Да Дня роднай мовы

Аўторак, Сакавік 13, 2018 0

Жывое слова мудрасці духоўнай пачулі вычні СШ №11 г. Ліды падчас сустрэчы з лідскім пісьменнікам Уладзімірам Васько.

столк

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды прайшла сустрэча настаўнікаў і вучняў 5-10 класаў з лідскім пісьменнікам Уладзімірам Гаўрылавічам Васько. З вуснаў паважанага госця дзяўчаты і хлопцы пачулі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

Падчас сустрэчы адбылася прэзентацыя кнігі Уладзіміра Гаўрылавіча «Зігзагі лёсу», якая пабачыла свет у 2017 годзе. Бібліятэкар школы Тамара Іосіфаўна Зенюкевіч прачытала вучням павучальныя і прыгожыя вершы пісьменніка, звярнуўшы ўвагу на тое, што піша Уладзімір Васько на самыя розныя актуальныя тэмы.

Шэраг пытанняў задалі ў сваю чаргу вучні паважанаму госцю і пачулі на іх адказы аўтара не аднаго зборніка вершаў і апавяданняў. Усе ахвотныя змаглі ў гэты дзень набыць кнігу Уладзіміра Гаўрылавіча Васько «Зігзагі лёсу» і атрымаць уласны подпіс аўтара і шчырае пажаданне.

Наталля Анашкевіч,

педагог СШ № 11 г. Ліды.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *