Абрад калядавання «Тры Каралі» правялі ў аграгарадку Ваверка

Аўторак, Студзень 23, 2018 0

Кароткі зімовы дзень 6 студзеня ўжо быў на схіле, але Ваверка і не думала сціхаць. У яе цэнтры кіпела жыццё: тут праводзілі  абрад калядавання на свята Трох каралёў, які бытаваў у гэтай мясцовасці шмат дзесяцігоддзяў таму.

 

«Сёння ў Бэтлеем,

сёння ў Бэтлеем

дзіўная навіна!

Марыя Панна,

Марыя Панна

нарадзіла сына!»

 

З гэтай  песняй калядоўшчыкі Ваверскага Дома культуры Лідскага раёна завіталі ў хаты аднавяскоўцаў. Яны былі жаданымі і доўгачаканымі гасцямі ў кожным доме. Гаспадары прымалі іх вельмі цёпла, запрашалі да стала, частавалі прысмакамі, не адпускалі без падарункаў.

дзецік

Вось ужо сапраўды, часы змяняюцца, але сутнасць калядных абрадаў застаецца ранейшай. Гэта шчырасць, добразычлівасць, пяшчота і павага ў адносінах да людзей. І як добра, што ў Лідскім раёне ёсць людзі, сапраўды апантаныя фальклорам, якія па крупінках збіраюць інфармацыю, стараюцца захаваць спадчыну нашых дзядоў.

Што тычыцца Ваверкі, традыцыю калядаваць на Тры Каралі тут будуць працягваць, знаёмячы з гэтым абрадам жыхароў навакольных вёсак.

Наш кар.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *