НАША СЛОВА № 52 (1358), 27 снежня 2017 г.

Аўторак, Студзень 2, 2018 0

З Новым 2018 годам!

У нядзелю ў Менску адкрылі памятную дошку Рыгору Барадуліну

Памятную дошку Ры-гору Барадуліну ўрачыста адкрылі 24 снежня 2017 года,  на доме, дзе ён пражыў 34 гады, па адрасе: Мележа, 4. Ініцы-ятыва паходзіць ад журналіста Глеба Лабадзенкі, які аргані-заваў збор сродкаў.

«Штурхальніку» ідэі журналісту Глебу Лабадзенку і старшыні Саюза мастакоў Беларусі Рыгору Сітніцу апе-ратыўна ўдалося ўзгадніць усе пытанні з гарадскімі ўладамі. На барэльефе пазначана, што ў гэтым доме цягам 1980-2014 гадоў жыў і ствараў народны паэт Беларусі Рыгор Бараду-лін.

Сабралася шмат лю-дзей — у асноўным, мясцовых жыхароў. Прамаўляла жонка Валянціна Міхайлаўна Бараду-ліна, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, аўтар дошкі скульптар Ігар За-сімовіч, паэты Уладзімір Няк-ляеў і Міхась Скобла, мастак Аляксей Марачкін. Як адзна-чае Глеб Лабадзенка, «дошка выйшла ладная» — больш за 100 кілаграмаў бронзы памерам 140 на 70 сантыметраў. Аўтар праекту, як і валуна на магіле літаратара на Ушаччыне — ску-льптар Ігар Засімовіч.

— Справа зробленая — як гара з плеч, асабліва цешуся, што паспелі да Калядаў. Роўна ў гэтыя дні два гады таму мы адкрывалі «валун сівы і крыж на валуне» на магіле дзядзькі Рыгора ва Ушачах. Цяпер трохі спакайней, што ўдалося хоць нешта зрабіць для ягонай памяці, — дадаў ён.

Глеб Лабадзенка такса-ма выразіў падзяку «тым 145 АСОБАМ, якія ахвяравалі на гэтую дошку праз сайт talaka. by. Гэта МЫ яе павесілі, не на-ракаючы, што нехта там нам не вешае і не робіць».

Наступнай паводле Г. Лабадзенкі павінна быць дошка В. Быкаву.

Паводле СМІ.

На здымках:

  1. Адкрыццё дошкі. 2. Глеб Лабадзенка, скульптар Ігар Засімовіч, Валянціна Ба-радуліна.

 

Зварот да ўдзельнікаў мясцовых выбараў-2018

Паважаныя сябры!

У лютым наступнага года ў нашай краіне адбудуцца чар-говыя выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў. Мы падтрымліваем тых кандыдатаў, хто вырашыў прыняць удзел у гэтай выбарнай кампаніі і актыўна выкарыстоўвае дзяржаўную беларускую мову падчас агітацыйных мерапрыемстваў.

Мы прапануем усім удзельнікам выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў ставіць пытанне аб адкрыцці беларускамоўных класаў, школ і гімназій у кожным раённым цэнтры, аб пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў візуальнай прасторы кожнага мястэчка і горада, у інфармацыйным вяшчанні мясцовых СМІ. Бо родная культура і мова — асноўныя чыннікі нацыі і незалежнай дзяржавы.

Сакратарыят ТБМ.

22 снежня 2017 г.

“Верасень” № 17

Выйшаў з друку чар-говы, cямнаццаты па ліку,  ну-мар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень». Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Лізаветы Дзеручэнкі, Насці Падрабінкінай, Алены Быка-вай,  Крысціны Башарымавай, Кацярыны Массэ,  Крысціны Баранавай, Надзеі Філон, Тац-цяны Крэнь, Людмілы Шчэр-бы, Святланы Куль, Тамары Аўсяннікавай, Васіля Зуёнка.

Раздзел «Проза» скла-даюць апавяданні Сяргея Бе-лаяра, Валянціны Пісарчык, Анатоля Бароўскага.

У раздзеле «Перакла-ды» друкуюцца вершы Сібілы Алерама, перакладзеныя з іта-льянскай мовы Аксанай Дані-льчык.

Раздзел «Крытыка» ад-крывае «вясёлкавае» эсэ Васіля Дранько-Майсюка, прысве-чанае Марку Шагалу. Аб сваім «шляху да Беларусі» распа-вядае ў гутарцы з Эдуардам Акуліным старшыня культур-ніцкага фонду «Вяртанне»  Па-вел Падкарытаў. Працягва-юцца друкавацца запісы «з памятнай кніжкі» Леаніда Дра-нько-Майсюка. Сакрэтамі му-зычнай творчасці ў гутарцы з Аленай Масцеравай дзеліцца гурт «Haina». «Дыярыуш бела-рускага падарожніка» прапа-нуе чытачам часопіса Юры Кур’яновіч. Творчы «ціск» ма-ладой беларускай літаратуры замярае ў сваім аналітычным артыкуле літаратуразнавец Эдуард Дубянецкі. З чарговай рэцэнзіяй на новы раман Лю-дмілы Шчэрбы «Урб@н.М: Адзін дзень майго жыцця» вы-ступае крытык Анатоль Тра-фімчык.

 

Вокладка нумара — Да-р’я Бунеева. Мастацкае афар-мленне — Валерыя Праслава. Ілюстрацыі —   Ігар Свянціцкі.

Пытайце «Верасень» № 17 на сядзібе ТБМ (Румян-цава,13). Чытайце «Верасень» на сайтах: Kamunikat.org і tbm-mova.by. Дасылайце свае тво-ры ў «Верасень» на адрас: verasenchas@gmail.com.

Наш кар.

 

Віктар Марціновіч:

Герой года — беларуская мова

Выкажу сваё асабістае ме-ркаванне. Назы-ваць кіраўніка На-цыянальнага банка Паўла Калаўра «чалавекам 2017 года» за тое, што ён вярнуў давер да беларускага руб-ля, — тое самае, што ўзнагародж-ваць галоўнага рэ-дактара «СБ. Бела-русь сягоння» Па-ўла Якубовіча за захаванне Кура-пат. Унёсак у абод-вух выпадках пра-глядаецца, але ні першы, ні другі — не галоўныя. У пе-ршым выпадку Кабякоў, Мацю-шэўскі, Снапкоў ці нават Лука-шэнка выглядалі б больш нату-ральна. Самай сумленнай была б узнагарода ўсіх, хто рашэнне рыхтаваў, прымаў і нёс адказ-насць.

Але герой — гэта не то-лькі перамога, але і самота. Ге-рояў не можа быць многа на гранітным пастаменце пера-можцы. І калі вылучаць толькі аднаго трыумфатара, перавага якога была б неаспрэчнай, тры-валай і не пакідала б пачуцця горычы, я б рызыкнуў назваць такім суб’ектам беларускую мову, якая наблізілася ўшчы-льную да мяжы, за якой стаіць поўны легалайз.

Прыкметаў гэтага да халеры, і нядаўняя прапанова Ігара Марзалюка выкладаць па-беларуску гуманітарныя дысцыпліны — толькі адна з іх. Не так даўно я натрапіў на сме-шную перадачу на дзяржаў-ным тэлеканале, дзе вядоўцы, з цяжкасцю змагаючыся з бе-ларускімі націскамі, прапана-валі гледачам патлумачыць сэнс беларускіх прыказак, такіх як: «Не ўсё кату масленіца» і «Без труда не выцягнеш і рыбку з пруда».

Калі ў мінулым годзе мы радаваліся, пабачыўшы рэдкую беларускамоўную рэ-кламу Samsung ці сіцілайт «Маё першае слова — «каханне», то цяпер родная гаворка сталася камунікатыўным мэйнстры-мам, кшталту чорна-белай моды ў партрэтным фота сярэ-дзіны нулявых. Зазірніце, калі ласка, на сайт БРСМ і пагля-дзіце там стужку навінаў. Я не рабіў кантэнт-аналізу, але рус-кую мову тут хутка давядзец-ца вышукваць. Мова вяртаец-ца ў парламент.

Вяртанне мовы — рэч нашмат больш фундамента-льная, чым мінулагодняя лега-лізацыя вышыванкі.

Вышыванка — толькі фрагмент глыбы, якая завецца Беларуссю. Сімвалізуючы ў першую чаргу [вельмі важ-ную для нас] сялянскую куль-туру, яна не з’ядноўвае так, як гэта робіць мова. Мова — і для сялян, і для магнатаў, якія не-калі сялян прыгняталі, і для горада, і для вёскі. Да таго ж вышыванку можна вярнуць, а потым забраць, і ніхто асабліва змены сімволікі дзяржаўных святаў не заўважыць. А вось аднойчы даўшы мову, з ратоў і галоваў яе хутка не выскубеш. Мова адраджаецца павольней, але і затрымліваецца ўчэпіста.

Зразумела, што бела-русізацыя Беларусі — вынік працы канкрэтных людзей: тых, хто арганізоўваў моўныя курсы, падвышаў цікаўнасць да роднай літаратуры, выраб-ляў мабільныя праграмы і за-зываў на кінапаказы. І я ўжо чую параўнанне гэтага (якога па ліку!) няпэўнага адраджэн-ня мовы са стабілізацыяй бела-рускага рубля. Маўляў, про-ста кан’юнктура склалася так, што «вярхам» мова спатрэбіла-ся, каб адасобіцца ад рускага царства. Але ў гэтым сутнасць любой палітыкі: ёсць энтузія-сты, якія робяць тое, у што ве-раць, не азіраючыся на перспе-ктывы; ёсць political entrepre-neurs, якія рыхтуюць рашэнні, ёсць, нарэшце, акно магчыма-сцяў, якое заўсёды адкрываецца на непрацяглы час. І калі няма тых, хто ладзіў моўныя курсы, вырабляў мабільныя прагра-мы, выдаваў кнігі і зазываў на кінапаказы, палітычная плынь ідзе ў іншым кірунку. І замест абмеркавання гуманітарных курсаў ва ўніверсітэтах па-бе-ларуску размаўлялі б мы пра шляхі выхавання рускамоўных студэнтаў, якія былі б патрыё-тамі нашага краю.

І так, усё напісанае вышэй не скасоўвае тэзаў, вык-ладзеных у маім нядаўнім ар-тыкуле пра мадэрнізацыю бе-ларускай нацыянальнай ідэі. Бо поруч з моўным легалайзам крочаць праблемы, якія пакуль незразумела як вырашыць.

Так, з мовай болей не змагаюцца, яе хочуць вярнуць ва ўніверсітэты, у тэлевізар і парламент, але абсалютная большасць беларусаў заста-ецца рускадумнай. Афіцыянт у кавярні можа прыгожа і без акцэнту павітацца з вамі, але калі вы запытаецеся, з якіх кам-панентаў складаецца крамбам-буля, ён спатыкнецца аб «ма-жывельнік», і калі ў ягоным Андроідзе не ўсталяваны «Скарнік», пра «ядловец» не ўспомніць.

Палову стагоддзя таму задача была б значна прас-цейшай: трэба было, каб боль-шасць, здольная паразумецца па-беларуску, прывучыла да роднай гаворкі меншасць — тых, хто не паходзіў з вёскі, тых, хто пераехаў з іншых саюзных рэс-публік, і да т. п.

Цяпер задача адварот-ная: меншасць мусіць засяліць, засвоіць сваім маўленнем велі-зарны стылы абшар большасці. Меншасць мусіць уцягнуць за сабой слухачоў «Рускага ра-дыё», гледачоў ТНТ і камедый «Ёлкі».

Зразумела, што з двух-моўнымі (ці толькі беларус-кімі) законамі, беларускім вы-кладаннем ва ўніверсітэтах вяртанне беларускай пойдзе хутчэй. Але мова, як было ад-значана вышэй, не толькі тры-маецца ўчэпіста, яна яшчэ і адраджаецца павольна, з хут-касцю сталення генерацыі, пры якой яе дапусцілі ў ВНУ. І як я ўжо падкрэсліваў, працэс гэты зойме дзесяцігоддзі, і да яго заканчэння наша краіна будзе вымушана рускамоўнай.

Каб не змарнаваць пер-шыя поспехі беларусізацыі Беларусі, дзяржава мусіць умацаваць тыя парасткі самаві-тай культурнай палітыкі, якія пачалі праглядацца ў 2017-м. Бо мала блакаваць непрыяз-ную для беларусаў прапаган-ду. Прыбралі з тэлевізара — гле-дачы, якія не могуць не пы-рыцца ў якую-небудзь скры-ню, пойдуць глядзець «правду про Белоруссию» на Юцьюбе.

Трэба ствараць свой экранны кантэнт, якаснае кіно на беларускай, таленавітыя се-рыялы, сінопсісы якіх не ска-піяваныя з The Big Bang Theory. Трэба заахвочваць выдаўцоў ільготамі на белару-скае кнігавыданне, трэба пра-цягваць рабіць бачнымі тых герояў з чорных спісаў, якіх праз дурныя перасцярогі ўжо звольненага чынавенства пры-бралі са сцэны, з эфіру, з белага свету.

Спадзяюся, мой тэкст па культурных выніках 2018 года не будзе пачынацца сло-вамі «на жаль».

budzma.by.

Фота Сяргея Гудзіліна.

 

Слова, якое стала Кнігай жыцця

19 снежня ў Нацыяна-льнай бібліятэцы Беларусі ад-былася прэзентацыя выдання Новага Запавету, ажыццёўле-нага Каталіцкім касцёлам.

— Уцелаўлёнае Слова Божае — Езус Хрыстус — сталася кнігай, у якой запісана Яго ву-чэнне — адзначыў у сваёй пра-мове Мітрапаліт Менска-Магі-лёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. — Яшчэ зусім нядаўна, у часы ганенняў, Біблію цяжка было знайсці са свечкай, а сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Бе-ларусі, якая адзначае 95-год-дзе свайго заснавання, адбыва-ецца прэзентацыя першага поў-нага Рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету. У ім прад-стаўлена Слова, якое было на-пачатку, і якое стала Кнігай жыцця. Мы дзякуем працаўні-кам Нацыянальнай бібліятэкі за гэтую магчымасць, што з’яў-ляецца знакам адкрытасці да ўзаемнага супрацоўніцтва ў імя духоўнага дабра нашага на-рода.

Першай друкаванай кнігай на славянскіх  землях стала кніга не па матэматыцы, не па гісторыі ці па медыцыне, -падкрэсліў прамоўца. — Адна з крыніц нашай веры менавіта — Біблія. Наш зямляк і перша-друкар не імкнуўся да зямной славы, а атрыманыя веды ска-рыстаў, каб падарыць нашаму народу Божае слова на роднай мове, Святое Пісанне, якое мы павінны зразумець, як самае каштоўнае сведчанне пра Бога і пра нашае збаўленне. Галоў-ным заданнем касцёла на сучас-ным этапе яго развіцця з’яўля-ецца новая евангелізацыя — аб-вяшчэнне дзейснага, заўсёды жывога Божага слова, новымі спосабамі і сучаснай зразуме-лай мовай.

Паколькі нацыяналь-ныя мовы развіваюцца, то з’яў-ляюцца і новыя пераклады Ева-нгелля. Усяго вядома каля 30 перакладаў на беларускую мо-ву, ажыццёўленных духоўнымі і свецкімі асобамі. Дзякуючы новаму перакладу, мы дазваля-ем Езусу прапаведваць сёння, як Ён гэта рабіў 2000 гадоў та-му. Кожная эпоха нясе свае ку-льтурныя змены. Прэзентава-ны пераклад быў здзейснены за 15 гадоў.

 

Яго Эксэленцыя Міт-рапаліт Т. Кандрусевіч падзя-каваў секцыі па перакладзе лі-тургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла за вялікую працу, а таксама выдавецтву «PRO CHRISTO», якое рупіцца пра выпуск кніг з 2000 года.

— Мы з радасцю можам сцвярджаць, што падзей, якія сілкуюць нас духоўна, стано-віцца ўсё больш. Сведчанне гэтаму — сённяшняя прэзента-цыя. Для нас, беларусаў, чыя мова на працягу стагоддзяў была пад ціскам і забаронай, вельмі важна, што мы можам звяртацца да Усявышняга на сваёй роднай мове. Падзея лу-чыць нас з усімі нашымі папя-рэднікамі, хто цярпеў і змагаў-ся за родную зямлю і родную мову. Няхай гэта кніга стане праўдзівай патрэбай для тых, хто прамаўляе Божае слова і для тых, хто шукае яго, — ад-значыла старшыня ТБМ Але-на Мікалаеўна Анісім.

Пра здзейсненую пра-цу распавяла Марына Пашук, доктар біблійнай тэалогіі. Но-вая кніга выйшла накладам у 2000 асобнікаў у выдавецтве «Pro Christo». Ад іншых выдан-няў яна адрозніваецца тым, што ў ёй ёсць падзагалоўкі, якія дапамагаюць лепш арыента-вацца ў тэксце. Кніга ўключае біблійны слоўнік, храналагіч-ныя табліцы, карты місіянер-скіх падарожжаў апосталаў.

Дырэктар  Нацыяна-льнай бібліятэкі Раман Сцяпа-навіч Матульскі сказаў, што ён вельмі рады, што слову «біб-ліятэка» вяртаецца яго перша-пачатковае значэнне, што Новы Запавет папаўняе 9-ці мільённы збор галоўнага кнігасховішча і хочацца, каб слова Божае ўва-йшло ў сэрцы людзей і пера-мяніла іх жыццё да лепшага.

— Чытанне Новага За-павету паспрыяе ўмацаванню веры і жыццю ў любові, — на завяршэнне сказаў іерарх Ката-ліцкага касцёла.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. На прэзентацыі ры-ма-каталіцкага Новага Запа-вету;
  2. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і Раман Мату-льскі;
  3. У зале — Алена Ані-сім, Хрысціна Лялько і іншыя.

 

Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы

Кіраўніку Адміністрацыі

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Качанавай Н. I.

вул. К. Маркса,38,

220016, г. Мінск

 

Шаноўная Наталля Іванаўна!

У нашу арганізацыю звяртаюцца грамадзяне са скаргамі на тое, што іх моўныя правы ў галіне заканадаўства і вядзення судовай практыкі не забяс-печаны. У сувязі з гэтым узнікаюць канфліктныя сітуацыі, што вядзе да кан-франтацыі і не спрыяе стабільнасці ў грамадстве.

Звяртаем Вашу ўвагу таксама на тое, што ў нашай краіне фактычна адсутнічае механізм і практыка прыняцця законаў на дзвюх дзяржаўных мовах. У свой час прымаліся розныя дакументы, у прыватнасці Пастанова Савета Міністраў у 2010 г., аб пашырэнні сферы ўжывання беларускай мовы, якія не былі рэалізаваны.

У сувязі з гэтым прапануем прыняць Указ аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы, у якім прадугледзець не менш, чым 50% фінансавага забес-пячэння на функцыянаванне дзяржаўнай беларускай мовы. Такое рашэнне паслужыць пашырэнню ўжывання беларускай мовы, паспрыяе кансалідацыі і стабільнасці ў нашым грамадстве, умацуе аўтарытэт дзяржаўных органаў.

З павагай,

Старшыня ГА ТБМ                         А.М. Анісім.

 

Старшыні грамадскага аб’яднання

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Анісім А.М.

Аб разглядзе звароту

 

Паважаная Алена Мікалаеўна!

У Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь разгледжаны Ваш зварот аб пашырэнні ўжывання беларускай мовы. Інфармацыя прынята да ведама.

З павагай,

Начальнік галоўнага ўпраўлення па рабоце

са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб            Р.І. Шлык.

 

Аб ушанаванні памяці Казіміра Семяновіча

Грамадскаму аб’яднанню

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Аб стварэнні і ўстаноўцы

твора манументальнага мастацтва

 

Міністэрства культуры, сумесна з зацікаўленымі, разглядзела пісьмо грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Ска-рыны» па пытанні стварэння і ўстаноўкі помніка Казіміру Семяновічу, які распрацаваў тэорыю ракетнай зброі, і інфармуе.

Выдача Міністэрствам культуры заключэння аб мэгазгоднасці (немэта-згоднасці) стварэння і ўстаноўкі твораў манументальнага мастацтва ажыццяў-ляецца на падставе прапаноў мясцовых выканаўчых органаў улады з улікам патрабаванняў Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, зацверджа-нага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372.

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, з улікам таго, шго Цэнтральны сквер з дэкаратыўнай скульптурай «Хлопчык з лебедзем» з’яўляецца аб’ектам аховы гісторыка-культурнай спадчыны другой катэгорыі, мяркуе магчымым прапанаваць устаноўку помніка К. Семяновічу на тэррыторыі ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» пры ўмове ўзгаднення гэтай прапановы з кіраўніцтвам установы адукацыі.

Міністэрства культуры падтрымлівае ідэю стварэння помніка К. Семя-новічу і гатова вярнуцца да разгляду дадзенага пытання пасля ўнясення мяс-цовым выканаўчым і распарадчым органам матэрыялаў ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Разам з тым, пытанне аб устаноўцы помніка К. Семяновічу патрабуе дадатковай прапрацоўкі з вызначэннем месца і крыніц фінансавання.

Першы намеснік Міністра                            І.У. Дрыга.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

  1. Рабкавец (Юлія) — вы-твор з суфіксам -ец ад тапоніма Раб-кава і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, паселішча': Раб-кав-ец. ФП: рабко (‘рабы’, фармант -ко) — Рабко (мянушка, потым прозві-шча) — Рабкава (‘уладанне асобы з про-звішчам Рабко‘) — Рабкава (тапонім) — Рабкавец.
  2. Рабухіна (Іраіда) — вы-твор з фармантам -іна ад антрапоніма Рабуха і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Рабух-іна. ФП: ра-буха (‘пярэстая жывёліна’, ‘рабая жанчына’, а таксама (спец.) ‘хвароба тытуню і махоркі, пры якой на лістах утвараецца мноства бледнавата-жоўтых плямаў, ад чаго лісты ста-новяцца дзіравымі’) — Рабуха (мяну-шка, потым прозвішча) — Рабухіна.
  3. Рабцэвіч (Валянціна) — вытвор з суфіксам бацькаймення -эвіч ад антрапоніма Рабко і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асобы': Рабц(к/ц)-эвіч. ФП: рабко (‘пра рабога чалавека’, раб-ко) — Рабко (мянушка, потым прозвішча) — Рабцэвіч.
  4. Радзівон (Вікторыя) — імя (з мовы грэкаў Rhodion ‘жыхар Ра-доса’) набыло ролю прозвішча (фік-суецца з 1558 г.).
  5. Радзюк (Ірына) — вытвор з суфіксам -юк ад антрапоніма Рада і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Радз-юк. ФП: Рада (імя, ад рада ‘ра-дасная’ (<радавацца)) — Рада (мянуш-ка) — Рада (прозвішча) — Радзюк.
  6. Ражко (Ірына) — другас-ная форма, першасная Ражок ці Ражка. Ражка — семантычны вытвор ад апелятыва ражка ‘драўляная пасу-дзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкай, прызначаная для розных гаспадарчых патрэб (зліваць ваду, даваць корм жы-вёле)’. Ражок — семантычны вытвор ад апелятыва ражок, які мае шмат значэнняў: ‘маленькі рог’, ‘прадмет у выглядзе рога’, ‘плод ражковага дрэва ў выглядзе струка’, ‘лапатачка для на-дзявання абутку’, а таксама назва рознага роду музычных інструмен-таў.
  7. Развадоўская (Настасся) — вытвор з фармантам -оўская ад та-поніма Разводы і значэннем ‘наро-дзінка, жыхарка названай мясцовасці, паселішча': Развод-аўская — Разва-доўская.
  8. Разіна (Наталля) — ак-цэнтаваная форма імя Разіна (<лац. roso ‘ружа’).
  9. Разумейка (Наталля) — семантычны вытвор ад апелятыва разумейка ‘той, хто разумее’ (разумей-ка), ‘разумны’, ‘разумнік’.
  10. Разуменка (Наталля) — вытвор з фармантам -енка ад ант-рапоніма Розум і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Разум-енка. ФП: розум (‘здольнасць чалавека лагічна і творча думаць (мысліць), абагуль-няць вынікі пазнання’, ‘інтэлект (ра-зумовае развіццё)’ ‘пра чалавека як носьбіта інтэлекту’) — розум (‘разумны чалавек’) — Розум (мянушка) — Розум (прозвішча) — Розуменка > Разу-менка.
  11. Райскі (Барыс) — семан-тычны вытвор ад апелятыва райскі ‘які мае адносіны да раю’, (перан.) ‘прыгожы, чароўны’, ‘які дае многа радасці, задавальнення’.
  12. Райцаў (Д.Ф.) — вытвор з суфіксам -аў ад антрапоніма Райца і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Райц-аў. ФП: райца (‘той, хто раіць, рэкамендуе’) — Райца (мянушка, по-тым прозвішча) — Райцаў. Або вытвор ад антрапоніма Райко (< Радзівон, імя, з мовы грэкаў ‘Rhodion жыхар Радоса’, Радько (з 1556 г.)).
  13. Райчонак (Ада) — вы-твор з суфіксам -онак ад антрапоніма Райка і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Райк-онак — Райч(к/ч)-онак. ФП: Раіса (імя <грэч. ‘лёгкая, пакорлівая’) — Рая (гутарковае імя) — Райка (памяншальна-ласкальная фо-рма) — Райчонак. Або ад антрапоніма Райко (ад апелятыва райко ‘той, хто раіць’) з суфіксам недаросласці -онак: Райч(к/ч)-онак.
  14. Раінчык (Мадэст) — вы-твор з суфіксам -чык ад антрапоніма Раіна і значэннем ‘сын названай асобы': Раін-чык. ФП: Рэгіна (імя <лац. regina ‘царыца’) — Раіна (1594 г., народная форма) — Раінчык.
  15. Ракітны (Мікола) — се-мантычны вытвор ад апелятыва-пры-метніка ракітны (дэрывата з суфіксам -н(ы) ад ракіта ‘дрэва або вялікі куст сямейства вырбовых’) ‘які мае адно-сіны да ракіты, які складаецца з ракіт, зроблены з ракіты; ракітавы’.
  16. Ракоўская (Ларыса) — вытвор з фармантам -ская ад тапоніма Ракаў і значэннем ‘народзінка, жы-харка названага паселішча': Ракаўская — Ракоўская.
  17. Ракчэева (Алёна) — дру-гасная форма, першасная Аракчэева (гл.).
  18. Раманцэвіч (Ірына) — вытвор з фармантам -эвіч ад антра-поніма Раманец і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Раманц-эвіч. ФП: Раман (імя) — Раманец (‘нашчадак Рамана’ фармант -ец) — Раманцэвіч.
  19. Раменнікава (Ірына) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Раменнік і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Раменнік-ава. ФП: рамень і рэмень (‘доўгая палоса вырабленай скуры, моцнай тканіны, якая ўжываецца для звязвання, зама-цавання чаго-н. у якасці пояса для перадачы руху на шківе’, ‘дзве злуча-ныя перамычкай палоскі скуры (або тканіны моцнай заменніка) з спраж-камі і ручкай для ўвязвання і пера-носу ручнога багажу’) — раменнік (‘спецыяліст у вырабе рамены / рэ-меню’) — Раменнік (мянушка, потым прозвішча) — Раменнікава.
  20. Рамза (Таццяна) — се-мантычны вытвор ад апелятыва рам-за — нульсуфіксавага ўтварэння ад рамзаць (рэг.) ‘румзаць’ (часта і на-дакучліва плакаць).
  21. Рамук (Вера) — вытвор з суфіксам -ук ад антрапоніма Раман (імя, лац. — Romanus ‘рымскі, рым-лянін’) — Рома (народна-гутарк. фор-ма) — Рома (празванне, потым про-звішча) — Рамук.
  22. Рапецкая (Святлана) — вытвор з фармантам -ецкая ад та-поніма Рапа і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, пасе-лішча': Рап-ецкая. ФП: рапа (-ропа) ‘вада салёных азёраў, марскіх заліваў з высокай канцэнтрацыяй соляў (вы-карыстоўваецца дзеля лекаў)’ — Рапа (‘мясціна з лекавай вадой ропа’) — Ропа / Рапа (тапонім) — Рапецкая.
  23. Распуцін (Валянцін) — семантычны вытвор ад апелятыва распуцін (<распуцен) ‘распусны’ (<распуста ‘палавая разбэшчанасць, распуснае жыццё’, ‘пра таго, хто раз-бэсціўся, раздурэў’).
  24. Растраповіч (Дзяніс) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Растропа і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Растрап-овіч. ФП: растропа (‘неакуратны, непрычасаны, лахматы чалавек; не-ахайнік’) — Растропа (мянушка, потым прозвішча) — Растропавіч — Растра-повіч.
  25. Раўгач (Алёна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва раўгач ‘плакса’, яго сінонім іншасуфіксавы аднакаранёвы вытвор роўг-ал-а (СНМЗ).
  26. Раўнапольскі (Максім) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Раўнаполле і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселіш-ча': Раўнаполь-скі.
  27. Раўчук (Ірына) — семан-тычны вытвор ад апелятыва раўчук ‘невялікі ручай’, ‘невялікі равок’, ‘тое, што і раўчак’.
  28. Рафальскі (Уладзімір) — вытвор з фармантам -скі ад антра-поніма Рафаль і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Рафаль-скі. ФП: Рафаіл (імя <ст.-яўр. repha`el ‘Бог вылечыў’) — Рафал (народная форма: 1556 г.) — Рафал (празванне, потым прозвішча) — Рафальскі.
  29. Рахман (Святлана) — се-мантычны вытвор ад апелятыва рах-маны ‘памяркоўны ў адносінах да іншых, згаворлівы, дабрадушны’. Прыметнікавая форма рэканструя-вана ў назоўнік.
  30. Рахманенка (Алег) — вытвор з фармантам -енка ад антра-поніма Рахман і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Рахман-енка. Гл. Рахман.
  31. Рахубік (Іван) — вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Рахуба і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Рахуб-ік. ФП: рахуба (‘падлікі, разлі-кі’, ‘карысць, выгада’, ‘сэнс’) — Рахуба (мянушка, потым прозвішча) — Ра-хубік.
  32. Рахунок (Алег) — семан-тычны вытвор ад апелятыва рахунак ‘дакумент з указаннем належнай сумы грошай за адпушчаны тавар ці вы-каную работу’, ‘разлік даходаў і расхо-даў’. Форма з о для адмежавання ад апелятыва: РахунакРахунок (акцэн-таванне).
  33. Рачок (Віктар) — семан-тычны вытвор ад апелятыва рачок — пам.-ласк. ад рак ‘беспазваночная, пакрытая панцырам прэснаводная жывёліна з вялікімі клюшнямі каля галавы і жывоцікам, якое звычайна на-зываюць шыйкай’.
  34. Рачыцкая (Анастасія) — вытвор з фармантам -ская ад тапо-німа Рачыкі і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, пасе-лішча': Рачык-ская — Рачыц(к/ц)-кая.
  35. Ржэўскі (Браніслаў) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Ржэўе і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Ржэў-скі. ФП: ржэўе / іржэўе (‘зжатае поле, астаткі сцяблоў ад зжатага збож-жа’); Ржэўе (тапонім) — Ржэўскі.
  36. Родзік (Надзея) — народ-на-гутарк. форма імя Радзівон набыла ролю прозвішча.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Гарадзенскі краязнаўчы каляндар

Пад Новы год пабачыў свет чарговы выпуск бела-рускамоўнага Гарадзенскага абласнога краязнаўчага кален-дара. Гэта  — дзевяты выпуск

У календары пададзена каля паўтысячы важных і ціка-вых датаў з гісторыі Гарадзен-шчыны, што яшчэ раз пацвяр-джае яе багацце і напоўненасць падзеямі і асобамі праз гады і стагоддзі.

Новы каляндар пры-свечаны найгалоўнейшай па-дзеі ў гісторыі нашай краіны — 100-годдзю абвяшчэння Бела-рускай Народнай Рэспублікі.

Сённяшняя Гарадзен-шчына, а тады гэта Гарадзен-шчына плюс Віленшчына, уне-сла выключны ўклад у пад-рыхтоўку і сам акт абвяшчэн-ня незалежнасці Беларусі.

Таму кожны месяц ад-значаны партрэтам аднаго з дзеячаў БНР як непасрэдна 1918 года, так і пазнейшых ча-соў. Гэта:

Васіль Захарка (в. Да-брасельцы, Зэльвенскі р-н), сябар Сакратарыята БНР (1918), Прэзідэнт Рады БНР (1928 — 1943);

Тамаш Грыб (в. Паля-ны, Смаргонскі р-н), сябар Рады БНР і яе Выканкама (1918), міністр БНР (1918);

Кіпрыян Кандрато-віч  (в. Зіневічы, Лідскі р-н), сябар Народнага сакратарыята БНР, міністр ваенных спраў БНР;

Макар Краўцоў (Кас-цевіч) (в. Баброўня, Гара-дзенскі р-н), сябар Рады БНР (1918-1919);

Кс. Вінцэнт Гадлеў-скі (в. Шурычы, Свіслацкі р-н), сябар Рады БНР (1918);

Ян Станкевіч (в. Ар-ляняты, Смаргонскі р-н), сябар Рады БНР (1918);

Кс. Аляксандр Астра-мовіч (Андрэй Зязюля) (в. Навасады, Ашмянскі р-н), сябар Рады БНР (1918);

Вацлаў Іваноўскі  (фальв. Лябёдка, Шчучынскі р-н), Міністр асветы ва ўрадзе БНР (1918);

Ларыса Геніюш (м. Жлобаўцы, Ваўкавыскі р-н), Генеральны сакратар Урада БНР у эміграцыі (1943);

Язэп Сажыч (в. Гара-дзечна, Наваградскі р-н), стар-шыня Рады БНР (1982-1997);

Ала Орса-Рамана (г. Наваградак), сябар Прэзідыу-ма Рады БНР (наш час);

Хведар Нюнька (в. Алешавічы, Мастоўскі р-н), сябар Прэзідыума Рады БНР (наш час).

Добра прадстаўлены ў календары і 155-я ўгодкі паў-стання 1863 года. На Гарадзен-шчыне паўстанне мела шырокі развой і суправаджалася шэ-рагам трагічных падзей.

Календары на 2010 -2017 гады мелі значны поспех і выклікалі вялікую зацікаўле-насць на Гарадзеншчыне, у Менску і ў іншых мясцінах, ку-ды траплялі, што і з’явілася ас-ноўным стымулам для выдан-ня календара на 2018 год.

Укладальнік календара — старшыня Гарадзенскай га-радской арганізацыі ТБМ Аляксей Пяткевіч, рэдактар Станіслаў Суднік.

Каляндар з’яўляецца пэўным крокам у развіцці гро-дзенскага краязнаўства, пако-лькі нацэльвае краязнаўцаў з Гародні і рэгіёнаў на працу па пэўных датах і з пэўнымі лю-дзьмі, якія адзначаны ў кален-дары. Ужо на сёння кален-дары перададзены ва ўстановы культуры Лідскага раёна, і там яны без справы ляжаць не будуць.

Наш кар.

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў студзені

Адаська Віктар

Акулін Эдуард

Акуліч Аляксандр

Алейнікаў Мікалай Сідаравіч

Алесіна Ганна Міхайлаўна

Аліева Марыя Рыгораўна

Аляхновіч Мікалай Мікал.

Андрасовіч Наталля Валянцін.

Андрыш Андрэй Антонавіч

Антаноўскі Мікалай

Антанюк Ян Ігнатавіч

Анціпенка Лявон Міхайлавіч

Апейка Марыя Фёдараўна

Аскірка Валянцін Фёдаравіч

Ашкінадзэ Аляксандра Аляк.

Ашуева Вера Яўгенаўна

Бабровіч Вера Грыгор’еўна

Баброў Яўген Ігаравіч

Багданкевіч Святлана Мікал.

Багданчык Таццяна

Бакіноўскі Валянцін

Баркоўская Настасся

Баркун Любоў Сяргееўна

Барткевіч Таццяна Фёдараўна

Барысаў Лявон Аляксеевіч

Барысевіч Аляксандр Вітольд.

Батуеў Павел

Батура Вольга Іванаўна

Бахір Алена

Белы Павал Аляксандравіч

Бельковіч Алена Тадэвушаўна

Бернат Міхась Язэпавіч

Благачынны Фларыян Мікал.

Болбас Данута Вацлаваўна

Бохан Аліна Аляксандраўна

Булыга Міхаіл

Бурбоўская Алена Уладзімір.

Бяліцкая Ганна Сцяпанаўна

Бяляева Кацярына Уладзімір.

Вагапаў Цімур Фанузавіч

Варанцоў Міхаіл Ананіевіч

Варатынская Галіна Аляксан.

Варонька Ніна Адэльфонас.

Васілевіч Алена Канстанцін.

Віданава Ірына Аляксеўна

Вінаградаў Віталь

Вісловіч Эдуард Андрэевіч

Водзіч Таццяна

Водчыц Таццяна Мікалаеўна

Выбарнаў Аляксей Анатол.

Вярбоўская Надзея

Гайдук Марыя

Галавач Яўген

Галай Вераніка Вячаславаўна

Галушко Сяргей Анатольевіч

Гапеева Вальжына Міхайлаўна

Гаравы Марат

Гарадко Галіна Станіславаўна

Гарачанкова Юлія Аляксандр.

Гарбачова Тамара Валер’еўна

Гардзіенка Ала Андрэеўна

Гасціловіч Уладзімір Всільевіч

Гацак Максім Віктаравіч

Гедроіць Аляксандр Генадзев.

Герасёва Таццяна Андрэеўна

Герман Таццяна Арсенцьеўна

Гільвей Валянціна

Грышкевіч Лявон Іосіфавіч

Грэбенко Аляксей Уладзімір.

Грэбень Раіса

Гундзер Мацвей Уладзімір.

Гуркова Каміла Мсціслава Ал.

Гурская Людміла

Гусарэвіч Максім Фёдаравіч

Данільчык Валянцін Максім.

Дашкевіч Віктар Мікалаевіч

Дварэцкі Аляксей Вадзімавіч

Дварэцкі Андрэй Вадзімавіч

Дзям’янаў Аляксандр Улазім.

Дзям’яненка Юлія Яўгенаўна

Доўнар Павел Віктаравіч

Драздоў Уладзімір

Дранжкевіч Марыя

Дробаў Іван Міхайлавіч

Дубовік Ганна Уладзіміраўна

Дуброўская Наталля

Дудзянкоў Міхаіл Валер’евіч

Дунецкі Анатоль Пятровіч

Дычок Рэгіна Янаўна

Езавіт Т. В.

Елісееў Андрэй

Ефімовіч Аляксандр Вячасл.

Ефімоўская Дана

Жарнасек Ірэна Францаўна

Жук Аляксандр Мікалаевіч

Жылінская Святлана

Жынь Канстанцін Уладзімір.

Заіка Зоя Міхайлаўна

Закрэўская Ніна

Зарубава Ганна Уладзіміраўна

Захарава Кацярына Алякс.

Збароўскі Эдуард Іосіфавіч

Здановіч Ніна Іванаўна

Землякова Ала Максімаўна

Зімніцкая Ганна Ігараўна

Зімніцкі Леанід

Зорына Любоў Міхайлаўна

Зубар Марына Уладзіміраўна

Зылеў Уладзіслаў Дзянісавіч

Іванковіч Уладзімір Уладзім.

Івановіч Кацярына Анатол.

Іваноў Віталь Юр’евіч

Ігнатчык Алег Уладзіміравіч

Іпатава Вольга Міхайлаўна

Кабышаў Зміцер

Кавальчук Таццяна Юр’еўна

Казак Валянціна

Казак Галіна Сцяпанаўна

Казак Міхась Мікалаевіч

Казак Сяргей Іванавіч

Казлоўскі Алег Феліксавіч

Калесніковіч Максім

Калінка Святлана Міхайлаўна

Каліноўская Марыя

Калоднікава Алена Валянцін.

Калядка Іна

Канопкіна Таццяна Станіслав.

Канус Марыя Іванаўна

Капарыха Мікалай Уладзімір.

Капуста Алена Міхайлаўна

Карабан Станіслаў Вацлававіч

Каралёнак Мікалай Мікалаев.

Каратчэня Іван Адамавіч

Карней Ігар Пятровіч

Кароль Вольга Мікалаеўна

Карповіч Уладзімір Леанідавіч

Картузава Яўгенія Юр’еўна

Карэнька Людміла Мікалаеўна

Каспяровіч Ілля Алегавіч

Касцееў Антон Сяргеевіч

Касьян Марыя Віктараўна

Кашнікава Кацярына Сярг.

Кашчэева Людміла

Каяла Уладзімір Іванавіч

Кізееў Ігар

Кісель Таццяна Аляксандр.

Клімашонак Віталь Алегавіч

Кліменценка Святлана Ульян.

Клімуць Яраслаў Іванавіч

Клямята Уладзімір Антонавіч

Кніга Галіна

Кожан Кліменцій Арсенавіч

Козел Алена Аляксандраўна

Коласава Алена Аляксандр.

Корнеў Павел Іванавіч

Котаў Павел Аляксандравіч

Красоўская Таццяна Мікал.

Красоўскі Лявон (Леанід) Мік.

Красоцкі Ян

Краўчук Ала

Крол Вера Сяргееўна

Крывальцэвіч Мікола

Крывой Яраслаў Віктаравіч

Крыж Сяргей Аляксандравіч

Кузьмянкоў Генадзь Адамавіч

Кулік Анатоль Міхайлавіч

Кулінковіч Алена Анатольеўна

Курцова Вераніка Мікалаеўна

Курчанава Ларыса Вітальеўна

Куцэпаленка Яўген

Лабанава Наталля Андрэеўна

Лабоха Канстанцін Валянцін.

Лагвінец Аляксандр Іванавіч

Лаеўскі Дзяніс Уладзіміравіч

Лазарэнкаў Валянцін Дзмітр.

Лазюк Аляксандр

Лакішык Аляксей Рыгоравіч

Ларычаў Алег Васільевіч

Лашук Алег Пятровіч

Ліпскі Канстанцін Аляксеевіч

Лісоўскі Дзмітрый

Ліцкевіч Наталля

Ліцьвінчук Анатоль

Лобан Павел Міхайлавіч

Лобец Алесь Паўлавіч

Лукашэнка Антон Уладзімір.

Луцэвіч Аляксандр Сяргеевіч

Лысенак Р.В.

Лысы Аляксандр Уладзімір.

Люліна Алена Канстанцінаўна

Лявончык Алена Рыгораўна

Магалінскі Ігар Уладзіміравіч

Магучава Таццяна Васільеўна

Магучая Галіна

Малаковіч Надзея Якаўлеўна

Маліноўскі Лявон Яўгеньевіч

Малышава Людміла Яўгенаўна

Малышка Іпаліт Міхайлавіч

Малышчыц Ларыса Канстан.

Малюк Марына Мікалаеўна

Маляўка Марыя

Маркоўская Кацярына Мікал.

Мароз Аксана Пятроўна

Мароз Таццяна Леанідаўна

Марцынкевіч Марыя

Масакоўскі Генадзь Уладзімір.

Мацюшава Яна Аляксандр.

Мельнікаў Юры Леанідавіч

Мільнова Таццяна Мікалаеўна

Мінько Марына

Місілевіч Ксенія Аляксандр.

Міхалева Варвара

Міхалькевіч Людміла Мікал.

Міханчык Нэлі

Міхно Іна Станіславаўна

Міцкевіч Людміла Сямёнаўна

Мішкель Станіслаў

Мішкоў Яўген

Музычэнка Андрэй Мікал.

Муша Уладзімір Мікалаевіч

Мялешка Віктар Александр.

Навагродскі Мечыслаў Аляк.

Навахрост Кацярына

Навуменка Валянціна Мікал.

Нагорны Юры Аляксандравіч

Нашчынец Канстанцін Мікал.

Нікалаеў Аляксандр Яўгенавіч

Нікіцін Аляксандр Аркадз.

Новік Міхась Фаміч

Норка Алеся

Падабед Аляксандр

Падгайская (Пярвушына) Г. С.

Палубінская З. Г.

Панкратава Наталля Сярг.

Панчук Арцём Аляксандравіч

Паплеўка Юлія Юр’еўна

Патаранскі Сяргей Сяргеевіч

Паўлючук Антон

Пашкевіч Ілона Іосіфаўна

Пісарэнка Аляксандр Васіл.

Пляхневіч Тамара

Пракаповіч Наталля Фёдар.

Пракурат Яўген Андрэевіч

Пратасаў Мікалай

Пратасеня Юрый Аляксандр.

Прымака Васіль Дзмітрыевіч

Прыхач Віталь Іванавіч

Прышчыц Валянціна Сцяпан.

Псурцава Галіна Аляксандр.

Пясецкі Генадзь Леанідавіч

Пячкоўскі Франц Уладзімір.

Рабянок Дзяніс

Радзюк Міхаіл Міхайлавіч

Раковіч Аксана Уладзіміраўна

Рамановіч Вераніка

Ролік Анісій Нікадзімавіч

Роўкач Андрэй

Рудзіч Алена

Руцкая Алена Вітальеўна

Рымша Сяргей

Сабініна Лілея Іванаўна

Савельеў Зміцер Віктаравіч

Савуліч Мікалай

Самонаў Алесь Іванавіч

Самуйлік Яўген Рыгравіч

Сарокін Андрэй Віктаравіч

Саскевіч Алена Мікалаеўна

Сасковіч Алена

Саханчук Сцяпан Савельевіч

Свентахоўская Валянціна Міх.

Свістунова Алеся Аляксандр.

Семянчук Альбіна

Сівіцкі Уладзімір Уладзімір.

Сіповіч Святаслаў Іосіфавіч

Сірота Вінцэнт Уладзіміравіч

Сітніца Рыгор

Скамейка Сяргей Кузьміч

Скрабатун Уладзімір Іванавіч

Скрыпко М.А.

Снітко Вера

Снітко Тамара

Стагначоў Уладзімір Фёдар.

Судак Вікторыя

Суша Тамара Мікалаеўна

Сушчэня Анатоль

Сцепанчук Надзея Уладзімір.

Сытая Таццяна

Сяргейчык Аляксей Мікал.

Тамашоў Мікалай Васільевіч

Тамашэвіч Аляксандр Уладз.

Тамашэвіч Тамаш Іосіфавіч

Тарасевіч Тамара Сафронаўна

Трухін Уладзімір Фёдаравіч

Украінка Сяргей Сяргеевіч

Фёдарава Вольга Дзмітрыеўна

Фёдарава Лілея

Федаровіч Святлана Міхайл.

Федзюшка Надзея

Фядотаў Феакціст Фёдаравіч

Хадановіч Маргарыта Міхайл.

Хадоркін Мікола Фёдаравіч

Хамайда Барыс Ханонавіч

Хамец Міхась Дзмітрыевіч

Харкова Аляксандра Дзмітр.

Хмараў Сяргей Рыгоравіч

Хомка Вячаслаў Міхайлавіч

Храпавіцкі Станіслаў Іванавіч

Царкова Ніна Канстанцінаўна

Цітоў Ігар Віктаравіч

Ціхачова Ганна Андрэеўна

Цыбульская Людміла Віктар.

Цяцеркін Мікалай Яўгенавіч

Чайка Сяргей

Чаркасава Любоў Восіпаўна

Чарных Наталля

Чарнякова Вольга

Чачотка Анатоль Ільіч

Чцепанчук Міхаіл Уладзімір.

Чылек Міхал Паўлавіч

Чырэка Алесь

Шаклач Таццяна

Шафарэнка Мікалай Мікал.

Швец Алена

Шкель Аліса Ігараўна

Шунько Наталля Фёдараўна

Шыбека Аляксандр Сяргеевіч

Шыдлоўская Ніна Анатол.

Шыман Дзмітрый Валянцін.

Шыманец Алена

Шышко Вадзім Аляксандравіч

Юранкова Марыя Віктараўна

Юхневіч Яўген Аляксандравіч

Юхнель Мікалай Мікалаевіч

Якавенка Яўген Яўгенавіч

Якалцэвіч Марыя Антонаўна

Якушава Аліна Мікалаеўна

Янушкевіч Леанід

Ярашук Глеб Алегавіч

Ярашэвіч Галіна Андрэеўна

Яўмененка Мікалай Алякс.

Яўсеенка Жана

Яцкевіч Уладзімір Антонавіч

 

Аб ушанаванні памяці Адама Кіркора

Старшыні грамадскага аб’яднання

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Анісім А.М.

Аб ушанаванні памяці А. Кіркора

 

Паважаная Алена Мікалаеўна!

У адпаведнасці з даручэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2017 г. №10/124-1469 Міністэрства культуры па выніках разгляду на ўзроўні Урада звароту грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» аб ушанаванні памяці А. Кіркора паведамляе наступнае.

Даведачна: Кіркор Адам-Ганорый Карлавіч (21.01.1818 — 23.11.1886) — гісторык, археолаг, этнограф, выдавец, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў м. Слівень Смаленскай губерні. Вучыўся ў Магілёўскай і Віленскай гімназіях. Служыў у Віленскай казённай палаце (1838-1864). У 1843-1858 гг. выдаваў у Вільна шэраг літаратурна-навуковых альманахаў і часопісаў. З 1849 года — член Віленскага статыстычнага камітэта, рэдактар «Памятнай кніжкі Віленскай губерні» (1850-1854). У 1850-1860 гг. — кіраўнік віленскай суполкі беларускіх, польскіх і літоўскіх літаратараў і дзеячаў культуры. З 1855 года — член археалагічнай камісіі, захавальнік Віленскага музея старажытнасцей, якому перадаў сваю археалагічна-этнаграфічную калекцыю. Член-ка-рэспандэнт Імператарскага археалагічнага таварыства (1856 год), член Рускага геаграфічнага таварыства (1857 год). У 1859-1865 гг, — рэдактар газеты «Віленскі веснік». З 1859 года — ула-снік друкарні ў Вільні. У1868-1871 гг. — адзін з выдаўцоў газеты «Новое время » ў Санкт-Пецяр-бургу. З 1872 года ў г.Кракаве вядзе лекцыі па гісторыі славянскіх літаратур, у тым ліку і бела-рускай. Праводзіў археалагічныя, краязнаўчыя і этнаграфічныя даследаванні ў Віленскай і Мінскай губерніях, дзе даследаваў каля 1000 курганоў. У сваіх работах адзначаў багацце, самабытнасць духоўнай і матэрыяльнай культуры беларускага народа, даў этнічную і сацыяльна-бытавую характарыстыку беларусаў. Як даследчык духоўнай культуры беларускага народа і літарату-разнаўца, садзейнічаў станаўленню новай беларускай літаратуры.

Да 200-годдзя з дня нараджэння А. Кіркора дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі НАН Беларусі» будзе праведзена Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2017 годзе» (24-25 мая 2018 г., г.п. Мір), па выніках якой будзе выдадзены зборнік матэрыялаў.

Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь запланаваны ў студзені 2018 г. выпуск мастацкага маркіраванага канверта, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння А. Кіркора.

Мінскім гарвыканкамам накіравана ў Камісію па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска прапанова грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» аб прысваенні адной з вуліц г. Мінска імя Адама Кіркора.

Разам з тым, па пытанні прысваення імя Адама Кіркора аднаму з музеяў Беларусі трэба адзначыць, што пры наданні арганізацыі імя выбітнай асобы заснавальнікам арганізацыі ўлічваецца значэнне асобы для Рэспублікі Беларусь і адпаведнага населенага пункта, уклад асобы ў станаўленне і развіццё дадзенай арганізацыі. На практыцы музеі носяць імя той ці іншай вядомай асобы, якая з’яўляецца стваральнікам музея, або музей прысвечаны жыццю і дзейнасці дадзенага грамадскага дзеяча, дзеяча культуры і мастацтва.

Даведачна: Імя братоў Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў — заснавальнікаў у г.Лагойску першага на Беларусі музея, носіць Лагойскі краязнаўчы музей. Магілёўскі абласны краязнаўчы музей носіць імя Еўдакіма Раманавіча Раманава, аднаго з заснавальнікаў беларускай гумані-тарнай навукі, вядомага гісторыка, краязнаўцы, педагога, заснавальніка Магілёўскага царкоўна-археалагічнага музея, фонды якога ў далейшым сталі асновай для стварэння Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея. Слонімскаму раённаму краязнаўчаму музею нададзена імя засна-вальніка музея, археолага і краязнаўцы Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага, прыватная калекцыя якога стала асновай для стварэння Слонімскага музея.

Улічваючы вышэйзгаданае, на сённяшні дзень падстаў для надання імя Адама Кіркора аднаму з беларускіх музеяў не маецца.

Таксама паведамляем, што выпуск памятнай манеты да юбілею Адама Кіркора Нацы-янальным банкам Рэспублікі Беларусь не плануецца.

Прынятыя па Вашым звароце рашэнні могуць быць абскарджаны ў парадку, вызначаным артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Об обращениях граждан и юридических лиц».

Начальнік галоўнага ўпраўлення

культуры і аналітычнай работы          В.М. Чэрнік.

 

Навіны Германіі

Новы Год у Германіі

Новы год (ням. Neu-jahr) — адно з каляндарных свят Германіі, адзначаецца ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня кож-нага года. Пярэдадзень Новага года ў Германіі завуць Сіль-вестрам (ням. Silvester, радзей Sylvester) у гонар хрысціян-скага святога, які сканаў 31 сне-жня 335 года.

 

Віншаванні

 

У Германіі віншуюць з наступленнем Новага года яш-чэ да яго надыходу, жадаючы іншым «добрага слізгацення» (ням. Guten Rutsch) у святоч-ныя дні. Слова Rutsch («слізга-ценне») паходзіць ад Рош Ха-Шана («частка года», «пачатак года»), такім чынам жадаюць прыемнага пачатку года. Па-сля наступу новага года, вінша-ванне змяняецца на Frohes Neues! («Шчаслівага Новага года!»).

Паколькі галоўным зі-мовым святам у Германіі з’яў-ляюцца Каляды, якія адзнача-юцца 25 снежня, асноўныя віншаванні і падарункі прыпа-даюць на Каляды. На Новы год прынята дарыць невялікія дро-бязі (ці абменьвацца імі), якія павінны прынесці шчасце ў новым годзе: невялікія фігуркі свінні, чатырохлістай канюшы-ны, камінара, пфеніга.

 

Імпрэза

 

У адрозненне ад Каляд, якія з’яўляюцца сямейным свя-там і спраўляюцца традыцыйна ў коле сям’і, Новы год у Герма-ніі прынята спраўляць у шум-най кампаніі. Асабліва сярод моладзі прынята святкаваць у кампаніі сяброў дома ці ў клу-бе, на адмыслова арганізава-ных вечарынках. Сярод ста-рэйшага пакалення ў пярэда-дзень Новага годы вялікім по-пытам карыстаюцца рэстара-ны, навагоднія балі, тэатраль-ныя прадстаўленні ці канцэрты.

 

Варажба на волаве

 

У выпадку сустрэчы Новага года дома ці ў гасцях, збор гасцей адбываецца ўвечар 31 снежня. Пры гэтым застоллі ў Германіі не настолькі бага-тыя, як у Беларусі. Звычайна немцы абмяжоўваюцца лёгкімі закускамі, традыцыйнымі стравамі ў Сільвестр лічацца раклет і фандзю. Астатні час да поўначы праводзяць за пра-глядам традыцыйнага каме-дыйнага скетча «Вячэра на ад-наго» і гульнёй у настольныя гульні. Тыповым заняткам так-сама з’яўляецца варажба на волаве (свінцы) — расплаўленае волава выліваюць у халодную ваду і па застылай фігурцы спрабуюць прадказаць, што чакае ўладальніка фігуркі ў новым годзе.

Апоўначы прынята паднімаць куфлі з шампанскім і жадаць адзін аднаму шчасця і поспеху ў новым годзе. Пасля гэтага жыхары Германіі выхо-дзяць на двор, каб паглядзець ці запусціць феерверк, затым працягваюць імпрэзу.

 

Навагодні стол

 

Традыцыйнымі страва-мі ў пярэдадзень Новага года з’яўляюцца раклет і фандзю, якія настройваюць на працяг-лую вячэру і гутарку за ста-лом. Раней у навагоднюю ноч да стала падавалі карпа, але цяпер гэта традыцыя меней распаўсюджана. Існуе мерка-ванне, што серабрыстая луска карпа прынясе шмат грошай у новым годзе. Таксама папуляр-ныя іншыя рыбныя стравы, напрыклад, чырвоная салата з селядца.

Таксама традыцыйным пачастункам з’яўляюцца бер-лінскія пончыкі. Часам жартам адзін з пончыкаў напаўняюць гарчыцай ці цыбуляй замест салодкага канфіцюра.

Сярод напояў, апроч шампанскага, распаўсюджаны крушон і пунш. У цэлым, у на-вагоднюю ноч немцы ўжыва-юць досыць вялікую коль-касць алкаголю.

 

Феерверк

 

Важным атрыбутам для святкавання Новага года з’яўляецца феерверк апоўначы. У буйных гарадах феерверкі арганізоўваюць на цэнтраль-ных пляцах, дзе збіраюцца гле-дачы. Многія прыносяць улас-ную піратэхніку, якую афіцы-йна дазволена запускаць 31 снежня і 1 студзеня асобам ста-рэйшым за 18 гадоў. Продаж піратэхнікі ў гандлёвых прад-прыемствах дапускаецца за тры працоўных дні да 31 снежня. У апошнія гады часта праводзяц-ца акцыі, пры якіх жыхароў Германіі заклікаюць выдатка-ваць грошы на дабрачыннасць замест куплі на іх феерверкаў.

 

Тэлебачанне

 

На цэнтральным кана-ле за некалькі гадзін да паўночы праходзіць прамы эфір з самай буйной вечарынкай Германіі ў Берліне ля Брадэнбургскіх ва-рот, на якой штогод збіраюцца каля 1 мільёна чалавек. Такса-ма за некалькі гадзін да Новага года па тэлебачанні перадаюць Навагодні зварот федэраль-нага канцлера да народа.

Сярод перадач у пярэ-дадзень Новага года найболей папулярнымі з’яўляюцца: эпі-зод «Навагодні пунш» з тэле-серыялу «Адно сэрца і адна душа» і брытанскі камедыйны скетч «Вячэра на аднаго». Ак-рамя гэтага ў эфір выходзяць забаўляльныя перадачы: хіт-парад мінулага года, навагоднія вечарынкі, сімфанічныя кан-цэрты.

Вікіпедыя.

 

«Каложскі дабравест» і «Новы замак» — у Шчучыне

Творчы дэсант у сера-ду, 20 снежня, у складзе сяб-роў Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў і праваслаўных святароў Гаро-дні і Шчучына «высадзіўся» у Шчучынскай цэнтральнай біб-ліятэцы. Бібліятэкары і жыха-ры Шчучынскага раёна шчыра віталі пісьменнікаў Дануту Бі-чэль, Юрку Голуба, Рычарда Бялячыца, Галіну Самойла, Валянціна Дубатоўку, а так-сама святароў Паўла Каспяро-віча з Гарадзенскага Свята-Пакроўскага сабора і айца Аля-ксандра са Шчучынскага даб-рачыння. Дзякуючы сумесна-му праекту Гарадзенскіх Свя-та-Пакроўскага сабора і ад-дзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў літаратары і свя-тары прэзентавалі паэтычны зборнік «Каложскі дабравест» і штогоднік «Новы замак». У гэты вечар ў Шчучынскай цэн-тральнай бібліятэцы гучалі вершы гасцей, а бібліятэкі Шчучынскага раёна атрымалі ў падарунак зборнік «Каложскі дабравест» і штогоднік «Новы замак».

Барыс Баль,

Радыё Рацыя, Шчучын.

 

Чалавечае вымярэнне гісторыі

У Менску ў Міжна-родным прэс-клубе 19 снежня адбылася прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча «Маза-іка жыцця». Гэта ўжо 18-тая па ліку кніга нарысаў  і інтэрв’ю журналіста і пісьменніка з ге-роямі найноўшай гісторыі Бе-ларусі. Яна выйшла ў выдаве-цтве «Медысонт» накладам 500 асобнікаў. У фокусе новага выдання — найбольш яркія дзе-ячы культуры канца ХХ- па-чатку ХХI стагоддзя —  Свят-лана Алексіевіч, Алена Анісім, Ігар Варашкевіч, Адам Глобус, Таццяна Грыневіч, Максім Жбанкоў, Алесь Камоцкі, Іван Кірчук, Віктар Марціновіч і іншыя.

Прадмову да кнігі на-пісаў праваабаронца і літарату-разнаўца Алесь Бяляцкі, які прыкмеціў галоўныя рысы творчасці аўтара:

— Ён — нястомны летапі-сец сёняшняга часу, без нама-ганняў якога разуменне бела-рускага свету было б значна бяднейшым. Адметнасць інтэ-рв’ю, дыялогаў у тым, што Аляксандр дае свайму сураз-моўцу выгаварыцца. З кім бы ён ні размаўляў, ён няўлоўным чынам выклікае давер да сябе, і людзі няпростыя, негаваркія, некантактныя, раскрываюцца.

Як вядзецца звычайна на прэзентацыях кніг Аляк-сандра Тамковіча, большасць герояў прыйшлі на сустрэчу, каб выказаць словы падзякі, падзяліцца ўспамінамі.

— Заўсёды цікава чы-таць пра жыццё, якое мы ства-раем, — адзначыў адзін з герояў, Анатоль Тарас. — Кожны кла-дзе сваю цаглінку ў гісторыю краіны.

— Жывая гісторыя — па-пулярны кірунак у літарату-ры, — заўважыла спадарыня Наталля Гардзіенка, якая ўзна-чальвае секцыю «Нон-фікшн» у Саюзе беларускіх пісьмен-нікаў. — Важна занатаваць зве-сткі пра тых, хто робіць унёсак у сучасную культуру. Кнігі ін-тэрв’ю могуць выконваць фу-нкцыі даведнікаў.

Музыказнаўца Зміцер Падбярэзскі ўхваліў настойлі-васць і мэтанакіраванасць аў-тара, які выдае кожны год новы зборнік артыкулаў і інтэрв’ю, не зважаючы на эканамічныя крызісы і іншыя абставіны.

Былы старшыня супол-кі «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў Генадзь Драздоў ус-прымае кнігу вобразна.

— Мазаіка — гэта кавалкі смальты, якія складаюць агу-льную карціну. Так і героі кнігі ствараюць агульны вобраз беларускай культуры.

— Мы жывём ў краіне Беларусь, а дзяржавы, якія тут пануюць, мяняюцца,- заўва-жыла  доктар багаслоўя  Ірына Дубянецкая — Аўтар напісаў свае нарысы не пра герояў дзяржавы, а менавіта пра ге-рояў краіны. Дзяржава грэбуе прадстаўнікамі культуры, зне-важае сапраўдных творцаў. Але беларуская культура раз-віваецца па-за рамкамі дзяр-жавы.

Аляксандр Тамковіч з прафесійнай цікавасцю і чала-вечым суперажываннем пады-ходзіць да асобаў і іх лёсаў, і адну за другой складае свае жывыя энцыклапедыі. Калега і прадаўжальнік справы Свят-ланы Алексеевіч, збіральнік гісторый чалавечых жыццяў, ён запісаў аповед Нобелеўскай лаўрэаткі і ўключыў у сваю кнігу. Ён акрэсліў творчую ма-гістраль пісьменніцы даўжы-нёй ў 40 гадоў, на якой суст-ракалася ўсё: забарона на друк, дэманстрацыйнае ігнараванне яе твораў і нават суд за сум-ленную кнігу пра Афганістан. Пра захапленне словам, веру ў яго моц і пісьменніцкія выпра-баванні падзяліліся думкамі з аўтарам  Алесь Пашкевіч і Ба-рыс Пятровіч.

Былы вайсковы журна-ліст не фарбуе рэчаіснасць у ружовыя колеры і не стара-ецца прыхаваць рашучыя ры-сы ў характарах, праўдзіва па-казвае пераломныя моманты і крызісы, якія даводзілася пе-ражываць яго героям.

Акрамя летапіснай за-дачы аўтар выконвае важную псіхатэрапеўтычную функцыю — выслухоўвае аповеды людзей, перажыўшых небяспечныя сі-туацыі — Чарнобыльскую ава-рыю, турэмнае зняволенне, ка-р’ерныя і палітычныя паразы.

На вечарыне паэт Ула-дзімір Някляеў адзначыў, што па дакументальных нарысах А. Тамковіча пра 19 снежня 2010 года, адлюстраваных у кнізе «Жыццё пасля кратаў», можна будзе калі-небудзь ствараць паўнавартасныя аповесці ці цэлы раман, бо характары ярка прапісаныя і падзеі зафікса-ваныя.

Ёсць яшчэ адна акаліч-насць, якая палягае ў тым, што мы здольныя недаацэньваць людзей, якія робяць вялікую культурніцкую справу, пры іх жыцці, не цікавімся і не ведаем пра лепшыя праявы нашых лі-таратараў, музыкаў, мастакоў, бываем абыякавымі да іх у паўсядзённасці, і толькі пасля іх адыходу  выяўляюцца каш-тоўныя рысы творчасці і абста-віны жыцця.

Кніга каштоўная тым, што аўтар праз інтэрв’ю паказ-вае, як яго героі Васіль Шаран-говіч, Генадзь Драздоў, Алесь Пушкін і іншыя імкнулся рэа-лізаваць свае пакліканне ў мас-тацтве, праз якія церніі яны прабіваліся, якімі няпростымі і пакручастымі былі іх шляхі. Аўтара аб’ядноўвае з яго геро-ямі сапраўдная цікавасць да разнастайных праяў у культу-ры, акрэсленасць і нязмен-насць свайго маральнага вы-бару.

Да падзеі мастак Алесь Пушкін напісаў партрэт самога Аляксандра Леанідавіча  з яго кнігамі. На вечарыне спевамі падзяліся Іван Кірчук, Тац-цяна Грыневіч і пляменнік спа-дара Аляксандра — Сяргей з Ашмянаў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара

На здымку: Зінаіда Бандарэнка, Аляксандр Там-ковіч, Уладзімір Някляеў.

 

Суполка «Варта» ТБМ на гістарычным факультэце БДУ адзначыла 500-годнасць

беларускага кнігадрукавання!

Група студэнтаў на гістарычным факу-льтэце БДУ з павагай ставіцца да нацыянальных поспехаў, культурных дасягненняў, і імкнецца да захавання і распаўсюджвання сярод моладзі беларускай гаворкі. Іх дзейнасць на факультэце даволі разнастайная: пастаноўкі п’ес на творы беларускіх драматургаў, арганізацыя музычных выступаў, правядзенне конкурсаў, вандроўкі па старажытных месцах краіны. Нядаўна ў суполцы прайшоў паэтычны конкурс «Шляхам Скары-ны» прысвечаны 500-годнасці беларускага кні-гадрукавання. Па выніках конкурсу перамож-цам стаў студэнт 4 курса беларускамоўнай плыні Яўген Бодрыкаў. Другое месца падзялілі сту-дэнт-магістрант Іван Прыстаўка і студэнт 2-га курса Аляксандр Паршанкоў. Ніжэй прадстаў-леныя іх конкурсныя працы.

 

Яўген Бодрыкаў

Мы не пакінулі цябе

 

Не хвалюйся, не плач, не стагні ад бяссілля.

Беларусь! Я нікому цябе не аддам.

Ты — Айчына мая, ад Дняпра да Павілля,

Ад Асвеі да Піны ты — мой дом і мой храм.

 

Я такі не адзін, нас як мінімум сотні,

Тваіх верных сыноў, што цябе зберагуць.

Ноччу зімняй ці ў вечар спякотны, суботні

На твой першы кліч прыляцяць, прыбягуць.

 

Не прадалі цябе, не забылі, Радзіма,

І ад продкаў сваіх перанялі зарок:

Берагчы цябе нам, колькі будзе магчыма,

І варожых салдат не пускаць за парог!

 

Наша маці! З табой мы ў любыя гадзіны

Панясём Богам дадзены ўласны наш крыж.

Мы напружым і рукі, і ногі, і спіны

І падасць нам Гасподзь сваёй літасці звыш.

 

***

Ляжыць вакол і ўсё хавае снег

Зіма над Беларуссю ўжо пануе.

З гары чуваць дзяцей вясёлы смех,

І радасць над сталіцаю вандруе.

 

Снег не спыніць — ён зноў на нас ляціць,

Збялела цалкам доўгая алея…

Як мог зіму без снегу я любіць?

Як той зімой мог дыхаць без цябе я?

 

І свежае паветра ловіць нос,

Ён так стаміўся без халоднай стылі.

За шчокі нечакана ўзяў мароз…

Што мы з табою ў студзень той зрабілі?

 

Няхай танцуе сцюжа па дварах,

І снег ідзе бясконцаю чаргою

У нас ва ўсіх на нашых жа вачах…

Галоўнае — што зараз я з табою!

 

Пражскія студэнты

 

Сцягнуліся чорныя хмары няволі

Над мірнай краінай, над чыстай зямлёй.

У час той змяніліся даўнія ролі.

Пакрыўджаны помсціў рукою стальной.

 

Зусім маладая краіна-ахвяра,

Народ яе зноўку ў дзяржаве чужой.

Нязгодных таемна страляюць ля яра,

А армія проста сыходзіць дамоў.

 

Маўчанне. Здаецца, грамадская згода.

Здаецца, скарылі бяззубы народ.

Але не праходзіць і поўнага года —

Ўздымаюцца хвалі, хістаецца борт.

 

Студэнты, што ўзросту забітай Радзімы,

Выходзяць на свята пад кулі стралкоў.

Суровыя тварам, як поўначы зімы,

Заціснуты ворагам з розных бакоў.

 

Яны не зламалі чужога рэжыму,

Яны не спынілі вайну і тэрор.

А сталі за ўласную Маці-Радзіму

Ахвярай забойцы, што ўзнёс свой тапор.

Але яны выйшлі! Не сталі рабамі!

Не сталі маўклівымі сведкамі з’яў!

І тварам у твар, сутыкаліся лбамі

З забойчым рэжымам, што волю забраў.

 

Студэнты: звычайныя хлопцы, дзяўчаты,

Вы кінулі выклік на жудасны бой.

І хоць разагналі, разбілі вас каты —

Ідэю сваю вы пранеслі з сабой!

 

Іван Прыстаўка

Крыві

 

Вады патаемнасць і адданасць да зямлі

Гучным звонам саладзіла паветра.

Пілі з беларускіх крыніц,

што магутныя зубры

Шматвяковыя воіны свету.

 

Жыццё, што цягнулася ў жылах дубоў,

Белым лісцем шумела ўлетку,

Надавала і кветкам любоў,

Адчыняла з сонцам зімовую клетку.

 

Крыві не пазбегла радзімы каханне:

Палілі і нішчылі іншыя тут.

Натхніўшыся злосцю няслі пакаранне

Дажджом і крывёю нябёсы і люд.

 

Шкада, вельмі многа сышло да зямлі,

Ручаі пазбіралі пунсовыя лужы.

Часы… Адрадзілася ўсё: і лясы і палі;

І па венах маіх льюцца спадчыны слёзы.

 

У хаце

 

Надвор’е

Благое.

Цемра —

У вочы.

Котка

Прачнулася,

Да рук маіх

Крочыць.

Камін,

Агеньчык —

Цёпла

Ў хаце.

Трэскат

Вуголля,

Гарбата,

Калачык.

Кнігу

Гартаю —

Герой

Выжывае.

Момант

Натхнення —

Я

Засынаю.

 

Аляксандр Паршанкоў

Песня прыгнечаных

 

Нас прыгняталі кожны год і дзень,

Масцілі косткамі дарогі.

Ад нас застаўся толькі цень,

Ды й той, як смецечка, убогі.

 

А з нашых душаў моц і жар

Сышлі пад цяжкаю пятою.

Далі замест нам шчыры дар —

Кайданаў лязганне глухое.

 

Яно нам песняй у жыцці,

Святлом у ночы надмагільнай,

Адзіным шчасцем у закрыцці

Было, глухім і неадхільным.

 

Мы выйшлі з цемры да святла,

Ды толькі трапіліся ў пастку,

І зноўку пыльная мятла

Змяла з зямлі нас без астатку.

 

Мы наступілі на сябе,

І заблукалі ў лесе мар,

У безнадзейнай барацьбе

Не здуўшы з неба цемры хмар.

 

Замільгацеў прывід дзесь там,

Дзе зоры зыркаюць на нас.

Агеньчык сонца даў вачам

Надзею, і праз момант згас.

 

Ігар Пракаповіч

 

ВЕРШЫ ВОСЕНЬСКА — ЗІМНЯЙ ПАРЫ

 

ВЁСКА, ДЗЕ НЯМА СВЯТЛА

 

Засыпаюць клёны яркімі лістамі

Ціхія дварышчы апусцелых хат,

І ляціць над вёскай доўгімі начамі

Як салют апошні зыркі зоркапад.

 

У душы самотна, у душы тужліва.

Бо, здзічэўшы, вёскай

блудзіць цішыня.

У траве высокай даспяваюць слівы,

І паўзе грыбніца па вішнёвых пнях.

 

Хоць на вокнах дошкі,

ды разбіты дзверы,

І з паўзмроку хаты выглядае печ.

Абразок маленькі, кволы сімвал веры,

Ён у гэтых сценах, як чужая рэч.

 

Не спяе ўжо комін болей песні палкай,

І сям’я не сядзе снедаць ля стала.

І далёка дзесьці, у гасцях за чаркай

Хтосьці ўспомніць вёску,

дзе няма святла.

 

***

Самім сабою хочаш быць,

Ды ўсё — не тое… Ўсё — не тое…

Імклівы час кудысьці мчыць,

Ды не за мараю тваёю.

 

У нейкі тлум, у нейкі шал

Душа штодзённа патрапляе.

Ладдзю жыцця дзявяты вал

То ўздыме ўверх, то ўніз шпурляе.

 

І здасца, часам, што ладдзі

Ад хваляў тых не ўратавацца:

Не можаш вёсламі грабсці

І сіл не маеш, каб змагацца.

 

Але знянацку паміж хмар

Праменне сонцава праб’ецца:

І грозны сцішыцца абшар,

І лёгкі ветрык засмяецца.

 

Раскрые межы далячынь,

Цяплом напоўніцца прастора.

І панясе надзеі плынь

Душу ад мора і да мора.

 

***

Прыйшла зіма. Завеяй закружыла

Апошні ліст у снежнай мітусні.

У лужыне, што шклянкаю застыла,

Замільгацелі цені і агні.

 

Наліты цемраю халодны надвячорак

Глядзіць на горад вокам ліхтара.

Святло скупое льецца ў панадворак,

Дзе ў рост рванула снежная гара.

 

Ну што ж, зіма, пішы свае законы

На шыбах хат, на плынях ручаёў,

І рассылай свае сняжынкі-дроны

На касмадромы вуліц і палёў.

 

Нам ад цябе нікуды не схавацца.

Мы будзем проста

з табой побач жыць.

Часцей сябрам і сонейку ўсміхацца,

Яшчэ пяшчотней гэты свет любіць…

 

 

НА ЛЁДЗЕ

 

Вецер вее па лёдзе снягі

І жалобна пяе ў трыснягах.

Патанулі ў снягах берагі,

Трыснягі патанулі ў снягах.

 

Ні прасторы, ні часу няма,

Свет у белай віхуры плыве.

Весяліцца, гуляе зіма,

Трыснягі нетрывалыя рве.

 

Ты на лёдзе адзін між снягоў.

Белы вэлюм паўсюль і ва ўсім.

Ні пачуццяў, ні думак, ні слоў.

Ты — адзін…

 

Астравок беларушчыны ў моры забыцця…

24 кастрычніка грамада Магі-лёўскага ТБМ на чале з Алегам Дзья-чковым выправілася ў чарговую ван-дроўку, як звычайна, вельмі цікавую і насычаную. А пачалі з ускладання кветак на магіле выбітнага беларус-кага пісьменніка і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча ў Глушы. У гэтым годзе яму б споўнілася 90 год, на жаль, ён пайшоў з жыцця раней, але ўнёсак, які ён зрабіў у развіцце ай-чыннай літаратуры цяжка перааца-ніць. Нездарма ж надмагілле — гэта вялізны цяжкі камень, такім ён і быў пры жыцці. Не зусім зручны ўладзе, але настолькі вялікі талент, як і яго сябар, Васіль Быкаў, што зрушыць было немагчыма.

Аддаўшы дань памяці, выра-шылі прагуляцца па вёсцы. І перша-пачаткова ідзём да дома, у якім пра-йшло дзяцінства Адамовіча. Зараз ён не выкарыстоўваецца і пакрысе раз-бураецца. Ёсць ідэя зрабіць тут му-зей, але ж, як заўсёды, грошай, каб такім чынам ушанаваць памяць і даць магчымасць беларусам дакрануцца да жыцця і творчасці знакамітага суай-чынніка, у дзяржавы няма. Зразу-мела, гэта не адзіная такая сітуацыя ў нашай краіне, аднак ўсё залежыць і ад нас таксама, створаны дабрачынны рахунак, і ўсе ахвочыя могуць пера-лічыць грошы на стварэнне музея.

Ёсць у Глушы яшчэ адна ці-кавостка — музей рамёстваў, які існуе яшчэ з 1980 года і павінен быў быць паўна-вартасным этнаграфічным му-зеем пад адкрытым небам. Хоць зараз ён не працуе, але паглядзець ёсць на што. Адразу ўражвае драўляная царква Святога Панцеляймона 1880 года. Спачатку яна будавалася як стараверская, але ў нашы часы дзей-нічае як праваслаўная. Адзінае, што псуе выгляд — бетонная агароджа вакол. Неяк не спалучаецца яна са старым будынкам, робіць яго амаль сучасным. Добра захаваўся і ветраны млын, што стаіць за дрэвамі побач. Прычым не толькі звонку, але і ўнут-ры. Ёсць усе асноўныя часткі — ад вялікіх колаў, што прыводзілі меха-нізм у рух да жорнаў, якія малолі зяр-няты ў муку. Гэта стварае асаблівую атмасферу, дазваляе акунуцца ў жыц-цё канца 19 ст. Можна лёгка ўявіць сабе, як падвозілі на драбінах мяхі са збожжам, як падымалі іх на верх, як натужна, нібы нехаця, круціліся пад уздзеяннем ветру колы, а жорны рабілі сваю справу… Цудоўна, што такія рэчы дзе-нідзе яшчэ сустрака-юцца, бо разглядаць малюнкі гэта адно, а пабачыць на свае вочы, зусім іншае. Дапаўняюць экспазіцыю «хата бедняка» і «хата багача». У апошняй размяшчаецца дзейная ганчарная майстэрня. Нажаль, патрапіць у яе мы не здолелі, бо па выходных яна не працуе. Але ўжо тое, што будынкі ча-сткова выкарыстоўваюцца, а тэрыто-рыя даглядаецца, вельмі добра, бо дае надзею, што гэтыя помнікі драўлянага дойлідства канца 19 ст. не згубяцца ў віры часу і нашы нашчадкі таксама будуць мець магчымасць іх пабачыць.

Наступны пункт нашай ванд-роўкі — вёска Завалочацы, тут зна-ходзіцца палац паноў Жылінскіх 19 ст. Гісторыя гэтага палаца хоць і карот-кая, але цікавая. Яшчэ ў 1886 годзе, калі Іосіф Жылінскі, геадэзіст, генерал ад інфантэрыіі вырашыў тут абасна-вацца, яму спачатку прыйшлося зра-біць меліярацыю, бо значную частку тэрыторыі сучаснай вёскі займала балота. Некаторыя меліяратыўныя і дрэнажныя каналы і дагэтуль дзейні-чаюць, а ў стаўку ёсць шлюз, які мож-на адкрыць і спусціць ваду ў раку. Пры Жылінскіх маёнтак быў драўля-ны, мураваны ў 1914 пабудавалі ўжо новыя ўладальнікі — Гатоўскія. Пасля рэвалюцыі прызначэнне будынка змянялася шмат разоў, быў тут і клуб, і бібліятэка, і кантора саўгаса, і нямец-кая камендатура. Добра, што ніхто з гаспадароў нічога не перарабляў, та-му будынак захаваўся ў першапачат-ковым выглядзе, толькі падчас вайны порцік галоўнага фасада быў зруйна-ваны. Ад тых часоў так і стаіць. І гэта, нават, ужо не здзіўляе, колькі напаў-разбураных помнікаў архітэктуры раскідана па нашай Радзіме. Але ж гэты палац усё ж вызначаецца сярод іх, бо не ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Чаму? З гэтым пытаннем, на якое на-ўрад ці ёсць адказ, едзем далей.

А далей нас чакае цэнтраль-ная кропка вандроўкі — той самы аст-равок беларушчыны ў моры забыцця — музей Анатоля Белага, самы буйны прыватны музей Беларусі, які зна-ходзіцца ў Старых Дарогах. Дом бе-ларушчыны, месца моцы Беларусі, цэнтр беларускай гісторыі, гістарыч-ная Мека беларусаў — і ўсё гэта пра яго, бо толькі тут можна прасачыць фарміраванне і развіцце беларускай думкі і культуры ад вытокаў да сучас-насці, паўнавартасна адчуць сябе беларусам у Беларусі. Варта забіць толькі адзін крок за плот, і ты, пада-ецца, трапляеш у мару. Куды не кінь погляд — паўсюль родныя вобразы, ад якіх прыемна сціскае душу. Тут і помнік Ларысе Геніюш, выдатнай паэтцы, якая аддала свае сэрца любай Беларусі. Ды і ўвогуле цэлая Алея выдатных беларусаў з бюстамі бацькі і сына Багдановічаў, помнікам выдат-наму беларускамў гісторыку Міко-лу Ўлашчыку, Тадэвушу Касцюш-ку, братам Луцкевічам. На даху злева — адзіная ў Беларусі скульптура ў го-нар змагароў Слуцкага паўстання «Тым хто пайшоў паміраць, каб жыла Бацькаўшчына», а справа — выява кіраўніка паўстання 1863 г. Кастуся Каліноўскага.

А калі трапляеш унутр, то пе-ршае, на што падае погляд — карціна, на якой выява, як адчуваецца, прыгне-чанай беларускай душы ў белым адзенні з цяжкім крыжом любові да Радзімы ў атачэнні катаў розных ма-сцей і гістарычных перыядаў ад ста-ражытнасці да нашых часоў. Наўмысна вісіць яна перад уваходам, каб адра-зу зачапіць і так ужо настроеные на неабходны лад струны душы навед-вальнікаў. Бо выпадковыя людзі па-бачыўшы безліч Пагоні навокал, наўрад ці адважацца зайсці. А пагля-дзець сапраўды ёсць што, музей змя-шчае 8 тэматычных залаў, дзе раз-мешчаны каля 1700 розных экспа-натаў, сярод якіх зала гісторыі Бела-русі з партрэтамі ўсіх князёў ВКЛ і іх радаводам, экспазіцыяй «Змагарная Беларусь», што сабрала выявы Тадэ-вуша Касцюшкі, Кастуся Каліноў-скага, Эміліі Плятэр, герояў Слуцка-га збройнага чыну. Літаратурны ад-дзел утрымлівае больш за 400 экспа-зіцыйных адзінак, прысвечаных Васі-лю Быкаву. Асобныя экспазіцыі пры-свечаны Францішку Скарыну, Еф-расінні Полацкай, Янку Купалу, Яку-бу Коласу, Максіму Багдановічу.

Сярод твораў беларускіх мас-такоў, прадстаўленых у музеі, ёсць палотны, графічныя працы Гаўрылы Вашчанкі, Алеся Цыркунова, Аляк-сея Марачкіна, Леаніда Шчамялёва, Арлена Кашкурэвіча, Генрыха і Яў-гена Ціхановічаў, Міколы Селяшчука і іншых мастакоў. Акрамя палотнаў і графічных лістоў сучаснікаў, у музеі прадстаўлены творы Язэпа Драздо-віча, Уладзіслава Галубка, Пётры Сергіевіча, Міхася Філіповіча, Віталя Цвіркі, Івонкі Сурвілы. Вялікі збор медальёнаў, самы даўні з якіх кара-нацыйны медаль караля Рэчы Паспа-літай Аўгуста ІІІ 1700 г., рэдкая мапа Вялікага Княства Літоўскага са збору Радзівілаў і шмат-шмат чаго і ншага. Усё пералічыць немагчыма, трэба ехаць і глядзець на ўласныя вочы.

Калі, агледзеўшы па магчыма-сці ўсе залы, мы ўжо спускаліся на выхад з другога паверха, то міжволі аддалі паклон «Пагоні» (усяму віной нізкая столь), і на думку прыйшлі словы Міхася Стральцова з яго эсэ «Загадка Багдановіча» — «У нас багатая спадчына, паболей бы добрых спад-чыннікаў».

Шкада пакідаць гэты цудоўны музей, але час ідзе няўмольна, а ў пла-нах вандроўкі яшчэ адна мясціна — горад Слуцк, і мы едзем далей. Аса-цыяцыі, якія ўзнікаюць у сувязі з гэ-тай назвай ўсім зразумелыя. Слуцкія паясы былі візітовай карткай горада яшчэ з сярэдзіны 18 ст. калі вырабля-ліся на мануфактуры, створанай у Слуцку вялікім гетманам літоўскім Міхаілам Казімірам Радзівілам. Кане-шне час моды на паясы даўно пра-йшоў, але дагэтуль слава слуцкіх паясоў выкарыстоўваецца нашай краінай. Нездарма ў нашыя часы быў створаны вытворча-культурны ком-плекс, які займаецца вырабам іх копій. Для гэтага спецыяльна ў Германіі стварылі ўнікальны станок, а ўвесь працэс можна пабачыць ужывую, бо цэх аддзелены ад музея, які знахо-дзіцца тут жа, толькі празрыстым шклом. На жаль, мы былі ў выходны дзень, але ж экскурсавод так цікава і падрабязна распавяла нам, як працуе як старажытнае, так і сучастнае абста-ляванне, што мы адчулі сябе ўдзе-льнікамі падзей.

Ёсць у Слуцку і іншыя ціка-восткі. Гэта і будынак былой мужчы-нскай гімназіі, заснаванай Янушам Радзівілам у 1617 годзе, і помнік Сафіі Слуцкай, заступніцы праваслаўя ў ВКЛ, і капліца святой велікапакут-ніцы Варвары, на месцы якой, згодна з легендамі болей за 900 год таму быў закладзены горад. Варта ўвагі таксама царква святога Міхаіла пабудаваная ў традыцыях народнага дойлідства з элементамі стыляў барока і позняга класіцызму напрыканцы 18 ст. Тут таксама пахаваны класік беларускай літаратуры Альгерд Абуховіч, магілу якома мы таксама наведалі.

Блукаць па Слуцку можна до-ўга, але ж цямнее, і мы выпраўляемся ў зваротную дарогу. Вось і скончыўся наш насычаны дзень, у ім было шмат цікавых мясцін і новых ведаў, а яшчэ вельмі шмат эмоцый, але дзеля гэтага мы і здзейснілі нашу вандроўку, таму хоць знясіленыя, але задаволеныя вяртаемся дадому.

Яўгенія Хмуровіч,

Магілёў.

 

КАЛІ ДУША ГАВОРЫЦЬ ВЕРШАМ ДЫ ПІША АЛОЎКАМ СВЯТЛА  

У Бабруйску пад назвай «Аловак свят-ла» ўбачыў свет дэбютны зборнік Лілеі Касцян. У прадмове справядліва, на нашу думку, сказа-на, што вершаваныя творы паэткі з’яўляюцца своеасаблівым прыкладам лірычнайнай паэзіі, гучаць голасам шчырай і неабыякавай да нава-кольнага свету душы. Яны  адметныя тым, што ў цэнтры ўвагі аўтаркі знаходзяцца вечныя пы-танні, звязаныя з сэнсам жыцця, набліжэннем чалавека да вечнасці.

 

Ты стварыў, мой Божа, месяц нам і сонца,

Толькі людзі ў цемры ўсё яшчэ жывуць,

Ды ідуць у пекла чарадой бясконцай,

Злосць, адчай, нявер’е іх, сляпых,  вядуць.

 

***

 

Ціха на калені ўстану і заплачу,

Кепскага нямала ў сабе я бачу,

Я схілюся долу, Божа,  дай мне сілу,

Каб мне з гэткім сэрцам не сыйсці ў магілу.

  

Навучы, мой Божа, як мне асвяціцца,

Хай  душы балючай рана загаіцца,

Каб любоў і радасць напаўнялі сэрца,

Ды каб мог хто іншы ля мяне сагрэцца.

 

Глыбока кранальнымі падаюцца радкі з апі-саннем хараства роднай прыроды, з успамінамі дзяцінства.

 

ВОСЕНЬ

 

Маладзіцай на кірмаш прыбралася восень,

З залатых лясоў сукенка, хустка — неба просінь.

Раскідала па балотах завушніцы-журавіны,

Ды гараць на яе шыі цуда-пацеркі рабіны.

 

Распусціла над зямлёй водар яблык спелых,

Апранула восень світу, усю з туманаў белых.

Яна дбайна працавала ў лесе,  полі,  садзе.

Сабярэ цяпер тавары, у вазок свой сядзе,

 

Развітаецца й паедзе ў крышталёвы ранак,

Маразок ужо бярэцца, халадней світанак.

Над зямлёй закружыць снег, ранак пабялее,

Так зіма ідзе да нас і вядзе завеі.

 

***

 

Над хатамі дымок бруіць,

Ды пад нагамі снег рыпіць.

Прыгожы маладзік рагаты,

Дарогу свеціць нам да хаты.

Той дзіўнай ночы хараство,

Глыбока ў сэрцы залягло,

Заўжды, як бачу зоркі ноччу,

Па небе я ў дзяцінства крочу.

 

 

З глыбокім сардэчным жалем паэтка га-ворыць пра заняпалы стан роднай мовы.

 

Няма беларусаў без роднае мовы…

За здраду прысуд быў заўсёды суровы,

Мы моваю продкаў сваіх пагарджаем,

Чужыя мы ведаем, роднай не знаем.

 

 

Яшчэ адным вершам Лілея Касцян выно-сіць суровы прысуд сучаснікам, а мо нават і некалькім мінулым пакаленням беларусаў:

 

Сваімі рукамі мы мову забілі,

Чужою для сэрца яе мы зрабілі,

Але пахавалі яе мы дарма,

Бо сталі народам, якога няма.

 

Няма беларусаў без роднае мовы,

За здраду прысуд быў заўсёды суровы.

Мы моваю продкаў сваіх пагарджаем,

Чужыя мы ведаем, роднай не знаем.

 

Але яна ў полі і ў лесе гучыць,

Бо мову зямлі немагчыма забіць,

Маліліся моваю продкі за нас,

Што ведалі Божы закон у свой час.

 

Маліцеся людзі аб роднае мове,

Па нашай зямлі хай пакрочыць у абнове,

Крынічкаю звонкаю хай загучыць,

Як чысты вясновы струмень зазвініць.

 

Бог птушкам даў мову, яны не мяняюць,

Салоўкі варонамі не заспяваюць,

Уласную мову даў кожнаму Ён,

Каб не будавалі мы зноў Бабілон.

 

Няма сумневу, што кожны, хто праз «Аловак святла» пазнаёміцца з творчасцю Лілеі Касцян, перажыве прыемныя моманты асабі-стага дакранання да духоўных вышынь, якія часам хаваюцца за шэрай будзённасцю і кампу-тарным рацыяналізмам сучаснага жыцця.

Ул. Бруй,

сябар Саюза беларускіх

пісьменнікаў.

Пра дзядоў не толькі на Дзяды

Зімовым днём Менская суполка імя Станкевіча зладзі-ла вечарыну-ўспамін пад на-звай «Нашы дзяды». Госцем імпрэзы быў пісьменнік, ура-джэнец Пастаўшчыны Янусь Малец. Сярод яго творчых на-быткаў — дакументальная кніга «Таямніцы Хрыстовы», пры-свечаная роднай вёсцы. Іван Вільгельмавіч распавёў гісто-рыю дзеда і бацькі, падзяліўся эпізодамі з часоў маладосці.

Пра свой радавод рас-павёў карэнны мінчук Свята-слаў Лойка. Цікавыя звесткі пра слуцкага дзеда Сцяпана згадала вядоўца вечарыны, па-этка Галіна Каржанеўская. Прынамсі, што ейны дзед слу-жыў  у царскім войску і стаяў на варце ў пакоях Мікалая ІІ. Пасля сваіх згадак аб продках некалькі чуллівых песень пра-спявалі Уладзімір Еўтух і Сяр-гей Талстой.

На жаль, не хапіла часу на аповеды ўсіх прысутных. Вырашана прадоўжыць цыкл такіх вечарын на сядзібе ТБМ.

Галіна Зінкевіч.

На здымках: Янусь Малец;  выканаўцы С. Талстой і У. Еўтух.

 

Суполка ТБМ у Іркуцку «Крывічы» выдала новыя календары на 2018 год

Беларус-кі клуб «Крыві-чы», што функ-цыянуе ў Іркуц-ку, выдаў ужо традыцыйныя календары, але гэтым разам ак-рамя маленькіх кішэнных калян-дарыкаў надру-кавалі і вялікі насценны пера-кідны каляндар, у якім акрамя здымкаў з пра-ведзеных самім клубам трады-цыйных беларускіх святаў таксама падаецца апісанне гэ-тых святаў.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *