У Бярозаўцы знайшлі ўнікальную кнігу з бібліятэкі Вандаліна Шукевіча

Аўторак, Снежань 19, 2017 0

У Бярозаўцы Лідскага раёна знойдзена кніга з бібліятэкі вядомага беларускага археолага і даследчыка, акадэміка Кракаўскай акадэміі навук Вандаліна Шукевіча. Пра тое, што кніга належала навукоўцу, а пасля яго дачцэ Галіне, сведчаць адпаведныя імянныя пячаткі на яе старонках. Паэтычны зборнік «Plejada polska», выдадзены ў Пецярбургу ў 1857 годзе. Яна выпадкова знайшлася сярод іншых кніг у звычайнай гарадской кватэры, уласнік якой нават і не здагадваўся пра тое, што мае.

экскгалінак

Пра ўнікальнасць і значнасць знаходкі кажа аўтар кнігі «Вандалін Шукевіч: беларускі ар-хеолаг і краязнаўца» з серыі «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры» Лявон Лаўрэш:

— Гэта шараговая кніга з бібліятэкі Шукевіча. Вельмі цікава ведаць, што гэту кнігу чытаў Шукевіч. Невядома адкуль яна, які яе лёс быў пасля 1919 года, калі Шукевіч памёр. Яна магла пайсці па букіністах віленскіх, а магла трапіць у сялянскую хату і нейкім чынам не трапіць у печ. Тым не менш вельмі добра, што яна ўсплыла. Для Беларусі, якая вельмі бедная на такога роду рэчы, гэта кніга мае вельмі вялікую каштоўнасць.

Таксама ўнікальнасць знаходкі заключаецца ў тым, што знойдзеная кніга з’яўляецца прыжыццёвым выданнем таленавітага беларускага паэта Ўладзіслава Сыракомлі. Сярод іншых, на старонках зборніка надрукаваны і яго верш «Лірнік вясковы». Нагадаем, што кніга з бібліятэкі Вандаліна Шукевіча выдадзена ў 1857 годзе, а паэт пайшоў з жыцця ў 1862 г.

Андрусь Панямонаў,

Беларускае Радыё Рацыя.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *