180 гадоў з дня нараджэння Апалоніі Серакоўскай з Далеўскіх

Аўторак, Студзень 23, 2018 0

Апалонія Фердынанда Дамініка СЕРАКОЎСКАЯ з ДАЛЕЎСКІХ нарадзілася 19 студзеня 1938 г. (паводле метрычных кніг) у фальварку Кункулка Лідскага павета Віленскай губерні ў сям’і Антонія Дамініка Далеўскага і Дамінікі з Наркевічаў. У 1848 годзе пасля смерці Дамініка Далеўскага ўдава з дзецьмі пераехала ў Вільню, дзе сумела даць адукацыю ўсім дзесяці дзецям у школах, гімназіях і нават у Маскоўскім універсітэце.

Браты Далеўскія Аляксандр і Францішак рана заняліся канспірацыйнай дзейнасцю і былі сасланы ў Сібір. Вярнуліся пад канец 50-х гадоў. Цітус і Кастусь не скончылі Маскоўскі ўніверсітэт.

Апалонія 11 жніўня 1862 года выйшла замуж за капітана расейскага Генеральнага штаба Зыгмунта Серакоўскага. У пачатку 1863 года жыла з мужам у Пецярбургу. 15 красавіка 1863 года абое выехалі ў Коўню, дзе Серакоўскі ўзначаліў паўстанне на Жмудзі.

Апалонія 29 верасня 1863 года выслана ў Ноўгарад. 2 лістапада 1863 года нарадзіла дачку Зыгмунту Серакоўскую. З Ноўгарада была выслана ў Самару. Там ва ўзросце трох гадоў Зыгмунта памерла.

Пасля амністыі ў пачатку 1868 года Апалонія прыехала ў Варшаву, на тэрыторыі ВКЛ жыць ёй было забаронена. Пасля 1913 г. напісала ўспаміны. Памерла 2 студзеня 1919 г.

Неўзабаве газета “Наша слова” пачне друкаваць успаміны А. Серакоўскай.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *