Навіны Германіі. БЕЛАРУСКА-НЯМЕЦКІ НКА ФОРУМ

Панядзелак, Снежань 4, 2017 0

Беларуска-нямецкі форум «Сase Exchange Weekend», які пройдзе 9-10 снежня 2017 г. у Менску.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх некамерцыйных арганізацыяў ды ініцыятываў з Беларусі, а таксама валанцёры і маладыя спецыялісты.

Мэта форуму — абмяняцца лепшымі практыкамі паміж прадстаўнікамі і прадстаўніцамі нямецкіх і беларускіх арганізацыяў у наступных абласцях: рэгіянальныя праекты, нефармальная адукацыя і моладзь, правы чалавека, сацыяльная інклюзія, ахова навакольнага асяроддзя, культура.

Таксама ў беларускіх НДА будзе магчымасць наладзіць партнёрства з нямецкімі калегамі.

У праграме мерапрыемства — панэльная дыскусія, майстар-класы, прамы абмен досведам, выстава беларускіх НДА, вывучэнне найбольш удалых кейсаў, прэзентацыя магчымасцяў, якія прапануе Германія для Беларусі.

У першы дзень, 9 снежня 2017 г.,  вас чакаюць:

—  выстава-кірмаш праектаў і ініцыятыў грамадскіх арганізацый: вы даведаецеся, колькі карысці  можна прынесці грамадству ў вобласці аховы навакольнага асяроддзя, культуры, развіцці нефармальнай адукацыі, лічбавых свабод і не толькі;

— панэль з удзелам нямецкіх экспертаў і праца ў шасці секцыях па выбары, акрамя таго, у першы дзень форума мы прапануем вам паўдзельнічаць у крэатыўных майстар-класах і пазнаёміцца з калегамі з іншых арганізацый;

—    нефармальныя зносіны падчас фуршэта.

У другі дзень Форума, 10 снежня 2017 г., вашай увазе будуць прадстаўлены магчымасці нямецкіх праграм для беларускіх арганізацый і ад-мыслоўцаў, а таксама запатрабаваныя майстар-класы па выкарыстанні бізнэс-інструментаў у маркетынгу НКО, ролі PR-а для паспяховай працы арганізацый трэцяга сектара і інструментаў правядзення эфектыўнага збору сродкаў праз краўдфандынгавыя платформы.

Арганізатары форума: Некамерцыйная арганізацыя АДБ Брусель, праваабарончая ўстанова «Human Constanta» і нямецкая кансалтынгавая арганізацыя Каапфорум Інтэрнацыяналь (Германія).

Партнёры форума: Установа «Цэнтр экалагічных рашэнняў», Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», каледж Ліберал артс у Беларусі «ECLAB».

Форум арганізуецца ў рамках праграмы «Рэсурсавы цэнтр НКА» пры падтрымцы МЗС Германіі.

АДБ Брусель.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *