НАША СЛОВА № 4 (1363), 24 студзеня 2018 г.

Панядзелак, Студзень 29, 2018 0

Паседжанне Рады ТБМ

21 студзеня ў Меску прайшло паседжанне Рады ТБМ. Рада разгледзела наступ-ныя пытанні:

  1. Святкаванне 100-га-довага юбілею БНР.
  2. Справаздача стар-шыні ТБМ за 2017 г.
  3. Абмеркаванне і пры-няцце плана дзейнасці ТБМ на 2018 г.
  4. Аб фінансавым ста-новішчы арганізацыі.
  5. Прыняцце Пастано-вы аб памеры штогадовых складак.
  6. Прыняцце звароту да ўдзельнікаў мясцовых вы-бараў.
  7. Аб зменах у рэдкале-гіі газеты «Наша слова».
  8. Рознае.

Рада разгледзела так-тыку дзейнасці ТБМ падчас падрыхтоўкі і святкавання 100-годдзя БНР. У прыватнасці аргкамітэт начале з Радзімам Гарэцкім увайшоў у агульна-нацыянальны аргкамітэт. Асо-бна ТБМ запланавала выдаць паштоўку да 100-годдзя БНР, выпусціць два сакавіцкія ну-мары “Нашага слова”, прысве-чаныя БНР, мясцовым аргані-зацыям рэкамендована аргані-заваць шэраг мерапрыемстваў па ўсёй Беларусі. Так ад спада-ра Навумчыка паступіла пра-панова апублікаваць у “На-шым слове” сцэнар школьнага свята да 100-годдзя БНР.

Падчас абмеркавання Плана на 2018 год было раз-гледжаена пытанне аб узнага-родзе ТБМ. Рада згадзілася з неабходнасцю ўвядзення такой узнагароды і даручыла Са-кратарыяту прапрацаваць дэ-талі.

Рада павысіла з 1 ліпеня 2018 года памер штогадовых складак, які не мяняўся ўжо тры гады, і абавязала мясцо-выя арганізацыі актывізаваць збор складак з усіх сяброў ТБМ.

Рада прыняла зварот да ўдзельнікаў мясцовых вы-бараў.

Рада ўвяла сябра Рады Людвіку Таўгень у склад рэд-калегіі газеты “Наша слова”.

У “Розным” увагі за-слугоўвае спавешчанне Ва-лянціны Раманцэвіч пра існа-ванне розных лінгвістычных канфігурацый у сённяшнім бе-ларускім грамадстве:

— афіцыйная дзяржаў-ная лінгвістычная сістэма;

— лінгвістычная сістэма каталіцкага касцёла;

— лінгвістычная сістэма праваслаўнай царквы;

— ці то сістэма мовы ці сістэма слэнгаў, якая ўжыва-ецца ў моладзевым асяроддзі, у т.л. на курсах “Мова на-нова”.

А як быць школьніку? Як пісаць у сачыненні: Езус, Іісус ці Ісус? Калі настаўніца не выправіць памылку?

Спадарыня Валянціна прапанавала правесці на ўзро-ўні Акадэмі навук адпаведкую канферэнццыі па стандарты-зацыі лінгвістычных сістэм.

Наш кар.

 

Зварот да ўдзельнікаў мясцовых выбараў — 2018

 

Паважаныя сябры!

18 лютага ў нашай краіне адбудуцца чарговыя выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў. Мы падтрымліваем тых кандыдатаў, хто вырашыў прыняць удзел у гэтай выбарнай кампаніі і актыўна выкарыстоўвае дзяржаўную беларускую мову падчас агітацыйных мерапрыемстваў.

Мы прапануем усім удзельнікам выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў ставіць пытанне аб адкрыцці беларускамоўных класаў, школ і гімназій у кожным горадзе і раённым цэнтры, аб пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў візуальнай прасторы кожнага мястэчка і горада, у інфармацыйным вяшчанні мясцовых СМІ. Родная культура і мова — асноўныя чыннікі нацыі і незалежнай дзяржавы.

Рада ТБМ.

21 студзеня 2018 г.

75 гадоў Міколу Чарняўскаму

Мікола ЧАРНЯЎСКІ  нарадзіўся 16.01.1943 г. у вёс-цы Буда-Люшаўская Буда-Ка-шалёўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1960 г. паступіў на вячэрняе аддзяленне філала-гічнага факультэта Беларуска-га дзяржаўнага ўніверсітэта і скончыў яго ў 1966 г. Адна-часова працаваў рэдактарам Беларускага радыё. У 1966-1988 гг. — літсупрацоўнік, стар-шы рэдактар аддзела, адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1989 г. — літаратурны рэдактар часопіса «Вясёлка». Сябра СП СССР з 1972 г.

Першы верш надрука-ваны ў 1958 г. у газеце «Піянер Беларусі». Выйшлі кніжкі паэзіі для дзяцей «Дзе лета канчаец-ца» (1963), «Апошні бой» (1967), «Сонца ў хованкі гуляе» (1970), «Кліча горн» (1974), «Адрас наш — дзі-цячы сад» (1975), «Парад» (1976), «Залатая ніва» (1977), «Дзе пяцё-ркі прадаюцца?» (1978), «Я збіраю-ся на БАМ» (1979), «Хто сябруе з доб-рым днём?» (1981), «Звініць званок…» (1982), «Зоркі-зо-рачкі» (1984), «На-вечна з сонцам» (1986), «Аб чым пяе крынічка» (1989), а таксама аповесці «Бегунок пачынае думаць» (1965) і «Акадэмія … на колах, альбо За вясёлкай наўздагон» (1990).

Выдаў зборнікі паэзіі «Чалавечнасць» (1971), «Тры-вога» (1988) і сатыры і гумару «Казёл-моднік» (1978), «І не косяць, і не жнуць…» (1982), «Камар на матацыкле» (1985), «Нашто бабе агарод?» (1989).

Вікіпедыя.

 

75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Пташука

Міхаіл Мікалаевіч ПТАШУК (кінарэжысёр, ак-цёр, сцэнарыст, прадзюсар; заслужаны дзеяч мастацтваў Белару-скай СССР, народны артыст Рэспублікі Беларусь (1990) нарадзіўся 28 сту-дзеня 1943 года ў вёсцы Федзюкі, Ля-хавіцкага раёна, Бе-расцейскай воб-ласці)

У 1964 го-дзе акцёр Астрахан-скага ТЮГа.

Скончыў рэ-жысёрскі факуль-тэт Тэатральнай ву-чэльні імя Б.В. Шчукіна (1967), УКСР (1973, май-стэрня Георгія Да-неліі).

Працаваў у тэатрах Масквы, Крыма, на кі-настудыі «Беларусьфільм».

Загінуў 26 красавіка 2002 года ў аўтакатастрофе ў Маскве па дарозе на прысу-джэнне прэміі «Ніка». Пахав-аны на Усходніх могілках у Менску.

Режысёрскія работы:

1973 — Пра Віцю, пра Машу і марскую пяхоту;

1975 — Лясныя арэлі;

1976 — Час выбраў нас;

1980 — Вазьму твой боль;

1984 — Чорны замак Альшанскі;

1986 — Знак бяды;

1989 — Наш бронецяг-нік;

1992 — Кааператыў «Па-літбюро» ці Будзе доўгім раз-вітанне;

1995 — Гульня ўяўлен-ня;

2001 — У жніўні 44-га…

2003 — У чэрвені 41-га /The Burning Land.

Вікіпедыя.

Новы кіраўнік у Наваградскай арганізацыі ТБМ

Адбыўся справазда-чна-выбарчы сход у Нава-градскай суполцы ТБМ “Уз-вышша”. Старшынёй суполкі абрана дэлегат апошняга з’езда ТБМ Святлана Абдулаева.

Абдулаева (Юшкевіч) Святлана Іосіфаўна нарадзі-лася 23 снежня 1964 года ў в. Ашмянцы Шчучынскага р-на Гарадзенскай вобласці.

Сябар Саюза беларус-кіх пісьменнікаў.

Скончыла Гарадзен-скае музычнае вучылішча. Працуе ў Наваградскай дзі-цячай школе мастацтваў. Друкавацца пачала ў 1985 го-дзе. Вершы з’яўляліся ў часо-пісах «Маладосць», «Полымя», «Алеся», «Гаспадыня», «Кни-жный калейдоскоп», у газетах «ЛіМ», «Настаўніцкая газе-та», «Гродзенская праўда». Піша на беларускай і рускай мовах. Многія вершы паэткі пакладзены самадзейнымі кампазітарамі на музыку.

У 2011 годзе ў выда-вецтве «Кнігазбор» выйшаў зборнік яе паэзіі «Музыка дажджу». А ў 2012 годзе ў вы-давецтве «Ковчег» — зборнік «Тайна времени» на рускай мове.

Паводле СБП.

 

План дзейнасці

Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» на 2018 год  

№                                  Назва мерапрыемства                                   Тэрмін              Адказны

                                                                                                               выканання   за правядзенне

 

  1. Асветніцкая і педагагічна-псіхалагічная праца:

— з бацькамі, дзеці якіх пойдуць у дзіцячыя садкі і першыя

класы ў 2017-2018 навучальным годзе;

— з бацькамі і іх дзецьмі, якія навучаюцца ў рускамоўных і

беларускамоўных адукацыйных установах;

— з арганізацыямі і ўстановамі з мэтай прапаганды беларус-

кай мовы і літаратуры;

— правядзенне курсаў беларускай мовы і беларусазнаўства;

— звярнуцца да дзяржаўных і недзяржаўных тэлеканалаў

па дапамогу ў стварэнні беларускамоўных класаў.

  1.    Праца рэгіянальных арганізацый ТБМ па захаванні і  

         адкрыцці беларускамоўных адукацыйных устаноў:

збор подпісаў, лісты ў дзяржаўныя ўстановы, пікеты і інш.

 

 

 

 

  1.  Супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі па пытанні

выкарыстання дзяржаўнай беларускай мовы,  з Міні-

стэрствам сувязі па пытаннях выпуску беларускамоўнай

прадукцыі.

  1.    Супрацоўніцтва з банкаўскімі структурамі па пытаннях

афармлення на беларускай мове бланкаў, рэквізітаў і

іншай банкаўскай прадукцыі.

  1. Праца з прадпрыемствамі па ўкараненні беларускамоў-

нага афармлення выпусканай прадукцыі.

 

 

  1.     Работа па пашырэнні кола падпісчыкаў і чытачоў на

«Наша слова», «Новы час «, «Верасень» і іншыя беларус-

камоўныя газеты і часопісы.

  1. Правядзенне літаратурных  сустрэч.

 

  1.   Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы.

Правядзенне круглых сталоў, сустрэч з чытачамі (разам

з пісьменнікамі і журналістамі).

Першы этап Агульнанацыянальнай дыктоўкі — 21 лютага,

2-і этап — 15 сакавіка, 3-і этап — 25 сакавіка.

 

 

  1. Забеспячэнне дзейнасці інтэрнет-партала ТБМ.         

 

 

  1. Выданне паштоўкі да 100-годдзя БНР   

 

  1.  Адзначыць Еўрапейскі дзень моў.

 

 

  1. Адзначыць Дзень беларускай школы.

 

 

  1. Правядзенне курсаў для школьнікаў па гісторыі,

         беларускай мове

 

  1. Адзначыць наступныя даты:

125 гадоў з дня нараджэння Канстанцыі Буйло

200 гадоў з дня нараджэння этнографа і краязнаўца Адама

Кіркора

75 гадоў з дня нараджэння рэжысёра Міхаіла Пташука

  155-я ўгодкі Паўстання 1863 года

150 гадоў з дня нараджэння драматурга Каруся Каганца

125 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Максіма Гарэцкага

100 гадоў з дня нараджэння паэта Алеся Бачылы, аўтара

верша «Радзіма мая дарагая»

         100 гадоў таму была абвешчана незаежнасць

         Беларускай Народнай Рэспублікі Беларусь,

         Дзень Волі

150 гадоў з дня нараджэння старшыні Народнага

Сакратарыята (Урада) БНР Рамана Скірмунта

100 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг зацверджаны

як дзяржаўны сімвал БНР

 Сусветны дзень ведаў

125 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Андрэя Мрыя,

аўтара «Запісак Самсона Самасуя»

Дзень беларускай вайсковай славы

125 гадоў з дня нараджэння Паўліны Мядзёлкі,

актрысы і педагога

75 гадоў з дня нараджэння паэткі Ніны Мацяш

100 гадоў з дня нараджэння мовазнаўца і фалькларыста

Фёдара Янкоўскага

 

  1. Адзначыць юбілейныя даты сяброў ТБМ:

75 гадоў з дня нараджэння літаратуразнаўца Міхася

Тычыны

БЕЛАРУСКАЕ ПЯЦІБОРСТВА — XVII

прайшло 10 студзеня ў Магілёве

У прамове перад спаборніцтвам стар-шыня журы распавёў спаборнікам пра знаёмую жанчыну, якая выйшла замуж за турка і жыве ў Турэччыне.

— Сустрэў у Магілёве, завітала ненадоўга на радзіму. Спытаў: «Што для вас у Турцыі самае прывабнае?» І яна распавяла, што вельмі прыем-на ўразілі яе адносіны туркаў да сваёй мінуўш-чыны, да старых народных песень. Гэтыя песні старанна вывучаюць у школах, ды вывучаюць так, што іх усе ведаюць напамяць. І не толькі ведаюць, але і часта спяваюць. Спяваюць, дзе заўгодна. Ідзеш па вуліцы: дворнік падмятае і мармыча песню, таксіст напявае ці хто іншы. Чаму так у іх? А таму, што Турцыяй кіруюць туркі, якія ведаюць і шануюць і сваю мінуўш-чыну, і сваю мову, сваю культуру, свае песні. А як у нас? З таго часу, як нашыя землі заваяваў Сувораў для імператрыцы маскоўскай, здаец-ца, па час сённяшні тая імператрыца намі і кіруе. Не, мову сваю мы не забылі, але карыстаемся ёю рэдка. Песні спяваем, але не вельмі разумею-чы іх словы. Вось, хто, напрыклад, можа пера-класці на рускую мову: «Касіў Ясь каню-шыну»?  Паднялася адна рука, праз паўзу — яшчэ тры.

— Чатыры з дваццаці! Мала! Але, пако-лькі за такі доўгі час мова не знікла, то ў яе ма-гутныя жыццёвыя сілы. Яна некалі зноў стане гаспадыняй у сваёй краіне. Як хутка? — за-лежыць ад нас з вамі. І наша спаборніцтва — маленькі крок на гэтым шляху.

Праўда, на гэты раз вынікі не так парада-валі, як годам раней. Прозвішча адзінай у Беларусі лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі ведаюць толькі трое з дваццаці. Пра тое, як стваралася БНР — таксама трое. На заданне назваць 5 бела-рускіх выслоўяў адрэагавалі цалкам ці часткова 9. Астатнія не змаглі назваць ніводнага.

І ўсё ж на шэрым тле агучаных вынікаў зазіхацелі тры зорачкі.

ІІІ месца заняў леташні пераможца Мацвей Дашкевіч з Мсціслава.

На ІІ месцы — дзевяцікласнік з мястэчка Дараганава Асіповіцкага раёна Сямён Гарох.

А перамог Ілля Касакоў, навучэнец 21-й школы Магілёва. Ілля чацвёрты раз бярэ ўдзел у «Беларускім пяціборстве» і кожны раз выніко-ва: 2015 год — ІІ месца, 2016 — І месца, 2017 год — ІІ месца. І зараз вярнуў сабе званне чэмпіёна.

Пераможцы будуць уганараваныя дып-ломамі пяціборства, медалямі і каштоўнымі падарункамі.

Аргкамітэт «Беларускага пяціборства» ўдзячны Віталю Васількову за дапамогу ў пра-вядзенні спаборніцтва.

Міхась Булавацкі.

 

 

Зварот у ТБМ

Добры дзень!

Звяртаюся да вас з такой нагоды. Разам з іншымі беларускамоўнымі бацькамі мы стварылі суполку «Дзеткі-кветкі», у Facebook  https://www.facebook.com/groups/1857955714452987/ і ў Viber-чаце.

Мы абмяркоўваем пытанні выхавання і адукацыі дзяцей па-беларуску, бо вельмі гэтым заклапочаны — як гэта рабіць у пераважна рускамоўным асяроддзі. Мы стварылі петыцыю https://petitions.by/petitions/1161 (па спасылцы на петыцыю можна азнаёміцца з тэкстам самой петыцыі і адказам на яе) з патрабаваннем  забяспечвання магчымасці зафіксаваць пажаданне бацькоў атрымаць беларускамоўную адукацыю для сваіх дзетак. Бо на дадзены момант форма, якая запаўняецца ў службе «Адно акно» пры пастаноўцы на ўлік, не мае графы з выбарам мовы навучання. Незафіксаваная інфармацыя пра пажаданую мову навучання не дае магчымасці ўлічыць намеры бацькоў атрымаць адукацыю на беларускай мове. У выніку маем, што маем — пераважна руска-моўныя групы, а бацькам потым кажуць, бо попыту на беларускую мову няма…

Атрымалі не вельмі добры адказ ад Мінадукацыі. Яны пішуць пра тое, што бацькі маюць права звярнуцца асобна, пісьмова ці вусна, з вызначэннем мовы навучання свайго дзіцяці. З улікам пажаданняў бацькоў упраўленні адукацыі і  садкі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс на беларускай мове. Кажуць  таксама пра тое, што на заканадаўчым узроўні ва ўстановах дашкольнай адукацыі замацавана магчымасць рэалізацыі права кожнага дзіцяці на атрыманне адукацыі па-беларуску. Але мы ведаем, як гэта адбываецца. Я сама вадзіла і важу свайго старэйшага сына ў беларускамоўную групу — у мінулым годзе ў 202 садок, дзе бела-рускамоўнасць абмяжоўвалася 3 дзеткамі і «да пабачэння». У 503 садку сітуацыя іншая (цудоўная выхавацелька размаўляе з дзеткамі выключна на беларускай мове), але дзетак толькі 2.

Разам з іншымі бацькамі мы вырашылі, што перш, чым рушыць далей, і патрабаваць нешта, трэба выразна абазначыць саму праблему, паглядзець на яе «праз лупу» і іншым паказаць — магчыма не ўсе разумеюць, у чым бяда. Бо чыноўнікі ж пішуць, што садкоў з беларускай мовай навучання шмат, і ўвогуле «ствараюцца ўсе ўмовы» (ёсць табліца з пералікам). Для гэтага трэба правесці добры маніторынг садкоў, праверыць усе тыя садкі і «умовы», пра якія гаворка ідзе.

Мы разумеем, што не першыя пра гэта думаем — https://gomel.today/alesia_avlasevich/68233/ і просім у Таварыства дапамогі ў правядзенні маніторынгу садкоў. Будзем удзячныя за любыя парады ў выпрацоўцы стратэгіі і каардынацыю нашых высілкаў.

З павагай,

Кацярына Буто.

 

Сустрэча з талентам

14 студзеня 2018 года  Нава-градскі гістарычна-краязнаўчы му-зей сумесна з суполкай «Узвышша» ТБМ  правёў сустрэчу з Уладзімірам Паўловічам, музыкантам-самарод-кам, удзельнікам  фестывалю «Іграй, гармонік».

Нарадзіўся Уладзімір Паўло-віч у вёсцы Лозкі Наваградскага ра-ёна ў 1949 годзе. Іграць на гармоніку навучыўся сам, калі яму было каля 6 гадоў. Выступаў на школьных кан-цэртах, перад жыхарамі вёскі.

У 1967 годзе пераехаў у Менск, а ў 1985 годзе прачытаў аб’яву аб правядзенні фестывалю гармані-стаў «Іграй, гармонік!»,  які арганіза-валі ў Маскве браты Генадзь і Аляк-сандр Завалокіны. Так ён стаў удзе-льнікам папулярнага ў тыя часы фес-тывалю.

Затым падобны фестываль ар-ганізавала ў Беларусі Валянціна Пар-хоменка. Ён атрымаў назву «Менскі гармонік». У складзе гэтага калектыву гарманістаў  Уладзімір Паўловіч шмат ездзіў з канцэртамі не толькі па Бела-русі, але і ўдзельнічаў у розных фес-тывалях за мяжой. З выступленнямі ён пабываў у Амерыцы, Францыі, Эс-тоніі  і многіх іншых краінах і гарадах.

На сустрэчы ў музеі Уладзі-мір Паўловіч расказаў пра свой жыц-цёвы і творчы шлях, а таксама пра-дэманстраваў ігру на гармоніку, якая нікога з гасцей не пакінула абыякавым. Госці не толькі спявалі беларускія песні, але і танцавалі пад гармонік.

Святлана Абдулаева, старшыня Наваградскай

суполкі ТБМ

«Узвышша».

 

У Шклове распачалі падрыхтоўку да юбілею БНР

У Шклове 16 студзеня ў дзень надання гораду Магдэ-бургскага права ў грамадскім цэнтры «Мост» адбылося чар-говае сумеснае паседжанне раённай арганізацыі ГА «Тава-рыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» і грамадзянскай іні-цыятывы «Шклоўскі магіст-рат».

На пачатку паседжання была заслухана справаздача старшыні раённай арганізацыі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» Аляксандра Грудзіны за 2017 год і абмеркаваны план сумеснай дзейнасці на новы 2018 год. Вырашана, што адным з галоўных мерапрыемстваў сумеснай дзейнасці ў новым годзе павінна стаць святка-ванне 100-годдзя абвяшчэння Бела-рускай Народнай Рэспублікі.

Потым з паведамленем «Но-выя звесткі па гісторыі Шклова» вы-ступіў сябар Таварыства і грамадскі актывіст Пётр Мігурскі. Удзельнікі паседжання абмяняліся думкамі, мер-каваннямі і прапановамі ў галіне вы-вучэння і захавання гістарычна-ку-льтурнай спадчыны Шклоўшчыны.

Напрыканцы паседжання ся-бар Таварыства Рыгор Кастусёў зра-біў паведамленне аб папярэдніх выні-ках выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы.

Вёў сумеснае паседжанне і падвеў вынікі, кіраўнік грамадзян-скай ініцыятывы «Шклоўскі магіст-рат» Рыгор Кастусёў.

Алесь Грудзіна.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папяр. нум..)

  1. Сіўчык (Уладзімір) — вытвор з суфіксам -ык ад антрапоніма Сіўка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сіўч(к/ч)-ык. ФП: сіўка (‘конь сівай масці’) — Сіўка (мянушка, потым прозвішча) — Сіўчык.
  2. Скапцоў (Уладзімір) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Скапец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Скапц-оў. ФП: скапец (‘чалавек, які падвергся кастрацыі’, ‘член фанатычнай рэлі-гійнай секты ў Расіі з канца 18 ст., якая прапаведала барацьбу з плоццю шляхам кастрацыі’) — Скапец (мяну-шка, потым прозвішча) — Скапцоў.
  3. Скарабагатава (Раіса) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Скарабагаты і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асобы': Скарабагат-ава. ФП: скарабагаты (‘той, хто скора (хутка) разбагацеў’) — Скарабагаты (мянушка, потым про-звішча) — Скарабагатава.
  4. Скарапанава (Ірына) — вытвор з фармантам -ава ад антрапо-німа Скарапан і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Скарапан-ава. ФП: скарапан (‘гультаяваты, спанелы чалавек’ (‘скора стаў панам’)) — Скарапан (мянушка, потым проз-вішча) — Скарапанава.
  5. Скараход (Марыя) — се-мантычны вытвор ад апелятыва ска-раход ‘чалавек, які вельмі хутка хо-дзіць, а таксама спартсмен-спецыяліст па хадзьбе, бегу (на лыжах, каньках)’, а таксама (даўней) ‘пасыльны, ганец’.
  6. Скітовіч (Віктар) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Скіт і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Скіт-овіч. ФП: скіт (у праваслаўных манасты-рах — жыллё для манахаў-пустэльні-каў; а таксама стараверскі манастыр або пасёлак манастырскага тыпу ў пустэльнай мясцовасці) — Скіт (мяну-шка, потым прозвішча) — Скітовіч.
  7. Скрыпаль (Аляксей) — семантычны вытвор ад апелятыва скрыпаль ‘скрыпач’ (Беларуска-украінскі слоўнік, 2006): утварэнне: скрып(к)аль.
  8. Скрыпічэнкаў (Анд-рэй) — вытвор з прыналежным суфік-сам -аў ад антрапоніма Скрыпічэнка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Скрыпічэнк-аў. ФП: скрыпка (‘музы-чны інструмент’) — Скрыпка (мяну-шка, потым прозвішча) — Скрыпік (‘нашчадак Скрыпкі, фармант -ік‘) — Скрыпічэнка (‘нашчадак Скрыпіка‘, фармант -энка`) — Скрыпічэнкаў.
  9. Скрыпчык (Алена) — вытвор з суфіксам -ык ад антрапніма Скрыпка і значэннем ‘нашчадак (да-чка) названай асобы': Скрыпч(к/ч)-ык. ФП: скрыпка (‘чатырохструнны смы-чковы інструмент (самы высокі ў тэм-бры і дыяпазоне)’) — Скрыпка (мяну-шка) — Скрыпка (прозвішча) — Скрып-чык. Параўн. Худык.
  10. Скрыпчэнка (Георгій) — вытвор з фармантам -энка ад ант-рапоніма Скрыпач і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Скрыпач-энка. ФП: скрыпач (‘музыкант, які іграе на скрыпцы’) — Скрыпач (мяну-шка, потым прозвішча) — Скрыпа-чэнка. Форма Скрыпічэнка — вынік уплыву рус. «ч» на папярэдні галосны «а», які пераходзіць у «і» («ы»). Параўн. Домрачава [Домричева].
  11. Слабодзіч (Тамара) — вытвор з суфіксам бацькаймення -іч ад антрапоніма Слабода і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Слабодз-іч. ФП: слабода (рэг. ‘сва-бода’) — Слабода (мянушка) — Слабода (прозвішча) — Слабодзіч. Або ад тапоніма Слабада Слабодзіч ‘жыхар Слабады’.
  12. Сланеўскі (Анатоль) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Слонеўка / Сланёўка і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцо-васці, паселішча': Сланеў-скі.
  13. Слепаў (Аляксандр) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Сляпы / Слепой (рус.) ‘нашчадак названай асобы': Сляп-аў — Слепаў. ФП: сляпы (‘які не бачыць, пазбаўлены зроку’) — Сляпы (мянушка, потым прозвішча) — Слепаў (рус. сле-пой — Слепой — Слепов).
  14. Сліжэўскі (Алег) — вы-твор з фармантам -эўскі ад тапоніма Сліжы і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Сліж-эўскі.
  15. Словік (Святлана) — се-мантычны вытвор ад апелятыва словік ‘салавей’ (Падручны гістар. слоўнік субстант. лексікі, 2013), польск. slowik ‘салавей’.
  16. Сляпкова (Валянціна) — вытвор з фармантам -ова ад антра-поніма Сляпко і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Сляпк-ова. ФП: сляпы (‘які не бачыць, пазбаўлены зроку’) — сляпко (‘сляпы чалавек’, сляп-ко — як і нямко (нямы)) — Сляпко (мя-нушка, потым прозвішча) — Сляпкова.
  17. Смагур (Віялета) — се-мантычны вытвор ад апелятыва смо-гур ‘той, хто знемагае ад смогі, ад недахопу вільгаці, ад спёкі'; а таксама ‘той, хто моцна імкнецца да чаго-небудзь’ (вытвор з суфікса -ур ад смагнуць.
  18. Смаль (Дзмітрый) — се-мантычны вытвор ад апелятыва смаль ‘гарэлае, гар’.
  19. Смалякова (Валянціна) — вытвор з фармантам -ова ад антра-поніма Смаляк і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Смаляк-ова. ФП: смаляк (‘смалісты кавалак дрэва’, ‘на-сычаная смалой драўніна хваёвых парод, якая выкарыстоўваецца як сыравіна для вырабу каніфолі, шкі-підару і пад.’) — Смаляк (мянушка, по-тым прозвішча) — Смалякова.
  20. Смалякоў (Ігар) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Смаляк і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Смаляк-оў. ФП: смаляк (‘смалісты кавалак дрэва’) — Смаляк (мянушка, потым прозві-шча) — Смалякоў.
  21. Смалянка (Ядвіга) — се-мантычны вытвор ад апелятыва сма-лянка, які мае некалькі значэнняў: 1) гатунак груш (пахнуць плады сма-лой); 2) тое, што і смалеўка ‘невялікі жук-даўганосік, шкоднік хваёвых лясоў; 3) расліна травяністая з белымі, ружовымі, чырвонымі кветкамі’.
  22. Смаляр (Антон) — семан-тычны вытвор ад апелятыва смаляр, які з`яўляецца эквівалентам літарат. смалакур ‘спецыяліст па смалакурэн-ні’. Нярэдка набывае форму Смоляр (для адмежавання ад апелятыва).
  23. Сматрыцкі (Мялецій) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Смотрыкі з значэннем ‘народзінец, жыхар названага паселішча': Смот-рык-скі — Сматрыцкі.
  24. Смілевіч (Ганна) — дру-гасная рэгіянальная ці ўкраінская форма, першасная Смялевіч / Смеле-віч вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Смелы і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Смел-евіч. ФП: смелы (апеля-тыў з рознымі значэннямі: ‘які не мае страху, адважны, рашучы'; ‘наватар-скі, нетрафарэтны’, ‘які выходзіць за межы прынятага, не зусім сціплы’) — Смелы (мянушка, потым прозвішча) — Смелявіч (бацькаймення) — Смелавіч — Смілевіч.
  25. Смірноўскі (Алег) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Смірнова з семантыкай ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселі-шча': Смірнов-скі — Смірноўскі. Або ад прозвішча Смірны з фармантам прэстыжнасці (шляхетнасці) -оўскі: Смірн-оўскі. ФП: смірны (рус. смир-ный ‘ціхі, спакойны, ціхмяны’ (пра жы-вёлаў — ‘рахманы’)) — Смірны (пра-званне) — Смірны (прозвішча) — Смір-ноўскі; параўн. Іван — Іваноў — Іваноўскі.
  26. Смолка (Вікторыя) — се-мантычны вытвор ад апелятыва смол-ка ‘малодзіва’ (Слоўнік … паўночна-зах. Беларусі).
  27. Смуглевіч (Францішак) — вытвор з суфіксам бацькаймення —евіч ад антрапоніма Смуглы і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Смугл-евіч. ФП: смуглы (‘з больш цёмнай афарбоўкай скуры (параўна-льна да звычайнай у людзей белай расы)’, ‘са скурай такой афарбоўкі’) — Смуглы (мянушка, потым прозвішча) — Смуглевіч.
  28. Смычнік (Анатоль) — семантычны вытвор ад апелятыва смычнік ‘той, хто робіць, вырабляе смыкі’ — ‘прылада для ігры на музы-чных інструментах’ (скрыпка і пад.), а таксама ‘прылада для трапання шэрс-ці'; утварэнне: смык+нік — смыч (к/ч) — нік.
  29. Снежка (Аляксандр) — семантычны вытвор ад апелятыва сне-жка ‘невялікі тугі камяк снегу’.
  30. Сноў (Алег) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад антра-поніма Сон і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сон — Сн-оў. ФП: сон (‘фізіялагічны стан спакою арганізма, пры якім поўнасцю або часткова спы-няецца работа свядомасці і аслабля-юцца фізіялагічныя працэсы’, а так-сама ‘тое, што сніцца таму, хто спіць’) — Сон (мянушка, потым прозвішча) — Сноў.
  31. Солейка (Святлана) — семантычны вытвор ад апелятыва солейка — памянш. ад соль (сол-ейка) ‘белае крышталёвае рэчыва як пры-права для стравы’, (перан.) ‘тое, што надае асаблівы інтарэс, вастрыню чаму-н.’, а таксама ‘пяты гук музыч-най гамы, а таксама нота, якая аба-значае гэты гук’. Параўн. аднаструк-турнае сон-ейка, дол-ейка.
  32. Солтан (Андрэй) — се-мантычны вытвор ад (рэг.) апелятыва солтан ‘султан’ — ‘спадчынны тытул манархаў у некаторых мусульманскіх краінах Усходу, і асоба, якая носіць гэты тытул’, а таксама ‘упрыгожанне з пер`я ці стаячых конскіх валасоў на галаўных уборах, пераважна ў ваен-ных, а таксама на галовах коней пры ўрачыстых цырымоніях'; пазычанне з цюркскіх моваў: татарск. солтан ‘су-лтан’.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Вынікі Гарадзенскай абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

У сёлетняй алімпіядзе па беларускай мове і літара-туры, што прайшла ў Гародні прынялі ўдзел 73 навучэнцы сярэдніх школаў з усіх раёнаў вобласці. Удзел у алімпіядзе прымалі лепшыя навучэнцы дзявятых, дзясятых і адзінац-цатых класаў. Абласная аргані-зацыя Таварыства беларускай мовы традыцыйна, дзякуючы фундатарам, падрыхтавала кні-жныя падарункі ўсім перамож-цам і іх настаўнікам. 12-га сту-дзеня ў зале радыётэхнічнага каледжа Гародні прайшла ўра-чыстасць, на якой выявіліся 15 пераможцаў, якія будуць удзе-льнічаць у наступным этапе, ужо агульнанацыянальным, алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, што пройдзе ў са-кавіку ў Мазыры.

Пад час узнагароджан-ня выступіла Алена Садоўская з Дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Яна звярнулася да ўсіх удзельнікаў алімпіяды, настаўнікаў і бацькоў:

— Мы гартаем апош-нюю старонку алімпіяды 2018-га года, якая хутка ўжо стане гісторыяй. Алімпіяды, падчас якой мы адчулі напружанасць, адказнасць, і не толькі вы — ву-чні, настаўнікі, але і мы — члены журы. Таму, што выбраць леп-шых, сярод лепшых — гэта так-сама вельмі адказна. Алімпія-да — гэта месца, дзе збіраюцца зорачкі, гэта месца, дзе шліфу-ецца талент, дзе нараджаецца сяброўства. Ну але алімпіяда — гэта яшчэ і спаборніцтва. … Ад імя ўсёй камісіі хачу падзя-каваць усім вам, за вашую пра-цу, за вашую адказнасць, даб-расумленнасць. За тое, што сапраўды вы даставілі хвіліны сапраўднай асалоды. І за тое, што менавіта з вашых вуснаў, мы чулі такое прыгожае, ёміс-тае, нашае роднае, беларускае слова.

Ад імя Таварыства бе-ларускай мовы прывітаў пера-можцаў алімпіяды старшыня абласной арганізацыі Віктар Парфёненка. У вітальным сло-ве між іншага, сказаў:

— Для мяне, ваш удзел у алімпіядзе гэта не проста праява вашай амбіцыі ў леп-шым сэнсе гэтага слова. Бо ам-біцыі  гэтыя здаровыя: для ча-лавека, які ўдзельнічае ў алі-мпіядзе абласнога роўню. Але для мяне вы — перш людзі, якія праявілі грамадзянскую пазі-цыю. Вы паказалі, што вы са-праўдныя грамадзяне нашай краіны Беларусі. Будзьце такі-мі, дзякуй вам за гэта. І спа-дзяюся, што на наступныя га-ды, вы пойдзеце яшчэ далей. Будзеце не толькі цудоўнымі студэнтамі, але і зберажэце бе-ларускую мову, пастараецеся зрабіць яе першай вашай мо-вай, найважнейшай мовай у стасунках паміж людзьмі!

Выкладчыца Купалаў-скага ўніверсітэта і сябра журы алімпіяды Святлана Тарасава нагадала пераможцам пра маг-чымасці паступлення ў ВНУ.

— Я напомню выпуск-нікам адзінаццатага класа, можа быць некаторыя ведаюць, а не-каторыя — не, што прызёры аб-ласной алімпіяды па беларус-кай мове і літаратуры, першае, другое, трэцяе дыпломныя ме-сцы, маюць права паступіць на спецыяльнасць «беларуская філалогія» без тэстаў і без эк-заменаў. Так што, тыя, хто ат-рымаў дыпломы могуць смела скаўаць: «Я амаль што студэнт факультэта філалогіі». Гэта наш падарунак вам. І я б вельмі ха-цела, каб ніхто не забываў, што ў складанай жыццёвай сітуацыі ім заўсёды можна скарыстацца.

Старшыня прадмет-нага аргкамітэта, метадыст з Га-радзенскага абласнога  інсты-тута развіцця адукацыі Святла-на Гузава:

— Віншую вас, што вы годна прайшлі ўсе тры туры. За тое, што вы дастойна вытры-малі выпрабаванне не толькі водгукам, але і комплекснай работай. Вы вытрымалі такое выпрабаваньне, як вуснае вы-казванне перад членамі журы, каторыя зяўляюцца знаўцамі на Гарадзеншчыне і ў краіне таксама. Прыемна, што вы вы-бралі беларускую філалогію, проста радасна глядзець на ва-шыя твары. Калі вы ўчора выказваліся, гайсалі па чацвё-ртым паверсе, не ўтаймаваць вас было. Мне таксама было прыемна бачыць, як вы хвалю-ецеся адзін за аднаго. Вельмі прыемна было перачытваць вашыя водгукі, дзе вы маглі цытаваць беларускіх знаўцаў, дзе вы выказвалі ўласныя ду-мкі. Гэта, паверце, уменне, якое не кожнаму дадзена. Але, можна навучыць «два плюс два», а вось — прааналізаваць верш, вусна выказацца — гэта талент. Вы ў мяне вельмі ўсе талена-вітыя, я кожнаму з вас удзячна. Канешне, у нас алімпіяда. Па ўмовах конкурсу я не магу кожнаму з вас раздаць дып-ломы.

Летась Гарадзенская вобласць на агульнанацыяна-льнай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры атрымала сем дыпломаў. Так што, будучым удзельнікам давядзецца пры-класці не малыя намаганні, каб не апусціць планку сярод пера-можцаў.

Таварыства беларус кай мовы дзякуе Цэнтру гара-дскога жыцця, за ахвяраваныя беларускія кніжкі, якія сталі прызамі ўдзельнікам алімпія-ды, а таксама Валянціну Дуба-тоўку, старшыні абласной арга-нізацыі Саюза беларускіх пісь-меннікаў, які пагадзіўся на імп-рэзе ўручыць кнігі свайго аўта-рства з уласным аўтографам.

Віктар Парфёненка, ТБМ.

 

Пераможцы абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, 9 клас

 

Дып-       Прозвішча, імя,                  Раён                  Установа адукацыі           Прозвішча, імя,

лом           імя па-бацьку                                                                                          імя па-бацьку

ўдзельніка                                                                                               настаўніка

 

І           Лабоцкая Ганна             Кастрычніцкі      ДУА “Сярэдняя школа      Лабоцкая Ірына

Аляксандраўна                                                   № 37 г. Гродна”          Святаславаўна

І           Раманчук Алеся           Ваўкавыскі         ДУА “Рэплеўскі вучэбна-  Жук Тамара

Юр’еўна                                                       педагагічны комплекс,      Анатольеўна

д/с — сярэдняя школа

ІІ          Пятрова Маргарыта    Кастрычніцкі       ДУА “Гімназія № 3           Якімовіч Галіна

Аляксандраўна                                                      г. Гродна”                Сяргееўна

ІІ         Воранава Ксенія           Лідскі                   ДУА “Гімназія № 1            Пільчук Таццяна

Мікалаеўна                                                            г. Ліды                       Канстанцінаўна

ІІ         Мяцеліца Кацярына     Кастрычніцкі      ДУА “Сярэдняя школа      Пятроўская Ірына

Аляксандраўна                                               № 11 г. Гродна”              Паўлаўна

ІІІ        Аўраменка Анастасія   Лідскі                  ДУА “Сярэдняя школа       Кашко Святлана

Міхайлаўна                                                         № 17, г. Ліды”            Пятроўна

ІІІ        Казак Лілея                    Воранаўскі         ДУА “Воранаўская             Войшніс Ганна

Валяр’янаўна                                                  сярэдняя школа”           Эдуардаўна

ІІІ        Рукалеева Ніна              Ленінскі               ДУА “Гімназія № 2           Тараховіч Жанна

Вадзімаўна                                                           г. Гродна”                   Янаўна

ІІІ        Капыш Вікторыя           Смаргонскі        ДУА “Сярэдняя школа       Кайрыс Валянціна

Андрэеўна (8 кл.)                                             № 7  г. Смаргоні”         Іосіфаўна

ІІІ        Кеўра Лізавета               Лідскі                 ДУА “Гімназія № 1             Пільчук Таццяна

Сяргееўна                                                            г. Ліды”                      Канстанцінаўна

 

Пераможцы абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, 10 клас

 

Дып-       Прозвішча, імя,                  Раён                  Установа адукацыі           Прозвішча, імя,

лом           імя па-бацьку                                                                                          імя па-бацьку

ўдзельніка                                                                                                настаўніка

 

І           Адахоўская Марта         Смаргонскі         ДУА “Сярэдняя школа     Александровіч На-

Вячаславаўна                                                     № 5 г. Смаргоні”         талля Альбертаўна

І           Жук Анастасія                Ленінскі              ДУА “Гімназія № 2            Міхно Ніна

Юр’еўна                                                                 г. Гродна”                  Фёдараўна

ІІ          Сасніцкая Наталля         Лідскі                  ДУА “Гімназія № 1            Велькашынская

Анатольеўна                                                         г. Ліды”                       Галіна Антонаўна

ІІ         Змітрукевіч Антаніна      Лідскі                  ДУА “Сярэдняя школа      Гладкая Людміла

Валер’еўна                                                         № 15 г. Ліды                 Віктараўна

ІІ         Івашкевіч Ілона               Лідскі                  ДУА “Гімназія № 1            Велькашынская

Дзмітрыеўна                                                         г. Ліды”                        Галіна Антонаўна

ІІІ        Пчэльнік Марыя            Кастрычніцкі      ДУА “Гімназія № 1           Нарута Святлана

Анатольеўна                                                         г. Гродна”                   Віктараўна

ІІІ        Шэмет Яраслаў               Кастрычніцкі      ДУА “Сярэдняя школа      Васілевіч Данута

Аляксандравіч                                                № 26 г. Гродна”               Зыгмундаўна

ІІІ        Шымчук Лізавета            Гродзенскі         ДУА “Сярэдняя школа      Лісай Марыя

Ігараўна                                                           № 1 г. Скідзеля”              Юльянаўна

Стойлік Алена

Аляксандраўна

ІІІ       Касперчык Анастасія      Ленінскі               ДУА “Гімназія № 10          Мялешка Ірына

Паўлаўна                                                             г. Гродна”                      Міхайлаўна

ІІІ        Койпаш Вераніка             Слонімскі           ДУА ВПК “Дзераўноўскі   Сокал Ала

Уладзіміраўна                                              яслі-сад, сярэдняя шко-      Валянцінаўна

ла Слонімскага раёна

 

Пераможцы абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, 11 клас

 

Дып-       Прозвішча, імя,                  Раён                  Установа адукацыі           Прозвішча, імя,

лом           імя па-бацьку                                                                                          імя па-бацьку

ўдзельніка                                                                                                настаўніка

 

І           Мялешка Алеся              Слонімкі             ДУА “Гімназія № 1           Стрык Ала

Уладзіміраўна                                                      г. Слоніма”                  Генадзьеўна

І           Шапялевіч Марыя         Кастрычніцкі      ДУА “Сярэдняя школа      Ярмусік Валянціна

Міхайлаўна                                                       № 31 г. Гродна               Міхайлаўна

ІІ          Радзіён Дар’я                 Смаргонскі          ДУА “Гімназія                    Радзіён Людмілаа

Вячаславаўна                                                    г. Смаргоні”                  Уладзіславаўна

ІІ         Раўбель Ульяна              Лідскі                   ДУА “Гімназія № 1            Велькашынцава

Вадзімаўна                                                          г. Ліды                           Галіна Антонаўна

ІІ         Раманчук Валерыя         Кастрычніцкі      ДУА “Сярэдняя школа      Прышчэпчык

Алегаўна                                                           № 12 г. Гродна”             Святлана Пятроўна

ІІІ        Сяргей Васіліса              Астравецкі          ДУА “Міхалішкаўская      Ярмак Наталля

Уладзіміраўна                                                   сярэдняя школа”            Валянцінаўна

ІІІ        Муліца Анастасія           Лідскі                  ДУА “Гімназія № 1             Велькашынская

Вітальеўна                                                              г. Ліды”                     Галіна Антонаўна

ІІІ        Броўка Кацярына            Смаргонскі        ДУА “Сярэдняя школа      Вайнілка Валянціна

Алегаўна                                                             № 7 г. Смаргоні”          Іосіфаўна

ІІІ        Кучынская Янэта             Воранаўскі        ДУА “Пагародзенская       Шчыгло Ганнна

Іванаўна                                                            сярэдняя школа             Антонаўна

ІІІ        Кажэцкая Лізавета           Ленінскі              ДУА “Ліцэй № 1                Несцяровіч Вольга

Сяргееўна                                                              г. Гродна”                 Львоўна

 

Беларусам я завуся, родным краем ганаруся!

13 студзеня каманды вучняў СШ № 11 г. Ліды,  Кру-паўскай сярэдняй школы і Бердаў-скага дзіцячага сада-сярэдняй школы  Лідскага раёна  бы-лі запрошаны на ўрачыстае ўзнагаро-джанне пераможцаў анлай-гульні «Бела-русам я завуся,  родным краем гана-руся»  ў Казлоўш-чынскую СШ Дзят-лаўскага раёна.

З мэтай фарміравання грамадзянскасці і патрыяты-зму асобы, засваення агульна-чалавечых гуманістычных ка-штоўнасцей, культурных, ду-хоўных традыцый беларускага народа з 27 лістапада па 3 студзеня ДУА «Казлоўшчын-ская сярэдняя школа» была арганізавана online-гульня «Бе-ларусам я завуся, родным кра-ем ганаруся». Удзельнікамі гу-льні сталі 32 каманды 5-7 класаў з трыццаці адной установы адукацыі Гарадзенскай вобла-сці, у тым ліку дванаццаць каманд з Лідскага раёна, і адна каманда з установы адукацыі Берасцейскай вобласці.

На працягу пяці тыд-няў знаёмства ўдзельнікаў гу-льні было віртуальным. Ка-манды выконвалі заданні на пяці прапанаваных этапах: «За смугою стагоддзяў», «Бела-русь у імёнах і падзеях», «Гонар сучаснай Беларусі», «Пада-рожжа па Беларусі», «Трады-цыі, абрады і кухня Беларусі».

13 студзеня ў шосты школьны дзень Казлоўшчын-ская сярэдняя школа сабрала пераможцаў online-гульні «Бе-ларусам я завуся, родным кра-ем ганаруся» на Калядную су-стрэчу. Гасцямі свята сталі  ча-тыры каманды пераможцы  Лідскага раёна: дзве каманды сярэдняй школы № 11 г. Ліды «Патрыёты краіны» і «Суквец-це», Крупаўскай сярэдняй школы «Зорачкі», Бердаўскага дзіцячага сада-сярэдняй шко-лы «Адмыслоўцы».

Вучні і педагогі ўста-новы адукацыі прывіталі гас-цей па народных звычаях доб-рымі словамі, песняй «Запраша-ем у госці да нас!» і хлебам-сол-лю. Зберагаючы традыцыі спа-дчыны, гасцям прапанавалі ад-ну з самых вядомых і любімых страў беларускай кухні — дра-нікі.

Падчас бліц-апытвання «Давайце пазнаёмімся!» кожная каманда расказала пра мясцо-васць і школу, з якой прыехала, звярнуўшы асаблівую ўвагу на гістарычную спадчыну сва-ёй малой радзімы.

Выказваючы ўражанні ад online-гульні, удзельнікі ка-манд адзначылі, што самымі цікавымі былі заданні «Неафі-цыйныя сімвалы гарадоў» і «Карта знакамітых аб’ектаў»; найбольш запомніўся этап «Традыцыі, абрады і кухня Бе-ларусі»; на выкананне аднаго этапу гульні каманда затрачва-ла адзін тыдзень. Самым скла-даным для ўсіх каманд было заданне «Словы з вершаў».

Па дапамогу пры пра-ходжанні этапаў гульні вучні звярталіся да сваіх настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, гісторыі, геаграфіі, музыкі, ма-стацтва і нават фізічнай куль-туры і здароўя.

Кіраўнікоў каманд гэ-тая гульня натхніла на стварэн-не сваіх online-гульняў і пра-ектаў.

Дыпломамі II ступені былі ўзнагароджаны каманды «Патрыёты краіны» сярэдняй школы № 11 г. Ліды (кіраўнікі К.В. Валы-нец, С.Л. Бяляўская), каманда «Зорачкі» Крупаўскай сярэдняй школы (кіраўнік С.С. Каш-лей), каманда «Адмыслоўцы» Бер-даўскага дзіцячага са-да-сярэдняй школы (кіраўнік Г.А. Аль-шэўская). Дыплом III ступені атрымала ка-манда «Суквецце» ся-рэдняй школы № 11 г. Ліды (кіраўнік Анашкевіч Н.М.).

Беларускія песні, гуль-ні, танцы, падрыхтаваныя вуч-нямі, педагогамі школы і ра-ботнікамі мясцовага Дома ку-льтуры, стварылі непаўтор-ную святочную атмасферу ў гэты дзень.

Напрыканцы свята, пе-радаючы па коле калядную зо-рку, удзельнікі мерапрыемства пажадалі адзін аднаму шчасця, здароўя, дабрабыту, міру, спа-кою і цудаў.

А ў адрас арганізата-раў  online-гульні «Беларусам я завуся, родным краем гана-руся» і Каляднай сустрэчы вучні і настаўнікі Лідскага ра-ёна выказваюць словы падзякі і захаплення, спадзяючыся на тое, што на наступны год у нас таксама з’явіцца магчасць пры-няць удзел у наступным этапе гульні.

Наталля Анашкевіч, настаўніца СШ № 11 г. Ліды.

 

Пастанова Рады ТБМ

Аб памеры штогадовых складак

 

Устанавіць з 1 ліпеня 2018 г. наступны памер складак:

— для тых, хто працуе — 15 руб. на год;

— для пенсіянераў і беспрацоўных — 7 руб. на год;

— для студэнтаў — 3 руб. на год;

— для школьнікаў — 1 руб. на год.

— для грамадзян РФ — 750 рас. руб., іншых краін — 15 даляраў ці 15 еўра на год.

21.02.2018 г.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Рымша Алесь — 10 р.
  2. Кулік Анатоль — 10 р.
  3. Мельнікаў Алесь — 10 р.
  4. Пісарэнка Алесь — 10 р.
  5. Рындзевіч Вячаслаў — 10 р.
  6. Шэвяка Аляксандр — 10 р.
  7. Паўловіч Віктар — 10 р.
  8. Сідараў Сяргей — 10 р.
  9. Кунцэвіч Уладзімір — 10 р.
  10. Мудроў Алег — 10 р.
  11. Недзялкоў Яраслаў — 10 р.
  12. Гняткоў Валеры — 10 р.
  13. Гацкі Уладзімір — 5 р.
  14. Фарнэль Кастусь — 5 р.
  15. Мельнікаў Юрась — 10 р.
  16. Жукаў Вітаўт — 5 р.

Усе Наваполацк.

  1. Савельеў Зміцер — 20 р., г. Менск
  2. Рабека Мікалай — 20 р., г. Менск
  3. Міхальчанка Т.А. — 10 р., г. Менск
  4. Сярожкін Алесь — 10 р., г. Менск
  5. Канапелькін Іван — 40 р., г. Менск
  6. Голуб Валер — 15 р., г. Менск
  7. Ліцвінава — 10 р., г. Менск
  8. Іваноў І.П. — 60 р., г. Менск
  9. Сідарэнка Ю.А. — 197 р., г. Менск
  10. Груздзіловіч А.А. — 50 р., г. Менск
  11. Самарын Вадзім — 20 р., г. Менск
  12. Севярынец Павел — 40 р., г. Менск
  13. Крываносава — 20 р., г. Менск
  14. Неабыякавы — 10 р., г. Менск
  15. Савіч Валер — 20 р., г. Пінск
  16. Зубко Андрэй — 10 р., г. Мінск
  17. Сулкоўская Ганна — 20 р., г. Менск
  18. Кануннікава Н. — 50 р., г. Гародня

35.Кукавенка — 20 р., г. Менск

  1. Філіповіч — 10 р., г. Менск
  2. Чыгір Яўген — 10 р., г. Менск
  3. Грыбоўскі-Гурыновіч — 5 р.,

в. Чурылавічы

  1. Нікалаеў Алег — 20 р., г. Менск
  2. Ананімна — 10 р., г. Менск
  3. Карабач Віталь — 10 р., в. Пескі, Лідскі р-н
  4. Бойса І.Б. — 20 р., г. Ліда
  5. Налівайка А.М. — 10 р., г. Менск
  6. Ладуцька Н.І. — 20 р., г. Менск
  7. Прыгожына В. — 20 р., г. Масква
  8. Дзягілева Галіна — 20 р., г. Менск
  9. Стадуб Іван — 10 р., г. Менск
  10. Бурэнь Валеры — 3 р., г. Маладзечна
  11. Асіпцова Алена — 8 р., г. Магілёў
  12. Лягушаў А. — 20 р., ст. Ясень
  13. Ралько Л.М. — 10 р., г. Менск
  14. Варапаеў Мікалай — 30 р., г. Менск
  15. Ляўшун — 18 р., г. Менск
  16. Плакса — 5 р., г. Менск
  17. Чачотка — 5 р., г. Менск
  18. Аляксандр — 30 р., г. Жодзіна
  19. Руткоўская — 20 р., г. Менск
  20. Сябры кінаклуба — 15 р., г. Менск
  21. Свярдлоў Аляксандр — 10 р. г. Менск
  22. Супіталёў Андрэй — 5 р., г. Менск
  23. Саротнік А. — 20 р., г. Менск
  24. Клецкі К. — 10 р., г. Менск
  25. Чэчат Алесь — 20 р., г. Менск
  26. Н. П. М. — 50 р., г. Менск
  27. Давідовіч А.А — 50 р., г. Менск
  28. Ціхановіч Вячаслаў — 50 р., г. Менск
  29. Ламутка А.Я. — 15 р, г. Менск
  30. Чайкоўскі Павел — 15 р., г. Менск
  31. Бабіч Канстанцін — 7 р., г. Гомель

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Ян Драўніцкі

Настаўніца і асветніца Марыя Ясюнас

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

У 1924 годзе Ясюнасы вярнуліся ў Беларусь. Муж Марыі Вікенцеўны Пётр Ры-горавіч Ясюнас усё жыццё пра-цаваў у сферы адукацыі, быў дырэктарам школы. Марыя Ві-кенцеўна на радзіме стала пра-цаваць настаўніцай у школе 1-й ступені на чыгуначнай стан-цыі Асіповічы. У 1930 — 1935 гадах працавала ў горадзе Клічаў Магілёўскай вобласці настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе і адначасова выкладала на на-стаўніцкіх курсах беларускую мову па праграме для 6, 8 і 10 класаў.

У 1935 годзе сям’я Ясюнасаў пераехала ў Менск, Пётр Рыгоравіч Ясюнас пачаў працаваць у Міністэрстве аду-кацыі, а Марыя Вікенцеўна ста-ла выкладаць у школе № 31 бе-ларускую мову і літаратуру (1935 — 1941). Інтэнсіўна займа-лася самаадукацыяй, у 1940 годзе завочна атрымала вышэ-йшую адукацыю.

Калі пачалася Другая сусветная вайна, Ясюнасы эва-куяваліся ў горад Перымск Тамбоўскай вобласці, дзе з 1941 па 1943 год Марыя Вікенцеўна працавала завучам сярэдняй школы і настаўніцай рускай мовы і літаратуры.

Пасля вайны вярнула-ся на Бацькаўшчыну ў Бела-русь, з 1945 па 1951 год праца-вала завучам Пастаўскага пед-вучылішча. Хаця ў 1946 годзе яе чарговы падручнік «Роднае слова для 2 класа» падвергся крытыцы і да школ не дайшоў, Марыя Вікенцеўна не апусціла рук і напісала падручнік «Род-нае слова: кніга для чытання ў 1 класе пачатковых школ», які вытрымаў 12 выданняў. У 1952 годзе Марыі Вікенцеўне ішоў ўжо 60 год, працаваць за-вучам адмовілася і пайшла працаваць выкладчыцай рус-кай мовы ў сярэднюю школу № 1 горада Паставы, дзе адпра-цавала яшчэ тры гады.

Памерла ў Паставах 11 ліпеня 1955 года, пахавана на старым магільніку  па вуліцы Ціхай.

За творчую працу на ніве асветы Марыя Вікенцеўна ганаравана ордэнам Працоў-нага Чырвонага Сцяга, медаля-мі «За працоўную адзнаку», «За доблесную працу ў час ВАВ», знакам «Выдатнік народнай асветы».

Укладальніца падручнікаў для беларускіх школьнікаў

 

Яшчэ да вайны падчас працы ў школе Марыя Вікен-цеўна адчула недахоп падруч-нікаў для беларускіх дзетак. Маючы добрую тэарэтычную падрыхтоўку, атрыманую ў прыватнай жаночай гімназіі ў Магілёве, і багаты педагагічны досвед, назапашаны падчас працы, Марыя Вікенцеўна ў сааўтарстве з А. В. Сакаловай. склала ў 1939 годзе дапаможнік «Чырвоныя зорачкі. Першая кніга пасля буквара», які вы-трымаў 2 выданні, у 1941 годзе напісалі дапаможнік «Наша Родина. Хрестоматия для чте-ния в 4 классе белорусских школ». Дапаможнікі педгогаў-практыкаў аказаліся вельмі за-патрабаванымі ў школах. У наркаме асветы СССР станоўча ацанілі складзеныя падручні-кі. У 1943 годзе наркам асветы СССР запрасіў Марыю Вікен-цеўну ў Маскву, прапанавалі папрацаваць над складаннем падручнікаў для беларускіх школ. Працавала медсястрой і адначасова пасля працоўнага дня над складаннем падруч-нікаў. У выніку карпатлівай працы з заданнем паспяхова справілася за тры гады да канца 1945 года саставіла падручнікі «Родная літаратура: хрэстама-тыя для 5 класа беларускіх школ» і «Роднае слова. Кніга для чытання і развіцця мовы ў 3 класе».

Пасля вайны з 1945 па 1951 год працавала завучам Пастаўскага педвучылішча. У гэты час склала падручнік для дзетак-беларусаў «Роднае сло-ва: кніга для чытання ў 1 класе пачатковых школ», які за пе-рыяд з 1946 па 1960 год вы-трымаў 12 выданняў. Па ім на працягу 13 гадоў паспяхова ву-чыліся першакласнікі ўсіх бе-ларускіх школ. Падручнікі Марыі Вікенцеўны пабудава-ны так, што садзейнічалі раз-віццю мыслення і памяці, вы-працоўвалі ўменне самастойна працаваць з кнігай. Матэры-ялы падручнікаў вылучаліся даступнасцю па аб’ёму і хара-ктары для вучняў адпаведнага ўзросту, узроўню іх развіцця. Яна лічыла, што вельмі цяжкі матэрыял штурхае школьнікаў да механічнага завучвання, прыводзіць да фармалізму ў ведах, паніжае цікавасць да вучобы, падрывае веру вучня ў свае сілы. У падручніках змяшчала такі матэрыял, каб з самага маленства навучыць з пашанай ставіцца да сям’і, роду, да сваёй малой і вялікай Радзі-мы, каб з першых крокаў фар-міраваць у іх рысы характару, якія дапамогуць стаць сапраўд-нымі грамадзянамі, пачуццё гонару за дасягненні краіны. У падручніках змяшчала звесткі аб прыродзе і грамадстве, по-руч з мастацкімі ўрыўкамі ўключала артыкулы з розных галін ведаў: гісторыі, геаграфіі, прыродазнаўства. З дапамогай сістэмы спецыяльных прак-тыкаванняў вырашалася задача развіцця лагічнага мыслення. У падручніках змяшчала метады-чныя рэкамендацыі «Да настаў-ніка», дзе давала парады, засна-ваныя на педагагічнай спад-чыне педагога К. Дз. Ушын-скага і ўласнага досведу, атры-манага ў час працы ў школах. Яны карысныя і навукова без-дакорныя, вывераныя практы-кай. Парадамі карысталіся пе-дагогі паваеннага часу, якія мелі невялікі метадычны до-свед, закончыўшы трох- ці ша-сцімесячныя курсы настаўні-каў пачатковых школ. Парада-мі маглі пакарыстацца і бацькі, каб дапамагчы сваім дзецям у вучобе. Знаёмячыся са спадчы-най Марыі Вікенцеўны можна смела гаварыць аб яе значным укладзе ў развіццё педагагіч-най думкі нашай рэспублікі. Яе спадчына да цяперашняга часу не страціла сваёй каштоўнасці. Марыя Вікенцеўна не пакінула шматтомных тэарэтычных раз-важанняў па методыцы развіц-ця ўменняў, навыкаў чытання і развіцця мовы. Яе педагагіч-ныя погляды і метадычныя прыёмы выкладзены ў раз-дзеле «Да настаўніка». Адзін з іх лічу мэтазгодным змясціць.

Да настаўніка

Матэрыял, змешчаны ў гэтай кнізе, размяркован па чатырох наступных раздзе-лах:

  1. З дзіцячага жыцця.
  2. Малюнкі прыроды па порах года.
  3. Апавяданні пра жы-вёл, байкі і казкі
  4. Наша радзіма.

 

Пры складанні плана работы настаўнік павінен выбраць з розных раздзелаў артыкулы, якія адпавядаюць пэўным момантам жыцця нашай краіны, школы, з’явам прыроды данага часу, звязаны з адпаведнымі выхаваўчымі момантамі. Аднак у межах раздзела пажадана было б захоўваць паслядоўнасць, у якой размешчан матэрыял з тым, каб даўжэйшыя апавя-данні прыпадалі на другую па-лову навучальнага года. Вядо-ма, адступленні могуць быць дапушчаны.

Для развіцця вуснай мовы ў падручніку змешчан цэлы рад работ, якія павінны выконвацца ў паслядоўнасці.

 

  1. Складанне плана:

а) Размеркаванне да-ных загалоўкаў па вызначаных частках артыкула.

б) Прыдумванне зага-лоўкаў для даных частак ар-тыкула.

в) Вызначэнне ў арты-куле частак, назва якіх даецца.

г) Самастойны падзел артыкула на часткі і прыду-мванне для іх загалоўкаў (план).

 д) Малюнкавы план.              

  

  1. Работа над слоўні-кам, якая патрабуе вялікай увагі.

Ні адно слова, ні адзін выраз не павінен застацца не толькі незразумелым, але на-ват і недакладна зразумелым для вучняў. Незразумелыя сло-вы павінны быць растлумача-ны ў гутарцы, якая праводзіц-ца перад чытаннем. Пасля таго, як артыкул прачытан, неабходна ўдакладніць словы і выразы, якія хоць бы часткова незразумелы вучням або мо-гуць мець дваякае значэнне. Як гэта робіцца, паказана ў ма-тэрыялах, змешчаных пасля артыкулаў і вершаў (растлу-мачэнне слоў і выразаў, замена іншымі, блізкімі па значэнню, прыдумванне слоў з супраціў-ным значэннем, складанне но-вых сказаў з вызначанымі або падобнымі да іх словамі). На-огул слоўнікавая работа павін-на ўзбагаціць мову вучняў но-вымі словамі і выразамі

 

III. Складанне апавя-данняў па аналогіі або на та-кую ж ці падобную тэму.

Пасля кожнага апавя-дання ставяцца пытанні, ад-казы на якія павінны высвет-ліць увесь змест твора. А по-тым апавяданне павінна быць расказана вучнямі. Лірычныя вершы апавядаць не трэба. Для развіцця пісьмовай мовы ўпадручніку змешчана многа відаў заданняў:

  1. Пераказ апавядан-няў па данаму плану (спачатку план складаецца ў форме пы-танняў так, каб адказы на іх не прадстаўлялі для вучняў асаблівай цяжкасці. Потым пытанні паступова ўскладня-юцца).
  2. Складанне сказаў з данымі словамі.
  3. Дапаўненне сказаў словамі, данымі для даведак.
  4. Дапісанне сказаў словамі твораў па даных пы-таннях.
  5. Работа па малюн-ках.

Няма патрэбы ўсе гэ-тыя заданні выконваць у кла-се: частку іх можна перанесці на хатнія заданні, але перад гэтым трэба дакладна раст-лумачыць работу, пажадана нават распачаць яе ў класе (наогул перад кожнай пісьмо-вай работай заданне заўсёды спачатку прапрацоўваецца вусна). Пры выкананні работ неабходна прывучаць дзяцей акуратнасці: кожная работа павінна мець дату, загалозак, павінна быць напісана чыста, правільным почыркам.

Значная колькасць пі-сьмовых заданняў, звязаных з чытаемым матэрыялам, па-вінна палегчыць працу настаў-нікаў, якія працуюць з двума класамі: заўсёды будзе магчы-ма заняць вучняў карыснай працай. Вялікае значэнне на-даецца рабоце па малюнках. Выконваецца яна так: спача-тку праводзіцца гутарка па пытаннях, якія даюцца пад малюнкамі, а потым вучні звя-зна расказваюць змест малю-нка (або выконваюць іншую, указаную там работу), раней вусна, а потым у пісьмовай форме.

У кнізе даецца рад за-данняў па спісванні вывучаных тэкстаў па памяці. Такія тэк-сты павінны быць невялікія, заключаць у сабе словы, права-піс якіх вучні павінны замаца-ваць. Перад спісваннем право-дзіцца падрыхтоўка: вучні яш-чэ раз уважліва чытаюць па кнізе вывучаны раней напа-мяць урывак, зварочваючы пад кіраўніцтвам настаўніка ўва-гу на напісанне паасобных слоў, растлумачваючы іх правапіс, выпісваючы найбольш цяжкія словы на дошцы. Пажадана звярнуць увагу вучняў і на галоўныя знакі прыпынку. Па-сля гэтага вучні запісваюць урывак, не гледзячы ў кнігу (на-стаўнік сочыць за гэтым). По-тым можна дазволіць вучням выправіць свае работы па кнізе і пасля гэтага сабраць сшы-ткі для прагляду. Неабходна дабіцца, каб вучні ў такіх ра-ботах зусім не рабілі памылак: толькі ў гэтым выпадку бу-дуць атрыманы добрыя вынікі.

Такія работы вельмі карысны для замацавання ар-фаграфічных навыкаў. Імі лю-біў карыстацца вядомы педа-гог Ушынскі.

У сваёй рабоце неаб-ходна ўдзяліць адпаведную ўва-гу вывучэнню твораў напа-мяць: гэта ўзбагачае мову дзяцей, узмацняе іх памяць. Кожны настаўнік павінен вы-значыць у плане, якія творы будуць вывучаны на працягу года. Іх павінна быць значная колькасць: не менш 20 — 25. Пры гэтым трэба выбіраць творы найбольш мастацкія, цікавыя. Напамяць трэба вы-вучаць не толькі вершы, але празаічныя ўрыўкі. У кнізе вы-значана некалькі твораў, якія падыходзяць для гэтай мэты Трэба звярнуць вялікую ўвагу на самое чытанне. Яно павінна быць правільным, выразным, чытаць павінны вучні так, як гавораць. Аб гэтым трэба ча-ста напамінаць ім. Трэба са-чыць, каб пры чытанні вучань рабіў правільны лагічны націск (вылучаў адпаведнай інтана-цыяй словы, якія маюць галоў-нае значэнне ў сказе), спыняўся на знаках прыпынку, прывуча-ўся рабіць лагічныя паўзы. У гэтых адносінах вельмі кары-сна чытанне твораў у асобах (такія заданні маюцца ў кні-зе). Да такога чытання паві-нен рыхтавацца: настаўнік, які павінен паказваць вучням узор правільнага чытання. Праводзячы падрыхтоўку да гэтай работы, растлумачва-ючы вучням, што пры такім чытанні ў голасе трэба пака-заць адпаведныя пачуцці, на-строі.

З класнымі заняткамі неабходна ўвязаць пазакласнае чытанне. Зыходзячы з наяўна-сці кніг у бібліятэцы, настаў-нік павінен падабраць кнігі, якія падыходзяць для яго класа і рэкамендаваць іх сваім вуч-ням, потым праводзіць гутар-кі аб прачытаным.

Вельмі пажадана, каб вучні вялі запіс аб прачытаных кнігах па схеме, данай у гэтым падручніку. Неабавязкова, каб запісвалася кожнае апавядан-не. Дастаткова запісваць кнігі больш важныя і цікавыя…

 

У Пастаўскім педагагічным

 

Захаваўся загад №19 ад 29 лютага 1946 года, падпісаны дырэктарам педвучылішча А.С. Панышам: «У сувязі з 25-годдзем  педагагічнай дзейна-сці  выкладчыцы рускай мовы і літаратуры, загадчыцы вучэ-бнай часткі Марыі Вікенцеўне Ясюнас за выдатную метады-чную і выкладчыцкую працу, за плённую працу аўтара 4-х пад-ручнікаў для пачатковых школ Беларусі хадатайнічаю перад аблАНА аб прадстаўленні Ма-рыі Вікенцеўны Ясюнас да дзя-ржаўнай узнагароды».

Марыя Вікенцеўна бы-ла прызнаным і аўтарытэтным метадыстам у педвучылішчы. У 1950 навучальным годзе падрыхтавала для абмерка-вання на педсавеце педвучы-лішча тры даклады: «Работа над арфаграфічнымі памыл-камі», «Асновы рускай пунк-туацыі і работа над яе засва-еннем навучэнцамі», «Аргані-зацыя паўтарэння матэрыялу». Як член лекторыя выступіла з лекцыяй «Як чалавек наву-чыўся размаўляць». Дырэктар педвучылішча ў справаздачы за 1951 год пра яе пісаў: «Пра-ца настаўніка адказная, скла-даная, патрабуе шмат сіл, здароўя, часу. Марыя Вікенцеў-на — церпялівая, сумленная, працавітая, добразычлівая выкладчыца. Яна заўсёды ў пошуку, пастаянна павышае сваё майстэрства, вывучае досвед калег, літаратуру, каб не адстаць, ісці ў нагу з ча-сам».

Марыя Вікенцеўна бы-ла чалавекам шчырай душы, вельмі чула ставілася да вуч-няў, была ветлівай з вучнямі і калегамі, і як завуч патраба-вала гэтага ад ўсіх членаў пед-калектыва, абараняла аўтары-тэт педагогаў, лічыла, што ўза-еміны ў педкалектыве, адміні-стратыўныя вывады не павінны афішавацца перад навучэнца-мі, гэта разглядала як пару-шэнне педагагічнага этыкету і ваяўніча выступала супраць. Памятаецца выпадак, калі ды-рэктар педвучылішча за нейкія ўпушчэнні ў працы настаўніцы Алене Афанасеўне Рыко аб’я-віў спагнанне і загад вывесіў у калідоры на дошцы аб’яў. Мы стоўпіліся чытаць. Гэта ўбачы-ла Марыя Вікенцеўна, зняла з дошкі загад і панесла ў кабінет дырэктара і там давала дырэк-тару прачуханку, што пару-шыў педагагічны этыкет. Загад на дошцы больш не з’явіўся.

Выпускнік педвучылі-шча Віктар Ціханавіч Купрэвіч ва ўспамінах згадваў: «Асобна выдзелю завуча М. В. Ясюнас. Гэта жанчына з добрым сэр-цам, якую ўсе любілі, паважалі. Яна была для нас, як родная маці. Калі хто захварэў у ін-тэрнаце, прыходзіла праве-даць. Іншы раз прысылала сваю дачку — урача».

У школах выкладаўся цяпер ужо забыты прадмет — чыстапісанне, прыгожае напі-санне літар з валаснымі лініямі і націскам. Школьнікам належа-ла пісаць пяром № 86 ці «зорач-кай», ім можна было выводзіць літары па правілах каліграфіі. Гэта лічылася асновай выпра-цоўкі прыгожага почырку.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Ад Персіярні да беларускага Луўра

Днямі група прыхіль-нікаў беларушчыны на чале з кандыдатам мастацтвазнаўства Галінай Якаўлеўнай Мяшковай здзейсніла экскурсійную па-ездку ў старажытны горад Слуцк і Старыя Дарогі — у му-зей незабыўнага і гарачага па-трыёта Беларусі Анатоля Бе-лага. Экскурсаводам гэтай па-ездкі быў вядомы паэт і пуб-ліцыст, ураджэнец г. Слуцка Яўген Гучок. Аб падарожжы з такім унікальным гідам, па-трыётам роднай зямлі, чала-векам з энцыклапедычнымі ведамі, шырокім кругаглядам і прыгожай душой можна было толькі марыць. Па дарозе ў го-рад «1000 храмаў», у былы цэнтр праваслаўя мы даведа-ліся шмат з гісторыіі Случчы-ны і Літвы (Беларусі), а ўвесь аповед быў пераплецены вы-датнымі, нават геніяльнымі вершамі спадара Яўгена. Вось што я магу ўзгадаць.

Князі Алелькавічы па-ходзяць ад Гедымінавічаў, ме-навіта ад князя Аляксандра. Спачатку сталіцай слуцкага княства быў Капыль. Аб гэтым зараз нагадваюць высокія, мет-раў 20, валы, што засталіся на месцы капыльскага замка. Ну, а потым князі перабраліся ў Слуцк. І вось там, на зліянні паўнаводнай ракі Случ і бурлі-вага Бычка быў пабудаваны за-мак. Слуцк спачатку падпарад-коўваўся Кіеву. А потым, калі ўтварылася Турава-Пінскае княства, уваходзіў у яго. У 1390 годзе Слуцк адзяліўся ад Турава-Пінскага княства і стаў сталіцай аднайменнага Слуцка-га княства. А яшчэ аказалася, што па сведчанні Кіева-Пячэр-скага архімандрыта Іосіфа Трызны (XVII ст.) Слуцк ста-рэй на 111 гадоў, чым значыц-ца пра гэта ў Іпацьеўскім ле-тапісе.

Амаль праз гадзіну знаходжання ў дарозе, нас су-стрэла раўнюткая Слуцкая ра-ўніна. На ўсход ад Слуцка, як мы даведаліся ад нашага пра-моўцы, землі ўжо не такія, а са-ма Случчына, якая з’яўляецца пачаткам Палесся, — гэта бага-тыя землі першай катэгорыі з каласальнымі ўраджаямі. Як той казаў: «Калі не ўродзіць Слуцкая раўніна, дык не пра-корміць і Ўкраіна». Так, за краявідамі і гамонкай не заў-важылі, як праляцелі Буду Грэ-цкую (нездарма ж тут прахо-дзіў славуты шлях «з варагаў у грэкі»), а там ужо недалёка быў і першы славуты пункт на-шай вандроўкі.

Пасля ўезду ў Слуцк мы спачатку накіраваліся на старыя могілкі канца 18-19 ста-годдзя, дзе адна частка была лютаранскай, другая кальвіні-сцкай, на каталіцкай, дзе калі-сьці было шмат прыгожых по-мнікаў і якія ўжо бясследна зніклі, дзякуючы зламыснікам, пакланіліся магіле аднаго з па-чынальнікаў новай беларускай літаратуры і нашчадку ста-ражытнага роду, магіле Альге-рда Абуховіча-Бандынелі. Гэта было вельмі хвалююча, хаце-лася затрымацца тут паболей і паслухаць нашага гіда, але час нас прыспешваў.

Далей мы рушылі па былой Кладбішчанскай вуліцы, цяпер — 14 партызанаў (зусім, як аказалася, не чырвоных) і пачаўся цікавы экскурс па го-радзе.

Наш гаспадар і экскур-савод быў вельмі ўзрушаны сучаснымі зменамі на сваёй славутай радзіме. Узгадваў, што была калісьці гасцініца «Асторыя», гандлёвыя рады,  штаб дывізіі, дзе ў час вайны служыў Жукаў, вятрак. Як бе-галі на рэчку Случ купацца і на лодках ездзілі, бо глыбіня была, і рака была караблеход-ная. Як потым прарылі каналы, асушылі. Балюча! Якімі цёп-лымі былі гэтыя ўспаміны ча-лавека, які застаў яшчэ стары Слуцк!

Па дарозе Я. Гучок па-казаў дом свайго сябра Ры-гора Родчанкі, беларускага (слуцкага) краязнаўцы, фаль-кларыста, літаратуразнаўцы і паэта, які адшукаў магілу Абу-ховіча. Ах, Родчанка!

Гарадскі Дом культу-ры стаіць на Замкавай гары, а раней там была Мікалаеўская царква. Сучаснае аздабленне берагоў Случы з прыгожым паркам нечым нагадвае Гарод-ню. Павольна мінаем гарсавет, карцінную галерэю, славуты слуцкі базар («У Слуцку, на рыначку…»). Мы пабачылі, дзе быў будынак дваранскага сходу, пастаялы двор, гандлё-вая вучэльня — пазней куль-турна-прасветніцкі цэнтр «Па-параць-кветка», які пацярпеў у полымі, а таксама адзіны заха-ваны корпус Свята-Троіцкага манастыра. Такі мізэр ад такой святыні!

Пакуль рухаліся па ву-ліцы Сацыялістычнай да Мі-хайлаўскай царквы з залачо-нымі шпілямі, мы даведаліся, што раён Востраў называўся так таму, што туды, у адроз-ненне ад цэнтральнай часткі, выселялі гараджан за ўсялякія правіннасці: за скандалы, кра-дзеж, «мацершчыну». Вельмі небяспечная была частка гора-да. За гарадскімі ўмацаваннямі там было балота і, калі ішлі та-тары, дык якраз праз гэтую тэ-рыторыю. А адзін з раёнаў цэн-тральнай часткі называўся прыгожа  —  Выгода. Слухаючы нашага выдатнага знаўцу, мы рушылі на агледзіны  «востраў-скай» Міхайлаўскай царквы — аднаго з лепшых помнікаў па-лескага драўлянага дойлідства 18 ст. У час вайны там была Аўтакефальная царква, неза-лежная ні ад кога. Там хрысцілі Яўгена Сяргеевіча.

Захаваўшы ў сэрцы ма-літоўную цеплыню храма з яго салодкім пахам ладану, мы за-спяшаліся вонкі, і за вакном аўто паплылі вуліцы са звык-лымі «рэвалюцыйнымі» назва-мі: Леніна, Валадарскага (наноў Багдановіча). Па дарозе спадар Яўген распавядаў наступнае: што на месцы цяперашняга за-вода чугунна-ліцейнага абста-лявання амаль 100 год існавала Слуцкая мануфактура або Пе-рсіярня (1741-1846), фабрыка слуцкіх паясоў; што з вёскі Ячава было больш за ўсё слуц-кіх паўстанцаў; што захаваўся будынак бернардзінскага ма-настыра з падземны пераходам і цяпер там маслабаза і яе ды-рэктар нават вадзіў Яўгена Ся-ргеевіча па склепах. Што Чор-таў мост праз Случ, дзе ўпры-цемку ў хмызах рабавалі міна-коў, названы так, быццам пад ім чэрці водзяцца.

Помнік святой Сафіі Слуцкай атрымаўся праз шкло пазадарожніка з кроплямі даж-джу, а помнік нацыянальнай гераіні Настассі Слуцкай каля Дома культуры на былой Зам-кавай Гары нашай згуртаванай кампаніі пашчасціла разгле-дзець зблізу. Пасля агледзін та-кіх прыгожых і гістарычна-зна-чных для беларусаў помнікаў мы адчувалі сябе акрыленымі, нібыта набылі другое дыханне.

Помнік слуцкім паясам скульптара С. Гумілеўскага на-гадаў радкі  М. Багдановіча. І як жа пасля не наведаць Музей слуцкіх паясоў пры РУП «Слу-цкія паясы», дзе нас гасцінна сустрэлі і распавялі спачатку пра Слуцк (паводле кніг наша-га спадара Яўгена), а пасля і пра «персіярню», брэнд Беларусі. Багацце аналагаў слуцкіх пая-соў, створаных на сучасным ня-мецкім абсталяванні Магеба, мажліва пры паўторы (не рэ-канструкцыі) тых жа тэхнало-гій, перапляценняў, а таксама захаванаму складу сыравіны (натуральная нітка кітайскага шаўкапраду пастаўлялася на персіярню), што і ў 18 стагод-дзі. Хто б мог падумаць, што і цяпер захаваны кожны мікрон у арнаменце! Па жаданні су-часнага заказчыка можна кам-бінаваць залатыя і срэбныя ніт-кі ў поясе. А ў экспазіцыі «на-роднага» слуцкага пояса, дзе рознакаляровыя баваўняныя паясы вызначаюцца не стату-снасцю, як іх раскошныя цёзкі, а маюць, у асноўным, абярэ-гавую функцыю, спадар Яўген апрануў без дазволу экспазі-цыйны саламяны капялюш.

Далей, калі выйшлі з музея і крочылі наперад, мы пабачылі прыгожыя нямецкія драўляныя дамы. У адным з іх, двухпавярховым, пад час дру-гой сусветнай вайны, была ка-мендатура, а пасля вайны быў суд, які ўжо ў наш час спалілі пры пэўных абставінах.

На колах па Камсамоль-скай, да рэвалюцыі Сенатар-скай, мы рушылі  праз цэнтр горада да ружовых муроў Слуцкай міні-ТЭЦ. Мы пра-йшліся следам за нашым гідам і даведаліся, што на месцы гэтай электрастанцыі, насупраць гім-назіі быў самы прыгожы дом у Слуцку, дом Эдварда Вайніло-віча. У ім засядала Рада Слуц-кай Рэспублікі і штаб паў-стання Слуцкай брыгады. Па-сля канчатковай ліквідаціі аддзелаў паўстанцаў дом ад-разу сцерлі з твару зямлі. Бу-дынак дваранскага сходу на-паткаў лепшы лёс — у ім зараз Слуцкі краязнаўчы музей. А калісьці там «збіраліся дваран-чыкі, гулялі ў карты на гро-шы». Клубнае жыццё горада вялікай культуры!

Нам таксама было ціка-ва, што раён, дзе жылі немцы, швейцарцы, якія выкладалі ў знакамітай слуцкай гімназіі, арганізаванай Радзівілам у 1615 годзе, называўся Калонія. Статут Слуцкай кальвінскай гімназіі быў настолькі распра-цаваны, што знакаміты чэшскі асветнік Ян Амос Каменскі ў сваёй педагогіцы выкары-стоўваў гэты статут. А мы ж ведаем, якія немцы скрупулёз-ныя. Гэтую гімназію скончыў вядомы астраном Вітольд Це-раскі (і аб ім быў матэрыял у Я. Гучка).

На заканчэнне такой прамяніста-займальнай экс-курсіі па Слуцку мы наведалі раён Выган (сюды раней выга-нялі кароў і была геолага-раз-ведка). Яўген Сяргеевіч пака-заў свой родны дом № 226, а раней быў 222-м. Маці прада-ла дом з умовай, каб не хадзілі і не падглядвалі за новымі жы-льцамі, а то скажуць, што су-рочылі. А як узгадаў суседа Янку Нядзельку, дык на сэрцы яшчэ больш пацяплела ад мі-лагучных беларускіх антрапо-німаў і тапонімаў.

Развітваючыся з гора-дам, спадарыня Г. Мяшкова заўважыла, што пасля кожнай сустрэчы са Слуцкам ў сэрцы застаецца пачуццё цеплыні і любові да гэтага ўнікальнага беларускага горада. Цяпер ад-былося ўжо яе трэцяе па ліку наведванне Слуцка. Два пер-шыя надарыліся, калі Галіна Якаўлеўна ў якасці сябра мас-тацкага савета канцэрна «Бел-мастацпромыслы» і члена жу-ры Рэспубліканскага конкурсу на лепшую ткачыху прыязджа-ла на фабрыку мастацкіх выра-баў. Я ведаю, якія прыгожыя сувеніры вырабляюць слуцкія майстры!

Час знаёмства з гас-цінным Слуцкам праляцеў хут-ка, але наперадзе нас чакала галоўная частка нашага пада-рожжа — Старадарожскі нацы-янальна-мастацкі музей Ана-толя Белага. Мінаючы розныя населеныя пункты Случчыны, мы заспяшаліся ў Старыя Да-рогі (калісьці Старадарожскі раён таксама Случчынай быў). А па дарозе ў замілаванні працягвалі слухаць спадара Гучка. Так мы даведаліся, ад-куль пайшлі некаторыя назвы вёсак: Лучнікі — там стаяў полк лучнікаў, Бранавічы, там было ратнае поле, куды заманьвалі ворагаў і там іх білі. А якімі сучаснымі літаратарамі багатая зямля слуцкая: з Набушава Алесь Пашкевіч, з Лясішча Галіна Каржанеўская, Алесь Жук з Клешава…

І вось нарэшце, раённы цэнтр Старыя Дарогі, дзе каля 52-га дома па вуліцы Садовай нас сустрэла гаспадыня музея, жонка і паплечніца Анатоля Белага — чароўная Ала Міка-лаеўна.

Убачыўшы фасад ся-дзібы музея, перад якім пачэ-сна красаваліся помнікі і барэ-льефы знакамітым дзеячам Беларусі і змагарам за родную мову, мы шчыра здзівіліся такому нечакана смеламу аазі-су беларушчыны. Гэта было проста фантастычна і вельмі хвалююча! Пасля вітальных слоў знаёмства, падмацаваных шчодрым абедам, пачалося на-ша доўгачаканае адкрыццё васьмі тэматычных экспазіцый-ных залаў. Цяпер гідам у нас, вядома, была спадарыня Белая, але спадар Гучок не мог стры-маць сваёй любові да гэтага музея, як да роднай бацькаў-шчыны.

Пры ўваходзе ў пер-шую залу «Жывапісная Бела-русь» на першым паверсе нас сустрэў драўляны анёл-ахоў-нік, які тут з’явіўся па задумцы спадара Анатоля, як сімвал ве-ры і адраджэння.

З левага боку ўся сцяна завешана палотнамі Л. Шчамя-лёва. Тут і партрэт Ларысы Ге-ніюш з валошкамі на фоне ле-тняй ночы, вялікі князь літоў-скі Гедымін каля сцен лідскага замка, партрэт Яўгена Куліка, Эміліі Пляйтэр конна, аўтапа-ртрэт, беларускае вяселле Свя-тланы Белай у Амерыцы.

Рухаючыся далей па зале, я з радасцю пазнала па-ртрэт пісьменніка Альгерда Абуховіча-Бандынэлі пэнздля мастака Алеся Цыркунова, што ўпрыгожвае і апошнюю старонку вокладкі нарыса Я. Гучка да серыі «100 выдатных дзеячаў» і пазнаёмілася з па-ртрэтам ксендза Уладзіслава Чарняўскага з крыжом, Біб-ліяй і ключом (несумненна ад раю). Побач з Бандынэлі кра-самоўны партрэт Святланы Бе-лай у народным строі на фоне яе гістарычнага часопіса «По-лацак» работы А. Крывенкі. Работа А. Кішчанкі «Мадонна» падалася ўсім сумнай. Такі ж задумлівы і мастак Георгій Скрыпнічэнка пад старым га-дзіннікам у яго карціне «Аўта-партрэт. Час нацыянальнай свядомасці». «А гэта Юзік, брат Якуба Коласа» — чуваць бары-тон спадара Яўгена каля кар-ціны У. Сулкоўскага. Таксама светлай нам падалася і яго ра-бота «Музыкант у нацыяналь-най кашулі». На журнальным століку пад работай Генрыха Ціхановіча (дарэчы ў Стара-дарожскім музеі налічваецца каля 100 твораў мастака) «Веру — уваскрэснеш», на якой на Гал-гофу вядуць Беларусь у воб-разе Ісуса Хрыста, стаіць пар-трэт Анатоля Белага, які да-бразычліва пасміхаецца ўсім наведвальнікам свайго вялікага літаратурна-мастацкага збору і запрашае прайсці далей.

Драўляныя прыступкі прывялі нас на другі паверх першага з чатырох двухпавяр-ховых дамоў музея. За нашым узыходжаннем у залу «Гісто-рыя Беларусі ў мастацкіх воб-разах і партрэтах» сачыў «Сы-мон-мызыка» Г. Ціхановіча. А там нас сустрэлі партрэты лі-дараў, гаспадароў, мысляроў Беларусі. Здзіўляла тое, што багатая нацыянальная спадчы-на застаецца ў Старых Дорогах, а не ў Нацыянальным мастацкім музеі. А. Крывенка стварыў цэлую галерэю магнатаў ВКЛ: князі, гетманы і канцлеры: Са-пегі, К. Астрожскі (быў пры-значаны гетманам у 37 год). Падобна абразам на іканастасе ў шэраг размясціліся палка-водцы  — трэці рад, другі і пер-шы — дзеячы культуры і палі-тыкі беларусскага замежжа: Яўхім Кіпель, дырэктар Бела-рускага інстытута навукі і ма-стацтва ў Нью-Ёрку, тут так-сама партрэт яго сына Вітаўта. Зле-ва партрэты «нашаніўскіх» дзеячоў: Язэпа Дылы, Язэпа Драздовіча, Палуты Бадуно-вай, Тодара Жылкі. Прафесар Георгій Штыхаў гаварыў, што па музеі А. Белага можна вы-вучыць усю гісторыю Бела-русі.

Прыцягвае ўвагу пры-гожы бюст А. Белага работы З. Азгура, а таксама харугвы, штандары, карта Беларусі, складзеная А. Белым, радавод полацкіх князёў і князёў ВКЛ, помнік доктару філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі Барысу Кіту скульпта-ра У. Мелехава, стэнд з 46 ну-марамі часопіса «Полацак» і кнігамі С. Белай. Таксама зача-раваў партрэт Святланы, ство-раны ўпадабаным намі маста-ком вялікага палёту А. Кры-венкам.

Скульптуры дзеяча бе-ларускай культуры М. Гусоў-скага У. Панцялеева, мастака Н. Орды І. Голубева, палатно «Грунвальдская бітва» М. Ба-салыгі без усялякіх намаганняў выклікаюць высокія эстэты-чныя і патрыятычныя пачуцці.

Прыпыніліся ля экспа-зіцыі Наталлі Арсенневай, складзенай з нотных аркушаў і фотаздымкаў славутай паэтэ-сы, і каля «чэшскага» стэнда, дзе Яўген Гучок узгадаў, што менавіта вядомы чэхаславацкі дыпламат Ян Масарык, заступ-нік беларусаў, прыклаў нама-ганні, каб для беларусаў ад-крылі месцы ў Карлавым уні-версітэце. Вытанчаная арыста-кратычная жаноцкасць, якая бліжэй да сённешнега дня, вы-лучае партрэт Магдалены Ра-дзівіл, пра яе цёпла піша ў сваёй кнізе Аляксандр Надсан. Яна хацела, каб у Ватыкане была створана структура ў падтры-мку беларушчыны, якая б працавала на развіццё беларус-кай каталіцкай царквы і для гэтай справы княгіня аддала свае вельмі дарагія ажаролак і пярсцёнак. Якая багатая і доў-гая гісторыя нашай краіны і з колькіх выдатных асабістых гісторый яна складаецца!

Унікальныя работы ма-стака Аляксея Пятрухны суст-рэлі нас у трэцяй зале. Яны бы-лі лёгкімі, перапоўненымі свя-тлом. Дасканалы малюнак ствараюць некалькі ліній і — узнікаюць на паперы, кардоне і палатне фігура, партрэт, пей-заж.

У гэтай жа зале два стэ-нды, прысвечаныя Васілю Бы-каву. Ілюстрацыі мастакоў да яго кніг (напрыклад, любімага мастака спадарыні Г. Мяшко-вай Г. Паплаўскага), партрэты і асабістыя рэчы пісьменніка. Можна было падзівіцца наяве мастацкаму таленту Васіля Уладзіміравіча: нацюрморты, графічныя малюнкі тушшу мясцін, дзе ён нарадзіўся, дзе вучыўся. В. Быкаў падараваў музею свае пэнздлі і спадар Анатоль дарыў тыя «імянныя» пэнздлі мастакам, якія, на яго думку, вызначыліся. Быкаў апошні час жыў у Германіі ва ўнікальнага беларуса Барыса Кіта, а жонка Быкава прыяз-джала ў Старадарожскі музей са старэйшым сынам.

І як было не зазірнуць ў невялікі пакой (4-ю залу), прысвечаны творчасці куль-турна-асветніцкага клуба «Спадчына» і не пабачыць партрэты «спадчынцаў» Л. Лыча, Я. Юхо, А. Ліса, А. Са-ламонава і інш., іх асабістыя рэчы, кнігі, артыкулы, афішы, агульны партрэт работы А. Цыркунова?! Дзякуючы на-маганням іх кіраўніка і быў пабудаваны гэты надзвычай цікавы гістарычна-мастацкі музей.

Алла Мікалаеўна па-ведаміла, што замежныя паслы з задавальненнем наведвалі музей. Пасол Чэхіі Уладзімір Румл — двойчы, амерыканскі пасол місіс Карын Сцюарт пры-сутнічала пры адкрыцці пом-ніку Т. Касцюшку. А шведскі пасол Стэфан Эрыксан зазна-чыў: «Неймаверна, неспаціжна, каб гэтакае мог зрабіць адзіны чалавек». Сапраўды арганіза-ваць сам будынак, сабраць та-кую колькасць матэрыялу і размясціць па залах экспазіцыі — гэта і непаўторна, і неве-рагодна!

Аднойчы адзін з вячэр-ніх наведвальнікаў-геолагаў, у якога дачка вучылася ў школе імя І. Ахрэмчыка, пасля агляду ўсёй экспазіцыі заплакаў і ска-заў: «Перад гэтым чалавекам трэба стаць на калені». Колькі было патрэбна намаганняў, эне-ргіі, духоўнай і фізічнай моцы! І нам, першаадкрывалькам ста-радарожскай спадчыны, нема-гчыма асэнсаваць усё адразу (толькі сёння выстаўлена 1700 адзінак твораў розных відаў мастацтва).

Гаспадыня падвяла нас да невялікага стэнда, прысве-чанага караням Анатоля Яўхі-мавіча, з архівам партызанскага мінулага сям’і Белых, з лістамі, узнагародамі, з картай Старых Дарог, з кнігай «Памяць. Ста-радарожскі раён». Вось адкуль жыццялюбства і бясконцы рух наперад у сваёй мірнай, але такой гераічнай справе ў імя сваёй роднай зямлі!

Старыя крэслы, кана-па, рарытэтны буфет застаўся Анатолю Яўхімавічу «ад баць-коў бацькоў». Бацька і дзед Анатоля Белага былі шляхцю-камі з Заходняй Беларусі. Ме-навіта любоў да прыгажосці, да культурнай спадчыны яго ро-ду, унутраная інтэлегентнасць зрабіла пунктуальнага і мэта-накіраванага лётчыка-вайскоў-ца вядомым мастацтвазнаўцам, калекцыянерам і гісторыкам.

Мы ізноў пераходзілі з адной залы ў другую, разгля-даючы скульптуру і медальер-ную кераміку (больш за 500 медалёў) з партрэтамі вядомых беларусаў, знаёміліся з гісто-рыяй Беларусі ў графіцы. Ад-ных партрэтаў Ф. Скарыны ба-чылі каля сотні, а М. Багдано-віча — каля 90. Бачылі габелен ручной працы, які быў часткай габелена «Возера» з рэстарана «На ростанях». Зацікавілі нас карціны, афорты Яўгена Бус-ла, намаляваныя локцямі, якія можна было сустрэць і ў кнізе «Беларуская народная твор-часць»; «Партрэт парыжанкі» мастака В. Жалнеровіча, нама-ляваны алоўкам, і іншыя яго творы з «версальскімі» дып-ломамі…

І вось ізноў мы ў пер-шай зале, каля карціны «Веру — Уваскрэснеш» і фотапартрэта Спадара Анатоля. Па сваёй ма-штабнасці і значнасці Стара-дарожскі музей можна з гона-рам назваць беларускім Луў-рам, дзякуючы багатай гісто-рыі калекцыянавання  мастац-кіх і гістарычных рэліквій. Аднаго наведвання мала, трэба вяртацца сюды зноў і зноў, бо немагчыма з першага разу асэнсаваць усю глыбіню гэтага праекту даўжынёй у жыццё. Зразумела, што музей патра-буе пастаяннай патрымкі і вы-вучэння спецыялістамі мастац-тва і культуры. Трэба прыяз-жаць сюды і пісаць студэнцкія дыпломы, магістарскія, канды-дацкія і доктарскія дысертацыі. Як узгадала Ала Мікалаеўна, што яшчэ «пры жыцці Толі у Старыя Дарогі прыязжала студэнтка з Італіі і пісала пра Слуцкі збройны чын».

Нізкі паклон светлай памяці выдатнага сына Бела-русі Анатоля Яўхімавіча Бела-га. Няхай ягоны Луўр у Ста-рых Дарогах не саступіць па папулярнасці свайму вялікаму французскаму цёзку!

Паэтка і публіцыстка

Кацярына Мяшкова.

 

Захаваны і  адноўлены змест і стыль Мулявінскай музыкі

12 студзеня, у дзень на-родзінаў песняра, у Белдзярж-філармоніі прагучала праграма «Вянок» на вершы Максіма Багдановіча, якая была запісана Уладзімірам Мулявіным у 1991 годзе. Яна была адноўлена паводле рабочага запісу, які захаваўся ў старшыні клуба аматараў творчасці «Песня-роў» Яўгена Саламаціна ў Маскве.

Прэм’ера «песняроў-скага» цыкла «Вянок» адбыва-лася ў Нью-Ёрку 31 кастрыч-ніка 1991 года ў бібліятэцы Ар-ганізацыі Аб’яднаных Нацый. Потым праграма была паказана ў дзень 100-гадовага юбілею Максіма Багдановіча 9 снежня 1991 года на сцэне Белдзярж-філармоніі. І вось праз 26 га-доў  праграма зноў вярнулася да слухачоў і была горача пры-вітана менскай публікай.

Цыкл з 15 песень на вершы М. Багдановіча выка-налі салісты Жан Янчак, Анд-рэй Коласаў  і Вячаслаў Іса-чэнка ў суправаджэнні Нацы-янальнага акадэмічнага арке-стра імя Жыновіча пад кіраў-ніцтвам прафесара М. Казінца. «Музыка Уладзіміра Муляві-на застаецца прыцягальнай і папулярнай сёння», — зазначыла вядоўца вечарыны Вольга Брылон.

Паслухаць адноўле-ную праграму «Вянок» пры-йшлі дачка спевака — Марына Мулявіна, яго сябры — Вале-рый Дайнэка, Уладзіслаў Мі-севіч, кампазітар Алег Моўчан, аўтар кнігі пра жыццё і твор-часць артыста — Людміла Кру-шынская, аўтар помніка арты-сту, скульптар Аляксандр Ка-струкоў.

Гледачам быў прадэ-манстраваны фільм рэжысёра Уладзіміра Арлова «Пясняр. Сэрцам і думамі».  У ім адлю-страваны моманты працы ка-лектыва над праграмай «Праз усю вайну» і над іншымі запі-самі.

Паралельна з аргані-зацыяй канцэрта Яўгенам Са-ламаціным і Уладзімірам Паз-няком быў падрыхтаваны і вы-дадзены з дапамогай менскай фірмы «Каўчэг» кампакт-дыск  з запісам цыкла «Вянок» у выкананні саміх «Песняроў».

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымку:

  1. Марына Мулявіна з артыстамі Нацыянальнага ака-дэмічнага аркестра імя Жыно-віча. 2. Артыстка аркестра.

 

Свежыя фарбы мастакоў-рэалістаў

Выстаўка сямі маладых мастакоў, якія свядома абралі рэалістычную манеру пісьма, дэманструецца ў менскай гале-рэі Міхаіла Савіцкага. Сярод іх — Антон Вырва, Ігар Свянці-цкі, Васіль Пешкун, Віталь Гу-каза, Уладзіслаў Пятручык і іншыя. Большасць з  іх — выха-ванцы Беларускай акадэміі мастацтваў.

Аглядаючы выставу прыемна асэнсаваць, што ў беларускім выяўленчым мас-тацтве паспяхова развіваецца не толькі канцэптуальны (con-temporary art), але і рэаліс-тычны накірунак.

Маладыя жывапісцы  ствараюць тэматычныя карці-ны, пішуць гарадскія пейзажы, нацюрморты. Яны добра вало-даюць майстэрствам перада-ваць сонечнае святло, якое пра-нізвае наваколле, напаўняюць прастору свежымі фарбамі і вобразамі. Глядач атрымлівае сапраўдную асалоду і заміла-ванне ад сузірання маляўнічых куткоў прыроды.

Самы малады з прад-стаўленых мастакоў, Уладзіслаў Пятручык, нарадзіўся ў Мен-ску ў 1989 годзе. Ён скончыў  аддзяленне графічнага дызайна мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава і Беларускую акадэ-мію мастацтваў. Васіль Пеш-кун нарадзіўся ў 1978 годзе ў Гомеле, вучыўся ў Гомельскім каледжы мастацтваў і ў акадэміі ў Менску.  З 1995 года ён удзе-льнічае ў абласных і рэспублі-канскіх выставах жывапісу, з’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў. Ігар Свянціцкі жыве на Беларусі з 1993 года, атрымаў мастацкую адукацыю ў Гародні, з 2014 года выкладае на кафедры малюнка ў Бела-рускай дзяржаўнай акадэ-міі мастацтваў.

Антон Вырва на-радзіўся ў 1985 годзе ў Крычаве і вырас на Со-жы. Таму ён вельмі лю-біць маляваць раку і за-ліўныя лугі, пісаць парт-рэты родных і блізкіх яму асобаў. Ён вучыўся ў Магілёўскім мастацкім каледжы, у 2011 годзе скончыў Беларускую ака-дэмію мастацтваў, удзель-нічаў у шэрагу моладзе-вых выстаў у Менску. Ан-тон Вырва з’яўляецца лаўрэатам міжнародных конкурсаў жы-вапісу на Бела-русі, у Расіі і Польшчы. Творы мастака экспануюцца ў Гарадзенскім літаратурным музеі, Аршан-скай карціннай галерэі, Магі-лёўскім маста-цкім абласным музеі імя П. Масленніка-ва. Яго працы знаходзяцца ў калекцыі Ма-рэка Пянькоўскага  (Польш-ча), у прыватных калекцыях на Беларусі, у ЗША, Ізраілі, Кітаі, Аўстраліі. Таленавітаму і перспектыўнаму мастаку прысвяціў навэлу «Ван Гог» пісьменнік Віктар Карамазаў.

Э. Дзвінская.

На фота:

  1. Уладзіслава Пятру-чык. На пленэры ў Друі;
  2. Нацюрморт з ружай Васіля Пешкура;
  3. Пейзаж Антона Вы-рвы.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *