Паседжанне Рады ТБМ

Панядзелак, Студзень 29, 2018 0

21 студзеня ў Меску прайшло паседжанне Рады ТБМ. Рада разгледзела наступныя пытанні:

  1. Святкаванне 100-гадовага юбілею БНР.
  2. Справаздача старшыні ТБМ за 2017 г.
  3. Абмеркаванне і прыняцце плана дзейнасці ТБМ на 2018 г.
  4. Аб фінансавым становішчы арганізацыі.
  5. Прыняцце Пастановы аб памеры штогадовых складак.
  6. Прыняцце звароту да ўдзельнікаў мясцовых выбараў.
  7. Аб зменах у рэдкалегіі газеты «Наша слова».
  8. Рознае.

 

Рада разгледзела тактыку дзейнасці ТБМ падчас падрыхтоўкі і святкавання 100-годдзя БНР. У прыватнасці аргкамітэт начале з Радзімам Гарэцкім увайшоў у агульнанацыянальны аргкамітэт. Асобна ТБМ запланавала выдаць паштоўку да 100-годдзя БНР, выпусціць два сакавіцкія нумары “Нашага слова”, прысвечаныя БНР, мясцовым арганізацыям рэкамендована арганізаваць шэраг мерапрыемстваў па ўсёй Беларусі. Так ад спадара Навумчыка паступіла прапанова апублікаваць у “Нашым слове” сцэнар школьнага свята да 100-годдзя БНР.

Падчас абмеркавання Плана на 2018 год было разгледжаена пытанне аб узнагародзе ТБМ. Рада згадзілася з неабходнасцю ўвядзення такой узнагароды і даручыла Сакратарыяту прапрацаваць дэталі.

Рада павысіла з 1 ліпеня 2018 года памер штогадовых складак, які не мяняўся ўжо тры гады, і абавязала мясцовыя арганізацыі актывізаваць збор складак з усіх сяброў ТБМ.

Рада прыняла зварот да ўдзельнікаў мясцовых выбараў.

Рада ўвяла сябра Рады Людвіку Таўгень у склад рэдкалегіі газеты “Наша слова”.

У “Розным” увагі заслугоўвае спавешчанне Валянціны Раманцэвіч пра існаванне розных лінгвістычных канфігурацый у сённяшнім беларускім грамадстве:

— афіцыйная дзяржаўная лінгвістычная сістэма;

— лінгвістычная сістэма каталіцкага касцёла;

— лінгвістычная сістэма праваслаўнай царквы;

— ці то сістэма мовы ці сістэма слэнгаў, якая ўжываецца ў моладзевым асяроддзі, у т.л. на курсах “Мова нанова”.

А як быць школьніку? Як пісаць у сачыненні: Езус, Іісус ці Ісус? Калі настаўніца не выправіць памылку?

Спадарыня Валянціна прапанавала правесці на ўзро-ўні Акадэмі навук адпаведкую канферэнццыі па стандартызацыі лінгвістычных сістэм.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *