НАША СЛОВА № 50 (1357), 13 снежня 2017 г.

Аўторак, Снежань 19, 2017 0

100 гадоў таму назад у Менску сабраўся

Першы Ўсебеларускі З’езд (Кангрэс)

Першы Ўсебеларускі з’езд прайшоў у Менску 18-30 снежня 1917 года ў гарадскім тэатры. Ён быў скліканы Вялікай беларускай радай, на яго сабраліся беларускія палітычныя дзеячы з усіх губерняў, а таксама прадстаўнікі беларускамоўных паветаў Ковенскай і Віленскай губерняў. У З’ездзе ўзялі ўдзел 1872 дэлегаты. Старшынём быў абраны кіраўнік Беларускай вайсковай рады Янка Серада, у будучыні першы старшыня Рады БНР.

З’езд абвясціў права беларускага народа на незалежнасць і самавызначэнне, а таксама на дэмакратычны ўрад.

З’езд абраў Раду, у склад якой увайшоў 71 прадстаўнік розных палітычных партыяў. Бальшавікі разагналі з’езд, але працэс абвяшчэння незалежнасці быў запушчаны. Праз тры месяцы, 25 сакавіка 1918 года, была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

(Працяг тэмы на ст. 4.)

Змітрок Бядуля

Каля Ўсебеларускага з’езду

Мінскі гарадскі тэатр ужо быў перапоўнены а 71/2 гадзіны ўвечары. Сялянскія світкі і шэрыя салдацкія шыня-лі мігацелі ўсюды. Усе ў свя-точным настроі чакалі гэтай вя-лікай містэрыі — адкрыцця з’езду.

А 8-й гадзіне аркестр ваеннай музыкі граў Марсель-езу. Потым выступіў беларускі хор у нацыянальных вопрат-ках. Над іх галовамі красавалі-ся беларускія нацыянальныя сцягі.

Спявалі беларускія гі-мны: «Ад веку мы спалі», «А хто там ідзе» і «Чырвоны знак». Усе слухалі гімны стоячы, без шапак.

Пасля гімнаў успаміна-лі ўставаннем усіх барцоў-бе-ларусаў, паўшых за волю. По-тым пайшлі віншаванні ад роз-ных беларускіх і другіх аргані-зацыяў усялякіх нацыянальна-сцяў. Тыя прамовы, што гава-рыліся па-беларуску, спатыка-ліся сялянамі і салдатамі бур-нымі апладысментамі і ава-цыямі.

Выдатны, іскрывы бы-лі некаторыя прамовы, слуха-ючы іх, шмат хто плакаў.

Ад самага сэрца шчыра вітаў прадстаўнік ад украінцаў. Кончыў ён сваю прамову такі-мі гарачымі словамі:

«Вашае гора — нашае гора!

Вашае свята — нашае свята!»

Быў прадстаўнік ад ку-банскага казацтва, каторы ўпэўняў, што кубанскія казакі заўсёды рады дапамагчы бела-русам. Тое казаў і прастаўнік ад мусульман.

Арганізацыя жалезна-дарожнікаў-беларусаў пры-слала свайго прадстаўніка, каторы прынёс ад іх імені абя-цанне, што ўся тутэйшая жал[езная] дарога дапаможа Вялікай і Вайсковай беларус-кім радам.

Прадстаўнік ад жыдоў-скага пралетарыяту вітаў з’езд і ўвесь беларускі народ, кажу-чы, паміж іншым, што тут, на Беларусі, ніколі жыдоўскіх па-громаў не было, што беларускі народ жыў па-суседску з жы-дамі і заўсёды адносіўся да жы-доў прыхільней, як усе другія народы Расіі.

Выступіў з прамовай прадстаўнік ад бальшавікоў, нейкі латыш, каторы ў канцы сваёй прамовы прапанаваў зняць і знішчыць беларускі на-цыянальны штандар дзеля та-го, што гэта ёсць рэч непатрэ-бная.

Паднялося абурэнне. Выступіў селянін і казаў: «Нам не патрэбны гэткія латышскія вучыцелі». А стары генерал-бе-ларус пацалаваў беларускі на-цыянальны штандар.

Вітанні гаварыліся да 1-й гадзіны ночы і назаўтра да абеду.

Вольная Веларусь. 1917. № 34, 15 снежня.

Падпісана крыптані-мам З. В.

 

Частковы перадрук гл.: Мельнікава З. П. «На горне душы…». С. 125-126.

 

“Белсату” — 10 гадоў

Спадарожнікавае тэле-бачанне, ідэя якога нарадзілася ў ТБМ, якое не пускаюць у ка-бельныя сеткі ў Беларусі, ня-гледзячы на цяжкасці, знайшло сабе масу прыхільнікаў у кра-іне. Так, паводле сёлетніх да-следаванняў, марку «Белсат» распазнае кожны трэці жыхар нашай дзяржавы. Пра тое, як запускаўся «Белсат», у эфіры Радыё Рацыя напярэдадні юбі-лею ўзгадвала дырэктарка тэ-леканала Агнешка Рамашэў-ская-Гузы:

— Мы пачыналі гэтую працу яшчэ ўлетку 2006 года, то бок 11 з паловай гадоў таму мы атрымалі першыя грошы на трэнінг журналістаў і падрых-тоўку тэхнічнага праекту тэле-бачання. Тады гэта ўсё пача-лося. Мы ўсе тады не ведалі, як гэта робіцца — я ніколі не будавала тэлеканал. У той час я была дырэктарам, пазней віцэ-дырэктарам канала «Па-лонія», і гэта мне шмат дало. Дапамог мне наш фінансавы шэф, які ў прынцыпе давёў да таго, што ўсё гэта было ў стане дайсці да жыцця, фармальна пачаць існаваць. Памятаю лю-дзей, якія мне дапамаглі, без якіх я б нічога не збудавала. Па-мятаю той момант, калі змяніў-ся ўрад — у 2007 годзе. Праект задумваўся яшчэ падчас пер-шага ўрада «Права і Справяд-лівасці» (тады гэта быў каалі-цыйны ўрад), а потым да ўлады прыйшла «Грамадзянская Платформа», і было пытанне, ці гэта праект не спыняць. Па-мятаю, як мае сябры ў «Плат-форме», якія падтрымлівалі гэты праект, казалі: «Хутчэй, хутчэй пачынайце, каб вы былі, каб гэта ўжо сталася пост-фак-тум». І мы сапраўды вельмі спя-шаліся. І 10 снежня 2007 года нам удалося выдаць першую гадзіну. Увогуле, умовы, у якіх мы гэта рабілі, абсталяванне — гэта светлавыя гады ў параў-нанні з тым, што цяпер. Таму, магу зазначыць, што першае пачуццё, якое ў мяне ёсць, гэта пачуццё недаверу, што ўсё гэта ўдалося. Немагчыма!

РР: Доўгія гады Вас не пускалі ў Беларусь, менавіта праз Вашую дзейнасць. Але сёлета Вы былі ў Беларусі. Ці адчулі Вы, як кажуць па-анге-льску feedback, пачулі мерка-ванні ад беларусаў наконт «Белсату»?

— Меркаванне наконт «Белсату» я пачула з вельмі кампетэнтных вуснаў. Мы пра-вялі вялікія даследаванні ў Бе-ларусі, як колькасныя, на рэ-прэзентатыўнай групе 3000 ча-лавек, так і фокусавыя — 18 гру-паў ва ўсёй Беларусі — распыт-валі нашых гледачоў. Мы знай-шлі іх паўсюль. Мы мелі іх у вялікіх і маленькіх гарадах. Гэта было надзвычай цікавае пачуццё, паглядзець на нашых гледачоў, пачуць, пра што яны гавораць. Я была з трымя гру-памі, і гэта было незвычайнае перажыванне, я магла паба-чыць, як выглядае наш рэаль-ны глядач. Наогул, я люблю ездзіць у Беларусь. Беларусь — гэта нялёгкая краіна, яе трэба пазнаць, на маю думку. Але, калі я не бываю ў Беларусі раз на год, то маю адчуванне, што я адрываюся ад зямлі.

РР: 10 гадоў — гэта ўсё ж такі вялікі тэрмін. Хацеў бы ў Вас запытацца пра планы, як кароткачасовыя, а ведаем, што на наступны год «Бел-сат» ужо будзе мець фінанса-ванне, але таксама доўгатэр-міновую перспектыву, умоў-ныя 10 гадоў. Што будзе, калі ў Беларусі ўсё ж такі зменіцца рэжым, і ў Польшчы адпадзе неабходнасць падтрымаліваць дэмакратычныя працэсы?

— Калі казаць пра карот-катэрміновыя планы, то мы ма-ем планы розных праграмных зменаў. Хочам дастасоўвацца да нашага гледача, прывабліваць новага гледача, дастасоўвацца да тэхналагічных зменаў. Уво-гуле, цэлыя тэхналагічныя па-каленні змяняюцца кожныя тры гады. Хочам таксама ў нейкай ступені развіць інфармацыйны плацдарм увогуле шырэй на Усход. Маем перакананне, што Беларусь як частка былой пра-сторы Савецкага Саюза з’яўля-ецца ахвярай расейскай прапа-гандысцкай агрэсіі. Будзем спрабаваць гэтаму супраць-стаяць, будзем працаваць над гэтым у бліжэйшы год. Калі ж гаворка ідзе пра дзесяцігоддзе, то ніхто не ведае, што здарыц-ца, тут патрэбна варажбітка. Але мы працуем для таго, каб некалі пераехаць у Менск. Не ведаю, ці са мной. Магчыма, я ўжо застануся ў Польшчы. Але думаю, што калегі павінны бу-дуць пераехаць. Мы ствараем кадры для беларускага тэле-бачання, будучых беларускіх медыяў. Я ў гэтым глыбока ўпэўнена. Зрэшты, ужо цяпер частка нашых супрацоўнікаў працуе ў іншых медыях. Агу-лам жа лічу, што пераезд у Менск — гэта наша мэта. Маг-чыма, мы будзем функцыяна-ваць у іншых варунках, можа, на вольным рынку. Трэба мець такую ідэю.

РР: Каб марка «Белса-ту» была захавана.

— Сапраўды, бо гэта ўжо марка!

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Кароткая справаздача пасля з’езда

Паважаныя сябры!

Прайшло крыху больш за месяц з майго абран-ня на пасаду старшыні ТБМ. Я ўдзячная ўсім, хто падтры-маў маё абранне, і падчас з’ез-ду, і пасля яго. Адчуваю вялі-кую адказнасць за лёс арганіза-цыі, і за стан беларускай мовы ў нашым грамадстве. Таму звя-ртаюся да вас з першай карот-кай справаздачай за паўтара месяцы дзейнасці ў якасці кі-раўніка арганізацыі Грамад-скага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Франці-шка Скарыны».

За гэты перыяд мы — кіраўніцтва ТБМ — зрабілі наступнае. 16 лістапада ў біб-ліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі правялі прэзента-цыю кнігі «Ліцвіны ў гвардыі Напалеона», дарэчы, падчас выставы ў Варшаве гэтае вы-данне выклікала значную ці-кавасць у наведнікаў.

25-26 лістапада адбы-лася канферэнцыя «Нацыяна-льны ўніверсітэт: місія і вы-клікі», а 27-28 лістапада мы з Паўлам Церашковічам (сябрам аргкамітэта па стварэнні ўні-версітэта з беларусай мовай навучання) ўдзельнічалі ў Міжнароднай канферэнцыі ў Варшаве, дзе абмяркоўваліся пытанні, датычныя развіцця вышэйшых навучальных уста-ноў Польшчы. Досвед гэты будзе вельмі карысным у на-шай працы над стварэннем уні-версітэта. Трапіць на такую канферэнцыю мы змаглі пры падтрымцы польскай Амба-сады, за што ім вялікая па-дзяка.

5 снежня ў нашай сядзі-бе прайшла прэзентацыя кнігі, прысвечанай 100-годдзю Усе-беларускага з’езда, якую напі-салі С. Рудовіч і В. Герасімаў.  Выданне падрыхтаваў аргка-мітэт па святкаванні сотых уго-дкаў БНР на чале з Радзімам Гарэцкім, запачаткаваны ў Ві-льні ў 2015 г.

А яшчэ мы абнавілі мэблю ў нашай сядзібе дзяку-ючы дапамозе чэшскай Амба-сады.

30 лістапада адбылося паседжанне  Сакратарыята, на якім былі размеркаваны аба-вязкі паміж намеснікамі стар-шыні ТБМ і прааналізаваны фінансавы стан і перспектывы. Акрамя таго, было прынята рашэнне давесці да ўсіх сяброў арганізацыю просьбу дасы-лаць свае прапановы ў план дзейнасці арганізацыі на 2018 г. Іх можна дасылаць з пазнакай «план» на наш электронны ад-рас siadziba@gmail.com ці па пошце: 220034 вул. Румян-цава, 13, г. Мінск. Зразумела, што запланаваныя мерапры-емствы павінны быць рэаль-нымі і выканальнымі, пра што павінны дбаць у тым ліку кі-раўнікі суполак, і абласных, і раённых арганізацый.

Шаноўныя сябры! Апошнія дваццаць гадоў мы мелі няпростую сітуацыю з выкарыстаннем беларускай мовы ў грамадстве. Дзяр-жаўная беларуская мова амаль знікла ў сферы дзяржаўных органаў улады, мала ўжы-вальная ў сферы адукацыі і ў дзяржаўных СМІ.  Але дзяку-ючы намаганням як сяброў ТБМ, так і грамадзянскай су-польнасці, прадстаўнікам за-межнага і беларускага бізнесу, стаўленне да беларускай мовы пачало змяняцца. Наперадзе шмат працы: і па адкрыцці школ з беларускай мовай навучання, і па адкрыцці ўніверсітэта, і ў беларусізацыі заканадаўства, і ў напаўненні інфармацыйнай прасторы арыгінальным кан-тэнтам на беларускай мове. Та-му так важна скансалідаваць на-шыя намаганні і настойліва і не-адступна працаваць штодня.

Я хачу выказаць вялі-кую падзяку ўсім, хто падтры-млівае нас матэрыяльна, дасы-лаючы штомесяц (а то і часцей) свае ахвяраванні. Насамрэч, такія рэгулярныя ўнёскі дазва-ляюць нам аплочваць арэнду сядзібы, дзе мы можам вольна ладзіць нашы розныя мера-прыемствы. Да слова сказаць, калі кожны сябра ТБМ (а іх у нас у базе налічваецца звыш 6 тысяч) штомесяц пералічыць па  2 рублі, то многія праблемы фінансавага плану будуць вы-рашаныя. І мы змаглі б замах-нуцца і на правядзенне розных конкурсаў, і арганізаваць ці-кавыя адукацыйныя курсы, і праводзіць культурніцкія імп-рэзы.

Шаноўныя сябры ТБМ!

Мы здолелі ў свой час выстаяць і абараніць арганіза-цыю, сфармаваць дзейную ка-манду. Я ўпэўнена, што мы зможам шмат што зрабіць, калі будзем штодня паўсюль раз-маўляць на беларускай мове, раіцца па ўсіх пытаннях, да-тычных дзейнасці арганізацыі, падтрымліваць адзін аднаго і дамагацца канкрэтных вынікаў кожны на сваім месцы.

Старшыня ТБМ

Алена Анісім.

 

Да кодэксу гонару Нацыянальнага ўніверсітэта

Актывістка ТБМ з Менска, дацэнт кафедры пе-дагогікі Менскага дзяржаў-нага лінгвістычнага ўнівер-сітэта, кандыдат педагагіч-ных навук Ала Савічна Ба-ранава ўнесла шэраг прапа-ноў, выступаючы на канфе-рэнцыі, прысвечанай  ства-рэнню Нацыянальнага ўні-версітэта.

— Нацыянальны ўнівер-сітэт павінен адпавядаць высо-кім прынцыпам арганізацыі самастойнай працы студэнтаў, — адзначыла ў сваім дакладзе выступоўца. — Арганізацыя эфектыўнай працы студэнтаў патрабуе самаарганізацыі і ма-тывацыі. На сучасным этапе ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь распрацавана пала-жэнне аб самастойнай працы студэнтаў, выпрацавана пра-грама кантролю за яе якасцю, канцэпцыя педагагічнага за-беспячэння самастойнай вучэб-най дзейнасці, ёсць метадычны дапаможнік на гэтую тэму. Тра-дыцыі лепшых універсітэтаў надаюць значэнне самастойнай працы студэнтаў і крытычнаму мысленню.

Найбольш практыка-ваныя сёння формы самастой-най працы студэнта: гэта інды-відуальныя кансультацыі, рэ-фераты, эсэ, падрыхтоўка прэз-ентацый, партфоліо, аналіз кан-крэтных сітуацый (case study). Студэнты любяць выкары-станне мультымедыйных срод-каў у працэсе індывідуальнай працы, відэафільмы і відэа-ўрокі, знаходзяць за-пісы галасоў пісьмен-нікаў і педагогаў.

Сёння патрэ-бна актуалізацыя на-вуковай дзейнасці студэнтаў, пошук  ма-тэрыялу і вызначэн-не тактыкі выканання даследвання. Са сту-дэнтамі могуць быць заключаны кантра-кты на самастойнае вывучэнне часткі курса, ці ўсяго ку-рса.

Вучэбны ка-нтракт — гэта тэхнало-гія рэалізацыі інды-відуальнага вучэб-нага плана. Стымуля-ванне актыўнай сама-стойнай дзейнасці за-бяспечваецца рэй-тынгам, акадэмічнай паспяховасцю, да-датковымі баламі за ўдзел у студэнцкіх круглых сталах, навуковых канферэнцыях, за публікацыі студэнцкіх прац.

Вялікае значэнне ма-юць акадэмічныя свабоды — прадстаўленне пэўных праў выкладчыкам ВНУ і студэнтам. Гэта азначае магчымасць вы-біраць тэму і методыку адпа-ведна сваім асабістым мерка-ванням і поглядам. Прадастаў-ленне ВНУ акадэмічных сва-бод на сучасным этапе развіцця адукацыі — гэта ўсімі прызна-ныя прынцыпы адукацыйнага права, якія замацаваны ў між-народных прававых дакумен-тах універсітэтаў. У Вялікай Хартыі еўрапейскіх універсітэ-таў (Балонія, 1988) яны адне-сены да сучасных прынцыпаў студэнцкага жыцця. На сучас-ным этапе развіцця ўніверсітэт разглядаецца як гістарычна-культурны феномен. Важным з’яўляецца культурна-адука-цыйнае асяроддзе, якое спара-джае высокія думкі. Універсі-тэты заўсёды былі цэнтрамі ку-льтуры, якія ўплывалі на ўсё грамадства.  Сучаснай тэндэн-цыяй з’яўляецца развіццё кар-паратыўнай  і прадпрымальнай культуры ўніверсітэта. Уліч-ваецца кодэкс гонару, як у Оксфардзе і Кэмбрыджы, калі сорамна падвесці сваіх калег і сяброў.

Хацелася, каб наш На-цыянальны ўніверсітэт таксама меў такую высокую планку. Важнае значэнне мае фарміра-ванне студэнцкай субкульту-ры. У Нацыянальным універ-сітэце трэба вывучаць і захоў-ваць беларускую культуру, развіваць яе традыцыі, а так-сама вывучаць іншыя куль-туры.

Падрыхтавала

Э. Дзвінская.

На здымку:

Ала Баранава.

 

Пра выбітное і яшчэ пра тое-сёе

Сярод некаторых бела-русаў стала модным ужыванне слова выбітны.

На нашым радыё мож-на пачуць такое: выбітны пісь-меннік, выбітны твор, выбіт-нае даследаванне… На жаль, «грашаць» ужываннем гэтага слова і некаторыя аўтары «На-шага слова» і інш. А зусім ня-даўна пачула па беларускім тэлебачанні такі ляпсус: выбі-тныя штучныя збудаванні (натуральнае збудаванне — хіба толькі горы, пячоры ды мура-шнік…), што і вымусіла мяне напісаць у газету. Давайце ж паразважаем, што азначае гэта слова і ці варта яго  ўжываць, узбагачае яно нашу мову ці, наадварот, збядняе яе, нават наносіць шкоду.  Не хацелася б  нікога пакрыўдзіць, проста вы-казваю тое, пра што баліць.

Як я разумею, слова гэта характарызуе чалавека, які, дзякуючы сваёй напоры-стасці, мэтанакіраванасці, да-біваецца нечага ў жыцці, як кажуць, выбіваецца ў людзі. І гэта асоба, хутчэй, не адыгры-вае значную ролю ў гісторыі краіны, свету.   Калі ж гутарка ідзе пра  такіх дзеячаў, як Ф. Скарына, К. Астрожскі, Вітаўт, Т. Рэйтан, Т. Касцюшка, К. Ка-ліноўскі, Янка Купала, М. Баг-дановіч, У. Караткевіч (спіс можна доўжыць і доўжыць), і калі іх характарызуюць як  выбітных, то  прыніжаюць зна-чнасць гэтых асоб.

Колькі сябе помню, ніколі не карысталася гэтым словам, не памятаю, каб хтосьці з моладзі ці са старэйшых ужы-ваў яго. Няма яго і ў Якуба Ко-ласа, у Я. Брыля, В. Быкава, У. Караткевіч, А. Мальдзіса… Шукала яго і ў розных бела-рускіх слоўніках — нідзе не знайшла. Дык і не дзіва! Адкуль яно можа там быць, калі гэта не беларускае, не наша слова. Гэта яўная калька з польскай мовы. Магчыма, у польскай мове яно нясе іншы сэнс, іншую нагрузку, таму і ўжываецца там натуральна. Але толькі не ў нас. Дык навошта  ім кары-стацца? Хіба бракуе сваіх слоў? Ды каб яно хоць прыносіла ней-кую карысць. Наадварот,  яно збядняе нашу мову, спрашчае наша мысленне. З’яўляючыся бяспечным для аўтара словам-шаблонам, не дае дакладнай, канкрэтнай  характарыстыкі пэўнай асобе, затушоўвае яе ін-дывідуальнасць. Ды калі яшчэ ўжываць гэта слова ў адносінах да нейкага прадмета, падзеі, дзеяння, то вырысоўваецца та-кая карціна: Скарына… Кас-цюшка… Быкаў… даследаван-не… збудаванне… — гэта ўсё выбітное. Па вызначэнні ЮНЭСКА, беларуская мова знаходзіцца на мяжы поўнага знішчэння («Наша слова» пі-сала). У той час, калі наша мова ледзь дыхае, дык мы яшчэ і здзекуемся з яе — засмечваем, выбіваем, дабіваем… А ўжы-ваюць гэтае моднае слоўца, відаць, тыя, хто або не кары-стаецца беларускай мовай у паўсядзённым жыцці, або стаў нядаўна гаварыць па-беларус-ку, або ёсць на гэта якіясь ін-шыя прычыны… У любым выпадку добра было б, акрамя інтэрнэта, заглядаць у аўтары-тэтныя мовазнаўчыя выданні, чытаць класіку, прыслухоў-вацца да размовы старэйшых носьбітаў беларускай мовы. Мова ж наша багатая, і можна падабраць правільнае азначэн-не, якое найбольш трапна ха-рактарызуе тую ці іншую асо-бу. А сінонімаў-азначэнняў у нашай мове шмат. Напрыклад, знакаміты, вядомы, славу-ты, слынны, праслаўлены, вялікі, знатны, легендарны, відны, выдатны, таленаві-ты,  паважаны, шаноўны, заслужаны, незабыўны, лю-бімы і г.д.

Дык як, якім чынам гэ-тае слова прыйшло да нас (спадзяюся не надоўга)? Можа, з заходнім ветрам прыбілася яно? Ёсць жа сёння беларусы, якія стараюцца выбіцца ў людзі (стаць выбітнымі) праз карту паляка. «Выбіваюцца» не толь-кі католікі, але і праваслаўныя. Ведаю не адных такіх,  якія ха-целі б нават змяніць сваё вера-вызнанне. Іх права. Але хочац-ца крыкнуць: людцы добрыя, што ж вы робіце!?  Хочаце за-даволіць свае часовыя меркан-тыльныя інтарэсы, патрафляю-чы чужым інтарэсам, чужой дзяржаве. Пра такіх у свой час Цётка  пісала так: «Чужых ба-гоў прымаеце: чужую гутар-ку, звычаі, чужое імя… Для сваіх вы прападаеце.» Але ж і сярод чужых вы сваімі не ста-неце, для іх як былі вы «крэ-совы», жабракамі, такімі і застанецеся. Але ж, па словах М. Багдановіча, адны жабракі могуць толькі браць, а мы, бе-ларусы, як вядома, многае і многіх далі свету — Міцкевіча, Агінскага, Манюшку, Касцю-шку, Дастаеўскага, Дамейку… Памятайма, шаноўныя,  пра гэта і будзьма сапраўднымі сы-намі і дочкамі для нашай Маці-Беларусі!

Людвіка Таўгень, сябра ТБМ.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

  1. Палінін (Сяргей) — вы-твор з суфіксам прыналежнасці -ін ад антрапоніма Паліна і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Палін-ін. ФП: Паліна (імя, скароч. варыянт ад Апалінарыя ці франц. Pauline) — Паліна (прозвішча) — Палінін (-даслоўнае Палінін сын (нашчадак)).
  2. Паліўка (Вера) — семан-тычны вытвор ад апелятыва паліўка ‘паліванне (раслін), паліўка'; а таксама ‘соўс, падліўка’ (укр.).
  3. Палубінскі (Адам) — вы-твор з фармантам -інскі ад тапоніма Палубы і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселіш-ча': Палуб-інскі. ФП: палуба (гл. Палубятка) — Палуба (антрапонім) — Палубы (тапонім) — Палубінскі.
  4. Палубятка (Язэп) — се-мантычны вытвор ад апелятыва палу-бятка — памянш.-ласк. ці зневаж. ўтварэнне з фармантам -ятка ад палуба, якое мае розныя значэнні: 1) ‘карабельная палуба'; 2) ‘павозка, фура з закрытым верхам'; 3) ‘дублістае дрэва'; 4) ‘крыты столік на рынку'; 5) ‘нязграбная лялька (асоба)'; 6) ‘ве-дзьма’.
  5. Палуян (Віктар) — народ-ная форма імя Паліён (з мовы грэкаў ‘шматслаўны’) набыла ролю проз-вішча (Полуян, 1528).
  6. Палынскі (Анатоль) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Палынка і значэннем ‘народзінец, жы-хар названай мясцовасці, паселішча': Палын(к)-скі.
  7. Панамароў (Пётр) — фор-ма прыналежнага прыметніка з суфік-сам -оў ад антрапоніма Панамар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Панамар-оў. ФП: панамар (рус. по-номарь ‘дзяк, дзячок’) — Панамар (мя-нушка) — Панамар (прозвішча) — Па-намароў.
  8. Панамарэнка (Панце-ляймон) — вытвор з фармантам -энка ад антрапоніма Панамар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Панамар-энка. Гл. Панамароў.
  9. Панізоўская (Ніна) — вы-твор з фармантам -ская ад тапоніма Панізоўе з семантыкай ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, пасе-лішча': Панізоў(е)-ская. ФП: панізоўе (‘мясцовасць па ніжнім цячэнні ракі’) — Панізоўе (тапонім) — Панізоўская.
  10. Панізьнік (Сяргей) — ма-жлівы семантычны вытвор ад апеля-тыва панізнік ‘той, хто жыве ў панізіне — мясцовасці па ніжнім цячэнні ракі’. ФП: ніз (нізкае месца) — нізінінапа-нізьнік — Панізнік (мянушка) — Пані-знік — Панізьнік.
  11. Паніч (Адам) — семанты-чны вытвор ад апелятыва паніч ‘сын пана, малады пан’, а таксама ‘спешчаны чалавек; беларучка’.
  12. Панкевіч (Ігнат) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Панко (<Панок) і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Панк-евіч. ФП: пан (‘уладальнік ма-ёнтка, памешчык’, ‘прывілеяваная асоба’, а таксама ‘пра чалавека, які ўхіляецца ад працы, набывае звычкі пана’) — панок (‘небагаты пан’) — Панок (мянушка) — Панко (прозвішча) — Па-нкевіч.
  13. Панко (Людміла) — друга-сная форма, першасная Панок — се-мантычны вытвор ад апелятыва панок ‘небагаты пан’, а таксама ‘форма лас-кавага звароту да пана’. ФП: панок (‘небагаты пан’) — Панок (мянушка) — Панко (прозвішча) — [для адмежаван-ня ад апелятыва фінальнае -ок замене-на на -ко на ўзор браток > братко (у зваротку)]. Або форма (варыянт) імя Панцеляймон (грэц. ‘даскана-ласць’)).
  14. Панова (Таццяна) — вы-твор з акцэнтаваным фармантам -ова ад антрапоніма Пан і значэннем `на-шчадак названай асобы` — Пан-ова. ФП: пан ‘чалавек з прывіеляваных класаў (памешчык, дваранін і пад.)’, а таксама зварот да чалавека (пан), які ўхіляецца ад працы сам і мае моду перакладаць работу на іншых (разм.), а таксама форма звароту (ветлівага). Пан (мянушка) — Пан (прозвішча) — Панава (бацькайменне) — Панова.
  15. Панок (Зінаіда) — семан-тычны вытвор ад апелятыва панок ‘не-багаты пан’, а таксама ‘форма ветлівага звароту да пана’. Нярэдка форма з фінальным -ок трансфармуецца ў форму з канцавым -ко: Панок — Панко. На ўзор браток — братко і ў антрапаніміі: Чарток — Чартко, Ба-жок — Бажко і пад.
  16. Панцялеева (Ганна) — вы-твор з фармантам -ева (-эва) ад ант-рапоніма Панцялей і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Панцялей-эва — Панцяле-ева. ФП: Панцеляймон (грэч. Panteleemon < pantelea ‘даскана-ласць’) — Панцялей (празванне, потым прозвішча) — Панцялеева.
  17. Панцялей (Аляксандр) — уласнае імя ад Панцеляймон (<грэц. ‘дасканаласць’) набыло ролю про-звішча.
  18. Паншына (Зінаіда) — вы-твор з фармантам -ына ад антрапоніма Панша і значэннем ‘нашчадак назва-най асобы’ Панш-ына. ФП: пан (‘чала-век з прывілеяваных класаў (памеш-чык, дваранін і пад.)’, ‘пра чалавека, які ўхіляецца ад працы сам і мае моду перакладваць работу на іншых, а так-сама форма ветлівага звароту да афі-цыйных асоб, грамадзянін іншых кра-ін’) — Пан (мянушка, потым прозвіш-ча) — Панша (жан. да Пан або ‘жонка Пана’) — Панша (мянушка, потым про-звішча) — Паншына.
  19. Панюшкіна (Ала) — вы-твор з фармантам -іна ад антрапоніма Панюшка і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Панюшк-іна. ФП: Панцеляймон (імя <грэч. ‘даскана-ласць’) — Панцюх (народна-гутарковая форма) — Панцюх (мянушка, потым прозвішча) — Панцюшкіна (‘нашчадак Панцюха’, фармант -ка, чарг. х/ш) — Панцюшкіна.
  20. Паплаўская (Ядвіга) — вытвор з фармантам -ская ад тапоніма Паплавы і значэннем ‘народзінка, жы-харка названай мясцовасці, паселішча': Паплаў-ская. ФП: поплаў (‘луг у пой-ме ракі’) — Паплавы (тапонімы ад по-плаў) — Паплаўская.
  21. Папраўка (Сяргей) — се-мантычны вытвор ад апелятыва па-праўка — 1) утварэнне з фармантам —ка ад паправіцца ‘выправіць сваю памылку (пры выказванні)’, ‘палеп-шыцца, змяніцца на лепшае (пра зда-роўе), стаць здаравейшым, памаж-нець'; 2) ‘змена, дадатак, якія па-праўляюць што-н.’).
  22. Папчэня (Людміла) — вытвор з фармантам -эня ад антра-поніма Папок і значэннем ‘нашчадак названай асобы’. Папок (Р. ск. Папка) — Папч(к/ч)-эня. ФП: поп (‘святар’) — Папок (памян.-ласк. форма, суфікс —ок). Папок (мянушка, потым проз-вішча) — Папчэня.
  23. Парашчанка (Яўгенія) — вытвор з фармантам -анка ад антра-поніма Параска і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Парашч (ск/сч) -анка: ФП: Праскоўя (імя з мовы грэкаў ‘пярэдадзень свята, пятніца’) — Параска (гутарк. форма) — Параска (прозвішча) — Парашчанка.
  24. Парашчук (Андрэй) — вытвор з суфіксам -чук ад антрапоніма Параша і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Параш-чук. ФП: Пар-фен (імя <грэч. parthenos ‘чысты, некрануты’) — Параша (народны ва-рыянт) — Параша (празванне, потым прозвішча) — Парашчук. Адсюль і Параш-энка.
  25. Пархімовіч (Галіна) — вы-твор з фармантам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Пархім і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пархім-овіч. ФП: Парфен (імя < грэч. ‘чысты, некрануты’) — Парфен (з 1528 г.) — Пархім (з 1726 г. — імя) — Пархім (про-звішча) — Пархімовіч.
  26. Пархімчык (Галіна) — вытвор з суфіксам -чык ад антра-поніма Пархім і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пархім-чык. ФП: Парфен (імя, <грэч. — ‘чысты, некра-нуты’) — Пархім (народна-гутарковая форма) — Пархім (мянушка, потым прозвішча) — Пархімчык.
  27. Парчук (Надзея) — вы-твор з суфіксам -ук ад антрапоніма Парча і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Парч-ук. ФП: парча (‘шчыль-ная ўзорыстая шаўковая тканіна, па-тыканая залатымі або сярэбранымі ніткамі’) — Парча (мянушка, потым прозвішча) — Парчук.
  28. Паспелава (Наталля) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Паспелы і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Паспел-ава. ФП: паспелы (‘які зрабіўся, стаў спе-лым’) — Паспелы (мянушка, потым прозвішча) — Паспелы — Паспелава.
  29. Пастарнак (Вадзім) — се-мантычны вытвор ад апелятыва пас-тарнак ‘агародная і дзікарослая рас-ліна з прыемным пахам, карняплодам з жоўтымі кветкамі; ужываецца як прыправа’.
  30. Патолічаў (Мікалай) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Патоліч і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Патоліч-аў. ФП: патоля (‘спачувальныя адно-сіны да слабейшых, спагада'; ‘задаво-ленасць, супакоенасць’, а таксама ‘патуранне, патаканне’) — Патоля (мя-нушка, потым прозвішча) — Патоліч (‘нашчадак Патолі’, ‘суфікс бацькай-мення -іч‘) — Патолічаў.
  31. Паўлоўская (Аліна) — вы-твор з фармантам -ская ад тапоніма Паўлава і значэннем ‘народзінка, жы-харка названага паселішча': Паўлаў-ская — Паўлоўская.
  32. Паўлюць (Вячаслаў) — эк-спрэсіўная форма імя Павел (лац. paulus ‘малы’) набыла ролю проз-вішча.
  33. Паўлючкоў (Міхаіл) — вытвор з прыналежным суфікса -оў ад антрапоніма Паўлючок і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Паўлючк-оў. ФП: Павел (імя, ад лац. paulus ‘малы’) — Паўлюк (вытвор з суфіксам -юк і значэннем ‘нашчадак Паўла’) — Паўлючок (вытвор з суфіксам -ок ад Паўлюк і значэннем ‘нашчадак Паў-люка’) — Паўлючкоў.
  34. Пацееў (Аляксандр) — вытвор з прыналежным суфіксам -еў ад антрапоніма Пацей і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пацей-еў — Пацееў. ФП: Іпат (імя <грэч. ‘най-вышэйшы’) — Пацей (народна-гут. фо-рма яго) — Пацей (мянушка, потым прозвішча) — Пацееў.
  35. Пацейка (Ванда) — вы-твор з фармантам —ейка ад антрапо-німа Пац і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Пац-ейка. Або па-мянш.-ласк. форма ад Пац (<Іпат): Пацейка. Гл. Пацэнка.
  36. Пацэнка (Ірына) — вы-твор з фармантам -энка ад антрапоні-ма Пац і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пац-энка. ФП: Іпат (імя <грэч. ‘найвышэйшы’) — Пац (народ-на-гутарковая форма) — Пац (мянуш-ка, потым прозвішча) — Пацэнка.
  37. Пачопка (Янка) — семан-тычны вытвор ад апелятыва почапка (з акцэнтаваннем другога склада) ‘назва дэталяў у выглядзе колца ці паўколца, які злучаюць што-небудзь’ (спец.), а таксама ‘вяровачка, рамен-чык і пад., на якія чапляюць, падвяз-ваюць што-небудзь’.
  38. Пашчанка (Сяргей) — вы-твор з фармантам -анка ад антрапоні-ма Пашка і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Пашч(к/ч)-анка. ФП: Павел (імя <лац. paulus ‘малы’) — Паш-ка (народна-гутарк. форма з афіксам -шка) — Пашка (мянушка, потым про-звішча) — Пашчанка.
  39. Пекан (Адольф) — семан-тычны вытвор ад апелятыва пекан ‘амерыканскі арэх’.
  40. Пекарэц (Рышард) — вы-твор з суфіксам -эц ад: 1) антрапоніма Пекар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пекар-эц; 2) тапоніма Пекары і значэннем ‘народзінец, жыхар на-званай мясцовасці, паселішча': Пекар-эц.
  41. Пенкіна (Святлана) — вы-твор з фармантам -іна ад антрапоніма Пенка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пенк-іна. ФП: пенка (‘плеўка, якая ўтвараецца на некаторых вад-касцях пры іх астыванні’, а таксама ‘лёгкі, порысты вогнетрывалы матэ-рыял, які ўжываецца, напр., для выра-бу люлек для курэння’) — Пенка (мя-нушка, потым прозвішча) — Пенкіна. Або ад апелятыва пенка (‘пеўчая пту-шка’) — Пенка (мянушка, потым проз-вішча) — Пенкіна.
  42. Перагуд (Тамара) — се-мантычны вытвор ад апелятыва пера-гуд ‘працяжнае гудзенне, якое то зні-кае, то ўзмацняецца’.
  43. Перліна (Галіна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва перліна — форма адзінкавасці ад перл ‘жэмчуг’.
  44. Пернікаў (Уладзімір) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Пернік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пернік-аў. ФП: пернік (‘салодкае печыва на мёдзе, патацы або цукры з духмянымі пры-правамі’) — Пернік (мянушка) — Пернік (прозвішча) — Пернікаў.
  45. Петруль (Максім) — на-родна-гутарковая форма імя Пётр (з мовы грэкаў <petros ‘скала, уцёс; каменная глыба’) набыла ролю про-звішча.
  46. Петрушэнкава (Вольга) — вытвор з фармантам -ава ад ант-рапоніма Петрушэнка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Петру-шэнк-ава. ФП: Пётр (з мовы грэкаў: petros ‘скала, уцёс, каменная глыба’) — Петрусь (народная форма, якая стала нармаваным асабовым імем, падаецца слоўнікамі) — Петрусенка / Петру-шэнка (‘нашчадак Петруся’, фармант -енка) — Петрусенкава — Петрушэн-кава. Або ад Пятруша — Петрушэн-кава.
  47. Пеўнева (Наталля) — вы-твор з фармантам -ева ад антрапоніма Певень і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Пеўн-ева. ФП: певень (‘самец курыцы’, (перан.) ‘пра задзі-рыстага чалавека’, забіяку) — Певень (мянушка) — Певень (прозвішча) — Пеўнева.
  48. Пецельчыц (Ганна) — другасная форма, першасная Пеце-льчыч — утварэнне з суфіксам бацька-ймення -ыч ад антрапоніма Пецелька і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пецельч(к/ч)-ыч. ФП: пецелька (па-мянш. да пятля ‘прыстававанне з вяроўкі ці інш. матэрыялу для ма-цававання за іншы прадмет’) — Пе-целька (мянушка) — Пецелька (проз-вішча) — Пецельчыч — Пецельчыц (ды-сіміляцыя фінальных чч-чц).
  49. Пешкур (Аліна) — друга-сная форма, першасная Печкур — семантычны вытвор ад мапелятыва пячкур ‘рыба пячкур’, ‘рыба бычок (КСЧ) або ‘пячнік». Мажліва і ад пешкур ‘той, хто любіць пешкі ру-хацца’ — Пешк-ур (Параўн. дзяўчур ‘той, хто любіць дзявочую кампанію’.
  50. Пігулеўская (Таццяна) — вытвор з фармантам -ская/-еўская ад тапоніма Пігуль / Пігулеўка і зна-чэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Пігул-еўская, Пігулеў(к)-ская. ФП: пігула і пігулка (‘таблетка’) — Пігула (мянушка, потым прозвішча) — Пігулы і Пігулеўка (та-понімы) — Пігулеўская.
  51. Пілянчук (Вольга) — вы-твор з суфіксам -чук ад антрапоніма Пільня і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Пілен-чук. ФП: пі-льня (‘спецыяльнае памяшканне для механічнай распілоўкі лесу’) — Пільня (мянушка) — Пільня (прозвішча) — Пілянчук.
  52. Пімашэнка (Дзмітрый) — вытвор з фармантам бацькаймення -энка ад антрапоніма Пімаш і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Пімаш-энка. ФП: Пімен (імя, з мовы грэкаў, з семантыкай ‘пастух’, (перан.) ‘кіраўнік, настаўнік’) — Пімаш (народ-на-гутарк. форма) — Пімашэнка.
  53. Пінкоўская (Іна) — вы-твор з фармантам -ская ад тапоніма Пінкі / Пінкава і значэннем ‘наро-дзінка, жыхарка названай мясцовасці, паселішча': Пінк-оўская, Пінкоў-ская.
  54. Піцько (Валянцін) — се-мантычны вытвор ад апелятыва піць-ко ‘той, хто любіць піць, піццё, аматар піцця’ (утварэнне: піць-ко; параўн.: брыцько, хадзько, мазько).
  55. Плавінскі (Мікола) — вы-твор з фармантам —інскі ад тапоніма Плавы (слова плавы падаецца ў «Вя-лікім слоўніку беларускай мовы» Ф. Піскунова) і значэннем ‘жыхар на-званай мясціны': Плав-інскі. Або ад апелятыва плавільня (‘памяшканне, дзе плавяць метал’), якое набыло ро-лю тапоніма — Плавільня; да асновы далучаны суфікс -скі: Плавільн-скі, які набыў больш вымоўную форму Плавін-скі (шляхам скарачэння гука-спалучэння «льн» ў «н»).
  56. Пліско (Таццяна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва пліска ‘невялікая птушка атрада вераб’іных з доўгім вузкім хвастом’ (з заменай канцавога а на о для адмежавання ад апелятыва).
  57. Плыткевіч (Сяргей) — вытвор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Плыткі і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Плытк-евіч. ФП: плыткі (‘неглыбокі, мелкі’, ‘з мелкім дном, з невысокімі берагамі’ (параўнальна з іншымі прадметамі)) — Плыткі (мянушка, потым прозвішча) — Плыткевіч.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Веха ў гісторыі станаўлення дзяржаўнасці

З нагоды стагоддзя адкрыцця I Усебеларускага з’езда на сядзібе ТБМ адбылася вечарына з прэзентацыяй но-вага выдання, прысвечанага гісторыі з’езда. Старшыня ТБМ спадарыня Алена Анісім прывітала ўсіх прысутных і вы-казала спадзяванне, што 100-годдзе БНР стане кансаліду-ючай падзеяй для краіны і днём аб’яднання нацыянальных сіл.

Даследчыкі Валерый Герасімаў і Станіслаў Рудовіч  прадставілі новую кнігу «Іх звала Беларусь святая», якая выйшла ў выдавецтве «Кніга-збор» накладам 300 асобнікаў. Спадар Мікола Люцко, які пад-трымаў фінансава гэтае наву-кова-папулярнае выданне, рас-павёў пра дзейнасць Аркамі-тэта па святкаванні 100-годдзя БНР. Віленскія і Менскія гра-мадскія арганізацыі і суполкі ТБМ спрыялі выпуску кнігі.

18 снежня (5 снежня стст.) 1917 года ў Менску па-чаў працу Усебеларускі з’езд, які абвясціў права беларускага народа на самавызначэнне і ўсталяванне рэспубліканскага ладу. Прадстаўнічы форум стаў кульмінацыйным момант-ам нацыянальнага адраджэння ХХ стагоддзя і пачаткам кан-стытуцыйнага афармлення бе-ларускай дзяржаўнасці нашага часу.

— З’езд быў скліканы ў канцы 1917-года, — узгадаў падзеі тых часоў спадар Ста-ніслаў Рудовіч. — Трэці год ішла Першая сусветная вайна, тэ-рыторыя Беларусі была арэ-най бітвы паміж германскімі і расійскімі войскамі. Гарадзен-шчына была акупавана немца-мі. Цэнтральная Беларусь, Ві-цебшчына і Магілёўшчына за-ставаліся пад Расійскай юрыс-дыкцыяй. У кастрычніку баль-шавікі здзейснілі пераварот. Большасць насельніцтва баль-шавікоў не падтрымлівала, што паказаў Усерасійскі ўстаноўчы сход. Астатнія палітычныя сілы ўспрымалі іх як узурпатараў.

Бальшавікі выступілі з неадкладнай праграмай будаў-ніцтва сацыялізму, але краіна да гэтага не была гатова, пера-жывала татальны крызіс у пе-рыяд вайны. Пачалося проці-дзеянне бальшавіцкім уладам у розных кутках Расійскай імпе-рыі. Украіна і Латвія ўзялі курс на самастойнасць. Беларусь аказалася ў вельмі складанай сітацыі. Над ёй навіслі пагрозы. Адбываліся напады салдат на мясцовых жыхароў, людзі былі неабароненымі. Беларусы былі вымушаны самаарганізавацца  і ўзяць свой лёс у свае рукі. Ба-льшавікі стварылі на беларус-кай тэрыторыі Абласны выка-наўчы камітэт і Савет народных камісараў Заходняй вобласці. Ва ўладзе былі не мясцовыя ўраджэнцы, іх лёс Беларусі не цікавіў.

Патрэбна было сфармі-раваць сваю ўладу. І Усебела-рускі з’езд быў скліканы з мэтай сфарміраваць кіраў-нічы орган улады. З такой ініцыятывай выступіла Вялікая беларуская рада ў Менску.

З’езд сабраў шмат беларускіх палітычных дзеячаў  ад усіх населеных беларусамі губерняў. Бе-ларускі абласны камітэт з Петраграда стаяў на за-ходне-русісцкіх пазіцыях. Афіцыйнае адкрыццё з’ез-да адбылося 20 снежня  з аркестрам і ўрачыстас-цямі, адчуваннем гістары-чнай значнасці моманту, » — распавёў аўтар-уклада-льнік кнігі.

На І Усебеларускім з’ездзе прысутнічалі 1872 дэ-легаты, з якіх 1167 з правам рашаючага голасу. З’езд абвя-сціў права беларускага народа на самавызначэнне і прыняцце дэмакратычнай формы ўрада.  Падчас паседжання назіралася розніца ў палітычных поглядах паміж дэлегатамі ад Беларус-кай Сацыялістычнай Грамады. і т. зв. «абласнікамі», якія прад-стаўлялі галоўным чынам рэгі-ёны Усходняй Беларусі. Калі першыя казалі пра пэўную фо-рму аўтаноміі альбо незалеж-насць краіны, то другія бачылі будучыню Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі. Была абрана Рада Кангрэса, у склад якой увайшоў 71 прадстаўнік розных палітычных партый, а таксама Выканаўчы камітэт Рады Кангрэса.

30 снежня 1917 года будынак, у якім праходзіў Кан-грэс быў акружаны бальшавіц-кімі атрадамі, а дэлегаты былі разагнаныя. Рада Кангрэса і яе Выканаўчы камітэт працягвалі дзейнасць у падполлі. Пазней яны адыгралі важную ролю ў абвяшчэнні БНР.

У кнізе «Іх звала Бела-русь святая» можна падрабяз-на прачытаць пра арганізата-раў  і  ўдзельнікаў з’езда, паба-чыць архіўныя фотаздымкі і дакументы. Аўтары мяркуць перавыдаваць яе па меры рас-паўсюду, каб пазнаёміць  з гіс-торыяй большую колькасць чытачоў. Напрыканцы вечары-ны для грамады выступіў бард Сяргей Кудласевіч, сябар Са-юза беларускіх пісьменнікаў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках:

  1. Валерый Герасімаў і Станіслаў Рудовіч; 2. Сябры ТБМ слухаюць выступленне Міколы Люцко.

 

 

Улады прызналі Першы Ўсебеларускі з’езд

Першы Ўсебеларускі з’езд 1917 года прадэманстраваў каштоўнасці, значныя і для цяпера-шняга дня. Пра гэта гаворыцца ў прывітанні Аляксандра Лукашэнкі, якое ён накіраваў гасцям і ўдзельнікам канферэнцыі «Падзеі 1917 года ў гістарычным лёсе Беларусі», паведамляе БелТА.

Прывітанне зачытаў удзельнікам канферэнцыі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

«Падзеі 1917 года спрыялі імкненню беларусаў жыць у сваім доме. Ідэя самавызначэння Беларусі, якая ішла знізу, ад ініцыятывы народных мас, выразілася ў скліканні I Усебеларускага з’езда. Гэты народны сход прадэманстраваў найважнейшыя каштоўнасці, значныя для нас і да цяперашняга дня: сваю дзяржаву, яе сацыяльны характар і той факт, што толькі народ, яго воля, калектыўны розум і лідары могуць стаць сапраўднай крыніцай незалежнасці», — гаворыцца ў прывітанні.

«Звяртаючыся на Ўсебеларускіх народных сходах да меркавання тых, хто сваёй працай стварае нашы багацці, бачым і другі ўрок гісторыі нашай дзяржаўнасці: толькі адзінства ўсіх нас, усяго нашага беларускага народа з’яўляецца гарантам выбару і захавання самастойнага шляху развіцця», — падкрэсліў кіраўнік краіны.

На Ўсебеларускім з’ездзе ў 1917 годзе выразна прагучала фундаментальная ідэя — стварэнне свайго ўніверсітэта. «Сёння мы яшчэ больш разумеем, што без адукацыі, без навукі мы не зможам умацаваць незалежнасць нашай дзяржавы. Бо асноўная яе мэта — стварэнне не толькі матэ-рыяльных, але і духоўных асноў для развіцця Чалавека», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.

 

Змітрок Бядуля

З нядаўняга мінулага

Пасля сталеццяў гвалтавання

Над нашым цёмным мужыком,

Пасля вандалаў акпіванняў,

Што сыпалісь на наш народ,

Пасля таго, як край ў нядолі

Ў мацнейшых быўшы батраком,

Народ устаў пад гулам волі,

Давай склікаці веча-сход.

 

На гулкі звон прачнулісь людзі,

Каб Беларусь адбудаваць,

Агні любові грэлі грудзі,

Ўваскросла вера ў лепшы лёс.

Вось зажадалі і ратаі

Ад гора край свой ратаваць, —

Іх звала Беларусь святая

Малітвай шчырай да нябёс:

 

«Ідзі, ўвесь люд, што пад ярмамі

Не страціў гонару душы!

Ідзі, ўвесь люд, крывёй, слязамі

ІІІто абліваў абшар раллі!

Устань ад сну, устань ад мукі,

Бо досыць скардзіцца ў цішы,

Забудзь бяду, бо годзе мукі —

Ты гаспадар сваёй зямлі».

 

«Ты болей ад усіх славянаў

Загады старых дзён спаўняў.

Табой на гуслях аспявана

Уся бывальшчына твая.

Ў глухіх куткох ты родну мову —

Багаты скарб свой — пільнаваў.

Шапталі сны табе дубровы

I вабіў рогат ручая».

 

«Твая душа крыштальна-чыста

I шчыры думкі у цябе —

Іх гадаваў абшар квяцісты

I аксамітныя лугі.

Гэй, досыць гнуць свой карк балючы,

Ты не загінеш ў барацьбе.

Ў цябе запас жыцця магучы,

Бі аб каменні ланцугі!»

 

«Будуй жыццё на лад сучасны,

Чужым ты досыць будаваў.

Ідзі на шпях свой родны, шчасны,

Ідзі да сонца упярод!

О, ты ня згінеш, ты адважны,

Ты для чужых кроў праліваў,

Ідзі цяпер, бо момант важны,

Пад свой штандар ідзі, ўвесь род!»

 

Вось ў сэрца Беларусі-маці —

У Менск на гулкі кліч прыйшлі

Свае жаданні расказаці

I думкі шчыра гаварыць.

Аб быўшых днях, аб часе новым

Цікава гутаркі вялі,

Гарача сыпалісь прамовы

Аб тым, як нам шчасліва жыць.

 

Былі старыя, маладыя

З усіх глухіх сваіх куткоў,

З хатомкамі дзядзькі лясныя,

I з розных гарадоў народ.

Былі з чужых краёў нядолі —

Прадстаўнікі уцекачоў.

Было і шмат ад бітваў поля —

Усе ішлі на родны сход.

 

Было больш тысячы народу

Ад беларускіх земляў ўсіх:

З паўдня, з паўночы, з захаду, усходу,

З Вільні, з-пад Нёмна, з-пад Дзвіны.

З усіх дванаццаці губерняў

I многа з розных месц другіх,

З багатых глеб адборна зерне

Было прыслана без маны.

 

У слаўным Менску гмах шпяхецкі

Гудзеў-звінеў, як бы царква,

Рэч Паспалітая бяз спрэчкі

Падняла галаву сваю.

Ўваскросла з гробу наша Маці

З дэвізам: «Беларусь жыва!»

Пагоня зноў прыйшла вітаці

Ўсю беларускую зямлю.

 

А вораг п’яны, вораг дзікі

З стральцамі гідкімі услед

Прыйшоў, падняў шалёны крыкі,

Штыхамі веча разагнаў.

Ў шляхецкім гмаху пацямнела,

Заплакаў ў цені сівы дзед.

Хтось заспяваў аб волі смела,

Хтось ў роспачы ў кутку сгагнаў.

 

I павялі сыноў народу

У бальшавіцкую турму,

А рэшта, ўсе ад веча-сходу

Паразбрыліся хто куды,

Каб гвалт маскоўскі, гвалт саромны

Па свету расказаць ўсяму,

I каб народ свой бедны, цёмны

Зноў ратаваці ад бяды.

 

I вось гвалтаўнікі чужыя

Па нашых вёсках і мястох

Банкеты ладзілі страшныя,

Край абліваючы крывёй.

А беларус чужым астаўся

У родных у сваіх мяжох,

I, як раней, чужак смяяўся

Над беларускаю душой…

 

Аль не заглух крык пяруновы

Аб новым радасным жыцці,

I шлях свой вольны, шлях свой новы

Ўжо не пакіне селянін.

Ўсе перашкоды, ўсе каменні

Ён спіхне з простага пуці,

I стане ён пасля цярпення

Гаспадаром сваіх раўнін.

 

А ты, Баян наш, наладзь ліру,

I струны пальцамі крані,

Ў святочны дзень на хмельным піру

Няхай успомне ўвесь народ

Аб тым, як беларус да волі

Душою рваўся ў нашы дні,

I колькі меў ён шчэ нядолі,

I колькі меў ён перашкод.

Беларусь. 1919. № 52 (79), 24 снежня.

Падпісана псеўданімам Ясакар.

 

Аб ушанаванні памяці Язэпа Драздовіча

Кіраўніку Адміністрацыі

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Качанавай Н. I.

вул. К. Маркса, 38,

220016, г. Мінск

 

Аб ушанаванні памяці

Язэпа Драздовіча

 

Шаноўная Наталля Іванаўна!

 

У наступным годзе споўніцца 130 гадоў з дня народзінаў знакамітага мастака, краязнаўца і грамадскага дзеяча Язэпа Драздовіча. У сувязі з гэтым мы прапануем:

1) Паставіць мемарыяльны знак у гонар Драздовіча ў мясцовасці Пунькі Віцебскай вобласці на тым месцы, дзе была яго сядзіба.

2) Надаць імя Драздовіча вуліцам у Віцебску і Мінску.

3) Надаць імя Драздовіча Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь.

 

З павагай,

Старшыня ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны»                   Трусаў А.А.

 

Грамадскае аб’яднанне

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

 

Аб ушанаванні памяці Я.Драздовіча

 

У адпаведнасці з даручэннем Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 2017 г. № 10/535-96 Міністэрствам культуры сумесна з Віцебскім аблвыканкамам, Мінскім гарвыканкамам і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь разгледжаны зварот А.А.Трусава, старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны», аб ушанаванні памяці Язэпа Драздовіча. Па выніках паведамляем наступнае.

  1. Памяць пра Язэпа Драздовіча ў Віцебскай вобласці увекавечана праз стварэнне помніка-бюста вядомаму земляку ў г. Глыбокае (адкрыты 2 верасня 2012 года). Імя мастака носяць вуліцы ў Глыбокім, Оршы, Шаркаўшчыне, а таксама дзіцячая мастацкая школа ў г. Глыбокае. У 1982 годзе на магіле Язэпа Драздовіча ў вёсцы Ліпляне Глыбоцкага раёна ўсталяваны помнік з барэльефам работы скульптара А. Шатэрніка.

Глыбоцкім райвыканкамам у 2017 годзе быў распрацаваны і рэалізуецца раённы план па арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 130-гадоваму юбілею з дня нараджэння Язэпа Драздовіча. Так, праведзены работы па добраўпарадкаванні магілы мастака, надрукаваны ілюстрацыйныя наборы паштовак, буклеты, прысвечаныя жыццю і творчасці мастака, арганізаваны тэматычныя выставы «Вечны вандроўнік» і «Беларускі «небазнаўца» ў бібліятэках раёна. Адначасова вядзецца падрыхтоўка дакументаў для вынясення на разгляд Віцебскага абласнога савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны надання магіле Язэпа Драздовіча статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Таксама Глыбоцкім райвыканкамам разглядаецца пытанне аб стварэнні ў 2018 годзе памятнага знака на радзіме мастака. Але канчатковае рашэнне на сённяшні дзень не прынята, так як ад сядзібы Драздовічаў нічога не захавалася, вёска Пунькі нежылая, а верагоднае месца размяшчэння сядзібы парасло лесам. Таму рашэнне пра мемарыялізацыю месца нараджэння мастака будзе прымацца з улікам названых акалічнасцяў.

  1. У адпаведнасці з рашеннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 30.07.2004 № 1520 імя Язэпа Драздовіча прысвоена вуліцы ў Ленінскім раёне горада.

Пытанне наймення новай вуліцы ў гонар вядомага земляка будзе разглядацца Віцебскім гарвыканкамам пры вызначэнні назваў вуліц у новых мікрараёнах горада.

  1. Жыццё і творчасць Язэпа Драздовіча, які пакінуў адметны след у беларускім мастацтве першай паловы XX стагоддзя, былі звязаны пераважна з Віцебшчынай. Таксама неабходна адзначыць, што вядомы мастак, пісьменнік, этнограф не меў непасрэднага дачынення да станаўлення і развіцця вядучага мастацкага музея Беларусі.

З улікам вышэйзгаданага, наданне імя Я. Драздовіча Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь лічым немэтазгодным.

Дадзены адказ можа быць абскарджаны ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

 

Начальнік галоўнага ўпраўлення культуры

і аналітычнай работы                                         В.М. Чэрнік.

 

Навіны Германіі

Нямецкую вёску прадалі на аўкцыёне

Невялікая нямецкая вёска Альвіне (Alwine), якая знаходзіцца ў федэральнай зямлі Брандэнбург, была пра-дадзена ў суботу, 9 снежня, на аўкцыёне ананімнай асобе за 140 тысяч еўра. Пакупнік, які прапанаваў выніковую суму па тэлефоне, сваёй купляй «жадаў зрабіць штосьці добрае», заявіў Маціяс Кнаке (Matthias Kna-ke), старшыня аўкцыённага до-ма, які займаўся продажам, па-ведамляе «Нямецкая хваля».

У Альвіне, якая знахо-дзіцца прыкладна за 140 кіла-метраў ад нямецкай сталіцы, жыве каля 20 чалавек, пера-важна пенсіянеры. Будынкі ў вёсцы часткова разбураны, ча-сткова патрабуюць рамонту. Пра пакупніка вядома, што ён жыве ў Берліне. Па хуткім часе ён мае намер сустрэцца з бур-гамістрам Альвіне.

Як паведаміў Маціяс Кнаке, пошук пакупніка стаў складанай задачай для аўкцы-ённага дома. Шэраг патэнцый-ных пакупнікоў пасля навед-вання вёскі адмовіўся ад угоды, бо ў іх не было сродкаў на ра-монт будынкаў. Ананімны біз-несмэн быў адзіным прэтэн-дэнтам на пакупку.

Да аб’яднання Германіі Альвіне адносілася да размеш-чанай па суседстве вугальнай фабрыкі. Аднак неўзабаве па-сля аб’яднання краіны фабры-ка закрылася, а моладзь пакі-нула вёску. У 2000 годзе вёску набылі два браты за сімваліч-ную цану ў адну марку, аднак разбурэнне вёскі працягну-лася. Пасля смерці аднаго з братоў другі выставіў вёску на продаж. Стартавы кошт скла-даў 125 000 еўра.

DW.

 

Паштовая марка як сімвал краіны

У Нацыянальнай  біб-ліятэцы 8 снежня ў межах вялі-кага выставачнага праекта ад-крылася філатэлістычная вы-става «Спадчына  і  гонар Бе-ларусі», якая прадстаўляе пра-дукцыю РУП » Белпошта», прысвечаную юбілею белару-скага кнігадрукавання.

На выставе прадстаў-лены маркі, мастацкія канвер-ты, паштовыя мініяцюры, прысвечаныя Францішку Ска-рыну і яго творчасці , кніжнай традыцыі ў цэлам, асветнікам і выбітным асобам Беларусі. Ся-род экспанатаў — выдадзеныя за апошнія 5 гадоў паштовыя маркі і блокі да юбілеяў                       К. Тураўскага, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа.

— Маркі калекцыяну-юць ва ўсім свеце. На першы погляд, дробны кавалачак па-перы, які выконвае ўтылітар-ную ролю, мае мастацкую ка-штоўнасць. Марка — гэта сім-валічны аб’ект, які паказвае краіну і яе важнейшыя сімва-лы. Па марках замежнікі пазна-юць сэнс нашых каштоўнасцей, разумеюць важнейшыя даты ў нашай гісторыі. Часам кажуць, што марка — сведчанне сталасці краіны, — адзначыў намеснік дырэктара Нацыянальнай біб-ліятэкі спадар Алесь Суша.

— Сімвалічна, калі мы пачалі па крысе святкаванне стагоддзя нашай дзяржаўнасці ў розных формах з 1917 года да 1920-тых, ад БНР, ССР ЛітБел, ССРБ і БССР, узгадаць пра такі сімвал, як марка.  Усе гэтыя сто гадоў яна  ішла разам з дзяржавай. Першая беларус-кая марка з’явілася вясной 1918 года з выявай Францішка Скарыны. Яна была адной з трох марак у серыі, коштам 2 рублі. Маркі ствараліся на тэ-рыторыі Беларусі і па-за яе ме-жамі. На выставе можна паба-чыць маркі, выпу-шчаныя беларус-кай эміграцыяй. Напрыклад,  у 1972 годзе ў Нью-Ёрку быў выпуш-чаны цэлы блок марак.

— Марка — гэта мініяцюра, ці-кавая мастакам і дызайнерам, — рас-павяла Дана Казіміраўна Каза-кова, начальнік адзела выда-вецкага цэнтра  «Марка». «Бел-пошта» не праходзіць міма юбілеяў пісьменнікаў і паэтаў. На паштовых  мініяцютарах можна знайсці партрэты В. Дуніна-Марцінкевіча, М. Тан-ка, А. Куляшова. Каб ства-рыць паштовую мініяцюру з дакладнасцю, мы звяртаемся ў Нацыянальную бібліятэку. На-шы маркі і паштоўкі ідуць у 180 краін свету.

Цікавую частку экспа-зіцыі складаюць маркі і паш-товыя карткі 1918-1990 гадоў з асабістай калекцыі спадара Алеся Сушы. Сярод іх асаблі-вую каштоўнасць уяўляе пер-шая беларуская марка з гра-вюрай  Ф. Скарыны, якой 100 гадоў.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Юбілейная марка з Ф. Скарынам; 2. А. А. Суша і Д.К. Казакова.

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

У ХІV — ХV стст. царк-ва паступова страчвае сваю манаполію ў духоўным жыцці, а ўніверсітэты робяцца цэнтра-мі інтэлектуальнага жыцця. У канцы XV ст. у Еўропе праца-вала 69 універсітэтаў. Выкла-данне ў іх ішло на лацінскай мове, што рабіла адукацыю з’явай універсальнай. Сярод студэнтаў пераважалі людзі сярэдніх пластоў грамадства, збольшага дзеці гараджан. Пры ўніверсітэтах ствараліся бібліятэкі, і была наладжана сістэма перапісвання кніг. Так, бібліятэка Сарбоны ў Парыжы ў сярэдзіне XIV ст. мела 1720 тамоў рукапісных кніг. У XV ст. з’явілася кнігадрукаванне, што выклікала істотныя змены ў адукацыі. У 1423 г. галандзец Костэр прыдумаў шрыфт для друкавання кніг з драўляных літар, але гэта не было эфек-тыўна. У 1445 г. нямецкі май-стар-ювелір Ёган Гутэнберг прыдумаў металічны наборны шрыфт і неўзабаве запусціў друкарскі варштат.

Да 1500 г. друкарні іс-навалі ўжо ў 260 гарадах Еў-ропы, іх колькасць складала 1050. З іх 532 друкарні знахо-дзіліся ў Італіі. Усе кнігі, на-друкаваныя ў Еўропе да 1500 г. называюцца інкунабуламі. Цяпер вядома каля 40 тысяч назваў такіх выданняў. Англій-скі філосаф Рэнесансу Фрэнсіс Бэкан аднёс вынаходніцтва кні-гадрукавання, пораху і компа-са да найлепшых дасягненняў тагачаснага чалавецтва.

У сялянскім побыце да XIV ст. пераважаў драўляны і алавяны посуд. У краінах ус-ходняй і паўднёвай Еўропы — гліняны (керамічны). У XIII-XIV стст. пачынаецца масавы выраб шклянога начыння. Са-мы знакаміты посуд выраблялі венецыянцы. Яны ж першымі пачалі вырабляць і прадаваць шкляныя люстэркі. У XV ст. з’явіўся фаянсавы посуд, назва-ны ў гонар горада Фаэнцы ў Італіі, дзе яго выраблялі ўпер-шыню ў Еўропе. У XV ст. у Фларэнцыі з’явіліся ва ўжытку першыя чатырохзубыя відэль-цы. У гэтыя часы ў Еўропе з’яўляюцца таверны, корчмы і заезныя дамы, дзе людзі маглі весела правесці свой вольны час, у тым ліку падчас пада-рожжа.

У ХІV — ХV стст. еўра-пейцы вынайшлі агняпальную зброю, дзякуючы якой здолелі захапіць увесь свет. У першую чаргу — гэта гарматы розных відаў і калібраў. У другой па-лове XIV ст. з’явіліся бамбар-ды. Іх ствалы спачатку былі драўляныя, змацаваныя абру-чамі, а потым іх рабілі з жа-лезных палосак, змацаваных ужо металічнымі кольцамі. Яны стралялі каменнымі яд-рамі вагою да 330 кг на адлег-ласць да 700 м. Даўжыня бам-барды з драўляным станком дасягала да 15 м, а вага — да 1000 пудоў. У канцы XV ст. у арміі французскага караля Карла VIII з’явіліся гарматы на лафе-це, якія перавозіліся на конях. Выкарыстанне ж самай першай гарматы ў Еўропе зафіксавана ў Фландрыі ў 1314 г. Неўзабаве гарматы з’явіліся на ўзбраенні крыжацкага Тэўтонскага ордэ-на: крыжакі менавіта з гарматы здолелі забіць вялікага князя Гедыміна.

Агняпальную зброю для бліжняга бою — пісталет — прыдумалі ў XV ст у горадзе Пістоя, каля Фларэнцыі, і на-звалі ў гонар гэтага горада. Для хуткасці стральбы ў XV ст. прыдумалі кнотавы замок, з дапамогай якога хуткасць стра-льбы гармат і іншай агняпаль-най зброі істотна павялічылася.

 

  1. Узнікненне ўсходнеславянскай і еўразійскай цывілізацый (замест заключэння)

 

Да канца XV ст. кан-чаткова сфармавалася еўрапей-ская цывілізацыя, якая грунту-ецца на антычнай спадчыне. Еўрапейская адукацыя будава-лася на вывучэнні старажыт-ных грэцкіх і лацінскіх аўтараў. Асноўныя тэрміны палітычнай еўрапейскай культуры — такія, як дэмакратыя, рэспубліка, дэспатыя і імперыя — грэцкага альбо лацінскага паходжання. Сам тэрмін «культура» пахо-дзіць з лацінскай мовы.

Хрысціянская рэлігія вырасла таксама на антычнай глебе. Яе да XV ст. успрынялі праз Рым і Візантыю амаль усе народы Еўропы. Хрысціянства зрабілася важнай складовай часткай еўрапейскага свету. Падзел на каталіцкую і права-слаўную цэрквы істотна адбіў-ся на лёсах Еўропы. Да канца XII ст. у Еўропе захоўвалася пэўная раўнавага паміж ката-ліцызмам і праваслаўем. Пры гэтым значную частку Іспаніі займалі мусульмане, а на поўдні і поўначы жылі народы, якія былі язычнікамі.

У XIII ст. сітуацыя ў Еўропе кардынальна змяні-лася. Спачатку немцы з’явіліся ў Прыбалтыцы і Прусіі. Адна-часова, падчас чацвёртага кры-жовага паходу, крыжаносцы захапілі Канстанцінопаль і ства-рылі Лацінскую імперыю. Біт-ва на рацэ Калцы распачала вялізную экспансію ў Еўропу язычнікаў — мангола-татараў. У выніку іх заваяванняў частку Еўропы заняла Залатая Арда, якая ў XIV ст. прыняла іслам.

У цэнтры Еўропы ўзні-кла новая дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае, першая краіна на кантыненце, дзе напа-чатку існавалі адначасова дзве дзяржаўныя рэлігіі — язычніц-тва і праваслаўе. Толькі ў на-шай сталіцы Вільні ў XIV ст. (да Крэўскай уніі) можна было пабачыць праваслаўную цар-кву, каталіцкі касцёл і язычні-цкае капішча са святым дубам і ахвярным агнём. Менавіта адсюль ідуць вытокі нашай рэ-лігійнай талерантнасці, якую не здолеў пераадолець Ягайла, затое ўмацаваў Вітаўт, які за-прасіў на пастаяннае жыхар- ства ў ВКЛ іўдзеяў і мусуль-ман-сунітаў.

Як адзначаюць мова-знаўцы, ужо ў Дагаворнай гра-маце смаленскага князя Мсці-слава Давыданіча з Рыгай і Гоцкім берагам (1229 г.) выра-зна праглядаюцца рысы жы-вой беларускай мовы, істотна адрознай ад пісьмовай цар-коўнаславянскай.

У гэты самы час у пра-васлаўных храмах суседняй Масковіі ўсе мусілі маліцца за здароўе ханаў Залатой Арды ды іх сем’яў. ВКЛ у ХІІІ — ХV стст. стала фарпостам хрысці-янскай еўрапейскай цывіліза-цыі на мяжы з мусульманскай еўразійскай цывілізацыяй За-латой Арды. Пачалося змаган-не за землі былой Кіеўскай Русі, якое ішло з пераменным поспе-хам. У часы Альгерда, пасля бітвы на Сініх Водах, значная частка Ўкраіны разам з Кіевам увайшла ў склад ВКЛ, а Вітаўт, далучыўшы да сваёй дзяржа-вы Вялікае Княства Смален-скае і іншыя невялікія княствы, максімальна пашырыў на Ус-ход межы хрысціянскай цывілі-зацыі.

На тэрыторыі ВКЛ сфармавалася ўсходнеславян-ская хрысціянская цывіліза-цыя, дзе суіснавалі каталіцкая і праваслаўная царква, дзей-нічала ў якасці адзінай дзяр-жаўнай старабеларуская (яна ж стараўкраінская) мова з кіры-лічным алфавітам і высокай мастацкай культурай. Наву-коўцы лічаць, што гэтая цыві-лізацыя існуе больш за васе-мсот гадоў, прычым тэрыто-рыя рассялення славян тут іс-тотна не змянілася, а суадно-сіны славянскіх народаў да ін-шых этнічных групаў на Бела-русі знаходзяцца ў прапорцыі 30:1, а на тэрыторыі Украіны — 24:1. Суадносіны вернікаў-хрысціян да вернікаў-мусуль-ман на Беларусі складаюць 90:1, а на Украіне — 27:1.

Пасля 1480 г., пасля канчатковага выхаду са складу Залатой Арды Вялікага Кня-ства Маскоўскага сітуацыя на ўсходзе Еўропы кардынальна змянілася. Узнікла новая хры-сціянская дзяржава, якая пача-ла імкліва пашыраць свой уп-лыў на былыя землі Залатой Арды, населеныя мусульмана-мі. Дайшоўшы да Ціхага акіяна і захапіўшы Аляску, Расія (іс-нуе з 1497 г.) з’яўляецца велі-зарнай еўразійскай цывілізацы-яй, што мае за сабою пяць ста-годдзяў развіцця. За гэтыя ча-сы яе тэрыторыя павялічылася ў дзясяткі разоў, і на ёй жыве вялікая колькасць неславянскіх народаў фіна-ўгорскага і цюрк-скага паходжання. Суадносіны славян і неславян на тэрыторыі Расіі, паводле стану на 2010 г. выглядаюць як 4,8:1 (славяне — 82,7 %, іншыя — 17,3 %). Пад уздзеяннем дэмаграфічнага фа-ктару за апошнія гады коль-касць неславянскага насельніц-тва Расіі павялічваеца ў па-раўнанні са славянскім.

Суадносіны вернікаў-хрысціян Расіі і вернікаў-му-сульман — 7:1, што няможна па-раўнаць з Беларуссю і Ўкра-інай. У сучаснай Расіі адна-вілася еўразійская ідэалогія, вытокі якой сягаюць у XIX ст. Рускі гісторык Мікалай Дані-леўскі разглядаў Расію як асо-бную цывілізацыю, якая па-вінна асіміляваць Еўропу; за-клікаў славян вызваліцца з-пад турэцкага і германскага ўплы-ваў і ўтварыць Славянскую ім-перыю. Жаданне захапіць Бас-фор і Дарданелы разам з Кан-станцінопалем уцягнула Расій-скую імперыю ў Першую су-светную вайну, якую яна пра-йграла і знікла з карты Еўропы.

Аднак ідэалогію еўра-зіянізму ў першай палове XX ст. працягвалі развіваць рускія эмігранты на Захадзе і нека-торыя сучасныя савецкія і сён-няшнія расійскія навукоўцы. Так, вядомы гісторык-этнолаг Леў Гумілёў сцвярджаў, што «ваенны і палітычны досвед Чынгісхана, які злучыўся з рускім праваслаўем, у XIV ст. даў жыццё Маскоўскай Русі».

Трэба сказаць, што бо-льшасць расійскіх навукоўцаў розных палітычных поглядаў разглядалі Кіеў і Кіеўскую Русь як сваю гістарычную вот-чыну. Узнікненне незалежнай Украіны са сваім поглядам на гісторыю прыводзіць да думкі, што сучасная Расія не мае нія-кага дачынення да Кіеўскай Ру-сі, бо належыць да іншай, еўра-зійскай, а не ўсходнееўрапей-скай цывілізацыі. I, вывучаючы гісторыю еўрапейскага Сярэд-нявечча, пра гэта трэба заўсёды памятаць.

 

АСНОЎНЬІЯ ТЭРМІНЫ

 

Банк — установа, дзе ажыццяўляюцца грашовыя аперацыі, аперацыі з золатам, замежнай валютай.

Буржуазія — пануючы клас капіталістычнага грамад-ства, які валодае сродкамі вы-творчасці і выкарыстоўвае на-ёмную працу.

Інтэлігенцыя — асоб-ная група людзей, якія займа-юцца разумовай працай.

Лафет — станок, на якім умацоўваецца ствол гарматы.

Рэнесанс (Адраджэн-не) — 1) Эпоха Адраджэння (ХІV-ХVІ стст.), час росквіту навук і мастацтваў, які пры-йшоў у Еўропе на змену Ся-рэднявеччу. 2) Архітэктурны стыль эпохі Адраджэння.

Санет — лірычны верш з 14 радкоў, атрымаў распаў-сюджанне ў эпоху Адраджэн-ня.

 

НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ

 

1304-1374 гг. — Фран-чэска Петрарка.

1313-1375 гг. — Джавані Бакача.

1377-1446 гг. — Філіпа Брунэлескі.

XVст. — з’яўленне ву-лічнага асвятлення (Фларэн-цыя), фаянсавага посуду ў Еў-ропе.

1404-1472 гг. — Леон Батыста Альберці.

1407-1457 гг. — Ларэнца Вала.

Каля 1445 г. — з’яўленне друкарскага станка Ёгана Гу-тэнберга, пачатак кнігадрука-вання.

1452-1519 гг. — Леанар-да да Вінчы.

 

Лідскі замак адраджае эпоху Гедыміна

 

Да аднаўлення Лідскага замка сур’ёзна прыступілі ў 2010 годзе, хоць першыя крокі па раскручванні гэтага брэнду былі зроблены за пяць гадоў да пачатку глабальных змен. І вось літаральна праз некалькі тыдняў будзе пастаўлена тоў-стая кропка ў рэканструкцыі паўночна-ўсходняй вежы цве-рдзі. Спецыялісты прагназу-юць віток цікавасці турыстаў да гэтага аб’екта. А пакуль ён яшчэ не адкрыўся, карэспан-дэнт «Рэспублікі» паспяшалася туды і дазналася, чым ён будзе дзівіць гасцей.

На першым этапе рэ-канструкцыі аднавілі паўднёва-заходнюю вежу і заходнюю сцяну, добраўпарадкавалі тэ-рыторыю. Потым работы вялі-ся павольней, але аблічча замка паступова змянялася. Як гэта часта бывае пры такога роду рэканструкцыях, не абышло-ся без спрэчак з нагоды з’яў-лення на дваровай тэрыторыі будынкаў, якіх там быць не ма-гло. Аднак час паказаў: гіста-рычныя факты без прывязкі да сучаснага жыцця горада мала што значаць.

Намеснік старшыні Лі-дскага райвыканкама Віктар Пранюк уважліва сочыць за зменамі што адбываюцца ў замку:

— Завяршаецца трэці пускавы комплекс, які ўключае ў сябе рамонтна-будаўнічыя работы ў паўночна-усходняй вежы замка. Усяго выдзелена 412 тысяч рублёў, з іх 172 ты-сячы зарабілі на абласным су-ботніку, 240 тысяч было вы-дзелена са сродкаў абласной інвестыцыйнай праграмы. Бу-даўнічыя работы фактычна ўжо завершаны. Ідзе наладка ахоўнай і пажарнай сігналіза-цыі. За час рэканструкцыі не-калькі змяніліся нормы і па-трабаванні, таму даводзіцца «ваяваць» c прадстаўнікамі МНС. Яны хочуць усталяваць на шляхах выйсцяў дыманепра-нікальныя дзверы, якія віда-вочна не ўпісваюцца ў агуль-ную карціну сярэднявечнага інтэр’еру. Таксама будаўнікі працуюць над вырабам медных вадасцёкавых труб. Проста так іх купіць нельга. У сутнасці, на гэтым тыдні застанецца запу-сціць ацяпленне, каб нашы му-зейныя работнікі маглі заняцца напаўненнем залаў экспанатамі. Дубовая мэбля замоўлена, ча-стка яе ўжо дастаўлена. Калі ўсё пойдзе па плане, то да каляд-ных свят адбудуцца ўхош-чыны.

Застануцца толькі ра-боты па ўводзе яшчэ адной ве-жы — паўднёва-заходняй. На ўсё пра ўсё патрабуецца каля 400 тысяч рублёў. Але старшыня аблвыканкама Ўладзімір Краў-цоў падчас нядаўняй відэакан-ферэнцыі ўжо паабяцаў ака-заць садзейнічанне ў пошуках неабходнай сумы. Таму ёсць надзея, што да імпрэзы 695-годдзя Ліды, якая пройдзе ў верасні, цалкам будуць закры-ты ўсе пытанні…

Паводле “Рэспублікі”.

 

Валер Санько

Курыць — пляваць на неба, сонца і зямлю

(Заканчэнне. Пачатак у папяр. нумарах.)

У Менску нарэшце правільна пастанавілі: калі хто смаліць у калідоры,  пад’ездах, лесвічных маршах, яго могуць аштрафаваць на 10-30 базавых велічыняў.

У еўрапейскіх курцоў зусім дрэнныя справы. Іх вы-гналі з пабаў і грамадскіх мес-цаў, прымусілі  ў самалётах га-рэтнічаць без тытуню, а цяпер не бяруць на працу. Асабліва ірландскія і французскія кам-паніі.

З-за аднаго курца заво-ды Францыі трацяць 4 тысячы еўра ў год. Многія прадпры-емствы, фірмы ў аб’явах аб прыёме на працу адкрытым тэ-кстам пішуць: «Курцоў просім не турбаваць». Праца без ку-рыльшчыкаў папярэджвае ты-сячы інфарктаў, інсультаў, вы-клікаў медыкаў на прадпры-емства.

Шматлікія заявы кур-цоў ЗША ў суды: намі грэбу-юць, лесбіянкам і геям, мусу-льманам і габрэям праца ёсць усюды, а нам не ўсюды, дзе справядлівасць… — карысці не даюць. Прыватнік ці акцыяне-рнае таварыства самі ўстанаўлі-ваюць правілы прыёму на пра-цу, адабраюць іх прафсаюзамі. Кідайце настойнікі курыць — возьмуць, параілі ў судах.

Паводле галоўнага нар-колага дзяржавы Ўладзіміра Максімчука (2007) у аварыях штогод у Беларусі гіне 2000 чалавек, ад курэння — 15,5 ты-сячаў.

 

Метадаў адвыкання ад курава шмат

 

Замена моцных цыгарэт на слабыя, змяншэнне колька-сці выкурваных цыгарэт, цу-керкі замест цыгарэт, рыўкова-рэзкая адмова ад курава. Спо-сабы таксама розныя: аб’явіць сябрам і знаёмым, з такога  дня кідаю курыць, узяць цыгарэту ў рот, гарэлую сернічку/запа-льніцу паднесці да цыгарэты і не прыкурваць; жавальныя супрацьнікацінавыя гумкі; не піць моцны чай, чорную каву; выкарыстоўваць травы і аўта-генную трэніроўку; паболей рухацца, працаваць па гаспа-дарству. Галоўнае пераконвай-це сябе: кінуў я курыць на-заўжды; у мяне моцная воля, я не размазня, веру ў сябе.

 

Водсветы (пякуткія іскры)

 

У Даніі прапанавалі павялічваць працоўны дзень курцам на час, патрачаны на курава. У Бельгіі ва ўсіх наву-чальных установах забаронена смаліць студэнтам і выклад-чыкам; у школах закрылі пакоі для смалення; клас, у якім не кураць вучні, улетку бясплат-на едзе на экскурсію ў адну з еўрапейскіх сталіц.

На курцоў у грамад-скіх месцах Антверпена штра-фы да трохсот еўра.

За курэнне ў рэстара-нах, барах, начных клубах, кафе Нью-Ёрка штраф да 2000 дола-раў. У ЗША поўнасцю забаро-нена рэклама тытунёвых выра-баў, яна, вывелі законадаўцы, разбурае нацыянальны гена-фонд, нішчыць дзяржаву.

Курэнне ў школах Япо-ніі прыроўнена да атамнай бам-бардзіроўкі Хірасімы і Нага-сакі.

У 2003 годзе прэзідэнт Украіны Леанід Кучма падпісаў указ пра забарону рэкламы ты-туню і алкаголю ў СМІ.

Нават мяккая рэклама курава забаронена ў Лондане, Празе, Рызе, Будапешце, Бер-ліне.

Беларусь неўзабаве выйдзе на першае месца ў свеце па колькасці развядзёнак і ма-маў-адзіночак, прычыну да ня-даўняга часу стараліся не назы-ваць або маскаваць: з-за прыхі-льнасці да тытуню, піва, віна, гарэлкі многія беларускія му-жыкі к 30 гадам становяцца на-паўімпатэнтамі. Нават калі аб-німаюць жанчыну — не ўзносяць яе ў воблакі, на гору.

Як не ўзгадаць дзеянні канадскіх уладнікаў, якія да-зволілі на цыгарэтных пачках пісаць «Курэнне вядзе да імпа-тэнцыі».

Так званыя лёгкія цы-гарэты зачастую болей шкод-ныя — курэц для поўнага наса-лодства мусіць глыбей зацяг-вацца, незалежна ад якасці цы-гарэтаў.

Генетычныя якасці пе-радаюцца з пакалення ў пака-ленне. Дзеці курцоў не проста слабей фізічна — яны незмі-кітныя розумам, таўсцейшыя, плаксівыя, запаволеныя ў ру-хах, раней пачынаюць курыць.

У курцоў/выпівохаў шмат бясплоддзя, дзеці з адхі-леннямі нараджаюцца ў 8-9 разоў часцей, чым у нармаль-ных сем’ях, болей хвароб, даў-жэй вылечваюцца.

Ты аслабляеш/знішча-еш генетычны код прашчураў — не  чакай прамой і непрамой памогі  ад іх, зямных і ўжо Та-машніх.

 

ЛОГІКА КУРЦОЎ. Будучыя хваробы і эканаміч-ныя затраты здароваму курцу нястрашныя. Ён ведае, курыць дрэнна, але яму дыміць прыем-на, хваробы прыдуць няскора; колькі лёс дасць, столькі пра-жыве; ды і як нармалёва жыць, калі ўсюды сляды Чарнобыля, эканамічныя нястачы.

Упэўненасць такога бязграматніка, спадзяванне на станоўчы эфект курэння не за-мяняе галоўнага правіла пры-роды — жыццё сталага курца па якасці і гадах удвая карацей адведзенага лёсам, генамі. Да-рэмна маладзёнам іллюзійнічаў пра мажлівасць курцу ўсё-такі захаваць грошы і здароўе: спа-дзяванні на прэстыжнасць но-вага хобі сярод саслужыўцаў, пазбаўленне з асабістай жыц-цёвай няўпэўненасці, набыццё аднадумцаў сярод ветэранаў, хуткае зняцце стрэсаў і нягодаў курэннямі. Усё марна.

НАРОДНАЕ. «Пара-джэнне пекла — трава нячыс-ціка», — казалі беларусы на ты-тунёвыя лісты. Пераконвалі сямейнікаў расстацца з ядаві-тым дымам, не прымалі легка-думнае «паспеем, куды спя-шыць».

25% шкодных рэчываў табачнага дыму згараюць; 25% — засмоктвае курэц; 50% ат-ручваюць паветра ў памяш-канні. Паветра ў 4,5 разы мац-ней забруджвае тытунёвы дым, чым газы аўтамабіляў.

Рэкамендацыі. Пры сустрэчы з курцом аддаляйце-ся мінімум на 2-5 метраў. Та-кую чарнобыльскую зону вы-дыхамі стварае кожны з іх.

Не прыняў курца на працу — сэканоміў 10% на зар-плаце, 30% на выплаце стра-ховак хворым і ад пажараў, 50% на амартызацыі мэблі, 50% на прыбіранні памяшканняў, 75% на выплаце дапамогі па непра-цаздольнасці. (В. А. Талкачоў. Як адмовіцца ад тытунёвай залежнасці: эфектыўны спо-саб расстацца з цыгарэтай).

Большасць бедаў чала-века ад неасветнасці, злосці, сквапнасці і юру, менавіта яны найперш вядуць чалавека да курава, п’янства, наркаты,  ад-біваюць ад малітваў, настрою на ўнутраную чысціню аргані-зма і духу. Высокая духоў-насць чалавека павышае плас-ты полевай энергетычнай аба-роны. Высокадухоўнаму лю-бое зло і слова  не прынясе шкоды.

 

Большасць курцоў пе-раацэньвала сваю залежнасць ад тытуню. 65% адмоўнікаў ра-дасна і сумна прызнаюцца: калі б ведалі, як лёгка кінуць ку-рыць, даўно б адмовіліся ад ты-тунёўства. Памагчы ім, у асноў-ным дабрачным, працавітым, абавязак сям’і, калектыву, гра-мадства.

49% пачалі курыць за кампанію з прыяцелямі, ад жа-дання быць дарослымі — 17,8%. Падлеткі не хацелі курыць, па-чалі дзеля ўявы, понту, каб прадэманстраваць даросласць і круцізну. Цыгарэта дапамагае многім з іх запоўніць пустэчу ў размове, пераадолець прыро-джаную нясмеласць, узніклую няёмкасць.

У пажылога курыль-шчыка ў 3-4 разы горшы зрок. Блізарукасць у курыльшчы-цаў дзяўчат нашмат большая, чым у хлопчыкаў.

За апошнія 10 гадоў ад курэння і ракавых захворван-няў пацярпелі больш за 100 ты-сяч чалавек.

У 60% цяжарных, якія кураць, 100%-ныя хваробы дзяцей і адхіленні ад нормы.

Дзецям у нармальных сем’ях з трох гадоў трэба пачы-наць тлумачыць шкоду дрэн-ных звычак, любых звычак. Апошні час асобныя разумнікі сталі выплетваць, што элект-ронныя цыгарэты пазбаўля-юць ад яду курава, самі па сабе не шкодныя. Глупства зялёнае абверглі навукоўцы розных краін. У аэразолі электроннай цыгарэты ёсць асабліва высо-катаксічны нікацін. Ён выклікае хуткае развіццё тытунёвай за-лежнасці. У падлеткаў некур-цоў электроннае смаленне мо-жа з першых спроб развіць ні-кацінавую залежнасць. Выдыхі электроннага прыгожага мод-нага смалення ўтрымліваюць надта шмат злых рэчываў, у тым ліку цяжкія металы — медзь, во-лава, нікель.

У памяшканні ад ды-хання курцоў людзі атрымліва-юць на 80-90%  той самы шко-дны эфект. Ён пакурыць на ву-ліцы, у калідоры, туалеце — зой-дзе ў пакой і практычна абку-рвае дыханнем вакольных. У такіх некурцоў часцей, чым ў саміх курцоў, баліць галава, па-вышаецца ціск. У іх часцей ін-сульты, траўмы, анкалогія, су-іцыды (Зв., 16.4.2015).

БАРАЦЬБА. Самае ця-жкае — ломка стэрэатыпаў, маў-ляў кінуць паліць няцяжка. Ня-праўда,  трэба захацець. 75% курцоў не маюць фізічнай зале-жнасці ад татуню. Усемагчы-мыя рэкламныя акцыі («Маль-бара», «ЛМ», «ЛД») з латарэ-ямі, падарункамі і прызамі на-шмат пераўзыходзяць антыты-нёвыя сціплыя аб’явы.

Японцы ўстанавілі: у курцоў болей нараджаецца дзяўчынак.

У Чэхіі з 1 студзеня 2006 дзейнічае закон пра заба-рону курэння ў публічных мес-цах, у тым ліку на прыпынках  транспарту, на працоўных ме-сцах, у адміністрацыйных бу-дынках.

ХВАРОБЫ. Існуе 14 хвароб, з’яўленне якіх у чала-века звязваюць менавіта з ку-рэннем. Выразна даказана, хва-робы бронхалёгачнай сістэмы на 92% выклікае курэнне; рак вуснаў, гартані, глоткі — на 90% ад курэння; аблітэрацыйны эн-дартэрыіт, калі артэрыі зарас-таюць і надыходзіць гангрэна канечнасцяў — на 95% ад курэн-ня; 72% раку падстраўнікавай залозы, 70% раку мачавога пу-хіра — курэнне; 25% ішэмічнай хваробы сэрца — курэнне. Ні адзін нармальны ў свеце ўжо не спрабуе даказваць, што па-ліць шкодна — гэта аксіёма. Цяпер неабходна толькі свое-часова даносіць веды пра зло курава дзецям і бяздарным да-рослым.

 

Рэкамендацыі

 

Растлумачце хлапчаня-ці: калі ён лічыць сябе асобай, то цалкам можа адмовіцца ад прапановы закурыць, не асце-рагацца насмешак. Яму дастат-кова сказаць: «Я не хачу». Мо-жна сказаць «не» без тлумачэн-ня прычын, адмовіцца і растлу-мачыць прычыны адмовы, пра-ігнараваць прапановы, наогул пастарацца не трапляць у непа-жаданыя сітуацыі.

І нарэшце, калі дзіця спытае, чаму столькі дарослых паліць, хаця ведаюць, што ўсё так дрэнна, скажыце: яны про-ста не могуць кінуць паліць; ласкавая цыгарэта — гэта злая залежнасць амаль на ўсё жыц-цё, ад яе нават пры вялікім жа-данні пазбаўляюцца ўсяго 2-3 чалавекі з 10.

 

Факты:

— Калі чалавек закурыў у 15 гадоў, працягласць яго жыцця змяншаецца больш чым на 8 гадоў. Хто пачаў курыць да 15 гадоў памірае ад раку ў 5 разоў часцей, чым  хто пачаў курыць пасля 25 гадоў.

— З закурылых у пад-лецтве кожны чацвёрты памрэ ад звязаных з курэннем  за-хворванняў.

— Хто выкурвае 20 цыгарэт на дзень, ён дыхае па-ветрам, забруджанасць якога ў 580-1100 разоў перавышае са-нітарныя нормы.

— Узровень смяротнасці дзяцей пры родах маці-куры-лькі на 30% вышэй, чым у не-курцоўных.

— 90% мужчын асуджа-юць жаночае паленне.

— 80% курцоў выраслі ў сем’ях, дзе палілі бацькі.

— У тытунёвым дыме змяшчаецца 4 тысячы разна-стайных хімічных злучэнняў, 43 з іх канцэрагены.

— Паленне ўсяго адной цыгарэты па таксічнасці адпа-вядае ўдыханню 17,5 куб. м забруджанага паветра на аўта-магістралі, для гэтага трэба быць на ёй 20-30 гадзін.

— Пры хуткім паленні выхад нікаціну ў асноўны дым павялічваецца ўдвая.

—  У бліжэйшай да неда-курка частцы цыгарэты значна большыя дозы нікаціну, не вар-та выпальваць яе да самага кан-ца.

—  У маладым узросце парушаныя функцыі арганізма пры адмове ад курэння аднаў-ляюцца значна лягчэй. Так, у 17-гадовага юнака дыхальная функцыя нармалізуецца ўжо праз некалькіх тыдняў. (Зв., 17.11.2005).

 

Бацькі павінны звяр-нуць увагу, калі дзіця…

— пазбягае іх, часта і на-доўга знікае з дому або замы-каецца ў сваім пакоі. Пытанні, зададзеныя нават самым далі-катным чынам, выклікаюць  у дзіцяці ўспышку гневу;

— змяніла кола кантак-таў — старыя сябры зніклі, а но-выя нічога не паведамляюць пра сябе, усяляк пазбягаюць увагі дарослых;

— ператварае дом у «штаб-кватэру» — часта звоніць тэлефон, размовы па ім вядуц-ца выключна з дапамогай слэн-гу (жаргонных і кодавых слоў, намёкаў);

— знаходзіцца ў стане, падобным на ап’яненне, але паху алкаголю няма. Пры гэ-тым парушана каардынацыя рухаў, маўленне. Смяецца не да месца, зрэнкі пашыраны або звужаны;

— не цікавіцца ні вучо-бай, ні сям’ёй, ні ранейшымі захапленнямі. Праяўляе разд-ражнёнасць, эгаізм, запальчы-васць. Хлусіць;

— то поўны энергіі, вя-сёлы, то становіцца змрочным, пасіўным, кволым, плаксівым;

— часта просіць грошы, і дакладна не зразумела, для чаго яны патрэбны. З дома зні-каюць рэчы і грошы.

Не ўпускайце жыццё сваіх дзяцей з-пад увагі. Калі вам стала вядома пра месца атрымання курыльных суме-сяў, не адкладвайце — звяртай-цеся ў міліцыю па месцы жы-харства. (Зв., 24.9.2014).

Амаль 800 (!) тысячаў  чалавек свету штогод цяжка памірае ад курава. Дыскусіі пра яго нейкую карысць зако-нчаныя, вынікі атрыманыя. Курава шкоднае!

 

Адукацыя мае быць беларуска-моўнай

 

У Нацыянальнай біб-ліятэцы 8 снежня Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі правёў фінал конкурсу «Сту-дэнт года».

За званне змагаліся 10 студэнтаў з розных беларускіх ВНУ.

Тэматыку конкурсу вызначылі як «Беларусь — кры-ніца натхнення», выступіць таксама запрасілі гурт Naviband — зала падпявала ім стоячы.

Ну а перамагла 19-га-довая студэнтка Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аля-ксандра Радковіч — дзяўчына скарыла журы сваёй шчыра-сцю і харызмай, таксама залу сваімі галасамі рвалі дзясяткі чалавек падтрымкі.

Валячыся ад стомы з ног, дзяўчына знайшла сілы сказаць пару словаў для «На-шай Нівы».

— Чаму я гавару па-беларуску? Усё заклалася ў дзяцінстве — я хадзіла ў бела-рускамоўны садок і школу. Мая пазіцыя такая: мы — бела-русы, мы — нацыя. У нас ёсць мова, на якой мы мусім гава-рыць, — сказала яна. — Выкла-дчыкі і аднагрупнікі мой выбар адназначна ўхваляюць, я ж актывістка — мной нават гана-рацца ў пэўным сэнсе, бо я прадстаўляю факультэт і ўні-версітэт. Я ж не адна бела-рускамоўная, у нас шмат такіх. «І «Нашу Ніву» я чытаю. І на суполку вашую «УКантакце» падпісаная, — запэўніла дзяў-чына.

— Я лічу, што трэба больш выкладаць на мове, адукацыя мае быць беларуска-моўнай, каб больш мовы было ў жыцці, — падсумавала яна, адказваючы на пытанні пра хі-бы айчыннай адукацыі.

Аднагрупнікі Аляк-сандры называюць яе рухаві-ком, які не сядзіць на месцы.

Дзяўчына паходзіць са Слонімшчыны, марыць пра-цаваць вядоўцай на тэлебачанні ці на радыё.

Арцём Гарбацэвіч, фота прэс-службы БРСМ.

 

З кім я шчаслівы быў

3 лістапада 2017 года спаўнялася 135 гадоў з дня нараджэння класіка беларус-кай літаратуры Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міц-кевіча). Аб тым, якім мужам, бацькам, дзедам быў пісьмен-нік, чые творы вядомы ўсім беларусам са школы, распавялі яго ўнучкі — Марыя Міхайлаў-на Міцкевіч і Вера Данілаўна Міцкевіч у Магілёве 26 ліста-пада. Абласная бібліятэка і Та-варыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны правялі вечарыну, на якой госці прэзентавалі ці-кавую фотапрэзентацыю пра свайго легендарнага дзядулю.

Марыя Міхайлаўна МІЦКЕВІЧ — унучка не толькі славутага пісьменніка Янкі Маўра, але і Якуба Коласа! Яе маці Наталля Іванаўна — дачка Янкі Маўра, а бацька Міхась Канстанцінавіч — сын Якуба Коласа.

МІЦКЕВІЧ Вера Да-нілаўна — архівіст, даследчыца творчасці Якуба Коласа. З 1991-2001 гг. — вядучы навуко-вы супрацоўнік аддзела фон-даў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. З 1993 года выступае ў друку з публікацыямі пра ма-лавядомыя старонкі жыцця і творчасці Якуба Коласа.

Але ў гэтым артыкуле я распавяду не пра ўсё, што нам паведамілі Марыя Міхай-лаўна Міцкевіч і Вера Дані-лаўна, а толькі пра тое, якім быў у сям’і Якуб Колас, пра яго каханую жонку і дзяцей.

Якуб Колас пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, Ма-рыяй Дзмітрыеўнай, у 1912 го-дзе ў Пінску. Туды, у вучылі-шча Канстанцін Міцкевіч быў накіраваны настаўнікам. У пін-скай чыгуначнай школе настаў-ніцай пачатковых класаў пра-цавала Марыя Дзмітрыеўна Каменская. Сустрэліся яны на занятках па ўдасканаленні пе-дагагічнай работы, якія право-дзіў Колас для маладых настаў-нікаў. Коласу адразу спадаба-лася сімпатычная маладая дзяў-чына, а ўжо праз год Марыя Дзмітрыеўна стала яго жонкай. Цікава, што яна сама прапана-вала паэту ажаніцца, бо бачыла, што падабаецца маладому на-стаўніку, але ў яго не хапала ра-шучасці прызнацца ў сваіх па-чуццях. Для пісьменніка суст-рэча з Марыяй Дзмітрыеўнай была падарункам лёсу. Сястра Якуба Коласа Алена Лойка ў сваіх успамінах пісала: «Каб не такая жонка брату надарылася, то, можа, ён і такім вялікім не стаў бы».

Менавiта з яе «спiсваў» паэт Сымонкаву Ганну ў паэме «Сымон-музыка».

…Ён нiколi не забудзе,

Покi жыць на свеце будзе,

Пары ясненькiх вачок,

Тонкiх бровак, тварык ветлы,

I на губках такi светлы,

Такi добранькi смяшок…

Дык то Ганна!

Ну й дзяўчынка!

I прыўдалая ж яна!..

 

Яшчэ да вяселля Якуб Колас прысвяцiў Марусi цыкл вершаў. З гэтай нiзкi захаваўся толькi адзiн верш — «Дзяўчы-не».

Тры гады, якія правёў у Пінску Якуб Колас, былі ве-льмі плённымі ў ягоным жыцці. Менавіта тут заклаўся падму-рак ягонай сям’і, нарадзіўся пе-ршы сын Даніла. І Піншчына натхніла пісьменніка напісаць трылогію «На ростанях».

У сям’і Якуба Коласа і Марыі Дзмітрыеўны нарадзі-лася трое сыноў: Даніла, Юрый, Міхась. Марыя Дзміт-рыеўна была першым чытачом, слухачом, крытыкам твораў свайго мужа. Яна ведала шмат беларускіх народных песень, часта спявала «Ой, зацвіла ру-жа, белы цвет», «З гары па да-ліне галубы ляталі». Унучкі Коласа распавядалі пра сваю бабулю: лёс яе сапраўды быў шчаслівы, але і цяжкі. Нялё-гка быць жонкай паэта-генія. Быць побач з ім — і быць не навідаво-ку, як бы ягоным ценем: ства-раць атмасферу ўтульнасці ў хаце і гадаваць дзяцей, падтры-мліваць сувязь са шматлікімі родзічамі і прымаць гасцей. І ўсё гэта — праз дзве сусветныя вайны, праз горкія страты са-мых блізкіх людзей… Марыі Дзмітрыеўне не пашчасціла па-бачыць аніводнага ўнука ці ўнучкі. А калі ў дзеда Якуба нарадзілася першая ўнучка, яе, зразумела, назвалі Марыяй.

«Мілы друг мой», «мая зорка», «мая добрая дружач-ка», «мая святыня», «яснюсень-кая зорка» — так пяшчотна называў Якуб Колас сваю жон-ку. У сям’і панавалі пачуцці любові, вернасці і адданасці. Апошнiя чатыры гады жыцця для Марыi Дзмiтраўны былi цяжкiм выпрабаваннем… Iшла Вялiкая Айчынная вайна. Мiц-кевiчы пакiнулi ахоплены пажа-рамi Менск, дзевяць дзён дабi-ралiся да Масквы. Потым эва-куявалiся ў Ташкент… Апошнi лiст ад сына Юркi з фронту… Гарачы ташкенцкi клiмат… Несцiханы боль за лёс краiны, за родную Беларусь, за лю-дзей, за сына. Сын Юрка загі-нуў у першыя месяцы вайны … Яна моцна перажывала, хварэла. Усё пераплялося — i гэтая навала канчаткова «ўду-шыла» яе — добрую, разумную, але i слабую жанчыну. Марыя Дзмiтраўна памерла ў Маскве, у бальнiцы ў хуткім часе пасля перамогі. Яе перавезлi ў Менск у труне на самалёце i пахавалi на Вайсковых могiлках. Побач Канстанцiн Мiхайлавiч пакiнуў месца i для сябе. Калі яе не ста-ла, Якуб Колас вельмі перажы-ваў, ён пісаў: «Адчуваю сябе так, як бы мне адсеклі правую руку і адабралі палавіну ду-шы».

Праз некаторы час асі-рацелы Колас пісаў:

І толькі мне

              адно сягоння горка:

Няма таго, з кім думкі я дзяліў,

З кім тут стаяў,

З кім я шчаслівы быў, —

Пагасла ты,

                  яснюсенькая зорка.

 

Колас пранёс праз усё жыццё вернасць, маральную чысціню і высакародства па-чуццяў да сваёй Марусі. У ад-ным з лістоў да свайго сябра паэт пісаў, што такія жанчыны, як яго жонка, пападаюцца не часцей, як адна на дзясятак тысяч. На яго дарозе трапля-лася многа прыгожых дзяўчат і маладзіц. Шмат кім з іх ён глы-бока захапляўся, але перад Ма-рыяй Дзмітрыеўнай ён быў чы-сты.

У ліпені на званіцы Свята-Варварынскай царквы ў Пінску з’явілася мемарыяль-ная дошка, якая будзе напамі-наць аб значнай падзеі — вян-чанні беларускага песняра ў Пінску.

Цікава, што ў сям’і Якуба Коласа ёсць традыцыя: усе жанчыны захоўваюць про-звішча песняра — Міцкевіч.

Міхась Канстанцінавіч, бацька Марыі Міхалаўны,  расказваў, што Якуб Колас з вялікай любоўю і пяшчотай ставіўся да сваіх сыноў, ста-раўся падтрымліваць іх захап-ленні, праводзіў часы летніх адпачынкаў разам з дзецьмі на прыродзе. За ўсё жыццё сыны Яку-ба Коласа ні разу не чулі, каб ён па-высіў голас на ка-го-небудзь з сваіх блізкіх.

Якуб Ко-лас вельмі любіў сваіх унукаў, су-маваў, калі доўга іх не бачыў, купляў ім цукеркі.

Вядома, што ў Коласа ў радаводзе 380 ча-лавек. Сярод нашчадкаў Якуба Коласа паэтаў і пісьменнікаў няма, толькі Міхась Канстан-цінавіч часам піша вершы і эпіграмы, пісаць ён стаў у да-волі сталым узросце. А вось настаўніцкі талент Якуба Ко-ласа перадаўся яго нашчадкам.

Марыя Міхайлаўна Міцкевіч і Вера Данілаўна Міцкевіч удзячны свайму дзе-ду Якубу Коласу за літаратур-ную спадчыну, якую ён нам пакінуў, гэта сапраўдны скарб! А яшчэ сказалі б «дзякуй» за тое, што ўзгадаваў такіх добрых сыноў і заклаў шмат сямейных традыцый, якія яны стараюцца захоўваць і працягваць.

Наталля Шамянкова,

Магілёў.

Фота — Алесь Сабалеўскі.

 

У Бярозаўцы знайшлі ўнікальную кнігу з бібліятэкі Вандаліна Шукевіча

У Бярозаўцы Лідскага раёна знойдзена кніга з бібліятэкі вядомага беларускага археолага і даследчыка, акадэміка Кракаўскай акадэміі навук Вандаліна Шукевіча. Пра тое, што кніга належала навукоўцу, а пасля яго дачцэ Галіне, сведчаць адпаведныя імянныя пячаткі на яе старонках. Паэтычны зборнік «Plejada polska», выдадзены ў Пецярбургу ў 1857 годзе. Яна выпадкова знайшла-ся сярод іншых кніг у звычайнай гарад-ской кватэры, улас-нік якой нават і не здагадваўся пра тое, што мае.

Пра ўніка-льнасць і значнасць знаходкі кажа аўтар кнігі «Вандалін Шу-кевіч: беларускі ар-хеолаг і краязнаўца» з серыі «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры» Лявон Лаўрэш:

— Гэта шараговая кніга з бібліятэкі Шукевіча. Вельмі цікава ведаць, што гэту кнігу чытаў Шукевіч. Невядома адкуль яна, які яе лёс быў пасля 1919 года, калі Шукевіч памёр. Яна магла пайсці па букіністах віленскіх, а магла трапіць у сялянскую хату і нейкім чынам не трапіць у печ. Тым не менш вельмі добра, што яна ўсплыла. Для Беларусі, якая вельмі бедная на такога роду рэчы, гэта кніга мае вельмі вялікую каштоўнасць.

Таксама ўнікальнасць знаходкі заключаецца ў тым, што знойдзеная кніга з’яўляецца прыжыццёвым выданнем тале-навітага беларускага паэта Ўладзіслава Сыракомлі. Сярод іншых, на старонках зборніка надрукаваны і яго верш «Лірнік вясковы». Нагадаем, што кніга з бібліятэкі Вандаліна Шукевіча выдадзена ў 1857 годзе, а паэт пайшоў з жыцця ў 1862 г.

Андрусь Панямонаў,

Беларускае Радыё Рацыя.

 

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *