НАША СЛОВА № 2 (1361), 10 студзеня 2018 г.

Панядзелак, Студзень 15, 2018 0

Дарагія сябры “Нашага слова”!

Падпіска рэзка ўпала. З аднаго боку, гэта звязана з адсутнасцю сацыяльнай падпіскі на пачатак года, з другога, відаць, што толькі некалькі арганізацый прадаўжаюць працаваць на падпіску. Рэальна папрацаваў і  падняў падпіску толькі Слонім, некаторыя арганізацыі захавалі статус, або паднялі падпіску на 1-2 асобнікі. Таму лозунг “Падпісаўся сам — падпішы суседа” прадаўжае заставацца актуальным як ніколі.

Лістапад Студзень

Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в.       17    18

Бяроза р.в.                8      8

Белаазёрск р.в.         1      —

Бярэсце гор.             6      6

Ганцавічы р.в.        18       —

Драгічын р.в.           —       —

Жабінка р.в.             —       —

Іванава р.в                1       1

Івацэвічы р. в.          4       4

Камянец р.в.             1       1

Кобрын гор.             2       2

Лунінец гор.             2       3

Ляхавічы р.в.            1       2

Маларыта р.в.          1       1

Пінск  гор.                6       7

Пружаны р.в.         19       7

Столін р.в.                —        —

Усяго:                     87      60

Віцебская вобласць:

Бешанковічы р.в.      —       —

Браслаў р.в.              1       1

Віцебск гор.            17     17

Віцебск РВПС           1      —

Верхнедзвінск р.в.    5      4

Глыбокае р.в.            9      8

Гарадок р.в.              4      3

Докшыцы р.в.           3      3

Дуброўна р.в.           —      1

Лёзна р.в.                  1      1

Лепель р. в.               1      1

Міёры р.в.                1      1

Наваполацк гор.     18     17

Орша гор.               13     10

Полацк гор.              3       4

Паставы р.в.             5       6

Расоны р.в.               1       1

Сянно р.в.                 1      2

Талочын р.в.            1       1

Ушачы р.в.               2       2

Чашнікі р.в.              1       1

Шаркоўшчына р.в.  7       7

Шуміліна р.в.           —       —

Усяго:                    95      91

 

Менская вобласць:

Беразіно р.в.             2       2

Барысаў гор.            5       6

Вілейка гор.              1      1

Валожын гор.           7      6

Дзяржынск р.в.        9      7

Клецк р.в.               22       —

Крупкі р.в.               3       2

Капыль р.в.            22       1

Лагойск                     5       5

Любань р.в.              1       1

Менск гор.            220  210

Менск РВПС           7       9

Маладзечна гор.      9       9

Мядзель р.в.            4      2

Пухавічы РВПС      4       4

Нясвіж р.в.             25      5

Смалявічы р.в.        2       2

Слуцк гор.               8       5

 

Салігорск гор.        16       5

Ст. Дарогі р.в.          —        —

Стоўбцы р.в.          24       6

Узда р.в.                 13       1

Чэрвень р.в.             2       2

Усяго:                   411    291

 

Гомельская вобласць:

Буда-Кашалёва          3      3

Брагін р.в.                 —       1

Ветка р.в.                  1       1

Гомель гор.             21     21

Добруш р.в.              1      1

Ельск р.в.                  1      1

Жыткавічы р.в.       14    11

Жлобін гор.               1      2

Калінкавічы гор.       1      1

Карма р.в.                  1      2

Лельчыцы р.в.           —       —

Лоеў р.в.                    —       1

Мазыр гор.               2       2

Акцябарскі р.в.        1       1

Нароўля р.в.             1       1

Петрыкаў р.в.           1       1

Рэчыца гор.               1       1

Рагачоў гор.              1       1

Светлагорск гор.      1       1

Хойнікі р.в.               —       —

Чачэрск р.в.              1       1

Усяго:                     53      53

 

Гарадзенская вобласць:

Бераставіца               3        2

Ваўкавыск гор.         8       4

Воранава р.в.          19       4

Гародня гор.           36     30

Гародня РВПС        18    13

Дзятлава р.в.           20     10

Зэльва р.в.               13       1

Іўе р.в.                     16       2

Карэлічы р.в.          18       2

Масты р.в.                9       3

Наваградак гор.      20      4

Астравец р.в.            3       3

Ашмяны р.в.           20       3

Смаргонь гор.         13      4

Слонім гор.               6     11

Свіслач р.в.               4       3

Шчучын р.в.             2       3

Ліда                          45     10

Усяго:                    273   112

 

Магілёўская вобласць:

Бабруйск гор.           2      2

Бялынічы р.в.           —        —

Быхаў р.в.                 1       1

Глуск р.в.                  —       —

Горкі гор.                  2       3

Дрыбін р.в.                —       —

Кіраўск р.в.               —       —

Клічаў р.в.                 2       2

Клімавічы р.в.           —       —

Касцюковічы р.в.      1       1

Краснаполле р.в.       —       —

Крычаў р.в.               —       —

Круглае р.в.              2       2

Мсціслаў р.в.            2       1

Магілёў гор.            29    21

Асіповічы гор.         11      9

Слаўгарад р.в.           1      —

Хоцімск р.в.               —       —

Чэрыкаў р.в.             2       2

Чавусы  р.в.              —       —

Шклоў р.в.                2       2

Усяго                       57     46

Усяго на краіне:  976   653

 

125 гадоў з дня нараджэння Канстанцыі Буйло

Канстанцыя БУЙ-ЛО нарадзілася 14 студзеня 1893 г. у сям’і аб’ездчыка гра-фа Тышкевіча. Была ахры-шчана 17 студзеня 1893 г. у Віленскім касцёле Святога Якуба. Асноўную адукацыю атрымала дома ў хатніх на-стаўнікаў. Скончыла каротка-тэрміновыя настаўніцкія ку-рсы ў Вільні (1914).

Тут пазнаёмілася з Максімам Гарэцкім. Сябра-вала з Уладзіславай Луцэвіч. Настаўнічала ў вёсцы Горнае Скробава (1912-1913), дзе вучыла сына пана Дзеўчапо-льскага. А. Шоцкі адзначае, што К. Буйло некалькі разоў наведвала Крошын, Завоссе, Туганавічы, Калдычэўскае во-зера і мясціны, звязаныя з жыц-цём філаматаў і філарэтаў.

Загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (1915-1916), але ў сувязі з яе за-крыццём перайшла на працу ў Земскі саюз..

7 чэрвеня 1916 г. вы-йшла замуж за Віталя Адоль-фавіча Калечыца, сына надвор-нага дарадцы, якi паходзiў з за-сцянковай шляхты Менскага павета (у 1933 арыштаваны).

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала статы-стам у Валакаламскім павято-вым выканкаме рабочых і сал-дацкіх дэпутатаў, бухгалтарам саўгаса «Данілкава». З 1923 г. пераехала ў Маскву да свайго мужа, дзе жыла да самай смерці на Ціхвінскім завулку, № 11.

Працавала на заводзе «Аграном» (1929-1934), нача-льнікам аддзела збыту палі-тэхлабарсаюза (1934-1940), у 1940-1951 гг. — начальнікам аператыўнага аддзела, затым в. а. намесніка дырэктара цэнтра-льнай канторы ветэрынарнага забеспячэння трэста Саюз-ветзабпрам.

Сябар Саюза пісьмен-нікаў СССР (з 1944 г.).

Памерла ў Маскве 4 чэрвеня 1986 года. У 1989 г. урну з яе прахам перавезлі ў Вішнева (Валожынскі раён).

Друкавацца пачала ў 1909 г., змясціўшы ў «Нашай Ніве» пад імем свайго брата Эдуарда першыя свае вершы — «Хвоя», дасланы з Адра-вонжы Ашмянскага павета («Наша Ніва», № 9), і «Скора зіма» («Наша Ніва», № 46). Паводле іншых звестак, пер-шым надрукаваным вершам быў «Лес» (1903). Пад уласным імем пачала друкавацца з 1910 г. У 1914 годзе Беларускае вы-давецкае таварыства выпус-ціла дэбютны зборнік вершаў К. Буйло — «Курганная кветка» (1914, Вільня, друкарня Мар-ціна Кухты; факсімільнае вы-данне ў 1989), які адрэдагаваў Я. Купала і аформіў Язэп Дра-здовіч.

Да сярэдзіны 1940-х, амаль 20 гадоў не друкавалася.

Аўтар зборнікаў вер-шаў «Світанне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), «Роднаму краю» (1973). Выйшлі Выбраныя творы (1954), «Выбранае» (1968, 1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1981). Напісала кніжкі вершаў для дзяцей «Юрачка» (1957), «У бляску зор» (1968), «Вясной» (1984). Многія вершы паэтэсы пакла-дзены на музыку. Асабліва шырокую вядомасць займела песня «Люблю», якая стала на-роднай.

Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літэра-туры» лічыў яе «найбольш выдатнай пасля Цёткі жаноц-кай сілай у нашай поэзіі».

Аўтар п’ес «Кветка па-параці» (1914) і «Сягонняшнія і даўнейшыя» (1914, пастаўлена ў 1921).

Узнагароджана ордэ-нам «Знак Пашаны» і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968).

У гонар Канстанцыі Буйло названа вуліца ў Мен-ску, усталявана мемарыяльная дошка на Вішнеўскай сярэдняй школе Валожынскага раёна, якой прысвоена яе імя.

Вікіпедыя.

 

Данчыку – 60

ДАНЧЫК, сапр. Багдан Андрусі-шын (3 студзеня 1958, Нью-Ёрк) — беларускі спявак, журналіст і грамадскі дзеяч.

Нарадзіўся, вучыўся і пражыў большую частку жыцця ў Нью-Ёрку. Яго бацька Паўло — украінец, а маці Юлія — беларуска. З дзя-цінства Данчык ведаў і беларускую, і ўкра-інскую мовы.

Калі яму было 16 год, трапіў на кан-цэрт «Песняроў» — ан-самбль гастраляваў у Амерыцы. А ўжо праз год Данчык запісаў свой першы альбом, які стаў першым бела-рускім дыскам у ЗША.

У 1981 г. скончыў уні-версітэт (факультэт масавых камунікацый). У 1989 г. наве-даў Беларусь, дзе выступіў з канцэртамі. Тады Данчык вы-ступаў таксама і ў Вільні. Другі раз наведаў з канцэртамі Бе-ларусь у 1996 г. У 1997 г. заявіў, што спыняе сваю музы-чную кар’еру.

Асноўным заняткам Данчыка стала журналістыка. Супрацоўнік, намеснік дырэ-ктара Беларускай службы Ра-дыё «Свабода». Жыве ў Празе.

Вікіпедыя.

 

У аэрапорце Менска нарэшце з’явіўся расклад па-беларуску

Такі фотаздымак быў змешчаны ў тэлеграм-канале «Матолька Дапамажы». Раней інфармацыя на табло публікавалася па-руску, па-англійску і з нядаўняга часу па-кітайску.

— Руская мова, у адрозненне ад беларускай, гэта яшчэ і адна з васьмі моў, якія прынятыя ў свеце як міжнародныя. Таму на сённяшні дзень інфармацыя падаецца на трох з васьмі агуль-напрынятых моў, — тлумачыў у лістападзе адсутнасць беларускай мовы дырэктар Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» Дзмітрый Мелікян.

На мінулым тыдні намеснік старшыні ТБМ Дзяніс Ту-шынскі  стварыў петыцыю «За выкарыстанне беларускай мовы на шыльдах Нацыянальнага аэрапорта» на сайце «Petitions.by. Зручны горад». Нумар петыцыі — 1270. Адрас: https://petitions.by/petitions/1270.

І вось вынік. Засталося ўдакладніць дэталі.

Наш кар.

Справаздача аб дзейнасці Шклоўскай раённай арганізацыі  ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны ў 2017 годзе

У 2017 годзе праведзе-на наступная работа:

  1. 15 студзеня адбыло-ся сумеснае паседжанне раён-нага таварыства ТБМ і гра-мадзянскай ініцыятывы «Шклоўскі магістрат» на тэму: «Шклоў Магдэбурскі». Былі заслуханы даклады: «Магдэ-бургскае права — традыцыі і сучаснасць», з якім выступіў кандыдат гістарычных навук Ігар Пушкін, горад Магілёў;  «Шклоўкая і Магілёўская Ра-тушы — падабенства і адмет-насць лёсу», з якім выступіў кандыдат гістарычных навук Аляксандр Агееў, горад Магі-лёў;  «480 год з дня нараджэння Яна Хадкевіча (1537-1579) — уладара Шклова», з якім вы-ступіў краязнавец Аляксандр Грудзіна. Па выніках пасе-джання прыняты зварот да старшыні Шклоўскага раённа-га Савета дэпутатаў «Аб інфар-мацыйнай дошцы на шклоўскай ратушы ў памяць аб наданні г.  Шклову Магдэбургскага пра-ва». 2 ліпеня адбылася адпа-ведная ўрачыстасць з нагоды ўсталявання інфармацыйнай дошкі на будынку ратушы.
  2. 28 студзеня сябры таварыства А. Грудзіна, Р. Ка-стусёў, П. Мігурскі прынялі ўдзел ў Міжнароднай навуко-ва-практычнай канферэнцыі «Ад Магдэбургскага права да сучаснаснага самакіравання», якая прайшла ў Магілёве. У зборнік навуковых прац канфе-рэнцыі «Ад Магдэбургскага права да сучаснага самакіра-вання», ПКАУ «Магілёўскі маладзёжны цэнтр», Грама-дзянская ініцыятыва «Грамад-скі магістрат», Магілёў, 2017 год уключана паведамленне А. Грудзіны «Магдэбургскае права і адраджэнне ратушы ў Шклове».
  3. 18 лютага адбылося сумеснае паседжанне раённага таварыства ТБМ і грамадзян-скай ініцыятывы «Шклоўскі магістрат» на тэму: «Рэлігійныя ўплывы на Беларусі праз люстэрка Шклова». Былі заслуханы даклады: «Вытокі веравызнання на Шклоўшчыне», Хры-сціянскія храмы Шкло-ва», З гісторыі Спаса-Праабражэнскай царк-вы», з якімі выступілі краязнаўцы М. Кучарэ-нка, А. Грудзіна, Л. Осі-паў.
  4. 22 сакавіка сябар таварыства А. Грудзіна прыняў удзел у раённай канферэнцыі, якая адбылася ў Шклоў-скім гістарычна-края-знаўчым музеі пад назвай «Шклоўшчына рэлігій-ная: гісторыя і традыцыі», дзе выступіў з паведамленнем «З гісторыі ўніяцкіх храмаў Шклова».
  5. 31 сакавіка па за-прашэнні раённай арганізаціі ТБМ і грамадзянскай ініцыя-тывы «Шклоўскі магістрат» Шклоўскі раён наведаў бела-рускі пісьменнік Уладзімір Арлоў. Адбыліся дзве сустрэ-чы пісьменніка з жыхарамі Шклоўшчыны. Напачатку ў Александрыйскай школе, по-тым ў грамадскім цэнтры «МОСТ». Прысутныя мелі магчымасць задаць аўтару свае пытанні і атрымаць аўтограф.
  6. 14 красавіка ў гора-дзе Магілёве на выніковым паседжанні грамадскага пра-екту «Узел жизни» была прад-стаўлена кніга пад назвай «Узел жизни», Могилев, 2017 год, у якую таксама ўвайшлі края-знаўчыя даследванні па гісто-рыі яўрэйскай грамады Шкло-ва сябра таварыства А. Гру-дзіны.
  7. 25-26 траўня сябры таварыства А. Грудзіна і П. Мі-гурскі прынялі ўдзел у X Між-народнай навукова-практыч-най канферэнцыі «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучас-насць», прысвечанай 750-год-дзю Магілёва.
  8. 23-26 лістапада сябар таварыства П. Мігурскі пры-няў удзел у Міжнароднай кан-ферэнцыі «Нацыянальны ўні-версітэт у 21 стагоддзі: місія і выклікі», скліканай па ініцы-ятыве ТБМ і Аргкамітэта ўні-версітэта «Альбарутэнія».
  9. Праведзены некаль-кі беларускамоўных экскурсій для турыстычных груп.
  10. Ад імя раённай ар-ганізацыі ТБМ агучаны прыві-тальныя словы і ўручаны пада-рункі сябру ТБМ Рыгору Ка-стусёву ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння.
  11. Асобныя матэры-ялы сяброў таварыства: Л. Ан-ціпенкі, А. Грудзіны, Р. Кас-тусёва, П. Мігурскага грамад-ска-палітычнага, літаратурнага і гістарычна-краязнаўчага кі-рункаў друкаваліся ў газеце ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» «Наша слова», а таксама ў выданнях: раённай газеце «Ударны фронт», рэгіянальным інтэр-нэт-партале www.6tv.by «Ма-гілёўскі рэгіён» і іншых бела-рускіх інтэрнэт-выданнях.
  12. Сабраны і пералі-чаны фінансавыя ахвяраванні на дзейнасць ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Ска-рыны».

Старшыня Шклоўскай раённай арганізацыі

ТБМ

А. Грудзіна.

 

Мовы Зачараванай краіны

Якія асацыяцыі можа выклікаць назва амерыкан-скага штата Нью-Мексіка? Ма-гчыма, старажытныя палеаін-дзейскія культуры; сучасныя плямёны карэнных амерыкан-цаў: апачы, наваха і пуэбла; іс-панскія каланіяльныя паселі-шчы; Дзікі Захад і яго стралкі (напрыклад, Білі Кід і Пэт Га-рэт). А магчыма, Лос Аламас ці гарадок Разуэл, дзе (па чут-ках) разбілася лятаючая талер-ка (прыхадзень увекавечаны на гарадской пячатцы)? Не дзіўна, што мянушка штата — Краіна зачаравання.

Менавіта ў сталіцы гэ-тага штата, горадзе Санта-Фэ (у перакладзе з іспанскай — Свя-тая Вера) я выступіў гэтым ле-там з невялікай прамовай пра дзйнасць Таварыства беларус-кай мовы. У межах Праграмы міжнародных візітаў Дзярждэ-партамента ЗША я праходзіў стажыроўку па тэме «Захаванне культурнай і гістарычнай спад-чыны». Дэлегацыя адмыслоў-цаў з Беларусі наведала шэраг з найбольш выбітных месцаў краіны з пункту погляду заха-вання гістарычна-культурных каштоўнасцяў. Вопыт, назапа-шаны ў гэтай паездцы, варты цэлага цыклу нарысаў, якія, я спадзяюся, неўзабаве будуць апублікаваныя.

Падчас шматлікіх суст-рэчаў мне не раз даводзілася распавядаць пра наша Тава-рыства і пра моўную сітуацыю ў Беларусі спецыялістам. А вось у Санта-Фэ арганізатары візіту загадзя запрасілі на суст-рэчу з беларусамі ўсіх ахвот-ных. У нашай краіне часам выказваюцца, маўляў, някеп-ска было б заснаваць у нас не-шта кшталту беларускамоўнай рэзервацыі. На гэтым фоне мо-жа падацца сімвалічным, што сустрэча праходзіла ў Музеі індзейскіх мастацтваў і культу-ры. Нью-Мексіка другі пасля Аляскі штат па працэнце ка-рэнных амерыканцаў у агуль-ным складзе насельніцтва. Дарэчы, быў я і ў сапраўднай рэзервацыі, пра што будзе асо-бны расповед. Дык вось, ба-юся, што такога ўзроўню палі-тычнай і эканамічнай самастой-насці тут дасягнуць будзе цяж-кавата.

У выступе я распавёў пра асноўныя накірункі нашай дзейнасці і паказаў каротка-метражку пра курсы беларус-кай мовы, якую знялі на замо-ву Таварыства.

Дарэчы, штат Нью-Мексіка ўяўляе цікавасць у плане моўнай разнастайнасці. Толькі 63,5% насельніцтва размаўляюць дома толькі на англійскай мове, 28,7% — па- іспанску, 4,1% — на мове наваха. Частка іспанамоўных размаў-ляе на асобным Новамексікан-скім дыялекце іспанскай мовы. Гэты дыялект захоўвае рысы іспанскай мовы каланіяльнага перыяду, а таксама мае шмат індзейскіх запазычанняў. Уво-гуле, 48% насельніцтва маюць іспанскае ці лацінаамерыкан-скае паходжанне, амаль 10% — карэнныя амерыканцы. Іспан-цы праніклі на гэтую тэры-торыю яшчэ ў першай палове 16 стагоддзя.

Даследчыкі спрачаюц-ца, ці можна назваць гэты штат афіцыйна двухмоўным. Хаця ў канстытуцыі 1912 года нівод-ная мова не называецца афі-цыйнай, там прапісана, што ўсе законы павінны публікавацца на англійскай і на іспанскай мовах. Гэта палажэнне дзейні-чала першыя 20 год, а потым мусіла было перыядычна пры-мацца наноў, што рабілася да 1949 года. Але і зараз закана-даўства змяшчае палажэнні, скіраваныя на падтрымку іс-панскай. Канстытуцыя гаран-туе кожнаму права займаць пасаду, удзельнічаць у выбарах і быць прысяжным, без залеж-насці ад таго, валодае ці не чалавек англійскай ці іспанскай мовай. Канстытуцыя гарантуе забеспячэнне прафесійнай кам-петэнцыі настаўнікаў як у анг-лійскай, так і ў іспанскай мовах. Праекты паправак у кансты-туцыю публікуюцца на дзвюх мовах, таксама як і ўсе матэры-ялы, што датычацца выбараў.

У 1906 годзе амеры-канскі ўрад прапанаваў аб’яд-наць дзве тэрыторыі: Нью-Мексіка і Арызону ў адну. Гэта выклікала пратэсты ў перава-жна англамоўнай Арызоне, жы-хары якой не захацелі аб’ядноў-вацца з двухмоўнай тэрыто-рыяй, дзе веданне англійскай не было абавязковым, каб, напры-клад, займаць афіцыйную паса-ду. І сёння заканадаўства Ары-зоны скіравана на падтрымку менавіта англійскай мовы. У прыватнасці, настаўнікам з моц-ным акцэнтам не дазваляюць працаваць з людзьмі, якія вы-вучаюць англійскую мову — яны могуць вярнуцца да вы-кладання толькі па праходжан-ні адмысловага курса па ка-рэкцыі вымаўлення.

Наадварот, заканадаў-ства Нью-Мексіка гарантуе фінансавае забеспячэнне для двухмоўнага (звычайна англа-іспанскага ці англа-карэнна- амерыканскага) полікультур-нага навучання ў школах штата. Яшчэ ў 1989 годзе закана-творцы штата першымі ў краі-не прынялі так званую Рэза-люцыю «Англійская мова +». Гэты дакумент-дэкларацыя за-сведчвае, што пазіцыі англій-скай мовы ў ЗША не патра-буюць адмысловага заканадаў-ства для яе падтрымкі; што на-цыянальным інтарэсам най-лепш адпавядае, каб усе гра-мадзяне мелі магчымасць вы-вучаць і англійскую, і яшчэ ад-ну іншую ці некалькі іншых моў; што білінгвізм нясе ка-рысць культуры і эканоміцы, і што валоданне англійскай і яшчэ адной мовай мусіць пад-трымлівацца па ўсёй краіне.

Увогуле, Нью-Мескіка і горад Санта-Фэ — чароўныя і экзатычныя мясціны са своеа-саблівай атмасферай, прыро-дай і архітэктурай. Тым пры-емней было знайсці ў Музеі народнага мастацтва, што на-супраць Музея індзейскіх мас-тацтваў і культуры, некалькі беларускіх лялек.

Дзяніс Тушынскі,

намеснік старшыні

ТБМ.

 

Калядныя сустрэчы — на добры плён!

Сустаршыня БХД, сябар  Са-юза беларускіх пісьменнікаў і сябар ТБМ Павел Севярынец правёў суст-рэчу з чытачамі на Менскай сядзібе ТБМ, падчас якой пералічыў сродкі ад продажу сваіх кніг на мэты грамад-скай арганізацыі. Мінулы год быў плённым для пісьменніка і яго па-плечнікаў.

Праз выданне кнігі «Сто ге-рояў волі і веры» ўдалося вярнуць у культурную традыцыю рыцараў рэ-лігійнага і нацыянальнага адраджэння Беларусі: А. Станкевіча, В. Гадлеў-скага, А. Лісоўскага, Я. Барадзюлю, Я. Германовіча, А. Дасюкевіча  і ін-шых. Адначасова выйшла кніга пра гісторыю беларускай хрысціянскай дэмакратыі і яе сённяшніх актывістаў. Да 100-годдзя БХД было ажыццёў-лена факсімільнае выданне нумароў газеты  «Крыніца» з 1917 па 1926 год.

У  снежні пабачыў свет раман Паўла Севярынца » Беларусалім», над якім аўтар працаваў 12 гадоў. Першая кніга рамана » Золак» была прэ-зентавана ў менскім гатэлі «Вікто-рыя». З выхадам кнігі П. Севярынца павіншавалі Міхась Скобла, Аляксей Шэін  і іншыя.

Для многіх чытачоў, па пер-шым знаёмстве з вы-даннем, стылістыка рамана з’явілася не-чаканай пасля ство-рананага ўзнёслага і ідэальнага вобразу  краіны і знакамітых асобаў гісторыі і ку-льтуры ў кнізе «Лю-блю Беларусь».

Новы твор П. Севярынца ад-люстроўвае ўзруша-ны стан душы і пера-жыванні моладзі на пераломе ХХ і ХХІ стагоддзяў, нясе адбітак пера-жытых рэпрэсій. Чытачы зараз зна-ёмяцца з раманам, а літаратурныя крытыкі выкажуць сваё меркаванне пазней. Пастаянныя наведвальнікі менскай сядзібы пажадалі Паўлу Се-вярынцу ў Новым годзе здароўя, творчых поспехаў і шчасця ў сям’і.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

На сустрэчы — П. Севярынец і сябры ТБМ.

 

Да вопыту адраджэння родных моў народамі, якія былі пад акупацыяй і застаюцца  сёння

Аналітычна цікавы артыкул «Суіснаванне дзяржаўных моў паводле фінскага і беларускага заканадаўства» Дзяніса Тушынскага ў “Нашым слове”, № 49, 6 снежня 2017 г. кліча да думання над лёсавызначальнай праблемай існавання беларускай нацыі ў не так і далёкім гістарычным часе. Для гэтага трэба правесці радыкальныя меры па выратаванні пакуль што жывой бела-рускай мовы. Навукова-практычная аксіёма: «Няма мовы — няма нацыі». Згадаем, да прыкладу,  пра лёс нашых гістарычных суседзяў — народ прусаў. Калі крыжак у сучасным Калінінградзе фізічна забіў апошняга носьбіта  прускай мовы — пруская мова стала мёртвай, а пруская нацыя знікла.

Фінляндыя ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі. Згодна з Вікапедыяй, у Фінляндыі з 1863 года фінская мова была дзяржаўнай. Таксама цікавая гістарычная інфармацыя: у гімне Карэла-Фінскай ССР (таксама Грузінскай і Эстонскай ССР) не ўпаміналася Расія ці рускі народ.

У артыкуле спадара Тушынскага аналізуюцца існыя закадаўчыя акты Фінляндыі і Беларусі  па ўжыванні і развіцці дзяржаўных моў у дзвюх краінах, якія развіваюцца на амаль супрацьлеглых сацыяльна-эканамічных і куль-турных асновах. Выбар краін для параўнання існавання афіцыйнага двухмоўя ў гэтых краінах правільны. Але, як слушна заўважае аўтар артыкула, «тэорыя слабага боку ў праваадносінах» у Беларусі не працуе. У практычным плане не так шмат мы можам запазычыць. Двухмоўе ў Беларусі фактычна спыніла хвалю адраджэння беларускай мовы на дзяржаўным узроўні і прывяло да моўнага калапсу.

Для Беларусі заслугоўвае ўвагі вывучэнне і выкарыстанне вопыту адраджэння чэхаў пасля амаль поўнага анямечвання.

Асноўная мэта гэтай нататкі папрасіць спадара   Тушынскага гэтую ж тэму пашырыць і разгледзіць яе ў параўнанні сучаснага трагічнага стану родна-этнічных моў у Беларусі і на тэрыторыі расфармаванай у 1956 годзе Карэла-Фінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Яна была ператвораная ў Карэльскую аўтаномную рэспубліку ў складзе Расійскай Федэрацыі. Чытачам газеты будзе цікава прачытаць, а што ж сталася з фінскай, карэльскай і вепскай мовамі ў сучаснай Расіі на тэрыторыі КФССР? А які моўны стан соцень тысяч прымусова пераселеных беларусаў і ўкраінцаў у часы СССР у КФССР?  Пашыраны погляд (экстрапаляцыя) на азначаную праблему: Беларусь — Фінляндыя — Карэлія будзе ўспрыняты чытачамі з удзячнасцю і выкліча далейшую дыскусію па азначанай праблеме. Зычу поспеху.

Мікола Савіцкі, прафесар.        

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

  1. Рэва (Дар’я) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва рева (укр.) ‘плакса’ (рова, роўгала, раўгач гл.).
  2. Рэвяка і Равяка (Адам, Васіль) — народныя формы ад імя Рэвяка (ст.-яўр. з семантыкай ‘сетка ці прывязка’) або семантычны вытвор ад апелятыва равяка ‘той, хто раве, плакса, равун’.
  3. Рэдзько (Святлана) — се-мантычны вытвор ад апелятыва рэ-дзька ‘караняплод з тоўстым і светлым (у цёмнай скурцы), з гаркаватым вострым смакам і пахам’. Форма з канцовым «-о» для адмежавання ад апелятыва.
  4. Рэйда (Святлана) — фо-рма жаночага роду ад антрапоніма Рэйд — семантычнага вытвора ад апе-лятыва рэйд ‘месца стаянкі карабля на якары каля берага’. Або семантыч-ны вытвор ад апелятыва рэйд ‘гуль-тай’. Утварэнне ад рэйдаваць ‘хадзіць без справы’.
  5. Рэкуноў (Уладзімір) — форма прыметніка з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Рэкун і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Рэкун-оў. ФП: рэкці (‘крычаць, пра-сіць, сказаць’ (Слоўнік паўн.-зах. Бе-ларусі, т. 4, с.332)) — рэкун (‘той, хто просіць, крычыць’) — Рэкун (мянушка, потым прозвішча) — Рэкуноў.
  6. Рэмез (Іван) — семанты-чны вытвор ад апелятыва рэмез ‘сі-ніца, якая жыве на берагах вадаёмаў’. Бытуе і ў форме Рэмес (маўленчы варыянт).
  7. Рэмес (Ігар) — семан-тычны вытвор ад апелятыва рэмес ‘сініца’ (птушка).
  8. Сабалеўскі (Сямён) — вытвор з фармантам -скі/-еўскі ад тапоніма Сабалеўка / Сабалі і зна-чэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Сабалеў-скі / Сабал-еўскі. ФП: собаль (‘невялікі драпежны звярок сямейства куніца-вых з каштоўным футрам бурай афа-рбоўкі’, а таксама футра гэтага звярка) — Собаль (мянушка, потым прозвішча) — Сабалі / Сабалеўка (тапонім) — Са-балеўскі.
  9. Сабіна (Сняжана) — фо-рма жаночага асабовага імя набыло ролю прозвішча (лац. Sabina — ‘са-бінянка’).
  10. Савановіч (Міхаіл) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Саван і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Саван-овіч. ФП: саван (‘пахавальны ўзор з белай тканіны для нябожчыка’) — Саван (мянушка, потым прозвішча) — Саванавіч (бацькайменне) — Сава-новіч.
  11. Савачкіна (Зоя) — вы-твор з фармантам -іна ад антрапоніма Савачка і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Савачк-іна. ФП: Сава (імя, з мовы грэкаў ‘суботні’) — Саўка, Савачка (народныя формы) — Савачка (мянушка, потым прозвішча) — Сава-чкіна.
  12. Савеня (Алена) — вы-твор з фармантам -еня ад антрапоніма Сава і семантыкай ‘нашчадак названай асобы': Сав-еня. ФП: Сава (імя <лац. ‘дзед’, ‘старац’) — Сава (прозвішча) — Савеня. Або семантычны вытвор ад апелятыва савяня ‘дзіцяня савы’. Фо-рма Савеня для абмежавання ад апе-лятыва (савяня) або рэгіянальная фо-рма апелятыва савеня (з націскам на прадапошнім складзе).
  13. Савік (Лідзія) — вытвор з суфіксам —ік ад антрапоніма Сава і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сав-ік. ФП: Сава (імя, з мовы грэкаў ‘суботні’) — Сава (празванне, потым прозвішча) — Савік.
  14. Савіцкі (Алесь) — вы-твор з фармантам -цкі (-скі) ад тапо-німа Савічы і значэннем ‘народзінец, жыхар названага паселішча': Савіц(ч/с)кі. ФП: Сава (імя <грэч. ‘суботні’) — Сава (мянушка, потым прозвішча) — Савіч (бацькайменне з значэннем ‘нашчадак Савы’) — Савічы (паселішча з прозвішчамі Савіч) — Савіцкі.
  15. Савошчык (Лілея) — вы-твор з суфіксам -шчык ад антрапоніма Савось і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Савось-чык — Савош(с/ш)-чык. ФП: Савасцей (імя, з мовы грэкаў ‘су-ботні’) — Савось (варыянт імя) — Савось (празванне, потым прозвішча) — Саво-шчык.
  16. Савянкова (Ірына) — вытвор з фармантам -ова ад антра-поніма Савянок і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Савянк-ова. ФП: Сава (імя, з мовы грэкаў ‘суботні’) — Савянок (‘нашчадак Савы’, суф. —ёнак) — Савянкова.
  17. Садковіч (Франц) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Садко і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Садк-овіч. ФП: Садок (імя) — Садко (народна-гутарк. форма) — Садко (мянушка, потым прозвішча) — Садковіч.
  18. Садоўнічы (Аляк-сандр) — семантычны вытвор ад апе-лятыва-прыметніка садоўнічы — утва-рэння ад садоўнічаць ‘працаваць са-доўнікам’ ці ‘займацца садоўніцтвам’.
  19. Садоўскі (Юрась) — вы-твор з фармантам -оўскі ад антра-поніма Сад і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сад-оўскі. ФП: Са-док (імя <ст.-яўр. ‘справядлівы, пра-ведны’) — Сад (варыянт) — Садок (мя-нушка, потым прозвішча) — Садоўскі.
  20. Саевіч (Андрэй) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам баць-каймення -евіч ад антрапоніма Сай і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сай-евіч. ФП: Ісай (імя, ст.-яўр. ‘выратаванне Бога’) — Сай (гутарк. форма) — Сай (мянушка) — Сай (про-звішча) — Саевіч.
  21. Сайкоў (Канстанцін) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Сайко і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сайк-оў. ФП: Ісай (імя гл. Саевіч) — Сай (гутар. форма) — Сайко (‘нашчадак Сайка'; суф. -к-а) — Сайкоў.
  22. Сакоўскі (Віктар) — другасная форма, першасная Ісакоў-скі — форма прэстыжнасці (шляхетна-сці) з суфіксам -оўскі ад імя Ісак (<ст.-яўр. ‘ён будзе смяяцца’) — Сак (1540) — Сакоўскі.
  23. Саксафонава (Ірына) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Саксафон і значэннем ‘нашча-дак (дачка) названай асобы': Сакса-фонава. ФП: саксафон (‘медны духа-вы музычны інструмент’) — Саксафон (мянушка, потым прозвішча) — Сакса-фонава.
  24. Салагубік (Юлія) — вы-твор з суфіксам -ік антрапоніма Са-лагуб і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Салагубік. (Параўн. Хвор-ык, Вутл-ік). ФП: салагуб (‘ча-лавек з тоўстымі заўсёды мокрымі губамі’, укр. (лаянк.) сологуб ‘ганд-ляр, мешчанін’) — Салагуб (мянушка) — Салагуб (прозвішча) — Салагубік.
  25. Саладоўнікаў (Сяргей) — вытвор з прыналежным суфіксам —оў ад антрапоніма Саладоўнік і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Саладоўнік-аў. ФП: Саладоўнік ‘рабо-чы соладавага прадпрыемства’ (вы-рабляецца (з соладу) спірт, піва, квас і пад.).
  26. Салдаценка (Анаста-сія) — вытвор з фармантам -енка ад антрапоніма Салдат і значэннем ‘на-шчадак названай асобы`: Салдац-енка. ФП: салдат (‘радавы службо-вец’, ‘вайсковец, воін’) — Салдат (мяну-шка, потым прозвішча) — Салдаценка.
  27. Саломава (Ірына) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Салома і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Салом-ава. ФП: Сала-мон (імя <ст.-яўр. Salomo ‘мір’) — Са-ламонія (жан. імя) — Саломія (варыянт (укр.) — Саломія (празванне, потым прозвішча)) — Саломава. З гэтым жа этымонам і прозвішчы Саламевіч, Саломін, Салома.
  28. Самаль (Ніна) — форма імя Самуіл ((<ст.-яўр. Semuel ‘Шэм ёсць Бог’) набыла ролю прозвішча).
  29. Самусенка (Ірына) — вытвор з фармантам -енка ад антра-поніма Самусь і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Самус-енка. ФП: Самуіл (імя -ст.-яўр.) — Самусь (нар.-гутарк. форма) — Самусенка.
  30. Санковіч (Алёна) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Санко і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Санк-овіч. ФП: Аляксандр (імя, з мовы грэкаў Alexandros ‘абаронца’) — Сан і Санко (народн. варыянты); Санко з 1555 г.)) — Санко (празванне) — Санко (про-звішча) — Санковіч.
  31. Санюкевіч (Алёна) — вытвор з суфіксам бацькайменння —евіч ад антрапоніма Санюк і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Санюк-евіч. ФП: Аляксандр (імя) — Саня, Санюк (народн.-гутар. форма) — Са-нюк (мянушка, потым прозвішча) — Санюкевіч.
  32. Сапуноў (Уладысь) — форма з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Сапун і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сапун-оў. ФП: сапці (‘цяжка дыхаць, утвараючы гукі з прысвістам’) — сапун (найменне асобы паводле названага дзеяння: сап-ун) — Сапун (мянушка) — Сапун (про-звішча) — Сапуноў.
  33. Сарноў (Давід) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Сарна і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Сарн-оў. ФП: сарна (‘парнакапытная жывёліна ся-мейства пустарогіх; горная антылопа’) — Сарна (мянушка, потым прозвішча) — Сарноў.
  34. Сарочык (Зоя) — вы-твор з суфіксам -ык (<-ік) ад антра-поніма Сарока і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сароч(к/ч)-ык. ФП: сарока (птушка) — Сарока (мянушка) — Сарока (прозвішча) — Сарочык.
  35. Сасноўскі (Вячаслаў) — вытвор з фармантам -скі / -оўскі ад тапоніма Сосны / Сасноўка і значэн-нем ‘народзінец, жыхар названай мяс-цовасці, паселішча': Сасн-аўскі — Са-сноўскі, Сасноў(к)-скі.

(Працяг у наст. нумары.)

 

«Чаму ў праграмах «Барадзіно» ёсць,

а «Пахне чабор» няма?»

Настаўніца рускай мовы напісала адкрыты ліст міністру адукацыі

Настаўніца рускай мо-вы і літаратуры са Смалявіч Ганна Севярынец напісала адкрыты ліст, у якім распавя-дае пра катастрафічную сі-туацыю з вывучэннем беларус-кай літаратуры ў школе. З праграм незаўважна знікаюць найлепшыя творы, якія мусіць ведаць і якімі мусіць ганарыц-ца кожны беларус.

Ганна Севярынец звя-ртаецца да Міністэрства аду-кацыі, Нацыянальнага інсты-тута адукацыі, складальнікаў праграм па беларускай літара-туры, доктара педагагічных навук Вольгі Праскаловіч (у жніўні 2017 яна тлумачыла змены ў школьнай праграме па беларускай мове і літаратуры — Рэд.), загадчыкаў кафедр беларускай літаратуры ўніве-рсітэтаў, даследчыкаў, выкла-дчыкаў, настаўнікаў.

 

«Шаноўныя калегі!

Звяртаюся да Вас ад свайго імя, а таксама ад імя ін-шых настаўнікаў, даследчыкаў, бацькоў, ад імя вучняў, ад імя ўсіх тых, хто жыве, вучыцца і працуе ў Беларусі.

Апошнім часам склала-ся катастрафічная сітуацыя з вучэбнымі праграмамі па бела-рускай літаратуры. Правіль-ней будзе сказаць, што гэтая сі-туацыя складалася і развівала-ся дзесяцігоддзямі, але сёння набыла цалкам невытлумача-льны і непрагназаваны хара-ктар.

Прадмет «Беларуская літаратура» ў школе разам з беларускай мовай і гісторыяй Беларусі — нацыяўтваральны. Немагчыма пераацаніць яго важнасць у навучанні і выха-ванні беларускай моладзі. Дзя-куючы гэтаму прадмету, дзя-куючы адзінай, агульнапрыня-тай праграме па ім у нас ёсць магчымасць ствараць і зана-тоўваць агульнанацыянальны культурны код, той набор сэн-саў, фармулёвак, вобразаў, ку-льтуралагічных феноменаў, якія забяспечваюць, з аднаго боку, адзінства нацыі, з другога — перадачу краевугольных па-няццяў нацыянальнага мента-літэту, нацыянальнага культу-рнага здабытку, нацыянальнай гістарычнай спадчыны ад па-калення пакаленню.

У кожнай нацыі, у кож-най дзяржаве выкладанню на-цыянальнай літаратуры, скла-данню адзінай праграмы па ёй адводзіцца самае сур’ёзнае ме-сца. Людзі, адораныя пачуццём слова, пакліканыя сваім наро-дам да пісьменніцкай трыбуны, фармулююць і агучваюць тыя праблемы, якімі жыве народ, нацыя, якія з цяжкасцямі і па-кутамі вырашаюць людзі, што жывуць і працуюць на гэтай зямлі. Нацыянальная літарату-ра і нацыянальнае мастацтва наогул — той голас, які вылучае нас сярод іншых нацый і наро-даў, той голас, які дае нам права «людзьмі звацца» ў сусветнай супольнасці.

У беларускай школе нацыянальная літаратура вы-вучаецца паралельна з літара-турай рускай. Асобнае пытан-не — чаму мы абмяжоўваем сваіх дзяцей літаратурай аднаго то-лькі народа, маючы суседзямі не толькі Расію, але і Украіну, і Польшчу, наогул, маючы на мэце інтэграцыю ў агульнаеў-рапейскую прастору. Але за-раз пра тое, што мы маем сёння: дзве літаратуры, якія вывуча-юцца паралельна, маюць адно-лькавую колькасць гадзін, у асобныя перыяды супадаюць пры вывучэнні храналагічна і, зразумела, гучаць на ўроках побач у межах выкарыстання методык міжпрадметных су-вязяў.

Немагчыма ігнараваць той факт, што вучні ў любым выпадку параўноўваюць дзве гэтыя літаратуры.

Праграма па рускай лі-таратуры, пры ўсіх яе хібах, складаецца з лепшых твораў, якія маюць выключнае мастац-кае значэнне і бясспрэчную эстэтычную вартасць. Над гэ-тай праграмай дзесяцігоддзямі працуюць найлепшыя наву-коўцы, найлепшыя школьныя настаўнікі, даследчыкі і выкла-дчыкі. Спісы твораў па рускай літаратуры, абавязковых для прачытання, шырока дыску-туюцца і абмяркоўваюцца на самым высокім узроўні. Тое, што маюць беларускія школь-нікі на ўроках рускай літарату-ры, — гэта сапраўды бліскучыя творы высокаразвітой літара-туры.

У такіх умовах скла-данне праграм па беларускай літаратуры — справа асабліва важная, бо наша літаратура не павінна выглядаць другасна, бедна, неахайна, так, як яна выглядае сёння ў праграмах і падручніках.

У 2017 годзе з базавай праграмы па беларускай літа-ратуры былі выключаныя тво-ры, бліскучыя па сваіх паэтыч-ных вартасцях, творы, якія са-праўды складаюць наш куль-турны код, якія ведаюць на па-мяць бацькі сучасных дзяцей, творы знакавыя: верш Пятру-ся Броўкі «Пахне чабор», верш Рыгора Барадуліна «Бацьку», раман у вершах Ніла Гілевіча «Родныя дзеці». Замест леген-дарнага «Чабору» цяпер дзеці чытаюць «Будзем сеяць, бела-русы» — верш сумнеўны з эстэ-тычнага боку, цалкам несуча-сны па тэматыцы і праблема-тыцы, нецікавы для вучняў старэйшых класаў.

У гэты ж час па рускай літаратуры яны чытаюць Яў-генія Еўтушэнку, Роберта Раж-дзественскага, Бэлу Ахмаду-ліну: як выглядае побач з гэты-мі творцамі балада «Надзя-На-дзейка» ці памянёны ўжо «Бу-дзем сеяць, беларусы»?

Раней з праграмы быў выдалены вядомы раман Ку-зьмы Чорнага «Пошукі буду-чыні». Пытанні, якія выраша-юць у сваіх «школьных» рама-нах Леў Талстой і Фёдар Да-стаеўскі, ёміста і дасканала вы-рашаюцца і нашым Кузьмой Чорным, прычым — на нашай, нацыянальнай глебе. Чаму на-шы дзеці павінны чытаць пра Барадзіно і Кутузава — і не па-вінны чытаць пра Першую су-светную і беларускае бежан-ства? Па мастацкіх вартасцях проза Кузьмы Чорнага не са-ступае прозе Талстога і Даста-еўскага — чаму яна выдалена з абавязковай праграмы?

Тады ж з праграмы знік бліскучы сатырычны раман Андрэя Мрыя «Запіскі Самсо-на Самасуя» — пры тым, што значна больш цяжкі для вуч-нёўскага разумення Міхаіл Са-лтыкоў-Шчадрын добра пачу-ваецца ў курсе рускай літа-ратуры. Што з сённяшняй праграмы па беларускай літа-ратуры можа быць супраць-пастаўлена сатырычнай трады-цыі літаратуры рускай — Міка-лаю Гогалю, Міхаілу Зошчан-ку, Міхаілу Булгакаву? Чаму беларуская літаратура страці-ла ў школьнай праграме і гэтую сваю перавагу — своеасаблівы, тонкі гумар, жорсткую грама-дскую сатыру?

І Чорны, і Барадулін, і Гілевіч, і Мрый — гэта творцы, якія па мастацкіх вартасцях сваёй спадчыны стаяць поплеч з самымі знакамітымі рускімі і еўрапейскімі пісьменнікамі. Найлепшыя вершы Пятруся Броўкі нічым не горшыя за вершы рускіх шасцідзясят-нікаў. Чаму адных выкідаюць з праграмы, а другіх прэзен-туюць дрэннымі вершамі?

Чаму наш знкаміты жыццятворца Уладзімір Дубо-ўка, чалавек, які па сваіх жыц-цёвых прынцыпах, па асабістых вартасцях, па шляху, які ён прайшоў, можа стаць сапраўд-ным героем для беларускай моладзі, мае паўтары старонкі нецікава выкладзенай біяграфіі ў новым падручніку? У пра-граме па рускай літаратуры прадугледжана асобнае выву-чэнне перыядаў творчасці Пу-шкіна (паўдзённая высылка, Міхайлаўскае, Болдзінская во-сень) — і не прадугледжана асо-бнае вывучэнне перыядаў тво-рчасці Дубоўкі, кожны з якіх ёсць прыкладам адданай працы дзеля чалавечай годнасці і дзеля сваёй краіны? Чаму так? Чаму ў беларускіх дзяцей ёсць падрабязнае, за некалькі год атрыманае, уяўленне пра жыц-цёвы і творчы шлях Пушкіна, Лермантава, Някрасава — і няма пра жыццёвы шлях Францішка Багушэвіча ці Уладзіміра Ду-боўкі?

Чаму нашы дзеці і па сёння не чытаюць твораў між-ваеннага часу, твораў бліску-чых беларускіх паэтаў еўрапей-скага ўзроўню — Алеся Дудара, Уладзіміра Жылку, Тодара Кляшторнага, Юлія Таўбіна, пры тым, што яны глыбока і разнастайна вывучаюць вялі-кую колькасць рускіх творцаў гэтага ж самага перыяду? Чаму яны не ведаюць выдатнага крытыка Адама Бабарэку, пры тым, што яны добра ведаюць рускіх Вісарыёна Бялінскага і Дзмітрыя Пісарава? Чаму з творчай спадчыны Янкі Купа-лы, Якуба Коласа, Уладзіміра Дубоўкі, Пятруся Броўкі вы-біраюцца творы нецікавыя, тэматычна аднастайныя, не ад-паведныя настроям і цікавас-цям вучняў?

У адрозненне ад пра-грамы па рускай літаратуры, праграма па літаратуры бела-рускай перанасычана неціка-вымі, недасканалымі з эстэты-чнага боку творамі. У вучняў непазбежна складаецца пры-крае ўражанне, што іх нацыя-нальная літаратура — тэматычна бедная, эстэтычна ўбогая, змя-стоўна нецікавая. Але ж гэта не так.

Беларусь мае бліску-чую літаратуру. Гэта літарату-ра мае ўсё, каб быць патрэбнай вучням: напружаныя, драма-тычныя сюжэты, вострыя, ру-бам пастаўленыя пытанні, раз-настайную, на любы густ тэма-тыку, эмацыянальна насычаны пафас, глыбокую філасофскую насычанасць.

Чаму гэта ніяк не адлю-строўваецца ў школьнай пра-граме? Чаму агулам у вучняў застаецца ўражанне пра бела-рускую літаратуру як пра літа-ратуру, напісаную беднымі і неадукаванымі сялянамі, пры-чым пераважна пра Вялікую Айчынную вайну?

Нам усім — краіне, на-роду, вучням і настаўнікам — востра неабходна сёння:

Наладзіць шырокую адкрытую грамадскую дыску-сію з удзелам экспертаў па зме-сце школьнай праграмы па бе-ларускай літаратуры.

Скласці ў выніку гэтай дыскусіі шырокі і разнастайны спіс абавязковых для агульна-нацыянальнага ведання і выву-чэння класічных твораў бела-рускай літаратуры.

Перагледзець прынцы-пы складання школьнай пра-грамы па беларускай літарату-ры з кулуарнага абмеркавання да агульнанацыянальнай спра-вы ў бок фарміравання і пад-трымання нацыянальнага ку-льтурнага коду.

Узгадняць змены ў праграме з самым шырокім колам настаўнікаў, даследчы-каў, бацькоў.

Вярнуць у базавую школьную праграму «Пахне чабор» Пятруся Броўкі, «Ба-цьку» Рыгора Барадуліна, «Родныя дзеці» Ніла Гілевіча, «Пошукі будучыні» Кузьмы Чорнага, «Запіскі Самсона Са-масуя» Андрэя Мрыя.

Уключыць у праграму па беларускай літаратуры асо-бныя творы з творчай спадчы-ны Адама Бабарэкі, Алеся Ду-дара, Уладзіміра Жылкі, Тода-ра Кляшторнага, Юлія Таў-біна.

Выкладанне і вывучэн-не беларускай літаратуры па-вінна стаць нашым агульнана-цыянальным клопатам, а не клопатам вузкага кола зацікаў-леных у асабістых творчых выгодах людзей.

Толькі тады будзем жыць як народ».

 

Ганна Севярынец, на-стаўнік рускай мовы і літара-туры, лаўрэат конкурсу «На-стаўнік года Менскай вобла-сці-2017″, пісьменніца, даслед-чыца беларускай літаратуры, маці траіх дзяцей, якія наву-чаюцца ў адукацыйных уста-новах Беларусі.

nn.by.

280 гадоў з дня нараджэння Казіміра Даніэля Нарбута

Некалькі невялікіх мя-сцовасцяў, размешчаных на дзітвянскіх і нёманскіх абша-рах, акрэсліваюць жыццё Казі-міра Нарбута — гэта КРУПА (сёння Крупава — рэд.), РА-ДЗІВОНІШКІ, ШЧУЧЫН і, безумоўна, ЛІДА.

Казімір Нарбут (фак-тычна Даніэль, таму што Казі-мір — гэта яго ордэнскае імя, якое, аднак, настолькі атаясам-лівалася з Нарбутам, што замя-ніла ў свядомасці нашчадкаў імя, дадзенае пры хрышчэнні) нарадзіўся ў Крупе, за 6 кіла-метраў ад Ліды. Яго бацька, Казімір, быў мечнікам, харун-жым, а пасля — лідскім маршал-кам. Маці — Мар’яна з Навіцкіх — таксама паходзіла са шляхе-цкага роду. Трэба дадаць, што Даніэль Нарбут меў ажно пяць братоў. Яго выцвілую метры-ку хрышчэння, напісаную на лаціне гусіным пяром, знайшоў у 1938 г. у кнігах прыхадскога касцёла Святога Крыжа ў Лі-дзе, дзякуючы добразычлівай дапамозе ксендза Іпаліта Бая-рунца, Аляксандр Снежка, аў-тар шматлікіх артыкулаў у пе-радваеннай «Лідскай зямлі». З гэтай знойдзенай метрыкі мо-жна даведацца, што 5 студзеня 1738 г. ксёндз пробашч Пётр Стракоўскі ахрысціў імем Дані-эль — Казімір немаўля «са шля-хецкай сям’і Казіміра Нарбута, мечніка літоўскага з КРУПЫ», што хрышчонымі бацькамі былі дзве пары — Міхал Нарбут з Перапечыц і Антаніна Юрэ-вічова, а таксама Зыгмунт Юрэвіч і сандамерская падча-шына Аляксандра Навіцкая. Надрукаваная Аляксандрам Снежкам загінуўшая ўжо мет-рыка дапамагае вырашыць пы-танне, якое ўздымаецца ў роз-ных публікацыях і энцыкла-педыях, аб месцы нараджэння Даніэля Нарбута (у Крупе ці ў Дакудаве).

Новы пункт у біяграфіі Нарбута — ШЧУЧЫН ЛІТОЎ-СКІ, які называлі таксама Шчучынам Лідскім. Тут знахо-дзілася піярская школа (кале-гіюм), якая славілася добрай рэпутацыяй і ў якую адправілі Даніэля.

Тут «… прагны навукі семнаццацігадовы юнак абраў сабе за поле славы і грамадскай карысці Ордэн Піяраў і 25 лі-пеня 1755 года ў тамашнім калегіюме прыняў яго ры-зы…», г.зн. распачаў паслуш-ніцтва, якое праходзіў у піяраў на Палессі, у ЛЮБЯШОВЕ каля Пінска. У любяшоўскім калегіюме праграма навучання ахоплівала ўжо геаграфію, гіс-торыю і сучасныя мовы (нпр., французскую). Але адначасова гэта была і знакамітая гумані-стычная школа, якая дазваляла як авалодаць лацінскай мовай і вывучыць старажытную літа-ратуру, так і пазнаць багацце і прыгажосць роднай мовы. Па-слушніцтва ў Любяшове доў-жылася два гады, наступныя два гады Нарбут вучыўся ў ДУБРОЎНІЦЫ, размешчанай таксама каля Пінска.

Нарбута перавялі з Дуброўніцы ў Вільню, а потым сям’я Казіміра Нарбута выра-шыла за ўласны кошт паслаць здольнага маладога піяра ў Вечны Горад, каб ён мог там непасрэдна сутыкнуцца з самы-мі новымі навуковымі дасяг-неннямі і разумовай элітай у духоўных і свецкіх колах.

У Рыме 23-гадовы піяр прымае 6 красавіка 1761 года святарскае прысвячэнне. Па-працаваўшы выкладчыкам, Нарбут у 25 год атрымлівае пасаду прэфекта Віленскай піярскай друкарні. Па дару-чэнні ксендза Паўла Ксаверыя Бжастоўскага, віленскага кано-ніка і пісара Вялікага Княства Літоўскага, падчас сваёй працы ў Вільні Нарбут напісаў ПЕР-ШУЮ ПОЛЬСКАМОЎНУЮ ЛОГІКУ, якая пад назвай «Ло-гіка, або прадумвання і раз-важання рэчаў навука» была надрукавана ў 1769 годзе ў Вільні — і «напісаная па загадзе», і выдадзеная за кошт Паўла Бжастоўскага, як падкрэслівае 31-гадовы аўтар, прысвяча-ючы яму гэтую кнігу.

«Логіка…» Нарбута да-волі доўга выкарыстоўвалася на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага як школьны пад-ручнік…

Паводле Ірэны Стасевіч Ясюковай.

 

Святары — у цэнтры адраджэнцкіх працэсаў

Пісьменнік Аляксей Карпюк у сваім рамане «Дану-та» стварыў эпізадычны воб-раз маладога каталіцкага свя-тара, шляхетнага і разумнага, які ўпэўнены, што народ мож-на перамяніць праз адукацыю і культуру, а не праз рэвалю-цыю і бунт.

«Перада мной сядзеў сімпатычны інтэлігент. Чор-ная сутана была на ім добра адпрасаваная і чысцюткая, а край белага і бліскучага ад крухмалу каўняра прыемна гарманіраваў з шыяй маладо-га і дужага мужчыны. Твар у ксяндза быў старанна паго-лены, прычоска ўкладзена во-лас у волас, загарэлы адкрыты лоб, а карыя вочы глядзелі на мяне смела і разумна, закліка-ючы да шчырасці.» Шаноўны пане, — прамовіў ксёндз, — не праз нівеліроўку і бунтарства нам трэба ісці. Трэба дапа-магаць касцёлу ачысціць лю-дзей ад прыроднага бруду.»… ( А. Карпюк.)

Сёння каталіцкія свя-тары ў больш за 350 парафіях Беларусі нясуць прыгожае бе-ларускае слова ў народ, Божае слова. Пра фармацыю маладых святароў і іх служэнне мы па-гутарылі з рэктарам Пінскай Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага, ксендзам Андрэем Рылкам.

— Ксёндз-рэктар, ко-лькі студэнтаў вучацца сёння ў Вашай семінарыі? Адкуль яны паходзяць?

— У нас навучаецца 20 будучых святароў на розных курсах. Калі маладыя людзі адчуваюць у сваім сэрцы па-кліканне, яны прыходзяць да нас у Пінскую семінарыю. Яны паходзяць з самых розных ку-точкаў Беларусі: ад Белавеж-скай пушчы да мяжы са Сма-леншчынай, ад Піншчыны да Віцебшчыны. У гэтым — добрая разнастайнасць, што яны па-ходзяць з розных мясцін. Не-абходна заўважыць, што Гара-дзеншчына мае сваю духоў-ную семінарыю. Пасля шасці гадоў сумеснага навучання і фармавання будучыя святары становяцца, сапраўды, як род-ныя браты, наведваюць адзін аднаго, падтрымліваюць, і ў гэтым — вялікае багацце.

Быў такі перыяд, калі здавалася, што ў нас не стае хлопцаў, якія рашаюцца на такое сур’ёзнае, складанае па-кліканне, бо нялёгка поўнасцю даверыць свае жыццё Божай справе, пасвяціцца служэнню цалкам. Сучаснай моладзі часта не хапае адвагі прыняць такое сур’ёзнае рашэнне на ўсё жыц-цё. Пры розных моладзевых спатканнях мы можам заўва-жыць, што ёсць шмат такіх юнакоў, якія адчуваюць паклі-канне да святарства, але пры гэтым яны маюць многа стра-хаў. Мы цэнім тых, хто верны гэтаму пакліканню, і іх важна падтрымліваць. У гэтым годзе, сярод тых, хто паступіў, маем некалькі семінарыстаў пасля службы ў войску, а таксама та-кіх, якія прыйшлі пасля закан-чэння ўніверсітэтаў.

— Ці ёсць у Вас курс па беларускай мове і літара-туры?

— Абавязкова. Першыя два гады навучання. Ёсць спе-цыяльны прадмет, які называ-ецца  «Беларуская культура», дзе мы дапамагаем студэнтам пазнаёміцца з багаццем бела-рускай культуры.

— Дзе будучыя святары папаўняюць свой досвед?

— На прыканцы вучобы нашы выпускнікі атрымліва-юць пасвячэнне ў дыяканы. Праз паўгода-год  яны атрым-ліваюць святарскае пасвячэн-не. Пасля шасці год навучання ім, у першую чаргу, патрэбна практыка. Біскуп кіруе дыяка-наў і новапасвечаных святароў да старэйшых і больш дасвед-чаных у душпастырстве, каб тыя дапамаглі маладым увайсці ў іх спецыфічную працу, наву-чыцца правільна паступаць у розных складаных сітуацыях, якія сустракаюцца ў служэнні. Зазвычай святары-пачаткоўцы скіроўваюцца ў некалькі пара-фій, служачы ў кожнай па 1-2 гады, што дае магчымасць па-працаваць у розных рэгіёнах краіны, у маленькіх і вялікіх супольнасцях, набіраючыся досведу працыі з дзеткамі і з моладдзю, і са старэйшымі. Першыя гады — гэта шматбако-вая практыка.

Кожны семінарыст на заканчэнне вучобы здабывае ступень магістра тэалогіі. Тым, хто выказвае асаблівыя здоль-насці ў навуковай працы, біскуп прапануе працягнуць навучан-не, і яны едуць у каталіцкія ўні-версітэты, якія мы маем у Еў-ропе: у Італіі, Аўстрыі, Фран-цыі ці Польшчы. Там яны ат-рымліваюць ступень доктара тэалогіі, права, філасофіі ці ін-шых навук, каб пасля праца-ваць у навуковым і акадэміч-ным асяроддзі. Так мы атры-моўваем высокакваліфікава-ных выкладчыкаў.

— Восенню гэтага года Нацыянальная бібліятэка перадала семінарыі 21 том факсімільнага ўзнаўлення твораў Францішка Скарыны.

— Для нас гэта быў вялікі гонар, што Нацыяналь-ная бібліятэка Беларусі сярод усіх устаноў, якім былі ўру-чаны гэтыя кнігі, перадала іх і нашай семінарыі. Я прымаў гэты дарунак і асабіста дзяка-ваў дырэктару бібліятэкі Рама-ну Сцяпанавічу Матульскаму. Спадар Раман пажадаў, каб маладыя святары былі знаёмы з багаццем спадчыны Фран-цішка Скарыны. 500-годдзе кнігавыдання на Беларусі, якое пачалося з Бібліі — гэта пэўны знак. Важна, каб мы памяталі пра тое, што Францішак Ска-рына мог выбраць любую ін-шую кнігу ці іншага аўтара, а  ён выдаваў, пісаў прадмовы і разважанні менавіта да Бібліі. Таму варта беларускай куль-туры зноў вярнуцца да Божага слова, якое так захапляла на-шага першадрукара. Факсімі-льнае выданне «Кніжная спад-чына Францыска Скарыны» выстаўлена ў бібліятэцы семі-нарыі ў чытальнай зале, і семі-нарысты з вялікай цікавасцю прыходзяць пазнаёміцца з гэ-тым выданнем.

— Святарам, напэўна, трэба быць вельмі  дасведча-ным і падрыхтаванымі, каб дапамагаць моладзі выра-шаць іх няпростыя праб-лемы?

— Святарскі досвед па-казвае, што моладзь перадусім цэніць шчырасць. З моладдзю трэба быць шчырым. Моладзь трэба шчыра любіць, не чака-ючы ад іх нічога. Жадаць ім да-бра.  Бацькі часам любяць дзя-цей эгаістычнай любоўю, ча-каючы чагосьці ўзамен. Калі ж да моладзі праяўляць шмат шчырай дабрыні, цэнячы кож-нага з іх як унікальную асобу, дар Божы, і не прыціскаць іх, тады яны адкрываюцца. Мо-ладзь бывае змучаная тым, што дарослыя ад іх пастаянна чаго-сьці чакаюць і патрабуюць. Ва-жна, каб яны адчувалі, што ад іх не столькі патрабуюць, ко-лькі жадаюць падзяліцца ціка-вым і карысным досведам, пры гэтым нічога не навязваючы, але сведчачы ўласным прыкла-дам. Гэта адкрывае іх на тое, каб яны пачалі слухаць і цаніць людзей старэйшага пакалення, адкрываліся на аўтарытэты. Святы Ян Павел II часта паў-тараў, што трэба ўмець слухаць моладзь.

— Ксёндз Андрэй, рас-кажыце, калі ласка, троша-чкі пра сябе і свой досвед. Ад-куль Вы самі родам, дзе  ву-чыліся? Хто паспрыяў Ваша-му пакліканню да святар-ства, хто паслужыў для Вас прыкладам?

— Я родам з памежжа гістарычнай Піншчыны і Случ-чыны, з гэтак званых «коласаў-скіх мясцін». Вырас у Ганцаві-цкім раёне, дзе пачынаў сваю прафесійную і літара-турную творчасць наш пясняр — Якуб Колас. Маё дзяцінства і юнац-тва былі вельмі моцна звязаныя з мясцовай творчай інтэлігенцыяй, якая гуртавалася пры літаратурна-этнагра-фічнай спадчыне Коласа. Крушэнне атэістычнай сістэмы суправаджала-ся пошукам каранёў, чагосці вечнага і сапраў-днага. Наша сям’я пачала гарнуцца да Касцёла. Прыклад мясцовага ка-таліцкага святара — шчы-рага, надзвычай інтэлігентнага і адкрытага — быў для мяне важ-ным імпульсам да таго, каб па-йсці таксама гэтым шляхам: несці людзям Божае святло праўды, годнасці, вечных і са-праўдных каштоўнасцей.  Так я закончыў Гарадзенскую вы-шэйшую духоўную семіна-рыю, атрымаў святарскае па-свячэнне, служыў у парафіях Берасцейскай вобласці.

— Раскажыце, калі ла-ска, як Вы вучыліся на філа-софскім факультэце ў Люб-лінскім каталіцкім універсі-тэце імя Яна Паўла II. Якая была тэма Вашага дакта-рата?

— Пасля некалькіх гадоў душпастырскай працы ў па-рафіях, кардынал Казімір Свё-нтак запрапанаваў мне пра-цягнуць навучанне ў Люблін-скім каталіцкім універсітэце. Там я скончыў спачатку магі-стратуру, а пасля — дактаран-туру на філасофскім факуль-тэце. Тэма майго дактарата -даследванне сутыкнення ката-ліцкай сістэмы адукацыі з но-вымі антыхрысціянскімі плы-нямі ў еўрапейскай філасофіі, пачынаючы з часоў француз-скай рэвалюцыі.

— Сёння Каталіцкі Ка-сцёл вядзе працу з сем’ямі, праводзіць духоўныя практы-каванні, сужанскія сустрэчы, семінары ў абарону жыцця.

— Праца з сем’ямі вельмі важная. Сучасныя еўрапейскія супольнасці адчуваюць крызіс сям’і з прычыны наступстваў грамадскіх ідэалогій, якія мы перажывалі ў ХХ стагоддзі. Лібералізм б’е моцна па сям’і. Калі нешчаслівая сям’я, то і нешчаслівыя дзеці выходзяць з такой сям’і. Таму Касцёл пры-кладае вялізарныя намаганні, каб падтрымаць сям’ю, каб дапамагчы бацькам, каб муж з жонкай былі шчаслівымі і дзеці у іх былі шчаслівымі. Тут па-трэбна рознабаковая дапамо-га: маральная, духоўная, псіха-лагічная, матэрыяльная. Кас-цёл у гэтым кірунку робіць ве-льмі шмат.

Папа Францішак звяр-тае ўвагу на тое, каб мы не спы-няліся толькі на душпастыр-стве здаровых і веруючых се-м’яў. Мы жывём ў такім свеце, дзе існуе вялікая колькасць разбітых сужанстваў, вялікая колькасць разведзеных, тых, хто жыве ўжо ў наступным шлюбе або перажывае пакі-нутасць і самоту. Вядома, што з пункту гледжання Божых запаведзяў яны маюць шматлікія праблемы і страхі. У іх ёсць сумневы, ці жывуць яны ў Божай ласцы, ці, можа, яны адкінутыя Касцёлам. У іх ёсць спакуса ўцякаць ад Бога, бо кожны напамін пра Яго — гэта выклік іх сумленню. Мы са свайго боку павінны ім дапа-магчы. Можа, яны паводле не-йкіх царкоўных/касцельных/ юрыдычных норм не могуць жыць усёй паўнатой практыка-вання веры, прымаць св. Ка-мунію (Прычасце), але гэта не значыць, што яны не могуць у іншых справах рэалізоўваць сябе як хрысціяне. Мы стара-емся не замыкаць веру толькі да такіх » ідэальных» вернікаў, а выйсці насустрач тым, якія, можа, найбольш патрабуць дапамогі і падтрымкі, якія за-блыталіся ў сваім жыцці.

— Новыя медыцынскія тэхналогі патрабуюць пара-ды святара, каб распазнаць, што ёсць карыснага, а што ёсць дрэннага.

— Сапраўды, гэта вель-мі важна. Мы ведаем, што ка-мерцыялізацыя ўваходзіць у  медыцыну і гэта вельмі небя-спечна. Некаторыя фармацэў-тычныя фірмы і канцэрны вы-карыстоўваюць рэкламны біз-нес і маркетынг, каб узбагаціц-ца за кошт прэпаратаў, якія на самай справе шкодныя або, прынамсі, сумнеўныя ў сваёй эфектыўнасці. Яны маніпулю-юць страхамі людзей, заклапо-чаннасцямі здароўем. Касцёл выступае супраць такіх мані-пулятыўных і амаральных структур, якія, карыстаючы-ся клопатам пра здароўе,  пра-пануюць метады лячэння або прэпараты, якія служаць не аздараўленню чалавека, але ўзбагачэнню фармацэўтычных фірм.

Існуюць пэўныя ідэа-логіі, якія пужаюць людзей мі-фам пра пагрозу перанаселе-насці планеты, тым самым у імя скарачэння кольскасці насе-льніцтва яны прапануюць або-рты, кантрацэпцыю, эўтаназію. Гэта шлях у нікуды. Наадва-рот, трэба бараніць жыццё і годнасць кожнага чалавека як найсвяцейшую каштоўнасць на зямлі.

— Каталіцкі Касцёл удзельнічае ў шматлікіх ку-льтурных мерапрыемствах, фэстах духоўнай музыкі, фе-стывалях фільмаў, літрара-турных чытаннях. Як Вы далучаеце да гэтых працэсаў Вашых студэнтаў?

— Духоўная семінарыя атрымлівае столькі запрашэн-няў на самыя разнастайныя мерапрыемствы, што прыхо-дзіцца выбіраць толькі некато-рыя. Інакш мы б не паспявалі з навучаннем. Па-гэтаму зыхо-дзім з прыярытэтаў, удзельні-чаем у найбольш важных мера-прыемствах з пункту гледжан-ня выхавання будучых свята-роў. Гэта, у першую чаргу, удзел у масавых паломніцтвах да цудадзейных абразоў Бела-русі: Будслаў, Браслаў, Лагі-шын, Гудагай, Тракелі. Такса-ма стараемся ўдзельнічаць у музычных фестывалях, дзе се-мінарыю прадстаўляе музыч-ны гурт нашых навучэнцаў «Подых Духа». У 2018 годзе плануем удзел, прынамсі, ў двух музычных фестывалях: «Дастукацца да нябёсаў» у Баранавічах 10 лютага і ў Бе-разінскім (каля Маладзечна) ў пачатку жніўня. Гэта най-больш масавыя музычныя фо-румы, якія збіраюць вельмі цікавых творцаў і некалькі ты-сяч моладзі, зацікаўленых хры-сціянскай музыкай самых роз-ных стыляў: ад класікі да року. Таксама ўдзельнічаем у літа-ратурных і мастацкіх спаткан-нях, на якія запрашаюць нас або навукова-акадэмічныя асяродкі, або бібліятэкі, або асобныя аўтары з нагоды прэ-зентацыі сваёй творчасці.

Вельмі цешыць тое, што ў Беларусі назіраецца ве-льмі бурлівае культурнае жыццё. Можа яму не хапае не-йкай сучаснай рэкламы і відо-вішчнасці. Але, на маю думку, найважнейшае тое, што гэтая культурная і творчая актыў-насць кіруецца не камерцыяй, але натхненнем, патрэбай ду-шы. Такая творчасць праўдзі-вая, таму яна вечная. А шчы-расць і праўдзівасць — гэта ас-нова здаровай чалавечнасці, якая так неабходная сучаснаму свету.

— Дзякуй вялікі! Жа-даем поспехаў у новым годзе Вам і Вашым студэнтам!

Гутарыла

Эла Дзвінская,

фота аўтара і Сatholic.by.

На здымках:

  1. Ксёндз-рэктар Пін-скай Міждыяцэзіяльнай вы-шэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага, спа-дар Андрэй Рылка.
  2. Перадача бібліятэцы семінары » Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны».

Юбілейныя і памятныя даты 2018 года

Студзень

 

1 студзеня — 60 гадоў з дня нараджэння ў вёсцы Ку-рыцічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці Рыгора Сітніцы, старшыні Беларус-кага саюза мастакоў.

1 студзеня — 10 гадоў таму ў Беларусі абавязковая прапіска заменена на рэгістра-цыю і ў пашпартах не сталі ста-віць дазвольную адзнаку на выезд за мяжу краіны.

3 студзеня — 280 гадоў з дня нараджэння Казіміра Нарбута (1738, в. Крупава 1807 г.), асветніка, філосафа.

3 студзеня — 60 гадоў з дня нараджэння ў Нью-Ёрку Данчыка (сапр. Багдан Анд-русішын) беларускага спева-ка, журналіста і грамадскага дзеяча.

8 студзеня — 430 гадоў з дня нараджэння Яна Юрыя Радзівіла (1588-1625 гг.), дзя-ржаўнага дзеяча ВКЛ.

11 студзеня — 125 гадоў таму нарадзілася Канстанцыя Буйло (1893-1986 гг.), паэтэса, заслужаны дзеяч культуры БССР.

13 студзеня — 375 гадоў з дня нараджэння Тодара Гераніма Абуховіча (1643-1707 гг.), мемуарыста, дзяр-жаўнага дзеяча ВКЛ.

13 студзеня — 75 гадоў з дня нараджэння Міколы Чарняўскага (1943 г.), паэта, празаіка.

19 студзеня — 180 гадоў з дня нараджэння Апалоніі з Далеўскіх Серакоўскаай.

21 студзеня — 200 гадоў таму (1818 г.)  ў в. Славіна Ма-настырскага р-на Смаленскай вобл. нарадзіўся Адам Гано-ры Карлавіч Кіркор, зтно-граф, археолаг, выдавец, грам. дзеяч. Памёр 23.11.1886 г.

22 студзеня — 155 гадоў пачатку паўстання 1863 года ў Варшаве.

28 студзеня — 430 гадоў (1588 г.) вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт III зацвердзіў Статут ВКЛ.

28 студзеня — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікалаевіча Пташука (1943-2002), кінарэжысёра, народ-нага артыста Беларусі.

Студзень — 30 гадоў таму (1988 г.) выйшлі у свет навуковы і метадычны ілю-страваны часопіс «Беларус-кая мова і літаратура ў шко-ле» (з 1992 г. мае назву «Род-нае слова») і моладзевы ча-сопіс «Крыніца».

Студзень — 25 гадоў таму (1993 г.) выйшаў у свет першы нумар навуковага, на-вукова-метадычнага «Бела-рускага гістарычнага часо-піса».

 

Люты

 

1 лютага — 155 гадоў пачатку паўстання 1863 года на Беларусі і Літве, Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі ў гэты дзень абнаро-даваў Маніфест.

2 лютага — 180 гадоў з дня нараджэння ў в. Мастаў-ляны Беластоцкага ваяв. (1838 г.)  Кастуся Вінцэся Сымона-віча  Каліноўскага, публіцы-ста, паэта, кіраўніка паўстання 1863 -1864 гг. у Літве і на Беларусі. Загінуў 22.03.1864 г. у Вільні.

4 лютага — 210 гадоў з дня нараджэння   (1808 г., фальв. Панюшкавічы Бабруй-скага пав.) Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, драматурга і тэатральнага дзеяча. Памёр 29.12.1884 г.

8 лютага — 125 гадоў з дня нараджэння Антона Не-манцэвіча (1893-1943), пер-шага экзарха беларускай уні-яцкай царквы выдаўца, публі-цыста, педагога. Памёр у турме ў Берліне 01.04.1943 г.

10 лютага — 150 гадоў з дня нараджэння Каруся Ка-ганца (сапр. Казімір-Рафаіл Карлавіч Кастравіцкі), бела-рускага паэта і грамадскага дзеяча.  Памёр 20 траўня 1918 г.

10 лютага — 125 гадоў з дня нараджэння (1893 г, маён. Мейшты Браслаўскага пав.) Станіслава Нікадзімавіча Булак-Балаховіча. Загінуў у 1939 г.

10 лютага — 90 гадоў з дня нараджэння (1928 г.) у в. Семежава Капыльскага раёна Міхаіла Сцяпанавіча Высо-цкага, доктара тэхнічных на-вук, акадэміка НАНБ, канст-руктара па машынабулаванні, Героя Беларусі. Памёр 25 лю-тага 2013 г.

18 лютага — 125 гадоў з дня нараджэння Максіма Іванавіча Гарэцкага (1893- 1938), пісьменніка, літаратура-знаўца, крытыка, фалькла-рыста.

20 лютага — 100 гадоў таму назад (1918 г.)  Выканаўчы Камітэт Рады Ўсебеларускага з’езда прыняў Першую Ўстаў-ную грамату да народаў Бела-русі і стварыў першы ўрад Бе-ларусі — Народны сакратарыят Беларусі на чале з Язэпам Ва-ронкам. Народны сакратарыят прыступіў да выканання аба-вязкаў 21 лютага. Пасада, раў-назначная пасадзе міністра, на-зывалася “народны сакратар”.

21 лютага — Міжна-родны дзень роднай мовы.

23 лютага — 140 гадоў з дня нараджэння Казіміра Севярынавіча Малевіча, ма-стака, тэарэтыка мастацтва. Памёр 15.05.1935 г.

24 лютага — 80 гадоў з дня нараджэння І.У. Скурко (1938-1989), беларускага паэта, кінадраматурга, пераклад-чыка.

26 лютага — 90 гадоў з дня нараджэння  (1818 г., в. Шыркі Сенненскага р-на) Пя-тра Міронавіча Машэрава, які загінуў  4.10.1980 г.

27 лютага — 130 гадоў з дня нараджэння Я.Я. Бялеві-ча (1888-?), дзеяча беларускага нацыянальнага руху.

 

Сакавік

 

1 сакавіка — 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Генрыхавіча Пецюкевіча (1913 г.), паэта-песенніка.

2 сакавіка — 100 гадоў з дня нараджэння Алеся Ба-чылы (1918-1983), беларуска-га паэта, драматурга.

4 сакавіка — 275 гадоў з дня нараджэння (1743) Гера-німа Сангушкі, ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, гене-рала Вялікага Княства Літоў-скага. У час  паўстання супраць Расіі (1794) узначаліў у Гаро-дні войскі Вялікага Княства Літоўскага. Памёр у 1812 г.

7 сакавіка — 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мі-хайлавіча Чарняўскага (1938 г.), археолага, мастац-твазнаўца, пісьменніка.

8 сакавіка — 460 гадоў з дня нараджэння (1558) Альб-рыхта Радзівіла, дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоў-скага. Памёр у 1592 г.

9 сакавіка — 155 гадоў таму назад (1863) адбыўся бой паўстанцкага аддзела Людвіка Нарбута з царскімі войскамі пад Рудняй.

 9 сакавіка — 130 гадоў з дня нараджэння ў Вільні (1883 г.) Франішка Аляхно-віча, драматурга, тэатральнага дзеяча. Забіты партызанамі 3 сакавіка 1944 г. у сваёй кватэ-ры ў Вільні.

9 сакавіка — 100 гадоў таму назад прынята Другая Ўстаўная грамата да наро-даў Беларусі.

10 сакавіка — 350 га-доў з дня нараджэння (1668) Юрыя Радзівіла, дзяржаўна-га дзеяча Вялікага Княства Лі-тоўскага. Памёр у 1689 г.

10  сакавіка — 225 га-доў з дня нараджэння Ігната Іосіфавіча Шыдлоўскага (1793- 1846), паэта, выдаўца, фальк-ларыста.

11 сакавіка — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Гілепа, беларускага гісторы-ка, краязнаўца.

12 сакавіка — 100 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Валасевіча (1918-1997), бела-рускага паэта-байкапісца.

15 сакавіка — 150 гадоў з дня нараджэння Яўгена Аляксандравіча Ляцкага (1868-1942), беларускага фаль-кларыста, этнографа.

15 сакавіка — 80 гадоў з дня нараджэня Г.М. Мала-жай (1938-2006), мовазнаўцы, літаратуразнаўцы.

17 красавіка — 15 гадоў таму (2003 г.) выйшаў у свет першы нумар «Краязнаўчай газеты» (заснавальнік — Бела-рускі фонд культуры).

25 сакавіка — 250 гадоў з дня нараджэння (1768) Ада-ма Храптовіча, беларускага асветніка, грамадска-палітыч-нага дзеяча. Памёр у 1844 г..

25 сакавіка — Дзень Волі. 100 гадоў з дня абвяш-чэння незалежнай Беларус-кай Народнай Рэспублікі.

28 сакавіка — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іосіфавіча Раговіча (1938, г.г. Парычы — 2005), харавога ды-рыжора, фалькларыста, педа-гога.

 

Красавік

 

4 красавіка — 125 гадоў з дня нараджэння Міколы Шчаглова-Куліковіча (1893-1969), кампазітара, музычнага і тэатральнага дзеяча.

5 красавіка — 225 гадоў з дня нараджэння Канстанці-на Радзівіла (1793-1856), дзяржаўнага дзеяча, мецэната, фалькларыста.

5 красавіка — 75 гадоў з дня нараджэння (1943) Ма-р’яна Дуксы, беларускага па-эта.

6 красавіка — 90 гадоў з дня нараджэння (1928) Хве-дара Нюнькі, беларускага грамадска-культурнага дзеяча ў Літве.

11 красавіка155 га-доў таму назад (1863) адбыў-ся бой паўстанцкага аддзела Людвіка Нарбута з царскімі войскамі паміж Дубічамі і Глыбокім.

12 красавіка — 50 гадоў з дня нараджэння (1968) Сяр-гея Токця, беларускага гісто-рыка, доктара гістарычных навук.

18 красавіка — 180 гадоў з дня нараджэння (1838) Уладзіслава Дыбоўскага, бе-ларускага біёлага, мінеролага, палеантолага, фалькларыста, доктара мінералогіі. Памёр у 1910 г.

19 красавіка — 125 га-доў з дня нараджэння В.С. Гарбацэвіча (1893-1935), дра-матурга, педагога, заслужанага настаўніка БССР.

20 красавіка — 260 га-доў з дня нараджэння Іасафа-та Булгака (свецкае імя Ігнат, 1758-1838), беларускага цар-коўнага дзеяча.

20 красавіка — 155 га-доў таму назад (1863) адбыўся бой паўстанцкага аддзела Люд-віка Нарбута з царскімі вой-скамі пад Кавалькамі.

24 красавіка — 80 га-доў з дня нараджэння (1938) Алеся Стадуба, беларускага паэта.

25 красавіка — 150 га-доў з дня нараджэння (1868 г.)   Рамана Аляксандравіча  Скірмунта, палітычнага дзея-ча. Забіты ў в. Парэчча Пін-скага пав. у 1939 г.

 

Травень

 

1 траўня — 75 гадоў з дня нараджэння Алеся Крыгі (сапр. А.А. Асіпенка, 1943-2009), празаіка.

3 траўня — Сусветны дзень свабоды друку.

5 траўня — 155 гадоў таму назад загінуў пад Дубічамі начальнік паўстання Лідскага павета Людвік Нарбут.

9 траўня — 100 гадоў таму назад (1918) створаны ў Гародні Беларускі нацыяна-льны камітэт — орган беларус-кіх нацыянальных арганізацый Гарадзеншчыны.

16 траўня — 80 гадоў з дня нараджэння А.В. Луцэвіча (1938-2002), акцёра, заслуж. артыста Беларусі.

17 траўня — 100 гадоў з дня нараджэння (1918) Лі-заветы Лаўрынайціс, бела-рускага мовазнаўца, канды-дата філалагічных навук, да-цэнта. Памерла ў 1994 г.

18 траўня — 80 гадоў з днянарадэння Міхаіла Анто-навіча Позінца (1938 г.), ды-рыжора, народнага артыста Беларусі.

21 траўня — 330 гадоў з дня нараджэння Мікалая Фаўстына Радзівіла (1688-1746), дзярж. і ваен. дзеяч ВКЛ.

22 траўня — 155 гадоў з дня пераможнага бою (1863) паўстанцаў Кастуся Каліно-ўскага з расійскім войскам ка-ля в. Кадыш (Гарадзенскі р-н).

25 траўня — 75 гадоў з дня нараджэння М.М. Федзю-ковіча (1943-1997), паэта, пе-ракладчыка.

25 траўня — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Карызны (1938 г.), паэта.

26 траўня — 155 гадоў з дня смерці (1863 г.) Генрыха Дмахоўскага ў баі пад Парэч-чам.

28 траўня — 155 гадоў таму ў Вільні (1863 г.) паве-шаны паўстанцкі камандзір Баляслаў Колышка.

31 траўня — 70 гадоў з дня нараджэння Святланы Алексіевіч, беларускай пісь-менніцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

 

Чэрвень

 

1 чэрвеня — 75 гадоў з дня нараджэння (1943) Андрэя Майсяёнка, беларускага біё-лага, краязнаўца, доктара бія-лагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыя-нальнай Акадэміі навук Бела-русі.

3 чэрвеня — 155 гадоў таму (1863 г.) адбылася бітва паміж паўстанцкімі атрадамі і царскімі войскамі пад Міла-відамі.

3 чэрвеня — 155 гадоў таму ў Вільні за абвяшчэнне маніфеста паўстання расстра-ляны жалудоцкі вікары, ксёндз Станіслаў Ішора.

3 чэвеня — 30 гадоў та-му (1988 г.) быў надрукаваны артыкул З. Пазьняка і Я. Шмы-галёва «Курапаты — дарога смерці» ў штотыдневіку «Лі-таратуры і мастацтва».

5 чэрвеня — 155 гадоў таму назад (1863) за абвяш-чэнне маніфеста паўстання рас-страляны на Лукішках про-башч касцёла ў Ваверцы (Лідскі р-н) Раймунд Зямацкі.

5 чэрвеня — 155 гадоў таму расстраляны паўстанец  Альберт Ласковіч.

9 чэрвеня — 215 гадоў з дня нараджэння ў Нясвіжы Адольфа Міхала Валяр’яна Юліяна Янушкевіча (памёр 18 чэрвеня 1857, маёнтак Дзя-гільна Менскага павета Мен-скай губерні, цяпер у Дзяр-жынскім раёне Менскай вобла-сці) — беларускі паэт, этнограф, пісьменьнік.

9 чэрвеня — 150 гадоў з дня нараджэння (1868) Ула-дзіслава Вярыгі, беларускага этнографа і фалькларыста. Памёр у 1915 г.

14 чэрвеня — 30 гадоў адраджэння прадпрымаль-ніцтва ў Беларусі.

15 чэрвеня — 80 гадоў з дня нараджэння В.С. Чайкі (1938-2007), мастака, жыва-пісца.

15 чэрвеня — 70 гадоў з дня нараджэння (1948 г., в. Баяры Нясвіжскага р-на) Ана-толя Іванавіча Бутэвіча, дзя-ржаўнага дзеяа, пісьменніка, перакладчыка.

16 чэрвеня —  80 гадоў з дня нараджэння (1938 г.) у Яраслаўскім раёне Паўла  Лу-к’янавіча Марыева, доктара  тэхнічных навук,  Героя Бела-русі.

18 чэрвеня — 15 гадоў таму ў Ялце, на гарадскіх мо-гілках, устаноўлены новы пом-нік Максіму Багдановічу.

20 чэрвеня — 110 гадоў з дня нараджэння (1908) Ула-дзіміра Галубовіча, беларус-кага і польскага археолага, пра-фесара. Памёр у 1962 г.

20 чэрвеня — 80 гадоў з дня няраджэння М.А. Аўла-севіча (1938-2008), мова-знаўца.

22 чэрвеня — 130 гадоў з дня нараджэння (1888, Бе-расце) Аляксандра Іванавіча Цвікевіча, грамадска-паліты-чнага дзеяча, гісторыка, юры-ста, філосафа, публіцыста. За-гінуў 30 снежня 1937 г. у  Мен-ску.

24 чэрвеня — 155 гадоў таму ў Лідзе за абвяшчэння маніфеста паўстання расстра-ляны ішчлнскі пробашч ксёндз Адам Фалькоўскі.

26 чэрвеня — 80 гадоў таму — першыя выбары ў Вяр-хоўны Савет БССР.

26 чэрвеня — 15 гадоў таму ў Менску закрыты Бела-рускі гуманітарны ліцэй, які існаваў з 1991 г.

Чэрвень — 25 гадоў та-му выйшаў у свет гістарычна-публіцыстычны ілюстраваны часопіс «Беларуская мінуў-шчына», які выдаваўся да 1999 г.

Ліпень

 

1 ліпеня — 425 гадоў з дня нараджэння Альбрыхта Станіслава Радзівіла (1593-1656), дзяржаўнага дзеяча, пісьменніка, гісторыка.

5 ліпеня — 80 гадоў з дня нараджэння У.Г. Машкова (1938-2000), празаіка.

5 ліпеня — 80 гадоў з часу заснавання Нацыяналь-нага гістарычнага архіва Бе-ларусі.

6 ліпеня — 230 гадоў з дня нараджэння Дамініка Ма-нюшкі (1788, Меншчына — 1848), асветніка, філантропа.

8-10 ліпеня — 25 гадоў таму (1993 г.) у Менску ў Вя-лікім тэатры оперы і балета праходзіў 1-шы з’езд белару-саў свету.

15 ліпеня — 80 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Андрэевіча Шабаліна, публі-цыста. празаіка. заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

19 ліпеня — 100 гадоў таму назад (1918) адкрыта ў Гародні беларуская прагім-назія.

19 ліпеня — 30 гадоў таму (1988 г.) у Віцебску пабу-даваны летні амфітэатр з са-мымі вялікімі ў краіне сцэнай і залай на 5400 месцаў. У ім што-год праводзіцца фестываль пе-сні «Славянскі базар».

27 ліпеня — 155 гадоў з дня пакарання смерцю аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 г. Зыгмунта Серакоўскага.

29 ліпеня — 110 гадоў з дня нараджэння Юркі Ля-воннага (сапр. ЮркевічЛеанід Мікалаевіч, 19087-1937), бела-рускага паэта, перакладчыка.

30 ліпеня — 70 гадоў з дня нараджэння Захара Васі-льевіча Шыбекі, беларускага гісторыка, доктара гістарыч-ных навук, прафесара.

Ліпень. 10 гадоў таму ў Светлагорскім р-не ля в. Ка-ралёва Слабада доктар гіста-рычных навук С.Я. Расадзін раскапаў былы горад Казімір, які быў знішчаны ў 17 ст.

 

Жнівень

 

4 жніўня — 180 гадоў з дня нараджэння Юзафа Берк-мана (1838-1919), беларускага жывапісца.

5 жніўня — 60 гадоў з дня нараджэння (1958) Ула-дзіміра Макея, беларускага дзяржаўнага дзеяча, дыпла-мата.

6 жніўня — 80 гадоў з дня нараджэння Ігара Міхай-лавіча Лучанка (1938 г.), кам-пазітара, народнага артыста СССР.

9 жніўня — 125 гадоў з дня нараджэння В.Ф. Мачуль-скага, беларускага літарату-разнаўца.

12 жніўня — 70 гадоў з дня нараджэння (1948) Алены Шандар, беларускага мова-знаўца, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Гарадзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

12 жніўня — 60 гадоў з дня нараджэння (1958) Паўла Лойкі, беларускага гісторыка, кандыдата гістарычных навук, дацэнта. Памёр у 2010 г.

14 жніўня — 155 гадоў   з дня расстрэлу (1863 г.) ксен-дза Ісідора Нарэйкі

14 жніўня — 75 гадоў з дня нараджэння (1943) Аляк-сандра Місцюкевіча, бела-рускага грамадскага дзеяча, краязнаўца.

20 жніўня — 90 гадоў з дня нараджэння (1928 г. ) у в. Некрашэвічы Карэліцкага р-на Івана Васілевіча Палу-яна, доктара гістарычных навук, прафесара.

21 жніўня — 80 гадоў з дня нараджэння С.М. Лар-чанкі, беларускага мастака манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, скульптара.

23 жніўня — 155 гадоў з дня расстрэлу (1863 г.) ксен-дза Тэафіла Рачкоўскага.

28 жніўня — 130 гадоў з дня нараджэння А.В. Багда-новіча (1888-1969), беларус-кага мовазнаўца.

31 жніўня — 250 гадоў з дня нараджэння (1768) Рай-монда Корсака, польскага паэта. З в. Жукоўшчына (Дзят-лаўскі р-н). Памёр у 1817 г.

 

Верасень

 

1 верасня — Дзень ве-даў.

1 верасня — 155 гадоў з дня бітвы (1863) паўстанцаў Кастуся Каліноўскага з расій-скім войскам каля мяст. Бару-ны (Ашмянскі р-н).

2 верасня — Дзень бе-ларускага пісьменства.

4 верасня — 125 гадоў з дня нараджэння Юзюка Фар-боткі (Язэпа Аўгусцінавіча; 1893-1956), беларускага паэта, літаратуразнаўца, пераклад-чыка.

4 верасня — 90 гадоў з дня нараджэння (1928) Яра-слава Звяругі, беларускага археолага, кандыдата гістары-чных навук. Памёр у 2011 г.

8 верасня — Міжна-родны дзень пісьменнасці.

8 верасня — Дзень бе-ларускай вайсковай славы.

10 верасня — 125 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Міхайлавіча Ляўданскага (1893- 1937), археолага.

13 верасня — 125 гадоў з дня нараджэння Андрэя Мрыя (сапр. Андрэй Антона-віч Шашалевіч; 1893-1943), беларускага пісьменніка,  жур-наліста.

13 верасня — 60 гадоў з дня нараджэння (1958) Аляк-сандра Краўцэвіча, беларус-кага гісторыка, археолага, пісь-менніка.

15 верасня — 15 гадоў таму ў Менску, на плошчы Сва-боды, адбылося ўрачыстае ад-крыццё занава пабудаванай ратушы.

20 верасня — 115 гадоў з дня нараджэння (1903) На-таллі Арсенневай, беларус-кай паэткі. Памерла ў 1997 г.

20 верасня — 75 гадоў з дня нараджэння Ніны Мацяш (1943-2008), паэтэсы, драма-турга, заслужанага дзеяча мас-тацтваў Беларусі.

21 верасня — 100 гадоў з дня нараджэння (1918) Фё-дара Янкоўскага, беларускага мовазнаўца, пісьменніка, док-тара філалагічных навук, пра-фесара, заслужанага дзеяча на-вукі Беларусі. Памёр у 1989 г.

21 верасня — 100 гадоў з дня нараджэння (1918) Бра-ніславы Маргуліс, беларус-кага і яўрэйскага гісторыка, кандыдата гістарычных навук. Памерла ў пач. 2000 гг.

23 верасня — 75 гадоў таму назад (1943 г.) ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў  вызва-лены першы раённы цэнтр БССР — Камарын.

24 верасня — 125 гадоў з дня нараджэння Паўліны Мядзёлкі (1893-1974), мемуа-рыста, заслужанага дзеяча культуры БССР.

25 верасня — 80 гадоў В.М. Целешу, мастаку, края-знаўцу фалькларысту.

26 верасня — Еўрапей-скі дзень моў.

28 верасня — 80 гадоў з дня нараджэння (1938) Мечы-слава Грыба, беларускага дзяржаўнага і грамадскага дзе-яча, генерал-лейтэнанта мілі-цыі, засл. юрыста Беларусі.

30 верасня — 290 гадоў з дня нараджэння (1728) Мар-ціна Пачобута-Адляніцкага, асветніка, астранома, прафе-сара. Памёр у 1810 г.

 

Кастрычнік

 

5 кастрычніка — 560 гадоў з дня нараджэння Казі-міра Святога (1458-1484), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ і По-льскага каралеўства.

7 кастрычніка — 230 гадоў з дня нараджэння Івана Насовіча (1788-1877), літара-тара, мовазнаўца, лексікографа, фалькларыста.

7 кастрычніка — 75 га-доў з дня нараджэння Я.П. Жыпілы (1934-1999), народ-нага артыста Беларусі.

10 кастрычніка — 130 гадоў з дня нараджэння (1888) Мікалая Дзямідава, беларус-кага грамадска-палітычнага дзеяча, вайскоўца, педагога.  Памёр у 1967 г.

13 кастрычніка — 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Драздовіча (1888-1954), мас-така, скульптара.

15 кастрычніка — 80 гадоў з дня нараджэння (1938) Пятра Макарэвіча, беларус-кага паэта. Памёр у 2014 г.

18 кастрычніка — 125 гадоў з дня нараджэння У. I. Уладзімірскага (сапр. Малей-ка 1893- 1971), акцёра, народ-нага артыста СССР.

19 кастрычніка — 155 гадоў з дня расстрэлу (1863 г.) ксендза Антонія Гаргаса.

19 кастрычніка — 100 гадоў таму назад (1918) у Лідзе заснавана першая беларуская нацыянальная арганізацыя но-вага часу на чале з генералам Яўгенам Аляксандравічам фон Гротэ дэ Буко.

19 кастрычніка — 30 гадоў таму (1988 г.) у Менску створаны арганізацыйны ка-мітэт “БНФ за перабудову «Адраджэньне».

22 кастрычніка — 100 гадоў з дня нараджэння (1918) Алеся Бажко, беларускага пісьменніка.  Памёр у 2013 г.

24 кастрычніка — 90 гадоў з дня нараджэння А.Я. Супруна (1928-1999), мова-знавец.

26 кастрычніка — 180 гадоў з дня нараджэння М. В. Радзевіча (1838 — пасля 1917), публіцыста, крытыка, педа-гога, этнографа.

29 кастрычніка — 80 гадоў з дня нараджэння Янкі Саламевіча, літаратуразнаў-ца, краязнаўца, бібліёграфа, перакладчыка.

 

Лістапад

 

6 лістапада — 135 гадоў з дня нараджэння (1883 г.)  Язэпа Юр’евіча Лёсіка, гра-мадскага дзеяча, мовазнаўцы, пісьменніка, акадэміка АН БССР.   Памёр 01.04. 1940 г.

7 лістапада — 80 гадоў з дня нараджэння В.У. Блакіта (сапр. Болтач, 1938-2007), празаіка.

8 лістапада — 160 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Урублеўскага (1858-1925), адваката, публіцыста, грамад-скага дзеяча.

8 лістапада — 135 гадоў з дня нараджэння (1883 г.)    Вацлава Юстынавіч Ластоў-скага, грамадскага дзеяча, гіс-торыка. Расстраляны ў турме г. Саратава 23.01.1938 г.

8 лістапада — 80 гадоў з дня нараджэння Івана Са-чанкі (1938 г.), гісторыка, журналіста.

9 лістапада — 160 гадоў з дня нараджэння У.К. Сту-каліча (1858-1918), гісторыка, літаратуразнаўца.

11 лістапада — 90 гадоў (1928 г.) з дня нараджэння Алеся Мікалаевіча  Белако-за ў в. Ляткі Мастоўскага ра-ёна. Памёр 01.12.2016 г.

12 лістапада  — 150 га-доў з дня нараджэння (1868 г.) Ганны Баляславаўны Місу-ны, першай жанчыны-геолага Беларусі. Памерла 02.05.1922 г.

14 лістапада — 125 га-доў з дня нараджэння (1893) Льва Багдановіча, брата Ма-ксіма Багдановіча, вайскоўца. Загінуў у 1918 г.

16 лістапада — 130 га-доў з дня нараджэння Вінцэся Гадлеўскага (1885-1942), гра-мадскага і рэлігійгага дзеяча.

17 лістапада — 125 га-доў з дня нараджэння  (1893, Дзвінск, цяпер г. Даўгапілс, Латвія) Кастуся Барысавіча Езавітава, палітычнага, гра-мадскага і ваеннага дзеяча, пуб-ліцыста. Загінўу 23 траўня 1946 г. у турме ў Менску.

20 лістапада — 70 гадоў з дня нараджэння Яўгеніі Іосі-фаўны Янішчыц (1948-1988), беларускай паэткі.

21 лістапада — 125 га-доў з дня нараджэння У.М. Страмінскага (1893-1952), мастака.

26 лістапада — 75 гадоў таму (1943 г.) савецкія войскі вызвалілі першы абласны цэнтр Беларусі — г. Гомель.

28 лістапада — 60 гадоў з дня нараджэння (1958 г.) у Берасці Уладзіміра Мікала-евіча Карвата, першага Ге-роя Беларусі, лётчыка,  які за-гінуў загінуў 23 траўня 1996 года, ратуючы вёску.

30 лістапада — 250 га-доў з дня нараджэння (1768) Андрэя Снядэцкага, беларус-кага і польскага асветніка, ву-чонага ў галіне хіміі, доктара медыцыны і філасофіі, пра-фесара.  Памёр у 1838 г.

30 лістапада — 230 га-доў з дня нараджэння К.А. Буйніцкага (1788-1878), пісь-менніка, публіцыста, края-знаўца.

 

Снежань

 

4 снежня — 75 гадоў з дня нараджэння Казіміра Ка-мейшы, беларускага паэта.

4 снежня — 15 гадоў таму (2003 г.) Канстытуцыйны Суд РБ прызнаў, што на пра-ктыцы парушаецца баланс ужывання беларускай і рус-кай моваў. Ён прапанаваў Па-лаце прадстаўнікоў Нацыяна-льнага сходу ўнесці змены ў заканадаўства для падтрымкі беларускай мовы.

7 снежня — 140 гадоў з дня нараджэння (1878) Андрэя Зязюлі, беларускага паэта, каталіцкага святара. Памёр у 1921 г.

10 снежня — 70 гадоў з дня прыняцця (1948 г.) Гене-ральнай Асамблеяй Арганіза-цыі Аб’яднаных Нацый Усе-агульнай дэкларацыі правоў чалавека. Яна складаецца з 30 артыкулаў. Прапануецца для выканання ўсімі дзяржавамі, якія ўваходзяць у склад ААН.

12 снежня — 100 гадоў з дня нараджэння Кастуся Кірэенкі (сапр. Канстанцін Ціхановіч; 1918-1988), бела-рускага паэта.

14 снежня — 440 гадоў з дня нараджэння (1578) Юрыя Радзівіла, дзяржаўна-га дзеяча Вялікага Княства Лі-тоўскага.  Памёр у 1613 г.

16 снежня — 80 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Кан-станцінавіча Агуновіча (1938), мастака.

18-26 снежня — 40 га-доў з часу першага палёту (1973 г.)  у космас беларускага касманаўта Пятра Ілліча Клі-мука. Пабываў у космасе на караблі «Саюз-13″.

21 снежня — 100 гадоў з дня ўтварэння (1918) «Пер-шага беларускага палка ў Гародні».

23 снежня — 80 гадоў таму (1938 г.) створаны Бе-ларускі саюз мастакоў.

24 снежня — 220 гадоў з дня нараджэння Адама Міц-кевіча (1798-1855), паэта, пуб-ліцыста грамадскага дзеяча.

26 снежня — 125 гадоў з дня нараджэння Яўгена Цікоцкага (1893-1970), кам-пазітара, народнага артыста СССР.

27 снежня — 100 гадоў з дня пераезду (1918) у Гарод-ню ўрада Беларускай Народ-най Рэспублікі  на чале з Анто-нам Луцкевічам.

28 снежня — 155 гадоў з дня расстрэлу (1863 г.) ксе-ндза Антонія Мацкевіча.

30 снежня — 10 гадоў таму ў Менску адкрыўся спар-тыўны комплес «Мінскарэна» (веладром).

 

У 2013 годзе спаўняецца:

 

525 гадоў таму назад (1593 г.)  у друкарні Мамоні-чаў у Вільні надрукаваны «Буквар».

455 гадоў таму назад (1563 г.) у Вільні выйшла ў свет першая беларуская газета «Навіны грозныя і жаласлі-выя…»

240 гадоў  (1778 г.) з дня нараджэння Міхаіла Ге-дэона Радзівіла, галоўнака-мандуючага паўстання 1830-1831 гг. у Польшчы і Літве.

125 гадоў таму (1893 г.) у маёнтку Вялава, што ў Налі-боцкай пушчы, граф Беня-дыкт Станіслававіч Тышке-віч (1852-1935) зрабіў фота-лабараторыю і здымачны пав-ільён. Адзін з першых фато-граваў Беларусі.

120 гадоў таму назад (1898 г.) у Віцебску пушчаны першы ў Беларусі трамвай.

80 гадоў таму быў створаны Ансамбль песні і танцу Беларускай вайсковай акругі (цяпер Акадэмічны ан-самбль песні і танцу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь).

30 гадоў таму назад завершана выданне “Збору помнікаў гісторыі і культу-ры” ў 8 тамах.

10 гадоў таму на р. Нё-ман пачалося будаўніцтва Гарадзенскай ГЭС, якая ўступіла ў дзеянне ў верасні 2012 г.

Склалі: Сымон Барыс,

Станіслаў Суднік.

Спадчына

Верш, прысвечаны кампазітару Антону Валынчыку

З гарадзенскім паэтам і журналістам Уладзімірам Шу-рпам (1939-1998) я пазнаёміўся яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў. Ён працаваў на Гарадзенскім абласным радыё журналістам і часам бываў у Слоніме. Тут мы і сустрэліся. Невысокага росту, сціплы і шчыры чалавек рас-павядаў пра сваю працу на ра-дыё, прасіў дасылаць інфарма-цыі, пісаць пра тыя падзеі, якія адбываюцца на слонімскай зя-млі. Тым больш, я працаваў у «Слонімскім весніку», а Гара-дзенскае радыё цікавілася наві-намі з рэгіёнаў.

Зрэдчасу Уладзімір Шурпа тэлефанаваў мне, нават некалькі разоў рабіў са мной гутаркі на радыё. Пазней я да-ведаўся, што родам ён быў з вёскі Саволеўка, якая знахо-дзіцца недалёка ад Гародні. І сёння заўсёды прыгадваю Ула-дзіміра, калі са Слоніма еду ў абласны цэнтр і прыдарожная шыльда паказвае на Саволеў-ку.

Пасля школы Уладзі-мір Шурпа працаваў у Скідзе-льскай МТС, потым на цукро-вым заводзе, а ў 1964 годзе скончыў філалагічны факуль-тэт Гарадзенскага педінстыту-та. Працаваў настаўнікам, ды-рэктарам сельскіх школ, а з 1974 года — журналістам Га-радзенскага абласнога радыё.

Вершы Уладзімір Шу-рпа пісаў з маленства. А дру-кавацца пачаў з 1959 года. Яго паэтычныя творы змяшчаліся ў многіх калектыўных зборні-ках. У прадмове да зборніка літаратурнай Гарадзеншчыны «Краю мой — Нёман» (Мн., 1986) Васіль Быкаў аднёс Ула-дзіміра Шурпу да «вопытных майстроў паэтычнага слова».  Гэты вопытны майстар у 1996 годзе выдаў у Гародні свой першы і адзіны зборнік вершаў «Перазвон адліг».

Збіраючы звесткі пра свайго земляка кампазітара і музычнага педагога з вёскі Мяльканавічы Слонімскага ра-ёна Антона Валынчыка (1896-1985), звярнуўся я ў 2009 го-дзе да гарадзенскага кампазі-тара Яўгена Петрашэвіча. Тады спадар Петрашэвіч перадаў мне шмат каштоўных дакумен-таў Антона Валынчыка, якія мне дапамаглі ў напісанні кнігі  «Жыў роднай песняй» (Мн., 2010). Гэта былі ноты і тэксты песень, запрашальныя білеты і фотаздымкі, скрыпка, граматы і дыпломы Антона Валынчыка. Многія з гэтых рэчаў я перадаў у Слонімскі раённы краязнаў-чы музей імя Язэпа Стаброў-скага. Сярод архіўных папер Антона Валынчыка нядаўна адшукаўся і верш Уладзіміра Шурпы «Антону Валынчыку». Ён быў напісаны паэтам да 85-годдзя Антона Валынчыка. Гэты верш нідзе раней не пу-блікаваўся. Таму прапаную яго «Нашаму слову».

Сяргей ЧЫГРЫН.

Антону Валынчыку

 

Над сялянскім

простым зрубам

Шчодра сонца прыгравала,

І зямля Айчыны любай

Песняра падаравала.

А зязюля кукавала…

Падрастаў Антон Валынчык

На нішчымнай, на галынцы,

Ліха зведана нямала.

А зязюля кукавала…

Ды заззялі для грамады

Промні новае улады,

Адыйшла ў нябыт навала.

А зязюля кукавала…

Расцвітае шчодра талент

Хлопца з слонімскай сядзібы,

Кім былі і кім мы сталі!

Век бы жыў і век свяціў бы,

На спачын пара настала.

А зязюля кукавала…

Ветэран не кажа — годзе,

Юбілеі хоць святкуе,

Ён з народам і ў народзе,

І натхненне не праходзіць,

Бо зязюля ўсё кукуе.

Уладзімір Шурпа,

1981 г.

На здымку: А. Валынчык.

 

Плакаты завуць і клічуць

Менскі Палац мастацтваў. Будзённы восеньскі паказ.

Смех і грэх, горш вы-смеяць сябе аднапартыйная сістэма не магла, чым нала-дзіўшы ў Маскве, Новасібір-ску, Ленінградзе цудоўную выстаўку выдатных савецкіх плакатаў. Нарэшце пакацілася выстаўка па правінцыйных ад-сталых гарадочках — Кіеве, Та-шкенце, Рызе, Тбілісі, Кішы-нёве, Душанбэ, Менску.

Ідэя выстаўкі актуаль-ная ў дзейны перабудоўны час. Паказаць нясціхную прагрэ-сіўную хаду савецкай улады праз элементарна простае, нам гадамі паказванае, нагляднае, усім даступнае — плакаты, ло-зунгі.

Аднавяскоўцы Ігар Ба-дановіч і Аляксей Бялько за гэта лета трэці раз былі  ў Мен-скім палацы мастацтваў. На гэты раз спяшаліся запісваць, фатаграфаваць. Пэўніліся, мяс-цовыя беларускія цэнзары не пракапялюшаць усесаюзную і маскоўскую крамолу, прыляп-нуць вераснёўскую выстаўку. На трэцім годзе перабудовы такія плакаты рана паказваць, асабліва ў правінцыях гмахкай краіны. Менскія цэнзары свя-цейшыя за Папу Рымскага.

Не памыліліся два ся-бры.

Хаця, на цвярозы ро-зум, выстаўкам не было што ха-ваць, чаго таіцца. Кожны з вы-вешаных плакатаў і лозунгаў месяцамі, дзе там, гадамі вы-свечваўся ў газетах, кнігах, на стэндах, сценках. Зазыўныя поклічы чыталі мільёны, шко-льнікі і студэнты цытавалі ў кантрольных, на экзаменах, заліках.

Перабудове шырокую дарогу!

Таварышы! Будзем ве-рныя ідэалам Кастрычніка, адстаім імя і справу Леніна!

Народныя дэпутаты — камуністы! Памятайце аб высокім даверы выбаршчыкаў, ўмацоўвайце Савецкую ўладу! Сваю ініцыятыву, канструк-тыўную і эфектыўную працу ў Саветах накіроўвайце на карысць народа.

Грамадзяне нашай шматнацыянальнай Айчы-ны! Будучыня СССР — у адзін-стве суверэнных рэспублік! Так — новаму Саюзнаму да-гавору!

Братэрскае прывітан-не камуністам, прыхільнікам сацыялістычнай ідэі, усім прагрэсіўным сілам планеты!

Гарбачоў: нашым дзе-цям трэба малако.

Будзем жыць пры ка-мунізме!

Рыначныя адносіны працоўным калектывам.

У палітыцы навіны не асноўнае.

Павернем паўночныя рэкі.

Болей тавараў палеп-шанай якасці.

Эканоміка павінна быць эканомнай.

Пяцігодку не сарваць.

Нечарназем’ю — кло-пат партыі і народа.

БАМ нарэшце завер-шым.

Далоў бесперспектыў-ныя вёскі.

Дарогу кукурузе — кара-леве палеткаў.

Ліквідуем рэшткі рэ-лігійнага дурману.

Дагонім і перагонім Амерыку.

Цяперашняе пакален-не савецкіх людзей будзе жыць пры камунізме.

Прыродныя выкапні нашай Радзімы бясконцыя.

Дадзім тры планы па мясе і два па малаку.

Перавысім звышпла-навыя сацыялістычныя аба-вязацельствы на 50%.

Цалінным землям глы-бокае ворыва.

Радзіма-маці заве!

Будзем біць ворага на яго тэрыторыі.

Выявім ізвергаў і па-тайных ворагаў народа.

Скінем лапці, пераабу-емся ў гумавікі і боты.

З няшчасных хутароў у шчаслівыя калгасы.

Знішчым хутарскую сістэму.

Жанчыну з кухні на п’едэстал.

Газету ў кожную ха-ту-чытальню.

Гарэлку піць толькі патрошку.

Лішэнцаў у халады Сі-біру.

Развернем барацьбу з класава чужым элементам.

Рэлігія — опіум народа.

Камсамолкі, разумей-це несямейных камсамолак.

Жаночы дзень — у сем’і перадавых работніцаў і ся-лянак.

Далоў рэлігію.

Папоў да сценкі.

Няграматнасць вон з  хатаў і дамоў.

Інтэлігентаў, афіцэ-раў і паноў — да сценкі.

Ты запісаўся ў Чырво-ную Армію?

Рэвалюцыя — лакама-тыў гісторыі.

Наш лозунг — тварам да вёскі

Абламаем лапы шкод-нікам і інтэрвентам.

Заменім уладу рэўко-маў уладай Саветаў.

Узмацнім адпор ку-лаку.

Пытанне ўсіх пытан-няў — адносіны паміж гора-дам і вёскай.

Дальнейшы націск на кулака — працяг нашай палі-тычнай лініі.

Ударым па шпекулян-ту, парушальніку савецкіх законаў.

Стойка праводзіць класавую лінію — значыць асаджваць кулака.

Лозунг ліквідацыі кула-цтва стаў у нас галоўным.

Забяспечым згуртава-насць батрацка-бядняцкага ядра.

Шырэй выкарыстоў-ваць кулацкую арганізава-насць у сацыялістычным бу-даўніцтве.

Выраўняць фронт са-цыялістычнага будаўніцтва.

Вярнуць маёмасць ня-правільна раскулачаным.

Не дапусціць кулакоў і лішэнцаў у кааперацыю.

Выберам бясконных і вызваленых ад сельгаспада-тку.

У райвыканкамы — пра-летарскія пласты.

«Не» — лозунгу вызва-ліць Саветы ад камуністаў.

«Не» — утрыманскім і ўраўняльным тэндэнцыям беднякоў.

Не страціць кантроль над мясцовымі Саветамі.

Калектыўнай апра-цоўцы зямлі — інтэнсіфіка-цыю і машынізацыю.

Самаабкладанне ў вёс-цы пашыраць.

Выйграць бітву з контррэвалюцыйнымі эле-ментамі ў вёсцы.

Адваяваць серадняка ў кулака.

Хлебанарыхтоўкі вы-канаць! Нават канфіскацыяй збожжа ў серадняка.

Не баяцца абвастрэн-ня класавай барацьбы ў вёсцы.

Не дапусціць развалу блока беднаты і серадняка.

Арганізаванасці замо-жнікаў супрацьпаставіць ар-ганізаванасць бедняка  і пра-летара.

Дапаможам пралета-ру вёскі ўзмацніць кіроўную ролю беднякоў у сельсаветах.

Расшырыць абкладан-не другарадных прыбыткаў.

Расшырым савецкую дэмакратыю.

Пазбаўленым выбар-чых правоў няма добрай пра-цы.

Не адновім  НЭПаўш-чыну.

Усе за калектывіза-цыю сельскай гаспадаркі.

Выявім кулацкія схро-ны і запасы

Кулацтву — бой!

Смерць буржуазіі і яе прыхвасням.

Свята жаночага дня толькі для перадавых работ-ніц і сялянак.

Прымусіць рабочага адмовіцца ад папоў.

Створым антыцаркву і антысаборы.

Хрыстос не заклікаў дараваць.

 

Смех і грэх, нават ім, до-ктару сельскагаспадарчых на-вук Ігару Бадановічу і слуцка-му лекару Аляксею Бялько, нямала асветным у палітычнай праўдзе/няпраўдзе роднай кра-іны, сабраныя купна, убачаныя ў далі часу лозунгі і плакаты заяснелі выродствам, свядома твораным нядаўнімі начальні-камі дабрачных, працавітых і тупых продкаў.

Сябрукі абзванілі зна-ёмцаў, пераказалі суседзям сходу паглядзець цемру шмат-гадовых выдатных савецкіх вы-галаскаў. Назаўтра планавалі прыйсці на выстаўку. Не ў адзі-ночку.

Прыйшлі. Не ў адзіно-чку. Пацалавалі замок. Па тэх-нічных прычынах і з-за ад-сутнасці наведнікаў выстаўка тэрмінова зачынілася: старыя плакаты нікога не зацікавілі. Карысці нікому не прыносілі, мусілі выстаўку ў Менску за-крыць раней часу.

Добра, знялі плакаты. Дык дазвольце прачытаць да-датковыя допісы на класна вы-кананых размалёўках і дадатках менскіх мастакоў да прывезе-ных маскоўскіх плакатаў і ло-зунгаў.

— Пра якія дадаткі і раз-малёўкі вы гаворыце, ніхто іх не бачыў. Гэта студэнты на-крэмзалі нешта на шпаргалках, наляпалі ўзбоч.

Кнігу прапановаў і ска-ргаў патрабавала сімпатычная таўсмаценькая чарняўка.

— Кніга водгукаў была тут ці не, не памятаю, я радавая супрацоўніца.

Ёй і яшчэ некалькім ча-лавекам другі шараговы суп-рацоўнік Палаца мастацтваў сітуацыю граматна растлума-чыў. Выстаўка ўчора закрыла-ся, за тыдзень наведаць яе мог кожны мянчук і госць сталіцы, кнігу прапановаў забралі арга-нізатары.

— У абласных цэнтрах выстаўку пакажуць?

— Жэншчына, не смя-шыце народ.

На адыходзе асветны стары пасівелы супрацоўнік разумна буркоча:

— Гадамі анекдоціліся, цяпер трошкі агаліліся, а ўжо беларускія ўладнікі сароме-юцца ўласнай шматгадовай тупасці. Нічога пяцігодкамі не бачылі, а тут за дзень пасвят-лелі, плакатная хмурынка за-ўважылася…

Валер Санько,

пісьменнік, доктар народнай медыцыны.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *