НАША СЛОВА № 6 (1365), 7 лютага 2018 г.

Панядзелак, Люты 12, 2018 0

Памёр найстарэйшы беларус свету і найстарэйшы сябар ТБМ

Барыс Кіт

1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі дзяяч замежжа, грамадзянін ЗША, сябар ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” Барыс Кіт. Мы страцілі най-старэйшага сябра нашай арганізацыі. Для ўсіх беларусаў гэта — Чалавек-легенда. Ён быў адданы сваёй радзіме ва ўсе часы, у любой сітуацыі. Ён любіў Беларусь і хацеў, каб яна была свабоднай. Яго няпростае жыццё сведчыць: можна і трэба быць паслядоўным у сваіх поглядах, прынцыпах, незалежна ад абставін.

Яго моцная энергія сілкавала шмат каго, акрыляла і натхняла з-за акіяна аднадумцаў і паплечнікаў. Яго зорка будзе асвятляць шлях кожнаму сапраўднаму беларусу і дапаможа захаваць сістэму сапраўдных каштоўнасцей, у якой найважнейшае месца для яго займала родная беларуская мова.

Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 года ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і беларуса. Пасля рэвалюцыі з’ехаў на радзіму бацькі ў вёску Агароднікі Карэліцкага раёна, закончыў Наваградскую беларускую гімназію, Віленскі ўніверсітэт. Па адукацыі быў настаўнікам, былы дырэктар Віленскай і Наваградскай гімназій. Па вайне эміграваў у ЗША.

Барыс Кіт — амерыканскі навуковец, які зрабіў значны ўнёсак у сусветную астранаўтыку. Ён з’яўляецца суаўтарам падручніка па ракетным паліве Rocket Propellant Handbook (у суаўтарстве; Boris Kit, Douglas S. Evered), 1st ed. — New York: The Macmillan Company, 1960., якім дасюль карыстаюцца ў амерыканскіх універсітэтах.

Паводле Белстату, сярод мужчын на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь няма людзей, старэйшых за Барыса Кіта.

4 лютага адпяванні Барыса Кіта прайшлі ў Менску і Наваградку.

Светлая памяць і наша бясконцая ўдзячнасць слыннаму сыну Беларусі!

У Менску памаліліся за спачын Барыса Кіта

4 лютага ў менскім Свята-Петрапаўлаўскім са-боры была адпраўлена паніхіда за спачын душы вядомага бе-ларускага дзеяча міжваеннай пары і замежжа, слыннага на-вукоўца Барыса Кіта.

Развітацца і памаліцца за выдатнага беларуса сабра-ліся некалькі дзясяткаў прад-стаўнікоў інтэлігенцыі, было некалькі былых навучэнцаў Наваградскай гімназіі, дзе Кіт у свой час працаваў настаў-нікам матэматыкі.

Айцец Генадзь Буцько правёў службу на беларускай мове, спяваў хор брацтва ў го-нар святых Віленскіх пакут-нікаў.

Валер Каліноўскі,

Радыё Свабода.

 

150 гадоў з дня нараджэння

Каруся Каганца

Карусь КАГАНЕЦ, сапр.: Казімір-Рафал Каралевіч Кастравіцкі (29 студзеня (10 лютага) 1868, Табольск, Расія — 20 траўня 1918, в. Прыма-гілле, Менскі павет. (цяпер в. Юцкі, Дзяржынскі раён, Мен-ская вобласць),  — беларускі паэт, драматург, мовазнавец, мастак, скульптар, грамадскі дзеяч. Карыстаўся і іншымі літаратурнымі псеўданімамі.

Нарадзіўся ў сям’і ма-янткоўца Караля Самуэлевіча Кастравіцкага (1814-1874) і яго жонкі сярэднезаможнай шлях-цянкі Гелены Тадэвушаўны Свентаржэцкай. Бацька Ка-раль удзельнічаў у паўстанні 1863-1864, быў сасланы расій-скімі ўладамі ў Табольск, а яго маёнтак Малыя Навасёлкі ў Менскім павеце быў канфіска-ваны. Па лініі маці Карусь Ка-ганец быў блізкім сваяком ін-шага паўстанца — Баляслава Свентаржэцкага (1831-1888).

У 1874 г. Кастравіцкім дазволілі вярнуцца ў Бела-русь. Сям’і не ставала сродкаў для існавання, таму з 6 да 11 гадоў Казік  наймаўся пастуш-ком. Вучыўся ў Менскім гарад-скім вучылішчы, у 1890-х у Маскоўскім вучылішчы жыва-пісу, скульптуры і дойлідства. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1893 г.  У 1890 — пачатку 1900 г. публікаваў апрацоўкі на-родных паданняў у газетах «Минский листок» і «Северо-Западный край». У 1902-1903 удзельнічаў у стварэнні БСГ, распрацоўцы яе праграмы. Не раз трапляў у царскія турмы.

Супрацоўнічаў з газе-тай «Наша ніва». Апрацаваў кі-рылічны варыянт першага бе-ларускага падручніка новага часу «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» (СПб., 1906, выд. ананімна); распрацаваў праект адмысло-вага беларускага алфавіта.

Вікіпедыя.

У Наваградку ўшанавалі памяць Барыса Кіта

У сярэдняй школе № 1 г. Наваградка і Наваградскім гістарычна-краязнаўчым музеі прайшлі памятныя мерапры-емствы, на якіх ушанавалі па-мяць Ганаровага грамадзяніна Наваградка Барыса Кіта.

Ушанаваць памяць су-светна вядомага беларуса, пра-фесара Вашынгтонскага ўні-версітэта, доктара філасофіі ў галіне матэматыкі (Рэгенсбург, Германія), акадэміка Міжна-роднай акадэміі астранаўтыкі (Парыж, Францыя), акадэміка і віцэ-прэзідэнта Акадэміі на-вук Еўразіі (Масква), ганаро-вага члена Брытанскага міжпла-нетнага таварыства, члена Ды-рэктарыята нямецкага астра-наўтычнага таварыства, гана-ровага доктара навук Гарадзе-нскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, ганаровага грамадзя-ніна Наваградка прыйшлі ды-рэктар Дома-музея Адама Мі-цкевіча ў г. Наваградку Міка-лай Гайба, дырэктар сярэдняй школы № 1 Ала Сталярчук, кіраўнік музея Барыса Кіта Уладзімір Буткевіч, дырэктар Наваградскага гістарычна-краязнаўчага музея Марына Ярашук, вучні сярэдніх школ № 1 і № 7 г. Наваградка.

— Учора нам стала вядо-ма пра смерць чалавека, імя якога цесна звязана з нашай школай, — сказала Ала Сталяр-чук. — Ён вучыўся ў Нава-градскай беларускай гімназіі, якую ў верасні 1939 года  ўзна-чаліў. У гэты час ужо гімназія знаходзілася ў будынку нашай школы. Менавіта тут, яшчэ пры жыцці Барыса Кіта, быў адкрыты яго музей. Сёння мы ўзгадваем пра яго жыццё, не-ацэнны ўклад у сусветную на-вуку і яго любоў да Наваград-чыны.

Больш падрабязна пра Барыса Кіта расказаў Мікалай Гайба.

— Упершыню з Барысам Кітом я пазнаёміўся ў 1992 годзе. Пазней сустракаліся яш-чэ некалькі разоў, — адзначыў Мікалай Гайба. — Барыс Кіт называў сябе наваградчанінам, размаўляў толькі па-беларус-ку, пры тым што ведаў сем за-межных моў. Падчас свайго прыезду на радзіму ён дзяліўся ўспамінамі з дзяцінства, шмат расказваў пра гады вучобы ў гімназіі і бацькоў. Жывучы да-лёка за мяжой, Барыс Кіт імк-нуўся шмат зрабіць для нашага горада. У яго была ідэя ад-крыць у Наваградку ўніверсі-тэт. З 1994 года — Барыс Кіт Ганаровы грамадзянін Нава-градка.

У Наваградскім гіста-рычна-краязнаўчым музеі за-хоўваецца шмат уласных рэчаў, а таксама дыпломы, рукапісы, перапіска Барыса Кіта. Усяго — 1300 адзінак, частка змешчана ў экспазіцыі, якая прысвечана менавіта нашаму земляку, вя-домаму ва ўсім свеце навукоў-цу ў галіне астранаўтыкі, аўта-ру першага ў свеце падручніка па ракетным паліве. Пра ўсё гэта расказала Марына Яра-шук на сустрэчы ў гістрычна-краязнаўчым музеі.

Вольга Пісар, «НЖ».

 

Прэзентацыя ў Доме Дружбы

 

У Доме Дружбы 24 студзеня адбылася прэзентацыя кнігі «Калоны Славы», падрыхтаванай другім сакратаром Амбасады Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Эльжбетай Інеўскай. Гэта адно з апошніх мерапрыемстваў Амбасадара Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь перад яго ад’ездам на радзіму. На прэзентацыі кнігі з вітальным словам выступіла старшыня ТБМ, дэпутат ПП НС Рэспублікі Беларусь Алена Анісім

Ніжэй прыводзім тэкст яе выступу.

Паважаны спадар Амбасадар!

Шаноўныя госці і прысутныя!

Мы прысутнічаем сёння на чарговай імпрэзе, якая мае значэнне для гісторыі і культуры абодвух на-родаў: беларускага і польскага.

Так распарадзіўся лёс, што мы жывём побач суседзямі, і жыццё як нашых продкаў, папярэднікаў, так і наша сучаснае жыццё цесна ўзаема-звязана. Яно пераплецена рознымі палітычнымі падзеямі, знітавана па-кручастым лёсам многіх нашых гра-мадзян. Не ўсё было проста ў мінулым, не так адназначна ўсё ўспрымаецца і сёння. Аднак праз размову і супрацу ў галіне культурнага развіцця мы ма-ем выдатную магчымасць паразумец-ца і знайсці шляхі вырашэння многіх пытанняў.

Прэзентацыя сённяшняй кні-гі — з гэтага шэрагу. Гэта яшчэ і даніна павагі да дзейнасці нашых папярэд-нікаў, якія дэманстравалі свой узор грамадзянскага чыну. Тое, як паста-віліся прадстаўнікі тагачаснай улады да Канстытуцыі 3 траўня (у распра-цоўцы якой бралі ўдзел і беларусы),  ушаноўваючы яе прыняцце стварэн-нем адмысловых Калонаў Славы — прыклад для нас сённяшніх. Асаблівае значэнне гэта набывае ў сёлетні 2018 год, які для ўсіх беларусаў праходзіць пад знакам 100-годдзя БНР як сімвала аднаўлення беларускай дзяржаўнасці.  Кожны народ жадае жыць у сваёй асобнай краіне, але не кожны мае та-кую магчымасць. Мы, беларусы, як і палякі, жывём сёння як добрыя сусе-дзі, кожны ў сваёй дзяржаве. Гэта най-вялікшая заслуга многіх пакаленняў і найважнейшая палітычная каштоў-насць. Гэта тое, што трэба перадаваць нашым нашчадкам. Дзякуючы такім выданням, як кніга «Калоны Славы», наша гісторыя паўстае перад намі ў канкрэтным абліччы помнікаў гіста-рычна-культурнай спадчыны. Спаз-наючы гісторыю стварэння такіх пом-нікаў, мы глядзім у нашу мінуўшчыну, каб зрабіць высновы, на падставе якіх наш рух наперад будзе больш абач-лівы і больш паспяховы.

Як старшыня ТБМ, дэпутат, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы я віншую ўсіх з нагоды выхаду гэтай кнігі. Я таксама хачу падзякаваць спадару Амбасада-ру Паўліку Конраду і ўсім супра-цоўнікам Амбасады Рэспублікі Поль-шча ў Рэспубліцы Беларусь за пад-трымку грамадзянскіх ініцыятыў, скі-раваных на развіццё нашых куль-турных узаемасувязяў, а таксама за выданне шматлікай літаратуры на беларускай мове. Спадзяюся, што на-перадзе нас чакаюць яшчэ і іншыя не менш значныя культурна-грамадскія мерапрыемствы і падзеі.

Алена Анісім.

 

Інфармацыйны ліст

 

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Інстытут гісторыі НАН Беларусі

 

Запрашаем прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі: «Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці»

 

Час правядзення: 15 — 16 сакавіка 2018 г.

Месца правядзення: «Інстытут гісторыі НАН Беларусі»

 

Праблемнае поле канферэнцыі:

  1. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 1914 — 1921 гг.
  2. Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі нацыянальна-дзяр-жаўнага будаўніцтва.
  3. Беларуская Народная Рэспубліка ў айчыннай і замежнай гістары-яграфіі.
  4. Беларуская Народная Рэспубліка ў лёсах беларускай эліты.

 

Па матэрыялах канферэнцыі запланавана выданне зборніка.

Працоўныя мовы: беларуская, руская, англійская.

 

Заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі і тэзісы дакладаў (па прапанаванай форме) прымаюцца да 15 лютага 2018 г. на адрас аргкамітэта: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1. Кантактны тэл.: (017) 284-16-10. E-mail: modernhistbel@mail.ru (220072, г. Минск, ул. Академическая, 1. Контактный тел.: +375-17-284-16-10. Каб. № 115. E-mail: modernhistbel@mail.ru).

У заяве паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, яго навуковая ступень і званне, назва даклада, назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык, кантактны тэлефон, e-mail. Студэнтам, магістрантам і аспірантам разам з заяўкай неабходна даслаць тэзісы даклада (да 2000 знакаў) і водгук навуковага кіраўніка. Замежных удзельнікаў просім паведаміць пра неаб-ходнасць атрымання візавай падтрымкі.

Даклад аб’ёмам да 6 (шасці) старонак адзінарным інтэрвалам фармату А4 (210 Х 297 мм) павінен быць набраны ў рэдактары Times New Roman паме-рам 14 без пераносаў. Палі: верхняе, ніжняе — 20 мм, левае — 30 мм, правае — 10 мм. Першы радок — справа прозвішча (прозвішчы) і ініцыялы аўтара (аўтараў), назва ўстановы (скарочана). Трэці радок — назва матэрыялу малымі літарамі паўтлустым шрыфтам (па цэнтры). Праз радок друкуецца тэкст дакладу.

Запрашэнні для ўдзельнікаў канферэнцыі будуць разасланыя пасля разгляду заявак да 5 сакавіка 2018 г.

Выдаткі, звязаныя са знаходжаннем на канферэнцыі, бярэ на сябе камандзіруючы бок.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў.

 

ТЭКСТЫ ДА 11-й

АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДЫКТОЎКІ, рэкамендаваныя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”

 

3-я УСТАЎНАЯ ГРАМАТА

Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Год назад народы Беларусі разам з народамі Расеі скінулі ярмо Расейскага царызму, які найцяжэй прыціснуў быў Беларусь, не пытаю-чыся народа, укінуў наш край у пажар вайны, якая чыста зруйнавала гарады і вёскі беларускія. Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасці, якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш воль-ны і незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю і вольнаю дзяржавай. Самі народы Беларусі ў асобе свайго Устаноўчага Сойму пастановяць аб будучых дзяржаўных звязах Беларусі.

На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя сувязі, якія далі магчымасці чужому ўраду пад-пісаць і за Беларусь трактат у Берасці, што забівае на смерць беларускі на-род, дзелячы зямлю яго на часткі. На моцы гэтага ўрад Беларускай Народ-най Рэспублікі мае ўвайсці ў адносіны з зацікаўленымі бакамі, прапануючы ім перагледзець тую часціну Берас-цейскага трактату, якая датычыць Бе-ларусі, і падпісаць мірную ўмову з усімі ваяваўшымі дзяржавамі.

Беларуская Народная Рэспу-бліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічбавую перавагу бела-рускі народ, а ўласна: Магілёўшчыну, беларускія часткі Меншчыны, Гро-дзеншчыны (з Гроднам, Беластокам і інш), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часткі суседніх губерняў, заселеныя беларусамі.

Беларуская Народная Рэспуб-ліка пацвярджае ўсе тыя правы і вольнасць грамадзян і народаў Бела-русі, якія абвешчаны Устаўной грама-тай ад 9 сакавіка 1918 года.

Абвяшчаючы аб незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы дапа-могуць беларускаму народу ў поўнай меры здзейсніць яго палітычна-дзяр-жаўныя ідэалы.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дана ў Менску-Беларускім

24 сакавіка 1918 года.

 

25-ты САКАВІК

Ён прыйдзе, гэты дзень!

Ён не прыйсці не можа!

Ён прыйдзе —

й загудзе вясновы буралом,

пакрышыць, размяце,

раскідае, зніштожыць

усё, што нам шляхі да хаты замяло!

 

Ці чуеце?

Аб ім

шасціць быльнёг аселіц,

пяюць вятры ў лазе,

і звоніць крыгаў лёд.

Ахвяраю крыві,

а Слова стане Целам,

і ўжо ніколі больш

не ўстане Чорны Год.

 

Няхай бярэмя він

прыгнула нас, і крылы

апалі,

й хлеб чужы,

нясмачны і важкі,

няхай нас апавіў

тугой агорклы вырай, —

трывайма!

Ён ідзе —

Вялікі Сакавік!

Ідзе…

й пад ногі рунь

яму кладзецца,

таюць снягі,

на паплавох зяленіцца трава…

 

Радзіма!

Беларусь!

Каханая, святая!

Багаславі нас жыць

і веру захаваць!

Наталля Арсеннева.

 

НА ПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА

На пачатку было слова.

І слова было ў Бога.

І слова было —  “Беларусь”.

Не, гэта не святатацтва і не блюзнерства. Гэта праўда. Простая і звычайная. Звыклая, святая і адвеч-ная. Як свет, адвечная праўда.

Бо і сапраўды на пачатку ўсяго нашага, беларускага, было слова “Беларусь”.

І словам тады была наша Бела- русь. У ім, у слове гэтым, бруіла і пульсавала жыццё. Быў сэнс для жыц-ця, і было жыццё многіх і многіх лю-дзей і пакаленняў, родаў і асобаў, якія вынікова намагаліся ўвасобіць слова ў справу. І слова тое станавілася жыц-цядайным промнем, нязгасным знічам у змроку, поклічнай паходняй на шля-ху з цемрадзі да святла.

І было яно сапраўдным і праў-дзівым святлом, якое сваёй усяіснай пранікальнасцю прасвятляе, ажыўляе і перастварае кожнага, хто да яго даты-каецца альбо з ім судакранаецца, хто імкнецца да яго, прагне яго, як здаро-жаны і знябожаны падарожнік пры-падае да ратавальнай крынічкі, глыт-ком асвяжальнай вады аднаўляе свае сілы — каб далей ужо без святла гэтага не жыць. Каб самому паверыць у ства-ральную моц слова і захапіць верай іншых, падняць з каленяў, узвысіць да святла і неба сілай ягонай зваблі-васці. І, не схіляючы галавы, нястомна ісці на покліч гэтага святла, святлом разганяючы цемру на сваім шляху.

І слова тое станавілася плоц-цю, увасаблялася, учалавечвалася ў душы людзей. Душа ж людская — не-смяротная. Значыць, і слова святое “Беларусь” насычалася несмяротна-сцю, станавілася поклічным, уздым-ным і стваральным. Ад веку і давеку. Ад мінулага праз час сённяшні — да будучыні.

Але на самым пачатку пачат-каў слова гэтае апераджала людзей і справы, і памкненні іхнія, бо было раней за іх, раней за плоць і свядо-масць іхнюю. І як Дух насіўся над бясплоднай пустыняй, так і слова, набрынялае існасцю, ускрыленае на-дзеяй, насілася над светам, пакуль не знайшло прыстанішча свайго, пакуль ад Бога не нарадзілася і не апусцілася на зямлю белакрылай пташкай — і абжыло яе, і духам сваім ажывіла, і адметнасцю сваёю пазначыла.

Калі ж набыло слова жывую плоць — сталася Бацькаўшчынай, Ай-чынай, калыскай, краем і загонам род-ным, зямлёю тутэйшай, ператварыла яе ў палетак засеяны, і дагнала тое, што апярэджвала людзей і дзеі іхнія, і пераўвасобіла безыменнасць ягоную ў рэальнасць і дадзенасць з найменнем зразумелым, непаўторным, дарагім і адзіным на ўвесь свет — “Беларусь”.

І там, дзе шчырасцю сваёй па-рупіўся пра справу беларускую і адзін, і другі, і трэці, гурт зычліўцаў і спагаднікаў утварыўся, справа свя-тая паўстала.

Анатоль Бутэвіч.

 

У КНІГАРНІ

Сённяшняя кнігарня — не то-лькі будыніна, дзе багата кніжак, якія прадаюцца, купляюцца. Тут — і месца сустрэч са знаёмымі і з тымі незна-ёмымі, якія становяцца таксама зна-ёмымі. Тут — і месца ацэнкі кніжкам, месца крытыкі, а то і, хоць часам, хоць рэдка, самакрытыкі. Тут (калі б па-чуў!) — і экзамен аўтару. Тут і пакупец здае сам сабе экзамены на сваю вучоную ці чытацкую сталасць.

У кнігарні нагледзішся, па-куль сам глядзіш, «абмацваеш» кні-жку, людзей розных і ўсякіх. За дзень праходзяць сотні каля кожнага пры-лаўка. Шукальнікі думкі і экзотыкі, праўдалюбцы і «кротусы». Шука-льнікі кніжак, з якіх «зробяць» новыя кніжкі. Шукальнікі суровага рэалі-зму і прыгодніцкіх гісторый.

Балельшчыкі-кніжнікі — зусім іншая аўдыторыя, чым, скажам, на-ведвальнікі баксёрскіх сустрэч або футбольных гульняў. Балельшчыкі-кніжнікі звычайна скупыя на словы: сказаў слова-два ці адказаў адным-двума словамі — і хто ўткнуўся, хто ўнурыўся ўвесь усім у кніжку, хто разглядае яе, чытае мясціны і сам сабе ўсміхаецца, хто сам сабе нешта скажа, хто з нягодаю і, як лішняе, кладзе кніжку на прылавак.

Фёдар Янкоўскі.

 

Што з мовай у аэрапорце?

Старшыні  Таварыства беларускай

мовы імя Францішка Скарыны

Трусаву А.А.

(просім праінфармаваць

іншых заяўнікаў)

вул. Румянцава, 13

220054, г. Мінск

 

Аб разглядзе звароту адносна

выкарыстання беларускай мовы

 

Паважаны Алег Анатолевіч!

У Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Нацыянальны аэрапорт Мінск» (далей — прадпрыемства) разгледжаны Ваш зварот ад 08.01.2018 г. адносна выкарыстання беларускай мовы ў абвестках аэрапорта, на інфар-мацыйных стэндах, шыльдах, табло, указальніках, размешчаных у аэра-вакзальным комплексе аэрапорта, а таксама зрабіць беларускамоўную версію інтэрнэт-старонкі на інтэрнэт-сайце прадпрыемства. Па выніках разгляду паведамляем наступнае.

У сваёй дзейнасці па абслугоўванні пасажыраў і гасцей аэрапорта прадпрыемства цалкам кіруецца дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, правіламі і стандартамі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІСАО), распаўсюджанай практыкай дзейнасці іншых міжнародных аэрапортаў.

Інфармацыйныя надпісы, наяўныя на ўказальніках у аэравакзальным комплексе аэрапорта, а таксама гукавая трансляцыя інфармацыі аформлены і ажыццяўляюцца ў поўнай адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаў-нымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы. Артыкул 13 «Мова ў сферы абслугоўвання» Закона Рэспублікі Беларусь ад 26.01.1990 № 3094-ХІ «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» абвяшчае: «На транспарце, у гандлі, у сферы медыцынскага і бытавога абслугоўвання ўжы-ваецца беларуская або руская мовы, а пры неабходнасці — іншыя мовы».

У адпаведнасці з артыкулам 33 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры грамадзяне Рэспублікі Беларусь у сферы культуры абавязаны паважаць дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь, а таксама паважаць і не парушаць правы іншых асоб у сферы культуры, у тым ліку паважаць куль-турныя традыцыі і мовы нацыянальных супольнасцей.

Такім чынам, сістэма інфармавання пасажыраў Нацыянальнага аэрапорта Мінск не супярэчыць дзеючаму заканадаўству і ў поўнай меры адпавядае яго патрабаванням, а таксама выконвае сваё прызначэнне.

У цяперашні час на інтэрнэт-сайце прадпрыемства зроблена бела-рускамоўная інтэрнэт-старонка, завершаны работы па дапрацоўцы праграмнага забеспячэння аўтаматызаванай сістэмы візуальнага інфармавання пасажыраў, у выніку якіх інфармацыя аб рэйсах паветраных суднаў на вылет і прылёт выводзіцца на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах на 145 манітораў і 9 інфармацыйных табло, размешчаных у будынку аэравакзала.

Ажыццяўляецца абнаўленне інтэрнэт-сайта прадпрыемства з магчы-масцю прадстаўляць больш інфармацыі на беларускай мове. Выконваюцца работы па перекладзе на беларускую мову інфармацыі для гукавой транс-ляцыі, а таксама інфармацыйных надпісаў з мэтай выканання наступнага комплексу мерапрыемстваў па вырабу і ўстаноўцы інфармацыйных стэндаў, шыльдаў і паказальнікаў, якія будуць змяшчаць інфармацыю на беларускай мове.

Прадпрыемства дзякуе за Ваш зварот і ўвагу да дзейнасці Нацыяна-льнага аэрапорта Мінск і дадаткова паведамляе аб тым, што службовыя асобы, якія прымаюць рашэнні і кантралююць сітуацыю ў аэрапорце, з’яўляюцца прафесіяналамі ў галіне грамадзянскай авіяцыі, звяртае ўвагу грамадскасці на тое, што, як і раней, у аэрапорце найбольшая ўвага будзе надавацца прафесійнаму ажыццяўленню дзейнасці ў галіне грамадзянскай авіяцыі і спадарожнаму высакаякаснаму сэрвіснаму абслугоўванню.

Пытанням грамадскасці прадпрыемства надае дастаткова ўвагі, аднак у прыняцці рашэнняў кіруецца дзеючым заканадаўствам і планам развіцця прадпрыемства.

У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў» Вы маеце права абскардзіць рашэнне, прынятае па Вашым звароце, у вышэйстаячы дзяржаўны орган — Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і каму-нікацый Рэспублікі Беларусь.

З павагай,

Намеснік генеральнага дырэктара

па агульных пытаннях і рабоце з персаналам                           В.У. Палей.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папяр. нум..)

  1. Сурскі (Ягор) — вытвор з суфіксам -скі ад тапоніма Суры і значэннем ‘народзінец, жыхар назва-най мясціны': Сур-скі.
  2. Сухамлінаў (Фёдар) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Сухамлін і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сухамлін-аў. ФП: сухамлін ((укр.) ‘сухі блін’) — Сухамлін (мянушка) — Сухамлін (про-звішча) — Сухамлінаў. Нярэдка набы-вае форму прэстыжнасці Сухамлі-нскі.
  3. Суханаў (Аляксандр) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Сухан і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сухан-аў. ФП: сухі (‘які мае сухарлявы склад це-ла, хударлявы’, ‘пазбаўлены душэў-най цеплыні, дабрыні, неласкавы’, ‘скупы, лаканічны’) — сухан (‘вытвор з суфіксам -ан і значэннем ‘сухі (чала-век)’ — Сухан (мянушка, потым про-звішча) — Суханаў.
  4. Сухарукаў (Павел) — вытвор з суфіксам -аў ад антрапоніма Сухарук і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Сухарук-аў. ФП: су-харукі (‘які дрэнна валодае або зусім не валодае рукой (рукамі) у сувязі з атрафіяй мышцаў’) — сухарук (суб-стантыў або сухарукі) — Сухарук (мянушка, потым прозвішча) — Суха-рукаў.
  5. Сцепанюк (Вікторыя) — вытвор з суфіксам -юк ад антрапо-німа Сцяпан і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Сцяпан-юкСцепанюк. Параўн. Лазар-ук.
  6. Сцепусь (Анатоль) — эк-спрэсіўная форма (з суфіксам -усь) ад імя Сцяпан (з мовы грэкаў stephanos ‘вянок’) набыла ролю прозвішча (Сцеп-усь).
  7. Сцяжко (Наталля) — другасная форма, першасная Сцеж-ка — семантычны вытвор ад апелятыва сцежка ‘вузкая пратаптаная дарожка’, а таксама ‘шлях і кірунак працоўнай дзейнасці каго-н., чаго-н.'; [форма з канцавым -о/-ко дзеля адмежавання ад апелятыва, каб быць у рэчышчы сучаснай моды; параўн. Дыро (<рус. дыра), Гачко < гачка, Лісо < ліса і пад.]. Або форма імя Сцяпан (грэч. stephanos ‘вянок’) — Сцяшко з азван-чэннем гука [ш].
  8. Сцяпура (Эдуард) — вытвор з фармантам -ура ад антра-поніма Сцёпа і значэннем ‘нашчадак названай асобым': Сцяп-ура. Параўн. снягур (снег) гл. Смагур.
  9. Сцяцэнка (Наталля) — вытвор з фармантам -энка ад антра-поніма Сцяц і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Сцяц-энка. ФП: Сцяпан (імя, з мовы грэкаў ‘вя-нок’) — Сцец / Сцяц (скарочаная гу-тарковая форма) — Сцяц (празванне, потым прозвішча) — Сцяцэнка.
  10. Сырэвіч (Віктар) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -эвіч ад антрапоніма Сыр і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Сыр-эвіч. ФП: сыр (‘харчовы прадукт, які ро-біцца з малака, заквашанага пэўным чынам’) — Сыр (мянушка) — Сыр (про-звішча) — Сырэвіч. Або ад антрапоніма Сыры і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сыр-эвіч. ФП: сыры (‘віль-готны, не сухі’, ‘не да канца апра-цаваны, недароблены'; ‘недавараны, недапечаны, недасмажаны’) — Сыры (мянушка, потым прозвішча) — Сы-рэвіч. Супадзенне акцэнтуацыі ўтва-ральнага слова і дэрывата робіць гэ-тую версію больш абгрунтаванай.
  11. Сытых (Уладзімір) — се-мантычны вытвор ад апелятыва сы-тых — формы роднага склону мн. ліку ад сыты ‘тлусты, укормлены’, ‘які на-еўся ўдосталь’, ‘які ўтрымлівае шмат тлушчу’, ‘які жыве ў дастатку, у рос-кашы’. Часам форма выкарыстоў-ваецца для адмежавання ад апелятыва. Сытых < Сыты: для адрознення ад усіх аднавяскоўцаў з прозвішчам Сыты (Зэльвеншчына).
  12. Сычкова (Таццяна) — вытвор з фармантам -ова ад антра-поніма Сычок і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сычк-ова. ФП: сыч (‘начная птушка атрада соў’, (перан.) ‘маўклівы, пануры чалавек’) — Сычок (памян.-ласк.-зневаж. да сыч) — Сычок (мянушка, потым прозвішча) — Сыч-кова.
  13. Сычэўскі (Уладзімір) — вытвор з фармантам -эўскі ад антра-поніма Сыч і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Сыч-эўскі. ФП: сыч (‘начная і вячэрняя птушка з бурай афарбоўкай сямейства сапраўдных соў’, (перан.) ‘маўклівы, пануры чала-век’) — Сыч (мянушка, потым про-звішча) — Сычэўскі. Або прэстыжная форма да прозвішча Сыч з семанты-кай узвышэння.
  14. Сягоднік (Аляксандр) — семантычны вытвор ад апелятыва сягоднік ‘тое, што адбываецца сягодня’ (утварэнне сягодн-ік), ‘надзённы, ак-туальны'; ‘сённяшні’.
  15. Сямак (Кацярына) — се-мантычны вытвор ад апелятыва сямак ‘сёмы па ліку’, ‘які ўключае сем адзі-нак’.
  16. Сянчук (Алёна) — вы-твор з суфіксам -ук ад антрапоніма Сянько і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Сянч(к/ч)-ук. ФП: Сямён (імя) — Сянько (нар.-гут. вары-янт) — Сянько (мянушка, потым про-звішча) — Сянчук. Або як экспрэсіўны варыянт, які набыў ролю прозвішча.
  17. Сярдзюк (Вера) — се-мантычны вытвор ад апелятыва сяр-дзюк — (утварэння з суфіксам -юк ад сярдзіты) ‘схільны сердаваць, зла-вацца; злосны’.
  18. Сяржанаў (Канстанцін) — вытвор з прыналежным суфіксам —аў ад антрапоніма Сяржан і значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Сяр-жан-аў. ФП: Сяргей (імя) — Сяржук і Сяржан (нар.-гут. варыянты) — Сяр-жан (мянушка, потым прозвішча) — Сяржанаў.
  19. Тайнова (Анастасія) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Тайны і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Тайн-ава. ФП: тай-ны (‘які з’яўляецца тайнай для каго-н., які хаваецца ад іншых, вядомы ня-многім’, ‘загадкавы, таямнічы’, ‘звяза-ны з сакрэтнасцю, прызначаны для вядзення сакрэтных спраў, сакрэтны’) — Тайны (мянушка, потым прозвішча) — Тайнова.
  20. Талерчык (Міхаіл) — се-мантычны вытвор ад апелятыва тал-ерчык — утварэнне памянш.-ласк. суфіксам -чык ад талер ‘старажытная нямецкая манета’ (ням. Taler). Або вытвор з суфіксам -чык ад антрапо-німа Талер і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Талер-чык. ФП: талер (манета) — Талер (мянушка, потым прозвішча) — Талерчык.
  21. Талочка (Сяржук) — се-мантычны вытвор ад апелятыва та-лочка — (памянш.-ласк. утварэнне (фармант -ка ад талака ‘калектыўная дапамога пры выкананні сельскагас-падарчых работ’, ‘група людзей’)). Або вытвор з фармантам -ка ад ант-рапоніма Талака і значэннем ‘асоба жаночага полу’ (‘жонка, дачка Та-лакі’).
  22. Тамела (Зоя) — форма імя Таміла (імя ад дзеяслова таміць ‘мучыць’) набыла ролю прозвішча.
  23. Тамковіч (Аляксандр) — вытвор з суфіксам бацькаймення —овіч ад антрапоніма Томка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Томк-авічТамковіч. ФП: Фама (імя -ст.-яўр. ‘блізня’) — Том і Томка (народна-гу-тарк. форма) — Томка (празванне, потым прозвішча) — Тамковіч.
  24. Тараненка (Антон) — вытвор з фармантам -енка ад ант-рапоніма Таран і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Таран-енка. ФП: таран (апелятыў з рознымі значэння-мі: ‘прамысловая рыба, разнавіднасць плоткі'; ‘старажытная прылада для разбівання сцяны цвердзі’, ‘выступ у насавой частцы падводнай лодкі для удару у корпус варожай лодкі’ і інш.) — Таран (мянушка) — Таран (проз-вішча) — Тараненка.
  25. Таранка (Людміла) — вытвор з фармантам -ка ад антра-поніма Таран і значэннем ‘жонка ці дачка названай асобы': Таран-ка. Або семантычны вытвор ад апелятыва та-ранка ‘рыбіна (таран-ка), часцей высушаная’.
  26. Тарантухіна (Таццяна) — вытвор з фармантам -іна ад антра-поніма Тарантуха і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Тарантух-іна. ФП: тарантас (‘чатырохкалёсная гаспадарчая павозка’) — таранцець (‘тарахцець (пра тарантас)’) — таран-цей (‘той, хто кіруе едучы на таран-тасе’) — Таранцей (антрапонім) — Та-рантуха (‘жонка Таранцея’, фармант -уха) — Тарантухіна (Слоўнік бела-рускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. Том 5, с. 88).
  27. Таранцей (Віктар) — се-мантычны вытвор з суфіксам -ей ад дзеяслова таранцець ‘утвараць рас-кацістыя гукі’ і значэннем ‘той (тое), што таранціць (павозка, прадмет і пад.)’. Або з украінскага маўлення: таран цей ‘таран гэты’ — таранцейТаранцей. Або мажлівы варыянт ад Цярэнцей (лац. terere ‘церці, рас-ціраць, малаціць’), яго формы Те-рентий (1629) і Тарэнць (Бірыла).
  28. Тарасюк (Ірына) — вы-твор з суфіксам -юк ад антрапоніма Тарас і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Тарас-юк. ФП: Тарас (імя, з мовы грэкаў ‘турбаваць, хваляваць’) — Тарас (празванне, потым прозвішча) — Тарасюк.
  29. Тарашкевіч (Брані-слаў) — вытвор з суфіксам бацькай-мення -евіч ад антрапоніма Тарашка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Тарашк-евіч. ФП: Тарах (ст. рэдк. імя) — Тарашка (народна-гутарк. форма) — Тарашкевіч.
  30. Таркоўскі (Вікенцій) — вытвор з фармант -оўскі/-скі ад та-поніма Таркі / Таркоўка і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцо-васці, паселішча': Тарк-оўскі, Таркоў-скі.

(Працяг у наст. нумары.)

 

ЦЭНТР ДАСЛЕДАВАННЯЎ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ, МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

 

21 лютага 2018 года

праводзяць Міжнародную навуковую канферэнцыю

БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СФЕРЫ SACRUM: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ

 

Праблемнае поле канферэнцыі:

— богаслужбовая практыка, асвета і пісьменства як фактары станаўлення і развіцця еўрапейскіх нацыянальных моў;

— функцыянаванне беларускай мовы ў рэлігійнай сферы жыцця сучаснага грамадства і ў літургічнай прасторы;

— гісторыя ўжывання беларускай мовы ў рэлігійнай кніжнасці і практыцы богаслужэння.

 

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская

Праезд, пражыванне і харчаванне — за кошт удзельнікаў

 

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 10 лютага 2018 года.

У заяўцы ўказваюцца: прозвішча, імя,  месца працы (краіна, установа), пасада, вучоная ступень, вучонае званне, назва даклада, кантактны тэлефон, паштовы і электронны адрасы, неабходнасць браніравання гасцініцы.

Тэкст даклада падаецца ў электронным (фармат RTF) і раздрукаваным выглядзе ў аргкамітэт падчас рэгістрацыі.

Памер даклада — да 20 000 друкаваных знакаў у рэдактары Word for Windows, надрукаваных шрыфтам Times New Roman-14, інтэрвал 1,5. Першы радок справа — прозвішча і ініцыялы аўтара, краіна, горад. Спасылкі на літаратуру афармляюцца ў квадратных дужках згодна з патрабаваннямі ВАК Беларусі і падаюцца ў канцы тэксту ў алфавітным парадку.

Калі ласка, дасылайце заяўкі на адрас: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Нацыяна-льная акадэмія навук Беларусі, вул. Сурганава, 1/2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, 220072.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.

inlinasbel@tut.by   hs65_2011@mail.ru   Тэл.: +375-17-284-27-18

 

АДКРЫТЫ ЛІСТ

удзельнікам Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай лінгвістычнай сітуацыі ў рэлігійнай сферы жыцця беларускага грамадства, якая адбудзецца

21 лютага 2018 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Дык вось, аддайце

кесарава кесару,

а Божае Богу

   Мф 22, 21.

 

У сядзібе ТБМ імя Францішка Скарыны 21 сту-дзеня адбылося паседжанне рэспубліканскай Рады. Як заў-сёды, разглядаліся надзённыя пытанні стану беларускай мо-вы, ішлі размовы пра розныя шляхі яе пашырэння ў грамад-стве і інш.

У канцы мерапрыем-ства прыгадаліся і важныя гіс-тарычныя падзеі, якія адбыва-ліся ў краіне ў мінулым 2017 годзе. Гэта і святкаванне 500-годдзя з дня выхаду Псалтыра і пачатку беларускага і ўсход-неславянскага кнігадрукаван-ня, і прэзентацыі Новага Запа-вету, выдадзенага Праваслаў-най і Каталіцкай цэрквамі на беларускай мове.

Адзначым, што заціка-ўленыя філолагі, педагогі па-сля заканчэння паседжання Рады доўга не разыходзіліся. Іх хвалявала тая сітуацыя, што ў нашай краіне існуюць роз-ныя правапісныя сістэмы: Пра-васлаўная Царква Беларусі мае сваю, Каталіцкая Царква — сваю. Адны развіваюць сваю перакладчыцкую дзейнасць пад уплывам рускай мовы, другія — пад уплывам польскай.

Прыгадалі Гасподнюю малітву “Ойча наш”. Сталі пра-гаворваць. Паколькі сярод прысутных былі і католікі, і праваслаўныя, і грэка-католікі, то малітва на беларускай мо-ве гучала па-рознаму. Тэкст адрозніваўся сваімі сінтак-січнымі канструкцыямі. Больш таго, заўважылі, што і імя Сына Божага вымаўляецца і пішацца па-рознаму: Іісус — Езус — Ісус, Баранак — Агнец (Ягнец), а таксама зварот: Іісусе Хрысце — Езу Хрыстэ — Ісусе Хрысце, Пане — Госпадзі. Па-рознаму называюцца і важнейшыя хры-сціянскія цэнтры Святой Зям-лі: Ерузалем — Іерусалім, Ізраэль — Ізраіль, Бэтлеем — Віфлеем і шмат інш.

Некаторыя могуць сказаць, што існуе выпрацава-ная тэрміналогія пэўнага вера-вызнання. Аднак гэта не так. Цалкам пагаджаюся са сваімі сябрамі па ТБМ, якія сцвяр-джалі, што гэта элементарнае непадпарадкаванне адзінаму правапісу сучаснай беларус-кай літаратурнай мовы.

А вось прыклад пару-шэння граматычных норм: Збаўца нарадзіўся з Панны Марыі. Або фактычныя па-мылкі: Мудрацы прынеслі Не-маўляці міра, золата і кадзіла (пасудзіну?); і яшчэ: Ніхто не накладае латкі з тканіны суровай на адзежыну старую (з тканіны суровай — прася-кнутай сур’ёзнасцю, вельмі строгай ці суравой — грубай, нябеленай?). У гутарцы на-зывалася шмат іншых яркіх прыкладаў, але ці варта іх прыгадваць.

Адно толькі трэба ска-заць, і вельмі істотнае: у Бела-русі, як і ва ўсіх нармальных краінах свету, існуе свая суча-сная літаратурная мова, мова навукі, навучання, культуры, перыядычнага друку і інш. На-ша беларуская мова прайшла праз многія выпрабаванні, вы-жыла, выстаяла ў розных не-спрыяльных умовах. Цяпер у нас існуюць Правілы беларус-кай арфаграфіі і пунктуацыі, Закон Рэспублікі Беларусь № 420-3 ад 23 ліпеня 2008. А артыкул 2 сцвярджае: «Дзяр-жаўныя органы, іншыя арга-нізацыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замеж-ныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія паста-янна ці часова пражываюць або часова знаходзяцца на тэ-рыторыі Рэспублікі Беларусь, павінны кіравацца Правіламі беларускай арфаграфіі і пунк-туацыі, зацверджанымі гэ-тым Законам, ва ўсіх сферах і выпадках выкарыстання пісь-мовай беларускай мовы». Вя-дома, гэта датычыцца і кан-фесійнай практыкі.

Адкрыты ліст складзе-ны па прапанове галоўнага рэ-дактара газеты «Наша слова» сп. Станіслава Судніка. Ён прымаў актыўны ўдзел у гу-тарцы і прапанаваў тэму для артыкула, якая стала эпігра-фам — своеасаблівым зваротам да паважаных удзельнікаў кан-ферэнцыі, прадстаўнікоў роз-ных хрысціянскіх канфесій Бе-ларусі. А з выказванняў Епіс-капа Міхаіла ў «Толковом Ева-нгелии от Матфея» (Мн., 2004) і ў працах Іаана Залатавуста значэнне выразу кесарава кесару тлумачыцца намнога шырэй, чым толькі паняцце падаткаў.

Таму да ўдзельнікаў канферэнцыі выказваем нашу вялікую просьбу: стварыць незалежную камісію ў складзе вучоных-мовазнаўцаў з мэтай:

1) выпрацаваць адзіны хрысціянскі іменаслоў і тэрмі-налогію для перакладу адзінага Святога Пісання для ўсіх кан-фесій, іншай канфесійнай літа-ратуры, зыходзячы з асабліва-сцей і гісторыі беларускай мо-вы;

2) распрацаваць патра-баванні да адзінага канфесій-нага стылю;

3) прапанаваць Міні-стэрству адукацыі ўвесці тэму паняцця канфесійнага стылю ў праграмы розных тыпаў адука-цыйных устаноў Беларусі;

4) паколькі з асобнымі хрысціянскімі тэмамі навучэн-цы знаёмяцца на ўроках гіс-торыі і літаратуры, рэкаменда-ваць педагогам у працэсе наву-чання выкарыстоўваць тыя хрысціянскія выданні, якія ца-лкам адпавядаюць патраба-ванням сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Валянціна Раманцэвіч,

сябар рэспубліканскай

Рады ТБМ імя Ф. Скарыны.

 

Юбілей паэта Навума Гальпяровіча

25  студзеня 2018 года ў Дзяржаўным літаратурна- мемарыяльным музеі Якуба Коласа,адбылося святкаванне 70-годдзя вядомага паэта, пу-бліцыста і журналіста Навума Якаўлевіча Гальпяровіча і пр-эзентацыя  яго апошняй кнігі вершаў «Час лістападу…»

Творца нарадзіўся 14 студзеня 1948 г. у горадзе По-лацку. У 1955 годзе паступіў у першы клас СШ № 9. Пра-цаваў грузчыкам і намотачні-кам шклотканіны (1966-1967).

З траўня 1967 — карэк-тар, а з 1971 па 1977 год — ста-ршы літсупрацоўнік полацкай аб’яднанай газеты «Сцяг каму-нізму».

У 1967 паступіў завоч-на на факультэт журналістыкі БДУ (пакінуў у 1970). Закон-чыў факультэт пачатковых кла-саў Віцебскага педінстытута ў1979 годзе. У 1980-1981 годзе — карэспандэнт Наваполацкай газеты «Хімік». З 1981 г. — ула-сны карэспандэнт  Дзяржкамі-тэта па тэлебачанні і радыё-вяшчанні па Віцебскай вобласці (г. Наваполацк).

Першы верш сп. Наву-ма «Я прыйду на паштамт ве-льмі рана…» быў надрукаваны ў газеце «Хімік» у 1967 годзе.  З 1973 г. пачаў друкавацца на беларускай мове. Паэт размя-шчае свае вершы ў калектыў-ных зборніках «Сцяжына». «Дзень паэзіі», «Каласы роднай мовы…»  Аўтар зборнікаў вершаў «Святло ў акне», «Струна», «Сюжэт для вечна-сці», «Гэта ўсё для цябе». «Во-страў душы». «Шляхі і вяртан-ні», «На шляху да цябе», «На трапяткім агні», «Насцеж».

Выступае ў друку з літаратурна-кратычнымі ар-тыкуламі па пытаннях нацыяна-льнаў культуры, мовы і літара-туры, экалогіі.

Аўтар многіх тэле- і ра-дыёперадач. Перакладаў з кі-тайскай, украінскай і цыган-скай моваў.

У 1990-1995 г. — дэпу-тат Наваполацкага гарадскога савета дэпутатаў, член яго па-стаяннай камісіі па пытаннях галоснасці і сродкаў массавай інфармацыі. Намеснік старшы-ні літаратурнага аб’яднання «Крыніцы» З 1990-х гадоў — сябар ТБМ. Працаваў у часо-пісе «Вожык». З 2004 года ды-рэктар радыё «Беларусь».

Кніга «Час лістападу» з’явілася ў выдавецтве «Чаты-ры чвэрці». Яе наклад 200 асобнікаў. Выйшла ў лістападзе 2017 года. На вокладцы — кар-ціна Сяргея Цімохава.

Юбіляра віншавалі ста-ршыня прафсаюза працаўнікоў адукацыі, культуры і інфар-мацыі Таццяна Васільеўна Фі-лімонава, намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Ірына Анатольеўна Стэльмах, дырэктар выдавецтва «Чаты-ры чвэрці». Ліліяна Фёдараўна Анцух, намеснік БФК Тадэвуш Іванавіч Стружэцкі, акцёр і рэ-жысёр Алег Вінярскі, стар-шыня суполкі беларусаў г. Ір-куцка Алег Рудакоў…

Усім прысутным спада-баліся спевы ў выкананні барда Андрэя Зыгмантовіча на вер-шы юбіляра. Таксама ўсіх ура-зіла музыка славутага кампазі-тара Валянціны Сярых. У зале прысутнічалі творчыя асобы: Януш Малец, Аляксей Дземі-довіч, Анатоль Гармаза. Было вельмі цікава прысутнічаць на гэтым мерапрыемстве.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст-фрылансер.

 

РОЗГАЛАС «САКАВІЦКАГА РЭХА»

Урэшце рэшт Умовы гарадскога конкурсу «Сака-віцкае рэха» ў Магілёве пра-йшлі ўсе ўзгадненні. Яго арга-нізатарамі выступілі ГА ТБМ імя Ф. Скарыны (старшыня Алег Дзьячкоў) і ГА абласной філіі СБП (старшыня Мікола Яцкоў) сумесна з гарадской філіял-бібліятэкай імя Янкі Ку-палы (загадчыца Дзіна Сцель-чанка). Гэты конкурс мае адро-зненне ад звычайных конкур-саў, якія праводзяцца штогод рознымі ўстановамі. Спадар Міхась Булавацкі, мадэратар конкурсу, прапанаваў ладзіць паэтычныя майстроўні «Сака-віцкага рэха» кожную трэцюю нядзелю месяца, пачынаючы з верасня. У канцы сакавіка, да Міжнароднага дня паэзіі, бу-дзе праведзены конкурс выка-наўцаў уласных твораў. Леп-шыя з іх будуць адзначаны ды-пломамі «Сакавіцкага рэха».

Да ўдзелу ў паэтычных майстроўнях запрошаны ўсе словатворцы, незалежна ад уз-росту, якія спрабуюць займац-ца вершаскладаннем на бела-рускай мове. Шмат людзей сён-ня пішуць вершы. Але ж про-ста вершы і паэзія вельмі роз-няцца. Як пачаткоўцам авало-даць мастацкім словам? Дзе знайсці настаўніка? Паэтычная майстроўня «Сакавіцкага рэха» для іх можа стаць добрай пля-цоўкай. «Канешне, навучыць паэзіі немагчыма, — адзначыў спадар Міхась Булавацкі. — Ад-нак нейкія элементы верша-складання засвоіць можна. На нашых сустрэчах у кожнага словартворцы, незалежна ад узросту, будзе магчымасць па-чытаць свае творы, паслухаць вершы іншых выканаўцаў, а таксама ўхвалу, заўвагі, пара-ды, прапановы».

І вось 21 студзеня фі-ліял-бібліятэка імя Я. Купалы расчыніла дзверы для талена-вітых магілёўцаў. Першая су-стрэча была нешматлікай. Свае вершы чыталі Леанід Восіпаў, Алесь Сабалеўскі, Пётр Печа-нькоў. Паэты магілёўскай філіі СБП Сяргей Украінка, Міхась Булавацкі, Тамара Аўсяннікава падзяліліся сваім досведам, разважаннямі аб вершаскла-данні, прачыталі творы сваіх любімых паэтаў, вершы пачы-наючых паэтаў, якія няўважліва аднесліся да слова, выказалі парады прысутным паэтам. Тыя, хто хоча ўдасканальваць сваё майстэрства, паэтычныя майстроўні пойдуць на ка-рысць.

Першая цагліна ў фун-дамент новай справы пакла-дзена. Хай рэха разнясе вестку як мага большай колькасці ама-тараў роднага слова. А якімі будуць вынікі — час пакажа.

Калі вы займаецеся ве-ршаскаладаннем на беларускай мове, калі вам хочацца ўдаска-нальваць сваё майстэрства і ў вас ёсць жаданне прыняць ўдзел ў конкурсе, то паэтычная майстроўня «Сакавіцкае рэха» чакае менавіта вас!

Лізавета ПРАЯВЕНКА,

сябра літаратурнага клуба «Святліца».

 

Самае светлае і радаснае свята  

Пашанцавала ракаўча-нам, іх дзецям, што ў іхнім мяс-тэчку (в. Ракаў,  30 км ад Мен-ска) ёсць такі асяродак духоў-най культуры, як Ракаўскі цэнтр народнай творчасці. Сю-ды з задавальненнем ідуць са-даўскія дзеці, школьнікі, мо-ладзь. Тут яны не проста бавяць час, а напаўняюць сваё жыццё глыбокім зместам: вывучаюць народныя песні, побытавыя танцы, традыцыйную музыку, ставяць тэатральныя пастаноў-кі, вучацца ткаць паясы, зай-маюцца саломапляценнем, вы-цінанкай, распісваюць дываны, аздабляюць вышыўкай нацыя-нальныя касцюмы…

І кожны раз, калі пры-сутнічаеш на якім-небудзь ме-рапрыемстве, заўсёды суда-кранаешся з нечым прыгожым, светлым, чыстым — з сапраўд-ным мастацтвам. Так было і на гэты раз, 21 студзеня, калі ўста-нова трымала справаздачу сва-ёй працы з дзецьмі і падлеткамі за 2017 год. Справаздача мела своеасаблівую форму, форму каляднай казкі.

Апынуцца ў казцы мо-жна было ўжо ў фае ўстановы, дзе вабілі вока вырабы гурт-коўцаў і іх кіраўнікоў-майстроў. У куце, на сапраўдным пасаж-ным куфры размясцілася «вя-селле» мушкі і камарыка (ля-лькі-ўдзельнікі лялечнага тэ-атральнага прадстаўлення  па-водле паэмы М. Багдановіча «Мушка-зелянушка і Кама-рык-насаты тварык». Майстар і пастаноўшчык Хрысціна Ля-мбовіч). Нейкае магічнае ўздзе-янне аказвалі на гасцей незвы-чайныя лялькі, зробленыя ўме-лай рукой майстрыхі Ірыны Санько. Яна ж з’яўляецца і спо-нсарам свята — падрыхтавала падарункі-сувеніры для юных удзельнікаў. Арганізавана бы-ла і латарэя, можна было за невялікі кошт выйграць суве-нір, зроблены таксама рукамі дзяцей і майстроў.

Тут кожны мог стаць чараўніком і на памяць аб свяце зрабіць цікавыя рэчы — свечку з вашчыны ці калядныя сім-валы з саломкі. Але пры адной умове: прыкласці трошкі на-маганняў і старання і прыняць удзел у майстар-класах па са-ломцы (майстар Святлана Яра-шэвіч), па вырабе свечак з ваш-чыны (сям’я Хаўрук, гаспада-ры фермерскай гаспадаркі «Мядовая каралева»).

Атрымаўшы ўрокі «ча-радзейства», з выйграным су-венірам-козачкай, са зробленай сваімі рукамі свечкай іду далей па казачнай сцяжынцы і трап-ляю … на паказ батлейкі, дзе адбываецца ўсім вядомая на-родная драма «Цар Ірад». За-таіўшы дыханне, са шчымлівым пачуццём, з чаканнем чагосьці новага, незвычайнага акуна-юся ў падзеі даўно мінулага, але такога сучаснага і вечнага…

…Прыглушылі свят-ло, усе сцішыліся, зала напоў-нілася асаблівай таямніча-сцю… Перад батлейкай-скры-няй раптам з’явіліся «анёлы»- Андрэй Палуйчык (флейта), Ульяна Голуб (цымбалы), ігра якіх кранула да слёз. У іх вы-кананні прагучала мелодыя каляднай песні «Ціхая ноч», якая гучыць ва ўсім свеце на розных мовах. Праз хвіліну пад гэтую песню, якая выконвала-ся ў запісе на мове арыгіналу (нямецкай),  вадзілі свае нябес-кія карагоды «анёлкі», выклі-каючы ў гледачоў шмат замі-лавання (малодшая група танц. калектыву «Апельсін». Мас-тацкі кіраўнік Любоў Комар). Дарэчы зазначыць, гэтая песня ўпершыню прагучала 24 сне-жня 1818 г. у Аўстрыі, а аўтар яе — выхадзец з Беларусі арга-ніст і дырыжор Франц Губер.

…А вось і кульміна-цыя… Запальваюцца свечкі, дзверцы батлейкі адчыняюц-ца… і пачынаюцца дзівосы — лялькі ажылі і загаварылі гала-самі ўдзельнікаў гуртка «Жа-ронцы» (мастацкі кіраўнік Хрысціна Лямбовіч). Гэтую таямнічую гісторыю Нара-джэння Хрыстова  так добра, як сапраўдныя батлейшчыкі, паказалі вучні 6 «В» кл. мясцо-вай школы: Губашына Вале-рыя, Казлова Дзіяна, Анісовіч Яўген, Каспарэвіч Віктар, Ра-манчык Аляксей, Купрыенка Уладзіслаў.

Батлейка на сцэне Ра-каўскага цэнтра народнай тво-рчасці — гэта першая спроба сі-ламі дзяцей у клубнай установе Валожынскага раёна аднавіць традыцыю батлейкі. Дэбют удаўся. Гледачы былі ў захап-ленні і ад змайстраванай на два ярусы скрыні, і ад па-майстэ-рску пашытых лялек, і ад ігры актораў, і ад пастаноўкі тэат-ралізаванага паказу, які існуе на Беларусі з 16 ст., і, верыцца, будзе мець працяг, калі за яе адраджэнне ўзяліся  неабыяка-выя да творчай спадчыны і народнага мастацтва асобы — дарослыя і дзеці, якія ў згодзе і весела, адной сям’ёй жывуць у гэтай установе культуры.

… Калядную тэму пра-доўжыў Узорны дзіцячы кале-ктыў «Вянок» і  фальклорны гурт «Чыжыкі» (мастацкі кі-раўнік Лізавета Пятроўская), «калядаванне» якіх узбагаціла біблейскую гісторыю і натуральна ўплялося ў сюжэтную канву ка-ляднай казкі, надаўшы ёй больш жывасці, ба-дзёрасці, што выклі-кала шмат станоўчых эмоцый у гледачоў. А сакавіты, гарэзлівы  «Апельсін» (старэй-шая група) сваім яр-кім, імклівым танцам «Самба» ўнёс трохі эк-зотыкі ў наша бела-рускае калядаванне. Добрым дапаўненнем была  калядная песня «Место встречи», якую з пачуццём праспявала Марыя Голуб. І напрыканцы — песня «Будзь ваша здароў», якая  па традыцыі спявалася на завяршэнне святкавання ка-ляд.

«Эх, каб калядачак нядзель з дзесятак…», — усплы-ваюць у памяці мудрыя словы з песні «Ой, калядачкі…», якую выконвалі юныя батлей-шчыкі. І я з надзеяй буду ча-каць, калі зноў праз год зага-рыцца калядная зорка, якая прывядзе мяне на самае светлае і радаснае свята.

Людвіка Таўгень,

фота Паўла Бакушава.

 

Запрасіла «Ялінка»

Па традыцыі пружан-скія дзеці прыйшлі на свята ў палацык на пярэдадні Старога Новага года. Вось ужо дзявяты год запар яго арганізоўвае для дзятвы раённая рада Тавары-ства беларускай мовы начале з Тарэсай Жэгалавай. Сёлета «Пружанская ялінка», у якой узялі ўдзел больш як 70 хлоп-чыкаў і дзяўчынак, атрымалася асабліва радаснай і ўзнёслай.

Упершыню са сваёй выхавацельніцай прыйшла на свята група з дзіцячага садка па вуліцы Урбановіча. Дзеткі ўжо пачалі вывучаць родную мову і ўмела прадэманстравалі атрыманыя веды, расказваю-чы Дзеду Марозу і Снягурцы беларускія вершыкі.

Усе прысутныя (а іх ледзьве ўмясціла прасторная зала палацыка), напэўна будуць згодныя са мною, што галоў-ным упрыгожаннем свята ста-ла батлейка, з якой выступілі дзяўчынкі з Нядзельнай шко-лы Свята-Мікалаеўскай царк-вы. Мы з заміраннем сэрца па-глядзелі лялечны спектакль на рэлігійную тэму і паслухалі гу-чныя калядныя песні.

Калядкам з добрымі па-жаданнямі на Новы год было прысвечана і выступленне вуч-няў гімназіі. А вось юныя тан-цоры харэаграфічнага аддзя-лення школы мастацтваў пара-давалі нас беларускімі танцамі «Козачка» і «Купалінка». У зале не сціхалі шчырыя аплады-сменты.

Як заўсёды, цікавым і насычаным было выступленне моладзі з царквы хрысціян ве-ры евангельскай. Юнакі і дзяў-чаты паказалі сцэнку з нара-джэння Хрыста, пранікнёна праспявалі калядныя песні і правялі з дзецьмі вясёлыя гу-льні.

Сапраўдным гаспада-ром на «Ялінцы» быў вясёлы беларускі Зюзя, ролю якога артыстычна выканала сябра рады ТБМ Ларыса Жаўняр-чук. Зюзя сам не сумаваў і не даваў гэта рабіць іншым: «за-марожваў» дзяцей, загадваў за-гадкі, вадзіў з імі карагоды, гасцінна частаваў пернікамі.

На развітанне ўсе хло-пчыкі і дзяўчынкі атрымалі па-дарункі. За гэта вялікі дзякуй нашым спонсарам, якія зрабілі свой унёсак у арганізацыю свята.

 

Ганна Хадаровіч,                    

сябра Пружанскай арганізацыі ТБМ.

 

Два лялечныя тэатры аб’ядналіся для сумеснай паездкі ў школы Баранавіцкага раёна

Лялечны тэатр «Вясё-лы вожык» СШ № 10 горада Баранавічы з беларускамоўнай пастаноўкай «Калабок» і бела-рускі лялечны тэатр Баранаві-цкай арганізацыі ТБМ з казкай «Каза Манюка» пасля нава-годніх і калядных свят, з цяж-касцю ўціснуўшыся ў тры лег-кавікі пад завіруху, з рызыкай мець непрыемнасці ад ДАІ, прыехалі ў Жамчужненскую сярэднюю школу Баранавіц-кага раёна. Там, у актавай зале, ужо збіраліся школьнікі мало-дшых класаў. Перад пачаткам прадстаўленняў кіраўніца тэа-тра «Вясёлы вожык», педагог Алена Мікалаеўна Перагуда, расказала вучням пра асновы тэатральнай культуры, як трэ-ба сябе паводзіць у тэатры ў час прадстаўлення. Дарэчы, Алена Мікалаеўна — таленавіты чалавек, энтузіяст тэатральнай справы. Сама робіць лялькі і дэкарацыі, шые касцюмы, пад-бірае гукавое афармленне па-становак, вучыць сваіх школь-нікаў акцёрскаму майстэрству. Усе ролі ў тэары «Вясёлы во-жык» выконваюць толькі шко-льнікі. Вучні Жамчужніцкай школы з цікавасцю праглядзелі пастаноў-кі, эмацыйна рэагавалі на дзеянні герояў. Пас-ля апладысментаў і запрашэнняў прыяз-джаць яшчэ акцёры аператыўна склалі рэк-візіт і пераехалі кіла-метраў за дзесяць у вё-ску Цешаўле. У Це-шаўлянскай сярэдняй школе акцёраў суст-рэў сам дырэктар Ду-бейка Васіль Міхайла-віч — вядомы краязна-вец, навуковец, дасле-дчык гісторыі родна-га краю. У падрыхтаваную для прадстаўленняў залу прыйшлі ўсе школьнікі малодшага ўзро-сту. Алена Мікалаеўна, як звы-чайна, спачатку распавяла пра культуру паводзін у тэатры. Затым паказалі казкі «Каза Ма-нюка» і «Калабок». Гледачы і тут эмацыйна рэагавалі на дзеянні герояў. А пасля закан-чэння прадстаўленняў фата-графаваліся з акторамі і з ляль-камі. Затым дырэктар школы правёў для гасцей экскурсію па школьным музеі. Цікава бы-ло паслухаць такога кампетэнт-нага гісторыка, даследчыка роднага краю і пабачыць у школьным музеі не толькі пла-ны лёсавызначальных бітваў, што адбыліся на нашай зямлі, а і экспанаты эпохі неаліту, жа-лезнага веку, пазнейшага часу, знойдзеныя школьнікамі. Сяб-ры ТБМ зрабілі відэазапіс экс-курсіі для размяшчэння яго ў інтэрнэце.

Нягледзячы на мароз і завіруху, дадому ўдзельнікі паездкі вярнуліся задаволеныя выступленнямі і з многімі яр-кімі ўражаннямі.

Мікалай Падгайскі.

 

БЕЛАРУСЬ ЖЫВЕ ВЕЧНА!

Сцэнар урачыстага святкавання ў школе 100 гадоў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (100 гадоў БНР)

Месца ўрачыстага мерапрыемства: школа, актавая зала, 10:00.

 

Працягласць урачыстага мерапры-емства: 45-50 хв.

 

Мэта:

— акцэнтаваць увагу школьнікаў на важнасці падзеі вялікага гістарычнага дня 25-га сакавіка 1918 г., калі высока быў падняты бел-чырвона-белы сцяг Беларускай дзяржаўна-сці і голасна на ўвесь свет прамоўлена пра дзяржаўную незалежнасць новай Беларускай нацыі, якая ўтварылася і вырасла з Вялікага Княства Літоўскага;

— выхаваць патрыятычныя пачуцці — гонар і любоў да сваёй краіны Беларусі, у якой нарадзіліся і жывуць;

— абудзіць цікавасць да гісторыі нашай краіны, памятаць і шанаваць гістарычныя даты і дні нашай незалежнасці;

— стварыць і падтрымліваць станоўчы эмацыйны настрой — святочнае пачуццё Вялі-кай Перамогі.

 

Гукаўзмацняльнае абсталяванне:

— гукавое афармленне (радыёгазета) на ганку і ў фае школы;

— у актавай зале неабходнае гукаўзма-цняльнае абсталяванне для вакальных спеваў пад фанаграму-мінус, неабходная колькасць мікрафонаў (магчымасць агучыць 2 вядоўцаў (радыё мік.), квартэт салістаў (4-ы мікрафоны на стойках)).

 

Экспазіцыя.

Уваход у школу аформлены вітальнымі словамі чырвонымі літарамі на белай расця-жцы «НЯХАЙ ЖЫВЕ ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ!», з бакаў лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі. Фае школы ўпрыгожана белымі і чырвонымі балёні-камі. Плакат з вітальнымі словамі «Вітаем Святочную Беларусь!». Гучыць радыёгазета на ганку школы, у фае і калідорах школы  (беларус-кія папулярныя песні вядомых выканаўцаў У. Мулявіна, Данчыка, гурт «Стары Ольса», песні на словы вядомых беларускіх аўтараў. Песні чаргуюцца з вершамі вядомых паэтаў Беларусі. Кожныя 5 хв. гучаць вітальныя і віншавальныя словы ад дырэктара школы, яго намесніка па выхаваўчай працы, прадстаўніка аддзела адука-цыі, настаўнікаў і школьнікаў (асабістыя і калектыўныя віншаванні, проза, вершы — на ўла-сны выбар)). Радыё- газета гучыць на пачатку і да канца дня ў перапынках паміж урокаў.

 

Фае альбо калідор, каля актавай залы. Сцены ўпрыгожаны фотапартрэтамі ўсіх радных БНР (уключаючы сённяшні дзень) і вя-домых беларускіх дзеячоў навукі, адукацыі, куль-туры і мастацтва ХІХ — ХХ стст. Выстава дзіцячых малюнкаў і вырабаў на тэму «100 га-доў БНР». Каля ўваходу ў залу стаіць на флаг-штоку вялікі бел-чырвона-белы сцяг, які варту-юць латныя рыцары, тарчы якіх упрыгожаны гербам Вялікага Княства Літоўскага — «Паго-ня». Усім наведвальнікам урачыстага мерапры-емства святочна апранутыя, у стылі эпохі пачатку ХХ ст., дзеці раздаюць бел-чырвона-белыя стужкі і святочныя «паштоўкі». Паш-тоўкі аформлены: з вонкавага боку выява бел-чырвона-белага сцяга над словамі: «Няхай жыве вольная Беларусь!», а на другім баку «па-штоўкі» — на белым фоне чырвонымі літарамі «Вітаем святочную Беларусь!».  Віншуюць усіх са святам.

 

Актавая зала ўпрыгожана бел-чырво-на-белымі балёнікамі. На задніку сцэны ў сярэ-дзіне герб «Пагоня», з бакоў бел-чырвона-белыя сцягі.

 

Гучаць фанфары.

Тэатралізаваная пастаноўка «Шлях Незалежнасці»

 

Гучыць эмацыйная, поўная рашучасці музыка, якая настройвае на прагляд адпавед-ных падзей. На яе фоне адбываецца танец з палотнамі белага і чырвонага колеру.

На сцэне з’яўляецца дзяўчынка ў нацы-янальным строі, натхнёная духам свабоды і перамогі, трымае ў руках белую шыльдачку з чырвонымі лічбамі «1794». Спыняецца ў цэнт-ры, яе паглынаюць палотны, у якіх знікае. Палотны застаюцца і лунаюць хвалямі, уздыма-юцца, ствараючы арку. Праз яе на сцэне з’яўля-юцца ўзброеная шляхта з касінерамі і спяваюць урывак песні беларускіх жаўнераў:

 

Шляхта і касінеры

(песня):

 

Возьмем косы ды янчаркі,

Пойдзем гордыя гнуць каркі.

Няхай маскаль уступае,

Няхай Беларусаў знае.

 

Ўжо мазуры іх пабілі,

З сваёй зямлі выганілі.

Пойдзем з імі і злучымся,

Маскве, немцам не дадзімся…

 

Т. Касцюшка: У сапраўдных патрыётаў не можа быць іншай радзімы, апроч той, дзе яны прыйшлі ў гэты свет. На штурм, Літва, мая Айчына, за Наезалежнасць!

Шляхта і касінеры: У Пагоню!

 

Пад эмацыйны фон музыкі палотны ўздымаюцца ўверх, робячы арку.

Т. Касцюшка знікае са сцэны разам са шляхтай і сялянамі пад ёй.

Гучыць музыка, танец з палотнамі, зноў на сцэне з’яўляецца дзяўчынка ў нацыянальным строі, натхнёная духам свабоды і перамогі,  трымае ў руках белую шыльдачку з чырвонымі лічбамі «1863». Спыняецца ў цэнтры, яе паглы-наюць палотны, у якіх знікае. Палотны заста-юцца і лунаюць хвалямі, уздымаюцца, ствара-ючы арку. Праз яе на сцэне з’яўляюцца касінеры разам з Кастусём Каліноўскім. Кастусь стаіць у цэнтры, касінеры паўколам за ім.

 

К. Каліноўскі: Няма ж, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек мае розум і навуку. Але як дзень з ноччу разам не ходзяць, дык не ідзе разам навука праўдзівая з няволяй маскоўскаю. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацця і ніякай навукі… На штурм, за Незалежнасць!

Касінеры: У Пагоню!

 

Эмацыйны фон музыкі, палотны ўзды-маюцца ўверх, робячы арку.

Кастусь з касінерамі знікаюць са сцэны пад ёй.

Гучыць музыка, танец з палотнамі, на сцэне з’яўляецца дзяўчынка ў нацыянальным беларускім строі, натхнёная духам свабоды і перамогі, у руках трымае белую шыльдачку з чырвонымі лічбамі «1918». Спыняецца ў цэн-тры, яе паглынаюць палотны, у якіх знікае. Палотны застаюцца і лунаюць хвалямі, узды-маюцца, ствараючы арку. Гучыць «Ваярскі марш» . На сцэну выходзяць прадстаўнікі Рады з бел-чырвона-белымі сцягамі. На фоне марша абвяшчаецца Беларуская Народная Рэспубліка — БНР.)

 

Першы радны Рады БНР: Сёння 25-га сакавіка 1918 года большасцю галасоў Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Устаўную грамату, абвяшчаем Неза-лежнасць Беларусі!

Другі радны Рады БНР:  Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю ярмо дзяржаўнай залежнасці, якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край.

Трэці радны Рады БНР: Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца Незалежнай і Вольнай Дзяржавай!

Першы радны БНР: Няхай жыве воль-ная Беларусь!

Другі і трэці радныя БНР: Жыве!

 

На словах «Жыве» выходзяць усе ўдзе-льнікі тэатралізацыі. Гучыць святочны музы-чны фон, выходзяць вядоўцы.

 

Вядовец: Вітаем святочную Беларусь!

Вядоўца: Са святам!

 

Усе застаюцца на сцэне. Гучыць гімн Беларусі на словы Н. Арсенневай, муз. М. Ра-венскага «Магутны Божа».  Пасля гімну на сцэне застаюцца вядоўцы.

Гучыць умераны, лёгкі і светлы музыч-ны фон. Вядоўцы чытаюць верш Н. Арсенневай «25-ты Сакавік»:

 

Вядовец:

Ён прыйдзе, гэты дзень!!

Ён не прыйсці не можа!

Ён прыйдзе —

й загудзе вясновы буралом,

пакрышыць, размяце,

раскідае, зніштожыць

усё, што нам шляхі да хаты замяло!

 

Ці чуеце?

Аб ім

шасціць быльнёг аселіц,

пяюць вятры ў лазе,

і звоніць крыгаў лёд.

Ахвяраю крыві,

а Слова стане Целам,

і ўжо ніколі больш не ўстане Чорны Год.

 

Вядоўца:

Няхай бярэмя він

прыгнула нас, і крылы

апалі,

й хлеб чужы нясмачны і важкі,

няхай нас апавіў

тугой агорклы вырай, —

трывайма!

 

Ён ідзе —

Вялікі Сакавік!

Ідзе…

й пад ногі рунь

яму кладзецца,

таюць снягі,

на паплавох зяленіцца трава…

 

Радзіма!

Беларусь!

Каханая, святая!

Багаславі нас жыць

і веру захаваць!

 

Вядовец: З віншаваннямі і славамі па-дзякі да мікрафона запрашаецца (прадстаўнік ад аддзела адукацыі  або сам старшыня  райвы-канкама (Імя)).

 

Гучаць віншавальныя словы. Узнагаро-джанне Ганаровымі граматамі ад аддзела аду-кацыі райвыканкама.

 

Вядоўца: Калі ласка, вітайце, для вас гучыць песня на словы У. Някляева, муз. З. Вайцюшкевіча «Жыве Беларусь», выконвае (Імя).

 

Гучыць песьня «Жыве Беларусь»

 

Вядовец: З віншавальнымі словамі падзякі запрашаецца дырэктар школы (Імя) .

Гучаць віншавальныя словы дырэктара. Узнагароджанне дыпломамі і ганаровымі гра-матамі ад аддзела адукацыі райвыканкама.

 

Вядоўца: Харэграфічная замалёўка «Беларусь мая мілая», выконвае (Назва хар. калектыву).

 

Харэаграфічная замалёўка.

 

Вядовец: Запрашаем падняцца на сцэну ветэрана нацыянальнага руху канца 20-га стагоддзя (Імя).

 

Выступ.

 

Вядоўца: А зараз вашай увазе прапа-нуем праглядзець відэафільм «Дзень волі», калі ласка, увага на экран  [https://youtu.be/l3HY6Qst28g ]

Вядовец: З музычным падарункам сустракайце вядомага барда (Імя).

 

Выступае бард.

 

Вядовец: На святочную сцэну запра-шаюцца спаборнікі Аб’яднання беларускіх скаўтаў з вершам Я. Купалы «А хто там ідзе?» у гонар свята 100-годдзя абвяшчэння незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

Першы спаборнік:

— А хто там iдзе, а хто там iдзе

У агромнiстай такой грамадзе?

Усе:

— Беларусы.

Друхі спаборнік:

— А што яны нясуць на худых плячах,

На руках у крывi, на нагах у лапцях?

Усе: 

— Сваю крыўду.

Трэці спаборнік:

— А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,

А куды ж нясуць напаказ сваю?

Усе:

— На свет цэлы.

Чацвёрты спаборнік:

А хто гэта iх, не адзiн мiльён,

Крыўду несць наўчыў, разбудзiў iх сон?

Усе:

— Бяда, гора.

Пяты спаборнік:

— А чаго ж, чаго захацелась iм,

Пагарджаным век, iм, сляпым, глухiм?

Усе:

— Людзьмi звацца.

 

Вядоўца: Для ўрачыстага прыняцця ў шэрагі Аб’яднання Беларускіх Скаўтаў запра-шаецца  скаўт-канцлер (Імя).

 

Адбываецца ўрачыстасць прыняцця ў сябры АБС, урачыстае прачытанне прысягі.

 

Прысяга скаўтаў:

«На мой гонар прыракаю, што паводле маёй найлепшай волі і старанняў буду верны Богу і Бацькаўшчыне, пільнавацца правоў скаўта, дапамагаць кожнаму чалавеку ва ўсякім часе і штодзённа рабіць добры ўчынак».

Скаўт-канцлер: Жыве Беларусь!

Усе скаўты: Заўсёды!

 

 Гучыць песня «Авэ Марыя» на словы З. Пазьняка, муз. І. Лучанка.

 

Вядоўца: Для вас гучала песня ў вы-кананні (Імя) і (Імя) на словы З. Пазьняка, муз. І. Лучанка «Авэ Марыя».

Вядовец: Роўна 100 гадоў таму быў зро-блены важны гістарычны крок нашага народа на шляху да стварэння незалежнай Беларускай дзяржавы. Акт 25-га Сакавіка 1918 года вызна-чыў далейшы палітычны лёс і перспектыву зма-гання беларускага народа.

 

Яна завяршылася перамогай Беларус-кай нацыянальнай ідэі 25 жніўня 1991 года, калі была здабыта дзяржаўная незалежнасць Рэспуб-лікі Беларусь. Памятайма і шануйма гістарыч-ныя даты і дні нашай Незалежнасці! Жыве Беларусь! Слава Айчыне!

 

Гучыць гімн «Пагоня» на словы М. Багдановіча.

Адразу пасля песні выходзіць чытач і чытае тэкт гімна БНР «Мы выйдзем шчы-льнымі радамі».

 

Чытач:

Мы выйдзем шчыльнымі радамі

На вольны родны свой прастор.

Хай воля вечна будзе з намі,

А гвалту мы дамо адпор!

 

Няхай жыве магутны, смелы

Наш беларускі вольны дух.

Штандар наш бел-чырвона-белы,

Пакрый сабой народны рух!

 

На бой! За шчасце і за волю

Народу слаўнага свайго!

Браты, цярпелі мы даволі,

На бой — усе да аднаго!

 

Імя і сілу беларуса

Няхай пачуе й убачыць той,

Хто смее нам нясці прымусы

І першы выкліча на бой.

 

Браты, да шчасця мы падходзім:

Хай гром грыміць яшчэ мацней!

У крывавых муках мы народзім

Жыццё Рэспублікі сваей!

 

Вядоўца: Прагучалі гімны — «Пагоня» на словы  М. Багдановіча ў выкананні хора (назва хора) і гімн Беларускай Народнай Рэс-публікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» М. Краўцова, для вас чытаў (Імя).

Вядовец: Дзякуючы адвазе і вытры-валасці нашых продкаў, незалежнасць Беларусі была абвешчаная, прызнаная суседзямі, і нават бальшавікі не здолелі зноў зрабіць з нас расей-скую губерню. Усе мы ведаем, што без БНР не было б БССР і сёння не існавала б незалежная дзяржава — Рэспубліка Беларусь.

Вядоўца: Віншуем святочную Беларусь з Найвялікшым святам для ўсіх беларусаў і жадаем, каб гэты вялікі наш юбілей — 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі — быў для ўсіх нас паспяховым і шчас-лівым.

Вядовец: Вялікая Беларуская Ідэя, запаленая 25-га сакавіка 1918 года, хай асвятляе нам шлях! Слава Айчыне! Жыве Беларусь!

 

КАНЕЦ.

 

Прыкладны хранаметраж эпізодаў (нумароў):

  1. Тэатралізацыя «Шлях да Незалеж-насці» — 5 хв.
  2. Гімн Н. Арсенневай «Магутны Божа» — 2:15 хв.
  3. Верш Наталлі Арсенневай “25-ты Сакавік” — 1:30 хв.
  4. Віншавальныя словы ад прадстаўніка — 3 хв.
  5. Песня на словы У. Някляева, муз. З. Вайцюшкевіча «Жыве Беларусь» — 2:27 хв.
  6. Віншавальныя словы дырэктара — 4 хв.
  7. Харэаграфічная замалёўка «Беларусь мая мілая» — 2,5 хв.
  8. Выступ ветэрана — 4 хв.
  9. Відэафільм «Дзень Волі» — 1:20 хв.
  10. Выступ барда — 5 хв.
  11. Верш Я. Купалы «А хто там ідзе?» — 1:50 хв.
  12. Урачыстае прачытанне прысягі і прыняцце ў АБС — 7 хв.
  13. Песня «Авэ Марыя» на словы З. Па-зьняка, муз. І. Лучанка — 3:46 хв.
  14. Гімн «Пагоня» на словы М. Баг-дановіча — 5:47 хв.
  15. Прачытанне гімна БНР «Мы вый-дзем шчыльнымі радамі» — 2 хв.
  16. Вядоўцы — 7 хв.

Аўтар Алег Лазоўскі,

г. Ліда .

 

Міхал Шымялевіч

Тры вёскі ў паўстанні 1863 г.

Дубічы

 

Вёска Дубічы ў даўнім Лідскім павеце, у блізкім суседстве мяжы былой Літвы (Ковен-скай) над возерам Пеляса (цяпер не існуе: вы-цекла ў 1892-1893 гг.), вядомая ў крыжацкіх хроніках другой паловы XIV ст. Вялікі князь літоўскі Вітаўт збудаваў тут, над возерам Пеля-сой, паляўнічы замак, у якім быў рады бываць. Тут нават хавалася в. кн. Юліяна, жонка Вітаўта, калі была хворая і якой крыжацкі магістр пры-сылаў цукры і лекі. Уласна адсюль Вітаўт дата-ваў некалькі сваіх лістоў (гл. А. Прахазка. Саv. epistol Vitoldi: 28.ІІІ.1397 г., 29.ІІІ.1413 г., 6.ІІІ.1415 г., 26.ІІ.1426 г., 17.ІІІ.1427 г., 15.ІІІ.1430 г.). У сувязі са знаходжаннем тут в. кн. Вітаўта амаль стала на прадвесні можна да-пускаць, што якраз тут адбываліся з’езды магна-таў яго ўдзелу (Трок, Жмудзі, Луцка і г.д.). Ле-там 1854 г. быў тут Адам Кіркор і аглядаў рэшткі гэтага вітаўтавага замка. Пазней Дубічы разам з суседняй Канявай аддаваліся ў дзяржанне скарбам В. К. Літоўскага заслужаным асобам, якія пачаткова (у XV ст. называліся намеснікамі в. кн., пазней дзяржаўцамі, у канцы — аж да раз-бораў — старастамі дубіцкімі і каняўскімі.

Сама вёска Дубічы, паводле ўхвалы літоўскага сойму 1529 г. мела тытул горада і ра-зам з Канявай, роўна як і горад, павінна была аплачваць на каралеўскае войска 5 коп літоўскіх грошаў. Яшчэ ў люстрацыях 1690 г. Дубічы ўжывалі тытул горада, хоць налічвалі ў сабе ле-дзьве трохі больш за дзесяць сялянскіх хат.

Парафіяльны касцёл, напэўна, Вітаўта-вай фундацыі пасля некалькіразовай перабудо-вы быў знішчаны ў сувязі з падзеямі 1863 г. У тым касцёле была старажытная статуя п. Езуса Назарэцінскага (Ecce Horno!) невядомага мас-така-рэзчыка, вядомая тут у інвентарах 1700 г., якую пасля скасавання касцёла перанеслі ў Начу. Калі ў 1910 г. стараннем парафіян паўстаў у Дубічах новы касцёл, за тую статую паміж парафіянамі дубіцкімі і нацкімі пачалася вострая спрэчка, якая трывала некалькі гадоў. Закончылі спрэчку на тым, што зрабілі копію статуі і кінулі лёсік, які экзэмпляр мае дастацца кожнай парафіі. Цяпер кожная парафія пераканана, што валодае арыгіналам. Статуя заўсёды шырока славілася сваёй цудадзейнасцю.

Парафію каралева Бона каля 1540 г. перанесла ў Радунь, а касцёл у Дубічах застаўся як філія радуньскага. Да гэтага касцёла належала вёска Манталы з падданымі, якую ў 1842 г. ра-сійскі скарб секулірызаваў.

 

Шаўры

 

За 10 км на ўсход ад Дубіч размешчаны невялікі фальварак Шаўры, які разам з вёскай Шаўры ў XVIII ст. быў уласнасцю Ёахіма Нар-бута, нашчадка аднаго з найстарэйшых шля-хецкіх родаў, г. Трубы. Тут нарадзіўся сын Ёахі-ма Тэадор Нарбут — капітан-інжынер расійскай службы, аўтар 9-ці тоўстых тамоў Гісторыі лі-тоўскага народа (Вільня, 1835-1841 гг.), які па-мёр у 1864 г. у веку 80 гадоў і пахаваны ў сваёй парафіі Нача.

Сынам Тэадора Нарбута быў Людвік, вучань павятовай школы ў Лідзе, пазней шля-хецкай гімназіі ў Вільні. За пэўныя палітычныя выступленні быў выключаны з гімназіі і адда-дзены ў салдаты на вечныя часы. Саслалі яго на Каўказ, дзе вызначыўся ў партызанскіх баях з горцамі, за што быў памілаваны і атрымаў год-насць афіцэра расійскай арміі. Маючы афіцэр-скае званне, пайшоў у адстаўку і вярнуўся ў родныя краі. За пару кіламетраў ад Шаўроў, бацькоўскага маёнтка, жыла маладая і прыгожая ўдава Седлікоўская, уладальніца фальварка Сербянішак. Неўзабаве Людвік Нарбут пазнаё-міўся з Седлікоўскай і ажаніўся з ёй, асеўшы адначасова ў тых Сербянішках.

 

Нача

 

Вёска і рапарцаляваны двор, вядомы як уласнасць Косцяў ці Касцевічаў з другой паловы XV ст. У ХІХ ст. двор і вёска Нача былі ўлас-насцю сям’і Шукевічаў, з якіх Вандалін, памерлы ў 1920 г., быў вядомым археолагам, аўтарам шматлікіх навуковых прац у вобласці археалогіі, асабліва памежжа паветаў Лідскага і Троцкага.

 

1863 год

 

На вестку аб сфармаванні Нацыяналь-нага ўрада ў Варшаве, паслушны яго закліку, 13 лютага 1863 г. Людвік Нарбут разам з ма-лодшым братам Баляславам і шасцю сялянамі вырушыў з Сербянішак у лясы ў ваколіцах мяс-тэчка Эйшышкі. У гэты ж дзень далучыўся да яго Леан Краінскі з некалькімі чалавекамі і пай-шлі разам, і, начуючы ў дварах і ваколіцах, аб-вяшчалі яны маніфест Нацыянальнага ўрада і вербавалі дабраахвотнікаў у свой аддзел. У Эй-шышках далучыўся да іх досыць значны аддзел ксендза Гарбачэўскага, вікарыя Эйшышскай парафіі. Кіраўніцтва над сабранымі добраах-вотнікамі прыняў на сябе Людвік Нарбут, пры якім Леан Краінскі стаў ад’ютантам, а кс. Гарба-чэўскі — капеланам аддзела. Трохі пазней пры-было звыш дзясятка добраахвотнікаў з вілен-скай моладзі пад кіраўніцтвам вядомага мастака Андрыёлі, і партыя Нарбута вырасла да 300 чалавек.

З гэтым аддзелам Нарбут правёў сем пераможных бітваў над маскоўцамі: у ваколіцы Руднікаў, у Рудніцкай пушчы на поўдзень ад Вільні, пад мяст. Новым Дваром, каля Дубічаў і маёнтка Глыбокага, пад Пілоўняй каля Берш-таў, каля Лакштуцянаў, пад Кавалькамі і над во-зерам Думбляй.

Па-за вайсковай кампаніяй у складзе партыі Нарбут дбаў пра добрую арганізацыю даставак харчоў, пра падтрыманне сталай сувязі з цывільнымі ўладамі паўстання і паўсталай ча-сткаю краю. Імя яго было незвычайна папу-лярнае сярод людзей, і вясковы люд масава ішоў за ім да вызвалення Бацькаўшчыны з-пад улады захопніка-маскаля. Поспехі Нарбута прывялі да таго, што віленскі генерал-губернатар выдаў спецыяльны загад сцягнення найбольш моцных аддзелаў расійскіх войскаў, у прыватнасці лейб-гвардыі Паўлаўскага палка з Пецярбурга, а так-сама з Вільні, Гародні і Ліды. Аддзелы тыя атры-малі загад акружэння і разбіцця любой цаной няўлоўнага датуль Нарбута і яго аддзела.

Высочваны, пераследваны і акружаны пераважнымі рэгулярнымі, добра ўзброенымі аддзеламі старых вышкаленых салдат, адносна слабы і амаль не ўзброены аддзел Нарбута, кан-чаткова, у канцы красавіка 1863 г. асеў у неда-ступнай мясцовасці на поўдзень ад мястэчка Дубічы і возера Пелясы ў лясах маёнтка Заба-лаць.

5 траўня (22 красавіка старога стылю) гаёвы дзяржаўных лясоў у тутэйшых ваколіцах Базыль ці Базылевіч Саладуха, знаўца ўсякіх пераходаў і лясных сцежак, навёў непрыяцеля на лагер партыі. У той самы дзень прыбыў з Ліды ў Дубічы моцны аддзел гвардзейскага Паў-лаўскага палка разам з казакамі пад агульным камандаваннем капітана гвардыі Цімафеева і, дзякуючы здрадзе Базыля, распачаў акружэнне таго лагера. Нарбут з мэтай абмануць непрыя-целя загадаў узмацніці вогнішчы на месцы зга-данага лагера, а сам неадкладна прыступіў да пераводу аддзела на іншыя пазіцыі.

Капітан Цімафееў, праінфармаваны сваім шпіёнам пра манеўр Нарбута, атакаваў партыю з супрацьлеглага боку. Нарбут стараўся са-браць аддзел у вялікім бярэзніку, але падчас пераходу цераз дрыгву пачалі іх раніць кулі непрыяцеля, які, акружыўшы паўколам сядзеў у зараслях. Бой быў зацяты. Нарбут, цяжка па-ранены ў нагу, падтрымліваны некалькімі най-бліжэйшымі таварышамі, кіраваў бітвай да апошняй хвілі, не трацячы раўнавагі духу і падтрымліваў паўстанцаў словамі: “Толькі з годнасцю, панове!” Паранены паўторна ў грудзі Нарбут аслаб. Пакладзены на лясны мох, вы-пусціў дух.

Разам з камандзірам палегла там два-наццаць паўстанцаў.

На вясковых могілках пры касцёле ў Дубічах пахавалі Нарбута і яго жаўнераў.

Новапрыбылы ў Вільню генерал-губер-натар Мураўёў выклікаў да сябе 80-гадовага Тэадора Нарбута, гісторыка, бацьку палеглага Людвіка, камандзіра партыі ў званні палкоўніка і збэсціў глухога, драхлага дзядка апошнімі словамі.

Мураўёў задушыў паўстанне найстраш-нейшымі сродкамі: расстрэламі, шыбеніцай, масавымі высяленнямі ў Сібір, канфіскацыяй маёнткаў і г.д.

Маскалі ў 1898 г. паставілі Мураўёву ў Вільні, на пляцы Напалеона, пышны помнік, на якім ён быў прадстаўлены ў велізарнай брон-завай статуі, абапёрты на тоўсты кій. Бачыў аса-біста, як у ліпені 1915 г., пры эвакуацыі маскалёў з Вільні, падымалі той помнік з гранітнага па-стамента, падвешаны на ланцугах да пастаў-ленага трохкутніка з тоўстых бетонаў. Потым бачыў тую самую статую ў Пецярбургу пад гмахам Музея артылерыі.

 

Аддзел Нарбута, часткова ўратаваны з-пад Дубічаў, быў выведзены цераз Берштаў-скую пушчу намеснікам палеглага камандзіра, яго братам, маладзенькім Баляславам Нарбутам і пераведзены цераз Нёман на Сувальшчыну, дзе быў аддадзены пад кіраўніцтва капітана Аст-рогі і ў канцы быў распушчаны.

 

У 1919 г. у штаце ІІ Літоўска-Беларускай брыгады польскіх войскаў сфармавалі полк стральцоў, якому надалі назву “Лідскі” імя Людвіка Нарбута, № 76.

 

У бітвах з захопнікамі ў 1863 г. палегла з Лідскага павета некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку двое ці трое Янкоўскіх.

Нашчадак аднаго з іх, Мар’ян Янкоўскі, стараста ў Глыбокім, потым віца-ваявода вілен-скі, у канцы віца-ваявода беластоцкі, закла-паціўся справай ўшанавання памяці трагедыі пад Дубічамі. І паўстаў на месцы бітвы помнік, паводле праекту прафесара УСБ Фердынанда Рушчыца, стараннем камітэта пад кіраўніцтвам генерала брані Рыдза Сміглага, коштам абыва-целяў Лідскага павета і 76 палка пяхоты (Лідскі полк) мастак-разьбяр, прафесар УСБ Балзу-кевіч. Помнік з бетону з унутранай каменнай запраўкай. На галоўным баку сімвал Рэчы Па-спалітай у бронзе — арол, Пагоня і св. арханёл Міхаіл, а таксама надпіс: “За волю нашу і вашу”. З левага боку дошка са спісам палеглых пад Дубічамі, з правай — тэкст падзякі абывацелям Лідчыны і 76 пп.

Адкрылі 6 жніўня 1933 года.

На аснову помніка прывезлі з Вільні гранітны пастамент помніка Мураўёва, які там, на пляцы Напалеона, тырчаў як агідны ўспамін пра сатрапа.

М. Шымялевіч.

6 снежня 1955 г.,

Сопат.     

 

Лідскае “Суквецце” ў Наваградку

4 лютага 2018 года ад-былася творчая паездка сяб-роў літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры “Лідскай га-зеце” ў першую сталіцу Вялі-кага Княства Літоўскага слаў-ны горад Наваградак.

У склад лідскаай дэле-гацыі ўваходзілі старшыня літ-аб’яднання “Суквецце”, наву-ковы супрацоўнік Лідскага гіс-тарычна-мастацкага музея пі-сьменнік Алесь Хітрун, на-меснік старшыні Лідскай га-радской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны, бард Сяржук Чарняк і намеснік старшыні ТБМ, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў Станіслаў Суднік.

Імпрэза адбывалася ў Наваградскім гістарычна- кра-язнаўчым музеі. З боку гаспа-дароў бралі ўдзел наваградскія літаратары, сябры ТБМ, у тым ліку старшыня Наваградскай суполкі ТБМ “Узвышша”, ся-бар Саюза беларускіх пісьмен-нікаў Святлана Абдулаева.

На пачатку прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць вялікага беларуса Ба-рыса Кіта, ганаровага грама-дзяніна Наваградка, які днямі пайшоў у лепшы свет.

Затым слова атрымаў Алесь Хітрун. Алесь распавёў пра дзейнасць літаб’яднаня “Суквецце”, пра лідскіх аўта-раў, пра найбольш знакавыя ім-прэзы і публікацыі, прачытаў некалькі сваіх вершаў.

Станіслаў Суднік па-чаў свой выступ з верша пра сустрэчу Адама Міцкевіча і Ігната Дамейкі ў Заполлі, якая ці была, ці не, але, запісаная ў вершы, не блага пачуваецца  ў літаратурнай прасторы. Пра-гучалі іншыя вершы.

Сяржук Чарняк пачаў свой выступ з песні на словы наваградскага паэта Самсона Пярловіча. Далей пайшлі і лі-рычныя, і патрыятычныя тво-ры.

Гаспадары адказалі бліскучымі выступленнямі  настаўніцы наваградскай дзі-цячай школы мастацтваў, На-таллі Норык і прыхільніка бе-ларускай мовы Аляксандра Абадзінскага з Карэлічаў, які прачытаў свой верш і выканаў песню. А Наталля Норык вы-конвала глыбока лірычныя пе-сні на словы Святланы Абду-лаевай, а таксама шчучынскага паэта Рычарда Бялячыца з Га-родні. Асабліва легла на сэрца песня “Маэстра, я чакала Вас”, хоць сама Наталля і адмаўля-ецца называцца кам-пазітарам ці нават бардам.

— Я проста спяваю вер-шы, — гаворыць яна.

 

Маэстра, я чакала Вас

 

Мяцеліца спраўляла баль

Пад зорным небам

                         ў чыстым полі

Тым познім вечарам раяль

Гучаў прыгожа, як ніколі.

 

Яднала музыка гасцей

І ўсім давала шанц сагрэцца,

Нібыта добры чарадзей,

Каханне стукалася ў сэрца.

 

Адведзены быў свечкам час,

Як сімвалам маёй надзеі.

Маэстра, я чакала Вас!

А Вы

        на клавішы глядзелі.

Святлана Абдулаева.

 

Лідскія творцы былі ў Наваградку першы раз, нава-градцы ў Лідзе не выступалі ні разу. І гэта пры тым, што ра-ёны суседнія, ад Ліды да Нава-градка — 50 км.

Неўзабаве, 21 сакавіка, майстры і аматары прыгожага пісьменства будуць адзначаць Сусветны дзень паэзіі. Ёсць нагода для арганізацыі буйных паэтычных святаў, а таксама такіх вось творчых паездак.

Закончылася сустрэча агульным выкананнем песні «Колькі ў небе зор» на словы А. Шыдлоўскага. Песня  «Про-стыя рэчы» на словы Міхала Анемпедыстава прагучала ў памяць пра выдатнага паэта і чалавека.

На завяршэнне хочацца адзначыць надзвычай цёплую атмасферу, якую стварылі гас-падары свята.

Яраслаў Грынкевіч.

 

Кніжная навінка

Днямі мне падаравалі  цікавую кнігу Вольгі Колас “Выяўленчае мастацтва і бе-ларуская на-цыянальная ідэя”, якую выдаў Зміцер Колас у 2016 годзе. Гэтая кніга распа-вядае пра асаб-лівасці ўтва-рэння белару-скай нацыі, пра цяжкасці і вы-прабаванні, праз якія давя-лося прайсці беларусам на шляху да засна-вання ўласнай дзяржаўнасці, пра галоўныя чыннікі, якія па-ўплывалі на гэты складаны працэс, таксама пра тую важ-ную ролю, якую адыграла ў ім беларускае выяўленчае ма-стацтва, дзе адной з найста-рэйшых і найбольш папуляр-ных з’яваў была гістарычная тэма.

Гэтая кніга складаецца з трох раздзелаў, У першым аналізуюцца асноўныя этапы гістарычнага шляху белару-скага народа і найбольш важ-ныя гістарычныя падзеі ХІХ-ХХІ стагоддзяў, а таксама да-ецца ацэнка палітыцы лінгва-цыду,  рэлігійнай нецярпімасці, фальсіфікацыі гісторыі, якія значна замарудзілі працэс ус-талявання беларускай ідэн-тычнасці.

У другой частцы ана-лізуецца роля выяўленчага мастацтва  ХІХ стагоддзя  ў захаванні беларускай гіста-рычнай і культурнай спадчы-ны. Распавядаецца, як мастакі беларускага паходжання наву-чаліся ў Віленскім універсітэ-це, Санкт-Пецярбургскай ака-дэміі мастацтваў, а таксама ў іншых мастацкіх адукацыйных установах.

Трэцяя частка прысве-чана творчай дзейнасці мас-такоў ХХ і пачатку ХХІ ста-годдзяў…

Асаблівая ўвага нада-ецца творчасці тых мастакоў, якія ў складанай палітычнай сітуацыі мінулага стагоддзя звярталіся ў сваіх працах да нацыянальных матываў і тым спрыялі адраджэнню і развіц-цю беларускай культуры! У кнізе на старонцы нумар 7  аў-тарка распавядае пра мастака Казіміра Бахматовіча (1808-1837), пра асобу якога я чую ўпершыню.

Наклад кнігі 300 асоб-нікаў. Навукова-папулярнае выданне мае вялікую коль-касць каляровых ілюстрацый. Ддызайн вокладкі зрабіла сама Вольга Колас. Кнігу прачытаў на адным дыханні за тры гадзі-ны. Раю набыць чытачам га-зеты.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст-фрылансер.

 

Бур’ян забыцця

 

У рэдакцыю газеты “Наша слова”

 

У адной з нядаўніх перадач Беларускага радыё “Сустрэча з песняй” прагучала песня, у якой ёсць такія словы:

“… лежит под курганом,

обросшим бурьяном,

матрос-партизан Железняк”.

Атрымліваецца, песню пра героя-партызана злажылі, а бур’ян не прыбралі.

Аналагічны выпадак мае месца і ў Карэліцкім раёне. Толькі тут пайшлі яшчэ далей — нават курган над магілай камандзіра партызанскага атрада Семянцова Дзмітрыя Іванавіча прыбралі. Застаўся толькі бур’ян. Бур’ян свядомага забыцця.

І нікому да гэтага няма справы: ні мясцовай уладзе, ні ваенкамату, ні камуністам, ні анархістам.

Мала таго, дык яшчэ з прызнанага ваеннай пракуратурай забойцы Семянцова — Дзмітрыя Дзенісенкі лепяць героя.

Жах і беспрасветная абыякавасць!

Алесь Самец,

г. п. Карэлічы.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *