У мясцінах Кіпрыяна Кандратовіча

Панядзелак, Люты 19, 2018 0

10 лютага сябры Саюза беларускіх пісьменікаў і лідскага ТБМ Станіслаў Суднік і Леанід Лаўрэш здзейснілі краязнаўчую паездку ў вёску Пагародна ў Воранаўскім раёне — пераемніцу двара Гародна, які належаў міністру абароны БНР генералу Кіпрыяну Кандратовічу. Мэтай паездкі было азнаёміцца з экспазіцыяй, прысвечанай генералу Кандратовічу, у тутэйшым школьным музеі. Заадно пісьменнікі правялі літаратурна-краязнаўчую сустрэчу з вучнямі школы. Леанід Лаўрэш распавёў пра гісторыю Гародна, пра яго знакамітых уладальнікаў, пра Кіпрыяна Кандратовіча. Станіслаў Суднік прачытаў баладу пра Тодара Нарбута, чый маёнтак быў недалёка.

залак

У экспазіцыі школьнага музея не так шмат матэрыялаў, прысвечаных К. Кандратовічу, але яе добра дапаўняе электронны архіў. Так, у гэтым архіве ёсць відэазапіс размовы настаўніцы школы з Рулько Ганнай Антонаўнай, былой пакаёўкай Кандратовічаў, стэнаграму якога Л. Лаўрэш аператыўна падрыхтаваў да друку.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *