Навіны Германіі. Нямецкую вёску прадалі на аўкцыёне

Аўторак, Снежань 19, 2017 0

Невялікая нямецкая вёска Альвіне (Alwine), якая знаходзіцца ў федэральнай зямлі Брандэнбург, была прададзена ў суботу, 9 снежня, на аўкцыёне ананімнай асобе за 140 тысяч еўра. Пакупнік, які прапанаваў выніковую суму па тэлефоне, сваёй купляй «жадаў зрабіць штосьці добрае», заявіў Маціяс Кнаке (Matthias Knake), старшыня аўкцыённага дома, які займаўся продажам, паведамляе «Нямецкая хваля».

альвк

У Альвіне, якая знаходзіцца прыкладна за 140 кіламетраў ад нямецкай сталіцы, жыве каля 20 чалавек, пераважна пенсіянеры. Будынкі ў вёсцы часткова разбураны, часткова патрабуюць рамонту. Пра пакупніка вядома, што ён жыве ў Берліне. Па хуткім часе ён мае намер сустрэцца з бургамістрам Альвіне.

Як паведаміў Маціяс Кнаке, пошук пакупніка стаў складанай задачай для аўкцыённага дома. Шэраг патэнцыйных пакупнікоў пасля наведвання вёскі адмовіўся ад угоды, бо ў іх не было сродкаў на рамонт будынкаў. Ананімны бізнесмэн быў адзіным прэтэндэнтам на пакупку.

Да аб’яднання Германіі Альвіне адносілася да размешчанай па суседстве вугальнай фабрыкі. Аднак неўзабаве пасля аб’яднання краіны фабрыка закрылася, а моладзь пакінула вёску. У 2000 годзе вёску набылі два браты за сімвалічную цану ў адну марку, аднак разбурэнне вёскі працягнулася. Пасля смерці аднаго з братоў другі выставіў вёску на продаж. Стартавы кошт складаў 125 000 еўра.

DW.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *