11-я Агульнанацыянальная дыктоўка стартавала на Лідчыне

Панядзелак, Люты 26, 2018 0

Мінойты

Па традыцыі апошніх гадоў чарговая Агульнанацыянальная дыктоўка на Лідчыне пачалася з Мінойтаў. У Мінойтаўскай бібліятэцы дыктоўка праходзіла ў трэці раз. Бралі ўдзел і дарослыя, і вучні мясцовай школы. Прысутныя з энтузіязмам сустрэлі вестку, што ў Беларусі яны пачынаюць дыктоўку першымі і зусім не расстроіліся на інфармацыю, што першыя беларускія дыктоўкі ў Польшчы ўжо прайшлі.

У дыктоўцы ўзялі ўдзел 15 чалавек. Пісалі тэкст “Малюнкі прыроды” паводле Петруся Броўкі. Чытала дыктоўку, як і ўсе папярэднія гады, настаўніца Мінойтаўскай школы Ганна Чаславаўна Енка.

залак

Уразіў высокі ўзровень ведаў па беларускай мове. З 15 чалавек 6 удзельнікаў — 4 вучні і двое дарослых — атрымалі дзясяткі. Гэта такія вучні, як Гур’ян Анастасія, Юшкевіч Вольга, Навагран Паліна, Сазонава Анастасія, а таксама Бойка Аляксандр Дзмітрыевіч і Багуслаўская Ірына Віктараўна.

На дыктоўцы прысутнічаў  намеснік старшыні ТБМ  Станіслаў Суднік.

Пераможцы атрымалі ад ТБМ невялікія падарункі: часопісы “Лідскі летапісец” і календары на 2018 год. Беларуская мова ў Мінойтах жыве.

Наш кар.

Бярозаўка

У Бярозаўскай бібліятэцы сёлета дыктоўка праходзіла ў дзясяты раз.

За гэтыя гады многае тут пабачылі, і, мабыць, трохі спаў энтузіязм, трохі ўмяшаліся жыццёвыя абставіны, бо на дыктоўку прыйшлі толькі чатыры актывісты ТБМ. Тым не менш, дыктоўка адбылася. Пісалі “Трэцюю ўстаўную грамату Беларускай Народнай Рэспублікі”. Чытаў дыктоўку намеснік старшыні ТБМ, старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік.

бярозк

Тэкс велікаваты, але граматычна не цяжкі, памылак было не шмат. Сёлета найлепшы вынік паказаў старшыня Лідскай раённай арганізацыі ГА БНФ “Адраджэньне” Сяргей Пантус.

Наш кар. 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *