Мова — духоўны скарб народа

Аўторак, Сакавік 13, 2018 0

Да Міжнароднага дня роднай мовы публічнымі бібліятэкамі Лідчыны быў прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў для іх наведвальнікаў (у першую чаргу для дзяцей і моладзі), якія праходзілі з панядзелка па пятніцу. Гэта былі кніжныя выставы беларускамоўных выданняў, літаратурныя ўрокі, гадзіны роднай мовы, конкурсы і інш. Галоўнымі ў шэрагу гэтых мерапрыемстваў сталі агульная дыктоўка і адкрыццё выставы «Кніжная спадчына Францыска Скарыны», якія прайшлі ў чытальнай зале раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы непасрэдна ў Міжнародны дзень роднай мовы, дыктоўкі ў Мінойтах і Бярозаўцы 17 лютага, а таксама …

«Роднай мовы ты крынічка» — тэматычная выстава з такой назвай адкрылася ў Лідскай гарадской дзіцячай бібліятэцы.

гдбк

«Вобразная, вольная, пявучая — мова беларуская мая» — літаратурна-музычная гасцёўня працавала ў Лідскай гарадской бібліятэцы № 6 імя В.Таўлая. Тут традыцыйна ўжо пісалі Агульнанацыянальную дыктоўку.

дык2кдык3к

«Час чытаць кнігі роднай краіны»  — літаратурная вечарына прайшла ў Лідскай гарадской бібліятэцы № 4.

чытае1к

«Таямніцы беларускіх слоў» — урок чытання прайшоў у Лідскай гарадской бібліятэцы № 2.

дзецік

А завяршалі напісанне 11-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Лідзе таксама ўжо традыцыйна ў 3-й гарадской бібліятэцы 24 лютага.

Сёлета тут пісалі ажно дзве дыктоўкі. Першымі на дыктоўку прыйшлі вучні СШ № 13 пад кіраўніцтвам настаў-ніцы Наталлі Анатольеўны Гурскай. Тэкст “Любімая Радзіма” чытала загадчык бібліятэкі Алена Янаўна Паповіч. Найлепшыя вынікі паказалі Жалевіч Дар’я, Трайго Дар’я, Юруш Ангеліна.

паповічкдзецік

Пасля школьнікаў той самы тэкст пісалі сябры лідскіх арганізацый ТБМ, усяго шэсць чалавек. Тут лепшыя вынікі паказалі Алена Мінец і Станіслаў Суднік. Хаця някепскія вынікі аказаліся і ва ўсіх астатніх удзельнікаў.

пішуцьк

Мерапрыемствы да Дня роднай мовы праводзіліся і ў астатніх гарадскіх і сельскіх бібліятэках, але пры такой масавасці на Лідчыне ўжо становіцца лягчэй арганізаваць напісанне дыктоўкі, чым сабраць інфармацыю з усіх пунктаў яе напісання. Тут ужо мы можам у нейкай ступені гаварыць пра правамернасць ужывання тэрміну Агульнанацыянальная дыктоўка.

Наш кар.

Здымкі Лідскай ЦРБ.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *