга песень», што складаецца з 317 санетаў і іншых паэтыч-ных твораў. Як і Дантэ, ён за-клікаў да міру і еднасці Італіі.

Джавані Бакача (1313-1375) паходзіў з купец-кай сям’і. Стварыў класічны тып рэалістычнай італьянскай навелы. Асноўны яго твор — «Дэкамерон» складаецца са ста навел, героі якіх — простыя і ба-гатыя людзі Італіі, ад каралёў і рыцараў да сялян і рамеснікаў.

Джота дзі Банданэ (1266-1337) — мастак, папярэд-нік рэалізму ў італьянскім жы-вапісе. Галоўная праца яго жыцця — роспіс Капэлы дэль Арэна ў Падуі (1304-1306 гг.). Ён паўнавартасна ўвёўу жыва-піс інтэр’ер і ўмела выяўляў трохмерную прастору.

Эпоху, калі жылі і пра-цавалі вышэйзгаданыя асобы, называюць Протарэнесансам, ці Перададраджэннем. Уласна Рэнесанс падзяляюць на тры этапы: Ранні (другая палова ХІV-ХV стст.), Высокі (канец XV — пачатак XVI стст.) і Позні (XVI — першая палова XVII стст.).

Сандра Батычэлі (ка-ля 1445-1510) стварыў алега- рычныя палотны з глыбінным гуманістычным сэнсам, «Вяс-на» (1482 г.) і «Нараджэнне Венеры» (1485 г.). Да найбуй-нейшых геніяў Рэнесансу ад-носяць Леанарда да Вінчы і Мікеланджэла Буанароці. Са-мым універсальным геніем у гісторыі чалавецтва прынята лічыць Леанарда да Вінчы (1452-1519), які праявіў сябе ў розных сферах мастацтва, на-вукі, музыкі, астраноміі і меха-нікі. Леанарда жыў у розных італьянскіх гарадах (Фларэн-цыі, Мілане, Венецыі і Рыме), а скончыў сваё жыццё ў Фран-цыі. Пасля сябе ён пакінуў мноства праектаў розных тэх-нічных прыладаў і механізмаў, у тым ліку падводнай лодкі, танка, лятальных апаратаў, ва-далазнага касцюма і парашута. З маладых гадоў Леанарда ак-тыўна займаўся жывапісам, і яго карціны сёння можна ўба-чыць у розных музеях свету.

У 1498 г. ён намаляваў вялізную фрэску «Тайная вя-чэра» для рэфекторыя (тра- пезнай) міланскага дамінікан-скага кляштара, а ў 1503 г. ства-рыў свой галоўны шэдэўр, па-ртрэт «Мона Ліза» («Джакон-да»). Кароль Францыі Фран-цыск I лічыў яго першым кара-леўскім мастаком, архітэктарам і інжынерам. Леанарда да Вінчы лічыцца заснавальнікам «Вы-сокага Адраджэння», які па-кінуў пасля сябе групу вуч-няў, што склала т. зв. «Лам-бардскую школу».

Яшчэ адзін геній Рэне-сансу — Мікеланджэла Буана-році (1475- 1564), скульптар, мастак, архітэктар і паэт. У ма-ладыя гады ён засведчыў сябе як выдатны разьбяр дзякуючы такім кампазіцыям, як «Бахус» і «П’ета».

 

 

  1. Пачатак Паўночнага Рэнесансу

 

Паўночным Адра-джэннем называюць рэнесан-савую культуру XV — пачатку XVII стст. у краінах Еўропы, што знаходзяцца на поўнач ад Італіі. Гэтая культурніцкая з’я-ва ўзнікла на сто гадоў пазней, чым у Італіі, але была больш разнастайнай. Яна спалучалася з сярэднявечнымі традыцыямі і магутнымі рэлігійнымі (рэ-фарматарскімі) і нацыяналь-нымі рухамі.

Як і ў Італіі, у культу-ры паўночных краін сярод роз-ных мастацкіх накірункаў пе-раважаў жывапіс. Найбольш яскрава гэта праявілася ў Ні-дэрландах і Нямеччыне. У мас-тацтве Поўначы адчуваецца моцны ўплыў готыкі і яе эва-люцыя ў бок свецкай культу-ры. Мастакі Нідэрландаў і Нямеччыны першымі ў Еўропе пачалі карыстацца алейнымі фарбамі.

Славутым майстрам і пачынальнікам нідэрландскай нацыянальнай школы быў ма-стак Ян ван Эйк (1390/1400-1441). Менавіта яму прыпіс-ваюць вынаходніцтва тэхнікі алейнага жывапісу. Тагачасныя мастакі самі рабілі розныя фар-бы з рэчываў расліннага ці мі-неральнага паходжання. Ад-ным з кампанентаў такіх фар-баў было курынае яйка. Такія фарбы мелі назву «тэмперы» і мелі істотны недахоп: яны хутка высыхалі. Ян ван Эйк замяніў яйка алеем, і яго фарбы далі магчымасць працаваць паво-льна і прамалёўваць па некалькі разоў усе дэталі малюнка. У XV ст. тэхніка алейнага жыва-пісу з Нідэрландаў прыйшла ў Германію і Францыю, а потым і ў Італію. З 1425 г. Ян ван Эйк працуе і жыве ў Бургундыі, а з 1431 г. і да самай смерці — у фламандскім горадзе Бруге. Самы яго славуты твор, выка-наны на пару са старэйшым братам Гюбертам, гэта «Генцкі алтар» — шмат’ярусная кампа-зіцыя дваццаці шасці карцін з выявамі 258 чалавечых фігур. Ян ван Эйк — адзін з першых у Еўропе стваральнік свецкага жывапіснага партрэта. У 1432 г. ён намаляваў першы ў За-ходняй Еўропе парны партрэт — мужа і жонкі Арнальфіні (ся-м’я багатага італьянскага купца і банкіра).

Агульнаеўрапейскую вядомасць набыў нямецкі мас-так, тэарэтык мастацтва Альб-рэхт Дзюрэр (1471-1528). У яго творах шмат фантастыч-ных вобразаў і алегорый.

(Працяг у наст.  нумары.)

 

Валер Санько

Курыць — пляваць на неба, сонца і зямлю

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

У курца меней грошай, часу.

Цыгарэціна ў руках — нямодна, непрэстыжна, сму-родна.

Не жадаеш хуткай хва-рабітнасці, інваліднасці — не пасмоктвай нават лёгкую пры-гожую цыгарэтку.

Уцягваеш у дымніцтва маладзёна — атрымліваеш зло-пажаданні і праклёны ад пад-летка, яго родных.

Абкурваеш другіх — грэшыш.

Не толькі хтосьці асла-бне ад тваіх дымоў, захварэе, а і ты сам, табе асабліва забя-доціцца ад праклёнаў хворых, вымаўленых і невыказаных.

Дай закурыць, дай прыкурыць — лішнія просьбы, прабіваюць біяполе просьбіт-ніка.

Ад запальніцы, цыга-рэты, запалкі перадаеш свой агонь чужому — перадаеш кро-плі сілы, удачы, заможнасці. Ні адна разумная гаспадыня ву-голле з печы не пазычыць су-седцы, не хоча расставацца з так цяжка набытым дабрабы-там. А нятумкі курэц жычлі-віць, перадае чужаніту свой агонь, запальніцу.

У кватэры: злётай купі цыгарэт, не забудзь заадно за-палкі; па дарозе: супыніся, ско-кну куплю цыгарэт. Усё гэта лішнія, непатрэбныя існаванню просьбы, ад іх церпіць тваё бія-поле.

Любы курэц за год забі-вае два вялікія дрэвы, знішчае іх высакародную неабходную Зямлі працу — выдзелены кіс-ларод.

Цыгарыш бліз ліфта, а не ў кватэры — сваіх дзяцей тро-хі аберагаеш, яны спяць, дым ім шкодны, а суседніх дзетак у калясцы ці ў таварыскай пад-леткавай кампашцы — абкур-ваеш. Яны ўдыхваюць тваю атруту. І хочаш, каб іх біяполе і розум спрыялі табе. Не атры-маецца.

Пакурыў на вуліцы, у калідоры, мыйні, у фортку — усё роўна не збярог сямейні-каў. Увайшоў у пакой без цыгарэты, не задаволься ўлас-най інтэлігентнасцю —  абкур-ваеш усіх у кватэры, ты ж ды-хаеш.

Мноству жанчын агі-джваюць пустыя абяцанні бяз-вольных мужычкоў — свядома/несвядома знаходзяць спосаб папомсціцца, тым ці іншым спосабам караюць смальян-нікаў.

Плюнуў на зямлю, па-шыраная звычка курцоў — са-грашыў. Нельга біць ваду, рас-кідаць агонь, пляваць на зям-лю, абгнюшваць паветра лаян-каю. Жывыя іпастасі, як Божая існасць, доўга церпяць, але мо-цна б’юць. Кара іх прыпадае не адно на самога, на тваіх блізкіх таксама.

Аслабляць або забі-ваць Яго стварэнне — чалавека — грэх вялікі.

Бог не стварыў чалаве-ка для чорнага, зла. Анёл твой ахоўвае цябе, дык не трэба анё-лу падкурваць крылле.

Смерць ад кожнага ча-лавека хоча адсунуць анёла ахоўніка. Дачасна і незаслужана не долее. Да курца труноўнай падступіцца лягчэй.

 

Фруктовыя кактэй-лікі-заменнікі кальянаў неэфе-ктыўныя. Замежная бачнасць барацьбы з куравам. Нават калі пабудуюць рэстараны і ста-лоўкі для курцоў, усё роўна ва-колле заваняюць. Элітныя цы-гарныя клубы — вынаходствы тоўстасумаў, мільянераў.

Толькі пакаральнымі і забароннымі мерамі можна штосьці зрабіць у Беларусі.

Прадукты згарання любой арганікі — дым, сажа — надзвычай шкодныя. Асабліва ў  тытунях цыгарэт — маленькіх АЭС пад носам. Статыстыка ўсяго свету ясна гаворыць.

Курыльні ў некаторых аэрапартах Расіі ўсё-такі ад-крылі. Дарэмна. Там шкодных рэчываў у 200 разоў болей, чым у паветры. Усё з курыльні пераплывае ў залы.

Камунікатыўная фун-кцыя цыгарэты, так званая сяб-роўская — блеф, выхаваўчая — блеф. Любая прапаганда пра задавальненне ад курава павін-на карацца.

Дзяржава павінна ства-рыць умовы, каб курэц сам не зажадаў курыць, было яму ня-выгадна паліць. — Усё для яго, а сам ён што і хто? Досыць з бязвольнікам вазіцца.

Пра гульняманію, за-барону казіно ў Расіі абаронцы казалі тое ж. Ах, ах, столькі лю-дзей абмяжоўваецца ў правах. Падлічылі, колькі выручылі се-м’яў ад фінансавага разору, разводаў, самагубстваў — ахі выпарыліся, талкаванні аб пра-вах бязвольных і проста тупа-шкодных зніклі.

Цыгарэтнік смаліць хвіліны, не на службовым мес-цы — у туалеце, калідоры, а ра-бочыя ў яго дымных выдыхах працуюць і ходзяць гадзіны. Пра іх здароўе хто дбае? Кур-цам нажыўляюць пластыры ад табакакурэння, праводзяць курсы, чытаюць лекцыі, ад-крываюць курыльні на працы, у аэрапартах. Як жа, ім неаб-ходна жыць прыстойна.  А для некурцоў што спецыяльна гра-мадства робіць? Нічога. Каго дзяржава дыскрымінуе?

Курэнне — не жыццёвая неабходнасць. Чалавек і чала-вецтва без яго абыходзіліся ты-сячагоддзямі. Самаму заядла-му курцу/выпівоху доктар ціха і няветліва аб’явіць: можаце з лячэннямі не выстарвацца, ку-рыце і выпівайце, праз паўгода вас не будзе. Вынік у 90% ад-нолькавы — імгненная адмова ад цыгарэты і піўца, самагоння і вінца.

 

Новыя цыгарэты пра-пітваюцца дзвюма сотнямі роз-ных саставаў, каб у руках мала-дзёнаў прыгожа дымелі.

Некалькі дзесяцігод-дзяў назад хлопцу патрэбна бы-ло з паўгода смаліць  «Махо-рку», «Прыму» ці «Беламор», каб стаць заўзятым курцом. Цяперашнія спайсавыя рэдкія зацяжкі нявінных мадняцкіх цыгарэтак уцягваюць у кура-дымную звычку ў цэлым за 3-4 пакуры, асобных за 2-3. Рэ-чывы тыпу спайсаў злёту бя-руць цыгарэтніка ў залеж-насць.

Звычайны тытунь амаль не гарыць, не тлее, сцвя-рджае доктар Уладзімір Іваноў, загадчык наркалагічнага рэа-білітацыйнага аддзялення РНПЦ у Менску. Улічым раз-мытасць межаў паміж звычай-най цыгарэтай і крымінальным спайсам, абсалютную непад-рыхтаванасць да гаркэчнага ўздзеяння арганізма 13-14-га-довых пачаткоўцаў і лёгка ўцямім: залежных позна папя-рэджваць ад шкоды дымакур-ства. Шлях ад іх да мацнейшых засмоктвальнікаў, «Марак», ме-ней дзюбы вераб’я.

«Маркі» — прапітаныя наркотыкам кусочкі паперы — і  выстаўленыя на сталах дыска-тэк, ахаладжальныя напоі, у якія ўсё часцей дадаюць узба-дзёрныя рэчывы кшталту ЛСД, адпраўляюць падлеткаў у цвёрдую залежнасць, на ба-льнічныя ложкі, а то і глыбей. «Маркі» выклікаюць галюцы-нацыі, ваніты, трызненні.

Самае страшнае, як не стараюцца спахопленыя род-ныя адлучыць дарагога нашча-дка ад заразы, як правіла такое бескарысна. Мала хто ведае, сцвярджае доктар Іваноў, што ад курэння ў Беларусі штогод памірае 20 тысячаў чалавек, ад гарэлкі — 6-10 тысячаў. («Наро-дная воля», 08.4.2014).

Спажыўцоў наркоты-каў у Беларусі 80-150 тысячаў. Столькі ў Галандыі. Любы за-лежны (курыльшчык, алкаго-лік, наркаман, карцёжнік) ве-льмі лёгка становіцца прыдур-каватым, няздатным на цвяро-зае існаванне. Кожны з іх спа-дзяецца на ўласную волю і ро-зум: я магу ўсё кінуць, калі што — звярнуся да доктара, — аднак ніводны дзяжнуты не цяміць: няма уколаў і таблетак ад тыту-ню, гарэлкі, спайса. Бог чала-веку не слуга і не нянька, кож-наму дасць карову, карміць і даіць не будзе, сам думай, ста-райся.

Курэнне — найпрамы і лёгкі шлях да сапраўднага нар-коцтва.

Пасля развалу СССР ТТК праігнаравалі савецкія законы, здзейснілі наймаштаб-ную рэкламу тытунёвых вы-рабаў. Амерыканскія, іншыя кампаніі зрабілі ўсё, каб забіць, а не — дык выхаласціць мерка-ваны закон «Пра абмежаванне курэння тытуню».

Паводле дадзеных ста-ршыні Камітэта Дзярждумы па ахове здароўя насельніцтва Н.Ф. Герасіменкі у Расіі ку-рыць 70% мужчын, 28% жан-чын, 50% падлеткаў. («Москов-ские новости», 22-28.12.2006).

(Працяг у наст. нумары.)

 

Зробленае застаецца

Чалавек можа зрабіць многае. Галоўнае — бачыць перад сабой мэту.

Прыклад гэтаму прыватны мастацкі музей свет-лай памяці Анатоля Белага ў горадзе Старыя Дарогі. Яшчэ з юначых год А. Белага вабіла ўсё, што тычылася сапраўднай, але тады закрытай гісторыі Беларусі. Яго цікавілі звесткі і прадметы, якія хоць крышку прыадчы-нялі тайну над мінулым, над амаль забытымі знакамітымі асобамі і героямі зямлі беларускай. Здзяйсненню гэтай мары ён прысвяціў сваё жыццё: адкрыў музей на сваёй малой радзіме — у Старых Дарогах.

Афіцыйна адкрыты ў 1999 годзе музей мае чыста беларускую накіраванасць. Адсюль палягае, што ўсе аўтары (а іх звыш 200) карцін, скульптур, медалёў, плакетак, экслібрысаў, кніг, ілюстрацый для кніг і інш. у сваіх творах адлюстроўвалі гісторыю і культуру нашай Бацькаўшчыны.

Ідэалагічны кірунак культурнага асяродка, ды яшчэ ў правінцыі, у тыя гады ў нейкай ступені здзіўляў, але і прыцягваў сваёй беларускасцю, а яго стваральнік, будучы чалавекам мэтанакіраваным і нават прарокам у сваёй Айчыне, верыў, што вынікі яго працы і працы таленавітых добраахвотных прыхільнікаў беларускай справы — гэта скарб, які не прападзе, не растворыцца, а будзе здабыткам усяго народа.

І сапраўды, азнаёміўшыся з экспазіцыямі рознай тэматыкі ў залах музея, прыходзіш да высновы: у музеі ўсё для Беларусі і ўсё пра Беларусь ад старажытнасці да сучаснасці. Як і прагназаваў А. Белы, музей набывае ўсё больш шырокую папулярнасць: яго пастаянна навед-ваюць школьнікі (і не толькі Старадарожчыны) і сту-дэнты; прыязджаюць людзі з розных куткоў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа (сем’і, турыстычныя групы і асобныя навевальнікі); цікавяцца музеем і СМІ (да пры-кладу, карэспандэнты газет, культурная пляцоўка і гра-мадская арганізацыя Арт Сядзіба, тэлеканал «Мір» і інш.).

Наведвальнікі пішуць свае ўражанні ў кнізе вод-гукаў. Да прыкладу, некалькі выказванняў за жнівень гэтага года:

«С восхищением и благодарностью за любовь к Белоруси и умение собрать и сохранить бесценные реликвии национальной истории и культуры Белоруси, которая была домом для евреев в течение многих сто-летий» (ТельАвив, университет, доктор исторических наук Леон Смиловицкий).

«Проживая на Стародорожчине, невозможно не заметить уникальный музей — островок истории и культуры Беларуси. Благодаря судьбе, у меня появился шанс прикоснуться к сокровищам белорусской культу-ры. Как для юного ценителя белорусской литературы — это великолепный случай для знакомства…”; «Огром-ное спасибо за великолепную экскурсию. Великий музей! Ради таких моментов хочется трудиться и прослав-лять свою Родину.»; «Пройдя всю экспозицию, я почув-ствовала великий восторг… нельзя передать словами все мои ощущения от увиденного, просто хочется вы-разить благодарность за дело рук Анатолия Ефимовича.» (Ангелина, Александра, Ольга — студентки, Старые Дороги).

Фонд музея ўзбагачаецца. Мастакі, ску-льптары, майстры прыгожага пісьменства ахвя-руюць свае творы. У экспазіцыі музея знахо-дзіцца каля 70 твораў вядомага беларускага скульптара Ўладзіміра Мелехава, а зусім ня-даўна пры наведванні музея майстар ахвяраваў яшчэ два: барэльефы паэтэсы, нязломнай дачкі Беларусі Ларысы Геніюш і народнага паэта, грамадскага дзеяча Ніла Гілевіча.

Цэлую галерэю графічных твораў па-дарыў адзін з лепшых беларускіх партрэтыстаў, мастак Міхаіл Будавей. У тэматычнай зале «Сучасная Беларусь» знайшлі сваё пачэснае месца партрэты народнага пісьменніка Янкі Брыля, вядомага грамадскага дзеяча і пісьмен-ніка Васіля Быкава, змагара за беларускую мову Ніла Гілевіча, класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, драматурга Андрэя Макаёнка, грамадскага дзеяча і доктара сельска-гаспадарчых навук Івана Нікітчанкі, народнага паэта Пімена Панчанкі — аўтара бязлітасна-праўдзівага твора «Паэма сораму і гневу», паэ-тэсы Яўгеніі Янішчыц —  «палескай ластаўкі» (са слоў Н. Гілевіча).

Ужо прайшло шэсць гадоў, як пайшоў у іншы свет стваральнік музея, але зробленае ім засталося.

Некалі ў адным з інтэрв’ю А. Белы ска-заў: «…мы селі ў свой нацыянальны «цягнік». Засталося дадаць, што гэты «цягнік» рухаецца. І яшчэ, будзем спадзявацца, што мастацкі музей Анатоля Белага, як і іншыя славутасці горада Старыя Дарогі, будзе ўключаны ў адзін з турыстычных маршрутаў Менскай вобласці.

Надзея Сармант.

 

Стоячы на экватары

Прыемна здзіўляе і, бе-зумоўна, радуе творчае жыц-цё-дзейнасць літаратурнага клуба «Экватар» пры сталіч-ным (Цэнтральным) Доме афі-цэраў, якое ўзначальвае вядо-мы беларускі паэт Вячаслаў Корбут. Свае творы з голаса члены клуба прадстаўляюць на суд і радасць сваім прыхільным слухачам пры сустрэчах з імі па ўсёй Беларусі, праўда, у ас-ноўным у вайсковых аудыто-рыях. За бягучы год такіх прад-стаўленняў было каля двух дзесяткаў. Там жа адбываецца і прэзентацыя клубных выдан-няў.

Асноўнай жа друкава-най трыбунай клуба з’яўляец-ца альманах «Літаратурны эк-ватар», заснаваны ў 2012 г., які ўвасабляе калектыўную працу ў абсягах паэзіі, прозы, даку-менталістыкі, гумару і інш. Сё-лета (2017 г.) выйшаў у свет ужо яго шосты выпуск у ста-лічным выдавецтве «Ковчег». Аб’ём выдання — 436 старонак пры фармаце 84х108/32; на-клад — 230 асобнікаў. Уклада-льнікі і гэтага (штогадовага) выдання Вячаслаў Корбут і Інга Вінарская, яна ж — і строга-патрабавальны шэф-рэдактар. Асноўнай частцы выдання па-пярэднічаюць уступныя арты-кулы В. Корбута «У пошуках спрадвечнай ісціны» і І. Ві-нарскай «Восеньскія вынікі на «Экватары», у якіх распавя-даецца пра працы і дні клуба і яго канцэртнай брыгады, пра рост і дасягненні аўтарскага патэнцыялу экватарцаў — паэ-таў і празаікаў і асабліва пра, так бы мовіць, узмацненне іх прафесійнага майстэрства. Ме-навіта за гэта некаторыя аўта-ры «Літаратурнага экватара» і ў 2017 годзе былі адзначаны прызамі і ганаровымі месцамі на Міжнародных літаратурных конкурсах (Р. Паўлючук, І. Цуканава, Л. Лазута).

Паказальна (і гэта, ба-дай, — галоўнае) і шосты нумар альманаха сваім зместам прася-кнуты любоўю і павагай да Ра-дзімы, да яе каранёў і трады-цый, гістарычнага мінулага. Не абмінаюць сваёй увагай аўта-ры тэм любові да ўсяго жы-вога, захапляюцца прыгажо-сцю чалавечых пачуццяў і ўчы-нкаў, непаўторнасцю прываб-лівых карцін роднай прыроды, абураюцца тым пачварным, што сустракалася і сустрака-ецца ў жыцці. Калі карацей, дыяпазон-парадыгма аб’ектаў іх назірання і апявання — шы-рокі, амаль неабсяжны. Вось колькі паэтычных радкоў у падмацунак сказанаму:

 

***

Як ты гаворыш пра Дняпро,

Гавораць толькі пра каханне.

Нібы ідзеш з ракі дамоў

Па сонечным мерыдыяне.

(К. Мяшкова.)

 

***

Я веру, што ты, беларус,

будзеш светам прызнаны,

І сам свой гасцінец на шчасце

ўнукам пакінеш,

Не будзеш ты болей нікім

за свой хлеб папіханы,

І ў мораку дзён за свой чын

чалавека не згінеш.

(В. Корбут.)

 

У гэтым выданні, так-сама шматгранным і шматжан-равым, узялі ўдзел трыццаць чатыры аўтары. Усе яны годна прадстаўлены каляровымі фо-та на трох старонках вокладкі «Літаратурнага экватара». А дзякуючы ідэі І. Вінарскай у выпуску размешчаны фота-здымкі (тры блокі) важнейшых момантаў з жыцця клуба.

Узыйшоўшы на эква-тар «Літаратурнага экватара, мне неяк цяжкавата ды, можа, не зусім карэктна аддаваць перавагу таму ці іншаму паэту ці празаіку, тым больш, калі я іх усіх паважаю і нават болей — захапляюся імі, іх прыхіль-насцю да літаратурнай твор-часці, калі за ўсіх радуюся, калі ўсім жадаю Дабра і Поспехаў на ўсіх пуцявінах жыцця, а аса-бліва ў творчасці.

Прыемна адзначыць, што сяброўскія пачуцці паміж членамі «Экватара» трымаюць у іх памяці і душы вобразы сва-іх калег Валерыя Скакуна і Ўладзіміра Марозава, якія адыйшлі ў іншы свет і што па-цверджаннем гэтаму з’яўля-ецца прысутнасць у альманаху іх твораў і фота.

І яшчэ. І шосты выпуск «Літаратурнага экватара» вы-глядае прэзентабельна і наўрад ці саступіць сваім зместам і формай любому выданню на-шых дзён, за выключэннем, бадай, спецвыданняў. Праўда, першая старонка вокладкі аль-манаха ўсё ж крыху не на ўзро-ўні ў сэнсе колеравай выраз-насці.

А ў заключэнне заста-ецца павіншаваць аўтараў, і ўсіх тых, хто спрычыніўся да з’яў-лення ў свет такога важнага, важкага і дыхтоўнага выдання, і, канешне, яго чытачоў.

Гучок Яўген,

паэт, публіцыст.

 

Згодна з рашэннем Лідскага райвыканкама ад 02.10.2017 г. № 1012 Лідскім ГУП ЖКГ адкрыты дабрачынны рахунак  № ВY62АКВВЗ1320000002464200000

у філіяле АСБ «Беларусбанк» код банка АКВВВYдля пералічэння дабрадзейных (спонсарскіх) ахвяраванняў на стварэнне помніка заснавальніку горада Ліды вялікаму князю Гедыміну.

 

Літаратурныя сустрэчы

І плыве яе радок, і звініць яе слова

22 лістапада ў канфе-рэнц-зале Лідскай раённай біб-ліятэкі імя Янкі Купалы пра-йшлі літаратурна-музычныя зазімкі «І плыве твой радок, і звініць тваё слова», прысве-чаныя творчасці беларускай паэтэсы Дануты Бічэль, якая зусім хутка адзначыць свой 80-гадовы юбілей. На сустрэчу з Данутай Янаўнай былі запро-шаны сябры літаратурнага аб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай газеты», а таксама вучні сярэдняй школы № 1. Вядоўцай імпрэзы была бібліёграф Галіна Курбыка.

Данута Янаўна Бічэль — паэтэса, літаратуразнаўца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984). Яна наша зямлячка, бо нарадзі-лася ў вёсцы Біскупцы, што на Лідчыне. Была стваральніцай Дома-музея Максіма Багдано-віча ў Гародні, доўгі час пра-цавала ў гэтым музеі, некалькі гадоў з’яўлялася яго дырэкта-рам. Аўтар мноства зборнікаў паэзіі, дзвюх кніг прозы, пра-явіла сябе і як дзіцячая пісь-менніца. Многія вершы паэтэ-сы змешчаны ў школьных пад-ручніках, пакладзены на музы-ку. Асобнае месца ў яе твор-часці займае духоўная паэзія: вершы-малітвы, вершы-меды-тацыі і г. д. Як і яшчэ адна наша зямлячка, Хрысціна Лялько, Данута Бічэль з’яўляецца най-ярчэйшай прадстаўніцай бела-рускамоўнай духоўнай літара-туры. У мінулым годзе ў серыі «Беларускі кнігазбор» выйшла кніга выбраных вершаў паэтэ-сы. Данута Бічэль стала першай (і пакуль адзінай) нашай зям-лячкай (г. зн. ураджэнкай Лід-чыны), чые творы выдадзены ў «Беларускім кнігазборы».

Як прызналася Данута Янаўна, у апошні час яна рэдка выступае перад аўдыторыяй. Даўно, гадоў пяць, не прыяз-джала яна з Гародні на Лідчы-ну — сваю малую радзіму. Кож-ны раз прыязджае сюды з вялі-кай радасцю: на Лідскай зямлі прайшлі яе дзіцячыя і юнацкія гады, менавіта Лідчына дала ёй натхненне для першых спроб пяра. З цеплынёй і заміла-ваннем расказвала паэтэса ў час імпрэзы аб сваім дзяцінстве, праведзеным ля берагоў рэчкі Гаўі, аб гадах вучобы ў Лідскім педагагічным вучылішчы.

— Ліда — першы горад у маім жыцці, — гаварыла Данута Бічэль. — Сюды я дабіралася з вёскі басіком, праз балоцістую мясцовасць, у Лідзейцы мыла ногі. У тыя гады Ліда была для мяне, вясковай дзяўчынкі, цу-доўнай краінай, дзе мяне вучы-лі ўсяму… Памятаю, да нас, першакурсніц, прыязджаў Ка-ндрат Крапіва. Паслухаўшы мае вершы (многія ў юнацтве спрабуюць пісаць вершы), вя-домы пісьменнік параіў даслаць іх у «Вожык». У «Вожык» я тады вершы не даслала (ма-быць, саромелася), аднак мае спробы пяра часта сталі з’яў-ляцца ў насценгазеце вучы-лішча. Такой была мая «старта-вая пляцоўка» ў друку… Пас-ля Ліды быў Наваградак, а за-тым — Гародня, дзе я, скон-чыўшы педінстытут, там і за-сталася жыць.

Данута Янаўна чытала перад прысутнымі некаторыя свае вершы, расказвала аб зна-чным уплыве на сваю твор-часць вершаў і паэм Адама Міцкевіча (чыя Гражына з’яў-ляецца яе любімай літаратур-най гераіняй), пра свайго ўну-ка Станіслава, які зараз жыве ў далёкай Філадэльфіі, працуе там шафёрам-дальнабойшчы-кам і нават, ідучы па слядах бабулі-пісьменніцы, напісаў кнігу аб сваім жыцці ў Аме-рыцы.

Акрамя Дануты Бі-чэль, гасцямі імпрэзы былі ста-ршыня Гарадзенскага абласно-га аддзялення Саюза беларус-кіх пісьменнікаў Валянцін Ду-батоўка, галоўны рэдактар лі-таратурна-мастацкага часопіса «Новы замак», кандыдат філа-лагічных навук Янка Трацяк. Музычную і песенную скла-довую мерапрыемства забяс-печылі сваімі выступленнямі лідскі бард Сяргей Чарняк, удзельніцы ансамбля пажылых людзей «А ну-ка, девушки!», якія, дарэчы спявалі па-бела-руску.

Пасля імпрэзы кожны ахвочы мог набыць любую з прывезеных Данутай Бічэль кніг.

Аляксандр

МАЦУЛЕВІЧ.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *