Навіны Германіі. Новы Год у Германіі

Аўторак, Студзень 2, 2018 0

Новы год (ням. Neujahr) — адно з каляндарных свят Германіі, адзначаецца ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня кожнага года. Пярэдадзень Новага года ў Германіі завуць Сільвестрам (ням. Silvester, радзей Sylvester) у гонар хрысціянскага святога, які сканаў 31 снежня 335 года.

 

Віншаванні

 

У Германіі віншуюць з наступленнем Новага года яшчэ да яго надыходу, жадаючы іншым «добрага слізгацення» (ням. Guten Rutsch) у святочныя дні. Слова Rutsch («слізгаценне») паходзіць ад Рош Ха-Шана («частка года», «пачатак года»), такім чынам жадаюць прыемнага пачатку года. Пасля наступу новага года, віншаванне змяняецца на Frohes Neues! («Шчаслівага Новага года!»).

Паколькі галоўным зімовым святам у Германіі з’яўляюцца Каляды, якія адзначаюцца 25 снежня, асноўныя віншаванні і падарункі прыпадаюць на Каляды. На Новы год прынята дарыць невялікія дробязі (ці абменьвацца імі), якія павінны прынесці шчасце ў новым годзе: невялікія фігуркі свінні, чатырохлістай канюшыны, камінара, пфеніга.

Імпрэза

 

У адрозненне ад Каляд, якія з’яўляюцца сямейным святам і спраўляюцца традыцыйна ў коле сям’і, Новы год у Германіі прынята спраўляць у шумнай кампаніі. Асабліва сярод моладзі прынята святкаваць у кампаніі сяброў дома ці ў клубе, на адмыслова арганізаваных вечарынках. Сярод старэйшага пакалення ў пярэдадзень Новага годы вялікім попытам карыстаюцца рэстараны, навагоднія балі, тэатральныя прадстаўленні ці канцэрты.

 

Варажба на волаве

волавак

У выпадку сустрэчы Новага года дома ці ў гасцях, збор гасцей адбываецца ўвечар 31 снежня. Пры гэтым застоллі ў Германіі не настолькі бага-тыя, як у Беларусі. Звычайна немцы абмяжоўваюцца лёгкімі закускамі, традыцыйнымі стравамі ў Сільвестр лічацца раклет і фандзю. Астатні час да поўначы праводзяць за пра-глядам традыцыйнага камедыйнага скетча «Вячэра на аднаго» і гульнёй у настольныя гульні. Тыповым заняткам таксама з’яўляецца варажба на волаве (свінцы) — расплаўленае волава выліваюць у халодную ваду і па застылай фігурцы спрабуюць прадказаць, што чакае ўладальніка фігуркі ў новым годзе.

Апоўначы прынята паднімаць куфлі з шампанскім і жадаць адзін аднаму шчасця і поспеху ў новым годзе. Пасля гэтага жыхары Германіі выходзяць на двор, каб паглядзець ці запусціць феерверк, затым працягваюць імпрэзу.

 

Навагодні стол

 

Традыцыйнымі стравамі ў пярэдадзень Новага года з’яўляюцца раклет і фандзю, якія настройваюць на працяглую вячэру і гутарку за сталом. Раней у навагоднюю ноч да стала падавалі карпа, але цяпер гэта традыцыя меней распаўсюджана. Існуе меркаванне, што серабрыстая луска карпа прынясе шмат грошай у новым годзе. Таксама папулярныя іншыя рыбныя стравы, напрыклад, чырвоная салата з селядца.

Таксама традыцыйным пачастункам з’яўляюцца берлінскія пончыкі. Часам жартам адзін з пончыкаў напаўняюць гарчыцай ці цыбуляй замест салодкага канфіцюра.

Сярод напояў, апроч шампанскага, распаўсюджаны крушон і пунш. У цэлым, у навагоднюю ноч немцы ўжыва-юць досыць вялікую колькасць алкаголю.

 

Феерверк

 

Важным атрыбутам для святкавання Новага года з’яўляецца феерверк апоўначы. У буйных гарадах феерверкі арганізоўваюць на цэнтральных пляцах, дзе збіраюцца гледачы. Многія прыносяць уласную піратэхніку, якую афіцыйна дазволена запускаць 31 снежня і 1 студзеня асобам старэйшым за 18 гадоў. Продаж піратэхнікі ў гандлёвых прадпрыемствах дапускаецца за тры працоўных дні да 31 снежня. У апошнія гады часта праводзяцца акцыі, пры якіх жыхароў Германіі заклікаюць выдаткаваць грошы на дабрачыннасць замест куплі на іх феерверкаў.

 

Тэлебачанне

 

На цэнтральным канале за некалькі гадзін да паўночы праходзіць прамы эфір з самай буйной вечарынкай Германіі ў Берліне ля Брадэнбургскіх варот, на якой штогод збіраюцца каля 1 мільёна чалавек. Таксама за некалькі гадзін да Новага года па тэлебачанні перадаюць Навагодні зварот федэральнага канцлера да народа.

Сярод перадач у пярэдадзень Новага года найболей папулярнымі з’яўляюцца: эпізод «Навагодні пунш» з тэлесерыялу «Адно сэрца і адна душа» і брытанскі камедыйны скетч «Вячэра на аднаго». Ак-рамя гэтага ў эфір выходзяць забаўляльныя перадачы: хіт-парад мінулага года, навагоднія вечарынкі, сімфанічныя канцэрты.

Вікіпедыя.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *