НАША СЛОВА № 7 (1366), 14 лютага 2018 г.

Панядзелак, Люты 19, 2018 0

На Верхнядзвіншчыне «Чытаем па-беларуску з Velcom»

Школьнікі з Верхня-дзвінска Ваня Вашкевіч і Кірыл Шульга сталі пераможцамі пер-шага этапe рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-белару-ску з Velcom».

Конкурс для вучняў 7-8 класаў прайшоў па ўсёй Бела-русі, а ініцыятарам яго стала кампанія Velkam пры падтрым-цы Міністэрства адукацыі Рэс-публікі Беларусь. З Віцебскай вобласці на конкурс было заяў-лена 265 відэа, і 30 удзельнікаў сталі яго пераможцамі. Кон-курсныя матэрыялы размяш-чаліся ў сацыяльных сетках-Вконтакте, Facebook або Instagram.

У складзе журы — рэда-ктар часопіса «Вясёлка» Ула-дзімір Ліпскі, пісьменніца Раіса Баравікова, спецыяліст Міні-стэрства адукацыі Ірына Бу-лаўкіна, акцёр і тэлевядовец Юры Жыгімонт, паэткі Каця-рына Масэ і Маргарыта Латы-шкевіч. На заключным этапе конкурсу, які пройдзе ў траўні бягучага года, пераможцы ма-юць шанец атрымаць смартфо-ны маркі Apple.

У прайшоўшую субо-ту, падчас сустрэчы з творчым дэсантам з Віцебска , у складзе якога былі сябры Саюза бела-рускіх пісьменнікаў — Уладзі-мір Папковіч, Галіна Сінякова, Алена Гінько і Аляксандр Піш-чык, ад імя раённай арганізацыі ГА»Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» пера-можцам першага этапа спабор-ніцтваў рэспубліканскага кон-курсу «Чытаем па-беларуску з Velcom» былі перададзены дыскі з запісамі песень вядо-мых беларускіх музыкаў — Змі-цера Вайцюшкевіча і Лявона Вольскага.

А настаўніцы СШ № 2, дзе праходзіла сустрэча з пісь-меннікамі Віцебшчыны, Свят-лане Тадэвушаўне Антановіч уручаны дыскі з метадычнымі матэрыяламі «Гадуем белару-саў».

Валянціна Болбат,

ТБМ,

Верхнядзвінск.

 

Паштоўка ТБМ да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі

ГА “Таварыства бе-ларускай мовы імя Ф. Скарыны” выпусціла па-штоўку да 100-годдзя Бе-ларускай Народнай Рэс-публікі.

На паштоўцы — вы-ява дома, у якім была аб-вешчана БНР, цяпер — ву-ліца Валадарскага, 9.

Паштоўку можна знайсці на сядзібе ТБМ.

Наш кар.  

75 гадоў Міхасю Тычыну

Міхась Аляксандра-віч ТЫЧЫНА (нар. 10 лютага 1943 года, п. Ніжне-Сталінск Алданскага раёна, Якуцкай АССР) — беларускі літаратура-знаўца, пісьменнік. Доктар філалагічных навук.

Нарадзіўся ў сям’і ссы-льнага селяніна. Бацька Аляк-сандар Мітрафанавіч Тычына, ураджэнец в. Завалочыцы ў 1930 г. быў высланы як кулак ў Алданскі раён ЯАССР; маці, Алашкіна Кацярына Сцяпана-ўна (расейка) як кулачка была высланая тады ж. У 1947 г. ра-зам з бацькамі пераехаў на ра-дзіму бацькі, у вёску Завало-чыцы Глускага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Берас-цейскага педагагічнага інсты-тута (1964). Кароткі час праца-ваў настаўнікам на Піншчыне. Служыў у савецкім войску (1964-1965). Скончыў аспіра-нтуру пры Інстытуце лі-таратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1970). Цяпер працуе вядучым навуко-вым супрацоўнікам Інсты-тута літаратуры і мовы НАН Беларусі, загадчы-кам аддзела тэорыі літара-туры. З 1994 г. выкладае літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі. Ся-бар Беларускага ПЭН-Цэнтра з 1989 г. Спецыя-ліст у галіне літаратура-знаўчай экспертызы. Ся-бар Саюза беларускіх пі-сьменнікаў з 1976 г.

Друкавацца пачаў у 1963 годзе з вершаў (берас-цейская абласная газета «За-ря»); як крытык і літаратура-знавец — з 1969 (часопіс «Мала-досць»). Аўтар шматлікіх аса-бістых і калектыўных манагра-фіяў, эсэ, нарысаў, аповесцяў, апавяданняў. Пераклаў на бе-ларускую мову шэраг працаў і твораў Алеся Адамовіча. Адзін з аўтараў школьных пад-ручнікаў і навучальных дапа-можнікаў для базавай і сярэд-няй школы.

Вікіпедыя.

«Арт Сядзіба» зладзіць «Свята роднай мовы»

21 лютага «Арт Сядзі-ба» традыцыйна ладзіць «Свя-та роднай мовы». У гэты дзень у свеце адзначаецца Міжна-родны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO у 2000 годзе. 21 лютага ва ўні-версітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове. Арганізатары свята хочуць па-казаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы.

Праграма:

17:00 — 20:00 — на другім паверсе будзе праходзіць «Жы-вая бібліятэка». Гэта незвычай-ная бібліятэка. Тут замест звы-клых нам «кніг» выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторы-ямі, якія гатовы адказваць на любыя пытанні;

17.00 — 21.00  — на дру-гім паверсе будзе праходзіць «Гульнятэка». Кожны ахвочы зможа згуляць у беларуска-моўныя настолкі: «Багач», «Казачнік», «Мова» і іншыя;

18:00 — 19:00 — на галоў-най сцэне Ганна Комар прэзен-туе першы зборнік вершаў ку-льтавага амерыканскага аўтара Чарльза Букоўскі на беларус-кай мове. Укладальніца і пера-кладчыца раскажа шмат ціка-вых фактаў пра Букоўскі, рас-павядзе пра кнігу і пачытае вершы з яе;

19:00 — 22:00 — у галоў-най зале выступяць беларускія гурты: Rahis; MIKITA; Без Назвы.

17:00 — 22:00 — кожны зможа паставіць свой подпіс пад Першай Устаўной Грама-тай Беларускай Народнай Рэс-публікі, якая з’явілася на свет 100 гадоў таму. Кожны зможа атрымаць копію Устаўной гра-маты сабе на памяць;

18:00 — 20:00 — на другім паверсе для дзетак падрыхта-ваная дзіцячая праграма: бат-лейка і фотазона;

Увесь вечар будзе пра-цаваць кірмаш ад symbal.by і hareza.by.

21 лютага / Кавярня «Грай» (вул. Інтэрнацыяналь-ная, 33).

УВАХОД ВОЛЬНЫ.  Але трэба запісацца: https://vk.com/dzenmovy2018?w= app5708398_-160757660 або па тэлефоне: +375 25 996 93 76.

nn.by.

21 лютага ў Дзень роднай мовы — канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў Бярозаўскім гарадскім доме культуры Лідскага раёна.

Пачатак — у 19.00.

Кошт квітка — 7 руб.

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ВІЦЕБСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ІМЯ П.М. МАШЭРАВА»

ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

Шаноўныя калегі! Філалагічны факультэт ВДУ імя П.М. Машэрава, Цэнтр славянскіх моў і культур распачынаюць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных ушанаванню памяці і даследаванню творчасці знакамітага беларускага пісьменніка, нараджэнца Віцебшчыны Васіля Быкава. У будучым мы маем намер праводзіць міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі для навукоўцаў, даследчыкаў творчасці Васіля Быкава з удзелам у тым ліку і беларусаў замежжа.

У гэтым годзе будзе праведзена завочная рэспубліканская навуковая канферэнцыя аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў «Чалавек, Радзіма, свет у мастацкай прасторы Васіля Быкава». Мы запрашаем прыняць удзел у нашай канферэнцыі і прапануем наступныя напрамкі даследаванняў:

  1. Творчасць Васіля Быкава ў кантэксце сучаснага літаратурнага працэсу.
  2. Мастацкі вобраз у творах Васіля Быкава як адлюстраванне аб’ек-тыўнай рэальнасці.
  3. Быкаўскі погляд на чалавека ў крытычных абставінах.
  4. Мова твораў Васіля Быкава: традыцыі і наватарства.
  5. Канцэпт «радзіма» ў моўнай карціне свету Васіля Быкава.
  6. Тэма вайны ў творчасці Васіля Быкава і іншых пісьменнікаў.
  7. Дыдактычны патэнцыял мастацкага тэксту Васіля Быкава як сродак фарміравання патрыятызму ў моладзі.

 

Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў. Заяўкі на ўдзел і матэрыялы, аформленыя паводле прапанаванага ніжэй узору, прымаюцца да 1 красавіка 2018 года на электронны адрас: flf.bykau@tut.by.

Тэлефоны для даведак:

+37529 3084978 (Юрый Міхайлавіч Бабіч — дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства);

+37529 5901838 (Віталь Феліксавіч Падстаўленка — дацэнт кафедры літаратуры).

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.

Кошт удзелу ў канферэнцыі, які ўключае падрыхтоўку, рэдагаванне і выданне матэрыялаў, — 12 рублёў. Разам з матэрыяламі просьба высылаць адсканаваны варыянт банкаўскага квітка, які пацвярджае аплату ўдзелу ў канферэнцыі, з паметай «Канферэнцыя. Быкаў».

Банкаўскія рэквізіты для аплаты:

Установа адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава», 210038, г. Віцебск, Маскоўскі праспект, 33, р/р BY73 AKBB 3632 9039 7001 9200 0000 у філіяле 200 Віцебскага АУ ААТ «АСБ Беларусбанк» г Віцебск, вул. Смаленская, 9А, БИК АК ВВВY21200. УНН 300048858, ОКПО 02148020.

Тэл. (0212) 260026.

З павагай, аргкамітэт канферэнцыі.

 

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

 

Матэрыялы для выдання (да трох старонак уключна) павінны быць набраныя ў тэкставым рэдактары MS WORD 6.0 і вышэй. Шрыфт — Times New Roman, памер — 14 pt. Палі: з усіх бакоў па 2,5 см. Абзацны водступ — 1 см. Старонкі не нумаруюцца.

Спасылкі на крыніцы падаюцца ў тэксце лічбамі ў квадратных дужках [1, 5].

 

Узор афармлення матэрыялаў

 

ПРАБЛЕМА МАРАЛЬНАГА ВЫБАРУ Ў ТВОРЧАСЦІ ВАСІЛЯ БЫКАВА

Карніцкая Наталля Пятроўна

Студэнтка 3-га курса БДПУ імя Максіма Танка

 

Тэкст ……………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………..

 

 

Літаратура

 

1.

2.

 

Заяўка

на ўдзел у навуковай канферэнцыі

«Чалавек, Радзіма, свет у мастацкай прасторы Васіля Быкава»

 

  1. Месца вучобы: ……………………………………………………………………….

 

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку ……………………………………………..

 

  1. Тэма даклада…..………………………………………………………………….

 

  1. Назва напрамку………………………………………………………………..

 

  1. Электронная пошта ……………………………………………………………

 

  1. Адрас (+ індэкс) ………………………………………………………………

 

  1. Тэлефон (+плюс код) ……………………………………………………………………….

 

Жыві, родная мова!

З легендаў i казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў і пшанiц,

З сузор’яў i сонечных

                               цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.

З птушынага шчэбету,

                                   шуму дубровы,

I з гора, i з радасцi, i з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святынi народа, бяссмерця яго, —

Ты выткана, дзiўная родная мова…

Максім Танк.

 

21 лютага народы нашай пла-неты святкуюць Дзень роднай мовы. Хутчэй за ўсё, пра свята гэта чулі не ўсе. Каб данесці інфармацыю пра гэта цудоўнае, роднае, мілагучнае свята да сваіх чытачоў і не толькі, бібліятэкары ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» з года ў год плануюць цікавыя і змяс-тоўныя мерапрыемствы ў сценах сваіх бібліятэк, мясцовых школах, клубах.

У мінулым годзе да Дня род-най мовы адбылося мерапрыемства ў Карэліцкай раённай бібліятэцы — урок роднай мовы пад назвай «Беларуская мова: старонкі гісторыі», дзе ўдзельні-кам мерапрыемства расказалі пра гісторыю ўзнікнення і развіцця бела-рускай мовы. Вершы пра беларус-кую мову чыталі супрацоўнікі біблія-тэкі і член Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Бела-русі С. Кошур. На мерапрыемстве выступіў настаяцель храма Святой вялікапакутніцы Варвары аграгарад-ка Райца, іерэй Аляксей Шышкір, які паразважаў з вучнямі 9 класа аб ужы-ванні беларускай мовы ў грамадстве і пажадаў усім любіць і шанаваць родную мову.

 

Прыхільнікаў роднага слова віталі і супрацоўнікі Мірскай гарпа-сялковай бібліятэкі, дзе адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя «Прыгарніся да роднага слова». Вя-доўцы яшчэ раз адзначылі, што род-ная мова — гэта вытокі нашай буду-чыні, неўміручая спадчына бела-рускіх песняроў. На мерапрыемстве прагучалі вершы М. Танка, П. Пан-чанкі, С. Грахоўскага, Н. Гілевіча і песні на словы беларускіх паэтаў. У рамках імпрэзы ладзілася кніжная выстава па тэме.

Літаратурная гасцёўня «З любоўю да роднай мовы» адбылася ў Палужскім дзіцячым садку «Вало-шкі». Мэта мерапрыемства — з ма-ленства ведаць сваю родную мову, берагчы яе, шанаваць і ганарыцца ёю. Бібліятэкар нагадала малечы беларус-кія народныя казкі, паказала малюнкі з новых кніжак, загадала загадкі.

Паэтычная гадзіна «Мілагуч-нае, звонкае, роднае слова» адбылася ў Райцаўскай сельскай бібліятэцы. Наведвальнікі даведаліся пра гістары-чны шлях развіцця беларускай мовы, пра значэнне роднай мовы для чала-века, успаміналі прыказкі і прымаўкі, нагадалі загадкі, слухалі беларускія народныя песні і вершы, пагарталі старонкі беларускіх часопісаў.

Цікавыя і змястоўныя імпрэ-зы, прысвечаныя роднай мове, ладзілі і іншыя бібліятэчныя ўстановы раёна: гадзіна паэзіі «Гучы, родная мова!» (Варанчанская СБ), літаратурная гас-цёўня «Багата, родная ты мова» (Кра-сненская СБ), літаратурная гадзіна «З любоўю да роднага слова» (Барана-віцкая СБ).

 

Вельмі хутка бяжыць час. У нябыт сышоў 2017 год, і вось ужо цвёрда крочыць 2018, і з ім — новыя падзеі, святы і, канешне, чарговы Дзень роднай мовы. І каб гэты дзень асабліва быў святочны ў бібліятэках пройдзе Тыдзень беларускай мовы, на працягу якога ва ўстановах будзе гучаць беларуская мова, будуць ла-дзіцца беларускамоўныя мерапрыем-ствы, куды плануецца запрасіць мяс-цовых краязнаўцаў і пісьменнікаў (сёння, напэўна, няма пісьменнікаў, якія не выказалі б сваіх адносін да роднай мовы; у шматлікіх радках на-шых землякоў падкрэсліваецца яе значэнне ў жыцці грамадства, багацце і адметнасць, паказваецца сувязь мо-вы народа, культуры і гістарычнай памяці), настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Завершыцца Тыдзень акцыяй «Мова родная — родная мова», якая яшчэ раз падкрэсліць, што мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыц-ця і творчасці грамадства, наш галоў-ны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.

Наталля Уладзіміраўна

Казарэз,

метадыст ДУК «Карэліцкая

раённая бібліятэка».

 

ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ!

Запрашаем Вас прыняць удзел у напісанні традыцыйнай Агульнарэспубліканскай дыктоўкі ў Віцебску, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. Дыктоўку пішам 21 лютага 2018 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы. Пачатак — 17.30. Шчыра запрашаем усіх, хто шануе роднае беларускае слова!

Віцебская абласная рада ТБМ.

 

Пра калегіюм езуітаў у Мсціславе

Грамадскае аб’яднанне

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Аб правядзенні работ на нерухомых

матэрыяльных гісторыка-культурных

каштоўнасцях

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь разгледзела зварот па пытаннях правядзення работ па кансервацыі нерухомых матэрыяльных гісто-рыка-культурных каштоўнасцей і пераразмеркаванні сродкаў рэспубліканска-га бюджэту, выдзеленых на забеспячэнне захаванасці помнікаў Магілёўскай вобласці, з мэтай забеспячэння захавання былога калегіюма езуітаў у Мсці-славе.

Раней лістом ад 30.10.2013 № 11-09/5130/н у адрас грамадскага аб’яд-нання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» з улікам інфармацыі Міністэрства эканомікі паведамлялася аб неабходнасці наяўнасці праектна-каштарыснай дакументацыі для ўключэння аб’екта ў Дзяржінвест-праграму на 2016 год. У гэтай сувязі з’яўлялася мэтазгодным у 2014-2015 гадах за кошт сродкаў уласнікаў і (або) інвестараў падрыхтаваць праектную дакументацыю, у якой вызначыць віды работ на гісторыка-культурнай каш-тоўнасці, іх каштарысную вартасць і неабходны аб’ём сродкаў для іх рэалізацыі, пачынаючы з 2016 года.

Заканадаўствам у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны прадугледжана, што абавязак па забеспячэнні захаванасці гісторыка-куль-турных каштоўнасцей ускладзены на ўладальніка.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» на мясцовыя выканаўчыя і рас-парадчыя органы ўскладваецца абавязак распрацоўваць і ўносіць для за-цвярджэння праекты рэгіянальных праграм, канцэпцый па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама распараджацца камунальнай уласнасцю і ажыццяўляць кантроль за выкарыстаннем па адпаведнай тэры-торыі.

У адпаведнасці з пунктам 10 рашэння калегіі Міністэрства культуры № 15 ад 08.02.2017 «Аб выніках правядзення Года культуры ў 2016 годзе і задачах развіцця сферы культуры Беларусі ў 2017 годзе галоўным упраў-ленням ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкамаў, Менскага гарвыканкама даручалася забяспечыць павышэнне эфектыўнасці вынікаў штоквартальных маніторынгаў стану работ на нерухомых матэры-яльных гісторыка-культурных каштоўнасцях з мэтай прывядзення іх у нале-жны тэхнічны стан, стварэння належных умоў успрымання і павышэння турыстычнай прывабнасці аб’ектаў.

Аб’екты спадчыны не застаюцца без увагі міністэрства. Толькі ў 2017 годзе Міністэрствам культуры неаднаразова накіроўваліся лісты (а 19.06.2017 № 11/06/3132, ад 10.08.2017 № 01-19/М-6Ю, ад 17.10.201 №11-06/6127, ад 29.12.2017 № 11-06/7664) у Магілёўскі абласны, Мсціслаўскі раённы выканаўчыя камітэты аб прыняцці неабходных мер, накіраваных на правядзенне супрацьаварыйных работ і работ па кансервацыі вышэйназванага аб’екта.

Функцыянальныя віды расходаў, якія могуць фінансавацца з рэспублі-канскага бюджэту і парадак фінансавання, вызначаны Бюджэтным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Магчымасць пераразмеркавання сродкаў рэспубліканскага бюджэту, за кошт якіх магчыма фінансаваць капітальныя расходы на аб’екты, якія знаходзяцца ва ўласнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, будзе разгледжана пасля ўнясення змяненняў у Пералік гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый «0», «1» і «2», якія знаходзяцца ва ўласнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь і ва ўласнасці рэлігійных арганізацый, расходы па забеспячэнні захаванасці якіх у частцы капітальных расходаў могуць фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2016 г. № 437.

Разам з тым, меры па выдзяленні сродкаў абласнога бюджэту на пра-вядзенне першачарговых супрацьаварыйных работ таксама прымаюцца з улікам звароту Міністэрства культуры да старшыні Магілёўскага аблвыкан-кама У.В. Даманеўскага.

Па імфармацыі, атрыманай з Магілёўскага аблвыканкама, установе культуры «Мсціслаўскі раённы гісторыка-археалагічны музей» за кошт раён-нага бюджэту выдзелена 38 000 руб. для выканання інжынерных даследаванняў аварыйнага аб’екта. У цяперашні час праводзіцца працэдура закупкі інжынер-ных паслуг згодна з заканадаўствам.

Выбар падрадчыка — будаўнічай арганізацыі для правядзення рамонтна-рэстаўрацыйных работ за кошт або з прыцягненнем сродкаў бюджэту павінен ажыццяўляцца ў парадку, вызначаным Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 2016 г. № 380 «О закупках товаров (работ, услуг) при строительстве». З улікам устаноўленага парадку па выніках праведзеных пра-цэдур работы могуць выконвацца любой будаўнічай арганізацыяй, якая пера-магла, незалежна ад яе тэрытарыяльнага месцазнаходжання.

Стварэнне рэстаўрацыйна-будаўнічых брыгад на базе абласных будаўнічых арганізацый не адносіцца да кампетэнцыі Міністэрства культуры і не прадугледжана заканадаўствам.

Дадзены адказ на зварот можа быць абскарджаны ў парадку, устаноў-леным часткай першай пункта 1 артыкула 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Об обращениях граждан и юридических лиц».

Міністр                         Ю.П. Бондар.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папяр. нум..)

  1. Тархуноў (Яўген) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Тархун і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Тархун-оў. ФП: тархун (‘расліна экстрагон і напой з яе’ (ВСБМ)) — Тархун (мянуш-ка, потым прозвішча) — Тархуноў.
  2. Тарыч (Юрый) — відаць, другасная форма, першасная Тарч — семантычны вытвор ад апелятыва тарч ‘невялікі круглы шчыт’ (<польск. tarcz, tarcza ‘шчыт’ (Фа-смер) у варунках поўнагалосся).
  3. Татарнікаў (Уладзімір) — вытвор з прыналежным суфіксам —аў ад антрапоніма Татарнік і значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Та-тарнік-аў. ФП: татарнік (батан. ‘від чартапалоху’) — Татарнік (мянушка) — Татарнік (прозвішча) — Татарнікаў.
  4. Татарыновіч (Пётр) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Татарын і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Татарын-овіч. ФП: татарын (мн. татары ‘на-род, які складае асноўнае насельніцтва Татарыі’, а таксама ‘назва розных пля-мёнаў, што ўтварылі дзяржаву Зала-той Арды, аб’яднаных у 13-15 ст.’) — Татарын (мянушка, потым прозвіш-ча) — Татарыновіч.
  5. Татур (Андрэй) — семан-тычны вытвор ад апелятыва татур, які ў народнай мове мае розныя зна-чэнні: 1) чалавек, які выконвае ролю таты; параўн. дзяўчур ‘хлопец, які мо-жа выконваць абавязкі дзяўчыны'; хлапчур ‘дзяўчына з звычкамі хлопца'; 2) частка бервяна, цурбан (Даль).
  6. Татура (Сцяпан) — се-мантычны вытвор ад апелятыва та-тур / татура ‘цурбан’ (‘абрубак, ка-роткі кавалак бервяна’, (перан.) ‘ня-кемлівы, непаваротлівы чалавек, ту-піца’ (Даль)).
  7. Таўканіца (Алёна) — се-мантычны вытвор ад апелятыва таў-каніца ‘страва з таўканікаў (бульбяні-каў): галушкі з абваранай тоўчанай бульбы, засмажаныя ў тлушчы’ (СБГПЗБП). Параўнай таўчаніца (тамсама, с. 95). Або варыянт (з фар-мантам -ніца) да таўкатня ‘цісканіна ў натоўпе’.
  8. Ткачоў (Павел) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Ткач і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Ткач-оў. ФП: ткач (‘рабочы, майстар, які вырабляе тканіну на ткацкім станку’) — Ткач (мя-нушка, потым прозвішча) — Ткачоў.
  9. Ткачэнка (Раман) — вы-твор з фармантам -энка ад антрапо-німа Ткач і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Ткач-энка. ФП: ткач (‘майстар, рабочы, які вырабляе тка-ніну на ткацкім станку’) — Ткач (мяну-шка, потым прозвішча) — Ткачэнка.
  10. Токун (Алег) — семан-тычны вытвор ад апелятыва такун ‘самец птушкі’, які своеасаблівымі ру-хамі і крыкамі падзывае самку — «та-куе» (такаваць — такун; фармант -ун); форма з галосным «о» для адмежа-вання ад апелятыва ці з арыентаван-нем на рускую мову.
  11. Торап (Аляксандр) — се-мантычны вытвор ад апелятыва то-рап ‘спешка, паспешлівасць, хапатлі-васць; шпаркасць’ (нульсуфіксавы вытвор ад (рус.) торопиться ‘спяшац-ца’). Параўн.: таропкі ‘які спяшаецца’ (часцей пра чалавека. СБМ, т. 5, кн. 1 с. 479). Або з руск. тороп ‘той, хто спяшаецца, сумятлівы чалавек’ (Даль); укр. тороп ‘спешка, паспешлівасць’ (Грынч.).
  12. Трацэнка (Святлана) — вытвор з фармантам -энка ад антра-поніма Трэці і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Трэц-энка — Тра-цэнка. ФП: трэці (‘парадк. лічэбнік ад тры‘; ‘асабіста не зацікаўлены ў чым-н., што тычыцца дзвюх іншых асоб; пабочны, ‘не галоўны, не перша-разрадны’) — Трэці (мянушка, потым прозвішча) — Трэцэнка — Трацэнка.
  13. Трусаў (Алег) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад ант-рапоніма Трус і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Трус-аў. ФП: трус (апелятыў, які мае розныя значэнні: ‘невялікі свойскі грызун сямейства зайцавых, а таксама яго футра'; ‘ва-ганне зямлі, землетрасенне (земля-трус); ‘чалавек, які лёгка паддаецца пачуццю страху, баязлівасці’) — Трус (мянушка, потым прозвішча) — Трусаў.
  14. Трухноў (Леанід) — вы-твор з прыалежным суфіксам -оў ад антрапоніма Трухан і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Трухан-оўТрухноў (спрашчэннем структуры слова). Або ад Трухно (Трухн-оў). ФП: трухаць (‘бегчы подбегам, трухам’) — трухан (‘той, хто бегае трухам: жвавы, хуткі, рухавы чалавек’) — Трухан / Трухно (мянушка, потым прозвішча) — Трухноў.
  15. Труцянец (Дзмітрый) — вытвор з суфіксам -ец ад: 1) антра-поніма Труцень і значэннем ‘нашчадак (сын) названай асобы': Труцян-ец; 2) тапоніма Труцені/Труцяні і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцо-васці, паселішча': Труцян-ец. ФП: труцень (‘самец у пчалінай сям’і'; (перан.) ‘той, хто жыве за кошт чужой працы’) — Труцень (мянушка) — Труцень (прозвішча) — Труцяні (тапонім) — Труцянец. Або ад прозвішча Труцень і значэннем ‘нашчадак названай асобы’ (Труцян-ец).
  16. Трыгуб (Крысціна) — се-мантычны вытвор ад апелятыва тры-губы ‘з рассечанай, заечай губой’, рэ-канструяваны ў назоўнік трыгуб.
  17. Трыгубін (Кірыл) — вы-твор з суфіксам -ін ад антрапоніма Трыгубы і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Трыгубін. ФП: тры-губы (‘з рассечанай заечай губой’) — Трыгубы (мянушка) — Трыгубы (про-звішча) — Трыгубін.
  18. Трымбач (Сяргей) — се-мантычны вытвор ад апелятыва тры-мбач ‘кепскі музыка'; утварэнне ад трымбаць (‘іграць няўмела «трым-ба-ба»‘) з суфіксам -ач: трымб-ач; па-раўн. іграч ‘музыкант’, сявач ‘сейбіт’, трапач і пад.
  19. Трысцень (Дзіяна) — се-мантычны вытвор ад апелятыва тры-сцень ‘прыбудова да хаты і пад. з трох сцен’.
  20. Тулікіна (Алёна) — вы-твор з фармантам -іна ад антрапоніма Тулік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Тулік-ава. ФП: тул (‘калчан для стрэл’ (Фасм.)) — Тул (мянушка, потым прозвішча) — Тулік (‘нашчадак Тула’, суфікс -ік) — Тулікіна.
  21. Тулупава (Нэлі) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Тулуп і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Тулуп-ава. ФП: тулуп (рус.) ‘кажух’ — Тулуп (мянушка, потом прозвішча) — Тулупава.
  22. Тумеля (Міхаіл) — на-родна-гутарковая форма ад нарма-тыўнай Тамаш (ст.-яўр. ‘блізня’) на-была ролю прозвішча. Што да гука-вай змены, параўн. Тамуль, Тамаш > Тумаш.
  23. Туміловіч (Наталля) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам ба-цькаймення -овіч ад антрапоніма Ту-міла і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Туміл-овіч. ФП: Таміла (імя <ст. рус. ‘мучыць’) — Ту-міла (разм. форма з зменай о>у (Мі-кола>Мікула)) — Туміла (мянушка) — Туміла (прозвішча) — Туміловіч.
  24. Тупіца (Леанід) — се-мантычны вытвор ад апелятыва ту-піца ‘тупая сякера, каса і пад.'; (зневаж. перан.) ‘тупы, някемлівы, абмежаваны чалавек’.
  25. Туранкоў (Аляксей) — вытвор з прыналежным суфіксам —оў ад антрапоніма Туранок і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Туранок-оў — Туранкоў. ФП: тур (‘вымерлы дзікі бык, продак буйной рагатай жы-вёлы’, ‘горны каўказкі казёл’) — Тур (мянушка, потым прозвішча) — Тура-нок (‘нашчадак Тура’, ‘малады Тур’, суфікс -онак; Тур-онак) — Туранкоў.
  26. Турмовіч (Стэфанія) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Турма і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Турм-овіч. ФП: турма (‘месца зняволення, бу-дынак, дзе ўтрымліваюцца асобы, пазбаўленыя волі’, ‘пакаранне зня-вольннем’, ‘месца, дзе прыгнятаюць, дзе цяжка жывецца’) — Турма (мяну-шка, потым прозвішча) — Турмовіч.
  27. Турок (Марыя) — семан-тычны вытвор ад апелятыва турак, мн. туркі ‘народ, які складае асноўнае насельніцтва Турцыі’. Форма з галос-ным о для адмежавання ад апелятыва. Або ад турок ‘невялікі тур, дзіцяня тура’ — вымерлага дзікага быка, прод-ка буйной рагатай жывёлы або ‘невя-лікі горны каўказкі казёл’.
  28. Турчанка (Ірына) — вы-твор з фармантам -анка ад антра-поніма Турак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Турч(к/ч)-анка. ФП: турак (мн. туркі ‘народ, які складае асноўнае насельніцтва Турцыі’) — Ту-рак (празванне, потым прозвішча) — Турчанка. Або семантычны дэрыват ад турчанка (жаночая форма ад ту-рак), які набыў ролю прозвішча.
  29. Турчын (Фявос) — се-мантычны вытвор ад апелятыва тур-чын ‘турак’ (Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі). Па-раўн. груз-ін, армянін, беларус-ін (беларус). Або вытвор з фармантам —ын ад антрапоніма Турак (-туркі) і значэннем ‘нашчадак названай асобы: Турч(к/ч)-ын ці турка (ж.р.) — турч (к/ч)-ын.
  30. Турчынаў (Аляксандр, Адам) — вытвор з прыналежным суфі-ксам -аў ад антрапоніма Турчын і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Турчын-аў. Гл. Турчын.
  31. Тычка (Галіна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва тычка ‘шост, які ставіцца, каб абазначыць дарогу (у полі, на снезе), межы зяме-льных участкаў і пад.'; ‘паплавок у выглядзе шаста з мяцёлкай або пера-кладзінай паверсе, які абазначае мель, фарватар і пад.'; ‘шост, які выкары-стоўваецца як падпорка для павойных раслін’. Часам набывае форму Тычко (для адмежавання ад апелятыва).

(Працяг у наст нумары.)

 

ТОЙ, ХТО ПІША ВЕРШЫ, БАГАТЫ ДУШОЙ

— Адкуль бяруцца тэмы для вершаў?

 — Што вымушае выкладаць свае пачуцці на паперы?

— Вашыя вершы такія пяву-чыя. Вы, відаць, спяваеце самі?

— Якім вы былі настаўнікам: патрабавальным і строгім?

— Вашыя захапленні?

 

На гэтыя,  і не толькі, пытанні давялося даваць адказы творчаму дэсанту з Віцебска — Уладзіміру Ан-тонавічу Папковічу, самаму ста-рэйшаму ўдзельніку сустрэчы і Аля-ксандру Пішчыку, маладому аўтару, сталым аўтаркам Галіне Сіняковай і Алёне Гінько, якія днямі правялі творчую сустрэчу ў Верхнядзвінску.

Уладзімір Антонавіч Папко-віч, які нарадзіўся ў вёсцы і быў адзі-ны з мясцовых хлопцаў, хто змог ат-рымаць сярэднюю, а потым і вы-шэйшую адукацыю,  распачаў суст-рэчу з вершаў пра родную вёсачку, дзе «хаткі, як баравічкі», і  адначасова  вырашыў праверыць вучняў на ве-данне роднай мовы: ці ведаюць сён-няшнія дзеці, як  раніцай «гоняць ка-роў на выган», а вяскоўцы «спяша-юцца  на сенажаці з валізкай «, а дзеці «набіваюць гузы», ці  што значыць «у бульбу схавацца».

Вучні прынялі прапанаваны Уладзімірам Антонавічам фармат і  паўсотні   зацікаўленых хлопчыкаў і дзяўчынак, а разам з  настаўнікамі,   удзельнpічалі ва уроку «па-белару-ску». Знайшлося ў выступе вядомага аўтара месца ўспамінам пра дзяцін-ства, сяброў-аднагодкаў, вучобу, працу ў розных навучальных уста-новах, цікавыя і карысныя для яго і яго студэнтаў візіты ў Нямеччыну.

Паэтычнае крэда Уладзіміра Папковіча — любоў да Радзімы, да родных мясцін, да бацькоў, да каханай, і гэта  натхняе яго на новыя і новыя вершы. І, як падкрэсліў Уладзімір Антонавіч, трэба шмат чытаць і ву-чыцца, бо знаёмства з  творамі паэтаў і пісьменнікаў пашырае кругагляд, кола знаёмстваў, узбагачае тэмамі:

Я выдумляю вершы для сябе,

Дый Вас схіляю, каб і вы чыталі,

І свой настрой, вясёлы ці ў журбе,

Я выстаўляю-

Да малой дэталі.

Магчыма, ён і з вашым супадзе,

Магчыма, нават выкліча спагаду,

Мы пасумуем разам у бядзе,

Ці знойдзем у нявыкрутцы спагаду.

 

Мяне кранае ваша цеплыня,

 Я вашых водгукаў заўжды чакаю,

Для вас, прачнуўшыся, бягу штодня,

Для вас сваю душу не замыкаю.

 

Для маладога паэта Аляксан-дра Пішчыка крыніца натхнення — гэта каханне:

Знаешь, так не поступают?

Дав надежду, не уходят,

Осень  медленно ступает,

Ветер листья хороводит.

Не богат теперь мой выбор,

Все равно, что в стену биться.

Только я , подумав, выбрал:

Лучше заново влюбиться.

 

Пісаць вершы Аляксандр пачаў ў 8 класе.

— Гэта гады першага кахання, першых  моцных эмоцый, якія радкамі клаліся на паперу. І сёння для мяне эмоцыі-радасць, захапленне, маркота ці журба падштурхоўваюць на новыя паэтычныя радкі. Больш сур’ёзна да сваей паэтычнай творчасці пачаў ставіцца пасля 20 год. Канешне, жыццё ў Віцебску  паўплывала на тое, што я шмат пішу пра свой родны горад, які люблю і які дае мне тэмы для вер-шаў, — прызнаўся паэт.

 

Адна з дзяўчынак задала пы-танне Алёне Гінько: ці  спявае яна.

— Чаму ты задала такое пытан-не?  — пачула ад аўтаркі ў адказ.

— Бо вы чытаеце, як спяваеце.

І сапраўды, Алёна чытала свае вершы, як спявала прыгожую песню пра  каханне, пра родную мову:

Ад дратоў і халодных кратаў,

Родны дом на сямі вятрах,

Ганьбаваная тысячакратна,

Палыновага лёсу сястра…

То — мая беларуская мова.

 

Але ж, аказалася, што Алёну Гінько, а  родам яна з Пастаўшчыны,   некалі на вёсцы за прыгожы голас звалі  «Людмілай Зыкінай».

Творы Алёны — цёплыя, пра-сякнутыя высокімі пачуццямі, вярэ-дзяць душу і прымушаюць балюча, але салодка біцца сэрца. Многія вер-шы апісваюць пачуццёвы досвед  лі-рычнай гераіні, якая шукае сваё ка-ханне, і таму так зразумелыя, асаб-ліва жанчынам.

«Такія радкі запамінаюцца, іх хочацца занатоўваць, чытаць не толькі самому сабе — іншым амата-рам паэзіі таксама», — адзначае ў прадмове да зборніка «Я думала душой» Леанід Дранько-Майсюк.

Калі такую адзнаку аўтарцы ставіць знаны майстра слова і інтым-най лірыкі, як Леанід Дранько-Май-сюк, не паспрачаешся!

Галіна Сінякова, яшчэ адна ўдзельніца творчага дэсанту, якая адносіць сябе да «Супольнасці не-абыякавых людзей, якія аддаюць пе-равагу вершаванаму выкладанню сваіх думаў і пачуццяў».

У яе творчай скарбонцы шмат грамадзянскай лірыкі, што  харак-тарызуе аўтарку як творцу, якую хвалюе месца паэта ў вірлівым сён-няшнім жыцці:

«Поэзия — ради Поэзии?»

По-моему — редкостный бред, —

Введите побольше магнезии,

Пусть спит виртуозный Поэт!  

Пусть спит,

              как спят души читателей,

Которым творения нес,

Шагая в ряду созидателей,

В плену у мечтаний и грез!

Пусть спит: находя рифмы точные,

Добро не спешил воспевать

И зло никогда не порочил он,

Зачем же бумагу марать?

 

А калі Галіна заспявала песню, без акампанементу, уся аўдыторыя падтрымала яе дружнымі аплады-сментамі, якія не змаўкалі на працягу яе спеваў:

— Гэту песню на мае словы  спявае малодшы Ярмоленка, -па-тлумачыла  Галіна.

Разам з гасцямі з Віцебска тры-маў слова перад вучнямі і наш вядо-мы паэт, краязнавец Антон Бубала, сябра рады  раённай арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны. Ад раённай арга-нізацыі ТБМ Валянціна Болбат ўру-чыла дыскі з заапісамі З. Вайцюшке-віча і Л. Вольскага пераможцам пер-шага этапа рэспубліканскага конкур-су «Чытаем па-беларуску з Velcom». Імі сталі Ваня Вашкевіч і Кірыл Шу-льга, а таксама дыскі з метадычнымі матэрыяламі для настаўнікаў «Гадуем беларусаў» С.Т. Антановіч.

Напрыканцы сустрэчы загад-чыца школьнай бібліятэкі Ларыса Фёдараўна Рымаронак уручыла гас-цям камплекты буклетаў пра Верх-нядзвінск і наш раён, цёплыя словы падзякі за цудоўную сустрэчу пра-гучалі ад настаўніцы Святланы Та-дэвушаўны Антановіч. А потым — фо-та на памяць разам з вучнямі.

Адбылася сустрэча і ў раён-ным краязнаўчым музеі, які лічыцца адным з адметных музеяў вобласці.

Валянціна Болбат,

ТБМ, Верхнядзвінск.

 

90 гадоў з дня нараджэння

Уладзіміра Стальмашонка

Уладзімір Іванавіч СТАЛЬ-МАШОНАК (6 лютага 1928, Менск — 7 чэрвеня 2013, Менск) — беларускі мастак, педагог. Народны мастак Бе-ларусі, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1981).

Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпі-на ў Ленінградзе (1957). У 1957-2000 гг. выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Старшыня праўлення Саюза мастакоў Беларусі (1965-68, 1987-89).

Працаваў у галіне станковага жывапісу, манументальнага мастац-тва, графікі, дэкаратыўна-афармі-цельскага мастацтва. Партрэтны жанр найбольш прыцягваў мастака. Аўтар партрэтаў Якуба Коласа, Рыгора Шырмы, Францішка Скарыны, Кіры-лы Тураўскага, Пятра Мсціслаўца, Ефрасінні Полацкай і інш. Зрабіў больш за дваццаць партрэтаў прад-стаўнікоў роду Радзівілаў, у тым ліку: «Творцы: Гётэ і Антоній Радзівіл», «Мацей Радзівіл», «Сафія Слуцкая (Сафія Юр’еўна Радзівіл)». У 1990-я гады пісаў карціны, прысвечаныя кня-зям ВКЛ. Уражанні ад паездак выяў-лены на карцінах «Стамбул. Порт», «Літва», «Літва. Ля кляштара», «Раніца ў Бухарэсце», «Лондан. Парламент» і інш. — гэта малюнкі, акварэлі, накіды, напісаныя за адзін сеанс. Асобныя карціны прысвечаны жонцы, сям’і і ўласным успамінам пра дзяцінства і прыемныя моманты жыцця («Успамі-ны», «Яўкінскія калядкі»). Работа «Вольга Мініч з вогненнай вёскі» ста-ла галоўнай ілюстрацыяй да кнігі «Я з вогненнай вёскі». Незвычайна па-будаваная кампазіцыя карціны «Зо-на», прысвечанай Чарнобыльскай трагедыі: на фоне карты радыяцый-нага становішча чалавек, які, паводле слоў мастака, прайшоў вайну і пера-жыў жах катастрофы «мірнага атама».

Уладзімір Стальмашонак у Патсдаме для рэстарана «Мінск» зра-біў 16 вітражоў. У Менску ім ство-раны вітраж для станцыі метро «Пло-шча Перамогі», мазаікі на станцыі «Маскоўская». 24 партрэты гана-ровых грамадзян Беларусі пэндзля У. Стальмашонка знаходзяцца ў зале прыёмаў і паседжанняў Менскай ратушы.

Выстава «Мастак і Чалавек», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Стальмашон-ка, працавала да 11 лютага 2018 года ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіц-кага. Там былі прадстаўлены ўніка-льные алоўкавыя рысункі Менска 1950-х гадоў, які якраз будаваўся,  і некалькі вялікіх палотнаў, а таксама рэдкія фотадакументы.

Таксама выстава работ Ула-дзіміра Стальмашонка да 28 лютага працуе ў музеі Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5). Там прадстаўлены партрэты Якуба Коласа, Рыгора Шы-рмы, іншыя вядомыя полотны мастака і шэраг дакументаў.

Вікіпедыя.

На здымках карціны У. Стальмашонка “Слова аб Беларусі” і “БНР”.

 

Чалавек з велізарным досведам народа

70-гадовы юбілей выдатнага беларуска- габрэйскага паэта Фелікса Баторына (Хаймовіча) быў адзначаны літаратурнай вечарынай у клубе «Тхія» культурнага таварыства «Эму-на» ў Менску. Юбіляра сардэчна прывіталі яго даўнія сябры па твор-часці: Леанід Дранько-Майсюк, Га-ліна Каржанеўская, Алесь Разанаў, Аксана Спрынчан.

Чалавекам вялікага лёсу на-зваў Фелікса Барысавіча старшыня Саюза беларускіх габрэйскіх грамад Леанід Чарнецкі. Ён выказаў падзяку паэту, які стварае вершы на беларус-кай мове і на ідыш, і тым самым служыць збліжэнню і ўзамапранік-ненню народаў і культур.

Свой выступ паэт пачаў з вер-ша «Песня Дэворы», прарочыцы і правадыркі, габрэйскай маці. Тэксто-лагі, якія аналізавалі гэты ўрывак з Бібліі, прыйшлі да высновы, што гэта самы старажытны тэкст на габрэйскай мове.

Паэт разважае, што ў мала-досці чалавек імкнецца наперад, не зважаючы на аўтарытэты. Калі пра-ходзіць час, маладое дрэва ўспамінае пра свае карані, і, нарэшце, на схіле жыцця чалавек прыходзіць да па-чаткаў. Такім пачаткам зараз служыць для яго ўрывак са Святого Пісьма. «Песня Дэворы» — светлая і радасная песня ў гонар перамогі над ворагамі.

Аглядаючы свой жыццёвы шлях, спадар Фелікс узгадаў бацьку Барыса Хаймовіча, які яму вельмі дарагі. На яго долю прыйшліся часы рэпрэсій, гады Вялікай Айчыннай вайны. Ён быў непахісным у сваёй вернасці маральным прынцыпам, бярог сям’ю і адмовіўся разводзіцца з пляменніцай ворага народа, маючы двух дзяцей. Быў звольнены з вайско-вай часткі, згубіў працу, але вытры-маў усе нягоды. У вайну Барыс Хай-мовіч вывеў палонных габрэяў з Мен-скага гета, быў камісарам партызан-скага атрада.

Фелікс Баторын — трохмоўны паэт рэдкага даравання. Пачаўшы пі-саць вершы ў юнацтве, ён чытаў іх старэйшай сястры Святлане, якая па-кутвала ад ныркавай недастатковасці, і паабяцаў дзеля яе суцяшэння ўдаска-нальвацца на паэтычным шляху. Ад-начасова ён вучыўся ў медінстытуце, і паэзія яго паступова набыла мяк-касць, пранікнёнасць, лірызм і філа-софскую глыбіню.

Беларуская мова была роднай паэту з дзяцінства. Усе адценні бела-рускай гаворкі ён чуў ад сяброў баць-кі, які ў 50-тыя гады, у неспрыя-льную гадзіну «барацьбы з касмапа-літамі» ўладкоўваў сваіх лясных та-варышаў на працу. Ідышу па малі-тоўніку таемна навучыла яго бабуля. Рэбэ Сакалоўскі, які прыходзіў да яе, казаў, што трэба радавацца жыццю, святлу сонейка, колерам вясёлкі, спе-вам салоўкі, а не надта паглыбляцца ў малітву.

На 5-тым курсе медінстытута, рыхтуючыся да выпуску радыёга-зеты, Фелікс набыў у кіёску зборнік Мендаля Ліфшыца. На яго здзіўлен-не, кніжку адгарнула і пачала бегла чытаць на ідыш яго выкладчыца Ган-на Антонаўна Шаплыка, якая скон-чыла габрэйскую сямігодку ў мястэ-чку. Выпадак узбудзіў у маладога ча-лавека жаданне глыбей спасцігнуць мову сваіх продкаў. Вярнуўшыся да-дому, ён напісаў першы верш на ідыш «Спявае маці». У хуткім часе ён пачаў супрацоўнічаць з часопісам «Саве-тыш Геймланд». Летась выйшла новая кніга паэта ў Ізраілі ў Бібліятэцы суча-снай літаратуры.

Фелікс Барысавіч узгадаў пра сваё супрацоўніцтва з Рыгорам Бара-дуліным, калі для выдавецтва «Маста-цкая літаратура» ён перакладаў вер-шы ўнікальнага паэта Рыгора Рэлеса, а Рыгор Іванавіч пераствараў яго паэмы.

Паэт Леанід Дранько-Майсюк адзначыў блізкія яму матывы ў твор-часці Фелікса Баторына, а сам спадар Фелікс пажартаваў, што хацеў напісаць на тыя ж тэмы, але Леанід Васільевіч гэта зрабіў першым. Галіна Каржанеў-ская ўзгадала, што яе сяброўства з Феліксам Барысавічам доўжыцца ўжо 50 гадоў з першага літаратурнага се-мінара, калі яна была 9-класніцай, а ён — студэнтам медінстытута.  Алесь Разанаў падараваў юбіляру  новую кніжку сваіх вершаў.

Кіраўніца  літаратурнага клу-ба «Тхія» Алена Фруман нізка па-кланілася і падзякавала паэту і меды-ку ад усёй сям’і за тое, што ён вылечыў роднага ім чалавека. Гэты сціплы і самаадданы доктар  зрабіў за 30 гадоў працы ў медыцыне больш за тры ты-сячы аперацый, прымаў роды, ратаваў жыцці.

Рыгор Хайтовіч, старшыня Іўдэйскай рэлігійнай грамады Бела-русі, узгадаў сумесную культурную дзейнасць з Феліксам Баторыным, распачатую 20 гадоў таму па выву-чэнні культуры, мовы і традыцый габрэйскага народа.

На вечарыне прагучалі вер-шы з кнігі «На вуліцы Максіма Баг-дановіча», балада «Атлант», пераклады на беларускую мову твораў Барыса Пастэрнака, Рыгора Рэлеса, матывы з нізкі вершаў куртуазнага манье-рызму, творы на гістарычныя тэмы. Сябры Саюза беларускіх пісьмен-нікаў і шматлікія госці вечарыны па-жадалі шаноўнаму паэту доўгага веку, моцнага здароўя і новых літаратур-ных здабыткаў.

Э. Дзвінская.

На фота аўтара:

  1. Фелікс Баторын;

2.Леанід Дранько-Майсюк і Фелікс Баторын;

3.Ф. Баторын  і  Р. Хайтовіч;

  1. На юбілейнай вечарыне.

 

РЭКАНСТРУКЦЫЯ, ЯКУЮ ХАВАЮЦЬ!

Вы калі-небудзь бачылі зняве-чаны твар прыгажуні — панны? Зня-вечана не ў дарожна-транспартным здарэнні, не ў пажары, а ў выніку ўмя-шання скалпеля хірурга-невука. Ко-лькі такіх гісторый бяруць пачатак у касметалагічных кабінетах, колькі прыгажунь потым хаваюць ад сяб-роў, калег свае твары за агароджамі і сценамі дарагіх катэджаў!

А твар сталіцы? Ці можна за яго брацца, не хаваючы сваёй абыяка-васці да вынікаў?

Мне як грамадскаму актыві-сту час ад часу даводзіцца наведваць невялікі мемарыял, створаны ў 2000-м годзе каля Чырвонага касцёла ў Менску. Мемарыяльная кампазіцыя, «Звон Нагасакі», вядома, не твар гора-да, але аб’ект знакавы, адзіны ў свеце, пра яго ведаюць нават у камітэце па прысуджэнні Нобелеўскай прэміі міру.

Але павернемся тварам да аблічча беларускай сталіцы — да кас-цёла Святога Сымона і Святой Алены. Што там адбываецца за вельмі вялі-кай, высокай металічнай агароджай?

Адбываецца там «рэканструк-цыя і рэстаўрацыя». Зімой у мароз і непагадзь, бескантрольна, без допу-ску парафіянаў да работ, якія патра-буюць найвышэйшай адказнасці і кампетэнтнасці. Быццам прыхапкам рэканструюць каўбасны цэх ці лазню. Хацелася б пералезці за высокую ага-роджу і паглядзець, што там адбыва-ецца, што там хаваюць ад вачэй неза-лежных экспертаў, якіх у плечы вы-гналі з аб’екта. Пагаварыць з рабочы-мі і брыгадзірамі: адкуль яны пры-йшлі, што яны могуць, ці ёсць у іх ра-зуменне таго, дзе яны працуюць?

Праз агароджу вернікі і госці сталіцы чуюць толькі тлустую ма-цяршчыну, лаянку. Але не! За высо-кую агароджу не дапускаюць не то-лькі парафіян, але і служыцеляў ка-сцёла.

Ці ведаюць будаўнікі, што раз у месяц служыцца Святая літургія за ўсіх, хто з рыдлёўкай або ломам ро-біць больш прыгожым твар горада?

Андрэй Флагаў.

 

ХОЧАЦЕ АНЕКДОТ?

На адным з заняткаў папуля-рных курсаў «Мова нанова» адбылася сустрэча з вядомым журналістам і лі-таратарам Сяргеем Шапранам, які прэзентаваў кнігу «Беларускі гіста-рычны анекдот». У 2007 годзе ўжо была спроба выдання такой кнігі… Яна мела назву » Фрашкі да пляшкі» (аўтар Севярын Квяткоўскі).

Кніга сп. Шапрана — гэта дру-гое выданне ў жанры гістарычнага анекдота, дзе сабраны часам даклад-ныя, а часам міфалагізаваныя каміч-ныя і драматычныя гісторыі з жыцця вядомых беларускіх літаратараў, а таксама дзеячаў культуры, сярод якіх Святлана Алексіевіч, Рыгор Бараду-лін, Генадзь Бураўкін, Зміцер Вайцю-шкевіч, Яўген Глебаў, Уладзімір Ка-раткевіч, Якуб Колас, Янка Купала, Уладзімір Мулявін, Міхась Страль-цоў, Янка Брыль, Пятрусь Броўка і іншыя. Кніга сп. Сяргея з’явілася ў выдавецтве ТАА «Лімарыус». Наклад кнігі 1000 асобнікаў. Кошт каля 10 рублёў, і кніга ўжо знікла з паліцаў кнігарняў!

Спадзяюся, што літаратурна- мастацкае выданне будзе перавыда-дзена.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст-фрылансер.

 

11-я Агульнанацыянальная дыкатоўка на Лідчыне

11-я Агульнанацыянальная дыктоўка на Лідчыне пачынаецца 17-га лютага.

Паводле шматгадовай трады-цыі пачынае дыктоўку Мінойтаўская бібліятэка. Дыктоўка спланавана на 17-га лютага на 11.00. Прысутнічае намеснік старшыні ТБМ С. Суднік.

17-га лютага ў 13.00 дыктоўку пішуць бярозаўскія сябры ТБМ у Бя-розаўскай бібліятэцы. Прысутнічае намеснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік.

20 лютага імпрэза ў Ліцэі меліярацыі. Удзельнічаюць сябры Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Сяржук Чарняк, Міхась Мельнік і Алесь Хітрун.

21 лютага ў 11.30 дыктоўку піша Лідская раённая бібліятэка імя Я. Купалы.

21 лютага ў 16.30 у Доміку Таўлая дыктоўку піша літаб’яднанне “Суквецце”.

21 лютага ў 18.00 — канцэрт у малой зале Лідскага раённага палаца культуры да Дня роднай мовы. Арга-нізатар — “Музальянс”.

21 лютага ў 19.00 — канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў Бярозаўцы.

Астатнія ўстановы адукацыі, культуры, арганізацыі БРСМ і іншыя грамадскія арганізацыі пішуць дык-тоўку паводле ўласных планаў.

Аграсядзібы, кавярні і інш. пішуць дыктоўку паводле ўласных планаў.

Лідскія суполкі ў сацыяльных сетках арганізуюць напісанне дык-товак у сем’ях і просяць далучацца суполкі іншых раёнаў.

Лідскія арганізацыі ТБМ.

Татуіроўка —  кляймо на скуры і біяполі

Еўрапейцы непрыязна адно-сяцца да самаахвотнага карэжання чысціні і вобліку храма душы — да роспісаў цела татуіроўкамі. Так здаў-на і ў Азіі, Амерыках.

  1. Тату не мода і не ўпры-гожванне. Як бы не магліся асобныя з дарослых недарасляў ухвальваць рас-пісванне ўласнай скуры, яны ўсё жыццё яе саромеюцца. Трохі шчаслі-віцца з іх той, хто ў фанабэрна-пустой маладосці, фізічнай і духоўнай нераз-вітасці зататовіўся няшмат, адным рысункам, на лёгкаўкрыўных вопра-ткаю месцах.
  2. Занадта часта татуіроўка зменьвае лёс. Поўнасцю рэдка, част-кова заўжды. Кола дастойных знаёмцаў татуіраванаму яна нашмат звужвае. Менавіта таму, каб не пачувацца адзі-нокімі, яны могуцца абтатуіровіць (абкляймаваць) паболей блізкіх, пры-яцеляў, знаёмцаў.
  3. Нярэдка татуіроўка напра-мую прыцягвае смяротныя іголкі, уколы, падзенні, удары, громы, хва-робы. Менавіта таму надзвычай стра-шныя для абтатуіраванца тату з вод-бліскамі смерці — чарапы, крыжы, шкі-леты, помнікі, старая з касою за пля-чыма.
  4. Жывыя фаталістычна па-вінны баяцца наносіць на цела імёны і партрэты памерлых крэўнікаў, радні.
  5. Татуіроўка скуры ў любым месцы псуе, наскрозь прабівае бія-лагічнае поле чалавека. Татуіроўка, як гучны мат-перамат ці аднаслоўная ціхая лаянка, аслабляе біяполе і аўру жывой істоты. Дзіркі ў біяполі ад тату-іроўкі (і лаянкі) не зацягваюцца доб-рымі справамі, думкамі, ідэямі. Гадамі патрэбна чысціцца, святарнічаць (не абавязкова ў храме), каб паменшалі дзіркі, абмялелі хварабітныя ручаіны, хоць крыху зацыраваліся струмяні абняшчасцьвання. Нельга абмазваць воблака свайго біяполя лаянкай і тату, псаваць дзіркамі.
  6. Праз боль і страту немалых грошай, з уласнай прагі адрознасці і выхвальбы, падтатурквання сталых «дабрадзеяў» малады чалавек сябе захворвае, кляймуе. Ганьба!
  7. Народы Еўропы, асабліва вялікалітоўцы, нашыя беларускія продкі ставілі таўро на жывёлу, каб не прыхапілі зладзеі і прайдзісветы, каб яснелася, чыя карова, цялушка, конь, каб розніць сваіх ад чужых, каб злодзею было грузна ўпраўляцца з чужой уласнасцю — прадаваць, выво-зіць. Ухітрыцца канакрад сцерці кляй-мо, выпаліць яго з каня, відушчы пакупнік усё роўна бачыцьме выпа-леную пляму, адхіснецца ад вурда-лака, яго тавару. Крадзенае, як абфе-каленае, удачы гаспадарцы і сям’і не прыносіць.
  8. Таўро (татуіроўку) ставілі на рабоў у Злучаных Штатах Аме-рыкі, адразу віднелася, чый раб, што ён — нечалавек.
  9. У царскай Расіі татуіроўку на злосных катаржанцаў ставілі, гэтым значылі няразавыя ўцёкі. Шляхту, дваран, маёмных, палітычных ніколі не клеймавалі. Паставіць кляймо та-кому — усё роўна як адабраць шля-хецкую/дваранскую радаслоўную, метрыку, герб, навекі прынізіць. Вы-клікаць пажар, бунт.
  10. Паўторных злачынцаў клеймавалі, каб лёгка пазнаваліся.

У шляхты, дваранства было велізарным ганебствам атрымаць кля-ймо на цела, яно нізіла чалавечы го-нар, годнасць. Дастойнаму і ганорна-му паказацца на людзях з кляймом — як з кайданамі. Нармальны чалавек  аднолькава  гідзіўся сіняка на твары, кляйма на руцэ.

  1. У царскай Расіі наносілі татуіроўку на злосных турэмнікаў. У СССР турэмнікі насільна татуіравалі апушчаных, геяў, клятвапераступні-каў, наносілі самі ці з падказкі ахоў-нікаў.
  2. Наносіць тату — зведваць боль, ён, хай і заслабелы, працінае іс-тоту ўсе гады.
  3. З татуіраваным стагоддзе-два назад вопытныя купцы Расіі і Амерыкі не заключалі дамовы. Такі можа не стрымаць слова. Калі бацькі не папярэдзілі радню ў маладосці пра грэх фізічнай няславы ад кляйма або сам маладзён не дапёр пра духоўную і фізічную шкоднасць татуіроўкі, сло-ву такога поўнай веры няма. Як сло-ву/абяцанню алкаголіка, наркамана.
  4. Ад пасяброўства з раста-туіраванымі годныя дзяўчаты/жан-чыны ўхіляліся.

Пра клеймаванне (прабачце, агаварыўся), пра татуяванне пры лю-бых нягодах размова ў ВКЛ увогуле не ішла. Забаранялася паводле Стату-таў, пастановаў магістратаў, Соймаў.

Хаця на беларускіх месцічаў (жыхарам гарадкоў, мястэчак, падат-нае саслоўе — рамеснікі, купцы, ганд-ляры, часам, як на Віцебшчыне, бед-ныя землеўласнікі) пасля далучэння да Расійскай імперыі з 1775 і 1795 гадоў пашырыліся цялесныя пакаран-ні (стагоддзямі ў заходнікаў лічылася дзікунствам) — неўзабаве, з 1863 г., яны былі адмененыя, — клеймы нават месцічам ніколі не ставілі.

  1. Татуіроўка раней і цяпер — проста не інтэлігентна, не прэстыжна, не модна.
  2. Уколы наркаманаў нясуць шмат хваробаў, у тым ліку СНІД. Та-туіроўка ўзорвае скуру нашмат глы-бей, займае большую плошчу, чым месца уколу, дае шанец падхапіць хваробу.
  3. Наносчык тату на іншага — прамы нядобразычлівец татуіраванца ці элементарны грошазаграбальнік — наносіць сабе і блізкім праблемы, ня-змыўныя, як і кожны, хто акалечыў чалавека ці падмовіў іншага занепры-емніць няведку, недапечанцу.
  4. Душэўны боль татуіроў-ка не аблягчае, славы не дадае, радасць прыніжае.
  5. He рай іншаму, што не мо-жаш параіць уласным дзецям. Пра-кляймуйце дабрахоты з татумайстэр-няў уласных дзяцей, родзічаў, сябе, а тады падахвочвайце зацыкленую, верхаглядную, абмежаваную ў асвет-насці моладзь. А то вы, як наркадзя-лягі: другім прадаю зелле, сам не хля-баю, не калюся, не смалю.

У некаторых плямёнаў Афры-кі і Амерыкі татуіроўка падкрэслівала становішчы фізічнае, маёмнае, сацыя-льнае, часам мела магічны сэнс. Тату ў іх аслабляе дрэннае, што блізіцца да абтатуіраванага.

У будзістаў Тайланда зрэдзь праводзяць фестывалі тату. Манах наносіць іншаму складаную тату ўсю ноч, паспеў зрабіць яе да святла, атры-мае дадатковую яду. Кожнага татуі-роўніка папярэджваюць, магічная сіла тату слабее з часам, яе трэба рэгуля-рна абнаўляць. Хто з абтатуіраваных на першым веснавым фестывалі ўпа-дзе ў транс — забагацее. Калі вадой з брандсбойта ў Тайландзе ахалодж-ваюць разгневаны натоўп, татуірава-ныя мацнейшыя, болей вытрымліва-юць напор струменю, боль.

У скандынаваў руны значылі на камені, дрэве, целе: а) каб не за-быліся; б) складаная руна абазначала ранг, аўтарытэт; в) пісьмовай граматы не было, памяць можа падвесці, вось і білі руны, у тым ліку на целе;  г) выбі-валі не ўсё, скарочана, шыфравана, каб не запомнілі суседзі, не перанялі.

Некаторыя славянскія аба-ронцы клеймавання выплетваюць шмат глупства пра тату. Змешваюць прычыны і матывы, пераносяць тра-дыцыі кантынентаў і месцы, рэлігіі і эпохі — абы затуманіць мясцоваму хлопцу/дзеўцы мазгі.

  1. Асобныя народы Азіі ўжываюць у ежу мяса сабак, катоў, гадзюк, чарапах. Часта трымаюць сабак у кватэры. Для эскімосаў, комі, чукчаў, юкагіраў, эвенкаў сабака, што для славяніна конь, але народы поў-начы сабаку ў юрце і чуме не тры-маюць. У іх татуіроўка — часам знак прафесійнай адзнакі вялікіх шаманаў, удастоеных сталых уладароў. Не мо-ладзі. Няварта пераносіць такое на славянскія землі, нават калі мастаку ці ўладальніку татуіроўні спатрэбіўся чарговы звон-перфуманс, грашовы прыробак.

Дапамог уразумецца слабаму, някемкаму хоць у чым — дапамог сабе.

  1. Прататуіруй уладальнік майстэрні блізкіх і крэўных, тады аблепвай слупы і дошкі аб’явамі «Та-ту! Красиво, быстро, небольно, 40% скидка». Да іншай працы няздатны — ідзі вартаўніком, грузчыкам, не мець-меш сам і сям’я пастаянных удараў неба.

Народны доктар Аляксей Бя-лько ўпэўнены: дзяржаўцам да тату-іроўшчыкаў і татуіроўняў, да іх уда-рнай працы даўно варта прыгля-дзецца.

  1. Пачуй праклёны і слёзы матуляў абпляваных клеймамі дзяцей, адразу перастанеш вярзці дурасць пра карысць тату. Мноства дзевак не могуць выйсці за ўпадабанца-хлопца, бо не хочуць яго бацькі мець нявестку з нязмыўнымі клеймамі, у бацькоў ад-на думка: клеймаваная — шмат бачыла, плоймы перажыла, гулёна.
  2. Татуіроўку ў славян шы-рыць турэмная братва і заходняя пена — напаўграматныя джазавыя верха-гляды, накіравана абдурманьваныя іншых тэарэтыкі. На сваіх землях ус-лых і паўсямесна не гавораць пра глу-пства кляйменнае, а беларускім паў-інтэлігентам выплетваюць. Для нас, адсталых, цемры, маўляў, не ісціна важная, а хоць якая новая думка.

Такія, глядзіце, неўзабаве ўшыркі і ўвысь пачнуць паўсюдзіць гейства, лесбіянства. Адна з такіх істо-таў, аўстрыйка, нават перамагла на еўрапейскім фестывалі ў 2014 годзе.

Вось і асвятляюць. Нядаўна (2014) беларуская дзяржаўная  мала-дзёжная перадача на першай праграме радыё зноў на ўсю Беларусь гаварыла пра татуіроўкі. Адабрала. Шмат узга-даеце беларускіх выданняў, навуко-вых і папулярных, у якіх бы сур’ёзна аналізаваліся мінусы татуіравання для чалавека? Аляксей Бялько памятае адно —  газета «Звязда» аднойчы (2005) сказала мінусавае слова пра тату, аднойчы.

  1. Для адбылых у турме не-калькі тэрмінаў татуіроўка важны знак. Па ёй знаўцы злёту ведаюць, хто ты, што ты: колькі тэрмінаў адбыў, кім там быў, на што прэтэндуеш на цывільцы. Як і дзе цябе можна вы-карыстоўваць.
  2. Усадзілі хоць куды на цела ружу, гітару — апушчаны. Ведаў не ведаў — глупства, знакі міжнародныя вядомыя знаўцам. Дык пачнём мо-ладзь апускаць да татуіровачных «не забуду мать родную», цэркаўкаў (ко-лькі шпіляў, столькі разоў сядзеў), ружачак і гітараў (брат блакітных).
  3. Клеймаваныя ў некаторых краінах свету да многіх высокіх пра-фесіяў і пасадаў наогул не дапуска-юцца, як наркаманы і алкаголікі.
  4. Тату любога памеру і ко-леру — знак прылучанасці да нячы-стага, чыё імя разумныя не назы-ваюць у храмах, установах, тым болей у хатах, кватэрах. За адзін успамін даўгахвостага рагатага па ўсёй Еўропе не так яшчэ даўно спальвалі ўзгадніка на кастры, забівалі не толькі інквізі-тары.

Акадэмік  РАН Дзімітрый Ліхачоў у дзвюх вялікіх працах і прад-мове да аб’ёмнай кнігі пра тату даволі красамоўна выказаўся пра шкоду і агіду татуявання.

Пагаварыце, гаспадары тату-іроўняў, беларускага маладзёжнага радыё, з пасталелымі абтатуіраван-цамі, спытайце іх думку пра клеймы на скуры. Паслухайце не свядомых ворагаў здаровага чалавека, эстрад-ную папсу ці бязглуздую і ў сталасці паўп’яноту, — паслухайце абпаленых жыццём, уганьбленых саміх татуіра-ваных. У прыстойнай кампаніі па-глядзіце на смутныя твары і паводзіны дарослых праз дзесяць гадоў ад тату-явання, калі ім пераваліць трыццаць, сорак, а тады нешта жуйце пра ка-рысць татуіроўкі. Многія нармаль-ныя выпальваюць тату, у іх прачну-лася адвечнае здаровае жаданне ця-леснай чысціні. Паглядзіце ў вочы абтатуяваных, пачуйце, як дружна ад-гаварваюць раднюсенькіх нашчадкаў ад эпатажнай злашчаснай навізны. Ад-татуіраваных сем’яў — дзеда, бацьку, унукаў — Аляксей Бялько не бачыў.

Тады не будзеце выконваць ролю менеджараў татуіроўных сало-наў і кантор. Беларускія прашчуры выпакутавалі народныя ісціны, прык-меты, традыцыі, не патрэбна іх кры-ніцы засмечваць гноевымі жыжамі чарговах перфумачнікаў.

Этруская, шумерская і біб-лейская мудрасць аднолькава асуджа-юць самога грэшніка і таго, хто паў-сюдзіць грэх у зямны і астральны свет. Задумайцеся. He ўносьце яшчэ адну грубую памылковую ісціну ў мазгі беларуса.

Асаблівы грэх за нейтраль-насць у такім пытанні асветленым глыбокімі ведамі культуры, хто за-аўтарытэціўся ў асобных слаях гра-мадства.

 

Татуіроўка і мова

 

Самая вялікая ісціна не вышэй народа, сярод якога хоча існаваць, ха-ця, безумоўна, вышэй выпакутава-ўшага яе чалавека. У ноч перад Вадо-хрышчам 2004 года па адной з замеж-ных радыёстанцый старшыня Тава-рыства беларускай мовы Анатоль Трусаў выказаў значную думку, на ўзроўні абсалюту:

— Многія рускамоўныя так званыя беларускія дэмакраты з іх рэз-кай перакананасцю ў правільнасці сваёй партыйнасці, барацьбе з няпра-ўдамі і дзяржаўнымі промахамі, за-бываннем, а то і непрыйманнем бе-ларускага нацыянальнага, калі пры-дуць да ўлады, могуць стаць для бе-ларушчыны і беларускай мовы гор-шымі нядобразычліўцамі і прыцяс-няльнікамі, чым асобныя цяперашнія з чынавенскага люду.

Можна пагаджацца з вышы-нёй меркавання, можна не пагаджацца, права на бытаванне думка мае. Пры галасаванні ў Вярхоўным Савеце БССР за ўдзяржаўленне беларускай мовы на Беларусі адбылося менавіта так, да жалю. Дэмакратычныя руска-моўныя беларусы, рускія, палякі, габ-рэі, інваліды, ветэраны вайны ня-змоўна ці змоўна не прынялі парасткі беларускасці, адмаўлялі.

Яны за двухмоўе. Галасавалі супраць беларускай. Як лідар Вяча-слаў Кебіч. Памагаў яму Дземянцей. Так, ці бачыце на Беларусі ўсталява-лася. Трэба гадоў 10-20, каб мова бе-ларуская прывілася ў дзяржаве. Ні-чога, што паўсюдна ў суседзяў адна мова заверхніла, удзяржаўнілася, у Беларусі заафіцыйняць дзве.

На сесіі 21 студзеня 1991 года спатрэбіліся па тры выступленні Ніла Гілевіча, Івана Чыгрынава, па два Івана Шамякіна, акадэміка і лаўрэата, народнага мастака Савецкага Саюза і Беларусі Міхася Савіцкага, старшыні камісіі нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР Георгія Таразевіча, вы-ступленні рэктара БДУ Леаніда Кіся-леўскага, рэктара тэатральна-маста-цкага інстытута Васіля Шаранговіча, міністра культуры Яўгена Вайтовіча, міністра асветы Міхаіла Дзямчука, каб нарэшце адбылося доўгачаканае цярплівым беларусам, неабходнае ўсяму гарэтнаму народу, грамадству. Закон пра беларускую мову нарэшце быў прыняты. За — 326, супраць — 40, устрымаліся — 14.

 

…Праз дзён колькі па той жа станцыі другі знаны на Беларусі чала-век  выказвае новую ісціну:

— Татуіроўка з беларускімі ма-тывамі прынясе моладзі і творчым людзям карысць. Прылучыць да бе-ларускасці.

Здольны мастак, сур’ёзны ча-лавек, адмыслова аформіў не адну царкву ў беларускім стылі, у тым ліку ў ЗША, выдатныя палотны талена-вітаўца часта экспануюцца  на вы-стаўках. Цвердзіў, беларускае тату патрэбна наносіць на цела не толькі моладзі, а і творчым людзям, развівае мастак думку; генерал Валерый Фра-лоў адмовіўся.

Мастак прылучыць, абавязко-ва прылучыць да татуіровак многіх творчых людзей, асабліва моладзь. Татуіроўка патрэбна менавіта бела-руская, а не нейкая там абстрактная, усходняя, тым болей турэмная.

Слухае Аляксей Бялько спа-сылкі дабрака і мастацкага талента,  барацьбіта з жыццёвымі няпраўдамі аб прывіцці любові да беларускасці праз татуіроўкі, шырокае ўцягненне ў тату студыёзаў, бо людзей пасля трыццаці цяжэрна скрануць на тату-іроўныя пякельныя раскрасы, слухае тройчы за вечар паўторанае станцыяй глупства патрыёта Беларусі, асабліва роднай яму вёскі на Крупшчыне — і поўніцца маркотаю. Зараз Алеська памылкова прыбіўся да татуіровач-нага перфумансу. Праз год у вына-ходнага будзе новая ідэя. А як быць абклеймаваным беларускім хлопчы-кам і дзяўчынкам, наляпалым клеймы на цела, праз пяць гадоў, дзесяць.

Гневаецца Аляксей Бялько на няцямкіх «знаўцаў» з радыёстанцыі. Яшчэ раз пераконваецца: тутэйшы разумны беларус роўны закардон-наму  разумнаму чалавеку, тутэйшы дурань і зашоранец (няхай часовы) абсалютна роўны закардоннаму дур-ню і зашоранцу  (няхай часоваму).

Кемкі, як усе адораныя Бо-жым святлом, мастак выслухаў рэзо-ны Аляксея Бялько, прызнаў памыл-ковасць і гідоцтва дарадчыка, які на днях удалдоніў мастаку такое аблуд-ства. Прыгожы статны блакітнавочнік шчыра паабяцаў не рабіць тату, другіх стане адгаворваць.

Болей таго, прыслаў душэўны ліст з прызнаннем памылковасці, вы-бачаўся паўторна. Памыляюцца ўсе, памыліўся і ён.

Што ж, бывае. У праўдалюба і таленавітага мастака ўсё сумленна, шчыра, ясна. Праз некаторы час воль-налюбы з радыёстанцыі ўрэзалі яшчэ лепшае. Сын вядомага апазіцыянера ўпаўне сур’ёзна абвясціў моладзі, што чалавек можа лёгка выбрацца з пятлі.

Не петраць радыйныя аблаву-шкі: захоп пятлі — і за першую чвэрць секунды пазванкі храснулі, калі не храснулі, то, паводле аўстрыйскіх экс-перыментатараў-навукоўцаў, воля ў галаве, сіла мускулаў шыі  і  рук сходу знікае, фініш — імгненная смерць.

Думаецца, вытокі «Сабачага кайфа», які шырыўся сярод падлеткаў Еўропы, ціхім сапам паўзе па Славян-шчыне, вядзе да ўсё большых сама-губстваў — у такіх згубных радыйных парадах.

Сапраўды, брыдоццю, у чым бы не праяўлялася, няма мяжы.

У канцы дзевяностых мінулага стагоддзя радыйнае глупства пра та-туіроўкі на ўсю Беларусь выкажа і першая праграма дзяржаўнага бела-рускага радыё. Заказ ці самі менскія ўмекі даўмеліся, невядома.

Няўжо цямкія распарадчыкі, даўно перавалілыя за маладзёжную рысу — трыццаць пяць гадоў, — не спа-сцігнуць фундаментальнае, ісціннае для беларуса і зямлі беларускай, для славяніна, германца, англасакса.

Шрамы, плямы, бародаўкі, пі-сягі на скуры — мінусавыя знакі на аўры чалавека. Іх заўсёды пазбягаюць. Разумныя заўсёды стараюцца вывесці рэшткі непатрэбшчыны.

Народы, у якіх прынята раз-малёўваць скуру для пазнакі родавай і гаспадарчай адметнасці, выпрацавалі ахоўную сістэму жэстаў і гукаў для нейтралізацыі скурных роспісаў. Арыям гэта ўсё лішняе.

Таленавіты і разумны мастак, шмат у чым прарок у мастакоўстве, афармленні цэркваў і плакатаў, ад-стойвальнік праўды ў мастацтве, не-залежнасці дзяржавы Беларусь, волі ў кожнага сумленнага  грамадзяніна, азнаёміўся з большасцю прыкметаў пра татуіроўкі — і справядлівец пры-знаўся:

—  Не ведаў я. Ей-Богу, ніколі-ніколі не буду хоць адным словам плюсаваць пра такую гідоту. Ніхто мне ніколі пра шкоднасць тату не аб-зываўся. Маладых бацькі і настаўнікі павінны ад гэтай шкоднасці папя-рэджваць.

Праўдзівец, здольны майстар памаўчаў, выдаў фундаментальнае:

—  У паўторным пісьме я вам пра ўсё напішу.

Напісаў сумленна, годна. Пры сустрэчы набыў дзве кнігі доктара.

Аляксей Бялько ведае, боль-шасць гаспадароў татумайстэрняў і на радыёстанцыі таксама дабрачныя лю-дзі, усё кумекаюць хутка, капейка даб-ра нікому не нясе, пацалункаў неба за грахаводства сям’і не жадаюць, але… але замяніць прафесію цяжка.

У 2014 на беларускім радыё чарговы здатнік прапаведаваў — тату карыснае, радуе. 12 чэрвеня 2016 г. у Менску быў фестываль тату. Пера-далі пра шчасце татуяжа для белару-саў радыё, тэлебачанне, была рэклама ў метрапалітэне. Няраз.

Божухна, літасцівы, колькі мо-жна беларускім бездухоўнікам таўчы ваду ў ступе, пераліваць глупства з вядра ў вядро? Культурныя тавары-ствы, настаўніцкія сабрацці, краязнаў-чыя згуртаванні чамусьці не бачаць злыбядзёнства татуіровачных хваляў, што паўзуць па Беларусі.

Ніводнага разу беларускае ці замежнае радыё не перадалі хоць якую звестку пра закрытую нарэшце татумайстэрню, пра самаадчуванні і фінансавыя поспехі тамашніх гаспа-дароў. Мажліва, нарэшце зачыня-юцца?

Валер Санько,

пісьменнік, доктар народнай медыцыны.

 

Сымон Барыс

З падзей 2017 года

У Беларусі аб’яўлены Год навукі.

У Беларусі жыве  9468 тысяч чалавек. Налічваецца 10 100 ветэ-ранаў Вялікай Айчыннай вайны, з іх — 6 500 інвалідаў і ўдзельнікаў баёў.

Базавая велічыня 23 руб. Мі-німальная зарплата 265 руб. Праезд у Менску на гарадскім транспарце адна паездка каштуе 55 кап.

 

Студзень

 

1 студзеня ў Нью-Ёрку пры-ступіў да выканання сваіх абавязкаў Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутцарыш, які нарадзіўся ў 1949 г. ў Лісабоне (Партугалія). Да яго на гэтай пасадзе быў Пан Гі Мун.

1 студзеня. У Менску пах-мурна і сыра. Тэмпература паветра на дварэ +1 градус.

4 студзеня. Вадзім Фралоў з Гародні ў складзе інтэрнацыянальнай групы з 9 чалавек узышоў на пік са-мага халоднага мацерыка Антаркты-ды масіў Вінсан, які на вышыні 4897 м. Ён — першы наш зямляк, які пабы-ваў на гэтай халоднай гары.

5 студзеня. 14 градусаў маро-зу. Першы электрааўтобус у Менску вазіў менскіх чыноўнікаў. Яго зрабілі перад Новым годам на заводзе «Бел-камунмаш».

З 5 на 6 студзеня ў Бары-саўскім раёне забіта ігумення Свята-Ксенніеўскага жаночага манастыра Васіліса.

7-8 студзеня. Праваслаўныя Каляды. Зіма сапраўдная, на дварэ — ад 20 да 25 градусаў марозу.

9 студзеня. Падпісаны Указ Прэзідэнта № 8 «Аб устанаўленні бяз-візавага парадку ўезду і выезду за-межных грамадзян». Дазваляюцца  бязвізавыя паездкі замежных грама-дзян у Беларусь на 5 дзён праз Нацы-янальны аэрапорт «Мінск». Бязвіза-вы рэжым пачынае дзейнічаць 12 лю-тага гэтага года.

17 студзеня. Прэзідэнт А. Лу-кашэнка ў Судане падпісаў Дамову з кіраўніком Судана аб супрацоўніцтве і  некалькі праектаў.

19 студзеня. Загадам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусі ўво-дзяцца заняткі ў школе па суботах, якія былі адменены ў 2008 г. Аднак, у суботу не будуць праводзіцца ўрокі, а толькі кансультацыі і факультатыў-ныя заняткі.

26 студзеня. Падпісаны Указ Прэзідэнта аб арганізацыі ў Беларусі санітарнай авіяцыі.

26 студзеня. У Барысаве асу-джаны слесары Аляксей Лукаш і Аляксандр Чысцякоў на 4 гады па-збаўлення волі за тое, што 27 студзеня мінулага года ў шматкватэрным доме ў выніку выбуху газавай пліты загі-нулі 6 чалавек.

28 студзеня памёр Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч, эстрадны спя-вак, народны артыст Беларусі (2006 г.).

31 студзеня. Суд Фрунзен-скага раёна Менска пакараў былых кіраўнікоў менскага завода «Мотаве-ла» за прысваенне дзяржаўных гро-шай (97,7 млн. бел. руб.) шляхам стварэння падстаўной фірмы ATEC-Trading. Інвестара Аляксандра Му-раўёва суд пазбавіў волі на 11 гадоў, былога дырэктара завода Казіміра Мароза — на 5 гадоў і намесніка ды-рэктра завода Таццяну Лукавец — на 1 год.

Студзень. У Антарктыдзе бе-ларускія палярнікі на чале з Гайда-шавым зманціравала сваю другую пабудову і ўзнялі беларускі дзяр-жаўны сцяг.

Студзень. У судзе Берасцей-скай вобласці пазбавілі волі Алега Ба-тракова на 18 гадоў за згвалтаванне 35 жанчын у Берасцейскай і Менскай абласцях. Сам жа злачынца на судзе пахваліўся, што іх у яго было больш за 100.

 

Люты

 

4 лютага. У Палацы Неза-лежнасці ў Менску Прэзідэнт А. Лу-кашэнка вёў размову з журналістамі, на якую былі запрошаны больш за 50 чалавек. Гутарка доўжылася больш за 7 гадзін.

7 лютага. ФСБ Расіі закрыла дзяржаўную мяжу з Рэспублікай Бе-ларусь у сувязі з тым, што Беларусь дазволіла да 5 сутак бязвізавы рэжым.

8-12 лютага. У Менску пра-водзілася 24-я міжнародная кніжная выстава-кірмаш.

13 лютага. Прэзідэнт А. Лу-кашэнка прыняў І.П. Сярэдзіча, галоў-нага рэдактара незалежнай прыватнай газеты «Народная Воля». Гутарка доўжылася адну гадзіну і 40 хвілін замест запланаваных 30 хвілін.

17 лютага. На Кастрычніцкай плошчы ў Менску адбыўся мітынг (каля 5 тысяч удзельнікаў)  і «Марш абураных людзей», якія не лічаць сябе дармаедамі. Прайшлі па тратуары да плошчы Незалежнасці і перадалі па-станову мітынгу ў Міністэрства па падатках і зборах, а квітанцыі на вы-плату падатку за дармаедства на пло-шчы каля Дома Урада спалілі. Гэты мітынг арганізавалі і правялі М. Стат-кевіч, У. Някляеў, П. Севярынец і В. Рымашэўскі. Іншыя кіраўнікі апазіцыі не ўдзельнічалі нават у мітынгу.

У гэты дзень пачалася вясна. Тэмпература паветра была каля нуля градусаў.

19 лютага. У Гомелі, на пло-шчы Паўстання, адбыўся несанкцыя-наваны мітынг — «Сустрэча недарма-едаў «Салідарнасць». Акцыя (некалькі тысяч чалавек) прайшла пад нацыя-нальнымі сцягамі з воклічам «Жыве Беларусь!». У гэты ж дзень несанк-цыянаваныя мітынгі супроць дэкрэта № 3 ад 2 красавіка 2015 г. прайшлі ў абласных гарадах Віцебск, Брэст, Га-родня, Магілёў.

21 лютага. У Кіеве Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прыняў беларускага паэта Уладзіміра Някля-ева, а затым — бацькоў Міхаіла Жыз-неўскага.

20 лютага. Актывісты «Ма-ладога Фронту» пачалі кругласутач-ную абарону мемарыяла «Курапаты», каб не дапусціць тут пабудову бізнес-цэнтра. Ноччу з 22 на 23 лютага а 3-й гадзіне іх пабілі невядомыя людзі ў масках. Калі пабітыя прыйшлі ў мілі-цыю, дык на іх склалі пратаколы за несанкцыянаванае мерапрыемства. Мерапрыемства доўжылася некалькі сутак, але патрыёты не дапусцілі тое будаўніцтва каля могілак.

23 -28 лютага. У Менскім Па-лацы мастацтваў праводзілася выстава фотаздымкаў і дакументаў «Праўда пра Курапаты».

Да 23 лютага 54 тысячы дар-маедаў паводле дэкрэту заплацілі дзяржаве 16, 3 мільёна рублёў, што адпавядае  8,7 мільёнам долараў.

26 лютага. У Берасці, Баб-руйску, Баранавічах і Віцебску зноў прайшлі мітынгі  «дармаедаў». Мілі-цыя іх правядзенню не перашкаджа-ла, і затрыманняў удзельнікаў не было.

Люты. У Гародні на вуліцах з’явіліся таблічкі-паказальнікі назваў вуліц у розны час.

 

Сакавік

 

1-2 сакавіка. Візіт  Прэзідэн-та Грузіі Георгія Маргвелашвілі ў Менск. Вёў перамовы з кіраўнікамі Беларусі.  Ён літоўскаму журналісту заявіў, што грузінам было б больш прымальна, калі б літоўцы называлі яго краіну Георгія або па-грузінску Сакартвела, бо цяперашняя назва дзяржавы адлюстроўвае рускую ве-рсію.

3 сакавіка. Менскі гарадскі суд асудзіў забойцу з бензапілой 18-гадовага Уладзіслава Казакевіча на 15 гадоў пазбаўлення волі і выплаты гра-шовай кампенсацыі родзічам загіну-ўшай.

3 сакавіка. У Віцебску абла-сны суд асудзіў групу падлеткаў з 8 чалавек. У ёй завадатарам быў Ста-ніслаў Ганчароў, які ваяваў на Украіне ў батальёне «Азоў» і якога пазбавілі волі на 7 гадоў. Судзілі групу хлопцаў за хуліганства, нацыянальную варо-жасць і парнаграфію.

4 сакавіка. У Менску, у Па-лацы мастацтваў, адбыўся 17-ы з’езд беларускіх пісьменнікаў. З 450 сяброў СБП бралі ўдзел 250 чалавек. На новы тэрмін старшынём СБП выбра-ны зноў Барыс Пятровіч (Сачанка).

4 сакавіка. На  Кастрычні-цкай плошчы ў Менску адбыўся марш-парад беларускай міліцыі, якая святкавала 100-годдзе з часу свайго ўтварэння. Парад прымаў А. Лука-шэнка. Дзевяці афіцэрам МУС і УС прысвоена званне генерала.

5 сакавіка. У Берасці адбыўся мітынг супроць дэкрэта аб дармаедах. Прадстаўнікоў мітынгу прыняў стар-шыня Берасцейскага гарадскога вы-канкама. Яны яму заявілі: «Работы няма — і падатку няма!».

7 сакавіка. У Бішкеку (Кыр-гызстан) адбылося паседжанне Між-народнага Савета ЕАЭС. Прымалі ўдзел прэм’ер-міністры пяці дзяржаў: Кіргізіі, Казахстана, Беларусі, Арме-ніі і Расіі. Зм. Мядзведзеў і А. Кабя-коў спрачаліся аб коштах газу, які за апошнія гады павялічыўся ў тры разы.

10 сакавіка. Адбыўся мітынг у Маладзечне супроць дэкрэту № 3 аб дармаедах. Міліцыя затрымала  Анатоля Лябедзьку, Віталя Рымашэў-скага, Юрыя Губарэвіча і Вольгу Ка-валькову. А 11 сакавіка іх асудзілі на 15 сутак адміністатыўнага арышту, толькі В. Кавальковай далі меней, 5 сутак.

10 сакавіка. Прэзідэнт А. Лу-кашэнка ад сваіх падначаленых запа-трабаваў працаўладкаваць сваю радню.

11 сакавіка. У Менску ары-штаваны Зміцер Дашкевіч на трое су-так арышту за абарону Курапатаў.

11 сакавіка. У Пінску адбыў-ся мітынг, на якім выступоўцы патра-бавалі адмены дэкрэту № 3 і свабод-ных выбараў без Л. Ярмошынай.

12 сакавіка. Адбыліся маса-выя мітынгі ў Бабруйску і Оршы. У Оршы затрымалі Паўла Севярынца, а назаўтра яго судзілі, а таксама Галі-ну Абакумчык і Кацярыну Басмана-ву. Іх аштрафавалі на 20 базавых велічынь кожнага.

15 сакавіка. Следчы камітэт Беларусі з падтрымкай Еўрапола, Сакрэтнай службы ЗША і паліцыі Кі-пра затрымаў злачынную групу, якая здымала грошы болей, чым са 130 тысяч плацёжных карт у 29 краі-нах. Нанесена шкода болей за 8 млн. еўра. Чатырох кіроўнікоў гэтай групы ўжо затрымалі.

15 сакавіка. Дзень Кансты-туцыі Рэспублікі Беларусь. У Мен-ску адбыўся дазволены мітынг і дэ-манстрацыя, у якой удзельнічала да 5 тысяч чалавек. Увечары «Марш не-дармаедаў» быў у Гародні і Магілёве. Патрабавалі адстаўкі Прэзідэнта і вы-звалення арыштаваных.

19 сакавіка. У Слоніме адбы-ўся мітынг пратэсту супроць дэкрэту № 3. Да незадаволеных выйшаў стар-шыня выканкама Алег Таргонскі. Бы-ла прынята рэзалюцыя з 8 пунктаў.

23 сакавіка. Прэзідэнт А. Лу-кашэнка правёў нараду з кіраўнікамі сілавых міністэрстваў (МУС, МНС, КДБ, МА, КПВ) у сувязі з мітынгамі і пртэстамі.

23 сакавіка. Суд Завадскога раёна Менска прысудзіў Жанне Пці-чкінай кампенсацыю 30 тысяч рублёў маральнай і 6 тысяч рублёў матэры-яльнай кампенсацыі маці і сястры за загінулага Ігара Пцічкіна, які памёр 4 жніўня 2013 года ў ізалятары на вул. Валадарскага, дзе адбываў трохме-сячны арышт за тое, што кіраваў аўта-мабілем без правоў кіроўцы. Але яш-чэ ў жніўні маці яго ад дзяржавы гро-шы так і не атрымала, бо такія не пра-дугледжаны бюджэтам.

25 сакавіка. Святкаванне Дня Волі дазволена Менскім гарвыканка-мам толькі на плошчы Бангалор. Ад-нак апазіцыя адмовілася туды ісці, а хацелі сабраць людзей каля НАН Беларусі. Міліцыя і АМОН пера-крылі праспект Незалежнасці і нікога туды не дапусцілі. Было затрымана некалькі сот чалавек. А гэтай ноччу кіраўнікі Беларускага Нацыяналь-нага Кангрэса М. Статкевіч у Менску і У. Някляеў у Берасці былі затры-маны.

У гэты ж дзень дазволеныя мі-тынгі адбыліся ў Берасці і Гародні. Без затрыманняў. Таксама мітынгі былі ў Віцебску і Гомелі. А ў Магілёве мітынга ў гэты дзень не было.

26 сакавіка. Адбыўся мітынг у Пінску.

27 сакавіка. У Менску суды судзілі тых, хто быў затрыманы 25 са-кавіка. За адміністратыўныя пару-шэнні былі пакараны (арыштам або штрафам) каля 120 чалавек.

30 сакавіка. Адбыўся Пле-нум Вярхоўнага Суда РБ . Адзнача-лася, што ў мінулым годзе было каля трох тысяч скаргаў на дзеянні судоў па вырашэнні спраў па адміністатыў-ных парушэннях.

29 -31 сакавіка. А. Лукашэн-ка знаходзіўся ў Туркменіі. Разам з Прэзідэнтам Гурбангулы Бердыму-хамедам адкрылі Гарлыкскі горна-ўзбагачальны камбінат. Там жа ад-крыты комплекс будынкаў пасольст-ва Рэспублікі Беларусь.

У першым квартале былі аб-межаваны пастаўкі нафты на бела-рускія нафтапераапрацоўчыя заводы. Адноўлены пастаўкі ў поўных аб’ёмах толькі ў сярэдзіне красавіка.

(Заканчэнне ў наст. нумары.)

 

Не горш за Пятра Мышыца

Гультаі з грыбамі, шчупак «па-графску», кнышы і скавароднік, а таксама нека-лькі дзясяткаў унікальных рэ-цэптаў, водар смачных страў, незвычайныя гісторыі з міну-лага… Трэці раз на Лідчыне ад-быўся раённы конкурс трады-цыйных страў «Спазнай смак сваёй кухні», які збірае не то-лькі калектывы клубных уста-ноў рэгіёна, але і шматлікіх гас-цей з навакольных населеных пунктаў і іншых гарадоў.

Пазалетась гэты кон-курс быў заснаваны тут, у Белі-цы, летась убачыць разнастай-насць кулінарных вынаходні-цтваў можна было ў аграгарад-ку Дворышча. Але сёлета кон-курс ізноў вярнуўся ў Беліцу і ўжо на стала. Бо як зазначыла вядоўца Тамара Зенюкевіч, цяпер Беліца мае дакумент. Гаворка ідзе пра змешчаны ў Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага ліст караля і вялі-кага князя Жыгімонта Аўгуста да ваяводы троцкага і інш. Мі-калая Юр’евіча Радзівіла аб наданні каралеўскаму кухару Пятру Мышыцу дзвюх валок зямлі каля Беліцы. Такім чынам каралеўскі кухар стаў беліцкім земянінам (землеўладальні-кам). А ці шмат каралеўскіх кухараў было зямянамі нашых краёў? Пытанне, канешне, да гісторыкаў, а для ўдзельнікаў конкурсу важным было адзна-чанае ў лісце вялікае майстэр-ства Пятра Мышыца, які змог заслужыць прызнанне караля ва ўмовах, калі ўвесь двор быў спешчаны італьянскай кухняй, заведзенай маці Жыгімонта Аўгуста каралевай Бонай. Ве-дай нашых, беліцкіх, ніякім там італьянцам не паддамося.

З самага рання ў мясцо-вай клубнай установе гучалі песні, а ля сталоў, накрытых вытканымі абрусамі і ручніка-мі, завіхаліся жанчыны. Кож-ная прывезла з сабой незвы-чайныя рэцэпты страў, якія збі-раліся ў вёсках роднай мяс-цовасці. Над глінянымі збаноч-камі, патэльнямі і чыгункамі падымалася густая пара, а ад водараў, якія пранікалі ў кож-ны куток клубнай установы, галава ішла кругам. Хацелася паспрабаваць усё і адразу. Ветлівыя гаспадыні, рэкламу-ючы прысмакі, толькі распа-львалі апетыт: запрашалі па-каштаваць стравы і нават кры-ўдзіліся, калі людзі трымаліся за жывот, бо наеліся.

— Не верце таму, хто скажа, што посная ежа адна-стайная, — усміхаючыся, заўва-жыла культарганізатар Тар-ноўскага Дома культуры Свят-лана Антонік. — Яна рознапла-навая і багатая на смак. І каб даказаць гэта, мы ўзялі і зазір-нулі ў скарбонку посных рэцэ-птаў графскага кухара Андрэя Багданца. Граф Маўрас вало-даў не толькі маёнткам, вёс-камі, але і ўласным млыном, на які прывозілі ўраджай з нава-кольных палёў. На кухні граф-скага кухара мука прысутні-чала ў розных відах. Была пша-нічная, жытняя, грэцкая, пра-сяная, аўсяная і нават гароха-вая. Вось, напрыклад, бліны сялянскія «Вясёлка». У іх склад уваходзіць грэцкая, аўсяная, пшанічная мука. Фаршыра-ваны шчупак «па-графску» ўключае начынку адразу з трох розных каш, «бульбяшыкі па-тарноўску» прадстаўлены з капустай і грыбамі…

Нарэшце доўгачаканы момант — падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў — наступіў. Гарачыя спрэчкі спынілі галасаванне і колькасць набраных балаў. У выніку пер-шае месца ў раённым фесты-валі-конкурсе «Спазнай смак сваёй кухні» дасталося філіялу «Ваверскі Дом культуры», другое — філіялу «Бердаўскі цэнтр культуры і вольнага ча-су», трэцяе — філіялу «Ёдкаўскі Дом культуры».

Пры падвядзенні выні-каў адзін з членаў журы за-значыў:

— Калі нашыя продкі так харчаваліся ў пост, то якое багацце страў было ў іх у мя-саед.

Што праўда так елі не ўсюды і не заўсёды, але тое, што на Лідчыне захаваная багатая кулінарная культура нашых продкаў і што ёй не дадуць прапасці і сысці ў нябыт, ёсць сёння бясспрэчны факт, як фактам ёсць і каларытная бела-руская мова, якая гучала на працягу ўсяго фестывалю.

Паводле Вольгі Мацешы.

На здымках кулінары з Ваверкі, Ёдак і Беліцы.

 

У мясцінах Кіпрыяна Кандратовіча

10 лютага сябры Саю-за беларускіх пісьменікаў і лідскага ТБМ Станіслаў Суд-нік і Леанід Лаўрэш здзейснілі краязнаўчую паездку ў вёску Пагародна ў Воранаўскім раё-не — пераемніцу двара Гародна, які належаў міністру абароны БНР генералу Кіпрыяну Канд-ратовічу. Мэтай паездкі было азнаёміцца з экспазіцыяй, пры-свечанай генералу Кандрато-вічу, у тутэйшым школьным музеі. Заадно пісьменнікі пра-вялі літаратурна-краязнаўчую сустрэчу з вучнямі школы. Леанід Лаўрэш распавёў пра гісторыю Гародна, пра яго знакамітых уладальнікаў, пра Кіпрыяна Кандратовіча. Ста-ніслаў Суднік прачытаў баладу пра Тодара Нарбута, чый ма-ёнтак быў недалёка.

У экспазіцыі школьна-га музея не так шмат матэры-ялаў, прысвечаных К. Кандра-товічу, але яе добра дапаўняе электронны архіў. Так, у гэтым архіве ёсць відэазапіс размовы настаўніцы школы з Рулько Ганнай Антонаўнай, былой па-каёўкай Кандратовічаў, стэна-граму якога Л. Лаўрэш апера-тыўна падрыхтаваў да друку.

Наш кар.

Стэнаграма відэзапісу (зроблены ў 2010 г.)  размовы з Рулько Г.А.,

былой пакаёўкай Кандратовічаў

Відэазапіс захоўваецца ў Пагародненскай сярэдняй школе

Настаўніца: Добры дзень, Ганна Антонаўна.

Рулько Г.А.: Дзень добры!

Настаўніца: Мы жа-даем задаць вам некалькі пытан-няў, калі ласка, раскажыце пра сваю працу ў паноў.

Рулько Г.А.: У паноў я працавала … У паноў мне надта было добра. Дужа. Яны плацілі дужа, я пакаёўкай была, прыбірала пакоі, накрывала ім есці на стол і падавала ўсё … у паноў было добра …

Настаўніца: А цяпер, калі ласка раскажыце, які раней ў Пагародна быў парк, вы ж яго памятаеце.

Рулько Г.А.: За панамі парк меў ладны выгляд. Мы жылі каля маёнтка. Дарожкі былі выграсаваныя1, прыго-жыя. Кветкі каля дарожак ра-слі. Парк быў ладны. Адно сло-ва — ладны. Дзеці ў ім гулялі, і моладзь збіралася …, а потым ужо запусцілі гэты парк і ўсё.

Настаўніца: Нам вядо-ма, што раней, ісці да парку трэба было праз ліпавую алею. Як яна выглядала?

Рулько Г.А.: Дык вось жа гэтыя самыя ліпы былі, што папілавалі і павыцягвалі ў лес, у лесе ляжаць. Як зацвітуць гэ-тыя ліпы, дык не хочацца ісці дахаты. Такія ліпы былі прыго-жыя …  Парк пасля паноў яшчэ чысты быў.

Настаўніца: А як у той час выглядала альтанка?

Рулько Г.А.: А бясед-ка была прыгожая, драўляная, пафарбаваная ў розныя коле-ры. Альтанкай называлася. З-за яе і возера ў парку да нашага часу “Альтанкай” называюць.

Настаўніца: А што вы ведаеце пра нашу капліцу? Нам вядома, што яе зносілі і не маглі знесці

Рулько Г.А.: У каплі-цу я яшчэ дзяўчынай прыхо-дзіла. Тут панна Кабылінская2  шлюб брала, у гэтай капліцы, так ладна было. Тут святы свя-ткавалі. Прыходзілі людзі, і за-ўсёды капліца была поўная людзей. А сёння нікога няма. Дзве — тры старыя бабы прый-дуць …, у капліцы молімся.

Настаўніца: А выгляд капліца мела такі самы, як і зараз?

Рулько А.А.: Выгляд быў такі самы. Зараз толькі аб-разы другія — Ружанцовай і Сэ-рца Пана Езуса не было, былі толькі… Пан Езус быў і гэта … Мне ўжо амаль што 90 гадоў, забываю ўсё. Прыходзілі ў ка-пліцу, ружанец адпраўлялі, і да сэрца Пана Езуса маліліся, і ма-ёвыя адпраўлялі ў капліцы. На Каляды, на Вялікдзень, на дру-гі дзень заўсёды ксёндз прыяз-джаў. Меў імшу ў капліцы. … Усе верылі ў Бога, і ўсё зусім было не так, як зараз … Але без Бога — не да парога …

Настаўніца: А Канд-ратовічаў вы ведалі?

Рулько Г.А.: А чаму ж я не ведала? Старая была пані і дачка замужняя. Дачка потым радзіла хлопчыка. Гэта Адаміц-кая, што памерла, вечны спакой (паказвае на суседскі дом), усё вазіла ў вазку гэтага хлопчыка маладой пані.

Настаўніца: А як Кан-дратовічы адносіліся да лю-дзей?

Рулько Г.А.: Вельмі добра! Ды і ўсе паны адносіліся на людзей добра! Каб вы толь-кі ведалі! Мы ў Кандратовічаў працавалі, дык нам гэтак было (загінае пальцы): карова за-бяспечана — сечку нарэжуць, ідзі напхні воркі, зважылі і нясі, на колькі трэба дзён; зімой тра-сянку давалі — сена і канюшына, і гэта была справа паноў. Яшчэ ж лямпы былі, і таму на месяц давалі літр газы, на месяц дава-лі кілаграм солі, паны гэта дава-лі, задарам. Тата мой быў па-рабкам, дык яму ў месяц пла-цілі дзевяць пудоў збожжа і дзевяць злотых.

Добра было за панамі. Прыйдзе нядзеля, дык Канд-ратовічава скажа фурману — запрагай пару коней і вязі лю-дзей да касцёла. Такі быў Рын-кевіч, старэйшы чалавек, яму казала: «Рынкевіч павязеш лю-дзей да касцёла». Сядаем усе на параконны воз і едзем у Аса-ву да касцёла.

Настаўніца: А шмат гадоў вы працавалі пакаёўкай?

Рулько Г.А.: З 14 да 18 гадоў. У 16 гадоў мяне на тры месяцы выправілі ў Вільню вучыцца на кухара. Потым па-ненка выйшла замуж за Гродна 60 кіламетраў, ужо не памятаю як той маёнтак зваўся. Надта ладны быў маёнтак, у адных пладовых дрэвах — усякіх па-рэчкаў, усякіх ягадаў было ў ім, і яблыкаў, і грушаў, усяго. А кароў пан меў толькі дзе-сяць. Два палацы там было, і яго маёнтак быў такі курорт-ны. Адпачываць да яго прыяз-джалі. І там таксама цэлае лета прыбыла ў іх, потым маладая пані паехала нараджаць у Віль-ню, а я вярнулася дахаты.

Стэнаграму запісаў Леанід Лаўрэш.

1 Выграсаваныя — праполатыя.

2 Кабылінскія валодалі суседнім з Гародна маёнткам Гарадзенка Жырмунскай гміны.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *