У Лідскім замку адбылося ўрачыстае адкрыццё вежы Вітаўта

Панядзелак, Студзень 8, 2018 0

Упершыню пасля працяглай рэстаўрацыі Лідскага замка яшчэ адзін важны складнік сярэднявечнага абарончага збудавання, вежа Вітаўта, якая на працягу сваёй гісторыі не раз падвяргалася разбурэнням, стала даступнай для наведвання. Ва ўрачыстай абстаноўцы, з удзелам шматлікіх гасцей 22 снежня ў яе сценах была адкрыта выстаўная экспазіцыя «Гістарычныя падзеі і постаці».

На кожным з пяці паверхаў паўночна-ўсходняй вежы, а гэта парадку ста квадратных метраў, гасцей сустракалі супрацоўнікі Лідскага гістарычна-мастацкага музея. У фактах і легендах мінулае ажывала на вачах. Фармоўшчык, ці «цагельнік», які віртуозна «ладзіў» цэглу-пальчатку, зазірнуў у мінулае, у перыяд з 1323 па 1328 год (час непасрэднага будаўніцтва замка).

алеськ

Усё вышэй па прыступках — і перад вачамі моманты вялікіх бітваў, сярэднявечнае паляванне ў наваколлях Ліды і, вядома, вяселле караля Ягайлы і Соф’і Гальшанскай. Дадалі ўражанняў пазнавальнай экскурсіі выстава «Прылады катаванняў сярэднявечнай Еўропы» вядомага беларускага калекцыянера Сяргея Нурматава і наведванне лялечнага тэатра «Батлейка». Не зрабіў селфі, а таксама фота наваколляў горада з пятага паверха вежы хіба што гультаяваты.

некрашэвічк

вітрынакюзэфаклазоўскіккатк

Аўтэнтычныя прадметы розных часавых перыядаў (некаторыя артэфакты доўгі час захоўваліся ў фондах Лідскага гістарычна-мастацкага музея і былі недаступныя для прагляду), таямнічасць калідораў, веліч сцен — замак ізноў напоўнены духам рыцараў і прыгожых дам. Вежа Вітаўта расчыніла дзверы для жыхароў нашага горада, а таксама турыстаў, якіх у найблізкай будучыні стане яшчэ больш.

— Лідскі замак — не адзіны ўнікальны гістарычны аб’ект, якому ў апошні час надавалася асаблівая ўвага, — адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам раёнкі начальнік галоўнага кіравання ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гарадзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. — Праводзіўся шэраг работ у такіх вядомых архітэктурных помніках, як Стары, Крэўскі і Гальшанскі замкі. Высілкі шматлікіх людзей не марныя. Усё рабілася і робіцца для таго, каб Гарадзенская вобласць стала яшчэ больш прывабнай і цікавай для грамадзян іншых дзяржаў. З падпісаннем Указу № 318 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь турыстычны струмень у краіну павялічыўся. Таму наша агульная задача — здзіўляць гасцей, каб жаданне наведаць і Гарадзенскую вобласць у тым ліку ўзнікала зноў і зноў.

Вольга Антонава,

“Лідская газета”.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *