НАША СЛОВА № 3 (1362), 17 студзеня 2018 г.

Аўторак, Студзень 23, 2018 0

Акадэмік А. Лукашанец:

“Наспела неабходнасць увесці абавязковае тэсціраванне па беларускай мове пры паступленні ў любую ВНУ”

Першы намеснік ды-рэктара па навуковай працы Цэнтра даследаванняў бела-рускай культуры, мовы і літа-ратуры Акадэміі навук, акадэ-мік Аляксандр Лукашанец мяркуе, што наспела неабход-насць увядзення абавязковага тэсціравання па беларускай мове. Пра гэта ён заявіў у інтэ-рв’ю агенцтву «Мінск-Наві-ны».

— Самым важным і ак-туальным для пашырэння сфе-ры выкарыстання беларускай мовы становіцца адукацыйны аспект. Абедзве мовы ў сістэме адукацыі неабходна паставіць у аднолькавыя ўмовы.

Кожны вучань, заканч-ваючы школу, абавязаны вало-даць дзвюмя дзяржаўнымі мо-вамі настолькі, каб вольна ка-рыстацца імі ў любой сферы, а выпускнік ВНУ — свабодна ажыццяўляць сваю прафесій-ную дзейнасць.

Асабліва гэта тычыцца педагогаў.

Лічу, што наспела неаб-ходнасць увесці абавязковае тэсціраванне па абедзвюх мо-вах пры заканчэнні сярэдняй школы і пры паступленні ў ВНУ незалежна ад абранай спецыяльнасці…

… Для службовых асоб валоданне дзвюма дзяржаў-нымі мовамі павінна стаць аба-вязковай умовай прафесійнай падрыхтоўкі. Зразумела, каб сітуацыя змянілася, трэба па-шырыць беларускамоўнае ася-роддзе, — заявіў акадэмік Лу-кашанец.

У Гародні пачаўся цыкл лекцый, прысвечаных 100-годдзю БНР

У Гародні ў «Цэнтры гарадскога жыцця» пачаўся цыкл лекцый доктара гістарыч-ных навук Алеся Смалянчука, які прысвечаны 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспу-блікі. Першая лекцыя мела на мэце апавесці пра фармаванне беларускай нацыянальнай ідэі. Шлях беларусаў да нацыяна-льнай дзяржаўнасці быў цяжкі і рызыкоўны. У слухачоў гіс-торыя няўдач і пошукаў нацы-янальнай ідэі выклікала эмо-цыі, рэплікі і пытанні.

У выступе Алесь Сма-лянчук расказаў пра дынаміку развіцця нацыянальнай ідэі канца 19-га і пачатку 20-га ст. Што нацыянальным дзеячам даводзілася шукаць зручнай беларускай ідэі, каб даць ёй развіцца да ідэі масавай. Таму яны былі і сацыялістамі, хры-сціянскімі дэмакратамі і краёў-цамі. Увогуле вынікамі першай лекцыі прафесар задаволены:

— Уражанні самыя до-брыя, бо шмат зацікаўленых ва-чэй, людзям сапраўды цікава, уважліва слухаюць, здаецца ўсё прайшло вельмі добра. Ха-целася нагадаць пра тыя падзеі, якія адбываліся 100 гадоў таму, паказаць намаганні беларускіх дзеячоў, як ідэя беларускай дзяржаўнасці і змагання за яе паўстала. Гэта спроба на гіста-рычным матэрыяле паразва-жаць пра сённяшні і заўтрашні дзень Беларусі.

Наступная лекцыя з цыклу пройдзе 19-га студзеня, і будзе прысвечана бацькам БНР ды іх лёсам. Пачатак лек-цыі ў 18-30.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня.

200 гадоў з дня нараджэння Адама Ганорыя Кіркора

Адам Ганоры КІР-КОР (Адам Карлавіч Кіркор; 21 студзеня 1818, Слівіна, Мсціслаўскага павета Магілёў-скай губерні (цяпер Смален-скай вобласці) — 23 лістапада 1886, Кракаў) — літаратар, да-следчык беларускіх старажыт-насцяў, выдавец.

Скончыў 2-ю Вілен-скую гімназію (1838), ператво-раную ў Дваранскі інстытут. Дэбютаваў у друку аповядамі «Смерць паэта», «Пруць» і ар-тыкулам «Рэшткі паганскіх звычаяў у Беларусі» ў збор-ніку «Доследы ў рускай славес-насці выхаванцаў гімназій бела-рускай навучальнай акругі» (Вільня, 1839).

Служыў у казённай па-лаце (1838-1864). З 1849 г. чалец губернскага статыстычнага ка-мітэта. З 1855 г. быў дзейным чальцом Віленскай археала-гічнай камісіі. Рэдагаваў што-гадовыя «Памятныя кніжкі Віленскай губерні» на рускай мове (1850-1854) з артыкуламі па краязнаўстве, гісторыі, эт-награфіі Літвы. Выдаў зборнікі «Radegast» на польскай мове (1843) пры ўдзеле Ю.І. Кра-шэўскага і М. Грабоўскага, «Pamiаtniki umyslowe» (у трох кнігах; 1845-1846), альманахі «Teka Wilenska» (у шасці кнігах; 1857-1858) і «Pismo Zbiorowe Wilenskie» (1859, 1862). Пад-рыхтаваў і выдаў каталог ві-ленскага Музея старажытна-сцяў (1858).

У 1859 г. стаў уладаль-нікам друкарні, якая друкавала пераважна навуковую і асветніц-кую літаратуру на по-льскай, расейскай, лі-тоўскім мовах, зборнік «У памяць знаходжання васпана імператара Аляксандра II у Вільні 6 і 7 верасня 1858 года» з артыкулам Кіркора «Гістарычна-статысты-чныя нарысы г. Вільні», сачыненні П. В. Кукаль-ніка і іншыя выданні. Быў рэдактарам і вы-даўцом газеты на поль-скай і расейскай мовах «Віленскі веснік» («Ku-rjer Wilenski»; з 1864 г. толькі на расейскай). Кіркор — аўтар першага давед-ніка па Вільні «Przechadzki po Wilnie i jego okolicach» (1856; 1859). Пісаў артыкулы па гіс-торыі, этнаграфіі, археалогіі Літвы і Беларусі для выданняў розных ведамстваў і навуковых таварыстваў Расіі («Часопіс Міністэрства ўнутраных спраў», «Веснік імператарскага Рускага геаграфічнага тава-рыства», «Весткі імператарска-га Рускага археалагічнага тава-рыства»). Карыстаўся псеўда-німамі Jan ze Sliwina, Іван Сліваў. Пасля задушэння паў-стання 1863 г. быў змушаны пе-рабрацца ў Санкт-Пецярбург. Пры садзейнічанні М.О. Воль-фа заснаваў газету «Новы час» (1868). З 1871 г. жыў у Крака-ве. Выдаваў літаратурна-наву-ковыя альманахі, вёў раскопкі, чытаў лекцыі па археалогіі і лі-таратуры, супрацоўнічаў у польскіх і расійскіх часопісах.

В 1879-1884 Вольф пад агульным загалоўкам «Живописная Россия» выдаў серыю аб’ёмных тамоў ілюст-раваных апісанняў расійскіх рэгіёнаў. Трэці том, прысвеча-ны Літве і Беларусі (1882; рэ-прынт у Беларусі, 1993; літоў-скі пераклад, 1995), склалі большай часткай нарысы Кір-кора па гісторыі, народнай і высокай культуры, краязнаў-стве Літвы і Беларуі, з харак-тарыстыкамі літоўскай мовы і міфалогіі.

Памёр 23 лістапада 1886 г. у Кракаве.

Вікіпедыя.

 

180 гадоў з дня нараджэння

Апалоніі Серакоўскай з Далеўскіх

Апалонія Фердына-нда Дамініка СЕРАКОЎ-СКАЯ з ДАЛЕЎСКІХ на-радзілася 19 студзеня 1938 г. (паводле метрычных кніг) у фальварку Кункулка Лідска-га павета Віленскай губерні ў сям’і Антонія Дамініка Да-леўскага і Дамінікі з Нарке-вічаў. У 1848 годзе пасля смерці Дамініка Далеўскага ўдава з дзецьмі пераехала ў Вільню, дзе сумела даць аду-кацыю ўсім дзесяці дзецям у школах, гімназіях і нават у Маскоўскім універсітэце.

Браты Далеўскія Аля-ксандр і Францішак рана за-няліся канспірацыйнай дзей-насцю і былі сасланы ў Сібір. Вярнуліся пад канец 50-х га-доў. Цітус і Кастусь не скон-чылі Маскоўскі ўніверсітэт.

Апалонія 11 жніўня 1862 года выйшла замуж за капітана расейскага Генераль-нага штаба Зыгмунта Серакоў-скага. У пачатку 1863 года жы-ла з мужам у Пецярбургу. 15 красавіка 1863 года абое вые-халі ў Коўню, дзе Серакоўскі ўзначаліў паўстанне на Жмудзі.

Апалонія 29 верасня 1863 года выслана ў Ноўгарад. 2 лістапада 1863 года нарадзіла дачку Зыгмунту Серакоў-скую. З Ноўгарада была вы-слана ў Самару. Там ва ўзросце трох гадоў Зыгмунта памерла.

Пасля амністыі ў пача-тку 1868 года Апалонія прые-хала ў Варшаву, на тэрыторыі ВКЛ жыць ёй было забароне-на. Пасля 1913 г. напісала ўспаміны. Памерла 2 студзеня 1919 г.

Неўзабаве газета “Наша слова” пачне друка-ваць успаміны А. Серакоўскай.

Наш кар.

 

Да Рады ТБМ

Паважаныя сябры Тавары-ства беларускай мовы, прыхільнікі нашай дзейнасці і паплечнікі!

Перш за ўсё я хачу яшчэ раз падзякаваць усім за падтрымку — ма-ральную і матэрыяльную — у 2017 годзе. Ваша актыўнасць засведчыла чарговы раз, хто насамрэч хвалюецца за лёс беларускай мовы, краіны і гато-вы зрабіць для гэтага канкрэтна тое, што ў яго сілах, а хто толькі на словах заклікае іншых да дзейнасці. Ваша падтрымка і дапамога ў розных спра-вах дае спадзеў на станоўчае вырашэн-не набалелых пытанняў, бо моц любой арганізацыі і грамадства залежыць ад ступені самаарганізацыі і згуртавана-сці ў крытычны момант.  Таму хачу падзяліцца з вамі сваімі прапановамі аб дзейнасці нашай арганізацыі на гэты год.

У поўную сілу ўступае новы 2018 год, які для ўсіх беларусаў пра-ходзіць пад знакам 100-годдзя БНР. Трэба, каб ён быў напоўнены адпавед-ным зместам і канкрэтнымі справамі.

  1. Лічу, што нам трэба запача-ткаваць узнагароду Таварыства бе-ларускай мовы імя Францішка Ска-рыны (акрамя Падзякі ТБМ) для та-го, каб адзначаць тых асобаў з ліку грамадзянскай і бізнесовай суполь-насцяў, а таксама з дзяржаўных уста-ноў і арганізацый, вытворцаў і прад-стаўнікоў гандлёвых устаноў, якія пашыраюць прастору беларускай мовы, выкарыстоўваючы яе ў сферы сваёй дзейнасці. Вядома, што без ак-тыўнай працы нашых структур у роз-ных мясцінах Беларусі, якія зробяць адпаведны маніторынг, не абысціся. Але гэта канкрэтная праца, якая па-вінна даць станоўчы вынік у перс-пектыве.
  2. Правесці Агульнанацыя-нальную дыктоўку 21 лютага ў Між-народны дзень роднай мовы па не-калькіх магчымых тэкстах: 1)Трэцяя Устаўная грамата БНР, 2) па творах аднаго з пісьменнікаў — сёлетніх юбіляраў.
  3. Распрацаваць і выпусціць паштоўку да 100-годдзя юбілею БНР.
  4. Правесці ўрачыстыя пасе-джаннні з гэтай нагоды (адпаведна на-шым магчымасцям і ў супрацы з ін-шымі зацікаўленымі арганізацыямі).
  5. Дамагчыся рэгістрацыі прыватнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання.
  6. Працягваць працу па тра-дыцыйных накірунках нашай дзей-насці: дапамога бацькам у адкрыцці класаў, школ і гімназій з беларускай мовай навучання, ушанаванне нашых юбіляраў і гістарычных асоб.
  7. Актывізаваць збор сяб-роўскіх складак у 2018 г.
  8. Пашыраць кола сяброў ТБМ, а таксама падпісчыкаў і чытачоў газет «Наша слова» і «Новы час».

Ёсць у мяне пэўныя задумкі і адносна нашага памяшкання, пра што мы даўно размаўляем у кіраўніцтве арганізацыі, але каб яно выглядала лепш і каб у ім рабіць рамонт, трэба стаць уласнікам. Час пакажа, што тут можна зрабіць. Але калі б гэта ажыц-цявілася, то можна было б запачат-каваць стварэнне ў нашай сядзібе ад-мысловых выстаў, прысвечаных зна-кавым асобам — кіраўнікам нашай ар-ганізацыі — Н. Гілевічу і Г. Бураўкіну.

Шаноўныя сябры! Наша краі-на можа выглядаць так, як мы захочам. Для гэтага трэба адчуваць сябе са-праўднымі гаспадарамі ў сваёй кра-іне. Я запрашаю ўсіх да абмеркавання прапаноў і магчымых спраў для су-працы. Зразумела, што ў працэсе на-шага дыялогу нешта зменіцца, удакла-дніцца, дадасца. Дзялянка беларуш-чыны — вялікая, кожны можа знайсці для сябе патрэбны накірунак і форму. Таварыства беларускай мовы запра-шае ў свае шэрагі людзей з актыўнай пазіцыяй і жаданнем забяспечыць беларускай мове яе дзяржаўны ста-тус. Разам мы можам зрабіць больш!

Старшыня ТБМ Алена Анісім.

 

Слова да сяброў Рады ТБМ імя Ф. Скарыны  і  не толькі

Як ні цяжка прызнаць, але ж моўная рэальнасць у сучаснай Бела-русі архітрагічная. Адно толькі суця-шае, што ў нас яшчэ не перавяліся па-трыёты, якія настойліва шукаюць шляхі выратавання роднай этнічнай мовы беларусаў ад дзе тонка, а дзе гвалтам навязанага  ёй працэсу вымі-рання. Так? Ці не? Дзе выйсце? Што рабіць? — Шукаем разам!

Больш чым 20-гадовае жыццё беларусаў у асяроддзі накінутага на іх галовы афіцыйнага двухмоўя пры-чыніліся да катастрафічнага стану беларускай мовы. Адказы на пытан-не з вялікім спадзяваннем і надзеяй чакала грамадства ад чарговага з’езда ТБМ, які павінен быў адбыцца і ад-быўся 29.10.17 года ў Менску. Афі-цыйныя матэрыялы з’езда рэдакцыя  газеты «Наша слова» надрукавала 8 лістапада 2017 г.

Дзейнасць ТБМ апошніх двух дзесяцігоддзяў пераканаўча паказала, што трэба неадкладна мяняць свае стратэгічныя напрамкі. Гэта павінна было стаць  галоўнай тэмай дыскусіі на з’ездзе. Мной супольна з прафе-сарам Леанідам Лычом быў прапа-наваны адзін з магчымых варыянтаў вяртання ў сучасную практыку пры-нятага 26 студзеня 1990 года Закона «Аб мовах у Беларускай ССР»,  у ад-паведнасці з якім  беларускай мове надаваўся статус адзінай дзяржаўнай у рэспубліцы. Аб гэтым прапаноў-валася гучна заявіць на 13 з’ездзе ТБМ. На вялікі жаль, такого не адбы-лося. Вось як гэта было ў храна-лагічным парадку.

5 кастрычніка 2017 года Пра-ект «Беларуская мова як адзіная дзя-ржаўная» быў дасланы па  элект-роннай пошце на імя галоўнага рэдак-тара газеты «Наша слова» Станіслава Судніка з суправаджэннем наступнага зместу: «Просім Вас апублікаваць прапанаваны намі Праект для шы-рокага абмеркавання. З верай і на-дзеяй на уключэнне праблемы адзінай дзяржаўнай мовы ў інфармацыйную прастору Беларусі ад газеты «Наша слова». Л. Лыч, М. Савіцкі».   Час ішоў … Публікацыя з’явілася толькі за 11 дзён да з’езда.

18 кастрычніка 2017 года Са-кратарыят ТБМ прымае і друкуе ў газеце «Наша слова» спецыяльную па-станову. Вось адно з яе асноўных па-лажэнняў: «Калі ж некаторыя дэле-гаты з’езда хочуць прапанаваць свае рэзалюцыі, то неабходна самастой-на раздрукаваць іх колькасцю 100 асобнікаў … і перадаць падчас рэгі-страцыі раздрукаваныя  матэрыялы рэгістрацыйнай групе для распаў-сюду з іншымі дакументамі з’езда» (гл. газету «Наша слова» № 42 ад 18 кастрычніка, 2017 г.).   Стала зразу-мела, што з нашым  Праектам кіраў-ніцтва ТБМ не хоча пазнаёміць дэле-гатаў да з’езда. Тады мы вырашылі  апублікаваць Праект у выглядзе га-зетнага артыкула.

25 кастрычніка 2017 г. ён быў апублікаваны ў «Нашым слове»  №43, у рубрыцы «Насустрач чарговаму з’езду ТБМ» пад  загалоўкам «Бела-руская мова як адзіная дзяржаўная — галоўны гарант рэальнага суверэні-тэту нашай Бацькаўшчыны”. (Сваю публікацыю прапануем у якасці дадатку да выніковых матэрыялаў  ХIII з’езда ГА «ТБМ імя Ф. Ска-рыны»)».

Значная частка накладу газеты «Наша слова» ад 25 кастрычніка 2017 года была дастаўлена з Ліды ў Менск да адкрыцця з’езда, аднак па невя-домых матывах не была прадстаўлена на з’ездзе. Ні дэлегаты, ні госці гэты нумар газеты не бачылі. Чаму, якая матывацыя?! На пытанне да аргані-затараў з’езда, чаму на інфармацый-ных сталах няма апошняга нумара газеты «Наша слова», канкрэтнага ад-казу не было атрымана.

Аўтары Праекту зрабілі ўсё ў поўнай адпаведнасці з патраба-ваннем Сакратарыяту. Да пачатку рэгістрацыі дэлегатаў ХIII з’езда ТБМ 100 асобнікаў з тэкстам Праекту былі прапанаваны кіраўніцтву Таварыства — спадарству Алене Анісім і Алегу Трусаву. Апошні сказаў мне: «Распаў-сюджвай сам». Рэгістрацыйная група з’езда без слоў выконвала пазіцыю кіраўніцтва ТБМ. Таму няма ўпэўне-насці, што дэлегаты атрымалі  прад-стаўлены намі Праект. Ён пачынаўся такімі словамі: «Высокашаноўныя дэлегаты! Просім Вас абмеркаваць і прыняць сваё рашэнне па лёсавы-значальнай праблеме для беларускай нацыі. Не па нашай віне Вы пазбаў-лены магчымасці абмеркаваць пад-рыхтаваны намі Праект  да з’езда».

15 лістапада 2017 года ў газеце «Наша слова»  № 46 было пастаўлена перад чытачамі пытанне:»Чаму дэле-гаты не паставілі на галасаванне Пра-ект пастановы аб адзінай дзяржаўнай беларускай мове?». Са свайго боку рэдкалегія запрасіла да дыскусіі кі-раўніцтва ТБМ і дэлегатаў з’езду.

Час ішоў … Чакалася дыску-сія. На жаль, за апошнія пасляз’ез-даўскія дні на старонках газеты быў надрукаваны толькі адзін, праўда до-сыць аб’ёмны, артыкул сябра Рады Міхася Булавацкага. Аўтар з добрым пісьменніцкім майстэрствам прадэ-манстраваў уменне параўноўваць сусветную глабальную праблему не-бяспекі  ядзернай зброі з праблемай беларускай мовы ў Беларусі. На ніве беларускага мастацкага слова гэта будзе заўважана. Заслугоўваюць ух-валы  і вопыт спадара Булавацкага аб ужыванні і пашырэнні беларускай мовы ў більярдных клубах горада Ма-гілёва, параўнанні більярднай суполкі  «з усім нашым народам».

Аднак не трэба новаму кіраў-ніцтву ТБМ адводзіць чытачоў ад лёсавызначальнай праблемы нашай краіны і цешыцца, што Савіцкага на з’ездзе ніхто не падтрымаў. Узнікае пытанне? А як жа маглі дэпутаты пад-трымліваць ці не падтрымліваць тое, што самім кіраўніцтвам з’езда не пры-малася да афіцыйнага разгляду? Пра-ект адхіляўся як да адкрыцця з’езда, так і на ім? На неаднаразовыя про-сьбы уключыць прадстаўлены Праект аб адзінай дзяржаўнай мове для аб-меркавання прэзідыум з’езда альбо маўчаў, альбо адмаўляў. У процівагу Праекту была пастаўлена для аб-меркавання Пастанова «Аб унясенні ў парадак дня сесіі Палаты прадстаў-нікоў Нацыянальнага сходу Рэспуб-лікі Беларусь законапраекту «Аб  дзя-ржаўнай падтрымцы беларускай мо-вы». У пастановачнай частцы дакладна запісана: «1. Сакратарыяту ТБМ  дапрацаваць тэкст законапраекту. 2. Як толькі тэкст будзе гатовы, старшыні ТБМ спн. Алене Анісім як дэпутату… унесці законапраект у парадак дня сесіі Палаты прадстаў-нікоў у адпаведнасці з дзейным за-канадаўствам.» Крута!!! як кажуць,  на мове слэнгу. Прыехалі, але куды?

А таму «радасць» паважанага апанента, што «на з’ездзе ніхто не падняў руку супраць таго, каб наша родная мова стала адзінай дзяржаў-най», мякка кажучы, не адпавядае рэ-альнасці. Як можна паднімаць руку па пытанні, якое не агалошвалася прэзідыумам з’езда?! Гэта нешта з адэ-скага гумару.

Менавіта таму, што «гістарыч-ныя працэсы адбываюцца не імкліва», як павучае мяне кіраўніцтва ТБМ у асобе паважанага Міхася Булавац-кага, за месяц да з’езда быў  прапа-наваны Праект для перадз’ездаўскага абмеркавання (чытайце Праект і «Наша слова № 46). Там зафіксавана наступнае: «Мэта Праекту —  ад імя ТБМ імя Ф. Скарыны гучна заявіць аб рэальным трагічна-тупіковым стане дзяржаўнай беларускай мовы ў Беларусі ва ўмовах дзяржаўнага «двухмоўя» і назваць эфектыўныя шляхі выхаду; запусціць пытанне аб адзінай дзяржаўнай беларускай мове ў інфармацыйную прастору Баць-каўшчыны і сусвету; спрыяць абу-джэнню нацыянальнай самасвядо-масці беларуса».

Паважанаму чытачу, для якога этнічнай мовай з’яўляецца беларуская і незалежна ад таго, размаўляе ці не размаўляе ён на роднай мове, каб глы-бей асэнсаваць свой (наш) духоўны  стан, ніжэй на мове арыгіналу падаец-ца інфармацыя аб  ролі «руского язы-ка» на яго радзіме ў гістарычным часе — у Расійскай імперыі  часоў афран-цужвання рускага народа і ў сучас-най Расіі.

 

Час панавання французскай мовы ў Расіі

Гэта вельмі павучальна для нас гістарычны перыяд панавання французскай мовы ў Расіі (тэкст яркіх гістарычных асоб даецца ў арыгінале).

Аляксандр Сямёнавіч ШЫ-ШКОЎ, знакаміты дзяржаўны і гра-мадскі дзеяч ХIХ стагоддзя, адмірал і дзяржсакратар, які верай і праўдай служыў чатыром царам, міністр асве-ты і Прэзідэнт Расійскай Акадэміі на-вук. Ён з’яўляецца аўтарам неацэнных прац, значнасць якіх па-сапраўднаму не ўсвядомлена дагэтуль. Адна з іх — «Славянорусский корнеслов», пра маральны патэнцыял рускай мовы.

Фрагменты з гэтай кнігі чы-таем ніжэй.

“Жадаеш загубіць народ, вынішчы яго мову.

Узыдзем на высокую вежу; знімем дахі з хат і паглядзім, што ў іх адбываецца. З чаго пачаць? З выха-вання. Ці ёсць хоць адзін чалавек, акрамя самых бедных, у якога б дзяцей выхоўвалі не французы? Паспра-буйце сказаць, што мове нашай нано-сіцца шкода. Злосныя і безразважныя выдрапаюць вам вочы. Тыя, якія мякчэйшыя і разумнейшыя, пачнуць вам даказваць: «Ці не пустое ты кажаш? Калі ж лепш навучацца замежнай мове, як не ў самым дзяцін-стве? Дзіцё, гуляючы, навучыцца перш гаварыць, потым чытаць, потым пісаць, і як французская мова неабходна патрэбная (заўважце гэты выраз), напрыканцы будзе пісаць так складна, як бы нарадзілася ў Парыжы». Вось у гэтай самай ду-мцы і хаваецца валадарства яе над намі і наша рабства.

Ясна, што мы не пра карысць моў думаем: інакш навошта нам усе іншыя і нават сваю ўласную так зне-важаць перад французскай…  што ж гэта іншае, як не рабства?  Усеагульнае ўжыванне французскай мовы слу-жыць першаасновай усіх сувязяў, якія Францыя мае ў Еўропе. Зрабіце, каб у Англіі таксама гаварылі па-фран-цузску, як у іншых краях. Імкніцеся, працягваў ён, вынішчыць у дзяржаве мову народную, а потым ужо і сам народ. Хай маладыя ангельцы адразу пасланы будуць у Францыю і наву-чаны адной французскай мове; каб яны не размаўлялі інакш, як па-фран-цузску, дома і ў грамадстве, у сям’і і ў гасцях: каб усе ўказы, данясенні, рашэнні і дамовы пісаны былі на французскай мове — і тады Англія будзе нашаю рабыняю. Дзе чужая мова ўжываецца больш пераважна за сваю, дзе чужыя кнігі чытаюцца больш, чым свае, там пры бязмоўі сла-веснасці ўсё вяне.

 

Сёння ў Расіі

У Дзяржаўнай Думе Камітэт па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў і сувязях з суайчыннікамі і Фонд «Рускі свет» правялі «круглы стол» на тэму «Заканадаўчае забеспя-чэнне развіцця рускай мовы ў суча-снай інфармацыйнай прасторы». У працы «круглага стала» прынялі ўдзел звыш ста прадстаўнікоў расійскай і замежнай культурнай грамадскасці. Гучалі розныя галасы, аднак усе яны зліваліся ў адзіную сімфонію: бераг-чы і захоўваць рускую мову неабход-на, сёння гэта наша галоўная нацыяна-льная задача.  Начальнік аддзела пад-трымкі рускай мовы ў іншых краінах свету Э.М. Шэйхаў заявіў: «… калі руская мова не знаходзіцца ў нацы-янальнай сістэме адукацыі, то ніякія высілкі ніякіх арганізацый пры лю-бым фінансаванні не выратуюць. Гэ-та, сапраўды, пытанне ў значнай ступені палітычнае. І калі ў той ці іншай краіне руская мова ўваходзіць у сістэму адукацыі, то ў гэтым вы-падку яна, сапраўды, жыве і раз-віваецца. Калі не, то шанцы яе за-хаваць, вядома, вельмі і вельмі не-вялікія». Мяркую, што нам, бела-русам, ёсць над чым задумацца і па-вучыцца.

Як бачым, сённяшні трагічны лёс беларускай мовы на яе гістары-чнай тэрыторыі закладзены і выцякае з  часоў панавання Расійскай імперыі, у якой стратэгічнай мэтай было зні-шчэнне родных моў усіх паняволеных ёю народаў, у тым ліку  і «братняга» беларускага. Дык давайце будзем ра-зам асэнсоўваць, памятаць, думаць, сумленна спрачацца і змагацца за выратаванне роднай мовы ад варвар-скага нашэсця на яе ўнутраных і зне-шніх русіфікатараў!

 

Прафесар

Мікола Савіцкі.          

Паседжане рады Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ

13 студзеня прайшло пасе-джанне рады Лідскай гарадской ар-ганізацыі ТБМ. Рада сабралася ў поўным складзе. У паседжанні ўзяў удзе і старшыня Лідскай арганізацыі ТБМ Лявон Анацка.

Рада разгледзела план дзейна-сці на бліжэйшы перыяд. Сярод най-больш важных задач — правядзенне 11-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі 21 лютага, актыўны ўдзел у Міжнарод-ным супермарафоне 2-4 сакавіка, які арганізуецца ў Лідзе з ініцыятывы Лідскай арганізацыі ТБМ і мае мець нацыянальны, беларускі характар.

Наступны этап — 100-годдзе БНР і чарговыя Лідскія чытанні, пры-свечаныя гэтаму найгалоўнаму юбі-лею ў гісторыі беларускай дзяржаў-насці. Быў разгледжны шэраг іншых пытанняў.

Наш кар.  

Творчая сустрэча

28 снежня 2017 года ў новым офісе ГА » Беларуская асацыяцыя журналістаў» адбылася творчая суст-рэча з супрацоўніцай газеты «Звязда» Нінай Лістотай.  Нагодай для  мера-прыемства стаў выхад новай кнігі ма-ладой пісьменніцы «Каханні. Дваццаць рэальных гісторый «.

Кожная гісторыя мае свой каларыт. Дзеянні адбываюцца ў май-стэрні, на даху, у старым парку, на цёмным летнім полі … Літаратурна- мастацкае выданне з’явілася у выда-вецтве «Кнігазбор». Рэдактар — славу-тая Людміла Рублеўская, а дызайн вокладкі зрабіў Анатоль Лазар. На-клад кніжкі 300 асобнікаў. Вечарыну арганізаваў вядомы журналіст  Барыс Гарэцкі.

Сп. Ніна адказала на ўсе пы-танні і чытала свае вершы ў музыч-ным суправаджэнні Паўла Астраву-ха. Мерапрыемства наведалі каля 20 чалавек. Кошт выдання — 10 рублёў. Асабіста мне  спадабаліся апавяданні: «Плыві, рыба, плыві»,  «Музычны ку-фэрак…», «Пах лаванды», «Лабірынт» і іншыя. Гэта ўжо другая прэзентацыя кнігі літаратаркі. Набыць выданне ма-жліва ў сталічных кнігарнях. Спадзя-юся, што маладая літаратарка знойдзе свайго чытача і прыхільніка.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст-фрылансер.

 

У расійскім сяле выпусцілі алей з этыкеткай цалкам па-беларуску

У крамах Гомеля ў продажы з’явіўся алей з этыкеткай, аформленай цалкам па-беларуску, піша kp.by.

Цікава, што «Алей сланечнікавы вышэйшага гатунку» выпусцілі не ў Беларусі, а ў Расіі. Вытворца — прыватнае прадпрыемства ў сяле Верхняя Хава Варонежскай вобласці.

Прадпрыемства прадае алей і з іншымі назвамі. А «Сланечнікавы алей», мяркуючы па ўсім, выпушчаны адмыслова для экспарту ў Беларусь.

«Выгадна і смачна», — гаворыцца на этыкетцы.

kp.by.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

  1. Сафар’ян (Сяргей) — дэрыват ад Сафрон (імя <грэч. so-phroneo ‘разважлівы, разумны’) на-быў ролю прозвішча.
  2. Сафіна (Данута) — вы-твор з фармантам -іна ад антрапоніма Сафа і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Саф-іна. ФП: сафа (‘мяккая шырокая канапа з нізкімі спінкай і падлакотнікамі’) — Сафа (мя-нушка, потым прозвішча) — Сафіна.
  3. Сафонава (Людміла) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Сафон і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сафон-ава. ФП: Сафон (імя <ст.-яўр. ‘Бог (Яхве) за-хаваў’) — Сафон (празванне, потым прозвішча) — Сафонава.
  4. Сахута (Яўген) — народ-на-гутарковая форма (з афіксам —ута) ад антрапоніма Саха (<Сафон — ст.-яўр. ‘Бог (Яхве) захаваў’) набыла роль прозвішча.
  5. Сацукевіч (Іван) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Сацук і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сацук-евіч. ФП: Ісак (імя <ст.-яўр. з семан-тыкай ‘ён будзе смяяцца’) — Сак (на-родна-гутарковая форма) — Сац (з 1599 г.) — Сацук (вытвор з фармантам -ук і значэннем ‘нашчадак’) — Сацу-кевіч.
  6. Сацюк (Пётр) — вытвор з суфіксам -юк ад антрапоніма Саць і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сац-юк. ФП: Ісай (імя гл. Сайкоў) — Сай (гутар. форма) — Сайко (тс.) — Сацько — Саць — Сацюк.
  7. Сачыўка (Пётр) — се-мантычны вытвор ад апелятыва са-чыўка ‘расліна сямейства бабовых, а таксама круглае зерне расліны; са-чавіца‘.
  8. Свірко (Кастусь) — на-родна-гутарковая форма канан. імя Спірыдон (грэч. Spyridon -лац. ‘па-зашлюбны’) набыла ролю прозвішча.
  9. Свірскі (Аляксандр) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Свір: Свір-скі.
  10. Святланіч (Алесь) — вытвор з суфіксам бацькаймення -іч ад антрапоніма Святлана і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Святлан-іч.
  11. Святлоў (Барыс) — фо-рма прыметніка з акцэнтаваным су-фіксам -оў ад антрапоніма Светлы і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Светл-оў — Святлоў. ФП: светлы (апелятыў з многімі значэннямі: ‘які ярка свеціць’, ‘добра асветлены, яркі’, ‘ясны, празрысты’, ‘лепш яркі па ко-леры ў параўнанні з іншымі, не цёмны’, ‘радасны, нічым не азмрочаны, неза-смучаны’, ‘ясны, праніклівы’) — Свет-лы (мянушка, потым прозвішча) — Святлоў.
  12. Селіфонтаў (Аляк-сандр) — вытвор з прыналежным су-фіксам -аў ад антрапоніма Селіфонт і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Селіфонт-аў. ФП: Селіфан (імя, ад лац. silva ‘лес’) — Селіфонт (мянушка, потым прозвішча) — Селіфонтаў.
  13. Селіцкая / Сяліцкая (Маргарыта) — вытвор з фармантам —ская / -іцкая ад тапоніма Сальцо / Сяло / Селішча і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, пасе-лішча': Сяліц-ская / Сял-іцкая / Сялі-цкая (рус. Селицкая).
  14. Сёмачкін (Яўген) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Сёмачка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сёмачк-ін. ФП: Сямён (ст.-яўр. ‘[Бог] чуе’) — Сёма і Сёмка (народна-разм. формы) — Сёмачка (ласк. форма) — Сёмачка (мянушка, потым прозвішча) — Сё-мачкін.
  15. Семашкевіч (Рыгор) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам ба-цькаймення -евіч ад антрапоніма Сямашка і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Семашк-евіч. ФП: Сямён (імя ст.-яўр. «Бог чуе») — Сямашка (гутар. форма) — Сямаш-кавіч — Семашкевіч.
  16. Семерыкова (Ірына) — вытвор з фармантам -ова ад антра-поніма Семярык і значэннем ‘нашча-дак (дачка) названай асобы': Семерык-ова. ФП: семярык (‘старая руская ме-ра (ліку, вагі, аб’ёму), якая змяшчае ў сабе сем якіх-н. адзінак, а таксама прадмет з сямі частак’, ‘сем коней ад-ной запрэжцы’) — Семярык (мянушка, потым прозвішча) — Семерыкова.
  17. Семяненя (Алег) — вы-твор з фармантам -еня ад антрапоніма Сямён і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сямён-еня — Семяненя. ФП: Сямён (імя <ст.-яўр. ‘Бог чуе’) — Ся-меня (народна-гутарк. форма) — Семя-неня.
  18. Семяняка (Юрась) — размоўная форма кананічнага імя Сямён набыла ролю прозвішча.
  19. Сенін (Ігар) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін ад антра-поніма Сень і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сен-ін. ФП: Сямён (імя) — Сень (народна-гут. форма) — Сень (мянушка, потым прозвішча) — Сенін.
  20. Сенькіна (Вера) — вы-твор з фармантам -іна ад антрапоніма Сенька і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сеньк-іна. ФП: Сямён (імя) — Сенька (разм. форма) — Сенька / Ся-нько (мянушка, потым прозвішча) — Сенькіна.
  21. Серадзюк (Дзіяна) — вытвор з суфіксам -юк ад антрапоніма Серада і значэннем ‘нашчадак назва-най асобы': Серадз-юк. ФП: серада (‘трэці дзень тыдня, які ідзе пасля аў-торка’) — Серада (мянушка) — Серада (прозвішча) — Серадзюк.
  22. Сергачоў (Сяргей) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Сяргач і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Сяргач-оў — Сергачоў. ФП: Сяргей (імя, з лац. Sergius) — Сяргач (размоўная форма, якая стала мянушкай) — Сяргач (про-звішча) — Сергачоў.
  23. Сівагрывава (Вольга) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Сівагрывы і значэннем ‘нашча-дак (дачка) названай асобы': Сіва-грыв-ава. ФП: сівагрывы (‘з сівай гры-вай’) — Сівагрывы (мянушка, потым прозвішча) — Сівагрывава.
  24. Сіверцаў (Валерый) — вытвор з суфіксам прыналежнасці —аў ад антрапоніма Сіверэц і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сіверц-аў. ФП: сівер (‘халодны паўночны прані-злівы вецер (разм.)’) — Сівер (мянушка, потым прозвішча) — Сіверац (‘нашча-дак асобы Сівер‘) — Сіверэц (проз-вішча) — Сіверцаў.
  25. Сівіцкі (Арнольд) — вытвор з суфіксам -скі ад тапоніма Сівіца і значэннем ‘народзінец, жыхар названага паселішча': Сівіц-скі — Сі-віцкі.
  26. Сівурава (Любоў) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Сівура і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сівур-ава. ФП: сівы (‘белы, серабрысты, які страціў афарбоўку’, ‘з белымі валасамі, пасівелы’, ‘з пры-мессю белай шэрсці (пра футра)’) — Сівы (мянушка, потым прозвішча) — Сівура (вытвор з фармантам -ура) — Сівура (прозвішча) — Сівурава.
  27. Сігараў (Васіль) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Сігара і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Сігар-аў. ФП: сігара (рус.) ‘цыгара’ (-сігарэта ‘цыгарэта’) — Сігара (мянушка, потым прозвішча) — Сігараў.
  28. Сідарок (Яна) — вытвор з суфіксам -ок ад антрапоніма Сідар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сідар-ок. Або як памянш.-ласк. ад Сідар: Сідар-ок.
  29. Сідорскі (Сяргей) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Сідары / Сідоры і значэннем ‘наро-дзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Сідор-скі. ФП: Сідар (імя, з мовы грэкаў ‘егіпецкая багіня’) — Сі-дар (антрапонім) — Сідары / Сідоры (тапонім) — Сідорскі.
  30. Сікорскі (Вячаслаў) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Сікоры і значэннем ‘народзінец, жы-хар названай мясцовасці': Сікор-скі. ФП: сікора (птушка сініца — укр. сикір, м. р. сикорка ж. р., польск. sikora ‘сініца’) — Сікора (мянушка, потым прозвішча) — Сікоры (тапонім) — Сі-корскі.
  31. Сіліцкая (Надзея) — вытвор з фармантам -ская ад тапоніма Сілічы і значэннем ‘народзінка, жы-харка названага паселішча': Сіліч-ская — Сіліцкая. ФП: Сіла (імя, з мовы грэкаў ‘праваўладаны’) — Сіла (мяну-шка, потым прозвішча) — Сіліч (‘на-шчадак названай асобы'; суф. -іч) — Сілічы (тапонім) — Сіліцкая.
  32. Сільчанка (Міхаіл) — вытвор з фармантам -анка ад антра-поніма Сілько і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сільч(к/ч)-анка. ФП: Сіла (імя, з мовы грэкаў ‘права заўла-дання’) — Сілько (народная форма яго) — Сілько (мянушка, потым прозвішча) — Сільчанка.
  33. Сінькавец (Адам) — вы-твор з суфіксам -авец ад тапоніма Сінькі і значэннем ‘народзінец, жыхар названага паселішча': Сіньк-авец. ФП: Сямён (імя <ст.-яўр. ‘Бог чуе’) — Сінько (народна-гутарк. форма) — Сінько (мянушка, потым прозвішча) — Сінькі (тапонім — вёска з прозвішчамі Сінько) — Сінькавец.
  34. Сіплевіч (Раіса) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Сіплы і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сіпл-евіч. ФП: сіплы (‘прыглушана-хрыплы, з прысвістаннем і лёгкім сіпеннем’) — Сіплы (мянушка, потым прозвішча) — Сіплевіч.
  35. Сіплівая (Валянціна) — семантычны вытвор ад апелятыва сіплівы ‘той, хто гаворыць сіплівым голасам’, ‘сіпаты’.
  36. Сірота (Вікенцій) — ак-цэнтаваны семантычны вытвор ад апелятыва сірата ‘дзіця або падлетак, які застаўся без аднаго або двух бацькоў’.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Віктар Карамазаў:

«Імкнуся паказаць,  як  выяўляецца творчая асоба»

У юбілейным скары-наўскім годзе выйшаў новы зборнік навэл і апавяданняў Віктара Карамазава » Пад кры-жам». Адзін з выдатных пісь-меннікаў пакалення шасцідзе-сятнікаў, Віктар Філімонавіч прысвяціў шэраг кніг адлю-страванню жыцця і творчасці беларускіх мастакоў: Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Стані-слава Жукоўскага, Антона Бархаткова, Гаўрыіла  Вашчан-кі, Фердынанда Рушчыца, Анатоля Бараноўскага. Вось-мая па ліку кніга пісьменніка пра жывапісцаў  «Пад крыжам»  уключае аповесць «Зямля Фе-рдынанда», прысвечаную Ру-шчыцу, навэлы «Ван Гог», «Ба-біна лета», «Макі»  пра сучас-ных пейзажыстаў — Міколу і Марыю Ісаёнкаў, Антона Вы-рву, і развітальнае апавяданне з дарагой сэрцу пісьменніка вёскай Лімень на Магілёўш-чыне. Кніжачку аздобіла рэ-прадукцыя з карціны Віктара Карамазава ў камп’ютарнай апрацоўцы яго сына Сяргея.

У час навагодніх свя-таў было прыемна ўбачыць 83-гадовага літаратара ў добрым настроі з новымі ўражаннямі ад пабачанага вернісажа мала-дых мастакоў, за працай над но-вымі персаналіямі. Аўтар апо-весцяў і эсэ,  апавяданняў і на-рысаў распавёў, як прыйшла  да яго цікавасць да мастацкай тэмы. Здаецца, яшчэ ніхто не перадаваў так выразна словамі колеры і фарбы прыроды, за якімі назірае мастак:

«Сад атуляўся залаці-стай вохрай і цяплеў. Ружовыя пялёсткі макаў, яшчэ ў буто-нах, былі абвешаныя кроплямі расы, у якіх таіліся зямныя ізу-мруды,блакітны туманок.»

«Ён днямі шукаў на па-латне патрэбны тон, ловячы сваё натхненне на ўзыходзе сонца, калі першая хваля свят-ла пачынала саграваць лясныя ваколіцы, лугавую раскошу траў, абуджаючы ад начной спячкі кожную кветку, званоч-кі і парасончыкі, зрывала з азёрнага люстра белую нач-ную коўдру, пасіненую ўльтра-марынавым золакам, разво-дзіла па бяскрайнім люстры бірузовую паводку, на якой па-чынаў разгарацца дзень.»

— Аналагаў у нашай лі-таратуры не было, — кажа Вік-тар Карамазаў.- Ніводны пісь-меннік у беларускай літарату-ры не напісаў пра мастакоў — хоць бы навэлу,  не кажучы пра аповесць ці раман! Многія пі-сьменнікі сябравалі з мастакамі — і са Шчамялёвым, і з Ваш-чанкам, і з Савіцкім, але ніхто пра іх не пісаў. Я адчуў душу мастака, увайшоў у яго псіха-логію.  Для нас вобраз мастака вельмі павучальны, гэта цэлая школа выхавання. У мастакоў кандэнсуецца высокая духоўнасць, прыгажосць жыцця ча-лавека і прыроды. Ма-стак раскрывае духоў-ны патэнцыял пры-роды.

— Віктар Фі-лімонавіч, нядаўна ў Магілёве адзнача-лася 145-годдзе з дня нараджэння Віто-льда Бялыніцкага-Бірулі. Як Вы заціка-віліся яго творча-сцю?

— Рэдактар «Нё-мана» Анатоль Кудра-вец папрасіў напісаць эсэ пра пейзажыста. Я пайшоў у архіў і знайшоў ці-кавыя старонкі пісьменніка Войніча, які  пасля вайны збі-раўся пісаць кнігу пра мастака, меў яго рукапісы. Там былі ўспаміны Бірулі пра дзяцін-ства. Гэтыя яго старонкі пака-залі мне шлях да Бялыніцкага-Бірулі. Тады я знайшоў вёсач-ку Крынкі на беразе Друці, знайшоў падмурак дома баць-кі, бэз пад вакном. Потым пае-хаў на Віцебшыну на возера Няшчэрда, дзе калісьці жылі бацькі Бірулі, перагледзеў ра-боты Бірулі ў Нацыянальным і ў Магілёўскім музеях, захапіў-ся  яго жыццём, і яно вывела да аповесці «Крыж на зямлі і поўня ў небе». Бялыніцкі жыў у прыродзе, быў выдатным па-ляўнічым, і для мяне ён ака-заўся не толькі творцам, а бліз-кім па душы і маіх думках ляс-ным чалавекам.

— Ваш першы раман быў, менавіта, пра лес?

— Раней у мяне была Лімень, вёсачка пад Чэрыка-вам. У 1918-1924 гадах там знаходзілася школа-камуна, якую ўзначальваў Мадэст Ле-пяшынскі. Там вучыліся буду-чы кампазітар Ісаак Любан і прафесар Іван Гутараў. Пасля вайны ў Лімені існавала школа леснікоў, запаведнік баброў і вальер для высакародных але-няў. Егеры вялі догляд і наву-ковыя даследванні. Я прыжыў-ся ў лясніцтве, завёў цёплае сяброўства з леснікамі, і там ў 1986 годзе напісаў раман  «Пу-шча» і паляўнічыя апавяданні. Потым туды прыйшла радыя-цыя, лес і вёска аказаліся ў за-бруджанай зоне. Для мяне гэта была вялікая творчая страта — жыць без роднага лесу, без Лі-мені.

…І вось тады Біруля адкрыў мне новы шлях. Я па-ехаў у Цвярскую губерню і знайшоў яго знакамітае леціш-ча «Чайка» на высокім беразе возера Удомля. Бялыніцкі па-будаваў яго ў 1910-тых гадах. Вядомае месца ў расійскай і савецкай культуры.  Дом быў закінуты. Я пасяліўся там і з месяц жыў, абышоў мясціны, дзе мастак пісаў пейзажы, аб’ез-дзіў навакольныя вёскі. Насуп-раць » Чайкі» ёсць вёска Гару-сава, дзе жыў Ісаак Левітан, пі-саў эцюды да сваёй вялікай карціны «Над вечным спако-ем». Тут у 90-тых гадах 19-га стагоддзя ён ствараў «Залатую восень», тут адбыўся ўзлёт творчасці жывапісца.

Бялыніцкі любіў і глы-бока ведаў прыроду. Мне пры-емна было пісаць пра яго апо-весць. Яна публікавалася ў «Маладосці», пасля выйшла асобнай кнігай. Мы наладзілі ў 1996 годзе першы пленэр Бя-лыніцкага-Бірулі. З таго часу яны адбываюцца кожны год. Нас падтрымаў аддзел культу-ры Магілёўскай вобласці. Ко-лькі дзетак за час пленэру праз сустрэчы з мастакамі ў школах, музеях, проста на вуліцы, да-лучыліся да святла, да  духоў-нага хараства, якое сее мастац-тва!

Пазней я напісаў сцэ-нар для кінафільма па аповесці, і рэжысёр Валерый Басаў па-ставіў паўнаметражны кіна-фільм, які так і называўся: «Крыж на зямлі і поўня ў небе». Валянцін Ермаловіч, які пра-цаваў у Магілёве рэжысёрам гарадскога тэатра, па аповесці паставіў спектакль. Прэм’ера ўрачыста адбылася ў музеі Бялыніцкага-Бірулі. Ермало-віч іграў Бірулю. Аповесць была ўключана ў школьныя праграмы. Адным словам, гэта была вялікая і карысная ра-бота. Аповесць прыйшлася па душы ўсім. Мы паднялі доб-рую хвалю цікавасці да Бірулі, урачыста праводзілі яго гада-віны з удзелам гасцей. Усё гэ-та — светлая старонка майго жыцця.

Напісаўшы аповесць пра Бялыніцкага-Бірулю, я  зацікавіўся творчасцю яго ся-бра — Станіслава Жукоўскага, з Пружанаў. 70 гадоў яго вы-ставы не рабілі ў Савецкім Саюзе, ён быў пад забаронаю, бо яго бацька і дзядзькі былі рэпрэсаваныя. З 1923 года Жу-коўскі жыў у Польшчы. Мая аповесць пра Жукоўскага «Брат мой духоўны» паспрыя-ла яго рэабілітацыі.Тады і ад-былася яго першая выстава. У нашым Нацыянальным музеі ёсць каля 30 яго работ. А по-тым я пісаў аповесць пра Ан-тона Бархаткова, які лічыў сябе вучнем Бірулі.

— Вы таксама пішаце карціны?

— Гэта мае вельмі раннее і на ўсё жыццё захапленне. Па-сля вайны партрэтаў пісьмен-нікаў у школе не было, пад-ручнікі меў мала хто, а я браў кнігі ў бібліятэцы крычаўскага педву-чылішча, дзе бацька  выкладаў літарату-ру і мову. Там знахо-дзіў партрэты класі-каў, перамалёўваў іх на левым чыстым баку плакатаў і пры-носіў у школу.

Настаўніца прышпільвала парт-рэт да дошкі і вяла ўрок. Бацька ўбачыў мае захапленне і вы-пісаў з Масквы цэ-лую скрынку алей-ных фарбаў у тубах. Я пачаў капіраваць карціны Левітана, Шышкіна, савецкіх мастакоў. А першы малюнак зрабіў алоўкам яшчэ зімою сорак першага года на ваенным заводзе пад Ульянаўскам.

Як там апынуўся? Мы патрапілі пад бамбёжку, я згу-біся, і бацька мяне знайшоў на ваенным заводзе, дзе рабілі снарады і міны. Я патрапіў у прытулак для беспрытульных дзяцей. Нас апраналі ў салдац-кія неданоскі і кармілі. Пры-вялі на вячэру, а там, ля ста-лоўкі на слупе рэпрадуктар пе-радае паведамленне ад савец-кага інфармбюро пра подзвіг Аляксандра Матросава. Зрабіў малюнак, які зараз у мяне ў стале: » За родину, за Сталина. Саша Матросов бросается на амбразуру дота.» Тады мне было сем гадкоў, я быў дзіцём настаўнікаў, ужо чытаў і пісаў. Пасля вызвалення Беларусі мая мама Ганна Анісімаўна да-слала мой малюнак бабулі ў Чэрыкаў, і ён захаваўся. Маю першую значную жывапісную работу з натуры » Зазімак» я напісаў на першым пленэры Бялыніцкага-Бірулі ў 1997 го-дзе.

— Але вучыцца Вы па-йшлі не ў мастацкую ву-чэльню, а на факультэт жу-рналістыкі БДУ?

— Вучыцца тады пасля вайны ў мастацкай школе не было матэрыя-льнай магчымасці. І ў 1953 годзе я паступіў у БДУ. На апошніх курсах ужо пісаў апавяданні. У 1958 годзе  па заканчэнні ўніверсітэта я паехаў на раён і гадоў пяць пра-цаваў у чэрыкаўскай ра-ённай газеце, а ў 1964 годзе вярнуўся ў Менск. Першую кніжку апавя-данняў «Падранак» я на-пісаў менавіта ў Лімені.

— Віктра Філі-монавіч, нагадайце, як Вы пазнаёміліся з Ва-шай будучай жонкай Лідзіяй Мікалаеўнай?

— Мы вучыліся разам з ёй ва ўніверсітэце. Я заканчваў журфак, а яна — аддзяленне беларускай мовы і літаратуры. Яна выкладала ў школе ў Кры-чаве, працавала стылістам і карэктарам у выдавецтве. Наш сын Сяргей закончыў політэх-нічны інстытут, а дачка Людмі-ла выкладае ў гімназіі беларус-кую мову і літаратуру. Кожны год яна са сваімі вучнямі займае першыя месцы на алімпіядах.

— У Вашу новую кнігу «Пад крыжам» увайшла апо-весць » Зямля Фердынанда» пра нашага выдатнага мас-така Рушчыца. Цікава, як Вы яе пісалі?

— Цяжка пісаць пра мастакоў, якія жылі і памерлі, таму што ў нас няма архіваў. Але мне не патрэбная ўся бія-графія мастака. Мне трэба быць моцна ўражаным яго творчым, духоўным подзвігам або яго трагедыяй, ёю запаліц-ца, у яе ўвайсці і яе разгадаць, маючы ўсяго некалькі даста-верных фактаў з жыцця, але та-кіх, якія даюць лагічную і да-статковую прастору для псіха-лагічнага мастацкага аналізу. Гэтакая праца патрабуе ад мяне майго ўласнага жыццёвага во-пыту не менш, як жыццёвага вопыту літаратурнага героя. Так. І гэта, падкрэслю, не ёсць выдуманая праўда. Пад ёй грунт больш моцны, як пад не-йкім адным асобным біяграфіч-ным і гістарычным фактам. Трэба выпрацаваць пэўны стыль і метад. Мне гэта, думаю, пакуль што ўдаецца.

У сваёй аповесці пра Рушчыца я даследваў прабле-му адрыву мастака ад родных каранёў, спрабаваў спасціг-нуць, чаму Рушчыц назаўсёды пакінуў палітру і пэндзлі і пе-раключыўся на выкладчыц-кую дзейнасць. Я зразумеў яго драму і даў адказ у апо-весці. Мастак павінен трымац-ца свайго асяроддзя, сваёй глебы, сваіх традыцый, школы. Як толькі ён пачынае мяняць іх, то губляе сваю непаўтор-насць.

— Вы былі знаёмыя з многімі знакамітымі мэтра-мі?

— Я сябраваў з народ-ным мастаком Анатолем Бара-ноўскім, бываў з ім на пленэ-рах, бачыў, як ён піша ў май-стэрні, мы шчыра пра ўсё гава-рылі. Гэта быў выдатны чала-век, выкладчык Беларускай акадэміі мастацтваў. Ён увесь час мяняўся, шукаў новае свя-тло, ішоў да свайго ідэалу. Ця-пер мне яго вельмі не стае.

Мяне апошнім часам захапілі маладыя мастакі рэа-лістычнай школы, якія выста-вілі свае творы ў галерэі Міха-іла Савіцкага: Антон Вырва, Васіль Пешкур, Уладзіслаў Пятручык, і я пішу нататкі пра іх творчасць. Я з імі шчыры. Новая кніга адкрываецца навэ-лай  «Ван Гог», у ёй  аповед ідзе як раз пра Антона Вырву. Часам я адыходзіў ад даста-вернасці, але мастак прыняў маю навэлу. «Маё» і «яго» ар-ганічна зліта. Зразумець мас-така мне дапамагае мой жы-вапіс.

— Некалькі Вашых кніг маюць у сімвал крыжа. Ён — у назве першай кнігі пра Бялы-ніцкага-Бірулю і ў назве апо-шняй кнігі, у тэксце апавя-дання, якое яе вянчае.

— Так. Не выпадкова. Крыж сваіх пакут як крыж свайго подзвігу для людзей, іх ратунку, Ісус Хрыстос нёс на плячах на сваю Галгофу і там праклаў шлях кожнаму хрыс-ціяніну, кожнаму з нас, у тым ліку і маім літаратурным ге-роям.

Гутарыла Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

На здымках:

  1. Віктар Філімонавіч Карамазаў і яго карціны;
  2. Віктар Карамазаў і мастак Антон Вырва.

 

Кніжная спадчына Скарыны паспрыяе міжнародным  кантактам

9 студзеня сярод лаў-рэатаў прэміі «За духоўнае ад-раджэнне» высокую ўзнага-роду за факсімільнае ўзнаў-ленне і папулярызацыю кніж-най спадчыны Ф. Скарыны атрымаў калектыў Нацыяналь-най бібліятэкі Беларусі. Наме-снік дырэктара бібліятэкі па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці, старшыня Міжна-роднай асацыяцыі беларусіс-таў, кандыдат культуралогіі спадар Алесь Суша  пракамен-таваў гэтую велічную падзею.

— Алесь Аляксандра-віч, найважнейшым вынікам юбілейнага года было завяр-шэнне выпуску факсімільнага ўзнаўлення кніг Францішка Скарыны ў 21 томе. Нага-дайце, калі ласка, якія ўста-новы на Беларусі атрымалі кнігі? У бібліятэкі якіх краін яны паступілі?

— Раённыя, абласныя бібліятэкі, установы культуры атрымалі кнігі бясплатна. Кнігі раз’ехаліся па буйнейшых му-зеях краіны, трапілі ў акадэміі, інстытуты, знаходзяцца ў на-вуковых установах, якія но-сяць імя Скарыны. Выданне трапіла ў замежныя зборы На-цыянальных бібліятэк іншых краін, у беларускія інфарма-цыйныя цэнтры за мяжой. У нас маюцца прыязныя стасункі са многімі нацыянальнымі біб-ліятэкамі. Факсімільнае выдан-не стала выдатнай магчымасцю актуалізаваць усе нашы канта-кты. Падчас правядзення сім-позіюмаў, сустрэч і прэзента-цый былі перададзены кнігі. У далёкіх краінах уручэнне ад-бывалася праз лінію нашых ды-пламатычных службаў. Нала-джваліся культурныя стасун-кі, якія паўплываюць у далей-шым на супрацоўніцтва нашай краіны з іншымі. Такія пера-дачы адбыліся ў 60 краінах свету. Кнігі Скарыны можна будзе прачытаць ва ўсіх кра-інах Еўропы. Прэзентацыі «Кніжнай спадчыны» прайшлі ў Маскве, Кіеве, Рызе, Таліне, Празе, Марціне (Нацыяналь-ная бібліятэка Славакіі), Бер-ліне, Мадрыдзе. Акцыі па свят-каванні беларускага кнігадру-кавання адбыліся  ў прадстаў-ніцтве ААН у Швейцарыі, су-польна былі праведзеныя ак-цыі з удзелам прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Нам прыемна канстатаваць, што кнігі Скарыны прысутнічаюць у большасці еўрапейскіх краін, з якімі мы маем дыпламаты-чныя стасункі.

— Яшчэ ў 2012 годзе Вы з калегамі распачалі велізар-ную працу  па даследаванні, апісанні і адлічбоўцы ўсіх асобнікаў кніг нашага перша-друкара. Аўтарам ідэі факсі-мільнага ўзнаўлення высту-піў дырэктар бібліятэкі Ра-ман Сцяпанавіч Матульскі. А ці не было ў той момант звычайных чалавечых сумне-ваў: а ці знойдуцца сучасныя Багдан Онкаў і Якуб Бабіч, каб фінансава падтрымаць выданне?

— Гэта было падчас свя-ткавання 90-годдзя бібліятэкі ў 2012 годзе. Мы праводзілі наш першы Міжнародны кан-грэс, прымеркаваны да юбілею бібліятэкі. У межах гэтага канг-рэса мы агучылі думку пра тое, што набліжаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, і трэба добра падрыхтавацца. Бібліятэка на працягу 10 апош-ніх гадоў займалася праектамі па ўзнаўленні факсімільнай спадчыны. Мы факсімільна перавыдалі самыя старажыт-ныя рукапісы: «Полацкае Ева-нгелле», «Слуцкае Евангелле», » Баркалабаўскі летапіс», шэраг літаратурных прац — М. Баг-дановіча, Я. Купалу, літара-турныя зборнікі рознага зме-сту. Сем гадоў таму мы склалі праграму інвестыцыйных пра-ектаў, дзе былі ўлічаны самыя розныя магчымасці на розны густ. Кніжная спадчына Ф. Ска-рыны бачылася нам як вельмі значны, але рызыкоўны праект. Маючы досвед публікацый, мы вырашылі рызыкнуць: напіса-лі адпаведную канцэпцыю, аб-меркавалі яе ў калектыве, па крысе пачалі збіраць кола за-цікаўленых. Мы бачылі пад-трымку: у 2011 годзе рэаліза-валася дзяржаўная праграма «Культура Беларусі», яе за-даннем было стварэнне лічба-вай бібліятэкі Ф. Скарыны. Фі-нансаванне было невялікім, але падтрымка была важнейшым стымулам, каб далей дзейні-чаць.

У 2013 годзе мы за-ключылі пагадненне з банкам «БелВЭБ», які стаў нашым спонсарам і партнёрам праек-ту. Звычайна фінансавыя ўста-новы бачаць камерцыйную ці іншую выгоду, а ў дадзеным выпадку адчувалася персана-льная зацікаўленасць работні-каў банка: яны чыталі і глыбока аналізавалі выданні Скарыны, іх паслядоўнасць. На перыяд старту праекту ўсе перажывалі сусветны эканамічны крызіс, праходзілі банкаўскія рэфор-мы. Але ход наш быў правіль-ным, ён паўплываў на імідж банка ў краіне.

— У Вас было дабрасла-венне Мітрапа-літа Філарэта на гэтую дзей-насць?  

— Так і ёсць, мы атры-малі дабрасла-венне Мітрапа-літа Філарэта. Праект мае да-чыненне не проста да кніжнай спад-чыны, але да Біб-ліі. Адбывалася ўзнаўленне не простых кніг, а Святога Пісання. Калегі, партнёры і Царква дапа-маглі ў навуковым асэнсаванні пытанняў Бібліі.

— Адкрыццём «Кніж-най спадчыны Францішка Скарыны» з’яўляюцца цал-кам надрукаваныя яго поў-ныя прадмовы, праз якія ён бачны як духоўны пісьменнік. Гэта падаецца вельмі каш-тоўным. Ці адчулі Вы моцны імпульс веры Францішка Ска-рыны як хрысціянскага бага-слова?

— Натуральна, што вы-данне кніг асветніка не магло абысціся без аналізу аўтарскіх тэкстаў, створаных самім Ска-рынам. Ён пісаў прадмовы і па-сляслоўі, дзе ён не толькі тлу-мачыў сэнс той ці іншай біб-лейскай кнігі, але і растлумач-ваў  іх ролю ў жыцці кожнага хрысціяніна. Уражвае глыбо-кая рэлігійнасць аўтара. Ска-рына як тэолаг яшчэ недаста-ткова прааналізаваны. Кнігі Скарыны даследаваліся ў кан-тэкце мастацтвазнаўства, літа-ратуразнаўства, мовазнаўства. У сэнсе багаслоўскага разумен-ня яго тэкстаў было зроблена няшмат. Апублікаванне гэтых тэкстаў у перакладзе на рус-кую, беларускую і англійскую мову аказалася абсалютна ары-гінальным. На беларускай мо-ве пераклады прадмоў Ска-рыны не выходзіла ніколі. Алесь Бразгуноў папрацаваў выдатна як перакладчык, за-хаваўшы стылістыку аўтара.

— Ваша дысертацыя «Культурная спадчына грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі ў кантэксце дыхатаміі «Ус-ход — Захад” вызначыла хрыс-ціянскую культурную стра-тэгію, якую Вы паспяхова развіваеце праз выпуск кніг, рэалізацыю выставачных праектаў.

— Любое дысертацый-нае даследванне — гэта адказ-насць. Калі я працаваў над ды-сертацыйным даследаваннем, маё рашэнне было прадума-ным, бо я абраў прадметам да-следвання культурную спад-чыну грэка-каталіцкай царквы. Мы мелі справу з навуковай навізной. Разуменне тых маг-чымасцяў, якія наша краіна страчвае ад недастатковай увагі да культурнай спадчыны, прадстаўнічай і багатай, пры-мушала развіваць гэтую тэму. Яна была для меня вельмі бліз-кая, я шмат падарожнічаў па Беларусі, меў кантакты са свя-тарамі, якія служаць у грэка-каталіцкіх храмах. Каб знайсці пацверджанне сваіх ідэй і гі-потэз, даводзілася шмат праца-ваць у музеях, бібліятэках і ар-хівах. Калі мы прыступалі да «Кніжнай спадчыны Францы-ска Скарыны», нам не было на-дта боязна, што мы бярэм не-пасільны крыж, мы рабілі раз-лікі ўсіх чалавечых рэсурсаў, каб былі навукоўцы, пераклад-чыкі і мастакі, якія зробяць справу. Мы аналізавалі ўсё ве-льмі дэталёва. Надта вялікай рызыкі не было, але адказнасць вялікая.

— Мастацкае афарм-ленне выдання рабіў сын Гаў-рыіла Вашчанкі?

— Вельмі плённым было наша супрацоўніцтва з дызайн-студыяй «Калекшн», якую ўзначальвае Канстанцін Ваш-чанка. Як мастак выдання, ён распарацаваў асноўныя мас-тацкія элементы.

— Ці не з’яўляецца ўся праца падрыхтоўкай да ка-нанізацыі Францішка Ска-рыны? Бо цяпер ёсць поўны яго жыццяпіс.

— Думаю, што не. Зада-ча бібліятэкі — зберагаць кніж-ную спадчыну і рабіць яе да-ступнай для большай колькасці людзей. Пытанне кананізацыі — гэта пытанне Царквы і рэлі-гійных грамад. Парафіі, брац-твы ці прыходы могуць стана-віцца такімі ініцыятарамі.

— У 2016 -2017 гадах Вам удалося гарманічна па-казаць асобу Скарыны як на-вукоўца, медыка, першадру-кара, асобу рэнесанснай эпохі  ў трох кнігах для дзяцей шко-льнага ўзросту. Вы выявілі розныя грані яго асобы.

— Па адукацыі я — куль-туролаг. Культуралогія пра-дугледжвае агляд розных сфер культуры. Я вывучаю кніж-ную спадчыну і ў мастацтва-знаўчым плане, і з пункту гле-джання мовазнаўства, літара-туразнаўства, філасофскага і тэалагічнага зместу. Тое ж мо-жна сказаць пра асобу Скары-ны, яна была абсалютна шмат-гранная. Для мяне ён быў ці-кавы як перакладчык, мовазна-вец, паэт, філосаф. Такі падыход дэманструе нам багацце спад-чыны Францішка Скарыны.

— Як сфармавалася Ва-шая беларусацэнтрычнасць? Вы пішаце навуковыя працы па-беларуску?

— Я нарадзіўся на Бела-русі, не магу не мець цікавасці да роднай зямлі. Мае артыку-лы выходзілі на розных мовах: і па-польску, і па-англійску, і па-ўкраінску. Я больш натура-льна адчуваю беларускую мо-ву, мову маёй маці, я чуў яе з дзяцінства. Яна для мяне род-ная і блізкая, я на ёй нашмат прасцей магу выказацца,таму на ёй  і пішу. Я быў бы шчас-лівы, каб для большасці бела-русаў было так. Праз мову продкаў можна выявіць свой культурны код, закладзены стагоддзямі, вызначыць сваю, бацькамі ўзрошчаную асабіс-тасць. Гэта натуральнае паклі-канне ў душы.

— Які накірунак дзей-насці ў Міжнароднай асацы-яцыі беларусістаў?

— МАБ — грамадскае аб’яднанне, якое гуртуе да-следчыкаў-беларусазнаўцаў у многіх краінах свету, збірае і скіроўвае іх на агульныя зада-чы, паказвае даследчыкам маг-чымасці для супольнага ўзае-мадзеяння, дае інфармацыю пра новыя праекты і публіка-цыі, праводзіць навуковыя ме-рапрыемствы. Задачай асацыя-цыі з’яўляецца фармаванне новай генерацыі беларусазнаў-цаў у розных краінах свету, па-шырэнне станоўчага вобразу нашай культуры ў свеце.

Мы маглі б скардына-ваць нашу працу з ТБМ, бо нашы накірункі супадаюць. Мы можам праводзіць суполь-нымі сіламі навуковыя канфе-рэнцыі па пытаннях беларус-кай мовы, культуры, літарату-ры, тэатра. Асацыяцыя гуртуе навукоўцаў, ТБМ — усіх заці-каўленых у развіцці мовы, хто прымае яе як каштоўнасць. У пытанні мовазнаўства мы маглі б супрацоўнічаць у правядзен-ні семінараў, лекторыяў, суст-рэч, праз прасоўванне белару-скай мовы на міжнароднай арэ-не ў навуковай і культурнай прасторы.

Гутарыла 

Эла Дзвінская.

Фота аўтара:

  1. А.А. Суша;
  2. 21 том факсімільнага ўзнаўлення кніжнай спадчыны Скарыны;
  3. Р.С. Матульскі ат-рымлівае ўзнагароду.

 

Ян Драўніцкі

Настаўніца і асветніца Марыя Ясюнас

Настаўніца з Божай ласкі

 

У 2017 годзе споўніўся  125-гадовы юбілей Марыі Ві-кенцеўны Ясюнас. Яна была настаўніцай ад Бога, амаль за паўвека педагагічнай працы дала жыццёвую дарогу не ад-ной сотні школьнікаў Расіі і Беларусі, у тым ліку і навучэн-цам Пастаўскага педвучылі-шча. Яе духоўныя нашчадкі па-неслі з сабою любоў да роднай зямлі, яе мовы і звычаяў. Мно-гія з іх сталі настаўнікамі, каб сеяць разумнае, добрае, вечнае і клапаціцца, каб пасеянае ўзы-ходзіла-рунела, каб давала ва-жкія каласы. Жыла яна так, як падказвала сумленне, каб кож-ны дзень, кожную хвіліну быць патрэбнай і карыснай. У сваім жыцці і працы прытрым-лівалася дэвізу Канстанціна Дзмітрыевіча Ушынскага: «Зрабіць як можна больш ка-рысці Бацькаўшчыне — адзіная задача майго жыцця».

Уклад асобы ў гісто-рыю, як правіла, вызначаюць нашчадкі, у рэдкіх выпадках сучаснікі, калі ім удасца разгля-дзець і ацаніць маштаб асобы. У гэтым выпадку паяўляецца ўнікальная магчымасць дакра-нуцца да жывой легенды. Для некалькіх соцень выпускнікоў Пастаўскага педвучылішча та-кая магчымасць мелася — гэта  настаўніца і завуч педвучы-лішча Марыя Вікенцеўна Ясю-нас, якая займала годнае месца і пакінула пасля сябе глыбокі след і багатую спадчыну на ніве народнай асветы. На жаль, гра-мадскасць мала ведае аб жыцці і дзейнасці гэтага чалавека. У кнізе «Памяць» Пастаўскага ра-ёна няма пра яе ні аднаго радка. Гэтую несправядлівасць лічу патрэбным выправіць.

 

Беларуская паслядоўніца К.Дз. Ушынскага

 

Марыя Вікенцеўна Ясюнас была паслядоўніцай Канстанціна Дзмітрыевіча Ушынскага, адукацыйнага дзе-яча, педагога, аднаго з засна-вальнікаў педагагічнай навукі і народнай школы ў Расійскай імперыі, аўтара прац па тэорыі і гісторыі педагогікі, падруч-нікаў для навучання і арты-кулаў па педагогіцы. Яна кары-сталася вучэннем Ушынскага пра мэты выхавання, як пад-рыхтоўку чалавека да жыцця і працы, як фарміраванне ў ча-лавека пачуцця абавязку пе-рад народам і выхаванне ў ча-лавека патрыятызму. Была паборніцай развіваючага на-вучання з улікам ўзроставых і псіхалагічных асаблівасцяў дзяцей, як і Ушынскі прыда-вала велізарнае значэнне працы ў псіхалагічным і фізічным раз-віцці чалавека, указвала на кіруючую ролю школы і асо-бы настаўніка ў выхаванні дзя-цей.

Яна раздзяляла яго по-гляды пра вялікае значэнне мо-вы для народа. Канстанцін Дзмітрыевіч пісаў: «Адыміце ў народа ўсё — і ён усё зможа вярнуць; але адыміце мову, і ён ніколі больш ужо не створыць яе; новую радзіму, нават, мо-жа стварыць народ, але мову — ніколі: адмерла мова ў вуснах народа — вымер і народ». Вя-лікі педагог разумеў моц род-най мовы ў інтэлектуальным развіцці дзіцяці і напісаў для дзетак  малодшага школьнага ўзросту дапаможнік «Роднае слова». Яго беларуская пасля-доўніца М. В. Ясюнас пад такой жа назвай стварала кніжкі для беларускіх дзяцей, прыстаса-ваўшы іх да сучасных беларус-кіх рэалій.

 

Жыццяпіс Марыі Вікенцеўны

 

Марыя Вікенцеўна Пржыалгоўская (Ясюнас) на-радзілася 1 верасня 1892 года ў мястэчку Бацэвічы Бабруй-скага павета Менскай губерні (цяпер Клічаўскі раён Магі-лёўскай вобласці). У той час маёнткам Бацэвічы валодаў Караль Станіслаў Незабытоў-скі (1865 — 1952), пасол у ра-сейскую Дзяржаўную Думу ад Пецярбурга. Узорная гаспа-дарка ўключала некалькі фа-льваркаў, млын, тартак, бро-вар, маслазавод, запалкавую фабрыку, механічны цагляны завод, фабрыку дрэнажных труб і мэблі, прыватны шпіталь для работнікаў з добра нала-джаным медыцынскім абслу-гоўваннем, меўся прыгожы парк.

Бацька Марыі, Пржы-алгоўскі Вікенцій Ігнатавіч быў патомным дваранінам, праца-ваў па найму на вінакурні К. Незабытоўскага, маці Ада-мовіч Яўфімія Канстанцінаўна паходзіла з мяшчан, была да-машняй гаспадыняй. У сям’і Пржыалгоўскага Вікенція бы-ло чацвёра дзяцей: Марыя, Іг-нацы, Ганна і Отта. Ігнацы ўдзе-льнічаў у вайне 1914 года, по-тым быў адказным работнікам, рана памёр. У анкеце пісаў: «Патомны дваранін, прыпіса-ны ў Коўне». Сям’я Пржыал-гоўскіх, верагодна, належала да збяднелай шляхты. Бацькі Ма-рыі рана памерлі: у 1911 і 1914 гадах.

У мястэчку Бацэвічы мелася Петрапаўлаўская цар-ква, з 1865 года дзейнічала Ба-цэвіцкае народнае вучылішча, якое было адным з лепшых у павеце. У гэтай навучальнай установе вучыўся сын мясцо-вага святара, першы будучы прафесар геаграфіі Беларусі, камісар адукацыі ва ўрадзе БНР, аўтар кнігі «Геаграфія Беларусі» Аркадзь Антонавіч Смоліч. У 1899 годзе ў гэтае народнае вучылішча паступіла вучыцца і Марыя Пржыалгоў-ская, якая была на год мала-дзейшая за Аркадзя. У вучы-лішчы выкладалі Закон Божы, арыфметыку, чытанне, мову і царкоўныя спевы. Цяга да на-вукі ў Марыі праявілася ўжо ў маленстве. Дзе толькі магла, даставала кнігі і, як кажуць, глытала іх.

У пачатку XX стагод-дзя па ўсёй Беларусі назіраўся недахоп кваліфікаваных на-стаўнікаў, які быў выкліканы хуткім пашырэннем сеткі па-чатковых школ і слабаразвітай сістэмай падрыхтоўкі педага-гічных кадраў.

Марыі хацелася быць карыснай народу, і яна цвёрда рашыла стаць настаўніцай, не-сці ў курныя сялянскія хаты святло ведаў. Са-мастойна рыхтавалася да паступлення і ў 1906 годзе пераступіла парог прыватнай жаночай гімназіі ў Магілёве. Вучылася добра, шмат чытала. У гімназіі меўся 8 клас, дзе рыхтавалі настаўнікаў для пачат-ковых школ па «Прагра-ме педагогiкi для спе-цыяльных класаў жано-чых навучальных уста-ноў», распрацаванай у 1870 годзе К. Дз. Ушы-нскiм. У навучальны план жаночай гiмназii ўваходзiлi Закон Божы, царкоўнаславянская мова, славеснасць, рус-кая мова, лiтаратура i методыка выкладання, арыф-метыка i методыка яе выкла-дання, гiсторыя, геаграфiя i педагогiка з дыдактыкай, якія з’яўлялiся самастойнымi спе-цыяльнымi дысцыплiнамi, што адначасова давалi звесткi аб псiхалогii, фiзiялогii, прыёмах i метадах выхавання. У якасцi дадатковых выкладалiся заме-жныя мовы — нямецкая i фран-цузская, гiмнастыка, музыка i ручная праца. Выхаванкi, якiя заканчвалi поўны курс наву-чання, здавалi iспыты. Пасля гэтага iм выдавалiся пасвед-чаннi на званне дамашнiх на-стаўнiц. На дастаткова высокiм узроўнi праводзiлася педага-гiчная практыка: выхаванкi распрацоўвалi планы ўрокаў, складалi канспекты i вялi заня-ткi ў прысутнасцi настаўнiкаў i iншых вучанiц, пасля чаго пра-водзiўся разбор урока i рабiлi-ся заўвагi. Практыкавалася i самастойнае вядзенне школь-ных заняткаў на працягу цэла-га тыдня, па чарзе прызначалi-ся дзяжурствы ў пачатковай школе. Акрамя таго, дзяўчаты знаёмiлiся з дакументацыяй, запаўненнем класнага журнала, правяралi вучнёўскiя сшыткi i дапамагалi настаўнiкам у вы-хаваннi дзяцей. Такім чынам, Марыя Вікенцеўна атрымала грунтоўную педагагічную падрыхтоўку.

У 1912 ці 1913 годзе Марыя Вікенцеўна выйшла замуж за Пятра Рыгоравіча Ясюнаса. У 1914 годзе ў іх на-радзілася першае дзіця. У сям’і Ясюнасаў было чацвёра дзя-цей: Люба, Наталля, Канстанцін і Людміла. Любоў Пятроўна — выкладчыца ВНУ, дацэнт, кан-дыдат навук, Наталля Пятроў-на — лекар, усю вайну была лекарам партызанскага атрада, жыла і працавала ў Паставах, потым у Маладзечне, Канста-нцін Пятровіч загінуў падчас вайны, Людміла Пятроўна — настаўніца рускай мовы і літа-ратуры, жыла і працавала ў Паставах.

Калі ў 1914 годзе Расій-ская імперыя ўвязалася ў Пер-шую сусветную вайну, якая выкінула сотні тысяч белару-саў у бежанства, сям’я Ясюна-саў эвакуявалася ўглыб Расіі. Давялося перажыць нямала. Часы сусветнай і грамадзян-скай вайны перажылі ў сяле Бондары Тамбоўскай вобласці, дзе Марыя Вікенцеўна з 1921 года загадвала Бондарскай школай 1-й ступені.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Ад мінулага да сучаснага

9 студзеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лука-шэнка ўручыў па выніках 2017 года прэміі «За духоўнае ад-раджэнне» і спецыяльныя прэ-міі Прэзідэнта Беларусі, якія прысуджаны дзеячам культу-ры і мастацтва. Сярод тых, хто ўганараваны спецыяльнай прэ-міяй — а гэта дзеячы інфарма-цыйнай сферы, культуры і ма-стацтва, аўтарскія калектывы, установы культуры, якія да-біліся значных дасягненняў у сферы інфармацыі, гістарычна-культурнай спадчыны, галіны тэатральнага і выяўленчага ма-стацтва, аматарскай творчасці, музейнай справы, выхавання таленавітай моладзі, — калектыў ДУ «Лідскі раённы цэнтр ку-льтуры і народнай творча-сці». Такая высокая адзнака дадзена за рэалізацыю аддзелам рамёстваў і традыцыйнай ку-льтуры цэнтра праекту «Ад мі-нулага да сучаснага». Праект прысвечаны адраджэнню ўні-кальных тэхналогій шматніто-вага ткацтва Панямоння і ства-рэнню калекцыі традыцыйнага і сучаснага адзення.

Над рэалізацыяй пра-екту «Ад мінулага да сучаснага» аддзел рамёстваў і традыцый-най культуры працаваў з 2011 па 2017 год. Аднак гэтаму па-пярэднічала работа, якая пача-лася яшчэ ў 2007 годзе. Мета-дыст Ірына Дыдышка разам з цяперашнім кіраўніком аддзела рамёстваў і традыцыйнай ку-льтуры Аленай Шчэлінай па-чала збіраць інфармацыю пра народных майстроў Лідскага раёна, ішло таксама набыццё і фіксацыя этнаграфічных рэчаў у фонд аддзела рамёстваў.

Для гэтага майстры не-калькі разоў адпраўляліся ў экспедыцыі. Кажуць, што спрыяла захаванню традыцый і тое, што вёскі Лідскага рэгіёна ў 1970-я гады працавалі на выкананне дзяржаўнай замо-вы. Ткачыхі на ўласных крос-нах ткалі посцілкі, тканіны, якія потым пастаўляліся на экс-парт. Магчыма, менавіта таму тут дагэтуль засталіся носьбі-ты тэхнікі і забытай тэхналогіі. На адзін ручнік даўжынёй у 2,5 метра майстру неабходна каля 4 кіламетраў нітак. Выткаць яго пры належным спрыце мо-жна за гадзіну, але валодаюць тэхнікай нашых бабуль і пра-бабуль сёння нямногія.

Дасканалыя даследа-ванні вяліся на хутары і ў вёсцы Збляны. Быў створаны фота-архіў рэчаў жыхароў такіх на-селеных пунктаў, як Андру-шоўшчына, Ваверка, Краснае, Любары, Мастаўляны, Мася-вічы, Панямонцы, Сяркі, Хо-дараўцы, Чахоўшчына, Сялец.

Месцаў, дзе сёння адра-джаецца ткацтва, нямала, але Ліда вылучаецца не толькі ад-раджэннем рэдкіх і ўнікальных тэхналогій, але і тым, што тут усё па-сучаснаму працуе, вы-пускаюцца тканіны, узоры адзежы.

Таму што сабраны ма-тэрыял не застаўся ляжаць то-лькі ў архівах, а пачалося адра-джэнне рамёстваў, паспрыялі дзве абставіны. Па-першае, у 2010 годзе дзякуючы мясцовай уладзе аддзел рамёстваў і тра-дыцыйнай культуры перамя-сціўся ў прасторнае памяш-канне па вуліцы Савецкай, на плошчах якога з’явілася магчы-масць не толькі шырока прад-стаўляць экспанаты, але і дэ-манстраваць навыкі рамёстваў. Па-другое, у аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры з экс-курсійнай мэтай завітаў лідзя-нін Яўген Маркевіч. Убачыў-шы кросны, пацікавіўся, ці ўмее хто з супрацоўнікаў пра-цаваць за імі, і, атрымаўшы адмоўны адказ, прапанаваў на-вучыць ткаць палатно. Яўгену ўсе тонкасці майстэрства некалі перадалі яго бабуля і сваячкі. Нават праз гады не сцерліся атрыманыя навыкі, наадварот, ткацтва стала захапленнем ма-ладога чалавека. Свой вольны час лекар Лідскай ЦРБ Яўген Маркевіч з задавальненнем аддае гэтай справе. Ткацтву Яўген навучыў дзвюх супра-цоўніц аддзела — Дар’ю Мата-шук і Валянціну Сільвановіч.

Так з 2011 года на асно-ве ўласнага этнаграфічнага ма-тэрыялу аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, а так-сама метадычных і практычных дапаможнікаў беларускіх да-следчыкаў мета-дам спроб і памы-лак пачалася кар-патлівая праца. На першым этапе вы-вучаліся асаблі-васці беларускага народнага касцю-ма, пераймаліся навыкі ў галіне традыцыйных тэх-нік ткацтва, рас-працоўваліся су-часныя варыянты мадэляў адзення на аснове стара-жытнага крою.

Большае значэнне надава-лася не колерам, а тканіне: чым яна танчэй, чым складаней узор палатна, тым яна значней-шая і даражэйшая. На сённяшні дзень супрацоўнікамі аддзела створаны ўжо дзве калекцыі адзення. Першая — рэплікі тра-дыцыйнага народнага касцюма Панямоння канца 19 — пачатку 20 стагоддзя, другая — сучас-нага адзення з беларускімі ма-тывамі.

Творчая група, якая працавала над праектам «Ад мінулага да сучаснага», у скла-дзе Яўгена Маркевіча, Валян-ціны Сільвановіч, Ірыны Ды-дышкі і супрацоўнікі аддзела рамёстваў і традыцыйнай ку-льтуры, якія прадстаўляюць на шматлікіх імпрэзах выраб-ленае адзенне.

Калекцыя з народных строяў прадстаўляе сем камп-лектаў жаночага, тры мужчын-скага і два камплекты дзіцячага адзення. Арыгінальнасць ка-лекцыі, безумоўна, у адра-джэнні ткацкага рамяства. Ка-лекцыя стылізаванага адзення складае два жаночыя, тры муж-чынскія, падлеткавы і дзіцячы камплекты. Дэфіле калекцыі, па задумцы аўтара Ірыны Вашке-віч, адбываецца з тэатралі-заваным прадстаўленнем з мэ-тай папулярызацыі сярод мо-ладзі традыцыйных народных рамёстваў: ткацтва, вышыўкі, саломапляцення, а таксама за-цікаўленасці ў вывучэнні i выкарыстанні ў штодзённым жыццi.

У камплекты народна-га адзення апранаецца ўвесь творчы калектыў, калі прымае ўдзел у мерапрыемствах раён-нага, абласнога і рэспублі-канскага маштабаў. Удзельнікі фальклорнага гурта «Талер» аддзела рамёстваў і трады-цыйнай культуры таксама ап-ранаюцца для выступленняў у народнае адзенне, адначасова дэманструючы святочны строй рэгіёна Гарадзеншчыны. Рэклама і прэзентацыя сты-лізаванай калекцыі адбываюц-ца на базе Лідскага аддзела ра-мёстваў і традыцыйнай куль-туры, на гарадскіх выставах, выставах вобласці, кірмашах, у прыватных аграсядзібах.

— Мы ганарымся сваёй спадчынай і імкнёмся, каб гэты гонар перадаваўся маладому пакаленню, — гаворыць кіраўнік аддзела рамёстваў і трады-цыйнай культуры Алена Шчэ-ліна. — А бачылі б вы, з якой ахвотай, з якім трапяткім па-чуццём дзяліліся з намі сваімі пазнаннямі і навыкамі май-стрыхі вёсак Лідскага раёна яшчэ на этапе збору інфарма-цыі. Ужо тады мы ўсвядомілі, якую важную справу робім, стаўшы нібы своеасаблівым мастком у перадачы рамёстваў ад мінулага да сучаснасці.

Па словах Алены Ва-лянцінаўны, на тых здабытках, якія маюцца, калектыў аддзела рамёстваў і традыцыйнай ку-льтуры спыняцца не збіраецца. Наперадзе многа планаў. У но-вым годзе будзе рэалізоўвацца праект трансгранічнага супра-цоўніцтва, тэма якога — адра-джэнне ткацтва і пашыў рэгія-нальных касцюмаў. Калектыў з Ганчароў, які таксама прад-стаўляе традыцыйную культу-ру, пад кіраўніцтвам супрацоў-нікаў аддзела будзе асвойваць ткацтва і ствараць для сябе касцюмы. У гэтым працэсе ад-дзел рамёстваў і традыцыйнай культуры будзе цесна супра-цоўнічаць з Нацыянальнай ака-дэміяй навук Беларусі.

Аб тым, што здабыткі лідзян маюць значэнне ў маш-табах краіны, гаворыць і той факт, што даследчая праца, праведзеная майстрамі аддзела рамёстваў і традыцыйнай ку-льтуры ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» па адраджэнні тэхнік белаўзорыстага ткацтва, вось-вось павінна атрымаць адзнаку на высокім узроўні. Малодшы навуковы супрацоўнік аддзела Марына Савіцкая на працягу года працавала над падрыхтоў-кай дакументаў, каб элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыйная тэх-налогія белаўзорыстага фак-турнага ткацтва на Гродзен-шчыне» быў занесены ў Дзяр-жаўны спіс гістарычна-куль-турных каштоўнасцяў Рэспуб-лікі Беларусь. На сённяшні дзень дакументы знаходзяцца ў Міністэрстве культуры і ў хуткім часе будуць разгледжа-ны на паседжанні Беларускай рэспубліканскай навукова-ме-тадычнай рады.

А яшчэ адна важкая выдатная адзнака ўжо пастаў-лена. Гэта — спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Бела-русь за адраджэнне традыцый-ных унікальных тэхналогій ткацтва Панямоння і рэаліза-цыю маштабнага праекту «Ад мінулага да сучаснага».

Людміла Петрулевіч.

 

Калядкі ад Вайцюшкевіча

Радасцю і цеплынёй адарыў на Нараджэнне Хры-стова сваю публіку беларускі артыст. Па-першае, ён ашча-слівіў дзетак, якім дазволіў выйсці на сцэну і патанчыць 7 студзеня ў Палацы імя Шарко. Па-другое, даў магчымасць заспяваць іншым папулярным музыкам, якія летась прадстаў-лялі Беларусь на Еўрабачанні — Арцёму Лук’яненку і Ксеніі Жук з гурта «NaviВand». На святочны сямейны канцэрт прыйшлі вядомыя ў краіне асобы: вядоўцы курсаў «Мова нанова», тэлежурналісты, мо-ладзевыя актывісты.

А распачаў артыст кан-цэрт песняй са складанкі «Мой сябра анёлак», якая  гучала ў зімовай праграме 2007 года ў вялікай сталічнай канцэртнай залі «Мінск». Трэба сказаць, што сёлета патанчыць разам з артыстам  выйшла значна больш дзяцей — з сынам і дачкой спевака Язэпам і Стэфаніяй Вайцюшкевічамі весяліліся дачушка Алеся Міхалевіча, сын Глеба Лабадзенкі і яшчэ каля 20 маленькіх беларусікаў.

Зміцер Вайцюшкевіч заспяваў песні Рыгора Бара-дуліна і Уладзіміра Някляева  пра Новы год. Прагучала ар-кестравая версія песні «Ша-лік», якая нагадвае пра ду-шэўныя пачуцці ля каляднай ёлкі.

Кажучы пра плён міну-лага года, спявак узгадаў пра шматгадзіннае выступленне яго калектыва 17 лістапада ў Чэхіі разам са слынным арты-стам Ярамірам Нагавіцай і выканаў песню на яго словы ў перакладзе Андрэя Хадано-віча.

Зала прывітала прысу-тнага на канцэрце былога швед-скага амбасадара Стэфана Эрыксана. Спадар Эрыксан сказаў, што зараз ён працуе ў Рызе  і мае намер часцей пры-язджаць на Беларусь. Гарачы-мі апладысментамі слухачы прывіталі паэта Уладзіміра Ня-кляева, аўтара шматлікіх пе-сень, уключаных у калядную праграму. Як заўсёды, прагу-чалі калыханкі і нядаўна запі-саная новая калядка. Вядома, што ўсю праграму на Божае Нараджэнне пранізвала думка, выказаная ў вершы Алеся Ліпая: «Усё без кахання — да-рма».

Напрыканцы вечары-ны Зміцер Вайцюшкевіч раз-вучваў з дзецьмі спеў: «Ямін-яміна, весяліся дружына Хры-стовая!»  Гранне «WZ-orkie-stra» ў  святочны вечар выда-тна дапоўнілі труба, саксафон і трамбон.

Э. Дзвінская.

На фота аўтара -Зміцер Вайцюшкевіч

і дзеці.

 

Абрад калядавання «Тры Каралі» правялі ў аграгарадку Ваверка

Кароткі зімовы дзень 6 студзеня ўжо быў на схіле, але Ваверка і не думала сціхаць. У яе цэнтры кіпела жыццё: тут праводзілі  абрад калядавання на свята Трох каралёў, які бы-таваў у гэтай мясцовасці шмат дзесяцігоддзяў таму.

 

«Сёння ў Бэтлеем,

сёння ў Бэтлеем

дзіўная навіна!

Марыя Панна,

Марыя Панна

нарадзіла сына!»

 

З гэтай  песняй каля-доўшчыкі Ваверскага Дома культуры Лідскага раёна заві-талі ў хаты аднавяскоўцаў. Яны былі жаданымі і доўгачаканымі гасцямі ў кожным доме. Гаспа-дары прымалі іх вельмі цёпла, запрашалі да стала, частавалі прысмакамі, не адпускалі без падарункаў.

Вось ужо сапраўды, ча-сы змяняюцца, але сутнасць калядных абрадаў застаецца ранейшай. Гэта шчырасць, до-бразычлівасць, пяшчота і па-вага ў адносінах да людзей. І як добра, што ў Лідскім раёне ёсць людзі, сапраўды апантаныя фальклорам, якія па крупінках збіраюць інфармацыю, стара-юцца захаваць спадчыну нашых дзядоў.

Што тычыцца Ваверкі, традыцыю калядаваць на Тры Каралі тут будуць працягваць, знаёмячы з гэтым абрадам жы-хароў навакольных вёсак.

Наш кар.

 

Сустрэча з журналістамі

21 снежня 2017 года ўся менская творчая грамад-скасць сабралася, каб сустрэц-ца з журналістам , рэдактарам, паэтам і педагогам Вольгай Міхайлаўнай Паўлючэнкай (Норынай).

Мерапрыемства адбы-лося ў галерэі «Універсітэт ку-льтуры».

Творчая асоба нарадзі-лася ў 1965 годзе ў Менску. Скончыла Беларускі дзяржаў-ны ўніверсітэт у 1987 г. Аўтар кніг «Пакуль на свеце ёсць бэз» (2009), «Гарадская трава» (2011), «З папраўкай на час» (2017). Творы выдаваліся ў калектыўных зборніках «Вер-немся, як ў красавіку птушкі», «Пакуль б’ецца сэрца…» (2013), «Калі цвіла чаромха» (2014), «Апошняя жанчына дона Хуана» (2014). Сябра Бе-ларускага саюза журналістаў з 1999 г. Сябра Саюза пісь-меннікаў Беларусі з 2012 г. Жы-ве і працуе ў Менску.

На апошняй сустрэчы сп. Вольга прэзентавала сваю кнігу «Малюнак пад кніжнай вокладкай», якая была выда-дзена ў 2016 годзе. Кніга за-кранае 36 персаналій і мастакоў і мае наклад 50 асобнікаў. Пе-рад прысутнымі выступалі Во-льга Крупянкова, Алена Ваш-чанка, Ірына Мацкевіч, Яна Явіч, Аляксей Дземідовіч. Кні-га адрасавана шырокаму колу чытачоў-мастацтвазнаўцаў, настаўнікам, усім, хто цікавіцца беларускай культурай, і пры-свечана памяці бацькоў Міхаіла Васільевіча і Алены Васіль-еўны Норыных…

Я вельмі задаволены, што наведаў  мерапрыемства ў галерэі «Універсітэт культу-ры», бо атрымаў сапраўднае  задавальненне.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст-фрылансер.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *