Дыктоўка ў Central Coffee, г. Ліда

Аўторак, Сакавік 6, 2018 0

21 лютага пісалі дыктоўку ў лідскай кавярні Central Coffee (Цэнтральная Кавярня), вул. Савецкая (Віленская) — 19. Тэкст «3-ай Устаўной граматы Рады БНР» чытаў сябар Лідскай гарадской рады ТБМ, акцёр Лідскага народнага тэатра Алег Лазоўскі. У дыктоўцы ўзялі ўдзел сем чалавек: бармэн рабіў бясплатную каву, адзін чытаў, а пяцёх пісалі.

кавярня2

bty

bty

Не проста засадзіць за дыктоўку людзей, якія на хвілінку забеглі выпіць па кубачку кавы, але хлопцы справіліся.

Гаспадару кавярні Кірылу Нежывому за месца для дыктоўкі ўручылі каляндар для яго кавярні, астатнім падарылі часопісы і буклеты ТБМ, а таксама зладзілі невялікі канцэрт. Лідскі бард Сяргей Чарняк спяваў песні на вершы вядомых беларускіх аўтараў, а вядоўца дыктоўкі Алег Лазоўскі прачытаў верш С. Судніка «Балада пра беларускую школу».  Ва ўсіх настрой быў святочны і ўсім удзельнікам кава была бясплатная!

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *