НАША СЛОВА № 1 (1360), 3 студзеня 2018 г.

Панядзелак, Студзень 8, 2018 0

З Калядамі!

Мы чакалi Калядаў з маленства…

 

Мы чакалi Калядаў з маленства

I нiяк не маглi дачакацца,

Тату трэба было на работу,

Мацi трэба было на працу.

 

А Гагарын ляцеў на ракеце

Па-над нашым дваром ды садам,

Мы глядзелi ўслед

са здзiўленнем

I мiжволi чакалi Калядаў.

 

Мы ўвосень падпальвалi лiсце,

Мы ўзiмку хварэлi на гланды

I, прыклаўшы далонi да вуснаў,

У цямрэчы чакалi Калядаў.

 

Мы пiсалi ў школе дыктоўкi,

Нас вадзiлi глядзець на парады,

Прафсаюз выдаваў карамелькi,

Мы бралi i чакалi Калядаў.

 

Нам даводзiлi, хто мы i што мы,

Нас вучылi выконваць загады,

Нам казалi, ды мы не чулi,

Мы ўпотай чакалi Калядаў.

 

Мы рабiлi высновы хутка,

Мы павольна спявалi балады,

Мы назлосць валасы расцiлi

I ўпарта чакалi Калядаў.

 

Што з таго, што ўсё гэта знiкла,

Быццам бурбалкi ад лiманаду,

Засталiся сям’я i дзеткi,

Засталося чаканне Калядаў.

 

Засталiся сябры ды праца,

А адзiн, дык «вабшчэ» ў Канадзе,

Мы на святы дашлём паштоўку,

Будзем разам чакаць Калядаў.

 

Позна ўвечары посуд памыем

I пакiнем, каб сохнуў на тацы.

Мы чакаем Каляды з маленства

I не можам нiяк дачакацца.

Міхал Анемпадыстаў.

«Як літара Ў уратавала Каляды»

30 снежня ў Маладзё-жным тэатры эстрады пра-йшла прэм’ера казачнага спек-такля «Як літара Ў уратавала Каляды». Гэта новы дзіцячы музычна-тэатральны праект музыкі і прадзюсара Рамана Арлова, вядомага па гуртах «J:МОРС», «У нескладовае», мюзікле «Чарадзей».

Але адным спектак-лем справа не абмяжоўваецца.

Кожнага гледача, а іх у гэты перадапошні дзень 2017 года ў Тэатр эстрады прыйшло шмат — поўная зала сабралася — на ўваходзе чакаў салодкі падарунак. А ў холе дзяўчаты і хлопцы з фальк-лорнага калектыву спявалі калядныя песні, вучылі дзе-так танчыць беларускія тан-цы. Часам не маглі стрымацца і пачыналі танчыць нават ба-цькі. Усё мерапрыемства, ка-жа арганізатар імпрэзы Ві-таль Супрановіч, скіраванае на тое, каб «акунуць дзяцей у атмасферу сапраўдных каля-дных цудаў, пазнаёміць іх з беларускай міфалогіяй у ці-кавай і пазнавальнай форме».

І, здаецца, задумка ў Рамана Арлова атрымліва-ецца. Прынамсі, у Віктара, які прывёў на спектакль  дачку Адэльку, уражанні выключ-на пазітыўныя.

— Даўно заўважыў, што перад Новым годам у нас ад-бываецца вельмі шмат падоб-ных мерапрыемстваў для дзя-цей, але пераважна — на рускай мове. Але калі рабіць свята дзецям, то лепш ужо весці на спектакль на роднай мове. Тым больш на такі, які знаёміць з нашымі айчыннымі культур-нымі традыцыямі і звычаямі. А самае галоўнае — дзеці ў заха-пленні ад убачанага. Праўда, Адэлька? — кажа Віктар, звяр-таючыся да дачкі, дзяўчынкі гадоў пяці.

— Мне вельмі спадаба-лася! — адказвае Адэля, ледзь не падскокваючы на месцы.

Пра што ж спектакль? Старажытныя духі беларус-кага сусвету паўкрыўдзіліся, што дзеці іх забыліся і выра-шаюць іх правучыць: спыня-юць час і замарожваюць усе літары са слова «надышоў». А значыць Новы год і Каляды ніколі не прыйдуць! Але Яська і Янінка яшчэ могуць выпра-віць сітуацыю. Іх чакаюць пры-годы і выпрабаванні ў чароў-ным калядным бары, падчас якіх яны мусяць сабраць ча-роўныя літары і скласці з іх чароўнае слова «надышоў». А Зюзя, Ляля, Жыжаль, Мара ды іншыя духі беларускага кос-масу дзецям дапамогуць.

А што там з літарай «Ў», якая нібыта ўратавала Ка-ляды? Пра гэта можна будзе даведацца 4 студзеня, калі за-вітаеце ў Тэатр эстрады.

Быў на спектаклі вядо-мы беларускі пісьменнік Ула-дзімір Арлоў. Цікаўлюся, ці спадабалася яму тое, што зра-біў яго сын Раман Арлоў.

— Нават мне захацелася разам з дзеткамі-гледачамі сфа-таграфавацца ў чароўным ба-ры па заканчэнні спектакля, — смяецца аўтар «Айчыны». —  Мне падчас прагляду ўзгадаў-ся Полацк часоў майго дзяцін-ства. Ялінка на пляцы горада, куды мяне везлі на санках… Вось толькі спектакляў такіх тады не было, і на літару «Ў» надзейна забыліся ўжо ў той час дзеці, бо адны толькі расійскія школы былі ў Полацку ў маім дзяцінстве. А цяпер я веру — знойдуць нашы дзеці літару «Ў»!»                               nn.by.

 

60 гадоў Рыгору Сітніцу

Рыгор СІТНІЦА нара-дзіўся 1 студзеня 1958 года ў вёсцы Курыцічы Петрыкаў-скага раёна Гомельскай воб-ласці.

Пасля заканчэння шос-тага класа сярэдняй школы на радзіме па рэкамендацыі на-стаўніка Івана Маліноўскага перавёўся вучыцца ў Менск, у Рэспубліканскую школу-ін-тэрнат па выяўленчым мастац-тве і музыцы імя І. Ахрэмчыка, якую скончыў у 1976 годзе. Пасля паступіў на аддзяленне графікі Беларускага тэатра-льна-мастацкага інстытута, які скончыў у 1982 годзе. Вучы-ўся ў В. П. Шаранговіча. З 1980 года прымае ўдзел ў рэспуб-ліканскіх, замежных і міжна-родных мастацкіх выставах і літаратурных імпрэзах. З 1983 года выкладае ў Беларускім каледжы мастацтваў. Выкладаў таксама ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

У 1985 годзе стаў сяб-рам Беларускага саюза маста-коў, а ў 2007 годзе — першым намеснікам старшыні грамад-скага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў». У 2013 годзе абраны, у 2016 годзе перааб-раны кіраўніком Беларускага саюза мастакоў.

Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» (2006).

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

 

Патрабуй ужываць беларускую мову ў Нацыянальным аэрапорце!

 

Увосень 2017 года інфармацыя на шыльдах і табло Нацыянальнага аэрапорта пачала дублявацца на кітайскай мове. Дагэтуль яна змяшчалася на рускай і англійскай. Беларускую мову кіраўніцтва порта дадаваць не збіраецца, матывуючы гэта надуманымі нагодамі. Гэта адбываецца, нягледзячы на неадна-разовыя папярэднія звароты грамадзян.

З гэтай нагоды я стварыў петыцыю «За выкарыстанне беларускай мовы на шыльдах Нацыянальнага аэрапорта» на сайце «Petitions.by. Зручны горад». Нумар петыцыі — 1270. Адрас: https://petitions.by/petitions/1270.

Калі ў ранейшых петыцыях проста заклікалі і прасілі, апелюючы да патрыятызму, маральнасці і здаровага сэнсу, то зараз зварот абгрунтоўваецца супярэчнасцю пазіцыі кіраўніцтва аэрапорта дзейнаму заканадаўству.

З сённяшняга дня пад петыцыяй можна падпісацца. Менш, чым праз месяц яна будзе накіравана адрасату. У НАС ЁСЦЬ МЕНШ МЕСЯЦА, каб рэальна паўплываць на сітуацыю!

Што вы можаце зрабіць:

  1. Пастаўце подпіс самі.
  2. Падзяліцеся спасылкай на петыцыю ў сацыяльных сетках.
  3. Заклікайце падпісацца сваякоў, сяброў і знаёмых!

 

Намеснік старшыні ТБМ

Дзяніс Тушынскі.

 

Гарадзенская ТБМ павіншавала новыя беларускія класы і дзіцячыя групы з Калядамі  і наступаючым Новым 2018 годам

Гарадзенская абласная грамадская арганізацыя «ТБМ імя Ф. Скарыны» штогод на Каляды ці на Дзень роднай мо-вы наведвае школы і дзіцячыя садкі, дзе створаны беларускія класы і групы. Дзякуючы мяс-цовым фундатарам, сябры ТБМ звычайна прыносяць ро-зныя падарункі. З кожным го-дам паступова расце колькасць беларускіх класаў і груп у сад-ках, але, на жаль, эканамічная сітуацыя не стымулюе людзей і кіраўнікоў прадпрыемстваў на розныя падарункі-пачастункі дзецям. Нават буйныя  прад-прыемствы горада («Контэ Спа», «Тытунёвая фабрыка» ) з-за свайго эканамічнага стану (першыя не знайшлі часу адка-заць на ліст за 6 месяцаў) не знайшлі сродкаў на некалькі дзясяткаў кніг дзецям. У Гаро-дні існуе таксама праблема ку-плі «беларускамоўных цуке-рак». Толькі ў пятым па ліку магазіне былі 2 гатункі цуке-рак «Камунаркі», фактычна без выбару. Астатняе па-рус-ку, ці ўкраінску. Сорамна за за-канадаўцаў і міністраў  краіны, якія не дбаюць пра сваю мову.  Дзякуй, што хоць за 20 гадоў  збольшага вырашана праблема  па набыцці дзіцячых беларуска-моўных кніг. Дапамаглі ў іх на-быцці  неабыякавыя прыхільні-кі роднага слова, сябры Радаў ТБМ і  актывісты іншых гра-мадскіх арганізацый. Варта ска-заць дзякуй Сафіі Вараб’ёвай, Данілу Жукоўскаму, Паўлу Мажэйку, Уладзіміру Хільма-новічу, Віталю Карнелюку, Ка-цярыне Галоце і іншым. Усе здымкі ў матэрыяле,  акрамя д/с № 45, зроблены  фатогра-фам Аксанай Савашынскай, якая ўжо некалькі гадоў дапа-магае нам як валанцёр бяспла-тна.

У гэтым годзе фармат віншавання першакласнікаў і новых груп у дзіцячых садках быў пашыраны з ініцыятывы старшыні арганізацыі. Да нас далучыліся гарадзенскія каля-доўшчыкі з «Зорканошам», «Мядзведзем», «Казой» і «Бус-лікам», некаторыя з іх з’яўля-юцца нават сябрамі ТБМ.  Са-мы актыўны ўдзел у перадсвя-точных мерапрыемствах пры-нялі сябры абласной і гарадской Радаў ТБМ — спадары Іван Буд-нік, Аляксей Пяткевіч, Алесь Крой, Кася Галота, шматдзет-ны бацька Уладзімір Хільма-новіч, Вольга Крапоціна.

Распачалі віншаванні  20 снежня з д/с № 65 на вул. Рэпіна, пра мерапрыемства  ў гэтым садку  падрабязна напі-салі журналісты гарадзенскага інтэрнэт-выдання «Hrodna. Life».

На наступны дзень бы-лі ў СШ № 34 (Вішнявец), дзе павіншавалі першы беларускі клас (6 чалавек) з Калядамі і Новым годам. Торт з Парэчча, цукеркі, асадкі і дыск для пада-рожжаў па Гарадзеншчыне да-сталіся дзецям. Усе цукеркі, прызначаныя для конкурсу ве-ршаў забраў адзін вучань, бо толькі ён вывучыў некалькі вершаў. А спадарыня Кася падрыхтавала адмысловае за-прашэнне для класа ў музей Каралеўскага Замка на сваю  экскурсію (любая тэма на вы-бар бясплатна).

На трэці дзень, 22 сне-жня, наведаліся ў СШ №32 (Дзевятоўка). У свой час тут захаваліся беларускія класы да пачатку ХХІ стагоддзя, а ў 2010 годзе зноў упершыню ў Гародні адрадзілася традыцыя адкрываць кожны год невялі-кія беларускія класы  да 10 ча-лавек.

Праз паўгадзіны наве-далі дзве беларускія групы ў д/с № 45 на вул. Сухамбаева. Калядоўшчыкі ледзь паспелі дабрацца з аднаго мікрараёна горада ў другі, каб павінша-ваць дзетак у дзіцячым садку. А дзеці так добра былі падрых-таваныя вахавацелямі, што дэ-манструючы свае здольнасці, іх беларускія вершы «адскок-валі  ад зубоў». Калі «каза» па-сля доўгіх танцаў  згубіла пры-томнасць і ўпала на падлогу, то дзеці яе «рэанімавалі» з дапа-могай цукерак і беларускіх ве-ршаў. І яна ажыла! За гэта за-даволеныя дзеткі атрымалі па-дарункі ўжо ад гасцей. Шкада, што многія дзеці ў садках і шко-лах у гэтыя дні хварэлі і не зма-глі ўбачыць вясёлае каляднае прадстаўленне.

Перадсвяточныя мера-прыемствы ТБМ разам з каля-доўшчыкамі атрымаліся доб-рымі, таму з дазволу адмініст-рацый школ і аддзела адукацыі новы фармат віншаванняў  ва-рта было б працягваць і ў на-ступныя гады.

У гэтым 2017 — 2018 гг. навучальным годзе ў першы клас СШ № 32 паступілі ву-чыцца 8 чалавек, у СШ № 34 — 6 чалавек, была сфармавана новая беларуская група ў д/с № 65 — 22 чалавекі, найперш дзякуючы ініцытыве сям’і Ста-нкевічаў. На сёння ў Гародні навучаецца ў беларускіх класах больш за 60 дзяцей ( СШ № 32, СШ № 34, гімназія № 7, гімназія № 10).

У дзіцячых садках ву-чыцца больш за 50 дзетак (д/с № 45 і д/с № 65). З мінулага го-да акрамя штогадовых баць-коўскіх сходаў у школах сябры ТБМ пачалі наведваць і  дзя-сятак дзіцячых садкоў каля школ, дзе адкрыты беларускія класы. Запрашаем далучацца бацькоў з дзецьмі ў гэтыя школы.

У кожным раёне горада (Ленінскі і Кастрычніцкі) ёсць мінімум па адной школе і дзіця-чым садку, дзе дзеці вучацца па-беларуску. Наступная за-дача для дзейнасці мясцовых ТБМ — дамагчыся адкрыцця прэстыжнага беларускага лі-цэя (гімназіі). Для гэтага не-абходна штогод набіраць мі-німум два беларускія класы ў горадзе і не баяцца аддзелам адукацыі шчыльней працаваць з ТБМ.

Алесь Крой,

намеснік старшыні Гарадзенскай абласной Рады ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны».  

 

«Гісторыя беларускай літаратурнай мовы (1918 — 1941 гг.)”

Не так даўно ў выдавецтве БДУ выйшаў з друку вучэбна-мета-дычны дапаможнік «Гісторыя бела-рускай літаратурнай мовы (1918 — 1941 гг.)”, аўтарам якога з’яўляецца наш вядомы мовазнаўца Сяргей За-прудскі. Выданне прызначанае для студэнтаў устаноў вышэйшай адука-цыі, якія навучаюцца па спецыяль-насці 1-21 05 01 «Беларуская філа-логія (па напрамках)». Згаданы дапа-можнік адразу прыцягнуў увагу ад-мыслоўцаў: і выкладчыкаў ВНУ, і настаўнікаў-наватараў, і студэнтаў, прынамсі тых, хто цікавіцца лінгві-стычнымі навінкамі. Аўтар — С.М. Запрудскі — у даступнай форме падае перыядызацыю гісторыі беларускай літаратурнай мовы міжваенных гадоў, акцэнтуючы ўвагу на пэўных асаб-лівасцях вывучэння нарматыўнасці нашай мовы ў 20-ыя — 30-ыя гады ХХ стагоддзя. Істотная ўвага звяртаецца аўтарам на мову «Нашай нівы», якая адыграла выключную ролю ў станаў-ленні лексічнага складу сучаснай бе-ларускай літаратурнай мовы.

Шмат увагі аўтар дапаможніка надае пытанню моўнага рэдагавання 1920 -30-ых гг. як сацыяльнай прак-тыцы і лінгвістычнай рэфлексіі. Асоб-на разглядаюцца зрухі ў сінанімічных радах, што адбываліся на працягу двух дзясяткаў міжваенных гадоў.

Вучэбна-метадычны дапа-можнік Сяргея Запрудскага асабліва актуальны і таму, што міжваенны пе-рыяд існавання беларускай літара-турнай мовы супярэчліва асветлены ў навуковай літаратуры. З аднаго боку, у працах савецкага часу вельмі часта празмерна крытычна апісваліся 1920-ыя гады. З іншага, у пэўных крыніцах, падрыхтаваных ужо ў гады існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь, назіраецца не да канца аб-грунтаваная тэндэнцыя трактаваць міжваенны этап функцыянавання мовы як узор для сучаснага перыяду яе існавання.

Выданне структураванае та-кім чынам, што некаторыя тэмы з гіс-торыі беларускай літаратурнай мовы міжваенных гадоў пададзены ў форме лекцыйнага курса. Пасля кожнага раздзела прапануюцца пытанні для самакантролю і спіс рэкамендаванай літаратуры, што дапаможа студэнтам больш эфектыўна засвоіць адпавед-ную тэму.

Без усякіх сумненняў, вучэб-на-метадычны дапаможнік Сяргея Запрудскага «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы (1918 — 1941 гг.) — выданне надзвычай актуальнае і своечасовае, што паспрыяе больш якаснай падрыхтоўцы студэнтаў-філолагаў, а таксама будзе карыснае ўсім, хто цікавіцца родным беларус-кім словам і яго гісторыяй.

Юрый Бабіч,

кандыдат філалагічных навук,

старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ.

 

НОВАЕ Ў БЕЛАРУСІСТЫЦЫ

  1. Jasinska-Socha przy wspol-pracy T. Chylak-Schroeder i J. Glu-szkowskiej-Babickiej, Jezyk bialoruski (poziom podstawowy i srednio zaawa-nsowany), pod red. R. Kalety, War-szawa 2017.

Прапанаваны падручнік пры-значаны для студэнтаў гуманітарных факультэтаў ВНУ, якія вывучаюць беларускую мову як іншамоўную. Асноўная мэта падручніка — дапа-магчы студэнтам набыць практычнае ўменне карыстацца сучаснай бела-рускай мовай, а таксама засвоіць гра-матычныя нормы беларускай мовы. Асаблівая ўвага акцэнтуецца на раз-віцці навыкаў вуснага маўлення. Ву-чэбны матэрыял складаецца з 10 тэма-тычных блокаў (напр. cям’я, кватэра, навука, праца і г.д.). У кожным з іх знаходзяцца 3 раздзелы. У кожным раздзеле прыводзіцца асноўны тэкст публіцыстычнага ці мастацкага харак-тару. Пасля тэксту даецца беларуска-польскі слоўнік. На аснове арыгіна-льнага тэксту прапануюцца рознага тыпу практыкаванні, неабходныя для разумення мовы з улікам граматычнага і лексічнага матэ-рыялу. Граматычны матэрыял і рэкамендацыі даюцца на польскай мове, каб лепш зразумець і выка-наць практыкаванні. У кожным блоку змешчаны ў рамках (з ука-заннем «Запомні») характэрныя моўныя выразы і канструкцыі з мэтай іх запамінання. Для праверкі лексічнага і граматычнага матэ-рыялу ці самастoйнай працы да-юцца анекдоты, гумарэскі і на-таткі, а таксама заданні пера-кладнога тыпу (галоўным чынам з польскай мовы на беларускую). У якасці загалоўкаў тэматычных блокаў (і раздзелаў) паслужылi выразы ці фразы, прыведзеныя з арыгінальных беларускіх тэкстаў, якія дасканала перадаюць моўныя асаблівасці беларускай мовы. Напр. IX блок: Маладым адкрыты ўсе шляхі.

  1. Дзе і як мы вучымся?
  2. Цішэй, ідзе сесія!
  3. Я мару стаць…

 

Падручнік можна замовіць на старонцы Кафедры беларусістыкі Ва-ршаўскага ўніверсітэта (Wydawni-ctwo. Ksiazki wydane przez Katedre) https://portal.uw.edu.pl/web/katedra-bialorutenistyki/ksiazki-wydane-przez-kb.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

  1. Родзін (Кірыл) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін ад ант-рапоніма Родзь і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Родз-ін. ФП: Радзі-вон (імя, з мовы грэкаў ‘жыхар Радо-са’) — Родзь (народна-гутарковая фо-рма) — Родзь (мянушка, потым про-звішча) — Родзін.
  2. Родчанка (Вадзім) — вы-твор з фармантам -анка ад антрапо-німа Родка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Родч(н/ч)-анка. ФП: Радзівон (імя <грэч. Rhodion ‘жыхар Радоса’) — Родка (народна-гутар. фо-рма) — Родка (мянушка, потым про-звішча) — Родчанка.
  3. Розанаў (Пётр) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Разан і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Разан-аў. ФП: разан (рус. ‘ружа, куст і кветка ружы’ (Даль)) — Розан (мянушка, по-тым прозвішча) — Разанаў — Розанаў (адмежаванне ад апелятыва).
  4. Роман (Марыя) — акцэн-таваная форма імя Раман (<лац. Ro-manus ‘рымскі’, рымлянін) набыла ролю прозвішча; параўн. Барыс > Борыс.
  5. Ропат (Вольга) — семан-тычны вытвор ад апелятыва (рус.) ропот ‘нараканне, папрок’ (Даль).
  6. Роўба (Віталь) — семан-тычны вытвор ад апелятыва роўба (утварэнне з фармантам -ва ад раўці (утвараць гук рову (пра жывёл))); (перан.) ‘утвараць моцныя, працяг-лыя гукі, падобныя на роў жывёл'; (разм.) ‘моцна гаварыць, пець, кры-чаць’, (разм. ‘моцна плакаць’) ‘крыкун’, ‘плаксун’.
  7. Роўнейка (Сяргей) — вытвор з фармантам -ейка ад антра-поніма Роўны і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Роўн-ейка. ФП: роў-ны (‘гладкі, прамы, які не мае ўзвы-шэнняў, патаўшчэнняў, выгінаў’, ‘ад-нолькавы, надта падобны’, ‘раўнамер-ны, спакойны’, ‘ураўнаважаны’) — Роўны (мянушка, потым прозвішча) — Роўнейка.
  8. Рубінчык (Вольф) — вы-твор з суфіксам -чык ад антрапоніма Рубін і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Рубін-чык. ФП: рубін (апеля-тыў з двума значэннямі 1) ‘каштоўны камень чырвонага колеру'; 2) ‘рабін’ (духоўны кіраўнік вернікаў у яўрэ-йскай рэлігійнай грамадзе) — Рубін (мянушка, потым прозвішча) — Ру-бінчык.
  9. Рудзенік (Віктар) — вы-твор з суфіксам -ік ад антрапоніма Ру-дзеня і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Рудзен-ік. ФП: руды (‘рыжа-карычневы’) — Руды (мянушка, потым прозвішча) — Рудзеня (вытвор з фар-мантам -еня і значэннем ‘нашчадак Рудога’) — Рудзенік.
  10. Рудзько (Зоя) — семанты-чны вытвор ад апелятыва рудзько ‘руды’. ФП: руды (‘рыжа-карычневы’) — рудзько (‘пра рудога чалавека (жы-вёліну)’, фармант -ко: руд(дзь)-ко) — Рудзько (мянушка) — Рудзько. У ін-шых рэгіёнах Беларусі (і на Украіне) — Рудэня / Рудзеня, Рудэнка.
  11. Рудніцкая (Галіна) — вытвор з фармантам -ская/-іцкая ад тапоніма Руднікі / Рудня і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мяс-цовасці, паселішча': Руднік-скаяРудніцкая — Рудн-іцкая. ФП: руда (‘прыродная мінеральная сыравіна, якая змяшчае ў сабе металы ці іх злу-чэнні’) — рудня (‘прадпрыемства, якое здабывае руду’), руднік (‘горнапрамы-словае прадпрыемства для здабычы руды, карысных выкапняў’) — Рудня, Руднік(і) (тапонімы) — Рудніцкі(ая).
  12. Ружэвіч (Тадэвуш) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам ба-цькаймення -эвіч ад антрапоніма Ружа і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Руж-эвіч. ФП: ружа (‘расліна з прыго-жымі шырокаляпёсткавымі пахучымі кветкамі і са сцяблом, звычайна па-крытымі калючкамі’, а таксама ‘архі-тэктурнае або ювелірнае ўпрыгожан-не, схематычна падобнае на ружу’) — Ружа (мянушка, потым прозвішча) — Ружэвіч.
  13. Рукшына (Клара) — вы-твор з фармантам -ына ад антрапоніма Рукша і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Рукш-ына. ФП: рукша (рэг. эквів. рыкша ‘чалавек, які запрогся ў лёгкую двухколавую каля-ску, перавозіць седакоў і грузы’ (у краінах Паўднёва-усходняй Азіі)) — Рукша (мянушка, потым прозвішча) — Рукшына [дысім. ыв-уы].
  14. Румак (Аляксандр) — се-мантычны вытвор ад апелятыва румак ‘той, хто працуе на руме’ — мясціне на беразе ракі, куды звозяць бярвенне для сплаву і вяжуць плыты (румак).
  15. Румо (Алег) — другасная форма, першасная Рум — семантычны вытвор ад апелятыва рум ‘месца на беразе ракі, куды звозяць бярвенне для сплаву і вяжуць плыты’.
  16. Румянцаў (Мікалай) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Румянец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Румянц-аў. ФП: румянец (‘ружовы ці ярка-чырвоны колер твару, шчок’) — румя-нец (‘асоба з румянцам’) — Румянец (мянушка, потым прозвішча) — Ру-мянцаў.
  17. Русанок (Ігнат) — вы-твор з фармантам -анок ад антрапо-німа Русы і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Рус-анок. ФП: русы (‘светла-карычневы з шараватым ці жаўтаватым адценнем (пра валасы); пра чалавека, які мае такія валасы’) — Русы (мянушка, потым прозвішча) — Русонак — Русанок.
  18. Русінава (Таццяна) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Русін і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Русін-ава. ФП: русін (мн. русіны ‘назва ўкраінцаў заходнеўкраінскіх земляў, якая мела найбольшае пашырэнне падчас іх зна-ходжання пад аўстра-венгерскім гнё-там’) — Русін (мянушка, потым про-звішча) — Русінава.
  19. Руткоўскі (Антоній) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Руткова і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці': Руткав-скі — Руткоўскі. Або вытвор з фар-мантам -скі/-оўскі ад тапоніма Рут-каўка, Руткі і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселі-шча': Руткоў-скі, Рутк-оўскі. ФП: рута (‘від шматгадовых травяністых раслін і паўкустоў з жоўтымі кветкамі і лісцем, у якіх змяшчаецца эфірны алей’) — рутка (памян.-ласк. утварэн-не, фармант -ка) — Рутка (мянушка, потым прозвішча) — Руткі (‘мясцо-васць, паселішча з прозвішчамі Рут-ка, тапонім’) — Руткоўскі.
  20. Рутэнка (Сяргей) — вы-твор з фармантам -энка ад антра-поніма Рута і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Рут-энка. ФП: рута (‘шматгадовая травяністая расліна з жоўтымі кветкамі і лісцем, у якіх змя-шчаецца эфірны алей’) — Рута (мяну-шка, потым прозвішча) — Рутэнка. Або трансфармацыя прозвішча Ру-дэнка ( ад Руды — Руд[т] — Рут-энка).
  21. Рыдлеўская (Ларыса) — вытвор з фармантам -ская / -еўская ад тапоніма Рыдлі / Рыдлеўка і зна-чэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, паселішча': Рыдл-еўская / Рыдлеў(к)-ская.
  22. Рыжанкова (Вольга) — вытвор з фармантам -ова ад антра-поніма Рыжанок і значэннем ‘нашча-дак (дачка) названай асобы': Рыжанк-ова. ФП: рыжы (‘чырвона-жоўтага колеру’, ‘з валасамі такога колеру’) — Рыжы (мянушка, потым прозвішча) — Рыжанок (‘сын Рыжага’, фармант -анок)- Рыжанкова.
  23. Рыжая (Аляксандра) — семантычны вытвор ад апелятыва рыжая ‘чырвона-жоўтая (пра колер валасоў, шэрсць)’, ‘які выліняў ад сонца, дажджу, стаў бурым'; ‘пра ча-лавека, звера з валасамі, шэрсцю чыр-вона-жоўтага колеру’.
  24. Рыжкоў (Алесь) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Рыжко і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Рыжк-оў. ФП: рыжко (‘пра рыжавалосага ча-лавека (жывёліну)’) — Рыжко (мянуш-ка, потым прозвішча) — Рыжкоў.
  25. Рыжыкава (Аліна) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Рыжык і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Рыжык-ава. ФП: рыжык (‘ядомы пераважнага ры-жага колеру, грыб сямейства сыраеж-кавых’) — Рыжык (мянушка, потым прозвішча) — Рыжыкава.
  26. Рыжэвіч (Ала) — вытвор з суфіксам бацькаймення -эвіч ад антрапоніма Рыжы і значэннем ‘наш-чадак названай асобы': Рыж-эвіч. ФП: рыжы (‘чырвона-жоўтага колеру’, ‘з валасамі такога колеру, рыжавалосы’) — Рыжы (мянушка, потым прозвішча) — Рыжэвіч.
  27. Рымаровіч (Эдуард) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Рымар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Рымар-овіч. ФП: рымар (‘майстар, які выра-бляе раменную вупраж (хамуты, сёд-лы, аброці)’) — Рымар (мянушка, по-тым прозвішча) — Рымаровіч.
  28. Рымша (Андрэй) — ва-рыянт мужчынскага імя Рыма (лац. Roma < Romalus) набыў ролю про-звішча (<Рам-ша).
  29. Рынкевіч (Андрэй) — другасная форма, першасная Рымке-віч — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Рымко і значэнннем ‘нашчадак на-званай асобы': Рымк-евіч. ФП: Рыма (імя мужч., гл. Рымша) — Рымко (вытвор з фармантам -ко ад Рыма і значэннем ‘нашчадак Рымы’, перша-сна Рым-ок) — Рымкевіч — Рынкевіч.
  30. Рысявец (Уладзімір) — вытвор з суфіксам -ец ад тапоніма Рысева і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Ры-сев-ец — Рысявец. ФП: рысь (‘драпеж-ная млекакормная жывёліна сямей-ства кашэчых’) — Рысь (мянушка, по-тым прозвішча) — Рысева (тапонім <Рысева ўладанне (сцягнутая фор-ма), які стаў назвай паселішча) — Ры-сявец.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Нарадзіўся на Слонімшчыне, жыў у Вілейцы

Педагог і паэт Уладзімір Веся-луха — мой зямляк са Слонімшчыны. Але так склаўся лёс, што сустрэцца нам на гэтым свеце, на вялікі жаль, не ўдалося, аб чым, як заўсёды, вельмі шкадую.

Памятаю, калі быў яшчэ шко-льнікам, у Слонімскай раённай газеце сяды-тады друкаваліся вершы Ула-дзіміра Весялухі. Я іх чамусьці добра запомніў. Бо неяк аднойчы даследчык нашай літаратуры Генадзь Каханоўскі (1936-1994) мне напісаў у лісце, што ў Вілейцы жыве мой зямляк Уладзі-мір Весялуха — добры паэт, педагог і краязнавец, які падрыхтаваў і выдаў некалькі кніг. І прыслаў мне вілейскі адрас земляка. Я адразу ўспомніў пра вершы з «раёнкі» Уладзіміра Весялу-хі і падумаў: магчыма гэта і ёсць той Весялуха. А потым напісаў у Вілейку пісьмо. Але адказу доўга не было. І дзесьці ў сярэдзіне 1990-х гадоў пры-йшоў ад Уладзіміра Весялухі ліст і не-вялікая бандэролька з кнігамі. Нядаў-на ў папках свайго хатняга архіва ад-шукаў я гэты першы ліст. Прыгожым роўненькім почыркам Уладзімір Мі-калаевіч пісаў: «Паважаны Сяргей Мікалаевіч! Шчыра ўдзячны Вам за лісты і ўвагу да мяне. І адразу прашу прабачэння за маўчанне. Першае пісьмо прыйшло на адрас аддзела адукацыі, дзе я працаваў, але нехта памылкова, мабыць, яго са сваімі па-перамі знішчыў, а адраса ў мяне не засталося. Спрабаваў даведацца ад брата, які жыве ў Слоніме, але ён мне не змог дапамагчы. Цяпер, маю-чы адрас, пастараюся трымаць з Вамі сувязь.

Коратка пра сябе. Працую ў Вілейскай гімназіі намеснікам дырэ-ктара па вучэбна-метадычнай рабо-це і выкладаю беларускую мову і літа-ратуру. Па меры магчымасці займа-юся з вучнямі, якія праяўляюць літа-ратурныя здольнасці. Патроху пішу і сам. Друкаваўся ў мясцовай газеце. Некалькі вершаў змясціў у калектыў-ным зборніку «Спатканне» (1994), які Вам дасылаю. Наконт дзвюх кніг, аб якіх гаварыў Генадзь Аляк-сандравіч Каханоўскі. Гэта кнігі не з маімі творамі: адна з іх накшталт даведачнага матэрыялу пра літара-турную Вілейшчыну на аснове сабра-нага мною матэрыялу (экземпляр Вам дасылаю, праўда, ужо засталіся без вокладак (працую над дапаўнен-нем брашуры); а другая — з вершамі вучняў сельскіх школ — «Усё пачына-ецца са школы», укладальнікам якой я з’яўляюся. 

Шчыра дзякуй, Сяргей Міка-лаевіч, за зборнік Вашых вершаў «Шчырая Шчара». Прачытаў на адным дыхан-ні, прачытаў і нібы пабываў на радзіме, па якой часам сумую. Многія вершы ўраж-ваюць, а адзін з іх (думаю, Вы не пакрыўдзіцеся) я вы-карыстаў у 11 класе на за-ключным уроку па творчасці Васіля Быкава. Дарэчы, Ва-ша імя часта сустракаю ў перыядычным друку, што, безумоўна, радуе… На гэ-тым свой кароткі ліст за-канчваю. Да чарговай, хоць і завочнай, сустрэчы! З удзя-чнасцю і найлепшымі пажа-даннямі Уладзімір Весялуха».

Вось такі быў першы ліст ад майго земляка са Сло-німшчыны Уладзіміра Веся-лухі. Пасля мы перапісва-ліся. Але не так часта. Тым не менш сувязі не гублялі. А летам 2004 года зайшоў у рэдакцыю «Газеты Слонімскай», дзе я працаваў, пляменнік Уладзіміра Весялухі — між-народны арбітр па шашках Аляксандр Аніська — і сказаў, што 1 жніўня не стала Уладзіміра Мікалаевіча. Я быў шакіраваны: майму земляку 2 студзе-ня 2004 года споўнілася толькі 56 га-доў…

Уладзімір Весялуха нарадзіў-ся 2 студзеня 1948 года ў вёсцы Старыя Дзевяткавічы Слонімскага раёна. У сям’і Весялухаў было шасцё-ра дзяцей. Гадавала іх адна маці, бо бацькі рана не стала — яго забіла ма-ланка.

Уладзімір быў перадапошнім дзіцём у сям’і. Ён скончыў мясцовую дзесяцігодку. Спачатку працаваў за-гадчыкам клуба, бібліятэкарам у роднай вёсцы, а пасля завочна па-ступіў на філфак Белдзяржуніверсі-тэта. Падчас вучобы жыў не ў інтэр-наце, а на кватэры недалёка ад фа-культэта. Лекцыі ніколі не прагуль-ваў, бо быў старастам, меў шмат аба-вязкаў. Выкладчыкі яго добра ведалі, таму адразу заўважылі б яго адсут-насць. На апошнім курсе вучобы Ула-дзіміру Весялуху прапаноўвалі па-ступаць у аспірантуру, бо дыпломная праца «цягнула» на кандыдацкі міні-мум. Але вясковы юнак са Слонім-шчыны не пагадзіўся. Ён вярнуўся на Слонімшчыну і пасля трох гадоў на-стаўніцтва яго прызначылі на пасаду дырэктара Хмяльніцкай васьміга-довай школы. Дарэчы, той школы, дзе з восені 1912 да траўня 1915 года настаўнічаў Ігнат Дварчанін (1895-1937) — у будучым вядомы грамадска-палітычны дзеяч, літаратар, доктар філасофіі. Цяпер у Хмяльніцы няма школы, ды і вёска даўно стала непер-спектыўнай.

У пачатку 1983 года Уладзі-мір Весялуха з сям’ёй пераехаў у Ві-лейку. У апошнія гады свайго жыцця ён працаваў у мясцовай гімназіі № 1. Настаўнік не толькі актыўна займаўся педагагічнай дзейнасцю, але і пры-віваў любоў у дзяцей да роднай куль-туры, да матчынай мовы, захапляўся літаратурным краязнаўствам. Ён доб-ра разбіраўся ў паэзіі, ведаў яе, цаніў працу беларускіх літаратараў. Ула-дзімір Весялуха даследаваў літара-турную Вілейшчыну. Для школьні-каў ён падрыхтаваў і выдаў брашу-рку пра літаратараў Вілейшчыны.  А ў 1990 годзе ў Вілейцы, пры пад-трымцы аддзела народнай адукацыі Вілейскага райвыканкама, выйшаў зборнічак паэзіі школьнікаў пад на-зваю «Усё пачынаецца са школы…». Гэты зборнічак склаў і рэдагаваў Ула-дзімір Мікалаевіч. У ім надрукаваны вершы 22 юных паэтаў Вілейшчыны. І ўсе вершы на беларускай мове, то-лькі адзін па-руску. Цяпер гэтым паэ-там па 30 і больш гадоў. А тады яны былі вучні 5-11 класаў. Зборнік па-чынаўся вершам «Беларусь» вучані-цы Даўгінаўскай сярэдняй школы Свя-тланы Ляшковіч:

Беларусь, родны край,

Мілы кут.

Люба сэрцу ты мне,

Бо радзіма мая —

Гэта звонкая песня,

Што ля рэчкі плыве,

Гэта матчына доля,

Што жыццё мне дае,

Гэта тыя бярозы,

Што стаяць у бары,

Гэта бацькавы рукі,

Што ў працы заўжды.

Ўсім паклон я даю:

Лясам, рэкам і долам,

Людзям, птушкам, звярам,

Маладым навасёлам.

Пакуль сонца свеціць,

Пакуль месяц ззяе,

Беларусь назаўжды

Застаецца з намі!

 

Ва ўступным слоўцы да гэтай кніжачкі Уладзімір Весялуха сказаў: «Усё пачынаецца са школы…». Такая назва зборніку вучнёўскіх вершаў дадзена невыпадкова. Як вялікая рака пачынаецца з маленькіх ручай-коў, так і вялікая любоў да Радзімы, людзей, усяго, што акружае, пачына-ецца са школьнай парты… Не будзем строга судзіць юных паэтаў у нека-торай недасканаласці іх вершаў. Га-лоўнае, што іх вызначае — шчырасць, дзіцячая непасрэднасць, а часам — і летуценнасць. Пажадаем жа ім лю-боў да мастацкага слова пранесці праз усё жыццё. Магчыма, нехта з іх стане нашым гонарам…».

Магчыма, нехта з аўтараў збор-нічка «Усё пачынаецца са школы…» і, сапраўды, стаў гонарам Вілейшчыны. Але гэта найперш дзякуючы сціпла-му і шчыраму настаўніку Уладзіміру Мікалаевічу Весялуху. Творы нека-торых паэтаў з вышэй упамянутага зборнічка я прачытаў ужо ў кнізе вершаў «Спатканне» (Вілейка, 1994). Яны былі надрукаваны побач з паэтычнымі радкамі іх настаўніка. Гэты зборнік тады з’яўляўся вынікам творчай дзейнасці сяброў аб’яднання  «Майстэрства. Фантазія. Шчод-расць», якое працавала пры Вілейскай гарадской бібліятэцы. У «Спатканні» на суд чытачоў Уладзімір Весялуха вынес 7 вершаў, прысвечаных настаў-нікам, Масіму Багдановічу, Н.Ф. Ку-прыянавай, якая ў часы Другой су-светнай вайны не дачакалася сваіх сыноў, а таксама вершы-развагі пра наша жыццё.

Многія творы Уладзіміра Ве-сялухі раскіданы па розных выданнях. Бо ён пісаў не толькі вершы, але і пе-дагагічныя артыкулы, рэцэнзіі на кнігі і падручнікі. Свае працы друкаваў у раённых выданнях Слоніма і Вілейкі, у «Настаўніцкай газеце» і ў іншай перыёдыцы. У адным з пісем Уладзі-мір Мікалаевіч напісаў, што «сваіх зборнікаў я пакуль не выдаваў і не планаваў выдаваць. Думаю, што пакуль рабіць гэта не варта…».

Праз два гады пасля смерці Уладзіміра Весялухі я атрымаў ліст ад яго жонкі Аляксандры Паўлаўны. Яна пісала: «…Я і трое сыноў Уладзі-міра Мікалаевіча Весялухі шчыра дзякуем Вам за памяць пра нашага мужа і бацьку. Прайшло ўжо два гады, як яго няма, а горыч вя-лікай страты нас не пакідае… Пры жыцці Уладзімір Мікала-евіч быў вельмі сціплым чала-векам. Ён быў фанатычна ад-даным чалавекам сваёй працы. У апошнія гады жыцця выкла-даў беларускую мову і літара-туру. Любіў пісаць вершы і быў актыўным сябрам літаратур-нага аб’яднання Вілейшчыны. Але калі яму прапанавалі выдаць асобны зборнік вершаў, ён сціпла адмовіўся, маўляў, на зборнік не хапае добрых паэтычных тво-раў…».  

2 студзеня 2018 года Ула-дзіміру Весялуху споўнілася б толькі 70 гадоў. А яго ўжо няма сярод нас  14-ць. Ён рана пакінуў сваю сям’ю, землякоў, сяброў. Магчыма, пры жыцці Уладзімір Мікалаевіч сабраў бы ўсё лепшае ім напісанае і выдаў бы асобным зборнічкам. Але гэтага ён не па-спеў зрабіць. Тым не менш, творчая спадчына Уладзіміра Весялухі павінна быць сабрана і выдадзена. І гэта будзе найлепшай памяццю пра яго. І, маг-чыма, гэта некалі і будзе.

Чытачам «Нашага слова» пра-паную вершы Уладзіміра Весялухі, напісаныя ім у розны час.

Сяргей ЧЫГРЫН.

 

З паэтычнай спадчыны Уладзіміра Весялухі

 

***

 

Ізноў надыходзіць зіма,

Закружацца пухам сняжынкі…

Я ведаў, што сёння сама

Прыдзеш ты на тыя сцяжынкі.

І будзеш цярпліва чакаць

І зорак, і цёплага ветру.

І толькі хусцінка ў руках

Здрыгнецца, як злоўлены ветразь.

1966 г.

 

У сэрцы маім ты навекі….

 

Прыгожы ты, горад Вілейка,

У летнюю спёку і люты мароз…

Цябе палюбіў я навекі,

З табою звязаў назаўсёды свой лёс.

Славуты ты, горад Вілейка,

Бо многа зрабіў за чатыры вякі,

У войны і ў мірны час працы

Дастойны бяссмерця мае  землякі.

Багаты ты, горад Вілейка,

Цудоўных жа маеш нямала людзей —

Музыкаў, паэтаў, артыстаў,

Неўміручым што робяць

кожны твой дзень.

Адметны ты, горад Вілейка,

Сяброўскай і шчырай

над Вілляй-ракой

З другімі ты рады сустрэчы,

Каб бачыць,

што правільны выбраў шлях свой.

Натхнёны ты, горад Вілейка,

Хоць узрост і салідны, а маладым

З аптымізмам глядзіш ты ў заўтра,

Да мэты жаданнай ідзеш праз гады.

Вілейка, мой горад Вілейка,

Як сын сёння шчыра табе гавару:

У сэрцы маім ты навекі,

З табою я толькі шчасліва жыву.

 

Нястомнасць

 

Ганне Новік

Жыццё пражыць — не поле перайсці.

Ваш шлях жыццёвы сведчанне таму:

Спазнаўшы наймічкі нялёгкі лёс,

Прайшлі праз дэфензіву і турму.

Калі шугала полымя вайны,

Настаў нялёгкі ліхалецця час,

Вы на пярэднім краі зноў былі,

Бо думалі не пра сябе, пра нас.

I ў мірны час нялёгка Вам было

(Ды Вы не зналі, як магло б інакш):

Зноў там, дзе больш за ўсё не дастае,

Дзе больш за ўсё

патрэбен вопыт Ваш.

…I сёння Вы таксама ў страі,

У гушчыні жыцця, сярод людзей —

Дарадчык і нястомны працаўнік,

I праваднік найноўшых усіх ідэй.

Жыццё пражыць — не поле перайсці.

I цяжкасці, і радасці былі.

Калі б прыйшлося зноўку ўсё пачаць,

Упэўнены: інакш Вы б не змаглі…

 

Хлеб

 

Хлеб — са стомы і поту,

Бяссонных начэй і трывог,

З мазалёў ад работы,

З бясконцых жыццёвых дарог.

Хлеб — з расы і туманаў,

І з сонечных промняў, зары…

Хлебу ўвесь я адданы,

З ім усё змагу я тварыць…

 

Не зайздрошчу

 

Не зайздрошчу,

Каму лёгка жывецца,

Каму ў жыцці

Ўсё проста даецца.

Хто не зведаў

Ні стомы, ні поту,

Хто не меў

Мазалёў ад работы,

Хто сапраўднага

Шчасця не знае —

Быць такім

Я ніяк не жадаю.

 

***

 

Чаго жадаю ў жыцці?

На месцы не стаяць, ісці…

Чаго жадаю ў жыцці?

Не вянуць у спёку, а цвісці…

Да самай старасці расці…

 

Не ведаю большага шчасця

 

Не ведаю стомы прыемней,

Чым стома, аблітая потам.

Я лепшай не ведаю песні,

Чым спетая пасля работы.

Дзівосней не знаю часіны

За ранак, туманам спавіты.

Не ведаю лепшага смаку

За хлеб, мазалямі здабыты.

І мары не знаю жаданей —

Сям’ёй на зямлі жыць адзінай.

Не ведаю большага шчасця —

Сваёй быць патрэбным Радзіме.

 

У Лідскім замку адбылося ўрачыстае адкрыццё вежы Вітаўта

Упершыню пасля пра-цяглай рэстаўрацыі Лідскага замка яшчэ адзін важны склад-нік сярэднявечнага абарончага збудавання, вежа Вітаўта, якая на працягу сваёй гісторыі не раз падвяргалася разбурэн-ням, стала даступнай для на-ведвання. Ва ўрачыстай абста-ноўцы, з удзелам шматлікіх гасцей 22 снежня ў яе сценах была адкрыта выстаўная экс-пазіцыя «Гістарычныя падзеі і постаці».

На кожным з пяці паве-рхаў паўночна-ўсходняй вежы, а гэта парадку ста квадратных метраў, гасцей сустракалі су-працоўнікі Лідскага гістарыч-на-мастацкага музея. У фактах і легендах мінулае ажывала на вачах. Фармоўшчык, ці «цаге-льнік», які віртуозна «ладзіў» цэглу-пальчатку, зазірнуў у мі-нулае, у перыяд з 1323 па 1328 год (час непасрэднага будаўні-цтва замка).

Усё вышэй па прысту-пках — і перад вачамі моманты вялікіх бітваў, сярэднявечнае паляванне ў наваколлях Ліды і, вядома, вяселле караля Ягай-лы і Соф’і Гальшанскай. Дадалі ўражанняў пазнавальнай экс-курсіі выстава «Прылады ка-таванняў сярэднявечнай Еўро-пы» вядомага беларускага ка-лекцыянера Сяргея Нурматава і наведванне лялечнага тэатра «Батлейка». Не зрабіў селфі, а таксама фота наваколляў гора-да з пятага паверха вежы хіба што гультаяваты.

Аўтэнтычныя прадме-ты розных часавых перыядаў (некаторыя артэфакты доўгі час захоўваліся ў фондах Лід-скага гістарычна-мастацкага музея і былі недаступныя для прагляду), таямнічасць калідо-раў, веліч сцен — замак ізноў напоўнены духам рыцараў і прыгожых дам. Вежа Вітаўта расчыніла дзверы для жыха-роў нашага горада, а таксама турыстаў, якіх у найблізкай будучыні стане яшчэ больш.

— Лідскі замак — не адзі-ны ўнікальны гістарычны аб’ект, якому ў апошні час на-давалася асаблівая ўвага, — адзначыў у гутарцы з карэс-пандэнтам раёнкі начальнік галоўнага кіравання ідэалагіч-най працы, культуры і па спра-вах моладзі Гарадзенскага абл-выканкама Аляксандр Вярсо-цкі. — Праводзіўся шэраг работ у такіх вядомых архітэктурных помніках, як Стары, Крэўскі і Гальшанскі замкі. Высілкі шматлікіх людзей не марныя. Усё рабілася і робіцца для таго, каб Гарадзенская вобласць стала яшчэ больш прывабнай і цікавай для грамадзян іншых дзяржаў. З падпісаннем Указу № 318 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь турыстычны стру-мень у краіну павялічыўся. Та-му наша агульная задача — здзі-ўляць гасцей, каб жаданне на-ведаць і Гарадзенскую воб-ласць у тым ліку ўзнікала зноў і зноў.

Вольга Антонава,

“Лідская газета”.

 

Камунальнікі зняліся для

беларускага календара ў вышыванках

Менскія камунальнікі стварылі карпаратыўны калян-дар на 2018 год у стылі бела-рускіх святаў і звычаяў. Мадэ-лі — праграмісты і спецыялісты «Цэнтра інфармацыйных тэх-налогій Менгарвыканкама». На прадпрыемстве кажуць, што падчас падрыхтоўкі кален-дара ўзнікалі розныя склада-насці: як з пошукам нацыяна-льных строяў, так і рэквізіту для абыгрывання сюжэтаў. Але дзякуючы дапамозе Бела-рускага дзяржаўнага маладзё-жнага тэатра задумкі ўдалося ўвасобіць у жыццё.

tut.by.

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Шкірманкоў Фелікс — 10 р., г. Слаўгарад
  2. Раўнейка В.І. — 5 р., г. Пінск
  3. Чэчат А. — 15 р., г. Менск
  4. Чычын Яўген — 10 р., г. Менск
  5. Фурс Антон — 10 р., г. Паставы
  6. Кажарская Эліна — 20 р., г. Менск
  7. Любін Мікалай — 10 р., г. Менск
  8. Іваноў І.Е — 77 р., г. Менск
  9. Карабач В. — 10 р., в. Пескі, Лідскі р-н
  10. Бойса І.Б. — 20 р., г. Ліда
  11. Кот В.У. — 5 р., г. Менск
  12. Шуканаў А.І. — 20 р., г. Менск
  13. Васільеў — 25 р., г. Менск
  14. Якімовіч Т.В. — 10 р.
  15. Ярашэвіч І.А. — 10 р., г. Менск
  16. Парфенчык — 10 р., г. Менск
  17. Жучкоў Я.А. — 10 р., г. Менск
  18. Салдатава Н. — 10 р., г. Магілёў
  19. Арлоўскі — 10,78 р., г. Лагойск
  20. Бусел В.Н. — 10 р., г. Менск
  21. Шыдлоўскі Р.Е. — 20 р., г. Менск
  22. Шыдлоўскі Б.Р. — 20 р., г. Менск
  23. Аглушэвіч К.Л. — 15 р., г. Менск
  24. Сячко Зміцер — 20 р., г. Менск
  25. Каліноўскі М.І. — 25 р. г. Менск
  26. Зенька В.Б. — 30 р., г. Менск
  27. Луцэвіч М.Г. — 5 р., г. Менск
  28. Дулько В.М. 10 р., г. Менск
  29. Пепін Д.Л. — 10 р., г. Менск
  30. Клімук У.І. — 50 р., г. Менск
  31. Беляўцова О.С. — 50 р., в. Драздова
  32. Хадзько Р.І. — 50 р., г. Менск
  33. Булыга І.І. — 100 р., г. Менск
  34. Крывенка Улад — 15 р. г. Менск
  35. Шутаў А.В. — 15 р., г. Менск
  36. Тынкевіч В.А. — 20 р., г. Менск
  37. Турбал Я.М. — 20 р., г. Менск
  38. Філімонава А.У. — 100 р., г. Менск
  39. Шашко І. — 7 р., г. Менск
  40. Пятроўскі В. — 20 р., г. Менск
  41. Гнядзько І.А. — 10 р., г. Лунінец
  42. Лісоўскі Д.І. — 10 р., г. Бабруйск
  43. Шклярык В.А. — 20 р., г. Менск
  44. Сямічава — 10 р, г. Менск
  45. Чабатар А.М. — 10 р., г. Менск
  46. Птушка С.І. — 5 р., в. Хільчыцы
  47. Катлянік А.В. — 5 р., г. Менск
  48. Клімовіч Д.С. — 10 р., г. Менск
  49. Супіталёў А.Б. — 10 р. г. Менск
  50. Вяргейчык В.П. — 10 р., г. Барысаў
  51. Паповіч А.І. — 10 р., г. Менск
  52. Іваноў І.І. — 10 р., г. Менск
  53. Кісель Я.І. — 2 р., г. Менск
  54. Енін С.Ю. — 100 р., г. Менск
  55. Гнятуля — 20 р., г. Менск
  56. Скарына Ф. — 10 р., г. Вільня
  57. Лагуціна М.Ю. 10 р., г. Менск
  58. Трухановіч — 20 р., г. Менск
  59. Яўген — 5 р., г. Менск
  60. Мануленка — 10 р., г. Менск
  61. Краўчанка А. — 2 р., г. Менск
  62. Бадасетнікаў В. — 10 р., г. Менск
  63. Журок С.В. — 5 р., г. Менск
  64. Запрудскі С.М. — 50 р., г. Менск

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

Беларускі народны каляндар

на 2018 год

Народны каляндар — гэта сістэма ста-лых ці рухомых свят, прысвяткаў, абрадаў, гульняў, звычаяў, што замацаваны ў фальклоры. Уяўляе пераважна спалучэнне язычніцкай і хры-сціянскай культуры. Гэта — фальклорны калян-дар: ён складзены на аснове хранонімаў, якія зафіксаваны ў вуснай народнай творчасці беларусаў і ўключае традыцыйныя арыенціры на сельскагаспадарчыя работы і адпачынкі ў гадавым, сезонным, месячным і іншых цыклах-рытмах.

Сістэматызаваны беларускі народны каляндар у складзе з велікодна-валачобнымі пес-нямі, якія ў строгай храналагічнай паслядоў-насці апісваюць традыцыйныя прысвяткі і святы ў тым ліку  тыя, што закансерваваліся ў непараўнальных паэтычных узорах як Нава-годдзі/Навалецці, з’яўляецца нашым шэдэўрам і фенаменальнай з’явай сусветнай нематэ-рыяльнай культуры.

У народным календары на 2018 год прадстаўлены асноўныя святы і прысвяткі з кароткімі тлумачэннямі, прыкметамі, пры-маўкамі, урыўкамі з валачобных песень і г. д. Дні (хранонімы), якія адзначаюць беларусы-католікі, выдзелены курсівам. Зорачкай /*/ пазначаны святы «рухомай» царкоўнай пас-халіі.

У наступным, 2019, годзе па права-слаўнай пасхаліі Вялікдзень (Пасха) 28 краса-віка, па каталіцкай  — 21 красавіка.

Умоўныя абазначэнні: п — панядзелак, а — аўторак, с — серада, ч — чацвер, пт — пятніца, сб — субота, н — нядзеля. Даўжыня дня і моман-ты ўсходу і захаду ў дні сонцастаянняў і раўна-дзенстваў падаюцца для Менска. Больш пад-рабязна пра значэнне хранонімаў календара можна прачытаць у нашых кнігах «Беларускі народны каляндар» (Мінск, 1993, 2002).

 

Студзень

 

  1. п. Новы год. ВКЛ перайшло на студзеньскі стыль у 1550 г., Расія — з 1700 г. «А хто ўпярод? Новы ж год».
  2. сб. Першая, Посная куцця. Перад-калядная вячэра. “Які дзень, такі і год”. Тры Каралі. Католікі праводзілі маскаваны абрад «Тры каралі», або «Гэроды».
  3. н. Раство Хрыстова. Пачатак Каляд. «Ой, Калядачкі, бліны-ладачкі…». Калядавалі. Насілі «звязду». Паказвалі батлейку. На Каляды праводзілі ігрышчы («вадзілі казу», «жанілі Ця-рэшку», «пяклі ката», гулялі ў «Яшчура» і інш.).
  4. а. Сцяпан. «На святога Сцяпана вышэй слуга за пана».
  5. сб. Шчодрая куцця. Пачатак Шчо-драга тыдня. «Мароз, хадзі куццю есці».
  6. н. Васілле. Новы год па правасл. календары. «Сею, сею пасяваю, з Новым годам вас вітаю».
  7. ч. Трэцяя, Галодная, Вадапосная куцця. Апошнія дні Каляд. «Каляда ад’яз-джае».
  8. пт. Вадохрышча (Кшчэнне). «Свя-тое Кшчэнне ваду ксціла…, свет ачысціла і ваду наверх пусціла», «На Вадохрышча завіруха — на Вялікдзень таксама».
  9. сб. Прывадохрышча — заканчэнне Каляд. Пачатак Малой вясельніцы (да посту).
  10. с. Аксіння. «Аксіння дарогу пера-мяце, а корм падмяце». Фядос. «На Фядоса цёпла».
  11. ч. Таццяна. Свята студэнтаў. Павел. «Вее вецер — будзе вайна».
  12. с. Апанас, Гусінае свята. Свята свойскай жывёлы. «Хавай нос у апанасаўскі мароз».

 

Люты

 

  1. ч. Ігнат. «На святога Ігната зіма багата».
  2. пт. Грамніцы, Стрэчанне. «Калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, то на Юр’я наесца вол травіцы», «Грамніца — хлебу па-лавіца».
  3. н.*Памінальніца. Канец Паміналь-нага тыдня. Калі «вея» ў нядзелю, то авёс трэба сеяць на 9-м тыдні, калі ў панядзелак — то на 8-м, калі ў сераду ці чацвер — то пакідалі «дзесяцінкі дзве».
  4. п. *Рабы тыдзень, Вясельніца, Раз-вітальны, Сырапусны тыдзень. Тыдзень пе-рад Масленіцай. Які добры дзень на Масленным тыдні, у той дзень ад Іллі сеялі лён. Дзяўчаты вешалі «калодкі» нежанатым хлопцам. Агата. Каровіна свята. «Хлеб і соль святой Агаты не пусціць бяды да хаты».
  5. а. Паўзіміца Аксіння. «На Аксіні мяце». Дарота. «Па Дароце высахнуць хусты на плоце».
  6. н. Ігнат. «Ігнат Грамніцам рад».
  7. с. *Лысая серада. Праталіны-за-лысіны. *Серада Папяльцовая (пач. Вялікага посту ў католікаў). Трыфан. «На Трыфана зорна — вясна позняя». Валянцін. Свята зака-ханых.
  8. ч. *Блакітны чацвер. Тумановы дзень. *Крывы, Тлусты чацвер, Валосы, Валосся. Свята жывёлы. «На Валосага бліны пяклі ці аладкі, каб былі валы гладкі». Грамні-цы, Стрэчанне. «Зіма з летам сустракалася, пра здароўейка пыталася», «На Грамніцы палавіна зіміцы».
  9. пт. *Дзедава пятніца, Стрэчань-скія Дзяды.
  10. сб. *Масленыя Дзяды (Бабы). «Дзяды не зналі бяды, а нашы ўнукі зазналі мукі».
  11. н. *Масленіца. «Масленіца ў «вят-ху» (пасля поўні) — дзяржы пшаніцу ў мяху, сей пшаніцу на ўсю руку». *Гуканне вясны. «Бла-славі, божа, зіму замыкаці, вясну загукаці». На Палессі вадзілі карагоды, «спявалі чырачку», насілі ёлку з вянком. Агата. Каровіна свята.
  12. п. *Паласказуб. Першы дзень Вя-лікага посту. Паласкалі зубы гарэлкаю.
  13. с. *Уступная серада. Каб урадзіў лён, мылі верацёны ці калаўроты, хадзілі ў карчму і пераскаквалі цераз пень.
  14. сб. *Зборава субота. Абрад «спо-ведзі дзежкі». Улассе. Свята жывёлы. «Аўлас на сыры лас». Мацей. «На Мацея дарога па-цее», «На Мацея адліга — будзе мароз».
  15. н. *Зборніца, Ізбор. Адзін з варыян-таў Новага года/лета ў час прыняцця юліянскага летазлічэння. «Святы Ізбор упярод ступіць». Пачатак збору ў поле.
  16. п. Фаціння. Заступніца ад хвароб.

 

Сакавік

 

  1. н. Казімір. «Святы Казімір дровы сякець».
  2. пт. Янка, Паўраценне. Мядзведзь паварочваецца ў бярлозе на другі бок.
  3. п. *Пачатак Храстовага тыдня. Пяклі «храсты». Засеўкі. Абрад «жаніцьбы ко-міна». Рыгор. «На святога Рыгора ідуць рэкі ў мора «.
  4. а. Васіль Капальнік. Са стрэх капае.
  5. с. *Серадапосце. Выпякалі «хра-стцы». Аўдоцця Вясноўка. Гуканне вясны. «На Аўдокі голы бокі». (1.03. Новы год у мінулым, сакавіцкі каляндарны стыль). «Святы Еўда-кей … пераступ года».
  6. ч. Хвядот. «На Хвядота занос — усё сена знясе».
  7. сб. Герасім Гракоўнік. «Герасім гракоў прыгнаў».
  8. н. Вясновае раўнадзенства. Усход — 07.17, захад — 19.18.
  9. п. Пачатак *Пахвальнага тыдня. «Дзікая качка яйцом пахваліцца». Язэп. «Святы Язэп сярод посту шлюб дае прахво-сту». «На Язэпа пагода — год ураджайны».
  10. ч. Саракі. Было Новым годам/летам. «Святыя Саракі наперад пайшлі». Свята птушак. Прылятае 40 выраяў. «Святыя Саракі ў поле саху валаклі». Прыска. «На свя-тога Прыску праб’е лёд і пліска».
  11. пт. *Пахвальная пятніца. Мыццё дзежак.
  12. сб. *Пахвальная субота. Не грымелі кроснамі, каб гром не грымеў.
  13. н. * Вербная (Па-льмовая) нядзеля. «Вярба б’е, не я б’ю». Рыгор. «На Рыгора зіма ідзе ў мора». Дабра-вешчанне, Звеставанне. «І птушка гнязда не кладзе». Прылёт бусла. Гуканне вяс-ны. Было Новым годам. «Пер-ша свята — нова летца, Блага-вешчанне зямлю сушыць».
  14. п. Пачатак *Верб-нага тыдня. Міжблагавешчыны (да 7 кра-савіка). Забарона на «запасванне» кароў.
  15. а. Арына. «На Арыну сей капусту ў расадніках».
  16. пт. Аляксей Цёплы. Дзень рыба-лова. «На Цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова на верас, а бортнік на хвою».
  17. с. Палікарп. Пачатак бясхлебіцы.

 

Красавік

 

  1. н. *ВЯЛІКДЗЕНЬ (у католікаў). *Вербніца. Дар’я Вясенняя. Адбельвалі палотны.
  2. п. Пачатак *Белага, Вялікага, тыд-ня. *Чысты панядзелак. Бялілі і мылі ў хаце.
  3. а. *Чысты аўторак. Каб на людзей і «гаўядо» не напала «парша», трэба ўсё мыць.
  4. с. *Дравяная страсць. Мыюць усё дравяное.
  5. ч. *Чысты чацвер. Лазня. Абрад мыцця дзежкі.
  6. пт. *Чырвоная, Велікодная, пятні-ца. Сеялі гарох. Камаедзіца. Свята мядзведзя. Благавеснік. Пяклі пірагі «буславы лапы».
  7. сб. *Вялікая, Чырвоная, субота. Фарбавалі яйкі. Канец Вялікага посту. Бла-гавешчанне. «Благавешчанне без ластавак — халоднае лета». Абрад «Страла».
  8. н. *ВЯЛІКДЗЕНЬ. «Хрыстос ува-скрос! — Сапраўды ўваскрос!». Быў Новым годам. «Першае свята — свята Вялікадня». Благуста. «На Благусту сей капусту».
  9. п. Працяг *Велікоднага тыдня. «Першы дзень пірагі маюць, а сярэдні пагуля-юць, а паследні дзень выпраўляюць». Матрона. «На Матрону шчупак хвастом лёд разбівае».
  10. с. *Градавая серада. Праводны, Мёртвы тыдзень. «Пайшла зіма да Кіева, а лета нам пакінула».
  11. ч. *Людавы дзень. Раней у Вілен-скай губерні білі і качалі яйкі з лубкоў, гушкаліся на арэлях. *Вялікадне мёртвых (Наўскі Вялікдзень, Мёртвы Вялікдзень, Наўскі чацвер). Дзень памінання на могілках. Хлопцы і дзяўчаты абліваліся вадою.
  12. пт. *Прашчэнне. Абліваліся вадою.
  13. сб. Прабуджэнне хатніка. У гэты дзень хлусілі, каб заблытаць хатніка. «Апрэль — нікому не вер». Мар’я. Калі ў ясную ноч пры-бывала вада, то суха будзе ў жніво на хлебнай ніве.
  14. н. *Праводная нядзеля. «Ідзі, зіма, да Кучава, як ты нам надакучыла».
  15. п. *Радаўнічныя Дзяды. Мікіта. «Калі на Мікіту крыгаход, то няма ні клёву, ні лову рыбаловам».
  16. а. *Радаўніца. «На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а к вечару скачуць».
  17. сб. Руф. Руф рушыць снягі.
  18. п. Пачатак *Пераплаўнага, Чар-вівага, тыдня. Не трэба садзіць, бо заядуць чэрві. Юры. (Новы год па задыяку). «Першае святца — святы Юр’я», «Як зязюля закукуе за 12 дзён да Юр’я на «голы» лес, то не чакай ураджаю і будзе хварэць жывёла». Войцах. «Святы Вайцеху выпусціў жаўранка з меху».
  19. а. Анціп — ахоўнік зубоў.
  20. с. Марк. «Дождж на Марка, дык зямля як шкварка».
  21. сб. Пуд. «Пуд снег пужне».
  22. н. *Міраносцы. «На Міраносця п’яныі бабы цігаюць адна адну за валосця». Арына. «На Арыну сей капусту».
  23. п. Зосім — ахоўнік пчол. Андрыянава ноч, Андрэй. Ноч дзявочай варажбы і чараў-ніцтва.

 

Травень (Май)

 

  1. а. Кузьма. «Май Кузьма з морквінай сустракае, а Пахом з гурком».
  2. с.*Градавая, Пераплаўная, серада. Засцярогі ад граду і дажджу.
  3. сб. Ляльнік. Свята Лялі — дачкі Лады.
  4. н. Юр’е. Свята жывёлы. «Як дождж на Юр’я — хлеб будзе і ў дурня». Абрад «Страла».
  5. п. Алісей. «Прыйшоў Алісей — авёс пасей». Бабскія розбрыкі. Скокі жанчын і качанне па зямлі дзеля ўрадлівасці.
  6. а. Марк. «Дождж на святога Марка — дык зямля як шкварка». Станіслаў. «Сей лён на Станіслава — вырасце як лава».
  7. ч. *Ушэсце. Унебаўшэсце пана Езуса. Свята агляду жыта. Ярылавіца. Свята Ярылы.
  8. пт.*Градабойцы, Ледавіты дзень (Віленская губ.).
  9. н. Якуб. «На Якуба грэе люба».
  10. п. Макарэй. Абрады ля вады.
  11. а. Барыс. Апякун поля і жывёлы.
  12. ч. *Ушэсце. Абрад «Страла».
  13. пт. Арына Расадніца. Дзень выса-джвання расады ў Паазер’і.
  14. н. *Сёмуха, Зялёныя святкі. Свята зелені. «На Духа будзе цёпла і суха». Антоній. «На святы Антоній сей авёс для коней, а як удасца дык і прадасца».
  15. п. Іван Веснавы. Апякун земляро-ба. «На Івана каласок, а на Пятра піражок».
  16. а. Мікола Веснавы. Свята пастухоў. Алёна. «Сей лён на Алену, будзе кашуля па калена».
  17. с. *Градавая серада. Зілот. «Сей пшаніцу на Зілота, і яна будзе як злата».
  18. м. Макей. «Мокра на Макея — і лета не прасушыць». Кірыла і Мяфод. Калі дзень мокры — і лета будзе мокра.
  19. пт. *Сёмушныя Дзяды. Епіфан. «На Епіфана раніца ў чырвоным каптане, неба з барваю — гарачае лета».
  20. сб. *Духавая субота, Зялёная су-бота.
  21. н. *Сёмуха, Тройца. Культ продкаў і расліннасці. «Павядзём Куста пад гай зя-лёненькі…». Сідары. «Прыйшлі Сідары — прыйшлі і сіверы».
  22. п. *Русальніца, Іван ды Мар’я. Праводзіны вясны. «На Граннай нядзелі Русалкі сядзелі…». Пахом. «Святы Пахом павее цяплом». «Сей агуркі на Пахом — будзеш насіць мяхом».
  23. а. *Конскі Вялікдзень. Свята ко-ней. Магдалена. “Зязюльку прысылае”.
  24. с.*Градабой, Серада Русаль. Зда-бывалі з ясеня святы агонь.
  25. ч. *Наўская Тройца, Абліваха. Памінанне. *Божае цела, Зелянок. Шэсць дзеў. «Лён сей позні». Канапелька Матруна. «У зямлю махнула». Фядот. «Як на дубе апушка — у Фядота поўна аўсу кадушка».

 

Чэрвень

 

  1. сб. Тры пакутнікі. «Няма лета, але пасля іх не бывае зімы».
  2. н. *Пятроўскія запускі. Развівалі вянкі. Алёна, Ульяна. Дзень ільну.
  3. п. *Русальчыны розыгры. Засце-рагаліся рос. *Пятроўка (Петравіца). Пятроў-скі пост да 11 ліп. “Пятроўка-галадоўка”. Васі-ліск. «Ад Васіліска і салавей блізка».
  4. а. Дзень Ефрасінні Полацкай. Ха-дзілі ў Полацк пакланіцца і абракацца.
  5. ч. *Дзявятнік. Перавод уніятаў у праваслаўе. «Дзеўяць ягодзін на ветцы». Ян. «Рой перад Янам — пчаляр будзе панам».
  6. пт. *Дзевятуха. Дзень ад навальніцы.
  7. с. Ерамей. Антоній. «Антоні, аддай коні».
  8. ч. *Дзясятнік. «Дзесятнік гнаі возіць». Юстын і Харытон. «Юстын цягне ўверх каноплі, а Харытон — лён».
  9. пт. *Дзясятка. «Косы точыць», «Жыта паспявае».
  10. сб. Лук’ян. Паўднёвы вецер на Лук’яна — на добры ўраджай яравых.
  11. а. Летняе сонцастаянне. Усход — 04.37, захад — 21.45. Даўжыня дня — 17.08 гадзін.
  12. ч. Тодар. «На Тодара раса — канапель паласа».
  13. пт. Кірыла. Пачыналі касавіцу ў Паазер’і.
  14. сб. Купала. У старажытн. — Новы год/лета.
  15. н. Ян Купальны. «Сонца грае».
  16. п. Анапрэй. «Хто на Нупрэя пасее грэч, той будзе бліны печ».
  17. а. Акуліна Грачышніца. Сеялі грэчку. Задзярыхвост.
  18. ч. Амос. «Прыйшоў Амос — цягне ўгору авёс»
  19. пт. Ціхан. «Пеўчыя птушкі заці-хаюць». Пятрок. «Да Пятра зязюльцы кука-ваці», «Прыйшоў Пятрок — апаў лісток, прыйдзе Ілья — ападуць і два».

 

Ліпень

 

  1. пт. Купалле. Свята Сонца і кахання. «Дзень адбаўленне, ночы прыбаўленне».
  2. сб. Іван Купала. «Учора была Купала, а сёння Іван».
  3. н. Данат. «Святы Данат коскі точыць, сянцо косіць».
  4. а. Самсон. «На Самсона дождж — сем тыдняў то ж». Сем братоў. «Сем братоў варожаць, колькі тыдняў пагоды».
  5. ч. Пятро. Свята заканчэння Купал-ля.
  6. пт. Паўпятро. Дзень талакі. Сымон і Юда. «На Сымана й Юды конь баіцца груды».
  7. сб. Кузьма і Дзям’ян. Свята кава-лёў. «Святы Пятро жыта спеліць, св. Кузьма сярпы робіць, а св. Дзям’ян сена грабе».
  8. а. Андрэй. «Авёс у світцы, а на грэчцы і кашулі няма». «Андрэй усіх мудрэй».
  9. с. Свята Месяца. «Месяц гуляе».
  10. сб. Казанская. Пракоп. “Пракоп бок прыпёк”. Данат. «Святы Данат коскі точыць».
  11. с. Прокл. Засцерагаліся вялікіх рос. Якуб. «На Якуба хлеба поўна губа».
  12. ч. Гаўрылей. Засцеражэнне ад граду. Ганна. “Снапы кладзе”.
  13. н. Афінаген. Заціхаюць птушкі.
  14. а. Серпавіца, Шыпілінка (пятніца перад Іллёю). Дзень «зазубрывання» сярпоў.

 

 

Жнівень

 

  1. с. Макрыны. «Глядзі восень па Макрыні».
  2. ч. Ілля. Свята дажджоў і навальніц. «Ілля нарабіў гнілля», «Укінуў у ваду кусок ільду».
  3. сб. Мар’я. «Магдалена — вады па калена».
  4. п. Барыс Палікоп. «Барыс і Глеб — паспеў хлеб».
  5. а. Ганны. «Святы Ганны бабкі стаў-ляюць».
  6. ч. Палікоп. “Паліць копы”. Панце-ляймон. Сцаляў ад хвароб галавы.
  7. сб. Лаўрын. «На Лаўрына спяшай да млына».
  8. н. Сіла. “Жыта сей”.
  9. а. Макавей, Першы Спас. Свята маку і мёду. Спасаўка. Пост да 28 жніўня.
  10. с. Базыль. «Базыль авечкам воўну дае». Прачыстая, Зельная. «Прыйшла Пра-чыста — стала поле чыста».
  11. ч. Антоны Віхравеі. Рох. «Кірмаш на паненак».
  12. пт. Еўдакія. “Агуркі збірае”.
  13. н. Яблычны Спас. Свята садавіны.
  14. ч. Лаўрэн. Свята млынара.
  15. пт. Баўтрамей. «Св. Баўтра-мей высылае буслоў па дзяцей». «Пры-йшоў Баўтрамей — жыта на зіму сей».
  16. п. Міхей. Выспяваюць бру-сніцы.
  17. а. Прачыстая. Свята ўра-джаю.
  18. с. Трэці Спас. Свята хлеба. Ян. «Ян на лета прыйшоў, а ўжо восень знайшоў».
  19. ч. Міроны Ветрагоны. «Пыл па дарозе гоняць, па прыгожым леце стогнуць».
  20. пт. Флор і Лаўр. Свята коней. Арабінавыя дзень і ноч. «Сухая» на-вальніца, дождж.

 

Верасень

 

  1. с. Лупа. «Сей на Лупа — будзе жыта купа».
  2. пт. Баўтрамей. «Жыта на зіму сей».
  3. сб. Другая Прачыстая. «Меншая Прачыста — канчай сеяць начыста».
  4. п. Мацей. Абаронца ад п’янства.
  5. а. Калінавік, Іван Крываўнік.
  6. ч. Кіпрыян. Журавель збіраецца ў вырай.
  7. пт. Сымон. Абрад «жаніцьбы ко-міна». (Асенняе Навалецце/Навагоддзе з 1493 г.). Закрыванне зямлі. Бабіна лета. Узвіжанне.
  8. с. Цуды, Міхал. «Міхал з поля спіхаў».
  9. пт. Багач, Нараджэнне Божае Ма-ці. Свята заканчэння ўборкі зерневых. Засідкі.
  10. п. Тадора. «На Тадору ўсякае лета заканчваецца».
  11. а. Асенняе раўнадзенства. Усход — 07.01, захад — 19.02.
  12. с. Стаўроўскія Дзяды.
  13. ч. Звіжанне. Свята закрывання зямлі на зіму. “Гадзюкі — у кучу”.
  14. сб. Міхал. «Калі на Міхала з поўначы вецер вее, то не май на надвор’е надзеі». Сіцыян. «Святы Сацыян ды ляны пасцілаў».

 

Кастрычнік

 

  1. а. Зосім. “Журавіны на Зосіма ўзды-маюцца — мароз на Пакровы ўдарыць”.
  2. с. Астап, Астаф’я. Прыкметы па ветры.
  3. ч. Пранцішак, Францішак. «На Пранцішка зярнят шукае ў полі мышка».
  4. п. Сяргей. Жалезны тыдзень.
  5. а. Іван Шаптун, Іван Кураед, Бага-слоў. Шапталіся свахі пра нявест.
  6. н. Пакровы, Трэцяя Прачыстая. Вясельная пара. «Свята Пакрова, пакрый зямельку лісточкам, а галоўку — вяночкам». «Пакровы — зарыкалі каровы». Дзявоцкае лета (па 21.10). Прымалі «ў дзеўкі» сябровак.
  7. н. Трыфан, Палагея. «Золкім ветрам вее». Зміцер. «Да Змітра баба хітра».
  8. ч. Марцін — свята млынароў.
  9. н. Сымон і Юда. «Сымон з Юдаю працу ў полі канчаюць, хаты аглядаюць». Параскева Пятніцкая. Забарона на прадзенне.
  10. п. Лонгін. Збавіцель ад хвароб вачэй.
  11. а. Паклоны. Дзень адбівання па-клонаў.
  12. с. Лука. «Хто сее да Лукі, не будзе мець ні хлеба, ні мукі». Дзень іканапісцаў. Юльян — ахоўнік дзяцей.

 

Лістапад

 

  1. ч. Усе святыя. Памінальны дзень.
  2. пт. Задушны дзень. Дзяды. Памі-нальны дзень.
  3. сб. Асяніны, Змітраўскія Дзяды. «Святыя дзяды, завём вас…».
  4. н. Казанская. «Да Казанскай — не зіма, а пасля — не восень; зранку дождж, звеча-ра — снег. Выязджай на Казанскую на калёсах, а палазы з сабой прыхапі».
  5. ч. Зміцер. «Да Змітра дзеўка хітра». Канец надзеі выйсці замуж у гэтым годзе.
  6. пт. Тодар. «На Тадора поўна камора».
  7. сб. Параскі. Апякунка жанчын і рукадзелля.
  8. н. Настуся. Настуся стрыжэ авечкі. Марцін. «Мядзведзь кладзецца ў бярлогу».
  9. п. Артошка. Пачатак прадзення.
  10. с. Кузьма-Дзям’ян. Апякун земля-робства, кавалёў і вяселля.
  11. с. Міхайлаў дзень. Абаронца ад грому. Мядзведзі ідуць у спячку.
  12. ч. Матрона. «З Матроны становіц-ца зіма».
  13. сб. Хвёдар Студзянец. «Хвёдаравы вятры галоднымі ваўкамі скуголяць».
  14. н. Іван Міласцівы. Дзень падарун-каў. Кацярыны. «Кацярына забрала лета».
  15. а. Юстыніян. Апякун плоднасці і дзяцінства. Піліп. Пярэдадзень Піліпаўскага посту (да 7 студзеня).
  16. с. Піліпаўка — перадкалядны пост.
  17. ч. Мацей. «На Мацея зіма пацее».
  18. пт. Андрэйкі. Дзявочае свята.

 

Снежань

 

  1. н. Адвэнт. Перадкалядны пост.
  2. а. Увядзенне. Водзяцца ваўкі. Барбара. «Барбара ноч урвала, а дзень над-тачыла».
  3. с. Пракоп. Савы. «Барбара мосціць, Сава цвікі войстрыць, а Мікола прыбівае».
  4. ч. Матрыхваны. Не пралі. Мікола. «Хвалі зіму па Міколе».
  5. пт. Кацярыны. «Забрала край лета».
  6. п. Юр’е Зімовы. Юра мосціць”. Ганны. «Ад Ганны да Каляд два тыдні і два дні».
  7. ч. Андросы, Андрэйкі. Варажылі.
  8. пт. Навум. “Наставіць на вум”.
  9. п. Варвары. «Мікола і Варвара ноч урвалі».
  10. а. Савы, Міколін бацька. «Сава мосце, а Мікола гвоздзе».
  11. с. Мікола Зімовы. «Без Міколы не бывае ні зіма, ні лета». «Мікола марозам гвоздзіць».
  12. сб. Ганны. «Ганны — прыбавіцца багата дня», «Ганкі — палічаны дзянькі».
  13. н. Зімовае сонцастаянне. Усход — 09.27, захад — 16.50. Даўжыня дня — 07.23 гадзіны.
  14. п. Посная куцця. Пачатак Каляд (да 6 студз.).
  15. а. Спірыдон Сонцаварот. Божае Нараджэнне. Было Новым годам. «Свята Ражаство упярод пашло, новы гадок павёў радок».
  16. с. Сцяпан. «Кожны сабе пан».
  17. п. Марк. «Марка да Варка — няхай будзе парка». Багатая куцця. Сільвестр. Варажылі дзяўчаты.

Алесь ЛОЗКА,

фалькларыст.

Здымкі з “Піліпаўскіх вечароў” у Лідзе.

Творчы вечар сям’і Аляксея і Алены Белых

22 снежня ў Цэнтраль-най бібліятэцы Баранавіч з нагоды юбілею Алены Іванаў-ны Белай адбыўся творчы ве-чар сям’і Аляксея і Алены. Два выбітныя творцы, паэты, са-браліся ў гэтай сям’і. Алена Іва-наўна — кандыдат філалогіі, прафесар БАРДУ, заканчвае доктарскую дысертацыю. Аляксей Ільіч — мэтр журналіс-тыкі, рэдактар газет, аўтар многіх кніг, сябар саюза пісь-меннікаў і журналісцкіх арга-нізацый. У поўнай зале Цэнт-ральнай біб-ліятэкі прагучалі вершы, песні, віншаванні, гіс-торыі з жыцця. Вечар прайшоў цікава і прыгожа.

Мікалай Падгайскі,

г. Баранавічы.

 

Новая кніга вершаў

8 снежня 2017 года  ат-рымаў па пошце ў падарунак: зборнік вершаў Людмілы Шу-валавай пад пад назвай «Жыцця сюрпрыз», які выдала ўстано-ва «Фенікс» (выдавец Ю.Ю. Аляксеева). Паэтка нарадзі-лася  31 кастрычніка 1947 года ў голадзе Котлас Архангель-скай вобласці. Бацька — бела-рус, маці — расіянка.

Як неаднойчы распавя-дала Людміла Аркадзеўна, вя-лікую падтрымку яна атрыма-ла ад будучага сябра Саюза пі-сьменнікаў Беларусі Анатоля Станкевіча, які пастаянна ад-значаў і заўважаў яе лепшыя вершы! Яна друкавалася ў газетах «Наш край», «Шаг», «Текстильщик», у альманахах «Святліца», «Гоман», «Акно», кнігах » «Подыхам адзіным», «Гаманлівая дрэва  любові», «Вечнасць… А там што там?» «Паэзія» (2010, 2011).

Характар сп. Людмілы такі, што што паэтка дбае не то-лькі пра сябе, але арганізоўвае творчыя юбілейныя мерапры-емствы лепшых прадстаўнікоў літаратурнага аб’яднання «Лі-ра» пры гарадскім Доме куль-туры горада Баранавічы, якім кіруе ўжо 10 гадоў…

На вершы сп. Шувала-вай кампазітарамі В.В. Аліхве-рам, І.І. Асосам, Н.У. Жытке-віч, М.Д.Скрыпка напісана  ба-гата песень, якія выконваюць з поспехам салісты хораў «Ветэ-ран» і «Неспакойныя сэрцы».

У Людмілы ёсць чаты-ры аўтарскія песні. Усе творы горача ўспрымаюцца гледачамі на канцэртах і шматлікіх твор-чых сустрэчах.

Людміла Шувалава 38 год  жыцця  аддала працы!  Тэх-нічны інвентарызатар, інжы-нер, інжынер-брыгадзір. Яна мае дачку, двух ўнукаў і ма-ленькую праўнучку Юлечку, якой два з паловай гадкі. Мне асабіста спадабаліся вершы:  «Веснавое здарэнне», «На кір-маш», «Жыцця сюрпрыз», «Ле-пшы сябар». Цікавая гумарэ-ска «Сустрэча» мне таксама ве-льмі спадабалася. Наклад зга-данай кніжнай навінкі — 99 асо-бнікаў. Карэктар — Вольга Майсюк.

Я вельмі задаволены падарункам баранавіцкай літа-ратаркі і спадзяюся на буду-чыя творчыя сустрэчы і ў г. Баранавічы і ў сталіцы. Ча-каем!!!

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст-фрылансер.

 

Цяпер у Бердаўцы два музеі

Яшчэ тыдзень таму назад в. Бердаўка Лідскага ра-ёна была слаўная толькі адным музеем — школьным краязнаў-чым, які даўно носіць званне “народнага” і мала чым састу-пае славутаму Гудзевіцкаму, хіба што літаратурнай складо-вай, ды тым, што экскурсаво-ды тут вучні. Экспазіцыю абслугоўваюць 9 экскурсаво-даў, якія на цудоўнай беларус-кай мове вядуць змястоўныя экскурсіі па сваіх раздзелах. Музей знаходзіцца пад сталай апекай яго стваральніка, ды-рэктара школы Анатоля Кру-пы.

І вось 28 снежня ў філі-яле «Бердаўскі цэнтр культу-ры і вольнага часу» ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і на-роднай творчасці» адбылося ўрачыстае адкрыццё яшчэ аднаго музея — Музея сям’і.

Ганаровыя госці  наме-снік старшыні Лідскага  райвы-канкама Віктар Францавіч   Пранюк, начальнік аддзела ідэ-алагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама Ірына Гана-дзеўна Рабец, старшыня раён-най арганізацыі Беларускага саюза жанчын Святлана Валян-цінаўна Івуць сказалі шмат доб-рых і шчырых слоў у адрас арганізатараў свята і засна-вальнікаў Музея, а таксама ўручылі памятныя падарункі.  Сведкамі немалаважнай для раёна падзеі сталі кіраўнікі гра-мадскіх аб’яднанняў Лідчыны, якія ўваходзяць ў раённую ка-ардынацыйную Раду палітыч-ных партый і грамадскіх аб’яд-нанняў, жыхары і ўраджэнцы аграгарадка Бердаўка. У яка-сці гаспадароў мерапрыемства былі ўдзельнікі народнага ся-мейнага анса-мбля Парфен-чыкаў.

Не за-сталіся ў баку ад гэтай добрай справы і спон-сары. Дырэктар прыватнага вытворчага ўнітарнага прад-прыемства Віталь Міхаловіч вырабіў спецыяльна для музея мэблю. Словы падзякі і пры-знання таксама заслугоўваюць Віктар Сухойда, Юрый Гурэн-да, Юрый Раманцэвіч, Ігар Ры-шкевіч, яны ў асноўным выхад-цы з ваколіц Бердаўкі.

Пад апладысменты га-сцей намеснік старшыні Лідска-га  райвыканкама Віктар Фра-нцавіч Пранюк і загадчык фі-ліяла «Бердаўскі цэнтр культу-ры і вольнага часу» Парфен-чык Аляксандр Генадзевіч пе-рарэзалі чырвоную стужку, што стала адным з самых ура-чыстых момантаў свята.

Пасля ўсіх прысутных запрасілі ў першы музейны пакой, які прысвечаны творча-сці народнага сямейнага анса-мбля Парфенчыкаў «Мы з вёскі-калыскі», дзе была прад-стаўлена канцэртная візітоўка ансамбля і праведзена цікавая экскурсія па творчым шляху, геаграфіі гастрольнай дзей-насці, узнагародах, традыцыях і хобі сям’і Парфенчыкаў.

Далей расчыніў свае дзверы вясельны пакой, дзе га-сцей свята чакала інтэрак-тыўная экскурсійна-пазнава-льная праграма, быў прадстаў-лены эпізод традыцыйнага бе-ларускага вяселля «Надзяван-не вэлюма», усе наведвальнікі  атрымалі сямейны абярэг.

Застаецца дадаць, што ўсе экспазіцыі аформлены па-беларуску, а сам музей знахо-дзіцца ў былым палацы Дам-бавецкага, які сам па сабе ёсць цікавы турыстычны аб’ект.

Такім чынам на Бела-русі з’явілася, калі мо не пер-шая, то адна з нямногіх вёсак, дзе ёсць два музеі.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *