Ультрамарафон у Лідзе

Панядзелак, Люты 26, 2018 0

З ініцыятывы старшыні Лідскай арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны Лявона Анацкі  2-4 сакавіка 2018 года ў Лідзе пройдзе стартавы этап першага ў Беларусі Міжнароднага фэсту — ультрамарафону «Самавызначэнне».

Плануецца, што спартоўцы будуць спаборнічаць адзін з адным бесперапынна на працягу двух сутак. Месца правядзення ультрамарафону — паркавая зона ля Палаца Культуры. Вынікі спаборніцтваў будуць падводзіцца пасля трох этапаў, першы з іх якраз-такі і запланаваны на 2-4 сакавіка. Другі пройдзе 28-30 верасня, трэці — 29-31 снежня бягучага года.

Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца ўсе ахвотныя ва ўзросце ад 18 гадоў і старэй, якія выканалі ўмовы палажэння спаборніцтваў. Будучы удзельнік пацвярджае, што рэгулярна праходзіць медыцынскія абследаванні, не мае якіх-небудзь медыцынскіх ці іншых абмежаванняў па здароўі,  што могуць падвергнуць небяспецы ці абмежаваць яго ўдзел у забегу…

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *