Не маўчы! Не бяздзейнічай!

Серада, Люты 7, 2018 0

Напрыканцы 2017 года ў Менску накладам 5000 асобнікаў (большым, чым дзяржаўны “Родны край”) выйшаў насценны каляндар для дзяцей “Не маўчы па-беларуску”. Каляндар паспяхова разышоўся. Спроба знайсці яго ў студзені прывяла да таго, што ўдалося выявіць два асобнікі толькі ў кнігарні на К. Маркса па цане 8 рублёў з нечым.

не маўчык

Разышоўся каляндар не толькі па Менску. Сябар Ёдкаўскай суполкі Лідскай арганізацыі ТБМ Віталь Карабач за свае грошы купіў каля двух дзясяткаў асобнікаў календара і раздаў па дзіцячых і проста беларускіх  установах горада: у дзіцячую паліклініку, дзіцячаую бальніцу, школу мастацтваў, дом рамёслаў, музычную школу, кавярню «Тутака», Цэнтральную кавярню, школы горада.

Канкрэтны адказ на пытанне, што можа просты сябар ТБМ? Узяў ды падарыў беларускія календары. І хоць мо каму з “рускага свету” той падарунак не да губы, але час, калі беларусы маўчалі, сыходзіць. Няхай прывыкаюць да нашага голасу і да нашай мовы.

Наш кар.

На здымку: Віталь Карабач каля кавярні “Тутака”.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *