НАША СЛОВА № 8 (1367), 21 лютага 2018 г.

Панядзелак, Люты 26, 2018 0

21 лютага – Міжнародны  дзень роднай мовы

Найперш гэта помнік сапраўднаму дзяржаўнаму дзеячу

Сумесная праца скуль-птараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава стала пераможцай кон-курсу эскізаў помніка князю Гедыміну ў Лідзе, што ладзіў райвыканкам. У ім бралі ўдзел 28 эскізаў. Скульптуру маюць устанавіць у скверы на скры-жаванні вуліц Грунвальдскай і Замкавай, каля паўночнай сцяны Лідскага замка.

Вольга Нячай — мастак, скульптар, дызайнер, магістр мастацтвазнаўства.

Сяргей Аганаў — мас-так, скульптар. Нарадзіўся ў Лідзе ў 1974 годзе.

Наш кар.

Ультрамарафон у Лідзе

З ініцыятывы старшыні Лідскай арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны Лявона Анацкі  2-4 сакавіка 2018 года ў Лідзе пройдзе стартавы этап перша-га ў Беларусі Міжнароднага фэсту — ультрамарафону «Са-мавызначэнне».

Плануецца, што спар-тоўцы будуць спаборнічаць адзін з адным бесперапынна на працягу двух сутак. Месца правядзення ультрамарафо- ну — паркавая зона ля Палаца Культуры. Вынікі спаборніц-тваў будуць падводзіцца пасля трох этапаў, першы з іх якраз-такі і запланаваны на 2-4 сака-віка. Другі пройдзе 28-30 вера-сня, трэці — 29-31 снежня бягу-чага года.

Да ўдзелу ў спаборніц-твах дапускаюцца ўсе ахвот-ныя ва ўзросце ад 18 гадоў і старэй, якія выканалі ўмовы палажэння спаборніцтваў. Бу-дучы удзельнік пацвярджае, што рэгулярна праходзіць ме-дыцынскія абследаванні, не мае якіх-небудзь медыцынскіх ці іншых абмежаванняў па зда-роўі,  што могуць падвергнуць небяспецы ці абмежаваць яго ўдзел у забегу…

Наш кар.

140 гадоў з дня нараджэння Казіміра Малевіча

Казімір Севярынавіч МАЛЕВІЧ (23 лютага 1878 , Кіеў — 15 траўня 1935, Ленін-град), беларускі мастак-аван-гардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў аб-страктным мастацтве.

Вучыўся жывапісу, скульптуры і дойлідству ў сту-дыі Ф. Рэрберга ў Маскве (1905-10). У 1919-22 выкладаў у Народнай мастацкай школе ў Віцебску. У 1923-27 дырэктар Ленінградскага інстытута мас-тацкай культуры.

На мяжы 1900-10-х г. імкнуўся сумясціць прынцыпы кубізму і футурызму («На се-нажаці», 1909; «Станцыя без прыпынку», 1911). З 1915 ства-раў супрэматычныя кампазі-цыі, у якіх поўнасцю адышоў ад адлюстравання натураль-ных рэчаў і з’яў, адмовіўся ад канкрэтнай сюжэтнай змястоў-насці твораў («Чорны квад-рат», 1915; «Палёт аэ-раплана», 1915; «Чыр-воны квадрат», 1917 і інш.). У 1920-я г. з да-памогай прасторавых кампазіцый («архітэк-тонаў») вывучаў фар-мальную мову пласты-чных мастацтваў, ства-раў праекты побыта-вых рэчаў, малюнкі для тэкстылю і інш. У 1918 стварыў афармленне першай пастаноўкі «Містэрыі-буф» У. Маякоўскага. У пачат-ку 1930-х г. рабіў спро-бы вярнуцца да выяў-ленчасці ў жывапісе і перайсці да савецкай тэматыкі («Дзяўчына з чыр-воным дрэўкам», 1932).

Аўтар мастацтвазнаў-чых прац «Ад кубізму да су-прэматызму» (1916), «Супрэ-матызм» (1920) і інш.

Cамая дарагая карціна ў гісторыі («Супрэматычная кампазіцыя») аўтарства мас-така, звязанага з Беларуссю, была напісаная Малевічам.

Вікіпедыя.

90 гадоў з дня нараджэння

Уладзіміра Дамашэвіча

Уладзімір Максіма-віч ДАМАШЭВІЧ (17 лютага 1928, в. Вадзяціна Ляхавіцкага раёна — 30 красавіка 2014, Менск) — беларускі пісьменнік, празаік, нарысіст. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1992). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992).

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны фа-культэт БДУ (1953). У 1953-1967 гадах працаваў у выда-вецтвах «Народная асвета» і «Беларусь», у 1965 годзе — на Бе-ларускім радыё, у 1967-1972 гадах — літ-супрацоўнікам часо-піса «Полымя», у 1973-1977, 1978-1988 — загадчыкам аддзела прозы часо-піса «Маладосць», у 1977 — рэдактарам выдавецтва «Мас-тацкая літаратура».

Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1962).

Пахаваны на Заходніх могілках у Менску.

Дэбютаваў аповесцю «Трэці лішні» (1958) у часопісе «Маладосць». Аўтар кніг «За-клінаю ад кулі» (1960), «Між двух агнёў» (1963), «Абуджэн-не» (1968), «Порахам пахла зямля» (аповесць-хроніка) (1975), «Выбранае» (1977), «У лабірынце вуліц» (1979), на-рыса «Каб радзіла зямля» (1972), аповесцей «Кожны ча-цвёрты» (1983), «Першым заў-сёды цяжка» (разам з У. Саза-новічам, 1986), рамана «Камень з гары» (1990). У 1988 годзе выйшлі Выбраныя творы.

У перыядычным дру-ку апублікаваны раман «Не праспі сваю долю» (1993), апо-весці і апавяданні «Лішняе дзіця, або Амплітуда жаданняў» («Маладосць», 1998), «Край-няя авечка» («Полымя», 2004), «Доля — пустацвет» («Мала-досць», 2004), «На мяжы цяр-пення» («Полымя», 2007), «Дзённікавыя нататкі» («Мала-досць», 2007). Творы У. М. Да-машэвіча паракладзены на некалькі моў.

Займаўся рэдактурай і перакладам з рускай, польскай, азербайджанскай, армянскай і іншых моў. Сярод яго пера-кладаў раман Е. Путраманта «Верасень», перакладзены з по-льскай разам з Я. Міско.

Вікіпедыя.

 

Сябры лідскіх арганізацый ТБМ, хто па нейкай прычыне не трапіў на Агульнанацыянальную дыктоўку ў іншых месцах, запрашаюцца на дыктоўку

24 лютага ў 11.00 у 3-ці бібліятэчны філіял (мр-н Маладзёжны).

Алена Анісім:

Некаторыя ва ўладзе гатовыя служыць чужой краіне, але не гатовыя працаваць на сваю

14 лютага ў «Інтэрвію тыдня»  Радыё Свабода дэпутат Палаты прадстаўнікоў, стар-шыня ТБМ Алена Анісім ад-казала на пытанні Віталя Цы-ганкова.

 

— Якія пачуцці перава-жаюць у вас пасля паўтара го-да працы ў Палаце прадстаў-нікоў? Няма адчування, што вы чакалі трошкі іншага? Ня-ма адчування, што вы б’яцеся аб нейкую нябачную сцяну? Ці бываюць моманты аптыміз-му і задавальнення ад вынікаў?

— У значнай ступені я адчуваю больш аптымізму, чым расчаравання. З той про-стай прычыны, што дэпутацкая дзейнасць у значнай ступені палягае ў кантактах з людзьмі — з розных слаёў і сфераў грама-дства. Калі сутыкаешся з лю-дзьмі пазітыўнымі і актыўнымі (а я бачу, што з кожным днём актыўнасць людзей падвыша-ецца) — гэта дае ўсведамленне, што ты працуеш не дарэмна. У тым ліку, калі дзякуючы раз-мовам, сустрэчам з прадстаў-нікамі дзяржаўных органаў улады дамагаешся нейкіх канк-рэтных крокаў у паляпшэнні жыцця людзей.

Хаця час ад часу, як, напрыклад, з узгадненнем на-звы нацыянальнага ўніверсі-тэта ці з заканадаўствам па-бе-ларуску — я сустракаюся з су-р’ёзнымі праблемамі. Таму я разумею адно: трэба праца-ваць, і чым больш працуеш, тым лепшы будзе вынік.

— Вы казалі пра сустрэ-чы з людзьмі, але давайце пага-ворым больш канкрэтна пра вашых калегаў — дэпутатаў. Вы калісьці казалі, што ў кулу-арах, у буфеце, вобразна ка-жучы, многія дэпутаты вас падтрымліваюць. Выступа-юць за тыя прапановы, якія вы вылучаеце. Але ці не выходзіць так, што гэтая падтрымка толькі буфетам і заканч-ваецца?

— Часам яна так і заста-ецца дэкляратыўнай. Мы ж разумеем, што людзі прыйшлі ў Палату з рознымі пераканан-нямі. Для кагосьці свабоднае ўжыванне беларускай мовы ў розных сферах не з’яўляецца прыярытэтам. Людзі калісьці перайшлі на расейскую мову, і яна іх адна задавальняе. Таму ёсць такія дэпутаты, якія мяне не падтрымаюць.

Але ёсць і тыя, хто пе-ражывае за лёс культуры, мо-вы. Бо яны разумеюць, што бе-ларуская мова — гэта элемент, які ўмацоўвае нашу нацыяна-льную ідэнтычнасць, нашу дзяржаўнасць і незалежнасць, і падвышае ўзровень нацыяна-льнай бяспекі. Я працую над тым, каб людзі разумелі ролю беларускай мовы, і працую дзеля таго моманту, калі гэта будзе падтрымана большасцю дэпутатаў. Я ў гэтым не сум-няваюся.

— Гэта светлая буду-чыня, а пакуль дэпутаты і юрыдычныя парламенцкія структуры не ідуць вам на-сустрач у справе беларусізацыі заканадаўства. Ад былых дэ-путатаў Палаты прадстаў-нікоў я чуў, што ўлады фак-тычна ніколі не падтрымлі-ваюць прапановы, якія патра-буюць дадатковага фінанса-вання. Можа, вашы намаганні па прыняцці заканадаўства на дзвюх дзяржаўных мовах не падтрымліваюць толькі з гэ-тай банальнай фінансавай прычыны?

— Гэта ідзе перш за ўсё ад неразумення таго, навошта гэта трэба рабіць. Калі мы па-ставім пытанне ў іншым ра-курсе і патлумачым, што гэта не толькі канстытуцыйнае пра-ва, а гэта трэба разглядаць як інвестыцыі ва ўмацаванне дзя-ржаўнасці, незалежнасці, на-цыянальнай бяспекі, і калі мы пад гэтым ракурсам паглядзім на пашырэнне беларускай мо-вы, то мы зразумеем, што гэта інвестыцыі ў будучыню.

— У нядаўнім інтэрв’ю Валер Варанецкі, былы дыпла-мат, а цяпер старшыня камі-сіі Палаты прадстаўнікоў, намаляваў даволі аптыміс-тычную карціну. Маўляў, боль-шасць чыноўнікаў — патрыёты і падтрымліваюць нацыяналь-ныя каштоўнасці. Вы падзя-ляеце такі погляд?

— Цалкам падзяляю. У большасці сваёй чыноўнікі — гэта людзі, якія сябе сфармава-лі і зрабілі кар’еру ў Беларусі. І яны даражаць тым поспехам, якога дасягнулі. Тут і праяўля-ецца, хто з чыноўнікаў — сапраў-дны дзяржаўны чыноўнік, а хто працуе супраць Беларусі. Я лічу, што абсалютная боль-шасць чыноўнікаў — гэта бела-рускія патрыёты.

Зразумела, што не заў-сёды на месцах яны адкрытыя да людзей, але ў тым і задача зараз — павярнуць іх да людзей, каб зададзены зверху трэнд паважных адносінаў да чала-века запанаваў у краіне. Тады людзі пачнуць цаніць больш тое, што мы маем сваю краіну.

— Вы сказалі такую фразу, якую я адразу заната-ваў у галаве — «зададзены зве-рху трэнд паважных адносі-наў да чалавека». Я думаю, у гэтым месцы многія захочуць з вамі паспрачацца. Мяркую, што многія людзі з апазіцый-нымі і нацыянальна арыента-ванымі поглядамі такога трэнду ніяк не бачаць.

— Я кажу пра трэнд, які зададзены з самага верху. Было агучана — «улічвайце патрэбы людзей, прыслухоўвайцеся да таго, што іх хвалюе». Таму на-шая задача, каб гэты вектар выконваўся. Задача дэпутатаў — гаварыць пра тыя праблемы, якія ёсць, і спрабаваць знайсці іх вырашэнне.

— А з вашых назіранняў, ці ёсць ва ўладзе, умоўна ка-жучы, дзве фракцыі — прара-сейская і прабеларуская? Ці гэта сапраўды існуе на ўзроўні нейкіх з’яднаных ідэалогіяй груповак, ці гэта зручны для грамадства міф?

— Такі падзел ёсць. Ін-шая справа, я не ведаю, нако-лькі ён згрупаваны, з’яднаны і скансалідаваны. Прыхільнікі «русского мира» ў нас ёсць. Але праблема не ў тым, што людзі аддаюць даніну павагі чужой краіне. Праблема ў тым, што людзі гатовыя служыць чужой краіне, але не гатовыя працаваць на сваю краіну. Гэта асноўная праблема, якая ёсць не толькі ў дзяржаўных орга-нах улады, але і ў грамадстве.

— Прыватны чалавек мае права мець розныя пады-ходы. Але калі, напрыклад, дзя-ржаўны чыноўнік, як вы ка-жаце, «гатовы служыць чу-жой краіне» — няўжо няма ніякіх механізмаў, каб яго зняць з ягонай пасады?

— Механізмы павінны быць. Напрыклад, у закана-даўстве Расіі прадугледжана адказнасць, калі чалавек вы-казваецца супраць дзяржаў-насці. У нас у гэтым плане ў за-канадаўстве ёсць пэўны пра-бел. Таму тут трэба падумаць, бо ўмацаванне дзяржаўнасці павінна адбывацца і на зака-надаўчым узроўні.

Што тычыцца «зняць з пасады» — дык тут гэты чы-ноўнік павінен зрабіць нейкія такія дзеянні, каб былі падста-вы яго адхіліць, паставіць пад сумнеў выкананне ім службо-вых абавязкаў. Але гэтыя тэн-дэнцыі падрыхтаваныя існаван-нем «саюзнай дзяржавы», ЕўрАзЭС. Людзі не да канца разумеюць сутнасць гэтых ут-варэнняў і паддаюцца на хісткія нюансы, што датычыць дзяр-жаўнасці.

— Ваша імя таксама звязваецца ў грамадкай думцы са стварэннем Нацыяналь-нага ўніверсітэта. Вы на па-чатку размовы ўзгадалі, што часам не знаходзіце агульнай мовы з чыноўнікамі нават па назве гэтага ўніверсітэта. У якой стадыі цяпер гэтая ідэя?

— Ідэя знаходзіцца на стадыі практычнага ўвасаблен-ня. Але ёсць, відаць, устаноўка блакаваць на гэтым этапе назву ўніверсітэта.

— Якая назва не пада-баецца?

— Практычна ўсе назвы адхіляюцца паводле адной стан-дартнай фармулёўкі. Першае, што мы падавалі — «Альбару-тэнія» — заблакавалі, бо ёсць фірма ў Воршы і яшчэ нейкае таварыства з такой назвай. І та-му, маўляў, універсітэт не мо-жа рэгістравацца з такой на-звай, бо трэба ўзгадняць з гэты-мі фірмамі. Другая назва ў нас была — «Альбарутэніка». Але нам сказалі, што яна сугучная, і адмовілі ва ўзгадненні і гэтай назвы. І на іншыя нашы пра-пановы ішоў адказ, што гэта су-гучна, што гэта зарэгістравана ў рэестры. Між тым там можа быць зарэгістравана 15 фірмаў з сугучнымі назвамі.

Таму мы разглядаем гэтыя падыходы Менскай уп-равы юстыцыі так, што гэта проста адгаворка, адпіска, каб не даць нам рухацца далей. Але я думаю, мы гэтую сцяну пера-адолеем, праб’ём, мы не збіра-емся спыняцца. І даб’ёмся ўзгаднення назвы.

 

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

ГОЛАСНА КАЗАЦЬ ПА-СВОЙМУ!

За днём Святога Ва-лянціна, які адсвяткавалі ня-даўна і ад якога заўсёды бо-льшае душэўнай цеплыні і пяшчоты, прыходзіць не менш чалавечнае свята — Сусветны дзень роднай мовы. Не будзем і тут забы-вацца на кветкі і віншаванні, успомнім людзей, якія ву-чылі нас моўным правілам, далікатнасці ў слове, са-мавыяўленню ў моўнай тра-дыцыі — шануй сваё, ведай і ганарыся! Яшчэ Алаіза Па-шкевіч (Цётка), пісьменніца глыбокіх ведаў і надзвычай-най шляхетнасці, амаль сто гадоў таму напісала як за-павет нашчадкам: «Майце сілу і адвагу трымацца родна-га слова. Майце смеласць усю-ды голасна казаць па-свойму». Скарбам вечным называла яна беларускую мову. Хіба не след сёння нам прыслухацца, зра-зумець гэты высокі покліч бе-ларускай душы!

 

Свята было заснавана рашэннем 30-й сесіі Генера-льнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзна-чаецца з 2000 года. ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму ад-сочвання стану моў, якія зна-ходзяцца пад пагрозай знікнен-ня, і садзейнічаць паляпшэнню становішча. Паводле ацэнак ЮНЕСКА, палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад па-грозай знікнення. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Між-народнага дня роднай мовы і заклікала дзяржавы, якія ўва-ходзяць у ААН, садзейнічаць яго выкананню.

Як бачым, Дзень род-най, матчынай мовы — свята маладое, лічы, юнацкі ўзрост. А для Беларусі, не выклю-чаючы Нясвіжчыну, гэты ўзрост пагатоў малады: адзна-чаць на арганізацыйным уз-роўні мы ўзяліся апошнія гады, пераважна дзякуючы ініцыя-тывам грамадства, у прыват-насці, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ), а таксама раённым ку-льтурна-адукацыйным уста-новам.

Акурат цяпер, з пачат-ку 2018 года, на Нясвіжчыне ўзнаўляецца дзейнасць раённай арганізацыі грамадскага аб’яд-нання «Таварыства беларускай мовы». І клопат, і гонар усіх неабыякавых — зрабіць так, каб арганізацыя стала шматлікай і дзейснай, каб мова, дзякуючы агульным намаганням, набыва-ла новыя прыярытэты ў гра-мадстве, заставалася «адзежай душы» і сродкам нацыяналь-най самаідэнтыфікацыі. Нам пашчасціла жыць у гістарычна адметнай, культурна багатай, гаспадарча паспяховай мясціне беларускай зямлі. Бачна імк-ненне ва ўсіх накірунках жыц-цядзейнасці трымаць лідарскія пазіцыі. Дык што замінае, каб гэтак жа было і з роднай, тыту-льнай мовай нацыі, яе ганаро-вым месцам у нашым доме? Нясвіж — горад беларускага першадруку, своеасаблівая «культурная сталіца» краіны, якая вабіць гасцей і турыстаў. Гэта яшчэ больш абавязвае жыхароў горада і раёна быць прыкладам у мовакарыстанні, ісці паперадзе ў адраджэнні і развіцці роднай мовы.

Тут ёсць і радасці, і засмучэнні. Апошнія насця-рожваюць, прымушаюць за-думацца. У многіх сем’ях, нават вясковых, беларуская мова пе-растае быць роднай, «матчы-най», хіба толькі застаецца мовай папярэднікаў, хай сабе і блізкіх, — дзядуль і бабуль. Але не бацькоў. Нядаўна загадчыца аднаго з дзіцячых садкоў была нечакана ўзрушана, як яе ма-ленькія  выхаванцы, пачуўшы чыстую беларускую гаворку, дружна занепакоіліся і нават паскардзіліся: анічога не зра-зумелі!

Ці ж натуральна, калі родная мова ўспрымаецца як замежная, у нас на вачах ро-біцца незапатрабаванай, чу-жой?!

Апошнім часам выбар беларускамоўнай прыхільнасці менш ды менш заўважаеш у асяродках настаўніцтва, а таму, зразумела ж, і школьніцтва. Нават у школах з беларускай мовай навучання (ведаю гэта са сваіх шматгадовых педага-гічных назіранняў) нярэдкія выпадкі правядзення выхаваў-чых, інфармацыйных гадзін, школьных лінеек, святочных мерапрыемстваў, вечароў і ранішнікаў, бацькоўскіх сходаў не на мове, прадугледжанай статутам установы.

Зусім слушнае мерка-ванне, што адносіны да мовы  выхоўвае не толькі сям’я, са-док, школа, але і вуліца, ася-роддзе. У сувязі з гэтым пры-гадаю сумны жарт-загадку аднаго знаёмага. «Кватэру маю ў доме па вуліцы Клары Цэт-кін, — казаў ён, — ваджу дачушку ў садок на вуліцы Курчатава, сына-першакласніка — у школу на вуліцы Бакінскіх камісараў, а далей кірую па Кастрыч-ніцкай у сваё ДРУ, што ў канцы вуліцы  Розы Люксембург. Дзе я жыву?». Падобную загадку  мог бы скласці і бацька-ня-свіжац ды засумнявацца: ці спрыяе такое асяроддзе пат-рыятычнаму самапачуванню?

Але ж усё ў рэшце рэшт залежыць ад нас саміх і нашага добрага прыкладу: га-вары па-беларуску, голасна кажы па-свойму! Нека-лькі добрых прыкладаў.

Працуючы на прыватным прадпры-емстве сферы паслуг Міхаіл Мікалаевіч Ас-мыковіч вядзе перамовы з кліентамі па-беларус-ку, гэтак жа, на роднай мове, без цяжкасці можа аформіць тэхнічную да-кументацыю, пісьмовыя дамовы з заказчыкамі.

Станіслава Геор-гіеўна Вальчык — выдат-ная знаўца роднай мовы, адораная шматлікімі здольнасцямі, зараджа-ная на самаўдаскана-ленне, штодзённае сама-падвышэнне — з ахвотай узялася праводзіць заняткі «Роднае слоўка» з маленькімі гадаван-цамі дзіцячага садка, дзе выхоў-ваюцца  яе ўнукі.

Яшчэ адна прыемная агульнабеларуская навіна. Днямі ў Менску перапахаваны (пасля вяртання на радзіму) па-рэшткі Магдалены Радзівіл. Светлы беларускі след не цьмее праз стагоддзі, час вяр-тае годную памяць. Магчыма, не ўсе і ўяўляюць, як шмат рабіла гэтая жанчына для па-шырэння беларускай мовы. Мецэнатка і культурны дзеяч, княгіня Магдалена ў свой час аказвала фінансавую падтры-мку выдавецтву «Загляне сон-ца і ў наша аконца», газеце «Беларус», Максіму Багдано-вічу (выданне зборніка «Вя-нок»). Дзякуючы яе намаган-ням, былі адкрыты беларускія школы ў шэрагу рэгіёнаў Бе-ларусі. Мецэнатка плаціла сты-пендыю студэнтам-беларусам, якія вучыліся ў Пецярбургу, падтрымлівала там беларус-кую бібліятэку.

Якім разуменнем зна-чэння мовы як сродку сама-выяўлення народа трэба было валодаць больш за  сто гадоў таму, каб гэта рабіць, ахвяру-ючы ўласнымі грашыма! Не-здарма імя княгіні Магдалены і яе справа так дарагія нам сёння, калі краіна ўмацоўвае сваю незалежнасць, імкнецца да адметнага вобліку, пазнава-льнасці ў свеце.

Не варта забываць пра сённяшнюю пазіцыю вышэй-шага кіраўніцтва. А яна як ні-колі спрыяльная для развіцця беларускамоўнай камунікацыі — было б жаданне. Набыўшы беларускі голас, беларуска-моўны воблік, наша Нясвіжчы-на і горад-помнік Нясвіж ста-нуць яшчэ больш прывабнымі.

Першая і найбліжэй-шая справа адноўленай аргані-зацыі і яе суполак — 11-я агу-льнанацыянальная беларуская дыктоўка. Яна падрыхтавана па адмысловых тэкстах нясвіж-скай тэматыкі, якія цікава будзе пачуць і напісаць. Запрашаем на сустрэчы з родным словам!

Наталля Плакса,

старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы

імя Ф. Скарыны».

 

Юрыю Жыгамонту – 50

Юры Жыгамонт — беларускі актор і журна-ліст. Вядовец тэлепраекту «Новыя падарожжы дыле-танта» на тэлеканале «СТВ». Па выніках галаса-вання, праведзенага газе-тай «Комсомольская прав-да в Белоруссии» прызна-ны любімым тэлевядоўцам на тэлеканале «СТВ» 2010 года.

Юры Жыгамонт нарадзіўся на Палессі 11 лютага 1968 г. (вёска Дзя-мідаў, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць). Яго прапрабабуля была дачкою войта і, паводле звестак, пражыла больш за сто га-доў. Яго дзед, Пётр Ма-цвеевіч Жыгамонт, быў расстраляны ў Горкім , яго забралі ў 1937-м, а расстра-лялі ў 1938 годзе.

Юры яшчэ з дзяці-нства цікавіўся гісторыяй, рэтра-рэчамі. Рана пачаў вандраваць — старэйшы брат яго заўсёды браў з сабою, калі кудысьці ехаў.

Скончыў ПТВ па спецыяль-насці «Кіроўца вежавых кранаў». У 1994 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Падчас навучання ў  БДТМІ вырашыў вывучыць Бела-русь. На вакацыях шукаў на мапе ней-кае мястэчка, набываў квіток і ехаў туды. Хадзіў па вуліцах, глядзеў на старажытныя дамы, палацы, паркі. А наступнай раніцай ехаў ужо ў іншае мястэчка. Самымі дарагімі для сябе кнігамі лічыць Біблію і паэму «Новая зямля» Якуба Коласа.

Вікіпедыя.

Падарожжы  Дылетанта

 

Прысвячэнне Юрыю Жыгамонту

Узгадайма, як некалі, неспадзявана

На прасторы айчыйнага тэлеэкрана

Гэты дзіўны ўвасобіўся персанаж:

Капялюш, паліто, парасон, акуляры,

Старасвецкі, пацёрты ў руках, сакваяж…

Падзабыты, нязвыклы ўжо сёння, тыпаж —

Бы з альбомаў старых, ці з нязбыўнае мары.

Даўніной апантаны, яе пекнатой,

Па бясконцых вандруе шляхах пехатой.

У дарозе  — гады! Леты, зімы і вёсны…

Абхадзіў гарады, і мястэчкі, і вёскі.

Не зважае на век, новы час і прагрэс,

Бо шукае свайго, мае свой інтарэс,

Што не лічыць трызненнем, забавай пустою,

І ў шуканні-імкненні не мае прастою.

Ён нястомны, як тыя — на вечных шляхах —

Дон Кіхот, Вечны Жыд, або Чорны Манах …

Праз магічны крышталь — праз свае акуляры —

Сузірае ён даўняй краіны абшары.

Бачыць постаці, твары забытай красы,

Чуе змоўклыя гукі, людзей галасы,

Што гамоняць ледзь чутна за часу сцяной

Тою ж мовай, што й сёння мы лічым сваёй…

Старасветчыны плынь, нібы рэчка цячэ

Праз ягоную памяць, жывая яшчэ…

Святлана Багданкевіч.

 

Паседжанне абласной рады ТБМ у Віцебску

 

11 лютага ў Віцебску адбылося чарговае паседжанне абласной рады. Сярод іншых важных пытанняў была абмеркавана дата правядзення справаздачна-выбарнай канферэнцыі абласной арганізацыі. Рада прыняла наступную пастанову.

 

ПАСТАНОВА

Віцебскай абласной рады ГА «Таварыства беларускай мовы

імя Ф. Скарыны» аб правядзенні ХІ справаздачна-выбарнай канферэнцыі Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ

Віцебск, 11 лютага 2018 года

 

Віцебская абласная рада ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» пастанавіла:

  1. Правесці ХІ справаздачна-выбарную канферэнцыю Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ 18 сакавіка 2018 года ў Віцебску.
  2. Зацвердзіць наступнае прадстаўніцтва гарадскіх і раённых суполак:

1 дэлегат ад 20 сяброў ТБМ. Дэлегаты выбіраюцца на раённых і гарадскіх сходах і канферэнцыях. Пратаколы сходаў і канферэнцый даслаць у абласную раду да 10 сакавіка 2018 года. Сябры рэспубліканскай і абласной рады і рэвізійнай камісіі з’яўляюцца дэлегатамі канферэнцыі.

  1. Прапанаваць канферэнцыі разгледзець наступныя пытанні:

— Справаздача рады Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ;

— Справаздача рэвізійнай камісіі;

— Выбары новага складу рады;

— Выбары кіраўніцтва рады і рэвізійнай камісіі;

— Зацвярджэнне плану дзейнасці рады на 2018 — 2020 гг.

Старшыня рады — Юрась Бабіч.

Сакратар — Алена Сакалова.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папяр. нум..)

  1. Тышко (Леанід) — на-родна-гутарковы варыянт ад Ціхан (параўн. балг. Тишко) — Цішка, Цішко, рус. Тишко) набыў ролю прозвішча.
  2. Тышчанка (Валянцін) — вытвор з фармантам -анка ад ант-рапоніма Тышка і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Тышч(к/ч)-анка. ФП: Ціхан (імя -грэч. tychon ‘удача, поспех’) — Тышка (1539 г. — народна-гутар. форма) — Тышка (мянушка, по-тым прозвішча) — Тышчанка.
  3. Убарэвіч (Іеранім) — другасная форма, першасная Губа-рэвіч — вытвор з суфіксам бацька-ймення -эвіч ад антрапоніма Губар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Губар-эвіч. ФП: губар (‘губаты, губос’) — Губар (мянушка, потым прозвішча) — Губаровіч — Убарэвіч (для адме-жавання ад апелятыва).
  4. Уклейка (Святлана) — семантычны вытвор ад апелятыва уклейка ‘тое, што ўклеена’.
  5. Уласенка (Валянціна) — вытвор з фармантам -енка ад антра-поніма Улас і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Улас-енка. ФП: Улас (імя, з мовы грэкаў ‘вялы, просты’) — Улас (празванне, потым прозвішча) — Уласенка.
  6. Улаховіч (Мікалай) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Улах і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Улах-овіч. Магчыма (рус.) Влахович (<волах ‘юшка’, ‘накрыўка на пасудзіне’).
  7. Улейчык (Наталля) — семантычны вытвор ад апелятыва улейчык (рус. улейчык) ‘невялікі вулей (для пчол)’.
  8. Ульянаў (Алег) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Ульяна і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Ульян-аў. ФП: Ульяна (імя) — Ульянаў.
  9. Унук (Лілея) — семан-тычны вытвор ад апелятыва унук ‘сын сына або дачкі’.
  10. Урублеўскі / Врублеў-скі (Валерый / Адам) — вытвор з фар-мантам -скі/-оўскі ад тапоніма Урублі / Врублі ці Урублеўка / Врублеўка і значэннем ‘народзінец, жыхар на-званай мясцовасці, паселішча': Урубл-еўскі / Врубл-еўскі, Урублеў(к)-скі / Врублеў(к)-скі. ФП: урубель / врубель (польск. wrobel ‘верабей’) — Урубель / Врубель (мянушка, потым прозвішча — Урублі / Врублі (‘мясцовасць з про-звішчамі Урубель / Врубель‘) — Уруб-леўка / Врублеўка (тапонім) — Уруб-леўскі / Врублеўскі. Або прэстыжная форма ад Врубель (польск.) wrobel).
  11. Усанава (Людміла) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Усан і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Усан-ава. ФП: усан (рус.) ‘вусач — той, хто мае вусы’ (Даль) — Усан (мянушка, потым прозвішча) — Усанава.
  12. Усаніна (Алена) — вы-твор з фармантам -іна ад антрапоніма Усан і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Усан-іна. ФП: усан ((рэг. і рус.) ‘вусаты, вусач’) — Усан (мянушка, потым прозвішча) — Уса-ніна.
  13. Усцюшэнка (Уладзі-мір) — вытвор з фармантам -энка ад антрапоніма Усцюш і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Усцюш-энка. ФП: Усцін (імя <лац. Justionus < justus ‘справядлівы’) — Усцюш — Усцюшэнка.
  14. Ушанаў (Леанід) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Ушан і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Ушан-аў. ФП: ушан (рус. ушан ‘чалавек ці жывёла з вялікімі вушамі’, ‘кажан’ (Даль)) — Ушан (мянушка, потым прозвішча) — Ушанаў.
  15. Ушарэнка (Сяргей) — вытвор з фармантам -энка ад антра-поніма Ушар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ушар-энка. ФП: ушар рус. (‘з вялікімі вушамі’, фар-мант -ар) — Ушар (мянушка, потым прозвішча) — Ушарэнка.
  16. Ушкевіч (Рыма) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Ушка / Ушко і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Ушк-евіч. ФП: уха (ст.-бел. ‘вуха’, вуха ‘орган слуху, а таксама вонкавая ча-стка яго ў форме ракавіны’) — ушко (памянш.-ласк. форма, фармант -ка) — Ушка / Ушко (мянушка, ‘вушасты чалавек’) — Ушко (прозвішча) — Ушке-віч.
  17. Фалееў (Сідар) — вы-твор з прыналежным суфіксам -еў ад антрапоніма Фалей і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Фалей-еў. ФП: Фалалей (імя, з мовы грэкаў, з семантыкай ‘расліна, што цвіце’) — Фа-лей (народная форма) — Фалей (мяну-шка, потым прозвішча) — Фалееў.
  18. Фалей (Алесь) — народ-на-гутарковая форма ад Фалалей (імя, з мовы грэкаў ‘цвіце масліна’) набыла ролю прозвішча.
  19. Федзін (Канстанцін) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Федзя і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Федз-ін. ФП: Федар (імя <грэч. ‘дар Божы’) — Федзя (нар.-гут. варыян) — Федзя (празванне, потым прозвішча) — Фе-дзін.
  20. Федуценка (Алег) — вытвор з фармантам -енка ад ант-рапоніма Фядута і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Федуц-енка. ФП: Фёдар (імя <з мовы грэкаў ‘богаў дарунак’) — Фядута (разм. форма) — Фядута (прозвішча) — Фядуценка — Федуценка.
  21. Феміна (Вера) — вытвор з фармантам -іна ад антрапоніма Фема і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Фем-іна. ФП: Фемістока (імя <грэч. ‘справядлівая, законная слава’) — Фема (народна-гутарк. форма) — Фема (пра-званне, потым прозвішча) — Феміна.
  22. Фень (Аляксандр) — ва-рыянт (скарочаны) імя Фенікс (<грэч. ‘казачная птушка’) стаў прозвішчам.
  23. Філяніна (Карына) — вытвор з фармантам -іна ад антра-поніма Філеня і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Філен-іна. ФП: Філімон (імя, з мовы грэкаў ‘той, хто любіць’) — Філя, Філян (народныя ва-рыянты) — Філяна (празванне, потым прозвішча) — Філяніна.
  24. Фірыновіч (Анастасія) — вытвор з суфіксам бацькаймення —овіч ад анрапоніма Фірын і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Фірын-овіч. ФП: Фірмос (ст. рэдк. імя <лац. Tirmus ‘моцны, цвёрды’) — Фіра (вары-янт імя) — Фіра (мянушка, потым про-звішча) — Фірын (‘нашчадак Фіры, фармант -ын‘) — Фірыновіч.
  25. Франкцэвіч (Люцына) — другасная форма, першасная Фран-цкевіч (перастаноўка графем к — ц) з акцэнтаваным фармантам бацька-ймення -евіч (-эвіч) і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Франкц-эвіч. ФП: Франц (старагерм. Frank ‘воль-ны, адкрыты’) — ФранцэкФранц-кевіч.
  26. Фролкіна (Вольга) — вытвор з фармантам -іна ад антра-поніма Фролка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Фролк-іна. ФП: Фрол (імя <лац. Florus ‘кветка’) — Фролка (памянш.-ласк. форма) — Флорка (мянушка, потым прозвішча) — Флор-кіна.
  27. Фядуценя (Аксана) — вытвор з фармантам -еня ад антра-поніма Фядута і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Фядуц-еня. ФП: Федар — Фядута (разм. форма) — Фядута (прозвішча) — Фядуценя.
  28. Хадоскі (Ігар) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Ходасы і значэннем ‘народзінец, жыхар на-званай мясцовасці, паселішча': Хадос-скі — Хадоскі. ФП: Феадосій (імя <грэч. ‘дадзены Богам’) — Ходас / Ха-дос (нар.-гутарк. форма) — Ходас / Ха-дос (мянушка, потым прозвішча) — Ходасы / Хадосы (тапонім) — Хадоскі.
  29. Халікаў (Сяргей) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Халік і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Халік-аў. ФП: Фалалей (імя, з мовы грэкаў ‘цвіце ма-сліна’) — Халей, Халік (народна-гутарк. формы) — Халік (празванне, потым прозвішча) — Халікаў.
  30. Хаменя (Жана) — вы-твор з фармантам -еня ад антрапоніма Хама і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Хам-еня. ФП: Фама (імя <ст.-яўр. ‘блізня’) — Хама (гутар. форма) — Хама (мянушка, потым прозвішча) — Хаменя.
  31. Хаміцкі (Алег) — вы-твор з суфіксам -цкі (<скі) ад тапоніма Хамічы і значэннем ‘народзінец, жы-хар названага паселішча': Хаміч-скі — Хаміцкі. ФП: Хама (<ст.-яўр. ‘блізня’) — Хома (1528) — Хаміч (‘нашчадак Хамы’) — Хамічы (тапонім) — Хаміцкі.
  32. Хамрэнка (Ірына) — другасная форма, першасная Хма-рэнка — вытвор з фармантам -энка ад антрапоніма Хмара і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Хмар-энка. ФП: хмара (‘вялікае, звычайна цёмнае воблака, якое прыносіць дождж, снег, град’, (перан.) ‘мноства, рухомая ма-са’) — Хмара (мянушка, потым про-звішча) — Хмарэнка — Хамрэнка (пера-станоўка гукаў (літар).
  33. Хатынская (Ніна) — вы-твор з фармантам -ская / -ынская ад тапоніма Хатынь / Хаты і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мяс-цовасці, паселішча': Хатын-ская / Хатынская.
  34. Хацкевіч (Аляксандр) — вытвор з фармантам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Хацько і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы’. Хацк-евіч. ФП: хацько (‘той, хто хоча': хацець — хацько) — Хацько (мянушка, потым прозвішча) — Хацькевіч — Ха-цкевіч.
  35. Хварастоўскі (Андрэй) — вытвор з фармантам -оўскі ад ант-рапоніма Хвораст і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Хвораст-оўскі. ФП: хвораст (‘сухія галінкі, апа-ўшыя з дрэў або хмызняку’) — Хвораст (мянушка, потым прозвішча) — Хва-растоўскі.

(Працяг у наступным ну-мары.)

 

11-я Агульнанацыянальная дыктоўка пачалася

Беларускі дзень у школе Кірыла і Мяфодзія

У Непублічнай школе імя Святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку прайшоў Беларус-кі дзень, прымеркаваны да Дня роднай мовы. З гэтай нагоды ўвесь дзень тут праходзяць ме-рапрыемствы, дзе няспынна гучыць беларуская мова. Бела-рускі дзень у школе пачаўся з дыктоўкі, у якой узялі ўдзел каля 50 вучняў. Настаўніца Людміла Сегень сказала:

— Сёлета стагоддзе Бе-ларускай Народнай Рэспуб-лікі, я таксама падрыхтавала тэкст, абапіраючыся на нейкія звесткі з «Нівы». А для малод-шых класаў быў тэкст Івана Шамякіна, класічны тэкст. Усё ж такі мне здаецца, што класіка заўсёды добра гучыць.

Да святкавання Бела-рускага дня ў Непублічнай праваслаўнай школе ў Бела-стоку далучыліся таксама вуч-ні гімназіі №7 у Беластоку, а таксама дзеці са школы ў Нар-ве.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя.

11-я Агульнанацыянальная дыктоўка стартавала на Лідчыне

Мінойты

Па традыцыі апошніх гадоў чарговая Агульнанацыя-нальная дыктоўка на Лідчыне пачалася з Мінойтаў. У Міной-таўскай бібліятэцы дыктоўка праходзіла ў трэці раз. Бралі ўдзел і дарослыя, і вучні мяс-цовай школы. Прысутныя з энтузіязмам сустрэлі вестку, што ў Беларусі яны пачына-юць дыктоўку першымі і зусім не расстроіліся на інфарма-цыю, што першыя беларускія дыктоўкі ў Польшчы ўжо пра-йшлі.

У дыктоўцы ўзялі ўдзел 15 чалавек. Пісалі тэкст “Малюнкі прыроды” паводле Петруся Броўкі. Чытала дык-тоўку, як і ўсе папярэднія гады, настаўніца Мінойтаўскай шко-лы Ганна Чаславаўна Енка.

Уразіў высокі ўзро-вень ведаў па беларускай мове. З 15 чалавек 6 удзельнікаў — 4 вучні і двое дарослых — атры-малі дзясяткі. Гэта такія вучні, як Гур’ян Анастасія, Юшкевіч Вольга, Навагран Паліна, Са-зонава Анастасія, а таксама Бо-йка Аляксандр Дзмітрыевіч і Багуслаўская Ірына Вікта-раўна.

На дыктоўцы прысут-нічаў  намеснік старшыні ТБМ  Станіслаў Суднік.

Пераможцы атрымалі ад ТБМ невялікія падарункі: часопісы “Лідскі летапісец” і календары на 2018 год. Бела-руская мова ў Мінойтах жыве.

Наш кар.

Бярозаўка

У Бярозаўскай біблія-тэцы сёлета дыктоўка прахо-дзіла ў дзясяты раз.

За гэтыя гады многае тут пабачылі, і, мабыць, трохі спаў энтузіязм, трохі ўмяшалі-ся жыццёвыя абставіны, бо на дыктоўку прыйшлі толькі ча-тыры актывісты ТБМ. Тым не менш, дыктоўка адбылася. Пісалі “Трэцюю ўстаўную грамату Беларускай Народнай Рэспублікі”. Чытаў дыктоўку намеснік старшыні ТБМ, стар-шыня Лідскай гарадской арга-нізацыі ТБМ Станіслаў Суднік.

Тэкс велікаваты, але граматычна не цяжкі, памылак было не шмат. Сёлета най-лепшы вынік паказаў старшы-ня Лідскай раённай арганізацыі ГА БНФ “Адраджэньне” Сяр-гей Пантус.

Наш кар. 

Выстава ў музеі

Вялікай Айчыннай вайны

100 гадоў з дня нараджэння П.М. Машэрава

Хроніка жыцця — у фотаздымках і партрэтах

13 лютага ў музеі Вялі-кай Айчыннай вайны адкрыла-ся экспазіцыя «Пётр Машэраў: яго сэрца білася для людзей», прысвечаная выбітнаму дзяр-жаўнаму дзеячу Беларусі.

Шэраг унікальных фо-таздымкаў раскрывае розна-баковую дзейнасць Пятра Ма-шэрава на дзяржаўнай пасадзе: наведванне прадпрыемстваў, гарадоў і вёсак, сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй, молад-дзю, ветэранамі, урачыстае ад-крыццё мемарыяльных ком-плексаў «Хатынь», Берасцей-скай цвердзі — героя, Кургана Славы. Кадры хронікі пакінулі памяць пра спатканні з замеж-нымі лідарамі — Рычардам Нік-санам, Фідэлем Кастра, Рамэ-шам Чандрам. Два алейныя партрэты пэндзля Міхаіла Са-віцкага і Івана Ціхановіча пера-даюць прыцягальнасць асобы Машэрава.

Запамінальнымі заста-ліся моманты сустрэч Пятра Машэрава з Міхасём Лынько-вым, Максімам Танкам, Пят-русём Броўкам, Рыгорам Шы-рмам, Заірам Азгурам і Міхаі-лам Савіцкім. На выставе раз-мешчаны вырабы Аршанскага ільнокамбіната — вышыванка і абрус, падораныя Пятру Мі-ронавічу на 60-гадовы юбілей. Пётр Машэраў працаваў штод-ня з душой і сэрцам, не шка-дуючы сіл для народа.

На адкрыццё выставы прыбыла дачка Пятра Мірона-віча — Наталля і іншыя члены сям’ і Машэравых, музей наве-далі ветэраны Вялікай Айчын-най вайны і менскія гісторыкі. Выстава будзе працаваць да 13 жніўня.

Э. Дзвінская,

фота аўтара

  1. Пётр Машэраў па-сля заканчэння Віцебскага педінстытута; 2. Пётр Машэ-раў узнагароджаны зоркай Героя Савецкага Саюза ў 1944 годзе; 3. Наталля Машэрава сярод наведвальнікаў выста-вы.

 

Кіраўнік, які заваяваў народнае прызнанне

100 гадоў з дня нара-джэння Пятра Міронавіча Ма-шэрава (1918-2000) адзначала-ся 13 лютага. І тут ёсць пытанні да нашых гісторыкаў і музейш-чыкаў. Справа ў тым, што ў лютым 1918 года не было 13 дня. Люты ў гэтым годзе пачы-наўся з 14-га. Таму, калі Ма-шэрава і запісалі па старым стылі 13-га, то 100-годдзе яго — 26 лютага. Але гэта — вышэй-шая матэматыка…

Тэматычная кніжная экспазіцыя, прысвечаная бы-лому кіраўніку ЦК Кампартыі Беларусі, разгорнута ў Нацы-янальнай бібліятэцы Беларусі. У ёй — больш за 30 кніг і часопі-саў з артыкуламі, прысвечаны-мі Пятру Міронавічу Машэ-раву. Сярод іх найбольш ціка-выя — зборнік артыкулаў «Сын беларускага народа. Пётр Ма-шэраў» (2013), мастацка-даку-ментальная аповесць Пятра Якутава «Пётр Машэраў» і ад-наіменны гістарычны раман Славаміра Антановіча (2011).

Каб зразумець месца Пятра Машэрава ў айчыннай гісторыі, варта перагартаць прапанаваную бібліёграфамі кнігу прафесара Эмануіла Ры-горавіча Іофэ «От Мясникова до Малофеева. Кто руководил БССР» (2008). У ёй чытач зно-йдзе нарысы пра Аляксандра Мяснікова, Яна Гамарніка, Панцеляймона Панамарэнку, Кірылу Мазурава, Ціхана Кі-сялёва, Мікалая Слюнькова, і, у тым ліку, пра Пятра Машэ-рава. Адказ на пытанне: чаму ураджэнец Віцебшчыны быў адным з любімых і незабыўных кіраўнікоў, чытач знойдзе ў кні-зе Пятра Якутава.

Таленавіты партыйны і дзяржаўны дзеяч заслужыў усенародную любоў і пашану як адзін з кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, як чалавек, удастоены дзвюх За-латых Зорак — Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай Працы.

Пятро Машэраў нара-дзіўся ў вёсцы Шыркі Сенен-скага раёна Віцебской вобласці ў сям’і сялян — Мірона Васіль-евіча Машэрава і Дар’і Пят-роўны Ляхоўскай. Імя хлопчы-ку далі ў гонар дзеда. Калі яго хрысцілі, святар прамовіў: «Міласцю Божай будзе вялікім чалавекам». Матуля, шчырая праваслаўная верніца, захавала ў сэрцы гэтыя словы. З вась-мярых дзяцей, якія нарадзіліся, у жывых засталіся пяцёра — тры дзяўчынкі: Матрона, Вольга і Надзея, і два хлопчыкі — Павел і Пётр. Іх бацька ўдзельнічаў у першай імперыялістычнай вай-не, але вярнуўся жывым. У ся-м’і працавітых і дабразычлівых сялян сыны і дочкі раслі спа-гадлівымі да людзей, сумлен-нымі. Павел вучыўся ў сямі-годцы, а Пётр хадзіў пешшу ў Машканскую няпоўную ся-рэднюю школу. Пятро прабя-гаў на лыжах па 18 кіламетраў у дзень.

Працавіты і гаспадар-лівы Мірон Васільевіч стаў вясковым актывістам: разам з іншымі стварыў мясцовы ка-аператыў, які спрыяў у атры-манні крэдытаў і набыцці сель-скагаспадарчай тэхнікі. Але ў 1937 годзе ён быў арыштаваны і ў 1938 годзе памёр у зняво-ленні. У 1939 годзе Пётр Міро-навіч скончыў аддзяленне фізікі фізмата Віцебскага педінсты-тута і стаў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Расонскім раёне. Ён марыў паступіць у аспіран-туру і займацца навуковай працай. Але ўсе планы пера-крэсліла вайна. Замест заявы ў аспірантуру настаўнік накі-раваў ліст ў ваенкамат. У хут-кім часе ў Расонах быў створа-ны знішчальны атрад. Пятро з групай байцоў каля вёскі Пус-тошкі патрапіў у палон. Яго з хлопцамі збіраліся вывезці ў Германію, але ён разбіў шкло ў вагоне, выскачыў з цягніка і ўцёк. І надалей ён праяўляў надзвычайную адвагу.

Машэраў вярнуўся дадому, арганізаваў камсамо-льска-маладзёжнае падполле, дзе ён атрымаў канспіратыўнае прозвішча «Дубняк», і наладж-ваў сувязь з падпольнымі гру-памі Расонскага раёна. У 1942 годзе гестапа натрапіла на след падпольшчыкаў. Яны сышлі з вёскі і стварылі партызанскі атрад, які да ліпеня 1942 года меў назву «Дубняк».

У 1943 годзе баявы ка-мандзір Пётр Машэраў быў прызначаны кіраўніком парты-занскай брыгады імя Ракасоў-скага, адной з самых баяздоль-ных на тэрыторыі Беларусі. Званне героя Савецкага Саюза ён атрымаў за дзёрзкую апера-цыю па падрыве моста ў Верх-нядзвінску. Пятро Машэраў з партызанамі паспяхова выбіў немцаў і ўзарваў мост. У ліпені 1944 года Машэраў стаў пер-шым сакратаром Маладзечан-скага абкама партыі, а з 1946 -га года — сакратаром ЦК ЛКСМБ. На пасту кіраўніка камсамолу рэспублікі П.М. Машэраў хутка здабыў аўта-рытэт. У ліпені 1954 года ён быў абраны 2-м сакратаром Менскага абкама партыі. З са-кавіка 1965 года да кастрычні-ка 1980 г. Пятро Машэраў быў першым сакратаром ЦК Кам-партыі БССР. У гэты перыяд у рэспубліцы ў некалькі разоў вырас нацыянальный даход, адбывалася актыўнае развіццё прамысловасці і сельскай гас-падаркі.

Прастата, зацікаўле-насць у размове, шчырасць і задушэўнасць прыцягвалі да яго і стваралі атмасферу ўзаем-нага даверу і павагі, натхнялі людзей. Машэраў сустракаўся з архітэктарамі, пісьменнікамі, мастакамі, радаваўся, поспехам беларускіх артыстаў і ўсіх тале-навітых асобаў, наведваў тэат-ральныя спектаклі, шмат чы-таў. Ён надаваў увагу архітэк-турнаму вобліку і забудове Менска, падтрымліваў будаў-ніцтва Дома літаратара, раз-віццё Вілейска-Менскай вод-най сістэмы і водна-зялёнага дабраўпарадкавання сталіцы. Менавіта П.М. Машэраў пера-канаў Л.І. Брэжнева распачаць будаўніцтва беларускага мет-рапалітэна.

Але разам з тым, нель-га забываць, што ён, як кіраў-нік Кампартыі, марыў пра па-будову камунізму і пра выха-ванне новага савецкага чалаве-ка, што прыніжала значэнне ролі нацыянальнай культуры і мовы.

Пра смутны дзень 4 ка-стрычніка 1980 года піша ў сва-ёй кнізе «Бесядзь цячэ ў акіян» Леанід Левановіч. Калі трагіч-ны выпадак на Маскоўскай шашы абарваў жыццё вялікага па розуме, таленце і душэўным абаянні чалавека, многіх тур-бавалі пытанні, чаму так ста-лася.

Чаму за некалькі дзён да трагедыі замянілі начальніка асабістай аховы Машэрава, ча-му магутны браніраваны машэ-раўскі «ЗІЛ» адправілі на ра-монт, а Пётр Міронавіч паехаў на «Чайцы»? Чаму, маючы на-рад везці буракі, шафёр сама-звала загрузіў у кузаў бульбу і выехаў на Маскоўскую ша-шу? Адказ аўтар кнігі бачыў у тым, што 21 кастрычніка 1980 года на пленуме ЦК у Маскве Пётр Міронавіч мог замяніць на пасадзе Аляксея Касыгіна.

Імя Пятра Машэрава прысвоена ў 1998 годзе Віцеб-скаму педуніверстэту, Рэспуб-ліканскаму шпіталю ветэранаў і інвалідаў вайны, у 2002 го-дзе — Менскаму заводу аўтама-тычных ліній. Імя яго носіць агульнаадукацыйная школа ў Расонах, дзе П.М. Машэраў выкладаў.

Э. Дзвінская.

 

У Ташкенце ўсталявалі барэльеф Якуба Коласа

Ва Узбекістане паэт з жон-кай і двума сынамі жыў у эваку-ацыі. Барэльеф і адноўленую мемарыяльную дошку можна пабачыць на фасадзе будынка праектнага інстытута «Цяжпрам» на вуліцы Пушкіна.

У тым будынку ў Таш-кенце падчас вайны размяшчаліся многія эвакуяваныя літаратары, у тым ліку са жніўня 1941 па ліс-тапад 1943 года — і Якуб Колас.

Мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніка вісела там і ра-ней, аднак падчас рэканструкцыі вонкавых частак будынка была знятая. На месца вярнулася толь-кі цяпер — ужо разам з устаноўкай і барэльефа, які, з удзячнасцю ўдакладніла дырэктар Коласаў-скага музея ў Менску Зінаіда Ка-мароўская, быў выкананы адмы-слова да гэтай падзеі загадчыцай кафедры дызайну Ташкенцкага архітэктурна-будаўнічага інсты-тута Марынай Барадзіной.

Паводле sb.by.

 

Прах Магдалены Радзівіл пахавалі ў Менску

Прах Магдалены Ра-дзівіл з роду За-вішаў пахавалі ў Менску. Ура-чыстая цыры-монія пахаван-ня прайшла ў ка-сцёле Святой Тройцы на За-латой Горцы. На пачатку двацца-тага стагоддзя мецэнатка Маг-далена Радзівіл фінансавала бе-ларускі рух. Га-ворыць бела-рускі пісьмен-нік і гісторык У. Арлоў:

– У гісторыі Магда-лена Радзівіл застаецца, як вы-датная мецэнатка, якая пад-трымлівала беларускія выда-вецтвы, якая фундавала пер-шыя кнігі нашых класікаў. Вось уявім сабе, што не вый-шаў “Вянок” Максіма Багда-новіча, фундатаркай якога была Магдалена Радзівіл, як бы склаўся далей лёс нашай літа-ратуры.

Магдалена Радзівіл па-мерла ў Швейцарыі ў 1945 го-дзе, яе апошняй воляй было знайсці вечны спачын у роднай Беларусі. Працягвае гісторык мастацтва, культуролаг Сяр-гей Харэўскі:

– Гэткая была яе ўлас-ная воля. Яна хацела быць па-хаваная менавіта ў Менску, які стаў сталіцай Беларускай На-роднай Рэспублікі. Да яе ства-рэння не ў малой ступені спры-чынілася Магдалена, бо яна спансавала многія акцыі бела-рушчыны. Яе постаць і яе дом былі бастыёнамі, апірышчам беларушчыны. Магдалена Ра-дзівіл фінансавала выдавецтва “Загляне сонца і ў наша акон-ца”, каталіцкую газету “Бела-рус”, а таксама выданне пер-шых кніг Канстанцыі Буйло і Максіма Багдановіча.

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Менск. Фота аўтара.

 

Сымон Барыс

З падзей 2017 года

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

 

Красавік

 

1 красавіка. У ЗША памёр рускі паэт Яўген Еўтушэнка, які меў беларускія карані.

2 красавіка. Рэкордная для вясны тэмпература ў Беларусі. У Бе-расці было  + 23,7 С, Гомелі — +22,1 С, Гародні — + 22,6 С, Магілёве — +21,8 С, Віцебску — +20,6 С градусаў цяпла. Гэта 9 — 13 градусаў вышэй кліматыч-най нормы.

3 красавіка. У Санкт-Пе-цярбургу адбылася сустрэча прэзі-дэнтаў А. Лукашэнкі і У. Пуціна. Лу-кашэнка прызнаў доўг Беларусі за газ, а Пуцін дае крэдыты для выплаты доўгу Расіі за газ. У Санкт-Пецяр-бургу адбыўся выбух у метро. Загі-нулі 11 чалавек і каля 45 паранена. Адна параненая беларуска трапіла там у бальніцу.

6 красавіка. У  Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі, ЗША) памёр бе-ларускі паэт Міхась Кавыль (сапр. Язэп Лешчанка), які нарадзіўся 1 сне-жня 1915 г. на Случчыне.

7 красавіка. З караблёў ЗША, якія знаходзіліся ў Міжземным моры, наснесены ракетны ўдар па вайско-вым аэрадроме ў Сірыі. Загінуў там генерал і некалькі вайскоўцаў.

8 красавіка. Каля Масквы цягнік Масква-Брэст сутыкнуўся з электрычкай. Шмат паранена пасажы-раў.

13 красавіка. Памёр Юрый Мікалаевіч Бохан, доктар гістарычных навук, прафесар.

16 красавіка. Сёлета католікі і праваслаўныя ў адну нядзелю свят-куюць Вялікдзень, а іудзеі ў гэты час — Песах. У Вілейцы і Віцебску выпаў снег. Увечары тэмпература каля 0 гра-дусаў. Удзень холадна: +5 і + 6 гра-дусаў цяпла.

17 красавіка. У Віцебску сне-жнае покрыва — 9 см і сярэднясутачная тэмпература -1,6 С (раней быў рэ-корд  — 1,2 С градусаў). У Менску выпаў снег.

21 красавіка. Выступленне А.Р. Лукашэнкі на паседжанні Нацы-янальнага Сходу Рэспублікі Бела-русь са Зваротам да народу Беларусі.

22 красавіка. У Гародні каля 25 камуністаў КПБ выйшлі на мітынг да помніка Леніну. З кожным годам іх становіцца меней.

На пярэдадні гэтай даты ў в. Малеч Бярозаўскага р-на былы на-стаўнік гісторыі Віталь Шылінец аб-ліў чырвонай фарбай помнік Леніну. За гэты ўчынак ён атрымаў 1 год па-праўчых работ з вылічэннем 15 % з яго заробку.

22 красавіка. У Менску па-мёр Анатоль Мяльгуй, музычны крытык, журналіст, які пражыў 59 гадоў.

24 красавіка. Ноччу ў  Кры-чаве, у хаце на вул. Піянерская, зга-рэлі 6 чалавек.

25 красавіка. Вялікі пажар на заводзе гумовых вырабаў у Магілё-ве. Пажарнікі тушылі агонь  некалькі гадзін.

26 красавіка. 31-я гадавіна Чарнобыльскай трагедыі. У Менску адбылася традыцыйная дэманстрацыя ад кінатэатра «Кастрычнік» да пл. Бан-галор.

У гэты ж дзень Прэзідэнт П. Парашэнка сустрэў А. Лукашэнку ў г. Прыпяць, пабылі на Чарнобыль-скай АЭС, затым у аграгарадку Ляс-кавічы на беларускай тэрыторыі.

28 красавіка. На 5 сутак арыштаваны Мікалай Статкевіч, які заклікаў прыйсці на мітынг на Каст-рычніцкую плошчу 1 траўня.

 

Травень

 

1 траўня. У  Менску адбыўся мітынг і дэманстрацыя. Былі затры-манні актывістаў. Павел Севярынец атрымаў 15 сутак арышту. У Берасці 4 чалавекі выйшлі на плошчу з чыс-тымі аркушамі паперы, і за гэта іх затрымала міліцыя. У Гомелі актывіст АГП Васіль Палякоў быў арыштава-ны на 15 сутак за тое, што разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг на дазволе-ным мітынгу.

7 траўня. Памёр паэт Алесь Рыбак.

8 траўня. У Менску памёр Мікола Якубавіч Аўрамчык, паэт, суаўтар паэмы «Сказ пра Лысую гару». Пражыў 97 гадоў.

Ноччу з 9 на 10 траўня  ў Бя-рэзінскім запаведніку тэмпература паветра была 4,5 градуса марозу.

9 траўня. Дэманстрацыя і мі-тынг у Берасцейскай цвердзі. Там міліцыя затрымала Аляксандра Саха-рука за тое, што ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг.

13 — 14 траўня. А. Лукашэнка знаходзіўся ў Пекіне, дзе абмяркоў-валася пытанне Вялікага шаўковага шляху.

13 траўня. У Менску право-дзіўся 6-ы (травенскі) пленум ЦК КПБ. Ігар Васільевіч Карпенка (мі-ністр адукацыі Беларусі) вызвалены ад абавязкаў Першага сакратара ЦК КПБ па ягонай просьбе. Гэтую ён па-саду займаў з кастрычніка 2012 г. Першым сакратаром ЦК КПБ выбра-ны Аляксей Мікалаевіч Сокал, які нарадзіўся ў Менску ў 1973 г. Другім сакратаром ЦК КПБ выбраны Гергій Пятровіч Атаманаў. Пленум ЦК КПБ вёўся на рускай мове.

18 — 19 траўня. У Менску праводзілася міжнародная канфе-рэнцыя «25 гадоў знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь». Яна адбылася пры падтрымцы Фонда Конрада Адэ-наўэра.

24 траўня. Указам Прэзідэнта вызвалены ад пасады старшыні Мен-скага абласнога выканкама Сямён Ба-рысавіч Шапіра.

Травень. Больш за 10 кіраў-нікоў медыцынскіх устаноў арышта-вана за карупцыю. Завышалі цэны на медыцынскія тавары.

 

Чэрвень

 

3 чэрвеня. Касманаўт Алег Навіцкі прызямліўся ў Казахстане. У космасе знаходзіўся 197 сутак (з 11 лістапада 2016 г.).

6 чэрвеня. Вярхоўны суд разгледзеў скаргу судовага «працэсу 17″ (аб наркотыках). Кіраўнік зла-чыннай групы Канстанцін Вілюга (мянушка Кот) атрымаў 20 гадоў зня-волення, а іншыя ўдельнікі — па 15 і 14 гадоў.

7 -8 чэрвеня. У Астане (Казах-стан) праходзіла паседжанне Шан-хайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Беларусь удзельнічае як назі-ральніца з 10 ліпеня 2015 года. На паседжанні прысутнічаў А. Лука-шэнка.

11 чэрвеня. Пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым паміж Украінай і ЕС.

14 чэрвеня. Прэзідэнт ЗША Трамп прадоўжыў эканамічныя сан-кцыі супраць беларускіх прадпры-мальнікаў і некаторых асоб.

15 чэрвеня. Бацькі Міхаіла Жызнеўскага вярнуліся з Кіева, дзе ім Прэзідэнт П. Парашэнка ўручыў ордэн Героя Украіны, якім узнага-роджаны іх сын.

15 чэрвеня на вуліцах у Га-родні адбылося свята Божага Цела і Крыві — Алтарыкі. Яно бывае ў ка-толікаў у чацвер, на 60-ы дзень пасля Вялікадня.

18 чэрвеня. У Менску адбыў-ся ХІ з’езд Кансерватыўна-Хрысці-янскай партыі БНФ. Удзельнічаў у з’ездзе 101 дэлегат. Старшынём партыі выбраны Зянон Пазьняк, в.а. стар-шыні Юрась Беленькі, а намеснікам старшыні — Сяргей Папкоў.

25 чэрвеня. Міністр замеж-ных спраў У. Макей правёў Дзень беларускай вышыванкі, на які запрасіў паслоў замежных краін у Беларусі з сем’ямі.

26 -27 чэрвеня. Прэзідэнт В’етнама Чан Дай Куанг  знаходзіўся ў Менску і правёў перамовы з А. Лукашэнкам.

27 чэрвеня. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Ко-ласа НАН Беларусі адбылася прэ-зентацыя двухтомнай кнігі аўстрый-скага вучонага славіста, беларусіста Германа Бідэра «Антон Луцкевіч. Бе-ларуская граматыка. Вільня, 1916″.

30 чэрвеня. У Маскве право-дзіцца 4-ы форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які наведалі прэзідэнты У. Пуцін і А. Лукашэнка.

30  чэрвеня. Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь выпусціў на во-лю ўсіх патрыётаў былога «Белага ле-гіёна». Сёння выйшлі апошнія з іх Віктар Мароз і Мечыслаў Лазоўскі. Аднак крымінальную справу не за-крылі і хлопцаў адпусцілі пад падпіску «аб не выездзе за межы Беларусі». Справу спынілі толькі 27 лістапада 2017 года, бо не знайшлі злачынства. А патрыёты былі арыштаваны ў сака-віку, яшчэ да Дня Волі.

30 чэрвеня. Ужо паўгода пра-цуе ў тэставым рэжыме Полацкая ГЭС на Заходняй Дзвіне. Сёння яна ўведзена ў эксплуатацыю. Вызначаная магутнасць — 21,66 МВт. Планаваная сярэднегадавая выпрацоўка электра-энергіі — 110 млн кВт/гадзін, што да-статкова для забеспячэння чатырох раёнаў — Лепельскага, Ушацкага, Чаш-ніцкага і Расонскага. Кошт яе будаў-ніцтва 100 млн. долараў ЗША.

 

Ліпень

 

1ліпеня. За першае паўгоддзе гэтага года насельніцтва Беларусі ска-рацілася на 9 500 чалавек.

2ліпеня. Моладзь БРСМ у Менску, каля Палаца спорту,  правяла мерапрыемства “Дзень вышыванкі”.

3 ліпеня. У Менску адбыўся парад войск і дэманстрацыя ў гонар Дня Незалежнасці. Увечары быў салют.

4 ліпеня. Указам Прэзідэнта Анатоль Міхайлавіч Ісачэнка (1966 г. нар.) прызначаны старшынём Мен-скага абласнога выканкама.

6 ліпеня. Свой першы візіт за мяжу новы прэзідэнт ЗША Трамп здзейсніў у Варшаву. Выступіў там з прамовай аб значэнні Польшчы і па-лякаў у Еўропе. Гэта яго першае вы-ступленне ў Еўропе.

6 ліпеня. Святкаванне Купал-ля праводзілася ў Менску, у Лошы-цкім парку, а ў Слоніме — на канале Агінскага.

5 — 9  ліпеня. У Менску пра-водзіліся пасяджэнні 26-й штогадовай летняй сесіі   Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы. На ёй выступіў Прэ-зідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. У ёй прымалі ўдзел каля 700 замежных парламентарыяў і па-літыкаў з 56 краін. У гэтай сесіі ўдзельнічалі і прадстаўнікі беларус-кай апазіцыі.

8 ліпеня. У сувязі з тым, што на тэрыторыі Беларусі праводзяцца сумесныя вучэнні расійскіх і бела-рускіх войскаў  «Захад -2017″, у Мен-ску, на плошчы Кастрычніцкай, нека-лькі дзясяткаў чалавек пратэставалі з плакатам «Рускі салдат, ідзі дамоў!», выступалі супраць ваеннага саюзу з Расіяй.

10 ліпеня. Святара-спартсме-на з Гатава Менскага раёна Канстан-ціна Бурыкіна суд  Заводскага раёна Менска прызнаў вінаватым у незакон-ным захоўванні зброі і боезапасаў і прыгаварыў да трох гадоў пазбаў-лення волі. У свой час ён быў духоў-ным настаўнікам менскага РНЕ і за-хапляўся свастыкай.

12 ліпеня. У Менску адкры-ўся Сусветны кангрэс рускай прэсы, на якім выступіў А. Лукашэнка. Ён заявіў: «Русский язык -это наше на-циональное достояние».

12 ліпеня. Суд г. Маладзечна пакараў дзвюх настаўніц сярэдняй школы № 11 Вольгу Завадскую і Іры-ну Апанасевіч за смерць вучаніцы Ві-кторыі Папчэні па неасцярожнасці ў час капання бульбы 29 верасня 2016 года. Ім абмежавалі волю на 2 гады, без накіравання ў калонію.

13 ліпеня. У выніку наваль-ніцы менскія вуліцы былі затоплены і на іх плавалі легкавыя аўтамашыны.

13 ліпеня. Прэзідэнт Малдо-вы Ігар Дадон знаходзіўся з візітам у Менску.

13 -17 ліпеня. У Віцебску праводзіўся традыцыйны фестываль эстраднай песні «Славянскі базар».

14 ліпеня. У Інстытуце гісто-рыі НАНБ віншавалі доктара гіста-рычных навук, прафесара Г. В.  Шты-хава з 90-годдзем з дня нараджэння.

15-16 ліпеня. У Менску ад-быўся VII з’езд беларусаў свету. На з’ездзе было больш за 250 дэлегатаў, з іх палова з 18 краін свету. Ад імя ўраду выступіў міністр замежных спраў У.У. Макей. На з’ездзе Алена Макоўская зноў выбрана старшынёй арганізацыі, а Ніна Шыдлоўская — старшынёй Рады Міжнароднага гра-мадскага аб’яднання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

16 ліпеня. Праўнукі княгіні Магдалены Радзівіл прывезлі з Шве-йцарыі, з г. Фрысбург, прах сваёй ба-булі і  часова памясцілі ў Чырвоным касцёле ў Менску.

 Ноччу з 20 на 21 ліпеня. У раёне Эгейскага мора быў землятрус  7 балаў. У Турцыі і Грэцыі ёсць па-цярпелыя.

20-21 ліпеня. Адбыўся афі-цыйны візіт А. Лукашэнкі ў Кіеў. Бе-ларускія дабраахвотнікі з АТА нала-дзілі пікет з бел-чырвона-белымі сця-гамі каля Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны.

20-23 ліпеня. 24-ы чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў праходзіў на Алімпійскім стадыёне імя Карла Дзекіні ў Грасета (Італія). Беларуская каманда завая-вала 7 медалёў. Беларускі лёгкаатлет Максім Новасекаў скочыў у вышыню на 2,33 м. і заваяваў залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы. Наша спартсмен-ка Віялета Скварцова таксама завая-вала залаты медаль. Калі зайгралі ў яе гонар Дзяржаўны гімн чужой кра-іны, яна пакінула п’едэстал.

25 ліпеня. Увечары была на-вальніца. Лівень быў такой сілы, што былі затоплены вуліцы ў Менску, Ба-ранавічах і Берасці.

26 ліпеня. У г. Сочы паліцыя затрымала каранаванага беларускага злодзея «ў законе»   Кушнера Гомель-скага (Аляксандра Кушнерава).

27 ліпеня. Актывіст руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык арганізаваў ускладанне кветак на Усходніх і Ка-льварыйскіх могілках на магілы тых асоб, хто змагаўся за незалежнасць Бе-ларусі на пачатку 1990-х гадоў.

27 ліпеня. Указам Прэзідэнта  № 259 знята ахоўная зона Палескага радыяцыйнага запаведніка.

30 ліпеня. У Берасці адбыліся свята і «парад блізнятаў», у якім удзе-льнічалі болей за 100 параў.

30 ліпеня. Памёр Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля (нар. 24.05.1927 г.), які кіраваў калгасам «Савецкая Бе-ларусь» 50 гадоў (1956 -2006 гг.), двойчы Герой Сацыялістычнай Пра-цы.

Ліпень. Ад ледавіка Ларсена ў Антарктыдзе ў сувязі з пацяп-леннем клімату адкалоўся самы вялі-кі айсберг плошчай  6 тыс. кв. км., вышынёй 200 м і вагой 1 трлн. т. Яго плошча пераўзыходзіць плошчу Менска ў 17 разоў.

Для ДАІ Менска ў Нямеччы-не набыты 28 матацыклаў за 500 ты-сяч долараў.

Студэнты Берасцейскага дзя-ржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніц-твам дацэнта Аляксандра Башкова ка-ля в. Панасавічы Сялецкага с/с Бяро-заўскага р-на Берасцейскай вобл. у лесе раскапалі могілкі ХІ ст. Ім па-шанцавала знайсці булаву, якой больш за тысячу гадоў.

У канцы ліпеня ў польскім горадзе Уроцлаў адбыліся Сусветныя гульні, які праводзяцца адзін раз за 4 гады па тых відах спорту, якія не ўва-ходзяць у Алімпійскую праграму. Беларускія спартсмены ва Уроцлаве заваявалі 12 медалёў, з іх — 4 залатыя. Беларуская каманда па колькасці атрыманых ёю медалёў аказалася на 14-м месцы.

 

Жнівень

 

2 жніўня. Навальнічная бура ў Вілейцы прычыніла шмат шкоды. Паваліла дрэва на мікрааўтобус, у якім забіла дзяўчынку. Зрывала стрэхі з дамоў.

3 жніўня. Прэзідэнт ЗША Трамп падпісаў Закон Кангрэса ЗША, які ўзмацняе эканамічныя санкцыі супраць Расіі, Ірана і КНДР (Паўночная Карэя).

3 ліпеня. У Менску былі ча-сова затрыманы актывісты незалеж-нага прафсаюза Фядыніч і Ярашук па прычыне нявыплаты падатку.

3 жніўня. У Віцебску міліцыя арыштавала расійскага святара Міка-лая Кірыева, які хацеў вывезці ў Санкт-Пецярбург дзвюх жанчын для занятку там прастытуцыяй.

4-6 жніўня ў Менску право-дзіліся спаборніцтвы Кубка свету БСБ Банка па мастацкай гімнастыцы. Беларускі атрымалі 10 медалёў (2 за-латыя, 5 сярэбраных і 3 бронзавыя).

7 жніўня. У Магілёве аб’яў-лены прыгавор абласнога суда 4 рэалтарам, якія нажываліся на чужых кватэрах і загубілі 6 чалавек. Двух злачынцаў прыгаварылі да смярот-нага пакарання, двум далі пазбаўлення волі на 20 і 22 гады.

8 жніўня. Менскі абласны суд вынес прыгавор 16 мытнікам Аш-мянскай мытні. Усе атрымалі штрафы і пазбаўленне волі да 11 гадоў.

12 жніўня. У Беларусі тэм-пература паветра была вышэй за кліматычную норму на 4 -9 градусаў. У Менску было ўдзень +32 градусы.

12 -13 жніўня. У Менску ад-быўся чарговы з’езд Ліберальна-дэ-макратычнай партыі Беларусі. Кіраў-ніком гэтай партыі зноў абраны 63-гадовы Сяргей Гайдукевіч, а яго на-меснікам — яго сын Алег Гайдукевіч.

. 13 жніўня. Пісьменніца Свя-тлана Алексіевіч сустрэлася са сваімі аднакласнікамі ў школе вёскі Капа-ткевічы Петрыкаўскага раёна, дзе яна некалі вучылася. Але сустрэча была неафіцыйная, а яна там была як пры-ватная асоба.

15 -16 жніўня невядомымі было развешана шмат плакатаў су-праць расійскай арміі.

16 жніўня. У Калумбіі закон-чылася грамадзянская вайна, якая доўжылася 50 гадоў.

16 жніўня. А. Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці прыняў кас-манаўта Алега Навіцкага, які нара-дзіўся ў Чэрвені.

16 жніўня. Следчы Камітэт Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу за жорсткія адносіны да жы-вёл супроць мужчыны, які па п’янцы з жорсткасцю забіў кацянё.

17 жніўня. У Менску, на буль-вары У. Мулявіна,  адкрыты помнік кіраўніку ансамбля «Песняры» Ула-дзіміру Мулявіну.

17 жніўня. У Глыбокім, на вул. Леніна (былой Віленскай) сёлета вішні заквітнелі другі раз у гэтым годзе.

19 і 20 жніўня.  У Браславе два дні быў фэст у храме Маці Божай Браслаўскай Каралевы азёр. На свята прыехалі тысячы пілігрымаў, 5 бела-рускіх каталіцкіх біскупаў і апосталь-скі нунцый Габор Пінтар.

19 жніўня. Студэнт Беларус-кай акадэміі сувязі Станіслаў Кулецкі (родам з Малой Рыты) атрымаў ку-бак, медаль і грамату на міжнародным музычным конкурсе-фестывалі «Вен-скі зоркапад — 2017″ за праспяваныя ім песні.

20 жніўня. У в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна праведзены фесты-валь сучаснага мастацтва «Дах», пры-свечаны памяці народнага героя Та-дэвуша Рэйтана. Тут ён ужо право-дзіцца ў пяты раз.

22 жніўня. Аб’яданы інстытут машынабудавання НАНБ паказаў выраблены першы беларускі элек-трааўтамабіль.

23-24 жніўня. У Менску пра-ведзены Рэспубліканскі педагагічны савет, у якім удзельнічалі звыш 800 чалавек. На гэтай сустрэчы на другі дзень выступіў з прамовай А. Лука-шэнка.

23 жніўня. У Берасцейскай цвердзі нехта павесіў партрэты Гіт-лера і Сталіна з сімволікай іх дзяржаў (паміж свастыкай і сярпом з молатам пастаўлены знак роўнасці). Такім вось спосабам напамінае нехта аб пакце Молатава-Рыбентропа ад 23 жніўня 1939 года.

24 жніўня. Намеснік Старшы-ні Вярхонага Суда Рэспублікі Бела-русь Р.Г. Аніскевіч адмовіў у рэабі-літацыі Ларысы Геніюш, бо яна ў пе-рыяд Вялікай Айчыннай вайны здзе-йсніла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 66 і 76 КК БССР (у рэ-дакцыі 1928 г.). Гэта варожая дзей-насць супраць СССР і дапамога між-народнай буржуазіі.

 25 жніўня. У парку на дрэвах горада Оршы вывешаны беа-чырво-на-белыя сцягі як напамін аб даце 25 жніўня 1991 года, калі Беларусь стала незалежнай дзяржавай.

25 жніўня. У Оршы адкрыты аэрадром для міжнародных палётаў самалётаў.

25 жніўня. На аўтамагістралі Менск-Магілёў спынены рух аўта-транспарту, бо на ёй садзяцца бела-рускія і расійскія вайсковыя  самалё-ты ў час вайсковых вучэнняў.

28 жніўня. Падпісаны Указ Прэзідэнта аб упаўнаважаных прад-стаўніках Прэзідэнта Рэспублікі Бела-русь у абласцях і сталіцы краіны.

28 жніўня. Аршанскія акты-вісты штогод у гэты дзень усклада-юць кветкі да помніка касінерам 1863 года каля вёскі Пагасішча Лёзненскага раёна. Там царскія войскі 26 красавіка 1863 года разбілі Аршанскі паўстанцкі аддзел пад камандаваннем паручніка Ігната Мартынавіча Будзіловіча. Ка-мандзір аддзела быў пакараны 28 жніўня 1863 г. у Оршы.

28-29 жніўня польскі плывец 26-гадовы Себасцян Карась пера-плыў уплаў Балтыйскае мора (ад поль-скага горада Калабжэг да дацкага вострава Борнхольм каля 100 км.) за 28,5 гадзін пры тэмпературы вады каля +20 градусаў.

Жнівень. У вёску Лусцічы Докшыцкага раёна прыйшоў мядз-ведзь па ласункі. Пераскочыў цераз плот вышынёй 1,5 метра і апустошыў самы поўны вулей мёду (каля 10 кг). Ён не паленаваўся і прыйшоў сюды з Бярэзінскага біясфернага запаведніка за 12 км.

Жнівень. На Украіне завяр-шылася дэкамунізацыя. Знесена 2389 помнікаў, з іх 1320 помнікаў У. Леніну. Украіна атрымала першыя пастаўкі каменнага вугалю са ЗША.

 

Верасень

 

7 верасня. У Смаленскай вобл. адбылося сутыкненне мікрааў-тобуса з двума грузавікамі. Загінулі 5 жыхароў Беларусі.

7-8 верасня ў Менску пра-водзілася навуковая канферэнцыя, прысвечаная гісторыі Менска.

8 верасня. Дзень беларускай вайсковай славы. М. Статкевіч і У. Някляеў арганізавалі і правялі мітынг і дэманстрацыю.

8 верасня ў Лідзе прайшоў 2-гі фестываль патрыятычнай песні “1514”.

8 верасня ў Беларускай фі-лармоніі правялі ІІІ Міжнародны фе-стываль мастацтваў беларусаў свету. У ім прынялі ўдзел больш за 200 прад-стаўнікоў беларускай дыяспары з-за межаў Беларусі (былі з Еўропы, Азіі і Амерыкі).

8 верасня ў Ціхім акіяне каля Мексікі быў землятрус магнітудай 8,2 бала, і тады загінула больш за 90 чалавек.

8-10 верасня. Горад Менск святкаваў юбілей свайго горада, яко-му 950 гадоў.

9 верасня. У Лідзе адбыўся фестываль «Лідскае піва».

10 верасня. У Менску пра-вялі паўмарафон. На ім 28-гадовы Уладзіслаў Сташкевіч усю дыстан-цыю прабег з нацыянальным сцягам. Яму крычалі: «Жыве Беларусь!». Ён адказваў: «Жыве вечна!»

11-12 верасня. Беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з А. Лу-кашэнкам знаходзілася ў Індыі. Там праводзіліся перамовы з кіраўніцт-вам гэтай дзяржавы.

14-20 верасня. Вайсковыя вучэнні войск Расіі і Беларусі пра-водзіліся на палігонах абедзвюх дзяр-жаў пад камандаваннем сваіх прэзі-дэнтаў. У. Пуцін у Беларусь на вучэн-ні не прыехаў.

15-17 верасня. У Варшаве прайшоў Сёмы міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, у якім удзель-нічалі каля 600 чалавек.

16 верасня. У Сынкавіцкай царкве-цвердзі Зэльвенскага раёна адзначылі 610-ю гадавіну гэтага хра-ма.

19 верасня. Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь пакінуў у сіле прысуд 16-гадоваму менскаму гімна-зісту Данату Скакуну — пазбаўленне волі на 8 гадоў — за напад на настаўніцу 23 траўня 2016 года.

19 верасня. У Мексіцы ад-быўся землятрус магутнай сілы, магнітудай 7 балаў.  Загінулі 226 чалавек.

23 верасня. У Менску, у музеі Вялікай Айчыннай вайны, адбыўся Пленум Цэнтральнага Савета Саюза Камуністычных партый. На ім былі прадстаўнікі 17 кампартый свету. У ім прымаў удзел Першы сакратар ЦК КПРФ Генадзь Зюганаў.

23 верасня. Адкрыты музей Менскага трактарнага завода.

24 верасня ў Мажэйкаве Лід-скага раёна прайшоў 1-шы фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага.

25 верасня. А. Лукашэнка ў Менску прыняў Прэзідэнта Чачні Ра-мзана Кадырава.

28 верасня. Вызвалены ад па-сады міністра культуры Беларусі Ба-рыс Святлоў. На пасаду міністра ку-льтуры прызначаны Юрый Паўлавіч Бондар.

Адпраўлена ў адстаўку мі-ністр інфармацыі Лілея Ананіч. На пасаду міністра інфармацыі прызнача-ны Аляксандр Мікалаевіч Карлюке-віч.

Андрэй Кароль прызначаны на пасаду рэктара БДУ.

28 верасня. У Барысаве на матчы групавога этапу Лігі Еўропы паміж «Батэ» і «Арсеналам» заўзятар 26-гадовы дзяцюк Аляксандр Вян-герскі выбег на футбольнае поле ў майцы з выявай герба»Пагоня» і  бела-чырвона-белым сцягам. Быў пакара-ны на 10 сутак арышту за дробнае хуліганства.

28 верасня. Пераможцам Рэс-публіканскага конкурсу «Настаўнік года — 2017″ стала Святлана Румянцава (Раманенка, 1971 г. н.), настаўніца  беларускай мовы і літаратуры Бара-вухскай сярэдняй школы  № 15 г. На-ваполацка. Яна атрымала «Крышталь-нага жураўля»  і ключы ад легкавіка.

30 верасня. У Палацы мас-тацтваў у Менску праведзены з’езд Партыі БНФ, на якім старшынём пар-тыі выбраны Рыгор Костусёў, а яго намеснікам Сяргей Януковіч. Удзель-нічалі ў галасаванні 163 дэлегаты.

Верасень. У Барысаве на па-будаваным кітайцамі заводзе выпу-шчана першая партыя легкавых аўта-машын «Джылі» (220 штук)  кітайскай вытворчасці.

Сёлета добры ўраджай на грыбы.

У сярэдняй школе аграгарад-ка Медна Берасцейскага раёна на-стаўнікам гісторыі тутэйшы сляпы Мікалай Васілевіч Апановіч. Ён стра-ціў зрок у 1998 годзе, калі яму было 15 гадоў. Закончыў сярэднюю школу і гістарычны факультэт Берасцейскага ўніверсітэта.  Яго ўзяў на работу ды-рэктар школы Зміцер Валер’евіч Рас-таргуеў.

 

Кастрычнік

 

3 кастрычніка. Знайшлі па-вешаным у ваенным гарадку Печы Барысаўскага раёна салдата тэрміно-вай службы Аляксандра Коржыча. Там жа 31 сакавіка сёлета павесіўся Арцём Басцюк. Прычына самагуб-ства — «дзедаўшчына» ў беларускай арміі. Гэтая крымінальная справа ат-рымала шырокі розгалас і яе нельга было схаваць.

5 кастрычніка. У Менску знаходзіўся з візітам прэзідэнт Вене-суэлы Ніколас Мадура. На сусрэчы з ім  А. Лукашэнка абяцаў Венесуэле эканамічную дапамогу.

5 кастрычніка. У музеі Янкі Купалы адкрыта выстава «Хочацца ўкленчыць і перахрысціцца», якая прысвечана 80-годдзю Вялікага тэ-рору ў Беларусі.Яе арганізаваў Павел Каралёў, старшы навуковы супрацоў-нік Купалаўскага музея.

7 кастрычніка. Тэлевізійны канал «Белсат», які вядзе перадачы на беларускай мове з Польшчы, адзна-чыў свой юбілей — 10 гадоў. Рэдакцыю гэтага канала павіншаваў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. У гэты ж дзень каля аднаго мільёна палякаў маліліся «за мір» дома і каля дзяржаў-ных межаў Польшчы.

9 кастрычніка. У судзе Ві-лейскага раёна судзілі Аляксандра Вінярскага за тое, што ён 8 верасня прыняў удзел у несанкцыянаваным мітынгу і трымаў транспарант, на якім было напісана:  «Рускі жаўнер, ідзі дамоў! Гарэлкі няма». Суд аштра-фаваў яго на суму 460 рублёў (230 долараў).

14 кастрычніка. У Печах у вайсковым вучэбным пункце вызва-лены ад займаных пасад 5 вайскоўцаў.

16 кастрычніка.  У НАН Бе-ларусі абрана 5 новых акадэмікаў: Аляксандр Лукашанец, Аляксандр Бялецкі, Уладзімір Кульчыцкі, Аляк-сандр Кульчэўскі, Іван Голуб. Таксама выбраны 22 члены-карэспандэнты НАН Беларусі.

17 кастрычніка. Следчы Ка-мітэт Рэспублікі Беларусь завёў 10 крымінальных спраў на вайскоўцаў у Печах.

20 — 21 кастрычніка. У Вільні прайшоў ІV Беларускі  праваабарон-чы форум, на якім былі прадстаўлены 29 арганізацый.

21 кастрычніка, у суботу, Мікола Статкевіч і Вячаслаў  Сіўчык сабралі некалькі сот абураных грама-дзян на Кастрычніцкай плошчы ў Менску і прайшлі з нацыянальнымі сцягамі на плошчу Незалежнасці.

21 кастрычніка. Беларусы ў Швейцарыі за свой кошт паставілі помнік Тадэвушу Касцюшку.

29 кастрычніка. У Менску адбыўся ХІІІ з’езд ТБМ. Старшынёй Рэспубліканскай Рады ТБМ абрана Алена Анісім, а першым намеснікам старшыні — Уладзімір Колас.

29 кастрычніка. Памёр Гео-ргій Георгіевіч Паплаўскі, народны мастак, акадэмік НАН Беларусі.

29 кастрычніка. Днём у Ку-рапатах была паніхіда і мітынг з на-годы таго, што тут 80 гадоў таму было масавае забойства людзей. Тут жа ноччу на 30 кастрычніка па ініцыя-тыве Змітры Дашкевіча  пад праліў-ным дажджом каля ста чалавек чыталі вершы і творы забітых тут пісьмен-нікаў.

Увечары 29 кастрычніка. Каля 20 неабыякавых людзей стаялі з запаленымі свечкамі каля будынка КДБ у Менску.

31 кастрычніка. У Кіеве праходзіць Парламенцкая Асамблея краін-удзельніц «Усходняга партнёр-ства». Прадстаўнікоў беларускага парламента туды не запрасілі, бо ЕС не прызнаў праведзеныя мінулыя пар-ламенцкія выбары ў Беларусі. Туды запрасілі прадстаўнікоў ад беларус-кай апазіцыі:  У. Някляева, Т. Карат-кевіч, А. Дабравольскага, В. Рыма-шэўскага, І. Вештард, С. Янукевіча, С. Калякіна. Дэпутат Ганна Канапац-кая прыехала туды сама. Туды не дае-хаў М. Статкевіч, бо яго арыштавалі.

31 кастрычніка. Каля вёскі Малое Ольшава Лідскага раёна ад-крыты помнік з надпісам на валуне «Невядомым паўстанцам 1863″. Тут пахаваны паўстанцы аддзела Кастуся Кашыца, тутэйшага абшарніка і цы-вільнага паўстанцкага начальніка На-ваградскага павета.

 

Лістапад

 

З 1 лістапада. Сярэдняя пен-сія па ўзросце — 316 руб.  Талон на праезд у гарадскім транспарце ў Менску падаражаў на 5 капеек і будзе каштаваць 60 капеек, а жэтон у метро — 65 капеек.

2 лістапада. А. Лукашэнка знаходзіўся ў Арабскіх Эміратах. Там адбылася яго сустртэча з прэзідэнтам Украіны П. Парашэнкам.

5 лістапада. Адбылося тра-дыцыйнае шэсце «Дзяды» ад Менска-га гадзіннікавага завода  ў Курапаты.

У першы тыдзень лістапа-да. У Оршы і Рэчыцы апазіцыянеры сарвалі выступленне расійскака спе-вака, які праслаўляе сепаратысцкія ДНР і ЛНР.

12 лістапада. Суд Першамай-скага раёна Менска пазбавіў волі на 9 гадоў Мікалая Петрамовіча намесніка кіраўніка адміністрацыі Партызан-скага раёна Менска, былога камуні-ста, за махлярства ў 2008 — 2016 гадах, калі абмануў 30 чалавек і прысвоіў сабе звыш 1 млн. руб. чужых грошай.

17 лістапада. Першы бела-рускі легкавы аўтамабіль сышоў з кан-веера завода «БелДжы». Завод пабу-даваны кітайцамі паміж Барысавам і Жодзінам.

17 лістапада. У Менску А. Лукашэнка прыняў віца-канцлера Германіі Зігмара Габрыэля.

24 лістапада. У Бруселі пра-водзіўся саміт «Усходняе партнёр-ства», у якім браў удзел міністр за-межных спраў Рэспублікі Беларусь У.У. Макей.

24 лістапада. У Варшаве прайшла навуковая канферэнцыя вучоных-гісторыкаў «Беларуская На-родная Рэспубліка і стварэнне дзяр-жаўнасці».

25 лістапада. Менскія акты-вісты на двух аўтобусах прыехалі ў Грозава і Слуцк для ўскладання кве-так да помнікаў слуцкім паўстанцам 1920 года.

25 лістапада. У Барселоне праводзілася паседжанне Сацыяліс-тычнага Інтэрнацыяналу. На ім вы-ступіў беларускі сацыял-дэмакрат Мікола Статкевіч.

26 лістапада. У Жабінцы па-мёр паэт Алесь Каско.

27 лістапада. Стала вядома, што закрыта крымінальная справа «Белага легіёна», якая была пачата 23 сакавіка сёлета.

29 лістапада. Прэзідэнт Ка-захстана Насултан Назарбаеў прыехаў з афіцыйным візітам у Беларусь і хваліў нашую сельскую гаспадарку.

30 лістапада. У Палацы Не-залежнасці ў Менску адбыўся саміт (нарада) кіраўнікоў дзяржаў АКБ і міністраў абароны АКБ.

30 лістапада — 1 снежня.  У Менску адбылася Міжнародная на-вуковая канферэнцыя «Падзеі 1917 года ў гістарычных лёсах Беларусі». Прэзідэнт А. Лукашэнка прыслаў прывітанне ўдзельнікам і гасцям гэтай канферэнцыі. Ён адзначыў, што «па-дзеі 1917 года спрыялі імкненню бе-ларусаў жыць у сваім доме».

Снежань

 

1 снежня. А. Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці прыняў Прэзі-дэнта Таджыкістана Эмоналі Рахмона.

2 лістапада. У Менску пра-водзіўся Х з’езд асацыяцыі прафса-юзаў «Беларускі кангрэс дэмакра-тычных прафсаюзаў». Існуе з 1993 года. На ім былі 54 дэлегаты. 37 гала-самі на новы тэрмін ужо ў шосты раз выбраны старшыня  кангрэсу Аляк-сандр Ярашук.

5 лістапрада. У сядзібе ТБМ у Менску адбылася прэзентацыя кнігі «Іх звала Беларусь святая» (пра І Усе-берускі з’езд 1917 года).

12 — 13 снежня. У Менску ад-быўся ІІ з’езд вучоных Беларусі, на якім было 2500 удзельнікаў, з іх —  500 госці. (І з’езд вучоных адбыўся 1-2 лістапада 2007 года, і тады ў ім удзе-льнічалі 1987 дэлегатаў.)

21 снежня. У Гаазе закончыў сваю работу Міжнародны тры-бунал, які 24 гады разглядаў справу аб генацыдзе ў Югаславіі. Абвіняўся 161 чалавек, з іх 90 асуджаны на роз-ныя тэрміны зняволення. На судо-вым працэсе было 5 бакоў з народаў Югаславіі.

22 снежня. А. Лукашэнка падпісаў дэкрэт «Аб развіцці лічбавай эканлмікі».

25 снежня. У вёсцы Якімава Слабада Светлагорскага раёна каля 200 жыхароў яе правялі мітынг су-прць смуроду, які ідзе з нядаўна пабу-данага кітайцамі завода, што выпускае сульфатную белую цэлюлозу. Завод дзейнічае з 1 лістапада 2017 года. Ру-жа вятроў ад завода ідзе на вёску.

25 снежня. Каталіцкія Каля-ды. У гэты дзень тэмпература павет-ра была +9 градусаў цяпла. Раней тут рэкордная тэмпература на гэты дзень была +8 градусаў.

29 снежня. У Беларусі цёпла. Каля Гародні нехта ў лесе назбіраў грыбоў лісічак. У Берасці ў садзе сям’і Лах заквітнела вішня. Тэмпература ў Менску +6,6 градусаў. Пабіты рэ-корд, гэта на 1,5 градуса вышэй, чым тут была 43 гады таму.

31 снежня. Новы год сустра-калі без снегу. Тэмпература ў Менску +1 градус цяпла.

Снежань. У Светлагорскім раёне на аснове «Хутар-Агра» ство-раны працоўны лагер МУС для бы-лых зэкаў. Туды будуць накіроўваць тых, хто выйшаў з турмы і не мае куды ехаць.

У Менску кідаецца ў вочы, што большасць жанчын носіць не спадніцы, а порткі і джынсы. На ву-ліцах шмат курцоў сярод мужчын і жанчын. Ужо амаль зіма, а зімовых шапак-вушанак (апроч вайсковых курсантаў) ніхто не носіці. Замест ша-пак мужчыны і жанчыны замест хус-так носяць на галаве вязаныя шапач-кі. Ніхто не апранае кажух, паўкажу-шок і нават паліто. Нікога не ўбачыш  і ў валёнках. Клімат змяняецца і, на-пэўна, уплывае і на моду адзення.

У 2017 годзе

 

Сёлетні год па клімаце быў па-раўнальны цёплы. Зіма ў снежні да Новага года так  і не прыйшла.

Агульныя пасяўныя плошчы ўсіх сельскагаспадарчых культур  ро-зных катэгорый гаспадарак Беларусі ў 2017 годзе склалі 5 834,3 тысячы гектараў, з іх сельскагаспадарчыя ар-ганізацыі — 90,8 %, фермерскія — 2 %, гаспадаркі насельніцтва — 7,2 %.

У Беларусі ў 2017 г. сабралі збожжавых і бабовых культур 8 млн. т пры сярэдняй ураджайнасці 33,2 ц/га. У Менскай вобласці намалацілі найболей — 1,9 млн. т, што складае 24,4% ад агульнага збору па краіне. Бульбы накапалі 6,4 млн. т. Яе сярэд-няя ўраджайнасць склала 232 ц/га. Гародніны сабралі 2 млн. т пры ся-рэдняй ураджайнасці 296 ц/га (у 2015 г. была  245 ц/га). Цукровых буракоў сабралі 4,9 млн. т пры ўраджайнасці 493 ц/га (у 2015 г.-330 ц/га). Вытвор-часць ільновалакна  склала 42,3 тыс. т.

Польскія консульствы ў на-шай краіне выдалі за год больш за 35 тысяч працоўных віз.

У Беларусі аседла жыве (паво-дле слоў цыганскага барона Віктара Іванавіча Главацкага, які жыве ў Ка-лодзішчах) каля 60 тысяч цыганоў.

За гэты год у Беларусі суды прыгаварылі да смяротнага пакаран-ня 5 злачынцаў, а да пажыццёвага зня-волення  — трох.

За злачынствы карупцыйнай накіраванасці ў Беларусі асуджана 694 чалавекі, што на 569 асоб болей, чым у 2016 годзе.

Сярэдняя месячная заработ-ная плата за лістапад склала 836,9 рублёў.

Сярэдняя працоўная пенсія ў снежні (апрача пенсіянераў вайско-вых, КДБ, МНС і органаў МУС) — каля 315,74 рублёў.

Члены-ккарэспандэнты НАН Беларусі (і пенсіянеры) атрымліва-юць за гэта званне 396 руб. (12 та-рыфных ставак па 33 руб.) дадаткова штомесяц да зарплаты ці пенсіі, а акадэмікі НАН Беларусі — 462 рублі (14 тарыфных ставак) дадаткова да зарплаты ці пенсіі.

Базавая велічыня ў канцы 2017 года была 23 беларускія рублі. Тарыфная стаўка 33 рублі.

У абменных пунктах у канцы снежня ў Менску  1 долар можна было купіць за 2 бел. руб., 1 еўра — за 2,4 бел. руб., 100 рас. руб. —  за 3,51 бел. руб.

За снежань месяц у Менску плата за камунальныя паслугі (апрача элекраэнергіі  і тэлефона) прываты-заванай аднапакаёвай кватэры агу-льнай плошчай 37 (жылой 17) кв. м., у якой пражывае адзін чалавек, склала 31 руб.

У снежні кошт электраэнергіі за адну кВт-гадзіну для гараджан, якія карыстаюцца газавай плітой, да 150 кВт/гадзін — па 0,1188 руб., ад 150 да 300 кВт/гадзін — па 0,1673 руб., вышэй 300 кВт/гадзін — 0,19 руб.  і для гараджан, якія кары-стаюцца электраплітой, да 250 кВт/гадзін — па 0,1094 руб., пасля 250 да 400 кВт/гадзін — па 0,1422 руб., вышэй 400 кВт/гадзін — 0,19 руб. Для жыхароў без цэнтралізаванага во-дазабяспячэння, без газавага забеспя-чэння і электрапліт кошт адной кіла-ват-гадзіны — 0,1287 руб. за расход элекраэнергіі да 300 кВт/гадзін і 0,1673 руб. пасля 300 кВт/гадзін.

У снежні праезд у гарадскім транспарце Менска каштаваў у тра-лейбусе, аўтобусе і трамваі адна па-ездка 0,60 рубля, у метро —  0, 65 руб-ля, у аўтобусе-экспрэсе — 0,75 руб.

У канцы снежня кошты тава-раў у менскіх магазінах былі наступ-ныя:

Хлеб «Нарачанскі» (1,2 кг) — 1,88 руб.

Хлеб «Водар» (860 г) — 1,34 руб.

Батон «Сталіца» (400 г.) — 1,13 руб.

Батон «Хатні» (450 г) — 0,89 руб.

Смятана 26 % (400 г) — 2,0 руб.

Малако 2% (0,9 л) — 1,15 руб.

Сыр «Расійскі» 50 % (1 кг) — 13,59 руб.

Тварог 9 % (200 г) — 1,29 руб.

Масла сметанковае «Сялян-скае» 72,5 % (200 г) — 3,03 руб.

Кефір 3,2 % (0,9 л) -1,25  руб.

Алей сланечнікавы (1 л) — 2,19 — 2,39 руб.

Свініна (1 кг) 2-й кат. І гат. — 5,75 руб.

Свіная грудзінка (1кг) — 10,9 руб.

Мяса свіное (1кг) — 13,0 -14,29 руб.

Каўбаса вараная «Руская» (1 кг) — 7,59 руб.

Селядцы антлантычныя (1 кг) — 4,29 руб.

Салака  (1кг) — 5,96  руб.

Бульба (1кг) — 0,59 — 0,70 руб.

Капуста (1кг) — 0,49 руб.

Буракі (1 кг) — 0,59 руб.

Цыбуля (1кг) — 0,69 руб.

Мука пшанічная (1кг) — 1,09 руб.

Крупы грэцкія (0,8 кг) -1,89 -2,39 руб.

Крупы ячменныя (1 кг) — 0,99 руб.

Крупы рысавыя (800 г) — 1,59 -1,75 руб.

Аўсяныя шматкі (400 г) — 0,59 руб.

Фасоля (500 г) — 2,7 руб.

Гарох (800 г) — 1,19 руб.

Гарэлка 40 % (0,5 л) — 7,59 — 7,95 руб.

Гарэлка «Брэст-Літоўск» 40 % (0,5 л) — 7,75 руб.

Віно «Кагор 10 -11 %» (0,75 л) — 4,35 — 5, 29  руб.

Піва «Жыгулёўскае»  (0,5 л) —1,35 руб.

Віно пладова-ягаднае 17 % (0,5 л.)  — 2,80 — 3,99 руб.

Цукар (1кг) — 1,39 -1,53 руб.

Яйкі (10 штук) — 1,59 руб.

Соль харчовая (1 кг) —  0,49 — 0,59  руб.

Запалкі (1 пачак) — 0,06 руб.

Мыла гаспадарчае 72 %» (200 г) — 0,62 руб.

 

Памяці Рыгора Фарманяна

Сорак дзён споўнілася з дня смерці актывіста Таварыства бела-рускай мовы імя Францішка Скары-ны, краязнаўца Рыгора Фарманяна.

Сябры Скідзельскай суполкі Таварыства беларускай мовы сабра-ліся ў мясцовай царкве, дзе ўдзель-нічалі ў памінальнай службе. Затым наведалі месца яго спачыну на Юр’еў-скіх могілках Скідзеля.

Усё сваё жыццё Рыгор Фар-манян прысвяціў вывучэнню гісторыі нашага краю, славутых людзей Гара-дзеншчыны і Скідзельшчыны. Сваімі напрацоўкамі з радасцю дзяліўся з тымі, хто быў зацікаўлены ў гэтым. У кнігах «Скідзель. 500 год гісторыі» і «Скідзель і яго ваколіцы» змешчаны многія яго матэрыялы.

У апошні час актыўна ўдзель-нічаў ва ўсіх мерапрыемствах, якія арганізоўваліся мясцовай суполкай ТБМ. Быў адданым прыхільнікам роднай беларускай мовы.

Памяць пра сапраўднага па-трыёта Беларусі, якая стала для яго другой радзімай, назаўсёды заста-нецца ў сэрцах тых, хто яго ведаў.

Сябры Скідзельскай суполкі ТБМ імя Ф. Скарыны.

 

Персанальная выстава

6 лютага 2018 года ў Нацыя-нальным гістарычным музеі Рэспуб-лікі Беларусь адбылося ўрачыстае ад-крыццё персанальнай выставы 60 тво-раў жывапісу Ганны Конанавай «Со-нечная вяршыня».

Ганна Уладзіміраўна нарадзі-лася ў Магілёве ў 1986 годзе. У 2005 годзе скончыла Рэспубліканскі маста-цкі комплекс «Гімназія-каледж маста-цтваў імя І.В. Ахрэмчыка», а ў 2011 годзе — установу «Беларуская дзяр-жаўная акадэмія мастацтваў».

У Акадэміі вучылася ў вядо-мых мастакоў і педагогаў М. Данцыга, В. Тоўсціка, Н. Кірэева. У 2011 годзе залічана ў сябры ГА «Бела-рускі саюз маста-коў». З 2012 года выкладала на ка-федры малюнка, жывапісу, скульп-туры ўстановы адукацыі «Бела-руская дзяржаў-ная акадэмія мас-тацтваў», з 2018 — дацэнт кафедры жывапісу БДАМ. З 2017 года — дэкан мастацкага факультэта БДАМ. У 2015 годзе скончыла аспірантуру дзя-ржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Стыпен-дыят (2004), лаўрэат (2009) і дыпла-мант (2010) Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. З’яўляецца лаў-рэатам стыпендыі Прэзідэнта Рэспу-блікі Беларусь аспірантам на 2015 год. У 2016 годзе А. Конанавай была аба-ронена дысертацыя на тэму «Функцыі святла ў станковым жывапісе Бела-русі ХХ — пачатку ХХI стагоддзя», і ёй прысуджана навуковая ступень кандыдата мастацтва-знаўства. Творы знаходзяцца ў фон-дах Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Маслені-кава, установы культуры «Музей гіс-торыі Магілёва», галерэі «Stopka» (г. Ломжа, Польшча), галерэі аб’яднан-ня «Slikarski uranak» (г. Будва, Чарна-горыя), прыватных калекцыях Бела-русі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чар-нагорыі, Сербіі, Францыі, Германіі, Іспаніі, В’етнама.

Ганна Конанава з’яўляецца танцоркай фламенка. Вучылася ў такіх зорак як Ла Трук, Наталля Конь, Пэдра Кордоба, Марына Клаўдыё, Ёланда Эрэдыя, Пепа Малін, Уршу-ля Марэна, Кармэн Ла Талегона, Чыкі дэ Херас і іншых. У 2014-м годзе Ганна стала ўладальніцай сярэбранай прэміі Інстытута фламенка Ла Трук на VI Міжнародным конкурсе фламенка ў Мадрыдзе.

Трэба адзначыць, што шмат цёплых слоў пра асобу мастачкі сказа-лі яе калегі, сярод якіх быў рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мас-тацтваў Міхась Баразна.

Выстава будзе працаваць па 25 лютага ўключна!

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст-фрылансер.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *