Да Міжнароднага дня роднай мовы

Аўторак, Сакавік 13, 2018 0

Яшчэ складаючы план на год, работнікі кожнага філіяла ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» палічылі мэтазгодным уключыць мерапрыемствы да Дня роднай мовы. І трэба сказаць, што яны прайшлі ў кожнай установе.

У філіяле «Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр» ладзілася вечарына «Прызнанне  роднай мове», дзе з задавальненнем не толькі ўдзельнікі, але і гледачы чыталі вер-шы беларускіх пісьменнікаў, спявалі песні на роднай мове, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі. Па словах маста-цкага кіраўніка Інесы Парфенчык, мерапрыемства атрымалася цёплым і вельмі шчырым.

У такім жа фармаце прайшоў літаратурна-музычны вечар «Паэтычная гасцёўня» ў філіяле  «Дзітвянскі Дом культуры».             

У філіяле «Гудскі цэнтр творчасці і вольнага часу»прайшла конкурсная праграма «Знаўцы беларускай мовы» сярод вучняў 7-9 класаў мясцовай школы.

зоркік

Для вучняў мясцовай школы правялі гульню-віктарыну работнікі філіяла «Крупаўскі Дом культуры».

Інфармацыйна-пазнавальныя праграмы «Пяшчотная матуліна мова» і «Не цурайцеся ж мовы беларускай» прайшлі ў філіялах: «Ваверскі Дом культуры» і адпаведна «Пескаўскі Дом культуры».

Культарганізатар філіяла «Тарноўскі Дом культуры» Святлана Антонік прапанавала пазнаёміцца вучням пачатковых класаў школы з кніжкай Міколы Маляўкі «Сядзіба, альбо Хата з матчынай душой». Прычым, знаёмства з гэтым творам адбывалася ў этнічным пакоі ўстановы, што было, як кажуць, і да месца, і змястоўна.

А вось у філіяле «Беліцкі Дом культуры» пісалі дыктоўку «Новы дзень» паводле твораў Якуба Коласа. Яны адзіныя выбралі такую форму.

На базе школ праводзілі свае мерапрыемствы філіялы: «Ганчарскі Дом культуры», «Мінойтаўскі КДЦ».

Сумесна з бібліятэкай арганізаваў літаратурныя чытанні філіял «Мажэйкаўскі Дом культуры».

Астатнія філіялы праводзілі віктарыны на веданне роднай мовы.

Асабіста мне прыемна, што работнікі сельскіх устаноў культуры ладзілі гэтыя мерапрыемствы не пад прымусам, а нават з ахвотай. І напрыканцы хочацца пажадаць, каб гімнам гучалі ў нашым жыцці «10 запаведзяў» Віктара Шведа:

Мову родную беражы,

мовай роднай даражы.                      

Мову родную шануй,                                          

мовай роднай не гандлюй.                 

Мову родную любі,                                               

мовы роднай не кідай.                                        

Мову дзецям перадай.                        

Мовы не аддай на здзек —                   

толькі з ёю жыцця век.

Ганна Некраш,

вядучы метадыст ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *