НАША СЛОВА № 5 (1364), 31 студзеня 2018 г.

Серада, Люты 7, 2018 0

155 гадоў таму назад — 1 лютага 1863 г. — Літоўскі правінцыйны камітэт заклікаў усіх ліцвінаў узяцца за зброю, Беларусь паўстала

1 лютага 1863 г. Літоўскі правінцыйны камітэт заклікаў усіх «ліцвінаў» узяцца за зброю і падтрымаць паўстанне ў Польшчы. Абвяшчаўся Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі.

13 лютага 1863 г. у Шаўры да Людвіка Нарбута прыбыў ганец Вiленскага камiтэта з загадамi, адным з загадаў Людвiк прызначаўся вайсковым начальнiкам Лiдскага павета. Атрымаў ён i загад пра пачатак паўстання.

Нядоўга доўжылася падрыхтоўка да ад’езду, усё ўжо было гатова. Перад ад’ездам сабралася ўся вялiкая сям’я Нарбутаў. Людвiк быў апрануты ў старую камiзэльку, падбiтую аўчынай, i ўзброены рэвальверам, на баку вiсела старая каўказская шабля. Сястра Тэадора ўручыла яму харугву, вышытую ўласнымi рукамi, а ён перадаў ёй манiфест Камiтэта для ксяндза з Начы, каб заўтра прачытаць вернiкам. Людвiк захоўваў поўны спакой i пасля дабраславення бацькамi i развiтання з маладой жонкай i сваякамi, у суправаджэннi брата Баляслава i шасцi блiзкiх паплечнiкаў — сяброў маладосцi i сялян роднага маёнтка — з’ехаў з хаты. Праз некалькi кiламетраў ад хаты, у Салапацiскiм лесе, каля Эйшышскага гасцiнца, аддзел спынiўся — тут было месца збору паўстанцаў.

У першы лагер нарбутаўцаў, заложаны за тры вярсты ад Начы, у ноч з 13 на 14 лютага з групай у сем чалавек прыйшоў Леў Краiнскi з Грышанiшак.

Назаўтра, 14 лютага, сястра Тэадора прыехала да нацкага пробашча ксендза Готаўта i перадала яму манiфест. Готаўт у той жа дзень зачытаў манiфест паўстанцаў.

Паўстанне на землях былога Вялікага Княства Літоўскага перайшло ва ўзброеную фазу.

У Слоніме аднавілі ТБМ

Слонімская арганіза-цыя Таварыства беларускай мовы была створана ў канцы 1980-х гадоў. Яе ўзначальвалі розныя людзі, і шмат было зро-блена добрых спраў на ка-рысць роднай мовы. Але з ця-гам часу актыўнасць і дзей-насць кіраўнікоў арганізацыі спынілася, а яе сябры па розных прычынах непрыкметна ады-шлі ад працы ТБМ, хаця да сён-няшніх дзён застаюцца прыхі-льнікамі роднай мовы. Сёлета на газету ТБМ «Наша слова» ў Слоніме, у параўнанні з міну-лым годам, колькасць падпіс-чыкаў павялічыся, хаця ва ўсіх іншых гарадах і вёсках Беларусі яна значна зменшылася. У Сло-німе сёння пражывае шмат ціка-вых людзей, якія актыўна пра-пагадуюць родную культуру, літаратуру, гісторыю і мову. Таму настаў час аднавіць Слоні-мскую арганізацыю ТБМ, што і было зроблена ў суботу 27 студзеня. У паседжанні пры-нялі ўдзел рэдактар газеты «На-ша слова», намеснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік, акты-віст ТБМ з Дзятлава Валер Петрыкевіч. Спадар Суднік пазнаёміў прысутных з дзей-насцю Лідскай арганізацыі ТБМ, адказаў на пытанні слоні-мцаў. Кіраўніком Слонімскай раённай арганізацыі ТБМ ад-нагалосна была абрана Свят-лана Бушчык, намеснікамі — Сяргей Чыгрын са Слоніма і Уладзімір Кавальчук з Жыро-вічаў.

Святлана Бушчык, закончыла біяфак БДУ, у свой час узначальвала слонім-скую арганізацыю “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Першачарговай зада-чай з’яўляецца аднаўленне рэ-гістрацыі арганізацыі ў Сло-німскім выканкаме

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім. Фота аўтаркі.

180 гадоў з дня нараджэння

Кастуся Каліноўскага

Кастусь КАЛІНОЎ-СКІ (Вінцэнт Канстанцін Ка-ліноўскі; 2 лютага 1838 — 22 сакавіка 1864) — нацыянальны герой Беларусі, адзін з кіраў-нікоў нацыянальна-вызволь-нага паўстання 1863-1864 га-доў; рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст, паэт. У наш час К. Каліноўскі лічыцца адным з найбольш вядомых прадстаў-нікоў беларускай нацыі ў свеце.

Кастусь Каліноўскі на-радзіўся ў вёсцы Мастаўляны Гарадзенскага павета (цяпер у Падляскім ваяводстве Поль-шчы). Ахрышчаны 18 лютага ў Ялоўскім парафіяльным кас-цёле. У 1847-1852 гадх наву-чаўся ў Свіслацкай павятовай вучэльні, пасля заканчэння якой (1856) некалькі гадоў пражыў у бацькавым фаль-варку Якушоўка (у вало-данні Каліноўскіх з 1849 года), дапамагаючы ў гас-падарчых клопатах і, віда-вочна, займаючыся сама-адукацыяй.

У 1856 годзе пасту-піў на юрыдычны факуль-тэт Пецярбурскага ўнівер-сітэта, які скончыў праз ча-тыры гады з навуковай сту-пенню кандыдата права.

Улетку 1862 года разам з паплечнікамі з Га-радзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі Феліксам Ра-жанскім, Станіславам Сан-гіном і Валерам Урублеў-скім распачаў выпуск «Му-жыцкай праўды» — першай у гісторыі газеты на бела-рускай мове.

У 1862 годзе К. Калі-ноўскі ўжо ўваходзіў у склад Літоўскага правінцыйнага ка-мітэта (ЛПК) — цэнтральнага органа падрыхтоўкі паўстання ў Літве-Беларусі. А ўвосень таго ж года стаў яго старшы-нём. Пасля роспуску ЛПК. К. Каліноўскага накіравалі на ро-дную Гарадзеншчыну на паса-ду паўстанцкага камісара вая-водства.

У чэрвені 1863 года К. Каліноўскі мусіў вярнуцца ў Вільню, дзе дзейнічаў пад кан-спірацыйнымі прозвішчамі. У ноч на 29 студзеня 1864 года схоплены царскімі жандарамі ў Святаянскіх мурах. Павешаны на Лукішках у Вільні.

Вікіпедыя.

 

210 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Вінцэнт-Якуб (Вікен-цій Іванавіч) ДУНІН-МАР-ЦІНКЕВІЧ (4 лютага 1808, фальв. Панюшкавічы, Бабруй-скі павет, Расійская імперыя, цяпер Бабруйскі раён Беларусі — 29 снежня 1884, Люцынка, Менскі павет, Расійская імпе-рыя, цяпер Валожынскі раён Менскай вобласці; псеўданім: Навум Прыгаворка) — беларус-кі празаік, паэт, драматург, тэ-атральны крытык. Заснаваль-нік нацыянальнай драматургіі, тэатра, першы класік новай бе-ларускай літаратуры.

Скончыў Бабруй-скае павятовае вучылішча (1824). С. Богуш-Сестран-цэвіч, знаходзячыся на паса-дзе мітрапаліта ўсіх рымска-каталіцкіх касцёлаў Расій-скай імперыі, узяў пляменні-ка ў Пецярбург, дзе падле-так Вінцэнт жыў у сярэдзіне 1820-х гадоў.

Вучыўся ў Пецяр-бургскім універсітэце (па ін-шых звестках — у Віленскам універсітэте) на медыцын-скім факультэце, але не мог прызвычаіцца да анатамі-равання і пакінуў вучобу.

Падчас паўстання 1863-64 гадоў абвінавачваўся ў распаўсюджванні «шкодных для ўрада» ідэй.

Пісаў па-беларуску і па-польску. Творчую дзей-насць пачаў з оперных лібрэта. Як драматург і акцёр дэбюта-ваў у Менску, паставіўшы апе-рэту «Рэкруцкі яўрэйскі на-бор» (1841) і выканаўшы ў ёй адну з галоўных роляў.

Працаваў у розных лі-таратурных жанрах. У 1860-я — 1870-я гады напісаў камедыі «Пінская шляхта» і «Залёты».

Арганізаваў тэатраль-ную трупу — першы беларускі тэатр, які ладзіў спектаклі ў 1840-50-я гады…

Вікіпедыя. 

План работы на 2018 год

Менскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны»

  1. З бацькамі дзяцей, якія ў 2018/2019 навучальным годзе пойдуць у дзіцячыя сады і першыя класы школ, правесці гутаркі аб навучанні дзяцей на беларускай мове і ад імя рады абласной арганізацыі накіраваць у аддзелы адукацыі райгарвыканкамаў і ўпраўленне адукацыі Менскага аблвыканкама прапановы арганізаваць беларускамоўныя групы ў дзіцячых дашкольных установах і беларускамоўныя класы ў школах.
  2. Прадоўжыць работу сярод жыхароў населеных пунктаў вобласці па арганізацыі гурткоў, клубаў, курсаў беларуса-знаўства і вывучэння беларускай мовы.
  3. Накіраваць прапановы кіраўніцтву Адкрытага акцыянернага таварыства «Мінаблаўтатранс», падраздзяленняў Беларускай чыгункі на тэрыторыі вобласці рабіць на беларускай мове аб’явы аб прыпынках у аўтобусах, дызель-цягніках і электрацягніках і надпісы на шыльдах з раскладам руху аўтобусаў або цягнікоў, а таксама інфармаванне пасажыраў на вакзалах.
  4. Накіраваць кіраўнікам прадпрыемстваў розных формаў уласнасці прапановы выкарыстоўваць беларускую мову пры маркіроўцы і афармленні ўпакоўкі выпусканай прадукцыі.
  5. Правесці сустрэчы з патэнцыяльнымі падпісчыкамі газеты «Наша слова», у тым ліку з удзелам сяброў рэдакцыйнай калегіі выдання; кожнаму сябру Таварыства беларускай мовы выпісаць газету «Наша слова».
  6. Прааналізаваць выкарыстанне беларускай мовы на афіцыйным інтэрнэт-сайце Менскага абласнога выканаўчага камітэта і ў газе-це «Мінская праўда»; пры неабходнасці ўнесці адпаведныя пра-пановы кіраўніцтву аблвыканкама і рэдакцыі газеты.
  7. У мэтах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы:

накіраваць віншаванні кіраўнікам абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта, раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў;

ініцыяваць прысвечаныя святу публікацыі ў мясцовых сродках масавай інфармацыі, правядзенне «круглых сталоў» з удзелам журналістаў і пісьменнікаў;

правесці Агульнанацыянальную дыктоўку: першы этап — 21 лю-тага, другі этап — 15 сакавіка, трэці этап — 25 сакавіка.

  1. Унесці прапановы рэдакцыям рэгіянальнага тэлебачання вобласці (Салігорск, Слуцк, Маладзечна, Барысаў) выпускаць у эфір тэлесюжэты на беларускай мове.
  2. Адзначыць юбілейныя дні нараджэння беларускіх літаратараў, мовазнаўцаў — ураджэнцаў Мінскай вобласці, ініцыяваць публіка-цыі аб іх у мясцовым друку і газеце «Наша слова», арганізацыю ў бібліятэках выставак іх твораў, правядзенне сустрэч з чытачамі:

105-годдзе Антона Алешкі;

110-годдзе Станіслава Шушкевіча;

100-годдзе Алеся Бачылы;

70-годдзе Леаніда Якубовіча;

75-годдзе Мар’яна Дуксы;

65-годдзе Валянціны Аксак;

105-годдзе Васіля Івашына;

80-годдзе Івана Канановіча;

80-годдзе Уладзіміра Карызны;

215-годдзе Адольфа Янушкевіча;

70-годдзе Анатоля Бутэвіча;

110-годдзе Сцяпана Майхровіча;

100-годдзе Івана Грамовіча;

100-годдзе Міхася Пянкрата;

115-годдзе Хвядоса Шынклера;

195-годдзе Уладзіслава Сыракомлі;

60-годдзе Адама Глобуса;

115-годдзе Алеся Змагара;

195-годдзе Адама Плуга;

135-годдзе Язэпа Лёсіка;

75-годдзе Казіміра Камейшы ;

80-годдзе Ніны Маеўскай;

105-годдзе Аляксея Кулакоўскага;

225-годдзе Евы Фялінскай.

  1. Прадоўжыць удакладненне арганізацыйнай структуры і колькаснага складу абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы, перарэгістрацыю сяброў Таварыства, павялічыць іх колькасць.
  2. Прыняць удзел у мерапрыемствах з нагоды:

80-годдзя ўтварэння Менскай вобласці;

100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі;

60-годдзя заснавання Салігорска;

630-годдзя першых пісьмовых звестак пра Маладзечна.

Ініцыяваць публікацыі аб гэтых фактах у сродках масавай інфармацыі.

  1. Рэгулярна праводзіць сходы суполак, раённых і гарадскіх арганізацый Таварыства беларускай мовы з абмеркаваннем актуальных пытанняў іх дзейнасці з улікам рэгіянальных умоў. Увесці ў практыку планаванне сваёй работы і аналіз выканання гэтых планаў.
  2. Развіваць супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі, якія дзейнічаюць у Менскай вобласці.

 

 

  1. У раёнах вобласці правесці маніторынг моўнай сітуацыі і стану з моўнымі правамі іх жыхароў. Пры выяўленні парушэнняў дзейнага заканадаўства аб мовах накіроўваць прапановы па іх ухіленні ў мясцовыя органы ўлады.
  2. Адзначыць Еўрапейскі дзень моў.

 

  1. Правесці абласны агляд-конкурс мясцовых сродкаў масавай інфармацыі па выкарыстанні ў іх публікацыях беларускай мовы.
  2. Сістэматычна аналізаваць размяшчэнне ў населеных пунктах вобласці шыльдаў і банераў, прапановы аб выкарыстанні на іх беларускай мовы накіроўваць адпаведным установам і аргані-зацыям.
  3. Прыняць удзел у кампаніі «Будзьма» з правядзеннем гіста-рычных і літаратурных сустрэч.
  4. Работу абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы асвятляць на інтэрнэт-сайце Таварыства, у газеце «Наша слова» і мясцовых сродках масавай інфармацыі.

Зацверджаны радай абласной арганізацыі ТБМ 6 студзеня 2018 года.

Справаздача

аб рабоце Гарадзенскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны за 2017 год

  1. Прэзентацыя мемуарных кніг Міхася Амялішкі (12.01).
  2. Вечарына да 25-годдзя гарадзенскага хору «Баць-каўшчына» (15. 01).
  3. Прэзентацыя даследавання Івана Будніка пра ваенныя дзеянні на Гарадзеншчыне ў 1944 годзе (2. 02).
  4. Творчы вечар гісторыка і пісьменніка Алеся Краў-цэвіча (3. 03).
  5. Вечарына памяці Міхася Ткачова (10. 03).
  6. Вечар паэзіі. Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін. Маладыя паэты з Гародні (21. 03).
  7. Прэзентацыя літаратурнага зборніка «Каложскі дабра-вест» (22. 03).
  8. Абмеркаванне літаратурнага альманаха Гарадзенскага абласнога аддзялення СПБ «Новы замак» № 5 (24. 03).
  9. Эліза Ажэшка і яе прыродны свет. Пра асобу і лёс пісьменніцы. Меркаванні чытачоў (28. 03).
  10. Невядомае ў лёсах выдатных пісьменнікаў (Уладзімір Караткевіч, Зоська Верас, Ларыса Геніюш і інш.). Сумесна з гістарычным гуртком ГрДУ (12. 04).
  11. Рэгіёны Гарадзеншчыны. Агульнае і адметнае (22.04).
  12. Абласная краязнаўчая навуковая канферэнцыя школьнікаў. Сумесна з гімназіяй № 30 (22. 04).
  13. Вечарына да 60-годдзя Міколы Таранды (11.05).
  14. Прэзентацыя кнігі Яна Максімюка «Сто словаў» (12.05).
  15. Справаздачна-перавыбарная канферэнцыя гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны (11. 06).
  16. Усебеларуская дыктоўка ў Гародні. Тэкст Аляксея Каўкі. Чытаў А. Пяткевіч (6. 07).
  17. Прэзентацыя зборніка прозы Валянціна Дубатоўкі «Чужы» (21. 07).
  18. Вечарына паэтэсы Іны Снарскай (26. 07).
  19. Сустрэча з гісторыкам і паэтэсай Святланай Сяль-верставай (Святланай Куль). (29. 08).
  20. Вечарына памяці Эдзіка Мазько (30. 08).
  21. Візіт у ГарАНА наконт стварэння каардынацыйнай рады па арганізацыі беларускіх класаў (14. 09).
  22. Гарадзенскія чытані (сумесна з абласной бібліятэкай). (28. 09).
  23. Вечарына, прысвечаная жыццю і творчасці Зоські Верас (4. 10).
  24. Вечарына Якуба Коласа (27. 10).
  25. Прэзентацыя пасмяротнай кнігі Ігара Жука (28. 10).
  26. Прэзентацыя гарадзенскага гістарычнага альманаха «Горад святога Губерта» (10. 11).
  27. Да 135-годдзя Якуба Коласа. Вечарына (сумесна з філфакам ГрДУ). (11.11).
  28. Прэзентацыя кнігі прозы Альжбеты Кеды «Шчонаў-скія абраз’кі» (16. 11).
  29. Вечарына памяці літаратуразнаўца Ігара Жука (19.11).
  30. Прэзентацыя кніг паэзіі Дануты Бічэль і Андрэя Пят-кевіча (10. 12.).
  31. Пераднавагодні візіт у дзіцячы сад № 42 (з беларускімі групамі). (22. 12.).
  32. Вечарына «Традыцыя гарадзенскіх календароў» (28.12.).

Адсочвалася падпіска на «Наша слова». Сабраны складкі сяброў за 2017 год. Наведваліся сходы бацькоў першакласнікаў. 14 школьнікаў у 2017 годзе пайшлі ў 1-ыя беларускія класы.

Старшыня Гарадзенскай гарадской рады “ТБМ

імя Ф. Скарыны” Пяткевіч А.М.

 

Да 200-годдзя Адама Кіркора

Па прапанове ТБМ, якая была накіравана толькі ў пачатку студзеня, Белпошта вельмі аператыўна выпусціла мастацкі канверт да 200-годдзя Адама Кіркора.

«Дударскі Рэй — 2018″ у Глыбокім

Глыбокае запрашае на другі фэст дударскіх рэгіёнаў «Дударскі Рэй — 2018″, які сёлета адбудзецца 4-6 траўня. Свята дуды пройдзе пад міжнародны акампаніямент запрошаных гасцей з розных дударскіх рэгіёнаў Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Шатландыі, Латвіі, Бельгіі, Сербіі і Харватыі. У адрозненне ад дэбютнага фэсту, сёлета падзея стане ажно трохдзённай і абяцае сабраць шматлікіх прыхільнікаў гэтага старажытнага беларускага інструмента.

Больш пра фэст можна даведацца на старонках:

https://vk.com/dudarskirej

www.facebook.com/DudarskiRej

 

Публіцыст-эколаг, змагар за родную мову застанецца ў памяці народа

Пайшоў з жыцця Васіль Якавенка, першы старшыня аргкамітэта БНФ

22 студзеня памёр беларускі пісьменнік, эко-лаг, грамадскі дзеяч Васіль Якавенка. Пра ягоны ады-ход паведаміў унук пісь-менніка Ян Мачульскі.

«Памёр мой любы дзядуля, мой гонар, мой выток, Васіль Цімафеевіч Якавенка. Ён да апошня-га быў барацьбітом за праўду і справядлівасць і паклаў сваё жыццё на тое, каб жыла Беларусь. Ён быў тым, хто праз сваю дзейнасць ратаваў нашу зямлю ад наступстваў радыяцыйнай навалы і тым, хто ўра-таваў ад новай экалагічнай ката-строфы, спыніўшы высушэнне Па-лесся яшчэ ў сваёй маладосці. Ён быў ахоўнікам нашага народа і нацыі», — напісаў Ян Мачульскі.

 

Васіль Цімафеевіч Якавенка нарадзіўся 5 траўня 1936 года ў вёсцы Пажыхар (сёння — Светлагорскі раён). Сімвалічна, што дзень яго нара-джэння супаў з Днём друку.

У 1956 годзе ён скончыў Беларускі індустрыяльны тэхнікум па спецыяльнасці «геолаг», пазней — БДУ. Працаваў майстрам, тэхнікам, інжынерам у розных геалагічных партыях і праектных інстытутах.

В. Якавенка пачаў выступаць у друку ў 1957 годзе, друкаваў літа-ратурныя нарысы ў часопісе «По-лымя» . Яго першая аповесць «Пакуль сонца ў зяніце», была прысвечана былой партызанскай сувязной Марыі Крышталевіч.

Пра пісьменніка гавораць яго творы і шырокая грамадская дзей-насць. Не адно дзесяцігоддзе ён узна-чальваў Сацыяльна-экалагічны саюз «Чарнобыль», у гарачы, тлумны і трывожны час пасля выбуху рэактара выпускаў газету «Набат», аздараўляў дзяцей у адкрытым ім разам з япон-цамі санаторыі пад Менскам.  Яшчэ раней у 1980-я гады ён актыўна вы-ступаў супраць вялікага меліярацый-нага праекту і выратаваў раку Пры-пяць ад спрамлення і знішчэння, а яе пойму — ад ператварэння ў пустыню.

Менавіта Васіль Якавенка ў 1988 годзе быў першым кіраўніком аргкамітэта па стварэнні Беларускага Народнага Фронту. Але літаральна праз некалькі дзён у аргкамітэце ад-быліся перавыбары, і яго ўзначаліў Зянон Пазьняк. Сам Якавенка ады-шоў ад БНФ.

Кнігі публіцыстыкі Васіля Якавенкі «Другой зямлі не будзе», «Крушэнне над ростанню», «Прывіды Шанхая над Свілаччу», » Нячывелле»  прысвечаны хвалюючым тэмам: эка-логіі, ядзернай бяспецы, захаванню архітэктурнай спадчыны, абароне роднай мовы. Яго пяру належаць публіцыстычныя аповесці, экалагіч-ныя нарысы, п’есы і раман-эпапея «Пакутны век».

Трылогія пісьменніка «Пакут-ны век» выходзіла  ў Менску ў 2006 — 2009 гадах. Крытыкі называлі яе беларускай  «Вайной і мірам», па кнізе прайшла міжнародная чытацкая кан-ферэнцыя. У 2015 годзе ў Санкт-Пе-цярбурзе кніга выйшла на рускай мове пад назвай   «Надлом. Кручина вековая».

У 2015 годзе В. Якавенка вы-даў брашуру «Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве», прысве-чаную беларускаму філосафу Міка-лаю Крукоўскаму, у якой ён асвятляў умовы, варункі і варыянты сацыяль-на-палітычнага і нацыянальнага раз-віцця ў дзяржаве.

«Галоўны скарб  Беларусі — гэта яе жыхары, таленавітыя, доб-разычлівыя, кемныя, -падкрэсліваў пісьменнік у брашуры.-  Мы павінны берагчы сваю культуру, рашуча за-хоўваць сваю самаідэнтычнасць, развіваць самасвядомасць».

За плён у літаратурнай і гра-мадскай дзейнасці Васіль Цімафеевіч Якавенка ў 2016 годзе быў узнага-роджаны медалём Францыска Ска-рыны. У канцы 2017 года выйшла кні-га В. Якавенкі «Абярэг», якую ён па-спеў перадаць з дарчым надпісам сяб-рам ТБМ у Менску.

Сябры Саюза беларускіх пі-сьменнікаў і ТБМ імя Францішка Скарыны выказваюць свае шчырыя спачуванні родным спадара Васіля. Вечная яму памяць!

Пісьменнік быў пахаваны на Заходніх могілках у Менску.

Падрыхтавала Э. Дзвінская.

На здымку: Кнігі В. Якавенкі  ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папяр. нум..)

  1. Соніч (Наталля) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -іч ад антрапоніма Соня і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Сон-іч. ФП: Софія (імя, <грэч. sophia ‘мудрасць’) — Соня (народны варыянт) — Соня (празванне, потым прозвішча) — Соніч.
  2. Сотнікаў (Іван) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Сотнік і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Сотнік-аў. ФП: сотнік (‘начальнік сотні воінаў у Старажытнай Русі’, ‘у Расіі: афіцэрскі чын у казацкіх войсках’, ‘асоба з гэтым чынам’) — Сотнік (мянушка, потым прозвішча) — Сотнікаў.
  3. Спадабаеў (Андрэй) — вытвор з прыналежным суфіксам -еў (-эў) ад антрапоніма Спадабай і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Спадабай-эў — Спадабаеў. ФП: спа-дабацца (‘выклікаць пачуццё сімпатыі да сябе’, ‘выклікаць схільнасць (у асоб іншага полу)’, ‘атрымаць задаваль-ненне ад чаго-небудзь’) і спадабаць (‘пакахаць, закахацца’, ‘прысціся да густу, спадабацца’) — спадабай (‘той, хто спадабаўся, спадабаў; фармант —ай: спадаб-ай‘) — Спадабай (мянушка, потым прозвішча) — Спадабаеў.
  4. Спірыдовіч (Алёна) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Спірыд і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Спірыд-овіч. ФП: Спірыдон (імя <грэч. Spy-ridon <лац. Spurius < spurius ‘паза-шлюбны’ (народжаны)) — Спірыд (на-родная форма) — Свірыд (прозвішча) — Спірыдовіч. Бытуе і ў форме Сві-рыдовіч (ад Свірыд, з 1577 г.).
  5. Спорыш (Ганна) — ак-цэнтаваны семантычны вытвор апе-лятыва спарыш ‘два спараныя прад-меты’ (каласы, плады, арэхі і пад.)’, ‘два злучаныя гліняныя гаршчочкі з руч-кай, у якіх насілі ваду ў час палявых работ’.
  6. Ставер (Алесь) — друга-сная форма (скарочаная) ад перша-снай Старавер — семантычны вытвор ад апелятыва старавер ‘чалавек, які трымаецца старой веры, не прымае царкоўнага расколу (17 ст. у Расіі) і варожа адносіцца да афіцыйнай пра-васлаўнай царквы’, а таксама (перан.) ‘той, хто трымаецца старых поглядаў, старых звычак (устар., жарт.)’.
  7. Стадольнік (Іван) — се-мантычны вытвор ад апелятыва ста-дольнік ‘той, хто абслугоўвае стадолу (мае дачыненне да яе) (хлеў, адрыну, гумно, канюшню, (перан.) ‘вялікі ма-ёнтак’)’.
  8. Стадуб (Іван) — скароча-ная форма ад Старадуб (з выняткам ўсярэдзіне сегмента -ра-: Ста(ра)дуб (параўн. Ставер (<Ста(ра)вер, якое ад стары дуб: стар-а-дуб).
  9. Стамінок (Наталля), ві-даць, другасная форма, першасная Стамёнак — вытвор з суфіксам -ёнак ад антрапоніма Стома і значэннем ‘нашчадак (сын) названай асобы': Стом-ёнак — Стамінок. ФП: стома (‘стомленасць’) — Стома (мянушка, по-тым прозвішча) — Стамёнак — Стамі-нок (з пераносам націску на апошні склад і заменай «ё» на «і»).
  10. Станіслаўскі (Канстан-цін) — вытвор з фармантам -скі ад та-поніма Станіславова і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцо-васці, паселішча': Станіслаў-скі. ФП: Станіслаў (імя слав. ад асноў «ста-навіцца» і «слава») — Станіславова (‘уладанне Станіслава’, тапонім) — Станіслаўскі.
  11. Старавойтаў (Дзміт-рый) — вытвор з прыналежным суфік-сам -аў ад антрапоніма Старавойт і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Старавойт-аў. ФП: старавойт (ад спалучэння стары войт; войт (польск. wojt): у сярэдневяковай По-льшчы, Украіне, Беларусі — начальнік гарадскога пасялення; старшыня сельскай грамады) — Войт (мянушка) — Войт (прозвішча) — Стары ВойтСтаравойт — Старавойтаў.
  12. Старцава (Яна) — форма прыметніка з фармантам -ава ад ант-рапоніма Старац і значэннем ‘нашча-дак (дачка) названай асобы': Старц-ава. ФП: старац (апелятыў з рознымі значэннямі: ‘тое, што і жабрак'; у вер-нікаў: манах, духоўны кіраўнік; ‘пава-жаны чалавек’); стары — старац (пра-званне) — Старац (прозвішча) — Стар-цава.
  13. Старчанка (Віталь) — вытвор з фармантам -анка ад антра-поніма Старац і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Старч(ц/ч)-анка. ФП: старац (‘тое, што і жабрак'; а таксама ‘манах, настаўнік вернікаў’) — Старац (мянушка, потым прозвішча) — Старчанка.
  14. Старынская (Таццяна) — вытвор з фармантам -ская ад тапо-німа Старына і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці': Ста-рын-ская.
  15. Старых (Мікалай) — фо-рма роднага склону множнага ліку ад антрапоніма Стары — семантычны вытвор ад мнагазначнага апелятыва стары: ‘які дасягнуў старасці'; ‘які даўно ўзнік; існуе доўгі час'; ‘якім доў-га карыстаюцца, паношаны'; ‘мінулы, які даўно прайшоў, не сучасны'; ‘які быў раней, папярэднічаў каму-н., чаму-н.'; ‘зроблены, створаны даўней і які захоўваўся да цяперашняга часу, даўнейшы’, лічыцца, што гэтая форма — Р.мн. — ўзнікла ў Сібіры, дзе існавалі вялікія сем’ і з адным прозвішчам. На Беларусі такія прозвішчы часам узні-каюць для адмежавання ад шматлікіх антрапонімаў у форме адзінокага ліку. Так, на Гродзеншчыне (Скідзельш-чына) народзінец Сыты (Уладзімір), былы службовец-вайсковец, стаў: Уладзімір Сытых.
  16. Стасько (Ніна) — народ-на-гутарковая форма канан. імя Ста-ніслаў (слав. ‘станавіцца славай’): Стась (з 1528 г.) — набыла ролю про-звішча.
  17. Статкевіч (Мікола) — вытвор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Статак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Статк-евіч. ФП: статак (‘чарада якіх-н. звя-роў, птушак'; ‘жывёлы, часцей аднаго віду, якія пасуцца або ўтрымліваюцца разам, гуртам’) — Статак (мянушка) — Статак (прозвішча) — Статкевіч.
  18. Стаўбунік (Ала) — се-мантычны вытвор ад апелятыва стаў-бунік — памянш. ад стаўбун ‘высокі, тонкі’ (пра чалавека — СНМЗ).
  19. Сташко (Раман) — наро-дна-гутарк. форма ад Стахій (<грэч. stachys ‘колас’) набыла ролю про-звішча.
  20. Стральчэня (Віктар) — вытвор з фармантам -эня ад антрапо-німа Стралец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Стральч(ц/ч)-эня. ФП: стралец (апелятыў, які мае два значэнні: у рускай здяржаве 16-18 стст.: ‘службовец асобнага пастаяннага войска'; ‘тое, што і стралок’) — Стралец (мянушка) — Стралец (прозвішча) — Стральчэня.
  21. Страхар (Андрэй) — се-мантычны вытвор ад апелятыва стра-хар ‘рабочы, які крые стрэхі’ (страх-ар).
  22. Стрыжак (Андрэй) — се-мантычны вытвор ад апелятыва стрыжак — варыянт ад стрыж ‘не-вялікая птушка цёмнай афарбоўкі, з кароткай дзюбай і з доўгімі вострымі крыламі'; пар. корч — карчак.
  23. Студзінская (Іна) — вы-твор з фармантам -ская ад тапоніма Студзінка і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, па-селішча': Студзін(к)-ская.
  24. Ступакевіч (Валерый) — вытвор з суфіксам бацькаймення —евіч ад антрапоніма Ступак і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Ступак-евіч. ФП: ступак (‘частка нагі ад костачкі ўніз; ступня; абутак на сту-пні ног’) — Ступак (мянушка, потым прозвішча) — Ступакевіч.
  25. Стэпусь (Васіль) — ва-рыянт імя Стэпан (Сцяпан <грэч. ‘вянок’) з экспрэс. суфіксам -усь: Стэп-усь. Параўн. Габрыэль — Габ-русь, Павел — Паўлусь.
  26. Суворава (Карына) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Суворы і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сувор-ава. ФП: суворы (‘суровы’, ‘нелюдзімы, сугней’ — Даль), ‘упарты чалавек’ (Нас.), ‘су-ровы, бурклівы, злосны’, ‘рабы, вас-паваты’ (Даль) — Суворы (мянушка, потым прозвішча) — Суворава.
  27. Сугней (Алег) — семан-тычны вытвор ад апелятыва сугней ‘нелюдзімы, дзіклівы, пануры чала-век’.
  28. Сукала (Валянцін) — се-мантычны вытвор ад апелятыва су-кала ‘прылада для сукання нітак на цэўкі’.
  29. Сукманаў (Ігар) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Сукман і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Сукман-аў. ФП: сукман (рэг. ‘світка’ — Слоўнік… паўночна-зах. Беларусі, т 5, с. 14) — Сукман (мянушка, потым прозвішча) — Сукманаў.
  30. Суконка (Алег) — се-мантычны вытвор ад апелятыва су-конка `кавалак, шматок суконнай тканіны`.
  31. Сулейка (Эдвард) — се-мантычны вытвор ад апелятыва сулей-ка ‘вялікая бутэлька, бутля’.
  32. Суліменка (Аляк-сандр) — вытвор з фармантам -енка ад антрапоніма Суліма і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Сулім-енка. ФП: Суліма (імя чэчэнска-інгушскае -араб. Сулейман) — Суліма (мянушка, потым прозвішча) — Суліменка.
  33. Суравіцкі (Віталь) — вытвор з суфіксам -скі ад тапоніма Суравічы і значэннем ‘народзінец, жыхар названага паселішча’ — Суравіч-скі — Суравіцкі. ФП: суравы (‘нябеле-ны, натуральнага колеру пражы (пра палатно, ніткі)’) — Суравіч (бацькаймен-не) — Суравічы (тапонім) — Суравіцкі.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў лютым

Абраменка Эдуард Якаўлевіч

Абрамовіч Адэлаіда Паўлаўна

Амурак Вольга Іванаўна

Андруцэвіч Станіслаў Вячасл.

Ануфрыенка Валянціна

Арабей Вольга Анатольеўна

Аскерка Валянціна Валянцін.

Аўкштулевіч Тамара Яўген.

Аўсеенкава Кацярына Валер.

Ахрамчук Віктар Георгіевіч

Ахрэменка Мікалай Аляксан.

Бабічаў Антон Вячаслававіч

Багдановіч Эвеліна Паўлаўна

Багдзевіч А.І.

Балбераў Яўген Сяргеевіч

Баравік Марыя Якаўлеўна

Бардош Іна Анатольеўна

Барысік Мікалай

Бекешка Вікторыя Сямёнаўна

Бельчына Алеся Рыгораўна

Блажэвіч Ірына Уладзіміраўна

Богуш Мікалай

Бодрыкаў Яўген Аляксандр.

Болбас Вадзім Іванавіч

Болбат Вячаслаў Парфір’евіч

Бубен Уладзімір

Бублікава Лілія

Бубновіч Іна Іванаўна

Будзянок Аляксей Пятровіч

Бузо Алег Леанідавіч

Бязрукая Аксана Юр’еўна

Бяліста Марына

Бярэзіна Надзея Уладзіміраўна

Вабішчэвіч Таццяна Іванаўна

Валочка Святлана Анатол.

Васючэнка Пятро Васільевіч

Ваўрышук Наталля Юр’еўна

Вашанка Дзмітры Дзмітрыевіч

Вашкевіч Марына

Верхачуб Уладзімір Васільевіч

Войткун Галіна Вотэхаўна

Врублеўская Наталля Вікенц.

Вышадкевіч Наталля Алегаўна

Вярцейка Алесь

Галякевіч Яўген Ціханавіч

Гаравы Леанід Антонавіч

Гарбацэвіч Валер Аляксандр.

Гарнастай Алена

Гарэлава Ганна

Гарэцкі Іосіф Аляксандравіч

Гільвей Вацлаў

Голуб Аксана Уладзіміраўна

Грык Рыгор Яраслававіч

Грынь Сяргей Іванавіч

Губарэвіч Настасся Уладзім.

Губарэвіч Юрый Іванавіч

Гуцалік Галіна

Давідовіч Аляксандр Анатол.

Дземідовіч Вольга Валер’еўна

Дзенісевіч Павел Алегавіч

Дзеружынскі Авяр’ян Авяр.

Дзмітручына Ганна Мікал.

Дзмітрыеў Віктар Аляксандр.

Дзюбайла Андрэй Мікалаевіч

Дзямідка Генадзь Руфінавіч

Добыш Генадзь Канстанцінавіч

Драгун Павел Якаўлевіч

Драздова Марыя Аркадзьеўна

Драка Альбіна

Дубіцкі Віктар Сымонавіч

Емяльянава Аляксандра Вікт.

Жаўняровіч Ганна Дзмітр.

Жук Мікалай

Жукоўская Л. С.

Забаўская Святлана

Засім Тамара

Заяц Генадзь Мікалаевіч

Іваніцкі Павел Яўгенавіч

Ігаценка М.І.

Іжохіна Надзея Іванаўна

Іжохіна Таццяна Мікалаеўна

Ільіч Андрэй Іванавіч

Кадыка Міхась Аркадзьевіч

Калядзінскі Лявон Уладзімір.

Калядка Таццяна Рыгораўна

Камесніковіч Вольга

Камінская Аліна Аляксандр.

Канановіч Ірына

Канашэнка Рыгор

Канецкі Яўген Вітальевіч

Канойка Ігар

Каноў Уладзіслаў Васільевіч

Карбановіч Сяргей

Каржанеўская Марына Дзміт.

Карнеева Алена Віктараўна

Карповіч Лявон Эдвардавіч

Карэтка Дар’я Віктараўна

Касаржэўскі Віктар Іванавіч

Касцючык Валянціна Міхайл.

Качура Яўген

Кірэеў Антось Мікалаевіч

Клімовіч Наталля

Клімуць Лада

Клімуць Станіслава

Клімчык Генадзь

Кляшчонак Алена

Ковель Уладзімір

Корзан Ала Вікеньцеўна

Красілава Маргарыта Алякс.

Краснабаеў Артур Мікалаевіч

Красоўскі Сяргей Уладзімір.

Краўчанка Арцём Аляксанд.

Крук Алена

Крываногава Святлана

Крыванос Алеся

Крывапуст Дзмітры Валер.

Крыстэсіашвілі Сергій Мам.

Крысюк Людміла

Крэйніна Людміла Міхайлаўна

Кузьмініч Ігар Расціслававіч

Кузьмянкова Наталля Алег.

Купрацэвіч Адам Прохаравіч

Курыленка Юлія

Кур’ян Астап Андрэевіч

Кухаронак Аляксандр Дзміт.

Кучаравенка Паліна Уладзім.

Кучынскі Віталь Паўлавіч

Лабада Анастасія

Лагодская Ірына

Ладыга Сяргей Паўлавіч

Лазарэвіч Аляксандр

Лашкоўская Рэгіна В.

Леванкова Алена Аляксееўна

Леван Вадзім Вайцехавіч

Ліс Тамара

Літаш Вольга

Літвінава Людміла Сямёнаўна

Лопух Таццяна Уладзіміраўна

Лукашонак Тамара

Лукашэвіч Тамара Георгіеўна

Лукашэвіч Яўген Фёдаравіч

Лыч Леанід Міхайлавіч

Лявончыкава Дз.

Лягуцкі Анатоль Пятровіч

Ляшчынскі Іван Купрыянавіч

Мазынскі Валер Яўгенавіч

Макарэвіч Алесь

Макарэвіч Аляксандр Васіл.

Макевіч Настасся

Макрыцкая Ніна Міхайлаўна

Малашчанка Алег Міхайлавіч

Маліноўская Таццяна Рыгор.

Марачкін Ігар Аляксеевіч

Мартынаў Мікола Рыгоравіч

Маслюкова Алена Аляксандр.

Матавілава Кацярына Ігараўна

Матэлёнак Леанід Аляксандр.

Машнюк Таццяна Аляксандр.

Мінько Жанна

Мірановіч Міхаіл Канстанц.

Місуна Раман

Мішчанкова Юлія Анатол.

Мудроў Максім

Мурашка Ігар

Мядзведзева Вераніка Мікал.

Мянькоў Юры Уладзіміравіч

Мяхедка Аляксей Уладзімір.

Мяцельскі Мікалай Міхайл.

Навоеў Максім Алегавіч

Навумовіч Іван Мікалаевіч

Надокунева Ірына

Наскоў Міхаіл Андрэевіч

Нікіценка Таццяна Пятроўна

Нікіцін Віталь

Новікава Яна

Нялепа В.

Падашвялёў Дзмітры Алякс.

Памецька Ніна Казіміраўна

Панізоўцаў Сямён Сямёнавіч

Парашчанка Яўгенія Уладзім.

Парфёнаў Аляксандр Іванавіч

Патоцкая Тамара Антонаўна

Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Петрашкевіч Аляксандр Ан.

Петрашкевіч Часлава

Петрушкевіч Ала Мікалаеўна

Піўко Юрый

Плітко Віктар Васільевіч

Працко Святлана Аляксандр.

Прыгожын Аркадзь Ілліч

Прымака (Кухарэнка) Настас.

Пташнік Ларыса Уладзімір.

Пухоўская Таццяна Фёдараўна

Пяткевіч Марына

Пяткевіч Уладзімір Сцяпан.

Пятровіч Аксана Іванаўна

Пятроўскі Аляксандр

Радзюк Аляксандр Рыгоравіч

Ражкоў Леанід Мікалаевіч

Разумаў Андрэй Томакавіч

Ракевіч Мікалай

Раманоўская Вольга Парфір.

Раманцэвіч Валянціна Карл.

Рачко Мікалай

Рудніцкая Яніна

Ружыцкі Павел Аляксандравіч

Русак Андрэй

Рымач Мікалай Мікалаевіч

Рымко Вольга

Рысевец Раіса Рыгораўна

Савасцеева Людміла

Савіцкая Таццяна Яўгенаўна

Савіцкі Мікалай Іванавіч

Садоўская Яна Францаўна

Сакалова Алена Георгіеўна

Сакалоўскі Віктар Міхайлавіч

Саколка Анастасія Вацлаваўна

Салаўёў Зміцер Віктаравіч

Сарока Андрэй Іванавіч

Саўчук Ян Васільевіч

Сахута Яўген Міхайлавіч

Свістун Сяргей

Серада Алеся Сяргееўна

Сідарук Лілея Мікалаеўна

Сіманёнак Людміла Іванаўна

Сіплівеня Жанна Сямёнаўна

Стадуб Іван Дзям’янавіч

Старавойтаў Сяргей Мікал.

Старжынскі Андрэй

Стома Анастасія

Страчук Аляксандр Сяргеевіч

Строганаў Вадзім Вячаслав.

Стэпановіч Язэп Міхайлавіч

Сугойдзь-Зубовіч Кацярына

Сухарэбская Кацярына Аляк.

Сухоцкі Іван Андрэевіч

Сучок Міхась

Сцепанішчава Вера Андрэеўна

Сцефановіч Галіна Іванаўна

Сцяпанава Зоя Анатольеўна

Сырыца Таццяна Афраімаўна

Сямашка Сяргей Анатольевіч

Сяменас Людміла Францаўна

Сянкевіч Мікалай Іванавіч

Сянькова Вольга Фёдараўна

Талстая Алена Уладзіміраўна

Тарэлка Міхаіл Уладзіміравіч

Татаранка Аляксандр Мікал.

Тоўсцік Таццяна Цімафееўна

Трубкін Аляксей Анатольевіч

Тулько Ірына Уладзіславаўна

Тулько Кацярына Уладзімір.

Туровіч Алесь

Тычына Міхаіл Аляксандравіч

Тэрэз Віктар

Утохіна Наталля

Ушакоў Сяргей Аляксандравіч

Філімоненка Марына Віктар.

Філіповіч Алена Сяргееўна

Філюта Ніна Рыгораўна

Хадановіч Яўген

Хадневіч Васіль

Хацкевіч Анатоль Канстанц.

Хмянчук Марыя Іванаўна

Ходар Аляксандр

Хоміч Марына Уладзіміраўна

Цімафеева Ганна Сяргееўна

Цімохін Лявон Аляксандравіч

Ціткоўскі Ігар Адамавіч

Цішакіна Ірына Пятроўна

Цэдрык Ганна Васільеўна

Цярэнцеў Зміцер Ігаравіч

Чарнышова Зоя

Чарнякевіч Андрэй

Чарняўскі Сцяпан

Чыбісаў Мікола

Чылек Ніна Аляксандраўна

Шалкевіч Віктар Антонавіч

Шаўчук Аляксандр Мікал.

Шашута Алесь

Шпакаў Фелікс

Шундрык Георг

Шчарбакоў Ян Сяргеевіч

Шчасная Марыя

Шырвель Андрэй Раманавіч

Шыян Яўген Дзімітрыевіч

Юхнель Віктар Мікалаевіч

Язукевіч Ганна Чаславаўна

Яканюк Данат Лявонавіч

Янушэўскі Віктар Пятровіч

Ярмусік Эдмунд Станіслававіч

Яроменка Уладзімір Уладзім.

Яшчэня Ірына

Яшын Дзмітры Іванавіч

Не маўчы! Не бяздзейнічай!

Напрыканцы 2017 года ў Менску накладам 5000 асобнікаў (большым, чым дзяржаўны “Родны край”) вый-шаў насценны каляндар для дзяцей “Не маўчы па-беларус-ку”. Каляндар паспяхова разышоўся. Спроба знайсці яго ў студзені прывяла да таго, што ўдалося выявіць два асобні-кі толькі ў кнігарні на К. Маркса па цане 8 рублёў з нечым.

Разышоўся каляндар не толькі па Менску. Сябар Ёдкаўскай суполкі Лідскай арганізацыі ТБМ Віталь Ка-рабач за свае грошы купіў каля двух дзясяткаў асобнікаў календара і раздаў па дзіцячых і проста беларускіх  уста-новах горада: у дзіцячую паліклініку, дзіцячаую бальніцу, школу мастацтваў, дом рамёслаў, музычную школу, кавярню «Тутака», Цэнтральную кавярню, школы горада.

Канкрэтны адказ на пытанне, што можа просты сябар ТБМ? Узяў ды падарыў беларускія календары. І хоць мо каму з “рускага свету” той падарунак не да губы, але час, калі беларусы маўчалі, сыходзіць. Няхай прывы-каюць да нашага голасу і да нашай мовы.

Наш кар.

На здымку: Віталь Карабач каля кавярні “Тутака”.

Нарада ў Дзятлаве

27 студзеня ў Дзятлаве Гара-дзенскай вобласці адбылася нарада намесніка старшыні ТБМ Станіслава Судніка з кіраўніцтвам Дзятлаўскай раённай арганізацыі ТБМ.

Былі разгледжаны першачар-говыя задачы і план дзейнасці на блі-жэйшыя два месяцы. Адна з імпрэз будзе праведзена ў памяць былога старшыні арганізацыі М. Грышана.

Наш кар. 

Новая выстава

11 студзеня ў гасцёўні Уладзі-слава Галубка  ад-крылася выстава Сняжаны Казіміра-ўны Віцецкай 1982 года, якая з’яўля-ецца жыхаркай го-рада Гародні. У 2002 годзе мастачка скончыла Гарадзен-скі Дзяржаўны ка-ледж мастацтваў па спецыяльнасці «Ды-зайн», а ў 2007 годзе Гарадзенскі Дзяр-жаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «Вы-яўленчае мастацт-ва»  У 2011-2017 гг. удзельнічала і сама выстаўлялася ў 21 выставах.

Гледачу за-помнілася выстава «Горад «Святога Губерта» (галерэя «Крыга» г.  Гарод-ня), «Паміж Віслай і Нёманам» (г. Ві-льня), рэспубліканская выстава «Арт-панарама»  (г. Гародня, Новы Замак), выстава «Пан Тадэвуш» (г. Кракаў, Польшча), «Open youth» (г. Менск)… Сваімі настаўнікамі ў мастацтве сп. Сняжана лічыць Вікторыю Ільіну, Сяргея Грыневіча, Валянціну Шобу, Паўла Татарнікава.

Я ўважліва аглядзеў  выставу.  Мяне вельмі ўразілі творы «Мадон-на», «Каляда», «Дзве рыбы», «Хлеб»…

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст-фрылансер.

Рыгор Сітніца:

» Служу нацыі і Бацькаўшчыне!»

— Святло і  це-мра, класіка і сучас-насць, фальклор і ма-дэрн аб’яднаныя ў графічных працах Рыгора Сітніцы, — ад-значыў на адкрыцці творчага вечара вя-домага мастака Алег Хаменка, кіраўнік гу-рта «Палац».

На імпрэзу са-браліся шматлікія ся-бры і калегі спадара Рыгора па Беларус-кім саюзе мастакоў і Саюзе беларускіх пі-сьменнікаў, прыехалі ягоныя родныя і зем-лякі з Гомельшчыны.

«Канцэрт для скрыпкі і завірухі» прагучаў для юбіля-ра ў выкананні  ансам-бля салістаў Белдзя-ржфілармоніі «Класік-Авангард» на чале з Уладзімірам Байдавым. Тонкія мелодыі скрыпкі і віяланчэлі пера-гукаліся з вершамі:

«Сястрой міласэрнай ахвярнаю

застанься, маленькая скрыпка.»

 

Госці мерапрыемства  пазнаё-міліся з новым альбомам «Рыгор Сіт-ніца. Простыя рэчы», які  выпусціў выдавецкі дом «Звязда». У ім змешча-на графіка, паэзія і жывапіс аўтара. У альбом увайшлі 140 рэпрадукцый ма-стацкіх твораў, каля 50 вершаў, фо-таздымкі, творчы жыццяпіс аўтара. Стылю Рыгора Сітніцы ўласціва спа-лучэнне супрэматычных і канструк-тывісцкіх прынцыпаў у пабудове кам-пазіцыі, сімвалічнасць мовы. Яго тво-рчасці характэрна пільная ўвага да гісторыі, этнаграфіі і фальклору, як неад’емных частак агульнаеўрапей-скага культурнага кантэксту.

На вечарыне быў прадстаў-лены і новы зборнік вершаў лаўрэата літаратурнай прэміі «Залаты апост-раф» Р. Сітніцы — «Ток», выпушчаны менскім выдавецтвам » Чатыры чвэ-рці».

Першы намеснік міністра ку-льтуры Ірына Дрыга адзначыла шматгадовую дзейнасць юбіляра як кіраўніка грамадскай арганізацыі і прыкладзеныя ім намаганні дзеля та-го, каб найбольш таленавітыя мастакі маглі паспяхова выстаўляць свае працы.

Намеснік старшыні Менгар-выканкама Ігар Юркевіч уручыў спадару Рыгору ганаровую грамату і выказаў падзяку за развіццё нацыя-нальных каштоўнасцей  і  ўпрыгож-ванне горада Менска.»Служу і буду служыць нацыі і Бацькаўшчыне!»- прамовіў у адказ Рыгор Сітніца.-«Горад — наш!»

Мы задалі некалькі пытанняў тым асобам, якія прыйшлі прывітаць юбіляра.

— Трэба сказаць пра Сітніцу, што пасля заканчэння Акадэміі ён вырас і стаў знакамітым мастаком, — з задавальненнем канстатаваў яго на-стаўнік, народны мастак Васіль Пят-ровіч Шаранговіч, які аказаў на вучня светапоглядны ўплыў. — Рыгор дадаў да прафесіі яшчэ і паэтычны дар. Хачу павіншаваць свайго вучня, які дасягнуў поспехаў у сваёй творчасці!

— Мы са спадаром Ры-горам сустракаліся на мера-прыемствах Саюза мастакоў, — узгадаў праваслаўны святар, айцец Ігар Карасцялёў. — Сёння я паслухаў фенаменальныя вершы і адчуў, які гэта глы-бінны талент! Ён — мой блі-жэйшы сябра, і я з задаваль-неннем прыйшоў на імпрэзу! Ён бываў неаднаразова ў нас у прыходзе і быў шчаслівы, што храм Еўфрасінні Полац-кай упрыгожвае наш горад.

Алег Хаменка са сваім гуртом энергічна і тэмпера-ментна выканаў песні: «Шчод-ры вечар», «Кола» і іншыя.

Вялікае ўражанне па-кінулі ў душах прысутных ве-ршы Рыгора Сітніцы. Яны былі для многіх сапраўдным адкрыццём. Выступоўца пачаў з лі-рычных назіранняў за лістападам ды завірухай і перайшоў да тэмаў, якія сведчаць пра сталенне духу і асобы.

Моцна ўздзельнічаў на аўды-торыю  верш  «Сола для вулічнага саксафона», прысвечаны рэпрэсава-наму музыку, які вярнуўся з высы-лкі, і твор » Фотаздымкі Купалы 30-тых гадоў». На заканчэнне аўтар пад-сумоўвае пройдзенае:

«Перагледзь назбіраны скарб,

Каб на свята прыбраць душу,

Каб валізы не валачы

Па дарозе на страшны суд.»

 

Рыгор Сітніца не аднойчы ка-заў у прыватнай гутарцы, што хацеў бы напоўніцу выкарыстаць адведзены час на самарэалізацыю, і таму ён ім-кнецца шукаць паразумення і нала-джваць супрацоўніцтва з рознымі ўстановамі культуры, дэманструючы ўраўнаважаную і канструктыўную нацыятворчую лінію. Сведчанне гэ-таму — асабістая плённая творчая дзей-насць і выніковая рэалізацыя выста-вачных праектаў яго калег у рамках Беларускага саюза мастакоў.

«І будзе святло на тварах,

І будзе ў душах надзея! » —

запэўнівае паэт і мастак.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках:

  1. Рыгор Сітніца, Алег Ха-менка і гурт «Палац»;
  2. Васіль Шаранговіч;
  3. Зборнік вершаў «Ток»;
  4. Аўтар падпісвае свае кнігі.

 

 

Пайшоў з жыцця паэт і мастак

Міхал Анемпадыстаў

Беларускі дызайнер, графік, фатограф, паэт і перакладчык Міхал Анемпадыстаў памёр ва ўзросце 53 год. Ён у крытычным стане бы дастаў-лены ў лякарню пасля таго, як у ноч на 23 студзеня нібыта заснуў за кам-п’ютарам. Назаўсёды.

Міхал Анемпадыстаў нара-дзіўся 16 сакавіка 1964 года ў Мен-ску. Дызайнер, фатограф, графік, паэт, публіцыст. Сябра Беларускага саюза дызайнераў і Беларускага ПЭН-клу-ба.  Анемпадыстава называюць адным са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі — ягоныя вершы сталі песнямі N.R.M., «Новага Неба», Змітра Вай-цюшкевіча, IQ48 ды іншых. Ён быў аўтарам славутага «Народнага аль-бома» (прызнанага «Альбомам года» на «Рок-каранацыі-1997″), перакла-даў польскія рок-хіты для беларускіх спевакоў. «Чалавек года-2006″ па ве-рсіі інтэрнэт-партала «Тузін гітоў».

 

Лявон Вольскі:

— Нечакана, што проста словаў няма. Хацелі заняцца адтэрмінаваным праектам, з песнямі мыслярскімі, ры-бацкімі, марскімі. Частка была зроб-лена. Нядаўна ён мне тэлефанаваў, павінны былі сустрэцца днямі. Не зразумела логіка жыцця — чаму так адбываецца.

Павел Севярынец:

— Яго шэдэўры, такія як «На-родны альбом» — гэта вехі найноўшай беларускай культуры. Таму, канеш-не, страта Міхала Анемпадыстава — гэта вялікая страта для ўсёй Беларусі. Мы ўсе памятаем уздым «Народнага альбома» ў канцы 90-х гадоў, калі проста пераасэнсавалі сябе, Беларусь. «Народны альбом» стаў самастойнай з’явай. Цэлыя спектаклі і вялізныя канцэрты ладзіліся на аснове «На-роднага альбома». І гэтая традыцыя будзе працягвацца.

Вінцук Вячорка:

— Міхал для мяне — гэта члавек, які пашырыў прастору беларушчы-ны, які ў пэўным сэнсе пачаў задаваць ёй, беларушчыне, новыя каардына-ты. Усе яго праекты, усе яго задумы былі прарыўныя. Для мяне гэта вялі-кая нечаканасць. І гэта ўдар па  ўсіх, хто яго ведаў, гэта ўдар па беларуш-чыне.

Паводле Радыё Рацыя.

 

НЕ СТАЛА СЯБРА, ДОБРАГА ЧАЛАВЕКА І ПАТРЫЁТА БАЦЬКАШЧЫНЫ ВАЛЕРА ШЫЛА

24 студзеня пасля цяжкай хва-робы і доўгага змагання з ёю пайшоў ад нас у лепшы свет наш сябра, вядо-мы ў Баранавічах саксафаніст, грамад-скі дзеяч і беларускі патрыёт Валер Шыла.

З Валерам я пазнаёміўся ў 2005 годзе ў інтэрнэт-клубе «SMILE», дзе я тады працаваў. У той час мала ў каго яшчэ дома быў камп’ютар, а тым больш інтэрнэт, таму Валер вечарамі заходзіў у клуб, каб паглядзець у інтэрнэце апошнія навіны. Пасля на-шага знаёмства Валер актыўна ўклю-чыўся ў грамадскае жыццё Баранаві-чаў. Ён быў адным з удзельнікаў ба-ранавіцкай дэлегацыі на Кангрэсе дэ-макратычных сілаў Беларусі 2 каст-рычніка 2005 года. Быў актыўным удзельнікам мірнага пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 года. Падчас разгону намётавага мястэчка на пляцы Каліноўскага (Каст-рычніцкай плошчы) быў затрыманы і пакараны дзесяццю суткамі арышту, якія адседзеў у Жодзінскай турме. У 2014 годзе, ужо хворы, пасля некаль-кіх аперацый уласным аўтамабілем два разы ездзіў у Кіеў на апошні Майдан.

Ён быў актыўным удзельні-кам беларускага адраджэння, сапраў-дным, шчырым беларускім патрыё-там, які ўсім сэрцам, усёй душою лю-біў сваю Бацькаўшчыну і змагаўся за яе лепшую долю як мог. Валер быў светлым, сціплым і таленавітым чала-векам, выдатным музыкам і выклад-чыкам.

Светлага Раю табе, Валер, і вечная памяць.

Уладзімір Гундар.

 

Валер Шыла нарадзіўся 10 студзеня 1970 года ў Баранавічах. Вучыўся ў СШ № 5. У 1994 годзе скончыў РАМ імя Гнесіных. Пасля працягнуў адукацыю ў Германіі.

Працаваў выкладчыкам у гім-назіі-каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка ў Менску. Выкладаў у Ба-ранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы. Лепшыя яго вучні паступа-лі ў ВНУ Масквы і Санкт-Пецярбургу.

Апошнія гады, не пакідаючы працы, Валер Шыла змагаўся з хва-робай, перанёс некалькі аперацый.

Ян Драўніцкі

Настаўніца і асветніца Марыя Ясюнас

(Заканчэнне. Пачатак у папяр. нумары.)

Методыку правядзен-ня ўрокаў чыстапісання вы-кладала Марыя Вікенцеўна, падрабязна тлумачыла, як пра-водзіць урок. Запомніўся адзін урок методыкі чыстапісання, на якім прысутнічаў дырэктар педвучылішча. Якраз у гэтым 1948 годзе ў Савецкім Саюзе пачалася кампанія супраць «бязродных касмапалітаў». Ад педагогаў патрабавалася ма-тэрыял кожнага ўрока ўвяз-ваць з палітыкай партыі. Ма-рыя Вікенцеўна прапанавала напісаць сказ: «Савецкі народ гнеўна шальмуе бязродных касмапалітаў». Сказ напісалі. Я, прызнацца, сэнсу яго не ра-зумеў. Пытаюся ў суседа па парце Вячаслава Райчонка, хто такія касмапаліты.

— Хто яго знае, — адказаў ён. — Гэта, мабыць, касматыя людзі, вырадкі. У падручніку па анатоміі пісалася пра кас-матага чалавека.

На наступным уроку Ніна Скарупская запытала, хто такія касмапаліты. Марыя Ві-кенцеўна растлумачыла зна-чэнне слова і дабавіла:

— Чаму не спытала ў прысутнасці дырэктара. Я планавала іншы сказ з пропісаў, а гэты ўзяла па патрабаванні кіраўніка школы, каб на ўроку мела месца палітычнае выха-ванне.

Абсурдам назваць гэта не пасмела: быў 1948 год. Але мы ўсё зразумелі.

Чыстапісанне — лёгкі прадмет, але выводзіць літары па ўсіх правілах было заняткам вельмі карпатлівым для нас студэнтаў, а што гаварыць пра вучняў. Гэта разумела Марыя Вікенцеўна і праводзіла з намі фізкультхвіліны, гутаркі на розныя тэмы, гэта раіла рабіць і нам са сваімі вучнямі. Не ве-дала Марыя Вікенцеўна, што праз 8 — 10 гадоў прадмет чы-стапісанне знікне, ручак з пя-ром не будзе, іх заменяць «веч-ныя ручкі» з гумовай піпеткай для чарніла і з такімі пёрамі, якія не даюць валасных ліній. А потым і яны аджывуць свой век, іх заменяць шарыкавыя, а ім на змену прыйдуць гелевыя і капілярныя.

Чыстапісанне знікла, а вобразныя гутаркі, у якіх Ма-рыя Вікенцеўна выказвала свае педагагічныя перакананні, за-помніліся. Напрыклад, аб азна-ямленні дзяцей з жыццём па ланцужку: сям’я — родная вёска ці горад — малая радзіма — су-свет.

— Кіньце камень у сажа-лку, — казала яна, — і паназірайце, як пойдуць кругі. Так павінна ісці навучанне і выхаванне дзяцей: малы кружок, большы, большы і так далей. Перакон-вала, што нагрузку дзецям па-трэбна даваць пасільную. Па-раўноўвала з дрэнным гаспа-даром, які нагрузіць воз і го-ніць каня. У выніку сапсуе яго: конь стане наравістым. Так мо-жа здарыцца і са школьнікамі. Марыя Вікенцеўна перакон-вала, што самы  дзейсны прыём педагогікі — навучанне і выха-ванне праз перайманне. Для дзіцяці бацькі і настаўнікі — аб-раз, на які яны гатовы маліцца і калькаваць усе іх дзеянні. Ка-лі дарослыя нешта робяць не так, але хочуць, каб дзіця рабі-ла добра, усе прыёмы будуць марнымі. Лічыла абсалютным глупствам з цыгарэтай у руцэ гаварыць дзіцяці аб шкодзе ку-рэння. Раіла праводзіць сходы бацькоў патэнцыяльных вуч-няў, пераконваць іх, што асновы светаўспрыняцця дзіцяці за-кладваюцца задоўга да школы, што ў сям’і фарміруецца па-няцце пра дабро і зло, пра тое, што правільна і што няправі-льна. Педагогі ў школе шмат у чым могуць дапамагчы, але і ў школьны перыяд жаданыя вы-нікі паявяцца толькі тады, калі школа і сям’я будуць працаваць у тандэме.

 

Дзве рэцэнзіі на падручнікі Марыі Вікенцеўны

 

Непрыгодны падручнік

Р. Няхай. Непрыгодны падручнік. Аб падручніку для чытання ў 2 класе «Роднае сло-ва». Склала М.В. Ясюнас. ЛіМ, 27 .11 1947.

У 1946 годзе М. В. Ясюнас саставіла падручнік «Роднае слова. Кніга для чы-тання і развіцця мовы ў 2 кла-се», які выдала Беларускае дзя-ржаўнае выдавецтва 300 ты-сячным тыражом. З прыняццем партыйных пастаноў 1946 — 1948 гг. «Аб часопісах «Звязда» і «Ленінград», «Аб рэпертуары драматычных тэатраў і мерах па яго паляпшэнні», «Аб кіна-фільме «Большая жизнь», «Аб оперы «Великая дружба» В. Мурадэлі» на працяглы перы-яд усталявалася жорсткае адмі-ністратыўнае кіраўніцтва ку-льтурай і адукацыяй. Ва ўмо-вах канфармісцкай апекі педа-гогіка перажывала глыбокі ўнутраны крызіс, збівалася на суцэльнае ўсхваленне бясхмар-ных поспехаў сацыялістычнага будаўніцтва, шукала канфлі-кты, ворагаў у афіцыйнай тэме барацьбы дзвюх сацыяльных сістэм. На такім палітычным фоне 27 лістапада 1947 года Р. Няхай у ЛіМе надрукаваў раз-громны артыкул на падручнік М. В. Ясюнас «Роднае слова», па якім меліся вучыцца тысячы беларускіх школьнікаў.

У свой час я чуў, што кнігу М. В. Ясюнас «Роднае слова. Кніга для чытання і раз-віцця мовы ў 2 класе» забара-нілі. Сёлета адшукаў у біблі-ятэцы разгромны артыкул Ры-гора Няхая «Непрыгодны пад-ручнік», які датычыць кнігі, уважліва прачытаў яго і дзя-люся думкамі з чытачамі, якія заганы знайшоў Р. Няхай у пад-ручніку.

Прапушчу абзацы, дзе Р. Няхай піша пра выступленне камуністычнага ідэолага А. А. Жданава пра задачы савецкай школы, і перайду да крытыч-ных заўваг у адносінах да кнігі.

Першая крытычная за-ўвага адносіцца да змешчаных у кнізе этнаграфічных зама-лёвак пра жыхароў Каўказа і Украіны. «Жанчыны ткуць су-кно на самаробных станках («Жыццё горцаў»), ва Украіне «сяляне ў белых світках і шы-рокіх шараварах, жанчыны ў вышываных кашулях з пацер-камі на грудях». Аўтар сцвя-рджае, што пададзена «прымі-тыўнае ўяўленне аб савецкай Украіне, паказана не сучасная індустрыяльна-калгасная са-вецкая Украіна з фабрыкамі і заводамі.» Узнікае пытанне, ці мэтазгодна з другакласнікамі вывучэнне палітычна-экана-мічнага становішча такіх вялікіх рэгіёнаў, як Каўказ і Украіна, што дрэннае знайшоў ён у этна-графічных замалёўках.

Другая заўвага. У ар-тыкуле «Як здабываюць каў-чук» «апісваецца жыццё нег-раў, як яны здабываюць каўчук і для чаго ён патрэбен. І нічога не сказана, што ў Беларусі за-сяваюць тысячы гектараў кок-сагызам, з якога здабыва-юць гуму для айчыннай гума-вай вытворчасці». А што было казаць? Вясковыя дзеці бачылі, як іх мамы ўручную згорбіў-шыся садзілі на балоце кок-сагыз, палівалі, палолі і потым карэньчыкі адпраўлялі на за-вод. Да кожнага кусціка за се-зон патрэбна падыйсці 12 ра-зоў. У Пастаўскай раённай газе-це «Светлы шлях» М. Шэрман дае апісанне пра вырошчванне кок-сагызу: «Як толькі зямля адтае на 12-15 см тарфянікі патрэбна ўкатаць каткамі і адразу  прыступіць да пасадкі кок-сагызу квадратна-гнез-давым спосабам, перагной -пад кожнае гняздо. Праполкі праводзіць 6 разоў ручнымі ма-тыгамі, 3-4 рыхленні, 2 пад-кормкі. Восенню патрэбна вы-капаць і аддзяліць карэнне ад батвы. З 1 га можна атры-маць 60 ц карэння». І за гэта ім нічога не плацілі, ставілі пра-цадні-палачкі. Сумніўна, што на апісанні прымітыўнай тэхна-логіі вырошчвання ў Беларусі кок-сагызу можна праводзіць выхаванне. Ды і сама практыка вырошчвання кок-сагызу сябе не апраўдала.

Трэцяя. Р. Няхай кры-тыкуе артыкул «Балота га-рыць», у якім апавядаецца, як пастушкі расклалі вогнішча на балоце і яно загарэлася, людзям прыйшлося яго тушыць. Тут добрая глеба для гутаркі на су-працьпажарную тэму. Р. Няхай гэтага не заўважае і з пафасам піша: «Хіба няма ў беларускай савецкай літаратуры твораў аб асушцы балот, аб асваенні балотных масіваў нашымі калгаснікамі». І робіць вы-снову: «Толькі безадказнымі адносінамі аўтара да падбору матэрыялу, неразуменнем за-дач камуністычнага выхаван-ня можна растлумачыць з’яў-ленне падобнага матэрыялу на старонках кнігі».

Чацвёртая крытычная заўвага. Крытыкуе нарыс М. Камскага «Першая чыгунка». Піша:»Яшчэ больш блытаныя веды дае падручнік у нарысах аб развіцці тэхнікі. У нарысе апісваецца жыццё Г. Стэфен-сана, якому прыпісваецца па-будова першага паравоза і першай чыгункі ў 1825 годзе” (сапраўды гэта адбылося ў 1814 годзе, заўвага мая). Р. Няхай ставіць пытанне, чаму не сказана, што Яфім Чарапанаў задумаў пабудаваць «сухапут-ны паравоз» і пабудаваў яго раней за англічаніна на заводзе купца Дзямідава ў 1821 годзе, сапраўды гэта адбылося ў 1834 годзе на 20 гадоў пазней, калі ў свеце ўжо ездзілі на цягніках. Тут Рыгор Восіпавіч публічна паказаў сваё невуцтва ў адно-сінах да гісторыі развіцця тэх-нікі. Але хто мог адмовіць свай-му супрацоўніку газеты апуб-лікаваць такое.

Пятая заўвага. Р. Няхай супраць наяўнасці ў падруч-ніку такіх тэм, як «Ефрасіння Полацкая», «Уладзімір і Рагне-да», «Перапіска кніг». Наконт апошняй усклікае: «А вось якія веды дае артыкул з «Перапіскі кніг» і прыводзіць крамоль-ную цытату: «праца з летапі-самі лічылася справай дабра-чыннай — карыснай для людзей і прыемнай для Бога». Чаму яму не падабаліся стваральнікі летапісаў, чаму ён супраць, каб дзеці ведалі сваё мінулае? Ад-казу няма.

Шостае. Прыдраўся да слова «думаюць» у сказе: «Ду-маюць, што Маскву заснаваў Ю. Даўгарукі». «Гэта ж даўно вядома, а ў кнізе ставіцца пад сумніў», — піша Рыгор Восіпа-віч. Вось і ўсе грахі. Кніга ат-рымала таўро «Непрыгодны падручнік» і больш не выда-валася.

 

У асноўным нядрэнны падручнік

Лось І. Некалькі заўваг аб падручніку М. В. Ясюнас «Роднае слова». Кніга для чы-тання ў 1-м класе пачатковай школы, «Настаўніцкая газе-та» 14. 11. 1952 г.

У 1952 годзе з’явілася рэцэнзія на падручнік Марыі Вікенцеўны Ясюнас «Роднае слова. Кніга для чытання ў 1 класе» І. Лось. Аўтар піша, што пятае перапрацаванае выданне падручніка папоўнена новымі матэрыяламі, якія выкліканы зменамі ў эканамічным і палі-тычным жыцці краіны, удак-ладнены і зменены заданні і пы-танні да многіх твораў. Ухва-ляе, што матэрыялы разбіты на спецыяльныя раздзелы, зруч-ныя для работы настаўніка над развіццём сістэмы паняццяў у вучняў, адзначае наяўнасць артыкулаў, якія ўводзяць пер-шакласнікаў у кола школьнага жыцця, знаёмяць з унутры-школьнымі парадкамі, з біб-ліятэкай, з правіламі асабістай гігіены, што асвятляюцца пы-танні дружбы і таварыскасці, што маецца багаты матэрыял, які спрыяе выхаванню высокіх маральных якасцей: смеласці, мужнасці, сілы волі і вытры-мкі, геройства. Рэцэнзент ад-значае, што лепшыя старонкі твораў рускіх і савецкіх пісь-меннікаў прысвечаны маці. І Лось звяртае ўвагу, што маецца ўдзячны матэрыял для пры-віцця любові да правадыроў У.I. Леніна і I.В. Сталіна, да са-цыялістычнай Радзімы (даніна часу). Лічыць вельмі пахваль-ным, што аўтар у сваю кніжку для чытання ўнёс даволі многа маленькіх апавяданняў і казак Л. М. Талстога, выдатнага пе-дагога К. Д. Ушынскага, што маюцца артыкулы, якія даюць магчымасць настаўніку пазна-ёміць дзяцей з найбольш вядо-мымі прадстаўнікамі жывёль-нага свету, з іх жыццём і павад-камі, значэннем у народнай гас-падарцы.

Падае рэцэнзент нека-лькі крытычнх заўваг. Ён лі-чыць неправамерным, што бо-льшасць матэрыялаў адлюст-роўвае жыццё сялян і мала ар-тыкулаў пра горад, аб жыцці рабочага класа пры капіталізме і ў наш час, няма раздзелаў пра восень і лета. Рэцэнзент рэка-мендуе з увагай адносіцца да адбору лексічнага матэрыялу, каб не трапляліся дыялекты-змы, лічыць пажаданым, каб былі ў падручніку лепшыя ілю-страцыі, адзначае, што ўказа-ныя недахопы зніжаюць вар-тасці ў нядрэннага падручніка. Пасля гэтага па падручніку М.В. Ясюнас беларускія дзеткі вучыліся яшчэ восем гадоў. А ў цэлым па падручніках Марыі Вікенцеўны беларускія дзеткі вучыліся на працягу 20 гадоў.

 

У дачкі Марыі Вікенцеўны

 

Каб выведаць пра жыццёвы шлях сваёй настаў-ніцы Марыі Вікенцеўны Ясю-нас па рэкамедацыі аднакур-сніка Уладзіміра Міхайлавіча Соўкі таксама вучня Марыі Ві-кенцеўны, я наведаў яе дачку Людмілу Пятроўну Ясюнас. Жыла яна ў Паставах у сціплым драўляным доміку. Людміла Пятроўна аказалася жыцця-радасным, аптымістычным, пазітыўным чалавекам, з якім лёгка наладзіліся кантакты. Да сустрэчы я падрыхтаваў шмат пытанняў, якія датычылі жыц-ця і працы Марыі Вікенцеўны, на іх Людміла Пятроўна дала вычарпальныя падрабязныя адказы. Мая суразмоўца, як і яе маці — мовавед. Яна працяг-вала справу сваёй мамы на-стаўніцы.

Вучаніца Людмілы Пя-троўны, настаўніца замежнай мовы І. Зубовіч, ўспамінаючы свае школьныя гады, сказала: «Кожны раз у маі-чэрвені хва-лююся, як школьніца перад першым экзаменам па рускай мове і літаратуры, памятаю і перажыванні настаўніцы Людмілы Пятроўны Ясюнас, яна ў нас была і класнай: кла-пацілася аб кожным, усіх лю-біла. Наогул, усе вучні паважна адклікаліся аб педагогу, ста-раліся не падвесці. Дзякучы ёй я палюбіла слова, далучылася да чытання таго, што было далёка за рамкамі  школьнай праграмы. Калі яна чытала Пушкіна, «Горе от ума» Гры-баедава, урыўкі з апавяданняў Чэхава, цытаты Салтыкова-Шчадрына, яе моцны голас прымушаў заміраць, у тыя хвіліны, здавалася, шго я ў тэатры і перада мной вялікая актрыса.»

Людміла Пятроўна прыгадала цікавы факт, што настаўніца з вёскі Шчокаты Мядзельскага раёна Менскай вобласці Ганна Іосіфаўна Дунец (Пашкевіч) падчас нямецкай акупацыі ў партызанскай зоне ў вёсцы Калееўцы па падруч-ніку «Чырвоныя зорачкі» А. В. Сокалавай і М.В. Ясюнас ву-чыла дзяцей чытаць.

У свой час я падзяліўся сваімі ўражаннямі  аб сустрэчы з Людмілай Пятроўнай з Ула-дзімірам Міхайлавічам Соў-кам, былым загадчыкам Пас-таўскага райАНА Ён сказаў, што дзякуючы свайму тален-ту, прафесійнаму майстэрству, дабрыні і строгасці, патраба-вальнасці і спагадзе, адказнасці і любові Людміла Пятроўна ка-рысталася павагай сярод вуч-няў і бацькоў. Варта было б вы-даць альманах настаўнiцкiх дынастый Пастаўшчыны, каб адчуць подых часу, адчуць тых людзей, iх iдэi, тое, чым яны натхнялiся, на чым трымалiся i чым жылi. Ёсць у нас  шмат пе-дагогаў, якiя пакiнулi след у жыццi многiх людзей, але пра iх нiхто не ведае. Сутнасць не ў тым, хто якiх вялiкiх людзей выхаваў, вывучыў, а ў тым, што кожны з iх быў асобай i нешта пакiнуў у душах сваiх выха-ванцаў. І пачэснае месца ў гэтым альманаху занялі б Ясюнасы.

 

Леанід Лаўрэш

Генералы  БНР

Сёння мы маем аднос-на поўную інфармацыю пра генерала БНР Кіпрыяна Канд-ратовіча (зараз я рыхтую другое выданне кніжкі пра яго). Падрабязнай і сістэма-тызаванай інфармацыі пра іншых беларускіх генералаў мне бачыць не даводзілася. Таму я склаў гэты артыкул, сабраўшы тое, што сёння вя-дома пра тых людзей.

 

Генерал Аляксееўскі Канстанцін Аляксеевіч (03.09.1855 — ?). З дваран Віленскай губерні. Адукацыю атрымаў у Полацкай вайсковай гімназіі. Паступіў на службу 10.08.1873 г. У 1875 г. скончыў 2-ю вайсковую Канстанцінаў-скую вучэльню. Пасля вучэ-льні, 04.08.1875 г. атрымаў чын  прапаршчыка і выпушчаны ў 27-ю артылерыйскаю брыгаду. З 09.12.1876 г. — падпаручнік, з 24.12.1877 г. — паручнік, 24.12.1881 г. атрымаў чын штабс-капітана. Тады ж 10 ме-сяцаў быў камандзірам роты цвердзевай артылерыі, потым 4 гады і 9 месяцаў служыў на-меснікам адказнага за рамонт артылерыі Віленскай вайско-вай акругі. 16.12.1890 г. — капі-тан, 11 гадоў і 3 месяцы служыў начальнікам аддзела Дзвінскага артылерыйскага склада. За вы-датную службу 15.05.1899 г. атрымаў чын падпалкоўніка, 5 гадоў і 7 месяцаў служыў ка-мандзірам батарэі. 06.12.1905 г. атрымаў чын палкоўніка, па-сля чаго з 31.10.1906 г. ка-мандаваў Уладзівастоцкім цве-рдзевым 4-м артылерыйскім палком а з 26.10.1908 па 20.12.1911 г.  камандаваў 1-й Уладзівастоцкай цвердзевай артылерыйскай брыгадай. 06.12.1909 г. атрымаў чын ге-нерал-маёра. З 20.12.1911 г. служыў камандзірам Свеабо-ргскай цвердзевай артылерыі. 06.12.1916 г. атрымаў чын ге-нерал-лейтэнанта.

На Усебеларускім з’ез-дзе 1917 г. абраны ў склад Са-вета старэйшын. У 1918 г. за-прашаўся Радай Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менск для фарміравання беларускай арміі.

Генерал Канстанцін Аляксееўскі — актыўны ўдзель-нік Першага Усебеларускага з’езда, які адбыўся ў Менску ў снежні 1917 г.

20-га снежня, калі па-сля доўгіх спрэчак было выра-шана  лічыць з’езд правамоц-ным, генерал папрасіў слова і сказаў: «Мы працавалі ўсю рэвалюцыю разам з украін-цамі: мы адсталі ад іх, але ж ёсць прыказка «апошнія будуць першымі» (апладысменты) тут сабраліся лепшыя людзі Беларусі. Менавіта вы можа-це вырашыць лёс Беларусі. Ас-церагайцеся, каб не было та-го, што ўсё наша багацце па-разбіраюць, адбяруць жывёлу, коней, а нам нічога не пакі-нуць. (Бурныя апладысмен-ты)». Потым Аляксееўскі пра-панаваў запрасіць на адкрыццё з’езда «наш беларускі хор»  (Бе-лорусская рада, № 6, 8 снежня 1917).

Канец гэтага дня  быў азмрочаны «нечуваным наха-бствам прадстаўніка, паводле яго слоў, латышскага народа, а дакладней проста нахабнага бальшавіка, які прапанаваў нам, сапраўдным сынам шматпакутнай, але з гэтага часу свабоднай Беларускай нацыі, ён меў дзёрзкасць пра-панаваць нам выкінуць наш бе-ларускі сцяг. Якая бульварная дзёрзкасць! Якая абраза ўсяго беларускага народа! Не доб-рую паслугу аказаў бальшаві-кам іх прадстаўнік. Крыкі абурэння, узнятыя кулакі, крыкі: «Прэч» і «Далоў» былі адказам на «прывітальную» гаворку». Пасля выступу ба-льшавіка «наперад выйшлі салдат, матрос і генерал, мо-цна сцяўшы рукі адзін аднаму, і стары генерал … Аляксееўскі пацалаваў гэты сцяг, які толь-кі што быў абсмяяны вар’я-там» (Белорусская рада, № 7, 10 снежня 1917).

Генерал яшчэ шмат-кроць выступаў на з’ездзе і па-кінуў цікавыя ўспаміны пра Першы Усебеларускі з’езд (Гл: Чырвоны шлях. 1918. №1/2.). «З’езд гэты назаўжды заста-нецца памятны тым, хто на ім прысутнічаў, і хай ён часцей пра яго ўспамінае, і хай раска-жа іншым, хто не мог асабі-ста прысутнічаць, у асаблі-васці беларускай моладзі. Та-кога ўздыму, такога нацыяна-льнага аб’ядноўваючага бела-рускага непасрэднага пачуцця нельга забыць да труннай дошкі» — пісаў Аляксееўскі, і далей: «Пачаўся з’езд вяла … . Патроху справы З’езду сталі наладжвацца. Беларусы, воі-ны-салдаты і маракі, гэты цвет беларускай моладзі, хут-чэй за іншых сталі аб’ядноў-вацца, за імі пайшлі і іншыя элементы беларускага народа … . Уздым народнай, нацыя-нальнай самасвядомасці адра-зу пачаў ужо адчувацца; але калі мы пачулі нашу родную беларускую мову, калі пачулася беларуская песня, калі мы пачу-лі сваіх паэтаў, сваю музыку, убачылі на сцэне свой тэатр і г.д. — мімаволі ўсе сэрцы пачалі аб’ядноўвацца, і патроху мы пачалі адчуваць сябе адзіным беларускім народам …».

Узнагароды: ордэны Св. Станіслава 3-й ст. (1889 г.), Св. Уладзіміра 3-й ст. (1912 г.); Св. Станіслава 1-й ст. (18.02. 1915 г.); Св. Ганны 1-й ст. (24.11.1915).

 

Генерал Іосіф Фаміч Пажарскі (02.07.1866-1931). Адукацыю атрымаў у Смален-скай рэальнай вучэльні. На службу паступіў 28.12.1888 г. Скончыў Казанскую пяхотную юнкерскую вучэльню. 01.09. 1891 г. выпушчаны падпаруч-нікам у Клязмінскі рэзервны батальён. Тут жа ў Клязьме жа-ніўся з дачкой дзейнага стац-кага дарадцы Яўгена Шчарба-чова — Соф’яй.

Чын паручніка атры-маў 04.07.1896 г., штабс-ка-пітана 04.07.1900 г., капітана 04.07.1904 г., падпалкоўніка 26.02.1910 г. На 15.05.1913 г. служыў у 176-м пяхотным Пе-равалачэнскім палку. Чын пал-коўніка атрымаў 02.11.1914 г. і тады ж быў прызначаны каман-дзірам свайго Перавалачэн-скага палка.

На пачатку Першай сусветнай вайны ўзнагаро-джаны ордэнам Святога Геор-гія 4-й ступені: «За тое, што ў баях з 24 па 30 жніўня 1914 г. паблізу горада Равы-Рускай, асабіста знаходзячыся пад жорсткім агнём цяжкай ар-тылерыі, з мужнасцю і розу-мам адбіў цэлы шэраг дзённых і начных нападаў больш моц-нага праціўніка і тым спрыяў ўзяццю гэтага горада, які прадстаўляе важны вузел чы-гунак і грунтовых дарог», а потым узнагароджаны Георгі-еўскай зброяй за «За тое, што ў баях на рацэ Сан з 4 па 10 ка-стрычніка 1914 г. пераправіў-ся цепраз раку Сан, і заняўшы вёску Новавесь, адбіў усе на-стойлівыя паўторныя атакі значна больш моцных сіл пра-ціўніка, якому не саступіў свае пазіцыі».

З-за хваробы у траўні 1917 г. адлічаны ў рэзерв чы-ноў пры штабе Петраградскай вайсковай акругі.

З 16.05.1916 г. прызна-чаны камандзірам асобнага ба-тальёна для аховы Стаўкі Вяр-хоўнага галоўнакамандуючага — Георгіеўскага батальёна і 11.10.1916 г. атрымаў чын ге-нерал-маёра.

Падчас лютаўскай рэ-валюцыі Георгіеўскі батальён Пажарскага быў прыдадзены атраду генерал-ад’ютанта Мі-калая Іванова, якому цар Міка-лай II загадаў задушыць рэва-люцыю ў Петраградзе. Місія генерала Іванова сталася ня-ўдалай па многіх прычынах, ся-род іх і была адмова генерала Пажарскага даць загад стра-ляць у народ.

Пры Часовым урадзе Пажарскі камандаваў Марской дывізіяй Чарнаморскага флота а з жніўня 1917 г. — 30-й пяхот-най дывізіяй. З 1 верасня 1917 г. па 24 лютага 1918 г.  займаў пасаду старшыні Беларускай вайсковай Камісіі пры штабе Румынскага фронту.

Да сярэдзіны снежня 1917 г. Румынскі фронт фак-тычна спыніў сваё існаванне Штабы фронту і армій, якія ўваходзілі ў яго склад, перахо-дзілі з рук у рукі ад прадстаў-нікоў Цэнтральнай Украінскай Рады да бальшавікоў. Прад-стаўнікі нацыянальных партый вялі моцную і паспяховую ан-тыбальшавіцкую прапаганду. 30 кастрычніка (12 лістапада) 1917 г. франтавы камітэт пры-няў рашэнне аб непрызнанні савецкай улады. Камандаванне фронту адмовілася падпарад-коўвацца бальшавіку Крылен-ку, бо мела моцную падтрым-ку з боку ўкраінскіх узброе-ных фарміраванняў.

Румыны адразу пасля кастрычніцкага перавароту ў Петраградзе ўзялі ўладу на ўсёй тэрыторыі Румыніі ў свае рукі. Румыны, яшчэ з моманту ўступлення на тэрыторыю гэ-тай дзяржавы рускіх войск не любілі іх за бесцырымоннае і жорсткае абыходжанне з мяс-цовымі жыхарамі. Для стабілі-зацыі сітуацыі ідэя нацыяналі-зацыі былога рускага Румын-скага фронту была падтрымана прадстаўнікамі Антанты і ру-мынскім каралём. Да таго ж нацыяналізацыю арміі было зрабіць дастаткова проста, бо да Першай сусветнай вайны руская армія камплектавалася пераважна па тэрытарыяль-ным прынцыпе (за выключэн-нем палкоў, якія стаялі ў Поль-шчы і Фінляндыі). І, напрыклад у 30-й пяхотнай дывізіі Румын-скага фронту амаль што на 90% служылі беларусы, бо ме-навіта ў Беларусі дывізія ды-слакавалася ў мірны час (штаб дывізіі стаяў у Менску). Пад-час вайны войскі папаўняліся з сваіх запасных палкоў, куды ма-білізаваліся жаўнеры са сваіх жа губерняў. Афіцэрскі склад, вядома ж, быў змяшаным.

Для гэтага ў пачатку студзеня 1918 г. пры штабе Ру-мынскага фронту была створа-на так званая «Нацыянальна-тэрытарыяльная дэмакратыч-ная арганізацыя фронту», у якую ўвайшлі камісары: ад УНР, армянскі, малдаўскі, по-льскі, мусульманскі, літоўскі, эстонскі, казачы (данскі), гру-зінскі, ад БНР (Павел Данатавіч Манцэвіч) і сібірскі. Гэтая ар-ганізацыя падрыхтавала загад аб нацыяналізацыі фронту, а камандуючы фронтам Шчар-бачоў яго падпісаў.

Схема нацыяналізацыі арміі была наступнай: з 9-й (Палтаўскай), 14-й (Бесараб-скай) або 30-й (Беларусь) і ін-шых пяхотных дывізій усе рус-кія салдаты звальняліся ў 2-4-х тыднёвы адпачынак. Пасля водпуску яны павінны былі з’я-віцца да воінскіх начальнікаў па месцы жыхарства для прызна-чэння ў рускія часткі. А сал-даты іншых нацыянальнасцяў павінны былі з’явіцца ў свае на-цыянальныя часткі. Таму пры-блізна на працягу тыдня з усіх нацыянальных дывізій рускія салдаты сышлі дадому, і дывізіі фактычна сталі ўкраінскімі, бе-ларускімі, польскімі, мусуль-манскімі і г. д. Афіцэры заста-валіся на сваіх пасадах, але па жаданні маглі таксама сысці.

Такім чынам, 9 студзе-ня 1918 г. загадам № 1332 па фронце было абвешчана аб ар-ганізацыі Беларускай Вайско-вай Камісіі па арганізацыі бела-рускіх вайсковых частак на Ру-мынскім фронце. Узначаліў Беларускую камісію генерал-маёр Пажарскі. Былі беларусі-заваны 6-ты Таўрагенскі па-гранічны конны полк  (атрымаў назву Першы Гусарскі Бела-рускі Нацыянальны полк), 4-ты Армейскі корпус у складзе 30-й i 40-й пяхотных дывізій з артылерыяй, штаб корпуса i ўсе яго дапаможныя часткі i ўстановы, 43-я дывізія з арты-лерыяй i прыдадзенымі ёй ча-сткамі разам з 26-м аўтабра-нявым аддзяленнем. Усе бела-русы фронту пераводзіліся ў гэтыя вайсковыя злучэнні. По-тым былі беларусізаваны 357-я Віцебская i 401-я Менская дружыны.

З гэтых вайсковых ча-стак утварылася вайсковая сіла колькасцю звыш за 100 000 ча-лавек. Больш паловы ўсёй ма-ёмасці Румынскага фронту пе-райшла ў распараджэнне Бела-рускага Камісарыяту. Мелася думка ўсю гэту вайсковую сі-лу пераправіць на Бацькаўш-чыну, што разам змяніла бы сітуацыю ў Беларусі, аднак зрабіць гэта стала немагчымым.

Справа ў тым, што па-сля заключэння Берасцейскага міру сітуацыя на ўсходзе Еўро-пы змянілася. Румыны выму-шаныя былі перайсці на бок саюза цэнтральных дзяржаў (Германія і Аўстра-Венгрыя) і былыя рускія войскі ім сталі не патрэбны. Са сваёй тэрыто-рыі яны выпусцілі толькі тыя нацыянальныя воінскія часткі былога Румынскага фронту, урады якіх прызнала Германія, напрыклад, украінцаў. Што тычыцца палякаў, беларусаў і іншых, каго немцы не прызналі, дык усе яны былі раззброеныя румынамі. У прыватнасці, 4-ты беларускі корпус быў цалкам раззброены ў лютым-сакавіку 1918 г.

Такім чынам, ходам па-дзей Беларуская Армія ў Ру-мыніі спыніла сваё існаванне. Многамільённая маёмасць Бе-ларускай Арміі (толькі коней больш за 2 000), грузавых i па-сажырскіх аўтамабіляў (каля 800), баявых прыпасаў, уні-формы, складаў, гармат, руч-ной зброі i іншага, было зда-дзена ў дэпазіт Румынскаму ўраду. Народны Сакратарыят БНР рабіў захады, каб на буду-чыню захаваць для сябе ўсю гэтую маёмасць.

Тагачасны Беларускі Камісар Румынскага фронту П. Манцэвіч атрымаў наступ-ны загад:

«Беларуская Народная Рэспубліка.

Народны Сэкрэтар’ят.

Беларускаму Камісару Румынскага фронту

П. Д. Манцэвічу.

7 красавіка 1918 г.

№ 175.

Знаходзячаяся, на быў-шым Румынскім фронце, мае-тнасьць i аружжа раззбро-еных беларускіх i беларусі-заваных вайсковых часьцей Народны Сэкрэтар’ят Б.Н.Р. мае на мэце выкарыстаць для арганізаваньня на тэрыторыі Беларусі нацыянальных войск, калі варункі пазволяць гэта зрабіць (пасьля зьняцьця аку-пацыі).

На аснове вышэйпада-дзенага i згодна пастанове Народнага Сэкрэтар’яту Беларускай Народнай Рэспу-блікі ад 3 красавіка г. г. да-ручаецца Вам паведаміць аб гэтым адпаведным органам Румынскага Ураду, на быўшым Румынскім фронце, на той прыпадак, каб вышэйазна-чаная маетнасьць i аружжа, быўшых беларускіх часьцей, ня было перададзена іншым Ура-дам ці арганізаціям.

Старшыня Народнага Сэкрэтарьяту i Народны Сэкрэтар

Зьнешніх Спраў Варонка.

Кіраўнік Справамі Народнага Сэкрэтарьяту

Л. Заяц.»

 

Што потым сталася з гэтай маёмасцю — невядома, але найверагодней, яна была пера-дадзена румынскаму войску. Расфармаваныя беларускія войскі ўразброд вярталіся на Бацькаўшчыну, дзе ў тыя часы трымалася нямецкая акупа-цыя, а немцы, як вядома, не да-звалялі ствараць беларускае войска (Крывіч №2. 1923. С. 41-44.)

Ужо ў красавіку 1918 г. шмат актыўных афіцэраў бы-лога 4-га беларускага корпуса з’явілася ў Кіеве. Генерал Па-жарскі асабіста добра ведаў украінскага гетмана Скарапад-скага і пасля паступіў на слу-жбу у войска Украінскай дзя-ржавы (красавік — снежань 1918 г.). Пасля знаходзіўся рэзерве чыноў Добраахвотніцкага ар-міі, а потым Рускай арміі баро-на Ўрангеля. Актыўнасці не выўляў, вядома толькі, што ў лістападзе 1919 г. быў прызна-чаны камендантам Харкава. Пасля паразы белых, быў эва-куяваны з Севастопаля ў Ста-мбул на транспарце «Карнілаў». Разам з ім на «Карнілаве» зна-ходзіліся і два сыны генерала. Першы з іх, палкоўнік Яўген Іосіфавіч Пажарскі, выпускнік Елісаветградскай кавалерый-скай вучэльні, удзельнік Пер-шай сусветнай вайны ў складзе 11-га гусарскага палка, быў ка-нтужаны ў 1915-м, у дзянікін-скай арміі камандаваў Кабар-дзінскім дывізіёнам. Другі — Андрэй Іосіфавіч Пажарскі, былы выхаванец Варшаўскага дзіцячага корпуса і Елісавет-градскай кавалерыйскай вучэ-льні, ротмістр гвардзейскага кавалерыйскага палка, удзе-льнік Першай сусветнай і Гра-мадзянскіх войнаў. Лёс трэцяга сына генерала Іосіфа Фаміча Пажарскага — Барыса Пажар-скага застаецца невядомым.

Пазней з Турцыі Пажа-рскі перабраўся ў Югаславію і пасяліўся ў горадзе Белая Ца-рква блізу румынскай мяжы, тут жа і памёр. Магіла генерала на рускіх могілках гэтага го-рада ацалела да нашага часу.

Узнагароды: ордэны Св. Станіслава 3-й ст. (1906 г.); Св. Ганны 3-й ст. (1912 г.); Св. Станіслава 2-й ст. (1914 г. ); Св. Георгія 4-й ст. (1915 г.); Гео-ргіеўская зброя (1915 г.); Св. Уладзіміра 3-ці ст. з мячамі (1915 г.); Св. Уладзіміра 4-й ст. з мячамі і бантам (1915 г.); мячы да Св. Станіслава 2-й ст. (1916 г.); Св. Ганны 2-й ст. з мячамі (1916 г.)

 

Яўген фон Гротэ дэ Буко (19.01.1862-1944) пахо-дзіў з аславяненага нямецкага роду праваслаўнага веравы-знання, які належаў да дваран Маскоўскай губерні. Быў жа-наты з дачкой калежскага да-радцы Свідэрскага — Вольгай Мікалаеўнай (нарадзілася ў 1872 г.). Меў сыноў Уладзіміра (нарадзіўся 13 ліпеня 1891 г.) і Аляксея (нарадзіўся 24 сту-дзеня 1906 г.) і дачку Кацяры-ну (нарадзілася 4 лістапада 1897 г.). Будучы Лідскі спраў-нік адукацыю атрымаў у 4-й Маскоўскай вайсковай гімназіі, а потым у Маскоўскай пяхот-най юнкерскай вучэльні.

31 студзеня 1905 г., за-гадам № 14 па Віленскім гу-бернскім кіраванні «начальнік земскай варты Навамінскага павета (Мінск-Мазавецкі па-вет — Л. Л.) капітан фон Гротэ-дэ-Буко, згодна з яго прашэн-нем, прызначаецца часовым вы-канаўцам абавязкаў Лідскага павятовага спраўніка». З «Па-мятных кніжак Віленскай гу-берні» бачна, што з 1906 г. па пачатак 1915 г. ён узначальваў павятовую паліцыю і Лідскае пажарнае таварыства, г. зн. адказваў за пажарную бяспеку часта гарэўшага горада, а блі-жэй да пачатку вайны быў ся-брам апякунскай рады Лідскай прыватнай жаночай гімназіі Ф.Л. і В. С. Навіцкіх. У «Памя-тнай кніжцы Віленскай губер-ні» за 1914 г. напісана: «Павя-товы спраўнік — калежскі да-радца Яўген Аляксандравіч фон Гротэ дэ Буко». Такім чы-нам, да 1914 г. Лідскі спраўнік атрымаў ужо чын VI класа, які адпавядаў чыну армейскага палкоўніка. Загадам Віленскага губернатара № 163 ад 6 ліпеня 1914 г. звальняецца ў адстаўку па яго заяве «з-за хваробы …».

У 1915 г. добраахвотна ідзе на фронт. 9 верасня 1915 г. яго ўзнагародзілі ордэнам Св. Георгія 4-й ст. за асабістую храбрасць. Свечын — камандзір 6-га Фінляндскага палка, у якім служыў Гротэ дэ Буко,  пісаў у сваёй кнізе «Мастацтва кіра-вання палком…»: «Афіцэрскі склад у маім палку быў над-звычай удалы. У мяне было некалькі выдатных памочні-каў у асобах камандзіраў ба-тальёнаў. … выдатным ка-мандзірам з’яўляўся … Гротэ дэ Буко. Гэта быў бясхітрасны стары, перад вайной Лідскі спраўнік, які па сваёй добрай волі прамяняў сваю спакойную паліцэйскую пасаду на цяжкую прафесію — спачатку каман-дзіра роты, потым баталь-ёна. Добрая воля, добразыч-лівасць, досыць моцныя нервы, а затым сівізна рабілі на сал-датаў захапляльнае ўражанне. Салдаты яшчэ не вызваліліся ад кайданоў патрыярхальных уяўленняў, і для іх дзядуля Гро-тэ з’яўляўся несумнеўным пра-вадыром-старэйшынам; слу-халі яны яго з глыбокай пава-гай і любоўю, і пасля штурму афіцэры 1-га батальёна рас-павядалі, пра тое, што яны назіралі салдат, якія хапалі дзядулю ў крытычную хвіліну за фалды і хавалі яго ў вырву, салдаты баранілі яго сваімі целамі. Маладосць — сіла, але ў пэўнай абстаноўцы сівая бара-да, прыстаўленая да добрай галавы, таксама з’яўляецца буйной маральнай сілай пры ўмове непасрэднага судакра-нання з салдацка-сялянскай масай».

26 сакавіка 1916 г. бы-лы Лідскі спраўнік атрымлівае званне палкоўніка. 9 кастры-чніка 1917 г. Яўген Гротэ дэ Буко «за заслугі ў справах …» атрымлівае званне генерал-ма-ёра.

Лёс фон Гротэ дэ Буко на працягу 2-х гадоў да канца 1918 г. невядомы, але най-больш верагодным горадам, дзе ён мог зблізіцца з дзеячамі беларускага руху, быў Менск. Верагодна, пасля развалу ар-міі, у 1917 г. былы лідскі спраўнік жыў у гэтым горадзе, але ніякай дакладнай інфарма-цыі ў мяне няма. З’явіцца ў Лідзе генерал фон Гротэ дэ Бу-ко зноў мог толькі пасля заклю-чэння так званага «Берасцей-скага міру», раней ён быў бы неадкладна арыштаваны.

Немцы не маглі вызна-чыцца, каго прызнаць пасля сябе ўладай у павеце, таму што, апрача палякаў, свае прэтэнзіі на ўладу адначасова выказвалі бальшавікі, беларусы і літоў-цы. Польскі дзеяч Юзаф Дзіч-канец, аўтар кнігі «Самааба-рона Лідскай зямлі» і відавочца тых падзей, пісаў: «Самым не-бяспечным канкурэнтам для палякаў у справе атрымання зброі ад немцаў побач з яўрэ-ямі быў арганізатар беларус-кага руху ў Лідзе, былы расій-скі «исправник» фон Гротэ-дэ-Буко, які па прычыне свайго нямецкага прозвішча меў пэў-ныя перавагі ў штадтгаўпт-мана (начальніка павета). То-лькі ён мог прыняць рашэнне аб выдачы зброі. Досыць доўгі час працягваліся спробы ат-рымання зброі … . Дзіўна, што рускіх, якія перад вайной мелі прэтэнзіі да Ліды як да «ис-тинно русского города», у гэ-ты час у Лідзе не было. За вы-ключэннем толькі невялікай групкі, амаль усе «истинно русские люди» пакінулі чужы для іх край і горад, накіроў-ваючыся да сапраўднай сваёй Бацькаўшчыны — Расіі. Былы лідскі спраўнік фон Гротэ дэ Буко і той пакінуў шэрагі ра-сіян. …. фон Гротэ дэ Буко па-чаў арганізоўваць беларусаў, каб стварыць Беларускую На-родную партыю».

Такім чынам, генерал узначаліў беларускую паліты-чную партыю ў горадзе Лідзе і стаў першым лідарам бела-рускага руху ў нашым гора-дзе.

Потым генерал Яўген фон Гротэ дэ Буко ў 1920-х гг. жыў у Вільні. Загінуў у Вар-шаве ў 1944 г.

Узнагароды: 06.12. 1910 г. ордэн Св. Ганны 3-й ступені. Ордэны Св. Георгія 4-й ст. (09.09.1915 г.); Георгі-еўская зброя (21.11.1915 г.); Св. Станіслава 2-й ст. з мячамі (20.10.1916 г.).

 

Сляды генерала А. Баг-дановіча, якога ўзгадвае шэ-раг гісторыкаў (Гл: Латышо-нак А. Жаўнеры БНР. Бела-сток, 2009. С. 63.), знайсці пакуль не ўдалося. Падобна, што ў рускай арміі 1917 г. та-кога генерала не было. Маг-чыма, генеральскі чын ён ат-рымаў у 1918 г.

 

 

Юбілей Антона Бубалы

75-гадовы юбілей ад-значыў наш знакаміты зямляк, краязнаўца, выкладчык, паэт, пісьменнік, журналіст, актыў-ны ўдзельнік грамадскага і ку-льтурнага жыцця Антон Фран-цавіч Бубала.

«Жыць так, каб за табой ішлі: пачэсна, чэсна, светла, годна…» Гэтыя радкі з верша самаго А. Бубалы — яго жыццё-вае крэда, якому ён не здрадзіў ніводнага разу.

Нарадзіўся Антон Францавіч у 1942 годзе ў вё-сцы Гісялёва былога Асвейска-га раёна. Вось як ён піша пра свой родны куточак:

«Мне песняй сэрца напаўняе

Абшар пустэльніцкіх лясоў,

І свежых ветраў

                         плынь густая,

І шэпат важкіх каласоў

І плёскат быстрае Сар’янкі,

І млявасць жнівеньскіх азёр,

Расою вымытыя ранкі,

І кожны ў квецені бугор.»

 

Наш вядомы паэт, пра-заік С. Панізнік, працуючы ў архівах Латвіі над кнігай «Ас-вейская трагедыя», якая стала кнігай-сведкай жудасных па-дзей ваеннага часу на Асвейш-чыне, знайшоў у іх  імя  шасці-месячнага дзіцяці Антона Бу-балы. І ці не тады яшэ лёс рас-парадзіўся так, што праз сто-лькі год пасля вайны менавіта Антон Бубала стаў укладальні-кам двухтомнай гісторыі «Па-мяць» Верхнядзвінскага раёна:

— Пра вайну ведаю з расказаў матулі. Яна расказва-ла, што з вёскі, якую падпалілі немцы, прыбег глуханямы, які нічога не мог сказаць. Але ўсе зразумелі, што трэба ратавац-ца. У матулі, акрамя дваіх дзетак, было яшчэ і немаўля, і маці вырашыла бегчы ў лес, у якім, каб дзіця не змерзла, за-капала яго ў цёплы попел. А падчас аднаго з налётаў варо-жай авіяцыі схавала дзіцянё пад вялікае карчаватае дрэва, а пас-ля бамбёжкі, з перапалоху, не магла яго знайсці. Памалілася Богу і знайшла дарагое для ся-бе дзіця. І гэта было не самае страшнае, самае страшнае пача-лося тады, калі яна разам з дзе-цьмі трапіла ў Саласпілскі канц-лагер.

Антон Бубала на Верх-нядзвіншчыне — асоба самая адметная. Аб гэтым гаварылі яго сябры падчас творай веча-рыны, якая сабрала сяброў народных клубаў «Ветэран» і «Сучаснік», грамадскіх акты-вістаў. Валерый і Ірына Салаў-ёвы, даўнія сябры Антона Бу-балы, зрабілі яму цікавы візу-альны  падарунак — сабралі фоталетапіс яго актыўнай твор-чай дзейнасці аб’ёмам аж ў 200 фотаздымкаў. А ў дадатак -яшчэ і  цёплую шапку, бо, як сказала Ірына, «…наш Антон заўсёды нешта губляе падчас вандровак».

Вершы для юбіляра чыталі Часлава Петрашкевіч і Аляксандр Мядзюта, песні спяваў хор «Надзея » народнага клуба «Ветэран», у тым ліку і песні, напісаныя А. Бубалам.

Ну, і канешне, калі далі слова юбіляру, то ўдзельнікі вечарыны адпляскалі сабе ўсе далоні, бо гумарыстычныя вер-шы Антона Бубалы — гэта вы-шэйшы клас.

Чакалі А. Бубалу і сю-рпрызы: раённая бібліятэка да яго юбілею выдала зборнік  ве-ршаў «Сэрцам жадаю», шчы-рыя словы віншавання даслаў Сяргей Панізнік, з якім Антон Бубала даўно сябруе.

Антон Бубала — краяз-навец, турыст, гісторык і гео-граф, паэт, і пра ўсе гэтыя грані яго таленту гаварылі сябры падчас сустрэчы.

Ад імя Таварыства бе-ларускай мовы Валянціна Бол-бат падрыхтавала мультыме-дыйную прэзентацыю, якая дапоўніла  фотаздымкамі, ціка-вымі фактамі і без таго багатую біяграфію і творчую дзей-насць Антона Бубалы.

А затым прыйшоў час смачнаму юбілейнаму пірагу і «іншым»  пачастункам.

В. Болбат.

Гэта кніга  Антона Бу-балы, вядомага дрысенскага краязнаўцы, доўга чакала свай-го часу. «Пуцявінамі роднага краю»- вялікая  і шматгадовая праца, якая запланавана аў-тарам як падручнік для фа-культатыву  па краязнаўстве. Яна  мае 250 старонак тэксту і больш за 300 шыкоўных ілю-страцый па тэме краязнаў-ства. Выдаць такую сур’ёзную працу за ўласны кошт не вы-падала, таму і чакала кніга свайго лепшага часу. На дапа-могу прыйшла новая загадчы-ца аддзела адукацыі райвыкан-кама С.У. Якаўлева, якая за паўгода працы на сваёй паса-дзе змагла зрабіць тое, што ад «цацанак-абяцанак» цягну-лася не адзін год. Тыя, хто ўба-чыў выданне на свае вочы, у захапленні ад  укладзеных ма-тэрыялаў і фотаілюстрацый. Кніга стане важкім дапамо-жнікам для вучняў школ раёна, а абласная бібліятэка ўжо за-прасіла кнігу ў свой фонд. Ча-каецца прэзентацыя  выдання «Пуцявінамі роднага краю» , А. Бубалы.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *