НАША СЛОВА № 49 (1356), 6 снежня 2017 г.

Панядзелак, Снежань 11, 2017 0

Помнік Паэту

Па сталічным адрасе: вул. Камуністычная, 24, пры прадзюсерскім цэнтры Шаку-ціна — цэнтры маладых творчых талентаў і найноўшай аўдыё-студыі  — усталявана «Скульп-турная кампазіцыя, прысвеча-ная Паэту». Так імянуецца яна афіцыйна, а паводле словаў аў-тара помніка Ўладзіміра Сла-бодчыкава за прататып узяты малады і рамантычны Ўладзі-мір Караткевіч тых дзён, калі скончыў ён гістарычна-філа-лагічны факультэт Кіеўскага універсітэта і прыехаў жыць і працаваць у Менск. Падабен-ства і пазнавальнасць аблічча пацвердзілі ўжо і сябар паэта, літаратуразнаўца Вячаслаў Ра-гойша, і фотамастак Георгі Ліх-таровіч, і многія іншыя творцы, і нават рабочыя, якія мантавалі скульптуру на пастамент. Ак-рамя таго, скульптар са згоды замоўцаў намерваецца падма-цаваць выяву і паэтавым аўто-графам.

Падобна на тое, што сталічны раён Асмолаўка, які стаіць сёння пад пагрозаю, не згіне. Наадварот, яна — пабага-цела: у радыусе двух-трох ква-рталаў, блізу Тэатра оперы і балету і будынка дзяржаўнага радыё можна пабачыць мема-рыяльную шыльду Лесі Ўкра-інцы, помнікі Максіму Багдано-вічу і Тарасу Шаўчэнку, а так-сама бюст Тадэвуша Касцюшкі (на тэрыторыі амбасады Злу-чаных Штатаў Амерыкі).

Хтосьці стане касаву-рыцца, маўляў, гэта не сапраў-дны помнік, а толькі гарадская ці так званая садова-паркавая скульптура на паўпрыватнай тэрыторыі. Але хочацца рашу-ча запярэчыць: хіба не падзея сёння — з’яўленне ў сталіцы хай сабе і досыць камернага помні-ка Паэту?! Да таго ж адно не адмяняе, не адмаўляе другое. Прыйдзе час і на важкі, веліч-ны  манумент аднаму з нацыя-творцаў.

Таму хочацца спадзя-вацца, што неўзабаве калегі-літаратары, аматары творчасці Уладзіміра Караткевіча і ўсяго краснага пісьменства, закаха-ныя, маладзёны, школьнікі і студэнты панясуць кветкі да по-мніка Паэту. І, мабыць, асаблі-ва шмат ляжа тых кветак у Су-светны дзень пісьменніка 3 са-кавіка, у Сусветны дзень паэзіі 20 сакавіка і на дзень нара-джэння Ўладзіміра Караткеві-ча 26 лістапада. Гэтаксама хо-чацца спадзявацца, што наро-дзіцца ў Менску і новая трады-цыя — ушанаваць Паэта будуць прыходзіць і маладыя хаця б з найбліжэйшага Дома шлюбаў па-над Свіслаччу.

Уладзімір Сіўчыкаў.

Фота аўтара.

Каляндар “Родны край”

Сёлета ізноў паменшаны наклад кален-дара “Родны край”. Цяпер гэта 4000 асобнікаў на ўсю Беларусь. Летась было 5000, пазалетась — 6000. Выдавецтва “Беларусь” зноў упарта вядзе справу да таго, каб неўзабаве сказаць: “Выпуск спыняем, не купляюць”. Разам з тым у Лідзе каляндар толькі мільгнуў і разышоўся, абяцаюць завезці яшчэ партыю, але калі тое будзе. Такі ў нас маркетынг. Вязуць туды, дзе не купляюць, а туды, дзе разбіраюць, даюць мі-зер. І так з году ў год. А ўжо цэлы месяц у Лідзе календара няма, цэлы месяц людзі заходзяць, пагля-дзяць, бяруць нешта іншае. Але тое іншае — не “Родны край” і зусім не роднае.

Наш кар.

 

165 гадоў з дня нараджэння Вандаліна Шукевіча

Вандалін ШУКЕВІЧ (10 снежня 1852, в. Нача Лід-скага павета, цяпер Воранаўскі раён — 1 снежня 1919) — бела-рускі археолаг і этнограф, член-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі навук.

Вандалін нарадзіўся ў сям’і адваката Аляксандра Шу-кевіча і Аліны Воўк-Карачэў-скай. Маёнтак Нача ў Лідскім павеце з’яўляўся маёмасцю ма-ці. Пасля нараджэння Вандалі-на бацькі развяліся, і ўвесь ця-жар выхавання лёг на добра адукаваных і, разам з тым, глы-бока веруючых маці і бабулю. Яны фармавалі характар буду-чага вучонага і займаліся яго адукацыяй.

З 1883 В. Шукевіч да-следаваў археалагічныя по-мнікі на паўночным захадзе Бе-ларусі і поўдні Літвы. Адкрыў больш за 130 помнікаў камен-нага веку, вёў раскопкі грунта-вых і курганных могільнікаў каля вёсак Нача, Пузелі (Вора-наўскі раён), Вензаўшчына, Дварчаны, Апонаўцы, Сырні, Чарнішкі (Шчучынскі раён). Даследаваў 16 курганоў і 376 каменных магіл тыпу жа-льнікаў XIII-XIV стст.

Паміж 1884 і 1894 гадамі Шукевіч знайшоў 27 пахаванняў у Вензаў-шчыне, 14 у Апонаўцах, 39 каля Дварчан, 6 каля Сабакінцаў, 8 каля Заба-лаці, 7 у Некрушанцах, 19 у Пузелях — усяго 120 пахаванняў у 8 могіль-ніках. Восенню 1903 года Шукевічам было зроб-лена вельмі цікавае, ад-разу заўважанае ў на-вуковым свеце, адкрыц-цё так званых грунтовых магіл. Вандалін Шукевіч даследаваў Троцкі, Лід-скі і Радунскі замкі.

У ваколіцах Ліды Шу-кевіч запісваў народныя падан-ні, легенды, прыкметы, якія потым публікаваў у часопісах. Дзве вялікія цікавыя працы Вандаліна Шукевіча данеслі да нас сотні запісаў помнікаў ду-хоўнай народнай творчасці. Так, у артыкуле «Народныя вераванні і абрады (забабоны, прымхі, прадказанні і інш.), сабраныя ў Віленскай губ.» змешчана 432 запісы. Гэты збор дапаўняецца тэкстамі 15 легенд, паданняў, чарадзейных апавяданняў і 159 вераванняў, прымхаў у артыкуле «Некато-рыя вераванні, прымхі і заба-боны нашага люду, легенды і паданні». Значную цікавасць уяўляе і артыкул Шукевіча «Старажытныя лекавыя срод-кі», прысвечаны народнай ме-дыцыне.

Вікіпедыя.

70 гадоў Алесю Разанаву

Алесь РАЗАНАЎ нара-дзіўся 5 снежня 1947 года ў вёс-цы Сялец Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці. Тры гады вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяр-жаўнага ўніверсітэта. Парале-льна з вучобай працаваў ліцей-шчыкам на Менскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. У кастр. 1968 г. студэнты-філола-гі БДУ, сярод лідараў якіх былі Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Леў Барташ, звярнуліся ў ЦК КПБ з лістом на імя П.М. Ма-шэрава (ліст падпісала некалькі сотняў чалавек) дзе патрабава-лі вяртання выкладання на бе-ларускай мове. У выніку арга-нізатары падпісання ліста атры-малі ярлыкі «буржуазных на-цыяналістаў». Пасля таго як Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Валянціна Тоўкун з’ездзілі ў Зэльву да Ларысы Геніюш два першыя ўзімку 1969 былі вы-ключаны з БДУ (праз няздачу заліку па вайсковай падрых-тоўцы; да гэтага яны былі вы-датнікамі вучобы). Дзякуючы падтрымцы Максіма Танка, рэктару БПІ Сяргею Гусаку і загадчыку кафедры беларус-кай мовы і літаратуры БПІ Ўладзіміру Калесніку, А. Ра-занаў працягнуў ву-чобу на філалагічным факультэце Берасцей-скага педагагічнага ін-стытута, які скончыў у 1970 г.

Працаваў вы-кладчыкам беларус-кай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Ка-мянецкага раёна, з 1972 года ў Менску — літсупрацоўнікам га-зеты «Літаратура і ма-стацтва», з 1974 года — рэдактарам у выда-вецтве «Мастацкая лі-таратура», з 1994 года — у часопісе «Крыніца»… Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 г. Пачаў друкавацца ў 1961 годзе. Выдаў зборнікі па-эзіі «Адраджэнне» (1970), «На-заўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях-360″ (1981), «Вастрыё стралы» (1988), «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992), «Паляванне ў райскай далiне» (1995), «Рэча-iснасць» (1998).

Перакладае з літоў-скай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, англійскай моў. Пера-клаў кнігу К. Саі для дзяцей «Гэй, хавайцеся!» (1982), п’есу У. Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (аўт. «Сон у Іванаву ноч» у зборніку «Тры камедыі», 1989), раман Ё. Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы» (1989), выбраную паэзію У. Бэрзынь-ша (2013). Склаў кнігу паэзіі Я. Купалы «Выйду з сэрцам, як з паходняй!..» (1982). Выдаў па-нямецку зборнік «Wortdich-te» (2003).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1990). Лаўрэат прэміі «Зала-ты апостраф» (2012)…

Вікіпедыя.

 

Дзяніс Тушынскі

Суіснаванне дзяржаўных моў паводле фінскага і беларускага заканадаўстваў

Уводзіны

 

У многіх артыкулах За-кона Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» для раздзялення беларускай і рускай моў выкарыстоўваецца злучнік «або». Паміж наймен-нямі моў 23 разы стаіць спалу-чэнне «і (або)», 15 разоў — злу-чнік «або» і 2 разы — злучнік «ці». Толькі 7 разоў паміж дзя-ржаўнымі мовамі стаіць злуч-нік «і». Толькі адна з моў можа выкарыстоўвацца, у прыват-насці, у заканадаўстве, у ме-дыцыне, у бытавым абслугоў-ванні, у міжнародных дамовах, ва ўзброеных сілах, у афіцый-ных аб’явах, у маркіроўцы та-вараў.

Дазволеная законам не-абавязковасць ўжывання абе-дзвюх дзяржаўных моў часта з’яўляецца падставай для ігна-равання моўных правоў жыха-роў краіны. Напрыклад, па за-коне арганізацыя мае права выбару мовы бланкаў для клі-ентаў. У Беларусі арганізацыя найчасцей выбярэ рускую мо-ву і толькі яе — ігнаруючы пра-вы беларускамоўнага кліента. Некалькі канкрэтных прыкла-даў: пераважная большасць інтэрнэт-сайтаў выканаўчых камітэтаў не мае беларуска-моўнай версіі, а ў эталонным банку дадзеных прававой ін-фармацыі толькі 3,1% нарма-тыўных прававых актаў па-бе-ларуску.

Такая сітуацыя з’яўля-ецца таксама і сацыялінгвіс-тычнай праблемай. Невялікае месца беларускай мовы ў афі-цыйнай моўнай прасторы кра-іны ставіць пад пагрозу яе да-лейшае існаванне. Сярод фак-тараў (не)бяспекі для моў, вы-лучаных ЮНЭСКА, фігуру-юць прысутнасць мовы ва ўсіх сферах жыцця і стаўленне дзя-ржавы да мовы, у тым ліку да яе афіцыйнага выкарыстання. Беларуская мова ўнесена ў «Ат-лас моў свету, якім пагражае знікненне», выдадзены ЮНЭСКА.

У 2003 годзе Кансты-туцыйны Суд Рэспублікі Бела-русь у рашэнні ад 4 снежня 2003 г. № П-91/2003 адзначыў, што «пры фармальна-юры-дычным раўнапраўі бела-рускай і рускай моў на прак-тыцы баланс іх выкарыстання не заўсёды захоўваецца» . Тады ж для забеспячэння фактычнай роўнасці дзяржаўных моў суд прапанаваў разгледзець пытан-не аб унясенні ў Закон аб мовах «Аб мовах у Рэспубліцы Бела-русь» і іншыя акты змяненняў і дапаўненняў, але зменаў у Закон аб мовах не зроблена да-гэтуль.

Грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» неаднаразова накіроўвала прапановы па ўда-сканаленні моўнага заканадаў-ства ў дзяржаўныя інстанцыі, але атрымлівала адмовы змя-няць Закон аб мовах. Так, у 2012 годзе Пастанянная камісія па адукацыі, культуры і наву-цы Палаты прадстаўнікоў На-цыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адзначыла, што аба-вязковае ўжыванне дзвюх мо-ваў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця прывядзе да значнага павялічэння расходаў і даку-ментазвароту і паставіла пытан-не аб мэтазгоднасці падрыхтоў-кі закона аб змяненнях у Закон аб мовах. Камісія, аднак, лі-чыць, што змены ў бок адна-часовага ўжывання дзвюх дзя-ржаўных моў ва ўсіх сферах дзяржаўнага, сацыяльна-эка-намічнага і культурнага жыц-ця не супярэчаць Канстытуцыі і будуць спрыяць фактычнай роўнасці моваў. Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Бе-ларусь адзначае, што айчыннае заканадаўства ідзе шляхам па-ступовага пашырэння выка-рыстання беларускай мовы, што адлюстравана у пэўных заканадаўчых актах .

У 2015 годзе старшыня Канстытуцыйнага суда П.П. Міклашэвіч у пасланні Прэзі-дэнту і Парламенту Беларусі адзначыў, што «заканадаўчыя акты, якія закранаюць правы і свабоды грамадзян, мэта-згодна выдаваць на дзвюх дзяржаўных мовах…, у адпа-веднасці з палажэннямі арты-кула 17 Канстытуцыі пра роў-насць дзвюх дзяржаўных моў».

Для рэгуліроўкі пра-ваадносін, што датычацца дзя-ржаўных моў, В.І. Самарын прапануе выкарыстоўваць тэ-орыю слабага боку ў праваад-носінах. Адно з яе палажэнняў заключаецца ў тым, што права-адносіны, адным з бакоў якіх з’яўляецца грамадзянін, які па-збаўлены магчымасці як роўны ўздзейнічаць на іх змест, адно-сяцца да праваадносін са сла-бым бокам. Адпаведна, выбар сярод прадугледжаных зако-нам моў павінен ажыццявіць грамадзянін. Асабліва гэта ты-чыцца  праваадносін,  адным  з  бакоў  якіх  з’яўляецца дзяржа-ва. Відавочна, што ў Законе аб мовах грамадзянін у большасці выпадкаў як слабы бок не раз-глядаецца.

Айчынныя аўтары ад-значаюць, што рэфармаванне айчыннага моўнага заканадаў-ства варта грунтаваць на вы-вучэнні і магчымым пазычэнні пэўных аспектаў замежнага за-канадаўства, у т.л. фінскага. Пры гэтым шэраг важных па-лажэнняў апошняга ў айчыннай літаратуры не аналізаваўся.

 

Мэта гэтага артыку-   ла — разгледзець некаторыя па-лажэнні фінскага моўнага зака-надаўства, якія могуць у той ці іншай ступені паслужыць узорам пры рэфармаванні мо-ўнага заканадаўства Беларусі. Рэспубліка Фінляндыя абрана для параўнання па некалькіх прычынах. З аднаго боку, у Фінляндыі таксама дзве дзяр-жаўныя мовы. З іншага боку, Беларусь і Фінляндыя маюць важныя для мэт нашага пара-ўнання адрозненні. Па-першае, шведская мова — першая толькі для 5,4% насельніцтва краіны (але з’яўляецца абавязковым прадметам у фінскамоўных школах). Па выніках жа айчын-нага перапісу 2009 года, рус-кую мову назвалі роднай (што, па ідэі арганізатараў перапісу, было эквівалентна першай мове) 41,5% насельні-цтва, беларускую — 53,2%. Яш-чэ адно адрозненне заключаец-ца ў тым, што большасць швед-скамоўнага насельніцтва скан-цэнтравана ў пэўных рэгіёнах краіны.

Можна было б чакаць, што такая мінарытарная і адно-сна лакальная ў Фінляндыі шведская мова будзе менш аба-ронена фінскім заканадаўствам (прынамсі, на нацыянальным узроўні), чым беларуская мова (мова тытульнай нацыі і родная мова большасці насельніцтва, распаўсюджаная па ўсёй краі-не) — заканадаўствам беларус-кім. Фактычна, аднак, часта ад-бываецца адваротнае, што пад-крэслівае неабходнасць рэ-формы айчыннага моўнага за-канадаўства.

 

Палажэнні аб мовах у канстытуцыі Фінляндыі

 

У фінскай канстытуцыі моўнаму пытанню прысвечана больш месца, чым у беларус-кай. Згодна канстытуцыі Фін-ляндыі, нацыянальнымі мовамі краіны з’яўляюцца фінская і шведская. У раздзеле «Асноў-ныя правы і свабоды», у ар-тыкуле 6 «Роўнасць» прапісана, што ні да каго, акрамя як па прымальнай прычыне, нельга ставіцца інакш, чым да іншых людзей на падставе ў т.л. мовы. У канстытуцыі прапісана, што дзяржаўныя ўлады забяспеч-ваюць культурныя і сацыяль-ныя патрэбы фінскамоўнай і шведскамоўнай супольнасцяў на роўных умовах. Мэта адміні-стратыўнага падзелу краіны — забяспечыць роўнасць у атры-манні паслуг на сваёй мове для гэтых супольнасцяў.

У працы пар-ламента выкары-стоўваецца фінская ці шведская мова. Пры гэтым урад і іншыя структуры павінны перадаваць дакумен-ты на разгляд гэтага органа на абедзвюх мовах. Ліставанне парламента, справа-здачы і заявы яго ка-мітэтаў і г.д. павінны быць дзвюхмоўнымі.

Бачна, што фінская канстыту-цыя скіравана на за-беспячэнне роўнасці правоў дзвюх асноў-ных моўных грамадаў — ажно настолькі, што роўнасць па моўнай прыкмеце згаданая сярод асноўных пра-воў і свабод. У нашай жа канстытуцыі гэта роўнасць прама не прапісана.

Адзін з падыходаў да моўных правоў заключаецца ў тым, што апошнія з’яўляюцца неад’емнай часткай фундамен-тальных правоў. У такім выпа-дку можна дапусціць, што ў замацаванае ў нашай кансты-туцыі права на годнасць асобы ўваходзіць і права чытаць афі-цыйныя тэксты законаў ці эты-кеткі на дзяржаўнай беларус-кай мове. Але гарантыі рэалі-зацыі гэтых правоў у заканад-аўстве не прапісаныя.

 

Фінскі закон аб мовах і іншыя законы

 

Фінскі Закон аб мовах 2004 года распаўсюджваецца на суды і іншыя дзяржаўныя ўстановы; незалежныя арга-нізацыі, якія дзейнічаюць па-водле публічнага права; улады камун, парламент і адміні-страцыю прэзідэнта. Закон му-сіць забяспечваць, каб моўныя правы чалавека рэалізоўваліся так, каб у чалавека не ўзнікала неабходнасці адмыслова патра-баваць гэтага.

У айчынным Законе аб мовах, як і ў канстытуцыі, няма прамой згадкі роўнасці па моў-най прыкмеце, тады як фінскі закон паўтарае адпаведнае па-лажэнне канстытуцыі. Дзяр-жаўныя ўстановы павінны ба-раніць традыцыі моўнай куль-туры краіны і спрыяць выка-рыстанню абедзвюх моў.

Фінскі Закон аб мовах, вылучае адна- і дзвюхмоўныя камуны. Камуна (kunta (фін.), kommun (швед.)) — гэта нізавы ўзровень адміністратыўна-тэ-рытарыяльнага падзелу; зараз у краіне 313 камун. Да якой групы належыць пэўная каму-на, кожныя дзесяць год вызна-чае ўрадавы дэкрэт на аснове афіцыйных статыстычных да-дзеных. Па законе, камуна пры-знаецца дзвюхмоўнай, калі прадстаўнікоў моўнай менша-сці ў ёй як мінімум 6% ці 3000 чалавек. Дагэтуль дзвюхмоў-ная камуна прызнаецца адна-моўнай, калі колькасць прад-стаўнікоў моўнай меншасці ў ёй стала ніжэй за 3000 чалавек ці за 6%. Па патрабаванні ўладаў камуны ўрадавы дэкрэт можа абвясціць яе дзвюхмоўнай, на-ват калі камуна не адпавядае азначаным вышэй крытэрыям. Калі дзвюхмоўная камуна ро-біцца часткай аднамоўнай, то апошняя становіцца дзвюх-моўнай.

Зараз у Фінляндыі 33 дзвюхмоўныя камуны (у 15 з іх мовай большасці з’яўляецца шведская), у якіх жыве 1,7 мі-льёнаў чалавек з амаль 5,3 мі-льённага насельніцтва. Коль-касць прадстаўнікоў меншасці ў дзвюхмоўных камунах адно-сна невялікая: 140 тысяч швед-скамоўных жыве ў дзвюх-моўных камунах, дзе мова болшасці — фінская, а 44 тысячы фінскамоўных — у тых, дзе мова большасці — шведская. Ёсць таксама 16 шведскамоўных ка-мун на Аландскіх астравах, якія з’яўляюцца аўтаноміяй у складзе Фінляндыі. Для пера-важнай большасці насельніц-тва аўтаноміі родная мова — шведская, якая з’яўляецца і яе адзінай афіцыйнай мовай (ма-люнак 1).

Лагічна параўнаць ай-чыннае моўнае заканадаўства з тымі палажэннямі фінскіх зако-наў, якія тычацца як краіны ўвогуле, так і дзвюхмоўных камун.

Фінскі Закон аб мовах вылучае і адна- і дзвюхмоўныя ўстановы. Да апошніх адносяц-ца тыя органы цэнтральнага дзяржаўнага кіравання, улады камун і міжкамунальныя кі-роўныя арганізацыі, у чыю сферу дзейнасці ўваходзіць як мінімум адна дзвюхмоўная ка-муна.

 

Законатворчасць

 

У згаданым вышэй па-сланні Канстытуцыйнага суда адзначана, што нават ў савецкія часы кодэксы ў Беларусі былі дзвюхмоўнымі. Аднак сёння беларуская мова амаль знікла са сферы законатворчасці. У Фінляндыі ж законы, пастано-вы, і прававыя нормы аргані-зацый прымаюцца і публіку-юцца на дзвюх мовах. Закона-праекты публікуюцца па-фін-ску, але публікацыя мусіць змяшчаць кароткі змест і поў-ны тэкст законапраекта па-шведску.

Паводле Акта аб працы паламента, яго асноўнай мовай з’яўляецца фінская, але ў дзей-насці прысутнічае і шведская, напрыклад, пратаколы плену-маў публікуюцца па-фінску са шведскім рэзюме, а прапановы канцылярскай камісіі для пле-нума перакладаюцца на швед-скую.

 

Судаводства

 

Айчынны Закон аб мо-вах, а таксама Грамадзянскі, Крымінальна-працэсуальны і Працэсуальна-выканаўчы ко-дэкс аб адміністратыўных пра-вапарушэннях прапісваюць што судаводства вядзецца на беларускай або рускай мовах, але не абазначаюць, як выбі-раецца адна з моў у канкрэтным выпадку. Фінскі Закон аб мовах адзначае, што ў дзвюхмоўных судах у справе паміж установай і прыватнай асобай, мова ад-міністратыўнага судаводства — гэта мова прыватнай асобы. Ка-лі абодва бакі — установы, то мовай працэсу будзе мова істца. Мовай крымінальнага суда-водства з’яўляецца мова адказ-чыка. Калі мовы адказчыкаў розныя, то мову выбірае суд, зыходзячы з іх інтарэсаў. Калі гэта не ўдаецца, то выкары-стоўваецца мова большасці ў рэгіёне дзейнасці суда.

 

Абслугоўванне і інфар-маванне насельніцтва

 

Згодна фінскаму Зако-ну аб мовах, установы павінны забяспечваць рэалізацыю моў-ных правоў індывіда ў межах сваёй кампетэнцыі.

Адпаведныя міністэр-ствы мусяць забяспе-чыць, каб па ўсёй краіне на абедзвюх мовах была даступна інфармацыя, важная для жыцця, зда-роўя, уласнасці індывіда і навакольнага асяроддзя.

Калі фінская дзвюхмоўная ўстанова ў курсе, якой ёсць мова ад-расата, то яна павінна вы-карыстоўваць менавіта яе, а калі не — то абедзве. Адрозненнем ад айчын-нага заканадаўства з’яў-ляеццца абарона слабога бока. Дзяржаўныя і ка-мунальныя ўстановы ін-фармуюць насельніцтва дзвюхмоўных камун на фінскай і шведскай; шыльды і дарожныя знакі афармляюцца там на дзвюх мовах; тэксты на ўпакоўках прадуктаў — таксама, прычым абедзве версіі мусяць выглядаць аднолькава.

Фінскія ўстановы павінны дэ-манстраваць сваю дзвюхмоўнасць кліентам рознымі спосабамі. У Бела-русі ж праводзяцца грамадскія кампа-ніі ў абарону права на беларускамоў-нае абслугоўванне ці інфармаванне.

Пратаколы паседжанняў ра-даў дзвюхмоўных камун, пастановы і г.д. робяцца на дзвюх мовах. Дзярж-прадпрыемствы і прадпрыемствы, якімі кіруюць дзвюхмоўныя камуны, павінны абслугоўваць і інфармаваць насельніцтва на дзвюх мовах, праўда толькі ў той ступені, у якой гэта будзе палічана мэтазгодным для прадпры-емства. Калі кіраўнічая функцыя ўскладаецца законам на індывіда, то на яго распаўсюджваецца ўсё тое, што ў Законе аб мовах сказана пра ўста-новы.

На фінскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы распаўсюджваюцца тыя ж палажэнні, што і на дзвюхмоў-ныя ўстановы ў рэгіёнах, дзе мова бо-льшасці — фінская.

У фінскіх законах аб правах пацыентаў і карыстальнікаў сацыяль-ных паслуг пазнанана, што іх родныя мовы павінны наколькі гэта магчыма брацца да ўвагі пры аказанні ім ад-паведных паслуг.

 

Адукацыя

 

Колькасць навучэнцаў уста-ноў адукацыі з беларускай мовай на-вучання змяншаецца. У 2014 — 2015 навучальным годзе цалкам па-бела-руску навучалася ўсяго 300 студэн-таў (0,1%). За год да гэтага іх было ўдвая больш. У краіне няма ВНУ, дзе выкладалі б цалкам па-беларуску. Немагчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю па-беларуску называецца прычынай нежадання бацькоў адда-ваць дзяцей у беларускамоўныя кла-сы і школы.

Паводле фінскага Закона аб універсітэтах, мовай выкладання і экзаменаў у агульным выпадку з’яў-ляецца фінская. Аднак у некаторых універсітэтах гэтых моў дзве, а ў трох ВНУ яна шведская.

У папярэднія гады ў Беларусі масава закрываліся малакамплектныя школы, у большасці якіх навучанне вялося па-беларуску. Дзяцей пры гэ-тым пераводзілі ў рускамоўныя шко-лы. У фінскім Законе аб базавай аду-кацыі прапісана, што камуна можа змяніць месца навучання, не мяняючы пры гэтым мову навучання.

 

Мовай фінскага войска з’яў-ляецца фінская, але ў ім павіна быць мінімум адно шведскамоўнае падраз-дзяленне. Прызыўнік мае права быць накіраваным у падраздзяленне са сваёй мовай ці прайсці альтэрна-тыўную службу на ёй. Падобных па-лажэнняў у айчынным заканадаўстве няма.

 

Беларускае заканадаўства не прапісвае, якая арганізацыя адказная за нагляд за забеспячэннем моўных правоў. Фінскі Закон аб мовах абаз-вязвае ўрад кожны выбарны перыяд рабіць перад парламентам справа-здачу аб выкананні моўнага закана-даўства і забеспячэнні моўных правоў.

 

Заключэнне. Пры рэфарма-ванні айчыннага моўнага заканадаў-ства з фінскага досведу можа быць скарыстана абарона слабага боку; забеспячэнне рэальнай роўнасці дзяр-жаўных моў; дэтальнасць палажэнняў; актыўнае прапанаванне дзвюхмоўных паслуг; справаздачнасць урада за за-беспячэнне моўных правоў на ды іншае.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

  1. Мыслівец (Людміла) — семантычны вытвор ад апелятыва мыслівец, які мае розныя значэнні: 1) ‘паляўнічы з гончымі сабакамі’ (Нас.); 2) ‘разумнік, мысляр’ (Грынч.).
  2. Мысліўчык (Ірына) — вытвор з суфіксам -ык ад антрапоніма Мыслівец і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Мысліўч(ц/ч)-ык. ФП: мысліць (‘разважаць, супастаўляючы з’явы рэчаіснасці, думкі і робячы з іх вывады’) — мыслівы (‘здолены глыбока і самастойна мысліць’) — мыслівец (‘мыслівы чалавек’) — Мыслівец (мя-нушка, потым прозвішча) — Мысліў-чык.
  3. Мяльгун (Анатоль) — другасная форма, першасная Мільгун — семантычны дэрыват ад апелятыва мільгун ‘тое, што мільгае — свеціцца, бліскае коратка, з перапынкамі'; ут-варэнне з суфіксам -ун: мільг-ун.
  4. Мянанава (Вікторыя) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Мянан і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мянан-ава. ФП: Мянандр (імя, з мовы грэкаў ‘магут-ны, дужы чалавек’) — Мянан (народны варыянт яго) — Мянан (празванне, по-тым прозвішча) — Мянанава.
  5. Мятліцкі (Мікола) — вы-твор з суфіксам -цкі (<скі) ад антра-поніма Мятліца з семантыкай прэс-тыжнасці: Мятліц-скі — Мятліцкі. Або ад тапоніма Мятліца з семантыкай ‘народзінец, жыхар названай мясціны, паселішча': Мятліц-скі — Мятліцкі. ФП: мятліца (‘шматгадовая расліна з суквеццем у выглядзе мяцёлкі’) — Мя-тліца (‘мясціна, дзе расце мятліца’) — Мятліцкі.
  6. Мяцёлка (Леанід) — се-мантычны вытвор ад апелятыва мяцё-лка, які мае розныя значэнні: 1) тое, што і мятла; 2) суквецце некаторых раслін (нагадвае форму мятлы); 3) мятліца (абл.).
  7. Мяцюн (Таццяна) — се-мантычны вытвор (з суфіксам -юн) ад апелятыва мяцюн ‘той хто мяце’, ‘тое што мяце'; ‘мяцеліца’.
  8. Навікевіч (Таццяна) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам ба-цькаймення -евіч ад антрапоніма Новік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Новік-евіч — Навікевіч. ФП: новы (‘упе-ршыню створаны або зроблены, які узнік, з’явіўся нядаўна’, ‘незнаёмы, ма-лавядомы’, ‘не той, што быў раней’) — Новы (мянушка) — Новы (прозвішча) — Новік (‘нашчадак Новага’) — Наві-кевіч.
  9. Навойчык (Аляксандр) — семантычны вытвор з суфіксам -чык ад апелятыва навой ‘вялік у кроснах, на які навіваюцца ніткі асновы’. Ант-рапонім можа мець і дадатковае зна-чэнне ‘нашчадак асобы з прозвішчам Навой‘: Навой-чык. Параўн. Адам і Адамчык, Рымар і Рымарчык.
  10. Нагорны (Васіль) — се-мантычны вытвор ад апелятыва на-горны ‘які знаходзіцца на гары (уз-вышшы, узгорку)’.
  11. Нажадзюбіч (Алег) — вы-твор з фармантам бацькаймення -іч ад антрапоніма Нажадзюб і значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': На-жадзюб-іч. ФП: нажадзюб (‘трапіч-ная марская птушка, блізкая да чаек’) — Нажадзюб (мянушка, потым проз-вішча) — Нажадзюбіч.
  12. Наздрына (Ларыса) — се-мантычны акцэнтаваны вытвор ад апелятыва наздрына — утварэнне з павеліч.-узмац. фармантам -ына ад ноздра ‘адна з парных вонкавых ад-тулін носа’.
  13. Найдзенка (Васіль) — вы-твор з фармантам -енка ад антрапоні-ма Найда і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Найдз-енка. ФП: найда ((рэг.) ‘той, каго знайшлі’, ‘знойдзенае дзіця’) — Найда (мянушка, потым прозвішча) — Найдзенка.
  14. Нановіч (Алег) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам -овіч ад антрапоніма Нон з семантыкай ‘на-шчадак названай асобы': Нон-авіч — Нановіч. ФП: Нон (імя < лац. nonus ‘дзевяты’) — Нон (празванне, потым прозвішча) — Нановіч.
  15. Насановіч (Ларыса) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам баць-каймення -овіч ад антрапоніма Насан і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Насан-авіч — Насановіч. ФП: нос (‘орган нюху’) — насан (насаты чала-век) — Насан (мянушка, потым проз-вішча) — Насановіч.
  16. Наскевіч (Іван) — вытвор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Наско і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Наск-евіч. ФП: нос (‘орган нюху, які знаходзіцца на твары чалавека або мордзе жывё-лы’) — насок (памянш.-ласк. форма да нос) — Насок (мянушка) — Наско (про-звішча) — Наскевіч.
  17. Невяроўскі (Сяргей) — вытвор з фармантам -скі/-оўскі ад тапоніма Невяроўка / Невяры і зна-чэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Невяроў(к)-скі, Нявер-аўскі — Невяроўскі.
  18. Нектаровіч (Сцяпан) вы-твор з суфіксам -овіч ад антрапоніма Няктар і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Няктар-авіч. ФП: Няктар (імя < грэч. nectar ‘нектар, пітво багоў’) — няктар (празванне, по-тым прозвішча) — Нектаровіч.
  19. Нелюб (Кацярына) — се-мантычны вытвор ад апелятыва нелюб ‘той (тая), каго не любяць’ (хто не лю-біць).
  20. Нема (Уладзімір) — семан-тычны вытвор ад апелятыва нема ‘прамысловая рыба сямейства ласосе-вых, якая водзіцца ў паўночных рэках і марах’ (ТСБМ, Т. 3, с. 373). Бытуе і ў форме Немо / Нэмо (польск. Nemo). Або ад прыслоўя нема ‘дзіка, распач-на (крычаць, галасіць, раўці і пад.)’, а таксама ‘моўчкі, без слоў’ — шляхам антрапанімізацыі (пераход у антра-понім).
  21. Немагай (Наталля) — се-мантычны вытвор ад апелятыва нема-гай ‘пра нямоглага чалавека': не магунемаг-ай. Параўнаем: папіхай ‘па-піхач’, мышляй ‘кемлівы’, лягчай ‘канавал’.
  22. Немчанінава (Таццяна) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Немчанін і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Немчанін-ава: немцы (‘народ, які складае асноўнае насельніцтва Германіі’) — немчанін (‘жыхар Нямеччыны: параўн. мінч-анін‘) — Немчанін (мянушка) — Нем-чанін (прозвішча) — Немчанінава.
  23. Неркавіч (Арнольд) — вытвор з фармантам бацькаймення —авіч ад антрапоніма Нерка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Нерк-авіч. ФП: нерка (‘рыба сямейства ціхаакі-янскіх ласосяў’). Нерка (мянушка, потым прозвішча) — Неркавіч.
  24. Несцяроўскі (Мікалай) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Несцераўка і значэннем ‘жыхар на-званай мясціны': Несцераў(к)-скіНесцяроўскі. ФП: Несцер (імя <грэч. Nestor) — Несцер (прозвішча) — Несце-раўка (‘мясціна з прозвішчамі Несцер‘) — Несцяроўскі.
  25. Нетрэбка (Ганна) — се-мантычны вытвор ад апелятыва не-трэбка / нятрэба ‘той, хто кажа «не трэба / нятрэба»` — г.зн. «не варта», «не патрэбна», «не пажадана»‘.
  26. Неўмяржыцкі (Сяргей) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Неўмяржыкі і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселі-шча': Неўмяржык-скі — Неўмяржыц-кі. ФП: няўмержыкі (‘мясціна з не-замерзлай глебай, вадой’) — Няўмер-жыкі (тапонім) — Неўмяржыцкі.
  27. Ніжнік (Аляксандр) — се-мантычны вытвор ад апелятыва ніж-нік, які мае розныя значэнні: 1) ‘валет’ (Нас.); 2) ‘ніжні камень у жорнах’.
  28. Ніжнікава (Алёна) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Ніжнік і значэннем ‘нашчадак (дачка) названа асобы': Ніжнік-ава. ФП: ніжнік (‘частка жорнаў — ніжні камень’, а таксама (саст. малодшая фігура ў картах; валет)) — Ніжнік (мянушка) — Ніжнік (прозвішча) — Ніжнікава.
  29. Нізавец (Алег) — вытвор з суфіксам -авец ад тапоніма Ніз / Нізы і значэннем ‘народзінец, жыхар на-званай мясцовасці, паселішча': Ніз-авец. Або ад антрапоніма Нізавы з суфіксам -ец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Нізав-ец.
  30. Нікалаевіч (Рыгор) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Нікалай і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Нікалай-евіч. ФП: Нікалай (імя (рус.) белар. Мікалай) — Нікалаевіч (бацькайменне) — Нікалаевіч.
  31. Нікітчанка (Іван) — вы-твор з фармантам -анка ад антрапоні-ма Нікітка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Нікітч(к/ч)-анка. ФП: Нікіта (імя, з мовы грэкаў ‘пера-можца’, з 1539 г.) — Нікітка (памянш.-ласк. ці зневаж. форма) — Нікітка (мянушка, потым прозвішча) — Нікіт-чанка.
  32. Нісцюк (Аляксандр) — вытвор з суфіксам -юк ад антрапоніма Нісця (-Несця) і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Нісц-юк. ФП: Несцер (імя, з мовы грэкаў Nestor) — Несця (гутарк. форма) — Несця (мянушка, потым прозвішча) — Несцюк — Нісцюк.
  33. Нічыпаровіч (Галіна) — вытвор з акцэнтаваным фармантам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Нічыпар і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Нічыпар-овіч. ФП: Нічыпар (імя з мовы грэкаў ‘пера-можца’) — Нічыпаравіч (бацькайменне) — Нічыпаровіч.
  34. Нядбайлаў (Сяргей) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Нядбайла і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Нядбайл-аў. ФП: нядбайла (‘той (тая), хто абы-якава адносіцца да сваіх абавязкаў, да справы; лянівы’) — Нядбайла (мянуш-ка, потым прозвішча) — Нядбайлаў.
  35. Нядзельская (Альжбе-та) — вытвор з фармантам -ская ад тапоніма Нядзелькі і значэннем ‘на-родзінка, жыхарка названай мясцова-сці, паселішча': Нядзель(кі)-ская.
  36. Някрасава (Святлана) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Някрас і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Някрас-ава. ФП: Некрас (рус. некраса) ‘непрыгожы чалавек ці жывёліна’ (Даль) — Некрас (мянушка, потым прозвішча) — Некра-сава — Някрасава.
  37. Нямковіч (Ніна) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Нямко і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Нямк-овіч. ФП: нямы (‘пазбаўлены здоль-насці гаварыць’, (перан.) ‘маўклівы, ціхі’, (перан.) ‘скрыты, затоены’) — Нямко (мянушка, потым прозвішча) — Нямковіч.
  38. Няпеўная (Наталля) — другасная форма, першасная Няпэў-ная — семантычны вытвор ад апеля-тыва няпэўны (-ая) ‘які не заслугоўвае даверу’, ‘ненадзейны, дакладна не ўстаноўлены’, ‘пазбаўлены цвёрдасці, нерашучы’.
  39. Нясвіжская (Альжбета) — вытвор з фармантам -ская ад та-поніма Нясвіж і значэннем ‘народзін-ка, жыхарка названай мясцовасці, паселішча': Нясвіжская.
  40. Няхайчык (Аксана) — вытвор з суфіксам -чык ад антрапо-німа Няхай і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Няхай-чык. ФП: няхай (‘той, хто не ахайвае, не адчаворвае’, а таксама ‘той, хто любіць адкладваць справу на пасля’ (Нас.)) — Няхай (мянушка, потым прозвішча) — Няхайчык.
  41. Пабягайла (Валянцін) — семантычны вытвор ад апелятыва пабягайла ‘той, хто на пабягушках’ (на пасылках, для дробных паслуг): ут-варэнне: пабяга-й-ла.
  42. Пагарэлая (Вольга) — се-мантычны вытвор ад апелятыва пага-рэлая ‘тая, якая пагарэла’.
  43. Падаляк (Тацяна) — се-мантычны вытвор ад апелятыва пада-ляк (укр.) ‘жыхар Падолля’.
  44. Падбягайла (Валянцін) — семантычны вытвор ад апелятыва падбягайла ‘той, хто падбягае’ (пад-бягай-ла).
  45. Паддубскі (Міхаіл) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Паддуб’е і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, пасе-лішча': Паддуб-скі: ФП: дуб (буйное ліставое дрэва з цвёрдай драўнінай і платамі-жалудамі) — Дубы (тапонім) — Паддуб’е (- Пад дубамі — тапонім) — Паддубскі.
  46. Падліскавец (Генадзь) — вытвор з суфіксам -ец ад тапоніма Падліскава і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, пасе-лішча': Падліскав-ец. ФП: падлісак (‘маладая лісіца’, а таксама ‘помесь лісіцы і сабакі’) — Падлісак (мянушка, потым прозвішча) — Падліскава (ўла-данне жыхара з прозвішчам Падлісак, прыналежны суфікс -ава) — Падліскава (тапонім) — Падліскавец.
  47. Падольская (Алена) — вы-твор з фармантам -ская ад тапоніма Падолле і значэннем ‘народзінка, жы-харка названай мясцовасці, паселішча': Падоль-ская.
  48. Падскробка (Алег) — се-мантычны вытвор ад апелятыва пад-скробка / падскрэбуха ‘хлеб з аскро-бак цеста, паскрэбак’ (СНМЗ).
  49. Палікарпук (Ала) — вы-твор з суфіксам -ук ад антрапоніма Палікарп і значэннем ‘нашчадак (да-чка) названай асобы': Палікарп-ук. ФП: Палікарп (імя <грэч. polykarpos ‘урадлівы, шматпладовы’) — Палікарп (мянушка, потым прозвішча) — Палі-карпук.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Аб ушанаванні памяці К. Каліноўскага

Кіраўніку

Адміністрацыі Прэзідэнта

спн. Н. I. Качанавай,

220016, г. Мінск,

вул. Маркса, 38

Аб ушанаванні памяці Кастуся Каліноўскага

 

Паважаная Наталля Іванаўна!

Нядаўна ў СМІ паведамляліся навіны пра тое, што ў Вільні на гары Гедыміна былі знойдзеныя магілы паўстанцаў 1863-1864 гг. і сярод іх, магчыма, ёсць парэшткі нацыянальнага героя Беларусі Канстанціна (Кастуся) Каліноўскага.

У сувязі з гэтым мы прапануем звярнуцца да ўладаў Літвы з просьбай (пасля правядзення неабходнай экспертызы Літвой) перадаць у Беларусь парэшткі Канстанціна Каліноўскага і правесці іх перапахаванне на высокім дзяржаўным узроўні.

Будзе дарэчы аформіць гэтую прапанову ў выглядзе Прэзінэцкага дэкрэта, у якім таксама варта прадугледзець устаноўку помніка К. Каліноўскага ў Мінску і чаканку адпаведнай манеты Нацыянальным банкам Беларусі.

З павагай,

Старшыня ГА

«Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны»                                            Трусаў А.А.

 

 

Грамадскае аб’яднанне

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Аб ушанаванні памяці

К. Каліноўскага

 

У адпаведнасці з даручэннямі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2017 г. № 10/535-82 і ад 31 кастрычніка 2017 г. № 10/206-102 Міністэрствам культуры сумесна з Міністэрствам замежных спраў, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь разгледжаны зварот А.А. Трусава аб перапахаванні парэшткаў Кастуся Каліноўскага ў Беларусі і ўшанаванні яго памяці. Па выніках паведамляем наступнае.

Па стане на кастрычнік 2017 г. літоўскімі даследчыкамі знойдзены парэшткі 11 з 21 пакараных удзельнікаў паўстання. Раскопкі працягваюцца.

Устаноўлена, што пахаванні зроблены ў другой палове — канцы XIX стагоддзя; асобы, знойдзеныя ў пахаваннях, былі пакараныя праз павешанне і расстрэл.

З высокай верагоднасцю ідэнтыфікаваны парэшткі аднаго з удзельнікаў паўстання — Жыгімонта Серакоўскага (рознымі метадамі даследаванняў вызначаны ўзрост, спосаб і дата пакарання, знойдзены імянны заручальны пярсцёнак).

На думку літоўскіх даследчыкаў, у ліку выяўленых маюцца парэшткі і К.Каліноўскага. Гэтая здагадка заснавана на супадзенні па ўзросце, спосабу і даце пакарання, выніках мадэлявання і фотаідэнтыфікацыі асобы (параўноўванне чэрапа з фотаздымкамі К. Каліноўскага). Для пацвярджэння сапраўднасці здагадкі патрабуецца правядзенне генетычнай экспертызы.

Пастаноўка пытання пра перапахаванне парэшткаў удзельнікаў паўстання 1863 года заўчасная да моманту, пакуль не будуць выяўлены і даследаваны парэшткі ўсіх пакараных (21 чалавек).

Акрамя таго, трэба адзначыць, што на дадзеным этапе ў асяроддзі літоўскай палітычнай і навуковай супольнасцяў пераважае меркаванне аб магчымасці перапахавання ўсіх парэшткаў у адным месцы.

Адносна прапаноў аб ушанаванні памяці кіраўніка паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі і Літвы паведамляем наступнае.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларус ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальнга-дэкаратыўнага мастацтва» творы манументальнай скульптуры ў г. Мінск ствараюцца і ўстанаўліваюцца на падставе рашэння Мінскага гарвыканкама і па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Пытанне ўстаноўкі помніка К. Каліноўскаму ў г. Мінску разглядалася Мінскім гарвыкан-камам неаднаразова. Улічваючы, што імем вядомага дзеяча названа адна з вуліц горада і на доме № 55 па вул.Каліноўскага ўстаноўлена мемарыяльная дошка, неабходнасць стварэння і ўстаноўкі помніка К. Каліноўскаму ў г. Мінску адсутнічае.

Трэба адзначыць, што помнік К. Каліноўскаму работы З. Азгура ўстаноўлены ў 1958 г. у г. Свіслач Гродзенскай вобласці.

Па пытанні выпуску памятнай манеты, прысвечанай К. Каліноўскаму, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (далей — Нацбанк) адзначыў, што ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі памятныя манеты ў абарачэнне выпускаюцца ў азнаменаванне найважнейшых падзей у гісторыі дзяржавы і ўсяго чалавецтва, а таксама з мэтай прапаганды культурнай і гістарычнай спадчыны, дасягненняў у галіне навукі і спорту, аховы навакольнага ассяродзя.

Акрамя таго, згодна з канцэптуальным падыходам Нацбанк выпускае памятныя манеты, прысвечаныя выдатным асобам і іх юбілеям, роўным 100 і больш гадоў і пры гэтым кратным 50.

Такім чынам, выпуск у абарачэнне памятнай манеты, прысвечанай Кастусю Каліноўскаму, плануецца толькі ў аддаленай перспектыве.

Дадзены адказ можа быць абскарджаны ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

 

Намеснік міністра   А.А. Яцко.

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў снежні

Абдулаева Святлана Іосіфаўна

Агуновіч Эдуард

Адамоніс Валянцін Канстанцін.

Аксючыц Галіна Ўладзімір.

Аксючыц Ганна Аляксандр.

Алейнік Віталь

Алексяюк Дар’я Аляксандр.

Альшэўскі Андрэй Здзіславав.

Андрасовіч Таццяна Валянцін.

Андрэенка Яўген Барысавіч

Аношка Любоў Іосіфаўна

Антаноўская Людміла

Анцыповіч Мікалай

Ардынская Людміла Іосіфаўна

Арцюшэнка Вікторыя Ўладз.

Асадчая Алена Вадзімаўна

Асіповіч Ананій Канстанцыев.

Атрахімовіч Вячаслаў

Аўласка Ала

Афанасенка Кацярына Уладз.

Багінская Аўгіння Ніна Рыгор.

Багнюк Любоў

Баеў Канстанцін Генадзевіч

Бандарчык Вікторыя Ігараўна

Бараноўскі Аляксандр Уладз.

Бартошык Наталля Пятроўна

Батура Міхаіл Пятровіч

Бацян Валянціна

Бацяноўскі Аляксандр Рыгор.

Баярчук Алена

Бедка Іван

Белая Алена Іванаўна

Белка Сяргей Мікалаевіч

Белы Аляксей Ільіч

Берняковіч Іна

Бойка Валянцін Юр’евіч

Буданаў Зміцер Львовіч

Букачова Алена Ўладзіміраўна

Бурак Жанна Генадзеўна

Бурносаў Раман Генадзевіч

Бусловіч Святлана Анатол.

Вабішчэвіч Аляксандр Мікал.

Вайдашэвіч Жанна Пятроўна

Верабей Янка Міхайлавіч

Водзіч Наталля

Волкава Ала

Гагуліна Юлія Аляксандраўна

Гайдаровіч Анжэліка

Галіноўская Ніна Васільеўна

Галкоўскі Аляксандр Алякс.

Гарох Мікалай Андрэевіч

Гарэцкі Радзім Гаўрылавіч

Гацкі Ўладзімір Венядзімавіч

Гінько Марыя Уладзіміраўна

Глазман Любоў Якаўлеўна

Гнятуля Алег Аляксандравіч

Гракун Валянціна Іосіфаўна

Грамыка Алена Віктараўна

Гром Ігар Віктаравіч

Груздзеў Аляксандр Ігаравіч

Грыгаровіч Вітаўт Іванавіч

Грыневіч Ганна Васільеўна

Грыцаў Тарас

Грэйт Таццяна Міхайлаўна

Грэская Браніслава

Гук Уладзімір Пятровіч

Гурыновіч Генадзь Аркадзев.

Гярэра Менгана Ідаэль Ідаэл.

Дабрынец Аляксей Васільевіч

Давідовіч Дзмітры

Даманава Лідзія Дзмітрыеўна

Дамарацкі Аляксандр Уладзім.

Дарафей Іна Сцяпанаўна

Дашкевіч Вікторыя Віктараўна

Дашкевіч Галіна С.

Двілянская Бэла

Дземідовіч Ігар Славаміравіч

Дзем’яновіч Таццяна А.

Дзяменцева Ірына

Донаў Павел Пятровіч

Доўжык Андрэй Ігаравіч

Дрозд Юля

Дунецкі Тадэвуш Віктаравіч

Дучыц Людміла Ўладзіміраўна

Егіпцава Таццяна Ўладзімір.

Ермалёнак Марыя Георгіеўна

Еўдакіменка Святлана

Жаўнярчук Ларыса Васіл.

Жучкова Наталля Яўгенаўна

Захарэвіч Андрэй Леанідавіч

Зелянко Вольга Ўладзіміраўна

Зімніцкая Ірына

Змушка Валерыя Аляксандр.

Зорко Ірына Аляксандраўна

Зусько Сяргей

Зылеў Дзяніс Уладзіміравіч

Ільініч Дар’я Сяргееўна

Каваленка Святлана Пятроўна

Кавалеўскі Сяргей Мікалаевіч

Кажан Анатоль Лазаравіч

Казачок Ларыса

Каласоўскі Юрась Уладзімір.

Калбанёў Віталь Васільевіч

Калыска Ірына

Каляда Ірына

Камароўская Зінаіда Іванаўна

Камароўскі Андрэй Уладзімір.

Кардаш Глеб

Каржэўскі Віктар Мікалаевіч

Каркота Анэліка

Карпенка Аляксей Аляксеевіч

Касатая Таццяна Ўладзімір.

Каспяровіч Паліна Ўладзімір.

Кастанаў Аляксандр

Кашчэеў Аляксандр

Кім Таццяна Андрэеўна

Кліменка Наталля Віктараўна

Клімковіч Ірына Яўгенаўна

Клок Валянціна

Клютчэня Андрэй

Колабава Ірына Навумаўна

Конан Генадзь

Краўчук Сяргей

Ксянзова Святлана Пятроўна

Курневіч Лізавета Васільеўна

Курчынскі Браніслаў Бранісл.

Курыльчык Мікалай Пятровіч

Кутасаў Аляксандр Аляксанд.

Кутырло Віталь Эдуардавіч

Кухарчык Вольга Сяргееўна

Лабковіч Мікалай Мікалаевіч

Лагвінец Антон Аляксандравіч

Лапцэвіч Зміцер

Лашук Міхаіл

Лемцюгова Валянціна Пятр.

Літвінаў Мікалай Сяргеевіч

Логвінава Вольга Іванаўна

Лозка Алесь Юр’евіч

Лукашэвіч Алена

Лук’янцаў Алег

Луцковіч Алена Сяргееўна

Лявіцкі Ягор Вацлававіч

Ляшковіч Дзмітрый Іосіфавіч

Макарэвіч Нікадзім Аляксан.

Макарэвіч Рыгор Арсеньевіч

Малахаў Зміцер

Мамай Часлава Чаславаўна

Мамчыц Раман Эдуардавіч

Марговіч Людміла Васільеўна

Мароз Аляксей Уладзіміравіч

Мароз Валянціна Іванаўна

Матчэня Алег

Мацкевіч Міхаіл Мікалаевіч

Мікалаеў Андрусь Васільевіч

Мілаш Валеры Ўладзіслававіч

Міткавец Аляксандр

Мішкевіч Інэса Вітольдаўна

Мядзведзева Валянціна

Мядзюта Аляксандр

Нікіціна Зінаіда

Новік Мікалай Аляксандравіч

Новік Таццяна

Новікаў Аляксандр Пятровіч

Падгол Уладзімір

Паляшчук Наталля

Пантус Сяргей Іванавіч

Панцюхаў Ілля Сяргеевіч

Панцялей Аляксандр Уладзім.

Папека Мікалай

Пархімовіч Сяргей Аляксанд.

Патоцкі Генадзь Мікалаевіч

Паўлавіцкі Станіслаў

Пахлопка Ніна Аляксееўна

Пахолак Раман Аляксандравіч

Пека Зоя Пятроўна

Півавар Мікалай Васільевіч

Піменава Алена Анатольеўна

Пішчулёнак Марына

Плакса Ўладзімір

Поцька Віталь Станіслававіч

Пракаповіч Ігар Міхайлавіч

Пракопчык Ірына Міхайлаўна

Прыбыльская Наталля

Пудаў Дзмітрый Леанідавіч

Пятроўская Алена Аляксанд.

Рагацэвіч Вольга Анатольеўна

Раеўскі Аляксандр Аляксанд.

Рамашкевіч Алег Аляксандр.

Русецкая Ала

Рыбачкін Віктар Барькавіч

Рыжая Аляксандра Васільеўна

Рыжыкава Людміла

Савіцкая Тарэза Міраславаўна

Сагідуліна Лідзія Дзмітрыеўна

Садовіч Юрый Аляксандравіч

Сакалоў Багдан Анатольевіч

Салаш Вольга

Свідуновіч Галіна

Севярынец Павел Канстанцін.

Семяненка Таццяна Леанід.

Серадзюк Дзіяна Эдуардаўна

Сівы Сяргей

Скуратовіч Аляксей Анатол.

Слінько Аляксандр Віктаравіч

Сныткіна Вольга Анатольеўна

Станішэўскі Віталь Валянцін.

Станкевіч Наталля Аляксандр.

Стралко Валер Васільевіч

Стральцоў Аляксандр Віктар.

Сугака Лявон

Супаненка Павел Ігаравіч

Сыраід Яна

Трафімчык Таццяна Ўладзім.

Трушко Ўладзімір

Тулжанава Марыся Аляксан.

Урублеўская Лізавета Мікал.

Федаровіч Святлана Іванаўна

Фунт Аляксандра Сяргееўна

Халезіна Дзіяна

Хальпукова Вольга

Харак Анастасія Ўладзімір.

Хітрыкава Галіна Ўладзімір.

Худанёнак Ірына

Цівончык Мікалай Канстанц.

Ціханчук Алена Ігараўна

Цыва Андрэй Вітальевіч

Цыганкова Таіса Мікалаеўна

Цыцыліна Таццяна Міхайл.

Чуйко Аляўціна Аляксееўна

Шалахоўскі Аляксей Леанід.

Шалкоўская Людміла Віктар.

Шаравар Мікалай Лазаравіч

Шарко Вольга Сяргееўна

Шаршун Алена Сяргееўна

Швед Аляксандр Аляксандр.

Шушкевіч Станіслаў Станісл.

Шчарбакова Марта Алякс.

Шчарбіцкі Андрэй Віктаравіч

Шчэрбік Зміцер Васільевіч

Шыловіч Дзмітры Мікалаев.

Шыманец Віржыня

Шымук Марыя Дзмітраўна

Шынкевіч Сяргей Іванавіч

Шыцёнак Наталля

Шышко Вальдэмара Альберт.

Шышко Іван Валянцінавіч

Шэпетаў Мікалай Васільевіч

Юданаў Віктар Канстанцінавіч

Юшкевіч Міхаіл Валянцінавіч

Яголда Марына Ўладзіслав.

Янкін Ігар Андрэевіч

Ярошкіна Ірына Фёдараўна

Яўменаў Альберт Піліпавіч

 

Слоўнік асабовых уласных імён

22 лістапада 2017 года ў менскай бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча, якой загадвае Наталля Анатольеўна Стрыге-льская,  адбылася творчая су-стрэча з вядомым лінгвістам і перакладчыкам Валянцінай Карлаўнай Раманцэвіч, якая працуе ў складзе групы вучо-ных філолагаў пры менскім касцёле Святога Сымона і Але-ны. Нагода — выхад «Слоўніка асабовых  уласных імён «, якія з’явіліся ў выдавецтве «Народ-ная асвета» у верасні 2017 года.

Напісаць слоўнік (скласці яго) дапамагаў магістр тэалогіі, кандыдат гістарычных навук ксёндз-дэкан Менскага касцёла Святога Сымона і Свя-той Алены Ўладзіслаў Мацве-евіч Завальнюк.

Выданне з’яўляецца на-рматыўным даведнікам па вы-карыстанні асабовых ўласных  беларускіх імён у афіцыйнай і паўсядзённай практыцы, іх пра-вапісе і скланенні, а таксама па ўтварэнні імён па бацьку. У слоўніку пададзены найбольш пашыраныя (праваслаўныя і каталіцкія) хрысціянскія імёны, што выкарыстоўваюцца пры хрышчэнні дзяцей.

Наклад кнігі — 1500 асо-бнікаў. Слоўнік адрасуецца  ра-ботнікам  ЗАГСаў, натарыяль-ных кантор і юрыдычных кан-сультацый, работнікам друку і інш. Для выкарыстання ў кан-фесійнай іменаслоўнай прак-тыцы. Ён будзе карысным для настаўнікаў, студэнтаў, а так-сама ўсім тым, хто цікавіцца сучасным беларускім імена-словам…

Слоўнік напісаны пад агульнай рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі, доктара філа-лагічных навук Аляксандра Аляксандравіча Лукашанца.  Дапамогу ў складанні слоўніка аказалі: пратаіерэй Яўген Гра-мыка, дэпутат і старшыня ТБМ Алена Анісім, прафесар Валян-ціна Пятроўна Лемцюгова, Ірына Алегаўна Гапоненка, Адам Іосіфавіч Мальдзіс, а таксама выкладчыкі УА «Мен-скі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт» (лінгвагумані-тарны каледж пры МДЛУ) Алесь Віктаравіч Чэчат і Лілея Пятроўна Чэчат!

Трэба адзначыць, што на імпрэзе прысутнічалі сябры Фрунзенскай раённай аргані-зацыі ТБМ г. Менска Святлана Багданкевіч, Людміла Ліцві-нава, Яўген Гучок, Генадзь Ка-жамякін, Мікола Бамбіза, Кі-рыл Шык. Творчая сустрэча адбылася дзякуючы арганіза-тарскім здольнасцям Паўла Чайкоўскага і Наталлі Стры-гельскай. На сустрэчы прысу-тнічала студэнцтва.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст —

фрылансер.

Завяршылася падача заявак на конкурс эскізных праектаў помніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін» у Лідзе

Ля сцен Лідскага замка ўсталююць помнік заснаваль-ніку горада — князю Гедыміну. Завяршылася падача заявак на конкурс эскізных праектаў по-мніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін», які праводзіў Лідскі райвыканкам, паведам-ляе grodnonews.by.

— Мы атрымалі сорак заявак ад прафесійных скуль-птараў, архітэктараў з Ліды, Га-родні, Менска, Віцебска, Магі-лёва, — распавядае намеснік старшыні Лідскага райвыкан-кама Віктар Пранюк. — Далей, да 15 студзеня ўдзельнікі кон-курсу прадставяць нам свае эскізныя праекты, з якіх экс-пертная рада (камісія), у якую ўвойдуць прадстаўнікі ўлады, прафесіяналы ад мастацтва, прадстаўнікі грамадскасці, СМІ, абярэ лепшы эскіз і вы-значыць пераможца. Гэтая пра-ца і будзе ўвасоблена.

Віктар Пранюк пад-крэслівае, што сур’ёзных абме-жаванняў і ўмоў творчым лю-дзям не ставяць: важна, каб выява заснавальніка Ліды адпа-вядала гістарычнаму выбразу і была пададзена на кані.

— Гэта даніна павагі ча-лавеку і дзяржаўнаму дзеячу, які змог аб’яднаць рознакуль-турныя і рознамоўныя народы Вялікага Княства Літоўскага, — падкрэслівае ён. — Ён з’яўляўся адным з найзыркіх прыкладаў мудрага кіраўніка-патрыёта, сімвалізуе справядлівасць і адзінства.

 

Помнік вялікаму кня-зю Гедыміну, паводле генера-льнага плану, будзе ўсталяваны ў скверы на скрыжаванні вуліц Грунвальдская і Замкавая, ка-ля паўночнай сцяны Лідскага замка за кошт сродкаў добраах-вотных ахвяраванняў грама-дзян і арганізацый, спонсарскіх сродкаў.

Лідзяне бурна абмяр-коўваюць тэму праз СМІ і са-цыяльныя сеткі. Яны аднадуш-ныя ў меркаванні, што помнік Гедыміну ўмацуе турыстычны патэнцыял Лідскага рэгіёна і ўзмоцніць патрыятызм новых пакаленняў.

 

Гедымін — вялікі князь літоўскі (1316-1341), падчас кіравання якога тэрыторыя ВКЛ павялічылася ўдвая, лі-чыцца заснавальнікам Ліды: у 1323 годзе ён пачаў будаў-ніцтва Лідскага замка, вакол якога паступова вырасла па-селішча, увёў назву Ліда ў гіс-тарычныя хронікі. Памяць пра заснавальніка Ліды захоўваец-ца ў Лідскім гістарычна-мас-тацкім музеі, у назве вуліц і аб’ектаў.

Хартыя-97.

 

Згодна з рашэннем Лідскага райвыканкама

ад 02.10.2017 г. № 1012 Лідскім ГУП ЖКГ адкрыты дабрачынны рахунак  

№ ВY62АКВВЗ1320000002464200000

у філіяле АСБ «Беларусбанк» код банка АКВВВY2Х для пералічэння дабрадзейных (спонсарскіх) ахвяраванняў на стварэнне помніка заснавальніку горада Ліды вялікаму князю Гедыміну.

 

Спачуванне Анатолю Вярцінскаму

Сакратарыят ТБМ вы-казвае шчырыя спачуванні шматгадоваму сябру Рады ТБМ Анатолю Вярцінскаму.

Раніцай 28 лістапада пасля працяглай хваробы па-мерла Ада Сямёнаўна Вяр-цінская — выкладчыца, за-служаны педагог Рэспублікі Беларусь, паведамляе прэс-служба Саюза беларускіх пісь-меннікаў.

Ада Сямёнаўна — жонка пісьменніка Анатоля Вярцін-скага. Яны былі разам ад 1960 года.

У Вярцінскіх — трое дзяцей: сын — кардыёлаг, да таго ж ён яшчэ спецыяліст па ульт-рагукавым даследаванні. Адна дачка скончыла факультэт ра-дыёфізікі і электронікі, другая вывучала інфарматыку і пра-грамаванне.

Адпяванне прайшло ў Елізавецінскім храме ў Навін-ках. Пахавалі Аду Сямёнаўну Вярцінскую на Заходніх могіл-ках г. Менска.

Вечная памяць.

 

Навіны Германіі

У Германіі дзецям забаранілі насіць «разумныя» гадзіннікі: вядомыя прычыны

Федэральнае сеткавае агенцтва Германіі ўвяло заба-рону на выкарыстанне смарт-гадзіннікаў дзецьмі. Ведамства параіла бацькам выкінуць ці знішчыць «разумныя» гадзін-нікі і не парушаць законы Гер-маніі.

Прычынай для заба-роны «разумных» гадзіннікаў стала функцыя, якая дазваляе слухаць усё, што адбываецца ў карыстальніка. Такая тэхна-логія была ўспрынята экспер-тамі, як сачэнне, якое супярэ-чыць законам Германіі.

Па словах прадстаў-нікоў Федэральнага сеткавага агенцтва, бацькі часта выкары-стоўвалі «галасавы маніто-рынг», каб слухаць, што адбы-ваецца на занятках у школе. Ні настаўнікі, ні самі вучні не пада-зравалі, што за імі сочаць ба-цькі. Вядома, што з дапамогай адмысловай праграмы тэле-фона можна ўключыць мік-рафон на смарт-гадзінніках. Таму менавіта такія прылады падпадаюць пад забарону.

Deutsche Welle.

 

Калі за адраджэнне мовы,

чытай, спадарства,“Наша слова”!

Шаноўныя сябры, ідзе падпіска на першае паўгоддзе 2018 года. У каталогу інфармацыя пра газету знаходзіцца на ст. 70. Цана змянілася нязначна. У 2018 годзе мы працягнем выходзіць на васьмі палосах. Газета мае добры рэдакцыйны партфель і плануе для друку тэксты самых розных матэрыялаў, з рознымі поглядамі і падыходамі, у тым ліку і адрознымі ад пазіцыі рэдакцыі. Мы будзем працягваць друк мовазнаўчых і гістарычных матэрыялаў у выкладанні тых аўтараў, якіх вы не знойдзеце на старонках іншых выданняў.  Мы не стараемся навязваць чытачу сваю думку ці погляды, а падаём паведамленні і меркаванні саміх чытачоў. Чытайце, даведвайцеся, думайце. Будзьце з намі, і вы будзеце з усёй Беларуссю.

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(VXV стагоддзі)

   (Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

У першую чаргу гэта серыя гравюр «Апакаліпсіс», створаных ў 1498 г. Вялізным дасягненнем сусветнай графікі з’яўляюцца некалькі сотняў гравюр Дзюрэра. Вядомы ён і сваімі жывапіснымі палотнамі.

Стваральнікамі нідэр-ландскай школы рэнесансавай музыкі былі кампазітары Ян Окегем (каля 1420-1495), Якаб Обрэхт (каля 1450-1505), Жа-скен Дэпрэ (каля 1450-1521) — аўтары месаў і песень, майстры поліфаніі, у творах якіх адчу-ваўся ўплыў народнай харавой культуры.

 

  1. Змена ў архітэктуры Еўропы ў ХІVV стст.

 

З XIV ст. у гарадах му-раванае будаўніцтва выходзіць на пярэдні план. З каменю і цэ-глы пачынаюць будаваць жы-лыя дамы, што, безумоўна, бы-ло прагрэсам, асабліва з улікам тады шматлікіх гарадскіх па-жараў. Ужо ў XV ст. у Фла-рэнцыі мураваныя дамы пера-важалі над драўлянымі. Шмат мураваных будынкаў у гэты час з’явілася і ў Парыжы. А вось у Лондане цаглянае бу-даўніцтва пашырылася толькі ў XVI ст. У ХІV-ХV стст. у Еў-ропе пачала ўжываццая дахоў-ка, новы матэрыял для на-крыцця дахаў, які не баяўся ні агню, ні вільгаці. Паколькі зя-мля ў гарадах была вельмі да-рагою, то там будаваліся дамы на некалькі паверхаў з глы-бокімі сутарэннямі пад домам. Падлогі дамоў на першым па-версе былі земляныя. Узімку іх засцілалі сенам, а ўлетку — духмянай травою. На верхніх паверхах падлога была драў-лянаю, але, пачынаючы з XIV ст., у багатых палацах з’явіўся паркет. Пакоі аздаблялі дыва-намі, якія вешалі на сцены або сцялілі на сядзенні. У XV ст. у гарадах Італіі дываны з’явіліся і на падлозе.

У XV ст. з’явіліся шпа-лерныя тканіны, якімі аздаб-лялі інтэр’еры будынкаў. Гэта былі аксаміт, шоўк, атлас, ада-машак, парча і ціснёная скура. У Фландрыі ў гэты час з’явіліся габелены, на якіх асноўнымі сюжэтамі былі сцэны з антыч-най і біблійнай міфалогіі ды розныя гістарычныя падзеі. Іс-навалі і тканевыя шпалеры (мільфлёры) з маляўнічымі сцэн-камі з жыцця сеньёраў і сялян. У багатых дамах у вокнах з’яві-ліся рамы, якія складаліся са шкляных шыбак рознай фор-мы, устаўленых у свінцовыя абоймы. Самым лепшым асвят-леннем былі васковыя свечкі, якія каштавалі ў той час дорага. З сярэдзіны XV ст. у Германіі і іншых паўночных краінах у да-мах з’явіліся вялікія кафляныя печы, аблямаваныя кафляй, пакрытай глазурай. На вонка-вых пласцінах гэтай кафлі былі рэльефныя выявы расліннага і геаметрычнага арнаментаў, а таксама розныя сюжэтныя ка-мпазіцыі і гербы ўладальнікаў дома. Водаправод і каналіза-цыя ў дамах адсутнічалі. Ваду ў асноўным бралі з калодзежаў, выкапаных у дварах. З XIII ст. у гарадах з’явіліся грамадскія лазні, дзе мужчыны і жанчыны часта мыліся разам. Мэбля бы-ла вельмі простай — сталы, лавы ці ўслоны, і куфры. Гаспадар дома меў асобнае крэсла, што падкрэслівала яго асаблівы стан у сям’і. Галоўны элемент інтэр’еру — гэта ложак, які ў ба-гатых дамах меў шырыню да 4 метраў. Зверху ложак закры-ваў балдахін, што абапіраўся на калонкі. У XV ст. на вуліцах Фларэнцыі з’явіліся першыя ліхтары.

Пачынальнікам рэне-сансавай архітэктуры быў вы-шэйзгаданы архітэктар Філіпа Брунэлескі, які дэталёва рас-працаваў законы лінейнай перспектывы. Брунэлескі ў сваім будаўніцтве вярнуў ва ўжытак такія элементы антыч-най спадчыны, як калоны, пі-лястры і аркі (выгбы).

У другой палове XV ст. адным з найбуйнейшых італьянскіх дойлідаў эпохі Рэ-несансу быў Леон Батыста Альберці (1404-1472). У сваіх праектах ён знайшоў кампраміс паміж ужо існуючымі трады-цыямі звычайнай гарадской за-будовы і новымі архітэктур-нымі прыёмамі, што вынайшаў Брунэлескі.

У архітэктуры збуда-ваных ім палацаў адсутнічаюць калоны і паўкалоны, але вобраз антычнай архітэктуры ўвасоб-лены праз рэльефы плоскіх пі-лястраў і антаблементаў. Так-сама Альберці ўпершыню вы-карыстоўваў чляненне трох ярусаў фасада палаца Ручэлі ў Фларэнцыі пілястрамі розных ордараў. У канцы XV ст. рэне-сансныя тыпы будынкаў — га-радскія палацы і загарадныя вілы з’яўляюцца ў розных абла-сцях Італіі. Вылучаецца сваёй асаблівасцю архітэктура Вене-цыі, дзе гатычныя традыцыі спалучаны з рысамі Рэнесансу.

У дойлідстве паўноч-ных краін Еўропы ў XIV-XV стст. панавала гатычная архі-тэктура, якая дасягнула свайго росквіту і атрымала прыго-жую назву «полымная». У гэ-ты час былі дабудаваны шмат якія гатычныя саборы, у тым ліку і вышэйзгаданы славуты сабор Парыжскай Божай маці.

Пэўную асаблівасць мела іспанская готыка, якая ў XIV-XV стст. была насычана элементамі маўрытанскага сты-лю. Іспанскія касцёлы часта перабудоўваліся з мячэцяў. На-прыклад, званіца сабора ў Се-вільі — гэта перабудаваны мі-нарэт. Тут існаваў асобны ар-хітэктурны стыль «мудэхар» (мусульманскі), калі архітэк-тары-арабы будавалі з цэглы касцёлы з маўрытанскімі скля-пеннямі.

Сваю нацыянальную асаблівасць атрымала і гаты-чная архітэктура Вялікага Кня-ства Літоўскага. У другой па-лове XV — пачатку XVI стст. склалася беларуская готыка, якая мела свае асаблівасці. Гэ-та — шырокае ўжыванне вяліка-мернай цэглы-пальчаткі, ары-гінальная планіроўка замкавых вежаў — васьмігранныя верхнія паверхі пастаўлены на прама-вугольныя ніжнія, арнамен-тальныя матывы на сценах бу-дынкаў, выкладзеныя з цёмнай (перапаленай) цэглы-клінкера і існаванне абарончых храмаў-цвердзяў. На тэрыторыі Бела-русі ў гатычным стылі буда-валіся і праваслаўныя храмы, што вылучае праваслаўную беларускую архітэктуру з ліку іншых адпаведных напрамкаў у Еўропе. Традыцыйная готыка знайшла таксама сваё ўвасаб-ленне, найперш у знакамітым касцёле св. Ганны ў Вільні, якому прысвяціў свой вядомы верш класік нашай паэзіі Мак-сім Багдановіч.

У гэты час, асабліва ў другой палове XV ст., трады-цыі позняй заходнееўрапейскай готыкі можна прасачыць у Ноўгарадзе і Маскве, куды былі запрошаныя архітэктары і будаўнікі з Італіі ды іншых краін.

 

  1. Развіццё навукі і тэхнікі

 

У эпоху Адраджэння філасофія і навука паступова адыходзяць ад тэалогіі і сха-ластыкі. Узнікаюць такія плыні, як «філасофская антрапало-гія» — вучэнне пра чалавека, яго сутнасць і прызначэнне ў свеце, і «філасофія гуманізму», у якой чалавек разглядаецца як найвышэйшая каштоўнасць. У гэты час, акрамя грамадзян- скага гуманізму, узнікае і другі яго напрамак — эпікурэйскі. Яго стваральнікам у першай пало-ве XV ст. быў Ларэнца Вала. Ён жыў і працаваў у Мілане, Неапалі, Павіі і Рыме, дзе быў сакратаром папскай курыі. Ён крытыкаваў існаванне манаст-ва і лічыў свецкую культуру і хрысціянскую рэлігію неза-лежнымі сферамі. Мараль Ла-рэнца Валы несла свецкі і анты-аскетычны характар, апраўд-вала чалавечыя радасці жыцця і супярэчыла прынцыпам афі-цыйнай каталіцкай маралі. Гэта вельмі не падабалася клеры-кам, і ў 1444 г. Валу прыцяг-нулі да суда інквізіцыі, ад пры-суду якой яго, аднак, вызваліў кароль Неапаля.

Яшчэ адна філасофская плынь атрымала назву «пан-тэізм». У ёй Бог — гэта пры-рода, і ён не можа існаваць за яе межамі. Выдатным мысля-ром эпохі Рэнесансу быў Міко-ла Кузанскі (1401-1464), ня-мецкі філосаф, тэолаг і палі-тычны дзеяч. Ён стаяў на пазі-цыях «пантэізму», першы склаў геаграфічную карту Еўропы і прапанаваў рэформу юліян-скага календара.

(Працяг у наст.  нумары.)

Валер Санько

Курыць — пляваць на неба, сонца і зямлю

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

ВЫТВОРЦЫ. ТТК паводзіцца ў Расіі, як у слаба-развітай краіне, дзе слабае заканадаўства, пластычны ўрад, неарганізаваная грама-дзянская свядомнасць. Заклікі супрацьтытунёвых актывістаў выгнаць лабістаў-тытуннікаў з Грамадскай палаты Расіі  не пачутыя. ТТК у 2006 годзе за-хапілі механізм прыняцця ра-шэнняў па тытунёвай палі-тыцы ў Расіі ўжо адкрыта, ад імя грамадства, сцвярджае Ан-дрэй Дзёмін, прэзідэнт РАОЗ, прафесар медінстытута імя Се-чанава.

Любую інфармацыю, здатную разбудзіць у спажыў-ца цягу да куплі цыгарэтаў, прапанавалі абмежаваць прад-стаўнікі Беларусі і Расіі на Еў-разійскай эканамічнай камісіі ў 2014 годзе. Сустаршыня Расій-скай супрацьтытунёвай каалі-цыі Дар’я Халтурына лічыць, тытунёвыя вытворцы выка-рыстоўваюць цыгарэтныя пач-кі для стымулявання спажы-вання тытуню і для зніжэння эфектыўнасці пастрахотных графічных папярэджванняў.

— Патрыятычныя і ра-мантычныя вершы пра курэн-не, малюнкі прадуктаў і фрук-таў, аб’явы пра латарэі на ты-тунёвых пачках накіраваны не проста на адурманьванне гра-мадзян, адцягваюць увагу бяз-вольных ад смяротнай і анка-геннай небяспекі курэння, —  сцвярджала Халтурына.

Мноства навукоўцаў, камісій, уладнікаў вусна і пісь-мова супраць тытунекурэн-ня… і 20 гадоў не могуць адо-лець супрацьдзеянне тытунё-вых лабістаў. Даходзіць да сме-шнага, тытунёвыя фірмы пача-лі турбавацца пра бюджэт Расіі. Страты вытворцаў з-за змены упаковак ацэньваюць у 16 мі-льёнаў долараў, паменшыцца, ці бачыце,  падатак у рускую казну. Яшчэ большыя страты прынясе перарэгістрацыя дзя-сяткаў назваў таварных знакаў, розніца цэн у Расіі (52 расій-скія рублі за пачку), у Беларусі (30), у Казахстане (42) («Изве-стия», 18.4.2014).

КАРА. За кінуты на зямлю акурак у Англіі штраф да 80 фунтаў.

НАРКОТЫК. Тыту-некурэнне, паводле ВОЗ, мала адрознае ад другіх наркотыкаў.

Пачынаюцца нярадас-ныя медыцынскія праяўленні ў курца літаральна праз паўта-ра-два гады актыўнага курэн-ня. «Кашаль курца», «лёгачнае сэрца», хранічнае запаленне сценак бронхаў, лёгкіх, хваро-бы сэрца, імпатэнцыя, бясплод-насць, псіхозы… — тыя хваробы нясе сабе курэц.  Храпуць кур-цы ў тры разы часцей.

У Канадзе ўвялі заба-рону продажу цыгарэт з назва-мі «мяккія», «лёгкія». Паводле міністра аховы здароўя Канады яны выклікаюць у курца іл-жывае пачуццё бяспекі, а фак-тычна не меней шкодныя. Да-следчыкі з Пітсбургскага ўні-версітэта ўстанавілі, усяго адна зацяжка цыгарэты можа па-шкодзіць ДНК, з’яўляецца пер-шым гіблым крокам да развіц-ця раку і захворванняў сэрца. У мужчын курэнне дэфармуе сперматазоіды, развівае імпа-тэнцыю. Сперма дзвюх траці-наў, 67%, хранічных курцоў не прайшла спецыяльны лабара-торны тэст ва ўніверсітэце Ба-фала, ЗША. Здольнасць яе да апладнення — усяго 25%.

НАРАДЖЭННЕ. Кры-вяносныя сасуды плода непа-срэдна звязаныя з кровазва-ротам маці. Ядавітыя цыгарэт-ныя рэчывы курыльшчыцы асядаюць у арганізме ненаро-джанага, могуць выклікаць глыбокія дэфекты развіцця, крывацёкі, у яе — выкідышы, заўчасныя роды. У малацэ ку-рыльшчыц утрымліваецца да 0,5 мг нікаціну. Смяротная доза для малога — 1 мг.

Адна з вялікіх прычын бясплоддзя ў жанчын,  на 30% — захапленне цыгарэтамі. Спа-нтанныя аборты ў іх на 40 — 60% часцей. 67% курыльшчыц на-раджаюць немаўлят з адхілен-нямі: у іх меншая даўжыня цела, акружнасць галавы, грудной клеткі, запаволенасць інтэлек-туальнага і эмацыйнага развіц-ця, яны пазней пачынаюць чы-таць, лічыць. «Фетальны тыту-нёвы сіндром» будзе сказвацца на абкураным ва ўлонні дзі-цяняці ўсё жыццё.

Адна з прычын, чаму болей нараджаецца дзяўчынак, чым хлопчыкаў — курэнне на інтымнай блізкасці, лічаць япо-нскія навукоўцы.

Выкурванне адной цы-гарэты па таксічнасці для лёг-кіх раўнацэнна знаходжанню на шумнай аўтатрасе 10 — 12 га-дзін.

У апошнія гады амаль ва ўсіх краінах курэнню аб’я-ўлена вайна. Тытунёвыя кампа-ніі тут жа запусцілі новыя паст-кі, іхняя зброя на рынку цяпер часта маскавалася пад лёгкія, мяккія цыгарэты, з нізкім ут-рыманнем смолаў, з фрукто-вымі водарамі, шакаладнымі пахамі, цыгарэты з паніжанай шкоднасцю, без нікаціну і г.д. Вынаходлівая рэклама асабліва прыцягвае курцоў-пачаткоў-цаў.

Калі зыходзіць з гэтых лічбаў, то ў Беларусі з курэн-нем звязана амаль 12 тысячаў выпадкаў раку, штогод гінуць 4,2 — 5,1 тысячы чалавек. Яно і не дзіва, пад маркай барацьбы з курэннем і алкагалізмам ва ўсю рэкламуецца беларускае піва і цыгарэты. Зніжаюць кво-ты на імпарт цыгарэт і адна-часова практычна павялічва-юць выпуск сваіх утрая, як было ў 2005 годзе. («Аргумен-ты і факты ў Беларусі», № 44, 2005).

У 2008 годзе за курэн-не ў неадпаведных месцах у Беларусі аштрафавана ўсяго 763 чалавекі.

Вучоныя Велікабры-таніі і Беларусі лічаць, што пад-леткі і дзяўчаткі часта кураць «дзеля понту», каб  запоўніць пустэчу ў размове, пераадо-лець узніклую няёмкасць, пра-дэманстраваць даросласць і круцізну, даступнасць.

Любая цыгарэта шкод-ная, яна хімічная фабрыка для ўсяго жывога. Выдзяляе больш за 4 тысячы шкодных злучэнняў, у тым ліку 40 канцэ-рагенных.

Курэнне ў кватэры мацней забруджвае паветра, чым гарэнне газавай пліты,  шкодныя цыгарэтныя смолы асядаюць на шпалерах і сценах, столі і тканінах. Канцэрагенныя рэчывы гадамі выдзяляюцца ў жыллі курца з яго лёгкіх, во-праткі, дыму; удыхаюць іх усе. Асабліва чуйныя да іх дзеці, хатнія жывёлы.

У сярэднім курыльш-чык расходуе на адну цыгарэ-ту 5-10  хвілін, за суткі — 100-200 хвілін. 2 метры вакол кур-ца небяспечная дымавая зона. Табачны смурод з яго  рота, а ён мкнецца пацалаваць дзіця, жанчыну — фізічна адварочвае родных ад сябе. Тата курыць — у дзіцяці за зіму 6-7 разоў пра-студа. Генна курэнне перадаец-ца дзецям, забівае інтэлект, глушыць мозг. Рыбкі ў аква-рыумах курцоў часцяком хут-ка дохнуць. Курава нясе чала-веку 20-25 хвароб.

Хатні бацькоўскі чар-нобыль рана выклікае 30% хва-робаў у дзяцей. Курыць маці і бацька — 60% дзяцей хварэюць, яшчэ дзед і баба смаляць — дзіця зусім хворае, худое,  змалку но-сіць акуляры.

Даказана, бясспрэчна прызнана — падаткі ад тытунё-вай прамысловасці ў шмат ра-зоў меншыя за страты на ля-чэнне хвароб ад курэння.

 

Водсветы  (пякуткія іскры)

 

З 1998 года ў парках і на пляжах шматмільённага Нью-Ёрка, на большасці пля-жаў Іспаніі, Аўстраліі забаро-нена курыць, выпіваць, выгу-льваць сабак. У кафе, рэста-ранах, барах нельга курыць.

27 дзяржаў ЕС вуснамі Міністраў аховы здароўя да-мовіліся аб поўнай забароне на ментолавыя і іншыя арама-тызаваныя цыгарэты, якія перш за ўсё прыцягваюць мо-ладзь Еўропы да курэння. Чэр-веньскае 2013 года безадмоў-нае рашэнне ўпершыню паста-віла вялікі гузак тытунёвым картэлям. («НВ», 02.7.2013).

Папера ў зямлі і траве разлагаецца 2-10 гадоў, кан-сервавая банка 90 гадоў, фільтр ад цыгарэты 100 гадоў, полі-этыленавы пакет 200 гадоў, пластмасса 500 гадоў, шкло 1000 гадоў («Ва-Банк», 06.3.2006).

Аплата за цыгарэты — малая частка выдаткаў курца. Неабходна ў іхнія выдаткі за-кладваць расходы на лячэнне, якія аплачвае працадаўца і дзяржава, сям’я і вакольныя. У жанчыны, якая жыве з курцом, на 70% павялічваецца рызыка раку малочнай залозы.

(Працяг у наст. нумары,)

ЮБІЛЕЙНАЯ ВЫСТАВА Ў ПАСТАВАХ

У наш такі няпросты час культурнае жыццё Беларусі віруе не толькі ў сталіцы. І гэта радуе. Паставы — звычайны райцэнтр Віцебскай вобласці. Звычайны і незвычайны. Былы палац Тызенгаузаў, архітэктурная асаблівасць забудо-вы плошчы, якая часткова захавалася з часоў 17 стагоддзя. Менавіта гэтыя абставіны, ды яшчэ прыгожыя краявіды азёрнага краю прываблі-ваюць зноў і зноў людзей творчых і неабыякавых. Вось такім чалавекам з’яўляецца наш беларускі мастак Алесь Цыркуноў. Ён не ўпершыню пры-язджае на Пастаўшчыну, што можна зразумець, убачыўшы палотны мастака.

Няўлоўны, надзвычайны свет

Яскравых фарбаў, думак і памкненняў.

І хочацца душой абняць Сусвет,

Не супыніць нястомны бег імгненняў.

 

500-годдзе выдання Бібліі Францішкам Скарынам, 185-годдзе з дня нараджэння Аль-фрэда Ромера, мастака, які пэўны час жыў і тва-рыў на Пастаўшчыне. Гэтым выбітным асобам і прысвечана цяперашняя выстава Алеся Цырку-нова. «Паўстанец Альфрэд Ромер у Дынабург-скай цытадэлі». «Роздум аб Бацькаўшчыне. Паводле А. Ромера». Глыбокае пранікненне ў сутнасць асобы выдатнага мастака, у свет яго думак і памкненняў прымушае прыпыніцца і задумацца аб тым, якая гісторыя была ў бела-русаў, якія людзі яе стваралі ў свой час.

Навогул, партрэту, як сродку выяўлен-ня асобы чалавека, мастак Алег Цыркуноў надае ўвагі больш за ўсё. «Уладзімір Дубоўка. Змогшы пакуты», «Нязломны Расціслаў Лапіцкі», «Па-кутнік Беларусі святар Вінцэнт Гадлеўскі», «Гартаваныя ліхалеццем. Алеся і Антон Фурсы». «Заступніца Беларусі св. Еўфрасіння полацкая з вярыгамі». Гэта далёка не поўны пералік твораў мастака ў жанры партрэту. І дзіўная справа: мы не толькі бачым перад сабой выявы пэўных гістарычных асобаў, але яшчэ разумеем іх думкі, іх жыццёвыя мэты і тое, дзеля чаго яны жылі на зямлі. Напэўна, у гэтым і заключаецца галоўная мэта кожнага сапраўднага мастака. Менавіта тут і праяўляецца сіла яго майстэрства. Нават тыя палотны, на якіх быццам бы проста знаёмыя беларускія краявіды, прымушаюць глядача задумацца над сутнасцю быцця, бо і тут чуецца подых стагоддзяў беларускай гісторыі, людскія жыцці, ад-даныя за свабоду і незалежнасць краі-ны. «Гервяты ў за-цятым чаканні», «Трывожны ранак у Варнянах», «Суво-рая часіна», «Зямля пад крыжам». Хо-чацца прыпомніць яшчэ карціны: «Ра-нак у Лынтупах», «Краявід з касцёлам у Камаях». Бо гэта нашая пастаўская зямля, мілыя сэрцу краявіды. Адметнай з усіх бакоў з’яўля-ецца карціна «Містэ-рыі плошчы (Паста-вы)». Гэта жывая гісторыя нашага Пастаўскага краю. Ніяк не пройдзеш міма. Захочацца зноў і зноў глядзець і бачыць яскравыя выявы гістары-чных асоб і старадаўніх будынкаў. Адчуеш подых жывой гісторыі. Так і хочацца сказаць: «Дзякуй, табе, мастак, за радасць сустэчы з са-праўдным мастацтвам».

Людміла Цыбульская,

сябра Пастаўскай суполкі ТБМ.

На здымках: 1. Алесь Цыркуноў на выставе; 2. Нязломны; 3. Сядзіба А. Ромера ў Каралінове.

 

Літаратурныя сустрэчы

Лідская вандроўка Навума Гальпяровіча

Днямі ў Лідскім гіста-рычна-мастацкім музеі адбы-лася сустрэча з паэтам, праза-ікам, публіцыстам, літаратур-ным крытыкам, галоўным ды-рэктарам міжнароднага вяш-чання беларускага радыё (ра-дыёстанцыя «Беларусь»), тэле-вядоўцам праграмы «Дыяблог пра мову» (канал «Беларусь 3″) Навумам Гальпяровічам. На сустрэчу былі запрошаны паэты Лідчыны, прыхільнікі мастацкага слова, пажылыя людзі з суполкі «Актыўнае даўгалецце», старшакласнікі сярэдняй школы № 11. У Ліду Навум Якаўлевіч, ганаровы грамадзянін горада Полацка, сябра Саюза пісьменнікаў Бела-русі, прыехаў па запрашэнні кіраўніка літаратурнага аб’яд-нання «Суквецце» пры рэдак-цыі «Лідскай газеты» Алеся Хітруна.

Сустрэча з паэтам не-выпадкова праходзіла ў выста-вачнай зале музея, дзе ў гэтыя дні дзейнічае выстава карцін вядомага лідскага мастака Ула-дзіміра Мельнікава: на шэрагу карцін выяўлены знакамітыя людзі Беларусі, з некаторымі з іх Навуму Гальпяровічу даво-дзілася сустракацца. Дарэчы, прысутнічаў на мерапрыем-стве і сам аўтар карцін.

Варта адзначыць, што перад сустрэчай у музеі госць з Менска наведаў Лідскі замак, домік Таўлая, выступіў у пра-мым эфіры Лідскага тэлеба-чання. Уражанні ад наведвання нашага горада засталіся ў яго самыя прыемныя.

— Лідчане могуць гана-рыцца сваім горадам, — адзна-чыў Навум Якаўлевіч. — Па радыё пра вашу Лідчыну, пра яе людзей, пра яе славутасці можна гаварыць доўга.

Сам жа паэт родам з Полацка. Гэты найстарэйшы беларускі горад, радзіма Еф-расінні Полацкай, Францішка Скарыны, Сімяёна Полацкага, як прызнаўся Навум Гальпя-ровіч, пабудаваў усё яго жыц-цё.

Расказваў паэт пра спе-цыфіку працы на міжнародным вяшчанні беларускага радыё, якое вяшчае на дзевяці мовах, расказвае свету пра нашу Бела-русь, закрануў свае падарож-жы па краіне, журналісцкія сустрэчы, згадаў пра свой пе-рыяд працы ўласным карэс-пандэнтам Дзяржтэлерадыё БССР па Віцебскай вобласці. Гаворачы пра журналісцкую працу, Навум Якаўлевіч пад-крэсліў важнасць паглыблення журналіста ў тую ці іншую тэ-му (напрыклад, калі журналіст рыхтуе сельскагаспадарчы рэпартаж, ён сам павінен што-сьці разумець у сельскай гас-падарцы, калі сустракаецца з якімсьці навукоўцам — быць «у тэме» ў адпаведнай галіне на-вукі, і г. д.). Для самаго Навума Гальпяровіча паездкі па гара-дах і вёсках краіны, сустрэчы з рознымі людзьмі служаць яш-чэ і падпіткай для літаратурнай творчасці.

Навум Якаўлевіч шмат адказваў на пытанні з залы. А пытанні паступалі розныя: «Ка-лі навучыліся чытаць?», «Калі напісалі свой першы верш?», «З кім з беларускіх паэтаў сяб-руеце?» і г. д. Дарэчы, Навум Гальпяровіч, як чалавек, якому па рабоце даводзіцца бываць у розных кутках Беларусі, як бе-ларускі літаратар, асабіста су-стракаўся з многімі вядомымі паэтамі і пісьменнікамі. Чытаць жа ён вельмі любіць з дзяцін-ства, яшчэ ў дзіцячым узросце шмат чаго прачытаў з Гогаля, Талстога, Чэхава.

У час сустрэчы ў музеі таксама адбылася прэзентацыя новай кнігі вершаў паэта «Час лістападу». Гэта была першая прэзентацыя названай кнігі. Навум Якаўлевіч чытаў асоб-ныя вершы з новага і старых паэтычных зборнікаў, а таксама невялікую паэму са сваёй но-вай кнігі.

Аляксандр МАЦУЛЕВІЧ.

 

 

 

Яму належаць такія мудрыя словы:

«Калі б беларуса прымусіць быць беларусам,

які б атрымаўся выдатны беларус!»

 

У гэтым годзе на Беларусі адзначалася 100-годдзе з дня народзін На-роднага пісьменніка Янкі Брыля. Каб адзначыць гэтую дату, ТБМ імя Ф. Скарыны г. Магілёва за-прасіла вядомага беларус-кага гісторыка і літарату-разнаўца, публіцыста і літаратурнага крытыка Анатоля Сідарэвіча вы-ступіць 21 лістапада на імпрэзе ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы. Менскі госць у свой час добра ведаў Янку Брыля і шмат іншых беларускіх пісь-меннікаў і дзеячоў. Спадар Ана-толь, сведка шматлікіх гістары-чных падзеяў, харызматычна і дасведчана з дэманстрацыяй фатаздымкаў распавёў пра аса-блівасці біяграфіі Янкі Брыля, пра яго жыццё і творчасць у Заходняй Беларусі, пра слу-жбу ў Войску Польскім і мно-гае іншае.

Янка Брыль — апошні Народны пісьменік савецкай эпохі. Ён апошні насіў званне «Народны пісьменнік БССР», якое атрымаў ў 1981 годзе. Для многіх так і засталося загадкай, як Янка Брыль атрымаў гэтае званне. Бо не зусім тыповы «Народны», усё жыццё заста-ваўся беспартыйным, і гэта ве-льмі здіўляла яго сяброў, якія лічылі, што званне «народнага» нельга атрымаць, не ўступіў-шы ў партыю. Толькі яшчэ два пісьменнікі з народных не былі партыйнымі — Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін. У двухтом-ніку Янкі Брыля не было ні-воднага разу слова «партыя», што таксама было незвычайна на тыя часы.

Янка Брыль нарадзіўся 4 жніўня 1917 г. у Адэсе ў сям’і чыгуначніка. У 1922 г. разам з бацькамі вярнуўся на іх радзі-му, у вёску Загор’е, што на Га-радзеншчыне. У 1939 г. быў прызваны ў Войска Польскае, служыў у марской пяхоце. Па-сля пачатку II Cусветнай вай-ны, у верасні таго ж года, тра-піў у нямецкі палон, з якога ў сорак першым годзе ўцёк, вяр-нуўся на Беларусь і далучыўся да партызанаў.

Першая кніга Янкі Брыля пад назвай «Апавядан-ні» выйшла адразу пасля вай-ны, у 1946 годзе. У яе ўвайшлі некалькі апавяданняў і невя-лікая аповесць «У сям’і», пры-свечаныя жыццю заходнебе-ларускай вёскі. У розныя гады Янка Брыль быў намеснікам рэдактара часопісаў «Мала-досць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага вы-давецтва Беларусі, быў сакра-таром праўлення Саюза пісь-меннікаў БССР.

Класікай беларускай літаратуры стала яго апавя-данне «Маці». У пачатку 1960-х з’явілася ў друку галоўная праца пісьменніка, вядомы ра-ман «Птушкі і гнёзды». Гэты раман стаў аўтабіяграфічным творам і быў прынцыпова но-вым словам у жанры рамана. Унікальнай у сусветнай літа-ратуры стала і створаная Ян-кам Брылём разам з Алесем Адамовічам і Ўладзімірам Ка-леснікам дакументальная апо-весць «Я з вогненай вёскі…» — жудасныя ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак Бела-русі, жорсткая, няўмольная, крывавая праўда пра вайну, пра фашызм. Уся творчасць Янкі Брыля прасякнута глыбо-кім, чыстым пачуццём да сваёй радзімы. Шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі, родна-му народу было галоўнай мэ-тай і сэнсам яго жыцця. Яму належаць такія мудрыя словы: «Калі б беларуса прымусіць быць беларусам, які б атры-маўся выдатны беларус!».

Сустрэча працягвала-ся каля дзвюх гадзін. Усе пры-сутныя былі вельмі ўдзячныя Анатолю Сідарэвічу за тое, што ён здолеў завітаць у Магі-лёў і падзяліцца сваімі багаты-мі ведамі па гісторыі Беларусі. Як сведку пэўных падзей пры-сутныя задавалі яму пытанні, якія тычыліся не толькі постаці Янкі Брыля, але і ўвогуле тых цікавых і складаных часоў. Пы-танні былі пра дзейнасць бела-рускіх пісьменнікаў падчас гіт-лераўскай акупацыі, пра ўза-емадачыненні з пісьменнікамі з Магілёўшчыны: Пысіным, Стральцовым, Адамовічам, Кудраўцом.

Наталля Шамянкова, Магілёў.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *