НАША СЛОВА № 51 (1358), 20 снежня 2017 г.

Серада, Снежань 27, 2017 0

З Калядамі і Божым Нараджэннем!

* * *

 

Каляды. Маленства. Маці.

У ясельках Езус малы.

Так светла ў нашай хаце,

Так блізка да Божай хвалы.

 

Ялінка зіхціць святочна,

Калядкі спяваем з мамай.

I ў кожным сэрца куточку

Усё для свята прыбрана.

 

Такая была там казка,

У тым маленстве далёкім!

Дзякуй Богу за ласку,

За зорку ў небе высокім.

 

Яна й гэты год заззяе

У ціхі святочны вечар…

Ды хата стаіць пустая,

Без тых,

      што пайшлі ў вечнасць.

Хрысціна Лялько.

 

У Берасці адкрылі помнік Берасцейскай Бібліі 1563 года

Помнік славутай Бера-сцейскай Бібліі адкрылі 15 снежня ў Берасці на скрыжа-ванні вуліц Кірава і Пушкін-скай. Усяго на конкурс было даслана 10 праектаў, перамог праект менчука Антона Нічы-парука.

Берасцейская Біблія гэта другі (пасля каталіцкай Бібліі Леапаліта) поўны пера-клад Святога Пісання на поль-скую мову — літаратурную мо-ву XVI стагоддзя, выдадзены на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе. Выданне стала адным з першых поўных перакладаў новага часу з моў арыгіналу: іўрыта і грэцкай. Берасцейская Біблія — самая вялікая і багата аформленая беларуская друкаваная кніга XVI стагоддзя.

Выканана ў пераплёце са скуры, з прадметным пака-зальнікам (што было ўпершы-ню прыменена ў беларускім кнігадрукаванні). Выданне ба-гата ўпрыгожана: акрамя пера-плёту маюцца гравіраваныя тытульныя лісты, акцэнт на іні-цыялы, арыгінальныя ілюстра-цыі ў тэхніцы ксілаграфіі. З вялікім майстэрствам выка-наныя застаўкі, віньеткі, вялі-кія літары-ініцыялы.

 nn.by.

 

Казкі старога млына пад Каляды

Турыстычная фірма Генадзя Конана некалькі гадоў таму на аўкцыёне набыла ва ўласнасць незвычайны аб’ект у вёсцы Дворышча Лідскага ра-ёна.

— Гэта млын XIX ста-годдзя. Яго галоўная асаблі-васць — рака, якая працякае ў склепе і круціць кола вадзя-нога млына. Зараз вядзецца яго аднаўленне, на працу кола мож-на будзе паглядзець праз шкля-ное акно ў падлозе аднаго з залаў, — распавёў Генадзь Конан. — Імкнуліся стварыць такі аб’ект, які арганічна дапоўніў бы турыстычную мапу Лідска-га раёна і Гарадзенскай воб-ласці. Дасягнулі паразумення з мясцовымі ўладамі: усе выда-тна разумеюць, што месца прыцягнення турыстаў зможа станоўча адбіцца на развіцці як Дворышча, так і навакольных населеных пунктаў.

Рэканструкцыя яшчэ працягваецца, у перспектыве млын стане своеасаблівым му-зеем з арыгінальнымі экспазі-цыямі. Будынак шырокі, у не-калькі паверхаў, таму рознай тэматыцы будуць прысвечаны цэлыя памяшканні. Напры-клад, на другім паверсе ства-раецца экспазіцыя на тэму гіс-торыі ВКЛ: тут размяшчаецца прыватная калекцыя зброі, да-спехаў, гербаў розных родаў, а таксама розных гістарычных прадметаў і аксесуараў. Ад-крыта і выстава, прысвечаная прыладам катаванняў, якія вы-карыстоўваліся ў розныя ча-сы. Работа ў гэтым кірунку вя-дзецца і далей. У прыватнасці плануецца стварыць экспазі-цыю, прысвечаную міфалогіі, прычым грунтавацца яна будзе на рэгіянальным фальклоры. На млыне, гавораць гаспада-ры, ужо пасяліліся вясёлыя шкоднікі Злыдні. Адпаведна тэматыцы плануецца добра-ўпарадкаванне прылеглай тэ-рыторыі.

У бліжэйшы час млын стане адным з аб’ектаў уніка-льнага навагодняга квэсту, які праходзіць на тэрыторыі Лід-скага раёна. Дзеці пасля стар-та ў Лідзе ў пошуках Дзеда Ма-роза заглянуць і на млын, дзе пазнаёмяцца з яго незвычай-нымі насельнікамі.

БелТА.

 

У Нясвіжы адноўлена дзейнасць раённай арганізацыі ТБМ

16 снежня ў Нясвіжы сход нацыянальнага актыву аднавіў дзейнасць Нясвіжскай раённай арганізацыі Грамад-скага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Франці-шка Скарыны”.

У сходзе ўзялі ўдзел каля трыццаці жыхароў раёна з Нясвіжа, Гарадзеі, Малева, Карцэвічаў і інш. Прыехалі нясвіжцы з Новага Свержаня. У сходзе ўзяў удзел таксама намеснік старшыні ТБМ Стані-слаў Суднік.

Падчас сходу быў вы-казаны вялікі непакой пра стан беларускай мовы ў Беларусі ў цэлым і на Нясвіжчыне ў пры-ватнасці, а таксама нежаданне з гэтым мірыцца.

Сход аднагалосна аб-раў старшынёй арганізацыі пісьменніцу і краязнаўца На-таллю Плаксу з Карцэвічаў.

Былі выказаны першыя прапановы ў план дзейнасці арганізацыі, а таксама акрэс-лены структурныя контуры. Так ужо сёння можна гава-рыць пра стварэнне ў межах раённай арганізацыі суполак у самім Нясвіжы, у Гарадзеі і ў Карцэвічах.

Годны дадатак да свят-кавання 500-годдзя беларус-кага кнігадрукавання ў асобна ўзятым Нясвіжы.

Наш кар.  

 

Спалучаць духоўныя і культурныя справы

Напярэдадні Божага Нараджэння — аднаго з галоў-ных хрысціянскіх святаў — мы пагутарылі з ксяндзом Юрыем Быкавым, які служыць у Ра-дашковічах.

— Як Вы ацэньваеце значнасць гэтага юбілейнага года?

— Францішак Скарына прынёс святое Божае слова для народа на ягонай мове.  Дру-каваная кніга на беларускай мове з’явілася адной з першых у свеце. Колькі будзе існаваць Беларусь, гэтая падзея заўсёды будзе важнай. Дзякуючы Ф. Скарыну, мы былі ўнесены ў рэестр самых моцных народаў, якія хутка пераклалі і выдалі святое слова на сваёй мове. Прыемна тое, што  Праваслаў-ная царква і Каталіцкі касцёл выдалі Евангелле на беларус-кай мове ў гэтым годзе.

— Сёлета пры касцёле Вы ладзілі духоўна-літара-турны фэст да 135-годдзя Ян-кі Купалы, усёй грамадой чы-талі  яго вершы.

— Мы хацелі паказаць ўдзельнікам нашага Купалаў-скага фэсту хрысціянскую тэматыку паэта. Я зразумеў, што Янка Купала, нават у са-мыя цяжкія для яго гады, калі ён адчуваў камуністычны прэ-сінг, усё роўна чэрпаў шмат тэмаў з Бібліі. Вершы яго насычаная рознымі біблійнымі момантамі, фразамі і цытатамі. Вельмі шмат у творах Купалы хрысціянскага. Купалу не далі да канца сябе раскрыць у жу-дасных умовах той сістэмы, але ён у любы спосаб адстойваў  усё беларускае, духоўнае, і, можам казаць, Божае. Таму мы і ладзім пры касцёле Купалаў фэст і раім усім вывучаць і ца-ніць творчасць Янкі Купалы.

Безумоўна, гэтую тэму можна было б раскрыць больш поўна на занятках і лекцыях у школе і ВНУ. Варта, каб у на-вучальных установах прысут-нічала гэтая тэма, і тады яна бу-дзе прыцягваць увагу вучняў  і студэнтаў. Нецікава і нудна, калі мы вучым літаратуру то-лькі па параграфах. Увогулле, без гуманітарных ведаў нема-гчыма стаць інтэлегентнай асобай.

— Сёння Каталіцкі ка-сцёл — гэта адна з устаноў, якая падымае на высокі ўзро-вень у дзяржаве і  ў свядомасці чалавека беларускую мову.  Як Вы адчуваеце сваю ролю ў гэ-тым працэсе?

— У маёй парафіі гэта роля выканана на 100 адсоткаў. У касцёле Святой Тройцы, дзе хрысцілі Янку Купалу, кожны дзень літургія гучыць на бела-рускай мове, усе набажэнствы і імша праходзяць выключна на роднай мове. Працуе нядзель-ная школа. Бог кожнаму наро-ду даў сваю мову. І нешана-ванне Божых дароў — гэта грэх. Мы павінны быць самімі сабой, шанаваць сваю мову і не дале-плівацца да сваіх суседзяў. Мы павінны жыць з беларускай мовай, камунікавацца і кары-стацца ёй.

— Вы працавалі журна-лістам у «Белдзяржтэлера-дыёкампаніі», вялі каталіцкі накірунак праграмы «Іс-насць». Ці працягваеце яшчэ працаваць у гэтай галіне?

— Зараз я выконваю толькі святарскія абавязкі. Ду-хоўная ступень служэння — са-мая высокая. Дзе б чалавек ні шукаў сваіх шляхоў, як казаў святы Аўгустын, пакуль у Бо-гу не спачне душа, яна не зной-дзе супакою. І калі мы прыхо-дзім да Бога, мы знаходзім са-праўдны супакой для душы. Тады зусім па-іншаму глядзіш на ўсе праблемы, якія ёсць у жыцці. Праз прызму Божых за-паведзяў усё выглядае па-ін-шаму. Таму я вырашыў рэалі-заваць сябе ў Божай справе. У Радашковічах служу ўжо трэц-ці год, да гэтага 10 гадоў слу-жыў у Бабруйску, 1 год — у Ма-гілёве. Поўню жыцця бачу ў спалучэнні духоўных і куль-турніцкіх справаў. Што даты-чыцца хрысціянства, беларус-кай мовы і культуры — усё гэта можна спалучаць.

24 снежня ў нашым касцёле  пройдуць рэкалекцыі і канферэнцыя, у якой возме ўдзел рэктар Міждыяцэзіяль-най вышэйшай духоўнай семі-нарыі імя св. Тамаша Аквін-скага ў Пінску, магістр тэалогіі і філасофіі кс. Андрэй Рылка.

— Віншуем Вас і Ва-шых парафіянаў з надыхо-дзячым святам Божага Нара-джэння, жадаем Вам  моцна-га здароўя і плёну ў дзейнасці!

Гутарыла

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках:

  1. Ксёндз Юры Быкаў, пробашч касцёла Святой Тро-іцы; 2. Помнік Я. Купалу ў Ра-дашковічах.

 

НА ФІЛАЛАГІЧНЫМ ФАКУЛЬТЭЦЕ ВДУ ІМЯ П.М. МАШЭРАВА ПРАЙШОЎ ЧАРГОВЫ ФЕСТЫВАЛЬ БЕЛАРУСКАГА СЛОВА

З 4-га па 8-га снежня на філалагічным факультэце Ві-цебскага дзяржаўнага ўнівер-сітэта імя П. М. Машэрава пра-йшоў традыцыйны, ужо чац-вёрты па ліку Фестываль бела-рускага слова, у якім самы ак-тыўны ўдзел прынялі сябры ТБМ: і студэнты, і выкладчыкі. Акурат чатыры гады таму ад-быўся першы падобны фэст, які ініцыяваў дэкан філфака прафесар Сяргей Нікалаенка. Асноўнай мэтай акцыі ад самага пачатку было выхаванне любо-ві да роднага беларускага сло-ва, знаёмства з цікавымі бела-рускамоўнымі людзьмі — на-стаўнікамі-наватарамі, пісьмен-нікамі, грамадскімі дзеячамі.

Важна адзначыць, што кожны год фестываль прахо-дзіць па-новаму: шукаюцца і знаходзяцца новыя формы, ла-дзяцца незвычайныя імпрэзы, запрашаюцца цікавыя і крэа-тыўныя асобы. Вось і сёлета ка-федра беларускага мовазнаў-ства ўніверсітэта прыклала шмат намаганняў, каб тыдзень беларускага слова атрымаўся па-сапраўднаму запаміналь-ным. І так яно, несумненна, ста-лася!

На перапынках у фае і аўдыторыях гучалі беларускія песні і вершы. На адмыслова падрыхтаванай выставе можна было пабачыць дапаможнікі, падручнікі, метадычныя рэка-мендацыі — плён працы выклад-чыкаў кафедры, дзе амаль усе спецыялісты з навуковымі сту-пенямі. Працавала літаратур-ная гасцёўня «У вянок песня-ру», дзе студэнты дэкламавалі свае вершы, прысвечаныя кла-сікам нацыянальнай літарату-ры. Сугучнай папярэдняй ат-рымалася і імпрэза пад назвай «Слова — песня, слова — чары» — паэтычная пляцоўка, дзе свой талент маглі прадэманстраваць (і ахвотна гэтым скарысталіся) усе ахвотныя, у тым ліку і за-межныя студэнты.

Адбылося паседжанне кінаклуба і прагляд навукова-папулярнага фільма «Я — пада-рожнік у часе. Якуб Колас: паэт і чалавек», што выклікала не-падробную цікавасць перша-курснікаў і студэнтаў-нефіло-лагаў.

Па прапанове дэкана факультэта прафесара Сяргея Нікалаенкі была зладжана су-стрэча ў школе з тэатральным ухілам, названая як «Маналогі: пятля часу», дзе майстар-клас далі доктар мастацтвазнаўства Таццяна Катовіч і мастацкі кіраўнік Нацыянальнага ака-дэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Міхась Кра-снабаеў.

Пад назвай «У свеце народных традыцый» прайшло сумеснае паседжанне студэнц-кага навуковага гуртка кафед-ры беларускага мовазнаўства і вучняў СШ № 4 г. Віцебска, дзе абмяркоўвалася праблема мовы ў кантэксце культуры.

Сапраўднае захапленне шматлікіх гасцей выклікала ім-прэза «Пад гітару па-белару-ску» — выступленне самадзей-ных выканаўцаў беларускіх песняў. І студэнты, і магіст-ранты, і выкладчыкі прадэман-стравалі не толькі сваё ўменне віртуознага абыходжання з гі-тарай, але і паказалі непаўтор-ную прыгажосць роднага бе-ларускага слова, якое яшчэ больш кранае струны душы, калі пакладзена на музыку.

А ў пятніцу, 8 снежня, адбылося ўрачыстае закрыццё фэсту. З удзелам узорнага ва-кальна-харэаграфічнага ансам-бля «Перапёлачка» з віцебскай гімназіі № 3, ансамбля «Вясёл-ка» з педагагічнага факультэта ВДУ, з выступамі выдатных майстроў-цымбалістаў з Віцеб-скага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І. Салярцінскага, з прафесійна пастаўленымі танцамі, з цудоўнымі беларус-кімі песнямі ў выкананні сту-дэнтаў розных факультэтаў. Прыгожае беларускае слова захапіла нават замежных грама-дзян, якія навучаюцца на філ-факу ВДУ. А прачытаныя па-беларуску вершы, практычна без акцэнту, дзвюмя студэнт-камі з Туркменістана прыму-сілі залу проста выбухнуць ап-ладысментамі!

Фестываль беларус-кага слова закончыўся сімва-лічна: выступленнем студэнтаў першага курса — будучых фі-лолагаў-беларусазнаўцаў — з кампазіцыяй «Бывайце здаро-вы!» І гэтым самым быў дадзе-ны старт падрыхтоўцы да чар-говага, ужо пятага фэсту. Мо-жна не сумнявацца, што і вы-кладчыкі, і студэнты зноў пад-рыхтуюць сапраўды запаміна-льныя імпрэзы, на якіх будзе весці рэй Яго Вялікасць Бела-рускае Слова!

Юрась Бабіч, старшыня Віцебскай

абласной арганізацыі ТБМ.

 

Памяці Рыгора Барадуліна

 

Ю.П. Бондару,

Міністру культуры.

пр-кт Пераможцаў, 11,

220016, г. Мінск

Аб ушанаванні памяці

народнага паэта Рыгора Барадуліна

 

Шаноўны Юрый Паўлавіч!

Прайшло тры гады, як пайшоў у лепшы свет знакаміты пісьменнік, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. На жаль, пакуль яго імя належным чынам не ўшанавана ў нашай краіне.

У сувязі з гэтым мы прапануем стварыць ва Ўшацкім раёне, месцы, дзе нарадзіўся Барадулін, літаратурны мемарыяльны музей у яго гонар. На тым месцы, дзе некалі стаяла хата, дзе нарадзіўся і вырас Барадулін, ён пазней збудаваў дом, дзе жыў і працаваў у цёплы перыяд года. Дом добра захаваўся, там ёсць шмат асабістых рэчаў знакамітага паэта, але там ніхто не жыве, і ён паступова прыходзіць у заняпад.

Жонка Рыгора Барадуліна згодна прадаць дзяржаве гэты будынак, дзе можна стварыць вышэйзгаданы музей з яе дапамогай.

Мы спадзяемся на Вашую падтрымку ў гэтым пытанні.

З павагай,

Старшыня ГА ТБМ                     Трусаў А.А.

 

Грамадскае аб’яднанне

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

 

Аб стварэнні літаратурна-мемарыяльнага

музея Рыгора Барадуліна

 

Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Віцебскім аблвыканкамам разгледжаны зварот грамадскага аб’яднання аб стварэнні літаратурна-мемарыяльнага музея народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў г.п.Ушачы Віцебскай вобласці. Па выніках паведамляем наступнае.

Ушацкі райвыканкам зацікаўлены ў стварэнні дома-музея Рыгора Барадуліна. Аднак, улічваючы, што на сённяшні дзень не аформлены правы ўласнасці на дадзеную нерухомую маёмасць, пытанне перадачы дома ў камунальную ўласнасць Ушацкага раёна можа быць разгледжана з нашчадкамі Рыгора Барадуліна пасля ўрэгулявання маёмасных пытанняў.

Дадзены адказ можа быць абскарджаны ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

Начальнік галоўнага ўпраўлення

культуры і аналітычнай работы                    В.М. Чэрнік.

 

Збіраліся экскурсаводы і гіды

9 снежня 2017 года  ў канфе-рэнц-зале Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбыўся другі з’езд Беларускага грамадскага аб’яднання экскурсаводаў і гідаў — пераклад-чыкаў, якім кіруе Мікола Арсеньевіч Чырскі. Перад аўдыторыяй (на мера-прыемстве прысутнічала 120 чала-век) выступіў вядома археолаг, на-меснік дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Леанідавіч Лакіза. Пасля слова браў сп. Чырскі, які паразважаў пра праблемы пра праблемы экскурсійна-пазнавальнага турызму, а таксама пра становішча экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Беларусі ва ўмовах рынку  і праблемах ўзаемадзеяння  дзяржаўных, грамад-скіх і камерцыйных структур па раз-віцці экскурсійнага бізнесу.

Было зададзена шмат пытан-няў дакладчыку! Таксама перад прысутнымі выступілі: Тамара Арка-дзеўна Федарцова, Ларыса Анато-льеўна Карагодава, Таццяна Аркадзе-ўна Хвагіна, Сяргей Васільевіч Тара-саў, Сяргей Іванавіч Бусько, Віталь Рыгоравіч Карнялюк, Наталля Але-гаўна Сергіенка, Валянціна Міхай-лаўна Мятліцкая, Ларыса Рыгораўна Бібік, а таксама Павел Анатольевіч Каралёў.

Асабіста мне вельмі спада-баўся даклад  Антаніны Яўгенаўны Хатэнкі, які меў назву «Традыцыйная народная культура як праява этніч-най ідэнтыфікацыі ў кантэксце экс-курсійна-пазнавальнага турызму». Сп. Хатэнка заўсёды цікава паслу-хаць, бо яна не толькі сябра Саюза Беларускіх пісьменнікаў, а яшчэ і этна-кукльтуролаг! Усе прысутныя на з’ездзе бясплатна атрымалі кнігу Леаніда Лыча «Краязнаўства — кры-ніца ведаў і нацыянальнага сталення», якую выдаў «Беларускі фонд культу-ры» у 2004 годзе.

Было цікава і карысна пры-сутнічаць на з’ездзе.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст-фрылансер.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

  1. Плюцінскі (Уладзімір) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Плюціна і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселіш-ча': Плюцін-скі. ФП: плюта (‘непагода, слота’) — Плюта (мянушка, потым прозвішча) — Плюціна (‘мясціна, на-дзел, які належыць Плюце’, фармант -іна) — Плюціна (тапонім) — Плюцінскі.
  2. Познер (Уладзімір) — дру-гасная форма, дзе на месцы фарманта -як (-паз-няк) ужыты неславянскі —ер: Познер (<Позняк).
  3. Поліканіна (Валянціна) — другасная форма, першасная Пе-ліканіна — вытвор з фармантам -іна ад антрапоніма Пелікан і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Пелікан-іна. ФП: пелікан (‘вялікая вадаплаўная птушка з доўгай дзюбай і вялікім мяш-ком пад ёю’) — Пелікан (мянушка, по-тым прозвішча) — ПеліканінаПолі-каніна (для адмежавання ад апелятыва або праз памылку ў напісанні).
  4. Попін (Святаслаў) — вы-твор з суфіксам -ін ад антрапоніма Поп і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Поп-ін. ФП: поп (разм. ‘свя-тар’) — Поп (мянушка, потым прозві-шча) — Попін. Або ад попа ‘задняя ніжняя частка цела (жывой істоты)’.
  5. Попка (Тацяна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва попка ‘святарка’ (Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі; ут-варынне: поп-ка).
  6. Портнікаў (Віталь) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Портнік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Портнік-аў. ФП: порт (‘льняная або баваўня-ная тканіна’) — портнік (‘шавец’, порт-нік) — Портнік (мянушка, потым про-звішча) — Портнікаў.
  7. Прадун (Віктар) — семан-тычны вытвор ад апелятыва прадун ‘той, хто прадзе (кудзелю)’ (непахв.).
  8. Праташчык (Алёна) — другасная форма, першасная Прата-счык — вытвор з суфіксам -чык ад ант-рапоніма Пратас і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Пратас-чык. ФП: Пратас (імя, з мовы грэкаў ‘вы-лучаны, высунуты’) — Пратасчык. Або як памянш.-ласк. да Пратас. Форма Праташчык — перадача гучан-ня слова (фанетычны прынцып напі-сання).
  9. Прашчаеў (Кірыл) — вы-твор з прыналежным  суфіксам -еў   (-эў) ад антрапоніма Прашчай і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Прашчай-эў — Прашчаеў. ФП: праш-чай (рус. прощай ‘бывай, да паба-чэння’) — Прашчай (мянушка, потым прозвішча) — Прашчаеў (рус. Про-щаев).
  10. Прудко (Тацяна) — друга-сная форма, першасная Прудок — се-мантычны вытвор ад апелятыва пру-док — (памян. ад пруд (саст.) ‘млын’) ‘млынок’ ‘маленькі млын’ (ВСбМ). Або ад прудок (рус ‘ставок’) шляхам пера-ходу ў прозвішча.
  11. Прус (Міхаіл) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва прус ‘немец, жыхар, народзінец былой нямецкай правінцыі Прусіі'; ‘прусак’.
  12. Прусак (Ганна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва прусак, які мае дваякую матывацыю: 1) фор-ма адзін. ліку ад прусакі ‘народзінцы або жыхары Прусіі; паўночна-ўсход-нія немцы'; 2) насякомае прусак ‘руды таракан’.
  13. Прыбылоў (Дзмітрый) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Прыбылы і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Прыбыл-оў. ФП: прыбылы (‘новы чалавек з іншай мясцовасці’) — Прыбылы (мяну-шка, потым прозвішча) — Прыбылоў.
  14. Прыбылоўскі (Павел) — вытвор з фармантам -оўскі ад антра-поніма Прыбылы і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Прыбыл-оўскі. Або як шляхетная форма да Пры-былы. ФП: прыбылы (‘новы чалавек з іншай мясцовасці’, структура назвы: прыбы(ць)-лы) — Прыбылы (мянушка, потым прозвішча) — Прыбылоўскі.
  15. Прыбыш (Святлана) — семантычны вытвор ад апелятыва пры-быш ‘новы чалавек з іншай мясцова-сці’ (прыбыцьпрыб-ыш).
  16. Прыбышэўскі (Ар-нольд) — прэстыжная форма з фар-мантам -эўскі ад антрапоніма Пры-быш: Прыбыш-эўскі.
  17. Прывалава (Аляксанд-ра) — вытвор з фармантам -ава ад ант-рапоніма Прывал і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Прывал-ава. ФП: прывал (‘прыпынак у дарозе для адпачынку, а таксама месца прыпын-ку, прыстань’) — Прывал (мянушка) — Прывал (прозвішча) — Прывалава.
  18. Прымочанка (Мікіта) — другасная форма, першасная Пры-мачанка / Прымачэнка — вытвор з фа-рмантам -анка / -энка ад антрапоніма Прымак і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Прымач(к/ч)-энкаПрымачанка. ФП: прымак (‘зяць, прыняты ў сям’ю жонкі, які жыве ў доме жонкі’) — Прымак (мянушка, по-тым прозвішча) — ПрымачэнкаПры-мачанка (памылкова Прымочанка).
  19. Пташнікаў (Іван) — вы-твор з суфіксам прыналежнага пры-метніка -аў ад антрапоніма Пташнік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пташнік-аў. ФП: пташнік (‘той, хто ловіць птушак / пташак’) — Пташнік (мянушка) — Пташнік (прозвішча) — Пташнікаў.
  20. Пташук (Міхаіл) — вы-твор з суфіксам -ук ад антрапоніма Птах / Птаха і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пташ(х/ш)-ук. ФП: птах (‘птушка, звычайна вялікая'; птаха ‘птушка’) — Птах і Птаха (‘мя-нушка, потым прозвішча’) — Пташук.
  21. Пукава (Святлана) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Пук і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пук-ава. ФП: пук (‘звязка, аха-пак’, ‘пукаты, выпуклы’ (пра асобу)) — Пук (мянушка, потым прозвішча) — Пукава.
  22. Пунько (Уладзімір) — се-мантычны вытвор ад апелятыва пунь-ка — памянш. ад пуня ‘вялікая халодная будыніна для захоўвання сена; адры-на’. ФП: пуня (‘адрына’) — пунька (‘адрынка’) — Пунька (мянушка) — Пу-нька (прозвішча) — Пунько (для адме-жавання ад апелятыва пунька).
  23. Пуранкова (Аксана) — вытвор з фармантам -ова ад антра-поніма Пуранок і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пуранк-ова. ФП: пура (рэг. ‘павозка з высокімі драбі-намі для перавозкі сена’) — Пура (мя-нушка, потым прозвішча) — Пуранок (‘нашчадак Пуры’, суфікс -анок) — Пуранкова.
  24. Пуставіт (Вераніка) — се-мантычны вытвор ад апелятыва пус-тавіт (укр.) ‘пустыя галіны’ (Р.мн. ‘пустых галін’): пуст-а-віт, Р. мн. ад віта ‘галіна’ (В.П. Лемцюгова. Укра-інска-беларускі слоўнік).
  25. Пусташыла (Уладзімір) — семантычны вытвор ад апелятыва пусташыла ‘той, хто пустошыць, раз-бурае, руйнце'; або ‘той, хто пустое (непатрэбшчыну) — шые‘.
  26. Пчалінцава (Людміла) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Пчалінец і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Пчалінец-аваПчалінцава. ФП: пчала (‘насякомае, якое перапрацоўвае кветкавы нектар на мёд’) — Пчала (мянушка, потым про-звішча) — Пчалін (‘нашчадак Пчалы’, суфікс -ін) — Пчалінец (‘нашчадак Пча-ліны’) — Пчалінцава.
  27. Пчэльнік (Аляксандр) — семантычны вытвор ад пчэльнік (-ст. бел.) пчельник ‘пчальнік’ — (месца, дзе размешчаны вуллі з пчоламі і спецыя-льныя будынкі; пасека). А таксама ‘пчаляр’ (ст.-белар.).
  28. Пшанічная (Наталля) — семантычны вытвор ад апелятыва пшанічная — жан. ад пшанічны ‘які мае адносіны да пшаніцы, зроблены, пры-гатаваны з зерня пшаніцы’ (пшаніч-ная мука, пшанічная салома).
  29. Пыж (Анна) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва пыж, які мае два значэнні: 1) ‘шарсцяная, лямцавая ці кардонавая затычка, якой забіва-юць зарад у зброі, што зараджаецца з дула’. 2) ‘пракладка ў сярэдзіне па-трона, якая аддзяляе зарад ад снарада (кулі, шроту) і ўтрымлівае снарад у гільзе’. Або як адваротнае ўтварэнне ад пыжык (адцінанне сегмента -ык) — пыж — ‘футра паўночнага аленя (ва ўзросце двух месяцаў)’.
  30. Пысін (Аляксей) — вы-твор з суфіксам -ін ад антрапоніма Пыса і значэннем ‘нашчадак (сын) названай асобы': Пыс-ін. ФП: пыса (‘ніжняя частка галавы (з губамі і но-здрамі) у жывёл’, а таксама (груб.) ‘твар’) — Пыса (мянушка) — Пыса (про-звішча) — Пысін.
  31. Пыско (Ніна) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва пыска (рэг.) — дэрывата з фармантам -ка ад пыса ‘ніжняя частка галавы (з губамі і но-здрамі) у жывёл’, (груб.) ‘твар’, — фо-рма з канцавым о для адмежавання ад апелятыва.
  32. Пярловіч (Самсон) — вы-твор з фармантам -овіч ад антрапоніма Перл з семантыкай ‘нашчадак названай асобы': Перл-авіч — Пярловіч. ФП: перл (мн. перлы ‘тое, што і жэмчуг’, перан. ‘пра што-небудзь самае выдатнае, цу-доўнае па сваіх якасцях’) — Перл (мя-нушка, потым прозвішча) — Пярловіч.
  33. Рабаў (Дзмітрый) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Рабы і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Раб-аў. ФП: рабы (‘не адной масці, не аднаго ко-леру, з плямамі, пярэсты’, ‘з рабацін-нем’) — Рабы (мянушка, потым про-звішча) — Рабаў (рус. Рябов).
  34. Рабека (Ігнат) — семанты-чны вытвор ад апелятыва рабека (утварэнне з суфіксам -ек-а ад рабіць (‘працаваць’)) ‘пра таго, хто робіць што-небудзь, майструе (непасільна)’. (П. Сцяцко. Беларускае народнае сло-ваўтварэнне, с. 37). Або ад рабы (‘з рабаціннем’) — раб-ека.

(Працяг у наст. нумары.)

 

У школу да Цёткі наведаліся вучні з яе малой радзімы

Днямі ў памяшканні літара-турнага аддзела Лідскага гістарычна-мастацкага музея (доміка Таўлая) пра-йшоў апошні занятак з музейна-адука-цыйнай праграмы «У школу да Цёткі» ў рамках раённага культурна-асветні-цкага праекту «Беларусь — мая мова і песня». Тэма яго гучала так: «У гасцях у класікаў беларускай літаратуры. Цётка, Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Канстанцыя Буйло і іншыя прамоўцы — з павагай да роднай мовы». На гэты раз «у школу да Цёткі» былі запрошаны госці з суседняга Шчу-чынскага раёна — вучні 11-га класа Астрынскай сярэдняй школы імя Ала-ізы Пашкевіч (Цёткі) і кіраўнік адзі-нага ў Беларусі музея Цёткі, які дзей-нічае на базе згаданай школы, Ала Ба-лобан. Карэспандэнт таксама папры-сутнічаў на занятку, даведаўся, як у цэлым прайшла гадавая праграма «У школу да Цёткі» і ці будзе працягну-та яна ў гэтым цікавым і пазнаваль-ным праекце ў наступным, 2018 годзе.

Гэты занятак, нібы ўрок, як і ўсе папярэднія, прайшоў цікава і крэатыўна. Вёў яго куратар музейна-адукацыйнай праграмы «У школу да Цёткі», навуковы супрацоўнік гіста-рычна-мастацкага музея Алесь Хіт-рун. Вучні былі раздзелены на дзве каманды — «Васількі» і «Пралескі». Яны адказвалі на пытанні віктарыны, прысвечанай згаданым у назве занят-ка класікам беларускай літаратуры, а таксама некаторым іншым вядомым паэтам і пісьменнікам, так ці інакш звязаным з Лідчынай, працягвалі бе-ларускія прыказкі і прымаўкі, пера-кладалі на беларускую мову рускія фразеалагізмы і асобныя словы, раз-гадвалі крыжаванку і выконвалі ін-шыя цікавыя заданні.

Акрамя таго, школьнікі пра-слухалі аўдыёзапіс песні «Люблю наш край» на словы Канстанцыі Буйло, аўдыёзапіс маналогу Кастуся Калі-ноўскага «Марыська чарнаброва, га-лубка мая…» у выкананні артыста Паўла Харланчука, паглядзелі вы-пуск «Падарожжаў дылетанта» пра вёску Дакудава, дакументальны фільм аб паэтэсе Канстанцыі Буйло (125-годдзе з дня нараджэння якой будзе адзначацца ў пачатку новага, 2018 года).

На памяць аб сустрэчы ў доміку Таўлая Алесь Хітрун пада-рыў гасцям з Астрынскай сярэдняй школы паштоўкі і закладкі з выявай Цёткі.

— У пачатку верасня, а мена-віта — у Дзень ведаў, Алесь Хітрун разам з лідскім паэтам Станіславам Суднікам прыязджаў у нашу шко-лу, — гаворыць у гутарцы з карэс-пандэнтам кіраўнік музея Цёткі Ала Балобан. — Менавіта тады Алесь запра-сіў нас у Ліду — наведаць домік Таў-лая, паўдзельнічаць у занятках музей-на-адукацыйнай праграмы «Ў школу да Цёткі». І вось мы ў доміку Таўлая. Вялікі дзякуй Алесю за экскурсію па ім, за праведзены занятак-урок. Шко-льнікам было вельмі цікава, яны праз гульню даведаліся шмат новага, занятак быў пазнавальным, змястоў-ным, інфармацыйна насычаным. Іх трэба праводзіць і далей, яны вельмі дапамагаюць у вывучэнні беларускай мовы і літаратуры, у прывіцці любові да роднай мовы.

Нагадаем, што заняткі музей-на-адукацыйнай праграмы «У школу да Цёткі» праводзіліся ў рамках ма-штабнага раённага культурна-асвет-ніцкага праекту «Беларусь — мая мова і песня», разлічанага на 2017 год, на рознаўзроставую аўдыторыю і накі-раванага на захаванне, вывучэнне і папулярызацыю беларускай мовы і традыцыйнай культуры. Музейна-адукацыйная праграма «У школу да Цёткі» таксама была разлічана на 2017 год і ўяўляла сабой асобныя заняткі, прысвечаныя беларускай мове і літа-ратуры, традыцыям і іншым тэмам. Заняткі-ўрокі праводзіліся са студзе-ня па снежань, раз у месяц, у асноў-ным у доміку Таўлая, на іх запраша-ліся школьнікі, навучэнцы, а таксама дарослыя.

— Ідэя арганізаваць гэтую пра-граму, — расказвае куратар праекту «Ў школу да Цёткі» Алесь Хітрун, — узнікла ў ліпені 2016 года, падчас падрыхтоўкі да адкрыцця ў доміку Таўлая выставы «Жыве мая ліра нанова», прымеркаванай да 140-год-дзя з дня нараджэння Алаізы Пашке-віч (Цёткі). Алаіза Пашкевіч родам з той часткі Лідскага павета, якая зараз адносіцца да Шчучынскага раёна. Ёсць меркаванне, што беларуская паэтэса, публіцыст і грамадскі дзеяч арганізавала ў Лідзе ў 1915 годзе пер-шую легальную беларускую школу. І цяперашнія заняткі музейна-аду-кацыйнай праграмы ў Лідзе — як бы працяг асветніцкай дзейнасці Цёткі. Іх мэты — захаванне, развіццё і папу-лярызацыя беларускай мовы і куль-туры, пашырэнне ведаў у галіне на-цыянальнай гісторыі, мастацтва і літаратуры, садзейнічанне фарміра-ванню моўнай культуры, пашырэнню ўжывання беларускай мовы ў што-дзённым жыцці. Матэрыялы для арга-нізацыі заняткаў браліся мною з пад-ручнікаў і метадычных дапаможнікаў, кніг па беларускім фальклоры і края-знаўстве і іншых крыніц. Пры пра-вядзенні такіх «урокаў» часта выка-рыстоўваліся прадметы з фондаў му-зея. На заняткі запрашаліся людзі роз-нага ўзросту — як кажуць, ад малога да вялікага.

Як адзначыў далей Алесь, тэмы заняткаў былі самыя розныя і ўсе праходзілі пад лозунгам: «Мова табе засталася ад продкаў? Запрашаем у школу да Цёткі!» Адны непасрэдна тычыліся беларускай мовы (напры-клад, «Гісторыя першай беларускай школы ў Лідзе», «Ў — адзіная беларус-кая літара ў свеце: гісторыя ўзнік-нення», «Бывайце здаровы! Назвы хвароб па-беларуску», «Вучымся вітацца і звяртацца па-беларуску», «Як на Лідчыне гавораць: лексіка і фразеалогія з нашых вуснаў»). Іншыя тычыліся прыроды Лідчыны, яе клі-матычных умоў, беларускай гарад-ской кватэры 60-х (хрушчоўкі), гарадскога і сельскага побыту і г. д. і, што важна, таксама праводзіліся на беларускай мове. Месцам правядзен-ня заняткаў быў не толькі домік Таў-лая. Напрыклад, з прыродай Лідчыны наведвальнікі знаёміліся ў памяшканні аднайменнай экспазіцыі музея, з хру-шчоўкай 60-х — таксама наведваючы аднайменную музейна-вобразную залу.

— Апошні занятак «У школу да Цёткі» прайшоў, — адзначае Алесь. — Аднак гэта не значыць, што яны не будуць праводзіцца ў далейшым. Заяўкі на правядзенне любога з два-наццаці заняткаў ахвочыя наведацца «ў школу да Цёткі» могуць падаваць у музей або ў яго літаратурны аддзел. Мерапрыемствы такога характару таксама не закрываюцца, толькі ў іх будзе іншая назва (чарнавы варыянт — «З месяца ў месяц гартаем каляндар») і іншы накірунак. Тут маецца на ўвазе цыкл мерапрыемстваў, якія зноў бу-дуць праходзіць штомесяц і будуць прысвечаны таму ці іншаму святу, знамянальнай даце. Так што сачыце за інфармацыяй у «Лідскай газеце» і на сайце Лідскага гістарычна-мастац-кага музея.

Аляксандр МАЦУЛЕВІЧ.

 

«І д ы л і і»

Нясвіжская «талака» зладзіла свой каляндар

Усе дванаццаць старонак вы-дання аддадзены творам Хведара Ві-ніцкага, малавядомага самадзейнага мастака першай паловы мінулага ста-годдзя, які «дзе нарадзіўся, там і пры-гадзіўся». Родам з вёскі Малева, што пад Нясвіжам, Хведар Аляксеевіч пэўны час настаўнічаў, але ў рэшце рэшт мусіў перайсці на творчы хлеб — маляваў што для сябе, што для вяско-вых інтэр’ераў, зрэдчас аддаваўся іка-натворчасці, вобразам святых. Застац-ца ў школе яму перашкодзіла саве-цкая ўлада. Настаўнік размаўляў заўсёды па-беларуску, ва ўсім тры-маўся патрыётам, а да ўсяго быў род-ным братам Алеся Вініцкага, выбітна-га асветніка, беларускага дзеяча на выгнанні, сябра Рады БНР… У кален-дары штомесяц падаюцца ўспаміны вучняў, родных і аднавяскоўцаў мас-така.

Ідэя календара належыць пе-дагогу і краязнаўцу Наталлі Плаксе. Выступаючы на сустрэчы-прэзен-тацыі, яна не ўтойвала прыемных эмоцый ад таго, што зрабіць каляндар удалося мясцовай талакой, сваімі сіламі і сродкамі.

— Пра задуму я сказала сябро-ўкам, з якімі працавала ў адной школе, а во, назаўтра яны ўжо нясуць гро-шы! — падзялілася спадарыня Натал-ля. — І так пайшло. Прынцып, хто кла-дзе грошы, той пасля атрымлівае ка-ляндар, цалкам аказаўся прымальны. Людзі нават дзякавалі, мелі за гонар, што іх запрасілі ў складкі. Улетку асо-бнік з 14-ці старонак фармату А-3 пацягнуў на 10 рублёў. Сталічны фо-тасалон «Хуткі прынт» даў неблагія зніжкі. Сёння, хто не набыў, набывае за 12. Бо наша талакоўская каса ўжо працуе на наступны каляндар, які, меркавана, будзе прысвечаны выбіт-ным землякам Уладзіміру Жылку ці Новіку-Пяюну… Наогул, тэм і задум хапае — і ў плане краязнаўства, і нашай пейзажнай спадчыны, і юбілейныя даты надыходзяць. Усё вымушае водгуку, каляндарнай рэакцыі, гра-мадскага руху і клопату.

Дарэчы, і каляндар-2018 мо-жна назваць юбілейным. Сакавіцкая старонка пазначана выразнай 100-гадовай датай БНР, а большая частка накладу мае адмысловае прысвя-чэнне на першай старонцы.

Ад звыклай назвы мерапры-емства арганізатары свядома адышлі: слова «прэзентацыя» лёгка перайшло ў «каляндарнае свята», якое назвалі «За колам дзён», а прысутных, пера-важна ўдзельнікаў праекту, называлі сябрамі календара.

— На наша запрашэнне, — кажа Наталля, — прыйшлі і прыехалі род-ныя Хведара Вініцкага, ягоныя адна-вяскоўцы. Сабралася надзвычай зыч-лівая публіка, каб разам засведчыць свой поспех, абмеркаваць магчымасці ды вызначыцца на будучыню. Вельмі рады, што завіталі да нас Станіслаў Суднік, які родам з Нясвіжчыны, зна-ны археолаг, прафесар Міхаіл Гурын, мясцовы літаратар і перакладчык Уладзімір Бруй.

 

На мультымедыйным экране падчас сустрэчы дэманстраваліся да-кументы і фотаздымкі Хв. Вініцкага, якія пракаментавала ўнучатая пля-менніца мастака Валянціна Шчар-бакова, мелодыяй лёсу гучала песня С. Новіка-Пяюна «Зорачкі».

«Ідыліі» надрукаваны ў каляндарнай се-рыі «Маляўнічая Бацькаўшчына», якую заснаваў у 2001 годзе публі-цыст-эколаг Ва-лер Дранчук.

— Гэта ча-тырнаццаты ка-ляндар нашай се-рыі, — кажа Валер. —  Я вельмі зада-волены, што бю-джэт і маркетынг выдання заснаваны на грамадскай фундацыі — «захацелі і выдалі», што валявы пачатак цалкам належыць людзям, якія любяць сваю вёску і берагуць яе славу. Чым мог, паспрыяў і я.

Валянціна Холадава,

Новы Свержань — Нясвіж.

 

На здымках:1. Каляндар “Ідыліі”; 2. Сакавіцкая старонка ка-лендара; 3. Валер Дранчук і Наталля Плакса; 4. Падчас імпрэзы.

 

Навіны Германіі

Германія: праз Адвэнт — да Каляд

Адвэнт — гэты час ча-кання Нараджэння Хрыстова. Пачынаецца ён за чатыры тыд-ні да Каляд, у залежнасці ад календара, у нядзельны дзень з 27 лістапада да 3 снежня.

У 2017 годзе першая «адвэнтская» нядзеля прыпала на 3-е снежня.

 

Адвэнт: падрабязнасці

 

Advent ад лацінскага «аdventus», што азначае «пры-быццё». Гэта значыць — чаканне нараджэння Ісуса Хрыста. Лі-чыцца, што перадкалядны час упершыню набыў свой адмы-словы статус яшчэ ў чацвёр-тым стагоддзі, калі ў 380 годзе на Сарагоскім саборы былі ўстаноўлены правілы навед-вання набажэнстваў — з 17 сне-жня да свята Богаяўлення.

У 524 годзе рада ката-ліцкага духавенства ўстанавіла тэрмін Вялікага Посту ў чаты-ры тыдні.

У нямецкіх храмах пад-час Адвэнту ранняй раніцай служыцца Святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Знакам імшы з’яўляецца запа-леная свечка, якая асвятляе шлях ідучых у царкву да ўзы-ходу сонца. І каб свечка не за-гасла, яе змяшчаюць у адмы-словы ліхтарык з празрыстымі акенцамі.

Адвэнт падзяляецца на два каляндарныя этапы. З пер-шай нядзелі да 16 снежня, — ён прысвечаны разважанням пра будучае Другое прышэсце Ісуса Хрыста. З 17 да 24 снежня — гэтыя дні з’яўляюцца непа-срэднай падрыхтоўкай да імп-рэзы Нараджэння Хрыстова і прысвечаны ўспаміну пра пер-шае прышэсце Ісуса Хрыста ў свет.

На перыяд Адвэнту прыпадае шэраг свят — св. Бар-бары, св. Мікалая і іншых.

Усе нядзелі Адвэнту прыраўнаваны па сваёй знач-насці да вялікіх свят. І калі на нядзелю Адвэнту выпадае якое-небудзь іншае свята, яно пераносіцца на панядзелак.

 

Як гэта адбываецца ў Германіі

 

У гэты перадкалядны перыяд Германія змяняецца не толькі ў гарадах, але нават і ў самых маленькіх сёлах. Усюды на вуліцах ставяць высокія хвойныя дрэвы, упрыгожаныя гірляндамі. У крамах, гандлё-вых цэнтрах — «прыбраныя» штучныя ёлкі. На падаконніках у дамах, калі сцямнее, размяш-чаюць дугі з запаленымі свеч-камі. Падсвечнікі ўпрыгожва-юць арнаментамі ці малюнач-камі на калядную тэматыку.

Цэнтральныя вуліцы сёлаў і гарадоў таксама ўпры-гожваюцца дугамі са светла-вымі гірляндамі, ліхтарыкамі, цацкамі.

У гандлёвых цэнтрах, якія працуюць з такой нагоды дапазна, грае вясёлая каляд-ная музыка…

Яркае асвятленне да-моў і вуліц, пах хвоі, ажыўлены гандаль у вячэрні час (кір-машы, шапікі з глінтвейнам, ласункамі і падарункамі) — усё гэта стварае адмысловую, свя-точную атмасферу.

 

Адвэнт у нямецкіх сем’ях

 

Адвэнт — час усеагуль-нага «палявання» немцаў на калядныя і перадкалядныя па-дарункі для сяброў і блізкіх.

Прычым, слодычы, ёлачныя ўпрыгожванні, каляд-ныя календары прынята да-рыць на працягу ўсіх чатырох тыдняў Адвэнту. А вось пада-рункі «больш важкія» кла-дуць пад устаноўленую дома ёлку і дораць менавіта на Ка-ляды, ці прывозяць з сабой, калі едуць сустракаць Каляды да бацькоў або да ўжо дарос-лых дзяцей.

Традыцыі дарыць ка-лядныя календары — больш 100 гадоў. Календары ўяўляюць сабою 24 пранумараваныя дні-«вочкі». Па сутнасці, яны з’яў-ляюцца скрынкамі з цукерка-мі: у кожным пранумараваным вочку знаходзіцца цукерак ці маленькая шакаладка — шака-ладная фігурка.

Перад Калядамі ў ня-мецкіх сем’ях рыхтуюць «plаtz-chen» — печыва (ці — салодкія кексы), і ў кожнай гаспадыні — свой, «каронны» рэцэпт яго падрыхтоўкі, свае «формы» для яго.

«Плятц-хэн» — могуць быць з ваніллю, кары-цай ці міндалём; яны пасыпаны зве-рху шакаладной ці арэхавай крошкай, макам ці цукровай пудрай. У выніку працы нямецкіх гаспадынь і дзя-цей, якія дапама-гаюць ім, выпечка атрымліваецца не толькі вельмі сма-чнай, але і разна-стайнай па форме: у выглядзе зорачак, анёлачкаў, сэрцайкаў, званкоў, кветак, ялінак, вослі-каў, конікаў, падковак…

Акрамя «плятцхэн», у нямецкіх сем’ях у гэтыя святы пякуць пернікі з начынкаю і без яе, садавінавы хлеб, фар-шыраваныя арэхамі пірагі… Усё гэта мае месца быць падчас Адвэнту — да вялікай радасці дзяцей і дарослых.

Калі за сталом падчас вячэры збіраецца ўся сям’я, ля каміна ці на падваконніку за-пальваюцца святочныя свечкі.

Калядны вянок — так-сама тыповае для нямецкіх хат упрыгожванне ў перадкаляд-ны час. Ён зроблены з яловых галінак, мае чатыры ўплеценыя ў яго свечкі; яго замацоўваюць дзе-небудзь у пакоі вертыка-льна ці ставяць на стол.

У першую з чатырох нядзель Адвэнту на ім запаль-ваецца першая свечка, на на-ступным тыдні — другая і так — да чацвёртай свечкі.

Немцы любяць упры-гожваць да Каляд сваё жыллё. На вокны, на балконы веша-юцца калядныя зоркі, ставяцца свечкі, фігуркі жывёл… І ўсё гэта зіхаціць, свеціцца!

Многія сем’і 24 снежня ідуць у царкву — паслухаць калядную службу, калядныя песні, паглядзець тэатраліза-ваны выступ дзяцей.

Ну а калядным вечарам уся сям’я збіраецца разам за агульным сталом: дзеці і бацькі ў гэты дзень заўсёды разам.

А потым пачынаецца «ўзаемнае» ўручэнне падарун-каў — кнігі, парфума, карціны, дарагая адзежа… і — ізноў сло-дычы. Як жа без іх, іх жа ў Гер-маніі так любяць!

“Бабруйскі кур’ер”

 

ЮБІЛЕЙ ІМПЕРАТРЫЦЫ ТЭАТРА

24 лістапада 2017 года ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі Міністэр-ства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з тэатрам «Зніч» азначаўся 70-гадовы юбілей славутай і знакамітай Галіны Дзягілевай!

Тэатральна-канцэртная імпрэза была таксама прысвечана да 80 годдзя Белдзярж-філармоніі і мела назву  «Мне светла…»

У першым аддзяленні гледачы пабачылі  прэм’ерны монаспектакль «Мама» паводле вер-шаў Рыгора Барадуліна і п’есы «Маці»  Карэла Чапека. Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-паста-ноўшчык, а таксама выканаўца — Галіна Дзягі-лева. Кампазітар — Алег Залётнеў. Трэба адзна-чыць, што мастаком-пастаноўшчыкам з’яўляецца знакаміты Андрэй Меранкоў, а памочнікам рэ-жысёра — Зміцер Ермаловіч-Дашчынскі.

Спектакль вельмі ўразіў гледача. У зале было каля 600 чалавек. Юбілярка атрымала вялікую колькасць кветак і шчырых, цёплых словаў ад знакамітых людзей Беларусі, сярод якіх былі: старшыня ТБМ і дэпутат Алена Ані-сім, старшыня БФК Уладзімір Гілеп, доктар мас-тацтвазнаўства Вераніка Ермалінская, а таксама старшыня СТД Аляксей Дудараў.

У другім аддзяленні гледачы пабачылі святочны канцэрт, вядоўцам якога быў знакаміт-ы тэатральны рэжысёр Валеры Анісеенка. Удзел у канцэрце бралі заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, акцёр тэатра студыі кінаакцёра і тэ-атра «Зніч» Алесь Кашпераў, уладальнік медаля Францыска Скарыны лаўрэат рэспубліканскага конкурсу Наталля Аўдзеева, Заслужаны калек-тыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камерны хор пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Наталлі Міхайлавай, а таксама лаўрэаты міжнародных конкурсаў, салісты філармоніі: Аляксандр Музыкантаў і Святлана Старадзетка. Асабіста мне вельмі спа-дабалася, як чытаў вершы на сакавітай бела-рускай мове ўладальнік медаля Францыска Ска-рыны, акцёр Беларускага тэатра юнага гледача і тэатра «Зніч» Мікола Лявончык.

А вось шкалярам, што былі ў зале вельмі спадабаўся выступ заслужанага аматар-скага калектыва Рэспублікі Беларусь ансамбля танцу «Равеснік», якім самааддана кіруе тале-навітая Таццяна Семчанка.

Чырвоны Касцёл на імпрэзе быў прад-стаўлены літургічным хорам «Голас душы», які выканаў твор «Беларусь мая».

Фінальным акцёрам канцэрта стала  він-шаванне ад Беларускага  дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі  «Свята», і гэта — не выпадко-васць,  бо саліст ансамбля Вячаслаў Статкевіч ужо 20 год з поспехам выконвае ў тэатры «Зніч» музычна-паэтычны спектакль «У краіне свет-лай, дзе я ўміраю…» паводле вершаў  Максіма Багдановіча.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры, журналіст фрылансер.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Зылькоў С.П. — 40 р., г. Гародня
  2. Кукавенка І.І. — 15 р., г. Менск
  3. Жыдаль Дз. І. — 20 р., г. Менск
  4. Карабач В. — 10 р., в. Пескі, Лідскі р-н
  5. Бойса І.Б. — 20 р., г. Ліда
  6. Кісляк В.С. — 30 р., г. Менск
  7. Ляўшун — 14 р., г. Менск
  8. Асіпцова Алена — 7 р., г. Магілёў
  9. Асмыковіч Міхась — 5 р., г. Нясвіж
  10. Панюціч К.Г. — 20 р., г. Менск
  11. Жыдаль Дз.І. — 20 р., г. Менск
  12. Казлоўская Е.А. — 10 р., г. Менск
  13. Рабека Мікола — 30 р., г. Менск
  14. Ралько Леанід — 10 р., г. Баранавічы
  15. Асмыковіч Міхась — 5 р., г. Нясвіж
  16. Лапенка А.К. — 10 р., 5 р., г. Менск
  17. Шымко Л.К — 10 р., г. Менск
  18. Козел Л.М. — 5 р., г. Менск
  19. Ялугін Эрнест — 5 р., г. Менск
  20. Фурс Антон — 10 р., г. Паставы
  21. Крыўко — 5 р., г. Наваполацк
  22. Філіповіч Тамара — 20 р., г. Менск
  23. Котава Іна — 20 р., г. Менск
  24. Прыстрэм Наталля — 10 р., г. Менск
  25. Крыўко — 5 р., г. Наваполацк
  26. Шкірманкоў Фелікс — 10 р., г. Слаўгарад
  27. Птушка С. — 5 р., в. Хільчыцы
  28. Кот Валерый — 5 р., г. Менск
  29. Сячко Зміцер — 10 р., г. Менск

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Бібліятэка прапануе

Зямля сыноў, зямля бацькоў!

Што даражэй для чалавека!

З усіх вышынь, з усіх бакоў

Яна мілейшая спрадвеку.

 Р. Тармола — Мірскі.

 

У сэрцы кожнага чала-века жыве вялікае і цудоўнае пачуццё любові да сваёй Ра-дзімы. Пачуццё Радзімы шмат-граннае. У словах «родная зя-мля», «радзіма», «бацькаўшчы-на», «айчына»  заключаны велі-зарны сэнс. Айчына — гэта не толькі тая частка зямлі, на якой мы нарадзіліся, выраслі, вучы-мся і працуем. Гэта  людзі, якія жывуць побач з намі, гэта тра-дыцыі народа, яго культура і яго справы.

Выхоўваць у грама-дзян жаданне глыбей і  розна-бакова спазнаць гісторыю род-нага краю, культуру, наваколь-ную прыроду, развіць пачуц-цё патрыятызму і нацыяна-льнага гонару на аснове любо-ві да родных мясцін — адна з задач краязнаўчай работы біб-ліятэк ДУК «Карэліцкая ра-ённая бібліятэка».

На працягу 2017 года ў бібліятэках  ладзілася звыш 120 мерапрыемстваў края-знаўчага характару.

Цікава і змястоўна пра-йшлі творчыя вечарыны з га-радзенскімі паэтамі і пісьмен-нікамі Г. Скаржынскай-Савіц-кай, Алай Кедай (ураджэнкай в. Шчонава Карэліцкага раёна), Ірынай Шатыронак і Мікалаем Сяровым.

Да 100 — годдзя з дня нараджэння Янкі Брыля ў Ка-рэліцкай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна «Насустрач любові людской».

Пачалося мерапрыем-ства  аповедам пра жыццёвы і творчы шлях Янкі Брыля, лёс якога менавіта быў звязаны з Карэліцкай зямлёй.

Сваімі ўспамінамі па-дзялілася дачка Янкі Брыля Наталля Іванаўна, якая рас-казала шмат цікавага пра яго, як пра бацьку.

На мерапрыемстве прысутнічала намеснік стар-шыні Менскага абласнога ад-дзялення ГА «Саюз пісьменні-каў Беларусі» Бажэна Гануш-кіна, якая гаварыла пра яго, як пра пісьменніка.

Змястоўнымі выступ-леннямі парадавалі прысутных чытачы бібліятэкі, якія асабіста ведалі Янку Брыля.

Кніжная выстава «На-родны пісьменнік — Янка Брыль» ладзілася на аснове матэрыялаў з фондаў біблія-тэкі, дзе экспанавалася мастац-кая спадчына Янкі Брыля і да-следаванні жыццёвага і творча-га шляху славутага земляка.

Гучала мелодыя скры-пкі і цымбал, чыталіся ўрыўкі з апавяданняў і вершы Янкі Брыля, якія напоўнены непаў-торнай сонечнай празрыста-сцю, жыватворнымі, гаючымі сокамі роднай зямлі — вершы, якія заклікаюць любіць сваю Бацькаўшчыну, свой народ, пявучую беларускую мову.

Таксама ў Карэліцкай раённай бібліятэцы адбылася краязнаўчая гадзіна «Паэт. Са-тырык. Гумарыст.», прысвеча-ная 130-годдзю з дня нара-джэння земляка Анатоля Дзер-кача (Зіміёнка) і літаратурная гадзіна «Зорка на небасхіле навукі», прысвечаная юбілею вядомага вучонага з сусветным імем, ураджэнца Карэліцкай зямлі Ігната Дамейкі.

 

Гістарычны экскурс «Сын зямлі беларускай», пры-свечаны Ігнату Дамейку пра-панавала сваім чытачам Жуха-віцкая сельская бібліятэка. Гучалі ўрыўкі з кнігі І. Дамейкі «Мае падарожжы» і з паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш».

У рамках тыдня роднай мовы бібліятэчныя работнікі прапанавалі сваім чытачам літа-ратурныя сустрэчы, тэматыч-ныя вечарыны, урокі роднай мовы,  літаратурныя гасцёўні, сустрэчы з літаратарамі, а так-сама гадзіны цікавай інфарма-цыі, інфармацыйна — пазнаваль-ныя гадзіны і г.д.

Інфармацыйна-пазна-вальная гадзіна «Мілагучнае, звонкае, роднае слова» адбыла-ся ў Райцаўскай сельскай біб-ліятэцы. Наведвальнікі даве-даліся пра гістарычны шлях развіцця беларускай мовы, пра значэнне роднай мовы для ча-лавека, адгадвалі загадкі, слу-халі беларускія народныя песні. Пазнаёміліся з кніжнай паліцай «Чытаем па — беларуску» і вы-ставай «Францыск Скарына і яго час».

 

У Карэліцкай раённай бібліятэцы прайшоў урок род-най мовы пад назвай «Беларус-кая мова: старонкі гісторыі», дзе ўвесь час гучалі вершы і лілася цудоўная беларуская музыка. На мерапрыемстве прысутнічаў настаяцель храма Святой вялікапакутніцы Вар-вары аграгарадка Райца, іерэй Аляксей Шышкір, які паразва-жаў з вучнямі 9 класа аб ужы-ванні беларускай мовы ў гра-мадстве і пажадаў усім любіць і шанаваць родную мову.

У межах  краязнаўчага тыдня «Гонар зямлі беларус-кай», які праходзіў з 2 па 8 кра-савіка 2017 года,  бібліятэчныя ўстановы Карэліцкага раёна арганізавалі для сваіх навед-вальнікаў кніжныя выставы, тэматычныя паліцы, дзе прад-ставілі цікавую і змястоўную тэматычную літаратуру з фон-даў бібліятэк.

 

У Аюцавіцкай СБ ад-былася літаратурная гадзіна «Чыстыя расінкі пачуцця», дзе размова  ішла пра творчасць Вольгі Іпатавай, якая звязана з падзеямі мінулага.

Бібліятэкары Мірскай гарпасялковай бібліятэкі прапанавалі сваім чытачам краязнаўчую гадзіну, на якой чытачы пазнаёміліся з жыццём і творчасцю знакамітых людзей Міршчыны.

Райцаўская СБ запра-сіла сваіх аднавяскоўцаў на інфармацыйную гадзіну «Кож-ны край мае тых, хто яго апя-вае», дзе даведаліся пра пісь-меннікаў — землякоў, якія пра-слаўляюць наш Карэліцкі край у сваіх творах: І. Вярбіцкага, І. Жука, Г. Калтунову, А. Сма-лянку, А. Панасенку і пазна-ёміліся з іх творамі.

Па старонках творчасці паэтаў Іосіфа Рольніка і У.А. Варавы, а таксама мастака  М.А. Стомы паблукалі ўдзель-нікі пазнавальнай гадзіны «Мы родам з Жухавіч» у Жухавіц-кай СБ.

Надзвычайна цікавай і змястоўнай атрымалася  твор-чая сустрэча з мясцовым мас-таком Абадзінскім П.А. «Пра сябе і родныя краявіды» (Ту-рэцкая СБ)  і мясцовай пісь-менніцай А.І. Панасенка «З любоўю да роднай вёскі» (Ба-ранавіцкая СБ). Госці сустрэчы расказалі пра сябе, сваё дзяцін-ства, творчасць, адказалі на пытанні і падзяліліся планамі на будучыню.

У Красненскай СБ адбылася краязнаўчая гадзіна пад назвай «Сэрцу мілы куто-чак», дзе  за аснову ўзята твор-часць і старонкі з біяграфіі мя-сцовага паэта Івана Жука.

Традыцыйным стала правядзенне ў бібліятэках Дня беларускага пісьменства і дру-ку. У гэты дзень уключаюцца самыя разнастайныя па форме і змесце мерапрыемствы.

У год святкавання 500-годдзя кнігадрука-вання на Беларусі, з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, лі-таратуры і культуры, у рамках інфармацый-нага тыдня «Гаворым і чытаем па-беларус-ку» з 11 па 17 верасня бягучага года,  Карэ-ліцкая раённая біблія-тэка арганізавала тво-рчую сустрэчу са старшынёй Менскага абласнога Саюза пі-сьменнікаў Святланай Быкавай. У час суст-рэчы Святлана Быкава падрабязна расказала пра сваю творчасць, пра дзейнасць на паса-дзе старшыні літара-турнага аб’яднання. Таксама яна прачытала вершы са сваіх зборнікаў «Адлюст-раванне», «Веру вясне». Пад-час мерапрыемства мясцовыя прыхільнікі паэзіі мелі магчы-масць задаць пытанне пісьмен-ніцы.

Да свайго прафесійнага свята Дня бібліятэк супрацоў-нікі «ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» арганізавалі «Біб-ліявячоркі — 2017″, якое пра-ходзіла ў рамках інфармацый-нага тыдня «Гаворым і чытаем па — беларуску» і прысвячалася прафесійнаму святу.

Усе пакоі бібліятэкі ла-дзіліся ў беларускім нацыяна-льным каларыце.

У чытальнай зале прадстаўлена шыкоўная вы-става вышываных карцін і сурвэтак.

На абанеменце — бела-руская хата — траўніца, дзе прадстаўлены гаспадарчыя прылады працы і дамашнія  рэ-чы, посуд, а таксама стравы беларускай кухні.

Чытачам прапанаваны майстар — клас  і кансультацыя па вырабах з гліны, салома-пляценні і вышыўцы стужкай. Таксама наведвальнікі акуну-ліся ў гісторыю беларускага адзення, як мужчынскага так і жаночага.

Працавала выстава ра-бот майстроў аддзела рамесніц-кай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў» і выстава экспазіцыі  ДУК «Карэліцкі раённы края-знаўчы музей».

Павіншаваць бібліятэ-караў са святам прыйшлі на-чальнік Аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Санчук І.М., галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Куляка В.В., стар-шыня Карэліцкага  раённага аб’яднання прафсаюза Шэўка Л.М., настаяцель Райцаўскай царквы святой Варвары айцец Аляксей, мясцовыя пісьмен-нікі — краязнаўцы.

Госці дзяліліся ўражан-нямі ад убачанага, успаміналі свае працоўныя будні.

У рамках мерапрыем-ства лепшыя чытачы бібліятэкі ўзнагароджаны дыпломамі ДУК «Карэліцкая раённая біб-ліяітэка».

На працягу ўсяго свята паўсюль гучала беларуская музыка і песні, гучала родная мова, такая прыгожая і міла-гучная.

 

Прапагандзе гістарыч-на-культурнай спадчыны, ту-рызму тычыўся семінар, які ад-быўся паміж ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» і  ДУК «Ашмянская раённая біліятэ-ка» па тэме «Бібліятэчнае края-знаўства як рэсурс развіцця турызму». У першы дзень рэ-гіянальнага семінара 26  каст-рычніка бібліятэкары Карэліч-чыны наведалі Ашмянскі раён, дзе пазнаёміліся з работай біб-ліятэк аграгарадкоў Гальша-ны, Баруны, Кальчуны, Аш-мянскай дзіцячай бібліятэкай,   наведалі музей Дугі Струве,  Гальшанскі замак,  турыстыч-ны аб’ект «Нявесцін камень».

31 кастрычніка біблія-тэкары Ашмяншчыны пабы-валі ў Карэліцкім раёне, дзе па-знаёміліся з краязнаўчай дзей-насцю  бібліятэчных устаноў раёна. Наведалі Карэліцкую раённую і дзіцячую бібліятэ-ку, Аюцавіцкую сельскую бі-бліятэку.

У Мірскай гарпасял-ковай бібліятэцы прысутнічалі на паседжанні аматарскага аб’яднання «Нашчадкі», дзе пачулі інфармацыю, якая су-праваджалася прэзентацыяй аб рабоце самаго клуба і аб гіста-рычных мясцінах Міршчыны. Удзельнікі семінару пазнаёмі-ліся з гістарычна — культурнымі каштоўнасцямі раёна  і наведалі Карэліцкі раённы краязнаўчы музей, дзе прайшліся па пакоях музея і пазнаёміліся з экспа-зіцыяй, паўдзельнічалі ў май-стар — класе па вырабе лялькі  з ільняных нітак. У Міры на-ведалі пярліну сярэднявечча  — Мірскі замак, Мірскі касцёл Святога Мікалая і прыватны музей «Мірскі пасад» Віктара Сакеля.

Кожныя два гады на Карэліччыне ладзяцца края-знаўчыя чытанні, якія падкрэ-сліваюць пільную ўвагу да не-вялікіх населеных пунктаў, іх гісторыі, якая не менш знач-ная, чым гісторыя ўсёй дзяр-жавы. Адна з мэтаў чытанняў — папулярызацыя навуковых ве-даў, якія не павінны быць зда-быткам вузкага кола навукоў-цаў.

У гэтым годзе ДУК «Карэліцкая раёная бібліятэка» сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 10 лістапада аргані-завалі навукова — практычную канферэнцыю XII Карэліцкія краязнаўчыя чытанні на тэму «Штодзённасць жыхароў Ка-рэліцкага рэгіёна X-XX стагод-дзя». У час мерапрыемства прагучалі даклады  навукоўцаў з Менска,  Нясвіжа, Берасця, Міра а таксама з Карэліч. Ву-чаніца 10 класа сярэдняй шко-лы № 2 г.п. Карэлічы Сучко Юліяна падрыхтавала выступ-ленне на тэму «Карэліччына (1965 — 1970 гг.) у лічбах і фа-ктах: па матэрыялах мясцовай газеты «Полымя».

У рамках мерапрыем-ства ўсе ахвотныя мелі маг-чымасць пазнаёміцца з работамі ўдзельнікаў раённага пленэра мастакоў «Шлях да майстэр-ства», кніжнай выставай «Лю-бы мой Карэліцкі край»,  вы-ставай малюнкаў навучэнцаў Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама з  суве-нірнай прадукцыяй аддзела рамесніцкай дзейнасці дзяр-жаўнай установы «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і на-роднай творчасці» і экспазі-цыяй  «Сялянскі быт пачатку XX стагоддзя» ўстановы ку-льтуры «Карэліцкі раённы кра-язнаўчы музей».

Пры непасрэдным ўдзеле бібліятэкараў на праця-гу года ладзіліся святы ў аг-рагарадках: «Ай, да Маслені-ца» — у г.п. Мір, «Улассе ў Лу-ках» — у агр. Лукі, «Вялікодная радасць» — у агр. Баранавічы, «Свята вады і агню» (Купалле) — агр. Краснае, «Лён — фэст 2017″ — у в. Ценявічы, сялян-скай гаспадарцы «Белыя лугі», свята кветак «Соlours» — у агр. Аюцавічы, «Яблачны фэст» — у агр. Жухавічы, свята народнай творчасці «Макоша запрашае» — у агр. Райца і інш.

Бібліятэкары разам са сваімі чытачамі праводзяць цы-клы мерапрыемтваў, прысве-чаных святам і абрадам. Гэтыя мерапрыемствы адпавядаюць чатыром каляндарна-абрада-вым цыклам — зімоваму, весна-вому, летняму і восеньскаму: абрад «У госці Каляда пры-йшла», гадзіну фальклору «Масленіца ідзе», «Спляцём купальскі вянок», «Спас», «Во-сеньскiя Дзяды — свята, ся-мейнае».

Інфармацыя і фотазды-мкі мерапрыемстваў краязнаў-чага характару на працягу года рэгулярна размяшчаліся на афіцыйных сайтах ДУК «Карэ-ліцкая раённая бібліятэка»,  у рэспубліканскіх газетах «Куль-тура», «Краязнаўчая газета»,  у раённай газеце «Полымя».

2017 год зыходзіць у нябыт, прыходзіць Новы год — 2018, і я з упэўнасцю лічу, што  ў наступным  годзе будзе яшчэ шмат цікавых і змястоўных мерапрыемстваў краязнаўчай тэматыкі, якія з вялікім зада-вальненнем правядуць біблія-тэчныя ўстановы Карэліччыны для сваіх чытачоў.

 

Наталля Казарэз,

метадыст ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка».

 

Леанід Лаўрэш

Браніслаў Друцкі-Падбярэскі

Крычэў я гучна аб свабодзе,

Урад чародны ганіць сьмеў…

Аб бедным сумаваў Народзе —

І… на Лукішках пасядзеў…1 

 

Пра беларускага літа-ратара, філолага і палітыка Браніслава2 Друцкага-Падбя-рэскага інфармацыі не шмат. У асноўным гэта кароткія біягра-мы ў розных выданнях пра За-ходнюю Беларусь. У 2007 г. Арсень Ліс падсумаваў ўсё вядомае на той час пра гэтага чалавека ў сваім артыкуле, на-друкаваным у «Краязнаўчай газеце» 3. За гэты час нашы ве-ды пра беларускую гісторыю пашырыліся, і я паспрабую трохі больш распавесці пра гэтага чалавека.

Са звестак, падаваных Браніславам Друцкім-Падбя-рэскім пра самога сябе, вядома, што ён нарадзіўся 6 студзеня 1890 г. у вёсцы Белая Полац-кага павета4. Насамрэч ён быў Сігізмундам Кіпрыянавічам Падбярэскім, паходзіў са шлях-ты Вілкамірскага павета і жыў у мястэчку Свянцяны5. Потым, каб падкрэсліць шляхецкае паходжанне, ён далучыў да свайго прозвішча прыстаўку Друцкі і таму «Браніслаў Дру-цкі-Падбярэскі» — гэта пазней-шае імя ці псеўданім.

Цікавы выбар менавіта гэткага імя ці псеўданіма, бо на-самрэч у той час існаваў  са-праўдны князь Браніслаў Кіп-рыянавіч Друцкі-Падбярэскі (1884 — ?) герба Газдава, сын Кіпрыяна (Цыпрыяна), які ўзяў шлюб з Юзэфай Корсак (1885 — ?), і ў 1905 г. у іх нара-дзіўся сын Юзаф Друцкі-Пад-бярэскі6.

Думаю, карэктна будзе выказаць здагадку, што наш Сі-гізмунд Кіпріянавіч Падбярэ-скі — пазашлюбны сын князя Кіпрыяна і зводны брат Брані-слава Кіпрыянавіча Друцкага-Падбярэскага, які не перажыў бурлівыя часы рэвалюцыі. А пасля яго смерці, магчыма, з дазволу бацькі, імя Бранісла-ва ўзяў Сігізмунд Кіпріянавіч Падбярэскі — беларускі палітык і філолаг.

У 1915 г. Падбярэскі, ратуючыся ад наступаючых немцаў, пераехаў у Менск, дзе працаваў у земскім саюзе7. У жніўні 1917 г. у Петраградзе пабраўся шлюбам з Аленай Гурскай8.

У 1920 г. прыехаў у Польшчу і спярша жыў у Вар-шаве. З ліпеня 1920 г. пасяліўся ў Наваградку9, дзе ў 1922 г. ўзначаліў выбарчы камітэт. Менавіта як старшыню камітэ-та падчас выбараў 1922 г. яго ў мемуарах узгадвае Васіль Ра-гуля: «Назаўтра мы сабраліся ў кабінэце старшыні навагра-дзкага камітэту — адваката Друцкага-Падбярэскага» 10. Калі ў Наваградак з Вільні прыязджалі беларускія палі-тыкі, дык Падбярэскі прымаў іх і ладзіў сустрэчы з насель-ніцтвам11.

Вядома, што і сам Пад-бярэскі падчас выбараў у По-льскі Сейм у 1922 г. быў канды-датам па Наваградскай акрузе ад спісу № 16. Пасля паразы на выбарах пераехаў у Вільню і спрабаваў заняцця адвакацкай практыкай, але не атрымаў да-зволу ад уладаў. Нейкі час пра-цаваў сакратаром пры бела-рускім пасольскім клубе і юрыстконсулам газеты «Наш сцяг». Магчыма, быў сябрам Беларускай партыі сацыяліс-таў-рэвалюцыянераў. Паводле данясення дэфензівы: «Чала-век разумны і вядомы як адзін з адукаваных беларусаў» 12.

На пачатку 1920-х гг. быў сябрам Віленскага Бела-рускага нацыянальнага камі-тэта (да 1926 г. камітэт меў на-зву «Часовая беларуская ра-да» — ЧБР)13.

У чэрвені 1925 г. бела-рускі пасол польскага Сейма Аўсянік вёў перамовы з дзея-чам ЧБР Падбярэскім, каб той выступіў супраць лідара бела-рускіх паланафілаў Паўлюке-віча і пераехаў жыць у Гародню (у Гародні планавалася ўтва-рыць адзін з цэнтраў беларус-кага руху, распачаць выданне беларускай газеты і інш.). Разам з Друцкім-Падбярэскім у пе-рамовах таксама прымалі ўдзел М. Касцевіч (Макар Краўцоў) і У. Більдзюкевіч — асобы, на-бліжаныя да ЧБР. Усе гэтыя дзеячы выказвалі незадаволе-насць самаўладнымі паводзі-намі Паўлюкевіча, які самастой-на распараджаўся фінансамі арганізацыі і не выплачваў гро-шай сваім супрацоўнікам. Ня-гледзячы на гэта, 18 чэрвеня 1925 г. на паседжанні ЧБР су-праць Паўлюкевіча выступілі толькі Касцевіч і Друцкі-Пад-бярэскі. Як паведамляла палі-цыя, Паўлюкевіч, адчуваючы, «што над яго галавой збіраецца бура», папярэдне ўмацаваў свае пазіцыі ў арганізацыі14.

У траўні 1926 г. Падбя-рэскі збіраў подпісы выбарш-чыкаў у Беларускі пасольскі клуб з патрабаваннем абрання маршала Пілсудскага прэзі-дэнтам Польшчы. Пілсудскі толькі што арганізаваў так зва-ны «травеньскі пераварот» і меў вялікія сімпатыі з боку на-цыянальных меншасцяў і ле-вых партый. Падбярэскі пра-вёў 15 сходаў — амаль на кож-ным сходзе прымаліся рэзалю-цыі «ад імя беларускага наро-да» ў падтрымку травеньскага перавароту і складаліся тэле-грамы да беларускіх дэпутатаў з патрабаваннем аддаць свой голас за Пілсудскага падчас прэзідэнцкіх выбараў15. Дзя-куючы гэтай кампаніі, былі вы-сланы тэлеграмы ад 140 бела-рускіх вёсак.

У жніўні 1926 г. лідар беларускіх паланафілаў А. Паўлюкевіч разам з  Падбярэс-кім, Ф. Аляхновічам і іншымі палітыкамі звярнуўся да ўла-даў па дазвол на адкрыццё гэ-так званага «Беларускага клу-ба», які мог бы за кошт камер-цыйнай дзейнасці прыносіць прыбыткі на выданне газеты. Але пасля рэгістрацыі ўладамі статута арганізацыі сам Паў-люкевіч не быў абраны ва ўправу клуба16.

Падчас выбараў у Сейм 1928 г. ад спісу палана-філаў № 37  па Лідскай акрузе на першых месцах знаходзіліся М. Іванкевіч і Б. Друцкі-Пад-бярэскі. Але паланафілы пра-йгралі выбары, узяўшы ў Лід-скай акрузе толькі 826 гала-соў17.

У 1920-х гг.  Падбярэ-скі друкаваўся ў часопісах «Беларуская культура», «Бела-рускі радны», «Беларуская ха-та», газетах «Беларускае слова», «Беларускі дзень» 18 — газетах паланафільскай арыентацыі.

Тады ж ён выдаў шэраг кніг: «Байкі», (24 стар. 1926, друкарня «Nowoczesna»), «Пернік»: проза; (10 стар., 1000 ас. 1927, друкарня Баеў-скага), «Байкі, гумар, сатыра», (64 стар., 1000 ас. 1928, дру-карня Клецкіна). Выдатны ана-ліз літаратурнай творчасці Падбярэскага як байкапісца зрабіў філолаг Уладзімір Ка-яла19.

Пэўна, галоўнай пра-цай Падбярэскага стаў «Пад-ручны беларуска-польскі сло-ўнік», (324 стар. 1929, друка-рня Клецкіна). Слоўнік быў адрэдагаваны прафесійным філолагам В. Грышкевічам. Арсень Ліс заўважыў, што або-два суаўтары — укладальнік і навуковы рэдактар — засведчы-лі добрае веданне беларускай мовы і знаходзілі адэкватныя семантычныя эквіваленты на польскай мове20.

Для мяне ж самым ціка-вым з’яўляецца тое, што Пад-бярэскі займаўся краязнаўчым апісаннем Лідчыны, пра што паведаміў Леанід Маракоў21. На жаль, краязнаўчыя тэксты яго пакуль не знойдзены.

Падбярэскі быў арыш-таваны органамі НКВД восен-ню 1939 г. у рэдакцыі газеты «Вілейская праўда», куды за-йшоў па літаратурных справах. Засведчыў гэты факт журна-ліст Вульф Сосенскі. Далейшы лёс гэтага чалавека невядо-мы22.

 

Аўтар выказвае вялі-кую падзяку выдатным бела-рускім гісторыкам Андрэю Чарнякевічу і Алесю Горнаму, без якіх гэты артыкул не мог бы з’явіцца.

 

Крыніцы:

1 Друцкі-Падбярэскі Б. Байкі. Гумар. Сатыра. Вільня, 1928. С. 51.

2 У гістарычнай літа-ратуры яго калі-нікалі чаму-сьці называюць Баляславам.

3 Гл: Ліс А. І ён шмат мог і жадаў // Краязнаўчая га-зета. 2007. № 18.

4 Lietuvos centrinis val-stybes archyvas (далей — LCVA). F. 53. Ap. 23. B. 597. L. 67.

5 LCVA. F. 53. Ap. 23. B. 597. L. 70.

6 http://genealogia. grocholski.pl/gd/osoba. php?id=066969

7 Там жа. L. 89.

8 Там жа. L. 70.

9 Там жа. L. 89.

10 http://pawet.net/library/history/bel_history/_memoirs/035/Рагуля_ Васіль._Успаміны.html

11 Ліс А. І ён шмат мог і жадаў.

12 Там жа. L. 76.

13 Кароткі нарыс бела-рускага пытання. Мінск, 2008. С. 298.

14 Горны А. С. «Місія Аўсяніка»: да пытання аб па-літычнай барацьбе паміж Бе-ларускім пасольскім клубам і Часовай беларускай радай у Заходняй Беларусі міжваеннага перыяду // VIII Машеровские чтения: материалы междуна-родной научно-практической конференции студентов, аспи-рантов и молодых ученых, Ви-тебск, 16-17 октября 2014 г. Витебск, 2014.  С. 91.

15 Горны А. С. Бела-рускія паланафілы і майскі пе-раварот у Польшчы 1926 года // Беларусь у ХІХ-ХХІ стагод-дзях: праблемы этнакультур-нага і нацыянальна-дзяржаў-нага развіцця: зб. навук. арт. Гомель, 2013.  С. 123.

16 Чарнякевіч Андрэй. Беларускія паланафілы і Гра-мада. 1925 — пачатак 1927 г. // Гістарычны альманах. Т. 12. 2006. С. 76-77.

17 Горны А. С. Удзел беларускіх паланафілаў у поль-скіх парламенцкіх выбарах у 1928 г. // Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemnosci : матэ-рыялы ХХ міжнар. навук. канф. (Гродна, 23-24 кастр. 2014 г.). Мiнск, 2015. С. 255.

18 Кароткі нарыс бела-рускага пытання. С. 298.

19 Гл: Каяла Уладзімір. Б. Друцкі-Падбярэскі як пісь-меннік-сатырык // Творчасць Элізы Ажэшкі і беларуская ку-льтура: Зб. навук. прац пад рэд. С. П. Мусіенкі.  Гродна, 2002. С. 213-220.

20 Ліс А. І ён шмат мог і жадаў.

21 Маракоў Леанід. Рэ-прэсаваныя літаратары, наву-коўцы, работнікі асветы, гра-мадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энцык-лапедычны даведнік. Т. 1. Мінск, 2003. С. 322-333.

22 Маракоў Леанід. Рэ-прэсаваныя літаратары, наву-коўцы, работнікі асветы, гра-мадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. С. 322-333.

 

Пашырэнне культурнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Італіяй

Год культуры Італіі на Бела-русі завершыўся панарамай італьян-скай музыкі ХVI -ХІХ стагоддзяў у праграме «Bella- Італія»на сцэне Бел-дзяржфілармоніі.

З нагоды 25-годдзя ўсталяван-ня дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Італіяй сёлета ў Менску адбылося 30 мерапрыемстваў у сфе-ры навукі, тэатра і музыкі, моды і ку-лінарыі.

Пра культурнае супрацоў-ніцтва Беларусі і Італіі распавёў перад пачаткам канцэрта амбасадар Італіі Стэфано Б’янкі. У сакавіку 2017 года ў Менску праходзіў Дзень італьян-скага дызайну, дзе ішоў абмен ідэямі, праектамі і іннавацыямі. На ХХIV Міжнароднай кніжнай выставе-кірма-шы ў сталіцы выступіў італьянскі пі-сьменнік і тэлевядовец Карла Лука-рэлі.

А на  пятым форуме ўлічных тэатраў у Менску прадставіў сваё мастацтва італьянскі артыст Андрэа Федзі і яго шоў. У пастаноўцы оперы Джузэпе Вердзі «Атэла»  ў Белдзярж-філармоніі 13 ліпеня ўзялі ўдзел рэжысёр Карла Антоніа дэ Лючыя і вядомы барытон Джузэпе Алматора. У кастрычніку плённа праходзіў ХVII тыдзень італьянскай мовы пад дэвізам » Італьянец у кіно».

Рэтраспектыву італьянскай музыкі прадставіў 5 снежня лаўрэат міжнародных конкурсаў дырыжор Аляксей Фралоў. У выкананні сім-фанічнага аркестра «Capella Aca-demia» і Дзяржаўнага камернага хора прагучалі шэдэўры розных эпох: музыка В. Галілеі, Дж. Габрыэлі, арыі са знакамітых опер Дж. Вердзі, Дж. Расіні ў выкананні салістаў — Наталлі Акінінай, Іллі Сільчукова, Аляксан-дра Міхнюка.

— Музыка Італіі выпрамень-вае сонца, нясе месіянскі харызматыч-ны імпульс, — адзначыў ва ўступным слове вядоўца.- Вялікую колькасць мастацкіх талентаў прадстаўляюць розныя эпохі, пачынаючы ад Рэне-сансу.

Кіраўнік канцэртнай прагра-мы ўзгадаў пра сувязі, які звязваюць Беларусь і Італію, прадстаўляючы творы М. К. Агінскага. Дыпламат і кампазітар удасканальваў свае веды ў музыцы ў Італіі ў Джавані Батысты Віёці і быў жанаты з італьянскай спявачкай Марыяй дэ Нэры.

Сеньёр Стэфано Біанкі падзя-каваў маэстра Фралову за выдатную падтрыхтоўку праграмы італьянскай музыкі і выказаў упэўненасць у раз-віцці культурнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі.

Э. Оліна,

На фота аўтара: Аляксандр Міхнюк выконвае арыю з оперы Дж. Расіні. Дырыжуе А. Фралоў.

Гутарка з Аляксеем Фраловым

— Спадар Аляксей, Вы правялі шмат мерапрыемстваў у юбілейны год 500-годзя беларускай Бібліі. Плённа працавалі, каб далучыць больш людзей да Скарынаўскай эпохі. Што для Вас было самым галоўным? Якая падзея пакінула найбольшы след у Вашай душы?

— Сам факт, што мы жывём у Год вялікага 500-годдзя, і ёсць галоў-ным! І мы імкнуліся да таго, каб усе тыя праекты, якія задумваліся з наго-ды славутай Даты і рэалізоўваліся, былі галоўнымі, мелі такую значнасць. Мы запланавалі і ажыццявілі вялікую праграму святкаванняў. Гэта быў цыкл мерапрыемстваў. Мы ўцягнулі ў святкаванне тысячы людзей, акту-алізавалі для іх тэму і моцна заціка-вілі. Першы наш манументальны Ска-рынаўскі канцэрт на Беларусі «На Пачатку было Слова» прагучаў у Вя-лікай канцэртнай зале Белдзяржфі-лармоніі 12 лютага з удзелам цудоў-ных салістаў, Дзяржаўнага камернага хора і сімфанічнага аркестра  «Capella Academia». Наступным быў канцэрт Духавога аркестра Акадэміі Музыкі «У Златай Празе», якую мы прысвя-цілі чэшска-беларускім сувязям. Да-датковай атракцыяй падчас канцэрта, якая парадавала і чэшскага амбасада-ра, і ўсю публіку, быў «візіт сярэдня-вечнага рыцара», які нагадаў пра па-ход 5-тысячнага айчыннага войска на чале з князем Жыгімонтам Карыбута-вічам на дапамогу Чэхіі і яе героям — гусітам, якія змагаліся за Веру і Неза-лежнасць у XV ст. Сардэчная падзяка пану Юр’ю Усціновічу за рыцарскі даспех з ягонай калекцыі, які так гожа аздобіў гэты наш канцэрт!

Далей на гэтую тэму былі ка-мерныя канцэрты ў Мірскім Замку, у Зале імя Александроўскай Вялікага тэатра Беларусі, у розных навучаль-ных установах. Быў і канцэрт нашага Ансамбля салістаў «Вытокі» ў Палацы Вялікіх князёў літоўскіх у Вільні.

Манументальнае аркестрава-харавое завяршэнне Юбілеяў — 500-годдзя Беларускай Бібліі і кнігадру-кавання і 500-годдзя нямецкай і еўра-пейскай царкоўнай Рэфармацыі ад-былося ў Вялікай зале Белдзярж-філармоніі роўна ў Дзень, калі Марцін Лютар аб’явіў «гораду і Свету» свае славутыя 95 тэзісаў. Праграму «Дзень Лютара» 31 кастрычніка мы прадставілі з тымі ж удзельнікамі, як і самы першы Канцэрт-Адкрыццё, стварыўшы своеасаблівую музыч-ную арку. І ўжо 8 лістапада адбыўся як бы «духавы post scriptum» нашых святкаванняў — канцэрт «Tuba Mirum» у выкананні Духавога аркестра «Ня-міга», Менскага квартэта трамбані-стаў і спецыяльнага госця з Францыі-Швейцарыі — прафесара Жака Мажэ (трамбон). Літаральна кожная пра-грама ўключала як вядомыя музыч-ныя творы, так і прэм’еры, у тым ліку нашы архіўныя знаходкі. Прыемна, што гэта ўсё збылося і манумента-льныя планы рэалізаваліся. За ўсё дзякуем Богу. Soli Deo gloria. Калі робіцца важная для краіны справа, гэта павінна быць галоў-най мэтай. Нашы сёлетнія святкаванні праз музыку мелі ў сваёй аснове Скарынавы тэзісы: » Богу ко чти, людям посполитым к научению».

— Вы ажыццявілі шэраг за-хапляльных падарожжаў з асвет-ніцкімі мэтамі.

— Мы ўключалі ў вандроўкі музычны і навуковы аспекты. У нас была культуралагічная паездка ў Нямеччыну па мясцінах жыцця і дзейнасці Марціна Лютара. Мы па-бывалі ва ўнікальных мясцінах! Па-добная паездка ў нас адбылася і ў Чэхію, дзе мы агледзелі 10 з 12-ці  ЮНЭСКАвых аб’ектаў, пабывалі ў скарынавых мясцінах. Дадалі элемент экспедыцыі ў нашу паездку ў пошуках магілы Скарыны, таму што ёсць такое навуковае дапушчэнне, што Скарына мог быць пахаваны ў Чэшскім Крум-лаве, а не ў Празе на Градчанах. Мы знайшлі там пахаванні, датаваныя 1549, 1550-мі гадамі, так блізкімі да часу смерці самога Скарыны. Але яго надмагілля анідзе не было выяўлена, не ўсе загадкі яшчэ пакуль разга-даныя.

— Якую музыку мог слухаць Францішак Скарына ў Венецыі, Падуі? Каго мог чуць з кампазітараў 16-га стагоддзя?

— Гэта эпоха росквіту венецы-янскай музыкі. Сюды далятаюць гукі і ідэі Нідэрландскай  кампазітарскай  школы, усходніх краін. У храмах  гу-чаў грыгарыянскі харал і раннія  ар-ганныя творы. Музыка актыўна раз-вівалася і ў Фларэнцыі пры двары Медзічы ўжо XV стагоддзі. Такія ку-льтурныя цэнтры, як Фларэнцыя і Венецыя былі светачамі ў Сярэдня-веччы і давалі новыя імпульсы, ідэі, жанры для развіцця рэнесанснай ідэі на кантыненце. Яны былі галоўнымі гарадамі ў Эпоху Адраджэння. Летась мы наведвалі гэтыя гарады, калі ванд-равалі шляхамі Міхала Клеафаса Агін-скага і Францішка Скарыны. І наш ансамль «Вытокі» з гэтай мэтай адпра-віўся ў Падую і Фларэнцыю. У «Сан-та-Кроча» мы ігралі канцэрт непа-срэдна побач з магілай Міхала Клеа-фаса, а ў Падуанскім універсітэце пасядзелі на тых жа лавах, што і «сту-дыёзус» Францішак, які аба-раняў свае дактараты.

— Вы папулярызуеце музыку многіх хрысціянскіх кампазітараў, распавядаеце пра малавядомыя творы і факты. На адным з канцэр-таў Вы нагадалі пра тое, што і Вівальдзі быў свята-ром і што яму прыходзілі пад час служэння музычныя ідэі. Дзе вы знаходзіце такія звесткі?

— Цікаўлюся, чытаю, вывучаю… У савецкіх музыч-ных школах, усё, што датычы-лася царкоўнага жыцця рэту-шыравалася. Рабіўся «прыго-жы выгляд» класіка. З пункту гледжання савецкай ідэалогіі царкоўнасць кампазітара за-мінала «прывабнай карціне». Безумоўна, царкоўная куль-тура была спачатку найвышэйшай, а свецкая плыла ў яе фарватары. Але паступова пачаўся працэс узаемадзе-яння і ўзаемапранікнення.

— Вы ўзгадвалі з павагай  пра Вашых выкладчыкаў па дырыжа-ванні, якія на вас паўплывалі ў Ака-дэміі музыкі — пра Барыса Чудакова і Аляксандра Сасноўскага.

— Барыс Чудакоў — выдатней-шы педагог па дырыжыраванні, цу-доўны Чалавек, энцыклапедыст, які шчодра дзеліцца з вучнямі сваімі ве-дамі. Аляксандр Сасноўскі — Майстар, носьбіт вялікай Школы…  У Вільні я вучыўся таксама ў прафесара Ёзаса Домаркаса, народнага артыста СССР, легенды літоўскай і еўрапейскай му-зыкі. Неаднойчы бываў я і на ўніка-льных майстар-курсах выдатнага дырыжора сучаснасці — Алпаслана Эрцюнгялпа, які доўгі час працаваў разам з геніяльным Клаўдыё Абадо. Мне пашчасціла параўнаць школы, узяць у кожнага педагога нешта ўні-кальнае.

— Які Ваш досвед як верніка?

— Я належу да традыцыйнай Евангелічнай Рэфармацкай царквы. Але я лічу, што мы павінны быць про-ста хрысціянамі і ісці за Хрыстом.

— Аснову Вашай любові да музыкі заклалі  менавіта бацькі. Ці не так?

— Сапраўды, гэта так. Мой бацька — заслужаны артыст Беларусі, адзін з заснавальнікаў ансамбля «Кан-табіле», саліст Сімфанічнага аркестра габаіст Валерый Фралоў. Ён перадаў мне гены і імпульс. Па мамінай лініі родныя таксама былі музычна адора-нымі. Прадзед па маме граў на скры-пцы, бабуля мела абсалютны музы-чны слых. Мама з самага ранняга дзя-цінства вадзіла мяне ў філармонію, ў Оперны тэатр на сур’ёзную класіч-ную музыку.

— Дзе яшчэ збіраецеся высту-паць? Як далучыцца да Вашых вандровак?

— Пажывём — пабачым! Сачыце за абвесткамі…

— Шчыры дзякуй ад усіх слу-хачоў!

Гутарыла

Эла Дзвінская.

БАЛАДА ПРА ЛІТОЎКУ

ці як літоўка ў кутку па справе сумуе

 

Вытокам стварэння балады мне ўзгадваецца выпадак, калі ў час сенакосу (мне тады было 18 гадоў) да мяне падышоў касец сталага ўзросту і спытаў: «Дай паглядзець, як ходзіць твая літоўка». Я тады ўпершыню па-чуў гэтае слова. Яно мне запала назаў-жды. Літоўка праяўляе сваю сутнасць у час касавіцы. Калі ж яна ў кутку без касьбы час марнуе, то яна — памі-рае. Так і наша мова: калі яна народам не скарыстоўваецца, то з цягам часу яна можа страціць не толькі сваю назву, але і сваю сутнасць. І яшчэ: літоўка — нацыянальны атрыбут, і, як гэта ні дзіўна, яна сваёй назвай узгад-вае карані паходжання нашай нацыі. Гэта — яшчэ адзін важкі аргумент, што мы не беларусы, а ліцвіны. Бо, як слу-шна заўважыў ліцвін па паходжанні, які жыве ў Маскве, Аляксей Каўка: «Беларусам не нараджаюцца, ім ста-новяцца”.

 

Неяк раз на царкоўнае свята

Мой дзядуля на прызбе сядзеў

І курыў самакрутку заўзята,

Дым пускаў па сівой барадзе.

 

Твар свяціўся прыязнай усмешкай —

Значыць дух яго лёс не скарыў,

Бо літоўка ў кутку, недалечка

Ціха працы чакала пары.

 

Воляй боскай у тую ж хвілінку

Трэ спытаць мне аб явах жыцця:

Як так можна пражыць без упынку

І не страціць надзей на працяг?

 

Я да дзеда з павагаю чуткай

Быў звярнуўся з пытаннем тады:

— Колькі, дзеду,

ты выкурыў скрутак?

Колькі выпіў ты глякаў вады?

 

І ад дзеда пачуў я ў навінку —

Думку мудрую прагна лавіў,

Можна веры там даць з палавінку,

Як дзед смагу жыцця наталіў:

 

— Бачыш, дзетка, той стог ля адрыны —

Столькі высмаліў скрутак махры

І вады, як у той азярыне —

Столькі выпіў, каб дух не змарыць.

 

Каб душа не растраціла цвердзі,

Я літоўку зрабіў для касьбы.

Хоць яна і была зданяй смерці,

Толькі з ёю жыву без бяды.

 

Правіць клопат гатова літоўка:

Час марнуе ў кутку — да пары,

Ну а там, ці касіць поплаў лоўка,

Ці ачоліць паўстання парыў…

 

Мне дзядулеў адказ павучальны

Ў сэрцы  одум жывы спарадзіў.

Ён — турботны, але вызначальны,

Стаў парадаю слушнай на ўздзіў:

 

Каб народа жыццё шчыравала

І краіна свабодна жыла,

Тут літоўка ў кутку не драмала,

А заўжды пад рукою была.

  Мікалай Шаравар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *